I ЬекаВсчі ibl толЬкі kpau...
Радзімазнаўства — Мудрая навука, Яе адолець могуць дзівакі, Якім з рукі Ад сну прачнуць вякі, Якім лацвей
Вярнуць, стралу да лука, Стралу высокай думкі, Што ў прасцяг Ляціць пабыць
У космаса ў гасцях.
Радзімазнаўства — Ранішняя праца Да цемнаты і ў небе, I ўваччу,
Якая раіць часу-ўцекачу Апомніцца
I за ўспаміны брацца.
Хай сам сабе ўсміхнецца Успамін, Перш чым палын Свой прашуміць амін.
Радзімазнаўства — Светлая замова Ад вока лютага, Ад наслання, Лес, дзе пасецца Ласкі аляня, Прыходзіць немінучасць Выпадкова
Радзімазнаўца Як у забыцці Ідзе, каб
Сцежку ісціне знайсці...
Рыгор Барадулгн
ЭлесЬ Карліокебіч
I ВеКабечнЫ тодЬКі
Край...
о
Мінск «Полымя» 2000
УДК 929 (476)(091)
ББК 63.3 (4Бен)-8
К 23
ISBN 985-07-0200-1
© Карлюкевіч A. М., 2000
© Свентухоўскі В. П. , вокладка, 2000
© Жакевіч Э. Э., макет, 2000
Ддлёкія і блізкія суродзімы
ЗАГАДКА
МАКРЫНЫ МЕЧЫСЛАЎСКАЙ
Углядаючыся ў рэпрадукцыю аднаго з партрэтаў Макрыны Мечыслаўскай, неспадзеўкі задаеш сабе пытанне: што схавана ў позірку, які занатаваны ў вечнасці, і якая праўда была вядома нашай зямлячцы? Была яна сама толькі сродкам у чужых руках ці сапраўды абставіны лёсу паядналі жыццё Макрыны з гістарычнымі падзеямі мінуўшчыны настолькі, што і сёння ўсё вядомае пра яе прымушае здзіўляцца, задумвацца?
Відаць, калі б мы вывучалі сапраўдную гісторыю Беларусі, то і імя Макрыны Мечыслаўскай было б адкрыта ў нас і вядома самаму шырокаму чытачу. Пакуль жа, на вялікі жаль, пра загадкавую Макрыну болей ведаюць у Ватыкане, чым на Радзіме.
Дык хто ж яна — самазванка, як ахрысцілі Мечыслаўскую расійскія гісторыкі праваслаўнай царквы, ці святая пакутніца? Разабрацца ў гэтым наўрад ці ўдасца. Таму аўтары* гэтых радкоў і пастараліся сабраць і па магчымасці абагульніць занатаваныя ў розныя часы факты, версіі, сведчанні, якія даюць падставы да самастойных разваг.
...1848 год. Другая палова лютага. Панядзелак. «Учора пан Адам прыйшоў да Макрыны». Руплівыя польскія літаратуразнаўцы ў падрабязнасцях аднавілі той дзень. Абумоўленасць зразумелая: палякі ўзнаўлялі дэталі ў дачыненні да Адама Міц-
Нарыс напісаны сумесна з Алесем Баркоўскім.
Макрына Мечыслаўская. Канец 1840-х гг. Малюнак невядомага аўтара
кевіча (нам бы гэткую руплівасць у складанні жыццяпісу — па днях! па гадзінах!).
Дык вось, той лютаўскай раніцай Адам Міцкевіч сустрэўся з Макрынай Мечыслаўскай. Сустрэча адбывалася ў Рыме, бо з мая 1829 года Міцкевіч знаходзіўся ў эміграцыі. Пану Адаму было ўжо ці не паўвека. За плячыма — багатае жыццё. Ужо вядомы ў Еўропе яго «Дзяды». Ззаду засталася і праца над энцыклапедыяй польскага нацыянальнавызваленчага руху— «Панам Тадэвушам». I, як ва ўсялякага вялікага творцы, чаго толькі не было ў пакручастым лёсе паэта. Вядома, што ў пярэдадзень першай сустрэчы з Макрынай паэт парваў сувязі з каталіцкім касцёлам. Ды толькі ці Мечыслаўская перавярнула ўсё ў свядомасці пана Адама?.. Тым панядзелкам жанчына, як сведчаць сучаснікі, гутарыла з паэтам ажно тры гадзіны. Пасля Адам Міцкевіч перадасць уражанне ад першых хвілін сустрэчы: «Уздыхнула — як нажом сэрца працяла...»
Ён коратка прадставіўся: «Я ёсць Адам Міцке-
Адам Міцкевіч
віч, выгнанец з Літвы». Макрына ж адказала: «А я і ёсць тая манашка, перакінутая праз цэлы свет таксама з Літвы на гэтую італьянскую зямлю...» Дакладны змест далейшай размовы ні Макрына, ні паэт нікому не перадалі, бо ў дакументальных крыніцах няма ні стэнаграмы, ні пераказу. Ды сёетое вядома і пра гэтыя тры гадзіны... Падчас гаворкі пан Адам паваліўся з крэсла, апусціўся да ног Макрыны, пачаў маліцца разам з ёю, маліцца і плакаць: «Усё зраблю, што скажаш, толькі падкажы шлях...»
Геніяльны паэт і яна, жанчына багатага жыццёвага вопыту,— што магло так паяднаць іх з самай першай сустрэчы?
I ўшанаваную Ватыканам Мечыслаўскую, і паэта турбавала тое, што робіцца на радзіме. Відаць, абое яны (хаця і нарадзіліся ў розных куточках) бацькаўшчынай сваёй уяўлялі Літву і Польшчу, гаспадаром якой у той час быў расійскі царызм. Сустракаючыся ў сакавіку-красавіку таго ж 1848 года ў эмігранцкіх асяродках, Макрына і Адам Міцкевіч вялі гаворку пра фарміраванне польскага
Базыльянскі жаночы манастыр. Малюнак Макрыны Пашкоўскай
легіёна ў Італіі. Ідэяй стварэння польскага легіёна быў апантаны раней і рэлігійны дзеяч А. Елавіцкі.
...I ўсё ж — Макрына. Якая сіла была закладзена ў характары, у душы гэтай жанчыны? I ўвогуле, што за лёс, што за перыпетыі чалавечага жыцця, якія турбавалі мастакоў слова, жывапісцаў, прымушалі занатоўваць вобраз Макрыны для гісторыі, для вечнасці? Юліян Славацкі напісаў паэму пра нашу зямлячку. Пазней польскі літаратар Станіслаў Выспянскі прысвяціў Макрыне драму «Легіён». Але Мечыслаўская, адзначаная еўрапейскімі творцамі, засталася па-за ўвагай беларускіх мастакоў. У Парыж Макрына Мечыслаўская прыехала ў верасні 1845 года. Манах Аляксандр Елавіцкі, які знаходзіўся побач з ёю, прадставіў Макрыну як ігуменню Мінскага кляштара базыльянак. Ужо 20 верасня (а прыбыла Мечыслаўская ў Парыж 10-га таго ж месяца) газета «Трэцяга траўня», якую выдаваў у Францыі князь Адам Юрый Чартарый-
Епіскап Іосіф (альбо Язэп) Сямашка
скі, расказала пра выпрабаванні, што выпалі на долю пакутніцы за веру.
Падзеям, што папярэднічалі барацьбе епіскапа Сямашкі з мінскімі базыльянкамі, варта таксама застацца ў гісторыі. I найперш з-за іх жорсткасці. Рускі імператар Мікалай I уступіў на трон у 1825 годзе. Дэвізам яго ўнутранай палітыкі стала: «Самадзяржаўе. Праваслаўе. Народнасць», а прасцей і дакладней кажучы — пачаўся афіцыйны курс на русіфікацыю і праваслаўны гвалт нярускіх народаў. У гістарычным нарысе «Жыццяпіс святое пакутніцы Уніі» (ён надрукаваны ў першым за 1990 год нумары часопіса «Унія») таму часу дадзена наступная характарыстыка: «Дыхаць становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Пятля сціскаецца на вачох. Застаўся адзін апошні рывок — і ахвяра заб’ецца ў агоніі. Ахвяраю — Уніяцкая царква і Беларусь у вадной асобе».
У 1832 годзе Мікалай I скасоўвае ордэн базыльян, зачыняе уніяцкія кляштарныя школы, забараняе ўвогуле друкаваць і распаўсюджваць любыя уніяцкія кнігі. I хаця унія змагалася, знайшліся здраднікі, найпершы сярод іх — епіскап Полацкі
Памяшканне кляштара.
Малюнак Макрыны Пашкоўскай
Язэп Сямашка. 12 лютага 1839 года ён разам з удзельнікамі Полацкага сабора пісьмова адрокся ад уніі. А следам, вядома ж, пачалася барацьба з простымі, шчырымі уніятамі. Адзін з эпізодаў — здзекі з Макрыны і яе паплечніц.
Яшчэ ўлетку 1838 года епіскап Сямашка тройчы звяртаўся да мінскіх базыльянак з патрабаваннем перайсці ў праваслаўную веру. Манахіні адмовіліся падпісацца нават пад тым, што атрымалі такое патрабаванне. Тады на сустрэчу з уніятамі прыйшоў сам Сямашка і ўступіў у спрэчку, але дарэмна. А праз тры дні атрад салдат выгнаў уніятак з Мінска. Сем дзён, пастаянна здзекуючыся, не даючы нават хлеба, вялі жанчын у Віцебск. Па дарозе іх білі. А ў Віцебску уніятак аддалі пад нагляд нейкага Міхалевіча. Кажуць, гэта быў уніяцкі святар, які, падобна Сямашку, здрадзіў сваёй веры. Жанчыны слугавалі ў мужчынскім манастыры. Харчаваліся ці не з аднаго карыта са свіннямі. Так мінулі два месяцы. Па загадзе епіскапа Сямашкі жанчын
секлі розгамі. Экзекуцыі наладжваліся з запрашэннем публікі. Лілася кроў, літаральна кавалкі мяса віселі на ахвярах. Але уніяткі не гублялі сваёй перакананасці ў веры. Некалькі сясцёр памерла. Адну (немагчыма паверыць і ўявіць) спалілі ў печы. А другую жанчыну забіў... манах, ударыў яе паленам па галаве.
Астатніх манашак выселілі за горад. Недзе пад Віцебскам Сямашка наважыўся будаваць для сябе палац. I жанчынам даручылі выраўняць пляц на так званай Лысай Гары. Некалькі месяцаў доўжыліся цяжкія работы. Загінулі падчас гэтай нялюдскай працы чатырнаццаць сясцёр.
Аднойчы да Лысай Гары прыбыў сам епіскап Сямашка. Захады яго не вызначаліся навізной: зноў запатрабаваў пераходу з уніяцтва ў праваслаўную веру. Атрымаўшы адмову, епіскап уласнаручна выбіў ігуменні Мечыслаўскай дзевяць зубоў. Сямашка паказаў далей царскі загад прыблізна наступнага зместу: «Усё, што б там ні было, што архірэй Сямашка здзейсніў і здзейсніць дзеля пашырэння праваслаўнай веры,— усё гэта прызнаю за святое і найсвяцейшае, каб толькі яму не ладзілі ніякіх перашкод. А ў выпадку супраціўлення, непакоры загадваю, каб Сямашку былі прадастаўлены ў любы час і ў любой неабходнай колькасці войскі. Загад гэты ўласнаручна падпісваю: Мікалай I».
Тым вечарам, расказвала пазней Макрына, іх лупцавалі да поўначы. Адна з сясцёр памерла... Так працягвалася некалькі гадоў. Уніятак ганялі з аднаго мястэчка ў другое. У жывых засталося толькі чатыры жанчыны, у тым ліку і ігумення Макрына. У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка уніяткі адважыліся на ўцёкі. Падштурхнула іх і апошняе жахлівае зладзейства. Перад уцёкамі праваслаўныя манахі зашылі жанчын у мяхі і, прывязаўшы да чаўноў вяроўкамі за шыю, цягалі па рацэ.
Пасля таго як уцяклі, уніяткі разышліся ў розныя бакі. Ігумення блукала тры месяцы, пакуль не трапіла ў прускія землі.
Гісторыя пакут Макрыны Мечыслаўскай за веру ўразіла літаральна ўсіх. У парыжскім свеце 12
Галоўныя дзеячы ліквідацыі уніі: епіскап Лужынскі, епіскап Галубовіч, архіепіскап Зубко, мітрапаліт Сямашка, епіскап Жалязоўскі, пратапрасв. Тупальскі
Медаль у знак ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі
толькі і размоў было, як пра уніяцкую ігуменню. Найбольш апекаваўся зямлячкай Аляксандр Елавіцкі (постаць таксама найцікавейшая, вартая сур’ёзнага мастацка-дакументальнага асэнсавання). Удзельнік паўстання 1831 года на Падоллі, у Парыж ён прыбыў у 1832-м... У сталіцы Францыі — адвечным прытулку эміграцыі — Аляксандр Елавіцкі арганізаваў таварыства навуковай дапамогі, а таксама стаў сябрам літаратурнага таварыства, арганізаванага польскай эміграцыяй. У 1841 годзе ён становіцца клірыкам. У 1842 годзе—t ужо ў Рыме, уступае ў толькі што створаны польскі ордэн манахаў.
1 лістапада 1844 года Елавіцкі прывозіць Макрыну ў Рым. Па дарозе ва ўсіх гарадах уніяцкую манахіню ўспрымалі як святую. Літаральна па кавалачках разрывалі яе вопратку: кожны хацеў пакінуць сабе хоць крыху на памяць пра сустрэчу з Макрынай, кожны спадзяваўся, што дакрананне да яе пазбавіць яго ад пакут.
1 лістапада 1845 года Елавіцкі зрабіў у сваім нататніку запіс: «У дзень прыезду... былі мы ў кардынала, які прыняў нас з вялікай ахвотай... прапанаваў усялякую дапамогу, свабодны ўваход ва ўсе манастыры і ўвогуле ўсё, чаго мы толькі пажадаем». I далей —пра Макрыну: «Яна святая. Шмат што можна ад яе чакаць дзеля Польшчы».
На з’яўленне ігуменні Мечыслаўскай у Рыме наклалі свой адбітак тагачасныя палітычныя варункі. Рыхтавалася сустрэча расійскага цара з па-
пам рымскім. У Рыме былі не задаволены палітыкай Мікалая I. Але ж для размовы на гэткім узроўні патрэбны былі факты праследаванняў за веру. Канкрэтнай інфармацыі ў Ватыкана не было. I раптам — Макрына... Гісторыя яе ўжо стала еўрапейскай сенсацыяй. Вядомы палітычны дзеяч О’Конэль унёс нават запытанне ў англійскі парламент пра рэлігійныя праследаванні расійскага ўрада. Выйшла з друку на французскай мове і брашура пра пакуты Макрыны. Вядома ж, выданне трапіла ў Рым.
5 лістапада 1845 года Макрыну прымае папа Рыгор XVI. Сярод іншых разам з Мечыслаўскай —і Елавіцкі. Выслухаўшы расповед уніяткі, папа усклікнуў:
«Сем гадоў’ Сем гадоў! — гэтулькі выпакутавала, а я нічога не ведаў. Было б проста цудоўна, калі б імператар сустрэўся ў маіх пакоях са сваёй ахвярай...»
Папа даручыў Елавіцкаму яшчэ раз падрабязна запісаць расказ Макрыны, правесці, так бы мовіць, расследаванне. Была створана спецыяльная камісія, якая склала падрабязны пратакол. Сваю працу камісія завяршыла за тыдзень да візіту Мікалая I. Пратакол склалі і надрукавалі на польскай, французскай і італьянскай мовах. Пад пратаколам подпісы Максімільяна Рылы —рэктара рымскай пра-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Драгічын.
3 старадаўняе гравюры. Вядомы з 1452 г. як вёска Давячоравічы ў Вялікім княстве Літоўскім.
3 1623 г.— мястэчка
паганды, Аляксандра Елавіцкага, Алаізія Лейтнера — рымскага тэолага. Да нашага часу гэтыя сведчанні, абапіраючыся на дакументальныя крыніцы, данёс ксёндз Ян Урбан. У 1923 годзе ён выдаў на польскай мове ў Кракаве кнігу, прысвечаную Макрыне Мечыслаўскай. Дарэчы, цікаўнасць да уніяцкай манахіні праяўляў і шчыры руплівец беларускай нівы ксёндз Адам Станкевіч, у яго хатняй бібліятэцы мелася кніга Яна Урбана.
Настаў дзень візіту Мікалая I у Рым. Калі браць па новым стылі, то прыехаў расійскі імператар у італьянскую сталіцу 13 снежня. Цікава і загадкава, што (а сведчаць пра гэта нават тыя гісторыкі, якія адмаўлялі самую магчымасць ахвярнага шляху Макрыны Мечыслаўскай) цар чакаў ад папы рымскага пытанняў адносна уніяцкай ігуменні. I напярэдадні, літаральна за некалькі гадзін да візіту ў Ватыкан, Мікалай I дамагаецца сустрэчы з кардыналам Ламбраскіні.
«А што тычыцца палякаў,— заявіў гаспадар расійскага трона,— то пад маскай веры яны імкнуцца заўжды арганізоўваць усялякія інтрыгі з адной толькі мэтай, каб ачарніць мой урад... Яны гатовыя на кожным кроку распаўсюджваць свае рэвалюцыйныя памкненні... Так, у Рыме вы ад гэтага вельмі далёкія. Але ж палякі ўсюды дбаюць пра свой pyx. I ў Рыме вы маеце ксяндза Елавіцкага, вернага слугу князя Чартарыйскага. Гэта ён, Елавіцкі, і заарганізаваў усю інтрыгу ігуменні з Мінска». Ламбраскіні заўважыў, што дакладна сцвярджаць, ці ёсць у гісторыі з Мечыслаўскай інтрыга, ён не можа. I калі праўда, што ігумення ўсё выдумляе, то Ватыкан ніякага ўдзелу ў гэтым не прыме і ніякім чынам не паўплывае на сітуацыю.
Мікалай I ужо ведаў пра тое, што папа загадаў афіцыйна дапытаць Макрыну, што складзены пратакол на трох мовах. Пра гэта імператар і спытаўся ў кардынала. «...Мы зрабілі толькі тое, да чаго абавязвае хрысціянская вера,— далі прытулак ігуменні, каб толькі яна жыла спакойна. 3 ёй жа ніхто не размаўляе, бо ніхто не ведае яе мовы,— Ламбраскіні зрабіў паўзу.— А вось пра пратакол і афіцыйны допыт... Тут вы мяне здзівілі. Я ўпершыню
пра гэта чую. Скажу болей, ніхто не аддаваў загад на складанне пратакола...»
Падчас сустрэчы з папам Рыгорам XVI расійскі імператар усё чакаў пытання пра Макрыну. Ды толькі такога не здарылася. Чаму? Мо, і сапраўды загад папы пра допыт — выдумка? I тады атрымліваецца, што кардынал Ламбраскіні сказаў чыстую праўду...
Усё стала на свае месцы амаль што праз месяц. 25 студзеня 1846 года пратакол быў апублікаваны ў друку. У тэксце гаварылася пра тое, што даручэнне запісаць сведчанні Макрыны даў сам папа. Але ж палітычная сітуацыя складвалася не лепшым чынам. I найперш для Ватыкана. Якраз ішлі перамовы пра канкардат з Расіяй. Папа, як, да прыкладу, сведчыць даследчык К. Мікалаеў у кнізе «Усходні абрад» (выдадзена ў Парыжы ў 1950 годзе), усяляк стараўся выблытацца з гісторыі з мінскай уніяцкай манахіняй. 12 лютага 1846 года Ватыкан выступае ў друку з лістом, дзе спяшаецца зняць з сябе ўсялякую адказнасць за распаўсюджванне гісторыі пра пакуты Мечыслаўскай. Папа афіцыйна адмаўляецца ад свайго загаду скласці пратакол, правесці допыт Макрыны. Халодным ветрам павеяла і ў бок Максімільяна Рылы. Той вымушаны быў адправіцца місіянерам у Афрыку. Пакінуў Рым і Елавіцкі. Як быццам забываюць пра Макрыну. Але гэта з боку афіцыйных колаў. Цікаўнасць самай шырокай грамадскасці да трагічнага лёсу Макрыны Мечыслаўскай не меншае.
Расійскі ўрад, скарыстоўваючы гэты момант, адпраўляе ў Ватыкан ноту пратэсту. Маўляў, улады правялі сваё расследаванне і ніякай Макрыны Мечыслаўскай ні ў якіх спісах яны не знайшлі. Маўляў, такой ігуменні базыльянскага манастыра ў Расіі і ўвогуле ніколі не было. Але і Рым, і ўся Еўропа ўспрынялі ноту расійскага ўрада са скептыцызмам, пра тое сведчыць у сваім даследаванні і Ян Урбан.
Адгадаць таямніцу, захаваную ў часе, заблытаную яшчэ сучаснікамі Макрыны, вельмі няпроста. У пошуках хаця б некаторых нітачак-сцяжынак да адгадкі зазірнем у «Польскі слоўнік біяграфіч-
ны». У артыкуле пра Мечыслаўскую дакладна пададзены толькі год смерці—1869-ы... Што ж да паходжання Макрыны (а было ў яе яшчэ два імені — Ірэна і Юлія, што для тых часоў не з’яўлялася дзівам), то навукоўцы мінулага стагоддзя сведчаць: «...Паводле версіі самой Мечыслаўскай, нарадзілася яна 6 студзеня 1784 года ў Стоклішках у Троцкім ваяводстве, у шляхецкай сям’і...» Бацькі Макрыны — Ёзэф і Ганна Ягалы. У 1808 годзе ўступіла ў закон базыльянак у Белай — пазней перайшла ў кляштар у Мінску. У 1823 годзе стала там настаяцелькай... Адно з наступных фактаў жыццяпісу Мечыслаўскай праводзілі расследаванне не толькі расійскія ўлады і не толькі каталіцкая царква. Мы ўжо згадвалі даследаванне Яна Урбана. Кнігу пра Мечыслаўскую напісаў і ўкраінскі даследчык Майкоўскі. Пабачыў свет чарговы расповед пра нашу зямлячку ў Жолкаве ў 1928 годзе. Дык вось, большасць аўтараў сцвярджае, што факты, пададзеныя Макрынай, альбо надуманы, альбо ў значнай ступені перабольшаны...
Мы развіталіся з Мечыслаўскай у студзені— лютым 1846 года. А што ж было пасля? Французскі пасол у Рыме Росі, пазнаёміўшыся з нотай расійскага ўрада, заявіў: «Дасюль быў у сумненнях адносна праўдзівасці слоў Макрыны Мечыслаўскай. Цяпер па-сапраўднаму пачынаю верыць у яе пакуты».
У Ватыкане таксама адбыліся перамены. 16 чэрвеня 1846 года месца свайго папярэдніка — Рыгора XVI заняў папа Пій IX Макрына ўсё заставалася ў Рыме. Нават малітвамі сваімі дачынілася да аднаго цуду: вярнула нейкаму місіянеру страчаны голас.
20 кастрычніка Мечыслаўскую наведаў папа Пій IX. Звярнуўся да ігуменні манастыра, у якім жыла Макрына: «Вось вартая пакутніца, вы маеце шчасце мець яе ў сваім манастыры». Папа гутарыў з Макрынай вельмі доўга, разважаў пра цяжкі лёс Полыпчы, а потым даверыў сябе малітвам Мечыслаўскай.
4 лістапада таго ж года Макрына наносіць візіт папу. I першая і другая сустрэчы паспрыялі здзяй-
сненню даўняй мары Мечыслаўскай — адкрыць свой манастыр. Наладжваннем гэтай справы пачаў займацца Елавіцкі, які ўжо да таго часу вярнуўся ў Рым. Манастыр у хуткім часе пабудавалі. Але толькі не уніяцкі, а лацінскі. I ўсё ж гаспадыняй яго стала ігумення Макрына.
Гісторыя заўжды цікавая сваёй шматграннасцю. Вось і постаць Макрыны Мечыслаўскай прываблівае загадкавасцю, таямнічасцю. Дык не забудзем жа Макрыну-Ірэну-Юлію Мечыслаўскую! Мажліва, яе постаць увасобіцца і ў творах беларускіх мастакоў слова і тады загавораць пра Макрыну, глыбей пачнуць даследаваць яе жыццё.
«ЯК МАЛА Ў НАС ІДЭАЛІСТАЎ...»
He, ніводны слоўнік, напэўна, не здольны выкласці ўсю шматаблічнасць таго ці іншага словавызначэння. Так вось і з ідэалізмам. Тры яго вымярэнні падае «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы». Пра першае («Рэакцыйны філасофскі напрамак, процілеглы матэрыялізму, які прызнае дух, ідэю, свядомасць першаснымі, а матэрыю, быццё — другасным, вытворным») і гаварыць не хочацца. Ёсць яшчэ і такое: «...схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці». Відаць, у нашым вы-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Мінск.
Рака Свіслач ля Замкавай гары.
Малюнак Я. Драздовіча. 1920 г.
падку лепей падыходзіць такі варыянт: «...здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой-небудзь справе: прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў»...
3 кнігі Івана Аляксандравіча Сцебута «Артыкулы пра рускую сельскую гаспадарку, яе недахопы і меры да яе ўдасканальвання» (Масква, 1883 год): «Я разумею, што ідэалы не ўвасабляюцца па жаданню чараўнікоў і шТо да жыцця пасоўваюцца марудна, улічваючы рэчаіснасць; але думаю, што адсутнасць ідэалаў, якія накіроўваюць дзейнасць чалавека, ёсць вялікі недахоп; ці не дужа ўжо як мала ў нас ідэалістаў у гэтым сэнсе...»
Мне здаецца, што расійскі аграном Іван Аляксандравіч Сцебут, чый лёс звязаны з Беларуссю, і ёсць надзвычайны ідэаліст. Яго ідэалізм — у служэнні людзям, у жаданні наладзіць грамадскае і гаспадарчае жыццё так, каб галоўны прыярытэт усіх каштоўнасцей у навакольным асяроддзі аддаваўся Яго Вялікасці Чалавеку. Вучоны заўжды заставаўся рэалістам, а ідэалізм яго—-клопат аб шырокай дарозе да лепшага.
Першы беларускі вузельчык Івана Сцебута — паходжанне яго продкаў. Сям’я належала да роду праваслаўных літоўскіх дваран Вялікага княства Літоўскага. Пасля Люблінскай уніі 1569 года засталіся ў Расіі. Яно і зразумела, што за многія гады, за многія пакаленні «абруселі». У 1833 годзе, 31 студзеня, у Вялікіх Луках нарадзіўся Іван Сцебут. Чатырнаццатае дзіця ў шматдзетнай сям’і. Праўда, выжыла толькі сямёра (чатыры браты і тры сястры). Калі хлопчыку споўнілася паўтара года, маці памерла. Бацька працаваў аптэкарам, працу сваю не любіў. Увесь вольны час аддаваў зямельнаму ўчастку каля хаты. Ён і дзяцей прывучаў даглядаць сад, працаваць на зямлі. А вечарамі кожны, хто жадаў, мог зазірнуць у сельскагаспадарчыя даведнікі, часопісы, дзе змяшчаліся артыкулы па земляробству, садоўніцтву. Бацька Івана быў аматарам такога чытання, не шкадаваў грошай на гэтую літаратуру.
Іван з маленства палюбіў зямлю. За казённы кошт выдатна закончыў 2-ю Пецярбургскую гім-
Помнік A. В. Саветаву ў Горках Магілёўскай вобласці
наёію, і ў 1850 годзе паступіў у Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, утвораны на базе земляробчай школы. Жыццёвы шлях быў вызначаны.
Якімі былі чатыры гады вучобы Івана Сцебута на фактычна роднай яму беларускай зямлі? Цяпер адказаць на гэтае пытанне няпроста. Напэўна, для гэтага трэба ўявіць Беларусь таго часу, стан яе земляробчай, сельскагаспадарчай справы. Спашлёмся на Адама Кіркора. У адным з артыкулаў для энцыклапедыі «Жнвопнсная Россня» ён пісаў: «Спосаб апрацоўкі зямлі, прылады, якія ўжываюцца для гэтага, да сённяшняга часу яшчэ мала чым розняцца ад часін першабытных. Ніякіх новаўвядзенняў у гэтых адносінах не існуе, ды ніхто аб гэтым і не турбаваўся. Палеткі апрацоўваюцца валамі, здараецца і так, што запрагаюць вала і карову, a то і каня з кароваю. Галоўная, самая цяжкая праца ляжыць на мужчынах: яны косяць, аруць, сеюць, малоцяць. Жанчына жне, апрацоўвае агароды. Збіранне сена — справа агульная ўсіх палоў і нават узростаў». I аб гэтым напісана ў кнізе, выдадзенай у 1882 годзе. Пра Горы-Горацкі ж ін-
стытут адным, лічы, толькі радком. Як быццам і ніякіх вялікіх захадаў павесці навуку ў жыццё, у справу гаспадарскую і не было. Ды не, былі... Сведчыць пра тое і дзейнасць у Горках Аляксандра Васільевіча Саветава.
Прыехаў ён на Магілёўшчыну намнога раней за Сцебута. Магчыма, і сустракаўся там з Іванам Аляксандравічам. Саветаў — з першага выпуску (1850) горы-горацкіх аграномаў. У народзе гэтае новае слова было нязвыклым, іх яшчэ называлі «астраномамі». Дык вось, гэтыя «астраномы» «зоркі залатаносныя» шукалі ў роднай зямельцы. Назіраючы за традыцыйнымі метадамі, спосабамі гаспадарання, Саветаў асцярожна падштурхоўвае грамадскасць да руху наперад. Вось некалькі слоў з яго «Кароткага нарыса агранамічнага падарожжа па некаторых губернях чарназёмнай паласы Расіі летам 1876 года»: «...Разумны кансерватызм не ідзе ўразрэз з рацыянальнасцю. He ўсё добра з новага толькі таму, што яно новае. Многае старое бывае лепшае за многае новае. Справа рацыянальнага гаспадара з годнасцю ацэньваць патрэбна як новага, так і старога». Але ж далей Саветаў заўважыў: «I пры слабым народазасяленні і пры мностве выдатных і ўрадлівых зямель можна вельмі лёгка не толькі не разбагацець, нават абяднець... Буйны гаспадар, заручаны батракамі, яшчэ больш павялічваў свае надзеі на векавыя запасы старажытнарускай зямлі і такім чынам толькі паскараў канчатковае абнішчанне краіны».
Усе гэтыя думкі падштурхоўвалі да напружанай працы і Аляксандра Саветава, і яго малодшага паплечніка Івана Сцебута. Праз шмат гадоў вядомы вучоны А. Фартунатаў напіша пра іх: «Уся руская аграномія апошняй чвэрці XIX стагоддзя можа быць выведзена са сцен Горы-Горацкага інстытута і амаль выключна пры пасрэдніцтве A. В. Саветава і I. А. Сцебута».
Пасля заканчэння вучобы ў 1854 годзе Івана Аляксандравіча пакінулі пры інстытуце як здольнага студэнта. Адміністрацыя даручыла яму пасаду малодшага памочніка ўпраўляючага інстытуцкай фермай. А ўчарашняму студэнту толькі споў-
ніўся дваццаць адзін год. Ды Іван не спрабаваў пярэчыць, хаця і адчуваў, што працы наперадзе было шмат, да ўсяго і малазнаёмай, але пераадольвала жаданне падмацаваць атрыманыя веды на практыцы.
Пачаліся штодзённыя нялёгкія клопаты. Прачынаўся памочнік упраўляючага а чацвёртай гадзіне раніцы. Да васьмі гадзін — абход палеткаў. У восем Сцебут адпраўляўся ў канцылярыю фермы, дзе працаваў да дванаццаці дня, а з паловы другой да трох гадзін йаведваў урокі. Пасля ізноў на полі і па гаспадарцы. Да васьмі вечара. Затым яшчэ паўтары гадзіны — размеркаванне нарада на наступны дзень. I толькі тады піў вячэрнюю гарбату. Пазней садзіўся пісаць дысертацыю. Часта засынаў за пісьмовым сталом, а раніцай ізноў прачынаўся а чацвёртай гадзіне, ізноў усё спачатку. He кожны мог вытрымаць такое напружанне. А ён усё ж працаваў, займаўся любімай справай.
У 1858 годзе Сцебут едзе ў замежную камандзіроўку. Спачатку — Германія, затым — Бельгія, Францыя. У 1860 годзе ён ужо ў Англіі. Вывучаючы замежны сельскагаспадарчы вопыт, уважліва адбірае тое, што можа спатрэбіцца дома.
Вярнуўшыся ў Горкі, атрымлівае пасаду малодшага прафесара на кафедры земляробства. Вечарамі любіў наведвацца да ўпраўляючага інстытуцкай гаспадаркай Б. А. Міхельсона. Шмат гадзін праседжвалі два апантаныя ў сваёй справе рупліўцы за гарбатай. Дасканала ведаючы сялянскія спосабы вядзення гаспадаркі, яны думалі, як аказаць навуковую дапамогу і земляробству і жывёлагадоўлі.
Сцебут пазнаёміўся, пасябраваў, а пасля і ажаніўся з дачкой Міхельсона — Кацярынай. Шлюб аказаўся шчаслівым. Хутка нарадзіўся сын — Аляксандр, будучы вядомы глебазнаўца. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што ў 1918 годзе (яшчэ пры жыцці бацькі) Аляксандр Іванавіч эмігрыраваў у Балгарыю, забраўшы з сабою, магчыма, і большую частку сямейнага архіва (на Балканах, напэўна, трэба шукаць дакументы-сведчанні пра
арганізацыю сельскагаспадарчай навукі на БелаРусі).
У Горках адбылося станаўленне сацыяльна-палітычных поглядаў Івана Сцебута. Вучоны ўважліва сачыў за палітычнай дыскусіяй у прэсе вакол адмены прыгоннага права, а гэтаксама тых шляхоў, па якіх, магчыма, пойдзе далейшае развіццё Расіі. Усё ж Сцебут не вызначаўся выразным радыкалізмам, хаця яго і непакоіў стан дзяржавы, турбавала, як бедна жыве просты люд. У пэўнай ступені светапогляд Сцебута, асабліва яго эка-намічныя развагі, пачалі фарміравацца пад уплывам доўгатэрміновай замежнай камандзіроўкі. Прафесар Недакучаеў пазней успамінаў: «Буйныя работы Сцебута па земляробству, у аснове сваёй маючыя заходнееўрапейскі вопыт, уяўляюць не пераклады, не простыя кампіляцыі ці пісьменна складзеныя зводкі,— не, кожная з іх прадумана і як бы пераўвасоблена ў свядомасці рускага даследчыка і стала, калі так можна выказацца, рускай па духу, па прызначэнні і па выкарыстанні». Сцебут выдатна разумеў, што рускі народ сфарміраваўся найперш як народ земляробчы, а не гандлёвы. Можа, і сёння, праз цэлае стагоддзе, не трэба аб гэтым забывацца? Вядома ж, з улікам сучаснага стану спраў...
1863 год... ён, як і мінулы 1862-і, стаў своеасаблівым выпрабаваннем для Івана Сцебута. Малады вучоны здаваў экзамены на ступень майстра пры фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта (аграномія тады ўваходзіла ў агульны цыкл прыродазнаўчых навук — разам з фізікай і матэматыкай). Раптоўна з Горак прыйшло паведамленне: у ваколіцах інстытута запалалі вогнішчы. Сярод падпалыпчыкаў — студэнты. Па Пецярбургу папаўзлі чуткі: маўляў, гэта помста маладых людзей за тое, што іх бацькоў, удзельнікаў польскага паўстання, выслалі — без пазбаўлення прывілеяў — у расійскія губерні. А следам — у 1863 годзе, калі пачалося новае паўстанне за нацыянальнае самавызначэнне Беларусі, Літвы, Польшчы, на долю Сцебута выпала сапраўднае выпрабаванне. Пасля арышту студэнтаў, удзельнікаў паўстання,
па ўсім беларускім краі былі створаны следчыя камісіі. У Горацкую следчую камісію ўключылі і I. А. Сцебута. Кожнага чалавека разглядалі як пад мікраскопам: «А ці не мяцежнік?» А многія арыііітаваныя з Горак былі ўжо адпраўлены ў Бабруйскую крэпасць. Каля дзвюх тысяч вязняў-паўстанцаў знаходзілася ў той час у казематах крэпасці. У цёмных памяшканнях, куды не трапляла дзённае святло, утрымліваліся людзі — гонар і годнасць Беларусі.
У крэпасці, а на самай справе ў катаржнай турме, Івану Аляксандравічу давялося апытаць недзе каля 150 чалавек. Ён успамінаў: «Акрамя фізічнай працы, зразумела, гэта каштавала мне вялікіх маральных пакут, асабліва калі чыноўнік з Пецярбурга Полаўцаў, жадаючы найхутчэй пакончыць са справай, уздумаў скласці абвінаваўчы акт супраць маіх былых саслужыўцаў, не маючы на тое ніякіх дадзеных. Я адмовіўся падпісаць гэтае аб-
вінаваўчае заключэнне і застаўся пры асобным меркаванні, другія ж члены камісіі ўсё падпісалі. Я ж сказаў, што лепей не завяршаць следства ніякімі абвінаваўчымі высновамі, для якіх няма падстаў, тым болей што закон забараняе следчым камісіям рабіць нейкія высновы. Гэта справа суда, a не следства...»
Як вынік — камісію закрылі. А калі хутка яе аднавілі, то ў новым складзе Сцебута ўжо не было. Вядома ж, невялікі подзвіг на рахунку вучонагааграрніка. Але важна, што не страціў чалавек пачуццё ўласнай годнасці ў цяжкія часіны выпрабавання.
Горы-Горацкі інстытут пасля паўстання быў зачынены, а на яго базе стварылі Пецярбургскі земляробчы інстытут. Сцебут перасяліўся ў сталіцу. Пасля Пецярбурга — праца ў Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве, кіпучая, энергічная дзейнасць. За доўгія дзесяцігоддзі свайго жыцця (памёр Іван Аляксандравіч у 1923 годзе, пражыўшы 90 гадоў) напісаў шмат прац. Вучоны падрыхтаваў і выдаў (разам з Чарнапятавым, Людагоўскім, Фадзеевым) унікальны даведнік — «Настольную кнігу для рускіхсельскіх гаспадароў». Чаянаў назваў яе «сапраўднай энцыклапедыяй сельскагаспадарчых ведаў». Чытаць яе карысна сучаснаму фермеру.
Заканчваючы апавяданне пра Івана Аляксандравіча Сцебута, трэба, відаць, згадаць такія яго словы: «Жадаеце падтрымаць маральнасць у народзе — падтрымайце сям’ю; жадаеце захаваць у цэласнасці і здароўі сям’ю — падтрымайце вёску і сельскую гаспадарку...»
ЛЕГЕНДАРНЫ ЛІБЕР
Заўжды з вялікай ахвотаю і зацікаўленасцю гартаю томікі з серыі «Палымяныя рэвалюцыянеры». Раней яны штогод адкрывалі ўсё новыя постаці ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху на прасторах неабсяжнай Расійскай імперыі. Пра каго толькі
М. I. Лібер
я не даведаўся, дзякуючы гэтым кнігам. Пра Якава Свярдлова — з аповесці Б. Касцюкоўскага і С. Табачнікава «Няма шчаслівейшага лёсу». «Яго прафесія — рэвалюцыя» — пра прапаршчыка Мікалая Крыленку, першага кастрычніцкага галоўкаверха. «Ступень даверу» — пра Веру Фігнер. Ды і шмат яшчэ пра каго.
Але падбор герояў для серыі рабіўся досыць аднабакова. Даследчыкі, пісьменнікі, разумеючы, што наўрад ці ўдасца прайсці праз пільныя цэнзарскія вароты, і не чакалі, прыкладам, што ў героі можна будзе абраць Троцкага ці каго іншага, няхай сабе і адметнага, гераічнага, шматграннага чалавека, калі ён, крый Божа, пасля Кастрычніка падаўся ў эміграцыю. Альбо, што яшчэ горай, паспеў выказацца супраць вялікага і адзіна правільнага кастрычніцкага шляху. 3 вялікіх рэвалюцыянераў канца XIX — пачатку XX ст. і Лібер.
Хто ж ён, загадкавы ці малавядомы сёння легендарны рэвалюцыянер Лібер? I чаму Лібер, калі сапраўднае прозвішча нашага земляка — Гольдман. Так, Міхаіл Ісаакавіч Гольдман. Магчыма, Лібер як скарочаная форма ад слова «ліберал», што азначае вольнадумец. Мо, ўсяго толькі такі вось, вальнадумскі, сакрэт у псеўданіма. Магчыма, усяго толькі такі...
Нарадзіўся Міхаіл 24 мая 1880 года ў Вільні, у сям’і камерсанта Ісаака Гольдмана. Будучы рэалістам, імкнучыся нешта зрабіць у гэтым жыцці і нешта зарабіць, Ісаак Гольдман быў яшчэ і паэтам, пісаў на старажытнаяўрэйскай мове — іўрыце, гэтая пісьменнасць вядомасць мае з канца 2-га тысячагоддзя да нашай эры.
Яшчэ ў канцы XVIII ст. у заходняй частцы Расіі была ўведзена дыскрымінацыйная «рыса аседласці», за межамі якой жыхарства яўрэяў было забаронена. Безумоўна, і Гольдмана-старэйшага, і, відавочна, сына яго ўсе гэтыя гістарычныя акалічнасці не маглі не турбаваць, таму з самага юнацтва Міхаіл -— сярод удзельнікаў грамадскай, радыкальна-грамадскай работы.
Закончыўшы сем класаў, Міхаіл пачаў працаваць прыватным настаўнікам. У 1896 годзе (а меў юнак усяго 16 гадоў ад нараджэння) Гольдман уступае ў сацыял-дэмакратычную партыю Літвы. A са стварэннем Бунда (Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі) Міхаіл Гольдман — адзін з лідэраў гэтай нацыянальнай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.
Першы з’езд Бунда адбыўся 25—27 верасня 1897 года ў Вільні. Усяго 11 дэлегатаў вызначалі першыя крокі ў яўрэйскім сацыял-дэмакратычным руху: А. Крэмер, М. Гольдман, А. Мутнік, М. Жалудская, Дж. Міль, Д. Кац, П. Берман, I. Абрамаў, У. Касоўскі і інш. Ідэю аб’яднаць розныя сілы ў асобную экстэрытарыяльную яўрэйскую рабочую арганізацыю ў Расійскай імперыі выказаў, дакладна сфармуліраваў у 1895 годзе Юлій Мартаў (сапраўднае прозвішча — Цэдэрбаўм). I зрабіў гэта паплечнік Леніна па «Саюзу барацьбы за вызваленне рабочага класа» ў Вільні, выступіўшы з прамовай на першамайскім сходзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратаў. Хаця неўзабаве Мартаў адмовіўся ад гэтай ідэі як ад памылковай. I ўсё ж нацыянальна свядомыя яўрэйскія сацыял-дэмакраты прынялі на віленскім з’ездзе рапіэнне аб утварэнні саюза. З’езд зацвердзіў назву арганізацыі. Выбраў Цэнтральны Камітэт, цэнтральным органам партыі прызнаў газету «Арбейтэр Штыме» ў
Расіі). А яшчэ і часопіс «Ідышэр Арбейтэр», які выдаваўся за межамі Расійскай імперыі.
Упершыню Гольдмана арыштавалі ў 1899-м. Праз год ён ужо ў эміграцыі, уваходзіць у замежны камітэт Бунда. Ha II з’ездзе РСДРП (1903) узначальваў дэлегацыю, займаў антыіскраўскую пазіцыю. 3 1904 года —член ЦК Бунда. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, быў членам выканкама Пецярбургскага савета. Між іншым на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гадоў бундаўцы былі меней актыўныя, не па ўсіх пазіцыях збліжаліся з бальшавікамі. Канферэнцыя Бунда рэкамендавала мясцовым камітэтам агітаваць народныя масы набываць зброю і вучыцца страляць, ствараць у кожным горадзе ўзброеныя атрады, аказваць узброенае супраціўленне пры сутычках з паліцыяй і войскам.
3 часам і з боку Гольдмана, і з боку іншых кіраўнікоў Бунда праяўляецца цяга да збліжэння з РСДРП. Ha IV Аб’яднаўчым (1906) і V (1907) з’ездах РСДРП Гольдман прадстаўляе Бунд. Ha V з’ездзе Міхаіла Ісаакавіча выбіраюць членам ЦК РСДРП. У 1912 годзе ўдзельнічае ў Жнівеньскай канферэнцыі меншавікоў. Ізноў — высылка, арышты. Пасля — новая эміграцыя.
Лютаўская рэвалюцыя (1917) ускалыхнула ўсе палітычныя сілы. Гольдман вяртаецца ў тагачас-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
А. Тарасевіч.
Снежань.
Медзярыт з Разарыума. Глуск, 1672 г.
ную сталіцу імперыі. У хуткім часе Лібера выбіраюць членам выканкама Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Якую па тым часе пазіцыю займае вопытны бундавец, сталы, актыўны сацыял-дэмакрат? У красавіку на X канферэнцыі Бунда Гольдман заклікае да абароны краіны. Выказваецца ў падтрымку Часовага ўрада, але супраць удзелу ў ім сацыял-дэмакратыі. На Усерасійскай нарадзе дэлегатаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў ад імя меншавіцкай фракцыі агучыў рэзалюцыю, якая заклікала Часовы ўрад: «...зрабіць далейшыя крокі па шляху, на каторы яно ўстала, і ў адпаведнасці з новым становішчам, створаным рускай рэвалюцыяй, звярнуцца да ваюючых краін з прапановай заявіць гатоўнасць да заключэння міру на аснове адмовы ад анексій і кантрыбуцый і прызнання за ўсімі народамі права на самавызначэнне».
13 красавіка Гольдмана абралі членам Бюро выканкама Петраградскага Савета. Адметна, што ва ўсіх няпростых тагачасных сітуацыях Лібер праявіў сябе выключным рэалістам. Радасць лютаўскай рэвалюцыйнай перамогі не зацьміла яго светлы погляд, яго разумныя перакананні. Міхаіл Ісаакавіч, падкрэсліваючы, што «Расія не вядзе імперыялістычнай палітыкі», пераконваў усіх, каго толькі мог: вайну можна спыніць толькі мірным шляхам. А што ж да Леніна і Троцкага, то іх заклікі да сацыяльнай рэвалюцыі Гольдман назваў утапічнымі. Асноўную прычыну крызіса, у якім знаходзілася краіна, Лібер бачыў у тым, што «...у нас у Расіі няма ніводнага палітычна арганізаванага класа, цалкам самавызначыўшагася. У нас атрымалася трагічнае зліццё дзвюх рэвалюцый: буржуазнай і пачынаючай сацыяльнай, трагічнае зліццё нацыяналізма і інтэрнацыяналізма — вось адпаведная прычына крызіса...» Варта заўважыць, што такую выснову наш суайчыннік зрабіў на самым пачатку чэрвеня 1917-га. А мо, нават недзе напрыканцы мая 1917 года. Заўвага істотная ўжо таму, што Лібер праявіў выключную палітычную, грамадскую празорлівасць. Міхаіл Ісаакавіч быў не адзінокі, зусім не адзінокі.
А як жа з Кастрычнікам? Якое месца ў кастрычніцкіх падзеях заняў Лібер? На Аб’яднаўчым з’ездзе РСДРП, які прадстаўляў усе цячэнні, плыні меншавізма, 19 жніўня выступіў супраць сепаратнага міру і за перамогу на фронце. 20 жніўня, даючы ацэнку становішчу краіны, Лібер гаварыў: «Размова зараз можа ісці не пра пашырэнне рэвалюцыі, а пра яе замацаванне, паколькі яна каціцца назад... Блок рабочых і сялян у Саветах ужо даў трэшчыну. Сяляне адыходзяць і не могуць ва ўсім падтрымліваць рабочых. Сабраць вакол задач рэвалюцыі найбольшую колькасць сіл — вось' што трэба...» Выступаючы на пленарным пасяджэнні УЦВК Саветаў РСД і Савета СД, заўважыў: «...замова Карнілава ёсць праяўленне слабасці дэмакратыі. Яна не ўдалася таму, што палітычна была падарвана на нарадзе ў Маскве. Дыктатура пралетарыята, якая нам прапаноўваецца, была б гібельнай для рэвалюцыі. Перад ізаляваным пралетарыятам паўсталі непасільныя задачы». На нарадзе меншавікоў выступіў за кааліцыйны ўрад з цэнзавымі элементамі (буржуазіяй, кіраўнікамі абароннай прамысловасці), але супраць удзелу ў ім кадэтаў.
I калі Троцкі вітаў прамую і адкрытую барацьбу за рэвалюцыйную ўладу ў краіне, Лібер рашуча заявіў: «Адна справа ўзяць у свае рукі ўладу, іншая — захаваць яе. Наша сумленне і адказнасць перад краінай не дазволілі нам узяць уладу. Мы ніколі не былі дэмагогамі, мы ведалі, што ўсялякае абяцанне павінна быць выканана. I калі мы пераканаліся, што ў буржуазнай краіне нельга стварыць сацыялістычнай улады, мы вырашылі даць народу хоць кроплю таго, да чаго ён імкнуўся. I толькі ў гэтым сэнсе мы і ўяўляем удзел у Часовым Савеце Рэспублікі».
Вечар 24 кастрычніка. Экстраннае пагяджэнне УЦВК. Лібер адчувае, бачыць непазбежчасць падзей. I ўсё ж не маўчыць. Рашуча заяўляе:
— Улада Саветаў не можа выканаць усіх задач і абяцанняў, якія яна дае зараз шырокім народным масам... Прызывы да захопу ўлады з’яўляюцца дэмагагічнай гульнёю!
Усе пачулі голас Лібера. Але каток бальшавізма насоўваўся і насоўваўся. Праз некаторы час усемагутны ў тую пару Троцкі заўважыць: на справе ізаляванымі ад мас аказаліся ўрад і дэмакраты. Кааліцыя ж з Данамі і Ліберамі не ўмацавала б рэвалюцыю, а паслужыла б прычынай яе гібелі.
I ўсё ж Кастрычнік, следам за якім здарыцца процьма бядотаў, прыйдуць многія ахвяры, адбыўся. Лібер выходзіць з ЦК РСДРП(а). Называе Кастрычніцкі пераварот выключна ўдалай контррэвалюцыяй. Вылучае ідэю фарміравання на аснове органаў мясцовага самакіравання абласных урадаў як фарпостаў барацьбы супраць савецкай улады.
У лютым-красавіку 1918 года Міхаіл Ісаакавіч ездзіць па гарадах з лекцыяй, у надрукаваным канспекце якой ёсць наступныя словы: «1. Сапраўдны сэнс «камунізма» бальшавікоў — захоп і перадзел уласнасці, а не сацыялістычная арганізацыя вытворчасці і размеркавання. 2. Захоп банкаў і кантрыбуцыя. 3. Нацыяналізацыя і рабочы кантроль. 4. Насаджэнне «сацыялізма» дэкрэтамі. 5. Разбурэнне асноў дэмакратычнага ладу: а) адносіны да дэмакратычных свабод і ўсеагульнага выбарчага права; б) тэорыя «савецкага» дзяржаўнага ладу; в) партыйная алігархія і ахлакратыя (улада нямногіх і ўлада горшых)...»
Час Кастрычніка досыць далёкі ад нас. I лепшымі сведкамі падаюцца да тых падзей адпаведна тагачасныя, публічныя, непрыхаваныя выказванні. Яшчэ адна цытата з кінутага Ліберам прама ў вочы бальшавікам: «Жаданне ўлады ў гэтай кучкі авантурыстаў настолькі моцнае, што ў барацьбе за яе ўтрыманне ў сваіх руках яны не супыняюцца ні перад якімі б там ні было злачынствамі».
У гады грамадзянскай вайны Лібер прапагандуе саюз Антанты змагацца з бальшавікамі. Пачынаючы з 1923 года неаднойчы падвяргаецца арыштам, высылцы. Спакваля адыходзіць ад палітычнай дзейнасці. Займаецца гаспадарчай работай. У сакавіку 1937 года Лібера арыштавалі, прыгаварылі да расстрэлу. У 1958 годзе — рэабілітацыя па «справе» 1937-га, па іншых «справах» рэабілітавалі ў 1990-м. Такі вось звычайны шлях сумленнага
рэвалюцыянера. Шлях звычайнага і легендарнага, смелага ў словах і дзеяннях сваіх Лібера. Таго Лібера, каторы ніяк і не мог бы стаць героем серыі «Палымяныя рэвалюцыянеры»...
БЕЛАРУСКІЯ САЛАЎІ
Гісторыя беларуска-расійскіх музычных сувязей хавае ў сабе многія і многія таямніцы. Калі пра літаратурна-мастацкія стасункі яшчэ ёсць нешта з даследаванняў, то пра музыку згадваецца шмат радзей. Асобная тэма, асобны абсяг для гаворкі, для даследаванняў — лёсы спевакоў, якія нарадзіліся на Беларусі, а асноўнае сваё жыццё звязалі з Расіяй. Пра іх, беларускіх салаўёў, і паспрабую расказаць.
ВЫДАТНАЯ СПЯВАЧКА
НА СТЫКУ СТАГОДДЗЯЎ
3 году ў год у старэнькую рыжскую кватэру Анны Рыгораўны Жарабцовай прыходзілі падлеткі, маладыя хлопцы і дзяўчаты. Сівенькая, сталага веку жанчына давала прыватныя ўрокі спеваў. Яшчэ ў 1922 годзе Анна Жарабцова-Андрэева пакінула Савецкую Расію. Мажліва, выбар камерная спявачка і педагог зрабіла досыць правільны. Хіба ж была гарантыя, што яе паходжанне не стане прычынай для арышту праз год-два, праз дзесяцігоддзе?.. Што ім, гаспадарам-уладарам, да вялікага таленту, да яго палёту над усялякімі там «ізмамі». I застанься Анна Рыгораўна ў савецкай Расіі, то зусім не выключана, што дажывала б свой век ці хутчэй — згубіла б жыццё ў канцлагеры сталінска-берыеўскай сістэмы. Яшчэ ж задоўга да сумна славутых 30-х гадоў дзяржава, сістэма ўжо выдалі інтэлігенцыі найпершую «прэмію». У 20-я гібелі на Салаўках псіхолаг прафесар А. Суханаў, філосафы А. Мейер , А. Аскольдаў, гісторыкі М. Прыселкаў, Г. Гардон, усходазнавец Н. Пігулеўская, арнітолаг Г. Палякоў, літаратуразнаўца
2 Зак. 2376
33
Дз. Ліхачоў, беларускі драматург Ф. Аляхновіч... I, канечне ж, спявачка, за плячыма ў якой сама гісторыя рускага опернага мастацтва, павінна была пакінуць Расію, каб захаваць жыццё. А магла б перадаваць свой багаты прафесійны вопыт суайчыннікам, магла б працаваць ці то ў Маскве, ці то ў Мінску...
Хто ж яна — Анна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (па прозвішчы першага мужа — Яўрэінава)? Дзе, на якой прыступцы яе месца ў гісторыі музычнай культуры?
Нарадзілася Аня ў Гродна 13 (25) верасня 1868 года ў сям’і камандзіра Пермскага палка.
Адукацыю напачатку атрымала ў Екацярынінскім інстытуце. У 1887—1892 гадах вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі ў класе Наталлі Ірэцкай.
Колькі слоў пра гэтага таленавітага педагога. У 1874—1922 гадах (а гэта на працягу амаль паўстагоддзя! Да самай смерці, якая прыйшла да Наталлі Аляксандраўны на 78-м годзе жыцця) Ірэцкая працавала ў кансерваторыі. Прафесар з 1881-га, заслужаны прафесар з 1909-га... Яна і сама была «выдатным выканаўцам рамансаў», лёгка спраўлялася нават з кантральтавымі рэчамі, мяняючы тэмбр голасу да непазнавальнасці. Асаблівую ўвагу Наталля Аляксандраўна надавала развіццю роўнасці, рухомасці і гібкасці голасу, інтанацыйнай выразнасці, распрацоўцы мастацкай інтэрпрэтацыі. Іван Сяргеевіч Тургенеў (пазнаёмілася з ім спявачка ў Парыжы) у адным з лістоў адзначыў Ірэцкую як лепшую вучаніцу Паліны Віардо. Наталля Аляксандраўна творча засвоіла методыку выкладання. Дзесяткі спевакоў выхавала Ірэцкая. Многія з яе вучняў выступалі на сцэнах беларускіх гарадоў.
У 1891 годзе Аня Жарабцова дэбютавала ў кансерваторскім канцэрце, арганізаваным А. Рубінштэйнам. А як закончылася вучоба, была запрошана ў Прагу. Там прыняла ўдзел у прэм’еры оперы А. Рубінштэйна «Маісей» (22 чэрвеня 1892 г., Гарадскі тэатр). Праз колькі дзесяцігоддзяў Прага стане прытулкам знакамітага опернага спевака
Міхася Забэйды-Суміцкага. А пакуль жа ў сталіцы Чэхіі гучыць голас Анны Жарабцовай. Следам за Прагай яна на працягу двух гадоў выступае з канцэртамі ў розных гарадах Германіі: удзячная публіка вітае спявачку ў Берліне, Кёнігсбергу, Дрэздэне, Лейпцыгу, Гамбургу. Партыю фартэпіяна выконвае А. Рубінштэйн. Пазней Жарабцова гастралявала ў Амстэрдамё, Гаазе, Ротэрдаме, Парыжы, Лондане, дзе давала сольныя канцэрты, прымала ўдзел у сімфанічных вечарах.
