Запісы 28

Запісы 28

91.61 МБ
У нейкі момант ад Герасіма Іванавіча прыйшоў ліст, дзе паведамлялася, што жыцьцё ягонае ўладкавалася, але сумуе безь сям’і й жадае, каб яны пераехалі да яго. Абяцаўся выслаць нават грошы на дарогу. Марыя ніяк не магла наважыцца ехаць з хворай маці. Тады бацька запрапанаваў, каб хаця Валянціна прыехала да яго. Па доўгіх роздумах яны пагадзіліся, але лісты ад бацькі раптам спыніліся. Толькі празь нейкі час хтосьці з суседзяў Герасіма Іванавіча напісаў, што той памёр ад тыфусу.
Марыя працягвала настаўнічаць. У сярэдзіне 1920-х гг. яна выйшла замуж за дырэктара школы Канстанціна Ўладзімеравіча Нікіфароўскага, хутар якога месьціўся блізу вёскі Луні Люцынскага (Лудзенскага) уезду. Пазьней Валянціна Казлоўская назаве Луні месцам уласнага нараджэньня.
Верагодна, менавіта ў Лунях у 1919 г. мая маці пачала вучыцца ў расейскай школе. Праз пару гадоў яна перайшла ў такую ж школу ў Л юцыне, а ў 1922 г. гэтая школа была ператвораная ў беларускую гімназію. Дамогся гэтага дырэктар — Кастусь Барысавіч Езавітаў. Гэты чалавек адыграў вялікую ролю ў жыцьці й лёсе Валянціны Казлоўскай. У матэрыялах сьледчай справы ён названы рэзыдэнтам латвійскай выведкі, што завербаваў сваю былую вучаніцу перад паездкай у СССР для шпіёнскай працы. 3 рэабілітацыйнай часткі справы відавочна, што ні ён ня быўрэзыдэнтам латвійскай выведкі, ні Валянціна Казлоўская не была замежнай шпіёнкай. Дарэчы, другая жонка Езавітава — Нікіфароўская Галіна Ўладзімераўна, сястра мужа цёці Марусі — Канстанціна Ўладзімеравіча Нікіфіроўскага.
Кастусь Барысавіч Езавітаў нарадзіўся ў 1893 г. уДзьвінску (Даўгаўпілсе) у сям’і афіцэра (штабс-капітана) расейскай арміі. Па сканчэньні сярэдняй школы й пэдагагічных курсаў Езавітаў пачаў настаўнічаць. Калі пачалася Першая Сусьветная вайна, ён паступіўу Паўлаўскую вай-
шыя рэчы, і дакумэнты, акрамя асабістых, што мы мелі пры сабе, назаўсёды засталіся ў Ваўкавыску й загінулі ў полымі вайны. Бацька праз усю вайну кіраваў шпіталем №50713-й арміі. Праз гэты шпіталь прайшлі блізу 38 тысячаў параненых і хворых, ён дайшоў зь імі да Бэрліну й 9 траўня 1945 г. расьпісаўся па-габрэйску на сьцяне рэйхстагу. Ая з братам Цёмам, сёстрамі й мачахай увесь гэты час жыў у бацькоў Машы ў простай крытай саломай хаце ў вёсцы Шапавалаўка Чарнігаўскай вобласьці ва Ўкраіне. Там мы перажылі нямецкую акупацыю й я, усяго толькі праз чатыры гады пасьля сьмерці мамы, сам апынуўся на расстрэльнай мяжы, але выжыў. На жаль, мой брат Цёма памёр увосень 1945 г. ад саркомы.
Па сканчэньні вайны бацька са сваім шпіталем з-пад Бэрліну пераехаў у Роўна (Украіна) і забраў мяне да сябе, а Маша й дзьве мае любімыя сястрычкі засталіся ў Шапавалаўцы.
Калі я пачаў цікавіцца сваёй мамай, сувязь з Машай і яе дочкамі была ўжо згубленая й я ня ведаў ні дзе яны, ні ці жывыя...
Нарэшцеў ліпені 2001 г. я праз Наўгародзкае ўпраўленьне ФСБ папрасіў даслаць мне зь Менску сьледчую справу сваёй маці. Яе даслалі, і я мог яе пабачыць. Час быў абмежаваны, але зь некаторых дакумэнтаў мне зрабілі адбіткі й, наоіул, я атрымаўуяўленьне й пра ход сьледзтва, і пра рэабілітацыйнае расьсьледаваньне. Мне нават дазволілі забраць са справы захаваныя ад моманту арышту мамы атэстат, дыплём урача й прафсаюзны білет.
Тое, што адбылося з маёй мамай, — адзін з сотняў тысячаў выпадкаў, што здараліся тады ў краіне. Але для мяне ён унікальны, бо датычыць яе й мяне. I хто, калі ня я, павінен распавесьці пра яго?
