Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №24 (60)
с
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 24
31 жніўня 1992 г.
МІнск
360F ЛАОТАШ
УРАДА РЖУЙІКІ БЕЛАРУСЬ
Выдаецца з 1991 года
31 жніўня 1992 г. № 24 (60)
3 М Е С Т
440. Аб назначэнні I. А. Макаеда першым намеснікам Старшыні Аўды-тарскай палаты пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
441. Аб вызваленні В. М. Бур’яка ад абавязкаў першага намесніка Стар-шыні Дзяржаўнага камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
442. Пытанні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па нагляду ва бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы.
443. Аб ваеннай прысязе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
444. Аб дапаўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхнічных пра-грам на 1991—1995 гады.
445. Аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл, Пагранічных войскаў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
446. Пытанні Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах.
447. Аб прыцягненні ў рэспубліку замежных крэдытаў.
448. Аб далейшым удасканальванні парадку афармлення дакументаў для выезду за мяжу па службовых справах у г. Мінску.
449. Аб назначэнні М. М. Савіча на пасаду першага намесніка Каманду-ючага Войскам! проціпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь.
450. Аб зацвярджэнн! Часовага палажэння аб парадку набыцця, захоў-вання, нашэння і прымянення агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе ў сістэме дзяржаўных мытных органаў Рэспублікі Беларусь,
I
№ 24
451. Аб Рэспубліканскай праграме пераходу Рэспублікі Беларусь на пры-нятую ў міжнароднай практыцы сістэму ўліку і статыстыкі.
452. Аб прыцягненні работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнтаў, навучэнцаў і ваеннаслужачых на ўборку ўраджаю 1992 года.
453. Аб арганізацыі работы Камітэта па справах моладзі пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь.
Да ўвагі чытачоў — стар. 21.
2
№ 24
Арт. 440—441
ПАСТАІЮВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 жніўня 1992 г. № 509
440
Аб назначэнні I. А. Макаеда першым намеснікам Старшыні Аўдытарскай палаты пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Макаеда Івана Аляксандравіча першым намеснікам Старшыні Аўдытарскай палаты пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра фінан-саў — начальніка Галоўнай дзяржаўнай падатковай ійспекцыі.
Першы намеснік Старшыні Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 жніўня 1992 г. № 510
441 Аб вызваленні В. М. Бур’яка ад абавязкаў першага намес-ніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па праблемах выні-каў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь настанаўляе:
Вызваліць Бур’яка Віктара Мікалаевіча ад абавязкаў першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у сувязі з пераходам на іншую работу.
Першы намеснік Старшыні Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А. СакалоўскІ
3
Арт. 442—443 № 24
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 жніўня 1992 г. № 511
442 Пытанні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па на-гляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці 1 атамнай энергетыцы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Увеспі дадаткова пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы.
2. Павялічыпь колькасць работнікаў цэнтральнага апарату гэтага Камітэта на 2 адзінкі і фонд аплаты працы — на 203 тыс. рублёў у разліку на год, з утрыманнем іх за кошт сродкаў, якія атрымлівае Камітэт ад аказання платных паслуг прадпрыемствам і насельніцтву.
Першы намеснік Старшыні Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 жніўня 1992 г. № 512
443 Аб ваеннай прысязе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Згадзіцца з прапановай Міністэрства абароны аб прывядзен-ні 31 снежня 1992 г. усяго асабовага саставу Узброеных Сіл да прысягі на вернасць Рэспубліцы Беларусь.
Прыём прысягі ажыццявіць у індывідуальным парадку.
2. Міністэрству абароны распрацаваць новы тэкст ваеннай пры-сягі, праект палажэння аб парадку яе прыняцця і падаць іх у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Унесці ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь прапанову аб уключэнні ў павестку дня чарговай дзесятай сесіі 4
№ 24
Арт. 443—444
Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пытанняў аб зацвярджэн-ні новага тэксту ваеннай прысягі і прывядзенні 31 снежня 1992 г. усяго асабовага саставу Узброеных Сіл да прысягі на вернасць Рэспубліцы Беларусь.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 жніўня 1992 г. № 513
444 Аб дапаўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхніч-ных праграм на 1991 —1995 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу аб дапаўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм на 1991 —1995 гады, адобранага пастановаіі Савета Міністраў БССР ад 14 верасня 1989 г. № 254, рэспубліканскімі навукова-тэхнічнымі праграмамі «Белоптыка» і «Вакуумная тэхніка і тэх-налогія».