Праз некаторы час наша зямлячка вяртаецца ў Расію. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступае з гастролямі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Адэсе, Харкаве, Ніжнім Ноўгарадзе... Дарэчы, у 1894 годзе ў Адэсе Жарабцова выступае ў сімфанічным канцэрце пад кіраўніцтвам РымскагаКорсакава. I недзе ў гэтыя жа гады маладая, але ўжо вопытная, вядомая ўсёй Расіі, прызнаная ў Еўропе спявачка прыязджае ў горад свайго дзяцінства, у Гродна. На вялікі жаль, немагчыма адшукаць нейкія фактаграфічныя сведчанні гастроляў Жарабцовай у Гродна. Хоць, здаецца, і не такі вялікі ў гістарычным разуменні час прайшоў. I ўсё ж...
Можна шмат што ўявіць з тых далёкіх дзён. Пра горад маленства спявачкі лаканічна, але дакладна згадвае Аркадзь Смоліч у «Геаграфіі Беларусі»: «3 старых будынкаў (а ёсць іх у Горадні даволі) асаблівае ўвагі варта Барысаглебская царква, што знаходзіцца ў Каложы (прадмесце Горадні за р. Гарадзічанкаю, проці замка)... Царква гэтая стаіць ля самага берега Нёмана, і дзеля таго частка яе сьценаў разам з берагам абвалілася. Царква будавана ў візантыйскім стылю і яе сьцены маюць усярэдзіне ўмураваныя гаршкі — галасьнікі для лепшага гуку сьпеваў. Зьверху над гэтай цэннай памяткай старасьвецкага беларускага будаўніцтва зроблена дзераўляная павець»...
Ці прыходзіла да руінаў Каложскай царквы спявачка? Як мне падаецца, не магла не прыйсці. Каложская царква давала шанц правесці эксперымент са сваім голасам, з большай дакладнасцю разгледзець яго адценні, фарбы. Лічылася, што ў
Жарабцовай было мецца-сапрана. 3 італьянскае перакладаецца як «сярэдні». Сапрана ж — самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Звычайна сэнс у вымярэнне «сапрана» ўкладваўся наступны: «Каларатурнае сапрана... лірычнае сапрана». Выпрабаваць адценні, паслухаць гаму пераліваў, учыніць самой сабе экзамен — лепшага месца на тое, чым Каложа, не знайсці. А вечарам — да ўважлівых і патрабавальных слухачоў. Правінцыйным па тым часе музычнае жыццё горада не назавеш. У Гродна працаваў выпускнік Пецярбургскай кансерваторыі арганіст-кампазітар I. Глінскі. А ў 1883 годзе было арганізавана літаратурна-музычнае таварыства. У Гродна гастралявалі Г. Есіпава, С. Рахманінаў...
Што ж было ў рэпертуары Жарабцовай? Першай наша зямлячка выканала рамансы С. Рахманінава «Мелодыя», «Лёс», А. Глазунова «Мелодыя», А. Арэнскага «Шчасце», I. Стравінскага, С. Пракоф’ева. Многія вакальныя творы К. Дэбюсі, М. Равеля, Э. Штраўса ўпершыню прагучалі ў Расіі ў выкананні Жарабцовай-Андрэевай. Спявачцы прысвяцілі свае рамансы Рымскі-Корсакаў («Ангел», «Па небу апоўначы»), А. Арэнскі («Паэзія»), А. Рубінштэйн.
Музычная крытыка ў свой час заўважыла: «А. Р. Жарабцова з’яўляецца ў нас адзінаю прафесійнай спявачкай, засяродзіўшай усе свае сілы на камернай вакальнай музыцы. Адзіная яна тут і па майстэрстве выканання. Па галасавых сродках, па прыродзе сваёй ні ў якім разе не выключных, яна сілаю свайго мастацтва пакідае ў музыканце пачуццё такога глыбокага эстэтычнага задавальнення, якое не дадуць яму артысты нават першакласнымі галасамі, але ардынарныя па сваёй музычнасці...»
У 1907—1922 гадах наша зямлячка выкладала сольныя спевы ў Пецярбургскай кансерваторыі (з 1913-га — прафесар). У сваёй педагагічнай практыцы Анна Рыгораўна абапіралася на традыцыі вакальнай школы Наталлі Ірэцкай. Наталля Аляксандраўна працавала поплеч, заўсёды адгукалася на запыты сваёй маладзейшай каляжанкі, сваёй
колішняй вучаніцы. А шмат хто з вучняў Жарабцовай-Андрэевай пакінуў свой след у гісторыі музычнага мастацтва Расіі: 3. Арцем’ева-Лявонцьева, М. Брыан, Л. Кіч, Я. Малініна. Урокі спеваў у нашай зямлячкі брала і Зоя Лодзій. Так, тая самая легендарная Лодзій, унучка Лодзі Лодзія, дачка Пятра Лодзія... Зоя Лодзій, дзякуючы каторай на доўгія дзесяцігоддзі да ўдзячнага слухача прыйшоў раманс «Где вы, счастлнвые днн».
Сёння імя Анны Рыгораўны Жарабцовай-Андрэевай — у забыцці. Сучасніку зусім невядомы яе ўклад у музычную культуру, яе жыццё, поўнае багатых і ўражлівых падзей. Дык, можа, гарадзенцы першымі парупяцца пра вяртанне памяці выдатнай спявачкі апошняга дзесяцігоддзя XIX — пачатку XX ст.?..
3 РОДУ КАРАФА-КОРБУТАЎ
Сутыкнуўшыся ўпершыню са згадкай пра спявачку Наталлю Караф, міжволі падумаў пра беларускія карані славутай у свой час артысткі. I, канечне ж, на памяць прыйшлі старонкі з кнігі Генадзя Кісялёва «Радаводнае дрэва». Руплівы і дасведчаны літаратуразнаўца ўключыў у кнігу, у падзагалоўку якой пазначана: «Каліноўскі— эпоха — наступнікі», цэлы нарыс «Хто вы, КарафаКорбуты?» Праўда, пра спявачку Наталлю Карафа там усяго толькі адным-двума радкамі. Вось што, у прыватнасці, піша Генадзь Кісялёў: «У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на оперных сцэнах Пецярбурга і Варшавы выступала (часам з Шаляпіным) вядомая спявачка Наталля Эдуардаўна Карафа (Карыбут). Гэтае «ы» ўсярэдзіне другога прозвішча вельмі турбуе Юрыя Уладзіміравіча, ён лічыць яго памылкай. Магчыма. Хоць, з другога боку, у гісторыі Беларусі і Полыпчы былі вядомыя не толькі Корбуты, але і Карыбуты. I ўсё ж, відаць, праўда на баку нашага летапісца. У кнізе «Музыкальный театр Белорусснн: дооктябрьскнй пернод» (1990) паведамляецца пра сувязі гэтай артыс-
ткі з Беларуссю: «Не чужым быў Мінск і для вядомай опернай спявачкі Н. Э. Карафа. Тут, на Захар’еўскай вуліцы ў доме № 109, жылі яе сваякі Карафа-Карыбуты, і сюды спявачка часта прыязджала на адпачынак, стомленая ад гастрольных паездак».
Наталля Эдуардаўна не раз выступала на мінскай сцэне і нават давала ўрокі спеваў. I далей — яшчэ адна згадка-адмеціна, што датычыць Наталлі Эдуардаўны: «Як аказалася, быў прыпісаны да мінскіх Карафа-Корбутаў і вялікі бібліёграф Габрыель Корбут. У справах сустракаем адпаведнае прашэнне яго бацькі, важнага пецярбургскага чыноўніка, метрычныя запісы Габрыеля і яго братоў. Дзядзька Габрыеля надворны, а потым стацкі саветнік Варфаламей Іванавіч стала жыў у Мінску ва ўласным доме на галоўнай Захар’еўскай вуліцы, нейкі час загадваў мінскімі харчовымі складамі вайсковага ведамства. Напэўна, у яго і спынялася спявачка Наталля Карафа».
Дык чым жа вызначальны яе артыстычны шлях?..
Музычную адукацыю спявачка атрымала ў Варшаўскай кансерваторыі. Пасля ўдасканальвала, шліфавала сваё мецца-сапрана ў Парыжы. Настаўнік — М. Маркезі. На опернай сцэне будучая «зорка» дэбютавала ў Італіі ў партыі Зібеля. На працягу шасці гадоў спявала ў Падуі, Палерма, Мілане і іншых італьянскіх гарадах. У Мілане з поспехам выканала галоўную партыю ў «Італьянцы з Алжыра» Дж. Расіні. Пазней спявала ў Іспаніі. Наша суайчынніца выступала на сцэнах Барселоны, Алікантэ, іншых іспанскіх гарадоў.
А пасля — Варшава, Масква. Вядома, што ў Маскве ў Вялікім тэатры Наталля Карафа спявала ў 1892—1893 гадах. У Пецярбургу ж працавала ў 1894—1895 гадах. У тагачаснай расійскай сталіцы сумесна з I. Труфі, Ф. Шаляпіным арганізавала таварыства, якое ставіла спектаклі ў Панаеўскім тэатры. У наступныя гады выступала ў Астрахані, Самары, Саратаве, Уфе, Сімбірску, Мінску, Віцебску, Жытоміры, Смаленску, Пярмі, Варшаве. Відавочна, што Айчыну ўвагай не абыходзіла.
Наталля Карафа з’яўляецца першай выканаўцай у Пецярбургу партыі Далілы («Самсон і Даліла»). Сярод партый, у якіх выключна праявілася пеўчае майстэрства нашай зямлячкі — Ваня («Жыццё за цара» М. Глінкі), Графіня («Пікавая дама») П. Чайкоўскага, Фаварытка, Магдалена, Кармэн.
У розныя гады партнёрамі Наталлі Карафа былі М. Агулін, С. Бухавецкі, А. Давыдаў, Я. Любін, I. Томарс ды і сам Ф. Шаляпін.
Біяграфічныя звесткі пра спявачку з роду Карафа-Корбутаў увайшлі ў дзевяты выпуск «Слоўніка сцэнічных дзеячаў», выдадзены ў 1902 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Але, на вялікі жаль, няма дакладнай падказкі пра гады жыцця Наталлі Эдуардаўны. Ды ўсё адно лёс яе не згубіўся. I сярод усіх Карафа-Корбутаў ёсць у спявачкі сваё прыкметнае месцейка.
АЛЬТУЦІ 3 СЯМ’І
ПОЛАЦКАГА РАМЕСНІКА
Перм. 80-я гады мінулага стагоддзя. У горадзе працуе музычна-драматычны гурток. Канцэрты з гурткоўцамі ладзіць С. Дзягілеў. Ён— сціплы
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Вёска Шчорсы Навагрудскага павета. Вяндлярня. Збудаванне, дзе вэндзілі мяса, сала, рыбу. XIX ст.
А. Альтшулер (Альтуці)
акампаніятар юных спевакоў. Пройдуць гады — і Дзягілеў стане выдатным расійскім тэатральным дзеячам. А што ж гурткоўцы?.. Адзін з іх — Саша Альтшулер — выйдзе ў оперныя артысты, будзе займацца рэжысурай, педагагічнай дзейнасцю. Колішняе хлапчанё з сям’і простага рамесніка аб’ездзіць усю Расію. У гонар гаспадара выключнага па сваім бас-барытоне голасу будуць гучаць самыя праніклівыя і шчодрыя авацыі ў залах Казані, Астрахані, Екацерынбурга, Варонежа, Іркуцка, Саратава, Адэсы, Баку, Растова, Харкава... Ды гэта ўсё яшчэ наперадзе. Пакуль жа падлетак вяртаецца з заняткаў. Напявае любімыя арыі, у думках пераўвасабляецца ў музычныя вобразы. Ужо хлапчанём ён — будучы майстра сцэны, які часам выступаў пад псеўданімам Альтуці — ведаў характары, шматаблічнае, шматфарбнае дзеянне опер «Цар і цясляр», «Кармэн», «Севільскі цырульнік», іншых твораў, што выхоўвалі і фарміравалі густы, сімпатыі слухачоў. А што ж Беларусь, ці памятаў пра яе юны спявак?
Саша Альтшулер нарадзіўся ў Полацку Віцеб-
скай губерні ў сакавіку 1870 года і да пяці гадоў жыў на беларускай зямлі. Маючы ад прыроды выключны музычны слых, будучы спявак вызначаўся тонкай, успрымальнай натурай. Пазней, праз многія гады, музыказнаўца А. Пружанскі сфармулюе такую лаканічную характарыстыку творчых здольнасцей Аляксандра Альтшулера: «Валодаў добрым голасам прыемнага тэмбру, прыроднай музыкальнасцю. Свабодна трымаўся на сцэне і быў выдатным характарным акцёрам».
Канечне ж, настраёвасць, характар, пачуццёвасць голасу дапамаглі сфарміраваць і полацкая духоўная аўра. Відаць, неаднойчы таленавітае дзіця рамесніка прыходзіла да Сафійскага сабора. Шлемавідныя купалы не маглі не ўразіць хлапчанё. Зірнеш на іх — быццам акраец сонейка ўзняўся перад вачыма, падняўся над гарызонтам. I званы...
Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана ў званы ў святое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве.
У Пярмі Аляксандр браў першыя ўрокі спеваў у вядомага педагога Кабеллы. Па тым часе (а жыў Альтшулер на другой сваёй радзіме да 1888 года) Перм уяўляла сабою багаты на культурнае жыццё горад. Фактычна — сталіца Прадуралля. Праўда, дзіўны па тым часе герб меў горад на Каме. Вось апісанне сімвала ці хутчэй партрэта-сімвала Пярмі: «У чырвоным полі сярэбраны мядзведзь, на каторым пастаўлена ў залатым акладзе Евангелле, над ім сярэбраны крыж, азначаючыя: першае — дзікія норавы мясцовых жыхароў, а другое — асвету праз прыняцце хрысціянскага закону».
Калі падлеткам (у 10—11 гадоў) Саша Альтшулер бегаў на бераг Камы, ён мог сустрэцца тут з пісьменнікам Караленкам. Уладзімір Галакціёнавіч знаходзіўся ў Пярмі ў высылцы. У пачатку 80-х гадоў у духоўнай семінарыі вучыўся і вядомы празаік Дз. Мамін-Сібірак.
У 1888 годзе Альтшулер пры матэрыяльнай падтрымцы пермскай грамадскасці ад’язджае ў Маскву. Пачынаецца прафесійнае навучанне спе-
вам у музычна-драматычным вучылішчы (класы Франкеці, А. Барцала, Ю. Махінай). Што тычыць Антона Іванавіча Барцалы, чэха па нацыянальнасці, то юнаму спеваку з настаўнікам проста пашчасціла. За плячыма ў Барцалы мелася багацейшая практыка. Выступаць чэшскі спявак пачаў у Вене ў 1867 годзе. У 1870-мдэбютаваўна расійскай сцэне. У кастрычніку 1874 года выступаў у оперы «Фауст» на сцэне пецярбургскага Марыінскага тэатра. У 1903 годзе Барцал атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста імператарскіх тэатраў. На сцэне Вялікага тэатра Антон Іванавіч як галоўны рэжысёр паставіў 48 опер. Сваё бачанне, асэнсаванне вобразаў Барцал імкнуўся перадаць і вучням.
Закончыўшы вучылішча, Саша Альтшулер, 23гадовы спявак, дэбютуе пад прозвішчам Альтуці ў маскоўскай Італьянскай оперы. Працуе поплеч з Л. Собінавым. У 1894—1912 гадах спявае на оперных сцэнах Казагі, Астрахані, Екацерынбурга, іншых гарадоў. Спрабуе свае сілы і ў другіх сферах музычнай дзейнасці. У 1909—1910 гадах утрымлівае антрэпрызу ў Екацерынбургу. 3 1898 года займаецца рэжысурай (у 1906-м — у Казані, з 1912-га — у Екацерынбургу, Пярмі, Саратаве). Пасля, у 1920—1924 гадах,— галоўны рэжысёр Харкаўскага опернага тэатра. Пазней працуе ў Свярдлоўску і Пярмі. Сярод пастановак Альтшулера — «Царская нявеста», «Князь Сярэбраны», «Серп і молат», «Аіда», «Жыдоўка», «Даліна», «Кармэн». Апошняя опера ўпершыню стала вядома ў Екацерынбургу якраз дзякуючы пастаноўцы Альтшулера.
Займаўся Аляксандр Якаўлевіч і выкладчыцкай дзейнасцю. У 1926-—1928 гадах — у Харкаўскім інстытуце музычнай культуры, прафесар, кіраўнік опернага класа. А пасля — у Маскоўскім музычным тэхнікуме імя М. Мусаргскага (1928— 1930). А было Альтшулеру па тым часе 60 гадоў. Век ужо сталы. Савецкі ўрад адзначыў працу Аляксандра Якаўлевіча ордэнамі: у 1923-м — «Герой працы», у 1937-м—«Знак пашаны».
3 1930 года заслужаны артыст Украінскай ССР і РСФСР працаваў суфлёрам Вялікага тэатра ў
Вольга
Бутома-Названава
Маскве. Памёр там жа, у белакаменнай, у 1950 годзе. Шкада толькі, што наш зямляк амаль не пакінуў ніякіх успамінаў. Толькі невялічкі матэрыял — найбодей пра іншых — быў надрукаваны ў «Советском артнсте» ў 1938 годзе — «Як мы жылі раней». I ўсё. У нас жа, на Беларусі, знакамітага суродзіча з Полацка нават не згадваюць у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі».
КАМЕРНАЯ СПЯВАЧКА
3 БЫХАВА
Сярод нашых суайчыннікаў, што праславілі расійскую музыкальную культуру, камерная спявачка Вольга Мікалаеўна Бутома-Названава.
Нарадзілася яна ў Быхаве 14 кастрычніка 1888 года. На радзіме здаецца, і не згадваецца, а славай сваёю, жыццёвымі здабыткамі поўніць суседнюю культуру. Але што паробіш, так з намі, беларусамі, заўжды. Траціць мы прызвычаіліся. А вось шукаць, знаходзіць...
Якім жа быў шлях нашай малавядомай зямляч-
кі? Спевам Вольга навучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі (1910—1915) пад кіраўніцтвам Наталлі Аляксандраўны Ірэцкай. Пасля працавала ў складзе першага пецярбургскага камернага гуртка (кіраўнік В. Каратыгін). Побач з Вольгай Мікалаеўнай на сцэне выступалі 3. Лодзій, А. Александровіч, 3. Арцем’ева-Лявонцьева. Дарэчы, калі аглядаць біяграфію спявачкі, толькі і здзіўляешся багаццю асоб, якія сустракаліся на яе жыццёвым шляху. Так здараецца з людзьмі апантанымі, энергічнымі, здольнымі, таленавітымі ў розных сферах. Менавіта такой была Бутома-Названава.
3 вялікім поспехам выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве, Петраградзе, іншых гарадах. Прымала ўдзел у сімфанічных канцэртах пад кіраўніцтвам А. Зілоці, С. Кусявіцкага, спявала ў аўтарскіх канцэртах С. Рахманінава, А. Грачанінава, С. Пракоф’ева. 3 1919 года жыла ў Кіеве. Праз два гады перабралася ў Маскву. На канцэртнай эстрадзе выступала да канца 1920-х гадоў у ансамблі з вядомымі піяністамі М. Біхтэрам, Ф. Блуменфельдам, Г. Нейгаузам, Б. Яварскім. Сучаснікі адзначалі, што Вольга Бутома-Названава валодала прыгожым і гучным (асабліва ў ніжнім рэгістры) голасам. Выкананне адрознівалася выразнасцю і чысцінёй інтанацыі. У 1926 годзе гастралявала ў Берліне і Парыжы. У 1928—1929 гадах правяла ў Малой зале Маскоўскай кансерваторыі і ў зале ленінградскага Таварыства сяброў камернай музыкі цыкл канцэртаў на тэму «Пушкін у музыцы».
Рэпертуар спявачкі складаўся з сачыненняў рускіх і замежных кампазітараў (М. Глінка, А. Даргамыжскі, М. Мусаргскі, А. Барадзін, П. Чайкоўскі, М. Рымскі-Корсакаў, С. Танееў, I. С. Бах, Л. Бетховен, Р. Шуман, Ф. ІПуберт), быў самы розны па сваім характары (лірычныя, драматычныя і камічныя творы, працяжныя народныя песні). 3 часам асаблівае месца ў музычным лёсе нашай зямлячкі занялі творы А. Аляксандрава, Ф. Гліэра, М. Гнесіна, А. Крэйна, С. Пракоф’ева, Б. Яворскага. Такому шматабсяжнаму і шматграннаму дыяпазону можна толькі падзівіцца. Як дзі-
віўся ў свой час А. Луначарскі, які вельмі высока ацэньваў талент спявачкі.
Старонкі гісторыі (а гісторыі культуры, мастацтва — ці не ў першую чаргу) з дзесяцігоддзямі сціраюцца. Многае забываецца. Памяць становіцца бяднейшай. Так і ў дачыненні да спевакоў, жыццё, голас якім падаравала беларуская зямля. Многія і многія імёны не ўшанаваны, застаюцца па-за межамі нацыянальнай духоўнасці. Як імя опернага артыста, лірыка-драматычнага барытона Восіпа Вінаградава, а таксама драматычнага тэнара Пятра Зялінгера (абодва нарадзіліся ў Вільні, Зялінгер, дарэчы, сябраваў з самім Манюшкам). Як імя Васіля Калініна... Апісаць іх лёсы, паказаць пераемнасць пакаленняў, паслядоўнасць руху да вяршынь культуры, паказаць тое, што і мы, беларусы, багатыя, нешта маем,— хіба ж не сённяшняга дня клопат?!
АНТРЭПРЭНЁР ЛЕАНІДА СОБІНАВА
I ФЁДАРА ШАЛЯШНА
Уладзімір Мікалаевіч Брантгендлер меў прыгожы сцэнічны псеўданім. Як артыст оперы (барытон, пасля тэнар) выступаў на сцэне пад прозвішчам Любімаў. Канечне ж, кіравала артыстам вялікае жаданне быць любімым, жаданым для публікі.
Лепшыя партыі Уладзіміра Любімава — Рыгалета, Радамес, Жармон. Сцэнічнымі партнёрамі нашага земляка з’яўляліся Снарская, СакаловаФрэліх, Тычынскі, Ухтомская, Фінгерт. Імёны на перакрыжаванні XIX—XX стагоддзяў даволі гучныя, досыць вядомыя публіцы.
Што вядома пра жыццё, творчасць брэсцкага спевака, імя якога нават радком не згадваецца ў беларускіх энцыклапедыях? Ды, на вялікі жаль, вельмі мала. Нарадзіўся ён у 1855 годзе ў тагачасным Брэст-Літоўску. Вядома, што адукацыю Уладзімір атрымаў у рабінскай школе. Спевам навучаўся ў Маскоўскай кансерваторыі (у Дж. Гальвані і Л. Казаці). Пасля выступаў на оперных сцэнах
Харкава, Казані (1884—1886), Екацерынбурга (1887), Тыфліса, Адэсы, Пецярбурга (Народны дом, 1900-я гады).
Займаўся і антрэпрэнёрскай дзейнасцю — у Вільні, Маскве, Пецярбургу, Екацерынбургу. У Тыфлісе ў трупе Любімава пачынаў сваю творчую кар’еру Фёдар Шаляпін.
У 1887 годзе са сваёй трупай гастраляваў у Лондане і Манчэстэры. А ў 1888 годзе —у Берліне. У антрэпрызе Любімава выступалі Собінаў, Тартакоў, Фігнер, Фострам.
Яшчэ вядома, што даваў урокі спеваў Віцінгу. Постаць Яўгена Эдуардавіча Віцінга, вучня Лю-бімава, на Беларусі болей вядомая. У свой час нават «Маладосць» (восьмы нумар за 1957 год) друкавала яго ўспаміны пра Шаляпіна. Справа ў тым, што з 1950 па 1959 год Віцінг выкладаў у Мінскай кансерваторыі. Цікава, ці расказваў ён сваім беларускім вучням пра Любімава? Адметна, што спевам у яго Яўген Эдуардавіч навучаўся ў той час, калі пакінуў сталае навучанне ў Пецярбургскай кансерваторыі.
У 1995 годзе ніхто на Беларусі не заўважыў 110-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Любімава. Яшчэ адзін прыклад усебеларускай духоўнай занядбаласці.
* * *
Такія вось розныя лёсы. За кожнай з біяграфій — шматграннае жыццё, прысвечанае творчасці. He згубіць бы нам у памяці іх імёны, зберагчы добрыя ўспаміны.
«БАБУЛЯ
РАСІЙСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ»
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брэшкоўская нарадзілася 15 студзеня 1844 года ў Невельскім павеце Віцебскай губерні.
У сваіх успамінах так згадала маладосць: «...Увесь час пакутавала і хварэла за кагосьці сэр-
К. К. БрэшкаБрэшкоўская
цам: ці то за фурмана, ці то за пакаёўку, ці то за прыгнечаных сялян...» У семнаццацігадовым узросце Кацярына актыўна ўключаецца ў барацьбу «за ажыццяўленне ідэала светлай будучыні». Паўплывалі на гэта, відаць, напружаныя тагачасныя палітычныя падзеі. Найперш — сялянская рэформа 1861 года. Магчыма, даляцела да дзяўчыны і рэха паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Дзесяць гадоў Брэшка-Брэшкоўская самаахвярна працавала ў створанай ёй жа сялянскай школе. Адначасова стварала арцелі, ашчадныя касы, якія выдавалі сялянам пазыку. Займалася і фізічнай працай, адкрывала для сябе гаротнае жыццё прыгнечанага люду.
Хутка Кацярына зразумела, што «ўрад баіцца свядомасці народа і імкнецца трымаць яго ў рабскім бяспраўі». Гэта прымусіла маладую жанчыну шукаць «іншыя спосабы працаваць на карысць дарагога мне народа». У 1917 годзе рэвалюцыянерка будзе ўспамінаць ад падзеях амаль пяцідзесяцігадовай даўнасці: «...Я вырашыла адправіцца па Расіі, каб... ступіць на шлях барацьбы нелегальнай».
3 1873 года Кацярына Брэшка-Брэшкоўская ўваходзіць у гурток «чайкоўцаў». Галоўнай мэтай гурткоўцы лічылі пранікненне ў народ, і не толькі праз кнігу і лістоўкі. Пад псеўданімам Фёклы Ka-
сой Кацярына стварае «Кіеўскую камуну», удзельнічае ў «хожденнн в народ». У верасні 1874 года яе арыштоўваюць. Болып трох гадоў, чакаючы суда, прасядзела Кацярына ў астрозе. I вось (з кастрычніка 1877-га па студзень 1878-га) — такзваны працэс «193».
— Падсудная Брэшка-Брэшкоўская Кацярына Канстанцінаўна, вам прадастаўляецца слова...
Голас суддзі не застаў знянацку астрожніцу. Кацярына кідае ў залу:
— Я належу да сацыялістычнай і рэвалюцыйнай партыі расійскай... Я не прызнаю гэтага суда!
Жанчыну асудзілі да пяці гадоў заводскіх работ. Кацярына Канстанцінаўна становіцца першай жанчынай-паліткатаржнай на Карыйскай катарзе. У 1879 годзе рэвалюцыянерку пераводзяць на пасяленне ў Баргузін. Надыходзіць лета 1880 года, Брэшка-Брэшкоўская спрабуе ўцячы. На жаль, няўдала... Улады «наразаюць» ёй яшчэ чатыры гады катаргі, а ў дадатак 40 бізуноў.
Але ўсё ж улады не адважыліся ажыццявіць пакаранне, бо баяліся бунту палітычных зняволеных. Пасля турмы і катаргі Брэшка-Брэшкоўская ў 1885—1893 гадах была на пасяленні ў Сяленгінску. Затым пад наглядам паліцыі яна жыла ў Іркуцку. I толькі амністыя з нагоды каранацыі Мікалая II дазволіла ў верасні 1896 года вярнуцца ў еўрапейскую Расію. 3 моманту арышту прайшло больш за два пакутлівых дзесяцігоддзі. Здавалася б, цана за юначы максімалізм заплачана спаўна, іншы мужчына ці вытрымаў бы! I ўзрост... «Бабулі расійскай рэвалюцыі» (так будзе называць пазней яе Керанскі, які напіша некралог на смерць Кацярыны Канстанцінаўны) — тады споўнілася пяцьдзесят два гады. I ўсё ж Брэшка-Брэшкоўская лад свайго жыцця не змяніла. У 1898 годзе яна ізноў — на становішчы нелегала.
А ў 1899 годзе разам з Г. Гершуні ўдзельнічала ў стварэнні «Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі». Восенню 1901 года выступіла ініцыятарам стварэння «Баявой арганізацыі» партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР).
Пасля разгрому эсэраў у 1903 годзе — эмігра-
цыя ў Швейцарыю. Удзельнічала ў падрыхтоўцы кадраў прапагандыстаў. У жніўні 1904-га (Кацярыне Канстанцінаўне ўжо мінула 60 гадоў!) яна абіраецца дэлегатам Амстэрдамскага кангрэса II Інтэрнацыянала. Узрост не перашкодзіў і ў вандроўцы ў ЗША, дзе рэвалюцыянерка збірала грошы на патрэбы партыі.
У маі 1905-га, адчуўшы покліч рэвалюцыі, яна вяртаецца ў Расію. Зноў знаходзіцца на нелегальным становішчы. 3 падполля вітае I з’езд ПСР, які праходзіў у снежні 1905-га — у студзені 1906гадоў. У лютым 1907 года выступае на II з’ездзе ПСР, заклікае ствараць адзіны блок з кадэтамі. Тады ж яе выдаў сумна славуты правакатар, агент ахоўнага аддзялення Азеф.
1910 год. Брэшка-Брэшкоўскую за прыналежнасць да ПСР асуджаюць на высылку ў Ніжні Ілімск, а пасля ў Кірэнск. У 1914 годзе 70-гадовая Кацярына Канстанцінаўна спрабуе ўцячы з Іркуцкага астрога. Але няўдала. Высылаюць у Якуцк. Пасля (з-за хваробы) жанчыну вяртаюць у Іркуцк. I ўжо з 1916-га да самай Лютаўскай рэвалюцыі — пасяленне ў Мінусінску.
Надзвычайным быў для Брэшка-Брэшкоўскай дзень 4 сакавіка 1917 года. 3 раніцы жанчына прыбралася ў сваім пакоі. Расклала на стале свежыя газеты. Цяжка было ў глушы зразумець, што ж
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Гумно. Гаспадарчая пабудова для сушкі, захавання снапоў, абмалоту, ачысткі, сартавання збажыны. На Палессі гумно называюць клуняй, на Віцебшчыне — токам, у заходніх раёнах Беларусі —стадолай
робіцца там, у Цэнтры. Што ў Петраградзе, у Маскве?.. Раптам за дзвярыма пачуліся сцішаныя галасы.
— Дазвольце,— у пакой уваходзіла купка мужчын, якія пачціва павіталіся.
— Добры дзень, шаноўныя. Чым абавязана? — Кацярына Канстанцінаўна прыўзнялася з крэсла і выйшла на сярэдзіну пакоя.
— Мы прадстаўляем мінусінскую гарадскую Думу і прыйшлі вітаць вас з перамогай рэвалюцыі. Ідэі, за якія вы змагаліся ўсё жыццё, пераможна крочаць па Расіі. Мы гатовы садзейнічаць вашаму найхутчэйшаму вяртанню ў Цэнтр.
Бабуля расійскай рэвалюцыі падзякавала і стрымана праслязілася. Што падумала жанчына ў тую хвіліну? Што ўспомніла? Маленства, юнацтва, першыя крокі рэвалюцыйнай барацьбы? Першыя свае тры астрожныя гады?..
Трыумфам стала вяртанне Брэшка-Брэшкоўскай у еўрапейскую Расію. Мінусінцы выдзелілі паліткатаржанцы спецыяльны вагон. А ў канцы красавіка Кацярыну Канстанцінаўну ўрачыста вітала Масква. Сустрэчы былі наладжаны ў гарадской Думе, у Савеце рабочых дэпутатаў, Камітэце грамадскіх арганізацый. Брэшка-Брэшкоўская распачынае актыўную працу ў падтрымку Часовага ўрада, арганізоўвае агітацыйныя паездкі па краіне.
Па прапанове Керанскага ў Петраградзе Кацярына Канстанцінаўна пасяляецца ў Зімнім палацы. Яна піша сваю аўтабіяграфію, рыхтуе серыю брашур. У рабоце «Што рабіць ва Устаноўчым Сходзе?» Брэшка-Брэшкоўская дае дэпутатам наказ паслядоўна ажыццяўляць палажэнні эсэраўскай праграмы. А гэта азначае: барацьба за дэмакратычную рэспубліку, ажыццяўленне лозунга «Уся зямля — народу», сацыялізацыя зямлі, роўнасць усіх нацыянальнасцей, усеагульная абавязковая адукацыя. 29 красавіка на з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Маскоўскай губерні рэвалюцыянерка заклікае:
— Неабходна тэрмінова распачаць стварэнне сялянскіх Саветаў для хутчэйшага дасягнення
мары ўсяго сялянства — перадачы ўсёй зямлі народу!
Ha I Усерасійскім з’ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Брэшка-Брэшкоўскую выбіраюць у выканкам Усерасійскага Савета. У артыкуле «Контррэвалюцыі няма месца» Брэшка-Брэшкоўская пісала: «...Наш народ цвёрда вырашыў пакінуць за сабой права... на пераход усяе зямлі ад прыватнай уласнасці ў грамадскую. Ен не развітваецца з гэтым правам ні пры якіх умовах, і калі ўзнікнуць спробы контррэвалюцыі, то гэта прывядзе толькі да кровапраліцця...»
А вось Кастрычніцкі пераварот наша зямлячка не прыняла. У лістападзе 1917 года Кацярына Канстанцінаўна адмаўляецца ад пасады ганаровага старшыні Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Ha IV з’ездзе калегі па партыі абвінавацілі Брэшка-Брэшкоўскую ў тым, што яна па сваіх поглядах значна «паправела». Кацярына Канстанцінаўна адвергла гэтыя абвінавачванні, падкрэсліўшы, што, наадварот, захоўвае ў чысціні вучэнне сваіх папярэднікаў, выказала шкадаванне, што партыя разраслася за лік маральна нездаровых, чужых высокім ідэям людзей.
«Левую» рэвалюцыйнасць Брэшка-Брэшкоўскай канчаткова падарваў Брэст-Літоўскі мір. Жанчына зноў пераходзіць на нелегальнае становішча.
Улетку 1918 года Кацярына Канстанцінаўна прымае ўдзел ў рабоце Камуча (антыкамуністычны ўрад у Самары). А ў верасні — ва Уфімскай дзяржаўнай нарадзе. У 1919 годзе эмігрыравала ў ЗША, затым у Францыю і ў 1924-м— у Чэхаславакію. У прадмесці Прагі, у вёсцы Хвалы-Парэчніца, 12 верасня 1934 года, на 91-м годзе жыцця, і памерла наша зямлячка.
Такі лёс забытай зараз усімі бабулі расійскай рэвалюцыі, асобы бясспрэчна неардынарнай, дальнабачнай, гераічнай і мужнай.
ЗАГАДКАВЫ ГОСЦЬ*
Таямнічая сібірская старана... Колькі загадак хаваеш ты, цяжка і ўявіць. А колькі лёсаў, паяднаных, перавязаных з бясконцай Сібір’ю! Адных толькі выгнаннікаў з Еўропы — з Беларусі, з Польшчы, з Украіны— прайшла праз тайгу незлічоная раць. Ехалі вазкамі, ішлі ў кайданах, гінулі ў дарозе... Губляліся вязні, выгнаннікі. Знікалі бясследна людзі. Але ж у той таямнічай Сібіры была, ёсць і, пэўна ж, будзе адна надзвычайная рыса характару агромністага краю. I вось у чым тая рыса — Сібір выпрабоўвае, загартоўвае, дае зарад энергіі, прымушае працаваць. I нават больш таго — натхняе. Мо таму Сібір, узяўшы ў палон, затрымаўшы ў высылцы, фарміравала, выхоўвала з нікому, лічы, невядомых людзей вучоных-этнографаў, батанікаў, географаў, вайскоўцаў, пісьменнікаў і шмат каго яшчэ.
Сібір — другая маці для соцень, a то і тысяч людзей, ураджэнцаў Беларусі, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Відаць, ужо сёння наспеў час агульнага збору матэрыялаў па тэме «Беларусы ў Сібіры». Асобныя гістарычна-краязнаўчыя працы, што сталіся ўжо здабыткам шырокага кола чытачоў, далёка не асвятляюць гэтага пытання. А часам і заблытваюць, уносячы на старонкі кніг, гістарычнай і літаратурна-мастацкай перыёдыкі шматлікія памылкі. Будзем усё ж спадзявацца, што беларуска-сібірская гістарыяграфія пабагацее. I, магчыма,. у самай недалёкай будучыні.
Адна з таямнічых фігур, відаць, у роўнай ступені прыналежная і польскай, і беларускай культурам,— Адам Шыманскі.
Нарадзіўся ён 16 ліпеня 1852годаўвёсцыГрушнева Бельскага павета, на Падляшшы (этнічная беларуская тэрыторыя, што адышла да Польшчы згодна Люблінскай уніі 1569 года) у сям’і дробнага шляхціца. У 1872 годзе Адам заканчвае гімназію ў Седлецах. А яшчэ праз цяць гадоў — факультэт
Нарыс напісаны сумесна з Алесем Баркоўскім.
права Варшаўскага універсітэта. У гэтыя ж гады Шыманскі завязвае кантакты з рэвалюцыйнай арганізацыяй «Народны ўрад Польшчы» ў Львове і становіцца яе прадстаўніком па Расіі, Беларусі і Літве.
У «Каментарыях» да «Гісторыі майго сучасніка» Уладзіміра Караленкі пададзена наступная біяграфічная нататка пра колішняга юнака з Падляшша (ці, як яго яшчэ называлі,— з Надбужанскай краіны); «...А. I. ІПыманскі (1852—1916), польскі пісьменнік. Ініцыятар стварэння тайнай арганізацыі з цэнтрам у Варшаве. У 1879 годзе быў арыштаваны і сасланы ў Сібір, дзе жыў да 1885 года. У 1890 годзе надрукаваў два тамы нарысаў з сібірскага жыцця, якія былі прыхільна сустрэты чытачамі. Пісаў гэтаксама вершы і навелы. У апошнія гады жыцця працаваў у педагагічным выдавецтве».
Але ж за гэтай лаканічнай біяграфіяй — багатае на падзеі, перажыванні жыццё. Да таго ж вядомая і больш дакладная дата арышту Шыманскага — 31 сакавіка 1878 года. У хуткім часе наш суродзіч патрапіў у Сібір. Высылка была бестэрміновая. Характар пакарання ў некаторай ступені вызначылі ўжо адны толькі паводзіны маладога чалавека на судзе. Адам, паколькі быў юрыстам, сам сябе і бараніў у ролі адваката. Клопат быў тым часам няпросты. Тым болей, толькі што адшумелі газеты, уся грамадскасць пра працэс над Верай Засуліч (ён, між іншым, праходзіў у зале першага аддзялення будынка Пецярбургскіх судовых устаноў на Ліцейнай якраз 31 сакавіка 1878 года). I Коні, расійскі юрыст, які старшынстваў на судзе, вынес апраўдаўчы прыгавор Веры Засуліч за яе няўдалы замах на пецярбургскага гараднічага, генерала Трэпава. Трэба заўважыць, на Коні аказваўся немалы ціск. Старшыню суда выклікаў да сябе нават цар. Гутарыў з Коні і міністр юстыцыі. «Ці мог міністр юстыцыі не хвалявацца і не націскаць на ўпартага старшыню? Ён жа паабяцаў цару, што прысяжныя вынесуць абвінаваўчы прыгавор! Што яны «дадуць урок цвярозасці купцы рэвалюцыянераў, дакажуць усім рускім і замежным прыхіль-
нікам «геройскага подзвігу» Веры Засуліч, што рускі народ любіць цара, ушаноўвае яго і заўсёды гатовы абараніць яго верных слуг». Пален (прозвішча міністра юстыцыі.— А. Б., A. К.) паставіў на карту сваю будучую кар’еру»,— апісвае тагачасную сітуацыю рускі пісьменнік Сяргей Высоцкі.
Веру Засуліч вызвалілі. Бескампраміснасць KoHi выклікала буру гневу царскіх чыноўнікаў усіх рангаў. Нельга было чакаць нечага выратавальнага ў становішчы Шыманскага. Да ўсяго астатняга Адам праявіў мужнасць, не выдаў нікога з паплечнікаў па барацьбе. I ніхто не аспрэчыў такіх рашучых паводзін маладога рэвалюцыянера. Таму, забягаючы наперад, заўважым, што дзіўна чытаць у кнізе Караленкі «Гісторыя майго сучасніка» наступнае меркаванне: «На жаль, мне даводзіцца закончыць сумнай нотай, якая, магчыма, мела фатальнае значэнне для абодвух Шыманскіх (A. I. Шыманскага і яго жонкі), для яго ў асаблівасці. Праз нейкі час у Якуцку была знойдзена перапіска з міністрам унутраных спраў, у якой Шыманскі прапаноўваў свае паслугі па частцы даносаў. Міністр адмовіў карэспандэнту, але ўсё ж такі прапанова была зроблена, і калі яна (маецца на ўвазе жонка Шыманскага.— А. Б., A. К.) ведала пра гэта, то невядома, як гэта магло сказацца на ёй, колішняй гарачай бакуністцы». Спасылка на нікому не вядомае сведчанне ў друку пайшла гуляць далей: Шыманскі, па звестках В. Прдыбоўскага, звярнуўся да Плеве з прапановай паслуг па частцы даносаў, але атрымаў адказ. Пры гэтым безапеляцыйна ўказвалася першакрыніца — газета «Якутскпй край», 1907 год, № 14. Але дастаткова толькі звярнуцца да згаданага нумара газеты, як вы адразу ўпэўніцеся, што артыкул нібыта пра выкрыццё Шыманскага там, ды і ў папярэдніх альбо наступных нумарах таго ж выдання адсутнічае. Але ганебная справа была зроблена, і Шыманскі надоўга стаўся антыподам мужнага ссыльнага Юзафа Пілсудскага (будучы прэзідэнт і маршал Полыпчы быў высланы ў Сібір 24 мая 1887 года і да ліпеня 1890 года жыў у Кірэнску, а пасля ў Тунцы).
Кірэнск. Першы сібірскі прытулак Адама Шыманскага. Хоць і не зусім... Хутчэй можна заўважыць, што Кірэнск — першы сталы прытулак сям’і Шыманскіх. Дагэтуль жа... Дагэтуль жа —Якуцк. I сустрэча з Уладзімірам Галакціёнавічам Караленка. Наўрад ці вядомы рускі пісьменнік прыехаў у якуцкую кватэру Шыманскіх са згадкай пра тое, што і ў яго родзе ёсць частачка польскай ці ліцвінскай крыві. Хоць, як вядома, род Караленкаў пайшоў ад нейкага міргародскага казачага палкоўніка, які атрымаў ад польскага караля гербавае дваранства. Пасля смерці дзеда пісьменніка бацька Уладзіміра Галакціёнавіча прывёз з хаўтур гербавую пячатку. На ёй была выразана ладдзя з дзвюма сабачымі галовамі на носе і карме з зубчатай вежай пасярэдзіне. Калі аднойчы дзеці папыталіся ў бацькі, што адлюстравана на пячатцы, які сэнс у малюнку, то павятовы суддзя адказаў:
— Дзеці, мы маем свой герб, можам штампаваць ім сваю карэспандэнцыю.— I далей з пэўнай доляй іроніі дадаў: — Па-польску наш родавы герб называецца даволі дзіўнавата: човен і ладдзя. Але які гэта сэнс мае —забіце мяне, не ведаю.
Відавочна, што ў сям’і Караленкаў надта не рупіліся пра святое родава-мужчынскае правіла — ведаць свой радавод да пятага калена. I да Шыманскіх Караленка прыехаў усяго толькі па рэкамендацыі іркуцкага знаёмага М. Сажына. Апошні, папрасіўшы перадаць прывітанне жонцы Адама Шыманскага — Надзеі Смецкай, наступным чынам ахарактарызаваў сваю колішнюю паплечніцу па рэвалюцыйнай барацьбе:
— Надзя ўваходзіла ў жэнеўскі гурток антылаўрыстаў. Так пры жыцці Бакуніна называлі сучасных бакуністаў. Смецкая была энергічным, апантаным палітыкам. А яшчэ праславілася Надзя аплявухай, якую адвесіла прама на вуліцы аднаму з відных лаўрыстаў, што пісаў рэзкія артыкулы супраць Бакуніна.
Караленка — у Якуцку. Горад амаль пусты ад палітычных: іх рассылалі па ўлусах. У Шыманскіх збіраюцца брат загінуўшага ў Петрапаўлаўскай крэпасці С. Г. Шыраева, пара — муж і жонка, да-
волі багатыя маскоўскія купцы. Караленка занатаваў у «Гісторыі майго сучасніка» наступны партрэт Смецкай: «Я прыехаў да іх, перадаў прывітанне ад Сажына, і яны прынялі мяне вельмі цёпла. Смецкая была жанчына прыгожая і па-дваранску пародзістая. Яе вялікія вочы часам яшчэ ўспыхвалі мінулым агнём».
Да жаніцьбы Шыманскі быў гулякам. З’яўляўся нават сабутыльнікам мясцовага пракурора. I вось — жаніцьба. Казалі, што Смецкая выйшла замуж якраз, каб выратаваць дзіўнаватага паляка ад запою. Смецкая ж разглядзела ў Шыманскім вялікія здольнасці, якія стрымлівала толькі п’янства. Надзеі ўдалося абараніць мужа ад жахліва-настойлівага Бахуса. I жыць Шыманскія пачалі толькі клопатамі сваёй сям’і. Нарадзіўся хлопчык.
Калі ў Шыманскіх гасцяваў Караленка, Надзея загарэлася адметнай і дзіўнай ідэяй выхавання дзіцяці. Смецкая, падкрэсліўшы, што яна руская, а муж паляк, пажадала, каб у дзіцяці было два імя па бацьку. Бо, маўляў, абедзве ж нацыянальнасці маюць аднолькавыя правы на душу дзіцяці. Таму па вяртанні на радзіму разам з хлопчыкам Шыманскія будуць жыць па чарзе то ў Расіі, то ў Полыпчы. Каб дзіця знаходзілася пад польскім і пад рускім уплывам. Радзіму ж абярэ сам хлопчык, калі стане дарослым і самастойным.
...Якуцкім вечарам у той жа кампаніі Караленка прачытаў сваё апавяданне «Сон Макара». Пасля таго як пісьменнік завяршыў чытанне, Шыманскі доўга хадзіў па пакоі. I як быццам нешта абдумваў. Пасля вельмі натхнёна запэўніў Караленку, што таму ні ў якім разе нельга кідаць пісаць. Словы адрасаваў Караленку, а таму здавалася, што паляк запэўнівае ў гэтым самога сябе.
Яшчэ знаходзячыся ў Якуцку, Адам Шыманскі задумаў напісаць шырокую, шматгранную кнігу «Якуцкі край і яго жыхары», якая павінна была складацца з наступных раздзелаў: «Уступ», «Гісторыя заваёвы Якуцкай зямлі», «Звесткі пра Якуцкі край да яго заваёвы», «Гісторыя якуцкага землекарыстання», «Рускі народ (сібіракі)», «Бібліяграфія». У гэтай вялікай працы прадугледжваліся
і наступныя часткі — «Паходжанне якутаў», «Рэкі», «Горы», «Краіна і народ — агульная характарыстыка», «Клімат (самы халодны клімат свету)», «Азёры, сродкі камунікацыі, кірмашы, гандаль», «Якуты», «Палякі ў Сібіры». Усё гэта засталося ў рукапісах і захоўваецца ў архівах Варшавы і Кракава.
Чаму ж Адам Шыманскі не стаў друкаваць свае матэрыялы? Прычынай на тое стаўся выхад у 1884 годзе кнігі 3. Лібровіча «Палякі ў Сібіры». I Шыманскі перастае займацца гэтай тэмай, хоць фактычна абсяг ужо самой задумы быў шмат шырэйшы. А ў 1892 годзе Прыклонскі выдае бібліяграфію па якуцкай тэме. I ўжо, атрымліваецца, адпала патрэба ў бібліяграфіі Шыманскага. Калі ж пабачылі свет «Якуты» В. Серашэўскага, Адам кідае і гэтую тэму. He бачачы канкурэнтаў, А. Шыманскі пачынае складаць «Параўнальны слоўнік якутаў», які ўмясціў 200 якуцкіх слоў з паралелямі на нямецкай, польскай, літоўскай, рускай, сербскахарвацкай, грэчаскай і лацінскай мовах. Але ж ізноў гэтая канкурэнцыя! У 1899 годзе выходзіць першы выпуск слоўніка Эдуарда Пякарскага. Шыманскі пакідае і свае мовазнаўчыя росшукі. Канечне ж, дарэмна. У кожнага з тых, хто піша,— свой шлях, свае сцежкі нават у межах аднае і тае ж прасторы, аднае тэмы.
Сцежкі беларускай мінуўшчывы
Дзятлаўская сядзіба. Помнік архітэктуры ракако. Створана ў 1751 г. па фундацыі Мікалая Радзівіла. 3 малюнка Напалеона Орды
Яшчэ ў 1882 годзе А. Шыманскі выдаў сваю працу «Ежа якутаў» (у «Нзвестпях ВСО ЙРГО», т. 16). У красавіку 1891 года на пасяджэнні этнаграфічнай секцыі ён прачытаў свой даклад «Паходжанне і сапраўднае значэнне слова «тунгус»». У 1905 годзе даследаванне гэтае публікуецца ў чацвёртым нумары «Этнографнческого обозрення». У наступным годзе ў тым жа «Этнографнческом обозреннм» (і зноў жа ў чацвёртым нумары) рэдакцыя змяшчае разгромную рэцэнзію на працу Шыманскага.
Але, вярнуўшыся на радзіму, Шыманскі знаходзіць сілы для заняткаў літаратурай. Крытыка адзначае, што ў польскай літаратуры з’явілася новае цікавае імя. У апавяданнях Шыманскага апісваліся сустрэчы з суайчыннікамі ў далёкім Якуцкім краі. У творах адчувалася туга па радзіме, гэта была самая важная для палякаў тэма. Шэраг апавяданняў пераклалі на рускую мову. «Отечественные запмскн» надрукавалі адметнае апавяданне «Сруль з Любартова». У творы — тая ж туга па радзіме ў душы яўрэя.
У 1899 годзе ў зборніку «Праўда», які быў прысвечаны А. Свентахоўскаму, упершыню надрукаваны фрагменты запісанай ПІыманскім якуцкай казкі «Юрдзюк Устук Ус». Цікава, што ў гэтым жа зборніку з артыкулам пра якуцкую песенную культуру выступіў і Вацлаў Серашэўскі. Цалкам жа казка пабачыла свет у адной газеце за 1909 год, а асобнай кніжкай выдадзена ў Кракаве ў 1910 годзе. Тады ж «Ярославскне зарнмцы» змясцілі ў апрацоўцы А. Шыманскага якуцкую легенду «Як Бог стварыў чалавека».
Вядомы факт з гісторыі беларускай літаратуры — публікацыя ў «Нашай ніве» за 1909 год (22 кастрычніка) артыкула Сяргея Палуяна «Якуцкі нацыянальны рух». Праз два месяцы артыкул на гэтую ж тэму змяшчае якуцкая газета. Даследчыкі лічаць, што публікацыя належыць пяру А. Шыманскага.
Памёр наш суродзіч у Полыпчы ў 1919 годзе. Яшчэ раней памерла Надзея Смецкая.
У некралогу, прысвечаным Шыманскаму ў
«Русскнх ведомостях», польскі крытык Л. Казлоўскі напісаў: «Адам Шыманскі адразу запалоніў чытача і новымі малюнкамі прыроды Сібіры, у каторай... загінула гэтулькі палякаў, і новымі вобразамі польскіх выгнаннікаў...
Як гэтак магло здарыцца, што ўсім вядомы польскі пісьменнік прыехаў у Маскву і ў мясцовай польскай калоніі ніхто не ведаў пра гэта? Я гэтага не ведаю, але ўпэўнены, што такое магло здарыцца з адным Шыманскім, з гэтым загадкавым і маўклівым госцем польскай літаратуры...»
КАРЭННІ РОДА —НА БЕЛАРУСІ
Выдатны польскі кампазітар Мечыслаў Карловіч нарадзіўся 11 снежня 1876 года і трагічна загінуў у лютым 1909 года. Якая ж у гэтага лёсу повязь з нашай беларускай старонкай? Давайце зазірнём у «Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі».
«Карловіч Мечыслаў (11.12.1876, в. Вішнева Смаргонскага р-на — 8.02.1909), польскі кампазітар, дырыжор, муздзеяч. Сын Я. Карловіча... Па прызнанню самога К., ён з дзяцінства палюбіў бел. нар. песню. У 1900 годзе запісаў некалькі ўзораў бел. муз. фальклору, асобныя запісы цытатна і ў распрацоўцы выкарыстаў у сімф. трыпціху «Адвечныя песні» (1904—1906) і ў «Літоўскай рапсодыі» (1906; уключана ў рэпертуар сімф. аркестрам Бел. тэлебачання і радыё)». Бацька Мечыслава — Ян Карловіч, польскі мовазнавец, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Працаваў выкладчыкам музыкі ў маёнтках Падзітва (Воранаўскі раён) і Вішнеў (Смаргонскі раён). Вывучаў духоўную і матэрыяльную культуру беларускага народа. Быў цесна,звязаны і перапісваўся з Э. Ажэшка, А. Гурыновічам, М. Доўнар-Запольскім, А. Ельскім, М. Сумцовым, I. Франко, М. Янчуком. Сябраваў з Ф. Багушэвічам, якому дапамог выдаць зборнік яго паэзіі.
Месца Карловічаў у гісторыі беларускай культуры выключнае. Яшчэ дзед Мечыслава — Аляк-
сандр Карловіч (1788—1862) сябраваў з вялікім Міцкевічам, з Антоні Адынцом.
У свой час рускае музыказнаўства прыклала шмат намаганняў для даследаванняў гісторыі польскай музычнай культуры. Шмат пісалі і пра Мечыслава Карловіча. У 1951 годзе ў Ленінградзе выйшла нават асобная кніга «Мечыслаў Карловіч» Ігара Бэлзы. Праўда, менш за ўсё даследчыкаў цікавіла повязь кампазітара з Беларуссю, таму і застаецца спадзявацца, што айчыннае музыказнаўства яшчэ «прачытае» музычную спадчыну Мечыслава Карловіча і з беларускага пункту гледжання.
Хаця і пражыў Мечыслаў Янавіч Карловіч усяго толькі трыццаць з нечым гадоў, паспеў ён зрабіць вельмі шмат. У 1890 годзе пачаў сістэматычна займацца ігрой на фартэпіяна. Да наступнага году адносіцца першае вядомае сачыненне юнага кам-
Ян Карловіч, бацька Мечыслава
пазітара — «Вячэрняя песня», прысвечанае бацьку. Услед за гэтай п’есай кампазітар напісаў песню «Цудоўная кветка», на тэкст Чэслава Янкоўскага, з якім Карловіча пазнаёміў бацька.
У першай палове дзевяностых гадоў акрамя ранніх рамансаў былі створаны і другія юнацкія творы: прысвечанае маці «Скерцандо» для фартэпіяна, напісанае зімою 1891—1892 гадоў, фа-мажорная «Песня мая» (1894) і соль-мажорны вальс (1895) для фартэпіяна, два вакальныя дуэты (1895) і створаны ў сакавіку 1895 года соль-мінорны менуэт для струннага квартэта.
Кола творчых інтарэсаў становіцца ўсё шырэйшым. У 1896 годзе дваццацігадовы кампазітар сачыніў каля дваццаці песняў і рамансаў на словы польскіх паэтаў, некалькі фартэпіянных п’ес і серэнаду для віяланчэлі і фартэпіяна. Два наступныя гады прынеслі яшчэ некалькі вакальных твораў, тры фугі і санату для фартэпіяна, серэнаду для струннага аркестра і пахавальны марш для духавога аркестра.
Акрамя музыкі было ў Мечыслава Карловіча яшчэ адно велізарнейшае захапленне — кампазітар быў апантаным альпіністам. Татры — вось той горны масіў, што прыцягваў душу і сэрца Мечыслава Карловіча. Незвычайная прыгажосць гор — гэта і крыніца натхнення для нашага земляка. Яшчэ падлеткам кампазітар ажыццявіў першыя ўзыходжанні на снежныя вяршыні Татраў і быў нават прыняты ў члены «Татранскага таварыства». Дарэчы, дзякуючы Татрам, Мечыслаў Карловіч праявіў сябе і як літаратар. У 1892 годзе сумесна з Янушам Хмялеўскім надрукаваў у «Кур’еры Закапанскім» свае першыя «татранскія» артыкулы. Захопленасць гарамі нарадзіла і захапленне фатаграфіяй.
Доўга вандраваўшы па Еўропе, увесну 1901 года Карловіч вярнуўся ў Варшаву. Творчая дзейнасць кампазітара на радзіме набыла небывалы размах. У ліпені 1902 года Мечыслаў закончыў вялікую, з чатырох частак, сімфонію «Вяртанне». У тым жа годзе малады кампазітар завяршыў і партытуру аднаго з лепшых сваіх твораў, які сачыняў у ад-
начассе з сімфоніяй,— канцэрта для скрыпкі з аркестрам. Хутка па прыездзе ў Варшаву пачаліся і дырыжорскія выступленні Карловіча, звязаныя з адкрыццём Варшаўскай філармоніі.
