Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №18 (54)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №18 (54)

39.02 МБ
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 18
30 чзрвеня 1992 г.
Мінск
ЗБОР РАСТЛЮ?
УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Выдаецца з 1991 года
30 чэрвеня 1992 г.	№ 18 (541
3 М Е с т
322.	Аб канцэпцыі дарожнага будаўніцтва і генеральнай схеме развіцця сеткі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь.
323.	Аб дапаўненні пункта 1 пастановы Савета Міністраў БССР ад 13 чэрвеня 1990 г. № 148.
324.	Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на асобныя віды энергарэсурсаў.
325.	Аб рэгуляванні скупкі ў насельніцтва ювелірных вырабаў і лому з каштоўных металаў і камянёў.
326.	Аб увядзенні банкаўскіх чэкавых кніжак.
327.	Аб сустрэчным продажы камбікармоў калгасам, саўгасам, іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам, сялянскім (фермерскім) гаспа-даркам за рэалізаваныя імі зерне (у абмен на камбікармы), насенне траў, кармавых 1 агароднінных культур.
328.	Аб дзяржаўным наглядзе за тэхнічным станам трактароў, меліяра-цыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталя-вання.
329.	Аб змяненнях у складзе Камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па надзвычайных сітуацыях.
330.	Аб рэгуляванні аплаты працы ваеннаслужачых унутраных войскаў, органаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, радавога і начальніцкага саставу органаў Міністэрства ўнутраных спраў.
331.	Аб нацыянальных камандах Рэспублікі Беларусь аа відах спорту.
332.	Аб вызваленні У. I. Міхасёва ад абавязкаў намесніка Старшыві Дзяржэканомплана — начальніка ўпраўлення цэн і індэксацыі дахо-даў васельніцтва.
I
№ 18
333.	Аб зацвярджэнні калегіі Дзяржаўнага мытнага камітэта.
334.	Аб забудове і ўтрыманні кантралюемых зон аўтамабільных дарог агульнага карыстання.
335.	Аб унясенні змяненняў у склад савета Фонду фундаментальных даследаванняў.
336.	Пытанні Дзяржаўнага камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
337.	Аб назначэнні В. А. Кулебы намеснікам Міністра сельскай гаспадар-кі і харчавання.
338.	Аб правядзенні імгненнай кніжнай латарэі.
339.	Аб фінансаванні будаўніцтва цэнтра па перасадцы касцявога мозгу ў г. Мінску.
340.	Аб стварэнні сумесных в’етнама-беларускіх прадпрыемстваў па выро-шчванню гевеі і вытворчасці натуральнага каўчуку на тэрыторыі Са-цыялістычнай Рэспублікі В’етнам.
341.	Аб дапаўненні пастановы Савета Міністраў БССР ад 6 лістапада 1990 г. № 275.
342.	Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 1992 г. № 133.
343.	Аб парадку пераводу пенсій грамадзянам, якія выехал! за мяжу.
344.	Аб назначэнні А. А. Дромава начальнікам упраўлення эканомікі Ki-раўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2
№ 18
Apr. 322
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 16 чэрвеня 1992 г. № 368
322 Аб канцэпцыі дарожнага будаўніцтва і генеральнай схеме развіцця сеткі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь
У мэтах удасканалення кіравання дарожнай гаспадаркай ва ўмовах рыначнай эканомікі, далейшага развіцця сеткі аўтамабіль-ных дарог рэспублікі і паскоранага будаўніцтва сельскіх дарог, якія забяспечваюць транспартныя сувязі паміж усімі населенымі пунктамі, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Адобрыць прыкладзеныя канцэпцыю дарожнага будаўніцтва і генеральную схему развіцця аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь', разгледжаныя Дзяржэканомпланам, Дзяржбудам і абл-выканкомамі.
Міністэрству будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог і аблвыканкомам сумесна з Дзяржэканомпланам, Міністэрствам фінансаў, іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі:
прыняць неабходныя меры па рэалізацыі палажэнняў канцэп-цыі і генеральнай схемы;
на падставе ўказаных дакументаў ажыццяўляць распрацоўку штогадовых праграм развіцця і абустройвання сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у якіх прадугледжваць прыцягненне для іх выканання не толькі спецыялізаваных, але і іншых арганіза-Цый, сумесных, малых прадпрыемстваў і кааператываў, атрымаў-шых адпаведныя ліцэнзіі.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
* Не жрыюдзяцца.
3
Арт. 323-324	№ 1®
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 16 чэрвеня 1992 г. № 369
QOQ Аб дапаўненні пункта 1 пастановы Савета Міністраў БССР J ад 13 чэрвеня 1990 г. № 148
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Дапоўніць пункт 1 пастановы Савета Міністраў БССР ад 13 чэрвеня 1990 г. № 148 «Аб відах (трупах) прадпрыемстваў (аб’яднан-няў), арганізацый і відах маёмасці, здача якіх у арэнду або выкуп не дапускаецца або абмяжоўваецца» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў БССР ад 31 мая 1991 г. № 217 — ЗП БССР, 1991 г., № 17 арт. 196; № 19—20, арт. 230; № 23, арт. 295; № 31, арт. 379; ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 10, арт. 179) абзацам! наступ-нага зместу:
«спецыялізаваныя прадпрыемствы па вытворчасці вінна-гарэ-лачных вырабаў;
прадпрыемствы па вытворчасці медыкаментаў для сельскай гас-падаркі;
насенняводчыя прадпрыемствы і арганізацыі, прадпрыемствы 1 арганізацыі па каранціну раслін, сельскагаспадарчыя. доследныя станцыі, навукова-даследчыя і праектна-канструктарскія інстыту-ты, вучэбна-доследныя і эксперыментальныя гаспадаркі (базы), до-следныя і вопытна-эксперыментальныя заводы, прадпрыемствы j арганізацыі па стандартызацыі і метралогіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 17 чэрвеня 1992 г. № 370
324 Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на асобныя віды энерга-4 рэсурсаў
У адпаведнасці з Міжурадавым пагадненнем паміж Рэспублі-кай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб цэнаўтварэнні на прадук-цыю міждзяржаўнага абмену Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
4
№ 18
Дот. 32 4
1.	Прыняць да ведама, што пастаўка ў Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі нафты і прыроднага газу праводзіцца па дзяр-жаўных рэгулюемых аптовых цэнах прамысловасці ў памеры адпа-ведна 1800—2200 рублёў за тону і 1100—1600 рублёў за 1000 куб. метраў на ўмовах франка-прызначэння.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству гандлю і Белкаапсаюзу ў адпаведнасці з Пагаднеынем забяспечыць пастаўку ў Расійскую Федэрацыю ялавічыны і свініны па цане да 120000 рублёў за тону, жывёльнага масла — да 170000 рублёў за тону.