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка
Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
А. Сакалоўскі
5
Арт. 445 № 24
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 21 жніўня 1992 г. № 514
445 Аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узбро-1 еных Сіл, Пагранічных войскаў і Камітэта дзяржаўнай бяс-
пекІ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Забеспячэнне Узброеных Сіл, ГІагранічных войскаў, Камітэ-та дзяржаўнай бяспекі ўсімі відамі баявой і другой тэхнікі, гару-чым, прадуктамі харчавання і іншымі матэрыяльна-тэхнічнымі рэ-сурсамі праводзіць на аснове дзяржаўнага заказу.
2. Пры размеркаванні матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў уста-навіць прыярытэт Узброеных Сіл, Пагранічных войскаў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
3. Зацвердзіць пералік міністэрстваў і ведамстваў, якія ажыц-цяўляюць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Узброеных Сіл„ Пагранічных войскаў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, згодна з да-даткам*.
Міністэрствам і ведамствам размяшчаць заказы Міністэрства абароны, Пагранічных войскаў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі на вытворчасць узбраення і тэхнікі на прадпрыемствах рэспублікі.
Пры вырашэнні пытанняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння зыходзіць з дзеючых норм забеспячэння, накаплення і эшалані-равання запасаў узбраення, тэхнікг і іншых матэрыяльньгх сродкаў.
4. Дэпартаменту па эканамічных пытаниях абароны пры Дзяржэканомплане, Міністэрству рэсурсаў, Дзяржаўнаму камітэ-ту па знешніх эканамічных сувязях, іншым міністэрствам, ведамствам і арганізацыям ажыццяўляць па заяўках Міністэрства абароны. Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі плана-ванне і размяшчэнне заказаў на закупку ўзбраення, тэхнікі і ма-тэрыяльна-тэхнічных сродкаў, якія не выпускаюцца на прадпрыемствах рэспублікі, у адпаведных органах іншых дзяржаў.
5. Надаць права Міністэрству абароны заключаць дагаворы на пастаўку ўзбраення і ваеннай тэхнікі, матэрыяльных сродкаў, іх прыёмку, а таксама на дапрацоўку, гарантыйнае абслугоўванне, правядзенне капітальнага рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў іншых дзяржавах — членах СНД.
6. Дазволіць Міністэрству абароны, Галоўнаму ўпраўленню па-гранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь,
* Не прыводзіцца.
6
№ 24
Арт. 445—446
Камітэту дзяржаўнай бяспекі пры неабходнасці набываць па пра-мых дагаворах з гаспадарачымі суб’ектамі нехапаючыя матэ-рыяльна-тэхнічныя рэсурсы ў межах асігнаванняў, якія маюцца на гэтыя мэты.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 21 жніўня 1992 г. № 515
446 Пытанні Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Зацвердзіць структуру цэнтральнага апарату Дзяржаўнай інс-пекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах згодна з да-даткам.
2. Устанавіць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах 45 адзінак (без персаналу па абслугоўванню і ахове будынкаў), расходы на яго ўтрыманне ў 1992 годзе ў суме 4426 тыс. рублёў, гадавы фонд аплаты працы ў суме 3745 тыс. рублёў.
Лічыць мэтазгодным мець ва ўказанай інспекцыі калегію ў колькасці 7 чалавек.
3. Устанавіць для работнікаў цэнтральнага апарату Дзяржаў-най інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах служ-бовыя аклады і ўмовы матэрыяльнага заахвочвання ў прымяненні да акладаў і ўмоў, прадугледжаных для кіруючых работнікаў і спецыялістаў цэнтральнага апарату міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў.
4. Даручыць Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах стварыць ва ўстаноўленым парадку ў абласцях і г. Мінску адпаведныя падведамныя падраздзяленні.
7
Арт. 446
№ 24
5. Выдзеліць Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах ліміт службовых легкавых аўтамабіляў у колькасці 2 адзінкі.
Абслугоўванне' інспекцыі легкавым аўтатранспартам ускласці на аўтабазу Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь М. Мясніковіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
.Беларусь А. Сакалоўскі