Адзін з цікавейшых твораў ураджэнца Смаргоншчыны—«Літоўская рапсодыя». Над ёю кампазітар працаваў летам і восенню 1906 года ў Татрах. I, пэўна ж, на мелодыю гэтага твора паўплывала і веданне Карловічам беларускага фальклору.
Вечарам 28 студзеня 1909 года Карловіч разам з маці выехаў з Кракава ў Закапане. Раненька 8 лютага ён выйшаў з дому. Папярэдзіў маці, што на цэлы дзень сыходзіць рабіць здымкі. А палове сёмай адзін з ляснічых бачыў кампазітара, які ішоў у напрамку да даліны. Адтуль шлях ляжаў да Чорнага возера. Там, ля падножжа Малога Касцельца, пад паўтарамятровым снежным пластом выратавальная група і знайшла акалелае цела Мечыслава Карловіча.
Імя М. Карловіча зараз успамінаецца зрэдку, а, між іншым, асоба кампазітара — яркая старонка ў гісторыі еўрапейскай музычнай культуры пачатку стагоддзя.
ВЫСТУПАЎ У АБАРОНУ
РУСКАГА ЛЕСУ
Прачытаў у дзённіках Максіма Танка: «...У нас часта агітуюць пісаць на вытворчыя тэмы. Мне здаецца, пакуль індустрыялізацыя будзе несці ў сабе экалагічную небяспеку і знішчэнне ўсяго жывога, яна не стане аб’ектам паэзіі».
Доўгі час у рускай літаратуры, у рускай прыродазнаўчай навуцы працаваў наш суродзіч-ураджэнец Полацка Дзмітрый Кайгародаў. Унікальнасць, адметнасць гэтай асобы найперш — у абсягах, у маштабах здзейсненага ім.
Нарадзіўся Дзмітрый Мікалаевіч 31 жніўня (а па новаму стылю— 12 верасня) 1846 года. Чым адметны быў тагачасны Полацк? Звернемся да кнігі знакамітага сучасніка палачаніна Уладзіміра Ар-
лова «Таямніцы полацкай гісторыі», у якой ён расказвае і пра Полацкі кадэцкі корпус. «...У першыя дні хлопчыкі з задавальненнем займаліся «фронтам», асвойвалі сігналы, вучыліся танцаваць і спяваць хорам. Праграма называла гэтыя заняткі «прмятнымм мскусствамн». Праз пару тыдняў навучальны камітэт наладзіў праверку ведаў па іншых, менш прыемных навуках. Высветлілася, што з 65 кадэтаў 37 зусім не ведаюць «французской азбукн», a 29 — «немецкой». Двое вызначаліся тым, што не ведалі амаль нічога і з цяжкасцю разбіралі расейскі тэкст. Згодна з падрыхтоўкай, выхаванцаў падзялілі на тры класы.
Расклад уключаў закон Божы, названыя раней мовы, арыфметыку, алгебру, геаграфію, гісторыю, чыстапісанне і маляванне. На тыдзень прыпадала 24 урокі па паўтары гадзіны. Кіраўніцтва раіла педагогам звярнуць увагу на правільнасць чытання і маўлення, «так как большннство поступнвшнх детей нз губернпй белорусскнх с грубым местным наречмем». Каб як мага дакладней вызначаць узровень ведаў, у карпусах існавала 12-балавая сістэма ацэнак.
Педагагічны арсенал кадэцкіх настаўнікаў у параўнанні з вынаходствамі іхніх папярэднікаў езуітаў выглядае досыць убога. У класах стаялі чырвоныя і чорныя дошкі, куды запісвалі прозвішчы выдатнікаў і тых, чые веды цяжка было ацаніць нават пяцёркай. Калі ў клас заходзіў нехта з начальства, вучні станавіліся кожны каля сваёй дошкі. За нядбайнасць кадэтаў маглі на тыдзень ці два пазбавіць адной з найсмачнейшых страў, прычым у сталоўцы пакараным загадвалі стаяць і глядзець, як таварышы ядуць гэтую смакату...»
Дырэктарам Полацкага кадэцкага корпуса быў генерал-маёр Мадэст Чыгір. А матэматыку выкладаў бацька Дзмітрыя — генерал-маёр Нікіфар Кайгародаў, які паходзіў з санкт-пецярбургскіх дваран. У 1856 годзе бацька прывёў Дзмітрыя у корпус. Вучыўся тут юнак да 1863 года. Відавочна, маладога чалавека так ці інакш закранулі падзеі, звязаныя з паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Бо ўжо ў сталым узросце Дзмітрый
Нікіфаравіч надрукуе ўспаміны «3 часоў польскага паўстання 1863 г. (Успаміны старога падачаніна)» — у 1907 годзе ў часопісе «Нсторнческнй вестннк». В 1863 годзе Кайгародаў паступіў у 2-е Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча. У 1864 годзе пераведзены партупей-юнкерам у Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У 1865 годзе атрымлівае чын падпаручніка з прызначэннем у 3-ю Конна-артылерыйскую брыгаду (у Царстве Польскім). Пасля двух гадоў службы Дзмітрый Нікіфаравіч быў накіраваны на Ахтэнскі парахавы завод з залічэннем па палявой артылерыі. У тым жа годзе Кайгародаву прысвоілі чын паручніка. He кідаючы службы, малады чалавек у 1868 годзе паступае вольным слухачом у Пецярбургскі земляробчы інстытут. Відавочна, пераадолела цяга да прыроды, да зямлі, да працы на ёй.
У 1872 годзе афіцэр Кайгародаў заканчвае курс універсітэта па лясному факультэту. Выкладчыкі заўважылі здольнага вольнага слухача. Дзмітрыя зацвярджаюць у званні кандыдата. У наступным годзе па запыту Ляснога дэпартамента Кайгародава пераводзяць у Корпус ляснічых. I адразу ж — камандзіроўка за мяжу для ўдасканальвання ведаў, для авалодвання невядомымі дагэтуль практычнымі навыкамі. У пяці краінах вывучае Дзмітрый Нікіфаравіч лясную справу на працягу двух гадоў — у Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Швецыі і Францыі. Пасля вяртання з доўгатэрміновай камандзіроўкі Кайгародаў чытае лекцыі па лясной тэхналогіі і інжынернаму мастацтву ў Земляробчым інстытуце (з 1881 года Лясны інстытут). Варта нагадаць, што па тым часе (1875 год) маладому выкладчыку няма і трыццаці гадоў. У 1882 годзе Кайгародаў ужо прафесар. У 1887—1891 гадах займае пасаду памочніка дырэктара Ляснога інстытута. У кастрычніку 1905 года звальняецца па ўласнаму жаданню.
Адна з адметных рыс біяграфіі Дзмітрыя Нікіфаравіча — яго педагагічная, выкладчыцкая дзейнасць для царскіх дзяцей. У 1889—1891 гадах выкладае прыродазнаўчую гісторыю вялікаму князю Міхаілу Аляксандравічу. У 1893—1899 — вялікай
3Зак.2376
65
княгіні Вользе Аляксандраўне. Пасля — дзецям вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча.
Кайгародаў — адзін з заснавальнікаў Рускага таварыства міразнаўства. Арганізатар і кіраўнік феналагічнага аддзела таварыства. З’яўляецца сапраўдным членам і старшынёй феналагічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыства. Пачынаючы з 1871-га і да канца жыцця вёў феналагічныя запісы ў ваколіцах Пецярбурга (і гэта на працягу амаль 53 гадоў!). У 1895 годзе Дзмітрый Нікіфаравіч стварыў феналагічную сетку для правядзення біякліматычнага раяніравання Еўрапейскай часткі Расіі, склаў феналагічныя карты вясенняга прылёту птушак.
3 1887 года Дзмітрый Нікіфаравіч чытаў лекцыі ў народнай аўдыторыі Педагагічнага музея ваенна-вучэбных устаноў у Саляным гарадку ў Пецярбургу. Некаторыя з лекцый былі выдадзены асобнымі кніжкамі. Рэгулярна друкаваўся ў перыядычных выданнях — у газеце «Новое время», часопісах «Мнр божмй», «Русская школа», «Вестнмк садоводчества» і іншых. Публіцыстычна, па-грамадзянску востра выступаў супраць варварскай вырубкі, знішчэння рускага лесу. У 1882 годзе ў Маскве праходзіць Усерасійскі з’езд лесаўладальнікаў, гаспадароў леса. Кайгародаў чытае там даклад аб прыродаахоўным значэнні лясоў, пра магчымыя наступствы іх знішчэння.
Ва ўсіх справах, памкненнях Дзмітрыем Нікіфаравічам кіравала жаданне абараніць прыроду, зрабіць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу чалавека да праблем лясоў, малых рэк, каб абараніць звяроў, птушак. Мо, таму нават пісаў і для дзяцей. Казкі вучонага, фенолага, арнітолага, яго апавяданні, мініяцюры пра раслінны і жывёльны свет друкаваліся ў дзіцячых часопісах «Рігрушечка», «Родннк», «Семейные вечера». Дарэчы, Кайгародаў быў заснавальнікам і экскурсійнага метада навучання, дазваляючага выхаваць у школьнікаў цікавасць, любоў да прыроды. Асабліва важным Дзмітрый Нікіфаравіч лічыў развіццё любві да прыроды ў гараджан. Асобным выданнем у СанктПецярбургу ў 1899 годзе пабачыў свет «Дзённік
пецярбургскай вясенняй і асенняй прыроды...». Крытыка адзначыла, што аўтар мае «безумоўны паэтычны дар», стварае «яскравую, жывую карціну паўночнай прыроды». Асаблівым поспехам у чытача карысталіся «Гутаркі пра рускі лес», гэтае выданне пабачыла свет 10 разоў. Неаднойчы выдаваліся і іншыя кнігі Кайгародава — «3 зялёнага царства», «3 царства пярнатых», «Папулярныя нарысы з свету рускіх птушак», «Дрэва і яго жыццё», «Нашы вясеннія кветкі», «Нашы асеннія кветкі». Вядомы бібліяфіл, бібліёграф Мікалай Рубакін у рэцэнзіі на кнігу пра варон «Чорная сям’я» заўважыў «жывізну і захапляльнасць апавядання», якія, на яго погляд, у значнай ступені дасягнуты зваротам Кайгародава да прыказак, прымавак, вершаў, загадак. Часопіс «Ммр божнй» пра тую ж кнігу напісаў: «...Па паўнаце апісання і па маляўнічасці мовы... адна з лепшых папулярызацый у сваёй галіне».
Знаёмства з біяграфіяй Дзмітрыя Нікіфаравіча Кайгародава пераконвае: наш суродзіч з’яўляўся асобай унікальнай, надзеленай Богам, прыродай многімі талентамі. Ды, пэўна ж, і вучоба ў Полацкім кадэцкім корпусе не прайшла дарма. Усё жыццё вучоны і літаратар цікавіўся жывапісам, музыкай, асабліва творчасцю Пятра Чайкоўскага. У 1907 годзе на сходзе гуртка імя Я. Палонскага прачытаў біяграфічны эцюд — «П. I. Чайкоўскі і прырода»
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Клуня. Гаспадарчая пабудова для захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны, саломы.
Яшчэ і так называюць: пуня
(асобнае выданне — Санкт-Пецярбург, 1907). Кайгародаў усямерна падкрэсліваў, што прырода з’яўляецца крыніцай музычнага, паэтычнага натхнення, творчасці ўвогуле.
Памёр наш суродзіч у лютым 1924 года. Пахаваны ў парку Ляснога інстытута.
МАГІЛЁЎСКІ ДОН ЖУАН
Ліпень 1941-га... Вайна набрала сваю хаду. Паменшала шапказакідальнікаў моцнага і жорсткага ворага. Настрой — змрочны. I ў ленінградцаў, канешне ж, таксама. Ды ўсё ж магутны горад... Магутны найперш сваёй культурай. I Ленінград не маўчыць. Музыка, паэзія, плакат — усё у пошуку найбольшай выразнасці гневу ўсенароднага. Сярод мерапрыемстваў — музычны канцэрт у знак 100-й гадавіны з дня гібелі Міхаіла Юр’евіча Лермантава. Пэўна ж, сярод іншых твораў паэта гучалі і такія радкі:
Люблю Отчмзну я, но странною любовью!
He победмт ее рассудок мой. Нй слава, купленная кровью, Нй полной гордого довермя покой, Нй темной старнны заветные преданья He шевелят во мне отрадного мечтанья.
Слухаў верш і Сяргей Іванавіч Мігай. Ён арганізаваў гэтую вечарыну. Пра што думаў тады сталага веку спявак? Мо, успамінаў родны Магілёў, яго ваколіцы? Успамінаў «дымок спаленной жннвы, в степн ночуюгцйй обоз н на холме средь желтой ннвы чету белеюіцнх берез». Думаў пра тое, што Беларусь ужо ў полымі вайны? Што ж рабіць зараз яму? Канешне ж, па-ранейшаму, з яшчэ большым жаданнем працаваць. Канешне ж, дапамагаць людзям не згубіць веры, надзеі на перамогу. Тым больш, што ёсць з чым прыйсці да людзей. За плячыма — вялікі вопыт, доўгае сцэнічнае жыццё. I колькі сцэн, акрамя вось гэтай — у зале Ленінградскай акадэмічнай капэлы — знаёма яму!
Сяргей Іванавіч Мігай
Нарадзіўся Сяргей Іванавіч Мігай 18 (30) мая 1888 года ў Магілёве, у сям’і святара. 3 шасці гадоў спяваў у царкоўным хоры. Пасля — у хоры Магілёўскай гімназіі (часам нават сольныя партыі). Захапляўся ігрой на флейце. Меў свабодалюбівы, вольны характар, хаця дома правіў кансерватыўна-праваслаўны дух. Традыцыі ж вольнасці, свабоды — гэта ўсё панавала ў гімназіі. Менавіта яе ў розныя часы скончылі ўдзельнік падрыхтоўкі замаху на Аляксандра II Р. П. Ісаеў, адзін з кіраўнікоў народніцкага руху 1870-х гадоў у Расіі С. П. Кавалік, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху і вучоны-прыродазнавец М. К. Судзілоўскі, беларускі пісьменнік і вучоны М. А. Грамыка. У пачатку XX ст. тут быў створаны нелегальны гурток, якім кіравала мясцовая арганізацыя РСДРП.
У 1907—1909 гадах Сяргей Мігай вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, адначасова займаўся вакалам у Пецярбургскай кансерваторыі (клас С. Габеля). Станіслаў Іванавіч Габель — з адметных выканаўцаў і педагогаў. Гэта яму прысвяцілі свае рамансы М. Рымскі-Корсакаў («Рэха») і В. Арлоў («Усходняя кветка»), Сярод вучняў Габеля — многія славутасці. Дарэчы, сам Габель у свой час па тэорыі музыцы вучыўся ў нашага суайчынніка Станіслава Манюшкі.
Ды толькі нядоўгім было сталічнае жыццё нашага земляка: за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Сяргея выключылі з універсітэта. Мігай пераязджае ў Адэсу, паступае на юрыдычны факультэт універсітэта. Музыкі, спеваў не кідае. Адначасова (1909—1911) вучыцца спевам у Адэскім музычным вучылішчы (клас Ю. Рэйдэра).
Спакваля перамагае мастацтва і 4 снежня 1909 года Сяргей упершыню выступае на канцэртнай эстрадзе. Выконвае арыю князя Ігара. Таленавітага маладога чалавека заўважыла Антаніна Васільеўна Няжданава, па тым часе — салістка Маскоўскага Вялікага тэатра.
Антаніна Няжданава рэкамендавала пачынаючага спевака ў Вялікі тэатр. Там і адбыўся дэбют Сяргея Мігая ў ролі Валянціна («Фауст») у красавіку 1912 года. Наступныя дванаццаць гадоў наш зямляк — на сцэне Вялікага. Працаваў жа ў гэтым тэатры Мігай і ў 1927—1930 гадах, а таксама гастраляваў тут у 1935—1938-х.
Лепшыя партыі ў маскоўскім Вялікім тэатры Мігай выканаў у операх «Дэман» А. Рубінштэйна, «Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава, «Мазепа» П. Чайкоўскага, «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні. Артыст з князя Ігара пераўвасабляўся ў Мазепу, з Мазеры — у Рэната, Эскамільё, Тэльрамунда, Рыгалета, Жэрмона, Мілера... Настойліва, самааддана працаваў Мігай. 3 лютага 1912 года навучаўся спевам (звыш 100 урокаў) у гастраліраваўшага ў Маскве М. Батыстыні. Малады спявак не мог не вучыцца. Поплеч з ім на сцэну выходзілі Леанід Собінаў, Фёдар Шаляпін, тая ж Антаніна Няжда-
нава. Праз многія гады Сяргей Іванавіч раскажа пра сумесную працу з імі ва ўспамінах. Заўважыць чужое майстэрства, захапіцца ім, зразумець вартасць урокаў у паплечнікаў—гэта ці не высакародная рыса характару?!
Адна з яркіх работ Сяргея Мігая — партыя Дон Жуана. Работу над гэтым сцэнічным вобразам спявак пачаў яшчэ ў час вучобы ў Батыстыні. Тады тэорыю, практыку, вакальную тэхніку настаўнік і вучань якраз і адпрацоўвалі на партыях Дон Жуана, Фігара і Жэрмона. Класічныя вобразы натхнілі на штурм новых музычных вяршынь. У 1929 годзе ўпершыню Мігай выступіў на сцэне ленінградскага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. I менавіта ў оперы «Дон Жуан» выканаў аднайменную партыю. Адзін з музычных крытыкаў у свой час наступным чынам характарызаваў творчую манеру Мігая: «Бясспрэчная канпілена, верхнія ноты, у якіх, здавалася б, ён «купаўся», былі лёгкімі, нязмушанымі, пазбаўленымі ўсялякай фразіроўкі, і трапнае, яснае слова пры абсалютна чыстай інтанацыі. Голас быў яму падуладны на форце і піяна...
Ен пеў на бесперапынна ліючымся гуку. Так, гэта была канпілена ў самым лепшым значэнні гэтага слова. Мяккасць яго голасу злівалася з прыгожым тэмбрам, стварала пластычнасць, пры якой рэчавыя інтанацыі былі цесна звязаны з музыкай, што ў цэлым склала характэрную, жывую, музычную мову».
Усяго ж рэпертуар магілёўскага Дон Жуана складаўся з 65 партый. 3 іх 43 — вядучыя. Дзякуючы віртуознаму тэхнічнаму майстэрству, з роўным поспехам ён выступаў у лірычных і драматычных вобразах.
Усё жыццё Сяргей Іванавіч вызначаўся надзвычайнай працаздольнасцю, тэатр ніколі не быў адзіным месцам яго працы. Спявак актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю. I асабліва ў 1912—1946 гадах. Дуэты А. Даргамыжскага і М. Глінкі Мігай неаднойчы выконваў разам з Няжданавай і Собінавым. 3 1912-га ўдзельнічаў у канцэртах гуртка аматараў рускай музыкі. Цікавыя адмеціны твор-
чай, жыццёвай біяграфіі Мігая — выкананне кантаты С. Рахманінава «Вясна» і паэмы «Званы» пад кіраўніцтвам самога аўтара. 3 1918 года Сяргей Іванавіч даваў сольныя канцэрты ў ансамблі з вядомым піяністам Ульрыхам у Маскве, Ленінградзе, Казані, Пензе, Смаленску. Невядома, праўда, ці выступаў Мігай на Беларусі. Ды хутчэй за ўсё, калі і выступаў, то толькі ў Мінску. Астатнія ж гарады былі скаваны межамі правінцыйнасці. У Мінск жа прыязджалі многія тагачасныя зоркі. 3 канцэртамі выступалі Рыгор Камісаржэўскі, Наталля Карафа, Марыя Карская.... Мінчане маглі слухаць самыя розныя галасы, адкрываць самыя розныя вобразы. I шкада, калі на гастролі ў сваю Айчыну не наведваўся славуты наш зямляк, чыім імем сёння названа тая магілёўская вуліца, па якой Сяргей Мігай хадзіў на заняткі царкоўнага хору, бегаў у гімназію.
Узрост і вайна не зламалі сталага майстра опернай сцэны. Сяргей Іванавіч як ніколі многа выступаў. Камерны рэпертуар Мігая налічваў звыш 500 твораў. Канцэртная ж праграма ці складалася з твораў аднаго-двух кампазітараў (Глінка і Даргамыжскі, Чайкоўскі і Рахманінаў), ці прысвячалася пэўнай тэме. Так, у свой час, яшчэ перад вайною, Мігай праводзіў канцэрт памяці A. С. Пушкіна, у якім выканаў рамансы А. Вярстоўскага, А. Гурылёва, К. Кавоса, М. Глінкі, А. Глазунова, М. Рымскага-Корсакава, Ю. Шапорына. Быў яшчэ і ўпадабаны аматарамі музыкі «Вечар італьянскіх арый і неапалітанскіх серэнад». 3 замежнай класікі Miraft аддаваў перавагу творам Ф. Шуберта (з піяністам К. Ігумнавым падрыхтаваў 12 песень), Э. Грыга.
...Лермантаўскі вечар надоўга запаў у памяць ленінградцаў. Наперадзе была блакада. Наперадзе былі выпрабаванні. I многія тысячы людзей адолелі вайну, не здаліся смерці. Дапамагала любоў да жыцця. Моцы, сілы надавала і высокае мастацтва. Музыка — таксама. Песні, арыі, серэнады, рамансы, якія выконваў наш суайчыннік — Сяргей Іванавіч Мігай, родам з Магілёва.
РОДАМ 3 ЗЯМЛІ КРЫВІЧОУ
3 маленства, з даўняга знаёмства з рэпрадукцыямі твораў Сяргея Цімафеевіча Канёнкава, знаходжуся ў палоне мастацкай стыхіі гэтага выдатнага, геніяльнага, захапляючага скульптара. Жыццё спакваля далучыла мяне да цэлага раду тытанаў, адолеўшых супраціўленне рознага цвёрдага, непрадказальнага матэрыялу. Камень і дрэва, ды і гліна, гіпс... Фізічнае і духоўна-мастацкае гаспадаранне над усім гэтым — што можа быць больш цікавым і непрадказальным? Таму і заўсёдныя ўражанні, неверагоднай сілы захапленне, калі адкрываю (знаёмячыся з рэпрадукцыямі ў першы, пяты і соты разы) творы Мікеланджэла, Радэна, Азгура... Пералік можна доўжыць. I, канешне ж, у гэтым шэрагу імёнаў заўсёды будзе прысутнічаць Сяргей Цімафеевіч Канёнкаў.
Што яднае гэтага чалавека з Беларуссю?.. Ці толькі нараджэнне на Смаленшчыне, іначай кажучы — на тэрыторыі, лічы што, этнічнай Беларусі?.. I так, і не толькі. Хаця ў «Маёй кароткай аўтабіяграфіі» скульптар запісаў: «Я нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Караковічы Смаленскай губерні...». Ва ўспамінах пра Сурыкава Канёнкаў удакладняе: «Памятаецца мне: у 1891 годзе прыехаў я ў Маскву з Ельнінскага павета Смаленскай губерні...» Калі ўжо размова зайшла пра 1891 год і пра тое, што ў Маскву Канёнкаў прыехаў, каб вучыцца, то заўважыць варта і наступнае. У вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры ён паступіў у 1892 годзе. А ў гэтві ж час (з 1889 па 1897 г.) там вучыўся і В. К. Бялыніцкі-Біруля. Безумоўна, яны не маглі не быць знаёмымі. Класы навучання, канешне ж, розныя. Ды і час вучобы — без дакладнага супадзення. I ўсё ж — чатыры гады (Канёнкаў у 1896 г. едзе ў Італію) разам праходзілі праз адны дзверы, якія шырока адчыняў швейцар Афанасій.
Перадаю цытату з ліста самога Вітольда Каятанавіча: «Паважліва нахіліўшы галаву, ён вітаў высокага, поўнага, з густой сівізной чалавека, на галаве ў якога была чорная аксамітавая ярмолка.
Сяргей Цімафеевіч Канёнкаў
Калі мы з Жукоўскім спыталі: «Хто гэта?», швейцар Афанасій адказаў шэптам: «Гэта самы галоўны ва ўсёй нашай школе рысавальшчык, самі-с Яўграф Сямёнавіч Сарокін. Да іх у натурны клас ніхто, божа барані, не можа зайсці, толькі тыя, хто вучыцца». А калі выйшаў Уладзімір Ягоравіч Макоўскі, Афанасій сказаў: «Гэта яны-с усіх пішуць у сваіх карцінах. Майго памочніка Кузьму напісалі ў царкве з дзіцём на руках. Напішуць, як жывога, ды яшчэ і грошы табе заплацяць».
Усіх нашых выкладчыкаў мы глыбока любілі. Мы бачылі, як самі яны пісалі. Мы даражылі кожным днём, кожнай гадзінай, пражытымі побач з імі.
Шчаслівы той, хто вучыўся пад іх крылом».
Сурыкаў, Рэпін, Левітан — вось імёны, аднолькава судакранальныя і з Канёнкавым, і з Бялыніцкім-Бірулем, нашым славутым земляком.
Ужо аддаўшы мастацтву нямала гадоў, адмераўшы амерыканскую частку свайго лёсу, сівым, сталага веку чалавекам Канёнкаў любіў падарожнічаць. I як вынік — напісаў выдатны нарыс «Падарожжы па краіне (Пісьмы з дарогі)». Цы-
С. Канёнкаў.
Партрэт бацькі. Дрэва
тую па кнізе Сяргея Цімафеевіча «Зямля і людзі»: «...Хто як яго назваў, гэты дзень. Хто — Святам лета, хто — Сёмухай. Але па ўсіх вёсках смаленскіх і беларускіх (мы за адзін дзень пракаціліся ад Смаленска да Гомеля), не дамаўляючыся, звінелі гармонікі, каля сціплых, небагатых на выгляд хатаў танцаваў народ. На Смаленшчыне — кадрылі, на Беларусі — лявоніху». I далей: «У... беларускай вёсцы пашчасціла нам убачыць, як танцуюць усе — ад малога да старога.
Пяці-шасцігадовыя дзеткі раз-пораз зыркалі на старэйшых і пакуль яшчэ няўклюдна паўтаралі за імі элементы шматфігурнага народнага танца. I старыя танцавалі — падкрэслена грацыёзна, асцярожна.
Ізноў такі каштоўны вопыт, што прафесіяналу толькі чэрпаць і чэрпаць нястомна. Шматфігурная кампазіцыя ў жывапісе ці ў скульптуры, масавая сцэна ў тэатры — вось дзе першапачаткова разварочваюцца, тут да іх і прыглядацца трэба!».
Яшчэ адзін беларускі штрых у творчай і жыццёвай біяграфіі Сяргея Канёнкава — праца скульптара над партрэтам беларускага батаніка Васіля
Феафілавіча Купрэвіча. Вось апісанне гэтай работы, выкананай у 1967 годзе (а Сяргею Цімафеевічу было тады ўжо 93 гады!): «Скульптар увёў у кампазіцыю партрэта выказванні Купрэвіча пра праблему стварэння чалавечага арганізма і тайну жыцця і смерці... выразаўшы іх у дрэве і своеасабліва абраміўшы імі выяву вучонага». Два варыянты партрэта Купрэвіча — гіпсавы і з дрэва — знаходзяцца ў Смаленскім музеі мастацтваў імя С. Ц. Канёнкава.
Але чаму менавіта Купрэвіч захапіў Канёнкава? Адказ—-у навуковай біяграфіі Васіля Феафілавіча. Энцыклапедыі даволі суха тлумачаць яе. Большай часткаю перадаюць спіс пасад, якія ён займаў у розны час. Сярод іншых — і пасада прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі (на працягу 17 гадоў! Да самай смерці). Быў Купрэвіч і дырэктарам Батанічнага інстытута AH СССР. Што ж да навуковых абсягаў, то энцыклапедыя гаворыць пра гэта так: «Аўтар прац па фізіялогіі хворай расліны, сістэматыцы грыбоў, глебавай энзімалогіі. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і прапанаваў гіпотэзу аб прагрэсіўным скарачэнні і спецыялізацыі ферментнага апарата паразітных грыбоў у працэсе іх эвалюцыі. Упершыню даказаў, што расліны могуць засвойваць для фотасінтэзу вуглекіслату, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы. Адкрыў пазаклетачныя ферменты, якія выдзяляюцца кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, і гэтым даказаў магчымасць гетэратрофнага жыўлення вышэйшых раслін у прыродных умовах. Абгрунтаваў магчымасць выкарыстаць актыўнасць глебавых ферментаў як паказчык біялагічнай актыўнасці глебы».
Ужо ў час працы над скульптурным партрэтам Купрэвіча мастак шукаў усё, што было звязана з вучоным, што пралівала святло на яго працу. Першаштуршок для Канёнкава, каб звярнуцца да вобраза Купрэвіча, становіцца вядомым, калі зазірнеш ва ўспаміны сына скульптара — Кірылы Сяргеевіча. Вось што ён піша: «Бацька вельмі цікавіўся ўсім, што датычыцца пытанняў прадаўжэння
жыцця, выпадкамі доўгажыхарства. Я падбіраў яму розныя матэрыялы з гэтай вобласці. Аднойчы я прынёс яму артыкул пра акадэміка В. Ф. Купрэвіча, надрукаваны ў часопісе «Техннка — молодежн». Гэты выдатны вучоны думае гэтаксама, як і бацька: закона смерці ў прыродзе не існуе. Чалавек падобны рацэ. Гэтак жа, як вада ў рацэ мяняецца, а рака застаецца, так і клетачкі чалавечага арганізма адміраюць і адраджаюцца зноўку, не змяняючы арганізма ў цэлым. Смерць — гэта ненармальнасць, хвароба, з якой можна і неабходна змагацца. Калі яна з’яўляецца вынікам змянення ў генах, трэба выпраўляць гены. Трэба працаваць над гэтай праблемай, і вынік будзе дасягнуты».
Бацька і сын Канёнкавы чыталі літаральна ўсё, што можна было адшукаць пра Купрэвіча, нават праглядалі некаторыя з яго прац.
Сяргей Цімафеевіч стараўся ўявіць сабе Купрэвіча і зрабіў партрэт гэтага вучонага, імя якога (Канёнкаў не сумняваўся ў гэтым) павінна заняць дастойнае, ганаровае месца сярод лепшых вучоных чалавецтва.
Беларусь і Канёнкаў... Усе нітачкі-повязі вядомага скульптара з нашай старонкай яшчэ не адкрыты. Наперадзе — удумлівы пошук, высвятленне многіх і многіх акалічнасцей. Відаць, часта Ка-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Аранжэрэя.
Зашклёнае памяшканне для вырошчвання, а таксама зімоўкі паўднёвых раслін. На Беларусі вядомы з XVII ст. Вырашаліся як архітэктурныя збудаванні паркавага тыпу або будаваліся ў адзіным комплексе з сядзібным домам
нёнкаў слаў лісты на Беларусь, бо жыў Сяргей Цімафеевіч дзейсна, энергічна.
I напрыканцы давайце зазірнём у першую манаграфію пра Канёнкава (Пецярбург, «Светозар», 1920) Сяргея Глаголя: «Канёнкаў родам з старадаўняй зямлі крывічоў, дзе здаўна «грязн смоленскме невылазные п леса брянскне дремучне», дзе жывуць «лесовмкн, спокойно сосредоточенные людн, точно знаюіцне какую-то тайну...»
Пра нашу ж, крывіцкую старонку!
«УСЁ Ў КРАЮ ТЫМ СЭРЦУ МІЛА„ »
Увесь яе жыццёвы і творчы шлях — гісторыя, вартая рамана. Першыя вершы Канстанцыі Буйло былі надрукаваны ў 1909 годзе ў газеце «Наша ніва». У 1914 годзе выйшла першая кніга «Курганная кветка», адрэдагаваная Янкам Купалам. 3 1923 года жыла ў Маскве, была хатняй гаспадыняй. Памерла ў 1986 годзе. Як быццам, нічога звышардынарнага. Калі б не паэзія, якая — лёс яе, жыццё яе, бяда і радасць яе. Жыць у Маскве — і бачыць у снах Беларусь, жыць у Маскве — і не забыцца на роднае слова... Мусіць, адны лекі даюць падставы на такую трываласць — любоў да роднага краю. Вось і верш яе з той першай кнігі:
Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Радкі гэтыя вядомы ўсім. У вершы тым, што даў нараджэнне песні, ёсць і такія словы:
Усё ў краю тым сэрцу міла, Бо я люблю край родны мой, Дзе з шчасцем першым я спазналася I з гора першаю слязой.
У жыцці, характары, творчасці Канстанцыі Буйло заўжды выразна выяўлялася суперажыванне з людзьмі, з народам. Таму, мажліва, гэтак цёпла і ставілася Канстанцыя Антонаўна да кожнага са сваіх знаёмых.
Канстанцыя Буйло
У першым томе біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» ў артыкуле пра К. Буйло чытаем: «Сябравала з У. Луцэвіч, перапісвалася з ёю». Факт вядомы. Увогуле, дзякуючы руплівай даследчыцкай працы Дзіяны Цімафееўны Чаркасавай, многія акалічнасці жыцця К. Буйло, яе повязяў з Беларуссю добра вядомыя сёння. Адно шкада, што ўсяго адну кніжку маем мы пра славутую паэтку, якая ў іншай літаратуры была б нацыянальнай легендай. I зноў жа — кніга гэтая належыць пяру Дзіяны Цімафееўны Чаркасавай («Люблю», Мінск, 1978).
Але нідзе не згадваецца імя Анастасіі Пятроўны Дзятлоўскай. Вось і давайце зробім невялжі экскурс па старонках лістоў і паштовак, што былі адрасаваны Канстанцыі Буйло сваёй мінскай карэспандэнтцы, сяброўцы. Зараз уся гэтая карэспандэнцыя захоўваецца ў сыноў Анастасіі Пятроўны — вучоных-фізікаў Леаніда і Уладзіміра Пікулікаў.
Відавочна, што з Канстанцыяй Антонаўнай Дзятлоўская пазнаёмілася ў час вайны, калі знаходзілася ў Маскве ў эвакуацыі як работнік беларускага ўрада. Пазнаёмілася, дзякуючы Уладзіславе Францаўне. А як вярнуліся на вызваленую Беларусь, у Мінск, пачалося актыўнае ліставанне.
Анастасія Дзятлоўская — карэспандэнт К. Буйло
Пра што сведчаць многія і многія лісты? Безумоўна, калі б можна было прачытаць пісьмы ад Анастасіі Пятроўны, карціна атрымалася б больш поўная. I ўсё ж... У меншай ступені Канстанцыя Антонаўна вядзе размову пра мову, пра творчыя клопаты. Піша ў асноўным пра жыццё, побыт. Часта Канстанцыя Буйло пісала пра адносіны з дзецьмі, нявесткамі. I ў яе — паэткі вялікага гарту — усё як у звычайных смяротных: «Сейчас у меня часто бывает мой чудесный, краснвый, умный внук. Он проходнт практнку в нн-те Курчатова, a теперь оставлен здесь на год для работы над темой, заданной Н-том на предмет заіцнты днплома. С отцом — да u co мной он встречается как прнветлнвый гость. Конечно — он не прнвык к нам м это понятно. Он уже получнл предложенне после заіцмты днплома — остаться в аспнрантуре прн том же н-те. Это огромный успех. С ннм на практнку прмезжала н девушка, которая является его невестой. Но ее не оставшш — она уехала обратно. A невесткн нашн егце, ко всему прочему, н ревнуют нашйх сыновей к нам. В этом тоже прнчмна всякмх осложненмй...» (гэта з ліста ад 20 красавіка 1964 года). Ёсць і яшчэ больш горкія, больш балючыя
Анастасія Дзятлоўская і Уладзіслава Францаўна Луцэвіч
старонкі-прызнанні. Ды такое, відаць, няпростае і нялёгкае жыццё. I ў Канстанцыі Антонаўны, і ў Анастасіі Пятроўны. Мабыць, цяжкасці, здольнасці суперажываць, адгукацца на боль, здавалася б, чужога чалавека,— якраз гэта аб’яднала паэтку з Дзятлоўскай.
Трымаю ў руках лісты, пазначаныя 1945 годам. Толькі закончылася вайна. Дзятлоўская ўжо ў Мінску, працуе ў беларускім урадзе. Канстанцыя Буйло піша сваёй сяброўцы: «Родненькая мая Настачка! Вось давялося звярнуцца да цябе як да афіцыйнага ліца. Пасылаю табе вось лісты, адрасаваныя розным установам, ад якіх маёр Безін, узяўшы да сябе беларускага хлапчука, не раз звяртаўся, і ні разу не атрымаў адказу. Было б добра — каб яны пашлі з Вашымі даручэннямі даць патрэбныя пасведчанні — без чаго хлапчук не можа ні атрымаць прадуктовыя карткі, ні паступіць у школу. Маёр Безін быў у мяне з гэтым хлапчуком. Разумны, скромны, але з цвёрдым характарам узрослага чалавека — і ўсё ж такі з выдатнымі праявамі нашага беларускага адбітнага зусім характару —
трохі сумнага, трохі лагоднага— гэты хлапчук зрабіў вялікае ўражанне. Таму і прашу цябе, Настачка, зрабіць так, каб ён найхутчэй атрымаў патрэбныя яму дакументы, a то і весці, дзе яго маці. Думаю, што ты зробіш што трэба. Прашу цябе напісаць мне найхутчэй. Ён будзе прыходзіць да мяне наведвацца, які будзе адказ...»
Канстанцыі Антонаўне баліць за ўсіх. Душа прымушае яе трывожыцца, непакоіцца і за незнаёмага хлопчыка. У тым жа лісце Буйло цікавіцца, як там маецца Уладзіслава Францаўна. I пісьмо заканчвае наступным чынам: «...Як вы там жывяце? Даўно ад вас няма нічога. He зусім добра памятаю адрас Алесі (маецца на ўвазе Алеся Александровіч.— A. К.). Толькі абавязкова напішы мне найхутчэй усё аб сабе, Алесі, Владцы. Сумна мне тут без вас...»
Анастасія Пятроўна адгукалася на ўсе просьбы, запыты Канстанцыі Буйло. Хадзіла па яе пытаннях у Саюз пісьменнікаў, у Літфонд. Ёсць нават заявы Канстанцыі Антонаўны з просьбай перадаць ці то пуцёўку, ці то членскі білет праз Анастасію Пятроўну.
Дзятлоўская садзейнічала і атрыманню Канстанцыяй Антонаўнай пенсіі. Пра гэта можна меркаваць з ліста паэткі ад 10 ліпеня 1961 года: «Дорогая моя Настенька! Сегодня получнла от Н. Г. Ткачева следуюгцее пмсьмо: «Для оформлення пенснонного дела вам необходнмо выслать в наш адрес следуюгцне документы:
1. Лнчный лнсток отдела кадров.
2. Автобмографню.
3. Справку о полученмн гонорара за последннй год, по месяцам.
4. Меднцннское заключенне...»
Я помню, что ты говормла мне, что нп справют о заработке, нн мед. свмдетельства не надо. Так лн это...» і далей — з таго ж ліста: «Уточнл, родная, что мне надо ему выслать».
А пасля, як атрымала пенсію, горача дзякавала Дзятлоўскай за падтрымку.
Адчуваецца, што свайго роду злучальным звяном у гэтых зносінах выступала Уладзіслава
Францаўна, удава Янкі Купалы. Вось вытрымка з ліста ад 20 красавіка 1959 года: «Два дня тому назад получмла пнсьмо от Владкл... Собнрается Владка в Москву после того, как ты вернешься домой нз Крыма. Может быть, это п хорошо, ей следует переменнть обстановку, немножко встряхнуться. Я помню, как сьезд пнсателей взбодрнл ее. Она чувствовала себя лучше. Вчера мы с Борей езднлн в Крематорлй на могнлу Янкл. Поставллн цветы, от Владкл, чтобы могнла к 1 мая была нарядной. Сегодня подробно опнсала все Владке. Напнсала, что жду ее к себе, что пусть прлвезет все аналлзы н мы обратнмся к самым высоклм меднцннскнм светнлам — Лурье, Влноградову...»
I з ліста ў ліст—-самая высокая павага, любоў да Уладзіславы Францаўны. Жанчын гэтых — Буйло і цётку Уладзю —яднала, збліжала многае. I, канешне ж, даўняе знаёмства. Таму і зразумелыя наступныя словы ў лісце Буйло да Дзятлоўскай у красавіку 1959 года (нагадаем: незадоўга перад смерцю Уладкі, памерла ж яна ў 1960 годзе): «Очень хочу ее влдеть н сердце болнт за нее ужасно. Но что надо сделать, чтобы все было хорошо? Настулька моя хорошая, я ей не пншу, что получнла от тебя плсьмо — н о чем оно. Боюсь ревностл. Думаю, что лучше не говорнть ей, что я тебе пншу, a то скажет: «Ты всем пм-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Засценак. Тып сельскага паселішча на Беларусі ў XV— XX стст. Паводле «Уставы на валокі» 1557 г. ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на тры часткі, кожная з якіх мела свае межы (засценкі)
шешь одннаково» — как это было однажды. Я прннадлежу ей одной — так это быть должно. Слншком много вместе пережнто, слншком тесно переплелнсь нашн судьбы. Ее я люблю как мать, как сестру, как самого блнзкого мне человека. А теперь люблю в тысячу раз болыпе — такую слабенькую, беспомоіцную, м такую блнзкую мне, мою родную Владку... совсем не знаю, как н что делать, чтобы ей помочь. Уж там ты н Марля Борлсовна самые блнзкне ей людн, любнте ее, навеіцайте н берегнте за меня».
Балюча ўспрыняла Канстанцыя Атонаўна смерць цёткі Уладкі. I пра гэта ёсць у пісьмах да Дзятлоўскай.
3 цікавасцю чытаюцца тыя старонкі, дзе Канстанцыя Антонаўна піша пра сына Яўгена. Піша з высокім пачуццём матчынай радасці. 3 ліста ад 13 красавіка 1962 года: «С Женей очень дружлм. Он члтает мне свой труд о логлке. Я соблраюсь послать этот труд, когда он будет закончен, в одном экземпляре л Клрлллу Трофлмовлчу. Пусть познакомлтся, до чего додумался сын Констанцлл Буйло. А нового там много л важного также. Так говорят авторлтетные ллца... Одлн лз этлх томов лежлт у меня на столе с заглавлем: «Об основах матерлаллстлческой теорлл познанля. Путь от незнанля к знанлю». Посмотрлм, что выйдет лз этого. Женя говорлт, что этлм трудом хочет выполнлть завет отца. Отец говорлл сыну: «Человек, не знаюіцлй логлкл, не может быть культурным человеком». Так говорлл отец мальчлку, а теперь сын-мужчлна плшет большой труд о логлке. Н плшет уже давно. Работает он над нлм уже 20 лет...»
Анастасія Пятроўна Дзятлоўская памерла нашмат раней, чым яе старэйшая сяброўка. Канстанцыя Буйло выказала словы глыбокага жалю і спачування дзецям Анастасіі Пятроўны. Браты Пікулікі і сёння трымаюць у памяці вобраз вялікай беларускай паэткі, не абыходзяць увагай ніводную згадку пра яе ў друку. I ашчадна захоўваюць дзесяткі пісьмаў Канстанцыі Буйло, якая адрасавала свае гарачыя, цёплыя лісты іх высакароднай маці.
ІШЛІ ПАШТОУКІ 3 МІНСКА
Усё нішчыцца. Усё разбураецца. Многае, парушанае альбо проста згубленае, знікае бясследна. Як быццам і не было таго альбо іншага факта, як быццам не было многіх падзей, з’яў... Раскіданыя па ўсяму беламу свету кавалачкі, аскепкі беларускай памяці, сабраныя разам, маглі б шматаблічна прасвятліць велічнасць, неабсяжнасць беларускай культуры. Шкадую, што і з майго архіва, не толькі, відаць, з-за вандровак па свеце (чатыры гады — у Львове, амаль тры — у Туркменіі, болей як два гады — на Кубе), але і па ўласнай неахайнасці, неразваротлівасці, многае знікла таксама бясследна, або амаль бясследна, пакінуўшы зафіксаваныя памяццю, часам не зусім выразныя, штрышкі.
Мо, таму і спяшаюся зараз занатаваць, зафіксаваць на паперы многія і многія перапляценні, судакрананні з цікавымі, духоўна светлымі людзьмі, з тымі, хто і зараз застаецца для мяне асобай. Да каго і зараз стаўлюся як да настаўнікаў у жыцці, настаўнікаў беларушчыны.
Сяргей Новік-Пяюн... Быў час, калі пасля доўгага замоўчвання, імя гэтага чалавека загучала досыць шырока. Загучала на радыё, замільгацелі артыкулы ў газетах, часопісах. Раптоўна шматпакутны лёс вязня трох рэжымаў — за польскім часам, фашысцкага і сталінскага — зрабіўся актуальным, патрэбным, прабачце за жорсткасць, для мастацкага, публіцыстычнага ўвасаблення. А вось цяпер дык і маўчаць. Чаму маўчалі раней, да перабудовачных павеваў 1980-х, зразумела. А зараз... He ўсе з адраджэнскіх выданняў нават у 1996-м заўважылі 90-годдзе з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча. Маўчаць і архівісты, музейшчыкі за выключэннем хіба што толькі адной публікацыі ў «Літаратуры і мастацтве». А каб толькі ў агуле апісаць сабраныя Маладым Дзядком (адзін з паэтавых псеўданімаў) прыкметы беларушчыны, не хопіць і ладнага фаліянта.
Мне пашчасціла на знаёмства з Сяргеем Міхайлавічам. Таму ўжо і ў роскідзе маіх папер, ва ўлас-
Сяргей Новік-Пяюн
най бібліятэцы— прыкметы, сведчанні, адмеціны знаёмства і сяброўства з паэтам, яго лісты, паштоўкі, аўтографы, кнігі, фотаздымкі.
Першая з паштовак датавана 19 мая 1985 года. Даслаў яе Сяргей Міхайлавіч у канверце, хаця картачка «С праздннком Победы!» — са знакам паштовай аплаты. Відавочна, сталага веку пакутнік за беларускасць дзівіўся самой сітуацыі. Пачалася, ідзе перапіска з курсантам ваенна-палітычнага вучылішча (вучыўся я тады ў Львове на ваеннага журналіста). Мо, таму беларускую па зместу паштоўку і схаваў у канверт. А я, прызнацца, многага тады і не ведаў. Мяне ўразілі такт, паважлівае стаўленне: «Глыбокапаважаны Алесь Мікалаевіч! Віншую Вас з 40-годдзем Перамогі, зычу добрага здароўя і ўсяго найлепшага. 3 сардэчным прывітаннем, пашанай і ўдзячнасцю Сяргей Новік-Пяюн...»
Першаштуршком жа сталася яго, Сяргея Міхайлавіча, кніга. Бываючы на вакацыях, я ў Мінску, Мар’інай Горцы, Пухавічах завітваў у кнігарні, набіраў беларускіх кніг і вёз у Львоў. Таму заўсёды цяжкім быў мой чамадан. 3 тых кніг, што з’ездзілі са мною ў Львоў,— кнігі Максіма Гарэцкага, Міхася Тычыны, Рыгора Барадуліна, першыя кнігі паэтак Марыі Баравік, Людмілы Паўлікавай...
Усе іх я прачытаў ад першай да апошняй старонкі. I пісаў няўдалыя, слабыя рэцэнзіі. Дасылаў іх у «Настаўніцкую газету», «Літаратуру і мастацтва», «Чырвоную змену». Надрукавалі толькі адну. Тоесёе падправіўшы, Раіса Баравікова (была тады літкансультантам) змясціла мой водгук на зборнік вершаў Людмілы Паўлікавай у «Чырвонай змене». А ў Львове пісаў пра кнігі беларускіх аўтараў паруску — для вучылішчнай шматтыражкі «Полнтработннк». Нататку сваю пра кнігу вершаў Сяргея Новіка-Пяюна «Беспрецедентная лнрнка» надрукаваў у ёй 27 кастрычніка 1984 года. Тут варта, відаць, нагадаць, чаму такі загаловак быў выбраны для рэцэнзіі. У кнізе «Заўсёды з песняй» асобна былі прадстаўлены вершы, створаныя НовікамПяюном у Калдычэўскім фашысцкім канцлагеры. Тыя вершы, што, падобна «Маабіцкаму сшытку» Мусы Джаліля, былі выпакутаваны, з’явіліся водгукам на ўбачаныя, перанесеныя, адчутыя душой, сэрцам і целам жахі і здзекі.
Як водгук надрукавалі, выразку з «Полнтработннка» я адразу адправіў Сяргею Міхайлавічу. А ўжо, калі закончыў вучылішча, у ліпені 1985 года наведаўся да паэта, на вуліцу Купрыянава. Мяне ўразіў сціплы быт. Хворы паэт (тады ўжо амаль 79-гадовы!) атрымліваў невялікую пенсію. У падарунак Новіку-Пяюну я прынёс кнігу «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі. Па-украінску. Здаецца, томік з львоўскага «Каменяра». I якое ж было маё здзіўленне, калі расчулены Сяргей Міхайлавіч пачаў чытаць вялікую, высокую паэзію на мове арыгінала. Прагаварылі мы тады з раніцы да вечара. Без абеда, без кавы і гарбаты. У гэтай размове ў болыпай ступені захапіла, уразіла адно: тады не дужа многа я ведаў пра лагерную эпоху, пра тое, * якая моцная праекцыя ішла ад яе на сучаснасць (а мо, і зараз ідзе, калі пачытаць некаторыя, у прыватнасці, беларускія газеты). У паэта была вялікая бібліятэка, архівы, стосы папак, канвертаў, сшыткаў. Сяргей Міхайлавіч расказваў і расказваў, паказваў перапіску з Забэйдам-Суміцкім, мы слухалі спевы Данчыка. Сяргей Міхайлавіч і сам
спяваў—«Зорачкі», «Над Шчарай», нешта яшчэ. Перада мною адкрывалася Беларусь.
«Дарагі Алесь! Віншую Вас з святам Вялікага Кастрычніка, зычу добрага здароўя і выдатных поспехаў у творчасці. 3 сардэчным прывітаннем і пашанай Сяргей Новік-Пяюн. г. Мінск. 4.XI.1985 г. Р. S. Працягваю хварэць, лечаць маю нагу, а калі ачуняю — невядома». Якім святам быў дзень 7 лістапада для Новіка-Пяюна можна толькі здагадвацца. Але Сяргей Міхайлавіч і гэтай нагоды не абмінаў, каб павіншаваць, нагадаць, што помніць.
У верасні я надрукаваў у газеце «За Роднну» артыкул пра паэта-пакутніка — «Он н в застенках стнхн пнсал». Артыкул з некаторымі праўкамі надрукавала газета Туркестанскай ваеннай акругі «Фрунзевец», тая, з каторай у час Вялікай Айчыннай вайны актыўна супрацоўнічаў Якуб Колас. На жаль, пра выпрабаванні сталінскім лагерам тады, у 1985-м, нічога я яшчэ не напісаў. Ці правільней — пільная звышцэнзура не дала напісаць.
3 паштовак, датаваных 1985-м, віншаванне з Новым годам. Тут ужо і падрабязнасці, пераднавагодні горкі настрой Сяргея Міхайлавіча: «...Мяне з бальніцы выпісалі па маёй просьбе, лекары лечаць дома. Дагэтуль не магу ачуняць як след. Ваш ліст толькі адзін мне прынесла піянерка, рэшту, як мне паведамілі па тэлефоне, «выкінулі» бо я быў выпісаны. 3 сардэчным прывітаннем Сяргей Новік-Пяюн...» Якім жорсткім можа быць свет. I нават да тых людзей, якім грамадства абавязана. Наступная паштоўка — ад месяца лютага 1986-га. Віншаванне з Днём Савецкай Арміі. Красавіцкая паштоўка 1987-га — віншаванне з Першамаем. На пераднавагодняй картачцы 1987 года ўказаны ўжо не адрас вайсковай часці, а мой хатні адрас — Ашхабад, вуліца Атабаева, д. 8 «В». Кайгысыз Атабаеў—«туркменскі Чарвякоў», таксама ахвяра ненавіснага сталінскага часу.
Шэсць паштовак, надпісаных прыгожым драбнюткім почыркам. Шэсць прывітанняў з Радзімы, з роднай беларускай стараны. Налічыў, дваццаць чатыры сказы на прыгожай, мілагучнай мове. A
для мяне яны што вялізныя, бясконцыя раманы. Пра Новіка-Пяюна. Пра пакутніка-адзінку і пакутніцу-краіну.
Ведаю, у Сяргея Міхайлавіча шмат было карэспандэнтаў. Сабраць бы ўсю яго эпісталярыю і выдаць кніжачкай. Упэўнены, з пісьмаў, цёплых вітанняў, няхай сабе і выбарачна, магла б атрымацца выключная школка любові да роднай мовы, да Беларусі.
«КАЛІ ХОЧАШ
ПРАЎДЗІВА ТЫ ЖЫЦЬ„.»
Імя Яраслава Пархуты беларускаму чытачу добра знаёмае. Доўгія гады яго працы і жыцця аддадзены журналістыцы. Многа гадоў працаваў у «Вожыку», дзе Яраслаў Сільвестравіч загадваў аддзелам фельетонаў. Але ж ёсць у гэтага пісьменніка (дарэчы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь) і іншая вядомасць. Яраслаў Пархута —адзін з самых руплівых літаратараў-краязнаўцаў нашай Бацькаўшчыны. Перш чым нешта расказваць надалей, давайце паспрабуем разабрацца ў двух тлумачэннях-вымярэннях. Па-першае, што ж гэта такое — краязнаўства і які ён «звер» — краязнаўца. Думаю, што супынак на тое не лішні.
Зазірнём напачатку ў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы»: «Краязнавец — знаўца, ...спецыяліст па краязнаўству; знаўца якога-небудзь краю». «Краязнаўства, ...Вывучэнне геаграфіі, гісторыі, эканомікі, культуры пэўнай мясцовасці насельніцтвам, для якога гэта тэрыторыя з’яўляецца родным краем». I быццам зразумела ўсё, але і яснасці разам з гэтым... ніякай.
Ніводзін слоўнік не можа ўмясціць усе фарбы, усю шматграннасць слова. Як і энцыклапедыя, дзе краязнаўства ёсць усяго толькі «вывучэнне nayHaft тэрыторыі, раёна, горада, вёскі ці іншай рэгіянальнай адзінкі пераважна мясцовымі аматарамі». I далей: «Краязнаўства бывае комплекснае,
калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі, і галіновае — гістарычнае, прыродазнаўчае, Дрхеалагічнае, этнаграфічнае, геаграфічнае, літаратуразнаўчае, мастацтвазнаўчае і інш. Развіццё краязнаўства звязана з аховай помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры, прыроды. Асноўныя метады краязнаўства — збіранне на месцах знаходжання старажытных паселішчаў, гарадзішчаў, замчышчаў, могільнікаў пад’ёмных матэрыялаў, рэчавых помнікаў і іх апісанняў, выяўленне дакументаў».
Камусьці, мо, і падасца вычарпальным гэтае энцыклапедычнае вымярэнне. Але ж агледзьцеся наўкола, задумайцеся: няўжо край наш, боль за яго, любоў да яго, апантанае памкненне быць дасведчанымі ўсяго толькі «вывучэнне пэўнай тэрыторыі»?.. Таму і мала, зусім нічога, калі гаварыць пра Яраслава Пархуту — краязнаўца ці то краязнавец. Дык будзем жа лічыць, што, назваўшы літаратурную прафесію, жыццёвы выбар Яраслава Сільвестравіча, усё ж мы адолеем растлумачыць увесь сэнс клопатаў літаратара-краязнаўца толькі на працягу ўсяго расповеду пра чалавека з балючым сэрцам і трапяткою душой.
У Пархуты была адмысловая «творчая лабараторыя краязнаўца». Бярэ чалавек у рукі кавеньку ды і — пешшу, нагамі сваімі вымярае, адпісвае вёрсты. А вочы ды слых, чуйная душа тым часам занатоўваюць старонкі будучых кніг. Тыя старонкі, адкрываючы каторыя, будзе пасля перажываць, пакутаваць, разважаць з трывогай малады і сталы чытач.
Да адной з сваіх апошніх кніг— «Жальба жытняга коласа» — Яраслаў Пархута ўзяў у якасці эпіграфа такія вось радкі Максіма Багдановіча:
Ёсць адна толькі мудрасць жыцця, і яе я шаную:
Вось што кажа яна:
Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую, Але толькі да дна.
Карцела спытаць у Яраслава Сільвестравіча пра тое, што ж ён укладвае ў гэтыя словы, які сэнс за багдановічаўскім трапяткім: «Калі хочаш праў-
Яраслаў Пархута
дзіва ты жыць...». I ўсё ж не спытаў. Неяк няёмка прамалінейна, па-лабавому корпацца ў таемным. Вось жа і ў самога пісьменніка пры найвялікшым яго жаданні адкрыць, спазнаць як мага больш трывала вызначаецца пачуццё такту, павагі да субяседніка ці то да героя. Ніякай табе журналісцкай напорыстасці. У знаёмстве з вясковымі дзядулямі і бабулямі, дзядзькамі і цёткамі гэта наўрад ці і дапамагло б. Тут трэба спакваля пачынаць бяседу, паспрабаваць у іх скуру ўлезці, тады толькі і выйдзеш на шчырую, адкрытую размову.
