Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №20 (56)
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
It 20
20 ліленя 1992 г.
М і н с к
Выдаецца
з 1991 года
20 л inе нй 1992 г. ^ 20 (56 ^
3 М Е С Т
360
361
362.
363.
364.
365.
366.
367.
368.
369.
. Аб членах калегіі Міністэрства юстыцыі.
’ та6? ^пДР^ ПаРаДку работы камісій раённых І абласных Саве-ау народных дэпутатау па выданы грамадзянам дазволау на вываз з яТДХТ^ ЗЭ МеЖЫ ТЭРЫТОРЫЙ Радыеактыўнага забрУуджвання^ з якіх праведзена адсяленне.
. Аб пасадах, якія замяшчаюцца асобамі афіцэрскага саставу І ппяпяп шчыкамі ўнутраных войскау, а таксама а^баТначаТн^ «ДынІмаУ уНутраных спРаУ> У Фізкультурна-спартыўным таварыстве М зацвярджэнні ставак збораў з уладальнікаў транспартных срод-інсіекцьія^^^^ ”К1Я аказваюцца Дзяржаўнай аутамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.
_Аб стварэнні Навукова-даследчага і канструктарска-тэхналагічнага інстытута зваркі і ахоўных пакрыццяў. Р тэхналагічнага
^6^'™3^^ Камітзтз па каштоўных металах і каштоўных камянях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дб Дадатковых мерах па ўпарадкаванню абстаноўкі на пагранічных переходах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Р
±паРадку ДДНясення прадукцыі (работ, паслуг) замежных і сумес-” Д "радпрыемствау, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, да прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Дб забеспячэнні работнікаў мытнай службы рэспублікі форменным і спецыяльным адзеннем і абуткам.
Аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь b^SfTSV""* “"^ ^1'1' ^ “
1
№ 20
370. Аб мерах па выкананню пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб справаздачы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыярытэтным сацыяль-на-культурным і эканамічным развіцці сяла і аграпрамысловага комплексу».
371. Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 1991 г. № 394.
372. Аб змяненні і прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Ура-да БССР па пытаниях капітальнага будаўніцтва.
373. Пытанні Камітэта па антыманапольнай палітыцы пры Савеце Мініст-раў Рэспублікі Беларусь.
374. Аб назначэнні А. I. Свяржа намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь — начальнікам Упраўлепня фінансавання невытворчай сферы і сацыяльнай абаропы насельпіцтва.
375. Аб вызваленні А. А. Дромава ад абавязкаў намесніка Старшыні Дзяр-жаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях.
376. Аб вызваленні У. Л. Сянько ад абавязкаў намесніка Міністра замеж-ных спраў.
377. Аб зацвярджэнні прыкладных палажэнняў аб навучальных установах новага тыпу.
378. Аб прысваенні імя славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія Пагост-Загародскай сярэдняй школе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
379. Аб зацвярджэнні С. А. Валайкі членам калегіі Міністэрства прамыс-ловасці будаўнічых матэрыялаў і аб вызваленні ад гэтых абавязкаў Л. А. Фельдмана.
380. Аб адмене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліс-тапада 1991 г. № 441.
2
№ 20
Apr. 360-361
П/СТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 8 ліпеня 1992 г. № 413
360 Аб членах калегіі Міністэрства юстыцыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
^Зацвердзіць Аземшу Якава Кірылавіча, Бачкову Галіну Вікта-раўну і Дударэнку Аляксандра Аляксандравіча членамі калегіі Мі-ністэрства юстыцыі, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Галаванава Bihiapa Рыгоравіча і Пыльчанку Уладзіміра Васільевіча ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 8 ліпеня 1992 г. № 415
361 Аб зацвярджэнні Парадку работы камісій раённых і аблас-ных Саветаў народных дэпутатаў па выдачы грамадзянам дазволаў на вываз хатняй маёмасці за межы тэрыторый ра-дыеактыўнага забруджвання, з якіх праведзена адсяленне
Ь адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджван-ню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць прыкладзены Парадак работы камісій раённых і аоласных Саветаў народных дэпутатаў па выдачы грамадзянам дазволаў на вываз хатняй маёмасці за межы тэрыторый радыеак-тыўнага забруджвання, з якіх праведзена адсяленне.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
3
Apr. 361
№ 20
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня
1992 г. № 415
П А Р А Д А К
работы камісій раённых і абласных Саветаў народных дэпутатаў па выданы грамадзянам дазволаў на вываз хатняй маёмасці за межы тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, з якіх праведзена адсяленне
1. Выдача грамадзянам дазволаў на вываз хатняй маёмасці за межы тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, з якіх праведзена адсяленне, ажыццяўляецца камісіямі раённых і абласных Саветаў народных дэпутатаў. У іх склад уключаюцца адказныя работнікі фінансавых, санітарных і ветэрынарных службаў, мясцовых Саве-таў народных дэпутатаў, штабоў грамадзянскай абароны, а такса-ма іншых зацікаўленых ведамстваў і арганізацый.
