Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
Найбольш „сталым“, нечакана „нелірычным" астрожным вершам мне здаецца, бадай, ,Дбэль (Падслуханае)" (1933):
БедныАбэль,родны браце, лёс адзінмы маем: ты жыцьцё даўно ўжо страціў, сьмерць мяне чакае.
Што-ж? Змаганьне дык змаганьне —
разламаю краты,
покуль сонца зь неба гляне, замардую брата...
У маёй жыве ён хаце, ўсё маё ён мае...
Закалю, спалю багацьце...
Каін хай-жа знае“.
Да найлепшых з „ссыльных“ вершаў належыць „Помніш, мама?“ (1934), у якім — бадай, у самым першым з твораў паэта — ужо выразна чуецца ўласны, сталы, аўтарскі голас пазьнейшага Міхася Кавыля, аўтара многіхудалых аўтабіяграфічных вершаў-успамінаў:
Помніш, мама, той горад вялікі? Белы дом з вартавымі... вастрог?
Па пабачаньні ты чаравікі мне зьняла з сваіх змучаных ног... [...]
Шмат нас тут і малых, і вялікіх, шмат хто холад падужаць ня змог...
I, калі б не твае чаравікі, я таксама... застаўся б бяз ног...
Застаецца толькі здагадвацца, наколькі цяжка было 19-гадоваму юнаку пераносіць усе выпрабаваньні высылкі. Пасьля адбыцьця пакараньня паэт трапляе ў 1936 г. у Варонеж, дзе працуе на заводзе „Камінтэрн" і паступае на вячэрняе аддзяленьне пэдінстытуту. У1938 г. там выдаецца альманах „Непобеднмая", які пачынаецца вершам Кавыля (невядома, ці падпісанага ўсё яшчэ як Маёвы) „Полем, полем“. У зборнік „Ростань“ (1947) ім уключаны верш „Поле, поле...“, які можа быць перапрацаваным варыянтам таго ж верша: у ім чуюцца ноткі асуджэньня мінуўшчыны, прыгону й ухваленьня „новага стану рэчаў“:
Ці ня тут ад сонца і да зораў гнулі сьпіны бацька і браты і пяялі песьні болю, гора?.. Поле, поле, чуеш гэта ты?.. He пазнаць вас, нівы, сенажаці, — залаты бязьмежны акіян... Вырывае згорбленая маці колькіраз аплаканы бур’ян. [...] I чамусьці косьці не скіголяць, б’ецца сэрца радасьцю маё, бо наўкол раскінулася поле, не чужое, ўласнае, сваё.
Наўрад ці, вядома, калгаснае поле назваў бы „сваім“ сам беларускі
селянін, і наўрад ці бу ягоўтой час „білася радасьцю сэрца“: паэтхут-
чэй імкнецца хоць неяк „апраўдацца" перад дзейным ладам — першы, але не апошні раз у жыцьці... Але пры гэтым у вершы захоўваюцца й сумныя інтанацыі, якія зьявіліся ў паэта ў выгнаньні. Такое адчуваньне, што паэт вельмі мала піша пасьля высылкі, ад безвыходнасьці: няшчыра пяяць па-маладнякоўску ў яго болей не атрымліваецца...
Парваў я струны свайго сэрца, закінуў ліру ў забыцьцё, —
напіша ён пазьней, згадваючы гэты пэрыяд свайго жыцьця. Зрэшты, калі верш і быў спробай апраўданьня, то яна яму ня надта дапамагае: у тым жа 1938 г. Язэп трапляе„пад чыстку ненадзейныхэлемэнтаў", і яго высяляюць з Варонежу — куды ён, аднак, зноўку вяртаецца празь нейкі час і праўдамі-няпраўдамі ўладкоўваецца настаўнікам. Адтуль яго ў 1941 г., „калі немцы прыблізіліся да Варонежу", забіраюць у войска — ён зноў едзе на Далёкі Ўсход, толькі не на катаргу, а „вучыцца ваяваць“ — пасьля чаго цягам няўдалага савецкага наступу пад Харкавам у траўні 1942 г. трапляе ў палон. Свой ваенны досьвед паэт згадвае ў вершах надзвычай рэдка:
Бараніў і я Радзіму тую, дзе мяне ніхто не бараніў. („Ліст маме“, 1968)
Верш „Франтавое", які непасрэдна датычыцца тых падзей, верагодна, напісаны пазьней, бо ў ім пазнаецца стыль Кавыля пачатку 1950-х (верш выйшаў у 1954 г. у зборніку „Пад зорамі белымі"), і ніякай асаблівай гераічнасьці ў ім ня чуецца:
Мне падушкай — сталёвая каска.
3 боку туліцца „жонка“ із Тулы...
У вакопе сьцюдзёна і гразка.
