Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
У рэчаістасьці справа іначай выглядала: калі балыпавікі ўбачылі, што беларускія эсэры, абапіраючыся на рэвалюцыйную волю беларускіх працоўных грамад, фактычна зьдзяйсьняюць народна-рэвалюцыйную ўладу на Беларусі, то, ня маючы ніякага ўплыву на бураломны цяг падзеяў, змушаны былі пайсьці на перагаворы з эсэрамі аб устанаўленьні адзінага фронту; пачалі „манэўраваць", каб „пры зьмене сытуацыі“, якая хутка настала, рашуча адмовіцца ад адзінага фронту. Гэна „зьмена сытуацыі" настала ў той спосаб, што бальшавікі атрымалі з Масквы дапамогу ў відзе некалькіх сот тысяч узброеных чырвонаармейцаў. Абапіраючыся на сілу штыхоў і кулямётаў акупацыйнай арміі, бальшавікі пачалі дыктатарскі паводзіцца на Беларусі. Беларускія эсэры востра паставіліся супраць маскоўска-бальшавіцкіх акупантаў, уважаючы, што ўся паўната ўлады на Беларусі мае належаць беларускаму працоўнаму народу.
„Пасьля няўдалых перагавораў, — кажа Алесь Адамовіч, — эсэры павялі на нас вострую атаку і пачалі нават агітаваць за тое, каб мы вывяліз тэрыторыіБеларусі чырвоную армію, таму штояна не беларуская, каб устанавілі агульнае галасаваньне і г.д і г.д. Зразумела, што мы адказалі ўзмоцненым націскам, і эсэры здалі свае пазыцыі^. „Яны хутка павярнуліся, — кажа ў іншым месцы Алесь Адамовіч, — такхутка, штомы нават не пасьпелі падаць адзін аднаму рукі.А пасьля гэтага яны, як кажуць, закасаўшы рукавы, пайшліразам зь белагвардзейцамі на актыўнае змаганьне з намі, супраць савецкай улады"37.
Але бальшавікам у той час патрэбна была беларуская інтэлігэнцыя: у шэрагах кампартыі ня было беларускіх сілаў. Рашылі выўжыць спосаб айцоў езуітаў: павялі хлусьлівую тактыку ўнутранага расколу і разьбіцьця еднасьці беларускіх эсэраў. I што-ж, дапялі свае мэты. Група
35 Кнорын, В. Заметкі к гісторыі пралетарыята ў Беларусі // Зьвязда. № 150.
іо жніўня 1934.
36 Зьвязда. № 2366.1926.
37 Савецкая Беларусь. № 1О1.7 траўня 1926.
інтэлігэнцыі на чале з прафэсарам Усеваладам Ігнатоўскім адкалолася ад БПС-Р. Заснована была група беларускіх рэвалюцыйных камуністаў-народнікаў, якая пайшла на супрацоўніцтва з бальшавікамі; у неўзабаве зусім нават зьлілася з кампартыяй, кладучы аснову ўзьніку Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі. Прафэсар Ус. Ігнатоўскі з гэтага часу быў сябрам савецкага ўраду БССР; займаў пасаду народнага камісара асьветы. Абапіраючыся на Беларускі Вучыцельскі Саюз, які яшчэ ў 1918 г. быў заснованы беларускімі эсэрамі, закладаў беларускія пачатковыя, сярэднія і вышэйшыя школы. Пры яго непасрэдным удзеле быў заснованы ў 1921 г. Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт у Менску і Беларуская Сельска-Гаспадарчая Акадэмія ў Горьі-Горках, шэраг Беларускіх Вучыцельскіх Інстытутаў і Педтэхнікумаў. Пры яго непасрэдным удзеле і пад яго кіраўніцтвам заснована была ў 1921 г. беларуская тэрміналягічная камісія пры Народным камісарыяце асьветы, у 1922 г. тэрміналягічная камісія, папоўненая новымі працаўнікамі, рэарганізавана была ў Інстытут Беларускай Культуры; у 1929 г. Інбелкульт рэарганізаваны быў у Беларускую Акадэмію Навук. Гэтым былі паложаны моцныя падваліны культурнага будаўніцтва Беларусі. Але гэта, якраз, і напалохала маскоўска-бальшавіцкіх акупантаў. У студзені 1931 г. прафэсар Усевалад Ігнатоўскі быў„выкрыты іразгромлены“ як галоўны кіраўнік „беларускага контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму“, a ўлюхым 1931 г. — забіты ў менскім вастрозе.
