Дзеці ладзяць сваю ўрачыстасьць. Лепяць бабу яны... і г.д. Выходзіць, і можна так падумаць, быццам-бы „бабу“ дзеці лепяць у хаце. У наступных вершахмне не падабаецца: канцоўка аднаго верша „Калі вочы расплюшчыў — пагасьлі агні“, у другім — вобраз„мяне дакранаюцца ветры“, у трэйцім — нейкіштучнаваты й нацяжны ў контэксьце вобраз „сьцень ад ног“. Здаецца, у іо-м вершы ў цябе ёсьцьрадок „імаладзік у бяскрайнай высі...“ Яраіў-бы зьмяніць на „імесяц у бяскр...“, бо, па-першае, маладзік тут наагул ні пры чым і толькі стварае антыэўфонічнае „ў“, якое ў цябе ўва ўсёйрэчы бадай-што няма, a na-другое, „месяц“больш будзе пасаваць і да наступнага радка: „расплыўся ў казачную сінь“ У наступным за гэтым вершам няпрыемны дый ня зусім правільны зварот „ня хочацца яму і мухаў адганяць". Лепш і правільней — „мухі адганяць". Таксама няправільны й зварот далейшага верша: ,Дагарае на захадзе дзень, на ўсходзе трывожачы зорак“ — трэба „зоры“, але можа тут — апіска, трэба „золак“ („дзе-дзе“ гэта паміж іншым). У вершы, дзе апісваецца навальніца, ёсьць слова „ ліні’ “ (з апострафам). Калі гэта не апіска й скарочана ад„лініі“, дыкяраіў-бы напісаць: „ліньі“. У нейкім, ня помню якім, вершы маё недаўменьне выклікае ўжываньне слова „засаб“у такім кантэксьце: „...мары і казкі і песьні кінутызасабнядбайна" Здаецца-ж, „засаб“ у нас значыць тое, што па-расійску „подряд", „всплошь". Нарэшце, у яшчэ нейкім вершы сустракаецца наступная непатрэбная дубальтовасьць: у канцы аднае строфы — „падхоладам сініх сьнягоў“, а ўсяго праз радок, у пачатку наступнае — „над холадам вечнай тайгі“. Можа, лепш было-б замяніць у каторым-небудзь выпадку „холадам" на „сьцюжаю". У першым выпадку гэта лепій з гукавога боку (атрымаецца іграньне на ,,с“), у другім — з сынтаксычнага (магчыма зьіначаньне сынтаксычнае пабудовы — „Над вечнаю сьцюжай тайгі“, якое больш адцянюе й разрозьніць абодва выпадкі). Вось і ўсе мае заўвагі. Што да тых тваіх, якіх я яшчэ не закрануў, скажу наступнае: па-першае, я ня бачу вялікае сэнсавае патрэбы ў зьмене „цёмнага" крыла на „цёплае“, тым больш, што, як ты справядліва заўважаеш, тут церпіць тады й гукавы бок. Бачыш, пры першай рэдакцыімы маем такі гукавы малюнак: н — н — мн — мн — м—м (то сон ахінуў мяне цёмным крылом). — ігра на насавых„м“ і„н“ — у духу фігур „эпіфоры“ (паадзінокія гукі„н“і„м“) ізэўгмы (групы ,,мн“), а разам атрымоўваецца прыгожае рондо. Пры другой-жа рэдакцыі ўсё гэта прападае, замяняючыся аднэю слабою эпіфораю санорных — „лм-лм“(„цёплым крылом"). Па другое, ня бачу патрэбы і ў замене „аблічча “ на „абліку“; сказаць то так і можна, але будзе больш непатрэбных асоцыяцый да розных „падлікаў“, „разьлікаў“і да г.п. Вось тыя абеглыя заўвагі, якія я магу зрабіць пры першым уражаньні аб тваёйрэчы...“2 Кажучы пра „абеглыя заўвагі“ й „першае ўражаньне“, Адамовіч, бясспрэчна, хацеў здавацца вельмі сьціплым. I дарэмна. Вершы разабраныя „па костачках", аўтар шмат працаваў з тэкстам, аднак тут жа навідавоку не толькі станоўчыя якасьці Адамовіча, энцыкляпэдычнасьць ягоных ведаў3, але й адмоўныя — як, напрыклад, навязваньне 2 Цытуецца паводле аўтографу, які захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі імя Я. Коласа: АРКР ЦНБ НАНБ. Ф. 24. Воп. 1, Спр. 1529. Арк. 8—10 адв.). 