V
Мой дзед па маці, Герасім Іванавіч Казлоўскі, на пачатку XX ст. жыў у Рызе. Ягоную жонку звалі Юлія Станіславаўна, і яны мелі дзьвюх дачок: Марыю (1900 году нараджэньня) ды Валянціну (1907 году нараджэньня). Недзе ў 1912 г. Герасім Іванавіч зь сям’ёй перабраўся ў Санкт-Пецярбург і пачаў працаваць на Балтыйскай судавэрфі. Жылі яны на Афіцэрскай вуліцы (цяпер вуліца Дзекабрыстаў) у пяціпакаёвай кватэры, наймалі прыслугу. Марыя скончыла жаночую гімназію ў 1917 г. Калі пачалася грамадзянская вайна й у Петраградзе стала голадна й холадна, Г ерасім Іванавіч адправіў жонку й дзяцей у Л атвію, да сястры Юліі Станіславаўны, што мела ўласны хутар на мяжы зь Беларусьсю.
Адказ: Езавітаў даў мне шэраг адрэсаў асобаў, што жывуць у БССР, якія павінны былі ўладкаваць мяне ва ўнівэрсытэт, і далей я па заданьні Езавітава павінна была зьбіраць для яго зьвесткі аб арганізацыі працы ва ўнівэрсытэце, аб колькасьці навучэнцаў, аб настроях студэнтпаў і выкладчыкаў. Зьбіраць і перадаваць Езавітаву зьвесткі пра эканамічнае й палітычнае жыцьцё ў Беларусі. Гэтыя шпіёнскія зьвесткі я, паводле прапановы Езавітава, павінна была гіерадаваць праз Вайноўскага й іншых асобаў, што жылі ў Менску, адрэсы якіх мне даў Езавгтаў. Пасьля афармленьня Езавітавым вярбоўкі мяне, Вайноўскага йДоўгага на прапанову Езавітава дырэктар настаўніцкіх курсаў у Рызе Пігулеўскі выдаў нам усім тром грошай на жыцьцё ў СССР. Дакладнай сумы выдадзеных нам грошай я ня памятаю. Іх цалкам хапіла для паездкі да Менску. Грошы былі выдадзеныя як кампэнсацыя за шпіёнскую працу. Яны ж, Езавітаў і Пігулеўскі, наладзілі нашую паездку ў СССР.
Пытаньне: якім чынам вы выконвалі заданьне Езавітава, калі знаходзіліся ў СССР?
Адказ: Я часта на патрабаваньне Вайноўскага перадавала ў пісьмовым выглядзе шпіёнскія зьвесткі, падпісвалася „Лясная кветка“. Колькі й калі я цяпер ня памятаю. Апошнім часам, г. зн. пасьля таго, якя пабралася шлюбам з ваенурачом Шапірам, да мяне накватэру некалькі разоў заходзіў ДоўгіЯн, якому я таксама перадавала зьвесткі аб кіраўнічым складзе частак, дзе працаваў мой муж Шапіра, аб іх матэрыяльным забесьпячэньні й палітычных насторях. Ад Доўгага я грошай не атрымоўвала.
Пытаньне: Чые адрэсы ў Беларусі вам даў Езавітаў і каму зь іх вы перадавалі шпіёнскія зьвесткі?
Адказ: ..ЛістоўскіВячаслаў працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. Цяпер асуджаны й высланы. Мядзёлка Паўліна працавала ў Горкаўскім інстытуце выкладчыкам. Яна працавала ў гімназііўДзьвінску. ЧаротМіхал, працаваўрэдактарам газэты„Беларус“. У яго я часова працавала ў рэдакцыі, перакладала часопіс з латвійскай на беларускую.
Пытаньне: Хто з вас трох падтрымліваў сувязь з Латвійскім консульствам?
Адказ: ...я не падтрымлівала... УМасквейЛенінградзепадтрымліваў сувязь Вайноўскі. Ён прывозіў мне грошы.
Пытаньне: Ваш мужШапіра кім быў завербаваны для шпіянажу?
Адказ: Ці быў забербаваны кім-небудзь мой муж, я ня ведаю. Ён таксама ня ведаў, што я працую ў Латвійскай выведцы".
На падставе гэтага й наступнага такога допыту 18 сьнежня 1937 г. была створаная „Пастанова аб абраньні меры ўтрыманьня й прад’яўленьні абвінавачваньня", дзе сьцьвярджалася, што Шапіра Валянціна Герасімаўна „абвінавачваецца ў тым, што была завербаваная ў гор. Рызе ў 19272., прыбыла ў Саюз ССР са шпіёнскімі заданьнямі, дзе пад імем „Лясная кветка“ зьбірала й перадавала латвійскай выведцы зьвесткі шпіёнскага характару“. На гэтай падставе было вырашана „Гр. Шапіра прыцягнуць у якасьці абвінавачанай па арт. 68 ККБССР, мерай утрыманьня спосабам ухіленьня ад сьледства й суду пакінуць папярэдні, г. зн. утрыманьне пад вартай у слуцкай турме“.
