Граматычны слоўнік прыметніка, займснніка, лічэбніка, прыслоўя
2-е выданне
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 1135с.
Мінск 2013
У множным ліку прыметнікі маюць наступныя канчаткі: у назоўным склоне з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны -ыя, з асновай на мяккі зычны і г, к, х -ія: новыя, дубовыя, сінія, ціхія; у родным і месным склонах -ых, -іх: новых, дубовых, сініх, ціхіх; у давальным -ым, -ім: новым, ціхім; у вінавальным склоне прыметнікі, якія дапасуюцца да адушаўлёных назоўнікаў, маюць канчаткі роднага склону, а тыя, што дапасуюцца да неадушаўлёных назоўнікаў, маюць канчаткі назоўнага склону: бачу дарагіх гасцей, купіў дарагія рэчы', у творным -ымі, -імі: новымі, ціхімі.
Прыналежныя прыметнікі скланяюцца пераважна як поўныя якасныя і адносныя прыметнікі з асновай на цвёрды зычны. Лдрозненні назіраюцца толькі ў назоўным і вінавальным склонах. У назоўным склоне адзіночнага ліку прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду маюць нулявы канчатак: сынаў, бабулін; жаночага —а: сынава, бабуліна; ніякага канчатак -о пад націскам, -а не пад націскам: даччынд, сынава, бабуліна. У вінавальным склоне канчаткі прыметнікаў ніякага роду супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, мужчынскага з канчаткамі назоўнага (калі прыметнік дапасуецца да неадушаўлёнага назоўніка) або роднага (калі дапасуецца да адушаўлёнага назоўніка) склону, прыметнікі жаночага роду маюць канчатак -у: сынава дзіі^я, сынава паліто: сынаў касцюм, сынавага сябра; сынаву дачку, сынаву кнігу.
У назоўным склоне множнага ліку прыналежныя прыметнікі маюць канчатак -ы незалежна ад таго, да назоўніка якога роду яны дапасуюцца: сынавы, бабуліны, а ў вінавальным канчаткі назоўнага склону або роднага (калі дапасуюцца да адушаўлёных назоўнікаў): сынавы сябры, кнігі, дзеці, узяў сынавы кнігі, паважаю сынавых сяброў.
Ва ўсіх іншых склонах канчаткі якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў супадаюць.
Прыналежныя прыметнікі, якія абазначаюць групавую прыналежнасць, ва ўсіх склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў: воўчы, птушыны, пчаліны, мядзведжы.
Кароткія формы прыметнікаў выступаюць толькі ў форме назоўнага ці вінавальнага склонаў (братаў медаль, леснікова ружжо, матчына хата, сестрыну хустку). Кароткую форму маюць прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальны склонах пры неадушаўлёных назоўніках (дзедаў дом, братаў медаль) і прыметнікі жаночага і ніякага роду пры адушаўлёных назоўніках (гэта цётчына сястра, бачыў цётчыну сястру, гэта сестрыно дзіця). Пры адушаўлёных назоўніках прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне маюць поўную форму (братавага сябра). У іншых склонавых формах прыналежныя прыметнікі ўжываюцца толькі ў поўнай форме (уётчынай сястры, дзедавага дома; цёпічынай сястры, дзедаваму доліу...).
У граматычна-арфаграфічным слоўніку загалоўнае слова падаецца ў мужчынскім родзе назоўным склоне і выдзяляецца тлустым шрыфтам, пасля словаформы мужчынскага роду ў круглых дужках прыводзяцца канчаткі прыметнікаў жаночага і ніякага роду, праз касую рысачку / падаюцца варыянтныя канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў родным і творным склонах адзіночнага ліку і ў вінавальным склоне адзіночнага і множнага ліку пры спалучэнні з адушаўлёнымі ці неадушаўлёнымі назоўнікамі: абагачалыіы (-ая, -ае), Р абагачальнага (-ай/ае, -ага), Д абагачальнаму (-ай, -аму), В абагачальны (-ую, -ае), Т абагачальным (-ай/аю, -ым), М абагачальным (-ай, -ым); мн. НВ абагачальныя, РЛ/абагачальных, Дабагачальным, Табагачальнымі; абвьіклы (-ая, -ае), Рабвыклага (-ай/ае, -ага), Дабвьікламу (-ай, -аму), В абвыклага/ы (-ую, -ае), Табвыклым (-ай/аю, -ым), Мабвыклым (-ай, -ым);л<н. //абвыклыя,/’Л/абвыклых,Дабвьіклым, В абвыклых/ыя, Табвьіклымі. Прысупадзенні канчаткаў прыметнікаў жаночага і ніякага роду пасля загалоўнага слова ў дужках падасцца адзін агульны для абодвух радоў варыянт канчатку: бабўлін (-a), Р бабўлінага (-ай/ае, -ага), Д бабўлінаму (-ай, -аму), В бабўлінага/ін (-у, -a), Тбабўліным (-ай/аю, -ым), Л/бабўліным (-ай, -ым); мн. Н бабўліны, РЛ/бабўліных, Д бабўліным, В бабўліных/ы, Тбабўлінымі; бацькаў (-ава), Р бацькавага (-ай/ае,-ага), Д бацькаваму (-ай, -аму), В бацькавага/аў (-у, -a), Т бацькавым (-ай/аю, -ым), Л/бацькавы.м (-ай, -ым); мн. //бацькавы, ЛМбацькавых, Д бацькавым, В бацькавых/ы, Т бацькавымі.
