Выходзіць так, паводле Корчыка, што ўсе няўдачы ў дзейнасьці КПЗБ, уся яе падзівугодная расхлябанасьць, яе опортунізм і надзвычайнае хамэлеонства — усё гэта ёсьць вынікам уплываў эсэраўскай ідэалёгіі. Ці не за шмат ужо будзе, вашэці? „Грамаду” і пасольскі клюб „Змаганьне" заснавалі, як ведама, бальшавікі, а не эсэры; заснавалі ў напорыстым змаганьні супраць эсэраў. А тое, што сумна так скончылася ўся дзейнасьць „ГрамадьГ і пасольскага клюбу „Змаганьне", што бальшавікі сяньня так жорстка і проста не па-людзку ганьбяць і бэсьцяць сваіх нядаўніх супрацоўнікаў — усіх выдатнейшых „правадыроў" „Грамады" і пасольскага клюбу „Змаганьне“, уважаючы іх за „правакатараў'* і „шпіёнаў" (знайшлі казлоў адпушчэньня сваей уласнай расхлябанасьці!) то, ізноў такі, нясуць адказнасьць бальшавікі-камуністы, а не эсэры. Наогул — гэта ёсьць вынік бальшавіцкай „стратэгіі"! Выкрываючы тыя памылкі, якія былі дапушчаны ў дзейнасьці Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, Корчык запэўняе, што КПЗБ мае цьвёрдую волю стаць на бальшавіцкі шлях змаганьня. Але супраць каго? Хто ёсьць галоўны вораг працоўных грамад Беларусі — беларуская буржуазія, якая ходзе бяз портак, беларускі нацыяналізм, які знаходзіцца ў пялюшках, ці паўнакроўна-сільны і аж да зубоў азброяны польскі імпэрыялізм? Бо, Заходняя Беларусь — гэта ёсьць калёнія Польшчы; беларускі народ знаходзіцца ў горшым нават становішчы, чымся калёніяльныя народы Афрыкі: польскі імпэрыялізм цягне зьяго жыцьцёвыя сокі, дэфармуе сацыяльную структуру, нішчыць прыродныя багацьці, нявечыць мову і культуру, пазбаўляе магчымасьці нават самай элемэнтарнай самаарганізацыі, культурна-гаспадарчай самадзейнасьці і самапомачы; польскі імпэрыялізм на землях Заходняй Беларусі зьдзейсьняе сыстэму паступовага „oczyszczenia terenow kolonizacyjnych" — наўмысна зьдзейсняе ня толькі дэнацыяналізацыю, але й дэпапуляцыю беларускага народу. Дык што-ж гэта — хіба беларуская буржуазія і беларускі нацыяналізм грабуюць і прыгнятаюць беларускі працоўны народ? А хто гэта, як не бальшавікі, падпісалі крывавую Рыжскую дагоду, разарвалі Беларусь на часьці і кінулі ў абоймы польскага імпэрыялізму Заходнюю Беларусь?! П. Корчык зьвяртае ўсю сваю бальшавіцкую пільнасьць на беларускі нацыяналізм, які зьяўляецца натуральным вынікам абароннага змаганьня беларускага народу супраць польскага імпэрыялізму; П. Корчык з усяго размаху б’е па беларускай інтэлігенцыі, якую і безь яго дапамогі гняце і прасьледуе польскі імпэрыялізм, — ці не дапускае гэтым Корчык новае памылкі ў стратэгіі компартыі, асуднае памылкі ў дапамозе польскаму імпэрыялізму супраць працоўных грамад Беларусі? Камуністычная Партыя Заходней Беларусі выканалаўжо сваю сумную ролю: разьбіла і зьнявечыла беларускі рэвалюцыйны рух супраць польскіх акупантаў; ачысьціла пляцдарм для ўзмоцненага наступу польскага імпэрыялізму. Ствараючы, дзеля розных тактычных меркаваньняў, „Грамаду" і пасольскі клюб „Змаганьне", КПЗБ разьбіла Беларускі Пасольскі Клюб у дзяржаўным Сойме і Санаце, давяла справу беларускага парлямэнцкага прадстаўніцтва да таго, што тры з паловаю мільёнаў беларусаў ня маюць ужо ні аднаго дэпутата, а ў 1922 г. было 16 дэпутатаў! I ўсё гэта рабіла КПЗБ пад кіраўніцтвам Цэнтральнага Камітэту Камуністычнай Партыі Польшчы. У гэтым, якраз, і палягае сутнасьць і галоўная прычына ўсіх „памылак" КПЗБ. Але наш Корчык гэтага ня бачыць, наш Корчык гэтага не разумее. Нават больш таго: ён з наіўнасьцю дзіцяці прапануе і ў будучыне моцна трымацца кіраўніцтва ЦК КПП, а ў змаганьні з беларускім „нацыяналізмам" ён бачыць сутнасьць бальшавізацыі КПЗБ. П. Корчык апавядае: „Глыбокім імкненьнем стаць бальшавіцкай партыяй тлумачыцца той факт, што ў КПЗБ, нягледзячы на наяўнасьць у яе шэрагах нацыянал-опортуністычныхэлемэнтаў, ніколі не праяўляўся арганізацыйны сэпаратызм адносна да КПП, як гэта мела мейсца ў КПЗУ“. „Бальшавіцкае кіраўніцтва з боку ЦК КПП на чале з т. Ленскім, пастаянная цесная сувязь паміж ЦК КПП і ЦК КПЗБ забясьпечылі перамогу балыйавіцкай лініі ў КПЗБ“. Адзначае, пры гэтым,„вельл« важным фактарам у справе бальшавізацыі нашай партыі быў прыклад і ідэолёгічная дапамога КП(б)Б...