Добра тым, што навекі паснулі.
Вось такое „негераічнае" бачаньне вайны з асабістай пэрспэктывы „галоднага воя“, вядомае дагэтуль з Гарэцкага й пазьней уласьцівае Быкаву. Ваенны досьвед здаецца паэту толькі чарговым эпізодам у бясконцай, здавалася б, чарадзе пакутаўягонай маладосьці. Алеўсе гэтыя жыцьцёвыя пэрыпэтыі ёсьць, насамрэч, толькі перадгісторыяй: як паэт Міхась Кавыль яшчэ не нарадзіўся.
4
Я карэньне гладаў, яратунку шукаў — маладым не хацеў у магілу.
„За вастрожнай сьцяной“, 1943
He нарадзіўся ён ані пасьля вызваленьня зь нямецкага палону беларускімі дзеячамі зь Менску, якія дапамаглі яму вярнуцца на радзіму ў сакавіку 1943 г. Пра гэты пэрыяд жыцьця ў сваім аўтабіяграфічным нарысе „Мой шлях“ паэт згадвае адным радком: „УМенску жыцьцё было неспакойнае. Хутка ізноў давялося ўцякаць“в. Цікава, чаму „ізноў“ уцякаць — здаецца ж, дагэтуль Кавыль ніадкуль асабліва не ўцякаў, наадварот, быў — калі не лічыць шматлікіх хітрыкаў з мэтай абдурыць пільны адміністрацыйны нагляд — паслухмяны „волі лёсу“... Магчыма, гэта значыць, што ўвесь гэты час ён уцякаў, так бы мовіць, у думках — не ад сябе, а ад рэчаіснасьці, у сны і ўспаміны дзяцінства?
За вызваленьне з палону, відаць, трэба было неяк аддзячыць: у часе акупацыі Міхась Кавыль друкуе два вершы ў „Беларускай газэце“ („За што?“, „Веяў вецер буйньГ) і тры — у „Голасе вёскі“, рэдагаванай Яўхімам Кіпелем („Я — беларус“, „Пагоня“, „Я нікуды нехаджу"). Тэкстаўіх Міхась Кавыль у „Міжагнёўі" не перавыдаў, але зь іншых вершаў, напісаных у 1943—1944 гг., можна стварыць сабе ўяву пра тое, якімі яны маглі быць:
Расьцьвіталі ў полі васілёчкі, васілёчкі ўсюды, дзе ні кінь... („Васілёчкі", 1943)
Ой, ты край мой залаты, край мой васільковы!.. (1944)
Можа скласьціся адчуваньне, што гэтымі „васілёчкамі“ паэт наўмысна загаворвае зубы акупантам, кпіць, прыкідваецца гэткім „юродзівым“ — але наўрад ці гэта так: у мяне, прынамсі, няма падставаў падазраваць яго ў няшчырасьці. Хутчэй, можна сказаць, што ў яго пачынаецца пэрыяд „клясычна-народнай“, „патрыятычна-песеннай“ лірыкі, кульмінацыяй якой стаецца паэма „Пад небам Случчыны каханай", напісаная ў 1943 г. (аднак апублікаваная толькі ў 1947 г. у ,,Ростані“): у гэтай першай сваёй паэме аўтар вельмі недвухсэнсоўна й палымяна „зводзіць рахункі" з бальшавікамі, прыгадвае ім як уласны лёс, так і
6	Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе... С. XIII.
Слуцкае паўстаньне, аповеды пра якое чуў зь дзяцінства. Урэшце, пакуты маладосьці недзе павінны былі знайсьці сабе выйсьце. Паэма кідае новае сьвятло й на літаратурныя пачаткі таго, хто нібыта яшчэ нядаўна быўЯзэпам Маёвым:
Хоць я тады яшчэ ня ведаў, за што крывавяць мой прасьцяг, ды словы-клічыЛістапада мяне вялі кудысь, як сьцяг. I я пайшоў. Ялез на скалы сьлядамі сьвежае крыві...
А прыпарнаскія шакалы крамзалі дум маіх узьвіў. А ў гэтых думах, гэтых мроях хацеў хоць раз я там пабыць, дзе Чарадзеевы героі ў вагні згаралі барацьбы... Дык дзе там: „Тэма архаічна... Вы ў правы хіліцеся ўхіл...
Сьляпы вы — сёньня гераічней...“ — пісаў якісь мне Самуіл.
А я „сьляпы" глядзеў, як маці сьлязамі змочвала палі...
