Граматычны слоўнік прыметніка, займснніка, лічэбніка, прыслоўя
2-е выданне
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 1135с.
Мінск 2013
граматычны СЛОЎНІК прыметніка займенніка лічэбніка прыслоўя
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»
граматычны САОЎНІК прыметніка займенніка лічэбніка прыслоўя
2-е выданне, дапрацаванае
Мінск «Беларуская навука» 2013
УДК 811.161.3’367.6’374
ББК 81.2Бен-4
Г76
Укладальнікі:
В. П. Русак, Н. П. Еўсіевіч, Л. П. Кунцэвіч, В. М. Нікаласва
Навуковы рэдактар доктар філалагічных навук В. П. Русак
Р э ц э н з е н т ы: член-карэспандэнт НАН Бсларусі A. М. Булыка, кандыдат філалагічных навук А. Г. Міхалевіч
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і пры фінансавай падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Граматычны слоўнік прыметніка, займснніка, лічэбніка, прыслоўя / Нац. Г76 акад. навук Бсларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад. В. П. Русак [і інш.]; навук. рэд. В. П. Русак. 2-е выд., дапрац. Мінск : Беларус. навука, 2013. 1135 с.
ISBN 978-985-08-1629-0.
Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.
УДК 811.161.3’367.6’374
ББК 81.2Бем-4
ISBN 978-985-08-1629-0 © Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы
і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовы
і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы», 2013
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом
«Бсларуская навука», 2013
ЗМЕСТ
Прадмова 4
Прыметнік 5
Займеннік 1083
Лічэбнік 1089
Прыслоўе 1097
ПРАДМОВА
Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя заключны ў серыі прац, прысвечаных маштабнаму даследаванню змен, якія адбыліся ў беларускай мове на рубяжы XX і XXI стст. Усю патрэбную інфармацыю аб дзеяслове і назоўніку можна атрымаць ў адпаведных слоўніках «Граматычны слоўнік дзеяслова» (2013) і «Граматычны слоўнік назоўніка» (2013). Граматычнаарфаграфічныя даведнікі знамянальных часцін мовы прадстаўляюць напісанне слоў і іх граматычных форм у адпаведнасці з «Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008).
Навуковая ідэя фундаментальнага выдання, якім кіраваліся б стваральнікі вучэбнай і даведачнай літаратуры для забеспячэння адзінападобнага выкарыстання моўных сродкаў, належыць акадэміку A. I. Падлужнаму. Стварэнне падобнага комплексу прац з’яўляецца адным з самых неабходных мерапрыемстваў па павышэнні культуры мовы і агульнай культуры грамадзян нашай краіны. Унармаванае, аднастайнае выкарыстанне беларускай літаратурнай мовы ў друку, вучэбным працэсе, справаводстве, дзелавой перапісцы, сродках масавай інфармацыі і г. д. неабходна, паколькі беларуская літаратурная мова з’яўляецца адной з дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.
«Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» складаецца з чатырох незалежных частак, прысвечаных адпаведным часцінам мовы. Усю патрэбную інфармацыю аб тым ці іншым слове можна знайсці ў адпаведным слоўнікавым артыкуле. Слоўнікавыя артыкулы даюць граматычную характарыстыку прыметніка, займенніка, лічэбніка, поўную парадыгму іх словазмянення. Аўтарамі раздзелаў слоўніка з’яўляюцца В. П. Русак і Н. П. Еўсіевіч («Прыметнік»), Л. П. Кунцэвіч («Займеннік», «Прыслоўе»), В. М. Нікалаева («Лічэбнік»).
Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай форме.
ПРЫМЕТНІК
ПРЫМЕТНІК
Граматычна-арфаграфічны слоўнік прыметніка давсдачны дапаможнік для ўсіх, хто вядзе актыўную дзелавую і грамадскую дзейнасць, для каго важна ўменне правільна размаўляць і пісаць. Асноўнае прызначэнне слоўніка адлюстраваць сучаснае словаз.мяненне прыметніка, падаць парадыгмы яго граматычных форм, паказаць марфалагічныя асаблівасці лексіка-граматычных разрадаў якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. У аснову рэестра слоўніка пакладзена выданне «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» (2009). Выданнс дапоўнена новай лексікай, выбранай са «Слоўніка беларускай мовы» (2012).
У слоўнік уключана каля 22 тысяч прыметнікаў, зафіксаваных у названых крыніцах, з поўнай парадыгмай словазмянення, уласцівай канкрэтнаму прыметніку. У слоўнік уключаны простыя прыметнікі тыпу добры, новы, зялёны, салодкі, стальны, філасофскі і складаныя прыметнікі, якія ўзніклі праз злучэнне двух знамянальных слоў тыпу высакародны, бабралавецкі, доўгачаканы, блакітнабелы, будаўніча-архітэктурны. У слоўніку не прыводзяцца марфалагічныя катэгорыі ступеней параўнання, кароткія формы прыметнікаў. He ўключаны ў слоўнік нязменныя прымстнікі (нулявога скланення) накшталт бардо, беж, брута, дэкалыпэ, клёш, люкс, максімум, мінімум, нета, пікала, піке, плісэ, хакі, хіндзі, значэнне прыметы ў якіх праяўляецца сінтаксічна, пры спалучэнні з назоўнікамі: колер бардо, спадніца клёш, кофта плісэ, касцюм хакі, вага нета, мова хіндзі, гатунак люкс, праграма м і н імум.