выяўляючы і дэмаскуючы нацыянал-фашыстаўскіх агэнтаў, якія пралазяць з Заходняй Беларусі ў БССР“. Галоўнае — ніякага сэпаратызму адносна Польшчы і трымацца за край жупана y„prosze pana, prosze рапа!“. Гэткае ёсьць апошняе слова „бальшавіцкай стратэгіі" на землях Заходняй Беларусі. 18 „1920—1930 гады, — кажа В. Зайцаў, — былі якраз тым пэрыядам, калі КП(б)Б выкрыла й разграміла контррэвалюцыйных нацдэмаў, акапаўшыхся ў гаспадарчых, культурных і навуковых цэнтрахБССР'^. „У1933 годзе ў БССР, — кажаН. Гікало66, — былараскрыта іразгромлена нацыяналістычная контррэвалюцыйная арганізацыя, на чале якой знаходзіўся так званы „Беларускі нацыянальны цэнтар“. „Ядром арганізацыі былі перакінутыя замежнай контрразьведкай пад відам прасьледуемых рэвалюцыйных дзеячаў, шпіёны і правакатары. Чаго дабівалася гэтая зграя пражжоных правакатараў і шпіёнаў? Канчатковай мэтай... зьяўлялася стварэньне на аб’еднаных беларускіх землях Беларускай дэмакратычнай рэспублікі па тыпу капіталістычных краін. У склад гэтай рэспублікі меркавала- 65 Зайцаў, В. Там, дзе прыпынілася рэвалюцыйная пільнасьць // Зьвязда". № 241.31 кастрычніка 1930. 66 Мікалай Гікала (1896—1938), савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, кіраўнік ЦК КПБ у 1933—1937 гг. — Рэд. ся ўключыць землі Заходняй Беларусі, тэрыторыю БССР, некаторыя часткі Літвы і Латвіі і амаль усю Заходнюю вобласьць РСФСР. Іншымі словамі: контррэвалюцыйныя беларускія нацыяналісгпы імкнуліся шляхам узброенага кулацкага і белагвардзейскага паўстаньня, пры дапамозе інтэрвэнтаў стварыць буржуазную Беларусь як калёнію польска-германскага імпэрыялізму“б7. „Гэтыя людзі (Рак-Міхайлоўскі, Валошын63, Мятла, Гаўрылік, Дварчанін і інш.), прыймаўшыя ўдзел у якасыў правакатараў у нацыянальна-рэвалюцыйным руху ў Заходняй Беларусі, з такой-жа мэтай перакінуты і ў БССР. Яны пасланы, — кажа М. Галадзед, — для контррэвалюцыйнай работы ў нашай краіне, для падрыхтоўкі адрыву БССР ад СССР шляхам імпэрыялістычнай інтэрвэнцыі"^. Гэта ёсьць людзі, — скажамо тут ад сябе, — якія стаялі на чале Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады і пасольскага клюбу „Змаганьне". Выконывалі сваю дзейнасьць у цесным кантакце з КІІЗБ і пад кіраўніцтвам КПП з дапамогаю КП(б)Б. Былі выкрыты і разгромлены ўладамі польскіх акупантаў; арыіптаваны і засуджаны на некалькі дзясяткаў гадоў цяжкага вастрогу за тое, што імкнуліся да адарваньня Заходняй Беларусі ад Полыпчы і далучэньня яе да БССР шляхам узброенага паўстаньня і пры дапамозе савецкай інтэрвэнцыі. Пасьля адбылася вымена палітычных вязьняў паміж Полыпчай і Савецкім Саюзам; апынуліся ў Менску, дзе іх спаткала новае абвінавачваньне. Бальшавікі іх абвінавачваюць у тым, што яны, апынуўшыся ў Менску, пачалі імкнуцца да адарваньня БССР ад СССР і далучэньня да Польшчы шляхам узброенага паўстаньня і пры дапамозе польскае інтэрвэнцыі. Гэта ёсьць 67 Гікало, Н. Бальшавікі Беларусі ў барацьбе за сацыялізм // Зьвязда. № 67. 23 сакавіка 1935. 68 Павал Валошын (1891—1937), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. У1923 г. абраны дэпутатам польскага сойму, увайшоўу Беларускі пасольскі клюб. Адзін з заснавальнікаў БСРГ. У1926 г. увайшоў у КПЗБ. У1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі зьняволенымі ў 1932 г. апынуўся ў БССР. