Запісы 28

Запісы 28

91.61 МБ
Мне было тады ўжо 34 гады, а разам са мною была жонка Ліда й дзеці — дзесяцігадовы Алёша й сямігадовы Стас.
Цётка Маруся распавяла мне шмат пра іх сям’ю, сястру Валю, дала мне колькі фатаздымкаў і невялічкую кніжачку „Першы крок. Зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаўуЛатвіі. Рыга 1926“. У ім сярод твораў двух дзясяткаў аўтараў — колькі вершаў „В. Казлоўскай“.
Усё гэта было для мяне адкрыцьцём, бо тое, што распавядаў мне пра мінулае мамы бацька, было сьціплым і не зусім праўдзівым. Калі яна прыехала ў Менск паступаць у ВНУ, падставы для „выпраўленьня" біяграфіі ў яе былі. I мне здаецца, што бацька ня надта цікавіўся яе мінулым і духовым жыцьцём. Памяць месцаў, асобаў і рэчаў была для мяне цалкам выключаная. Увосень 1939 г. наіп полк рушыў „вызваляць“ Заходнюю Беларусь. Мы выехалі з Урэчча й да пачатку вайны яшчэ двойчы зьмянялі месца жыхарства. Апошні раз перад вайной мы (я, брат Цёма, мачаха Маша, дзьве яе з бацькам дачкі й сам бацька) жылі ў горадзе Ваўкавыску. Бацька там быў начальнікм санітарнай службы 204-й мотастралковай дывізіі.
Мы выехалі з Ваўкавыску на адпачынак за тыдзень да пачатку вайны, разьлічвалі хутка вярнуцца, але ўжо ніколі не вярнуліся. I ўсе на-
Пытаньне: Якім чынам вы патрапілі з Латвіі ў СССР?
Адказ: Па скакчэньні настаўніцкіх курсаў у Рызе ў 1927 годзе я мела жаданьне працягнуць далей вучыцца. У Латвіі паступіць ва ўнівэрсытэт было скаладана, па-першае, цяжкія іспыты, і па-другое, высокая плата за навучаньне. Я вырашыла паехаць працягваць навучаньне ў Савецкім Саюзе. Тадыжя дамовілася са слухачамі настаўніцкіх курсаў у Рызе Вайноўскім Аляксандрам іДоўгіхЯкавам (імя па бацьку іх ня памятаю) паехаць у гор. Менск і паступіць там ва ўнівэрсытэт. Пасьля гэтага рашэньнямы ўсе трое пайшлі ў Савецкае консульства ў гор. Рызе, дзе паведамілі пра сваё жаданьне паехаць у Савецкі Саюз для працягу навучаньня. Савконсульства тут жа дазволіла нам уезд у Сав. Саюз. Пасьля гэтага мы ўтрох хадзілі ў латвійскае Міністэрства ўнітраных справаў, наўмысна схавалі сапраўдныя мэты нашай паездкі ў Савецкі Саюз, а паведамілі, што едзем на адзін месяц... Мы баяліся, што Міністэрства ня выпусьціць нас у Савецкі Саюз, калімы пазначым сапраўдныямэты сваёй паездкі. Па атрыманьні ў Міністэрстве замежных пашпартоў нам у Савецкім консульстве выдалі грошы на праезд, бо ў нас грошай не было, і мы ўвосень 1927 году ў лістападзе трое прыехалі ў Менск і адразу падалі заявы ў Менскі ўнівэрсытэт аб прыёме нас на вучобу. Я была прынятая намэдычны факультэт,ДоўгіЯн на пэдфак іВайноўскіАляксандар на факультэт права й гаспадаркі. Доўгі Ян працаваў потым ў Беларускай акадэміі навук і выкладае. Чытае лекцыі ў камвну гор. Менска. Вайноўскі працуе ў гор. Бабруйску ў дрэваапрацоўчай галіне“.
Пытаньне: Калі й кім вы былі завербаваны для шпіёнскай працы ў СССР для латвійскай выведкі?
Адказ: Для шпіёнскай працы ў СССР я была завербаваная агентам латвійскай выведкі Езавітавым пры наступных абставінах. У 192730636 па сканчэньні пэдагагічных курсаў я была выкліканая выкладчыкам пэдкурсаў у гор. Рызе на кватэру, на кватэры Езавітаў прапанаваў мне паехаць у Савецкі Саюз разам з Аляксандрам Вайноўскім і Якавам Доўгім, што навучаліся разам са мной на пэд. курсах, для шпіёнскай працы. Я пагадзілася на прапанову Езавітава, тут жа дала яму падпіску аб зборы шпіёнскіх зьвестак у Савецкім Саюзе для латвійскай выведкі. Ён, Езавітаў, даў мне імя „Лясная кветка", падякімяй працавала ў латвійскай выведцы да апошняга часу. Гэтае імя я абрала сама.
