Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №18 (54)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №18 (54)

39.02 МБ
Шырокая фракцыя лёгкіх вугле-
вадародаў	’	6,0
Газ звадкаваны	5,5
Маторнае і кацельнае паліва, газа	у сярэднім 5,8
* Гранічныя каэфіцыенты прымяняюцца да цэн, устаноўленых у адпаведнасжі з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1991 г. № 497.
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 чэр-веня 1992 г. № 370
П Е Р А Л I к
некаторых відаў спажывецкіх тавараў, на якія ўстанаўліваюцца гранічныя дзяржаўныя рознічныя цэны (тарыфы)
Гранічныя дзяржаўныя роз-нічныя цэны (тарыфы) (у рублях і капейках за літр)
Аўтамабільны бензін марак:
А1-93	7-00*
7
Арт. 324-3%
№ 18
А-76	6-00*
A1-91	7-00*
А-96	8-00*
А-92	7-00*
Дызельнае паліва	5-60*
Газ звадкаваны для запраўкі транспартных сродкаў індыві-дуальнага карыстання	3-00
* Прымяняюцца на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца ўсім спажыўцам на аўтазаправачных станцыях (АЗС) у аб’ёмным вымярэнні.
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 17 чэрвеня 1992 г. № 373
325 Аб рэгуляванні скупкі ў насельніцтва ювелірных вырабаў і лому з каштоўных металаў і камянёў
У сувязі са стварэннем у рэспубліцы ўласных запасаў рэсурсаў каштоўных металаў і камянёў і ў мэтах папаўнення іх за кошт скуп-кі ў насельніцтва ювелірных вырабаў і лому з каштоўных металаў і камянёў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Устанавіць, што скупленыя ў насельніцтва ювелірныя вырабы, лом з каштоўных металаў і камянёў і прадметы антыкварыяту са скупачных пунктаў Белювеліргандлю накіроўваюцца для захоўван-ня ў Нацыянальны банк.
Прыём на захоўванне і ўлік скупленых каштоўнасцей праводзяц-ца ў адпаведнаспі з устаноўленым Міністэрствам фінансаў, Міні-стэрствам унутраных спраў, Нацыянальным банкам часовым парадкам захоўвання канфіскаваных і безгаспадарных каштоўных мета-лаў, ювелірных і іншых бытавых вырабаў (пісьмо ад 21 лістапада 1991 г. № 13/10-5-3063).
2. Міністэрству фінансаў па ўзгадненню з Нацыянальным банкам:
2.1. забяспечыць кампенсацыю Нацыянальнаму банку расходаў, звязаных з прыёмкай і захоўваннем скупленых у насельніцтва юве-лірных вырабаў і лому з каштоўных металаў і камянёў;
8
№ 18
Арт. 325-326
2.2.	праводзіць аплату пастаўляемых Белювеліргандлем ювелір-ных вырабаў і лому з каштоўных металаў і камянёў па цэнах уста-ноуленых распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 1992 г. № 68р, з надбаўкай у памеры 12 працэнтаў ад сумы, на якую пастаўлены банку каштоўныя металы, для па-крыцця расходаў, звязаных з арганізацыяй іх скупкі.
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Нам. Кіраўніка Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 18 чэрвеня 1992 г. № 375
326 ^^ увядзенні банкаўскіх чэкавых кніжак
У мэтах пашырэння сферы безнаяўнага грашовага абароту па-скарэння разлікаў насельніцтва за тавары, паслугі і скарачэнн’я на гэтап аснове патрэбнасці народнай гаспадаркі рэспублікі ў наяўных грашах Савет Міністраў Рзспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Прыняць да ведама, што Нацыянальным банкам зацверджа-ны Палажэнне аб чэкавай кніжцы для разлікаў насельніцтва за тавары, паслугі і яе ўзор.
