Хлеб усяму галава
Артур Вольскі
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 31с.
Мінск 1989
Артур Вольскі
ХЛЕБ — усяму галава
Артур ВОЛЬСКІ
ХЛЕБусяму галава
Расказ-эсэ
Мінск «Юнацтва» 1989
ББК84Бел7
В67
В новой кнпжке нзвестного белорусского пнсателя рассказывается о нелегком труде хлебороба, о том, еколько труда вкладывают людн разных професснй, чтобы хлеб прншел к нам на стол. Хлеб — это наше богатство, н относнться к нему надо бережно.
Мастак В. ТАРАСАЎ
4803120201 — 111 В 54—89
М307(03)—89
ISBN 5-7880-0182-Х
© Выдавецтва «Юнацтва», 1989
Спрадвеку
Чалавеку хлеб
Адной з найпершых .
Быў патрэб.
Народ назваў, відаць, таму
Хлеб
галавою
усяму.
Некалі, яшчэ ў маленстве, чуў я пра хлопчыка, які думаў, што хлеб на дрэвах расце. Як яблыкі, грушы, слівы. Прыходзіш у хлебны сад, а галіны пад важкімі пладамі ледзь не да зямлі гнуцца. I водар навокал! Аж слінкі бягуць. Вось чорныя боханы. Вось сітныя с бліскучай залацістай скарынкай. Прадаўгаватыя батоны, круглыя плеценыя булкі, блізкія колерам да сонца. А вось і здоба. Салодкая, пахкая, з разынкамі, з марцыпанамі, з павідлам... Падыходзь да любога дрэва, ірві, што больш табе да густу, каштуй, смакуй, еш уволю...
А сёння хіба знойдзеш хлопчыка ці дзяўчынку, якія паверылі б у такія казкі? Хлеб —
на дрэвах... Яшчэ чаго! Цяпер усе ведаюць, што ‘хлеб у магазіны, сталоўкі, буфеты кожную раніцу спецыяльныя аўтафургоны прывозяць. 3 пякарняў, хлебазаводаў. На аўтафургонах вялікімі літарамі так і напісана: ХЛЕБ.
Бяжыць па вуліцы фургон. Куды шафёр спяшаецца? У магазін павінен ён Даставіць хлеб да раніцы. Той хлеб увішны хлебапёк Нам у начную змену спёк...
Давай паспрабуем уявіць сабе, што раптам паламаўся ў дарозе аўтафургон з хлебам. Ці ў пякарні нешта здарылася. I не трапіў хлеб своечасова на паліцы магазінаў, у сталоўкі, у дзіцячы садок. I давялося цэлы дзень есці розныя стравы без хлеба, без булкі. Спачатку, можа, нават і ўвагі не звернеш. Ат, падумаеш. I без хлеба абыдземся. Але неўзабаве заўважыш, што большасць страў без хлеба зусім не той смак маюць. I назаўтра такім смачным хлеб табе здасца! Хоць чорны, хоць белы...
Без хлеба — Яда не яда. А з хлебам — Усмак і вада.
Я ў гэтым не раз у жыцці пераконваўся.
Даўно гэта было. Галаднавата жылі мы тады. Хлеб — па картках. Ды і то не ўволю, a каму колькі на дзень пакладзена. I толькі чорны. Іншых прадуктаў таксама не хапала. Ох, якою смачнаю здавалася мне тады зацірка ў суседкі па кватэры цёткі Агафы! Зацірку тую і без хлеба есці можна было. Яна ж з дробненькімі камячкамі цеста. Ды яшчэ малаком крыху забеленая...
Аднаго разу дала мне маці хлебныя карткі і паслала ў краму.
— Глядзі, карткі не згубі,— папярэдзіла яна, бо да канца месяца без хлеба застанемся...
Прадаўшчыца адарвала колькі трэба талончыкаў. Вярнула мне карткі. Хлеб падала. Аж паўтара бохана. Іду я дадому. А так хочацца адшчыкнуць хоць трошачкі ад той палавінкі!
Але цярплю, трываю. Гэта ж на ўсю сям’ю нашу, на чатыры чалавекі. I не на адзін дзень...
(ПРН У
ІЕРЕ КАРТОЧКА F
і ХЛЕБ 200гр
ХЛЕ6 200 гр*
ХЛЕБ
200 гр
ХЛЕБ
200 гр
ХЛЕБ 200 гр.
Б 18А ХЛЕБ 200 гр
Б 20А ХЛЕБ 200 гр
Б ХЛЕБ 200 гр
Раптам бачу — сядзіць ля сцяны нашага дома жанчына з двума дзецьмі. Дзяўчынкай і хлопчыкам. Яна крыху старэйшая за мяне. Ен — меншы. Усе трое запыленыя, у падраным адзенні. Я адразу здагадаўся: яны з тых краёў, дзе яшчэ галадней, чым у нас. Тады многія на Беларусь падаліся, ратунку ад голаду шукаючы. У нас жа хоць бульба была...
