• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гасцінец вучэб. дапам. для навучэнцаў муз.шк. і сярэд. спец. устаноў культуры і мастацтваў Ігар Мангушаў

    Гасцінец

    вучэб. дапам. для навучэнцаў муз.шк. і сярэд. спец. устаноў культуры і мастацтваў
    Ігар Мангушаў

    Выдавец: Тонпік
    Памер: 82с.
    Мінск 2006
    49.92 МБ
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці
    Ігар Мангушаў
    Гасцінец
    Дапушчана
    Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для навучэнцаў музычных школ і сярэдніх спецыяльных устаноў культуры і мастацтваў
    Мінск «Тонпік» 2006
    УДК 788.1(075.32)
    ББК 85.957.33я723
    М23
    Рэцэнзенты:
    В	.В.Волкаў, прафесар кафедры медных духавых інструментаў Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
    В	.А.Новікаў, дацэнт кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
    Мангушаў, I. А.
    М23 Гасцінец: вучэб. дапам. для навучэнцаў муз.шк. і сярэд. спец. устаноў культуры і мастацтваў / Ігар Мангушаў  Мн. : Тонпік, 2006.  82 с
    ISBN 985676064Х
    Творы аўтара, прапанаваныя ў дапаможніку, размешчаны з улікам узрастання іх тэхнічных і музычных цяжкасцей і ў пэўнай ступені дапамогуць фарміраванню рэпертуару для юных трубачоў.
    Адрасаваны вучням музычных школ, ліцэяў, школ з музычным ухілам, навучэнца.м сярэдніх спецыяльных устаноў культуры і музыкі па класу трубы (карнет,тэнар), а таксама ўдзельнікам аматарскіх калектываў у сферы духавой музыкі.
    УДК 788.1(075.32)
    ББК 85.957.33я723
    ISBN 985676064Х
    © Мангушаў, I. А., 2006
    © Афармленне. ТДА “Топнік”, 2006
    Прысвячаецца памяці майго першага настаўніка, выдатнага музыканта, педагога  трубача Дамарацкага Валерыя Станіслававіча
    Ад аўтара
    Працуючы над дапаможнікам, адрасаваным пачынаючым музыкантам, мы імкнуліся знайсці максімальна даступную ў тэхналагічным і музычным сэнсе форму падачы матэрыялу. Таму большасць п’ес напісаны ў сярэднім рабочым даяпазоне без асаблівых аплікатурных складанасцей, што дазваляе на першапачатковым этапе навучання звярнуць асноўную увагу не толькі на тэкставы і штрыхавы бок выканання, але і на эмацыянальна  музычны. У метадычных парадах мы звяртаем увагу на асаблівасці работы з нотным тэкстам, што дапаможа высветліць вобразна  мастацкую канцэпцыю твора.
    Слова “гасцінец”, якое дало назву дапаможніку, мае ў беларускай мове дваякі сэнс. Першае значэнне  шлях (дарога), другое  падарунак. Спадзяёмся, што дапаможнік будзе добрым падарункам юным трубачам у пачатку іх музычнага шляху.
    А зараз некалькі пажаданняў тым, хто пачынае авалодванне майстэрствам трубача:
    	любі свой інструмент, і ён аддзячыць табе;
    	займайся толькі накіравана і асэнсавана;
    	калі не ўсё адразу атрымліваецца, памятай прыказку: “Тое дорага, што нялёгка даецца”;
    	слухай іншых выканаўцаў, гэта дапаможа зразумець, як неабходна іграць, а ў некаторых вьшадках  як не трэба;
    	прынцыпова стаўся да сябе, прымай і крытыку, і пахвалу з удзячнасцю і рабі правільныя вывады;
    	не спыняйся на дасягнутым, імкніся больш даведацца і зразумець, ведай, што выкананне  у значнай ступені адлюстраванне нашага ўнутранага свету. Чым ён больш разнастайны і багаты, тым лепш наша выкананне;
    	развівай сябе фізічна, бо ў здаровым целе здаровы дух. Памятай: словы “дух” і “духавік” маюць адзіны корань;
    	ведай: няма мяжы дасканаласці. Кіруйся мэтай і памятай: шлях адолее той, хто ідзе. Прыйдзе час, і ты, калі вельмі захочаш, будзеш добрым музыкантам, і ў цябе з’явяцца вучні.
    У добры шлях!
