Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №22 (58)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №22 (58)

39.3 МБ
дарэння іх жонцы, мужу, дзецям, бацькам, унукам, дзеду, баб-цы, родным братам і сёстрам. Дарэнне каштоўных металаў і ка-мянёў на суму звыш 5 мінімальных заработных плат падлягае аоа-вязковаму натарыяльнаму засведчанню;
завяшчання і набыцця іх па праву атрымання спадчыны;
куплі-продажу, абмену і дарэння адзінкавых экземпляраў ма-нет з каштоўных металаў з мэтай калекцыяніравання.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 30 ліпеня 1992 г. № 465
405 Аб пераўтварэнні Беларускай ордэна Дружбы народаў дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага ў Бела-рускую акадэмію музыкі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Дзяржэканомпланам, Міністэрствам фінансаў, Мінскім гарвыкан-комам, аб пераўтварэнні Беларускай ордэна Дружбы народаў дзяр-жаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага ў Беларускую акадэ-мію музыкі.
Пераўтварэнне гэтай установы правесці ў межах асігнаванняў, прадугледжаных Міністэрству культуры на 1992 год.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
7
Apr. 4C6-407	№ 22
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 30 ліпеня 1992 г. № 466
406 Аб назначэнні В. М. Карашкова Старшынёй Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Назначыць Карашкова Валерыя Мікілаевіча Старшынёй Ка-мітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М, Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 31 ліпеня 1992 г. № 467
407 Аб арганізацыі перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваен-наслужачых, звольненых у запас у сувязі са скарачэннем Узброеных Сіл
У мэтах сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, звольненых у запас у сувязі са скарачэннем Узброеных Сіл, аказання ім і іх сем’ям дзяржаўнай падтрымкі ў іх адаптацыі да грамадзянскіх умоў, а таксама рэалізацыі артыкула 4 Пагаднення паміж Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі і Урадам Саюза Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік ад 9 кастрычніка 1990 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Міністэрству абароны:
для перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваеннаслужачых, выводзімых з Заходняй трупы войскаў і звальняемых v запас v сувязі са скарачэннем Узброеных Сіл, а таксама членаў іх сем’яў стварыць на базе Мінскага вучэбнага цэнтра (пас. Калодзішчы) Беларускі цэнтр перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваеннаслужачых запасу з праграмна-тэхнічным аснашчэннем яго за кошт грашовых сродкаў, якія выдзяляюцца Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй. Перападрыхтоўку і павышэпне кваліфікацыі ваенна-
8
№ 22
Арт. 407
служачых запасу і членаў іх сем’яў праводзіць таксама на дага-ворнай аснове ў іншых навучальных установах рэспублікі;
па ўзгадненню з Дзяржаўным камітэтам па працы і сацыяль-най абароне насельніцтва, Міністэрствам фінансаў распрацаваць і зацвердзіць структуру Беларускага цэнтра перападрыхтоўкі і пра-цаўладкавання ваеннаслужачых запасу, платную колькасць яго работнікаў, умовы аплаты працы гэтых работнікаў, а таксама спе-цыялістаў і выкладчыкаў, якія прыцягваюцца для навучання па дагавору без адрыву ад асноўнай работы;
у месячны тэрмін зацвердзіць па ўзгадненню з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам юстыцыі статут Беларускага цэнтра перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваеннаслужачых запасу;
забяспечыць улік ваеннаслужачых, якія звальняюцца ў запас, і членаў іх сем’яў, маючых патрэбу ў перападрыхтоўцы, павышэн-ні кваліфікацыі і працаўладкаванні, кантроль за ходам камплек-тавання вучэбных груп, навучаннем і працаўладкаваннем, пра-вільнасцю расходавання фінансавых сродкаў, выдзяляемых Бела-рускаму цэнтру перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваеннаслужачых запасу на гэтыя мэты;
ажыццяўляць у якасці заказчыка-пераемніка ўсе фінансавыя аперацыі па рэалізацыі праграмы перападрыхтоўкі і працаўлад-кавання ваеннаслужачых, звольненых у запас з Заходняй трупы войскаў, а таксама членаў іх сем’яў з банкам КфВ і кансультан-там кансалтынгавага кансорцыума Федэратыўнай Рэспублікі Гер-маніі (фірма «ГОПА-АБУ-БК»), упаўнаважыўшы для гэтага ад-паведных службовых асоб;
распрацаваць сумесна з Міністэрствам адукацыі праграмы і ву-чэбна-метадычныя дапаможнікі для перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваеннаслужачых запасу і членаў іх сем’яў.
2.	Міністэрству адукацыі сумесна з Міністэрствам абароны прапрацаваць з кансалтынгавым кансорцыумам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (фірма «ГОПА-АБУ-БК») пытанне аб магчы-масці выдачы сертыфікату міжнароднага ўзору асобам, якія прай-шлі навучанне ў Беларускім цэнтры перападрыхтоўкі і працаўлад-кавання ваеннаслужачых запасу.