Нельга не адзначыць, пры гэтым, адну вельмі характэрную псыхалягічную рысу.
У пастанове ЦК КП(б)Б аб выключэньні Ігнатоўскага з кампартыі чытаемо: „Ігнатоўскі сьвядома фальсіфіцыраваў гістарычныя факты, імкнуўся затушаваць кіруючую ролю КП(б)Б барацьбой пралетарыяту і партызанскім рухам на Беларусі ў часе белапольскай акупацыі. Ігнатоўскі, заядлы нацыянал-дэмакрат, апраўдваў контррэвалюцыйныя выступленьні сваіх пабратымцаў беларускіх эсэраў і інш.“ „Будучы на чалеАкадэмііНавук, ён садзейнічаў таму, што БАН стала цытадэльлю контррэвалюцыйных нац-дэмакратаў^8.
У бальшавіцкім друку аб сьмерці Ігнатоўскага была зьмешчана кароценькая зацемка: „Пакончыў жыцьцё самагубствам".
У Менску ў той час адбываўся трэці ўсебеларускі настаўніцкі зьезд, на якім было 305 дэлегатаў, сярод дэлегатаў было 50 рабочых ад варштаіу, сельскагаспадарчых рабочых і калгасьнікаў. Пад націскам кам-
38 Савецкая Беларусь. № 20. 25 студзеня 1931.
партыі зьезд пастанавіў абвесьціць сябе ўдарным у барацьбе за генэральную лінію партыі. Пастановай ЦВК БССР узнагароджаны быў ордэнам чырвонага працоўнага штандару.
Тыя беларускія настаўнікі, якія сумневаліся ў праўдзівасьці „генэральнай лініі партыі", выключаліся з саюзу працаўнікоў асьветы, пазбаўляліся варштату свае творчае працы.
У Маскве ў той час пачалі адбывацца дэкады Савецкай Беларусі.
„Удар па нацыянал-дэмакратызьме тут, — кажа А. Альшэўскі, — гэта адначасова ўдар па беларускай контррэвалюцыі за межамі^4.
Так, сьмерць прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага — гэта ёсьць моцны ўдар, які намераны рускімі вялікадзяржаўнікамі, каб зьнішчыць справу беларускага культурнага будаўніцтва.
Цяпер бальшавікі ганьбяць і бэсьцяць імя нябожчыка, балазе, што ня можа ён ужо сам абараніцца ад іх напасьцяў і лаянкі агіднай.
Але не пагасіць ім сьветач ясны!
Беларускі народ з пашанаю ўспамінае імя гэроя-мучаніка, імя першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук...
14
Вернемся, аднак, да справы „бравага гэнэрала", якога бальшавікі хочаць бачыць не іначай, як толькі ў ролі ваеннага міністра беларускага ўраду.
У Кірушына, мабыць, вельмі кароткая памяць. To ён кажа, што яшчэ ў 1919 г.„нацдэмы ўключыліБулак-Балаховіча ў сьпісак членаў беларускага ўраду ў якасьці ваеннага міністра" (С. іоб), то ён сьцьвярджае, што толькі ў выпадку інтэрвэнцыі і аднаўленьня БНР — гэта ўжо ў 1920 г. — „пры разьмеркаваньні міністэрскіх партфэляў партфэль ваеннага міністра намячаўся нацдэмаўскаму генэралу Булак-Балаховічу“(С. іі8).
Дык вось: быў генэрал Булак-Балаховіч у 1919 г. ваенным міністрам беларускага ўраду ці ня быў?
У 1919 г., як ведама, быў толькі адзін беларускі ўрад — гэта ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Урад Савецкай Беларусі, абвешчаны ў студзені 1919 г. незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай у этнаграфічных межах разьсяленьня беларускага народу, праіснаваў усяго толькі некалькі дзён; гэта прызнае, зрэшты, і П. Кірушын (С. 105).
39 Зьвязда. № 72. Люты 1931.
Але ён замоўчвае пры гэтым, што першы савецкі ўрад на Беларусі — не беларускі савецкі ўрад, а савецкі ўрад на Беларусі! — па загаду з Масквы быў „адмененьГ, а Беларусь разарвана была на часьці: усходняя частка Беларусі (большая палавіна Меншчыны, уся Віцебшчына і Смаленшчына) уваходзіла ў так-званую „Западную Коммуну", а заходняя частка (меншая палавіна Меншчыны, уся Віцебшчына і Горадзеншчына) злучалася бальшавікамі зь Літвой; бальшавікамі створаны быўтакзваны Літ-Бел — Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У1921 г., паводле Рыжскае дагоды паміж Масквой і Варшавай, заходняя частка Беларусі была „ўступлена" балыпавікамі Польшчы.
