Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №24 (60)
4. Міністэрству фінансаў, Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях прадугледжваць у рэспубліканскім бюджэце Дзяржкамстату мэтавым прызначэннем фінансавыя сродкі (уключаючы валютныя) для забеспячэння выканання Рэспубліканскай праграмы пераходу Рэспублікі Беларусь на прынятую ў міжнарод-най практыцы сістэму ўліку і статыстыкі, у тым ліку на набыццё вылічальнай тэхнікі, праграмных сродкаў і іншых матэрыяльных рэсурсаў.
Міністэрствам і ведамствам — распрацоўшчыкам указанай праграмы ў максімальнай меры выкарыстоўваць магчымасці фінанса-вання работ па рэалізацыі праграмы ў межах агульных каштары-саў іх расходаў, а таксама за кошт іншых крыніц.
* Не прыводзіцца.
14
№ 24
Apr. 451—452
5. Камітэту па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржкамстату і іх тэры-тарыяльным органам, міністэрствам і ведамствам — распрацоў-шчыкам Рэспубліканскай праграмы пераходу Рэспублікі Беларусь на прынятую ў міжнароднай практыцы сістэму ўліку і статыстыкі забяспечыць распрацоўку і вядзенне класіфікатараў, вызначаных указанай праграмай.
6. Ускласці на Дзяржкамстат, Дзяржэканомплан і Міністэрст-ва фінансаў кантроль за рэалізацыяй Рэспубліканскай праграмы пераходу Рэспублікі Беларусь на прынятую ў міжнароднай практыцы сістэму ўліку і статыстыкі, вырашэнне ўзнікаючых міжве-дамасных праблем, арганізацыю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне ўліку і статыстыкі.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь М. Мясніковіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 27 жніўня 1992 г. № 524
452 Аб прыцягненні работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і ар-ганізацый, студэнтаў, навучэнцаў і ваеннаслужачых на ўборку ўраджаю 1992 года
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначае, што ў гэтым надзвычайна засушлівым годзе пільнай неабходнасцю з’яўляецца ўборка без страт усяго вырашчанага ўраджаю бульбы, цукрозых буракоў, агароднінных, кармавых і іншых культур, а таксама пра-вядзенне ў аптымальныя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні азімай сяўбы.
Лічачы гэта важнейшай на даным этапе задачай у вырашэнні пытанняў забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прызнаць неабходным актыўны ўдзел працаздольнага на-сельніцтва гарадоў, рабочых пасёлкаў і сельскіх населеных пунк-таў, работнікаў прамысловых, транспартных (акрамя работнікаў
15
Арт. 452
№ 24
чыгуначнага транспарту, звязаных з забеспячэннем перавозак і бяспекі руху паяздоў) і іншых прадпрыемстваў, устаноў і аргані-зацый (акрамя работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый спажы-вецкай кааперацыі, хлебапякарных і макаронных прадпрыемстваў, будаўніча-мантажных арганізацый, якія ажыццяўляюць работы па ліквідацыі паследкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС), сту-дэнтаў вышэйшых і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесія-нальна-тэхнічных навучальных устаноў у сельскагаспадарчых работах у даны перыяд бягучага года, а таксама накіраванне на гэ-чыя работы грузавых аўтамабіляў (з вадзіцельскім саставам) ука-заных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (акрамя аўтамабі-ляў праваахоўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый чыгуначнага транспарту, спажывецкай кааперацыі, хлебапякарных і макаронных прадпрыемстваў, будаўніча-мантажных арганізацый, якія ажыццяўляюць работы па ліквідацыі паследкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама аўтамабіляў, што забяспеч-ваюць тэхналагічны працэс на прадпрыемствах і ў арганізацыях).
Аплата працы работнікаў прамысловых, транспартных і іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнтаў і навучэнцаў, якія ўдзельнічаюць ва ўборачных і іншых сельскагаспадарчых работах, і ўзаемаразлікі зацікаўленых бакоў праводзяцца ў бягучым годзе ў парадку і на ўмовах, вызначаных Дзяржаўным камітэтам па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Міністэрствам фі-нансаў і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання пісьмом ад 10 жніўня 1992 г.
2. Лічыць мэтазгодным прыцягненне да ўборачных работ на дагаворных умовах ваеннаслужачых, а таксама аўтатранспартных і іншых тэхнічных сродкаў воінскіх падраздзяленняў Міністэрства абароны.
3. Выканкомам абласных, гарадскіх і раённых Саветаў народных дэпутатаў, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Мі-ністэрству хлебапрадуктаў, Белкаапсаюзу неадкладна разгледзець і вырашыць усе пытанні, звязаныя з прыцягненнем і выкарыстан-нем людскіх рэсурсаў, транспартных і тэхнічных сродкаў для пра-вядзення ўборачных і іншых работ. Нараўне з аказаннем дапамогі калгасам і саўгасам ва ўборцы ўраджаю адначасова належыць вырашаць праблему нарыхтоўкі бульбы, агародніны і іншай пра-дукцыі для патрэб гарадоў, прамысловых цэнтраў і воінскіх час-пей уласнымі сіламі.
4. Устанавіць, што ў бягучым годзе студэнты і навучэнцы арга-нізавана накіроўваюцца на ўборачныя работы ў калгасы, саўгасы і на ініпыя прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу ў асноў-ным з 2 верасня па 2 кастрычніка.