Склоны абазначаюцца вялікімі літарамі (НР ДВ ТМ), пасля форм адзіночнага ліку паслядоўна прыводзяцца формы множнага ліку (л/«.). Зорачкай * перад загалоўным словам пазначаюцца словы, якія могуць страчваць сваё агульнае, шырокае значэнне якаснасці і набываюць значэнне прадметнасці: *адзінокі, *вучоны, *вядучы, *дазорны, *знаёмы, *падарожны, *паспяваючы, *прыбліжаньі, *ранены, *спачуваючы, *сселены. Зорачкай * пасля загалоўнага слова ў слоўніку пазначаны словы. якія страчваюць сувязь з дзеяннем, што абазначаецца ў дзеепрыметніку, і могуць ужывацца ў значэнні прыметнікаў: аблуплены*, падгарэлы*, пакрыўлены*, пешчаны*, сагнуты*, смалены*. Зорачкамі * перад загалоўным і пасля загалоўнага слова * пазначаны словы, якія могуць выступаць прыметнікамі, назоўнікамі, дзеепрыметнікамі: *адстаючы* *арыійтаваны* *галадаючы* *дэмабілізаваны*.
Пры падачы склонавых форм найбольшую цяжкасць выклікаюць прыметнікі, што спалучаюцца з назоўнікамі мужчынскага роду, канчаткі якіх у вінавальным склонс залежаць і ад таго, да адушаўлёнага ці неадушаўлёнага назоўніка яны дапасуюцца. Спалучацца як з адушаўлёнымі, так і неадушаўлёнымі назоўнікамі могуць прыналежныя прыметнікі, якія ўтвараюцца толькі ад адушаўлёных назоўнікаў і маюць значэнне індывідуальнай прыналежнасці: бацькаў капялюш і бацькаў сябар, матуліна хустка і матуліна дачка. Пры адушаўлёных назоўніках прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне маюць поўную форму: братавага сябра, а прыметнікі жаночага і ніякага роду выступаюць у кароткай форме: братаву сястру, сестрыно (братава) дзіця. Пры неадушаўлёных назоўніках прыналежныя прыметнікіў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць кароткую форму, г. зн. у мужчынскім родзе нулявы канчатак, у ніякім родзе -о/а, у жаночым родзе у назоўным склоне канчатак -а, у вінавальным склоне канчатак -у: братаў медаль, сестрыно паліто, дзядуліна ружжо, братава кніга, братаву кнігу. У назоўным склоне адзіночнага ліку прыметнікі ніякага і жаночага роду маюць аднолькавы канчатак -а: бацькава ружжо, бацькава шапка. Спалучацца як з адушаўлёнымі, так і неадушаўлёнымі назоўнікамі могуць якасныя і адносныя прыметнікі: са значэннем колеру: белы (лебедзь, грыб), залацісты (фазан, колас), блакітны (кіт, нсбакрай), чорны (воран, дым); фізічных уласцівасцей жывых істот і канкрэтных прадметаў, з’яў, працэсаў жыццядзейнасці: вагонны (майстар, парк), нафтавы (магнат, завод), тарговы (работнік, зал); стан чалавска ці жывой істоты і нежывой ці матэрыяльнай прыроды: гарачы (чалавек, пясок), кволы (хлопчык, парастак), кульгавы (дзед, стол); прасторавых і часавых прымет: далёкі (родзіч, час), даўні (сябар, выпадак), заакіянскі (госць, тавар), лясныя (насельнікі, ягады), ранішні (жаваронак, промень).