Як-жа адносіўся ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі да „бравага гэнэрала" Булак-Балаховіча, якога бальшавікі намецілі ўжо ў сьпісак членаў беларускага ўраду?
Адказ на гэта пытаньне знаходзім у пастановах Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады — „нацдэмаўскай нарады", як скажуць бальшавікі, — якая адбылася ў Празе-Чэскай 25—30 верасьня 1921 г.
У рэзалюцыі „Аб чыннасьці Булак-Балаховіча“ чытаемо:
„Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарадаў Празе, абмеркаваўшы выступленьні Балаховіча пад нацыянальным беларускім штандарам, пастанаўляе:
1	. што Балаховіч ня мае ніякага падтрыманьня з боку беларускіх нацыянальных арганізацый;
2	. што зьвязаўшы сваё імя зь беларускім вызвольным рухам, ён дагэтуль не ачысьціў сябе ад пазорачых беларускае імя абвінавачаньняў у жыдоўскіх пагромах і грабежніцтвах;
3	. што ён самавольна абвесьціў сябе галоўнакамандуючым беларускіх вайсковых сіл і
4	. дазволіў сабе выдаваць акты дзяржаўнага значаньня.
Дзеля гэтага Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе лічыць Балаховіча — да таго часу, пакуль ён не апраўдае сябе перад беларускім грамадзянствам, — узурпатарам і авантурніkom“w .
Гэтак у рэчаістасьці выпадае справа з „бравым гэнэралам" БулакБалаховічам: беларускія „нацдэмы" ўважалі і ўважаюць яго за авантурніка і прайдзісьвета!
40	Рэзалюцыя, прынятая на Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарадзе ў Празе // Сялянская Доля. 1921. № 4. С. 8
Але гэта яшчэ ня ўсё!
У бальшавіцкім друку чытаемо: „Вярнуўшыся з заграніцы, Ластоўскі4' і Цьвікевіч*2 самым наглым спосабам ашукалі савецкі ўрад, прадаўжаючы да апошняга часу тварыць сваю здрадную справу. Гэта нацыяналістычная хеўра, уластаваўшыся на адказнай працы ў савецкіх урадах, імкнулася выкарыстаць легальныя магчымасьці дзеля зьдзяйсьненьня сваей шкодніцкай працы.Яна падбірала і аб’еднывала нацыянал-дэмакратычныя сілы,расстаўляла сваіхлюдзей на кіруючыя пасады ў розных савецкіх урадах. Гэта контррэвалюцыйная група намагалася таксама стварыць грунт для рэстаўрацыі катталізму на Беларусі пад прыкрыцьцём установак і выступленьняў нацыянал-апартуністаў унутры партыі. Спачатку кіраўніцтва контррэвалюцыйнай арганізацыяй групавалася наўкола БеларускайАкадэмііНавук, а затым яно сваіімі шчупальцамі сумела абхапіць Наркамзем, Наркомпрос, Белдзяржвыдат і іншыя савецкія органы. Падрыўная праца нацыяналістычных элемэнтаў была напраўлена проці савецкай улады з мэтаю стеарэньня на Беларусі буржуазнай рэспублікі, гэтпа азначае вярнуць уладу абшарнікам і капіталістам і фактычна абярнуць БССР у калёнію польскага імпэрыялізму. Нацыянал-дэмакраты ніякай рэальнай сілы ўнутры краіны ня мелі, а дзеля гэтага будавалі разрахункі на дапамогу інтэрвэнтаў, на польскую акупацыю. Ды, пэўна-ж, рукамі, галоўным чынам, польскіх фаійыстаў яны марылі зрабіць пераварот. У выніку няміласэрднай
41	Вацлаў Ластоўскі (1883—1938), грамадзкі й палітычны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, філёляг, літаратуразнаўца, этнограф. Удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У1919—1923 гг. — прэм’ер-міністар БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх справаў у Літве. У1927 г. пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю, загадчыкам катэдры этнаграфіі пры Інбелкульце. Ад 1928 г. — акадэмік БелАН. У 1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г. і прыгавораны да расстрэлу. — Рэд.