I атрымліваецца... Іначай, пэўна, не было б унікальнай па праніклівасці ў чалавечае гора аповесці «Адзінец» пра палескага рабінзона. Твор гэты — пра Івана Васільевіча Бушылу. Асоба вядомая. У 1990 годзе пра гэтага ляснога чалавека, уцекача ад сталінскіх памагатых, напісалі ці не сотні выданняў. Здавалася б, што тут здолееш яшчэ сказаць. Ды Яраслаў Пархута, інтрыгуючы, вывеў у першых радках твора: «На пачатку 1990 года тэлеграфнае агенцтва Беларусі распаўсюдзіла паве-
дамленне: «Перавысіў рэкорд вядомага Рабінзона Круза жыхар вёскі Бастынь Лунінецкага раёна Іван Васільевіч Бушыла. Гэтымі днямі ён паявіўся ў роднай вёсцы пасля 42-гадовага пражывання ў глухім лесе ў поўнай адзіноце...» На Палессе кінуліся газетчыкі ўсіх рангаў, радыёрэпарцёры, фотакоры, тэлежурналісты. Нараджалася сенсацыя года...
Што здарылася на самай справе? Чаму чалавек аказаўся адарваным ад людзей? Як змог пражыць столькі самотнікам у лясной глухамані. Хто лепш і праўдзіва раскажа пра гэта, пра той час? Ён сам? Дакументы? Нехта іншы?
Аб гэтым і аповесць...
I Яраслаў Пархута, даўшы Бушылу права расказаць самому ўсё як было, здолеў захапіць чытача, здолеў прыцягнуць пільную ўвагу да вострага на працягу многіх дзесяцігоддзяў усебеларускага болю. Да таго часу, калі жылі і вёска і горад у вялікім страху: «А ці ж абімне іх хату хапун?»
Да месца ў аповесці дакументальныя сведчанні:,яны ўзяты пісьменнікам з расповедаў землякоў Бушылы, з мясцовай газеты і нават з выступлення бастынскай сялянкі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Часам дакументальныя сведчанні — яскравае пацвярджэнне развагаў самога Бушылы. Часам яны ўступаюць у спрэчку, тым самым ствараючы кантраст, абвастраючы тагачасную рэчаіснасць. Але ад гэтага твор толькі выйграе, робіцца больш цікавым.
Аповесць «Адзінец» — як бы вяршыня, да каторай пісьменнік прыйшоў праз дзесяткі і сотні сустрэч з землякамі, праз многія вёрсты вандровак. Ды і яны — вандроўкі — з нечага ж пачаліся...
Вось што расказваў пра пачатак сам Яраслаў Пархута:
— Ёсць выразная руская прымаўка: «Не было бы счастья — да несчастье помогло». Так і са мною здарылася. Праўда, тут трэба пачаць здалёк. 3 маіх журналісцкіх гадоў. Дзе я толькі не працаваў. У раённых газетах, на тэлебачанні, у абласной газеце. У «Сталннской молодежн». Нават у ваеннай
акруговай. «Суворовскнй натаск» называлася. У Хабараўску.
Журналістыка, заўважу, дала вельмі шмат. Нібы нюх для арыентацыі з’явіўся ў мяне. Дастаткова чалавеку два-тры словы сказаць — я ўжо магу шмат што ўявіць, стварыць і яго партрэт, і карціну пэўнай дзеі. Паралельна займаўся і літаратурай. Пісаў казкі, лірычныя навелы. Выходзілі яны і ў перакладзе на рускую мову. Але ж была і праца ў аддзеле фельетонаў часопіса «Вожык». Перагрузкі здараліся неймаверныя. Кожная тэма праходзіла праз сэрца.
На рабоце і хапіў мяне інсульт. Страціў зрок, адняло мову, паралізавала. Ледзьве ачуняў... Словам, у бальніцы ў мяне хапіла часу падумаць. Задаўся пытаннем: «усё, што раблю,— каму гэта трэба?» Людзям, якія станавіліся ў цэнтры таго ці іншага пытання? Наўрад ці. Поўнай справядлівасці рэдка можна было дамагчыся і праз фельетон, нават у «Вожыку». Хутчэй наша праца была падначалена аднаму: каб як не пакрыўдзіць чынуш. Каб больш лісліва задаць адно толькі пытанне: «Что угодно, господа?» Я ж і тады не мог мірыцца з дурнотай, фальшу. Непакоіла ўсё гэта, раздвойвалася душа.
На бальнічным ложку і задаўся пытаннем: «А што ты мог бы зрабіць за гэтыя страчаныя гады?..»
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Варыўня, стопка, істопка. Тып старадаўняй гаспадарчай пабудовы для захавання гародніны, садавіны, малака, часам і гаспадарчых прылад. На Беларусі вядомы з XVII ст.
Тым болып што Беларусь я ведаў не звонку. Шмат да гэтага паездзіў, ведаў трагедыю Бацькаўшчыны, нашага народа. Калі падумаў, то наважыўся — зраблю серыю кніжак пра Беларусь. Так нарадзілася першая вандроўная «манаграфія» — «Жаваранак над полем».
Героямі першай краязнаўчай кніжкі Яраслава Пархуты сталі славутыя нашы землякі. Нічога незвычайнага ў гэтым па сённяшнім часе няма. Але ж то была другая палова сямідзесятых. А ў героі кнігі пісьменнік, побач з Лепяшынскім, абраў Багрыма і Скарыну, Бялыніцкага-Бірулю і Багушэвіча, Ажэшку і Міцкевіча, Каліноўскага і Касцюшку... Да таго ж расказаў Пархута пра гэтых людзей неяк нязвыкла. Больш — скарыстоўваючы свае ўласныя ўражанні ад сустрэчы з мясцінамі, што падарылі свету, Беларусі славутых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, барацьбітоў за волю народа. А выдаўцы патрабавалі іншага. У «Мастацкай літаратуры», дзе кніга праляжала сем гадоў, настойліва параілі: «Увядзіце ў нарыс новыя архіўныя матэрыялы пра Дзяржынскага...» Былі і іншыя парады...
— Хацелі зламаць, паставіць на калені,— гаворыць Яраслаў Сільвестравіч,—I дастаткова было мне з нечым пагадзіцца — як надалей пайшоў бы «плясать» пад дудку рэдактараў.
Кніга ўсё ж такі пабачыла свет. Але ў другім выдавецтве — ва «Ураджаі». Вопыт працы над першай краязнаўчай кніжкай, ды і вопыт яе выдання акрэслілі перспектыву. 3 першай кнігай Яраслаў Пархута адчуў, што знайшоў сябе. Хаця ж галоўнае яшчэ было наперадзе. Спакваля сфарміравалася ўпэўненасць, што шлях абраны правільны. Вядома ж, архівы, бібліятэкі, сталічныя музеі — багатыя скарбонкі памяці. Але ж, лічыў Яраслаў Сільвестравіч, тое, што ў архівах, не прападзе, не згубіцца, яно ўжо зафіксавана, а магчыма, і некім выкарыстана для тае ці іншай публікацыі. Пархута — шукальнік і збіральнік жывой памяці. Яна далёка не заўсёды перадаецца з пакалення ў пакаленне. Часцей — назаўсёды губляец-
ца. Паспець запісаць, сустрэцца з людзьмі — вось галоўныя клопаты.
— Ужо зараз для мяне гэта сталася і літаратурным, і жыццёвым стылем. Рукзак за плечы — і пайшоў выхаджваць свае кніжкі. Вось на «Зямлю бацькоў нашых» пайшло пяць гадоў,— гаварыў Яраслаў Сільвестравіч.
Пісьменнік вырашыў расказаць пра самыя-самыя мясціны Беларусі. Пра самае вялікае возера, пра самую доўгую раку... I хіба можна было расказаць пра гэтыя геаграфічныя кропкі, скарыстоўваючы толькі вядомае? Пархута ж вывучаў мясцовасць, гутарыў з людзьмі, адкрываў новыя легенды, даваў тлумачэйне назвам так, быццам сама зямля гутарыла з чытачом са старонак ягоных кніг.
Такі вось ён — пісьменнік, які ў палюддзі збіраў свае кніжкі, дапамагаў беларусам адолець дарогу вяртання да Беларусі.
ПА ДАРОЗЕ Ў ХРАМ ГІСТОРЫІ
У такое — у смерць Міхася Ткачова — адразу і не паверыш. Ды перад вачыма людскі натоўп, што павольна плыве ўсё далей і далей ад Дома літаратара. Пад нагамі — чырвоныя гваздзікі. А наперадзе натоўпа бы карабель над блакітнымі хвалямі — труна з... Вось і не сказаць, што з яго целам... Як і не паверыць у смерць... А следам — вянкі, вянкі, разгубленыя твары родных, блізкіх, сяброў, знаёмых, паплечнікаў, калег-гісторыкаў, пісьменнікаў, мастакоў...
Ідучы за натоўпам, пачуў словы, якія, відаць, мог бы сказаць і не адзін чалавек: «Нацыя згубіла адну са сваіх вялікіх галоў... Нацыя апусцілася на прыступку ніжэй...»
Кім быў і ўсё ж яшчэ будзе Міхась Ткачоў для Беларусі і для беларускага народа?.. На гэтае пытанне адкажа яго Вялікасць Час. Але і сёння нам ужо вядома, што гісторык Міхась Ткачоў абудзіў гістарычнае сумленне, нацыянальную свядомасць
тысяй і тысяч беларусаў. Вядома ж, наробак археолага не вызначаецца цэлай бібліятэкай кніг. Справа ўся ў тым, што кожны з напісаных Міхасём Ткачовым радкоў працаваў і будзе працаваць на клопат сцвярджэння Беларускай дзяржаўнасці.
Найадукаванейшы з сучасных даследчыкаў гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Міхась Ткачоў толькі падыходзіў да тае часіны, калі яго навуковая і грамадзянская сталасць пачалі адкрывацца шырокаму колу людзей. Тых людзей, якія раней нават і не задумваліся над сваімі гістарычнымі вытокамі. У друку ўсё часцей і часцей пачалі з’яўляцца яго публікацыі. У публіцыстычна-асветніцкім зборніку «3 гісторыяй на «Вы», што пабачыў свет у «Мастацкай літаратуры», адразу два артыкулы Міхася Аляксандравіча: «Пісьменнікі, гісторыя і «рэвізоры» і «Нацыянальныя сімвалы: народ і гісторыя». У апошнім з іх ёсць і такія словы: «...на зломе гісторыі, у момант нацыянальна-духоўнага ўздыму, перад народам, перад новымі пакаленнямі нацыі паўстае заканамернае пытанне: «Хто мы?» I тады ў думках мы вяртаемся ў глыбіню роднай гісторыі і прыходзім на выратавальны бераг гэтай вялікай невычарпальнай ракі. Тут мы шукаем адказы на свае пакутлівыя пытанні». Спяшаючыся — знайсці адказы. Міхась Аляксандравіч спяшаўся як мага болей расказаць з вядомага яму. Вось толькі ў адзін 1992 год у кнігарні прыйшлі і зніклі ў імгненне вока яго кнігі «Замкі і людзі», «Вялікае мастацтва артылерыі» (сумесна з А. Бельскім), «Старажытны Мсціслаў» (сумесна з другім рупліўцам на ніве гісторыі — Алегам Трусавым)... I ўсё гэта пры тым, што Міхася Ткачова прызначылі галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». А яшчэ ж і час, і сілы, і нервы забіралі клопаты старшыні Беларускай сацыял-дэмакратЫчнай грамады...
Жыццё няўмольнае. Няма ў яго ні кроплі літасці і да тых, хто крочыць наперадзе. Але ж... Галоўнае... што змяніліся часы... I ў памяці народа такім, як Міхась Ткачоў, месца ёсць назаўжды... I ніводная чорная, пачварная сіла не адолее павярнуць гісторыю. I аб гэтым зусім яшчэ нядаўна ў прадмове
да кнігі выдатнага гісторыка Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь» сам Міхась Ткачоў напісаў вось што: «...Рух думкі, рух гісторыі запыніць навек яшчэ нікому і ніколі не ўдавалася. Рух гэты можна запаволіць, людзей можна застрашыць, але аб’ектыўныя законы гістарычнага развіцця, дыялектыка жыцця возьмуць сваё рана ці позна. I гэты час настаў!»
«ПРА КВЕТКІ,
ПРА ЧЫСТАЕ НЕБА.»
У той частцы маёй бібліятэкі, што прысвечана беларуска-інтэрнацянальным сувязям, яго кнігі месцяцца на асобнай палічцы. Тут сабраны выданні, якія дапамагаюць дакрануцца да дзвюх старонак майго жыцця, да лёсу двух народаў... I абедзве старонкі дарагія мне амаль што ў роўнай ступені — і Беларусь, і Туркменія... Першая —за падараванае жыццё, за родную мову... Туркменія ж— за гасцінны прытулак, за сяброў, знойдзеных тут... Але ж гаворка не пра тое. Словам, ёсць на гэтай палічцы некалькі кніг, падараваных народным пісьменнікам Туркменістана Каюмам Тангрыкуліевым. А сяброўства наша пачалося з... Беларусі. Збіраў у гой час матэрыялы пра пераклады беларускай паэзіі на туркменскую мову. Параілі пацікавіцца ў Каюма Тангрыкуліева.
— Звяртайся проста.... He саромейся. Моладзь ён любіць,— параіў тагачасны дырэктар выдавецтва «Магарыф» Нарклыч Атаеў.
I вось я ў пакоі галоўнага рэдактара часопіса «Корпе» («Малыш»). Выходзіла выданне для дашкольнікаў і дзяцей малодшых класаў. На дзвюх мовах —рускай і туркменскай.
— Пытаешся, каго друкавалі з беларусаў?.. Ну, безумоўна, Васіля Вітку... Зараз рыхтуем беларускі нумар — будзе і Агняцвет у ім, і дзіцячая проза Васіля Хомчанкі, ды і шмат яшчэ чаго... У «Пяонере» (туркменскі часопіс для школьнікаў.— A. К.) бачыў вершы Міколы Чарняўскага, апавя-
данні Васіля Ткачова... У часопісе працуе адказным сакратаром Пірнепес Авезліеў — добры сябар Беларусі. Пірнепес і гасцяваў у вас колькі разоў. I пісаў у сваіх вершах не раз пра Беларусь, пра сінявокую Нарач... Казаў, што ёсць задума напісаць асобную вершаваную кнігу пра Беларусь.
Падчас першай сустрэчы Каюм-ага расказаў болей пра іншых, чым пра сябе. Самога ж пісьменніка мне прадставілі ягоныя кніжкі, шматлікія літаратурна-крытычныя артыкулы пра яго творчасць, яго біяграфію. Каюм Тангрыкуліеў — лаўрэат Ганаровага дыплома імя Г. X. Андэрсена, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Туркменістана імя Махтумкулі, народны паэт Туркменістана... A колькі з-пад яго пяра выйшла кніг! Колькі іх перакладзена на іншыя мовы...
Друкаваліся вершы: проза Каюма Тангрыкуліева і ў нас, на Беларусі. Двойчы паэтычныя творы туркменскага шахіра выходзілі ў Мінску асобнымі кніжкамі — «Мой кавун», «Песні Каракумаў». Творы Каюма Тангрыкуліева друкаваліся і на старонках часопіса «Беларусь». Спадарожнікі туркменскага паэта па дарозе да беларускай малечы, перакладчыкі яго твораў — Еўдакія Лось, Артур Вольскі, Мікола Чарняўскі.
Падчас нашых сустрэч Каюм-ага не раз выказваў жаданне наведаць Беларусь.
— Шкадую, што не пабываў у Хатыні, хаця гэтулькі чуў пра яе. Вось і альбом, буклеты адпаведныя ў мяне ёсць. Ды хіба гэта можа замяніць жывыя ўражанні. Да таго ж, на Беларусі шмат сяброў у мяне — Васіль Вітка, Павел Кавалёў, Валянцін Лукша, Уладзімір Ліпскі... Шкадую, што ўжо не здолею пабачыцца з Еўдакіяй Лось. Вестка аб яе смерці была для мяне дужа жахлівай. 3 Еўдакіяй Лось часта бывалі разам у сумесных паездках па рэспубліках, на Тыднях дзіцячай літаратуры. Перакладаў я на туркменскую мову і яе дзіцячыя вершы. У Еўдакіі ж вучыўся і рэдактарскай навуцы. Наш «Корпе» — немаўля ў параўнанні з «Вясёлкай», якую пэўны час і Лось рэдагавала.
...Каюм-ага на хвіліну замоўк. Пасля выйшаў
з-за пісьмовага стала, дастаў з шафы знаёмую мне раней кнігу. Так, не памыліўся: то зборнічак Еўдакіі Лось «Валошка на мяжы». Зборнік, што ўвабраў паэзію яе апошніх гадоў. Увагу аксакала туркменскай літаратуры да сваёй творчасці Еўдакія Лось адчувала самую сур’ёзную. Ці не таму вершы нашай лірніцы друкаваліся на туркменскай мове ў 1972 годзе ў газеце «Эдебмят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва») разам з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова. Верш «На смерць Берды Кербабаева» напісаны ў форме ліста-звароту да Ата Атаджанавай, Каюма Тангрыкуліева, Таўшан Эсенавай. Гэтых народных шахіраў паўднёвай рэспублікі Еўдакія Лось добра ведала, сябравала з імі, ім жа найперш выказвала сваю тугу. А кніжку «Валошка на памяць», выдадзеную пасля смерці паэтэсы, Каюму Тангрыкуліеву даслала сястра Еўдакіі — Марыя Якаўлеўна Ярашэвіч, якая клапатліва, чуйна аберагае літаратурную спадчыну паэтэсы.
Шмат расказаў падчас нашых сустрэч Каюмага пра Еўдакію Лось, пра свае ўражанні ад яе паэзіі. Мажліва, некалі тое ўсё стане ці нарысам асобным, ці ўспамінамі, што напіша Каюм Тангрыкуліеў сам.
...Неяк я запазніўся з працы (гэта яшчэ ў Ашхабадзе, зараз, праўда, у туркменскай сталіцы новая назва — Ашгабат). Жыў тады на кватэры з чуйнымі, уважлівымі гаспадарамі. Прыходжу дамоў — кажуць, што некалькі разоў мне тэлефанавалі. Пытаюся, хто. Падаюць шматок паперы з запісаным нумарам. Так, Каюм-ага нечага турбуе. Званю. Падымае трубку сам гаспадар:
— Еду на Беларусь, рыхтуй землякам гасцінцы...
Памятаю, колькі радасці было ад тае паездкі, ад падрыхтоўкі да яе. Каюм Тангрыкуліеў гадзінамі прымушаў мяне расказваць усё, што толькі ведаю пра сучасную беларускую літаратуру: ехаў жа ён у Мінск на пісьменніцкі з’езд. Задаволены Каюм-ага пасля расказваў, як добра яго стрэлі ў Беларусі, як шмат што паказалі. Трохі пасуровеўшы з твару, схаваўшы весялосць, Тан-
Пятро Гарэцкі сярод супрацоўнікаў слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча» 1969 г.
грыкуліеў расказаў і пра паездку ў Хатынь. Прачытаў па-туркменску верш, які напісаў яшчэ там, у Мінску. Пазнаёміў і са зместам яго, пераказаўшы твор па-руску. У хуткім часе «хатынскі» верш Каюма Тангрыкуліева «Самы вядомы на свеце аул» загучаў і па-беларуску. Пераклад ажыццявіў Рыгор Барадулін:
Паслухайце людзі, пачуй мяне, свет,— Як попел Хатыні, пяскі Каракумаў. Нямеў я ад гора, туркменскі паэт, Аулу адно пажадаць я задумаў:
Планеце хапіла свінцу за вякі, Гарачы свінец хай не куляй застыне.
Хай пойдзе друкарскі свінец на радкі
Пра кветкі, пра чыстае неба Хатыні.
Творчасць народнага паэта Туркменістана ў большасці сваёй прысвячаецца дзецям. Вершы яго — сонечныя і светлыя. Вабяць, прыцягваюць яны і юных чытачоў многіх краін.
ПАД СІНІМ НЕБАМ БЕЛАРУСІ
Радкі гэтыя пісаліся пры жыцці ўкраінскага паэта. I мяняць што-небудзь даволі цяжка, бо павінен быў усё гэта чалавеку пры жыцці сказаць...
Калі пачынаць размову пра літаратурнае пабрацімства, то варта адразу заўважыць, што сувязі, стасункі багатыя толькі ў тым выпадку, як знаходзяцца рупліўцы, рухавікі, генератары гэтай дружбы. Словам, у літаратурных, міжнацыянальных сувязях як нідзе патрэбны асобы, людзі шчырыя і дзейныя. Вось і ў дружбе беларускай і ўкраінскай літаратур трывалыя масты былі ўзведзены, дзякуючы напружанай працы самых цікавых, самых лепшых пісьменнікаў абедзвюх краін.
Беларусь, беларуская літаратура — гэта сён-
няшнія мацерыкі ўкраінскага паэта Пятра Гарэцкага, які жыве і працуе ў Мінску. Нарадзіўся Пятро Ігнатавіч у Данбасе. За плячыма — паўвекавое літаратурнае жыццё. На творчым рахунку — амаль два дзесяткі вершаваных кніг. Адзін са зборнікаў выдадзены па-беларуску ў Мінску. Падрыхтавана да друку і ляжыць у адным з выдавецтваў другая беларуская кніга Пятра Гарэцкага. Пятро Ігнатавіч — руплівы, шчыры творца, яго вершы друкуюцца ў газетах і часопісах. А перакладчыкі вершаў Пятра Гарэцкага — вядомыя беларускія паэты Уладзімір Паўлаў, Генадзь Бураўкін, Казімір Камейша.
На беразе Беразіны Стаю каля вярбы зачахлай, Апаленай у дні вайны, Калі ўсё порахам тут пахла.
Успамінаю зноў дымы, Што поўнілі гаркотай грудзі.
I ў летні дзень, і ў час зімы — Іх чорны след мне сніцца будзе.
Гэтыя радкі — з верша Пятра Гарэцкага «Ля Беразіны» (пераклаў з украінскай Генадзь Бурараўкін).
Відаць, вобразы дзвюх краін — радзімых старонак спляліся тут для паэта разам. Два гаротных ваенных, пякучых лёсы «ўладна клічуць» судакрануцца з болем, агульным для ўсіх, з болем, межаў у якога няма і не можа быць.
Пятро Гарэцкі — шчымлівы, багаты на мастацкія сродкі лірык. I калі пытаешся ва ўкраінскага майстра слова пра яго школу, пра яго настаўнікаў, то, расказваючы пра ўрокі класічнай украінскай літаратуры, не мінае паэт узгадаць і беларускіх творцаў. 3 вялікай павагай гаворыць Пятро Ігнатавіч пра народнага паэта Беларусі Максіма Танка, у свой час Гарэцкі перакладаў яго вершы на ўкраінскую мову, ліставаўся з старэйшым беларускім сябрам. А сёння, як і раней, раз-пораз адкрывае яго кнігі. Знаёміцца, канешне ж, і з перакладчыцкім вопытам Максіма Танка. Слынны паэт неаднойчы звяртаўся і да вершаў украінскіх паэтаў.
Максім Танк — перакладчык твораў Міколы Бажана, Расціслава Братуня, Платона Варанько, Савы Галаваніўскага, Галіны Кірпы, Міколы Нагнібеды, Марыі Прыгары, Максіма Рыльскага, Уладзіміра Сасюры. Зайздросная ўвага такога слыннага творцы да паэзіі братняга, суседняга народа! Чытаючы Танка, Пятро Гарэцкі, магчыма, зноў і зноў звяртаецца да верша народнага паэта Беларусі «Мікола Нагнібеда»:
Бо і сёння я ўпэўнены Ў гэтым: калі б, Як у самыя грозныя Дні навальніцы, Мы з ім разам былі б, Мы з ім разам ішлі б, Нават смерць
He адважылася б падступіцца.
Танкаўскае перажыванне за ўкраінскага сябра па-свойму асэнсоўвае — пасля страты Максіма Танка — і Пятро Гарэцкі. Магчыма, здарыцца так, што з часам перажыванні выльюцца ў вершаваныя радкі. Тады пабольшае яшчэ на адну старонку беларуска-ўкраінскае літаратурнае пабрацімства. Старонка — адметная, шчырая, пранізлівая — і вось гэты верш «Прызнанне» Пятра
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Вёска Вуйвічы Пінскага павета. Пачатак XX ст. Азяроды. Прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання травы, збажыны
Гарэцкага (з украінскай мовы пераклаў Казімір Камейша):
Мой свет не падуласны скрусе.
Няхай не рвецца часу ніць.
Пад сінім небам Беларусі Душа не можа не любіць; Яе шляхоў і пушчах спеўных, Садоў і ціхіх азярын, I воблакаў самотна пенных У пуншы маладой зары.
Блакіт вачэй і зораў ззянне У хвалях цешацца адных, I толькі песні і каханню Заўжды сугучныя яны.
Жыву я тут і ганаруся, Што маю гэта шчасце — жыць. Пад сінім небам Беларусі, Дзе сэрцу нельга не любіць.
Вось так і жыве, і працуе ў беларускай літаратуры, з беларускай літаратурай украінскі паэт Пятро Гарэцкі. Пад сінім небам Беларусі...
Так не хочацца дадаваць — жыў, працаваў...
БЕЛАРУСКІ АДРАДЖЭНЕЦ
3. .. ЯКУЦКА*
Сухая статыстыка сцвярджае, што кожны трэці беларус — за межамі сваёй Айчыны. У Расіі, на Украіне, у Казахстане, у Амерыцы, у Полыпчы... I, канешне ж, паўсюдна — ва ўмовах, што не спрыяюць фарміраванню выразна беларускага творцы. Добра, калі яшчэ ёсць адпаведны асяродак. Як, прыкладам, на Беласточчыне. Як у суседняй, калісьці роднай, Вільні. А калі не?.. Дык, можа, тады Беларусь-Айчына паклапоціцца, задумаецца пра дзіця сваё, якому лёсам і Богам наканавана марнець у чужой старане? Але ж дзе там! Яна, Беларусь, у стаўленні да сыноў і дачок бы тая метра-
Нарыс напісаны сумесна з Алесем Баркоўскім.
Іван
Ласкоў
полія да сваіх калоніяў. Няўважлівая, забыўлівая, нядбайная.
28.06.1994 года памёр у Якуцку беларускі пісьменнік, гісторык-самавук, паэт-філосаф Іван Ласкоў. У халодным і далёкім Якуцку ён быў як бы кавалачкам, часцінкай Беларусі, летнімі сонечнымі праменьчыкамі саграваў кожнага беларуса, песціў, дбайна захоўваў, рупліва апекаваў кожную згадку пра Беларусь.
Сам Ласкоў расказваў, што сапраўднае ягонае прозвішча — Ласкавы. Але (пісаць вершы ён пачаў у дзяцінстве) яму было сорамна так падпісваць свае вершы, таму і стаў Ласкоў. А пры атрыманні пашпарта гэта замацавалася.
Так ужо здарылася, што, скончыўшы Літаратурны інстытут імя М. Горкага у Маскве, на той час сталы ўжо літаратар Іван Ласкоў патрапіў у Якуцію. Прывяла яго на Поўнач жонка—«аднакашніца» па Літінстытуце, сама пісьменніца, якуцкі празаік Валянціна Гаўрылава (вучылася разам з Яўгеніяй Янішчыц ды Раісай Баравіковай, якіх успамінае з цеплынёй). (На беларускай мове ў 1981 годзе выйшла яе кніжка «У краіне’ Уот-Джулістана», пераклад С. Міхальчука.)
Углядаючыся ў вехі біяграфіі Івана Ласкова, нельга не заўважыць такую акалічнасць: у Саюз пісьменнікаў СССР нашага земляка прынялі толькі
ў 1973 годзе, калі скасавалі Саюз, ён, мусіць, аўтаматычна ўвайшоў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. I гэта пасля пяці кніжак паэзіі і прозы (першая пабачыла свет у 1966 годзе ў Мінску). Што схавана за фактам? Патрабавальнасць мастака слова да сваіх наробкаў? Збег акалічнасцей? Ці што яшчэ... Відаць, не трэба спяшацца з адназначным адказам. Але і не сказаць тое, што Іван Ласкоў імкнуўся да пераадольвання чалавечых слабасцей, да барацьбы за высакароднае, духоўнае першынство ва ўчынках і дзеях, проста нельга.
Пачатак творчай дарогі, першыя крокі ў літаратуру звязаны ў нашага земляка з рускай паэзіяй. У 1966 годзе ў Мінску выйшла кніга вершаў Ласкова «Стнхня». Яшчэ праз тры гады— «Белое небо». Каб чытач зразумеў, што гэта зусім не кніжкі «местачковай» літаратуры па-руску, варта згадаць, дзе, у якім з перыядычных выданняў знайшлося месца і вершам беларускага хлопца — у «Новом мнре». Былі і другія публікацыі —у Маскве, Ленінградзе.
I вось раптоўна (ці так ужо і раптоўна?!) Ласкоў выдае трэцюю ўвогуле і першую кніжку вершаў па-беларуску: «Кружное лета» (пабачыла свет у 1973 годзе). Сам паэт вось як расказваў пра тагачасную сітуацыю ў адным са сваіх лістоў: «...першая беларуская кніжка вершаў «Кружное лета». Я на яе вельмі разлічваў у прапагандысцкім сэнсе. Яна павінна была прагучаць заклікам да беларусаў павярнуцца тварам да беларускасці. Усё ж-такі я быў не апошні хлопец на вёсцы, выдаў дзве кнігі на рускай мове, друкаваўся ў Маскве, Ленінградзе. Вяртанне да роднай мовы павінна было прагучаць. Але гэта разумелі і ворагі беларускасці. Былі прынятыя меры. На кніжцы ўказалі тыраж 5000. На самай жа справе выпусцілі 2500. Увесь гэты тыраж быў накіраваны ва ўскраінныя вобласці Беларусі, г. зн. ва ўсе, апрача Мінскай. У Мінску кніжка не прадавалася — г. зн. там, дзе найболей свядомага беларускага чытача. Я ўжо жыў тады ў Якуцку і нічога пра гэта не ведаў, а мой сябра, якога я прасіў... купіць «Кружное лета» для мяне, проста збіў-
ся з ног, шукаючы зборнік. Спецыяльна ездзіў у Магілёў і яшчэ некуды...»
Безумоўна, ледзь заўважанай аказалася кніга і ў пісьменніцкім асяроддзі. Па той простай прычыне, што 90 працэнтаў літаратараў «Кружное лета» і ў вочы не бачылі. Праўда, былі рэцэнзіі з «месцаў». 3 Брэста — Алеся Разанава, з Магілёва —Аляксея Пысіна. (Пысін А. «У пошуках сябе». Полымя, № 8, 1974; Разанаў А. «Асэнсоўваючы ўбачанае». «Маладосць», № 8, 1974.)
Асобная старонка творчай біяграфіі Івана Ласкова — паэма «Кульга», двойчы напісаная і двойчы выдадзеная. Па-руску выйшла асобнай кнігай у 1975 годзе ў Якуцку — «Хромец». Па-беларуску ўбачыла свет таксама асобным выданнем у 1985 годзе. Можна толькі здагадвацца, якіх высілкаў каштавала паэту двойчы напісаць адну і тую ж паэму. Перакласці ўласную паэзію наўрад ці магчыма (задумаў яе пісаць яшчэ ў Дзяржынску Горкаўскай вобласці. Спецыяльна ездзіў дзеля гэтага ў Сярэднюю Азію).
Ці рэйкі слухаю я, ці кучу — Гняце мяне трывога не пустая: Са школьнай парты думка пра Кульгу 3 абдымкаў-абцугоў не выпускае.
О, чалавек, забіты ні за грош, Hi за свае і ні за продкаў віны — Згніе пятля, пераржавее нож, I спрахне той, хто карыстаўся імі. Ты ў гэта верыў — воч не апускаў, Ды падняла святая немінучасць, I ты яшчэ мільён разоў упаў — I забяспечыў кату неўміручасць.
Так пачынаецца паэма «Кульга», у якой з усёй суровасцю і духоўнай непрымірымасцю аўтар пачынае бітву. I не столькі з ценем Цімура Храмога (Кульгавага) — Тамерлана, колькі з гыранамі і дыктатурамі ўсіх эпох і народаў. Ласкоў ніколі не быў у радах КПСС і заўсёды смяяўся з сучасных «пярэваратняў».
He дзіўна, што паэму заўважылі ў першую чар-
гу антысталіністы. У тым ліку — рускія паэты Прэлоўскі, Еўтушэнка, іншыя пісьменнікі. Была і такая старэнькая лагерніца — Берта Аляксандраўна Неўская. Васемнаццаць год «адседзела»... Пасля жыла ў Маскве. Мажліва, з тае прычыны, што «сядзела» ў калымскім лагеры, мела прыхільнасць да якуцкай літаратуры. Пісала рэцэнзіі на кнігі якутаў, што выходзілі ў Маскве. Прачытаўшы «Хромец», Берта Аляксандраўна занялася распаўсюджваннем кнігі сярод сваіх таварышаў па рэпрэсіях. А Сталіна Неўская пачала адразу называць Тамерланам. I яшчэ цікавы момант, заўважаны самім Іванам Ласковым: «У кнізе Валкагонава «Трлумф м трагедмя» ёсць ліст аднаго з... масквічоў да Валкагонава, дзе стары піша пра сябе і сваю сям’ю: «Проклятый Тамерлан все нстребнл, все лстоптал». He магу праверыць, ці гэтае «проклятый Тамерлан» (маецца на ўвазе Сталін) ідзе ад маёй паэмы або ў нас з ім такая роднасць душ і поглядаў».
Іван Ласкоў на прыкладзе Тамерлана раскрыў тыпалогію тыранства. У кожным раздзеле ёсць стрыжань, вакол якога сабраны факты, дэталі, адмеціны, што працуюць на галоўную ідэю. Тамерлан не адзінкавы. Цімур Кульгавы ў шэрагу яму падобных. Былі ж яшчэ Гітлер, Сталін... I хіба паэма не актуальная ў дачыненні да сучасных палітыкаў — патэнцыяльных тамерланаў?! Тамерлана ўсхваляюць прыдворныя паэты, як, між іншым, і Сталіна. I ўсхвалялі паэты першага раду, паэтыкласікі. Тамерлан учыняе ў сваёй дзяржаве адладжаную сістэму даносаў і рэпрэсій:
О даносчыкаў племя, сям’я павукоў, Будзьце ўсе вы пракляты да скону вякоў! Як я жыў у спакоі, бяспецы, пакуль He прыгнала да нас невядома адкуль Гэту чорную зграю начных кажаноў!
О, каб тыя часы ды вярнуліся зноў! Як паставіў хаціну ён побач з маёй, Назаўсёды я страціў душэўны спакой. Ходзіш голы нібыта ад карку да пят: Так і чуеш убіты ў плечы пагляд!
«Балада пра данос»
Наўмысна затрымліваем увагу на паэме Івана Ласкова, у якой, дарэчы, ёсць і ненадрукаваны раздзел. Але ж ізноў прадаставім слова пісьменніку (цытаты — з лістоў нашага якуцкага карэспандэнта, якія ён дасылаў аднаму з аўтараў гэтай публікацыі): «...кожны тыран марыць аб вечнай славе і кожнага тырана развенчваюць. I ў той самы час у кожнага тырана застаюцца прыхільнікі, што дамагаюцца і праз вякі маральнай рэабілітацыі злачынцы. Адсюль і неагітлерызм, і неатамерланізм, што мае месца ва Узбекістане, і неасталінізм — да яго мы, можа, яшчэ дажывём. I я лічу, што мая паэма яшчэ не раз спатрэбіцца людзям у барацьбе супраць тыранаў».
Камусьці словы гэтыя могуць паказацца ў пэўнай ступені ўласнай, задужа самаўпэўненай ацэнкай. Дарэмна, Іван Ласкоў, ведаючы і сабе цану, жыў галоўным клопатам, думаў пра галоўнае — пра тое, чаму так лёгка ў нашым грамадстве знішчаецца чалавек. Чаму недатыкальнай асобай становіцца абездухоўленая пачвара? I, канешне ж, у пошуках адказаў на пытанне з пытанняў паэт не мог не разважаць пра Сталіна: «Пісаўшы паэму я, зразумела, далёка не ўсё ведаў пра Сталіна. Але інтуіцыя не падвяла. На правільную гіпотэзу новыя факты толькі працуюць. Так і з «Кульгой». Публікацыі апошняга часу робяць супадзенне Тамерлан — Сталін яшчэ болей уражлівым. Паглядзіце, як Сталін ішоў да абсалютнай улады — праз здраду розным людзям, у тым ліку быццам сябрам, знішчыў Фрунзе, Бухарына, Зіноўева, Каменева і інш. I перачытайце першую трэць маёй паэмы — як Тамерлан ідзе ад здрады да здрады: дзядзька, Хусейн, Абу-Бекр, Кейхасроў.
Калі я пісаў паэму, мяне трохі бянтэжыла, што Тамерлан — захопнік, а Сталін — абаронца свае дзяржавы (у вайне з Гітлерам). Цяпер я разабраўся і з гэтым... Сталін імкнуўся да вайны, прагнуў яе, але не мог, баючыся свайго галоднага народа, сам пачаць яе. Таму, дэманструючы слабасць і бесклапотнасць свае арміі, ён завабліваў маньяка на напад, каб потым, перамогшы яго, стаць найвялікшым ваякам у свеце... мной напісаны пра тое самае
новы раздзел «Кульгі» — «Чэрвень», які яшчэ не надрукаваны. (Спадзяюся ўключыць яго ў другое выданне «Кульгі», калі яно калі-небудзь будзе.) Усё стала на сваё месца. Тамерлан не можа не быць захопнікам, меней за ўсё ён думае пра спакой свайго народа».
Можа, яшчэ мы, і ўважлівыя чытачы, і крытыка наша беларуская, вернемся да «Кульгі», да паэмы, якая з’яўляецца сур’ёзным і, на вялікі жаль, амаль незаўважаным здабыткам нацыянальнай літаратуры.
Нетаропкі, непаспешлівы да выданняў Іван Ласкоў усё ж з’яўляецца аўтарам адзінаццаці надрукаваных кніг. У Мінску выдадзены кнігі паэзіі «Стнхмя» (1966, на рускай мове), «Белое небо» (1969), «Кружное лета» (1973) і «Кульга» (1985), абедзве апошнія — па-беларуску, і тры кніжкі прозы: «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978, маленькая аповесць), «Чароўны камень» (1983, апавяданні), «На падводных крылах» (1990, дзве аповесці). У Якуцку — паэма «Хромец» (1975), «Нвановы» (1979, апавяданні), «Пніцальннкн не пшцат» (1990, аповесці). Зборнік апавяданняў і аповесцей — «Лето цнклонов»—у аўтарскім перакладзе з беларускай мовы выйшаў у маскоўскім выдавецтве «Советскмй пнсатель» (1987). Гэта спіс — сведчанне пісьменніцкай сталасці, праява напружанага рытму, з якім працаваў у літаратуры Іван Ласкоў. На Беларусі ж імя свайго далёкага суродзіча забыліся ўключыць нават у Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва. Што ж ужо тады нечага патрабаваць ад беларускай крытыкі.
Апошнія гады свайго жыцця Іван Ласкоў прысвяціў цікавай, арыгінальнай працы. («Мая кніга пра беларускую фіна-вугоршчыну ў чарнавіку напісаная. Недзе 700 старонак на машынцы...») A яшчэ раней Іван Ласкоў пісаў таксама аб гэтым клопаце: «...у кожнага свая дзялянка. Апошнім часам, напрыклад, я вельмі шмат працую над тым, каб давесці справядлівасць свае гіпотэзы, выказанай у артыкуле «Племя пяці родаў» (угра-фінскае паходжанне летапіснай Літвы). Матэрыялу наза110
пашана ўжо шмат, але праца яшчэ далёка не скончана». Зараз напісаная кніга ад восені 1983 года ляжыць у выдавецтве, але не друкуецца, бо не адпавядае «балцкае» тэорыі паходжання беларусаў.
Яшчэ адзін клопат нашага суродзіча.
Ласкоў, як нецярплівец сталінізму, дамогся дазволу наведваць архіў КДБ Якуцкай АССР. (Да гэтага часу ён працаваў у Дзяржаўным архіве ЯАССР, дзе выпісваў справы ад паўстанцах 1863— 1864 гадоў, сасланых у Якуцкі край. Назапасіў некалькі сшыткаў, каб з цягам часу напісаць кнігу.) У архіве КДБ знаёміўся са справамі рэпрэсаваных беларусаў. Там жа ён пазнаёміўся і са справай Платона Айунскага (П. Сляпцова). П. Айунскі (айун — добры дух) — пачынальнік якуцкай савецкай літаратуры. У 1938 годзе ён трапіў пад рэпрэсійны молат. У 1983 годзе на юбілейным вечары ў Маскве, у Доме літаратараў імя А. Фадзеева, прысвечаным П. Айунскаму, «певцу революцнн», Артур Вольскі казаў: «Мне хочется сказать сердечное спаснбо славной Москве, которая не только сблнзмла, но н породнмла нас на векм вечные. Где Белоруссня, а где Якутмя... Сегодня мы — братья. Сегодня в Белоруссмн хорошо знают о славных трудовых свершеннях якуцкого народа, о достнженйях его наукн, нскусства, лмтературы, ставшнх частью всеобіцей нашей многонацмональной советской лмтературы. В Белорусснн хорошо знают н творчество Платона Ойунского... («Слово о Платоне Ойунском». Якутск, 1985. С. 50).
Гэтая справа аб пачынальніку якуцкай савецкай літаратуры нарабіла шмат шкоды і I. А. Ласкову.
Але трохі яшчэ пра аднаго ўдзельніка «драмы I. Ласкова». Іван Н. Малады, не вельмі разборлівы ў сродках дзеля дасягнення свае мэты. Сам сябе ён вызначыў як «тайны радца прэзідэнта» ў сваёй жа кнізе «Загадка Мнхамла Ннколаева» (Якуцк, 1992 год), напісанай у стылі кімірсэнаўскага ўсхвалення цяперашняга прэзідэнта рэспублікі Саха — Міхаіла Нікалаева, выпускніка Омскага ветэры-
нарнага інстытута, і выдадзенай ва ўласным выдавецтве.
Вось некалькі цытат з гэтай кнігі:
«Ммллнонер Тэцуо Сато прпннмал в Японнн Мнханла Ннколаева. Поскольку господнна Сато в Якутнн потчевалн, за ненменнем ннчего лучшего, нсключнтельно экзотнкой, тот решнл поразнть воображенме гостя не японской экзотнкой, а японскнм комфортом. Но все, даже компьютерные уннтазы, оставнло Ннколаева равнодушным. Сато тогда не выдержал, уднвнлся, почему тот не уднвляется.
— А что тут особенного? — усмехнулся Мнханл Нчколаев,— Все это теперь будет у нас через пятнадцать лет. (Паралель у часопісе «Нлмн», 1993 года, дзе Іван Н. піша пра сябе: «Когда я был в Осаке, в Музее этнологнн, коллегн рассказалн о результатах мх генетмческнх нсследованнй — гены японцев н якутов поразчтельно блнзкм. Это тоже не удмвнло меня».)
«Презндент дарнт квартнры артнстам. Презндент едннолнчно прнсуждает государственные премнн нменн Кулаковского. Презндент... Это только внешне похоже на сталннскую днктатуру, но не дмктатура. Престнж презлдентской властм нуждается в таком антураже, это логмчно.
Презндент уснлнвает свой аппарат, а его высшне эшелоны ставлт фактнческн вне контроля, кроме своего... Это— тоже логмчно».
«У Ммханла Ефммовнча попроснлн разрешення отправнть артнстов на международный конкурс. Презмдент наложнл резолюцмю: «Послать. Занять первое место. М. Нмколаев».
«Когда я работал на команду Мнханла Ннколаева в презндентскпх выборах, однажды в ответ на чрезмерный нагоняй я сказал: «Я не верноподданный, я — союзнмк».
Дык вось, на заканчэнні працы ў архіве кадэбіст загадаў Ласкову паказаць, што ён будзе пісаць, але Іван Антонавіч не паказаў, і больш яго ў архіў не пусцілі. I. Н. жа ў сааўтарстве з I. Ушніцкім напісаў сумніцельную працу «Центральное дело» (Якуцк, 1990), дзе ўсё не адпавядае гістарычнай
праўдзе. На гэта ўказаў I. Ласкоў. Гэтыя «крутыя» хлопцы з уплывовымі сувязямі пачалі траўлю чалавека: «Й. Ласков, в то время заведуюіцнй отделом крнтнкн журнала «Полярная звезда», полтора месяца нзучал в архнвах КГБ документы следственного дела П. А. Ойунского. В результате этого ясследовання появмлся журнальный вармант статей, посвяіценных последннм месяцам жмзнн Ойунского. Однако работа не вышла в свет. В срочном порядке была созвана редколлегмя, на которую, вопрекн всем этмческнм правнлам, былн пряглашены оппоненты Н. Ласкова, не члены редколлегнн, авторы крнтнкуемой нм кннгн «Центральное дело». Статьн М. Ласкова, во многом протяворечнвшне офмцнально прнзнанной точке зрення, чнтатель не увндел, зато в газетах «Эдэр коммуннст» («Малады камуніст») н «Кыым» («Іскра») былн опублякованы об'ьемные матерналы, авторы которых заклеймнлн позором Н. Ласкова. Вполне в духе соцнологнческой крнтмкн — «Вы, дорогне чнтателм, этой работы ннкогда не прочтете, но свято верьте нам на слово, что сне нсследованне является архмложным н архмвредным» («Молодежь Якутнн», 06.08.1993).
I. Ласкоў быў «скарочаны» з працы. Што такое быць беспрацоўным? Якуцк самы дарагі горад па пражыванні. На руках двое сыноў-школьнікаў Ан-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Вёска Кушляны Смаргонскага павета. XIX ст. Свіран. Сядзіба беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча
дрэй ды Максім. I. Ласкоў дамовіўся прыносіць артыкулы ў газету «Молодежь Якутлл», гэта была адзіная газета, якая ўзялася яго друкаваць, дзе пачалі змяшчаць яго кожны тыдзень. Так з’явіліся артыкулы пра рэпрэсаваных беларусаў «Тайна дела Абабурко» («Молодежь Якутлл», 01.04.1993), «Одлссея Пенелопы» (09.04.1993) і іншыя артыкулы — «Блзнес на вожде» (02.07.1993), «А была'лл провокацля?» (11.06.1993), «Быстренько очлстлл ершей...» (20.08.1993), «Кровавая тайна века» (13.08.1993). Але 9 ліпеня 1993 года «Молодежь Якутлл» надрукавала артыкул Ласкова «Драма поэта», прысвечаны Айунскаму. У ім аўтар гаварыў аб тым, што «герой» працаваў на КДБ ды здаў шмат каго з відных дзеячаў рэспублікі. I тут пачалася сапраўдная траўля. Мусіць, не было газеты, якая б не друкавала гнеўных лістоў з месцаў. Яны па большай сутнасці былі сфабрыкаваны.
3 ліста ў газету «Молодежь Якутлл»:
«27 люля состоялось расшлренное заседанле правленля Союза плсателей Якутлл, на котором была всесторонне обсуждена опубллкованная в вашей газете серля статей Н. Ласкова «Драма поэта», посвяіценная последнлм дням П. А. Ойунского... Автор лздевательскл плшет, что он в тюрьме сочлнял свол показанля, «словно бы трудллся над последнлм томом сволх сочлненлй». Какое коіцунство! Н это пйшет средней рукл ллтератор о выдаюіцемся плсателе, большом обіцественном л государственном деятеле... Мы с данной статьей Ласкова знакомы давно: года два тому назад под влдом рецензлл на кнлгу Н. Нлколаева, Н. Ушнлцкого «Центральное дело» он в журнале «Полярная звезда» без ведома редколлеглл, тайком пытался протаіцлть ее. Тогда эта акцля у него не прошла — члены редколлеглл едлнодушно отверглл ее как явно клеветнлческую л прлостановллл публлкацлю. Но как показывает время, не остудлл свой «разоблачлтельный» пыл Н. Ласков, давно л слстематлческл занлмаюіцлйся очернлтельством лучшлх представлтелей якуцкого народа (когда-то за подобные попыткл он был осужден на секретарлате правленля СП РСФСР).
...Мы, участнлкл расшлренного заседанля правленля Союза плсателей Якутлл, основанного П. А. Ойунсклм, настояіцлм плсьмом заявляем решлтельный протест пролскам хуллганствуюіцего хуллтеля Ласкова л требуем: прочь рукл от Ойунского! Выражаем надежду, что творческлй союз, членом которого является вышеупомянутый господлн— еслл тот не соллдарен с нлм —скажет свое веское слово л сделает соответствуюіцле выводы. 27 люля 1993 г., г. Якутск («Молодежь Якутлл», 06.08.1993). «Рукл прочь от Ойунского»,— заявленле расшлренного заседанля правленля Союза плсателей Якутлл».
Звычайна падобныя з’езды не паказваюць па тэлебачанні, а тут толькі яго і круцяць, падключылася радыё. Артыкулы ідуць адзін за адным, вось некаторыя з іх — I. Мікалаеў, I. Ушніцкі «Жертвам стреляют в сплну...» («Советы Якутлл», 05.08.1993, 08.08.1993). А. Буцаў «Таас Мэйлл— каменные мозгл» («Молодежь Якутлл», 10.09.1993), М. Табарукаў «Кто он, Платон Ойунсклй?» ды іншыя. Змест лістоў прыблізна такі: «Когда вышла кнлга «Центральное дело» Н. Нлколаева л М. Ушнлцкого, я обрадовалась, потому что наконец напечаталл блографлю замечательного якутского плсателя П. А. Ойунского... Н вдруг как гром с ясного неба — статья Н. Ласкова «Драма поэта». Я это прочлтала, н у меня внутрл все рухнуло, еслл сказать простым языком. У меня столько сомненлй вознлкло— л не оплсать. Н. Ласков обвлняет авторов «Центрального дела» л прлводлт такле прлмеры, документы, что л впрямь поверлшь! Но после прочтенля заявленля правленля Союза плсателей Якутлл («Молодежь Якутлл», 06.08.1993) дышать стало легче». Блбллотекарь А. Софронова». («Молодежь Якутлл», 20.08.1993).
Да гонару газеты «Молодежь Якутлл», якую «неодемократы» патрабавалі закрыць, яна напісала «Манлфест постсоцлаллстлческого сепаратлзма» на заяву Саюза пісьменнікаў:
«Мы не счлтаем выводы автора статей «Драма поэта» лстлнной в последней лнстанцлл. Н готовы предоставлть газетную плоіцадь его оппонентам,
которые документально доказалм бы неправоту Н. Ласкова. Но там за ннакомыслне на Н. Ласкова обрушмлся лншь поток лнчных оскорбленяй. В выступленнях газет «Советы Якутнн», «Кыым», «Сахаада», в 45-мннутной передаче по Якутскому телевмденню обсуждалнсь не спорные факты бнографян П. А. Ойунского, а «пнсатель средней рукм», посмевшнй аналнзнровать следственное дело. Нсходя мз логнкн правлення Союза пмсателей Якутян, псследовать жмзнь м творчество велнкнх поэтов м пнсателей нмеют право лншь столь же геннальные людн. Но в таком случае весьма сомннтельно, что лнтературоведенне сейчас обладало бы трудамн о творчестве Бальзака, Пушкнна, Хеммнгуэя... Безусловно, лнтературные проязведеняя П. А. Ойунского — золотой фонд якутской лмтературы. Н нмкто не сомневается в талантлнвостн прекрасного поэта. Но в матерналах Н. Ласкова речь ндет не об этом, а лмшь об яспытаннях, выпавшнх на долю Ойунского, которые он, к сожаленню, к большому сожаленню, не выдержал. Оставям на совестн крнтнков нашей газеты заявленмя, что после чтеняя «Молодежм Якутня» онн ндут в туалет мыть рукм, оскорблення в адрес главного редактора...» («Молодежь Якутнн», 06.08.1993) Патрабавалася ўмяшанне прэзідэнта, каб спыніць гэтую вакханалію, бо ўсім стала відавочна, як гэта выглядае ў вачах простых людзей.
Ласкову забаранілі штосьці казаць у сваю абарону. Але пачаліся пагрозы па тэлефоне і на вуліцы. Была пазбаўлена працы ягоная жонка. Больш у друк яго ніхто не браў. Зарабляў тым, што чытаў лекцыі на падрыхтоўчых курсах у Якуцкім універсітэце. У вольны час пісаў кнігу па фінавугорскай Літве. Праўда, у бібліятэцы стараліся не даваць яму кніг — няма і ўсё. Неяк пры сустрэчы казаў: «Я ўсё ж хімік. Зараз распрацоўваю спосаб атрымання каніфолі з кедравае штапы — і ёй завалю Беларусь». Каго-каго, а Беларусь — ніколі не забываў. Заўсёды хадзіў са значком на пінжаку — бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй.
Іван Ласкоў — з кагорты дзейных, руплівых беларусаў. Якраз такіх сёння не хапае. Якраз такімі 116
людзьмі сёння павінна сілкавацца Адраджэнне. Ды жыццёвыя акалічнасці мацнейшыя, чым сама толькі ідэя вяртання Беларусі на... Беларусь. Таму і пры жыцці Іван Ласкоў заставаўся ў Якуцку. Дык, мо, зараз мы задумаемся над патрэбай вяртання на Беларусь спадчыны нашага суродзіча?
Апошнім часам I. Ласкоў жыў надзеямі пераехаць на Беларусь. Ён хацеў не ў буйны горад, a ў вёску, ён жа мог працаваць выкладчыкам хіміі ў школе. Але не дачакаўся. Тут трэба была дапамога, а на пераезд не было грошай.
Раней I. Ласкоў любіў «Звязду», «ЛіМ», апошні год любімай стала газета «Свабода». Свой апошні верш, які даслаў на Беларусь, ён хацеў бачыць якраз у «Свабодзе».
ДРАМА АДНАГО ЖЫЦЦЯ
У Міколы Калінковіча засталося шмат сяброў. Быў ён чалавекам таварыскім, кампанейскім. Умеў яднаць вакол сябе і аматараў футбола, і дасведчаных навукоўцаў. Мне пашасціла ведаць гэтага цікавага чалавека, ліставацца з ім.
Вядома ж, у тых, хто ведаў Міколу не год, не два, а дзесяць, пятнаццаць, дваццаць гадоў ці з самага маленства, больш захавалася ў памяці, чым у мяне, знаёмага з Калінковічам на працягу параўнальна невялікага адрэзка часу. Але і ў мяне захаваліся свае ўспаміны. Ды яшчэ і дзесяткі лістоў пісьменніка і краязнаўцы Міколы Калінковіча, што прыходзілі ад яго ў Ашхабад, пасля на Кубу, дзе служыў я вайсковым газетчыкам. Менавіта гэтыя лісты-сведчанні і падштурхнулі да разваг, думак пра лёс і творчасць нашага земляка, беларуса, які значную частку свайго жыцця патраціў на вымушаныя вандроўкі па-за межамі Бацькаўшчыны.
Трапнай характарыстыкай усяе жыццядзейнасці Калінковіча можа стацца адно толькі слова: радзімазнаўца. Так, чалавек, які кожным днём свайго жыцця імкнуўся спасцігнуць гісторыю Айчыны, пазнаць усемагчымыя шляхі яе славутых
Мікола
Калінковіч
сыноў. Як плён тае працы — яго кнігі. Тры томікі краязнаўчых, дакументальных нарысаў, аповесцей Мікалая Мікалаевіча выдадзена ў Ашхабадзе (у 1982, 1984, 1987 гадах). Тры краязнаўчыя кніжкі (адна з іх у сааўтарстве)— у Мінску. А яшчэ ж былі дзесяткі (а можа, і некалькі сотняў —хто ж гэта падлічваў?) публікацый у газетах і часопісах Беларусі, Туркменістана. I яшчэ (магчыма, гэта і найгалоўнейшае ў спадчыне пісьменніка) — рукапісы нявыдадзеных кніг.
Але ж амаль што адразу пасля заканчэння журфака Белдзяржуніверсітэта (а паступіў Мікола вучыцца на газетчыка, адслужыўшы два гады ў войску) — праца і служба ў органах дзяржбяспекі. Дзіўнае спалучэнне, ці не так? Захапленне гісторыяй і краязнаўствам, праца над словам, карпенне ў думках і за пісьмовым сталом (і пра характар нацыянальнай душы, і пра вольнасць — гісторыі і краязнаўства не маглі не падвесці да гэтага) і дзяржбяспека. Служба ў КДБ Туркменістана. Пасля — вучоба ў аспірантуры вышэйшай школы КДБ у Маскве. Дысертацыя. Выкладчыцкая праца на Вышэйшых курсах КДБ у Тбілісі.
Цяжка ўмясціць усё гэта ў адно кароткае жыццё. Цяжка і тым, хто ведаў Міколу, і асабліва цяжка, неверагодна, калі ўявіць не можаш, чым, якімі
ўнутранымі клопатамі ён жыў. Калі з Калінковічам здарылася галоўная і апошняя недарэчнасць у яго жыцці — смерць, так, смерць у выніку самагубства, многія загаварылі пра нейкія мафіёзныя сілы, што ці то быццам давялі падпалкоўніка дзяржбяспекі да такога вось канца, ці то здзейснілі наўмыснае забойства. Мне меркаваць аб нечым дакладна цяжка. Дзяржбяспека заўжды ў любой дзяржаве акружана тайнамі. Былі, відаць, ворагі, зламыснікі і ў Міколы Калінковіча. А ў каго іх няма?.. Хіба што ў таго чалавека, які і не жыве зусім, а так сабе, існуе, прыкідваецца, што жыве, што ходзіць па зямлі, а на справе — хаваецца ў самім сабе і перад самім сабою.