    3
    Парады выканаўцам
    Перад тым як непасрэдна перайсці да выканання, неабходна прааналізаваць канцэпцыю, музычную форму і стылявыя асаблівасці твора. Таму першы этап прагляд і знаёмства з тэкстам, засваенне тэрміналогіі, удакладненне тэмпаў і метрарытмікі. Наступны этап  разбор і тэхналогія выканання штрыхоў і прыёмаў ігры.
    Тэмп выканання, асабліва калі ён дастаткова хуткі, спачатку запавольваюць, звяртаючы ўвагу на тэкст і асноўныя мастацкія задачы.
    Калі твор дастаткова вялікі, яго неабходна падзяліць на часткі (фрагменты). Вынікам рэпетыцый павінны стаць добрае ансамблёвае гучанне, выразнасць фразіроўкі, дакладная артыкуляцыя, інтанацыйная чысціня, так званая максімальная зладжанасць музычна  выканаўчых сродкаў дзеля раскрыцця ідэі твора. А гэта немагчыма без авалодання тэхналогіяй выканання на інструменце, спасціжэння логікі музычнага развіцця твора і эмацыянальнага перажывання яго зместу. Метадычныя парады дапамогуць у фарміраванні вобразна  мастацкай і выканальніцкай канцэпцыі. Але парады толькі акцэнтуюць увагу на асноўных момантах, не абмяжоўваючы творчыя магчымасці музыканта  выканаўцы.
    Сюіта “Нсі паляванні”. Mae праграмны характар. Назвы частак твора дапамогуць у раскрыцці музычнай ідэі. Можа выконвацца як цалкам, так і часткамі.
    “Велічальная ”. Характар гучання  урачыста  велічальны і адначасова даволі пявучы. Выконваецца поўным, насычаным гукам. Штрых  “акадэмічнае” дэташэ і легата.
    “Покліч паляўнічых”. Гучанне як бы імітуе сігналы паляўнічых рагоў. Сачыць за дынамікай і артыкуляцыяй штрыхоў  дакладнай і падкрэсленай. Тэмп выканання  даволі рухавы.
    “Адпачынак на ўлонні”. Трэцяя частка ўяўляе працяглую лірычную песню. Ад выканаўцы патрабуюцца звязны, пявучы гук на нюансе піяна, выразная фразіроўка, пачуццё развіцця меладычнай лініі.
    “Скокі”. Своеасаблівы фінал сюіты. Характар выканання  танцавальны, як бы лубачны малюнак народнага свята. Звярнуць увагу на метрарытмічную пабудову фразы, якая складаецца з тактаў розных размераў (3/4 і 2/4). Тэмп  дастаткова рухавы і жвавы. Сачыць за рытмічным і дакладным выкананнем сінкопаў. Фінал павінен гучаць вельмі жвава, з павелічэннем тэмпу і дынамікі.
    <(А ў полі на лужку”. У гэтым творы выкарыстоўваюцца тэмы дзвюх народных песень “Пайшоў Ясь на лужок” і “А ў полі ніўка”. У першай частцы малюецца карціна народнага свята і ўрачыстасці. Выкананне патрабуе дакладнасці і актыўнай атакі кожнага гуку. Асабліва гэта тычыцца маркіраваных нот. Тэмп умерана хуткі. Характар другой часткі задушэўны, пранікнёны. Гучанне набывае песенную гібкасць і выразнасць. Падгалоскі ў партыі трубы павінны гучаць нібы далёкае рэха.
    4
    “Гумарэска”. Музычны змест заснаваны на развіцці народна  песенных тэм. Выкарыстоўваюцца дзве жанрава і ладава кантрастныя песні: танцавальная “Саўка і Грышка” і лірычная “Ой, ляцелі гусі з броду”. Гучанне першай часткі мае тацавальны характар і выконваецца энергічна, актыўна і гулліва. Другая частка, больш распеўная і лірычная, патрабуе звязнасці і мяккасці гучання. Фінал павінен гучаць дынамічна, падкрэслена, з нарастаннем дынамікі гуку і тэмпу.
    “Паданне”. Характар выканання ўступу  незалежна  імправізаваны (Rubato), як бы песня  балада казачніка. Тэма (Andantino) адрозніваецца спакойным, павольным характарам, яна працяглая і распавядальная. Патрабуе ад выканаўцы выразнасці фразіроўкі, гібкасці нюансіроўкі і ўнутранага руху. Другая частка, кантрастуючы з першай, мае жвавы характар найгрышу. Гучанне рытмічнаматорнае, завострана  сінкапіраванае і адначасова не напружанае.