Далей справа працягвала раскручвацца. Трэба было шукаць „названых“ Казлоўскай суўдзельнікаў, на якіх мусілі быць заведзеныя асобныя справы. Апошні дакумэнт сьледства „Абвінаваўчы акт“ быў складзены ўжо 27 сьнежня 1937 г. і, сьцьвярджаючы пра шпіёнскую дзейнасьць Валянціны Казлоўскай, завербаванай „агентам латвійскай выведкі Езавітавым“, пастанавіў накіраваць справу Народнаму Камісару Ўнутраных Справаў Саюзу ССР — Генэральнаму Камісару Дзяржаўнай Бясьпекі тав. Яжову на разгляд. У выніку, н сакавіка 1938 г. на пасяджэньні камісіі НКВД і пракурора СССР было пастаноўлена „Шапіра Валянціну Герасімаўну расстраляць". Рашэньне выканана 31 сакавіка 1938 г.
IX
Няведама, якім чынам было здабытае тое цалкам фантастычнае, але сьмяротнае для Валянціны Казлоўскай „прызнаньне". Улетку 1938 г. я, брат Цёма й бацька былі ў летнім артылерыйскім лягеры пад Бабруйскам. Бацька тады па-ранейшаму быў старшым урачом палка. Аднойчы па справах службы ён быўу Бабруйску, ішоў па вуліцы, калі яго спыніла нейкая жанчына. Яна адвяла яго ўбок і сказала: „Я сядзела ў адной камеры з вашай жонкай. Яе моцна катавалі. Калі яе прыцягнулі з допыту, яна сказала: „Мне канец, але іх я выратавала...“ Яна паводзіла сябе мужна, падтрымоўвала й суцяшала іншых жанчын, калі яны ўпадалі ў адчай, намагалася праводзіць адмысловыя мерапрыемствы кшталту гутарак..."
Безумоўна, у гэтай гісторыі шмат дзіўнага. Па-першае, хто „сядзеў", той звычайна не выходзіў. Па-другое, надзвычай неверагоднае супадзеньне часу, месца й асобаў. Але ж магчыма меркаваць, што ўсё скла348
лася менавіта так, як мне пра гэта распавялі. Тая жанчына магла быць і наглядальніцай у турме, і „падсадной" або кімсьці з турэмнага пэрсаналу. Тое, што яна распавяла бацьку, падобнае да праўды. „Іх я выратавала“ магло значыць толькі тое, што маці пагадзілася ўзяць усё на сябе, каб толькі не чапалі мужа й дзяцей. I ў тым, што яна суцяшала іншых, ужо вырачаная на сьмерць, магчыма ўгадаць таксама тую Валю Казлоўскую, што некалі пісала:
За гонар Айчыны, за роднае слова,
За лепшую долю братом
Я ўмерці з адвагай заўседы гатова, Ўзмаганьні зь няпраўдай і злом!
Ад часу напісаньня гэтага вершу да моманту арышту прайшло адзінаццаць гадоў. Ня ведаю, ці захавалася ў яе тая ж вера ў ідэалы. Апошнія гады яна была занятая мужам і дзецьмі. Але характар яе асобы, склад думак, адлюстраваны ў тых радках, напэўна, захаваўся й цал кам адпавядаў таму, што распавядала бацьку выпадкова (ці невыпадкова) сустрэтая ў Бабруйску жанчына.
Катам не было ніякай справы да ейных ідэалаў. Сьмерць Валянціны Казлоўскай дадавала яшчэ адну адзінку ў выкананьне дадзенага зьверху пляну па „першай катэгорыі“ — расстрэлах. I ў службовым запале дзеля гэтага яны катавалі жывую душу — ,/Іясную кветку“...
X
Капітан Глазкоў, які праводзіў рэабілітацыйнае сьледзтва ў i960 г., зрабіў вялікую працу. Паводле ягонай просьбы п красавіка i960 г. у горадзе Роўна быў апытаны мой бацька Майсей Шапіра, тагачасны ўрач-нэўрапатоляг Ровенскай абласной больніцы. 3 Марыяй Нікіфароўскай Глазкоў сустрэўся сам праз два дні ў горадзе Лудза (Латвія). Да даго ж у ягоным распараджэньні былі архівы Менску й Рыгі. Капітан сьледчага аддзелу КГБ пры Савеце Міністраў БССР вывучыў матэрыялы, што датычылі беларускага нацыянальнага руху ў Латвіі, а таксама дакумэнты пра асобаў, якія праходзілі па справе Шапіра. Асабліва шмат матэрыялаўу справе было сабрана пра Кастуся Езавітава. Усё гэта было пакладзенаў аснову адмысловага „Вызначэньня", дзе сьцьвярджалася, што Казлоўская „абвінавачвалася ў шпіянажы на карысьць латвійскай выведкі, для чаго была завербаваная ў 19272. агентам Езавітавым. Гэтае абвінавачваньне было заснаванае выключна на яе сьвед-