2.	Міністэрству гандлю, Белкаапсаюзу сумесна з Нацыянальным банкам у двухтыдневы тэрмін распрацаваць і зацвердзіць правілы разлікаў насельніцтва за тавары і паслугі чэкамі з чэкавых кніжак. Нравесці сярод насельніцтва рэспублікі растлумачальную работу аб мэтазгоднасці і перавагах гэтай формы разлікаў.
3.	Устанавіць, што:
„ чэкавыя кніжкі выдаюцца жыхарам Рэспублікі Беларусь усімі установамі банкаў і дзейнічаюць толькі на яе тэрыторыі;
вырабленыя Ашчадным банкам да моманту прыняцця дадзенай пастановы чэкавыя кніжкі і разліковыя чэкі могуць знаходзіцца ў абарачэнні да поўнага іх выкарыстання.
4.	Дзяржзнаку сумесна з Нацыянальным банкам забяспечыць своечасовы выраб чэкавых кніжак і рассылку іх установам банкаў рэспублікі.
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	м. Мясніковіч
Нам. Кіраўніка Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	А. Сакалоўскі
9
Арт. 327	№ 18
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 18 чэрвеня 1992 г. № 376
327 Аб сустрэчным продажы камбікармоў калгасам, саўгасам, 1 іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам, сялянскім (фермерскім) гаспадаркам за рэалізаваныя імі зерне (у абмен на камбікармы), насенне траў, кармавых і агароднін-ных культур
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Міністэрству хлебапрадуктаў праводзіць пачынаючы з ура-джаю 1992 года сустрэчны продаж камбікармоў калгасам, саўга-сам, іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам, сялянскім (фер-мерскім) гаспадаркам за прададзенае імі прадпрыемствам камбі-кормавай прамысловасці зерне (у абмен на камбікармы) з разліку 1 тона камбікармоў за 1 тону зерня.
2.	Устанавіць, што калгасам, саўгасам, іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам, сялянскім (фермерскім) гаспадаркам за рэа-лізаваныя імі Белсортнасенаб’яднанню і аб’яднанню «Белсортна-сенагародніна» насенне траў, кармавых і агароднінных культур, якія адпавядаюць па пасяўных якасцях першаму класу стандарту, выдзяляюцца камбікармы ў колькасні згодна з дадаткамі 1 і 2.
За кожны працэнт паніжэння супраць норм першага класа стандарту чысціні насення колькасць выдзяляемых камбікармоў змян-шаецца на 1,5 працэнта і за кожны працэнт паніжэння ўсходжас-ці — на 1 працэнт.
За насенне бабовых шматгадовых траў камбікармы выдзяляюцца зыходзячы з фактычных аб’ёмаў рэалізацыі гэтага насення, за насенне злакавых траў, кукурузы, кармавых караняплодаў, крыжа-кветных і агароднінных культур — зыходзячы з фактычных аб’ёмаў іх рэалізацыі, але не звыш планавых.
3.	Дзяржэканомплану прадугледжваць штогод выдзяленне МІ-ністэрству хлебапрадуктаў, Белсортнасенаб’яднанню і аб яднанню «Белсортнасенагародніна» неабходнай колькасці камбікармоў з дзяржаўных рэсурсаў для сустрэчнага продажу іх за закупляемыя ў гаспадарак зерне, насенне траў, кармавых і агароднінных культур.
4.	Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў БССР ад 5 студзеня 1984 г. № 3 ••<Аб колькасці камбікармоў, якія выдзяляюцца калгасам, саўгасам і іншым дзяржаўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам за рэа-лізаваныя імі насенне траў і крыжакветных культур»;
абзац чацвёрты пункта 4.2 пастановы ЦК КПБ і Савета Мініст-раў БССР ад 27 мая 1987 г. № 192 «Аб неадкладных мерах па па-велічэнню вытворчасці насення алейных культур і алею»;
10
№ 18
Арт. 327
пункт 2.3 рашэння Прэзідыума Савета Міністраў БССР ад 12 снежня 1989 г. (пратакол № 21);
пункт 2 пастановы Савета Міністраў БССР ад 19 студзеня 1990 г. № 15 «Аб размеркаванні канцэнтраваных кармоў, якія выдзяляюц-ца рэспубліцы з дзяржаўных рэсурсаў».