Падатак на дабаўленую вартасць па гэтых відах энергарэсурсаў і прадуктаў харчавання збіраецца звыш указаных цэн на іх.
2.	Устанавіць:
дзяржаўныя рэгулюемыя аптовыя цэны прамысловасці на нафту, здабываемую на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у памеры 2450 руб-лёў за тону (для ўнутрырэспубліканскага спажывання), на адбензі-нены сухі газ, вырабляемы з гэтай нафты, — 640 рублёў за 1000 куб. метраў і на прыродны газ, атрымліваемы з Расійскай Федэрацыі, — 2500 рублёў за 1000 куб. метраў на ўмовах франка-прызначэння для ўсіх спажыўцоў, акрамя насельніцтва (з улікам падатку на дабаў-леную вартасць);
для газазбытавых арганізацый (перапрадаўцоў), якім прыродны і адбензінены сухі газ пастаўляецца па дзяржаўных рэгулюемых аптовых цэнах прамысловасці, скідку з цэн у памеры 120 рублёў за 1000 куб. метраў.
Водпуск гэтым арганізацыям (перапрадаўцам) прыроднага газу, які падлягае рэалізацыі насельніцтву па дзяржаўных рэгулюемых тарыфах, вызначаных у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1992 г. № 207 «Аб гранічных узроўнях цэн на асобныя тавары і тарыфаў на паслугі», праводзіць па аптовай цане ў памеры 503 рублёў за 1000 куб. мет-раў;
гранічныя каэфіцыенты павышэння дзяржаўных аптовых цэн прамысловасці на асобныя віды прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і гранічныя дзяржаўныя рознічныя цэны (тарыфы) на некаторыя віды спажывецкіх тавараў згодна з дадаткамі 1 і 2.
3.	Дзяржэканомплану сумесна з Міністэрствам фінансаў па прадстаўленню Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгалі-новых вытворчасцях зыходзячы з гранічных каэфіцыентаў павышэння дзяржаўных аптовых цэн, вызначаных у дадатку 1 да гэтай пастановы, у двухтыднёвы тэрмін зацвердзіць новыя дзяржаўныя рэгулюемыя цэны на маторнае, кацельнае паліва і газу.
5
Арт. 224 № 18
4.	Аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому правесці карэкці-роўку тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для ўсіх спа-жыўцоў (акрамя насельніцтва і сельскагаспадарчых спажыўцоў> з улікам цэн і тарыфаў на энергарэсурсы.
5.	Міністэрству фінансаў, аблвыканкомам і Мінскаму гарвыкан-кому прадугледжваць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах да-тацыю на цеплавую, электрычную энергію, газ, цвёрдае паліва, ка-мунальныя паслугі, паслугі гарадскога пасажырскага транспарту, якія аказваюцца насельніцтву па дзяржаўных рэгулюемых тарифах, а таксама асігнаванні для частковай кампенсацыі асобным катэго-рыям інвалідаў расходаў, звязаных з набыццём імі аўтамабільнага бензіну і звадкаванага газу для запраўкі транспартных сродкаў індывідуальнага карыстання.
6.	Ажыццявіць на прадпрыемствах і ў гаспадарчых арганіза-цыях, незалежна ад форм уласнасці (акрамя калгасаў, саўгасаў, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый па вытворча-тэхнічнаму абслугоў-ванню і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню сельскагаспадарчай вытворчасці), пераацэнку рэшткаў нафты, газу і нафтапрадуктаў у адпаведнасці з новымі дзяржаўнымі рэгулюемымі цэнамі на гэтыя энергарэсурсы. Вынікі яе аднесці на папаўненне ўласных абаротных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый.
7.	Дадзеную пастанову ўвесці ў дзеянне з 1 чэрвеня 1992 г. Гра-нічныя дзяржаўныя рознічныя цэны на прадугледжаныя ў дадат-ку 2 да гэтай пастановы некаторыя віды спажывецкіх тавараў, рэа-лізуемых насельніцтву, уводзяцца ў дзеянне з моманту яе прыняцця.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
6
№ 18
Арт. 324
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 чэр-веня 1992 г. № 370
П Е Р А Л I К
асобных відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, на якія ўстанаўліваюцца граніч-ныя каэфіцыенты павышэння дзяржаўных апто-вых цэн прамысловасці
Гранічныя каэфіцыенты да дзяржаўных аптовых цэн пра-мысловасці (з улікам падатку на дабаўленую вартасць) *