Дзе Купала начавала
народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 86с.
Мінск 2012
Мурцы не хапіла, Хлопчыка прасіла: «Буду песенькі спяваць, Буду Яся калыхаць».
Даў ёй хлебца, малачка. Легла Мурка ля бачка, Ціхенька спявае, Дзіця забаўляе, Люлі-люлі, люлі-люль.
ПРЫКАЗКІ
I ПРЫМАЎКІ
У ДОБРЫХ БАЦЬКОЎ ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ
Кожнаму сваё дзіця любае.
Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.
Якая матка, такое і дзіцятка.
Бацька з маткай на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца.
Навошта той клад, калі ў дзетках лад.
He біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі.
He біце дубцамі, навучайце слаўцамі.
Ласкавае слова лепш за дубіну.
He слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся.
Дзе ў сям'і лад, там і дзеці добра гадуюцца.
Самая балючая рана ад свайго дзіцяці.
Хто дзяцей да працы шкадуе, той вяроўку сабе гатуе.
Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца.
БАЦЬКОЎ СЛУХАЦЦА — ГОРА HE ЗНАЦЬ
Шануй бацьку з мамкаю: другіх не знойдзеш.
Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
Птушка рада вясне, а дзіця маці.
Мамчыны рукі заўсёды мяккія.
Няма такіх крамачак, дзе б прадавалі мамачак. Ніхто столькі жалю не мае, як мамка родная. Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Без роднай мамачкі заклююць галачкі.
Дарагая не так татава хата, як сам тата.
Татава хата ўсім багата.
Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае. He слухаў бацькі і маці, дык людзі навучаць.
72
У СВАІМ КРАІ, ЯК У РАІ
Усякаму міла свая старана.
Усюды добра, а дома лепей.
Дзе радзіўся, там і прыгадзіўся.
Дзе сасна ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць.
Дадому прыехаць ніколі не позна.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
Чужая старана пірагамі не накорміць.
Хто мову і веру мяняў, той не толькі сябе, а і маці прадаваў.
На чужыне і камар загіне.
Там жыццё рай, дзе свабодны край.
ПАД ЛЯЖАЧЫ КАМЕНЬ ВАДА HE БЯЖЫЦЬ
Дзе няма ахвоты, там няма работы.
I баран бы касіў, каб хто касу насіў.
Лянота: рабіць не хачу, а есці ахвота.
Каб выбіць ляноту — даць работу да сёмага поту.
У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі.
Гультаю ды няўмецы ўсё часу не хапае.
Адна звычка гультаёў усіх: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваім.
Языком малоць — не дровы калоць.
Да работанькі няма ахвотанькі.
I шыла, і мыла, і ткала, і прала — і ўсё языком.
He чакай з неба дараванага хлеба.
Туды цень, сюды цень, абы прайшоў дзень.
Наш Васіль: за работу — няма сіл, а як клёцкі ў малаку — за чатырох павалаку!
Гультай і сядзець стамляецца.
Лянівы горш за бязрукага.
СЛОВА — СЕРАБРО, МАЎЧАННЕ — ЗОЛАТА
За доўгі язык не пахваляць.
Куляй пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам — у тысячу.
Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш.
Рана загоіцца, а злое слова — ніколі.
Нагаварыў на мяшок, а справы на вяршок.
Парожняя бочка звініць, а поўная маўчыць.
Слухай многа, а гавары мала.
Конь вырвецца — дагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш.
Галава адна, а языкоў — дзесяць.
Чужы роцік — не каўнерык, яго не зашпіліш.
Гаварыць — гавары, ды меру знай.
Гаворыць, як лістом сцеле, а ў кішэні гарачы камень
трымае.
78
ГОСЦЮ ГАДЗІ, ДЫЙ СЯБЕ ГЛЯДЗІ
Будзеш частаваць гасцей — будуць прыходзіць часцей.
Госця вясною частуюць мядком, а ўвосень — малаком.
Госць не многа бывае, ды многа відае.
Госць першы дзень — золата, другі — серабро, а трэці — медзь, хоць і дадому едзь.
Госць, не дзьміся: еж, што ў місе.
Госцю трэба дараваць, а гаспадару — прамаўчаць.
