Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
У гэтай справе я амаль штодзённа папярэджваў камэнданта Куніцкага, аднак Куніцкі маіх перасьцярогаў не паслухаў, а рабіўтак, як яму хацелася. Ці можна было ня мець даверу да камэнданта, які лічыўся патрыётам? Аднак калі шматлікія [людзі] змушаны былі ўцякаць перад балыпавіцкаю навалаю й былі каля Ліды, то Куніцкі з адным незнаёмым нямецкім жаўнерам на матацыкле нагналі нас і намагаліся нас усіх нагаварыць, каб вярталіся ў Наваградак, гаворачы: „Немцы высадзілі 38 тысяч парашутыстаў на Магілёўшчыне, і бальшавікі ўцякаюць на зламаньне карку“. Тут ужо мог кожны зразумець, што гэта ёсьць бальшавіцкая правакацыя. Што праўда, некалькі дзясяткаў асоб паверылі й павярнуліся.
Сьвядома ці несьвядома рабіўтое камэндант палкоўнік Куніцкі? На маю думку, сьвядома. Ен вельмі добра разумеў сытуацыю ваенных дзеяньняў, баявую здольнасьць нямецкай арміі ў той час, калі фронт быў на рэчцы Нёман.
У Наваградку вынік канфлікт між вярхоў за тое, іпто Астроўскі звольніў аднаго, прызначаючы другога. Дзеля палагадненьня прыехаў самалётам Астроўскі й зрабіў сход для працаўнікоў, на якім з высокадыктатарскім голасам сказаў: „Ён пастаўлены мною, і вы яго мусіце
слухаць!“ На гэта не знайшлося ні аднаго, каб яму запярэчыў у ягоных глупых выказваньнях181.
Што зрабіла нашая інтэлігэнцыя за гады нямецкай акупацыі нашай Бацькаўшчыны для свайго народу ў параўнаньні зь яе колькасьцю? Зроблена даволі шмат, бо нельга лічыць усіх патрыётамі, якія пачалі называць сябе беларусамі з прыходам немцаў. Карысьць была мінімальная, зачастую шкодная. Частка беларускіх патрыётаў, якая ахвяравала сваё жыцьцё за вольную незалежную Беларусь, зьнішчана бальшавікамі, друтая — немцамі, трэцяя дзякуючы нямецкаму намінату Астроўскаму, які за два месяцы перад прыходам бальшавікоў утварыў абаронныя вёскі й мястэчкі, раздаючы пад карай сьмерці аружжа насельніцтву, якое з прыходам бальшавікоў змушана было ісьці ў лясы, дзе й загінула182.
Перагляніце мінулае, прылажыце руку да сэрца, скажыце: „Так, мы не пайшлі ў народ, а пазаймалі цёпленькія месцы, забіраючы да сябе сваіх сваякоў і знаёмых, сядзелі, а народ пакінулі валасным старшыням, якія зачастую былі малапісьменнымі“. Hi адзін інтэлігент не паехаў на вёску, каб сялянам прачытаць рэфэрат на патрыятычную тэму.
Народ сам шукаў гэтых шляхоў, у часе мабілізацыі з жаўнерскімі песьнямі ішоў на зборныя пункты, аднак і тут не найшлося чалавека прачытаць рэфэрат аб сучасным палажэньні. He адзін прахвост Астроўскі вінаваты. Да яго была цэлая зграя Ермачэнкаў183, Касякоў'84,
181 7 лютага 1944 г. Астроўскі прызначыў намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу Барыса Рагулю, ён жа (Рагуля) 25 лютага 1944 г. стаў акруговым намесьнікам БКА. Праўда, у траўні—чэрвені 1944 г. адначасова функцыі Акруговага начальніка БКА ў Наваградку выконвалі й Барыс Рагуля, і Філарэт Родзька.
182 Цікава, што ў траўні 1944 г. Радаслаў Астроўскі выступіў з рэзкай крытыкай слуцкага гебітскамісара, які ствараў у акрузе „абаронныя вёскі“, тым самым падстаўляючы мірнае насельніцтва. Прэзыдэнт БЦР зьвяртаў увагу на тое, што гэтыя войскі слаба ўзброеньія, і настойваў на тым, каб туды далучылі фармаваньні БКА й паліцыі.