Хацеў крычаць, хацеў я плакаць, ня дытырамбы ім піліць. (1943)
Вядома, з гледзішча камуністаў (пагатоў калі зьвярнуць увагу на згадку пра „якогась Самуіла" — хаця Кавыль у пазьнейшых творах нідзе не выяўляе антысэмітызму, наадварот, спачувае перасьледаваным у СССР габрэям, зь любоўю згадвае пра вясковага гандляра Янкеля Ёськіна й сам сябе параўноўвае зь Вечным Жыдам) гэтая патрыятычная па сутнасьці паэма здаецца зусім не нявіннай, а ўсьвядомлена „здрадніцкай“, то бок антысавецкай, антысталінскай, антырасейскай — тым часам як з гледзішча паэзіі яна ёсьць, мякка кажучы, малацікавай. Гэта чысты ўвасоблены гнеў — паэту, які дагэтуль умеў толькі паціху па-ясенінску плакаць, цяпер урэшце дазволена й крычаць. Відавочна, што з такімі поглядамі й з такой мінуўшчынай нічога добрага чакаць ад вяртаньня бальшавікоў яму не выпадае. Кавыль, як і шмат ягоных калегаў па пяры, пастанаўляе ўцячы разам зь немцамі — кінуцца, паводле назвы аднаго з апошніх напісаных на радзіме вершаў, „У вір галавою":
Перанёс я прыгодаў ці мала, упіваўся рамантыкай бою, а цяпер, як казаў Купала, засталося — у вір галавою. (1944)
I сапраўды, яму „няма чаго траціць“ — у 1944 г. Язэп Лешчанка апынаецца ў Баварыі. I там ён перажывае нялёгкія часы ды працягвае пісаць патрыятычна-лірычныя вершы ў „клясычным“, традыцыйным, „васільковым“ ключы. Чаго варты толькі пералік іхных назваў: „Ой, далёка“, „Ой, чаму я спаткаўся з табою?“, „Ой, пайду“, „Ой, ты край мой“... Сапраўды, і ў ваенныя гады „войкаць" яму давялося ня меней, чым у папярэднія.
5
Турынгія — царыца!
Зялёныя лясы... Ніяк мне не упіцца віном твае красы.
1946
I вось — недзе ў Турынгіі ці яшчэ ў Баварыі, калі 28-гадовы паэт апынаецца сам-насам з альпійскай прыродай, — здараецца сапраўдны цуд. Гэтым цудам і ёсьць згаданы мною ў самым пачатку верш „Ідзі, ідзі“. Магчыма, ён ня быў напісаны ў 1944 г., а толькі задуманы, „запачаты“ тады, тым часам як дароблены праз колькі гадоў, у пэрыяд росквіту ягонага таленту — але важны тут ня факт рэгістрацыі думак на паперы, а факт самога нараджэньня гэтых думак — іншага, не абстрактна-вэрбальнага, а канкрэтна-вобразнага спосабу мысьленьня, які ў беларускай паэзіі й сёньня яшчэ застаецца дэфіцытным.
Упала ноч.
Як эдэльвэйсы, зоры
цьвітуць надАльпамі.
Аскепак-маладзік у неба ўрэзаўся. Блакітнае на горы імжыць сьвятло. А ты ідзі, ідзі... Якая ноч!
Як у сьвятыні, ціха іурачыста.
На калені упадзі.
Вунь там агонь міргае...
Шчасьце зь ліхам кладуцца спаць... А ты ідзі, ідзі... Трывожыць ноч, як сьмерці жах мінулы, і прышласьць мроіцца, як недабіты дзік.
Нібы агонь, няўсподзеў шуганула жаданьне жыць.
Каб жыць, ідзі, ідзі... Канае ноч, і зазьвінелі зоры. Прамень, як штых, бліснуў, імаладзік збляднеў, самлеў.
Ружовае на горы імжыць сьвятло.
А ты ідзі, ідзі...
У чым палягае для мяне асаблівая магія гэтага верша? Па-першае, у тым, што гэта ня крык, ня плач і ня песьня, як дагэтуль: верш напісаны „шэптам", які адзіна пасуе ў сьвятыні, дзе ўзвышаць голас — недарэчна. Дый у паэта няма іншага суразмоўцы, да якога ільга было б зьвярнуцца на „ты“, апроч сябе самога. Толькі ў гэтай цішыні ён упершыню, мне здаецца, здольны пачуць уласны голас, у тым ліку паэтычны — сябе, ува ўсіх сэнсах слова. Па-другое, хаця ніводны з вобразаў верша паасобку ня ёсьць ужо такім арыгінальным ці нязвыклым, але паэту ўдаецца стварыць зь іх надзвычайна арганічную цэласнасьць. Гэтаму спрыяе ў тым ліку абраная форма: кароткія выказваньні, што нагадваюць абрыўкі фразаў ці думак, якіх не заглушае „акустычны шум“ вэрбальных асацыяцый-перамычак, як у юначым вершы „3 прастораў". Ад верша вее — упершыню — надзвычайнай гармоніяй, так бы