Пытаньне: Якія заданьні даў вам Езавітаў пры вайіым ад’езьдзе ўСССР?
рыялу для распрацоўкі" й выкананьня „пляну“ сьледчых органаў. Цяпер опэрупаўнаважанаму Антонаву трэба было вымусіць Казлоўскую вызнаць сябе шпіёнкай. Ці верыўён сам і тыя, што падпісвалі пастанову пра арышт, у гэтае абвінавачаньне? Мяркую, верылі, што змоіуць давесьці справу да канца — да расстрэлу. Яны рабілі тое, што ад іх патрабавалі, і намагаліся зрабіць усё як мага лепш. А што й навошта — вызначалі кіраўнікі, пачынаючы ад таварыша Сталіна.
Пратакол допыту быў складзены ўжо 17 сьнежня 1937 г. і ўтрымліваў наступны запіс размовы:
„Пытаньне: Раскажыце, хто з вашых сваякоў застаўся ўЛатвіі, дзе жывуць і чым займаюцца?
Адказ: Мой бацька Казлоўскі Герасім Іванавіч памёр у Латвіі прыблізна ў 1913—1914 годзе. Меў сваю вясковую гаспадарку. Пасьля сьмерці бацькі на гаспадарцы засталася мая маці Казлоўская Юлія Станіславаўна й мая старэйшая сястра Марыя 1900 году нараджэньня. Якая ў нас была гаспадарка, колькі было зямлі, я ня ведаю. Маці й сястра да сёньня жывуць у Латвіі й маюць тую ж гаспадарку, зь імі жыве муж сястры Марыі Нікіфароўскай, Канстанцін, працуе настаўнікам пачатковай школы тамсама. УЛатвіі жывуць мае тры дзядзькі Ян, Нестар і Антон. Кожны зь іх мае ўласны хутар. Прозьвішчы іх я ня памятаю. Тамсама ў Латвіі жывуць дзьве мае цёткі Кацярына й Эва. Прозьвішчаў іх ня памятаю, яны таксама маюць уласныя хутарскія гаспадаркі. Іншых сваякоў у Латвіі янямаю.
Пытаньне: Дзе вы жылі й чым займаліся да прыезду ў СССР?
Адказ: Да 1921 году я вучылася ў пачатковай школе пры сваёй вёсцы, ад 1921 да 1922 году я вучылася ў пачатковай гарадзкой школе ў Люцыне. Тамсама тры гады вучылася ў Беларускай гімназіі да 1925 году. У1926 годзе вучылася ў Беларускай гімназіі гор. Дзьвінску, там я скончыла гімназію. Ад 1926 да 1927 году вучылася ў Рызе на настаўніцкіх курсах.
Пытаньне: Каго вы мелі са сваякоў і знаёмых па гор. Рызе?
Адказ: У гор. Рызе працуе настаўніцай сястра мужа маёй сястры, Марыі Нікіфароўскай, Галіна. Тамсама ў мяне быў знаёмы Лейтан Антон, які служыў шараговым у адным зь пяхотных палкоў у гор. Рызе. Да арміі Лейтан вучыўся са мной у гор. Рызе на настаўніцкіх курсах. Угор. Рызе я бывала ў лектараў нашых курсаў Езавітава й Дзямідава.
Пытаньне: Хто з вашых сваякоў пражывае ў Савецкім Саюзе? Адказ: У Савецкім Саюзе ў мяне сваякоў не было й няма.

лянціна Казлоўская стала эмігранткай і невяртанкай, толькі цяпер ужо латвійскай. Але гэтая другая эміграцыя скончылася тым, што 31 сакавіка 1938 г. маці была расстраляная як латвійская шпіёнка...
VIII
„Справа №30813 па абвінавачваньні Шапіра Валянціны Герасімаўны па арт. 68 ККБССР. Пачатая 17 сьнежня 1937. Скончаная 26 сьнежня 1937“-
Я знаёміўся з гэтай справай 11 і 16 ліпеня 2001 г. ва Ўпраўленьні ФСБ па Наўгародзкай вобласьці. Безумоўна, „Справа“ фальсыфікавалася й у часе сьледзтва й пасьля. Дакумэнты зь яе дазваляюць уявіць, што адбывалася з Валянцінай Казлоўскай у дні пасьля арышту2.
