Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №25 (61)
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 25
14 верасня 1992 г.
Мінсн
ЗБОР ПАСТАНОУ
УРАЛА РЗСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
Выдае цца з 1991 года
14 верасня 1992 г. № 25 (61)
3 М Е С Т
454. Аб членах калегіі Міністэрства гандлю.
455. Аб зацвярджэнні пералікаў захворванняў, якія даюць права інвалі-дам на льготнае забеспячэнне харчовымі і прамысловымі таварамі.
456. Пытанні Фонду сацыяльнага страхавання.
457. Аб назначэнні М. Я. Ванкевіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вы-творчасцях.
458. Аб назначэнні В. В. Савіча намеснікам Старшыні Камітэта па стан-дартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь.
459. Аб памяншэнні аб’ёмаў абавязковых паставак збожжа ў дзяржаўныя рэсурсы з ураджаю 1992 года.
460. Аб назначэнні В. I. Паўлава намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ка-мітэта Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насель-ніцтва.
461. Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402.
462. Аб дапаўненні пастановы Савета Міністраў БССР ад 11 лістапада 1990 г. № 277.
463. Пытанні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
464. Аб стварэнні магутнасцей па вытворчасці аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў.
465. Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў БССР ад 1 ліс-тапада 1990 г. № 272.
I
№ 25
466. Аб В. А. Бараўцове.
467. Аб назначэнні В. А. Фадзеева начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
468. Аб назначэнні Т. Б. Сенюця генеральным дырэктарам Беларускага рэспубліканскага иавукова-вытворчага аб’яднання машынабудавання і міжгаліновых вытворчасцей «Комплекс».
469. Аб назначэнні М. I. Карпенкі галоўным рэдактарам часопіса «Работища і сялянка».
470. Аб назначэнні М. П. Кацюшэнкі галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности».
471. Аб назначэнні В. У. Болтача галоўным рэдактарам часопіса «Вожык».
472. Аб назначэнні У. П. Вялічкі галоўным рэдактарам часопіса «Беларус-кая думка».
473. Аб дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на 47-ю сесію Генеральнай Асамб-леі ААН.
474. Аб афармленні пагранічных слупоў па лініі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
475. Аб начальніку Упраўлення па аўтарскіх і сумежных правах пры Са-веце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яго намесніку.
476. Аб зацвярджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях.
477. Аб зацвярджэнні С. М. Дземяшкевіча і В. В. Карняенкі членам! ка-легіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аб вызваленні ад гэтых абавязкаў I. М. Волчака і А. М. Федарэнкі.
Да ўвагі чытачоў — стар. 23.
2
№ 25
Арт. 454—455
I1ACTAH0BA САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 верасня 1992 г. Ks 526
454 Аб членах калегіі Міністэрства гандлю
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Зацвердзіць Летуна Расціслава Мікалаевіча членам калегіі Мі-ністэрства гандлю, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Кавальчука Мі-хаіла Рыгоравіча і Куніцкага Міхаіла Міхайлавіча ў сувязі з пе-раходам на іншую работу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь д Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 верасня 1992 г. № 527
455 Аб зацвярджэнні пералікаў захворванняў, якія даюць права інвалідам на льготнае забеспячэнне харчовымі і прамысло-вымі таварамі
У мэтах выканання артыкула 45 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб.сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць пералікі захворванняў, якія даюць права інва-лідам на льготнае забеспячэнне харчовымі і прамысловымі тава-рамі, згодна з дадаткамі 1—3.
Аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому арганізаваць ільгот-нае забеспячэнне інвалідаў харчовымі і прамысловымі таварамі згодна з пададзенымі пералікамі.
2. Дадзеную пастанову ўвесці ў дзеянне з 1 верасня 1992 г.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
3
Арт. 455
№ 25
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 1992 г. № 527
П Е Р А Л I К
захворванняў, якія даюць права інвалідам на нечарговую куплю адзення, абутку, тэлефонных апаратаў, а таксама тэлеві-зараў з дыстанцыйным кіраваннем
Недастатковасць кровазвароту III ступені
Геміплягія, выяўлены геміпарэз, параплягія, выяўлены ніжні парапарэз, тэтраплягія, трыплягія, выяўлены трыпарэз, выяўлены тэтрапарэз
Рэзка выяўленая атаксія, гіперкінетычны аміястатычны сінд-ром
Куксы абедзвюх галёнак або больш высокія ўзроўні ампутацый Тромбааблітэруючыя захворванні артэрый ніжніх канечнасцей з хранічнай артэрыяльнай недастатковасцю II і больш ступеняў
Поўная або практычная слепата абодвух вачэй або вока, якое лепш бачыць (вастрыня зроку 0,05 з карэкцыяй або канцэнтрыч-нае звужэнне поля зроку да 10 градусаў)
Захворванні вен ніжніх канечнасцей з хранічнай вянознай недастатковасцю III ступені або абедзвюх ніжніх канечнасцей II—• III ступені
