Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №22 (58)
У мэтах удасканальвання сістэмы безнаяўных разлікаў, скара-чэння масы наяўных грошан, якія маюцца ў абарачэнні, паляп-шэння ўліку руху спажывецкіх тавараў Савет Міністраў Рэспублі-кі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
і. Зацвердзіць распрацаваную Дзяржэканомпланам сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, банкамі, арганізацы-ямі і прадпрыемствамі рэспублікі Праграму работ па стварэнню аўтаматызаваных сістэм безнаяўных разлікаў і штрыхавой ідэн-тыфікацыі спажывецкіх тавараў на 1992—1995 гады. Дзяржэка-номплану ў месячны тэрмін давесці ўказаную праграму да міні-стэрстваў, ведамстваў і канкрэтных выканаўцаў.
Устанавіць, што фінансаванне работ на праграме ажыццяўля-ецца праз Фонд інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
2. Ускласці на Дзяржэканомплан адказнасць за арганізацыю рэалізацыі Праграмы работ па стварэнню аўтаматызаваных сістэм безнаяўных разлікаў і штрыхавой ідэнтыфікацыі спажывецкіх та-вараў на 1992—1995 гады і прыняцце канчатковых рашэнняў па ўзнікаючых у працэсе яе ажыццяўлення ўдакладненнях, змянен-нях і дапаўненнях.
3. Вызначыць галаўным ведамствам па стварэнню і ўкаранен-:ню аўтаматызаванай сістэмы безнаяўных разлікаў Ашчадны банк.
Ашчаднаму банку сумесна з Нацыянальным банкам, іншымі камерцыйнымі банкамі, Міністэрствам гандлю, Белкаапсаюзам і з удзелам аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый распра-цаваць і ўнесці ў 1992 годзе ў Дзяржэканомплан праграму паэтап-нага ўводу ў дзеянне гэтай сістэмы з улікам таго, што першачар-говае яе ўкараненне павінна ахопліваць банкаўскую дзейнасць і сферу гандлю.
4. Дзяржэканомплану, Дзяржаўнаму камітэту па прамысло-васці і міжгаліновых вытворчасцях, Беларускаму навукова-вы-творчаму аб’яднанню вылічальнай тэхнікі і навукова-вытворчаму аб’яднанню «Інтэграл» унесці ў 1992 годзе ў Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь прапановы аб арганізацыі вытворчасці магніт-ных носьбітаў інфармацыі для аўтаматызаванай сістэмы безнаяў-пых разлікаў.
18
№ 22
Арт. 411-412
5. Вызначыць Міністэрства гандлю галаўным міністэрствам па стварэнню і ўкараненню аўтаматызаванай сістэмы штрыхавой ідэнтыфікацыі спажывецкіх тавараў.
Міністэрству гандлю сумесна з Дзяржаўным камітэтам па пра-мысловасці і міжгаліновых вытворчасцях і іншымі міністэрствамі і ведамствамі, прадпрыемствы якіх выпускаюць спажывецкія та-вары, Белкаапсаюзам, Беларускім навукова-вытворчым аб’яднан-нем вылічальнаіі тэхнікі і навукова-вытворчым аб’яднаннем «Пла-нар» распрацаваць і ўнесці ў 1992 годзе ў Дзяржэканомплан пра-граму паэтапнага ўводу ў дзеянне аўтаматызаваных сістэм штрыхавой ідэнтыфікацыі спажывецкіх тавараў на прадпрыемствах, што вырабляюць гэтыя тавары, і ў сферы гандлю.
6. Міністэрству сувязі і інфарматыкі забяспечыць стварэнне ў 1993—1995 гадах у абласцях рэспублікі і г, Мінску сістэм пера-дачы даных на базе тэлефоннай сеткі агульнага карыстання з пры-цягненнем долевага фінансавання і па дагаворах з заказчыкамі для функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы безнаяўных раз-лікаў.