Хлопчык глядзеў на хлеб у маіх руках, і столькі пакуты было ў яго вачах, што я не вытрываў. Падышоў і працягнуў тую палавінку, ад якой так і не асмеліўся адшчыкнуць сабе. Ен спачатку разгубіўся. Потым ухапіў хлеб сваімі бруднымі ручкамі і да рота паднёс. Але спахапіўся. Аддаў маме. А ў самога на вейках
слёзы. Жанчына ўзяла хлеб. Адламала сыну кавалак, потым дачцэ. Астатняе за пазуху схавала. Я адчуў, што і сам вось-вось заплачу. Павярнуўся, пабег. А ўслед пачуў знаёмыя словы на незнаёмай мове:
— Спасыбі, сынку!..
Пазней даведаўся, што гэта яна сказала паўкраінску.
Дома мама накінулася на мяне:
— Чаму так мала прынёс? Абдурылі! Абдурылі малога...
Я, глытаючы слёзы крыўды, расказаў усё чыста, як было. Тады яна прытуліла мяне да сябе і сама заплакала.
3 таго часу не магу спакойна глядзець, як некаторыя людзі марна хлеб пераводзяць. Набяруць у краме больш чым трэба, а потым выкідаюць. Або, як у школьнай сталоўцы бачыў неяк, дзеці рэшткамі хлеба адзін у аднаго шпурлялі.
Так і карцела падысці і сказаць:
— А ці ведаеш ты, якою працаю хлеб зда-
бываецца?..
Хлеб — вялікае багацце. Хлебам слаўны родны край.
У сталоўцы, ў школе, ў хаце Хлеб цані і паважай!
Так, хлеб не толькі берагчы, але і паважаць трэба. У даўнейшыя часы, бывала, як канчала сям’я палуднаваць, старэйшы змахваў са стала хлебныя крошкі сабе на далонь і — у рот. Каб нават з макавае зернетка дарма не прапала. Калі ж хто-небудзь, седзячы за сталом, выпадкова выпускаў лусту хлеба з рук, дык паднімаў яе з падлогі, абдзьмухваў з усіх бакоў і казаў:
— Даруй, бацюхна хлеб!
Вось як!
А цяпер? Цяпер бывае і такое:
Тры хлапчукі ў глухім завулку, Нібы гуляючы ў футбол, Туды-сюды ганялі булку
I заганялі ёю гол.
Праходзіў дзядзька незнаёмы, Спыніўся, з сумам уздыхнуў
I ля агромністага дома Руку да булкі працягнуў.
Насуплены, зусім сярдзіты, Ен доўга пыл з яе страсаў, А потым шчыра і адкрыта Пры ўсіх яе пацалаваў...
I патыхнула ўмомант хлебам
I цеплынёй таемнай той, Што дораць нам пад мірным небам Палі пшаніцы залатой.
Гэты верш напісаў вядомы рускі паэт Сяргей Міхалкоў.
Гляджу на хлеб. Удыхаю яго непаўторны дух. А перад вачамі ўзнікае поле. Шырокае. Прасторнае. I жыта ў полі. Або пшаніца. Весела перазвоньваюцца каласы пад ветрам. Быццам незлічоныя залатыя званочкі...
Але гэта — пад канец лета. Калі даспела збожжа. Калі вось-вось жніво пачнецца. Таму апошні летні месяц і мае такую назву — жнівень.
А колькі працы чалавечай укладзена ў поле,
у зямлю, каб узяць багаты ўраджай! Каб усе мы з хлебам былі і да хлеба мелі. Бо ў полі вырошчваюць збожжавыя не толькі на хлеб людзям, але і жывёле на корм. На фураж, значыцца. А без корму, без фуражу, ні малака, ні мяса, ні многіх іншых прадуктаў не было б...
Нават узімку, калі, здаецца, моцна спяць палеткі і сняць свае белыя сны, няма супакою рупнаму хлебаробу. Добра, калі снег своечасова выпаў, укрыўшы поле пульхнай пуховай коўдрай. Цёпла будзе пад ёю азімым, не вымерзнуць. Што такое азімыя? Гэта жыта, пшаніца, ячмень, якія высяваюць увосень. Яны зімуюць, набіраюцца сілы пад снегам, а пасля ўжо, улетку, спеюць. А што, як мала снегу ды маразы лютыя? Тады і да бяды недалёка. Вымерзнуць можа азіміна. He лепей, калі і занадта цёплая зіма. Калі адліга за адлігай. А замест снегу дожджык сыпле. Вымакне ўсё, што пасеяна з восені, пагніе...