183 Іван Ермачэнка (1894—1970), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У Грамадзянскую вайну ў Расеі быў ад'ютантам генэрала П. Врангеля. У 1921 г. — прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі й генэральны консул на Балканах, заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі й Баўгарыі. У міжваенны пэрыяд жыў у Празе. Падчас Другой сусьветнай вайны
Ясюкоў185, Лапіцкіх, Шчорсаў'86, Ігнатовічаў187, Русакоў188, Абрамавых*89 і вялікая колькасьць малога калібру вырадкаў беларускага народу190.
«Р ўзначальваў Беларускую народную самапомач. У красавіку 1943 г. выдалены пад нагляд гестапа ў Прагу. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны працаваў у структурах ЮНРРА. Пры канцы 1947 г. — на пачатку 1948 г. пераехаў у Нью-Ёрк. Заснаваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (1948), у тым жа годзе быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Падтрымліваў прыхільнікаў Радаслава Астроўскага, у сярэдзіне 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай працы з прафэсійных прычынаў (быў прызначаны кіраўніком шпіталя ў Бінгэмптане, штат Нью-Ёрк), тым ня менш браў сталы ўдзел у беларускіх сьвяткаваньнях і беларускіх форумах прыхільнікаў БККА й БЦР.
184	Апроч згаданага вышэй (зноска 149) Івана Касяка, былі яшчэ Кастусь Касяк, які падчас вайны ўзначальваў адміністрацыю ў Вялейцы (павешаны саветамі ў 1944 г.) і Лявон Касяк (1920—2008), што ўзначальваў Маладэчанскую павятовую паліцыю. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Зьмяніў прозьвішча на Касоўскі. Ажаніўся з дачкой а. Мікалая Лапіцкага Лёляй. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці ня браў.
185	Эмануіл Ясюк (1906—1977), беларускі грамадзкі дзеяч, паводле адукацыі інжынэр. У 1930-х скончыўунівэрсытэт Льежу (Бэльгія). Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, удзельнічаў ва Ўсебеларускім Царкоўным Саборы (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускім кангрэсе. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад пачатку 1950-х гг. жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША, суўласьнік кампаніі „Крыс Электронікс". Адзін з кіраўнікоў арганізацыі Амэрыканскія прыхільнікі БЦР, віцэ-прэзыдэнт БККА, адзін з фундатараў будоўлі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
186	Апроч доктара Мікалая Шчорса (гл. зноску 112), Стагановіч мае на ўвазе ягоных братоў, што таксама належалі на эміграцыі да лягеру прыхільнікаў БЦР і БККА. Барыс Шчорс (1916—1975) быў камэндантам беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. 3 1949 г. — у ЗША, Саўт-Рывэр. У1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры ЗБАДК, а потым пры БККА. Уваходзіў у склад рэдакцыі „Беларускай думкі“, кіраўнічыя органы БККА. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Ігар Шчорс (1918—1992), падчас нямецкай акупацыі начальнік менскай крымінальнай паліцыі, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёну БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1949 г. — у ЗША, Саўт-Рывэр. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі й грамадзка-культурных арганізацыяў. Належаў да БККА, удзельнік пленумаў БЦР, у тым ліку апошняга, у 1988 г.
Адныя зналі адказваць ,,яволь“, каб ня страціць ласкі сваіх гаспадароў, другія абмяркоўвалі шатанскія пляны зьнішчэньня адданых сыноў народу Гадлеўскага1’1, Іваноўскага192, Аляхновіча, Казлоўскага193 і іншых; трэція праводзілі на загад НТС расейскую работу. Былі і „ўра“-
187	Відаць, гаворка пра Міхаіла Ігнатовіча. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара ў Глыбокім. У паваеннай Нямеччыне — камэндант Беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе, калі ў ім перанялі кіраўніцтва прыхільнікі Радаслава Астроўскага. У 1948 г. пераехаў у 3111А, пасяліўся ў Пасэйку (Нью-Джэрзі), адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, на эміграцыі падтрымліваў БЦР.