Добраму госцю вароты самі расчыняюцца.
Добраму чалавечку добра і на запечку, а ліхаце кепска і на куце.
Добрая гаспадыня і падносіць, і каб пілі-елі, просіць.
Дарагі не абед, а прывет.
Госць як госць, а валакіты досць.
Госць лавы не пераседзіць.
80
Сваю раўню вазьмі, дык будзе згода.
Сэрца горш за наравістага каня.
Сядзьма на лаве, пагаворым па справе.
Такі зяць, што ні даць ні ўзяць.
У благім замужжы радню забываюць.
У добрай жонкі і благі гаспадар будзе добры.
У добрых людзей і хата з дзвюх хат, і сям'я з дзвюх сямей.
У іх жыццё, як мёду піццё.
Усе дзяўчаты добрыя, але скуль бабы ліхія бяруцца?
Хараство прыгледзіцца, а розум спатрэбіцца.
Хацела мама за пана, але тата ўзяў.
Хоць за вала, абы замужам была.
ЧАМУ Ж ЦЯБЕ HE ЛЮБІЦЬ, КАЛІ ЎМЕЕШ ГАЛУБІЦЬ
Ці ж ацэніш дзеўку па сукенцы ў нядзельку?
Ці з перцам, ці не з перцам — абы са шчырым сэрцам.
Цяжкае ўздыханне — далёкае каханне.
Чорт сем лапцяў стаптаў, пакуль такую пару падабраў.
Шчасліваму і ўва сне шчасце сніцца.
Як не бачаць, дзеўка — золата, як ўбачаць — волава.
Як хваляць дзеўку — шчасця гара, а як убачаць — не прыходзіцца да двара.
Якое хлапчо — як дзяўчо, а якое дзяўчо — як хлапчо.
BEK ЗВЕКАВАЦЬ — УСЯГО ПАЗНАЦЬ
He кажы «гоп», пакуль не пераскочыў.
Шыла ў мяшку не схаваеш.
3 чужое бяды не смейся.
Блізка відаць, але далёка дыбаць.
Лішняя дабрата — дурната.
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
Хто многа абяцае — рэдка слова трымае.
Па няволі ніхто не плача.
Да пары збан ваду носіць.
Адзін добры вопыт важней сямі мудрых павучэнняў.
Да якіх прыстанеш, такі сам станеш.
Ліхая кампанія на ліха выведзе.
У крывым воку ўсё крывое.
«Учора» не дагоніш, ад «заўтра» не ўцячэш.
He ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў.
He рабі ліхога і не бойся нікога.
He скубі, пакуль не зловіш.
Глянеш — хоць пацалуй, а прыступішся — плюнеш. ’
Лепей хлеб з вадою, як пірог і мёд з бядою.
ЗМЕСТ
Тым, хто любіць родны край. Алена Масла 6
Народныя песні 9
Калыханкі 31
Прыказкі і прымаўкі 67
Д43 Дзе Купала начавала : народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі / уклад., прад. A. С. Масла; маст. А. У. Сілівончык.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 86 с.: іл.
ISBN 978-985-02-1320-4.
Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае.
УДК 398(476)
ББК 82.3(4Бен)
° е
о
©
Літаратурна-мастацкае выданне
ДЗЕ КУПАЛА НАЧАВАЛА
Народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі Укладальнік МАСАА Алена Сцяпанаўна
Рэдактар A. С. Масла
Мастацкі рэдактар Н. В. Барай Тэхнічны рэдактар Т. I. Прышчэпава Стылістычны рэдактар A. М. Анцытовіч
Падпісана да друку 13.06.2012. Фармат 84х90*/16. Папера афсетная.
Гарнітура BalticaC. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 7,7.
Улік.-выд. арк. 7,86. Тыраж 2000 экз. Заказ 304.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Лй № 02330/0494049 ад 03.02.2009.
Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by, e-mail: mail@mastlit.by
Адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоная зорка».
ЛП № 02330/0552716 ад 03.04.2009.
1-ы Загарадны завулак, 3, 220073, Мінск.
9 789850 213204
ISBN 978-985-02-1320-4
НАРОДНЫЯ ПЕСНІ КАЛЫХАНКІ ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