Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
На гэтым і канчаю — чакаю на неўзабаўны адказ,
ТвойАнтон
23/1-56
ДаражэнькіАдамовіч!
Шчыра дзякую за, т.ск., прапанову. Я прымаю яе зь вялікай удзячнасьцю. Што датычыць даты, дык я не магу сам вызначыць, бо калілічыць пачатакмаёйлітаратурнай дзейнасьці ад першага надрукаванага ў піянэрскай газэце верша „Гудкі" (падражаньне Александровічу^), дык зараз будзе налічвацца якіх 26 гадоў — ня круглы (для юбілею)лік.
У„Маладняку“было зьмешчана маіх два вершы: „3 прастораў" і „Дагарае восеньулістверужовай", але ў якім дакладна годзеяны былі надрукаваны, я не памятую — ці ў 1931, ці ў 1932? Вось і пачынай, адкуль хочаш. Ад „Гудкоў" ці ад „3 прастораў“?Мэтазгодней было-б пачаць ад „Маладняку", бо „Гудкі" — дзяціная спроба пяра, а ня літаратурная дзейнасьць. Дату вызначайце самі — калі Вам лепш выпадае.
Чытаць я думаю — „Вянок".
Яўжо 22-га студзеня г. г. яго закончыў на чарнавое, а зараз „шліфую“.
Вось яго „магістрал
Плывуць наўгад бяз ветразяў чаўны.
За што, Тварэц, я цяжка пакараны?
Мяне растлілі Скіфіі сыны —
Пякуць агнём, крывавяць мае раны.
51 Андрэй Александровіч (1906—1963), пралетарскі паэт, перакладнік. Друкаваўся ад 1921 г. Адзін з арганізатараў літаб’яднаньня „Маладняк". У !934—1937 гт. — намесьнік старшыні Праўленьня СП БССР. Рэдагаваў часопіс „Малады араты“. Рэпрэсаваны. У1920—1930-х гг. творчасьць Александровіча падавалася як эталён пралетарскай літаратуры, у сувязі з чым зьявілася вялікая колькасьць яго эпігонаў.
Абрыдзеў гурт нікчэмнасьці, маны.
Ўмаіх грудзёх бушуюць ураганы.
Гарцуе прывід новае вайны —
Ідзе паэт, ад еажкіх думаў п’яны.
Хто мае меч вігілія Парнасу, Аздобіць войных рыцараў сьляды, — На штурм прадоньня кліч нямую масу!
Ці нам штодзень спраўляць сабе хаўтуры?
Шумяць у сэрцы родныя сады, —
Блакітны бераг — пад нагамі буры.
„Вянок“мне самому падабаецца. Хутка дашлю для азнаямленьня і заўваг Вам. „Вянок“я думаю назваць „Укрыжаваньне"52. Але, каб „тонкадумы“ не прычапіліся, добра было-б даць -гэты назоў па-латыні, якой ія, іяны неразумеюць. Што Вы на гэта?
Славутычу я напішу. Яго новы адрыс:
687 Lyndon St., Monterey. Calif.
So long!
3 прывітаньнем, Ваш M. Кавыль
P.S. Прабач, што пішу алоўкам. Холадна ў хаце, ія пішулежачы на ложку.
М.К.
2.28.1956
Даражэнькі Міхасю!
Усё атрымаў, дзякую шчыра (асабліва за неспадзяваную прысьвяту), віншую з майстроўскай удачай. Праўда, некаторыя мясьцінкі яшчэ мо й трэба дарабіць, але іхмала, яны нязначныя, і, здаецца, даць рады будзе зусім лёгка. Аб гэтым больш напішу за які тыдзень, калі крыху ацераблюся ад некаторых прыкрасьцяў і дробязяў, якія не давалі пісаць апошнім часам. Зь юбілеем усё ў парадку — арыентыровачна на красавік, падрабязьней напішу таксама. А тым часам — яшчэ раз — дзякуй і ўсяго —
Антон
52 Канчатковая назва вянку санэтаў — „Цяжкія думы“.
Дарагі Адамовіч!
„Шліфоўка“заняла болей часу, як само пісаньне.
Дасылаю апошнюю (Дай, Божа, каб была і астатняю!)рэдакцыю „вянку“. Назоў „Укрыжаваньне" сам сабою адпаў.
„Няхай ідзе сьвятое правасудзьдзе!..“ю Судзеце, якнайстражэй, для агульнае карысьці.
А што змаім папярэднімлістом?Адаслаў я ягоВам недзе 25, ці 26 студзеня г. г. Ці атрымалі Вы яго? Мяне гэта вельмі цікавіць, бо там я даў адказ на парушаную Вамі справу наконт юбілею.
Што з „Конаднямі"?
Піійэце!
3 прывітаньнем, Ваш Міхась
21/II-56.
4191956
Даражэнькі Міхасю!