Слановасць абедзвюх ніжніх канечнасцей у стадыі лімфэдэмы або адной у стадыі фібрэдэмы
Куксы кісцей і больш высокія ўзроўні ампутацый
Множныя анкілозы або рэзка выяўленыя кантрактуры не менш як двух буйных суставаў адной або абедзвюх ніжніх канечнасцей
Куксы абедзвюх ступняў па Шарпу і больш высокі ўзровень куксаў ніжніх канечнасцей
Кукса галёнкі і больш высокая ампутацыя ніжняй канечнасці Прыроджаны або набыты вывіх тазасцегнавых суставаў Прыроджаны або набыты вывіх тазасцегнавога сустава з выяў-леным парушэннем функцыі канечнасцей
Віхлясты тазасцегнавы або каленны суставы
Анкілоз або рэзка выяўленая кантрактура тазасцегнавога сустава (аб’ём руху не больш як 35 градусаў)
Анкілоз або рэзка выяўленая кантрактура каленнага сустава
4
№ 25
Арт. 455
Рэзка выяўленая кантрактура галёнкаступнёвага сустава з нарочным пашкоджаннем ступні або абодвух галёнкаступнёвых су-ставаў незалежна ад становішча
Пералом абедзвюх сцегнавых касцей або касцей галёнкі, які няправільна зросся, а таксама розныя іх камбінацыі з вальгуснай дэфармацыяй пад вуглом не менш як 170 градусаў, а пры варус-най дэфармацыі або антэкурвацыі не менш як 160 градусаў
Несапраўдны сустаў або буйны касцявы дэфект (папярэчны або краявы з разбурэннем больш за палавіну акружнасці касці) сцягна, абедзвюх касцей галёнкі або вялікагалёначнай касці з дэ-кампенсацыяй функцыі апоры і хады
Эндапратэз тазасцегнавога сустава
Эндапратэз абодвух каленных суставаў
Укарачэнне адной канечнасці на 10 сантыметраў
Значныя трафічныя парушэнні з наяўнасцю доўга незагойнай болькі (больш як 6 месяцаў) або рэцыдывуючай болькі на галён-цы — 20 і больш сантыметраў, на тыльным баку ступні — 10 і больш сантыметраў, на падэшвеннай паверхні — не менш як 2 сан-тыметры
Захворванні, дэфармацыя пазваночніка, спандылалістэз III— IV ступені (скрыўленне пазваночніка III—IV ступені) з выяўле-ным абмежаваннем рухаў
Анкілазуючы спандылаартрыт (хвароба Бехцерава) з уцягван-нем тазасцегнавых суставаў
Прыроджаныя пашкоджанні рухальнага апарату (артрагрыпоз, астэахандрадыстрафія)
Нервова-мышачныя захворванні (міястэнія, міятанія, міяпля-гія — інваліды II трупы)
Эпілепсія з частымі прыпадкамі
Выяўленыя парушэнні функцыі тазавых органаў
Анкалагічна хворыя (II трупа)
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
А. Сакалоўскі
5
Арт. 455
№ 25
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 1992 г. № 527
П Е Р А Л I К
захворванняў, якія даюць права інвалідам на нечарговую куплю аўтатранспартных сродкаў
Умераны геміпарэз, умераны парапарэз
Тромбааблітэруючыя захворванні артэрый ніжніх канечнасцей з хранічнай артэрыяльнай недастатковасцю I—II ступені
Захворванні вен ніжніх канечнасцей з хранічнай вянознай недастатковасцю II—III ступені або абедзвюх канечнасцей II ступе-ні
Слановасць адной ніжняй канечнасці ў стадыі лімфэдэмы
Анкілоз або рэзка выяўленая кантрактура аднаго буйнога сустава адной ніжняй канечнасці
Прыроджаны або набыты вывіх тазасцегнавога сустава, пры-роджаны або набыты вывіх тазасцегнавога сустава з умераным па-рушэннем функцыі канечнасці
Пералом абедзвюх сцегнавых касцей або касцей галёнкі, якг няправільна зросся, а таксама розныя іх камбінацыі з вальгуснай дэфармацыяй або варуснай дэфармацыяй ці антэкурвацыяй
Несапраўдны сустаў або буйны касцявы дэфект (папярэчньг або краявы з разбурэннем больш як 1/3 акружнасці сцягна, абедзвюх касцей галёнкі або вялікагалёначнай касці)
Укарачэнне адной канечнасці на 5 сантыметраў
Значныя трафічныя парушэнні з наяўнасцю доўга незагойнай болькі (больш як 6 месяцаў) або рэцыдывуючай болькі на галён-цы — 10 і болып сантыметраў, на тыльным баку ступні — 5 і больш сантыметраў, на падэшвеннай паверхні — любога памеру
Захворванні, дэфармацыя любога памеру аднаго з аддзелаў пазваночніка (астэахандроз II—III ступені, скрыўленне пазваноч-ніка III—IV ступені) з выяўленым абмежаваннем руху
Анкілазуючы спандылаартрыт (хвароба Бехцерава)
Выяўленыя парушэнні функцый тазавых органаў
Выяўленая атаксія, гіперкінетычны аміястатычны сіндром
Прыроджаныя пашкоджанні рухальнага апарату (артрагрыпоз,. астэахандрадыстрафія)
6
№ 25 Арт. 455—456
Нервова-мышачныя захворванні (міястэнія, міятамія, міяпля-гія, міяпатыя)
3 а ў в а г а. У пералік не ўключаны захворванні, якія даюць права на бяс-платнае забеспячэнне спецаўтатранспартам.
♦
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
Дадатак 3
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 1992 г. № 527
П Е Р А Л I К
захворванняў, якія даюць права інвалідам на замацаванне за дыетычным магазінам
Цукровы дыябет
Неспецыфічныя язвавыя каліты
Хранічная нырачная недастатковасць на фоне гламеруланеф-рыту, піеланефрыту
Дэмпінг-сіндром
Хранічны актыўны гепатыт
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 верасня 1992 г. № 529
456 Пытанні Фонду сацыяльнага страхавання