7. Міністэрству адукацыі, Акадэміі кіравання пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць пачынаючы з 1993 года падрыхтоўку спецыялістаў для работы з аўтаматызаванымі Четэмам! безнаяўных разлікаў і штрыхавой ідэнтыфікацыі спажывец-кіх тавараў.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ I НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 31 ліпеня 1992 г. № 474
412 Аб дадатковых мерах па забеспячэнню разлікаў у аграпра-мысловым комплексе
Улічваючы крайне складанае фінансавае становішча прадпры-емстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу і ў мэтах за-беспячэння своечасовага правядзення ўборкі ўраджаю, нарыхтоў-кі і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, сяўбы азімых, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспуб-лікі Беларусь пастанаўляюць:
19
Apr. 412-413
№ 22
1. Выдзеліць Белаграпрамбанку і іншым камерцыйным^ банкам дадатковыя крэдытныя рэсурсы тэрмінам да 6 месяцаў для крэдытавання затрат па правядзенню ўборачных работ, нарыхтоў-цы і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, сяўбы азімых у суме 16 млрд, рублёў з выплатаю 20 працэнтаў гадавых.
.Выдзяленне крэдытных рэсурсаў правесці на працягу жніўня— кастрычніка 1992 года па меры ажыццяўлення затрат пры ўмове захаьання камерцыйнымі банкам! агульных правілаў крэдытавання і выканання наступных патрабаванняў:
максімальнага накіроўвання на ўказаныя мэты ўласных і пры-цягненых рэсурсаў, спагнання крэдытаў, выдадзеных на ажыццяў-ленне пасрэдніцкіх аперацый, а таксама гаспадарачым суб ектам і банкам іншых рэспублік рублёвай зоны;
прадастаўлення ў прыярытэтным парадку крэдытаў сельскагас-падарчым прадпрыемствам, якія маюць дагаворы на збыт пра-дукцыі;
абмежавання выдачы крэдытаў прадпрыемствам і гаспадар-кам, якія адчуваюць фінансавыя цяжкасці, але маюць значныя рэшткі сродкаў у замежнай валюце, дэпазітах і іншых ліквідных актывах, а таксама стрымліваюць рэалізацыю гатовай прадукцыі або прымяняюць манапольна высокія цэны.
2. Белаграпрамбанку і іншым камерцыйным банкам забяспе-чыць выкарыстанне выдзяляемых ім у адпаведнасці з дадзенай. пастановай крэдытных рэсурсаў строга па мэтаваму прызначэнню.
У якасці гаранта своечасовага звароту крэдытаў актыўна вы-карыстоўваць заклад маёмасці і каштоўных папер крэдытуемых прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
Першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
М. Кузьміч
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 31 ліпеня 1992 г. № 475
413
Аб ходзе выканання рашэнняў Савета Міністраў Рэспублі-кі Беларусь па пытаннях павелічэння вытворчасці кармоў і фарміравання дзяржаўных рэсурсаў збожжа ў 19142 годзе
(Вынятка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначае, пгто Міністэр-ствам сельскай гаспадаркі і харчавання і яго органам! на местах, 20
Арт. 413
№ 22
аблвыканкомамі і райвыканкомамі не прыняты належныя меры па выкананню рашэнняў Урада па пытаннях павелічэння вытвор кармоў і фарміравання дзяржаўных рэсурсау збожжа у ™ дзе Гаспадаркамі ўпушчаны лепшыя тэрміны ўборкі шма адовых Tpav першага ўкбсу, не выкарыстоўваюцца наяуныя магчы-масці для нарыхтоўкі кармоў на несельскагаспадарчых уюдд^ях, што разам з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі урывало да зш-жэння аб’ёмаў назапашвання травяністых кармоў.
У цэлым па рэспубліцы нарыхтавана кармоў толькі ў колькасці 7,6 цэнтнера кармавых адзінак у разліку на ўмоўную галаву жы-вёлы супраць 8 цэнтнераў у мінулым годзе. Ва ўсіх абласця < да-пушчана зніжэнне аб’ёмаў нарыхтоўкі кармоў у параўнанні з ш-нулым годам. У Гродзенскай вобласці іх нарыхтавана на и пра-цэнтаў менш мінулагодняга, Магілёўскай — на 9. Віцебскай — на на 6, Мінскай —'на 5 і Гомельскай — на 3 працэнты.