Ведаю, што Ты ўжо, хіба, ліха ведае што пра мяне думаць можаш. Жартачкі: гэтулькі часу, і я ні гу-гу Табе, і то пасьля атрыманьня Твайго вянку санэтаў, пасьля пастаўленьня на парадак дзённы справы Твайгоюбілею без канчальнагаразьвязаньняяе... Пэўна-ж, усё-ўсякае магло думацца. Дык адразу хачу запэўніць: усё ў парадку. Ня мог заняцца гэтымі справамі проста таму, што была іншая, з тэрмінамі зьвязаная, навала. Цяпер яна адваліла, і таму бяруся за Твае справы.
Найперш — Твой „вянок". Паляжаўшы, ён здаўся мне яшчэ лепшым, чымся пры першым чытаньні (адзнака добрая: памятаеш Багдановіча пра віно —„дні ідуць, праходзяць годы, а ўсё мацней, хмяльней усё робіцца яно“^). Гэта — Твой здадзены экзамэн на паэта. I экзамэн ня толькі тэхнічны. Пэўна-ж, тэхнічныя цяжкасьці „вянку" вялізарныя, і ўдалая перамога іх — вялізманая рэч. Але Ты здолеў перамагчы ня толькі тэхнічныя супрацівы матар’ялу, але й самы матар’ял здабыць такі, што ягоныя каштоўнасьці, запраўды зь„мільлёнаў тон прамытае сырое масы“5і, зіхацяць і надзяць і
Кавылёва самацытата — з другога санэту вянку санэтаў „Цяжкія думы“.
54 Недакладная цытата зь верша Максіма Багдановіча „Бледны, хілы, ўсё ж люблюя...“: „Верш такі, -якдар прыроды,/Вінаграднае, густое, цёмнаевіно:/ Дні ідуць, праходзяць годы, — /Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно“.
® Верагодна, адсылка да верша Ўладзімера Маякоўскага „Разговор с фннннспектором о поэзнн": „Поэзйя —/таже добычарадйя./В грамм добыча, / в год труды./ Нзводйшь / едйного слова радй / тысячй тонн / словесной руды".
Вакол цьвёрдае формы шчырасьцяй, і сьціпласьцяй, і прасьцінёй, і ўсім гэтым, узвышаным да „пэрліны тварэньня". I, галоўнае, гэта ўсё так блізка й так сьвежа нам, сынам тае-ж эпохі, прагнаным празь цяжкія выпрабаваньні, таксама, больш ціменш, а„цяжка пакараным“, з болыйай ціменшай„на лбе крывавай зоркай", „бацькоў хрышчоных лішніх у сьвеце жыдам“5б. Мо й не адразу ацэняць Твой„вянок“ — не пераймайся гэтым: мне ясна відаць ягонае месца ў гісторыі й нашае паэтыкі, паэтычнае тэхнікі, і нашае паэзіі, і нашае эпохі, пакаленьня нашага беларускіх ня проста выгнанцаў, а больш — гнаных. Усё гэта я кажу неяк нейкія „пахвалы", якіх, як і„наганаў“, звычайна чакаюць ад крытыкаў „чытачы“ ці „маса“, а нат і самыя „паэты“, кажу як зусім шчырыя свае думкі. Хацеў-бы толькі яшчэ раз прывітаць Цябе з удачаю й падзякаваць за прысьвяту.
Якя ўжо адразу пісаў Табе — пэўна-ж, у такой вялікай і цяжкой працы не абыйшлося без драбніцаў, ня зусім дапрацаваных.Але гэта драбніцы. Цяпер хачу паказаць Табе на іх, як іх бачу. Пакажу толькі драбніцы найбольшыя — усеяны найбольш з галіны выражэньня. Меншыя драбніцы — ужо чыста з галіны напісаньня — ня варта й паказваць, іх проста лёгка паправіць адразу ў парадку звычайнае карэкты перад апублікаваньнем твору.
Дык вось якія драбніцы ў выражэньні я тым часам бачу (падаю паводля нумароў санэтаў):
IV.	Яством. Новатвор, узораваны на ўкраінскім „Ество", што сваім парадкам, узораванае на расейска-царкоўна-славянскім „естество“. Але ня ў гэтым бяда, а ў тым, што ў нашай мове ёнможа асацыявацца зь ядою (параўнай расейска-царкоўна-славянскае„яство“), аняз істотаю. Калі ня знойдзеш чаго іншага, найпрасьцейшы спосаб усьцерагчыся непажаданых асацыяцыяў — яшчэ „перановатворыць" у іство, — „іством жывы“ — што ўжо асацыявалася-б выразна зь „істота“, „іста“, „існасьць", і зь нічым больш.
„Лацьвей бальзаму..."—^ацьвей"тут ужыта ня зусім дакладна. Яномае адценьне „лягчэй“, якое тут перашкаджае. Больш падыходзіла-б „мудрэй“, „валей" (ці „вялей").