16
№ 24
Арт. 452
Дазволіць рэктарам (дырэктарам) вышэйшых, сярэдніх спе-цыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў у пе-рыяд правядзення ўборачных работ пры неабходнасці пераносіць вучэбныя заняткі студэнтаў і навучэнцаў, занятых на гэтых работах, на тэрмін не звыш чым адзін месяц.
5. Аблвыканкомам, райвыканкомам, Міністэрству сельскай гас-падаркі і харчавання, Міністэрству хлебапрадуктаў:
5.1. пры неабходнасці ў найкарацейшыя тэрміны арганізаваць удакладненне або заключэнне калгасамі, саўгасамі і іншымі прад-прыемствамі і арганізацыямі аграпрамысловага комплексу дага-вораў з прамысловымі, транспартнымі і іншымі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, вышэйшымі, сярэднімі спецыяльнымі і прафесіянальна-тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі і воінскімі часцямі аб удзеле работнікаў, студэнтаў, навучэнцаў і ваеннаслу-жачых ва ўборачных і іншых сельскагаспадарчых работах, а так-сама накіраванні на гэтыя работы транспартных сродкаў;
5.2. у мэтах своечасовага і якаснага правядзення ўборачных работ прыняць вычарпальныя меры па арганізаванаму прыёму ў гаспадарках работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнтаў, навучэнцаў і ваеннаслужачых, забеспячэнню іх надежным харчаваннем, культурна-бытавым і медыцынскім абслугоў-ваннем, а таксама па стварэнню для іх умоў бяспечнай і высока-прадукцыйнай працы і матэрыяльнай зацікаўленасці ў яе выніках, і ў першую чаргу за кошт шырокага выкарыстання натуральных форм аплаты;
5.3. прыняць дадатковыя меры да належнай арганізацыі ўбо-рачных работ, прадухілення страт вырашчанай прадукцыі пры ўборцы, транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні. Забяспе-чыць закупку ў намечаных аб’ёмах прадуктаў раслінаводства.
Папярэдзіць старшынь аблсельгасхарчаў, аблвыканкомаў, гар-выканкомаў і райвыканкомаў аб іх персанальнай адказнасці за забеспячэнне насельніцтва бульбай і плодаагароднінай;
5.4. усямерна актывізаваць работу па далейшаму накапленню кармоў, папаўненню іх запасаў за кошт поўнага выкарыстання пабочнай прадукцыі раслінаводства;
5.5. ажыццявіць неабходныя мерапрыемствы па арганізавана-му правядзенню на высокім агратэхнічным узроўні сяўбы азімых, як асновы ўраджаю будучага года.
6. Міністэрству аховы здароўя, выканкомам абласных і раён-ных Саветаў народных дэпутатаў устанавіць пастаянны кантроль за захаваннем санітарна-гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму ў месцах пражывання і пунктах харчавання прыбыўшых удзельнІ-каў уборачных работ, а таксама забяспечьщь у выпадку неабход-
17
Арт. 452-453
№ 24
насці своечасовае аказанне ім медыцынскай дапамогі, не дапускаць выкарыстання іх на работах са шкоднымі ўмовамі працы і на тэ-рыторыях радыеактыўнага забруджвання.
7. Міністэрству ўнутраных спраў забяспечыць ахову грамад-скага парадку ў месцах пражывання работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнтаў, навучэнцаў, ваеннаслужачых, якія прыбылі на ўборку ўраджаю, устанавіць пастаянны кантроль за рухам транспарту па маршрутах перавозкі людзей і сельскагас-падарчай прадукцыі, арганізаваць у калгасах, саўгасах і на іншых прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу праверку стану да-рожнай і проціпажарнай бяспекі, захаванасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Аператыўна рэагаваць на факты п’янства, крадзяжу і іншых правапарушэнняў.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у тэты выключна скла-даны перыяд звяртаецца да калектываў прамысловых, транспарт-ных і іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнтаў, навучэнцаў і ваеннаслужачых, да ўсяго насельніцтва рэспублікі з заклікам праявіць свядомасць і высокую грамадзянскую адказ-насць і аказаць дзейсную дапамогу калгасам, саўгасам і іншым прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу ва ўборцы ўра-джаю, стварыўшы тым самым магчымасць палепшыць харчовае забеспячэнне нашых людзей.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ' В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 27 жніўня 1992 г. № 525
453 А® арганізацыі работы Камітэта па справах моладзі пры
Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
У мэтах рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай мала-дзёжнай палітыкі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с тa-н а ў л я е:
18
№ 24 Арт. 453
1. Лічыць галоўнымі задачам: Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь:
забеспячэнне аптымальных арганізацыйна-прававых і эканаміч-ных умоў для развіцця маладзёжнай палітыкі ў рэспубліцы;
узаемадзеянне з дзяржаўнымі органам! і грамадскімі мала-дзёжнымі аб’яднаннямі ў галіне маладзёжнай палітыкі;
распрацоўку рэспубліканскіх планаў, комплексных і іншых мэ-тавых праграм у галіне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў маладых грамадзян;
эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і іншых сродкаў для ра-шэння маладзёжных праблем.
2. Зацвердзіць структуру цэнтральнага апарату Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам.
3. Устанавіць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату Ка-мітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 10 адзінак (без персаналу па абслугоўванню і ахове будын-каў) з фондам аплаты працы 887 тыс. рублёў у разліку на год.