Абстаноўку. што склалася ў рэспубліцы з арганізацыяй нарых-тоўкі кармоў і фарміраваннем рэсурсаў збожжа, Савет Міністраў ацэньвае як выключна напружаную, якая патрабуе ад савецкіх і гаспадарчых органаў прыняцця тэрміновых мер, лазваляючых у найкарацейшыя тэрміны змяніць становішча спраў, заояспечыць грамадскую жывёлагадоўлю кармамі, своечасова правесці ўборач-ныя работы, паставіць у дзяржаўныя рэсурсы збожжа ва ўстаноў-леных аб’ёмах.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Звярнуць увагу старшынь аблвыканкомаў, кіраўніцтва Міні-стэрства сельская гаспадаркі і харчавання на нездавальняючае выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 1992 г. № 363 «Аб мерах па павелічэнню вытворчасці і иавышэнню якасці кармоў у 1992 годзе» ў частцы забеспячэння ўзмацнення тэмпаў нарыхтоўкі кармоў, прьщягнення на гэтыя работы людскіх і тэхнічных рэсурсаў з прамысловых прадпрыемст-ваў, арганізацый і ўстаноў у гарадах і раённых цэнтрах.
Даручыць аблвыканкомам, кіраўнікам рабочых груп, зацзер-джаных распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1992 г. № 690р, у тыднёвы тэрмін разгледзець па кож-наму раёну становішча спраў з забеспячэннем жывёлагадоўлі кар-мамі, уборкаіі ураджаю і выкананнем абавязковых паставак збожжа ў дзяржаўныя рэсурсы і далажыць аб гэтым Ураду. Выпраца-еаць меры па папаўненню кармавых рэсурсаў за кошт пашырэння плошчаў над паўкоснымі і пажніўнымі культурам!, нарыхтоўкі кармоў на несельскагаспадарчых угоддзях, поўнага збору і заха-ванасці ўсіх відаў кармоў, па забеспячэнню кожнай гаспадаркі ў дастатковай колькасці насеннем, правядзенню сяўбы азімых збож-жавых культур, рапсу і іншых неадкладных работ. Ажыццявіць
21
Apr. 413
№ 22
супрацьпажарную ахову сабранага ўраджаю, пасеваў сельскагас-падарчых культур, тарфяных і лясных угоддзяў.
Ускласці на намеснікаў старшынь аблвыканкомаў, якія зай-маюцца пытаннямі сельскай гаспадаркі, персанальную адказнасць за правядзенне ўборачных і нарыхтоўчых работ.
Строга спаганяць са службовых асоб, якія дапускаюць неарга-нізаванасць і недысцыплінаванасць у рабоце па забеспячэнню ўборкі ўраджаю, выкананню абавязковых паставак збожжа ў дзяржаўныя рэсурсы.
2. У мэтах аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з уборкай ураджаю, забеспячэннем жывёлагадоўлі кармамі, нарых-юукамі збожжа ў дзяржаўныя рэсурсы, завозам нехапаючай коль-касці збожжа з-за межаў рэспублікі, ажыццяўлення кантролю за выкананнем Міністэрствам сельская гаспадаркі і харчавання, Мі-ністэрствам хлебапрадуктаў, іншымі міністэрствамі і ведамствамі, аблвыканкомамі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402 «Аб надзвычайных мерах па фарміра-ванню дзяржаўных рэсурсаў зерня ў 1992 годзе» ўтварыць пры Са-веце Міністраў Рэспублікі Беларусь надзвычайную камісію ў скла-дзе А. I. Бокача (старшыня камісіі), С. С. Лінга (намеснік стар-шыні камісіі), С. В. Брыля, У. А. Заламая, С. П. Янчука, В. В. Сур-мача, У. М. Шэпеля, М. М. Чыгіра, I. А. Аўдзейчыка.
Устанавіць, што рашэнні камісіі з’яўляюцца абавязковымі для міністэрстваў, ведамстваў і аблвыканкомаў.
3. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва, Міністэрству фінансаў, Міністэрству сельскай гаспа-даркі і харчавання ў тыднёвы тэрмін давесці да зацікаўленых умовы аплаты працы прыцягнутых на ўборку ўраджаю студэнтаў, навучэнцаў, рабочых і служачых прамысловых прадпрыемстваў устаноў і арганізацый.