Прыметнік часціна мовы, якая абазначае статычную прымету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Згодна з класіфікацыяй па характары называемай прыметы прыметнікі раздзяляюцца на два лексіка-граматычныя разрады на прыметнікі якасныя, што непасрэдна абазначаюць прымету рэаліі (зялёная трава, цікавая думка), і адносныя, што выражаюць прымету рэаліі праз супастаўленне з іншай рэаліяй (птушынае гняздо, гарадскі вал). У склад адносных прыметнікаў уваходзяць прыналсжныя, якія выражаюць індывідуальныя адносіны да пэўнай асобы (бацькава хата, вучнёўскі сшытак). Кожны прыметнік у сучаснай беларускай літаратурнай мове змяняецца па ліках, склонах у адзіночным лікупа родах. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметнікаў выяўляюцца сінтаксічна і паўтараюць марфалагічныя значэнні катэгорый назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца і з якімі ўтвараюць азначальныя словазлучэнні. Катэгорыя роду прыметнікаў указвае на тое, што прымета ўласціва прадмету (асобе або з’яве), які выражаны назоўнікам мужчынскага, жаночага або ніякага роду (прыгожы хлопец, прыгожая дзяўчына, прыгожае дзіця). Катэгорыя роду прадстаўлена радам форм мужчынскага, жаночага і ніякага роду. Катэгорыя ліку прыметнікаў указвае на тое, што прымета ўласціва прадмету (асобе або з’яве), які выражаны назоўнікам у форме адзіночнага або множнага ліку (добры сусед, добрыя суседзі). Катэгорыя ліку прыметнікаў прадстаўлена склонавымі формамі адзіночнага (мужчынскага, жаночага, ніякага роду) і множнага ліку. Катэгорыя склону прыметнікаў указвае на тое, што прымета ўласціва прадмету (асобс або з’явс), які выражаны назоўнікам у форме таго ці іншага склону (малады настаўнік, маладога настаўніка). Катэгорыя склону прыметнікаў прадстаўлена формамі шасці склонаў, кожная з якіх указвае на тое, што дадзеная форма прыметніка з’яўляецца азначэннем да назоўніка ў адпаведным склоне.
Склонавыя формы маюць толькі поўныя прыметнікі. Заўсёды ў поўнай форме ўжываюцца адносныя прымстнікі (дубовы стол, вучнёўскі сшытак, учарашні дзень). У адзіночным ліку склонавыя канчаткі прыметнікаў адрозніваюцца ў залежнасні ад роду (мужчынскага, жаночага ці ніякага), месца націску (на аснове ці на канчатку), а таксама ад характару асновы (на мяккі, цвёрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, хў Прыметнікі множнага ліку не маюць родавых адрозненняў, склонавыя канчаткі якасных і адносных прымстнікаў усіх трох родаў супадаюць.
Кожная прыметнікавая словаформа раздзяляецца на варыянт асновы і флексію, а кожны прыметнік у сукупнасці ўсіх словаформ яго парадыгмы на прыметнікавую аснову і набор флексій. У вінавальным склоне адзіночнага і множнага ліку канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду зале-
жаць і ад таго, да адушаўлёнага ці неадушаўлёнага назоўніка яны дапасуюцца: бачу добрага сябра, бачу добры капялюш: бачу добрых сяброў, бачу добрыя капелюшы.
У адзіночным ліку прыметнікі маюць наступныя канчаткі: у назоўным склоне поўныя прыметнікі мужчынскага роду маюць незалежна ад месца націску пры аснове на цвёрды зычны канчатак -ы, на мяккі зычны і на г, к, х —і (адпаведна малы, вялікі); жаночага пры аснове на цвёрды, зацвярдзелы і наг, к, х-канчатак -ая, пры аснове намяккі--яя (добрая, высокая, летняяу, ніякагапры аснове на цвёрды зычны і на г, к, х пад націскам канчатак -ое, пры аснове на мяккі -ае, -яе (маладое, мокрае, лёгкае, сіняе). Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) назіраецца супадзенне форм мужчынскага і ніякага роду (мокрага снегу, ціхага надвор'я, густога туману, маладога лісця). У родным склоне прыметнікі мужчынскага і ніякага роду з асновай на цвёрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ога, не пад націскам -ага, з асновай на мяккі -яга: залатога, вострага, летняга. У давальным склоне такія прыметнікі пад націскам маюць канчатак -ому, не пад націскам -аму, з асновай на мяккі -яму: залатому, востраму, летняму. У вінавальным склоне прымстнікі мужчынскага роду, якія дапасуюцца да адушаўлёных назоўнікаў, маюць канчаткі роднага склону, а якія дапасуюцца да неадушаўлёных назоўнікаў назоўнага склону: сустрэў добрага чалавека, узяў востры нож; прыметнікі ніякага роду маюць канчаткі назоўнага склону: выгадаваў добрае дзіця, купіў лёгкае паліто. У творным і месным склонах прыметнікі мужчынскага і ніякага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны маюць канчатак -ым, з асновай на мяккі зычны і на г, к, х-ім: залатым, вострым, летнім, лёгкім.
Прыметнікі жаночага роду ў родным, давальным, творным і месным склонах з асновай на цвёрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ой, не пад націскам -ай, з асновай на мяккі зычны -яй: залатой, вострай, летняй; у вінавальным склоне -ую, -юю: залатую, вострую, летнюю. У сучаснай беларускай мове, асабліва ў мастацкай літаратуры, пры.метнікі жаночага роду ўжываюцца з варыянтнымі канчаткамі: уродным склоне -ой/ое, -ай/ае, -яй/яе: залатоіі/ое, вострай/ае, лёгкай/ае, летняй/яе', у творным склоне -ой/ою, -ай/аю, -яй/яю: залатой/ою, вострай/аю, лёгкай/аю, летняй/яю.