Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №25 (61)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Да прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь пастановы «Аб фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі
7
Арт. 456 — 457
№ 25
Беларусь» захаваць у веданні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Фонд сацыяльнага страхавання і прадоўжыць фінансаванне расхо-даў на ўтрыманне давераных урачоў, прававой і тэхнічнай інспек-цый працы прафсаюзаў.
2. Прэзідыуму Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў двух-тыднёвы тэрмін падаць на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь каштарыс даходаў і расходаў Фонду сацыяльнага страхавання на другое паўгоддзе 1992 г.
3. Прызнаць правамерным выкарыстанне свабодных рэшткаў сродкаў Фонду сацыяльнага страхавання на будаўніцтва і рэкан-струкцыю аздараўленчых аб’ектаў.
Свабодныя рэшткі сродкаў указанага Фонду, якія ўтварыліся ў ходзе выканання каштарысу Фонду, накіраваць роўнымі долямі Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству сацыяльнага забеспя-чэння і Савету Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на фінансаванне будаўніцтва і рэканструкцыі лячэбна-прафілактычных устаноў, да-моў адпачынку, дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, сана-торыяў, санаторыяў-прафілакторыяў, дзіцячых аздараўленчых ла-гераў і фізкультурна-аздараўленчых аб’ектаў.
4. Савету Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі забяспечыць мэта-вае выкарыстанне сродкаў Фонду сацыяльнага страхавання.
Міністэрству фінансаў ажыццяўляць кантроль за наступлением і расходаваннем сродкаў гэтага Фонду.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 верасня 1992 г. № 530
457 Аб назначэнні М. Я. Ванкевіча намеснікам Старшыні Дзяр-жаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
8
№ 25
Арт. 457-459
Назначыць Ванкевіча Міхаіла Яўгенавіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 верасня 1992 г. № 531
458
Аб назначэнні В. В. Савіча намеснікам Старшыні Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Савіча Віктара Віктаравіча намеснікам Старшыні Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 2 верасня 1992 г. № 532
459 Аб памяншэнні аб’ёмаў абавязковых паставак збожжа ў 4 дзяржаўныя рэсурсы з ураджаю 1992 года
У сувязі з недаборам калгасамі, саўгасамі і іншымі сельскагас-падарчымі прадпрыемствамі ў 1992 годзе запланаванага ўраджаю збожжавых культур, выкліканым працяглай засухай, Савет Міні-страў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Паменшыць аб’ёмы абавязковых паставак збожжа з ураджаю 1992 года ў дзяржаўныя рэсурсы рэспублікі калгасамі, саўгасамі і
9
Арт. 459 — 460
№ 25
іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, вызначаныя паста-новай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402, на 260 тыс. тон, у тым ліку Брэсцкай вобласцю — на 11 тыс. тон, Віцебскай — на 120 тыс. тон, Гомельскай — на 10 тыс. тон, Гродзенскай — на 39 тыс. тон, Мінскай — на 70 тыс. тон і Магілёў-скай вобласцю — на 10 тыс. тон. Аблвыканкомам і райвыканкомам правесці адпаведныя памяншэнні аб’ёмаў паставак збожжа па культурах.
Устанавіць, што 50-працэнтная надбаўка за продаж збожжа дзяржаве звыш абавязковай пастаўкі, прадугледжаная ўказанай пастановай, выплачваецца гаспадаркам, якім не памяншаліся аб’ёмы гэтых паставак.
Аблвыканкомам памяншэнне паставак збожжа ў дзяржаўныя рэсурсы праводзіць перш за ўсё для гаспадарак, у найбольшай сту-пені пацярпеўшых ад засухі, а таксама маючых жывёлагадоўчыя комплексы.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь * ’ В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 3 верасня 1992 г. № 534
460 Аб назначэнні В. I. Паўлава намеснікам Старшыні Дзяр-жаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяль-най абароне насельніцтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Паўлава Валерыя Іванавіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяль-най абароне насельніцтва.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
10
№ 25 Арт. 461-462
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКТ БЕЛАРУСЬ ад 3 верасня 1992 г. № 535
Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэс-* публікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Абзац першы пункта 9 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402 «Аб надзвычайных мерах па фарміраванню дзяржаўных рэсурсаў збожжа ў 1992 годзе» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г„ № 19, арт. 349) дапоўніць словами «але'не ніжэй за разліковую цану, вызначаную зыходзячы з экс-партных затрат».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 3 верасня 1992 г. № 536
дсп Аб дапаўненні пастановы Савета МІністраў БССР ад 11 ліс-тапада 1990 г. № 277
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Дапоўніць пастанову Савета Міністраў БССР ад 11 лістапада 1990 г. № 277 «Аб аднясенні работнікаў тэатраў і канцэртных^арга-нізацый г. Мінска да ліку асоб, якім могуць быць прадастаўлены службовыя жылыя памяшканні» (33 БССР, 1990 г., №32, арт. 641J пасля слоў: «галоўных мастакоў» словамі: «артыстаў-вакалістаў, салістаў-інструменталістаў, артыстаў балета і размоўнага жанру вышэйшай катэгорыі».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка
Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
11
Арт. 463 № 25
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 3 верасня 1992 г. № 537
463 Пытанні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць структуру цэнтральнага апарату Міністэрства аховы здароўя згодна з дадаткам.