Мікола жыў і працаваў як мог, як ўмеў. I, вядома ж, не мог не прыйсці да пэўных сваіх ісцін. У поглядах на грамадства і людзей, у поглядах на гісторыю і Айчыну... Вось і мяркую я (ізноў жа паўтаруся — мяркую суб’ектыўна, не ведаючы многае з яго жыцця), што ў тое трагічнае імгненне, калі Мікола ўсім целам (здаровы трыццацідзевяцігадовы мужчына, які жах!) выбіваў аконную раму, каб сігануць з дзевятага паверха свайго хмарачоса ў вечны палёт над намі, жывымі, крытьгчная маса яго душэўнага, унутранага дысанансу шугала цераз край.
Мо, яшчэ і таму не вытрымаў у гэтым жорсткім, часам бесчалавечным свеце, што знешне быў вясё-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Шчорсы. Агульны выгляд палаца.
3 гравюры XIX ст. Былы маёнтак Храптовічаў. Вядомы з XVI ст. Створаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага I. Л. Храптовічам
лы, але рашучы і ўпэўнены. I таму ўсё самае цяжкае, няпростае хаваў унутры сябе, заглушаў як мог. Трываў. Як разумець яго? Трываў дзеля сям’і, дзеля таго, каб з часам выйсці «на заслужаны адпачынак», вярнуцца ў Мінск і пісаць, пісаць, пісаць... Да знямогі. Да болі ў пазваночніку. Да цемені ў вачах. Ды не паспеў вярнуцца...
«...30 студзеня 1986 года. Масква.
Добры дзень, Аляксандр!
Трохі задаўжаў перад табою нават у тым простым плане, што адказваю толькі на трэцюю карэспандэнцыю. За ўсё дасланае, за віншаванні з блокаўскай кніжкай дзякую. Спадзяюся, што ў будучым адкажу болып аператыўна. Уся бяда ў тым, што ў гэты час па горла заняты дысертацыяй. Праз пару тыдняў хачу завершыць па другому кругу і аддаць... Экземпляры кнігі пра Блока ў мяне ёсць, пераправілі з Мінска. Знайду час — абавязкова вышлю. Так што спадзявайся.
Пішы, што табе падабаецца і асабліва не пытайся. Пра Слынько не ведаю і не чуў. Поле дзейнасці агромністае.
Так, часопісы «Ашхабад» — патрэбны. Гэтыя два праглядзеў. Хаця Рыбіна «Закаспій» прачытаць трэба было б... А ў асноўным усё нармальна. Гуляю ў міні-футбол, плаваю, іначай — цяжкавата. Трэба спалучаць. Прывітанне ў музеі Івану Васільевічу... Вялікае прывітанне ўсяму зямляцтву. Іх, як і Ашхабад, успамінаю штодня. Дажывём — сустрэнемся ў сакавіку—красавіку.
3 павагай Мікола Калінковіч».
Блок... Ці не палова жыцця Міколы прайшло пад уражаннем Блока, яго лёсу, яго паэзіі. Дасведчаны чытач напэўна памятае сціплую кніжку Калінковіча «Палескія дні Аляксандра Блока». Невялікая памерам, яна камусьці можа падацца плёнам працы некалькіх тыдняў, за месяц — два, няхай сабе — год... Але ж Блок, асэнсаванне гэтай асобы — частка жыцця Міколы. Яшчэ школьнікам лунінецкі падлетак даведаўся пра беларускія калізіі ў лёсе славутага паэта. I пачаў паціху збіраць факты, напаўняць скарбонку ведаў пра яго. I нават калі служыў тэрміновую вайсковую службу пад Ленінгра-
дам, не забыўся пра сваю галоўную тэму. Салдатам грукаўся ў дзверы архіваў, музеяў, шукаў сучаснікаў. Адзін вучоны муж параіў: напішыце, малады чалавек, лепей пра Блока і космас... Блок на Беларусі? He тая гэта тэма. I не тэма зусім.
Характар, апантанасць, улюбёнасць у Блока і ў сваю радзіму прымушалі не кідаць пошукаў. Так і ствараліся многія публікацыі, так і сабралася кніжка.
Вось і ў жніўні 1986 года піша Мікола з Масквы: «Учора былі ў Шахматава. Двоеснае пачуццё: радасць — блокаўскі край і... горыч — заняпад усяго. Парасткі адраджэння ёсць. Крыху бачны. Спадзяванне на дабро.
Заўтра — Канстанрінава. На верасень набыў білеты на: Грыбаедаў, Блок, Пушкін, Гіляроўскі ў Маскве, а таксама — Бажэнаў і яго архітэктура». I праз колькі дзён, на пачатку верасня: «Вечарам — чытаю пра А. Блока і А. Грыбаедава. Шкада, што не маю пакуль магчымасці звярнуцца да архіваў».
Як і для ўсялякага нечым апантанага чалавека, Блок стаў для Міколы настаўнікам, дарадчыкам, асобай, па чыіх учынках, словах трэба вывяраць сябе самога, разбірацца ва ўласным шляху па жыцці. А робячы гэта, Калінковіч імкнуўся дзялippa з людзьмі сваім разуменнем, плёнам свайго асэнсавання жырря і творчасрі Блока.
Увага Міколы не абмінула ніводнага блокаўскага штрышка. Праз блокаўскую тэму Мікола звязваў, яднаў розныя старонкі. I, вядома ж, Беларусь з Туркменіяй. Вось што напісаў мне краязнаўра ізноў жа ў верасні 1986 года: «...Я і раней ведаў, што Рыгор Сілыч Карэлін — прадзед Блока па матчынай лініі. У Туркменіі ж пазнаёміўся з раманам Валянріна Рыбіна «Государн м кочевннкн», у якім адзін з рэнтральных персанажаў — Сілыч. Здаерра, Валянрін Фёдаравіч (В. Ф. Рыбін, рускі пісьменнік Туркменістана, аўтар многіх гістарычных раманаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Туркменістана імя Махтумкулі.— A. К.) і сам не ведаў пра радаслоўную сувязь Карэліна і Блока. Папрасіў Рыбіна надпісарь на кніжры аўтограф. Прыхапіў
раман з сабою падчас чарговай вандроўкі на Беларусь. I завёз у Пінск, а пасля — у Лапаціна, у музей Блока, аддаў Жураўскаму. Разам, здаецца, з часопісам «Маладосць», лістападаўскі нумар за 1980 год, у якім была змешчана мая публікацыя «Палескія дні Аляксандра Блока». Вось і ўся гісторыя. Зрэшты (магчыма, спатрэбіцца) прыводжу копію заметкі з брэсцкай абласной газеты «Заря» — «Экспонат нз Ашхабада»: «Полуторатысячный экспонат поступнл в музей А. Блока в д. Лопатлно нз города Ашхабада. Эта кннга о прадеде веллкого русского поэта Александра Александровлча Блока по матерлнской ллнлл, веллком ученом, путешественнлке-натураллсте л обіцественном деятеле Росслл — Грлгорлл Сллыче Кареллне, который внес немалый вклад в укрепленле дружбы русского л туркменского народов в 1836—1870 годах...»
Вось так... Увогуле, мне здаецца, што пінчукі яшчэ не падышлі да сапраўднага асэнсавання А. Блока, да ўсведамлення яго месца ў кантэксце сучаснай літаратуры... Суб’ектыўна? Так, магчыма, і суб’ектыўна, але ж калі быць шчырым... Словам, адносіны ў мяне да лапацінскага музея розныя. Прызнацца, засмучае, што там нахабна выперся — і ў экспанатах, і ў арганізацыі — нехта Б. і... Настолькі нахабна, што ад усяго адварочвае.
А я нават пакуль не адправіў ім сваю кніжку пра Блока. Ды і не звярталіся...
Дарэчы, дзеля дакладнасці,— усё ж не памятаю, адвёз кнігу Валянціна Фёдаравіча ці адправіў па пошце. Забыўся, даруй. Але ж у музеі, вядома ж, быў і з Жураўскім бачыўся.
Мне думаецца, што музей Блока трэба было рабіць у Лунінцы альбо ў Пінску. У Лапаціна ж ён беспрытульны. Выхаваўчая роля па розных прычынах зведзена на нішто... Ці нават лепшае месца для музея было б у Парахонску.
Адчуваю, што нешта распісаўся. Але ж калі пра Блока, то... Раскажу табе хаця б штрыхамі гісторыю Рыгора Сілыча. Яго дачка — Ліза — бабка Аляксандра Блока. Доўгі час жыла ў Шахматава. Муж Лізы Рыгораўны — Андрэй Мік. Бекетаў —
вучоны-батанік, быў рэктарам Пецярбургскага універсітэта. Дык вось, Рыгор Сілыч (быў вялікім гумарыстам і надзіва незалежным па тым часе чалавекам), калі служыў у канцылярыі Аракчэева, змяніў адну літару на тытульным лісце свайго гаспадара. Аракчэеў усе паперы да Мікалая I падпісаў: «Без лестн предан». У рэдакцыг Карэліна атрымалася: «Бес лестн предан...» Вось і загрукатаў пасля гэтага Рыгор Сілыч па прасторах Расіі. Дайшоў і да Туркменіі. Як бачыш, то і добра, што такі збег абставінаў... Пакуль! Галоўнае —праца! I толькі Яе Вялікасць! Астатняе — дапасуецца...
Ніяк сёння з табою не развітаюся. Добра, што не запакаваў ліст у канверт... Дапісваю ўжо вечарам. Але яшчэ на службе. У абед тэлефанаваў дахаты. Жонка сказала, што даслалі нейкі ганарар. Так што ў штотыднёвіку не пытайся. Відаць, ад іх.
Перагартаў сваю старую запісную кніжку. За 1982 год... Ты цікавіўся, калі Блок упершыню «запяяў» на туркменскай мове. Толькі ў 1980 годзе. He параўнаць з перакладчыцкай руплівасцю над вершамі, паэмамі Блока ў нас, на Беларусі.
А ў Туркменістане... Дапамог тады расштурхаць мясцовых паэтаў Керым-ага (Керым Курбанняпесаў; 1929—1988 гг.— народны паэт Туркменістана, доўгі час рэдагаваў часопіс «Совет Эдебняты» («Савецкая літаратура»).— A. К.). Прынамсі цытую свой запіс ад 22.04.1982 г. «Аўтограф на часопісе «Совет Эдебняты» з артыкулам «Улы рус тахыры» («Вялікі рускі паэт», публікацыя Міколы Калінковіча.— A. К.) — дляПінска: «Гучанне музы вялікага Аляксандра Блока — сапраўды інтэрнацыянальнае. Пачула яе і далёкая Туркменія на сваёй роднай мове, на мове тых аксакалаў і чшулі, якія праходзілі з паэтам цяжкую службу ў акопах Заходняга фронту ў 1916—1917 гг. у складзе 13-й інжынерна-будаўнічай дружыны «ВЗСР» на зямлі Беларусі — у Пінскім павеце. А. Блок у 1980 г. прагучаў упершыню дзякуючы маладому паэту ТССР Курбанніязу Дашкынаву і не без удзелу аўтара гэтых радкоў і даравальніка часопіса «Совет Эдебмяты» з артыкулам «Вялікі рускі паэт», дзе гаворыцца і пра роднае Палессе (с. 118—119).
Першаму літаратурнаму музею А. Блока ў родным краі — з надзеяй і верай на яго інтэрнацыянальнае прадвызначэнне, ва ўмацаванне дружбы паміж народамі. 3 шчырай павагай Мікалай Калінковіч. Ашхабад. 22.04.1982 г.»
...Вопыт працы, якая была аддадзена артыкулам, нарысам, кнізе пра Блока, нарадзілі ў душы і сэрцы краязнаўца яшчэ адну любоў, вялікую захопленасць. А прадметам яе былі... архівы. Калі здаралася вольная хвіліна, спяшаўся ён у архіў. Відаць, мала хто з беларускіх даследчыкаў гэтак сур’ёзна, шматгранна пазнаёміўся з дакументамі, іх абсягам у Цэнтральным дзяржаўным ваеннагістарычным архіве. Фактычна Мікола як бы прадвызначыў, акрэсліў шляхі, па якіх можна было ісці далей. Паступова даследчык падыходзіў да многіх таямніц...
3 ліста ад 16 кастрычніка 1986 года:
«Сашка, прывітанне!
Увесь — у архіве. Думкі ў 1813—1816 гг. у Брэсце. Галоўнае —дзяжурства генерала ад кавалерыі і кавалера Калагрывава (у яго ад’ютантам служыў Грыбаедаў).
Бачу эпоху, бачу вобразы, дэталі і г. д. Фіксую —хутчэй, хутчэй. Думаю, шукаю, параўноўваю. Спяшаюся. На жаль, часу ў Маскве мала — позна кінуўся ў архіў. Тут працы — стагоддзі. «ЦВНЦА» (Лефортава) — любімы архіў...
Званіў дамоў. Жонка сказала, што ад цябе ліст. Прыеду — прачытаю. Адкажу ў суботу, калі не працуе архіў. Мікола».
3 ліста ад 31 кастрычніка таго ж года: «...Працую ў архіве, што шукаю — знаходжу. Будуць удакладненні ў біяграфію Грыбаедава цікавячага мяне перыяду, у прыватнасці, знайшоў дакладна, калі ён залічаны ад’ютантам да генерала Калагрывава і калі быў у шпіталі і г. д. Трэба яшчэ больш працаваць...»
I ў пазнейшых лістах — ізноў пра лефортаўскі архіў. Пра тыя знаходкі, што былі, вядома ж, зусім і не па тэме ненавіснай, мне думаецца, Міколавай уласнай дысертацыі. Але ж яна давала шанц прыўзняцца над брудам руціннай працы. А архівы да-
рылі знаходкі, адкрыцці. Ужо незадоўга да ад’езду ў Тбілісі Мікола пісаў: «У «ЦВНЦА» трэба збіраць (паспець!) матэрыялаў пра Савіча, Незабытоўскага, Каліноўскага, Ладу-Заблоцкага, Янушкевіча і інш. Было б 48 гадзін у сутках...»
Ненатоленае жаданне працаваць было ў Калінковіча заўсёды. Нават тады, калі і настрой не вызначаўся радасцю ці весялосцю. Праца разбівала ўсялякую іпахондрыю. Ды толькі з.часам і гэтае ўдавалася ўсё цяжэй. А планаў жа было шмат. Кнігі нарысаў пра Туркменістан, дакументальны раман пра Керкінскі рэвалюцыйны бастыён, нарысы пра Лунінецкі край, кнігі пра Самойлу, Грыбаедава...
Заканчвалася вучоба ў аспірантуры. Заканчваўся маскоўскі перыяд у жыцці нашага земляка. Наперадзе Міколу чакаў Тбілісі — горад, які ўлетку 1990 года падштурхне яго да бездані, ці да вечнасці... I было ў яго як быццам нейкае нядобрае прадчуванне: «Была, здаецца, іпахондрыя. Праходзіць. Цяжка даюцца пералёты. Падумаю пра Тбілісі і... амаль уздрыгну. Навошта? Трэба нешта рабіць».
Ды хто ён — радавы звычайны маёр КДБ Калінковіч? Каму справа, што ён член Саюза пісьменнікаў, аўтар па тым часе ўжо пяці кніжак?.. Пяці выдадзеных кніжак. А ў рукацісе... Каму ёсць
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Палац у Жылічах. Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён. Палац пабудаваны ў 1830-я гады. Гравюра XIX ст. Жыліцкі паркава-сядзібны ансамбль — адзін з найцікавейшых помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі
справа да таго, што ён апантана займаецца беларускім краязнаўствам? Таму ізноў трэба пакаваць чамаданы, збіраць, парадкаваць архіў. I ўсё гэта, нягледзячы на ўнутраны душэўны стан. Якраз тады, у чаканні Тбілісі, з ліста ў ліст пераходзіць адзін і той жа матыў: «Атрымаў два твае лісты, выразку. Дзякуй. А адказваю са спазненнем. Нейкая была маленькая душэўная дэпрэсія і іншы «нерабочы» стан, бывае. Занадта шмат у жыцці ўсялякага закуліснага бруду... У тым ліку — і пры размеркаванні».
Расказваючы пра Міколу праз яго лісты, хачу падкрэсліць вось якую дэталь: Калінковіч пры ўсёй яго кампанейскасці, таварыскасці быў разам з тым і надзвычай жорсткі. Асабліва калі гэта тычылася двурушных гаспадароў жыцця, перавязаных паміж сабою «снльных мнра сего»...
У той жа салдацкай «шматтыражцы», дзе служыў лейтэнантам і я, на дванаццаць гадоў раней пачынаў сваю афіцэрскую службу і Васіль Ткачоў, драматург, празаік. Ды лёс склаўся... Словам, з арміі звольнілі. Нялёгка Васілю было пачынаць усё з пачатку. Неяк «Неман» у перакладзе на рускую мову надрукаваў некалькі яго апавяданняў. У біяграфічных звестках пазначылі, што скончыў Белдзяржуніверсітэт (а не Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча). Зрабілі гэта, відаць, каб ніхто не задаваў лішніх пытанняў: а чаму не служыць? Дзе, кім працаваў апошнія гады? і г. д. У Мінску ж ужо жыў адзін выгнаннік з вайсковай журналістыкі — паэт Сяргей Панізнік, які «запляміў» сябе сяброўствам з Міхалам Забэйдам-Суміцкім. Мікола на тую «нёманскую» біяграфічную нататку пра Ткачова адгукнуўся выразна-акрэслена, даўшы і мне колькі добрых парад.
3 ліста ад 22 лістапада 1986 г.:
«Так, «Неман» правільна падаў звесткі пра вучобу і працу Васіля. Відаць, правільна паступіла рэдакцыя. Розныя разумнікі не зразумеюць. Сваім корпаннем у чужой бялізне яны толькі губяць таленты, а не дапамагаюць ім». I далей — пра неўміручае чыноўніцтва, «...махровая, сволочная бюрократня, гражданскне н должностные трусы, уве-
шанные лозунгамн н днфнрамбамн, цветуіцпе мерзавцы, пустота жнзнн».
Працуй і не звяртай на іх увагі. Ці заходзіў у «Туркменістан», да Амана Мантонавіча (Аман Мантонавіч Джанмурадаў, туркменскі паэт, празаік, дырэктар кніжнага выдавецтва «Туркменістана». У сярэдзіне васьмідзесятых гадоў працаваў над раманам пра «хрушчоўскую адлігу».-—А. К.)? Перадавай ад мяне прывітанне. Скажы, што рукапіс прывязу ў тэрмін. Але крыху іншы — не «Імгненні лёсу», a «Не павінен невядомым быць салдат» (назвы кніг, над рукапісамі якіх Мікола працаваў у 1986 годзе. Зборнікі гісторыка-дакументальнай прозы складаліся з нарысаў на туркменскуютэму.— A. К.). Перадавай прывітанне і Слушніку. (Васіль Уладзіміравіч Слушнік — наш зямляк, доўгія гады працаваў на Беларускім радыё. A ў 1986 годзе з’яўляўся галоўным рэдактарам рэспубліканскай газеты «Туркменская пскра». Памёр у 1991 годзе — A. К.) Будзе што з дакументальных росшукаў — аддавай і ў «Туркменскую нскру». Але працуй сканцэнтравана, не распыляйся. Накіраванасць павінна быць амаль што ідэальнай, сістэмнай, адпрацаванай. I не грэх, калі яна не адна, а дзве-тры. На маю думку, ад чагосьці аднаго стамляешся. А добры, разумны комплекс — гэта сапраўдны пласт жыцця...»
Побач з людзьмі таленавітымі, прыгожымі жывуць і зайздроснікі, і наўмыснікі, і шмат хто яшчэ... Шмат іх было і вакол Міколы Калінковіча. Найперш — людзі без таленту, тыя, каму зайздрасць і ноччу, як кажуць, спаць перашкаджала.
Расказваючы пра Міколу Калінковіча, не магу абмінуць і адзін прыкры выпадак. У 1987 годзе ашхабадскае выдавецтва «Магарыф» выдала кніжку гісторыка-краязнаўчай публіцыстыкі Міколы «Возвраіценне рассветной зарн». Пад адной вокладкай — дакументальная аповесць пра Героя Савецкага Саюза Івана Васільевіча Багданава, mspar нарысаў пра туркменістанцаў — удзельнікаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юначы максімалізм прымусіў мяне аднесціся да кнігі надзвычай патрабавальна. Пра ві-
давочныя пралікі аўтара, схематычнасць у вымалёўцы многіх персанажаў я і напісаў у рэцэнзіі для часопіса «Ашхабад». Вядома ж, не забыўся сказаць і пра пэўныя вартасці кнігі. Але ж... Словам, справа была зроблена. Рэцэнзію надрукавалі ў дванаццатым нумары «Ашхабада». Часопіс з публікацыяй адправіў Калінковічу. Мікола колькі часу маўчаў. Відавочная крыўда... Ды і я пасля ўжо не рады быў, што і зрабіў, відаць, не зусім тактоўна. Да таго ж варта было ўлічыць, што аповесць пра Багданава Калінковіч напісаў даволі даўно, ці не на пачатку сваіх сур’ёзных творчых вопытаў... Але ж паціху канфлікт сышоў на нішто. Да гонару Міколы, ён аказаўся на вышыні.
Безумоўна, крытыкаваць Міколу Калінковіча можна шмат за што. Але пры гэтым нельга забывацца, што па-рознаму выконваюць адзін агульны клопат празаік, паэт, літаратуразнаўца, дакументаліст і краязнаўца. Найперш Мікола, як усялякі ўдумлівы краязнаўца, быў таленавітым збіральнікам памяці аб нашай Айчыне. I толькі пасля ён выбудоўваў, выладжваў тканінку сваіх твораў. Вядома ж, для пошуку многіх фактаў быў адзін і той жа штуршок: збіраць матэрыялы пра землякоў, пра іншаземцаў і іх дачыненні да нашай Айчыны. Вось рухавік апантанасці ў краязнаўстве! Дапамаглі Міколе— асабліва на пачатку творчых сцежак-дарожак — парады старэйшых рупліўцаў на краязнаўчай ніве. У сваіх лістах ён неаднойчы згадваў збіральнікаў памяці пра Беларусь і беларусаў. Чытаю ў розных лістах Калінковіча: «Заўтра да нас (у госці, з жонкай) павінен прыехаць таленавіты краязнаўца У. П. Сазановіч (родам з Клецка), жыве ў Падмаскоўі. Ён добра ведае твайго земляка А. П. Ярохіна...»; «...Пра Ходзьку. Аб ім ёсць цудоўная публікацыя нашага земляка з Ленінграда Валянціна Пятровіча Грыцкевіча — у «РІзвестпях» АН ТССР», серыя грамадскіх навук, 1979— 1981 гг. Дакладней, па-мойму, 1980 г. ён мне дасылаў. Шукаў, ды не знайшоў. Баюся, што з пераездам згубілася. Напішы сам В. П. Грыцкевічу. Ён адкажа»; «...Арыенціры ж даў Каханоўскі. Сказаў (ці напісаў): «Мікола, шукай сляды землякоў у
Туркменіі. Тузін, Малібожка...» Вось і знайшоў». I ўжо з Тбілісі: «Даслаў быў ліст Каханоўскі. Штонішто параіў. Пра росшук. Але гэта ведаў і сам. У душы дзякую яму. Пазней адкажу».
I зараз, пэўна, памятаюць Міколу Калінковіча беларускія краязнаўцы Валянцін Грыцкевіч, Анатоль Ярохін, Уладзімір Сазановіч.
Але ж урокі апантаных даследчыкаў засвойваў творча, сумленна асэнсоўваў свае недахопы, пралікі. У студзені 1987 года ён пісаў з Тбілісі: «...Што б там ні было, галоўнае, што зроблена... А дарабляць можна бясконца. Іншы раз гэта трэба, іншы раз — проста не. Адным словам, сутнасць жыцця заключаецца ў зробленым. А карысць ад яго не адразу бачна. Асабліва, калі зробленае фундаментуецца на сумленні, на жаданні «все суіцее увековечнть» (А. Блок). Мастацкасць, вядома, таксама патрэбна. Але тут — складаная катэгорыя. Чым пісаць нешта з прэтэнзіяй на мастацкасць, лепш (з агульнай карысцю) узняць забытае, але патрэбнае. Ды і, увогуле, права на мастацкасць мае той, хто ёй надзелены ад нараджэння. Астатняе — «мастацкае рамяство». Хаця памкненне да мастацкасці, як і да нечага астатняга,— вялікая рэч...» I далей: «Паўсюль — перабудова. I няма гарантыі, што нетрывалыя элементы ў незразумелай імі віхуры не згубяць нават тое чалавечае, што мелі. Добра, калі гэта да іх дойдзе пры жыцці. Пакуты сумлення — найвышэйшая ступень ацэнкі чалавечай дзейнасці.
3 2 лютага да 2 сакавіка адпраўляюся ў Маскву: перадабарона і іншае. Наведаю Мінск. Магчыма, Лунінец.
Адтуль паведамілі (пасылаў «Вяртанне...», некалькі экземпляраў раней), што кніжка цікавая з пункту гледжання факталагічнасці, пошуку, дакументалістыкі, патрыётыкі і публіцыстычнасці. Адзначылі ў нейкай ступені дэкларатыўнасць — пра I. В. Багданава, і нарысаў пяць увогуле прызналі на высокім узроўні. Адзначылі, што сапраўдным аўтарам менавіта не хапае патрыятызму, пачуцця абавязку.
Увогуле, усё гэта — патрэбная непатрэба. Свае
5 Зак. 2376 129
здабыткі і пралікі ведаю сам. Маю на тое рацыю і погляд. Дыялектыка жыцця заключаецца ў руху, у пастаяннай працы над сабой...»
Што дадаць да гэтага самааналізу? I ў гэтых радках праяўляецца своеасаблівая мужнасць. Мы ж часам не ведаем, як сказаць праўду сабе. Што ж тады казаць пра сумленнасць, праўдзівасць перад іншымі, няхай сабе і знаёмымі людзьмі?! Мікола вызначаўся і гэтай унутранай смеласцю. He выстаўляў яе напаказ.
Яшчэ адна грань характару, паводзін краязнаўца... Але перш, чым назваць яе, ізноў жа слова самому Калінковічу.
3 ліста ад 27 чэрвеня 1986 года:
«Добры дзень!
Атрымаў два твае лісты, а адказваю на іх адным... Галава ідзе кругам. Шмат нош. На крайні выпадак, тры. Абставіны на кафедры — складаныя, звягі, даўнія рахункі паміж сабою. Перападае і аспіранту — ні за што. Се ля ві. Абмеркаванне ўсё адкладваюць, пераносяць і г. д. ...»
3 ліста ад 14 чэрвеня 1986 г.:
«Прывітанне!
Прабач, што замоўк...
Апаскудзілі... душу — гоняць у Тбілісі.
30.04 было размеркаванне. Ліпа. Сынкі і мярзотнікі, лізаблюды, блатнікі і іншая дрэнь нікуды не ездзяць. Ніколі. А я ўжо стаміўся і стаміў сям’ю. Але будзем трываць...»
I з ліста ад 5 ліпеня 1986 года:
«А зараз напружана рыхтую для выдавецтва «Полымя» кнігу краязнаўчых нарысаў — пра Лунінеччыну. 250 старонак. За ліпень хачу завяршыць. Усё гатовае даўно — кампаную, сістэматызую, шліфую толькі... Пяць раздзелаў.
На пачатку жніўня хачу сам адвезці ў Мінск і пабыць дзён 10 на Беларусі. За кошт адпачынку. Пакуль не бяру. Абставіны не дазваляюць. Потым паглядзім. А пасля адпачынку — за гэтую чортаву дысертацыю засяду па-новаму. Відаць, прыйдзецца без першага абмеркавання. Тое ж — абставіны, бойка паміж кіраўніком і бандай з кафедры працягваецца. Камедыя!.. Замест сапраўднай работы
займаюцца чорт ведама чым—«с ученым ввдом знатоков»».
Яго характар і сумленне ўжо ў тым праявіліся, што Мікола бачыў нутро хімеры, якая хацела выставіць сябе адлажданым ідэальным грамадска-палітычным механізмам. Бачыў, разумеў і, наколькі хапала смеласці, магчымасцей, гаварыў аб гэтым услых. He баяўся гаварыць праўду. I не баяўся праўдзе ў вочы глядзець.
РОДНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ТЭМА
У колішняй сталіцы Казахстана Алматы жыве і працуе наша зямлячка паэтэса Любоў Шашкова. Пра тое, што яна не толькі па нараджэнні беларуска, сведчаць яе творы. Варта пагартаць старонкі хаця б адной з яе кніг — «Дыялогі з надзеяй» (кніга вершаў і паэм выдадзена ў алмацінскім выдавецтве «Жазушы» ў 1991 годзе). Выдавецкая анатацыя наступным чынам знаёміць чытача з творчасцю літаратаркі: «Жаночы лёс — у цэнтры ўвагі паэтэсы, ці то гэта нашы сучасніцы, ці гістарычныя асобы (паэма «Рагнеда», «Каміла»)».
Лірычная гераіня яе вершаў як быццам вядзе дыялог са сваім унутраным «я» ў надзеі на абнаў-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Нясвіж. 3 старадаўняй гравюры. Упершыню ўпамінаецца з першай паловы ХПІ ст. як сталіца Нясвіжскага княства. 3 1-й чвэрці XIV ст. у складзе Вялікага княства Літоўскага. 3 1432 г. належаў П. Я. Кішку, з 1513 г.— Радзівілам
ленне жыцця, на вяртанне яго першапачатковай сутнасці, яго маральных каштоўнасцей.
Другі раздзел кнігі «У слязах твар» цалкам прысвечаны роднай для паэтэсы беларускай зямлі. «У слязах твар» — Беларусь, Айчына вачыма Любові Шашковай. I канешне ж, першыя радкі — пра вайною прычынены боль. 3 верша «Песні жаўрукоў» («Памяці бабулі маёй Фядоры Гаўрылаўны»):
...Мне снятся песнн Беларусл мнлой. Ночной прнют онн находят в сердце. Н сердце бьется птахою бессонной, Н ннчего оно не забывает.
А в песнях тех — колокола Хатынн, Н слава вечной крепостм на Буге, Н над Полесьем — молодые всходы... О как светлы, как горестны те песнн. Нй от одной душа не отречется.
Здаецца, што Любоў Шашкова жыве, прысутнічае на Беларусі. Ведае унутрыбеларускі боль: спакутаваная, змеліяраваная душа зямлі нашай — навідавоку ў аўтара «Дыялогаў з надзеяй». Як яркі прыклад — і верш «Ванька-бусел» (так і па-руску: не «анст», а менавіта «Ванька-бусел»). Жыве ў вёсцы дзядзька з незвычайнай для чужога чалавека мянушкай. А да яе ўжо ўсе прызвычаіліся. Як і не дужа жартуюць з пастуха Ванькі-бусла, што пыліць басанож за статкам. I жарт якраз пра дзядзьку: «Бусел, бусел, дллнноногнй, продал боты, а сам босый». Старэйшыя вяскоўцы ведаюць: у вайну згарэла разам з жонкай і дзецьмі яго хата. I партызан Ванька не паспеў выратаваць сям’ю, выскачыў з лесу, а хата на вачах дагарае. Вось і пасівеў у адначассе. Згубіўся, схаваўся ў самім сабе. I ніхто не можа разварушыць яго, Ваньку-бусла.
Дарэчы, у сваёй паэзіі, выключна чуйнай да рускага слова, Любоў Шашкова актыўна, да месца выкарыстоўвае беларускія словы. Тут і «любка», і «роднма», і «красавік»...
Многія вершы беларускага раздзела кнігі — пра прыроду. Няма ў тых творах геаграфічна-тэрытарыяльнага ўдакладнення. Але ж і не трэба. Усё і без таго зразумела. Так піша аўтар пра родную нам прыроду Беларусі:
Господй! Планером анст садмтся на луг, Бусел, ну вот мы м встретмлнсь после разлукп. Машешь крыламй, скрываешься с глаз без следа... Деток землп моей горькой унес бы куда.
Сапраўдным адкрыццём Любові Шашковай стаўся для мяне і верш «Алёнін рай, ці Размова з фінінспектарам пра карысць патэнтаў на індывідуальную працоўную дзейнасць». У нас, на Беларусі, яшчэ належным чынам не ўшанавана мастачка Алена Кіш, а вось казахстанская беларуска ў далёкай старонцы ўзводзіць таленту помнік, расказваючы, што ж сталася прычынай яе — Алены Кіш — смерці.
Пішучы пра Беларусь, наша зямлячка выбірае духоўна вывераныя арыенціры. У беларускім раздзеле кнігі — і паэма «На Кутыо (нз Янкн Купалы)». Адметна, што Любоў Шашкову вызначае прыцягненне да вершаліны беларускага паэтычнага дрэва. «На Кутью» — гэта не проста пераклад, а новае, сучаснае прачытанне, асэнсаванне класічнага, далёкага ад нас па часе твора.
Напрыканцы кнігі — паэма «Рагнеда». Пісала яе наша зямлячка ў Казахстане, а пасля ў Мінску і Заслаўі. Завяршыла ж твор у Алматы. Удзячнасць за дапамогу ў напісанні паэмы аўтар выказвае гісторыку Хведару Крываносу, мастацтвазнаўцу Ніне Матвіенка, пісьменніку Канстанціну Тарасаву. «Рагнеда» — пранікненне ў лёс Гарыславы, жаданне Любові Шашковай выказаць нешта ўласнае, жаноцкае. У «Рагнедзе» казахстанскай беларускі адчуваецца і подых сучаснасці. Як запавет, як спадзяванне гучаць апошнія радкі:
Ведь выйдет кто-то на подмогу, Кому сказать ты сможешь строго: «Вот пояс, княже, В трм опояскй:
Едннство мыслн, Едннство слова, Едннство дела»— /
Своей рукой бы его надела, Да только, княже, трудна дорога...
Казахстан быў заўжды блізкай Беларусі краі-
най-старонкай. Дзякуючы паэзіі Любові Шашковай, большае, шырэе і прысутнасць Беларусі ў Казахстане.
«Я ЕІЦЕ ВЕРНУСЬ К ТЕБЕ, РОССМЯ»
Да публікацыі ў «Нзвестмях» (17 сакавіка 1999 г.) я і чуць не чуў нічога пра Сталярова. Пра Георгія Сталярова. Іншых Сталяровых па гісторыі, энцыклапедычных даведніках ведаю. Як, прыкладам, Героя Савецкага Саюза Мікалая Сталярова, каторы на вайну пайшоў у чэрвені 1941-га... 310 баявых вылетаў зрабіў колішні крычаўскі падлетак, правёў 67 паветраных баёў, збіў 6 самалётаў, а яшчэ — 4 у групе. На 2 гады за Мікалая маладзейшы Георгій (з 1921 г.). А ў чым яшчэ іх розніца... Але ж пра гэта — пасля, ужо, мабыць, з усяго астатняга расповеду.
He ведаў я і ўсёй гэтай гісторыі са знойдзеным у фашысцкім канцлагеры Заксенхаузене сшыткам вершаў невядомага салдата-вязня. Хаця па даўняй сваёй схільнасці да шукальніцтва, некалі выразна акрэсленага «чырвонаследапытствам», мог бы і ведаць. Цікавіла ж усё, што было напісана на вайне. Тым болей — у засценках. Пра вершы, знойдзеныя ў Заксенхаузене, газеты пісалі доўга. Пісалі патэтычна, з высокім патрыятычным імпэтам. А як жа іначай... Ужо вядомыя былі да 1958 года Муса Джаліль, Юліус Фучык. А прыклад са Сталяровым яшчэ болей уражлівы. Яго вершы, у адрозненне ад перададзеных рукапісаў Джаліля і Фучыка, сапраўды знайшлі. Адзін з вершаў Сталярова:
Я еіце вернусь к тебе, Россмя, Чтоб услышать шум твомх лесов, Чтоб увндеть рекм голубые, Чтоб мдтн тропой монх отцов.
He был я давно в густых дубравах Н не плыл по гладм русскмх рек, He сндел под дубом велячавым С сннеокой — другом юных лет.
Ho я каждый день м мнг с тобою: Н лншь дрема векм мне смежпт, Я пду с подругой дорогою, Тропкой, что у озера лежпт...
Я, как сын, люблю тебя, Россмя, Я люблю тебя еіце смльней, Мнлые просторы голубые
Н безбрежность всех твочх морей!
Я вернусь еіце к тебе, Россчя.
Чтоб услышать шум твомх лесов, Чтоб увндеть рекч голубые, Чтоб ндтм тропой момх отцов.
Але пра Сталярова тады, напрыканцы 1950-х ніхто і не думаў. Паэта, хаця і правільны след вывеў на Беларусь, так і не знайшлі. Паціху пошук сышоў на нішто. Як рэфрэн прагучала на завяршэнне песня Льва Ашаніна і Эдуарда Калманоўскага:
Этмх слов забывать вы не смейте
Нн в путм, нн в беде, нм в огне.
Узннк черного лагеря смертн, Как молптву, шептал в тпшмне: — Я вернусь к тебе, Россмя!
Знаю — помнншь ты о сыне.
Бровп русы, очм смнн...
Я вернусь к тебе, я вернусь к тебе, Я вернусь к тебе, Россня!
I яшчэ на заканчэнне пошукаў прыпаў дакументальны фільм. 3 яго ўсё фактычна і пачалося... Але — слова Іллі Барысаву (маёр КДБ Ілля Барысаў вось ужо тры гады як памёр. Магчымасць азнаёміцца з яго рукапісам «Трагедыя вязня трох лагераў» прадаставіла яго дачка — Наталля Барысава-Лосік). «Не падымаючыся з-за стала, кіўком галавы падпалкоўнік Р. адказаў на наша «Здравія жадаю», абвёў вачыма свой шырокі, прасторны кабінет.
— Я выклікаў вас для таго, каб паведаміць, што заўтра з Масквы ў Мінск прыязджае кінарэжысёр Рычкоў. 3 сабою ён вязе караткаметражны даку-
Георгій Сталяроў
ментальны фільм «Я вярнуся да цябе, Расія». У фільме расказваецца пра паэта-патрыёта, блакнот з вершамі якога некалькі гадоў таму назад быў знойдзены на тэрыторыі нямецкага канцлагера Заксенхаузен... А задача такая: уважліва і ўдумліва прагледзець кінафільм, вызначыць яго ідэйна-палітычную скіраванасць і ў залежнасці ад гэтага ўнесці прапановы аб мэтазгоднасці альбо немэтазгоднасці яго дэманстрацыі на экранах Беларусі...
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык... коратка згадаў гісторыю таго, як знайшлі рукапісны зборнік вершаў невядомага аўтара і як беспаспяхова шукалі гэтага паэта. Здымкі адбываліся ў ГДР, Польшчы, Падмаскоўі і Беларусі — Рэчыцы... Пачалася дэманстрацыя кінафільма. ...Усе мы, відаць, упершыню ўбачылі сапраўдны канцлагер... з грудамі зношанага і стаптанага абутку загінуўшых вязняў, з мудрагелістымі татуіраванымі малюнкамі танюткія абажуры з чалавечай скуры, «матэрыял» для якіх нарыхтоўваўся тут жа, у Заксенхаузене.
Абажуры расплываліся, «тушыраваліся». На іх фоне з’яўляліся старонкі з вершамі невядомага аў-
тара. Сціплы, добра адпрацаваны, эканомны почырк.
I гэты почырк, яго асаблівасці— па нейкаму раптоўнаму ўнутранаму штуршку — засланілі для мяне ўсё: і кадры фільма, і голас дыктара... Дэманстрацыя кінафільма працягвалася, а я ўжо быў перакананы: почырк невядомага паэта я недзе бачыў.
Але дзе і які дакумент мог пакінуць гэты вязень? I раптоўна невыказанае ўслых слова «вязень» як быццам штурхнула мяне, памяць паслужліва падказала прозвішча другога вязня, другога лагера — савецкага ВПЛ...»
Маёр дзяржбяспекі аказаўся воляю службовых абавязкаў (а можа і воляю абставін?), калі так можна сказаць, галоўным следчым па справе Сталярова. Хаця тое, што атрымалася ў выніку, наўрад ці атрымалася б, калі б на месцы Барысава аказаўся чалавек няхай сабе і адказны, дапытлівы, але зусім сухі, не чуйны да эмацыянальнай натуры, да асобы творчай. Але ж здарылася як здарылася...
Упершыню са Сталяровым Барысаў сутыкнуўся яшчэ недзе за год да фільма. Справа ў тым, што ў рэдакцыі шэрагу цэнтральных, саюзных і рэспубліканскіх газет пайшлі пісьмы ад маці Георгія. Яна разам з вершамі дасылала і ўспаміны аб падпольнай патрыятычнай рабоце сына ў гады вайны, у прыватнасці, на Бабруйшчыне. Тады ў 1967 годзе на імя сакратара ЦК КПБ па ідэалогіі пайшла і дакладная: матэрыялы пра Сталярова не адпавядаюць сапраўднасці. 3 партызанамі і падпольшчыкамі на Бабруйшчыне Сталяроў не супрацоўнічаў. Як высветлілася, у гісторыі з дасылам вершаў быў і пачатак. Адбываючы амаль што адразу пасля вайны пакаранне за супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Сталяроў дасылаў вершы ў «Гомельскую праўду» і іншыя газеты. Некалькі вершаў было надрукавана. Гэта абурыла асобных чытачоў. Яны накіравалі пісьмы ў партыйныя інстанцыі і органы КДБ. Маўляў, што ж гэта атрымліваецца: у час вайны працаваў у нямецкай газеце, хваліў Гітлера, а зараз, атрымаўшы па заслугах,
сядзіць у савецкім лагеры і хваліць савецкую ўлаДУ-
Вось цяпер, зразумеўшы ў самых агульных абрысах, хто ж ён — тройчы вязень, можна і аб усім па парадку. Нарадзіўся Георгій Сталяроў 5 кастрычніка 1921 года ў Феадосіі. Бацька — Фёдар Пракопавіч — служыў камісарам 64-х пяхотных курсаў. На курсах працавала і маці — Ганна Якаўлеўна. Родам бацькі з Гомельшчыны. Калі бацьку дэмабілізавалі, Сталяровы аказаліся ў Жлобіне. 3 часам Фёдара Пракопавіча прызначылі дырэктарам Стрэшынскай няпоўнай сярэдняй школы. 1937 год не абышоў і сям’ю Сталяровых. Нехта падпаліў школу, у якой дырэктарстваваў Фёдар Пракопавіч. Справе, як часта гэта тады здаралася, надалі палітычны характар. Падазрэнне чамусьці пала на 16-гадовага Георгія. Хлопца арыштавалі. Узбудзілі крымін'альную справу. А праз два месяцы арыштавалі і бацьку. Хуткі і няправы суд пазбавіў Сталяровых волі. Бацька атрымаў тры гады выпраўленча-працоўных лагераў, сын — чатыры. Сталяровы абскардзілі прыгавор, ён быў адменены, але следства па справе не спынілі. I ў лютым 1938-га Вярхоўны суд БССР выносіць новы прыгавор: Сталяровабацьку — да 10 гадоў, сына — да 5, маці — да 3 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Губляць не было чаго. I прыгавор абскардзілі яшчэ раз. Вярхоўны суд СССР вынес пастанову: «Справу... спыніць з-за недаказанасцю злачынства». Вызваленых з лагера Сталяровых-старэйшых аднавілі ў партыі. А на працу накіравалі ў вёску Крутое Чачэрскага раёна. Там Георгій закончыў няпоўную сярэднюю школу. Паехаўшы да дзядзькі ў Гомель, хлопец без асаблівых цяжкасцей уладкаваўся ў гомельскую «раёнку» «Сталінскі шлях». Паступіў вучыцца на завочнае аддзяленне Рагачоўскага настаўніцкага інстытута. Але нядоўга працаваў у рэдакцыі. Замучыла бранхіяльная астма. Вярнуўся да бацькоў. У снежні 1939-га ажаніўся на Ніне Гірыловіч. Следам уладкаваўся на працу ў жлобінскую «раёнку» «Шлях сацыялізма». I працаваў, і вучыўся
натхнёна. Толькі за адзін год Сталяроў скончыў два курсы педінстытута і ў чэрвені 1940-га атрымаў дыплом настаўніка. Але ізноў здароўе прымусіла вярнуцца да бацькоў.
У 1941 годзе нарадзіўся ў Георгія і Ніны сын. У сакавіку маладыя пераязджаюць у Рагачоў. 3 пачаткам вайны безбілетніка Георгія Сталярова ў армію не прызвалі, але ён уступіў у знішчальны батальён. Жонка вяртаецца да свайго бацькі — у вёску Чорная Вірня Жлобінскага раёна. Яктолькі немцы акупіравалі Рагачоў, у Чорную Вірню перабіраецца і Георгій.
Калі ў 1946 годзе «смершаўцы» арыштуюць Сталярова, ён напіша ў сваёй аўтабіяграфіі: «У Чорнай Вірні я пражыў да студзеня 1942 года, г. зн. да атрымання пашпарта. У сям’і Гірыловічаў жыць я не мог, было цяжка з харчаваннем, у выніку вайны я згубіў літаральна ўсю сваю маёмасць. Я пайшоў у Стрэшын, дзе сустрэўся з Рабушка Іосіфам, каторага я ведаў яшчэ да вайны».
Трэба ўдакладніць: Рабушка — даваенны сакамернік Георгія. 3 прыходам немцаў Іосіф уладкаваўся як след: працаваў ён загадчыкам Стрэшынскага райфінаддзела. Немцам падказаў, дзе былі закапаны з адыходам Чырвонай Арміі архівы раённых органаў улады. Рабушка ўладкаваў у фінаддзел і Георгія. Работа, праўда, была не надта грашовая. Сталяроў успамінае сваю ранейшую працу, пачынае пісаць у акупацыйную газету «Новый путь». У хуткім часе становіцца штатным супрацоўнікам. 3 аўтабіяграфіі Сталярова: «У газеце «Новый путь» з’явіўся мой першы артыкул «Першая вясна», у якой я ўсхваляў жыццё жыхароў Стрэшына ў час акупацыі. 3 найболей значных артыкулаў я надрукаваў: «Незаглушаны голас народа» — пра быццам бы народную вусную творчасць, скіраваную супраць савецкай улады, артыкул «Максім Багдановіч» — пра жыццё і творчасць пісьменніка, апавяданне «Фінал», сараміўшае партызан, і шэраг іншых, назвы каторых я не помню».
Ды і гэтая праца не дужа палепшыла матэрыяльнае становішча Георгія. I ён знайшоў сабе іншы заробак. «Аднойчы ад імя рэдакцыі па ўласнай волі
я вырашыў праверыць стан чайных і сталовых, дзе пры праверцы складаў фіктыўныя акты... Калі складаў акт на таго альбо іншага гаспадара... аб яго незаконным карыстанні патэнтам, то лічыў, што калі ён не хоча, каб яго прыцягвалі да адказнасці, то можа адкупіцца...» У кастрычніку Георгія арыштавалі органы СД. Пасля чарговага допыту прапанавалі: «Выбірай: альбо пойдзеш у канцлагер да заканчэння вайны альбо будзеш дапамагаць нам». Падпісаўшы адпаведныя дакументы, стаў даносчыкам. Праўда, не выдзеліўся і на гэтай ніве, СД папярэдзіла. Тады пачаў пісаць псеўдаданосы. Немцы, праверыўшы гэтыя даносы, людзей не зачапілі. А вось Сталяроў вымушаны быў звольніцца з «Нового путн». Паехаў у вёску да жонкі. Жыў з таго, што вазіў на продаж тое-сёе на базар. Увесну 1943 года Сталярова выпадкова арыштавалі ў час адной з такіх паездак. I вывезлі ў Германію.
Прывезлі ў горад Лертэ. Размеркавалі на земляные работы. Уцёк, але ў той жа дзень злавілі. Адвезлі ў лагер. Ізноў — уцёкі. Праз два тыдні злавілі і адправілі ў Магдэбургскую турму. Кавалкам шкла паспрабаваў ускрыць вену. Заўважылі суседзі па камеры. У хуткім часе Георгій становіцца вязнем канцлагера Заксенхаузен, атрымлівае нумар 69104.1 Сталяроў, баючыся, што нядоўга вытрымае ў палоне, ідзе на новую, рызыкоўную гульню. Перакладчыку Фольку «даверліва» расказвае пра тое, што, маўляў, у Бабруйску быў членам партыйнага падпольнага камітэта. I тут пачалося... Умовы для Георгія палепшылі. Увесь верасень 1943 года праседзеў у гестапа. А пасля ізноў — канцлагер Заксенхаузен. Праўда, невядома, як з той бабруйскай дзейнасцю, высветлілі фашысты што-небудзь ці не.
У канцлагеры Сталяроў знаёміцца з сапраўднымі патрыётамі — Міхаілам Фішарам, Сяргеем Чачавілавым, Міхаілам Зайцам. Пачынае пісаць вершы, многія радкі з каторых вязні завучваюць напамяць...
У красавіку 1945-га вязняў Заксенхаузеча пагналі на Усход. Праз некалькі дзён канвой разбегся. Сталяроў з сябрамі сустрэліся з савецкімі воінамі.
Знямоглы Георгій патрапіў у лазарэт. Толькі ачухаўся ад хваробы, пачаў шукаць радню, пісаць на Гомельшчыну. Высветлілася: жонка і сын памерлі ад тыфу яшчэ ўлетку 1943-га. Сталяроў уладкаваўся ахоўнікам гурта скаціны ў тылавую часць. Хутка атрымаў павышэнне — прызначылі бухгалтарам, а затым і загадчыкам клуба. Праз некалькі месяцаў адправілі на праверку ў фільтрацыйны лагер. Пасля першага ж допыту супрацоўнікі лагера паслалі запыт у Жлобінскі райаддзел НКУС. Усё высветлілася даволі хутка. Прычым кампрамату хапіла для таго, каб Сталярова перадаць «смершаўцам». Апошнім галаву асабліва ламаць над далейшым лёсам нядаўняга вязня фашысцкага канцлагера і не трэба было. Адзін наступны верш як уліка ўжо шмат значыў: «...тебе освободнтель Адольф Гмтлер... Война пройдет. Болыпевнкн погмбнут. Н для народа счастье улыбнется вновь...» Справу перадалі ў суд. Прысуд наступны: да 10 гадоў пазбаўлення волі з утрыманнем у ВПЛ, з далейшым паражэннем у правах...
3 сталінскага лагера Сталяроў не вярнуўся. Памёр за два ці тры гады да вызвалення. Трохі пазней памёр і бацька-камісар, так і не прабачыўшы сыну за яго работу на немцаў.
...Вось і ўся жыццёвая нітачка Георгія Сталярова. Таго, што напісаў прыгожы, эстэтычны багаты і патрыятычны, пафасны верш: «Я еіце вернусь к тебе, Россня»... Як прароцтва выказаў. Вярнуўся ж... А я вось ізноў выстрайваю шэрагі іншых Сталяровых, ды іншых вязняў-вершатворцаў. Розняцца яны ад Г еоргія Сталярова. I нават пры ўмове, што менш патэтыкі, менш эмацыянальнасці ў іх словах і дзеях было.
Як пасляслоўе. Гэты нарыс не з’явіўся б на свет, калі б дарогамі пошуку і разваг пра Сталярова не прайшоў Ілля Барысаў. Запозненае яму дзякуй. Дзякуй і яго дачцэ — Наталлі Барысавай-Лосік.
БАЛЬЗАМ РОДНАГА КРАЮ
Дапамог мне адкрыць і творчасць яго, і самога чалавека краязнаўца Уладзімір Кісялёў. У кнізе дасведчанага знаўцы Уздзеншчыны «Пуцявінамі Наднямоння» прачытаў такі вось сціплы абзац: «Скульптар Уладзімір Міхайлавіч Лятун нарадзіўся у вёсцы Смадзінец. Працуе ў станковай і манументальнай скулытгуры. Сярод яго твораў — кампазіцыі, прысвечаныя моладзі, партрэты перадавых людзей сяла. У. Лятун выканаў некалькі помнікаў загінуўшым воінам Савецкай Арміі і партызанам». I літаральна ўслед за кніжным знаёмствам адбылася сустрэча з самім скульптарам. Лічу, што мне надзвычай пашанцавала, бо пазнаёміліся мы пры адкрыцці чарговай працы Уладзіміра Міхайлавіча. Школа-гімназія № 195 Мінска набыла бюст Янкі Купалы яго работы. А перад гэтым — бюст A. С. Пушкіна. Так на адным школьным паверсе суседзямі сталі два вялікія паэты. Часцінку сваіх душэўных перажыванняў аддаў ім колішні ўздзенскі падлетак Валодзя Лятун. Праўда, калі ўжо і быў той, падлеткавы, узрост...
Як толькі скончыў сямігодку, цвёрда вырашыў паступаць у мастацкую вучэльню. Ды толькі бацька запярэчыў: вучыся далей, паспеецца яшчэ ў дарослы свет выправіцца. Але на баку сына аказалася маці. Недзе напрыканцы першага курса юнака прыгледзела адна з выкладчыц — Вера Сцяпанаўна Казак. Заўважыўшы цвёрдасць рукі, настойліва параіла хлопцу ўсур’ёз заняцца скульптурай. I Валодзя адважыўся...
Пасля вучэльні быў тэатральна-мастацкі інстытут. Сярод настаўнікаў Летуна аказаліся славутыя майстры беларускай скульптуры Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, ахінутыя сёння покрывам легендаў. Уладзімір Міхайлавіч згадвае:
— Глебаў меў адну цікавую рысу. Ён патрабаваў ад нас занатоўваць літаральна кожную думку, кожны асацыятыўны вобраз. Майстэрні былі застаўлены скульптурамі. Але ж такая напружаная праца вымагала ад маладых скульптараў упартас-
У майстэрні Уладзіміра Летуна
ці, настойлівасці, вучыла развіваць мысленне, выпрабоўваць розныя варыянты ўвасаблення ўбачанага... Бембель жа застаўся ў памяці сваёй выключнай патрабавальнасцю. Ён ніколі не хваліў. Калі нешта яму падабалася, то толькі стрымана заўважаў: «Добра...»
Па традыцыі ад сваіх настаўнікаў Уладзімір Лятун пераняў тэму, ці не класічную для беларускай скульптуры. Ён ужо многія гады літаральна прывязаны да мастацкай распрацоўкі вобраза Купалы. Узгадайма ж, як апантана ўвасаблялі купалаўскі характар і Бембель, і Глебаў, апошні звяртаўся да вобраза паэта яшчэ ў час Вялікай Айчыннай, адразу пасля яго смерці. Але заўжды гэта быў Купала стадых гадоў. У. Лятун задумаўся над іншым.
У. Лятун.
Бюст Купалы
Купала ў маладосці; Купала, які толькі што выдаў «Жалейку»; Купала часу стварэння неўміручай «Паўлінкі» — вось якія скульптурныя партрэты наважыўся ён увасобіць. Так нарадзіўся «Малады Янка Купала» (захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы). Распавядаюць, што ў свой час падобным, летуноўскім, вырашэннем купалаўскай тэмы быў вельмі захоплены Ніл Гілевіч. I больш таго, калі даведаўся, што Уладзімір Міхайлавіч рыхтуе бюст маладога Купалы, для тыражыравання, паэт заўважыў:«Першым гатовы набыць такую скульптурную выяву для ўласнай бібліятэкі. Пастаўлю бюст Купалы на самае пачэснае месца...» На вялікі жаль, тыражаванне не адбылося. I сёння два бюсты, вырабленыя дзеля гэтай мэты, ёсць толькі ў арыгінале (адлітыя ў фарфоры і метале). Мо, раптам нешта зварухнецца ў нашым жыцці, і духоўнасць акажацца на адной прыступцы з эканомікай, будзе не ў меншай пашане за гровды? Тады,
мо, i зразумеюць дзяржаўныя мужы патрэбу выхоўваць моладзь на канкрэтных вобразах майстроў нацыянальнай культуры.
Вандруючы па майстэрні Уладзіміра Міхайлавіча (а знаёмства з яго рабочым месцам іначай і не назавеш, як вандроўкай, бо гэтулькі ў тым сціплым памяшканні перамяшалася — і гісторыі, і людзей), як быццам адкрываеш для сябе невядомы дагэтуль сусвет. У вочы нам пазіраюць Пётр Машэраў і Ціхан Кісялёў, Валерый Чкалаў і Маршал Савецкага Саюза Іван Якубоўскі, героі і паэты, акадэмікі і сціплыя працаўнікі...Лятун валодае талентам зазірнуць у душу, разгледзець сутнасць сваіх герояў.
Надзвычай уразілі мяне барэльефныя скульптурныя выявы Алеся Бачылы і Алеся Пальчэўскага. Абедзве працы выкананы для надмагільных помнікаў. А. Бачылу ў такім, летуноўскім, абліччы, прызнацца, убачыў упершыню. He пахмурны, а з іскрынкай у вачах, са светласцю на твары. Менавіта такі чалавек, на думку скульптара, і мог напісаць велічны па сутнасці радок: «Радзіма мая дарагая...» А чаго вартая выява земляка Летуна, пісьменніка Алеся Пальчэўскага! Трэба ведаць гэтага з трагічным лёсам чалавека, трэба прачытаць яго кнігі, каб зразумець, што скульптар знайшоў выяву, якая найбольш адпавядае ягонаму лёсу.