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадзкай дзейнасьцю. У 1933 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру" й прысуджаны да расстрэлу, замененага ю гадамі лягераў. У1937 г. паўторна прыгавораны да расстрэлу. — Рэд. 69 Зьвязда. № 8. Студзень 1934. няшчасныя ахвяры бальшавіцкай „стратэгіі" — лавіраваньня і манэўраваньня. Цяпер яны церпяць за сваё лёгкадумства, жорстка расплачваюцца за сваю бязьмежную веру ў тое, што балыпавікі, маючы ўладу ў саветах, дапамогуць вызваліць Заходнюю Беларусь з капцюроў польскага імпэрыялізму. I што ёсьць найболып характэрнае ў жахлівай трагедыі беларускай інтэлігэнцыі, якая пайшла на супрацоўніцтва з бальшавікамі: абвінавачваюць у розных недарэчнасьцях былых дзеячаў „ГрамадьГ і пасольскага клюбу „Змаганьне", але аж да апошняга часу ня было ім прад’яўлена ніякага судовага абвінавачваньня; савецкая юстыцыя ня мае, відавочна, ніякіх даных, каб пацягнуць іх да судовай адказнасьці. Ня выключана, аднак, магчымасьць — і гэта найболып праўдападобна: бальшавікі баяцца адкрытага судовага разбору справы над беларускімі „нацыяналістамі“, хаця і кідаюць ім абвінавачваньні ў „падрыхтоўцы інтэрвэнцыі", у „шпіёнстве" і „правакатарстве", што, паводле абавязуючых праўных нормаў савецкага карнага кодэксу зьяўляецца найвялікшым праступленьнем супраць савецкае дзяржавы і падлягае найвышэйшай меры пакараньня. Так, грамадзяне, суда няма; у бальшавікоў ёсьць страх перад судом. Яны баяцца таго, каб шырэйшыя колы грамадзянства не даведаліся аб закулісным шахрайстве компартыі — а што, калі раптам вылязе на паверх уся хлусьлівая „стратэгія" балыпавікоўу вырашэньні беларускага нацыянальнага пытаньня? 19 Падзівугодная зьява! Польскія камуністы, якія стаялі на чале кіраўніцтва дзейнасьцю „Грамады“ і пасольскага клюбу „Змаганьня" ў Заходняй Беларусі, апынуліся нейкім чынам на чале выкрыцьця і разгрому дзейнасьці правадыроў „Грамады" і пасольскага клюбу „Змаганьне" ў Савецкай Беларусі. Як гэта сталася? Можа гэта прьшадкова было, што польскі камуніст Т. Домбаль70, былы пасол польскага сойму, адзін з выдатнейшых правадыроў Ка- 70 Томаш Домбаль (1890—1937), савецкі партыйны дзеяч. У 1932— 1934 гг. — віцэ-прэзыдэнт БелАН, дырэктар Інстытуту эканомікі. Сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР. Ад 1935 г. працаваў у Маскве. У 1936 г. арыштаваны па справе „Полыжай вайсковай арганізацыі“ і расстраляны. — Рэд. муністычнае Партыі Польшчы, апынуўся нейкім чынам у Менску, пралез у Беларускую Акадэмію Навук, дзе як першы віцэ-прэзыдэнт напорыста праводзіў „рэарганізацыю“,„бальшавізацыю“і„чыстку ад нацдэмаўскай засьмечанасьці"? Можа гэта прыпадкова было, што якраз той самы Домбаль, польскі камуніст, зьявіўся найбольш актыўным абаронцам увядзеньня новага беларускага правапісу ў 1933? „Зьмены й спрашчэньні беларускага правапісу, — ён казаў, — праведзяны ў мэтах выгнаньня зь беларускага правапісу нацыянал-дэмакратычных скажэньняў^'. У рэчаістасьці ён сачыў зусім іншую мэту: наблізіць правапіс беларускае мовы да правапісу рускае мовы, а ўсе тыя асаблівасьці беларускае мовы, якія вылучаюцца з рэфармавана-спрошчанага правапісу, наблізіць да польскае мовы. 3 гэтай мэтаю ён стварыў нават і адумысную тэорыю расчэплянасьці беларускае мовы: мова ўсходняй часткі Беларусі набліжаецца, маўляў, да рускае мовы, а мова заходняй часткі Беларусі набліжаецца да польскае мовы. Гэта быў скрытна прыдуманы манэўр: пад шум і грукат разгрому беларускіх „нацдэмаўскіх контррэвалюцыянэраў" праціснуцца наперад і на вогнішчы з карчоў і корчыкаў сасмажыць сабе смачны бігас. I што-ж, пашанцавала, каб це паляк сьвіснуў! Амаль усе каталіцкія касьцёлы ў БССР абернуты ў клюбы польскай нацменшасьці; сярод беларускага каталіцкага насельніцтва вядзецца напорыстая прапаганда, што, казаў той, хто католік, той і паляк; у шэрагу раёнаў засноўваюцца польскія школы і закладаюцца польскія нацсаветы; справа палёнізацыі так шпарка ідзе наперад, што нават і ўвесь койданаўскі раён з выключна беларускім насельніцтвам абвяшчаецца польскім нацыянальным раёнам. Расьце і пашыраецца польская нацыянальная меншасьць у БССР.