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Нам. Кіраўніка Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	А. Сакалоўскі
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэр-веня 1992 г. № 376
Колькасць камбікармоў, якія выдзяляюцца калгасам, саўгасам, іншым сельскагаспадар-чым прадпрыемствам, сялянскім (фермер-скім) гаспадаркам за цэнтнер рэалізаваных імі Белсортнасенаб’яднанню насення траў і кармавых культур
Назва траў і кармавых культур
Колькасць камбікармоў (цэнтнераў)
Канюшына лугавая, канюшына гібрыдная, канюшына паузучая, люцэрна, рутвіца рагатая, галега ўсходняя	30
Баркун белы, эспарцэт, каласнец безасцюковы, ліса-хвост лугавы, мятлік лугавы	jq
Цімафееўка лугавая, аўсяніца лугавая, аўсяніца чыр-воная, мятліца гіганцкая, райграс пашавы, райграс-аўсяны гібрыд, райграс многаўкосны, бекманія звы-чайная, чаротніца трыснёгападобная, купкоўка збор-ная, мятлік балотны	'	у
Аўсяніца трыснёгападобная	5
Райграс аднагадовы, кукуруза, крыжакветныя куль-
туры і іншыя віды траў	3
3 а ў в а г а. Аб’ёмы выдзялення камбікармоў за 1 цэнтнер сумесі траў разліч-ваюцца зыходзячы з удзельнай вагі кампанентаў, якія ўваходзяць у яе.
Нам. Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
А. Сакалоўскі
11
Арт. 327 — 328
№ 18
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэр-веня 1992 г. № 376
Колькасць камбікармоў, якія выдзяляюцца калгасам, саўгасам, іншым сельскагаспадар' чым прадпрыемствам, сялянскім (фермер-скім) гаспадаркам за цэнтнер рэалізаваных імі аб’яднанню «Белсортнасенагародніна» насення агароднінных і кармавых культур
Назва агароднінных і кармавых культур
Колькасць камбікармоў (цэнтнераў)
Таматы, агуркі
Рэпа, шчаўе, капуста белакачанная, кроп Рэдзька, морква, турнэпс, бручка, цыкорыя Капуста пекінская, буракі сталовыя, радыска Буракі кармавыя
Боб агароднінны, гарох агароднінны Цыбуля-сеянка
Нам. Кіраўніка Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	А. сакалоускі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 18 чэрвеня 1992 г. № 377
090 Аб дзяржаўным наглядзе за тэхнічным станам трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання
У мэтах паляпшэння дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам трактароў, машын і абсталявання калгасаў і іншых кааператывау, саўгасаў, прадпрыемстваў, арганізацый, сялянскіх (фермерскіх) гаспадар’ак і грамадзян Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а-станаўляе:
1.	Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб дзяржаўным наглядзе за тэхнічным станам трактароў, меліярацыйных, дарожна-бу-
12
№ 18
Арт. 328
даўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання калгасаў і іншых кааператываў, саўгасаў, прадпрыемстваў, арганізацый, ся-лянскіх (фермерскіх) гаспадарак і грамадзян (дзяржтэхнаглядзе)*.
2.	Зацвердзіць памеры збораў, якія спаганяюцца органамі дзяржтэхнагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з калгасаў і іншых кааператываў, саўгасаў, прадпрыемстваў, арга-нізацый, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і грамадзян за аказан-не паслуг, звязаных з дзяржаўным наглядам за тэхнічным станам трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, іншых сельскагаспадарчых, меліярацыйпых і дарожна-будаўнічых машын, згодна з дадат-кам.
Дазволіць Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненню з Дзяржэканомпланам і Міністэрствам фінансаў змя-няць памеры ўказаных збораў з улікам лібералізацыі цэн на матэ-рыялы і работы, звязаныя з вырабам нумарных знакаў, бланкаў тэхнічнай дакументацыі і іншымі расходамі.