Уладзімір Лятун валодае сакрэтам бачання сут-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Вёска Скокі Брэсцкага раёна. Сядзіба Нямцэвічаў. Малюнак Напалеона Орды. Сядзіба пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. Тут 16.02.1757 г. (паводле некаторых крыніц 1758 г.) нарадзіўся польскі пісьменнік і публіцыст Юльян Усын Нямцэвіч.
насці чалавека. Аднойчы прачытаў у газеце невялічкую нататку пра незвычайнага пастуха з вёскі Сенніца Андрэя Марутку. Як толькі прыйдзе гаспадаром у статак, адразу вырастаюць надоі. Вось дык дзіва! Няўжо той пастух мае пэўны энергетычны зарад?! Адкінуўшы ў бок усе справы, паехаў у прысталічны калгас, знайшоў Марутку, пазнаёміўся. Распавёў пра сваё жаданне вылепіць ягоны твар. Андрэй пагадзіўся. Партрэт атрымаўся ўражлівы. Пасля маскоўскай выставы скульптуру адразу набылі ў музей. А яшчэ Уладзімір Міхайлавіч даведаўся, што ж за сакрэт у Маруткі. Чалавек ён шматпакутны. Прайшоў праз фашысцкі палон. Уцёк з астрога перад самым, лічы, забойствам. I даў сабе слова: прыносіць людзям сваёю працай толькі карысць. Так пайшоў у пастухі. A на ўзбраенне ўзяў дзве мудрасці народныя: не пакрыўдзі скаціну, добрае слова ёй скажы. I яшчэ: не ганяй статак без патрэбы, няхай каровы самі за табой ідуць. А каб цягнуліся да сакавітай травінкі, пасыпай яе соллю. Усё тады з’есць карова, выліжа тое месцейка. Так і выходзіў у поле Марутка з вялікай торбай солі. Яна пастуху не ў цяжар.
Як і не ў цяжар мастаку працаваць, адкрываючы людзям светлыя, багатыя чалавечыя душы.
Так было ў маладыя гады, гэтак жа натхнёна працуе скульптар і сёння. Натхняе ж яго жыватворны бальзам роднага краю.
Родндя пухдвіцкдя стдронкд
НА ЗЯМЛІ ЕЛЬСКІХ
ДЗІВАК 3 «ПОЛІФАКТА»
Быў час, калі пісьменнік Яўген Будзінас, уласны карэспандэнт часопіса «Дружба народов» імкнуўся спантанна разабрацца ў сутнасці сельскай гаспадаркі, знайсці і падказаць астатнім шляхі яе выратавання. Сам, калі адчуўся подых свежага ветру, адважыўся на фермерскі эксперымент. Ды цяпер — так гавораць паплечнікі Будзінаса — расчараваўся...Сёння ён упэўнены, што ў сучасных умовах фермерства, па вялікаму рахунку,— з’ява анамальная. Але ж зараз не пра бізнес фірмы «Поліфакт», якой кіраваў Яўген Дамінікавіч. I не пра тое, што сёння дэмакратычнаму па духу і дзеям публіцысту 80-х дастаецца і ад сучасных нацыянальных дэмакратаў. Хаця б за грандыёзную кніжную серыю «Нтогн века. Взгляд нз Росслн». Маўляў, чаму адтуль — з Расіі..Ды Будзінас спакойна рабіў сваю справу. А яшчэ ўкладваў сродкі ў грандыёзны, таксама культуралагічны праект.
Дык што ж задумаў Будзінас? На тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў свой час прадпрымальніку выдзелілі у арэнду болып 160 гектараў зямлі. Планы былі скіраваны на тое, каб стварыць агромністую фермерскую гаспадарку. Хаця і на гэіым шляху Яуген Дамінікавіч сутыкнуўся з многімі праблемамі, расчараванні ўсё ж такі не прымусілі яго адмовіцца ад зямлі. I сёння ў ваколіцах вёскі Пціч працуе ўжо філіял «Поліфакт-агра» (ці, па-сучаснаму, «дачэрняе прадпрыемства»). Тут і свінафер-
Крыж на ўездзе ў «Дудуткі»
ма, і кароўнік. Ёсць і мясаперапрацоўчы цэх (магутнасць яго невялікая — 600 кг гатовай прадукцы’ штодня). А яшчэ — пасека.
Пакуль «Поліфакт» не разгарнуў у вёсцы і вакол яе актыўную гаспадарчую дзейнасць, Пціч паціху вымірала. Хаты, правёўшы гаспадароў на той свет, павольна дагнівалі. Пцічанскія дзеці, якія разбегліся па гарадах, не надта часта і лецішчы на бацькоўскіх сядзібах ладзілі. Будзінас правёў у гэту вёску высакавольтную лінію электраперадач. Вядомая справа, для сябе зрабіў, але і ж людзям не забаронена карыстацца. Паставіў сярод вёскі будку з тэлефонам для міжгародніх перамоў. Будка тая з замком на дзвярах, але ключ ёсць у кожным пцічанскім двары, хочаш, звані ў Мінск, а ёсць патрэба, дык і ў любы іншы куточак Беларусі. Кошт размовы аплачваў пан прадпрымальнік. Між іншым, ён раз на тыдзень раздаваў вяскоўцам малако. Ды і прадукцыю мясаперапрацоўчага цэха
куплялі ў першую чаргу мясцовыя жыхары, цэны значна ніжэйшыя, чым у гарадскіх крамах.
I пацягнуліся ў вёску людзі. Будавалі лецішчы, рамантавалі дзеці-гараджане старыя бацькоўскія хаты. А хто і зусім вырашыў стала прапісацца ў Пцічы, у бліжніх Дудзічах ці Наваполлі. Многія ў «Поліфакт-агра» і на працу змаглі ўладкавацца. Праўда, літаральна на кожную пасаду Будзінас і яго памагатыя шукалі людзей з душою, майстроў тае ці іншае справы.
Людзям, што працуюць у фірме, здаецца, перадаецца і будзінасаўская адказнасць. Запэўніла у гэтым і размова ў мясаперапрацоўчым цэху. Гледзячы на аўтаматычныя вяндлярні, пацікавіўся, ці не ядловец выкарыстоўваюць у якасці дроў для вэнджання.
— Вы што, ядловец жа ў «Чырвоную кнігу» занесены! Хіба ж можна...А у нас ідзе вольха, іншыя дровы,— адказала майстар.
А потым расказала і пра прыправу, што гатуюць майстрыхі, змешваючы з чорным перцам каляндру, сушаны кроп, ды шмат пра што яшчэ. Словам, і на пах таксама смакоцце атрымліваецца, не тое што звычайная гарадская каўбаса. А ў падвале мясаперапрацоўчага цэха грыбы вырошчваюць.
Паспрабуем задацца пытаннем: чаму ж менавіта тут, на пцічанскіх берагах, у ваколіцах стара150
жытных Дудзіч, знайшлося месца для такой вось, зусім не зарыентаванай на прамысловасць сельскай гаспадаркі?..
Як на мой суб’ектыўны погляд, усяму першапрычынай — памяць пра вядомага Аляксандра Карлавіча Ельскага. Якраз у гэтых мясцінах жыў гэткі пан-дзівак, лічы, паўтара стагоддзя назад. Нарадзіўся ў 1834 годзе. Памёр у 1916-м. У гісторыі ж застаўся не панствам сваім, а апантаным збіральніцтвам. Непадалёку ад Дудзіч, у маёнтку Замосце, стварыў ці не багацейшы на Беларусі музей. Сабраў у сваю хатнюю скарбніцу аўтографы Напалеона і Пятра I. Калекцыя змяшчала аўтографы славутых людзей, нацыянальных герояў, саноўнікаў Рэчы Паспалітай, вучоных, не толькі польскіх, але і многіх іншых народаў, а таксама багатыя матэрыялы аб гістарычных падзеях 1794 года, 1812, 1831, 1863 гадоў, аб чатырохгадовым сейме, Тарлавіцы і г.д.
А яшчэ ж —карціны, археалагічныя знаходкі, прадметы матэрыяльнай культуры, агромністая бібліятэка. Па часе існавання музея ў Замосці дарогу ў дудзічанскі бок зведалі многія вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы, літаратары, этнографы з Расіі і Польшчы. Часам знаходзілі ў Замосці тое, што не маглі адкрыць у музеях і бібліятэках Варшавы, Масквы, Санкт-Пяцярбурга, Кіева, Вільні.
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Убельская сядзіба. 3 гравюры XIX ст. Існавала з 2-й паловы XVIII ст. да пачатку XX ст. Знаходзілася ў былым фальварку Манюшкаў Убелі (зараз Чэрвеньскі раён).
У 1819 г. тут нарадзіўся вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка
Герб роду Ельскіх
Ельскі працаваў на зайздрасць другім — энергічна, апантана. Аляксандр Карлавіч напісаў звыш дзесяці тысяч артыкулаў для «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін». У сваіх нататках Ельскі апісаў розныя мясцовасці, гарадзішчы, курганы, замчышчы, земляныя валы, вёскі, мястэчкі, азёры і рэкі. Менавіта дзякуючы працам слыннага краязнаўца, мы сёння маем археалагічныя, гістарычныя сведчанні.
Вось памяць пра Ельскага і зварухнула, прымусіла, пэўна, перажываць, задумацца пра тое, што ж дзеецца сёння, чаму мы без памяці, без духоўнасці...
Да таго ж, і боль нейкі ў сэрца, у душу прыходзіць, калі аглядваеш гэтыя мясціны. Нават сямейныя могілкі Ельскіх разварушаны, растаптаны. Толькі цяжкія пліты сведчаць, хто пахаваны на дудзіцкім пагорку.
I Будзінас разам з паплечнікамі, людзьмі нераўнадушнымі, узяўся за справу адраджэння старажытнай зямлі. Але ідэя стварэння традыцыйнага музея, які б складаўся з экспазіцыі і фондаў, не задаволіла прадпрымальніка. Усё ж астатняе — нават стварэнне мемарыяльнага пакою Ельска-
Музей рамёстваў
га — справа наўрад ці рэальная. Колішнія калекцыйныя багацці ці згублены, ці знішчаны, раструшчаны, ці (у лепшым выпадку!) разышліся па ўсіх славянскіх землях. Хутчэй мемарыяльным помнікам можа стаць аднаўленне адной з унікальных травяністых палян, закладзенай яшчэ самім Ельскім. Вядомы сучасны даследчык беларускіх паркаў доктар біялагічных навук Анатоль Федарук,
Кузня ў «Дудутках»
зрабіўшы біялагічную здымку паляны, пацвердзіў, што на ёй, на плошчы ўсяго ў 1 гектар, месціцца каля 100 відаў траў і кветак.
Доўгія разважанні Яўгена Дамінікавіча Будзінаса падштурхнулі да ідэі: стварыць музей рамёстваў. I вось на колішняй зямлі Ельскага ствараецца і ўжо адразу працуе музей рамёстваў. Сталярны цэх, кузня, рэстаўрацыйная майстэрня, ганчарны цэх... I літаральна ўсюды — майстры. За ганчарным кругам член Саюза мастакоў Беларусі Таццяна Антонаўна Пятроўская. Майстрыха з вялікім вопытам. За плячыма — стажыроўка на буйнейшым у Расіі Канакоўскім фаянсавым заводзе. У кузні — майстра-каваль Міхаіл Ануфрыевіч Каралькоў. Займаецца дэкаратыўным выкоўваннем мастацкіх металічных вырабаў (краты на вокны, дэталі для веснічак і шмат што іншае). Рэстаўрыруе Міхаіл Ануфрыевіч даўнія сячкарні, прылады і механізмы для таго ж млына. У адной з залаў музея рамёстваў уразілі сваёй прыгажосцю букеты з засушаных кветак і траў.
Музей аўтамабіляў
— А гэта праца рук нашай Людмілы Сяргееўны Кліцуновай,— тлумачыць дырэктар Музея рамёстваў Тамара Іванаўна Станкевіч.— Яна займаецца дэкаратыўна-мастацкім афармленнем не толькі залаў, але і будзе ў хуткім часе рыхтаваць выстаўкі. Марым стварыць сапраўдны цэх фларыстыкі, мяркуем некалькі дзесяцін засадзіць кветкамі. Упэўненыя, што вернем славуты гербарый Ельскага. Ёсць такая задумка — на драўлянай аснове зрабіць нябесную кампазіцыю нацыянальнага беларускага букета.
Такой руплівасці, такому велізарнаму і шматграннаму жаданню вярнуць да жыцця свет прыгажосці можна толькі пазайдросціць.
Як, дарэчы,— і прыватнай будзінасаўскай калекцыі матэрыяльнага побыту, мінуўшчыны. Сапраўдным ушанаваннем таленту прашчураў (не толькі славян, але і іншых народаў) сталі «аўтадзяды» ці сапраўдны музей «аўтамотарэтра». Аўтамабільная даўніна прадстаўлена італьянскай «Тапаліна», аўтамабілем-салдатам «Харлеем»,
Вятрак
амерыканскім «Джыпам», 401-м «Масквічом», першымі матацыкламі Мінскага мотавелазавода. Наперадзе — стварэнне асобнага музея транспартных сродкаў XVIII — пачатку XX ст. Нядаўна прывезена сюды знойдзеная на Мядзельшчыне карэта. Мараць у Пцічы і пра дзеючы омнібус (накшталт колішняга мінскага). Каб можна было дзяцей пакатаць, парадаваць прыемнай экскурсіяй.
Адным з прыпынкаў экскурсіі будзе ветраны млын. Пастаўлены на пагорку, ён відаць здалёк. A прывезлі млын з далёкага ад Пухаўшчыны Кармянскага раёна. Хутка паставілі, але калі паспрабавалі прывесці ў дзеянне — усё пачало рушыцца. He ведалі, што і рабіць. Але ж трэба аднаўляць. Мясцовыя жыхары падказалі, што трэба святара запрасіць. Так і зрабілі. Млын запрацаваў. Можна весці на пцічанскі вятрак збожжа.
Пціч і навакольныя вёскі абудзіліся, гудзяцьшумяць. Заўважны, навідавоку, як кажуць, рух. Як жа ставяцца мясцовыя жыхары, сапраўдныя гаспадары тае старонкі, да будзінасаўскіх, на погляд некаторых, дзівацтваў? Па-рознаму. Калі была адноўлена крынічка, што бруіла ў балаціне пры самай Пцічы яшчэ пры Ельскіх, адзін з мясцовых кіраўнікоў паабяцаў зруйнаваць і агароджу тае крынічкі, і бяседку пры ёй. Маўляў, залезлі не на сваю тэрыторыю. Няхай бы і ён залез шмат раней, няхай бы праявіў руплівасць і гаспадарлівасць. Мо б, тады яму людзі «дзякуй» сказалі, як дзякавала сталага веку бабулька, паабяцаўшы «нейкаму маладзёну», «дзіцятку Яўгену Будзінасу» свечку ў царкве паставіць за тое, што вярнуў крынічку Ельскага...Не зруйнаваў яе той грозны кіраўнік. Вядома ж, наўрад ці пабаяўся ён Будзінаса. Справа, відаць, у іншым.
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Курная хата з чатырохскатным дахам. Канец XIX ст. Без фундамента. Прызбы рабіліся з зямлі альбо камення
Спыніўся, пэўна, чалавек у сваёй рашучасці нішчыць, калі ўбачыў гэтую прыгажосць.
...На пухавіцкай зямлі, у Дудзічах і навакольных вёсках на Ельскага і многіх яго таленавітых родзічаў пачалі забывацца. Хіба што, можа, школьныя настаўнікі гісторыі зрэдку ўспомняць. Магчыма, Аляксандр Карлавіч, яго брат, вядомы кампазітар Міхаіл, не застануцца па-за ўвагай Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея (ён працуе ў вёсцы Блонь). Але ж матэрыялізаваная, дзеючая памяць аб Ельскіх прыходзіць на Пухаўшчыну з Дудзіцкім музеем рамёстваў. Як ні дзіўна, музею сёння патрэбна падтрымка. Вядома ж, дзяржавы. Ці правільней — патрэбна дзяржаўнае асэнсаванне. I яшчэ ім патрэбна падтрымка грамадскасці, а не толькі асобных энтузіястаў.
ПІЛОТНЫ ПРАЕКТ
ЯЎГЕНА БУДЗІНАСА
У музеі матэрыяльнай культуры «Дудуткі», які ужо зафіксаваны і «Энцыклапедыяй гісторыі Беларусі»,— чарговае свята. III традыцыйны фэст старасвецкай культуры— падзея ўнікальная. I па колькасці гасцей, удзельнікаў, і па таму, як было зрэжысіравана, арганізавана свята,— многія масавікі-«затейннкн», што працуюць за асобную зарплату, могуць пазайздросціць. Але не буду пераказваць, распісваць увесь антураж фэста старасвецкай культуры, на якім з аднолькавым поспехам можна было пакатацца на кані і асле верхам, ды і на паветраным шары таксама. Хіба ж галоўнае ў гэтым?
Унікальнасць музея матэрыяльнай культуры у тым, што ён адрозніваецца ад іншых сваім дзеючым Характарам. Аднаўляючы вобраз жыцця нашых прашчураў, музейшчыкі «Дудутак» прадстаўляюць гасцям забытыя рамёствы, беларускія народныя промыслы. Менавіта гэта і прыцягвае ўвагу ў большасці сваёй замежных турыстаў. Ім цікава залезці на ветраны млын, паспытаць гаючай
Над «Дудуткамі»—паветраны шар
вады з крыніцы. Цікава атрымаць выраблены тут жа, на вачах, на ганчарным крузе кубак альбо сподачак ці што іншае. Цікава паназіраць за тым, як працуе каваль, панадзімаць яму горн. Заўсёды важны ўдзел, важна дзеянне, а не сузіранне. Таму
Рэшткі воднага парку Ельскіх
Будзінас і ўзяўся за стварэнне такога вось музея дзеяння, праз які яшчэ можна паказаць на што здольны, якім бы далёкім не здаваўся час гаспадарання рамёстваў, сапраўднага майстэрства...
Гаспадар «Дудутак» Яўген Будзінас
Праўда, стварыўшы музей, які складаецца з цэха рамёстваў, пякарні, кузні, экспазіцыйнай залы, ветранога млына, Яўген Будзінас сутыкнуўся з шэрагам, здавалася б, невырапцльных праблем.
Але вернемся на два гады назад. У чэрвені 1995 года ў «Дудутках» праходзіла міжнародная канферэнцыя «Музеефікацыя гістарычных тэрыторый». Безумоўна, сядзіба Ельскіх таксама з тэрыторый гістарычных. Асветленая імёнамі людзей, прыналежных беларускай, рускай і польскай культурам. Вось на той пазалеташняй канферэнцыі і выступіў з яркай, палымянай прамовай кіраўнік выдавецкай фірмы «Поліфакт» і гаспадар прыватнага музея:
— Хацелася б дапоўніць і прасвятліць канцэпцыю нашага адзінага ў сваім родзе вытворча-музейнага комплекса. I звярнуць вашу увагу на тое, што мы ствараем тут ці, калі быць сціплейшымі, імкнёмся ствараць. Музей матэрыяльнай культуры ў самым шырокім сэнсе слова. Адначасова гэта павінен быць музей народнай творчасці і звычаяў, але галоўнае, мы нават наўмысна ствараем музей вобраза жыцця. Свайго ўласнага. I тых, хто працуе з намі. Невытлумачальным вобразам укладваючы ўсе заробленыя ў горадзе сродкі. Насуперак усеагульнай традыцыі ўсё цягнуць з вёскі. I яшчэ невядома, што ў выніку выкліча большую цікавасць наведвальнікаў гэтай тэрыторыі: яе гістарычнае мінулае, усе матэрыяльныя сляды каторага мы восемдзесят гадоў гэтак старанна карчавалі і знішчалі, што трапяткое хваляванне цяпер можам атрымліваць толькі ад шолаху прыгожых назваў і слаўных імёнаў. Ці яе новая гісторыя, у каторай цясляр і да канца пралетарый Лёня Саранчук самааддана аднаўляе панскую карэту, а пралетарскі прафесар Федарук, апісаўшы астанкі ўсіх хоць крышачку захаваўшыхся паркаў у Беларусі і ведаючы ўсю нашу гісторыю напамяць, укалывае лапатай і граблямі, высаджваючы тут піхты, лістоўніцы і туі, і да хрыпаты злуецца, што за апошнія восемдзесят гадоў саджанцы развучыліся паліваць. Я не хачу нават незнарок прынізіць ролю гістарычнай спадчыны і выхавання, я толькі пераканана паўтараю: лепшае, што мы можам зрабіць для аднаўлення памяці цывілізаваных памешчыкаў Ельскіх, дык гэта хоць неяк працягнуць, дакладней адрадзіць іх асветніцкія справы, хоць неяк
Тут калісьці быў вадзяны млын
адладзіць гэты некалі культурны аазіс, ператвораны бяздарным гаспадараннем у пустэчу.
Памкненні Будзінаса не выклікаюць ніякіх сумненняў у правільнасці выбару. Але ж нават дзяржава, займеўшы хаця б адзін падобны «Дудуткам» музей, наўрад ці на працяглы час вытрымала б першазданнасць такой ідэі. Прычына, безумоўна,— у грашах. Утрымліваць музей дзеючы, тэхналагічна шматгранны, музей з унікальнымі вытворчасцямі — рэч досыць дарагая. I збораў за экскурсіі тут наўрад ці хопіць. Што ж тады ўжо гаварыць пра прыватніка? Якія ў такім выпадку Будзінас прыбыткі павінен забраць у паліграфічнага свайго прадпрыемства і аддаць на музей?..
Кіраўнік «Поліфакта» бачыць шлях да выратавання ў самаакупляльнасці музейнага комплекса. Няўжо Яўген Дамінікавіч падобны да тых, хто загаварыў пра менеджмент у музейнай справе? Маўляў, падаражэй білеты, пашырэнне экскурсійнай праблематыкі, зменныя выстаўкі і гэтак далей...Але ж Будзінас не ідэаліст. I павінен разумець — і, разумее,— што, калі музей як ідэя прыцягвае, то зна-
чыць прыцягвае і ўсё тут. А калі каторы, як, прыкладам, дом-музей I з’езда РСДРП, аджыў сваё, то хоць штодня там праводзь новыя мастацкія выстаўкі, нічога там не зменіцца. Патрэбным, вартым увагі музей так і не стане. Хіба толькі штодня там за грошы партбілеты ўручаць.
Самаакупляльнасць музея «Дудуткі» напрамую звязана з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Але не могуць быць рэнтабельнымі земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы, калі разглядаць іх паасобку. Рэнтабельнасць патрабуе прамыслова-вытворчых падыходаў. А як жа, захоўваючы музейную першазданасць, зрабіць прамысловым пляценне з лазы? Ніяк. Бо на тое патрэбна падпарадкаванне працы з лазою законам рынка. Патрэбна не экскурсію праводзіць, а пакупніка шукаць. Яшчэ лепей — аптовага пакупніка. А следам і пашыраць абсягі заняткаў лозапляценнем. Тады ўжо экскурсія не галоўнае, яна ў дакуку, яна памехай.
— He могуць быць рэнтабельнымі паасобку. A разам — могуць,— сцвярджае Будзінас.— Дзеля таго, каб карова пракарміла сябе, а яшчэ скотніка, ды і даярку, хлебапёка, будаўніка, энергетыка, вадзіцеля, ды і яшчэ ўпраўляючага, патрэбна не скараціць ланцужок «нахлебнікаў», як у нас любяць раіць, а насупраць, дадаць у яе і масла-сырароба, і ганчара, і цеслю, і...экскурсавода. Тады ўсё гэта пачне каштаваць роўна столькі, колькі яно каштуе. У тым ліку і гэта гістарычная зямля. Тады мы не будзем здаваць малако ў тры разы дзешавей, чым каштуе бензін, а будзем рабіць цудоўнае, як у былыя часы, сялянскае масла, традыцыйны хатні сыр і прадаваць іх будзем у самаробных сырніцах і маслёнках, адначасова з дэманстрацыяй традыцыйных тэхналогій утрымання скаціны, масласыраробства, а заадно і вырабу гэтых сырніц і маслёнак. Прадаваць ужо не толькі як выдатны прадукт, але і памятны сувенір. I не на базары, выпадковаму і раўнадушнаму пакупніку. А чалавеку, якога мы сюды завабілі самым рознабаковым камплектам. I пазнавальнай карыснасцю знаходжання тут. Забяспечыўшы знаёмства з гісторыяй гэтых мясцін, і разам з тым, экскурсію па музеі тэхна-
логій. I нават магчымасцю самому нешта вылепіць за ганчарным кругам. А яшчэ ж і эксклюзіўны адпачынак: падарожжа па ваколіцах верхам на кані альбо ў карэце альбо ў старынным аўтамабілі, лазня на беразе ракі, рыбацкая юшка. I экзатычны сэрвіс: карнізы з экалагічна чыстай прадукцыяй, шашлыкі, экспазіцыя дзеючых самагонных апаратаў, начлег на сенавале, вячэра ў старадаўняй карчме... I толькі тады мы зможам нешта зарабіць.
3 задуманага раней многае становіцца рэальнасцю. I ў сэнсе эканамічна-матэрыяльнага вызначэння — таксама. У традыцыйнага фэста старасвецкай культуры з’явіліся сур’ёзныя грашовыя спонсары. Усё гэта вельмі важна і сведчыць пра рух наперад.
3 асаблівай цікавасцю знаёмяцца з «Дудуткамі» замежныя госці. Яўгеній Дамінікавіч лічыць, што музей сапраўды патрэбны ім. Ці хутчэй — патрэбны беларускім гаспадарам, прымаючым замежнікаў. Раней па традыцыі гасцей вазілі ў Хатынь альбо Брэсцкую крэпасць. А яшчэ — па перадавых калгасах. 3 часам, з дзесяцігоддзямі вайна забываецца. Ды і замежнікі ўжо не адчуваюць віны, хаця б за тое, што гэта іх папярэднікі нішчылі, палілі нашы беларускія вёскі. Калгасы ў большасці сваёй паспяхова развалены. To куды ў такім вы-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Смольгаўская сядзіба. 3 малюнка Напалеона Орды XIX ст. Былы Бабруйскі павет. У сядзібе ў 1823 г. нарадзіўся славуты польскі і беларускі паэт У. Сыракомля
3 экспазіцыі музея «Дудуткі»
падку ехаць? Хіба што ў Мір, Нясвіж...Мо, яшчэ на Нарач. На Браслаўскія азёры.
Але і ў «Дудуткі». Бо нідзе ў іншым месцы вам не пакажуць лад жыцця, якія ў музеі матэрыяльнай культуры ўзнаўляюць па крупінках. Стваральнікі «Дудутак» далёкія ад ідэалізацыі ўсяго, што яны робяць, усяго, што адбываецца. Музей матэрыяльнай культуры, будучы стварэннем унікальным, вопытам для некаторых зусім не становіцца. Кантралёры-чыноўнікі бачаць за гэтым шалёныя грошы. Маўляў, на дзіўную непатрэбшчыну можна ўкладваць толькі крадзеныя альбо несумленным шляхам заробленыя грошы. I другое — пільная, крытычная ўвага з боку афіцыйных, дзяржаўных музейшчыкаў. Адна справа, калі ў некага скепсіс выклікае адсутнасць класічнай музейнай (замкнутай!) прасторы, адсутнасць класічнай экспазіцыі. Іншая справа — нянавісць да самой ідэі
падобнага прыватнага музея, паталагічнае нежаданне разгледзець будзінасаўскі вопыт, выкрышталізаваць з яго карысныя зярняты для ўсіх, для многіх. Мне здаецца, так адбываецца нават ужо з-за таго, што не імі вынайдзены гэты вопыт.
Пілотнасць музея матэрыяльнай культуры заключаецца ў тым, што грамадства і дзяржаўныя ўлады не зусім, далёка не зусім, падрыхтаваны да ўспрыняцця падобнага культурна-асветніцкага комплексу, да суіснавання побач з ім. Варта ўспомніць, што яшчэ ці не тры гады назад мясцовыя ўлады пачалі апантаную барацьбу за зямлю, за тыя болей як паўтары сотні гектараў зямлі, якія займае комплекс. Барацьбу не на жыццё, а на смерць. Выйграў тады Будзінас. Зямля засталася. Застаўся і музей. А быў жа момант, калі ўжо «кантралёры» лічылі ледзьве не кожную цагліну, якую можна будзе атрымаць пасля разбурэння ўсіх будынкаў. Вось дык псіхалогія! Адабраць, раструшчыць, знішчыць! На шчасце, сёння характар зносін зусім іншы, нармальны. Адчуваецца, што ў Пухавіцкім раёне спакойна, без лішняга шуму кантактуюць з музеем. Задаволены тым, што на яго базе можна праводзіць семінары, канферэнцыі, прыводзіць сюды экскурсіі дарослых і школьнікаў. У раёне перакананы, што з развіццём музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі» багацее і сам раён, багацее і сама пухавіцкая зямля.
Але ў выпадку з «Дудуткамі» усё ж паўстае яшчэ адна акалічнасць. Паўстае праблема дзяржаўнай падтрымкі. He, грошы, дзяржаўнае фінансаванне прыватнаму музейшчыку Будзінасу не трэба. Пра гэта і размовы ніякай няма. Але ж дапамога, яна зусім мінімальная і разам з тым досыць важная,— бачыцца гаспадару музея, гаспадару фірмы «Поліфакт» хаця б у наступным: стварэнне нармальнага заканадаўства, якое вызначыла б юрыдычны статус гістарычных аб’ектаў, правы і абавязкі іх уладальнікаў, уключаючы права ўласнасці на зямлю. Вызваленне ад усіх падаткаў хаця б тых сродкаў, што ідуць на развіццё. Прычым не толькі музейных, не толькі ў музеі заробленых,
але ўсіх фірм і прыватных асоб, якія ўкладваюць свае сродкі ў «Дудуткі» альбо нешта падобнае.
Калі вось толькі гэта ўсё будзе?
СЛЁЗЫ СТАРОГА АЛЯКСАНДРА
У Дудзічы — дарога нядоўгая. У самае дрэннае надвор’е — і гадзіну на аўтамабілі не патраціш. Што ні кажы, пад самым, лічы, Мінскам. I вось — Наваполле, пасля Дудзічы. Улічваючы вясенняе бездарожжа, і не спрабуем патрапіць на запаветную зямлю... Калі не жартам, а ўсур’ёз — то гэта пра Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры, прыватны музей пісьменніка і прадпрымальніка Яўгена Будзінаса. Дык вось, спыніліся ля Пцічы — хуткай і вёрткай рэчкі, пешшу ідзём у Будзінаўку. Недзе на Рудзеншчыне, кажуць, ёсць пасёлак Будзёнаўка. А тут вось Будзінаўка ў гонар сучаснага гаспадара...Усё ж назва мясцовая і зразумелая. Ды толькі ў музей не спяшаемся. На дарозе, услед за лецішчам Яўгена Дамінікавіча, некалькі хат маленькай вёсачкі Пціч. Дакладней — аднайменнага з назвай рэчкі пасёлка. Гістарычнасці ў ім асаблівай няшмат. Узнікла вёсачка ў часы «прышчэпаўшчыны», калі на пачатку дваццатых на Беларусі дзялілі зямлю панскую. Знаходзім у Пцічы хату Аляксандра Іванавіча Кучынскага. Якраз ля старой буслянкі.
Знаёмімся. Згорблены ад часу і нялёгкага жыцця сталага веку Аляксандр Іванавіч надта ў роспыты не кідаецца. Моўчкі пагаджаецца падтрымаць нашу цікаўнасць у росшуках магілы Аляксандра Карлавіча Ельскага.
— Толькі вось рыдлёўку прыхаплю,— заўважае Кучынскі.— Мо, дзе што адкапаць трэба будзе...
Спакваля ладзіцца і размова з колішнім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Азярычынскай сярэдняй школы. Аляксандр Іванавіч пражыў багатае на падзеі жыццё. Нараджэння 1909 года. Закончыў школу, тэхнікум, настаўніцкі інстытут. Сярод аднакашнікаў па даўняй ву-
Аляксандр Іванавіч Кучынскі
чобе — Уладзімір Дудзіцкі (сапраўднае прозвішча —Гунько), вядомы беларускі паэт-эмігрант. Добра ведаў Аляксандр Іванавіч і земляка Уладзіміра Хадыку, паэта Язэпа Пушчу, уздзенскага пісьменніка Сымона Баранавых. Сам пісаў у маладосці вершы. Ахвоту да творчасці перабіў 1932 год. Пайшоў 23-гадовы малады чалавек у вандроўку па пакутах — у ГУЛАГ...
Аляксандр Іванавіч, прыхапіўшы рыдлёўку, вядзе да Ельскага. Да забытай і згубленай у літаратурна-мастацкай гісторыі Беларусі магілы. Ізноўку праз кладкі-масточкі пераходзім Пціч, a пасля старое, відаць, рэчышча, ды яшчэ слядочакручаёк ад колішняга грабнога канала Ельскіх.
Прашу Кучынскага нешта ўзгадаць пра панадзівака. Аляксандр Іванавіч памяркоўна заўважае:
— Эх, гадоў бы так з пятнаццаць назад вы пры-
ехалі... Шмат яшчэ старых было. Сёння ўжо не тое... Ці памятаю я пана Ельскага?.. He, не памятаю...
Калі памёр Ельскі, хлопчыку Алеську Кучынскаму было ўсяго толькі сем гадоў. Затое з задавальненнем перадае пцічанскі старажыл успаміны іншых:
— Вельмі культурны і спагадлівы быў пан. Даваў сялянам граматныя кніжкі чытаць. I свае, і другіх аўтараў...
Выходзім да поля. На мяжы Дудзічаў нас сустракаюць прыгожыя двухпавярховыя катэджы. Яны ўзвышаюцца над намі сваёй барскай годнасцю. Цікава, ці ведаюць гаспадары гмахаў-хмарачосаў, што ў некалькіх сотнях крокаў ад іх у чыстым полі на відавочным для ўсяе акругі астраўкукургане ляжаць косці некалькіх пакаленняў славутага рода Ельскіх? Наўрад ці. Пра гэта і гаварыць не хочацца.
Ідзём па свежай, дажджом акропленай, закульцівіраванай яшчэ з восені зямлі. Ды свежасць патыхае з кожнай скібачкі перакуленай, парэзанай зямелькі.
— Ну вось і Кобан...— узмахвае стары рукою.— Скажы каму ў вёсцы, што пойдзем на каталіцкія могілкі, то і не зразумеюць. А вось Кобан усе ведаюць.
На жаль, таямніцу мікратапоніма раскрыць не ўдаецца. Чаму Кобан — не ведае і Аляксандр Іванавіч.
Уздымаемся на велічны пагорак. Кучынскі расказвае пра каталіцкія могілкі. Яшчэ напрыканцы дваццатых тут хавалі дудзічанцаў каталіцкае веры. Побач, да Пцічы, ішоў шырокі луг, зараз пад пасевы спляжылі. Звалілі і сосны, што ў два рады акружалі Кобан. «Прыгожыя, стройныя сосны былі,— заўважае старажыл.— Няма тых дрэў. Няма лугавіны, а пасевы заўжды замакаюць». Няма фактычна і могілак. Некалькі ўросшых у зямлю помнікаў. Надпісы на іх даволі цяжка паддаюцца расшыфроўцы.
А некалькі крокаў далей — сляды пахавання Ельскіх. Аляксандра Карлавіча і яго жонкі.
Кучынскі расказвае:
— Раней тут быў склеп. Але людзі расцягнулі сабе на ўсялякія патрэбы цэглу, з якой выкладзены былі сцены. Пліты, якія вы бачыце, абваліліся. 3 часам ураслі ў зямлю. А яшчэ адзін склеп трымаў, хаваў у нетрах сваіх астанкі прашчураў Ельскіх... Бачыце,— Аляксандр Іванавіч адварочваецца, паказвае ў бок Дудзіч,— вунь на тым пагорку, дзе зараз помнік воінам-землякам, стаяла праваслаўная царква. Кажуць, што яшчэ раней яе памяшканне належала каталіцкаму касцёлу. А як пачалася вайна праваслаўя з каталіцкай верай, то ўсе труны і перанеслі сюды. На Кобан. Зрабілі для Ельскіх вялікі склеп.— Аляксандр Іванавіч паказвае прыблізнае яго месца, ускраек могілак.
Мы пазіраем на жоўтую сцяну пагорка. Уражанне такое, быццам свежую магілу вырылі побач.
— Тут пясок на будоўлю бралі,—тлумачыць стары,— дык хадзіў да старшыні сельсавета, каб забаранілі разбой.
Пакідаем Кобан з сумным настроем. Фактычна — унікальнае месца ў справе вяртання памяці пра славуты род. Дык, мо, хто зробіць добрую справу — засведчыць у камні могілкі, занатуе ў часе памяць... Пакуль жа Кобан — сведка нашага бяспамяцтва. Застаецца толькі канкрэтызаваць яго адрас: у полі, паміж Дудзічамі і славутым Замос-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Сядзіба ў вёсцы Моладава (цяпер Іванаўскі раён). 3 малюнка Напалеона Орды. Канец XVIII ст.
цем, узбоч Пцічы, на старажытнай пухавіцкай зямлі, ёсць узгорак, зняважліва намі забыты.
Вяртаючыся ад Кобана, доўга ўгаворваем Аляксандра Іванавіча сесці ў машыну. Абяцаем падвезці як найбліжэй да кладак праз рэчку. Стары тлумачыць, што хоча завітаць у Дудзічы. Высветліць, што за такое здарылася: некалькі дзён у пасёлак Пціч не нясуць пошту. Кучынскі ж выпісвае і «7 дней», і «Звязду»... Просім усё ж настойліва. I за якуюсьці хвіліну мы ў Дудзічах, ля патрэбнай хаты. Развітваемся, выйшаўшы з машыны. I робіцца неяк няёмка: у старога пацяклі слёзы.
— Уся надзея на вас, маладых... Вяртайце Беларусь,— і ніякай рыторыкі, а слёзы сцелюцца па твары, як самыя яскравыя сведкі горкага лёсу не толькі Аляксандра Іванавіча Кучынскага, а і ўсяе нашай Беларусі.
«ПРЫГАЖЭЙ ЗА ШВЕЙЦАРЫЮ...»
Дудзіцкія ваколіцы багатыя на таленты. Сярод самых блізкіх землякоў Аляксандра Карлавіча Ельскага — два знакамітыя паэты: Уладзімір Дудзіцкі і Уладзімір Хадыка. Пра апошняга з іх — наш расказ.
У адной біяграфічнай нататцы, прысвечанай паэту Уладзіміру Хадыку, прачытаў такія словы: «Паэзіі Ул. Хадыкі першых гадоў уласцівы былі некаторыя фармалістычныя пошукі, адыход ад усталяваных моўных нормаў. У пачатку 30-х гадоў у яго творчасці ўзмацніліся грамадскія матывы, вершы паэта набылі большую мастацкую выразнасць».
Што датычыцца біяграфіі, то пра жыццёвыя вехі вельмі сціпла. I напрыканцы: «Памёр паэт 1 ліпеня 1940 года». Гэта пісалася ў 1959-м.
Трыццаць пяць гадоў адмераў лёс паэту. 3 іх амаль пяць забраў ГУЛАГ. Даведнік выдання 1994 года падае: «26.11.1936 г. арыштаваны, 05.10.1937 г. асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Суда БССР
29.12.1954 г.... Загінуў 12.05.1940 г. на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ».
Першае яго выступленне ў друку ў 1926 годзе (у часопісе «Чырвоны сейбіт»). Няшмат, улічваючы тагачаснае бурлівае жыццё, і кніг Хадыкам напісана і выдадзена. У 1926-м — «Суніцы», у 1932-м— «Выбраныя вершы», у 1935-м—«Радасны будзень». Вось і ўся літаратурная дарога. Але і сёння паэзія Хадыкі вабіць чытача. I застаецца толькі пашкадаваць, што творчасць вялікага лірыка, талент якога быў належна адзначаны ў свой час самім Купалам і ўспрыняты ў штыкі тагачаснай вульгарызатарскай крытыкай, не знайшоў у сучасным літаратуразнаўстве зацікаўленага і сур’ёзнага прачытання.
Для мяне асабіста Уладзімір Хадыка, яго паэзія ў першую чаргу судакранальныя з пухавіцкай старонкай.
Нарадзіўся творца ў вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна. Калісьці — Рудзенскі раён, яшчэ раней — Ігуменскі павет.
Біёграфы Уладзіміра Хадыкі (а хутчэй іх вуснамі — яго асабовая пісьменніцкая справа) сцвярджаюць, што з 12 гадоў паэт працаваў парабкам. У 1923 годзе скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака. Два гады служыў у Чырвонай арміі, потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 года жыў у Мінску. Калі меркаваць па біяграфіі, то ў Хадыкі былі ўсе магчымасці стаць песняром сацыялістычна-рамантычнага складу. Ды пяро — за рэдкім выключэннем — падпарадкоўвалася законам сапраўды «чыстай красы». Адкуль жа ў хлопчыка з сялянскай сям’і, у падлетка, які паспрабаваў парабкоўскага хлеба, такая моцная лірычная настраёвасць? Сакрэт, вядома ж, у таленце, у тым, як на яго ўплывалі краявіды Рудзеншчыны, тая «змяістая рака» Пціч, гатовая прываражыць любога.
Увогуле, аглядаючы літаратурную гісторыю рудзенскіх мясцін, след заўважыць, што тут і сапраўды літаратурнае салаўінае гняздо. Колькіх паэтаў, празаікаў выняньчылі ваколіцы Пцічы! Міхась Чарот — непазнаная і сёння легенда беларус-
кай паэзіі, ідэаліст і рамантык. Аркадзь Моркаўка, паэзію, трагічнае светабачанне якога нам яшчэ адкрываць і асэнсоўваць. Генадзь Кляўко, Пятро Рунец... Пералік можна доўжыць.
Зважаючы на гэтую акалічнасць, можна нават памарыць, што з часам мы будзем мець энцыклапедычнага характару багаты на фотаздымкі фаліянт «Літаратурныя пенаты Рудзеншчыны», альбо шырэйшае выданне з разлікам ахапіць усю літаратурную гісторыю Пухаўшчыны. Чаму ж не памарыць...
Варта прайсціся панадпцічанскімі вёскамі, варта агледзець ваколіцы Дудзічаў, Цітвы і, можа, тады ў гісторыкаў літаратуры, у літаратуразнаўцаў з’явіцца ахвота нарэшце зняць ярлыкі, навешаныя бальшавіцкай крытыкай трыццатых на Уладзіміра Хадыку і яго творчасць. Вульгарызатарская ж крытыка пільна ахоўвала ідэалагічную чысціню, адносячы пераважную большасць беларускіх паэтаў, празаікаў да катэгорыі «буржуазных» ці «дробнабуржуазных». Апошнія складаліся з сялянскіх і так званых папутнікаў. Напрыклад, паводле класіфікацыі М. Піятуховіча, у ліку «дробнабуржуазных» аказаліся М. Зарэцкі, Я. Пушча, К. Чорны, Т. Кляшторны, В. Маракоў, А. Моркаўка, М. Лужанін, У. Хадыка, А. Вечар, П. Трус, В. Каваль, К. Крапіва.
Імя Уладзіміра Хадыкі яшчэ патрывожыць крытыкаў, прымусіць перачытаць яго паэтычную спадчыну. Недзе на падыходзе да асэнсавання творчасці Хадыкі быў у свой час Рыгор Бярозкін, крытык, даследчык паэзіі, як кажуць, ад Бога. У кнізе Бярозкіна «Постаці» ёсць раздзел, прысвечаны Уладзіміру Хадыку. Цікавую, ёмістую характарыстыку цітвянскаму салаўю пакінуў Варлен Бечык, які пісаў, што паэт «імкнуўся авалодаць грамадзянскай тэмай, паўнакроўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам...»
А што ж землякі вялікага паэта? Ці ўшануюць яго памяць у назве мясцовай школы? Ці знойдуць месца для мемарыяльнай дошкі? He грэх было б падумаць і пра музей Уладзіміра Хадыкі.
ТАПАНІМІЧНАЯ БІЯГРАФІЯ ПУХАЎШЧЫНЫ
Хутчэй — нават не біяграфія, а ўсяго толькі подступы да яе, тапанімічнай, энцыклапедычнай, шматграннай апісальнасці роднай маёй стараны. Бясконцасць, касмічная бясконцасць ведання — у назвах вёсак, мястэчак, рэк, рачулак, ручаёў, лясоў, пералескаў. Адзін раён, кажучы сучаснай адміністрацыйнай мовай, умяшчае велізарнейшую прастору. Настолькі неабсяжную, што яе можна параўнаць з касмічнымі катэгорыямі ці параметрамі.
Дык што ж ёсць і чым павінна. быць тапаніміка? Спачатку растлумачым гэты тэрійін. Тапаніміка (ад грэч. topos — месца і бпута — імя, назва) — раздзел мовазнаўства, які вывучае тапонімы (уласныя імёны геаграфічных аб’ектаў), іх паходжанне, гістарычныя змены, заканамернасці развіцця і функцыяніравання, тэрытарыяльнае пашырэнне і спосабы словаўтварэння. 3 тапонімамі пухавіцкімі, што датычыць назваў болей як 300 сучасных населеных пунктаў, болей-меней усё ясна. Вось яны —пухавіцкія мястэчкі, вёскі і вёсачкі. А яшчэ ж і горад, і гарадскія пасёлкі... Абдзелкі, Азярычына, Ананічы, Антанова, між іншым, дзве вёскі Антанова — у Вецярэвіцкім і Навасёлкаўскім сельскіх саветах, Анятова, Апляўніца, Арэхаўка, ізноў жа дзве Арэхаўкі — праўда, адна ў Пухавіцкім раёне, а другая паблізу, у Чэрвеньскім, Арэшкавічы, Асака, Асавок, Астравы, Бабы, Балачанка, ізноў жа дзве Балачанкі... Толькі ў жывых сёння тая, што ў Пухавіцкім сельскім савеце. А вось чырвонакастрычніцкую Балачанку фашысты спалілі ў Вялікую Айчынную. Вёска не адноўленая. А Пухавіцкага сельсавета Балачанка на доўгія гады, на доўгі час была блізкай і роднай Якубу Коласу. Тут, у Балачанцы, вялікі паэт летаваў, пра вёску напісаў у вершы «Вусцянскі грудок». А як цёпла сказаў паэт пра прытуліўшую яго вёсачку ў лісце да Міхася Лынькова: «Эх, Балачанка! Вось дзе курорт і адпачынак, няхай будзе благаславёна Вусцянска-Балачанская
Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх
зямля і хвайнякі!» А ў «Кнізе Ташкенцкага быція» (коласаўскі дзённік часоў вайны) паэт шчымліва задумаўся: «Ці ступлю на тую дарогу, што прывядзе да родных куточкаў, на Свіслач, у Вусце,
Беразянку і Балачанку?» А назва якая простая і якая агульнабеларуская, красамоўная назва. Балачанка — сяброўка-паплечніца Белага Балота і Вялікага Балота, Сасновага Балота і Цёмнага Балота, Белых Балот і Балотнікаў, Балотні і Балатоўкі, Балотчыц і Балотаў, Балочы... Канешне ж, усё з-за балот, з-за іх неабсяжнай, на ўсю Беларусь, прасторы.
За Балачанкай — Балоча. Яна і сапраўды побач, паблізу. Баравая. Ужо, мусіць, адна ці дзве хаты заставаліся ў гэтай вёсачцы, што зараз на тэрыторыі калгаса імя Чапаева. Быў час (калі яшчэ калгас гэты іначай—«Пуцілавец»— называўся), калі Баравая, размясціўшаяся паблізу леса Бойні, грымела славай аб сваіх працоўных, руплівых людзях, дбайных гаспадарах. Была некалі вёсачка ў калгасе «Ураджайны край», гэта яшчэ да ўзбуйнення. Але ёсць спадзяванне, што не знікне з карты Баравая.
Адбудоўваецца вёсачка. Адбудоўваецца паблізу сасновага бору. Праўда, сіламі толькі дачнікаў.
Прадоўжым тапанімічную вандроўку па пухавіцкай зямлі... Баравая Слабада, Барбарава, Баські, Бахаравічы. Апошняя з іх вядомасць Пухаўшчыне сваімі гадаванцамі прынесла. 3 Бахаравіч родам — балетмайстар Канстанцін Алексютовіч, філосаф, скарыназнаўца Мікола Алексютовіч... Беліва. Ужо
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Сапоцкінскі лямус. Існаваў у XVIII—XIX стст. у сядзібе непадалёку ад г. п. Сапоцкіна (Гродзенскі раён)
толькі ў памяці яна можа ўзнікнуць. Няма, прапала, сыйшла з быцця і Беразянка. Толькі велізарны, шматаблічны, лясны масіў па-ранейшаму завуць Беразянкай. А ў ім ужо ёсць і Старынкі, і Жалезінка, і шмат яшчэ мясцінкі, пазначаныя даўней народжанымі мікратапонімамі. Гібенне, знікненне Беразянкі заклала Вялікая Айчынная. Фашысты ледзьве не заспелі партызан. Тыя, адпачыўшы, уцяклі. А вось гранаты разам з пінжаком пакінулі. Жыхароў усіх сагналі ў хлеў, падпалілі... Той-сёй здолеў праз акно ўцячы. Расказваюць, што нямецкі вартавы глядзеў на ўцекачоў і страляў угору... I ў Беразянцы летаваў Колас, збіраўся будаваць тут дачу. Вось — радкі з паэмы «Рыбакова хата»;
На бераг Свіслачы, пад Вусце, Я перайду на нейкі час, У ціхі кут, у захалусце, Што ўжо апісваў я не раз, Але ні разу як належыць Я Беразянкі не крануў, Mae ж сляды яшчэ ў ёй свежы — Я адчуваю тут віну, Мне Беразянка, прызнаюся, Сваёй паэзіяй глушы Напамінае Петрушы, Куды я хутка зноў вярнуся.
Берлеж, Берчукі... Берчукі — ад самога слова патыхае загадкай. Сцвярджаюць, што назва пайшла ад тэрмінаў бірчы, бірчае — плата за правоз, актавы запіс у кнізе. Бірчы ці бірыч — зборшчык падаткаў. У Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі ёсць на гэты конт сведчанне: «У дакуменце 1555 г. значыцца: «...Поручшш есьмо князю Вентаславу — бнскупу Жомойтскому тот податок от бнрчнх поветовых прнймоватн...» У I. I. Сразнеўскага знаходзім: «Заказ о том крепкой учнннть н бмрнчемч велеть поклпкать, чтоб'ь однолнчно ннкаков'ь человек'ь ісь Лнтовскнм'ь людям'ь н к"ь русскнм'ь вором"ь нн с чемг не ходнлть».
Благадаць... Вёска ў Дукорскім сельсавеце. Блашчытнік. Іх было двое — першы і другі. Абодва Блашчытнікі ўжо сцёртыя з карты Селецкага сельсавета. Год смерці вёсак—1978-ы.
1
Рака Цітаўка каля Блоні
Блонь. Раней якраз праз яе ўскраіну праходзіла дарога Мінск—Гомель. Цяпер дарогу аднеслі ўбок, пацішэла, паспакайнела ў Блоні. А вёска ж досыць унікальная і старажытная. Шкода, што няма на яе персаналіі ў энцыклапедычных даведніках. Чым горшая наша Блонь за многія іншыя паселішчы, якім ужо мінулася за паўтысячу гадоў? Праўда, у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі ёсць іншыя засведчанні, маючыя да Блоні самае непасрэднае дачыненне. Як, прыкладам, артыкул «Блонская сялянская арганізацыя». Слынны гісторык Захар Васільевіч Шыбека сведчыць пра яе наступнае: «...Дзейнічала ў в. Блонь Ігуменскага пав. (цяпер Пухавіцкі р-н) у 1899—1908. Рэв. агітацыя сярод сялян вялася з 1881 уладальнікамі маёнтка Блонь народнікамі A. В. Бонч-Асмалоўскім і яго жонкай В. I. Бонч-Асмалоўскай (Вахоўскай). Найбольш кемлівым сялянам яны давалі кнігі, рыхтавалі да прапаганды...» Гісторыя з блонскім гуртком — гісторыя асобая. Адзінае, што і пры нашай тапанімічнай вандроўцы нельга не заўважыць, што ў
Блоні гасцявалі, наязджалі туды па справах нарадаволец С. Кавалік, народнікі Р. Гершуні, Я. Судзілоўская, марксісты С. Мяржынскі, П. Румянцаў, рускі пісьменнік Я. Чырыкаў. I тут, у дачыненні да Блоні,— ізноў жа коласаўскі след. Упершыню Колас узгадвае Блонь яшчэ ў 1909 годзе. To, магчыма, будучы настаўнікам у Ігуменскім павеце, Канстанцін Міцкевіч меў сувязі з рэвалюцыйным гняздом Бонч-Асмалоўскіх? Да тапанімічнай загадкі далучаецца і гісторыка-літаратурная. Але ж пра Блонь яшчэ і вуснамі даследчыкаў беларускага тапанімічнага свету. В. Жучкевіч сведчыць: «...Назва-тэрмін: балонь — заліўны луг, нізкая частка поймы... Ад яго нават прозвішча Блонскі і тэрмін забалань, забаланье». А ў Францыі (які ўсё ж блізкі і змешаны тапанімічны свет) — свая Балонья. Дык мо ў тае правінцыі пачатак назвы ад нас, ад беларускай Блоні?
Блужа. Іх у нашай старане ажно тры. Па-першае, як зараз, у паслякастрычніцкі час заведзена, пасёлак у Блужскім сельсавеце. Хутчэй за ўсё ён адпачкаваны ад асноўнай, галоўнай Блужы — вёскі як цэнтра Блужскага сельскага савета. I як галоўнай сядзібы-калгаса «1 Мая». Аддзяліцца ж пасёлак мог недзе ў часы так званай «прышчэпаўшчыны», калі там-сям ствараліся хутары, калі беларускі наркам-земляроб у гэтым, у хутаршчыне, бачыў для сялян шанц па стварэнні заможнага жыцця. Блужа — гэта і раз’езд на чыгунцы. Але — пра сакрэт назвы. Блужай ці блушай у Беларусі называлі некалі і ў некаторых мясцінах называюць зараз адзін з тыпаў верхавога балота, з якога можна браць мох пры драўляным будаўніцтве для пракладкі бярвенняў. Хутчэй за ўсё — назва балтыйскага паходжання. He выключана магчымасць, што назва ўзнікла са славянскай асновы — «блуждать». Блужа — радзіма Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка, які загінуў у Афганістане. Адсюль, з Блужы, родам вядомы беларускі фізік і акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук Віктар Шапялевіч. У Блужы — лецішча светлай памяці народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава.
Паблізу — агромністы лес — Блужскі Бор. Ёсць і вёска такая — Блужскі Бор. У Талькаўскім сельсавеце. Між іншым, і тут ніяк не абыйсціся без вялікага і, як бачыце, не толькі стаўбцоўскага, але ўжо і пухавіцкага Коласа. Пра вёску ён пісаў:
За Балачанкаю, дзе Блужскі Бор
Вясёлую пазіцыю займае,
Адна сасна вартуе касагор,
Над хвойнікам схіліўшы свой убор, Бы тоіць сум, журбу ў сабе старая.
Пісаў Колас і пра лясны Блужскі Бор. Захапляўся яго сілай, прыгажосцю. Згадваў у пісьме да Пятра Глебкі. Ды і ў вершы «Над Свіслаччу» таксама знайшоў для лесавіны непадробнай шчырасці словы:
Усходзіць сонца з-за Блужскага Бору I сцеле на ўзгоркі парчу залатую, Развешвае чырвань на хвою вунь тую, Што туліць, як маці, сям’ю маладую Хваінак, паросшых па касагору.
Увогуле калі гаварыць пра вёскі з назвай Бор, то іх ажно тры — у Дрычынскім і Навасёлкаўскім сельскіх, Рудзенскім пасялковым саветах.
Крочым далей, шукаем новыя шматгранныя, шматвобразныя тапонімы. Будзёнаўка, Быцень, Бярозаўка, Бярэзнікі... Бярозавых назваў хапае. Мо таму яшчэ не зніклі, бытуюць на Пухаўшчыне, жывяць народную мову і бярозавыя, скажам так, фразеалагізмы, фраземы. Услухайцеся...
Сапраўдныя словы-паэмы, словы-сімфоніі, у якіх вобраз бярозы ўвасобіў гаму гукаў, палітру фарбаў, адценні, колеры, непаўторнае хараство і самога дрэва, і людскога ўяўлення пра яго.
Як вось гэтае... Помніцца, было гэта на Барчаку, кіламетры са два ад маёй вёскі. Зіма. Пачатак лютага. Утрох ці ўчатырох выбраліся па дровы. I мне, малечы, знайшлася работа. Сукі абсякаю, цераблю. Выбіраючы, што зваліць з пня, дарослыя не надта зважаюць на таўшчыню. He канём жа вывозіць. Дарога побач, то ж пройдуць і машына, і трактар. Стаміліся. Бацька, счакаўшы, пакуль абцерабілі
паваленую елку, распілавалі яе, кліча перадыхнуць:
— Сапніце, хлопцы...