3 Энцыкляпэдычнасьць, што праўда, у выпадку з санэтарыем — амаль літаральная. У лісьце да Глебкі ад 2 ліпеня 1926 г. Адамовіч піша: „Што да „вянку“, дык я справіўся ў ^Іітаратурнай Энцыклёпэдыі” і вось што даведаўся: бываець вянок сонэтаў і трыолетаў. Вянок сонэтаў складаецца з 15-х (паліку радкоў у сонэце) сонэтаў. 15-ты, апошні сонэтабо г[этак] зв[аны] магістрал складваецца з паўтораў усіх першых радкоў усіх сонэтаў, апошні радок кожнага сонэту агульны з першым радком наступнага, => ўласнага пункту погляду. Праводзячы сухі рацыянальны аналіз, Адамовіч падпарадкоўвае твор уласнай лёгіцы, аўтарава ж лёгіка застаецца на маргінэсе. Тое самае можна ўбачыць і ў ліставаньні Антона Адамовіча зь Міхасём Кавылём. Прайшло 30 гадоў. Ці зьмянілася што? Меркаваць чытачу, перапіска друкуецца ніжэй. Ясна адно, што, будучы ў Амэрыцы, Адамовіч працягваў працаваць гэтак жа, як і ва „ЎзвышшьГ, мэтады ягоныя не зьмяніліся, тая ж жалезная воля імкнулася да ўсталяваньня ўласнага гледзішча — празь мяккія й ненавязьлівыя, але ўражальныя ў сваёй разгорнутасьці й факталягічнасьці парады. Розьніцы паміж 19гадовым узвышэнцам і 50-гадовым эмігрантам нібыта й няма. Даволі пасрэдны вянок санэтаў Міхася Кавыля4, шмат разоў перарэдагаваны, стаецца такім чынам і ўласным праектам Антона Адамовіча. Нездарма апошні так іранізуе ў лістах з Алеся Салаўя, бо той фактычна выйшаў з-пад ягонай „апекі“, у той час як Кавыль прымае ўсе заўвагі, прагнучы стацца першым аўтарам „вянку“ й не заўважаючы пры гэтым, што ідзе насуперак уласнаму сьветаадчуваньню... Лісты друкуюцца ўпершыню з захаваньнем моўных асаблівасьцяў арыгіналу. Аўтографы й машынапісы эпісталярыя Антона Адамовіча й Міхася Кавыля захоўваюцца ў архіве БІНІіМу. =>так што і-ы радок магістралу = і-му радку і-га сонэту і апошняму радку 14-га сонэту, 2-і р[адок] маг[істралу] = апошняму р[адку] 1-га сон[эту] і першаму р[адку] 2-га сон[эту], з-і р[адок] маг[істралу] = апошн[яму] радку 2-га сон[эту] і першаму р[адку] з-га сон[эту] і г.д.; апошні радок магістралу = апошняму радку 13-га і першаму 14-га сонэтаў. Вянок трыолетаў будуецца на тым-жа прынцыпе, але не рэкомэндуецца, бо атрымоўваецца загусты (шмат паўтораў як паасобных радкоў, гэтак і рыфмаў, бо трыолет сам па сабе форма з паўторамі). На мой погляд, вянок сонэтаў будзець цяжкаватым, бо ён патрабуець добрага сюжэту, стройнасьці ўразьвіцьціяго, яснасьці думак і выбіральнасьці, ці што, ня кажучы ўжо аб добрай „набіўцы рукі“ на пісаньні сонэтаў, але калі ты звыканаеш усе гэтыя ўмовы, дык гэта будзіць для цябе вялікім дасягненьнем. Вянок-жа трыолетаў, апрача вышэйпаказаных хібаў, маець той як-бы дадатны бок, што ім ніхто (ці, ва ўсякім выпадку, мала хто), здаецца, не займаўся. Адно слова, усе досьледы, больш-менш закончаныя, у гэтым кірунку прысылай мне, я гэтым дужа цікаўлюся, а таксама якія спраўкг што-да форм магу табе навесьці" (АРКР ЦНБ НАНБ. Ф. 24. Воп. 1. Спр. 1529. Арк. 5—6 адв.). 4 Тут я салідарызуюся зь меркаваньнем Макса Шчура, выказаным у артыкуле „Адзін лёс і „дзьве" літаратуры" (гл. вышэй). Ліставаньне Антона Адамовіча й Міхася Кавыля Глыбока Паважаны Спадар Адамовіч. Даруйце за „палітычны“ зявок. Былі і не такія промахі і зяўкі. Некаторыя і да магілы ня выправіш... А з гэтым можна даць рады. Праўда, зборнік я адсылаю Вам амаль апошні із двух, якія ўмяне яшчэ ўцалелі?. Але для Вас, як кажуць, і галава з Вас. Як там ні было, а Вы, як і я, „Хадзілі падмесяцам высокім ды яшчэ пад ГПУ..