Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №20 (56)
1. Для забеспячэння эквівалетнага тавараабмену паміж сель-•скай гаспадаркай і іншымі галінамі народнай гаспадаркі право-дзіць бюджэтную кампенсацыю сельскай гаспадарцы пачынаючы з другога паўгоддзя 1992 г. штоквартальна нарастаюрым вынікам з пачатку года дадатковых затрат у сувязі з лібералізацыяй цэн на црамысловую прадукцыю, работы і паслугі.
2. Зацвердзіць прыкладзены Парадак кампенсаныі сельскай гаспадарцы дадатковых затрат у сувязі _з лібералізацыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі.
3. Міністэрству фінансаў штоквартальна выдзяляць з бюджэту Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання сродкі на кампенсацыю сельскай гаспадарцы дадатковых затрат у сувязі з лібераліза-цыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі.
26
№ 20
Арт. 370
4. Дзяржкамстату рэгулярна публікаваць у газеце «Беларуская ніва» індэксы цэн на прамысловую і сельскагаспадарчую прадук-цыю, якія склаліся за справаздачны перыяд.
5. Міністэрству фінансаў і Міністэрству сельская гаспадаркі і харчавання забяспечыць фінансаванне ў 1992 годзе ў поўным аб’ёме будаўніцтва аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, уключа-ных у пералік будоўляў, якія ажыццяўляюцца за кошт рэспублі-канскага бюджэту, з улікам магчымага падаражання будаўніцтва ў бягучым годзе.
6; Міністэрству сельская гаспадаркі і харчавання сумесна з за-цікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі дапрацаваць праект Дзяржаўнай праграмы адраджэяня беларускага сяла з улікам стану эканомікі рэспублікі, распрацаваць механізм яе рэалізацыі і ад-паведныя матэрыялы да 1 верасня 1992 г. падаць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
7. Міністэрству сельская гаспадаркі і харчавання, Міністэрству фінансаў сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамст-вамі ў месячны тэрмін унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк прапановы аб парадку і ўмовах прада-стаўлення крэдытаў калгасам, саўгасам і іншым прадпрыемствам і арганізацыям аграпрамысловага комплексу, сялянскім (фермер-скім) гаспадаркам, а таксама аб памерах ільготных працэнтных ставак за карыстанне імі.
8; Дзяржэканомплану сумесна з Міністэрствам сельскай гаспа-даркі і харчавання, Міністэрствам фінансаў і Белаграпрамбанкам да 30 ліпеня 1992 г. вызначыць дадатковую патрэбнасць мясакам-бінатаў ва ўласных абаротных сродках і прадугледзець крыніцы іх папаўнення.
9. Дзяржэканомплану і Міністэрству сельскай гаспадаркі і хар-чавапня сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамст-вамі разгледзець пытанне аб пераходзе рэспублікі з 1 студзеня 1993 г. на свабодныя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую пра-дукцыю і адпаведныя прапановы ўнесці ў Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
27
Apr. 370
№ 20
ЗАЦВЕРДЖАНЫ пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лі-пеня 1992 г. № 426
Парадак кампенсацыі сельскай гаспадарцы дадатковых затрат у сувязі з лібераліза-цыяй иэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі
1. Дадзены Парадак распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 1992 г. «Аб справаздачы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выка-нанні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыярытэтным сацыяльна-культурным і эканамічным развіцці сяла і аграпрамысловага комплексу».
2. Кампенсацыя сельскай гаспадарцы дадатковых затрат у сувя-зі з лібералізацыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і па-слуг! праводзіцца са сродкаў бюджэту на падставе індэкса парытэ-ту цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі і закупанных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю.
Да вызначэння індэкса парытэту цэн за справаздачны перыяд кампенсацыя дадатковых затрат у наступным за ім месяцы правсу дзіцца па індэксу папярэдняга перыяду з далейшым яе пераразлі-кам.
3. Вызначэнне індэкса цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі, а таксама іпдэкса закупанных цэн на рэалізуемую сель-скагаспадарчую прадукцыю праводзіцца Дзяржкамстатам што-квартальна нарастаючым вынікам з пачатку года. Індэксацыя за-работнай платы работнікаў сельскаи гаспадаркі праводзіцца асоб-на ва ўстаноўленым парадку.
4. Пры вызначэнні індэкса цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі за аснову прымаецца «рэсурсны кошык», разлічаны на адну гаспадарку па фактычных даных 1991 года, атрыманых у вынікуабследавання 326 гаспадарак рэспублікі. «Рэсурсны кошык» зацвярджаецца Мінсельгасхарчам па ўзгадненню з Дзяржкамстатам.
У склад «рэсурснага кошыка» ўваходзіць мінімальная колькасць сельскагаспадарчых машын, абсталявання, запасных частак, міне-ральных удабрэнняў, сродкаў аховы раслін, камбікармоў, электра-энергіі, гаруча-змаз'ачных і будаўнічых матэрыялаў і іншых рэсур-саў, набытых з розных крыніц паступлення. Улічваюцца таксама паслугі рамонтных, трапспартных, будаўнічых і іншых арганізацын, 28 ...
№ 20
Арт. 370
заработная плата, падаткі і іншыя адлічэнні. У «рэсурсны кошык» не ўключаецца прамысловая прадукцыя, якая выкарыстоўваецца ў падсобных вытворчасцях гаспадарак.
Фактычныя расходы адной гаспадаркі вызначаюцца па коль-касці і вартасці набытай прамысловай прадукцыі, работ і паслуг, прадугледжаных «рэсурсным кошыкам» па колу гаспадарак, якія абследуюцца Дзяржкамстатам.