VII.	Разгубленага сьвету. „Разгубленага" — грубы этымалёгічны перакладрасейскага„растерянного“, гучыць„суконна“. Iнепатрэбна, паколькі ў нашай мове ёсьць „зьбянтэжанага“, якое тут зусім былоб на месцы й сэнсава, ірытмічна.
56 Антон Адамовіч цытуе вянок санэтаў Міхася Кавыля.
VIII.	Слаўнае нірваны. Эпітэт „слаўнае" тут ня вяжацца, асабліва пры папярэднім „шукае ў бітвах“. Нірвана — глыбака нутраны стан, чужы ўсякае вонкавасьці зь ейнаю „славаю“, дый яшчэ „ў бітвах шуканаю". Трэ было-б нешта паводля „жаданае", хоць гэтае тут рытмічна ня ўлазіць, але нешта таго-ж ці блізкага сэнсу.
Меч вігілія Парнасу. Вігіліі (у старавечным Рыме ночныя старажы) звычайна ўжываюцца ў множным ліку. Адзіночны лік нядобры тут яшчэ й тым, што тры радкі вышэй успамінаецца Дантэ, імя якога асацыюецца зь імём Віргілія, старога рымскага паэты, што вадзіў яго па „пекле". Пры гукавой блізіні „вігілія" — „Віргілія" гэтпыя асацыяцыі крыжуюцца й уносяць закалот. Яраіў-бы ўжыць множны лік: меч вігіліяў Парнасу. Або што сваё знайсьці. Дарэчы, „вігіліі" ў другім значаньні — ночная старожа, варта наагул, у трэйцім, адсюль, — нашае „конадні" (па-ангельску мы й перакладаем назоў нашага часапісу „Vigils"). Дыкмо ўтварыць нешта ад„конадні" — „канодніка"?
IX.	Душаў інжынэры. Занадта тхне Іосіфам Вісарыёнавічам, хоць ён іўкраў гэта ў нашагаАдама Бабарэкі, якіўжыў„інжынэры духу “ яшчэ ў 1926 г. (у 19273. Дубоўка перафразаваў у „Кругох" у „мэліяратары духу ‘J57. Але гэтага ніхто ня ведае, а „сталінская фор-
57 Антон Адамовіч шчыра лічыў, што Іосіф Сталін пераняў некалькі формулаў „узвышэнцаў" — аб „сацыялістычнай зьместам, нацыянальнай формай“ культуры й выраз„інжынеры чалавечых душ“. Гл. у працы „Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры (1917—1957)“: „Ня менш паказальны й другі выпадак „перахвату". Паэта Ўладзімер Дубоўка ў паэме „Кругі" (1927) кінуў, між іншага, крылатую фразу пра ^лэліяратараў духу": Там, дзе балота скалечаных душ, / Мэліяратары духу ідуць... Ягоны сябра крытыкАдам Бабарэка адразу-ж падхапіў гэты вобраз і, крыху зьмяніўшы яго, заклікаў паэтаў стаць „інынэрамі душаў" (Адам Бабарэка. За культуру мастацтва // Чырвоны сейбіт (літаратурны дадатакда газэты „Беларуская вёска", Менск). 1926. №1. С. 1—2). Зноў афіцыйная крытыка сустрэла гэты вобраз у шыткі, і на працягу доўгага часу Ўл. Дубоўку, Адама Бабарэку й наагул усіх іхных сяброў зь літаратурнага аб’еднаньня „Ўзвышша" называлі не інакш, як „нашымі інжынэрамі", „інжынэрыкамі", практыкуючыся ў вынаходніцтверозных падобныхмянушак. Аднак неўзабаве пасьля ліквідацыі гэтых „інжынэрыкаў" органамі ГПУ ніхто іншы, як зноў-жа сам таварыш Сталін, абвясьціў пра „пісьменьнікаў — інжынэраў чалавечых душаў", і грамадзкасьць вітала яго з энтузіязмам як запраўднага аўтара гэтага афарызму. Малаверагодна, што^
мула“ ведамая ўсім. Прынамся трэба аднавіць Бабарэкаў арыгінал — „духу інжынэры", а найлепш было-бнек выкруціцца з гэтых„інжынэраў“ зусім. (Калі памятаеш, Гародня^ й іншыя доўга дражнілі ў сваіх артыкулахузвышэнцаў „інжынэрыкамі“на аснове Бабарэкавага вобразу; тым дзіўней было пачуць, ужо ў 1934 г. ці што, гэты вобраз з вуснаў „самога правадыра").
Мазком. Ня зусім добра і ў вобразным дачыненьні (як і„формай"), і, зноў-жа, у асацыяцыйным: у некаторых мясцовасьцях „мазком" будзе ўспрыймацца ад„мозак" = „мозаг“ „мазгі“. Можа — „разцом ды пэндзлем" — але тут „пэндзаль"ня зусім добра гучыць, хоць тэхнічна ён і на месцы. Падумай,мо што надумаеш.