188	Аляксандар Русак (1907—1957), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт (1934), інжынэр. У1939—1941 гт. — старшыня Беларускага камітэту ў Познані, улетку 1941 г. — арганізатар Беларускага камітэту ў Горадні, у 1942 г. у Баранавічах заснаваўАдміністрацыйнагандлёвую школу. У1943 г. — бурмістар Баранавічаў. У паваеннай Нямеччыне — арганізатар Беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗШ А й стварэньня беларускага асяродку ў Саўт-Рывэры. 31948 г. — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі (якое мелася замяніць БЦР), удзельнік аднаўленчага пленуму БЦР у траўні 1948 г., у першым урадзе БЦР — міністар замежных справаў і аддзелу фінансаў БЦР, з 1952 г. — кіраўнік Выканаўчага органу БЦР (аналягураду БНР). Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту.
184	Надзея Абрамава (Тэадаровіч) (1907—1979), беларуская дзяячка, галоўная кіраўнічка юначак СБМ, сябра Рады даверу, удзельніца II Усебеларускага кангрэсу. Летам 1944 г. эвакуявалася ў Нямеччыну. Пасьля вайны працавала ў мюнхэнскім Інстытуце вывучэньня СССР, займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму, выдавала часопіс „Рэлігія й атэізм у СССР“. Належала да прыхільнікаў БЦР (удзельніца аднаўленчага Пленуму БЦР), уваходзіла ў Дэлегатуру БЦР у Нямеччыне.
1,0	Адметна, што сярод „вырадкаў беларускага народу“ Стагановіч пералічвае выключна сваіх палітычных супраціўнікаўна эміграцыі: тых, хто падтрымліваў арганізацыі, прыхільныя БЦР і БККАў ЗША. Міжтым, аналягічныя пасады падчас вайны займалі й дзеячы Рады БНР на эміграцыі: Станіслаў Станкевіч, Барыс Рагуля, Язэп Малецкі, Васіль Кендыш, якіх аўтар успамінаў не крытыкуе. Зрэшты сяброўскія адносіны на эміграцыі ён захаваў толькі з адным прыхільнікам БЦР — сваім калегам па Беларускім пасольскім клюбе Васілём Рагулем.
патрыёты, як Я. Станкевіч: шкадуючы польскіх камуністаў, апекаваўся імі, шукаў ім працу, дзе яны праводзілі камуністычную дзейнасьць, a сваім братам-сёстрам адмаўляў толькі дзеля таго, што сказаў ці сказала „да“, а не „але“. Чаму не знайшлося людзёў, каб у зародку зламаць хрыбет гэтым вырадкам? Ці гэта недагляд, ці страх? На гэтае пытаньне ў будучыні хтось адкажа. Я не бяруся адказаць. Я быў далёка ад цэнтру; па-другое, як раней зазначыў, я не належаў да вярхоў.
У аднаўленьні ў 1942 годзе Беларускае Аўтакефальнае Царквы яны, „тоже белорусьГ, абсадзілі вышэйшую ярархію БАПЦ расейскімі япіскапамі194, як архіяпіскап Панцеляймон195, япіскап Венядзікт196, якога
191 Вінцэнт Гадлеўскі (1898—1942), беларускі каталіцкі сьвятар і палітык, адзін зь лідэраў „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі". Падчас вайны супрацоўнічаў з акупацыйнымі ўладамі, у канцы 1942 г. гестапа арыштавала яго й забіла.
192 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных стваральнікаў і ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху. Падчас Другой сусьветнай вайны — бурмістар Менску. Забіты пры ня высьветленых да канца варунках.
193 Уладзіслаў Казлоўскі (1896—1943), беларускі дзеяч, у 1934—1937 гг. — адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, рэдактар газэты „Новы шлях“. У 1942—1943 гг. — рэдактар „Беларускай газэты“. Забіты савецкімі партызанамі.
194 Галоўная праблема палягала ў тым, што іншых япіскапаў не было, а пералічаныя япіскапы або паходзілі зь Беларусі, або ў 1930-х пражывалі на беларускіх землях, кіруючы структурнымі адзінкамі.