Д 3 прывітаньнем і пашанаю, Міхась Кавыль 29/Х-54 г. 10.6.55 Шматпаважаны Адамовіч! Калі ня позна, зрабеце адну папраўку ў вершы „Жыцьцё'"7. Урадку„І язаімпа войнікаў касьцёх“замест „я“ пастаўце„ты“. Вось іўсё. 3 прывітаньнвм Ваш, Міхась Кавыль. П.С. Яшчэ адно: у вершы „Суворы край пакінуў я даўно“радкі „На сьвеце шмат нясходжаных краін, Iпрыгажуньняў маладых дзяўчын" замянеце наступнымі: „Шляхоў няс[х]оджаных на сьвеце шмат, I прыгажуньняў маладых дзяўчат..." А слова „прывабны (сьвет)“на „вялікі (сьвет)“. М.К. 6.10.558 Даражэнькі Міхасю! Вялікі й шчыры дзякуй за ўсё прысланае! Усё ўжо ў наборы. Санэты пайшлі бязь ніякіхзьменаў. ДІіст Броўку“ запраўды, якяй чуў ды пісаў Табе, вельмі ўдаўся, і„Конадні“, з дадзенага Табою дазволу, 5 Цяжка сказаць дакладна, якая менавіта кніга маецца на ўвазе. На той час у Міхася Кавыля выйшлі два зборнікі паэзіі: „Ростань“ (Рэгенсбург, 1947) і „Пад зоркамі белымі" (Нью-Ёрк, 1954). 6 Цытуецца паэма Тодара Кляшторнага (1903—1937) „Калі асядае муць“: „Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ — пад ГПУ“. 7 Санэт Міхася Кавыля „Жыцьцё" быў апублікаваны ў часопісе „Конадні" (№3.1955. С. 9). 8 Трэба чытаць як 10.06.1955. будуць друкаваць яго незалежна ад таго, надрукуе „Бацькаўшчына “ ці неч. Аднак таму, што гэта верш вельмі адказны — напэўна-ж дойдзе і на той бок — рэдакцыя захацела пракарэгаваць яго як найпільней. Што праўда, у карэкце з боку зьместу не было патрэбы й яна не рабілася, але з боку самога гучэньня й стылю зробленыя некаторыя папраўкі, абякіхі паведамляю Табе ніжэй. Калі-б зь якімі зьіхне згадзіўся — пішы адразу-ж, яшчэ можна было-б адправіць ці пераправіць перад самым друкам, які пачнецца хіба пад канец тыдня. Дык вось: і)Урадкох Дайшоў ён так, як сюды ўсё даходзіць. —‘° выкінена слова„так“, бояно, стоячы побач зь„ён“непатрэбна абцяжае і гучэньне, і сынтакс. Радкі выглядаюць так: Дайшоў ён — як сюды ўсё даходзіць. г)паўрадок слова кажнае лаві заменены на кажны гук лаеі1' бо, першае, „слова“ёсьць толькіза паўрадок перад тым („слухаць праўды слова"), дык выходзіць загуста й аслабляецца, а другое, гучэньне таксама без патрэбы спавальняецца, тым часам якяно якраз мусіць паскорвацца („лаві“). 3) паўрадок глыбокія ў нас раны заменены на ня выгаяцца раны,'2 ’ Верш Міхася Кавыля ,Діст Пятрусю Броўку“ быў апублікаваны ў часопісе „Конадні" (№3.1955. С. 7—8). Да верша была дададзеная заўвага: „3 поваду ягонага верша „Здрадніку", зьмешчанага ў сёлетнім №1 менскага часапісу „Беларусь" і скіраванага супраць беларускіх эмігрантаў". 10 У друкаваным варыянце: „Ён дайшоў — // як сюды усё даходзіць". “ Праўка ўлічана ў друкаваным варыянце. 12 Праўка ўлічана ў друкаваным варыянце. бо тут нядобры (нецэнзурны) скрат (сдвйг) пры чытаньні (насраны), да чаго сваім часам былі вельмі чулыя, у тым ліку і сам Броўка13, дык адразу могуць хапіцца. 4)„Яжоў‘й заменены на„Сяроў“'5, бо йрыфмалепшая (пяро-Сяроў), і „Яжоў“ ужо фігура неактуальная, тым часам як Сяроў — цяперашні галава „Камітэту дзяржаўнай бясьпекі СССР“, наступнік Бэрыі'ь, які якраз займецца і„вынюхваньнем“, і вылоўленьнем ня толькі ўнутры, але й за межамі (у тым ліку й сярод эмігрантаў) — будзе тут мацней. 5) Паўрадок Крамля рыфмуеш страшныя загады Заменены на Крамля рыфмуеш чорныя загады,'7 бо эпітэт „страшныя"тут заслабы, „проходной". Iгэта ўсё. Якбачыш, выходзіліз таго, каб верш гучэў яшчэ мацней і ня даў повадаў да прычэпак ні на той, ні на гэты бок зялезнае заслоны.