Толькі з адушаўлёнымі назоўнікамі спалучаюцца прыметнікі, якія абазначаюць знешнія прыметы людзей, якасці іх характару і разумовыя здольнасці: абаротлівы, багамольны, беспрытомны, забіты, прынцыповы, забыўчывы; фізічныя, псіхічныя, і разумовыя якасці жывых істот: здаровы, звяглівы, абжорлівы, худы, рухавы, хітры; масць жывёлы: гняды, вараны, буланы, пегі.
He спалучаюцца з адушаўлёнымі назоўнікамі адносныя прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета праз адносіны гэтага прадмета: да асобы ці жывой істоты: дзіцячы погляд, мацярынскі клопат; да пэўнай сферы дзейнасці ці іншага прадмета і абстрактнага паняцця: філасофскі, дамашні, вучнёўскі, рэлігійны, архітэктурны, геаграфічны', да прызначэння для выканання дзеяння: шліфа-
вальны, стругальны, землекапалыіы, службовы, пасудны; да дзеяння: вылічальны, друкавальны, купальны; да матэрыялу або рэчыва, з якога зроблены прадмет: драўляны, цукровы, каменны, суконны, цагляны; да прыродна-кліматычных з’яў ці расліннасці: абляцелы, абмялелы, абраселы, пераднавальнічны, завялы; да месца знаходжання прадмета ці часу яго існавання: прышколыіы, падлёдны, міжсезонны; да меры, вагі і колькасці: двухметровы, пяіртонны.
У сучаснай беларускай мове парадыгма словазмянсння прыметніка складасцца ў суме з дваццаці чатырох форм: васямнаццаці форм у адзіночным ліку (па шэсць склонавых форм для кожнага роду .мужчынскага, жаночага і ніякага) і шасці форм у множным ліку. Формы роду, ліку і склону прыметніка залежаць ад назоўніка, да якога ён дапасуецца, а значыць, пры змене формы назоўніка змяняецца і форма прыметніка: вялікі горад, вялікая кніга, вялікае возера; у вялікім горадзе (кнізе, возеры); у вялікіх гарадах (кнігах, азёрах). Поўную словазменную парадыгму маюць прыметнікі, якія спалучаюцца як з адушаўлёнымі, так і нсадушаўлёнымі назоўнікамі ўсіх трох родаў, а таксама маюць формы адзіночнага і множнага ліку:
бацькаў (-ава), Р бацькавага (-ай/ае, -ага), Д бацькаваму (-ай, -аму), В бацькавага/аў (-у, -а), Тбацькавым (-ай/аю, -ым), Мбацькавым (-ай, -ым; Н бацькавы, РЛ/бацькавых, Д бацькавым, В бацькавых/ы, Т бацькавымі
вавёрчьін (-a), Р вавёрчынага (-ай/ае, -ага), Д вавёрчынаму (-ай, -аму), В вавсрчынага/ын (-у, -а), Т вавёрчыным (-ай/аю, -ым), М вавёрчыным (-ай, -ым); мн. Н вавёрчыны, РМ вавёрчыных, Д вавёрчыным, В вавёрчыных/ы, Т вавёрчынымі
дббры (-ая, -ае), Р добрага (-ай/ае, -ага), Д дббраму (-ай, -аму), В дббрага/ы (-ую, -ае), Т дббрым (-ай/аю, -ым), М дббрым (-ай, -ым); мн. Н дббрыя, Р дббрых, Д дббрым, В дббрых/ыя, Т дббрымі, Л/дббрых
бёлы (-ая, -ае), Р бёлага (-ай/ае, -ага), Д бёламу (-ай, -аму), В бёлага/ы (-ую, -ае), Т бёлым (-ай/аю, -ым), А/бёлым (-ай, -ым); мн. //бёлыя, РМбелых, Д бёлым, В бёлых/ыя, Тбёлымі
Няпоўную парадыгму словазмянення маюць прыметнікі, якія ўжываюцца ва ўстойлівых спалучэннях толькі з назоўнікамі пэўнага роду: абетаваная зямля, аўгіевы стайні, ахілесава пяпіа, сізіфава праца:
абетаваны: абетаваная зямля Р абетаванай/ае, ДТЗ/абетаванай, В абетаваную
ахілёсавы: ахілесава пята Р ахілёсавай/ае, ДТ’Л/ахілёсавай, В ахілёсаву
балаіісны: балансная схема Р баланснай/ае, ДТМ баланснай, В балансную; мн. НВ балансныя, РМ балансных, Д балансным, Тбаланснымі