    “Забаўлянка”. Mae характар даволі хуткага скерца і патрабуе жвавасці і непасрэднасці гучання. Шаснаццатыя ноты выконваюцца падвойным стаката, артыкуляцыя штрыхоў цвёрдая, але не напружаная. Імкнуцца да лёгкасці, непрымусовасці і жыццярадаснай весялосці выканання. Сярэдняя частка  менш рухавая, больш насычаная па гуку, з’яўляецца як бы працягам першай. Характар штрыха  дэташэ падкрэслены, дакладны і вытрыманы па працягласці.
    “Напеў і найгрыш”. Твор складаецца з дзвюх частак, якія выконваюцца без перапынку. Першая з іх адрозніваецца шырынёй гучання, лірычнасцю і эмацыянальнай усхваляванасцю. Другая частка  народна  бытавая сцэна ў духу жыццярадаснага танца. Выконваецца ў хуткім тэмпе, лёгка, жартаўліва і падкрэслена. Тэма сярэдняга раздзела як бы ўносіць у атмасферу танцавальнасці элементы лірыка  драматычнага характару. Фінал  дынамічны і сцвярджальны, як бы апафеоз свята, падагульняе музычнае развіццё ў цэлым.
    Сюіта “Музыка сядзіб”. Складаецца з чатырох п’ес: “Замак Радзівілаў”, “Ружанскі палац”, “Баль у маёнтку Агінты”, “Мірскі замак”. Гэта своеасаблівыя музычныя замалёўкі  уражанні ад помнікаў старажытнай культуры Беларусі.
    “Замак Радзівілаў”. Выкананне твора патрабуе выразнасці і энергічнасці. Тэмп дастаткова рухавы. Кантрастнасць вобразаў дасягаецца пры дапамозе змены дынамікі і больш гібкага і пяшчотнага гучання ў сярэднім раздзеле.
    “Ружанскі палац”. Твор мае падзагаловак ‘Тавот  пастараль”. Выконваецца як парафраз салоннага старадаўняга танца  даволі грацыёзна і элегантна, у манеры і стылі свайго часу. Гучанне другой часткі ў параўнанні з першай больш лірычнае, далікатнае і ўсхваляванае.
    “Баль у маёнтку Агінты”. Выконваецца як своеасаблівы сентыментальны летуценна журботны вальс  успамін вельмі лірычна, пявуча і пяшчотна. Фразіроўка патрабуе ўнутранага руху, выразнасці і агагічных адценняў. Сярэдняя частка рэзка кантрастуе з крайнімі. Змяняюцца характар і тэмпарытміка. Гучанне становіцца больш энергічным, падкрэсленым і бліскуча  ўрачыстым.
    5
    Мірскі замак . П еса выконваецца ва ўмерана хуткім тэмпе, як бы з пачуццём унутранай годнасці. Артыкуляцыя  упэўненая, гучанне  насычанае. У трыо фанфарныя сігналы трубы павінны гучаць з паступовым дынамічным нарастаннем.
    Едуць сваты . Своеасаблівая музычная замалёўка вясельнага картэжу. Гучанне пачынаецца з піяна і паступова даводзіцца да фортэ. Характар выканання гуллівы, крыху з гумарыстычным адценнем. Тэмп блізкі да вясельных народных маршаў. У сярэдзіне гучыць своеасаблівы дыялог, дзе імітацыйна пераклікаецца голас саліста з фартэпіяна, як бы спрачаючыся і адначасова дапаўняючы адзін аднаго. Звярнуць увагу на метрарытмічны бок і ансамблевую зладжанасць.
    “У нашай хатачцы...” Твор мае скерцозны характар і выконваецца лёгка, грацыёзна і не напружана. Пры змене тэмпу кіравацца пачуццём логікі развіцця фраз.
    Сярэдняя частка пабудавана на элементах беларускай народнай песні “Чаму ж мне не пець”, якая гучыць у стылі і характары канцэртнага вальса  віртуозна і яскрава. Рэкамендуецца дастаткова падрыхтаваным у музычным і тэхнічным сэнсе вучням.
    “Як у лесе зацвіталі...” Твор выконваецца ў жанры традыцыйнага інструментальнага раманса лірыка  рамантычнага характару. Патрабуе пявучага, звязнага гуку і выразнасці фразіроўкі. Сачыць за дынамічнай збалансаванасцю гучання пры вядзенні тэмы ў фартэпіяна і абыгрывання трубы. У кульмінацыі неабходна кіравацца логікай развіцця фразы, захоўваючы пачуццё меры і музычнага густу. Дзеля большага спасціжэння эмацыянальна  вобразнага зместу трэба азнаёміцца з выдатным паэтычным творам Я. Купалы, першыя радкі якога ляглі ў назву п’есы.