3	матэрыялаў, што папярэднічалі зьняволеньню маці, цікавая хіба што пастанова пра арышт, выдадзеная 16 сьнежня 1937 г. у Слуцку, дзе сярод іншага сьледчы сьцьвярджаў:
„Шапіра В. Г. у 19272. прыбыла нелегальна ў СССРзЛатвіі, нібыта з мэтай працягваць асабістае навучаньне. УЛатвіі ў яе засталіся ўсе сваякі: маці, сястра й інш. Зь імі падтрымоўвала пісьмовую сувязь.
Шапіра працавала ўрачом у м. Урэчча й выдавала здаровым ка/ігасьнікам даведкі пра вызваленьне іх ад працы ў калгасе з мэтай падрыву дысцыпліны сярод калгасьнікаў.
Непераканаўчасьць пададзеных Шапіра матываў яе пераходу ў СССР дае падставы меркаваць, што яна прыбыла ў СССР па заданьні Латвійскай выведкі з мэтай шпіянажу.
ПАСТАНАВІЎ: Шапіра Валянціну Герасімаўну 1907206a нараджэньня, народжаную ў Латвіі, б/n, па прафэсіі ўрач, жонка ваенурача 55 КТАП, жыве ў м. Урэчча — арыштаваць з прыцягненьнем да адказнасьці па арт. 68 КК БССР і ўтрымліваць пад вартай у Слуцкай турме...“
Супрацоўнікі дзяржбясьпекі 4-й стралковай дывізіі дзейнічалі відавочна ў адпаведнасьці з тэндэнцыяй арыштоўваць асобаў, што мелі сваякоўза мяжой. Валянціна Казлоўская, якая прыехала з Латвіі й мела там сваякоў ды ліставал ася зь імі, цалкам падыходзіла ў якасьці „матэ-
2 Прозьвішчам Казлоўская маці карысталася на працы і ў штодзённым жыцьці, хоць мела пашпарт як Шапіра й у судовых дакумэнтах праходзіла менавіта пад гэтым прозьвішчам.
„Літаратурнай энцыкляпэдыі , выдадзеным у Маскве, у артыкуле „Бе~ ларуская літаратура пазначана: „Рост і імклівае разьвіцьцё беларускай літаратуры ў Савецкай Беларусі немаглі не паслужыць імпульсам да творчай дзейнасьці на гэтай глебе й у замежных частках Беларусі. За апошнія гады зьявіліся многія беларускія паэты й пісьменьнікі ў Заходняй Беларусі, у Латвіі ды іншых месцах. Найбольш ведамыя фігуры з замежных пісьменьнікаў — Натальля Арсеньцьеўна, Б. Казлоўская й інш. У Латвіі беларускімі паэтамі выдадзены зборнік вершаў ..Першы крок , імі ж цягйлі году выдаецца літаратурная старонка ў беларускай газэце „Голас Беларуса“ (Рыга). Усё тыя ж цяжкія ўмовы для нацыянальна-культурнага разьвіцьця ў буржуазнай Польшчы й Латвіі не даюць магчымасьці беларускім пісьменьнікам выявіць у поўнай ступені тое, што, безумоўна, таіць у сабе беларуская прыгнечаная меншасьць. Часткова замінае гэтаму й вялікая завостранасьць палітычнай барацьбы..."'.
Хто такія Натальля Арсенцьеўна й Б. Казлоўская? Хутчэй за ўсё, так памылкова названыя Натальля Арсеньнева й Валянціна Казлоўская.
VII
Па сканчэньні пэдагагічных курсаўу 1927 г. Валянціна Казлоўская вырашыла працягваць сваю адукацыю ў Рыскім унівэрсытэце. Паводле словаў сястры Марыі, яна здала ўсе іспыты на „выдатна", хоць давялося гэта рабіць па-латыску. Але ў той час у Рызе знаходзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Ён прапанаваў Валянціне ехаць вучыцца ў Менск, абяцаючы дапамагчы з дазволам на выезд у СССР. Такая дапамога была неабходная, бо ў 1919 г. з маці яна фактычна эмігравала з краіны Саветаў. Хадайніцтва народнага паэта БССР было дастаткова, каб Казлоўская безь перашкодаў атрымала дазвол як „прадстаўнік прыгнечанай беларускай меншасьці ў Латвіі". Пытаньне аб дазволе на выезд з Латвіі ў Латвійскім МУС было вырашана станоўча, бо Валянціна Казлоўская ў заяве пазначыла, што едзе ў СССР толькі на адзін месяц. Магчыма, калі б яе не прынялі ў Менску ва ўнівэрсытэт, яна б вярнулася ў Рыіу.
У Менск будучая студэнтка прыбыла 5 кастрычніка 1927 г., a 12 красавіка наступнага прыняла грамадзянства СССР. Такім чынам, Ва-
' Белорусская лнтература // Лнтераіурная энцнклопедня. Т. 1. М., 1929. С. 417—418.