3.	Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міжнародным ін-стытутам менеджменту (МІМ — Беларусь) і выканкомамі мясцо-вых Саветаў народных дэпутатаў стварыць на базе прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 52 г. Мінска і Магілёўскага політэхнічна-га тэхнікума пастаянна дзеючыя цэнтры для падрыхтоўкі і пера-падрыхтоўкі ваеннаслужачых, звольненых у запас з Заходняй
9
Арт. 407
№ 22
трупы войскаў, і членаў іх сем’яў з праграмна-тэхнічным асна-шчэннем гэтых цэнтраў за кошт германскага боку.
Міністэрству абароны выдзеліць неабходныя матэрыяльныя сродкі для абсталявання ўказаных цэнтраў.
4.	Фінансаванне праграм перападрыхтоўкі, павышэння квалі-фікацыі і працаўладкавання ваеннаслужачых запасу і членаў іх сем’яў ажыццяўляць за кошт грашовых сродкаў, выдзеленых Фе-дэратыўнай Рэспублікай Гсрманіяй, Міністэрствам абароны, а так-сама сродкаў, атрыманых ад камерцыйнай дзейнасці Беларускага цэнтра перападрыхтоўкі і працаўладкавання ваеннаслужачых запасу.
5.	Зацвердзіць склад рабочан трупы па каардынацыі дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй дадзенай пастановы і артанізацыяй работы па навучанню і працаўладкаванню ваеннаслужачых, звольне-ных у запас, а таксама членаў іх сем’яў, згодна з дадаткам.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
Дадатак
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1992 г. № 467
Склад рабочай трупы па каардынацыі дзейнасці, звязанай з навучаннем і працаўладкаваннем ваеннаслужачых, звольненых у запас, а таксама членаў іх сем’яў
Дзямчук М. 1.
Еадзей Г. I.
Гайдукевіч С. В.
—	Намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь (старшыня)
—	Старшыня Дзяржкампрацы
—	вядучы спецыяліст упраўлення па пытаниях правоў грамадзян, грамадскай бяспекі і абароннай работы Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
10
22	Apr. 407-408
Гарнак А. М.	— намеснік Міністра адукацыі
Ізюмскі А. М.	■— начальнік аддзела па справах моладзі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржкампрацы
Ісайчанкаў В. М.	— намеснік Міністра абароны
Кішкурна П. П.	— начальнік упраўлення па справах сацыяль-на-культурнага комплексу Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Малевіч Л. А.	— дырэктар Беларускага цэнтра перапад-ры.хтоўкі і працаўладкавання ваеннаслу-жачы.х запасу
Цярэшчанка В. I.	— генеральны дырэктар Міжнароднага інсты-тута менеджменту (МІМ — Беларусь)
Тушынскі А. I.	— першы намеснік Міністра абароны
М. Кayко
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 31 ліпеня 1992 г. № 469
408 Аб размяшчэнні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1.	У мэтах выканання рашэння Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб размяшчэнні Кантрольнай палаты ў ад-мшістрацыйным будынку па вул. Чырвонаармейскай, 4/45 у г. Мін-■ску:
Мінскаму гарвыканкому і Мінскаму аблвыканкому вырашыць пытание аб адсяленні ва ўстаноўленым парадку да 15 жпіўня 1992 г. з гэтага будынка Мінскага гарадскога таварыства «Інвалі-ды Чарнобыля» і Мінскага абласнога аддзялення Беларускага дзі-цячага фонду;
Дзяржаўнаму камітэту па экалогіі забяспечыць прадастаўлен-не ў арэнду адсяляемым з указанага будынка Інстытуту радыя-цыйнай бяспекі 300 кв. метраў і Міжнароднаму фонду «Спадчына Чарнобыля» 70 кв. метраў плошчаў у адміністрацыйным будынку Беларускага навукова-даследчага цэнтра «Экалогія» па вул. В. Ха-ружай, З1.а ў г. Мінску.
11
Арт. 408—409
№ 22
2.	Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 8 чэрвеня 1992 г. № 340 «Аб перадачы гаспа-дарчаму суду Мінскай вобласці службовай плошчы».
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 31 ліпеня 1992 г. № 471
дрЛ Аб перавозках народнагаспадарчых грузаў самалётамі і 4 ' верталётамі Міністэрства абароны на ўнутраных і міжна-родных авіялініях
Для развіцця міжнароднай авіятранспартнай дзейнасці рэспуб-лікі, пакрыцця расходаў на ўтрыманне Ваенна-паветраных сіл, за-беспячзння развіцця іх ваенна-вытворчай базы і падтрымання лёт-най натрэніраванасці экіпажаў без прыцягнення дадатковых срод-каў на баявую падрыхтоўку ваенна-транспартнай авіяцыі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1.	Прыняць прапанову Міністэрства абароны, узгодненую з Ка-мітэтам па выкарыстанню паветранай прасторы і кіраванню па-ветраным рухам пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзярж-эканомпланам, Дзяржаўным камітэтам па знешніх эканамічных сувязях, Камітэтам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў, аб наданні Міністэрству абароны права выконваць самалётамі і вер-талётамі Ваенна-паветраных сіл платныя перавозкі народнагас-падарчых грузаў (без зніжэння ўзроўню падрыхтоўкі часцей) па дагаворных цэнах на ўнутраных і міжнародных авіялініях па прямых дагаворах з прадпрыемствамі і арганізацыямі міністэрстваў і ведамстваў.