2. Устанавіць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату Міні-стэрства аховы здароўя 151 адзінку (без персаналу па ахове і абслугоўванню будынкаў) з фондам аплаты працы ў разліку на год 11274 тыс. рублёў.
Павялічыць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту расходы на яго ўтрыманне ў 1992 годзе на 1069 тыс. рублёў.
Міністэрству фінансаў пры ўдакладненні бюджэту вызначыць канкрэтныя крыніцы фінансавання ўказаных расходаў.
3. Лічыць неабходным мець у складзе Міністэрства аховы зда-роўя чатырох намеснікаў Міністра, у тым ліку аднаго першага на-месніка Міністра, намесніка Міністра — начальніка Галоўнага ўпраўлення фармацыі, медыцынскай тэхнікі і рэгламентацыі, на-месніка Міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэс-публікі Беларусь, намесніка Міністра, а таксама калегію ў коль-касці 11 чалавек.
4. Міністэрству аховы здароўя падаць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў РэСпублікі Беларусь праект палажэння аб Міні-стэрстве.
5. Прызнаць страціўшымі сілу пункты 3 і 4 пастановы Савета Міністраў БССР ад 30 жніўня 1988 г. № 254 «Аб генеральнай схеме кіравання Міністэрства аховы здароўя БССР».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
12
№ 25
Арт. 463—464
Дадатак
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 1992 г. № 537
Структура цэнтральнага апарату Мінздароўя
Галоўнае ўпраўленне фармацыі, медыцынскай
тэхнікі і рэгламентацыі
Галоўнае ўпраўленне арганізацыі і кантролю
медыцынскай дапамогі
Галоўнае ўпраўленне прагназавання, планавання
і эканомікі аховы здароўя
Галоўнае ўпраўленне гігіены, эпідэміялогіі
і прафілактыкі
Галоўнае ўпраўленне кадраў, навукі
і знешніх сувязей
Упраўленне сацыяльнага развіцця, будаўніцтва
і эксплуатацыі
Упраўленне медыка-сацыяльнай рэабілітацыі
і экспертызы
Кантрольна-рэвізійны аддзел
Кіраўніцтва справамі
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 4 верасня 1992 г. № 538
464 Аб стварэнні магутнасцей па вытворчасці аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і хар-чавання, узгодненую з Дзяржэканомпланам, Дзяржбудам, Дзяр-жаўным камітэтам па экалогіі, Міністэрствам рэсурсаў, Міністэр-ствам энергетыкі, Беларускай вытворчай будаўнічай карпарацыяй,
13
Apr. 464
№ 25
Віцебскім аблвыканкомам і прадпрыемствамі-вырабнікамі деталей і вузлоў экскаватараў, аб стварэнні на Беларускім экскава-тарным заводзе магутнасцей па вытворчасці аднакаўшовых гід-раўлічных экскаватараў на гусенічным хаду і на шасі аўтамабіля MA3-5337 і выпуску іх у 1992—1995 гадах у аб’ёмах згодна з да-даткам 1*.
Дзяржэканомплану, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харча-вання забяспечыць выдзяленне Беларускаму экскаватарнаму заводу на стварэнне ўказаных магутнасцей дзяржаўных цэнтраліза-ваных капітальных укладанняў згодна з дадаткам 2*, а Міністэр-ству сельскай гаспадаркі і харчавання. Беларускаму рэспублікан-скаму канцэрну па водагаспадарчаму будаўніцтву і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, Беларускай вытворчай будаўнічай карпа-рацыі і ўказанаму заводу — іх асваенне ў 1992—1995 гадах.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання прыняць меры, якія забяспечваюць выпуск экскаватараў, што адпавядаюць леп-шым сусветным аналагам.
2. Аб’яднанням і прадпрыемствам вырабіць у 1992—1995 гадах дэталі і вузлы экскаватараў згодна з дадаткам 3*.