Разагрэліся, горача, бы ўвесну. Следам за пыхценнем папяросы — развагі, згадкі, анекдоты. Але без непрыстойшчыны. Лес патрабуе чысціні. Адпачылі крыху. Бацька выбірае, што далей спілаваць, паваліць. Паказвае на тоўстую бярозу.
3 бярозы і сапраўды дровы павінны атрымацца «пшанічныя». I гарэць будуць добра. Як высахнуць, то і без трэсак у печы распаліш. I жар ад такіх паленцаў пад усё добрым здаецца: і скварку падсмажыць, і мачанку згатаваць, і бліны спячы... A пасля і бурачкі, і смажонікі, і фасолю, і бабку, словам, усё ў чыгунку ў печ стаў,— і нішто не падгарыць, не перасмажыцца. 3 такімі дровамі гаспадыні ніякіх турбот. Асабліва, калі яшчэ на падворку ў вярсце паляжаць з год, a то і болей, пасохнуць.
Бялюткія, чысцюткія, спорныя дровы. Такія сустракаюцца не часта, не ўсюды. На такія пашчасціла. Нібы на свята булак з белай мукі напяклі. Пшанічны хлеб... Пшанічныя дровы...
Варонічы... Радзіма паэта Генадзя Кляўко. Кажуць, што назву сваю вёска выбрала па нечыему прозвішчу. Васількі. Непадалёку ад тых жа Вароніч. У тым жа Рудзенскім пасялковым савеце. Ідзём далей. Вераб’ёўка, паблізу Азярычына. Весялова. Гэта — у Талькаўскім сельсавеце. Тут, у Весялове,— лецішча светлай памяці празаіка, публіцыста Аляксандра Пятровіча Капусціна. А вёска чаму так завецца? Мо ў знак памяці пра нейкае вяселле, пра вясёлую, словам, падзею? Паблізу — дачы. Сярод іншых — і лецішча вядомага курдскага паэта, які ўжо ці не чвэрць стагоддзя жыве на Беларусі, Ганада Чарказяна. Тут абдумвае ён свае вершы, тут нешта занатоўвае на паперы.
Вецярэвічы. Ёсць Вецярэвічы Першыя і ёсць Вецярэвічы Другія. А вось асабліва прыгожая назва — Вітараж. Есць нешта ў гучанні яе асаблівае. Куды прасцей — Вішнёўка, Вобчае. Хаця за кожным тапонімам — вялікія і малыя тайны. Войраўка ў Навапольскім сельсавеце — таксама тайна, таксама нешта прыцягальнае і шматаблічнае.
Здавалася б, не шмат на Пухаўшчыне рэк, зусім не азёрны край. Гідронімаў тут надта не налічыш. А вось вёскі ў свае назвы ад вады нешта ўзялі. Два Востравы на Пухаўшчыне — у Рудзенскім пасялковым і Амяльнянскім сельскім саветах. Хаця прычынай, падставай для назваў тут не заўсёды можа быць наяўнасць сапраўды вострава на азёрнай ці рачной гладзі. У аснове назвы — востраў шырокага значэння: востраў на рацэ, востраў пашні сярод лесу, сухі астравок у балоце. Вядомая даследчыца беларускай тапанімікі Валянціна Лемцюгова прыводзіць такую цытату ў адным з сваіх артыкулаў: «...збоже дей всякое на том островку засевал... которые на том грунте его на островку бороновалм... которые то все островы з давннх'ь часов"ь м теперь належать до мменмя Богушевнч».
Прыгажосць беларускай зямлі невымерная, мае процьму граняў, блішчастых і часам някідкіх, багатых на спакойную, разважлівую адметнасць. Адна з граняў прыгажосці — тапанімічнае багацце нашай Айчыны. I шкода, вельмі шкода, што многія назвы прададзены нячысціку пад назвай Ідэалогія. Прададзены ў імя бязглуздзіцы. Ёсць у Пімена Панчанкі выдатны верш «Назвы»:
Залессе, Плёсы, Крэва, Ваўчу і Ваўкавыск Змяніць, закрэсліць трэба! —
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Лямус, старадаўні тып гаспадарчай пабудовы для хавання харчовых прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама жыцця ўлетку. Пад лямусам рабілі паграбы. Будавалі з дрэва, цэглы або з «прускага муру»
Здаўна я чую віск.
I трубяць зноўку боўдзілы «Што Мсціж і Арахі, I Бортнікі, і Бондары Здаваць пара ў архіў.
Бо назвы ў вас жабрачыя
I па-сялянску нудныя: I Жабінка, і Жабрычы, А ёсць яшчэ й горш. Даём вам назвы новыя Пасёлкаў: Ізумрудны, Жамчужны, Лучазарны, I горад Салігорск, I горад Светлагорск».
А ў нас паміж лясоў, балот Ніколі гор тых не было.
Перайменаванні зачапілі і Пухаўшчыну. Часам кампанія па знішчэнні тапанімікі даходзіла да смешна-здзеклівага. Вёску Хрэновая перайменавалі ў Грыбную. I доўга мясцовыя жыхары здзіўляліся, чаму ім такі выпаў загад. Грыбоў жа і блізка не было, бо вёска пасярод поля размясцілася.
Вугалец. Вуглавых, кутавых назваў хапае на ўсёй Беларусі. Назвы гэтыя характарызуюць асаблівасці паселішча — забудову вёскі ўрассыпную.
Зазірнём у Вузляны. Даследчыкі мяркуюць, што тапонім балтыйскага паходжання.
Непадалёку ад Вузлян — Выгода, невялікая вёсачка, спаленая фашыстамі ў Вялікую Айчынную. Вялікае Поле — гэта ў Талькаўскім сельсавеце. Якое яно, Поле, зараз?.. Мо такое ўсяго ж вялікае, як Вялікія Лукі ў Пухавіцкім сельсавеце?.. Болей, здаецца, вялікіх назваў і няма. Затое ёсць Вендзеж. I вёска, і чыгуначная станцыя. Зусім блізка ад пухавіцкай сталіцы — раённага цэнтра Мар’інай Горкі. Ёсць і невялікі рачны сцёк, прыток Цітаўкі. Вучоныя сцвярджаюць, што Вендзеж — назва-этнонім, захаваўшая адну са старажытнейшых назваў галіны славян-вендаў (вентаў), якія ўспамінаюцца Плініем, Тацытам, пазней Іарданам. Тэрыторыя вендаў размяшчалася паміж Карпатамі і Балтыйскім узбярэжжам.
Пра Вясёлыя... Ужо ўзгадана было, як вясёлымі
станавіліся сялянскія, руплівыя вёсачкі. Колькі іх вясёлых на Пухаўшчыне — Вясёлая, Вясёлая Горка, Вясёлы (да 1959 года — Прытыкі), Вясёлы Гай...
Габрыелеўка — вёска ў Шацкім сельсавеце. Сучасная вёска. 3 механічным заводам, шматпавярховымі дамамі. Ганутава — гэта з Чырвонакаст^ычніцкага сельсавета. Праўда, ужо былая вёска. сць толькі могілкі. На іх — брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны два воіны Чырвонай Арміі, што загінулі ў 1941-м. У 1990 годзе на магіле пастаўлена стэла. Добра, што і такі след ад Ганутава і яе жыхароў застаўся.
Гарэлец. Гэта не проста вёска як цэнтр аднайменнага сельсавета і сядзіба калгаса імя Янкі Купалы. Што датычыць зместу тапоніма, то ён хутчэй выява памятнай назвы — паселішча на месцы гарэння, пажара. А вось гісторыя Гарэльца... Партызанскай славай авеяна вёска. У час Вялікай Айчыннай у Гарэльцы быў наладжаны партызанскі парад. Падзея выключная, з ліку тых, што дух гартавалі, веру ў перамогу сілкавалі.
Глушка — гэта ўжо паблізу мястэчка Пухавічы. Ёсць розныя значэнні слова. Магчыма — непраточны рукаў рэчкі, затока. А магчыма — участак засвоенай чалавекам тэрыторыі, ля леса, ля непраходнага балота. У Глушцы было ў перадваенныя гады лецішча Петруся Броўкі. He выключана, што якраз дзякуючы яму пачаў летаваць у Пухавіцкіх вёсачках Якуб Колас.
Голацк. Відаць, назва ад прозвішча Галота. Мусіць, гэтай вёсцы ў адрозненне ад іншых пашчасціла асабліва. Тут, у Голацку, працавалі некалькі летаў запар расійскія мастакі браты Ткачовы. Вынікам іх голацкіх уражанняў сталі некалькі цікавых палотнішчаў, высока ацэненых мастацкай крытыкай. Голацк не быў чужым для пісьменніка Валянціна Мысліўца. У Голацку жыў руплівы, апантаны краязнаўца Аляксандр Пікулік.
А вось Грабаўё— з вёсак ужо зніклых... На Пухаўшчыне Чарнобыль не нішчыў мястэчак і вёсак. Наадварот — прытулак свой у пухавіцкіх мясцінах пасля чарнобыльскай бяды знайшлі перасяленцы «з зоны». Ды ўсё адно знікаюць і ў гэтым
куточку Беларусі вёсачкі. Знікаюць, не пакідаючы за сабою ніякіх слядоў. Тапанімісты не разгадалі яшчэ іх назвы. У энцыклапедыях няма пра іх артыкулаў. Добра, калі каторую з памёршых вёсачак згадала раз ці два «раёнка», то застанецца тады радок-сведчанне, радок-памяць.
Вось і з тым Грабаўём, што калісьці існавала, жыло звычайным вясковым жыццём у Пухавіцкім сельсавеце, у прасторы паміж цэнтральнай сядзібай калгаса імя Чапаева вёскай Зацітава Слабада і вёскай Раўчак. Жыхары суседняй Зацітавай Слабады расказваюць: некалі ў голае поле паблізу леса прыехаў звычайны чалавек — з прозвішчам Грабоўскі. Пачаў будавацца, хутар сабе ладзіць, сад садзіць. Кажуць, што і пасля рэвалюцыі яшчэ толькі адна сядзіба Грабоўскіх тут і была. Насыпаў Грабоўскі паціху дарогу ад свайго хутара да Раўчака (усё ж там вёска, нейкі цэнтр). Пасля да Грабоўскіх падсяліліся Белавусавы, Ількевічы. I яшчэ нехта, і яшчэ... Людзям працавітым, неспакойным да спадобы былі гэтыя мясціны. Зараз той вугал , лесу, што падыходзіць да колішняга Грабаўя, як быццам і без назвы, вугал Старынкі.
Сама ж Старынка — ёмісты лясны масіў. А раней гэты вугал быў тэрыторыяй заўважанай і адасобленай. Найперш — па назве. Звалі грабаўскі лес Хмялінец. А што ў прамежку паміж хвойнікам і полем, што парасло кустоўем і алешнікам,— усё гэта яшчэ 15—20 гадоў назад Грабаўскімі лажкамі звалі. Першы Грабаўскі лажок, другі, трэці. Арыенціры для грыбнікоў, для калгасных трактарыстаў, для пастухоў. Поле — Вялікае Поле. Тут табе грабаўскім было раздолле: жыта сей, грэчку, бульбу садзі. Толькі паспявай абрабляць... Відаць, сялянам з Грабаўя крыху зайздросцілі ў навакольных вёсках. Таму ж, пэўна, і казалі іншы раз, што невялікім ураджай будзе, што збажына раней тэрміну пасохне, ківалі ў бок шчасліўчыкаў: «А ў Грабаўі дождж ідзе...» Ужо шмат пазней, калі ў вёсачцы пры лесе засталося ўсяго некалькі хат, старыя людзі самаіранічна, з болем, што губляецца колішняя маладосць і іх вялікіх паселішч, казалі і такое: «А што нам у цемені сядзець без вяселля і радасці.
Пойдзем вось у Грабаўё на танцы...» А перад калгасамі заможнае грабаўское жыццё пачало раскідвацца. Белавусавых, Ількевічаў раскулачылі. Калгас (увайшло Грабаўё ў раўчацкі «Ураджайны край») пазабіраў хаты. Зрабілі з беднаты адну брыгаду — так і жылі да вайны. А як прыйшлі немцы, той-сёй з высланых вярнуўся ў Грабаўё. I, лічы, уся вёсачка — мужчынская яе палова — падалася ў паліцыю. Служылі ў Пухавічах. А ў сорак чацвёртым з немцамі ўцякалі. Ужо з самай Германіі іх павярталі. А Грабаўё жыло яшчэ пасля вайны. Праўда, распалася брыгада. На працу хадзілі на Раўчак — на ферму, паляводствам займаліся. Пазней «Ураджайны край» уліўся ў калгас імя Чапаева.
А людзі патроху з Грабаўя раз’язджаліся: і ў Баравую (і яна сёння вымірала б, калі б не дачнікі), і ў Пухавічы, і ў Маркаўшчызну, што бліжэй да шашы, і на Раўчак. Новая бяда падступіла да Грабаўя: вайскоўцы вакол вёскі палігон наладзілі. Танкі, палаткі, траншэі, што апярэзвалі і поле, і лес, нібыта ў вайну. Заняткі, вучэнні, у лесе — машыны, ахова. Часам боязна і ў грыбы схадзіць. Так і разбегліся ўсе з гэтай вёскі. Хаты хто вывез, хто прадаў на вываз. Спачатку адметным следам заставаліся багатыя на яблыкі, грушы, слівы сады. Цяпер і іх аблічча, іх прыналежнасці да вёскі не бачна. Як не бачна і следу грабаўёўскага.
Граддзё — гэта ў Дрычынскім сельсавеце, у ім ёсць і Груд. He так ужо далёка і Грэбень. Усе высокія, з прэтэнзіяй назвы.
Непадалёку ад Мар’інай Горкі — Дайнава. Назва для Беларусі досыць распаўсюджаная. Вось бы ўзяць ды абысці ўсе беларускія Дайнавы. Як некалі спрабаваў абыйсці айчынныя Крывічы Яраслаў Сільвестравіч Пархута. У вызначэнні агульнасці і рознасці паселішчаў з назвай Дайнава ёсць, закладзены вялікі сэнс. Дайнава — адна з этнічных груп балтыйскага (літоўскага) насельніцтва. Дайна — таксама літоўскія народныя песні. У гістарычных дакументах паселішчы з гэтай назвай упамінаюцца з XV—XVI стст. Уважлівы пухавіцкі краязнаўца Т. Важнік занатавала наступныя свед-
чанні, якія блізкія да тапанімічнага вобліку Дайнавы: «...Пра самыя блізкія ваколіцы Мар’інай Горкі. Да Шацкай шашы прымыкае пасёлак Кавалёва-2, які раней меў назву Сенажаткі. Бліжэй да Міхайлава — Кавалёва-1 (раней тут было ўрочышча Выжары, дзе выпальваўся хмызняк, што рос на тарфяніках). У 30-я гады сюды адсяліліся жыхары вёскі Дайнава. Па рашэнні ўрада ўтварыліся невялікія пасёлкі. Лічылася, што такая форма землеўладання спрыяе развіццю калектыўнай гаспадаркі. Па ўспамінах жыхара Дайнавы Мікалая Кірылавіча Хонскага тут сяляне развівалі і дапаможны промысел, выкарыстоўваючы прыродныя даныя. У ямы на тарфяніках закладвалі бярвенні і зверху засыпалі іх торфам. Павольна згараючы, яны ператвараліся ў паліва вялікай энергаёмкасці — драўняны вугаль. Яго звычайна вялікімі бочкамі-меркамі прадавалі кавалям, што дало назву пасёлкам».
Сімвалічная назва — Дзям’янаўка (гэта паблізу Талькі). Тут, пэўна ж, без Дзям’яна не абыйшлося.
Ёсць на Пухаўшчыне і вёсачка Доўгі. Чаму не Доўгая? Вінаваты, мусіць, усё той жа безаблічны пасёлак. Hi табе мястэчка, ні табе вёска. Hi засценак, ні хутар. Што ж тады і хто мы ўсё ж такі? Дзе раслі, па якіх і чыіх вуліцах ды ваколіцах гойсалі?..
Пра Дрычын гаворка асобая. Самая баявая, што называецца, вёска. Моладзь яе добры дзесятак кіламетраў у акрузе абыйшла па гулянках, танцах. Забіякамі, ваякамі звалі, завуць дрычынскіх. Дрычакі, словам. Даследчыкі сцвярджаюць, што назва ж вёскі вытворнае ад асабовага імя Дрык.
Дубавое, Дубраўка (такіх нават тры — у Амяльнянскім, Ананіцкім і Навапольскім сельсаветах), Дуброва — значыць, багатая Пухаўшчына на дубнякі. Багатая? Раней была шмат багацейшая, ды толькі фашысты добра такі папрацавалі, спляжыўшы не адзін дубняк на пухавіцкай зямлі.
Дудзічы... Тут прыпынак асаблівы. Тапонім і вёска багатыя на шматгранныя згадкі. I на загадкі — таксама. Узрост першай досыць даўні, стагоддзі ад нас адлічвае. He верыце, бяруць сумненні? To зга-
дайце вось гэтыя радкі, мажліва, вядомыя вам са школьных часін:
На сёмым веку Траяна кінуў жэрабя Усяслаў маўліва на любую сваю абраную.
Ды хітрасцю асядлаў коней рана і скочыў да горада Кіева і дакрануўся дзідаю да залатога прастола кіеўскага. Скочыў ад іх лютым зверам апаўночы з Белгорада, сінім воблакам ахінуўся.
Паспытаў тры разы ён удачы, адчыніў вароты Ноўгарада, разбіў славу Яраславу, скокнуў ваўкоі^і хутка да Нямігі з Дудутак.
Дудуткі — магчыма, Дудзічы. 3 гэтымі мясцінамі звязана ўся гісторыя славутага роду Ельскіх — літаратараў, мастакоў, гісторыкаў, музыкантаў, падарожнікаў.
Дукарка, Дукаўка, Дукора... Радзівілы сваім гаспадарствам упрыгожылі, узбагацілі гісторыю Дукоры, назва якой гучыць прыблізна так: «Дачка князя». Але гэта да кастрычніка. А пасля... Пасля —і эпізод з атрадам 16 дукорскіх партызан у
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Завосеўская сядзіба. 3 малюнка Е. Паўловіча.
XIX ст. Існавала ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. Каля хутара Завоссе (цяпер Баранавіцкі раён), дзе 24.12.1798 г. нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч.
грамадзянскую вайну. Дукора — гэта і пісьменніцкі лёс Васіля Гарбацэвіча, Алеся Пісарыка.
Ад меней знакамітых пяройдзем да радавых вёсак з радавымі як быццам назвамі. У Вузлянскім сельсавеце ёсць такі Едлін. А чым не цікавая назва вёскі Жаркова Турынскага сельсавета. Яна — пабрацімка, сястрыца раскіданых па іншых старонках Жараў, Верхніх Жараў, Ніжніх Жараў, Жаркоў, Жарцоў, Жаркоўшчыны... Усе гэтыя назвы, відавочна, азначаюць месца першапачатковай расчысткі лесу выпальваннем для земляробства. Але даследчык Э. Мурзаеў прыводзіць і такое меркаванне. Жар — хуткая цячэнне вады, жаркі — катлавіна высахлага балота ці возера. Але калі гаварыць пра Жаркова Пухавіцкага раёна, то мясцовасць, дзе яна размешчана, падштурхоўвае аддаць перавагу першай версіі. Усё ж земляробамі былі пухаўчане, выпальвалі паблізу ля будучай Жарковы лес.
Жолудзь. Ізноўку дубовая, моцная, прыкметная назва. Гэтым разам — у Вузлянскім сельсавеце. Праўда, не адноўленая вёска, толькі назва пасля фашысцкай навалы засталася. Назву спапяліць не змаглі.
Забалацце. У перадваенныя гады такіх вёсак на Пухаўшчыне было дзве — у Навасёлкаўскім і Пярэжырскім сельсаветах. Адно, навасёлкаўскае, Забалацце спалілі захопнікі. Так да жыцця вёска і не вярнулася. А вось і сапраўды вёска-загадка, вёска, якой ужо тры чвэрці веку як няма — Забалеўскі Двор. Хаця, чаму ж няма? Забалеўскі Двор, сакрэт тапоніма якога вяскоўцы ўжо не ведаюць, завецца Чырвоным Кастрычнікам.
Загай... Тут усё проста. Вёска, якая знаходзіцца за гаем, за лесам. Задашчэнне — паблізу Шацка. Зазерка, Зазер’е... Вёскі-суседкі з Пярэжырскага сельсавета. Відаць, што і Заазер’е — паселішча за возерам. 3 Зазеркай і Зазер’ем шмат чаго звязана ў гісторыі беларускай навукі, беларускай культуры. На пачатку стагоддзя ў Зазерцы панскім аканомам служыў бацька Канстанцыі Буйло. 3 Зазеркай звязаны лёс слаўнага, але малавядомага беларускага паэта Аркадзя Моркаўкі. 3 Зазеркі ро-
дам і вядомы беларускі вучоны-медык доктар медыцынскіх навук Аркадзь Сцяпанавіч Крук.
Залессі... Яны — у Чырвонакастрычніцкім і Вузлянскім сельсаветах. Есць і Залужжа, побач з Мар’інай Горкай. Запярэнне, Зара, Зарачаны (да 1964-га — Баламутавічы, няўжо спужаліся такой назвы!). Зарэчча — у Блонскім і Вецярэвіцкім сельсаветах. Засвятое — ля Дукоры. Зафранцузская Грэбля, Французская Грэбля. Вёскі, што нарадзіліся, пэўна ж, пасля 1812 года.
Зацітава Слабада. Тут размова асобая. Пухавіцкі краязнаўца Т. Важнік у артыкуле «У назвах —жыццё «шаноўных продкаў» піша наступнае: «Адзін дзівак-вандроўнік вырашыў даведацца, дзе пачынаецца наша Цітаўка. Ішоў і ехаў уздоўж рачулкі, якая вілася і выпроствалася ля Зарэчча да Блоні, Дайнавы ды Навасёлак, каля Бору ды Падвілля. Чым далей кіраваў чалавек супраць цячэння, тым вузейшая яна станавілася. I дайшоў ён да ручая, які пачынаўся каля пасёлка Доўгі непадалёк ад Цітвы. Цітва (раней старыя жыхары называлі вёску Ціцьва) — па імені Ціта, багатага ў акрузе чалавека. Відаць, і рачулку, якая працякала тут, назвалі ў гонар гаспадара — Цітаўкай. A несла рэчка свае воды ў Свіслач — і заканчвалася там, за ўладаннямі Ціта ля Зацітавай Слабады.
Слабада, як вядома з гісторыі,— тып пасялення ў феадальнай Беларусі ў XI—XVIII стст., што карыстаўся свабодай — часовым вызваленнем ад уплаты падаткаў ці іншых павіннасцей. На тэрыторыі Беларусі вядома каля 200 тапонімаў (назваў) з гэтым словам. У нашым раёне ёсць Пудзіцкая Слабада, Скрыльская, Слабодка за Талькай.
Цікавасць, між іншым, выклікае і ўнутры вёскі існуючы падзел. Жыхары дзялілі і дзеляць родную вёску Зацітава Слабада ў сваю чаргу на чатыры «канцы» — Разувалаўку, непасрэдна Слабаду, Міршчыну і Прытыку. За блізкім яшчэ часам была ў гэтых назвах і свая, зразумелая ўсім вобразнасць. Часта ў дыялогах можна было пачуць «жьіве на Прытыцы», «Прытыцкая дзяўчына», «Перасяліўся на Міршчыну», «Волька з Разувалаўкі», «Слабадскія хлопцы». Зараз сёе-тое губляецца.
Разувалаўка. 3 яе цяпер пачынаецца вёска. Балыпак ідзе праз рэчку, па грэблі прыводзіць да першых хат, да могілак. Налева пойдзеш — уся вёска наперадзе. А справа — нямногія хаціны Разувалаўкі, дзе калісьці стаяла і панская сядзіба. Ды чаму ўсё ж Разувалаўка? Па настроях — гэта ці не самы «агрэсіўны» канец Зацітавай Слабады. Таму, відаць, і назва гэткая, што цёмнай ноччу хлопцы разувалі сваіх вяскоўцаў. А некалі ж абутак (амаль што як зараз!) быў самай дарагой рэччу. Слабада. Старыя адсюль толькі і лічаць сябе слабадскімі. Цэнтр, аснова. Тут і зроблена спроба адводзіць ад цэнтральнай дарогі ўбок да поля ці да рэчкі нешырокія вулачкі. Па ўсім відаць, што са Слабады сапраўды пачыналася селішча. 3 кім са слабадскіх ні загаворыш пра ягоную сядзібу, адразу ўспамінаюць, што некалі на гэтым падворку стаяла хата дзеда, прадзеда, a то і прапрадзеда. Далей, за вясковым клубам — Міршчына. Згодна з паданнем, там абсталяваліся перасяленцы з Міра. Хоць, мажліва, тут сяліліся проста з «міру» — аднекуль здалёк. Кажуць, наезджыя былі ўсе як адзін стараверы. Прытыка. Ужо на завяршэнні Міршчыны пачынаецца своеасаблівая планіроўка: вельмі шырокая вуліца, хаты ў асноўным па правы бок, а левы, некалі ўвесь свабодны, заняты выганам, забудавалі ў апошнія дзесяцігоддзі. Нарадзілася Прытыка пасля слабадской бяды. Некалі хаты ў цэнтральнай частцы вёскі збіліся вельмі цесна. Здарыўся пажар і шмат будынін вынішчыў. У далейшым, каб не цясніцца, сталі будавацца за Міршчынай, «прыткнуліся» да яе. Жыве, расце вёска і зараз. На змену драўляным хатам выстройваюцца цагляныя. I новая вуліца з’явілася. Вось толькі якою назваю яна ўвойдзе ў гісторыю?
Звязда... Быў час, калі — з 1921 па 1935 год — называлася Камуна. Адсюль камунары нават Леніну пісалі. Ізабалёва... Радзіма родапачынальніка, арганізатара сучаснага беларускага краязнаўства Міколы Каспяровіча. Шкада вось толькі, што болей ён Віцебшчыну даследаваў, чым нашу мінскую, пухавіцкую старану.
Ізбішча. Ізноў жа дзве вёсачкі — у Турынскім і
Навасёлаўскім сельсаветах. Паселішчы на месцы старых хат («на месте старой нзбы»).
Кабылічы — ранейшая назва Пцічанскай. А як мне здаецца, то цудоўная назва.
Кадунова, Калінаўка (а іх дзве — у Талькаўскім і Дрычынскім сельсаветах), Калініна, Каляюлі, Караваева, Каробавічы, Касцюкі, Крамяні, Красная Ніва, Красны Бераг, Красны Маяк (гэтай вёскі ўжо няма, спалена ў вайну), Крупка, Крыніца, Кудзерка... Апошняя вёсачка — з Турынскіх ваколіц. Але пра іх — асобным штрышком, ды крышачку далей, як дабяромся да Турына. Усё ж, што ні кажы, Турын — іх сталіца, маці-радзініца.
Ладымер. Такой назве можа пазайздросціць любая старонка. Ленінскаму ж шарму ў тапонімах і зайздросціць не трэба. Яго, ленінскага, паўсюдна хапае. А на Пухаўшчыне — і ў Турынскім, Талькаўскім, Вузлянскім сельсаветах. Тут табе і Леніна, і Ленінск, і Ленінскі... Які, трэба заўважыць, шырокі дыяпазон.
Лешніца. Пярэжырскі сельсавет. Памежжа Мінскага і Пухавіцкага раёнаў. He будзем шукаць сакрэтаў у гэтай назве, а лепей — прадаставім слова паэту, які нарадзіўся ў Лешніцы, Алесю Бачыла:
Без цябе нават мара здаецца бяскрылаю,
Без цябе і ў жыцці не пакінуў бы след...
Я не знаю, ці птушкі вяртаюцца з выраю
Ў тыя гнёзды, адкуль выпраўляліся ў свет.
Я ж цябе, быццам матчынай ласкі, трымаюся,
I ў якіх ні блукаў бы далёкіх краях,
Дзе б ні быў, а заўсёды ў пачуццях вяртаюся
Да цябе, мая Лешніца, вёска мая;
Да сваіх землякоў, з кім быў лёсам заручаны, Дарагіх успамінаў дзіцячай пары...
Мне і сёння паводкай шуміць Закаблучанка, Шэпчуць гонкія сосны з Высокай гары.
Ліпнікі, Ліпск... Лучкі, Лявонавічы, Лявонаўка... Лявонных, лявонаўскіх назваў на Беларусі хапае. I на Дзяржыншчыне, і на Нясвіжшчыне, і на Вілейшчыне Лявоны свае сляды пакінулі.
Май. Непадалёк ад Мар’інай Горкі быў такі, ка-
жучы адміністрацыйнай мовай, пасёлак. Да 1976га. Ці не самая папулярная на Беларусі назва — якая б вы ведалі? Малінаўка. Тапонім узнік досыць проста — па салодкай назве ягады маліны. У Пухавіцкім раёне маліннікаў хапае і ля іншых вёсак. А Малінаўкі ж ёсць у Дрычынскім, Сяргеевіцкім, Талькаўскім сельсаветах. Маргі таксама ёсць у Дрычынскім...
А вось і Мар’іна Горка — сталіца Пухавіцкага раёна. Горкі ніякай няма. А назва такая... Ёсць некалькі легендаў. Усе яны звязаны з Мар’іным днём, у які язычнікі пакланяліся сваім багам, альбо з іконай Божай Маці.
3 Мар’інай Горкай звязана багатая літаратурная, мастацкая гісторыя. У паэта Алеся Цвяха ёсць досыць эмацыянальны, сімпатычны верш пра Мар’іну Горку. У якім і цёплыя, пяшчотныя словы: «Калі часам здараецца горка — тады кліча мяне мая мілая, родная Мар’іна Горка...»
Маркаўшчызна. У даведніку чамусьці яе падаюць як Маркаўшчыну. Хаця, відавочна, адна літара істотна мяняе характар, сутнасць тапоніма, назвы. У Маркаўшчызны пякучая гісторыя. Перад вайною паблізу яе месціўся дом адпачынку. Мясціны тут, на беразе Цітаўкі, і сапраўды досыць прывабныя, прыцягальныя. Але ж з гэтымі мясцінамі звязана і страшнейшая трагедыя. Маё яшчэ пакаленне ведае пра яе, чула пра Папову Горку, што паблізу. А вось у сённяшняй мясцовай дзятвы пытаюся пра Папову Горку. У адказ — недаўменне. Маўляў, чаму ж не ведаюць. Выдатнае месца для лыжных прагулак. Здараецца, што на горцы, побач з ляском, праводзяцца ўзімку спаборніцтвы лыжнікаў. I ўсё. А якраз жа тут, у прыхаваным ляском і часам кар’еры, захаваны ахвяры верасня 1941 года. Адно з першых месц масавых расстрэлаў мірных жыхароў на беларускай зямлі. Вось прыклад, які б не грэх гісторыкам ва ўсе падручнікі ўвесці. Асабліва побач з тымі новаўведзенымі тэзісамі, высновамі, калі юнага чытача, вучня стараюцца пераканаць, што пачатак фашысцкім масавым рэпрэсіям паклалі партызаны. У верасні, калі гітлераўцы разам з паліцаямі акружылі мястэчка
Пухавічы (тады напалову яўрэйскае), партызаны яшчэ толькі невялікімі групкамі ў лесе хаваліся, зброю збіралі. А немцы ўжо паспешліва выганялі з дамоў яўрэйскія сем’і. Напачатку ўсіх сабралі ў былым доме адпачынку ля Маркаўшчызны. Людзей некалькі дзён не кармілі, нават вады не давалі. Многія гублялі розум, канчалі жыццё самазгубствам. Калі хто з бліжніх вёсак Блонь, Зацітава Слабада, з Маркаўшчызны, з саміх Пухавіч спрабаваў перадаць вязням кавалак хлеба, нават наблізіцца да пабудоў, зрабіўшыміся гета, фашысты стралялі. 22 верасня калону вязняў вывелі з дома адпачынку, павялі да Паповай Горкі. Расстраляных людзей скідвалі ў роў, немаўлят кідалі жывымі, відаць, эканомілі патроны.
Матарова — вёска ў Голацкім сельсавеце. В. Жучкевіч наступным чынам характарызуе паходжанне гэтай і падобных назваў: «Назвы, вытворныя ад прозвішчаў Маторын, Матароў...» А вось голацкі краязнаўца Аляксандр Васільевіч Пікулік занатаваў такую легенду, такую памятку. Жыхары вёскі ганялі па рацэ лес. I як толькі плытагоны набліжаліся да паселішча, жыхар вёскі пад мянушкай Мота хадзіў і крычаў, зваў людзей. Вяскоўцы і казалі: «Мота раве...» Значыць, Матарова і атрымлівалася ў выніку.
Махоўка— з Вузлянскага сельсавета. Машчо-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Ружанскі палац (Пружанскі раён). Малюнак пачатку XIX ст. Палац пабудаваны ў XVI ст. Комплекс— адзін з буйнейшых помнікаў палацавай архітэктуры Беларусі XVI— XVIII стст., у якім спалучаюцца рысы позняга барока і класіцызму
нава — на ўскрайку Пухавіцкага сельсавета, паблізу Мар’інай Горкі. Міжрэчча— усё той жа Пухавіцкі, толькі другая ўскраіна. Партызанская BecKa. Назва гаворыць пра тое, што вёска між дзвюма рэкамі. Між Волмаю і Свіслаччу. Міжрэчча — радзіма генерал-лейтэнанта Яўгена Мікульчыка.
Міхайлава, Міхалевічы... Назвы — ад імя Міхал, Міхаіл.
Наваполле — цэнтр Навапольскага сельскага савета. Але ж Наваполле — і вёска ў Пухавіцкім сельсавеце, у калгасе імя Чапаева. Значыць, паўсюдна ўзнікалі новыя палі. Увогуле новых, скажам так, назваў на пухавіцкай зямлі шмат. Новае паселішча — Навасёлкі. Між іншым, усяго па Беларусі да 70 вёсак з назвай Навасёлкі. Навасады — мусіць, новы сад. Новае Жыццё — у Турынскім сельсавеце. Відавочна, назва з новых, народжаных савецкай уладай. Сучасная назва. Новы Кут — ля Дрычына. Новы Уборак — у Блужскім сельсавеце. Ёсць і Уборкі. Але на другім канцы раёна —ля Дукоры. Назва азначае, што гэта пра паселішча ля бора. I Дукоршчына, і Блужчына — лясныя старонкі. Так што, назва зусім не прыдумка, вывераная, жыццёва вытрыманая.
Пабеда. У гонар чаго назва дадзена справа ясная. А вось чаму не Перамога? Пагарэлец — у Селецкім сельсавеце. Ёсць на Пухаўшчыне і Падбярэжжа. Два Падбярэжжы. У Ананіцкім і Пухавіцкім сельсаветах. Пра пухавіцкае Падбярэжжа — асобна. Назва-арыенцір. Месца ля берага. Недалёка ад Падбярэжжа — Свіслач. Пра Падбярэжжа — аднайменны верш Якуба Коласа. Падбярэжжа паэт упамінаў у пісьмах да Петруся Глебкі, да I. Ю. Міцкевіча, у дзённіку «Кніга Ташкенцкага быція», у сшытку запісаў апошняга свайго часу «На схіле дзён». Тут, у Падбярэжжы, Колас адпачываў, з падбярэжцамі сябраваў.
Падказелле — вёска з Шацкага сельсавета. Спаленая, не адноўленая. Шацкая старана шматпакутная. За вайну нацярпелася. Пра гэта сведчаць многія помнікі. Яны пераканаўча апавядаюць пра ваеннае ліхалецце. Падкоссе, Паднямонец, Палёк, Парасэлькі, Пахар...
Прыстань... Як быццам месца прыстані. Вось толькі Прыстань пухавіцкая (Дакладней— Сяргеевіцкага сельсавета) адпакутавала, адгаравала. Страты пры гэтым беззваротныя. Прыстань — вёска спаленая.
Пціч — вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. Пцічанская — у Гарэліцкім... А Пціч — прыгожая, пакручастая рэчка. Неспакойная бы птушка ўвесну. У некаторых дакументах мінулага назвы ракі і паселішчаў пішуцца як Бчыч. У XVI стагоддзі сустракаецца назва вёскі Бчыцкая. Прычыны з’яўлення формы Бчыч невядомыя. В. Жучкевіч мяркуе, што яна сфарміравалася, утварылася дзякуючы асаблівасцям пісьмовасці таго часу. У сучасным напісанні ўяўляецца найболей верагоднай сувязь назвы са словам птушка («птнца»).
Пухавічы... Гавораць, што назва ўтворана ад прозвішча. Магчыма — і так. Маўляў, ад Пухача, Пуховіча, Пухава. Але ж аб усім падрабязна. Многае прасвятляе грунтоўнейшае, хаця і досыць лаканічнае, даследаванне доктара філалагічных навук Аляксандра Рогалева. У свой час «Чырвоная змена» надрукавала яго артыкул «Пухавічы». Праўда, вучоны ў большай ступені звяртае ўвагу на Пухавічы віцебскія і гомельскія. I ўсё ж дазвольце прывесці невялікую цытату: «Пошук магчымага тлумачэння можна весці ў двух напрамках. Перш за ўсё, ёсць сэнс звярнуць увагу на прозвішчы і мянушкі тыпу Пуховіч, Пух. Мянушку Пух можна растлумачыць пры супастаўленні са словамі пухаваты — «пульхнаваты, пульхны»,— пухкі — «пульхны, мяккі»,— пухляк— «азызлы чалавек». Такія словы існуюць, напрыклад, у тураўскіх гаворках. Мянушка Пух, як і іншыя — Пухаль, Пухляк, надаваліся такім чынам, чалавеку тоўстаму, азызламу, «пульхнаватаму». Што ж датычыць прозвішча Пуховіч, то яно ўзнікла на аснове мянушкі Пух і азначала першапачаткова «патомак (сын, унук) Пуха» ці «чалавек, які належыць Пуху (прыгонны, напрыклад)». I далей: «Што ж датычыць былога мястэчка Пухавічы на Міншчыне, то яно размешчана пры ўпадзенні ў Свіслач рачулкі Цітаўка; ёсць звесткі пра тое, што раней у нава-
коллях Пухавіч на рацэ было шмат млыноў, мастоў, гацей. Ці дае ўсё гэта падставы для адпаведных вывадаў наконт паходжання назвы? Думаецца, што найбольш рэальным ва ўсіх трох выпадках з’яўляецца ўсё ж паходжанне «калектыўнай мянушкі» пухавічы, а за ёй і назвы ад асабістай мянушкі Пух ці ад прозвішча Пуховіч, Пухавіч».
Пянякі, Пярэжыр, Пяскі, Дзве Рабінаўкі, Раўчак, Рог, Рошча. Рудзенск. Сёння — гарадскі пасёлак. Некалі Рудзенск быў сталіцай Рудзенскага раёна, да аб’яднання-ўзбуйнення. Рудзенск, як і Рудня талькаўская,— з аднаго роду. Вытворчага паходжання назвы — Рудня, рудніца — у мінулым невялікае прадпрыемства, дзе выплаўлялі метал з руды. 3 Рудзенскам звязаны многія і многія творчыя, пісьменніцкія лёсы. У Рудзенску нарадзіліся Хвядос Шынклер, Таіса Бондар, Міхась Чарот. Тут працавалі Міхась Пянкрат, Алесь Пальчэўскі, Кастусь Цвірка.
Свабода — у Турынскім сельсавеце. Ізноў жа Свабода, не Воля.
Свіслач — гарадскі пасёлак. I, канечне ж, Свіслач — рака. Значэнне асновы (вісла) — вільгаць, балота, разліў. Свіслач шмат у якіх творах згадваў Якуб Колас:
А Свіслач жыве, бяжыць неўгамонна, Разлёгшыся ў травах, у выспах пясчаных, А колер — то цёмны, то светла-румяны — Ад яснага неба, ад чыстай паляны, Ад дрэў і кустоў, ад ценяў бяздонных.
Светлы бор — вёска ў Турынскім сельсавеце. Болей вядомая як Кардонная фабрыка, па назве прадпрыемства, размешчанага ў вёсцы.
Селішча, Селецк альбо Селецак. Сенажаткі, што азначае акультураны луг. Гучыць жа, пагадзіцеся, шмат болей узвышана, узнёсла. Да ўсялякіх разваг падштурхоўвае назва Сіроткі — вёска ў Блонскім сельсавеце. Між іншым, на Пухаўшчыне Сіротка — досыць распаўсюджанае прозвішча. Слабада. Слабод у раёне дзве — у Ананіцкім і Вецярэвіцкім сельсаветах. I адна Слабодка, ля Талькі.
Снусцік — радзіма рэпрэсіраванага пісьменніка
Сымона Хурсіка. Спічнік — вёска ў Блужскім сельсавеце. Станіславова ў Дрычынскім сельсавеце — назва ад імя. Станкі — паблізу Дукоры. Старынкі — Шацкі сельсавет. Сяргеевічы... Відаць, таксама ад імя. Ад Сяргея вёска пайшла.
Такавішча. Спаленая ў вайну вёска. He адноўленая. Такарня — з пярэжырскай стараны. Тут сакрэт тапоніма можа быць закладзены ў двух варыянтах. Першы — у гэтых мясцінах выраблялі точаныя драўляныя вырабы. А другі: ток — месца абмалоту хлеба.
Турын... Назва, пэўна, нарадзілася ад распаўсюджанага ў мінулым асабовага імя Тур і вытворных ад яго прозвішчаў Тур, Турко, Турчылаў, Тур’еў і г. д.
А давайце яшчэ ўгледзімся ў ваколіцы, услухаемся ў турынскія назвы лугоў і балацінак, палеткаў і пагоркаў. Колькі таямніц схавана ў словах, якія ўжо не надта часта трывожаць ваш слых!.. Калі на заранку савецкай улады пачалося рассяленне вялікіх вёсак, стварэнне хутароў і пасёлкаў, парадзеў тады і Турын. А ў яго ваколіцах узніклі такія паселішчы, як Кудзёрка, Смычка, Бабы, Зара, Вясёлая Горка, Жарковы, Гумнішча, Пусты Вугал. Пытаюся ва ўраджэнца вёскі Турын Аляксандра Іванавіча Смеяновіча пра адну з назваў. Задумаўшыся на хвіліну, адказвае:
— Кудзёрка... Адразу за вёсачкай рос хмызняк. Звалі тую мясцінку, тое ўрочышча — Кудзёрка, Мясціна, Лапінка, Кудзёрачка... Так і казалі. «Пойдзем у Кудзёрку». Хадзілі туды па грыбы, хадзілі гуляць...
Гісторыя многіх назваў сцерлася, згубілася. Праўда, сутнасць, характар некаторых з іх, лічы, на паверхні. Як жа зваліся, як часам працягваюць звацца і сёння сенакосы, лясныя масівы ў ваколіцах Турына? Сена касіць хадзілі і ў Капусніцу, і ў Задвор’е. Дровы ж нарыхтоўвалі, лес на будаўніцтва пілавалі ў Задзешаве, Селішчы. Па елку пад Новы год у Каршуны ходзяць. Ёсць яшчэ і больш далёкі ад вёскі лясны масіў — Бабровіна. На архітэктурную планіроўку Турына, вёсачак, што яго фарміруюць, здаўна ўплываў Стары Шлях —
дарога з мястэчка Пухавічы на Ігумен (сучасны Чэрвень) праз Турын. Мясціна паміж пасёлкамі Ельнік і Кудзёрка завецца Чэсткі. Якраз тут стаяў некалі панскі маёнтак. Паўз Турын пралягае рэчышча вядомай на ІМіншчыне ракі — Свіслачы, якая моцна пацярпела ад людской безадказнасці. Ля Свіслачы ёсць і мясціна з традыцыйнай назвай Лысая Гара. На Беларусі іх, Лысых Гор,— незлічоная колькасць. Праз колькі кіламетраў у Пухавічах на пакручастым беразе рэчкі Цітаўкі таксама ёсць Лысая Гара. А яшчэ каля турынскага разбегу Свіслачы, якраз там, дзе ў яе воды прымешваецца ўсё багацце другой ракі — Волмы, месціцца луг Ляскоўцы. А ў сутоцы Волмы і Свіслачы высіцца курган Гарадок. Гавораць, што насыпалі яго салдаты Напалеона.
Блукаючы ў ваколіцах Турына, вы натрапіце яшчэ і на лясны масіў Выпусак. Гэта насупраць пасёлкаў Ельнікі і Кудзёрка. А паміж знаёмымі ўжо нам Каршунамі і Селішчам ад самага Светлага Бора (вёска, дзе размешчана кардонная фабрыка) і да Ізбішча цягнецца як быццам «шыя» — сенакос кіламетраў у пяць даўжынёю. А завуць яго Зарасошча.
Будзеце ехаць да Турына з боку Угальца, то дарога завядзе вас да балаціны. А мост праз яе — Красны Масток. Дык вось, і для адкрыцця таямніц турынскіх мікратапонімаў патрэбен нам Красны Масток. Мо, болей тады будзем ведаць пра нашу мінуўшчыну, пра свае карані.
Угодзіна — у блужскай старане. Хазянінкі — радзіма Валянціна Мысліўца, пісьменніка, публіцыста, краязнаўцы. Харавічы — паблізу Дукоры. Хідра — паселішча, якое размешчана на ўскрайку балота. Магчыма і іншае паходжанне, якое азначае хваробу. Слова захавалася ў легендах, казках. Паслухайце: «Выбегла з балота жаба і бачыць, што гэта Хідра і дарогі яму не будзе». Вось і атрымліваецца, што хідра — дурная прыкмета.
Хлебаўка, Хочын... Цагельня... Церабель... Церабуты... Цытва альбо Цітва...
Чароты. Вёска знаходзіцца ў Талькаўскім сельсавеце. Чарот — расліна вядомая.
Шацк... Шаць — станоўчая адзнака прыгожай мясцовасці. Яўрэйскае мястэчка. Шкавілаўка — Турынскі сельсавет. Шыманаў Кут... Энергія... Янка Купала —вёска ў Гарэліцкім сельсавеце.
Такая вось — ад А да Я — тапанімічная біяграфія Пухавіцкай стараны. Хутчэй нават — макет заўтрашняй тапанімічнай кнігі-вандроўкі па роднай і любімай зямельцы. Сярод назваў і вёсак, чыя мелодыя кранае сэрца, прымушае душу быць заўжды трапяткою птушкаю. I справа нават не ў тым, хто напіша, хто выхадзіць гэтую кніжку. Галоўнае ў тым, што яны ёсць — назвы. I кожная з іх — зусім не выпадковае імя вёскі.
ПУХАВІЦКІ ХАРАКТАР
Відаць, прымаўка, што кожны кулік сваё балота ■ хваліць, прыдатная, калі размова заходзіць пра блізкую, радзімую старонку. Так часам і я думаю, калі расказваю некаму пра родны Пухавіцкі раён. Бачу, што хтосьці з суразмоўцаў, надта не ўслухоўваючыся, заўважае, што, маўляў, славутасцей адусюль пароўну. Любы раён вазьмі— адусюль пісьменнікі, паэты, навукоўцы. He, даражэнькія, не любіце вы ў такім выпадку, не Пухавіцкі і не свой раёны.
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Пастаўскі архітэктурны ансамбль. Дамы рамеснікаў. Помнік горадабудава ння 2-й паловы XVIII ст. Пабудаваны ў 1760— 1780-я гг. у стылі барока з удзелам італьянскага архітэктара Дж. Сака на беразе ракі Мядзелка
Антон
Бялевіч
А калі ўжо расказваць пра Пухаўшчыну, то адна толькі яе літаратурная гісторыя вартая асобнай кнігі. Колькі паэтаў, празаікаў, крытыкаў выйшла на шырокую прастору мастацкага слова з вёсак і вёсачак, з мястэчак і пасёлкаў, з хутараў, з самой Мар’інай Горкі — адразу і не пералічыш. Сапраўды, складваецца ўражанне, што характар у літаратурнага натхнення пухавіцкі.
Давайце зазірнём у раённы цэнтр — у Мар’іну Горку. Калі адкруціць гадзіннік гісторыі амаль на дзесяць з паловай дзесяцігоддзяў назад, то патрапім мы на невялічкую чыгуначную станцыю Пухавічы. Здавалася б, нічым не вызначальную, някідкую. Якраз тут — на станцыі Пухавічы, што сённяў самым цэнтрыМар’інай Горкі — 2 снежня 1902 года нарадзіўся паэт, празаік Анатоль Вольны (сапраўднае прозвішча — Ажгірэй, даволі распаўсюджанае па Пухаўшчыне і сёння). Біяграфія Анатоля Вольнага — біяграфія станаўлення беларускай савецкай літаратуры. Пачатак творчай дзейнасці — у далёкім 1920 годзе. Кароткі літаратурны век выпаў на долю Вольнага. Ён быццам знічка прамільгнуў у часе і надоўга застаўся як радок у энцыклапедыі. Паўтара дзесятка гадоў (тро-
хі больш, калі быць дакладным) творчай працы — і забыццё. А першая кніга (у сааўтарстве з Андрэем Александровічам) — «Камсамольская нота» — пабачыла свет у 1924 годзе. Пасля — кніга паэзіі «Чарнакудрая радасць», «Табе», аповесці «Два», «Антон Савіцкі», кнігі гумарэсак і фельетонаў. У сааўтарстве з Андрэем Александровічам і Алесем Дударам напісаў раман «Ваўчаняты». А яшчэ ж п’есы, сцэнарыі кінафільмаў. У 1935 годзе яго, трыццацітрохгадовага літаратара, ушанавалі званнем заслужанага дзеяча мастацтваў. Праз год арыштавалі. Яшчэ праз год — расстралялі. I ніякіх табе слядоў. Ніякай, лічы, памяці. Рэдкія згадкі да юбілеяў (і то далёка не да кожнага), мо два ці тры вершы ўключаны ў зборнікі анталагічнага характару.
Сюды, у Мар’іну Горку, у розныя гады лёс прыводзіў многіх і многіх літаратараў. У трыццатыя гады ў раённым цэнтры знаходзіўся дом творчасці пісьменнікаў «Пухавічы» (зараз на яго тэрыторыі працуе аднайменны абласны дзіцячы санаторый). Бывалі ў ім Якуб Колас і Янка Купала, шмат хто яшчэ з масцітых і маладых. У доме адпачынку ці ў доме творчасці быў арыштаваны Мікола Хведаровіч. У Мар’інай Горцы зараз выходзіць раённая газета «Пухавіцкія навіны» (яшчэ нядаўна яна называлася «Сцяг працы»). А да вайны зусім іначай — «За калгасы». Дык вось, адказным сакратаром у ёй і працаваў Антон Бялевіч, пачынаючы з 1935 года. Праўда, хутка разам з усім штатам рэдакцыі быў зволены. Прычына: газетай кіравалі нібыта ворагі савецкай улады. Пашчасціла — не пасадзілі. Нейкі час Антон Пятровіч быў кладаўшчыком у райпрамкамбінаце. У 1937 годзе паэт працуе ўжо ў Мінску.
Яшчэ адна перадваенная літаратурная сцежачка пракладзена была ў Мар’інай Горцы. У сярэдняй школе настаўнічаў паэт Янка Непачаловіч (з 1939 па 1941 год). Відаць, да самага пачатку вайны, бо ў гады акупацыі літаратар— сувязны партызанскай брыгады імя С. М. Кірава. Яна дзейнічала і на Пухаўшчыне.
Мар’іна Горка ваеннай пары — прыстанішча празаіка Макара Паслядовіча (а нарадзіўся ён таксама на Пухаўшчыне— у вёсцы Караваева, 21 жніўня 1906 года). Яшчэ да вайны пабачылі свет кнігі Паслядовіча — «Зруйнаваныя межы», «Людзі вясны», «Чатырнаццаты нумар», «Снайпер», «Марсель», «Хада ў заўтра». У гады акупацыі Макар Паслядовіч узначальвае мар’інагорскую падпольную групу, становіцца сувязным асобага партызанскага атрада. Па падазрэнні ў сувязі з партызанамі ў 1943 годзе быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя работы ў Германію.
Як для ўсёй Пухаўшчыны, так і для Мар’інай Горкі сваё, роднае, блізкае імя Якуба Коласа. Калі зазірнуць у «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа», то колькі тут пухавіцкіх назваў, імёнаў не сустрэнеш — гэта і шэсць вёсак, у якіх Колас праводзіў летнія месяцы, і пухаўчане, з якімі паэт падтрымліваў сувязь, дапамагаў у многіх і многіх справах. Што датычыць вёсак, то ўсе яны раскіданы параўнальна непадалёку ад Мар’інай Горкі — Талька, Беразянка, Падбярэжжа, Вусце, Загібелька, Балачанка. У Беразянцы (вёска спалена ў час вайны, была адноўлена пасля вызвалення Беларусі, але ў сямідзесятыя гады знікла з карты). Колас адпачываў і ўлетку 1941-га, завёз нават лес, хацеў будавацца, ды раскаты франтавога грому не далі ажыццявіцца задуме. Беразянка ўпамінаецца ў паэме «Рыбакова хата», у вершы «Вусцянскі грудок», у пісьмах Коласа да Пятра Глебкі, да Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч, у дзённіку паэта:
На бераг Свіслачы, пад Вусце, Я перайду на нейкі час, У ціхі кут, у захалусце, Што ўжо апісваў я не раз, Але ні разу як належыць Я Беразянкі не крануў, Mae ж сляды яшчэ ў ёй свежы — Я адчуваю тут віну.
Мне Беразянка, прызнаюся, Сваёй паэзіяй глушы Напамінае Петрушы, Куды я хутка зноў вярнуся.
Захар Бірала
Уладзімір Глушакоў
I сёння на Пухаўшчыне памятаюць Якуба Коласа. Шмат руплівасці, энергіі дзеля даследавання пухавіцкіх слядоў прыклалі журналіст і краязнаўца Анатоль Ярохін (ён працаваў адказным сакратаром газеты «Сцяг працы»), дырэктар Светлаборскай сярэдняй школы, публіцыст і літаратурны крытык Браніслаў Зубкоўскі (ён жыве ў Мар’інай Горцы).
Пухавіцкі раённы цэнтр — радзіма паэта Алеся Цвяха. Журналіст па адукацыі, ён вядомы па сімпатычнай, вялікай падборцы вершаў, фактычна — па кнізе — «Крыло». Шкада, што зараз нідзе, здаецца, не друкуецца.
3 Мар’інай Горкай звязаны і лёс партызанскай паэтэсы Яніны Крайнік. Яна ваявала з ворагам у складзе партызанскай брыгады «Полымя». Вершы Я. Крайнік ваеннай пары ўключаны ў зборнік «Лясныя песні». Пасля вызвалення ўчарашняя партызанка працавала ў Мар’інай Горцы.
Ніяк мы не можам адыйсці ад Мар’інай Горкі. Колькі літаратурных сцежак пралегла праз райцэнтр, паблізу яго!
На ўскраіне горада размешчаны Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум імя Героя Савецкага Саюза
Ларыса Кароткая Мікола Каспяровіч
У. Е. Лабанка. У свой час — з 1945 па 1973 год — у тэхнікуме выкладаў беларускую мову і літаратуру Захар Бірала (а нарадзіўся паэт-сатырык у вёсцы Раўнаполле, таксама на Пухаўшчыне, у 1906 годзе). Першая кніга Захара Біралы, між іншым, пабачыла свет у 1929 годзе — «Смех і радасць вёскі». I паэта-сатырыка таксама зачапіў махавік сталінскіх рэпрэсій — знаходзіўся ў зняволенні з 1937 па 1940 год у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобласці.
Калі ўжо зайшла размова пра Мар’інагорскі тэхнікум, то варта нагадаць, што яго студэнтам (1969—1971) быў празаік Уладзімір Глушакоў, ayTap раманаў «Цветенне каллны», «На кругн своя».
Такія вось літаратурныя штрыхі ў гістарычнай біяграфіі аднае толькі Мар’інай Горкі. А калі выйдзем за яе ваколіцы... Давайце пададзімся ў бок Магілёўшчыны (суседні з Пухаўшчынай — Асіповіцкі раён). Калі рухацца па чыгунцы, то некалькі літаральна хвілін на электрычцы — і вы ў Тальцы. Так, у той Тальцы, дзе адпачываў Колас. Пра якую пісаў у артыкуле «За паўтара дзесятка гадоў».
Амаль што ніколі не згадваецца пра тое, што ў час вайны ў Тальцы жыла разам з сынам вядомы
літаратуразнаўца, крытык Ларыса Кароткая, маці крытыка і літаратуразнаўцы Варлена Бечыка. Была партызанскай сувязной. Выкладала пасля вайны ў Талькаўскай школе рускую мову і літаратуру.
Засталася Талька, ваколіцы і ў памяці Ларысы Кароткай і Варлена Бечыка.
Ужо пасля вайны (з 1946 па 1947 год) настаўнікам, загадчыкам навучальнай часткі Талькаўскай сярэдняй школы працаваў Алесь Макарэвіч, крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, аўтар кнігі «Сатыра Кандрата Крапівы», «Ад песень і думак народных», «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы», «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (вытрымаў два выданні). A нарадзіўся крытык таксама на Пухаўшчыне — у вёсцы ІПалягі 30 жніўня 1918 года.
Адарваўшыся ад чыгункі, возьмем лявей, пяройдзем праз лес да шашы, што вядзе з Мінска на Бабруйск. I пойдзем далей у лес. Багатыя, цікавыя, адметныя тапонімы ў назвах тамтэйшых вёсак. Французская Грэбля, Зафранцузская Грэбля, Падкоссе, Снусцік, Ізабалёва... Вось у Снусціку і нарадзіўся празаік Сымон Хурсік (13 лютага 1902 года). Упершыню выступіў у друку ў 1924 годзе (у газеце «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930), аповесці «Чорны мост»
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Варончанская сядзіба. 3 гравюры XIX ст. Створана ў 2-й палове XVIII ст. у вёсцы Варонча (Карэліцкі раён).