Камісіі, як правіла, узначальваюць намеснікі старшынь выканаў-чых камітэтаў адпаведных Саветаў народных дэпутатаў. Перса-нальны склад іх зацвярджаецца старшынямі гэтых Саветаў.
2. Камісіі працуюць на грамадскіх пачатках і ў сваёй дзейнасці кіруюцца заканадаўствам і дадзеным Парадкам работы.
3. Асноўнай задачай камісій з’яўляецца прадухіленне разносу радыенуклідаў з вывозімай маёмасцю за межы зон забруджвання.
4. Свае пасяджэнні камісіі праводзяць не радзей аднаго разу ў месяц. Рашэнні камісій афармляюцца пратаколам.
5. Грамадзяне падаюць у камісію просьбу аб дазволе вывазу аса-бістай маёмасці з месцаў адсялення.
Старшыня камісіі даручае зацікаўленым службам абследаваць асабістую маёмасць, якая патрабуецца да вывазу. Вынікі абследа-вання афармляюцца актам, у якім указваюцца пералік вывозімых прадметаў і ступень забруджвання іх радыеактыўнымі рэчывамі.
У тыднёвы тэрмін камісія ў прысутнасці заяўніка разглядае вы-нікі абследавання і выносіць сваё рашэнне, аб чым даецца пісьмовы адказ заяўніку, на падставе якога выпісваецца спецыяльны пропуск.
У выпадку нязгоды заяўнік мае права абскардзіць рашэнне раённай камісіі ў абласную камісію.
6. Камісія абласнога Савета народных дэпутатаў на сваім пася-джэнні разглядае спрэчнае рашэнне раённай камісіі і выносіць кан-чатковае рашэнне. Пры неабходнасці яна арганізуе дадатковае абследаванне.
4
№20 Apr. 361-362
7. Вываз маёмасці дазваляецца пры забруджванні яе ніжэй гра-нічных дапушчальных узроўняў, якія замяраюцца апаратурай, што прайшла атэстацыю.
8. Пры забруджванні вышэй дапушчальных узроўняў маёмасць падлягае адабранню ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку мясцовымі органамі ўлады і захаванню, якое ажыццяўляецца спе-цыялізаванымі прадпрыемствамі згодна з тыпавым рэгламентам захавання радыеактыўных адходаў, прадуктаў, матэрыялаў і іншых рэчываў, забруджаных радыенуклідамі.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 8 ліпеня 1992 г. № 416
362 А0 пасадах, якія замяшчаюцца асобамі афіцэрскага саста-ву і прапаршчыкамі ўнутраных войскаў, а таксама асобамі начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, у фізкуль-турна-спартыўным таварыстве «Дынама»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», узгодненую з Міністэрствам унутраных спраў, аб тым, што асобы афіцэрскага і начальніцкага саставу оргапаў унутраных спраў, адкамандзіраваныя раней загадамі Міністэрства ўнутраных спраў СССР і Міністэрства ўнутраных спраў БССР для далейшага праходжання службы ў фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама», лічацца ў кадрах Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
2. Зацвердзіць пералік пасад, якія замяшчаюцца асобамі афіцэр-скага саставу і прапаршчыкамі ўнутраных войскаў, а таксама асо-бамі начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, у фізкультур-на-спартыўным таварыстве «Дынама» згодна з дадаткам*.
3. Устанавіць, што на асоб начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца ў кадрах Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і адкамандзіраваны ў фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», распаўсюджваецца дзеянне Па-лажэння аб праходжанні службы асабовым саставам органах унутраных спраў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь ад 23 снежня 1991 г. № 485, на асоб афіцэрскага са-•ставу ўнутраных войскаў — дзеянне Палажэння аб праходжанні воінскай службы афіцэрскім саставам Узброеных Сіл СССР, на пра-
* Не прыводзіцца.
Ар-, 362-263
№ 20
паршчыкаў унутраных войскаў — дзеянне Палажэння аб прахо-джанні воінскай службы прапаршчыкамі і мічманамі Узброеных Сіл СССР.
Грашовае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнпе ўказаных асоб праводзііша ў парадку, які дзейнічае ў сістэме Міністэрства ўнут-раных спраў Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 8 ліпеня 1992 г. № 417
3Q3 Аб зацвярджэнні ставак збораў з уладальнікаў транспарт-ных сродкаў за паслугі (работы), якія аказваюцца Дзяр-жаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць стаўкі збораў з уладальнікаў транспартных сродкаў за паслугі (работы), якія аказваюцца Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, згодна з дадаткам.
Дазволіць Міністэрству ўнутраных спраў па ўзгадненню з Дзяржэканомпланам і Міністэрствам фінансаў змяняць указаныя стаўкі з улікам лібералізацыі цэн на матэрыялы і работы, звязаныя з вырабам нумарных знакаў, бланкаў тэхнічнай дакументацыі і іншымі расходам!.
Сумы збораў залічваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
6
№ 20
Арт. 363
Дадатак