Супастаўленнем вартасці фактычных расходаў з базавай вар-тасцю «рэсурснага кошыка» вызначаецца індэкс нэн на прамысло-вую прадукцыю, работы і паслугі.
5. Зводны індэкс закупанных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю вызначаецца адносінамі вартасці прадукцыі, прадугледжа-най «кошыкам сельскагаспадарчай прадукцыі» па цэнах, якія фактычна склаліся ў справаздачным перыядзе, да яе вартасці ў нэнах базіснага (1991 года) перыяду. «Кошык сельскагаспадарчай прадукцыі» — гэта справаздачныя даныя Дзяржкамстата за 1991 год аб рэалізаныі нрадукцыі па яе відах у разліку на адну гаспадарку. Указаны «кошык» зацвярджаецца Мінсельгасхарчам па ўзгадненню з Дзяржкамстатам.
Цэны на прадукцыю сельская гаспадаркі, якія фактычна скла-ліся ў справаздачным перыядзе, вызначаюцца па колу гаспадарак рэспублікі, што абследуюцца, на падставе даных Дзяржкамстата па форме № 21-ЗАГ «Справаздача аб рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі».
6. Суадноснасцю індэкса цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі і індэкса закупанных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю за справаздачны перыяд вызначаецца індэкс парытэту ЦЭН.
Індэкс парытэту цэн удакладняецца штоквартальна і служыць асновай для кампенсацыі дадатковых затрат, выкліканых лібералі-зацыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі.
Сума кампенсацыі дадатковых затрат у разліку на адну гаспадарку вызначаецца як розніца паміж базавай сумай выручкі, пра-дугледжанай «кошыкам сельскагаспадарчай прадукцыі», і яе велі-чынёй, скарэкціраванан на індэкс парытэту цэн.
7. У мэтах павышэння зацікаўленасці гаспадарак у рацыяналь-ным выкарыстанні матэрыялыіа-тэхнічных рэсурсаў атрыманы ў справаздачным перыядзе індэкс парытэту цэн зніжаецца на 10 пра-цэнтаў.
8. Мінсельгасхарч устанаўлівае надбаўкі да закупанных цэн за 1 тону рэалізаванай прадукцыі за кошт і ў межах, вызначаных у адпаведнасці з дадзеным Парадкам сум кампенсацыі сельскай гас-падарцы дадатковых затрат у сувязі з лібералізацыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі.
29
Арт. 370371
№ 20
9. У мэтах недапушчэння неплацежаздольнасці суб’ектаў сель-скай гаспадаркі пры рэзкім павышэнні цэн на прамысловую прадук-цыю, работы і паслугі па не залежачых ад рэспублікі прычынах Урадам выдзяляюцца па разліках Дзяржэканомплана і Мінсель-гасхарча авансам бюджэтныя сродкі для кампенсацыі дадатковых затрат да прадстаўлення матэрыялаў аб індэксацыі цэн.
10. Канчатковы пераразлік сум кампенсацыі сельскай гаспадар-цы дадатковых затрат у сувязі з лібералізацыяй цэн на прамысловую прадукцыю, работы і паслугі праводзіцца па выніках года.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 13 ліпеня 1992 г. № 427
Qy| Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 24 кастрычніка 1991 г. № 394
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Унесці наступныя змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 24 кастрычніка 1991 г. № 394 «Аб мерах дзяр-жаўнага рэгулявання страхавой дзейнасці ў рэспубліцы» (ЗП Рэс-публікі Беларусь, 1991 г., № 30, арт. 360):
пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«2. Устанавіць, што да прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб страхаванні» страхавая дзейнасць ажыццяўляецца спецыяльна ствараемымі з гэтай мэтай арганізацыямі-страхоўшчыкамі.
Страхоўшчыкамі могуць быць дзяржаўныя страхавыя арганіза-цыі, гаспадарчыя суполкі і таварыствы.
У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца страхавыя арганіза-цыі з замежнымі інвестыцыямі, доля якіх не павінна перавышаць 50 працэнтаў статутнага фонду. Гэта норма распаўсюджваецца і на інвестараў з краін СНД»;
у пункце 5 словы: «насля 1 ліпеня 1988 г.» замяніць словам!: «да 1 чэрвеня 1992 г.».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
30
№ 20 Арт. 372
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 13 ліпеня 1992 г. № 428
372 Аб змяненні і прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэн-няў Урада БССР па питаниях капітальнага будаўніцтва
У сувязі з прыняццем пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 1991 г. № 452 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацию» і № 455 «Аб аргані-зацыі Дзяржаўнага будаўнічага нагляду ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Унесці наступныя змяненні ў пастановы Савета Міністраў БССР:
1.1 .3 абзаца апошняга пункта 4 пастановы ЦК Кампартыі Бела-русі і Савета Міністраў БССР ад 13 лістапада 1968 г. № 339 «Аб мерах па далейшай перабудове сёл і вёсак рэспублікі» (33 БССР, 1968 г., № 35, арт. 509) выключыць словы: «і інжынеры-інспектары дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага кантролю»;
1.2 . з абзаца апошняга пункта 5 пастановы ЦК Кампартыі Бе-ларусі і Савета Міністраў БССР ад 10 чэрвеня 1987 г. № 210 «Аб мерах па забеспячэнню выканання заданняў па развіццю матэ-рыяльна-тэхнічнай базы сацыяльна-культурнай сферы» (33 БССР, 1988 г., № 12, арт. 208) выключыць словы: «устаноўленага пастано-вай Савета Міністраў БССР ад 1 красавіка 1981 г. № 102 «Аб прыёмцы ў эксплуатацыю закончаных будаўніцтвам аб’ектаў» (33 БССР, 1981 г., № 13, арт. 257)».