I за ўсім гэтым сачыць трэба. Пільна сачыць. Каб усё прадугледзець. Каб тыя палеткі, дзе вымерзла азіміна ці пагніла, нанова перасеяць.
А яшчэ трэба паклапаціцца, каб снег не адразу з ручайкамі ў рэчкі сплыў. Каб павольна сыходзіў. Тады адталая вада ў глебу ўсмокчацца. Напоіць удосталь раслінкі. I яны, прыгрэтыя вясновым сонцам, хутчэй угару пацягнуцца. Паглядзіць хлебароб на зазелянелыя ўсходы асенніх пасеваў і скажа задаволена:
Бач, як рунь узнялася! 3 ураджаем будзем... •
I за сяўбу яравых возьмецца. А яравыя, ці ярына, гэта жыта, пшаніца, авёс, якія ўвесну сеюць. Улетку збожжа расце, а пад восень даспявае.
Улетку таксама нямала ад прыроды, ад надвор’я залежыць. He на карысць раслінам, калі зарадзіць дождж надоўга. Няма дажджу — таксама не на карысць. Гарачыня. Спякота. Перасыхае зямля. He хапае раслінам вільгаці. Трэба выводзіць на палі палівальныя ўстаноўкі, рабіць штучны дождж.
Можа на расліны і хвароба якая напасці. Як на жывую істоту. I гэта трэба ў час прыкмеціць. Меры прыняць. Можа, нават хімічныя сродкі ўжыць. Але яны рэкі забруджваюць, рыбу
труцяць, птушак губяць. А птушкі — яны ж таксама хлебаробу памагаюць. Шкоднікаў розных нішчаць: казурак, насякомых. Вось і думай, мяркуй, як раслінам памагчы і прыродзе не нашкодзіць.
Але вось нарэшце даспела збажына. Шчыльнай сцяной, у рост дарослага чалавека, стаіць жыта. Сама назва гэтай расліны пра сябе гаворыць: жыта — жыццё. Блізкія словы. Пшаніца — тая крыху ніжэйшая. Але ты ў ёй з галавой схаваешся. I жыта і пшаніца галоўным чынам на хлеб ідуць. 3 жытняй мукі чорны хлеб пякуць. 3 пшанічнай — белы. А вунь авёс. Ростам ён яшчэ ніжэйшы за пшаніцу. I колас у яго не тугі, а развесісты. Затое вусы-асцюкі — ух якія калючыя! 3 аўса «геркулес» робяць. А каша з «геркулесу» і смачная і карысная. Хто есць яе, той расце, як кажуць, не па днях, а па гадзінах і сілы хутка набіраецца.
Выйшаў хлебароб у поле, узяў на далонь каласок. Расцёр яго. Здзьмуў пыл ды труху. I на далоні зазалаціліся тугія, крамяныя зярняткі.
— Сярпа просяць,— усміхнуўся сам сабе хлебароб.
Пра серп — гэта ён так, па старой звычцы ўспомніў. Хіба з сярпом управішся з такім шырокім полем? Тут тэхніка сучасная патрэбна. А жніво пачынаць і сапраўды самы час. Спознішся — пераспее збожжа. Сцябло паламаецца. Зерне асыпацца пачне з каласкоў...
I выходзяць у поле камбайны.
Гляджу я на гэтыя магутныя машыны, і ўяўляюцца яны мне караблямі. А поле — морам. Толькі хвалі ў моры сінія, блакітныя, зялёныя. А тут адзін колер — жоўты. Ад краю да краю.
Можа, таму мне поле морам здаецца, што сам я некалі на флоце служыў. На баявым караблі. Боцманам.
Ішла вайна. Крывавая. Бязлітасная. Народ рабіў усё, каб адолець ненавіснага ворага. Амаль усе мужчыны ў армію пайшлі. Многія дзяўчаты таксама за зброю ўзяліся. У гарадах, у вёсках толькі старыя ды дзеці засталіся. А нам, ваенным маракам, штодня на сняданак па ладнай лусце белага хлеба выдавалі. 3 невялікім кубі-
кам масла. Які гэта быў хлеб! Пульхны, смачны. 3 ім нават кампот, які нам давалі ў абед на трэцяе, не мог раўняцца. I так мы былі ўдзячны тым, хто ў гэты грозны час засяваў палі, збіраў ураджай, выпякаў такі цудоўны хлеб! Самі ж яны недаядалі, недасыпалі. Толькі б забяспечыць абаронцаў Радзімы ўсім неабходным для перамогі...
Плывуць камбайны па полі. Як караблі па моры. Залатым струменем сыплецца збожжа ў кузавы грузавых аўтамашын...