Хлеб усяму галава
Артур Вольскі
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 31с.
Мінск 1989
Грузавік — працаўнік, ленавацца не прывык. — Што ён зараз возіць? — Збожжа!
У гарачцы жніўных дзён хто камбайну дапаможа, як не ён?
I вадзіцель
зухавата
паглядзеў на небакрай: — Хмарка, хмарка, пралятай!
Хмарка, не перашкаджай!
Трэба нам на элеватар звезці ў тэрмін ураджай...
I праўда. Толькі б залева не лінула. Толькі б град не пабіў збажыну. Бо тады ох як цяжка будзе сабраць з поля ўсё, што вырашчана...
Бягуць аўтамашыны з прычэпамі. Вязуць на элеватар збожжа. Ссыпаюць яго там і назад спяшаюцца. За новай порцыяй. А на элеватары збожжа правеюць, падсушаць і пакінуць на захаванне. Элеватар — гэта ж і ёсць вялізнае збожжасховішча. Адсюль жыта і пшаніцу адправяць на млыны, на мукамольныя заводы, камбінаты. Там іх змелюць на муку. А мука ўжо на хлебазаводы, у пякарні трапіць. I спякуць з яе хлеб. Самых розных гатункаў...
Думаю уласны.
пра гэта і верш успамінаю. Свой
Дзякуй глебе, што кожнае зернетка сокам, нібы маці грудзямі, ўскарміла, ўспаіла.
Дзякуй сонцу, што ў небе хадзіла высока і сцяблам аддавала праменную сілу.
Дзякуй цёплым дажджам і лагоднай pace за жыты, што ўзраслі ў жыццядайнай красе. Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях!
Хораша пахне ў хлебнай краме. Асабліва калі толькі-толькі свежыя боханы і булкі з пя-
карні прывязуць. Мне гэты пах навявае далёкія-далёкія ўспаміны...
Доўгі час наша Беларусь была падзелена на дзве палавіны. Адна — Усходняя, савецкая. Другая — Заходняя — пасля грамадзянскай вайны пад панскай Польшчай засталася. Але вось надышоў той шчаслівы дзень, калі Заходняя Беларусь стала таксама савецкай. Як радавалася мая мама! Яна дваццаць гадоў не бачыла сваіх бацькоў. Жылі яны ў невялікім мястэчку Рубяжэвічы, па той бок граніцы. Радаваўся і я. Цяпер і ў мяне ёсць дзядуля і бабуля. Як у іншых. Татавы бацькі адразу пасля рэвалюцыі памерлі. Ад голаду. У Петраградзе. Так тады Ленінград называўся.
Летам я з мамай паехаў у Рубяжэвічы.
Жылі бабуля з дзядулем на гразкай вясковай вуліцы. У скасавуранай ад часу хаціне. Пайшоў я аднойчы да іх. Яшчэ з двара чую незвычайна смачны хлебны дух. Значыцца, бабуля хлеб пячэ. А пра яе майстэрства ў гэтай справе мама мая не раз успамінала. Яшчэ тады, калі нас з яе бацькамі дзяржаўная граніца падзяляла і мы пра лёс іх нічога не ведалі.
Уваходжу ў хату. А тут заўсёды як у прыцемках. Бо вокны маленькія, шыбкі не дужа празрыстыя. Агледзеўся. Аж праўда, бабуля пры печы завіхаецца. Бярэ з балеі акуратна выкладзены з цеста круглы і зусім яшчэ белы бохан. На шырокую драўляную лапату кладзе. У печ суне. А з печы так гарачынёю і патыхае. Як след напалена. Але не тое каб галавешкі, ніводнага вугольчыка не відаць. Под чысцютка вымецены і аерам усланы. На гэты аер і стаўляе бабуля будучыя боханы.
Вось бохан паружавеў ужо. Скарынка пачала ўтварацца. Тады бабуля зноў выцягвае яго на прыпечак. Мочыць рукі ў вадзе. Асцярожна абгладжвае мокрымі рукамі верхнюю скарынку. Зноў у печ суне...
А на стале, на льняным абрусе, красуюцца ўжо некалькі свежанькіх боханаў. Верхняя скарынка ў іх залацістая, з цёмнымі кропачкамі кмену. Ніжняя — белая, мучністая. Такі хлеб сітным завецца ці сітніцай. Пякуць яго з жытняй мукі, прасеянай праз сіта.
Дзядуля глядзіць на мяне лагоднымі вачыма. Моўчкі адкройвае ад свежага бохана ладны
акраец. Налівае малака са збанка ў кубачак. Паказвае мне: частуйся, унучак. I ўсё моўчкі.
Бо гаварыць ён не ўмее. Глуханямы. 3 маленства. А знакаў яго на пальцах я, на жаль, не разумею...
Бабуля таксама прысела каля дзеда. Абое сівенькія. А вочы пяшчотныя-пяшчотныя...
Ніколі ў жыцці не еў я хлеба, смачнейшага за бабульчын. 3 ім хіба толькі той параўнацца мог, што нам у вайну на караблі давалі...
Тая вайна многіх людзей пабрала. He стала і маіх бабулі з дзядулем. Хто кажа, што фашысты расстралялі іх. Хто — што жыўцом у зямлю закапалі...
Шмат гадоў прамінула з тых часоў. Цяпер хлеба ў нас уволю. Прыходзь у магазін, выбірай, што больш да смаку. Чорны, амаль як зямля на палетку, вялікі круглы бохан «Раўбіцкага». Так ён завецца таму, што некалі падобныя боханы ў Раўбічах, пад Мінскам, сяляне выпякалі. Таксама чорны, але з карычневым адценнем — «Барадзінскі». Ен сваю назву ўзяў ад Барадзіна, што
на Смаленшчыне. Крыху святлейшы — «Украінскі». Яшчэ святлейшы — «Кішынёўскі». Далей — булкі белыя, батоны. А вось і здоба...
Выбар вялікі. Спажывай, што хочаш. Адно толькі нагадаць хачу:
Чорны, белы хлеб ці здобу еш, але не забывай быць удзячным хлебаробу, што вырошчваў ураджай!
Нзданне для детей н юношества
ВОЛЬСКНН Артур Внтальевлч ХЛЕБ — ВСЕМУ ГОЛОВА Рассказ-эссе
Для дошкольного возраста Мннск, мздательство *Юнацтва*
На белорусском языке Выдакне для дзяцей і юнацтва ВОЛЬСКІ Артур Вітальевіч ХЛЕБ — УСЯМУ ГАЛАВА Расказ-эсэ
Загадчык рэдакцыі У. I. Карызна Рэдактар Н. I. Мірончык Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова Мастацкі рэдактар А. У. Ружо Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук Карэктар I. IL Васілеўская
ІБ № 1195
"a-
паліграфн і кн1жнага гандлІ0. 220600 мінск праспе„Р^“*э™£аВ™*’
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20
Юк.