У комплекс уваходзілі два палацы, касцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк
(1929—1930). У 1931 годзе Хурсіка рэпрэсіравалі і выслалі ў Йашкар-Алу. На Беларусь ён не вярнуўся нават пасля рэабілітацыі. Памёр у 1972 годзе ў Карагандзе.
Ізабалёва — радзіма крытыка, літаратуразнаўца, краязнаўца, лексікографа, мастацтвазнаўца Міколы Каспяровіча (нарадзіўся 9 мая 1900 года). Вядомы многімі і многімі працамі па краязнаўству. Якраз кнігі, артыкулы Каспяровіча падштурхоўвалі і астатніх да актыўнай даследчыцкай працы. У 1930 годзе Мікалая Іванавіча абвінавацілі ва ўдзеле ў «контррэвалюцыйнай арганізацыі». У 1937-м расстралялі. Многія артыкулы, кнігі Каспяровіча — сапраўдная крыніца для даследаванняў, сапраўдная падмога ў вывучэнні гісторыі тых альбо іншых мясцін. Часам некаторыя краязнаўцы звяртаюцца да прац пачынальніка сучаснага беларускага радзімазнаўства. Шкада вось толькі, што пра самога Каспяровіча не згадваюць.
3 Ізабалёва шлях наш ляжыць на Хідру, пасля —у Падбярэжжа, ізноў на коласаўскую вёсачку. Якуб Колас адпачываў тут улетку 1936 года. Але ці не да самага канца жыцця народны пясняр трымаў у сваім сэрцы месцейка для знаёмых падбярэжцаў. Дарэчы, у лісце да вядомага рускага паэта Сяргея Гарадзецкага 9 мая 1936 года Колас, відавочна, якраз пра Падбярэжжа і піша: «Я нанял хату над Свнслочью в 70 кллометрах от Млнска. Место чудесное. He буду опнсывать его: я твердо надеюсь, что в летнее время ты навестншь меня. Нз Мннска я устрою тебе поездку на автомобнле. Но об этом я напншу тебе. Сейчас же для меня будет ценным заручнться твонм прннцнпнальным согласлем прнехать ко мне на несколько дней». Застаецца загадкай, ці быў Гарадзецкі ў Падбярэжжы. Адказаўшы на гэта пытанне, здолеем яшчэ адно імя ўвесці ў літаратурную біяграфію Пухавіцкай стараны.
3 Падбярэжжа бліжэйшы шлях на Пухавічы. Але не да чыгуначнай станцыі, а да мястэчка. Гэта яшчэ кіламетрах у сямі ад райцэнтра і чыгункі. Ды перш нам трэба адолець Свіслач. Раку знакамітую, наравістую, ды па сённяшнім часе пакрамсаную
меліярацыйнай перабудовай, забруджаную, месцамі загрувашчаную чарнюткім, прамасленым глеем. Свіслач — рака літаратурная. Яе апісанне не толькі процьму разоў сустракаецца ў вершах Якуба Коласа, яго дзённіку, яго лістах, пра Свіслач самыя шчырыя, праніклівыя словы занатавалі ў творах самых розных жанраў Фёдар Янкоўскі, Алесь Бачыла, Кастусь Кірэенка. Вось — сведчанне Якуба Коласа:
А Свіслач жыве, бяжыць неўгамонна, Разлёгшыся ў травах, у выспах пясчаных. А колер — то цёмны, то светла-румяны — Ад яснага неба, ад чыстай паляны, Ад дрэў ці кустоў, ад ценяў бяздонных.
Сталым вандроўнікам па Свіслачы — і па пухавіцкіх яе вёрстах — быў вядомы літаратар Кастусь Кірэенка (1918—1988). I сваім падарожжам з рукзаком і вудаю, са спінінгам паэт і празаік прысвяціў рыбацкую паэму «Вандроўнае шчасце». Некаторыя старонкі паэмы нельга чытаць без болю і трывогі. Як, прыкладам, вось гэтыя развагі Кастуся Кірэенкі: «Страшныя малюнкі назіраюць часта вясною жыхары надсвіслацкіх вёсак ад Мінска і да Пухавіч і нават яшчэ ніжэй. Калі ўзломіцца лёд і схлыне першая паводка, па берагах Свіслачы нельга, бывае, прайсці — так яны ўсеяны самай рознай загубленай рыбай. Гэта ў зімовыя дні, калі рыбе пад тоўшчай ледзянога панцыра і так цяжка бывае без прытоку свежага паветра, нехта з мінскіх магільшчыкаў прыроды па-зладзейску спусціў у Свіслач атруту з якой-небудзь фабрыкі ці завода... I вось паводка выкрывае вынікі гэтага злачынства... Плывуць на льдзінах, ляжаць прыбітыя да берагоў ляшчы і плоткі, язі і галаўні, шчупакі і акуні... На адлегласці больш, моЖа, чым сто кіламетраў на рацэ знішчана ўсё жывое... а вінаватых няма... нейкі злодзей, які зрабіў такую чорную справу, не толькі застаецца не пакараным, а нават, магчыма, атрымаў яшчэ прагрэсіўку за так званае «перавыкананне» плана...»
Прайшоўшы мастом праз Свіслач, мы трапляем у мястэчка Пухавічы. Па сучаснаму — вёска. Вя-
Алесь
Пальчэўскі
лікая вёска, з якой у 1924 годзе пачалася гісторыя Пухавіцкага раёна. Але нядоўга мястэчка было мясцовай сталіцай. Магутны пажар таго ж 1924 года прымусіў мясцовыя ўлады пераехаць у Мар’іну Горку. А ў мястэчку па-ранейшаму засталіся дзве царквы, школы, кірмаш, мноства маленькіх крамак... Прыкметы нацыянальнага жыцця ў мястэчку вызначалі ў большасці сваёй жыхары — яўрэі. Нездарма ж, праязджаючы на пачатку 1930-х гадоў праз Пухавічы, вядомыя расійскія пісьменнікі, аўтары «Залатога цяляці», «Дванаццаці крэслаў» Ілля Ільф і Яўгеній Пятроў заўважылі (а пасля і занатавалі гэта ў сваіх дарожных нататках), што патрапілі ў «другую Адэсу».
У гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры надоўга застанецца імя празаіка Алеся Пальчэўскага (1905—1979). Нарадзіўся Алесь Восіпавіч непадалёку ад Пухаўшчыны — у вёсцы Прусінава Уздзенскага раёна. Першая кніжка —п’еса «3 чырвоным сцягам» — пабачыла свет у 1932 годзе. He паспеў на ўсю моц разгарнуцца пісьменніцкі талент маладога чалавека, як Алесь Пальчэўскі быў рэпрэсіраваны. I толькі ў 1946 годзе вярнуўся Алесь Восіпавіч, ужо сталага веку чалавекам, з лагера. Прыехаўшы на Беларусь, пачаў выкладаць родную мову і літаратуру ў Пухавіцкай сярэдняй
школе. Стварыў драматычны гурток, уцягнуў у мастацкую самадзейнасць настаўніцкую і вучнёўскую моладзь. Сам на сцэне не выступаў, але займаўся рэжысурай, гавораць, што нават спецыяльна пісаў п’есы. I, канечне ж, актыўна вяртаўся да літаратурнай творчасці. Пазней творы, напісаныя ў мястэчку, увойдуць у кнігі Алеся Пальчэўскага «Беражанкі» (1958) і «Родныя берагі» (1958). Але не доўга давялося працаваць Алесю Восіпавічу ў Пухавічах. Новы данос. Гавораць, што аўтарам яго быў тагачасны дырэктар школы, маёр-франтавік Сіротка. Пасадзіць адразу не пасадзілі. Далі шанц яшчэ папрацаваць у Рудзенску. А ў 1949-м Алеся Восіпавіча ізноў незаконна асудзілі, выслалі ў Краснаярскі край. I толькі ў 1954 годзе пісьменніка рэабілітавалі. Ужо пасля лагерных пакут Алесь Пальчэўскі прыязджаў у Пухавічы, на сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі. Памятаю (сам вучыўся ў Пухавіцкай дзесяцігодцы), што яшчэ ў 1970-я, напрыканцы іх, у школьнай бібліятэцы захоўвалася кніга Алеся Пальчэўскага «Родныя берагі» з цёплым аўтографам пісьменніка.
У мястэчку і зараз жыве былы работнік школы, а пасля — рабочы Пухавіцкай ПМК-70 меліярацыі Іван Іванавіч Падбярэжскі, паэт, байкапісец, аўтар музыкі і слоў многіх песень, рамана пра жыццё меліяратараў. На вялікі жаль, пакручасты жыццёвы лёс не дазволіў Івану Іванавічу актыўна друкавацца, пазбавіў шанцаў займець адну-дзве-тры, a то і болей кніг. Але ж не ўсё яшчэ страчана. Мо, і Іван Падбярэжскі атрымае шырокую ўвагу чытачоў пры жыцці. Будзем спадзявацца.
He чураліся літаратурнай працы і колішнія настаўнікі (зараз — пенсіянеры) Пухавіцкай сярэдняй школы Васіль Маркавіч Лапко і Леў Іванавіч Пілатовіч. Яны — аўтары допісаў у мясцовым друку, у рэспубліканскіх газетах і часопісах.
У мястэчку Пухавічы нарадзіўся публіцыст, нарысіст Аляксандр Шабалін (1936), зараз — галоўны рэдактар часопіса «Беларусь».
3 Пухавіч і паэтка Вольга Савасцюк (нарадзілася ў 1963 годзе), аўтар калектыўнага вершава-
нага зборніка «Самавар у лесе». Вольга Савасцюк і зараз жыве ў Пухавічах, працуе карэспандэнтам раённай газеты «Пухавіцкія навіны».
Збоку ад Пухавіч, справа, бліжэй да глыбокіх, месцамі яшчэ не пашкоджаных лясных масіваў, ёсць невялікая вёсачка Глушка. Якраз у ёй у перадваенныя гады адпачываў разам з сям’ёй Пятрусь Броўка. Можа, сюды да Броўкі завітваў і Колас. Магчыма, знаёмства вялікага паэта з пухавіцкай зямлёй праз Броўку і адбылося.
3 Пухавіч выпраўляемся далей, рушым па шашы да Блоні. Усяго толькі некалькі кіламетраў — і сядзіба колішніх гаспадароў Блоні памешчыкаў Бонч-Асмалоўскіх. Якія повязі ў гэтага месцейка з літаратурнай гісторыяй края? Пра Блонь, яе дачыненні з навакольным светам можна пісаць цэлую кнігу. I ў прынцыпе яна амаль што ёсць. Болыпасць старонак кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў Барыса Клейна «В годнну нспытанмй» (1986) прысвечана Блоні, яе гаспадарам. I вось чаму. Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі (1857—1930) — рэвалюцыянер-народнік, прыхільнік рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля». У 1876 годзе з Інстытута інжынераў шляхоў зносін перайшоў вучыцца на юрыдычны, а затым прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага універсітэта. У 1879 годзе за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях арыштаваны і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь. Пасля смерці бацькі Анатоль Восіпавіч становіцца ўладальнікам маёнтка, частку даходаў пастаянна перадае на карысць рэвалюцыянераў. Разам з жонкай (а жаніцьба, трэба думаць, была для маладых рэвалюцыйным заданнем) Варварай Вахоўскай стварае сялянскі гурток самаадукацыі. Спрабуе зафундаваць «сацыялістычную арцель». Сярод настаўнікаў сялянскага гуртка быў і Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940), будучы бацька М. Багдановіча, які ў той час працаваў настаўнікам сельскай школы ў вёсцы Пагарэлае Ігуменскага павета. 3 тымі гадамі ў жыцці Адама Багдановіча супадае і пачатак яго дзейнасці ў мінскай арганізацыі рэвалюцыянераўнародавольцаў. I хаця толькі ў 1886 годзе А. Багдановіч пачаў выступаць у перыядычным друку
(у «Ммнском лнстке», «Мннскйх губернскнх ведомостях», іншых выданнях), збор этнаграфічных, фальклорных матэрыялаў ён пачаў шмат раней. Так што, не выключана, што і Блонь, іншыя навакольныя вёскі былі для Адама Ягоравіча зонай, прасторай для этнаграфічна-фальклорных росшукаў. У Блонь часта наведваліся і іншыя прадстаўнікі рэвалюцыйных арганізацый самых розных накірункаў. Вядома, што да Бонч-Асмалоўскіх прыязджаў рускі пісьменнік Яўген Чырыкаў (1864— 1932). У «Нарысах па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (том 2, Мінск, 1994 г.) толькі і згадваецца, без усялякіх удакладненняў: «Часта бываў на Беларусі ў пачатку XX ст. адзін з вядомых тагачасных рускіх празаікаў Яўген Чырыкаў». Колькі слоў-згадак пра Яўгена Мікалаевіча Чырыкава. У 1895—1902 гадах жыў у Мінску. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Пасля 1917 года эмігрыраваў. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Кветкі ўспамінаў» (1912), «Рэха вайны» (1915), «Волжскія апавяданні» (1916), аповесцей «Раннія ўсходы» (1895), «Інваліды» (1897), іншых твораў. Напісаў (у 1911—1925 гадах) аўтабіяграфічную тэтралогію «Жыццё Тарханава». Магчыма, што ёсць у творы і блонскі матэрыял, магчыма, ёсць згадкі пра старажытную беларускую вёску, пра рэвалюцыйнае
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Мінск. 1915 г. Конка. 3 кнігі Захара Шыбекі: «...мінчукі вельмі любілі сваю конку, маглі спыніць яе дзе захацелася (апроч, вядома,стрэлак і пад'ёмаў), каб выйсці і пагутарыць хвілінудругую з сустрэчным знаёмым...»
Рэшткі бібліятэкі Бонч-Асмалоўскіх
Злонскае гняздзечка. Дарэчы, творчыя здабыткі Яўгена Чырыкава прадстаўлены і Зборам твораў у 17 тамах (Масква, 1910—1917 гады).
Зараз у колішнім маёнтку Бонч-Асмалоўскіх размяшчаецца Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Узначальвае культурна-асветніцкую ўстанову апантаны збіральнік гістарычнай памяці Пухаўшчыны Аляксандр Аляксандравіч Прановіч. Якраз дзякуючы яго намаганням, на Пухаўшчыну не аднойчы наведваўся народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў. На пухавіцкай зямлі — і лецішча Івана Гаўрылавіча. Шкада, што гэты таленавіты творца гэтак дачасна пакінуў свет жывых. Часта пісьменнік прыязджаў і ў Блонь, пасябраваў з музеем Іван Гаўрылавіч і вядомага беларускага MacTaxa Аляксея Марачкіна. Але ж мастацкая гісторыя Пухаўшчыны — патрабуе асобнага летапісу.
3 Блоні, пакідаючы злева Мар’іну Горку, скіроўваем на Мінск.
Убаку ад шашы, што вядзе ў сталіцу, размешчана не меней старажытнае, чым Пухавічы і Блонь, мястэчка Турын. Вакол яго, праўда, абапал Свіслачы раскіданы невялікія пасёлкі. У асноўным як населеныя пункты яны сфарміраваліся ў гады так званай «прышчэпаўшчыны» — не самага горшага, заўважым, перыяду савецкай улады на Беларусі. I ўсё ж Турын не распаўся на часткі, на кавалкі, сэрцавіну мястэчка не расцягнулі.
Ёсць сведчанні, што менавіта ў Турыне нарадзіўся вядомы вучоны Якаў Наркевіч-Іодка (1848—1905). He выключана, што да тагачасных гаспадароў маёнтка наведваўся шмат хто з інтэлігенцыі. 3 Турынам звязаны лёс славутага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра (1883—1971). 3 пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці (першая аповесць Маўра —«Чалавек ідзе» — пабачыла свет у 1927 годзе) пісьменнік здымаў лецішча ў гэтай старажытнай вёсачцы. Мясцовыя сталага веку жыхары могуць паказаць унікальнае месца на беразе Свіслачы, дзе дзядзька Маўр наладзіў сабе з лазы будан. Адмысловасць пісьменніцкага архітэктурнага праекта заключалася ў тым, што выхад з будана быў скіраваны да вады. Над вадой высіліся невялікія масточкі — своеасаблівае пісьменніцкае крэсла, а над ім — стол. Так і пісаў дзядзька Маўр, апусціўшы, звесіўшы ногі ў Свіслач. А ў Турыне, у пасёлку Кудзёрка, жыў падлетак-таўстун. За круглы твар, за паўнату празвалі хлопчыка Маўрам. А яшчэ памятаюць у вёсцы, як пісьменнік прымаў удзел у святкаванні дажынак.
3 1952 года байкапісец Міхась Скрыпка (1907— 1991) працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Турынскай сярэдняй школе. 3 1961 года — намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі. На турынскія гады прыпаў пачатак, росквіт сатырычнага таленту Міхася Скрыпкі. У 50-х гадах паэт актыўна друкуецца ў «Вожыку», «Полымі», газетах «Літаратура і мастацтва», «Калгасная праўда», «Піянер Беларусі». Сюжэты байкапісец, відавочна, знаходзіў і ў Турыне, турынскіх ваколіцах.
Калі мы ў нейкім «легкавіку», то праз якхсьці
Васіль
Гарбацэвіч
хвілін трыццаць-сорак патрапім у Дукору. Мястэчка з самых старажытных. Некаторыя даследчыкі расшыфроўваюць тапонім назвы паселішча як «дачка князя». 3 назвай Дукоры звязаны легенды, паданні. Каму толькі не належала Дукора!
Сярод гаспадароў Дукоры быў і магутнейшы род Радзівілаў. У мястэчку высіўся палац-прыгажун, які, між іншым, занатаваў на адной з работ вядомы мастак Напалеон Орда (1807—1883). Паводле яго малюнкаў і акварэляў у 1873—1883 гадах мастаком А. Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў Орды зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.
Яскравая старонка літаратурнай біяграфіі Дукоры — лёс пачынальніка сучаснай беларускай драматургіі Васіля Савіча Гарбацэвіча (1893— 1985). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дукарка. Зараз вёсачка злілася з Дукорай. Скончыўшы Рагачоўскую настаўніцкукгсемінарыю, Мінскі настаўніцкі і вышэйшы педагагічны інстытуты, працаваў настаўнікам. У 1918—1924 гадах — у Дукорскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Пасля працаваў у Магілёве. У 1933—1957 гадах (з «перапынкам на вайну») ізноў працаваў настаўнікам Дукорскай сярэдняй школы. У 1947 годзе Васіля Савіча ўшанавалі званнем заслужанага настаўніка
Беларусі. I толькі ў 1981 годзе прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Тады як ужо ў 1921-м (за шэсцьдзесят гадоў да афіцыйнага прызнання!) Беларускі дзяржаўны тэатр паставіў яго п’есу «Вяселле», напісаную паводле беларускага вясельнага абраду. Першым мастацкім водгукам на падзеі, звязаныя з грамадзянскай вайной, стала другая п’еса Гарбацэвіча — «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг 16 дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх войскаў). Пяру Васіля Савіча належаць і іншыя п’есы— «К бяздонню», «Пад вішнёвымі садкамі», «Песні нашых дзён». Заслуга Васіля Гарбацэвіча — і ў стварэнні Дукорскага драматычнага гуртка (існаваў у 1917—1920-я гады). Гурток на чале з кіраўніком ладзіў вечарынкі, у праграме якіх былі спектаклі, дэкламацыі, спевы. Вось які рэпертуар пашчаслівілася бачыць дукарчанам: «Сватанне» А. Чэхава, «Недаростак» Дз. Фанвізіна, «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага, «Наталка-Палтаўка» I. Катляроўскага, «Прымакі» і «Раскіданае гняздо» Я. Купалы. Хто ж уваходзіў у трупу драматычнага гуртка? I. Аліфяровіч, Т. Бандарчык, А. Гарбацэвіч, М. Кузняцова, М. Кунько, Н. Мазоўка, I. Пісарчык, Г. Свістун, Р. Шаўкуновіч, Д. Шахоцька, А. Шпак, I. Шычко, П. Шычко... У 1976 годзе пісьменнік Валянцін Мыслівец у нарысе (Кніга «Партрэты знаёмых») пра Гарбацэвіча напісаў : «...— А тое, што дваццаць шэсць з трыццаці шасці настаўнікаў у школе — выпускнікі Васіля Савіча, хіба мала? — пытае выкладчык геаграфіі Іван Андрэевіч Лявіцкі.— I што значыць для нас яго слова? I ордэн Чырвонага Сцяга, і значок «Выдатнік асветы», і ганаровае званне заслужанага настаўніка рэспублікі — узнагароды, якім можна пазайздросціць».
Дукора —і радзіма вядомага мовазнаўца, доктара філалагічных навук Марыі Андрэеўны Жыдовіч (1906—1977). У 1938 годзе яна скончыла Мінскі педагагічны інстытут. Больш двух дзесяцігоддзяў аддала працы ў Белдзяржуніверсітэце. Працавала і ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Некалькі слоў пра палітру навуковых зацікаўленняў дукорскага мовазнаўца. Марыя Ан-
дрэеўна займалася гісторыяй беларускай мовы, беларускай дыялекталогіяй. У 1944 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную лексічным, марфалагічным, фанетычным рысам помніка беларускага пісьменства XVI стагоддзя — Супрасльскага летапісу. У 1969 годзе выдала манаграфію «Назоўнік у беларускай мове. Ч. I. Адзіночны лік», у якой на матэрыяле старажытных помнікаў беларускага пісьменства, народных гаворак, твораў беларускіх пісьменнікаў паказала станаўленне сістэмы скланення назоўнікаў, развіццё на працягу стагоддзяў іх граматычных катэгорый —роду, ліку, склонаў, катэгорый адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці і інш. Даследавала Марыя Жыдовіч і гаворку, дыялект сваёй роднай мясцовасці. Што цікава, увагу на навуковыя працы дукорскага мовазнаўца звярнулі ў свой час пісьменнікі Рыгор Шкраба і Васіль Зуёнак (яны пісалі пра ролю, значэнне даследаванняў Марыі Жыдовіч на старонках часопісаў «Полымя» і «Маладосць»).
3 мястэчкам Дукора звязаны і лёс вядомага беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова (тут ён нарадзіўся ў 1892 годзе).
У Дукоры вучыўся ў мясцовай школе Алесь Пісарык. У 1973—1974 гадах служыў у арміі. Потым працаваў у Мар’інай Горцы — у друкарні раённай газеты «Сцяг працы» (1975—1976). Зараз жыве на Валожыншчыне. Многія вершы Алеся Пісарыка — пра родную пухавіцкую старонку, пра Дукору і яе наваколле. Есць у яго трэцяй кнізе — «Дажджы яравыя» — і верш, прысвечаны Аляксандру Рыгоравічу Чарвякову. Назва ў твора — «3 вамі — як з жывымі, гавару»:
I грыміць балюча Звон кайданны Высланых навечна ў Салаўкі. Засцілаюць снежныя бураны Землякоў бяскрыжыя грудкі. Хто віной таму, Што іх імёны Подласцю аблітыя былі?! Міхасі, Алесі і Лявоны,
Вы —
Навек сыны сваёй зямлі!
Ажылі вы зноў пасля рэпрэсій, 3 вамі —
Як з жывымі гавару.
Вы — у нашай памяці ўваскрэслі, Помніць вас і любіць Беларусь.
Дукора — і сціплая геаграфічная кропка ў гісторыі яўрэйскай літаратуры. У мястэчку нарадзіўся літаратурны крытык Шмуэль Нігер (Чарны). Яго імя вядомы даследчык беларускай эміграцыі Вітаўт Кіпель згадвае ў сваёй манаграфіі «Беларусы ў ЗША» (Мінск, 1993 г.).
Паблізу ад Дукоры — Матарова. Таксама, як Дукора, як пакінуты намі раней Турын,— на беразе Свіслачы. 3 Матаровам звязаны ваенны лёс вядомага паэта Міколы Аўрамчыка. I вось якім чынам. Чэрвеньскай ноччу сорак першага, пакінуўшы Мінск, Мікола Аўрамчык разам з Міколам Сурначовым пашыбавалі на ўсход. Наступным надвячоркам спыніліся ў вялікай вёсцы пераначаваць. Тут, у Матарова, у Надзеі Крайко Мікола Аўрамчык пакінуў свае рэчы, сярод якіх найкаштоўнейшым быў альбом з фотаздымкамі. He адразу пасля вайны паэт наведаўся ў Матарова. Людзі не знаходзілі родных і блізкіх, што ж тыя рэчы шукаць... I ўсё ж, калі выдавецтва пачало рыхтаваць кнігу «Мы іх не забудзем», спатрэбіліся фотаздымкі пісьменнікаў, якія не вярнуліся з вайны. Спадзеючыся, што нешта ўцалела, Мікалай Якаўлевіч едзе ў Матарова. Жывой засталася Надзея Крайко. Ацалелі рэчы, пакінутыя гарачым чэрвенем сорак першага. А захоўванне ж было, безумоўна, звязана з немалой рызыкай: на здымках у тым альбоме сябрыпісьменнікі, аднакурснікі Аўрамчыка — лейтэнанты з кубарамі на пятліцах, сувязісты, лётчыкі, артылерысты...
У трыццатыя гады жыхар Матарова, вясковы актывіст Федар Трапашка перапісваўся з рускім пісьменнікам Максімам Горкім. У краязнаўчым му-
зеі мясцовай сярэдняй школы доўгі час захоўваліся лісты літаратара.
Хазянінкі — недалёкая суседка Дукоры. Хазянінкі — радзіма пісьменніка Валянціна Мысліўца (нарадзіўся 9 мая 1937 года). У 1954 годзе закончыў Матароўскую сярэднюю школу. Адслужыўшы на флоце, атрымаўшы рабочую закалку, Валянцін Мыслівец стаў журналістам, нарысістам. Яму было пра што расказаць людзям. У многіх кнігах (а іх пісьменнік паспеў выдаць трынаццаць) Валянцін Мыслівец піша пра сваю малую радзіму. Руплівым і ўважлівым быў літаратар і ў дачыненні да гістарычнай памяці Пухаўшчыны. ПІкада, што 25 чэрвеня 1993 года Валянцін Мыслівец пакінуў гэты свет. Пахаваны ў роднай вёсцы Хазянінкі. Апошнія гады Валянцін Цімафеевіч вельмі напружана працаваў. Многае з напісанага засталося ненадрукаваным. Мажліва, знойдуцца рупліўцы, якія выдадуць спадчыну пухавіцкага літаратара.
Увесь час мы рухаліся па шашы, узбоч яе. I чуцен быў голас электрацягнікоў, якія несліся з Асіповіч, Талькі і Пухавіч да Мінска. Ці наадварот — беглі ў зваротны бок. Да чыгункі і пададзімся мы зараз. Па дарозе заглянем у Зазер’е. Невялікая вёска — радзіма выдатнага, амаль забытага паэта Аркадзя Моркаўкі (1900—1957). Чым адметная постаць гэтага літаратара, які вучыўся ў Пярэжырскай сярэдняй школе? Першая і адзіная прыжыццёвая кніга — «Дым жыцця» (1928). Паэзію Моркаўкі высока цанілі Янка Купала і Цішка Гартны. У 1928—1930 гадах малады паэт уваходзіў у рэдкалегію часопіса «Маладняк», у 1'930-м — у рэдкалегію часопіса «Полымя». А на пачатку 1930-х гадоў Аркадзь Моркаўка адыходзіць ад літаратурнай дзейнасці. Праўда, такое сцвярджэнне будзе правільным, калі мець на ўвазе публікацыю твораў. Паэт жа працягваў пісаць «у стол». Сёння творчая спадчына таленавітага майстра, шмат у чым апярэдзіўшага свой час, вяргаецца да шырокага кола чытачоў.
У Пярэжырскай сярэдняй школе (гэта каля чыгуначнай станцыі Седча) да 1939 года (хутчэй за ўсё ў 1937—1939 гадах) працаваў настаўнікам вя-
домы празаік і мовазнаўца Мікола Лобан (1911— 1984). Яго трылогія «Шэметы», магчыма, у некаторых сваіх персанажах утрымлівае і канкрэтныя рысы, вобразы пухаўчан. Дарэчы, перад прыездам у Пярэжыр настаўнічаў Мікола Лобан і ў другім пухавіцкім мястэчку — у Шацку.
Ніжэй па чыгунцы, у бок Мар’інай Горкі,— станцыя Рудзенск. Тут у нас доўгі прыпынак. Доўгі час рудзенская частка Пухаўшчыны была асобным адміністрацыйным раёнам. Пасля ўзбуйнення Рудзенскі ўліўся ў Пухавіцкі, утварыўся адзін, самы вялікі ў Мінскай вобласці раён. I першае імя, якое з’яўляецца гонарам Рудзенска, усяе Пухаўшчыны ды і ўсяе Беларусі — імя Міхася Чарота (1896— 1937) (сапраўднае прозвішча — Кудзелька). Энцыклапедычныя даведнікі даволі сцісла падаюць характарыстыку «чырванакрылага вешчуна», фактычна ж — пачынальніка, энергічнага рухавіка беларускай літаратуры савецкага перыяду. Першая кніга песняра «Завіруха» (зборнік вершаў) пабачыла свет у 1922 годзе. I ўжо ў 1923 годзе Чарот пры ўдзеле А. Вольнага, А. Бабарэкі і іншых пісьменнікаў стварае літаратурную арганізацыю «Маладняк». Усяго праз два гады ў яе шэрагах 527 актыўных членаў. Займаючыся арганізацыйнай працай, кіруючы газетай «Савецкая Беларусь», будучы ўдзельнікам такіх прадстаўнічых органаў, як ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР, Чарот не забываецца пра ўласную творчасць: піша п’есы, вершы, апавяданні, аповесці, ездзіць па Беларусі, расказвае пра паездкі ў дарожных нарысах. Здараецца час — наведваецца і ў Рудзенск. Адтуль жа — з Рудзенска, з бліжняй Цітвянскай школы пачаткі, вытокі рамантычнай і багатай на вобразы творчасці. Лёс «чырванакрылага вяшчуна» — агромністая непрачытаная кніга. Хто і калі здолее перагарнуць усе яе старонкі?
Калі ўжо згадалі Цітвянскую школу, то варта заўважыць, што яна — калыска-пястуння трох паэтаў: акрамя Міхася Чарота тут вучыліся Уладзімір Хадыка і Рыгор Папар.
Уладзімір Марцінавіч Хадыка (1905—1940) нарадзіўся ў вёсцы Цітва. Пасля школы закончыў
агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Настаўнічаў, працаваў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 года жыў у Мінску. Уладзімір Хадыка, пэўна, як не многія з яго пакалення, страшна цяжка перажываў перамены, што адбываліся на вёсцы, перамены, што патрабавалі «бурапеннай» паэзіі. Міхась Стральцоў праз дзесяцігоддзі напіша пра паэта: «Ул. Хадыка менш за ўсё спакушаўся воклічным, публіцыстычным вырашэннем балючай для яго тэмы. 3 яго вершаў пачатку трыццатых гадоў паўстае складаная гама пачуццяў чалавека, які не бяздумна паражае «вялікі пералом» у вайсковым жыцці, усё яшчэ блізкім яму, ужо гараджаніну,— тут і спроба задушыць у сабе ўспамін пра вёску («Скрухі старая плойма згіне, спадзе, забудзецца») і знарачытая гаворка пра вёску як нешта пазбытае, пераадоленае: «Мой смутак навекі сатлеў» і г. д. Драматызм жывога чалавечага перажывання павяраецца потым цвярозай развагай пра мінулае вёскі, пра свае спадчынныя карані:
Ускапаю дзедаўскі дрывотнік, Па каліву перабяру...
I нават «абмылка» — «у вайсковым» (трэба чытаць: у вясковым) — у публікацыі стральцоўскай прадмовы да прачытання паэзіі Уладзіміра Хадыкі бачыцца невыпадковай. Такі быў строгі, амаль вайсковы час. Хадыка стараўся вытрымліваць усе бядоты, згрызоты, няшчырасці. Яго абвінавачвалі ў страце сацыяльнай пільнасці і ў буржуазным нацыяналізме, 26 лістапада 1936 года быў арыштаваны. 5 кастрычніка 1937-га— асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў у снежні 1940 года на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.
Як помнік радзімай старонцы засталіся вершаваныя радкі Уладзіміра Хадыкі:
He, не веру, брат я, каб была прыгажэй Па пякноце сваёй Швейцарыя!.. Паглядзі толькі ты, прыгледзься бліжэй Вокам ясным на сіні-абшары Усё смяецца, пяе, нібы ў казцы якой,
На шаўковае кліча ўлонне...
Паміж красак, кустоў — над змяістай ракой
Сонца ласкава грае ў бяздонні.
Рудзенск — і радзіма вядомай сучаснай літаратаркі Таісы Бондар (нарадзілася 20 лістапада 1945 года). Паэт, празаік. Дзесяты клас заканчвала ў школе рабочай моладзі. У гэты ж час працавала швачкай прамкамбіната. Затым — старшай піянерважатай Рудзенскай сярэдняй школы. Таіса Бондар — аўтар паўтара дзесятка кніг прозы і паэзіі. Зараз пісьменніца працуе галоўным рэдактарам часопіса «Всемнрная лнтература».
Літаратурную гісторыю Рудзенска дапаўняюць лёсы тых пісьменнікаў, якія ў розны час тут працавалі. Сапраўдным гняздом паэтаў можна назваць рэдакцыю рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пасля вайны яна зменіць сваю назву на «Рудзенскую праўду»). У самы пярэдадзень вайны ў рудзенскай раённай газеце працаваў Міхась Пянкрат (нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Карпілаўка Чэрвеньскага раёна). Пасля і партызаніў будучы пісьменнік таксама ў пухавіцкіх і бліжніх да Пухаўшчыны лясах.
Ужо «Рудзенская праўда», а не «Бальшавіцкі сцяг», выхоўвала, задавала творчы настрой, экза-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Камянпольская сядзіба (Міёрскі раён). Пабудавана ў XIX— пачатку XX ст. Уключае дом, гаспадарчыя будынкі, парк. У 1873 г. пабудаваны сядзібны дом у паўднёвай часцы парку. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму
Сцяпан
Кухараў
менавала на талент Сцяпана Кухарава (нарадзіўся ў 1919 годзе ў в. Стайкі на Краснапольшчыне), публіцыста, празаіка. У Рудзенску ён працаваў у 1952—1953 гадах — адказным сакратаром «раёнкі». Сцяпан Кухараў— аўтар трынаццаці кніг. Многія нарысы, апавяданні пісьменніка змешчаны ў калектыўных зборніках (здаецца, ці не ў дваццаці). I шмат дзе, у большасці твораў прысутнічае повязь з Пухаўшчынай, пухавіцкая тэма. Варта зазірнуць хаця б у апошнія з кніг—«Зоркі-незабудкі», «Сцішанае поле» — як вы адразу патрапіце ў Дукору, сустрэнецеся з самымі рознымі цікавымі людзьмі, з пухаўчанамі.
Кастусь Цвірка
«Рудзенская праўда» — гэта і праца паэта, перакладчыка Кастуся Цвіркі (нарадзіўся ў 1934 годзе ў Старадарожскім раёне). А працаваў ён у Рудзенску ў 1959—1960 гадах.
Асаблівая старонка ў літаратурнай біяграфіі Рудзеншчыны, Пухаўшчыны — жыццё, творчасць Хвядоса Шынклера (1903—1942). Ён нарадзіўся 22 верасня 1903 года на станцыі Ізяслаўль (цяпер Беларусь) Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Але варта адкрыць манаграфію Лідзіі Арабей «Хвядос ПІынклер» (Мінск, 1959 г.), як адкрываецца зусім другая ісціна: Хвядос Шынклер нарадзіўся ў Рудзенску. Вядомая справа, мяне зацікавілі крыніцы, згодна якіх даследчыца асвятляла жыццяпіс пісьменніка. На шчасце, Лідзія Арабей жыве і працуе ў Мінску, цяжкасцей пагутарыць з ёю ніякіх не існуе. Лідзія Львоўна карысталася пісьменніцкай аўтабіяграфіяй, сустракалася з сям’ёй загінуўшага на фронце Хвядоса Шынклера, і ніякіх сумненняў ні ўзнікае, што Рудзенск — месца нараджэння пісьменніка. Вядома і тое, што, пачынаючы з 1919 года, Хвядос Шынклер
працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Асіповічах. Першае апавяданне празаік надрукаваў у 1928 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай выдаў шэсць кніг. Тройчы творы Хвядоса Шынклера выдаваліся ўжо пасля смерці пісьменніка. Галоўная тэма прозы Хвядоса Шынклера — чыгуначнікі, іх жыццё, іх працоўныя клопаты. У гэтым памкненні літаратар — паплечнік і прадаўжальнік Міхася Лынькова.
Успомніўшы літаратурную гісторыю Рудзенска, пяройдзем на другі бок чыгункі. Калі мы рухаемся пешшу, то якіхсьці паўтары гадзіны, мо трохі болей — і ўжо мы апынуліся на беразе Пцічы. Куды, да якой вёскі спачатку скіруем? Хаця б — да Азярычына... Старажытная вёсачка. Тут, у Азярычына нарадзіўся дзіцячы пісьменнік Пятро Рунец (4 мая 1911 года). Семнаццаць арыгінальных кніжак выдаў Пятро Рунец. Вельмі шмат перакладаў — з рускай і ўкраінскай, з латышскай і чувашскай. У перакладзе на іншыя мовы выходзілі і творы Пятра Рунца. Сапраўдным подзвігам можна назваць працу пісьменніка па складанні кнігі дзіцячых успамінаў пра вайну — «Ніколі не забудзем». Займаўся гэтым клопатам Лятро Рунец разам з Янкам Маўрам. Уступнае слова да анталогіі болю напісаў Якуб Колас. «Ніколі не забудзем» вытрымала восем выданняў на беларускай мове, перакладзена на многія замежныя мовы.
Паблізу ад Азярычына ў вёсцы Варонічы нарадзіўся паэт Генадзь Кляўко (1932—1979). Апошнія гады працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Аўтар паэтычных кніг «Абветраныя далягляды», «Сто крокаў», «Прыстань» (з аднайменнай паэмай пра спаленую фашыстамі пухавіцкую вёску), «Плуг», «Вязьмо», «Лайдак і кнопкі», «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...», «Падкова над парогам», «Першы салют».
Дудзічы — вось згустак, вось адлюстраванне літаратурнай і мастацкай гісторыі Беларусі другой паловы дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагоддзя. Тут, паблізу Дудзіч ёсць забытыя каталіцкія могілкі Кобат. Узвышанасць у чыстым полі, парэзаныя трактарамі, экскаватарамі вуглы. 3 ад-
наго боку да могілак прысунуўся кар’ер. He супынілі б у пару прыткіх капальнікаў — глядзіш, дабраліся б і да магілы-склепа Аляксандра Карлавіча Ельскага (1834—1916). Беларусі трэба ганарыцца такой каларытнай фігурай! Пісьменнік, краязнавец, перакладчык, публіцыст Аляксандр Карлавіч Ельскі нарадзіўся ў Дудзічах. Скончыў Мінскую класічную гімназію. Быў на вайсковай службе. Удзельнічаў у Крымскай вайне. 3 1856 года пасяліўся ў вёсцы Замосце паблізу ад Дудзіч, дзе пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак. Літаратурна-публіцыстычную дзейнасць пачаў з 1860га з допісаў у газету «Віленскі веснік». У час паўстання 1863—1864 гадоў кантактаваў з польскім пісьменнікам Юзэфам Крашэўскім, спадзяючыся з яго дапамогай прадаць калекцыю карцін. У 1864 годзе заснаваў прыватны краязнаўчы музей. Пра унікальнасць збораў Ельскага, пра яго бібліятэку ўжо неаднойчы пісалася. Варта нагадаць, што ў Замосце за кансультацыямі, за высвятленнем пэўных ісцін прыязджалі самыя знакамітыя вучоныя Расіі і Польшчы. Сам жа Ельскі напісаў некалькі дзесяткаў кніг і брашур, мноства газетных і часопісных артыкулаў. Галоўная ж, відавочна, праца Аляксандра Карлавіча — болей як 10 тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для польскіх энцыклапедый. Адметна і тое, што Ельскі быў першым біёграфам Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, наладжваў кантакты з Францішкам Багушэвічам.
У апошнія гады пра Ельскага згадваюць даволі часта. А вось дзеля канкрэтнага ўшанавання памяці пісьменніка і краязнаўца нічога не робіцца.
ЗА МАР’ІНАЙ ГАРОЙ
ЯК ЗА СЦЯНОЙ
3 энцыклапедыі: «Мар’іна Горка, горад, цэнтр Пухавіцкага раёна на р. Цітаўка. Чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтамаб. дарогамі злучана з Мінскам, Бабруйскам, Чэрвенем, Уздой...» I далей (пра тыя гаспадарчыя аб’екты, што месцяцца ў горадзе): «Філіял Мінскага малочнага камбі-
ната, вінзавод, хлебапякарня, элеватар, ліцейка — мех. з-д, ільназавод, ф-ка загатовак Мінскага вытв. абутковага аб’яднання «Прамень», сельскі буд. камбінат, камбінат быт. абслугоўвання, Пухавіцкае раённае аб’яднанне Сельгастэхнікі. Лясгас. Аграметэастанцыя. Саўгас-тэхнікум, 4 сярэднія, музычная і дзіцяча-спарт. школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, санаторый «Пухавічы». Выдаецца газ. «Сцяг працы».
Энцыклапедычным гэтым радкам няма яшчэ і двух дзесяткаў гадоў, а вось і іх трэба ўжо рэдагаваць. Зачыніўся «Прамень». Рабочыя (у асноўным жанчыны) выстраіліся ў дружную чаргу на біржы беспрацоўных. Школ у горадзе на адну больш стала. Памяняла сваю назву «раёнка». Цяпер ужо — «Пухавіцкія навіны». Нават помнік-гармата змяніў сваю прапіску. Раней напамінак аб вызваліцелях горада сустракаў гасцей пры заездзе ў Мар’іну Горку з мінскага боку. Ды некалькі аварый (гармата закрывала вадзіцелям кругагляд) прымусілі перанесці помнік бліжэй да цэнтра.
Што ж да гісторыі, то яна засталася ў горада ранейшай... Вядома Мар’іна Горка як паселішча з XVI стагоддзя. Здавалася б, што можа быць адметнага ў такой нескладанай назве. Іншая справа —Магілёў, Віцебск. Тут ужо за назвамі — легенды, паданні адметныя. А Горка яна і ёсць горка, гара — узвышанасць. Ды гэта ж толькі паверхня тапанімічнага айсберга. Большую яго прастору прыадчыняе легенда, захаваная ў часе і неаднойчы занатаваная даследчыкамі мінулага стагоддзя.
Вось што пакінуў нам падарожнік Павел ІПпілеўскі. У надрукаваным у часопісе «Современннк» (у сярэдзіне мінулага стагоддзя) артыкуле «Путешествня по Полесью л Белорусскому краю» ён пісаў: «Названне Марнной пронзошло от того, что на этой rope построена прнпнсная новоселковская церковь по случаю явлення на этом месте чудотворного образа Пресвятыя Марші девы Богороднцы». В честь этого явлення н сама церковь на горке называется Марьнногорской. Первоначальное преданне о Марлной Горке восходлт к самому отда-
ленному временн. Когда нменно, не говорят, но очень давно, замечают старожнлы, на этой горке было языческое кладбліце, н там совершалнсь трнзны л, как сказано в пнсьме одного старца Грозовского монастыря (копня пнсьма хранлтся у слуцкого обывателя господмна A. С.), пляскн на большом камне, который стоял посредн горы... Впоследствнн,— сказано в том же плсьме,— проезжал через этот край одлн хрпстнанскнй свяіценннк л, заметнв такое скврненне людское, возжелал уннчтожнть оное н освятнть святой водой: отчего гора распалась н камень провалнлся... Нспуганные язычннкн обратнлнсь к свяіценннку л, счлтая его снльнее своего бога, просшш у него крестнться... Гора, действнтельно, как бы раздвоена в настояіцее время — не знаю, хранлтся лл внутрн горы камень...»
3 1793 года тады, зразумела, яшчэ вёсачка Мар’іна Горка — у складзе Расійскай імперыі, разам з усім Ігуменскім паветам. Да месца, відаць, будзе патлумачыць, што ж гэта за тагачасная сталіца — Ігумен, і нават у назве адной з цэнтральных мінскіх вуліц? Цэнтрам павета, куды ўваходзіла вёска Мар’іна Горка, з’яўляўся Чэрвень (хіба ж магла савецкая ўлада пакінуць рэлігійную назву — Ігумен). А горад быў надзвычай загадкавы,
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Мінск.
Гандлёвыя рады на Нізкім рынку. Пачатак XX ст. Мінск з’яўляўся важнейшым гандлёвым цэнтрам дарэвалюцыйнай Беларусі. Сярод чыгуначных станцый ён меў самы значны грузаабарот
ціхі, прыхаваны ад шырокіх дарог. Меў свой герб з пчолкамі, стомленымі ад медазбору.
Мар’іна Горка і жыла сабе пад уплывам Ігумена, усяе ігуменскай старонкі. Ваколіцамі Мар’інай Горкі прайшліся паўстанцы Тадэвуша Касцюшкі. Закранула тутэйшыя землі і Айчынная вайна 1812 года. У самой Мар’інай Горцы французскія салдаты спалілі царкву. А што датычыць ваколіц, то і такі след ёсць непадалёку ад горада, на мяжы ўжо Пухавіцкага і Асіповіцкага раёнаў. Дзве вёсачкі маюць дзіўна-вызначальныя, ёмістыя назвы — Французская Грэбля і Зафранцузская Грэбля (грэбля — гэта значыць, насыпаная сярод балота, лугавіны заліўной дарога).
Жыхары Мар’інай Горкі ўдзельнічалі і ў паўстанні 1863—1864 гадоў. Словам, уся гісторыя Беларусі — у гісторыі Мар’інай Горкі. А што ж прыкметы гісторыі, у чым яна — памяць сівой мінуўшчыны — выражаецца зараз, сёння? Давайце паспрабуем зрабіць па Мар’інай Горцы невялікую экскурсію. He трэба шукаць спадручны транспарт — пройдземся пешшу...
А завітаць спярша можна на тэрыторыю абласнога дзіцячага санаторыя «Пухавічы». Звычайна ўсе ранейшыя гаспадары якраз у яго межах ладзілі свае сядзібы. Гаспадарылі ж у Мар’інай Горцы, акрамя славутых Радзівілаў, Бужынскія, Ратынскія, Крупскія. Пасля 1863 года маёнтак стаў належаць міністру ўнутраных спраў Расіі Л. С. Макаву. Гэта сведчыць пра тое, што папярэдні гаспадар з’яўляўся актыўным прыхільнікам ці, магчыма, удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага. Вось і адабралі маёнтак на карысць высокага чыноўніка. I тут у хуткім часе пачалося будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі. Станцыю мар’інагорскую назвалі чамусьці Пухавічы. Па сённяшні дзень ідзе блытаніна. Прыязджаюць людзі чыгункай у райцэнтр і пытаюцца, як ім патрапіць у Мар’іну Горку. Альбо некаму трэба ў сапраўдныя Пухавічы (мястэчка за сем кіламетраў ад горада), то таксама дзівяцца, што нікуды ні трэба ехаць. Маўляў, мы ж і так у Пухавічах. А легенда па-
тлумачвае сакрэт такой «мудрасці» наступным чынам.
План чыгункі складалі ваенныя тапографы. Яны і выбралі лепшы маршрут праз мястэчка Пухавічы. Як ні стараўся Макаў, ніяк не мог ён угаварыць правесці план чыгункі праз яго маёнтак. Непадкупнымі аказаліся службоўцы нават перад міністрам унутраных спраў. А яму ж, як гаспадару, не хацелася траціцца на лішнія раз’езды. Тым больш, дзякуючы чыгунцы, Макаў меркаваў больш актыўна заняцца гандлем. I ўсё ж свайго міністр дамогся: падкупіў будаўнікоў. А апошнія пайшлі на хітрыкі — у Мар’інай Горцы на шыльдзе станцыйнай вывелі: «Пухавічы». Так гэта ці не, але ж падставы на стварэнне такой легенды, як бачыце, ёсць.
I калі вы патрапілі па вуліцы Кастрычніцкай на тэрыторыю санаторыя, то падыйдзіце да будынка, пазначанага нумарам 2. Раней вакол гэтага сядзібнага дома быў багаты парк (захавалася адна алея) і альтанка з высаджанымі ў круг ліпамі (каля спуску да ракі Цітаўка). Што да гісторыі дома, то пабудаваны ён у 1876 годзе з цэглы, у адзін паверх, з высокім яшчэ цокальным паверхам. Даследчыкі сцвярджаюць, што будынак з’яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры.
У будынку з1935да1941 года быў Дом творчасці пісьменніка, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка. А ў санаторыі ёсць і музей, прысвечаны Дому творчасці. Калі наведаецеся туды і для вас правядуць экскурсію, то адкрыеце для сябе і той факт, што ходзіце тымі ж сцежкамі, што і Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны і шмат хто яшчэ з беларускіх пісьменнікаў. Якраз у Доме творчасці быў арыштаваны і надоўга адсюль адпраўлены ў іншага кшталту «адпачынак» — у сталінскі ГУЛАГ — Мікола Хведаровіч.
Калі ўжо зайшла гаворка пра літаратурную гісторыю Мар’інай Горкі, то варта згадаць, што горад з’яўляецца радзімай пісьменніка Анатоля Вольнага. Цікавы паэт, адзін з першых беларускіх кінасцэнарыстаў, ён амаль забыты сёння. У Мар’інай Горцы адказным сакратаром газеты «За калгасы» працаваў паэт Антон Бялевіч, настаўнічаў Янка
Непачаловіч. На тэрыторыі Мар’інагорскага сельгастэхнікума доўгі час жыў паэт-байкапісец Захар Бірала.
Калі ваша вандроўка па Мар’інай Горцы супадае з часам садовай квецені, то вы, і адраса не ведаючы, патрапіце на адной з вуліц на ўтульны дамок, што некалі належаў бацькам кампазітара Ігара Лучанка. Яны ўжо памерлі. А Ігар Міхайлавіч усё роўна зрэдчас завітвае ў родны бацькоўскі дом. Жывуць у Мар’інай Горцы і бацькі кампазітара Валерыя Іванова. А яшчэ, калі ўжо размова пайшла пра людзей, багаты горад жэньшэневодам Барысевічам, майстрам па вырабу скрыпак Жукоўскім.
Скульптурныя помнікі... Іх у Мар’інай Горцы даволі шмат. Каля будынка чыгуначнага вакзала — «самаходка» САУ-100 з дошкай, дзе выбіты імёны загінуўшых. Гэта ў знак таго, што перадавы атрад мотастралковага батальёна пад камандаваннем гвардыі маёра I. Кабякова ўварваўся ў Мар’іну Горку і захапіў пераправу цераз Цітаўку, што дало танкістам магчымасць пераправіцца цераз раку. A ўвечары — было гэта 2 ліпеня 1944 года — горад ужо вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
А яшчэ ж помнікі Герою Савецкага Саюза Васілю Токараву (у скверы па вуліцы Кастрычніцкая), партызанцы Любе Гайдучонак і іншыя прыкметы гераічнасці гэтай зямлі, гэтага горада.
...Адзін з мясцовых паэтаў занатаваў такі радок: «Калі часам здараецца горка, тады еду я ў Мар’іну Горку». За Мар’інай гарой, хоць час і звёў на нішто яе прыкметы, як за сцяной. Горада, які становіцца любімым і адкрытым,— заўжды паратунак для душы. Заўжды — супакой...
ДВА ЖЫЦЦІ ДУКОРЫ
Дукора — вёска на Міншчыне вядомая. Хто не чуў пра радзіму шаснаццаці дукорскіх партызан?! Пра гэта напісана, сказана досыць многа. Радзей успамінаецца сама вёска. Гісторыі якой, між іншым, не меней як пяцьсот гадоў.
У балтыйскіх народаў слова «дукра» значыць «дачка». Некаторыя тапанімісты так і вытлумачваюць назву вёскі. Тым болей, што ёсць у Беларусі і Дукрова — вёска ў Дзятлаўскім раёне. Але, хутчэй за ўсё, бліжэйшы да ісціны В. П. Грыцкевіч, які сцвярджае, што назва гэтая ідзе ад лацінскага «дуке» (князь), бо ўладарылі над Дукорай князі Сапегі, пра што і ўспамінаецца ў адным з дакументаў 1590 года.
Што датычыцца даўніх дукорскіх гаспадароў, то і ў гэтым плане вёска — сама беларуская гісторыя. Услед за Сапегамі Дукорай валодалі Завішы, Агінскія — дынастыі ў краі, увогуле ў Вялікім княстве Літоўскім даволі вядомыя. А ўслед за Агінскім мясцовым панам стаў тут Францішак Оштарп. У мінулым радавы шведскі салдат пачынаў сваю, трэба заўважыць, бліскучую па тым часе кар’еру ўпраўляючым дукорскага маёнтка, а пасля і набыў яго. Прыродная кемлівасць, добрае веданне гаспадаркі дапамаглі Оштарпу стварыць прыстойны маёнтак, які прыносіў важкія прыбыткі. У часы новых гаспадароў заклалі і новы парк.
Жыццё ў дукорскім палацы вызначалася небывалай раскошай. Адной толькі прыслугі было каля сотні чалавек. Але што з таго простаму люду!.. I Францішак Оштарп, і яго сын Леон вызначаліся асаблівай жорсткасцю, былі ўвасабленнем лютых прыгоннікаў. Невыпадкова, рускі падарожнік I. Сямёнаў, які праязджаў праз Дукору, пісаў: «Увогуле, шмат тут знешняга бляску, але для простага народа жыццё цяжкае».
Горка закончыў свой шлях адзін з паноў Оштарпаў. Вось што расказвае пра гэта народнае паданне... Былі дажынкі. Дзяўчаты і хлопцы вярталіся з поля. Уперадзе натоўпу — прыгажуня Фроська. На галаве — вяночак з палявых кветак. У руках — сноп панскага жыта. Выйшаў на ганак Оштарп, сеў у крэсла з фамільным гербам. Фрося апусцілася на калені, песняй пачала велічаць пана, прасіць, каб з міласэрнасцю, не так здзекліва ставіўся да сялян. Спадабалася Фрося памешчыку. Загарэліся вочкі старога Оштарпа. Спытаўся ў
слуг, хто такая, чыя дачка? Лакей Францішак патлумачыў:
— Каваля Тодара дачка, у нядзелю ў іх з Васільком вяселле...
Нічога не сказаў пан. А ў нядзелю гайдукі Оштарпа наляцелі на вясельны картэж, схапілі Фроську, даставілі яе ў палац...
На наступны дзень сядзеў Оштарп у сваім любімым крэсле. Гарачыня стаяла смяротная, і гвалтаўнік, забыўшыся на ахвяру, заснуў. Фроська разгледзела на адным з насценных дываноў нож, схапіла яго і да пана падкралася. I толькі занесла над панам сваю зброю, як з гадзінніка падала голас зязюля. Уздрыгнула Фрося, кінула на падлогу нож, прачнуўся пан...
Жывой замуравалі нявесту Васіля ў нішы на панскай канюшні. Васіль сабраў хлопцаў і ў чаканні вяртання пана з паездкі ў Мінск падпіліў палі, што трымалі мосг праз Свіслач. Шаснаццаць коней цягнулі панскую карэту вагою ў дзвесце пудоў. I рухнула яна ў рэчку разам з Оштарпам.
Да легенды, мусіць, варта дадаць, што мае яна пад сабою строга дакументальную аснову. Пра тое, што патануў у Свіслачы і Оштарп, піша і вядомы даследчык Беларусі XIX ст. Павел Шпілеўскі.
Вось так і суседнічалі ў Дукоры, як і па ўсяму беларускаму краю, два несумяшчальных, здавалася б, жыццёвых абсягі — прыгажосць і насілле, гвалт, здзек. He быў арыгінальным у гэтым плане і другі гаспадар Дукоры — Станіслаў Гартынг. Праўда, выйшаў ён не з салдат, а быў выхаванцам расійскага імператара. Даслужыўся ў арміі да палкоўнічага чына. У цэнтры яго вялікай сядзібы стаяў двухпавярховы каменны дом з чатырохкалонным порцікам.
Вось якую занатоўку пакінуў вядомы беларускі драматург Васіль Гарбацэвіч (дарэчы, таксама з Дукоры) пра сядзібу Гартынгаў... Раздольны палац на другім паверсе — «Царская зала»... Яна мае своеасаблівую гісторыю. Станіслаў Гартынг, палкоўнік царскай арміі,— выхаванец Мікалая II. Цар часта дасылаў лісты Гартынгу — Васіль Гарбацэвіч згадвае, што паштальён паказваў гэтыя лісты
дзетвары. На канвертах была намалявана ўся сям’я Раманавых. Станіслаў Гартынг увесь час спадзяваўся, што некалі цар стане яго госцем. Вось чаму і абраў для залы самы вялікі пакой і адпаведным чынам яго аформіў. Паркетная падлога нагадвала трапічны лес з усёй яго флорай і фаунай. На столі — міфічныя істоты, Адам і Ева. Адна сцяна — суцэльныя люстэркі. На другіх — велізарныя карціны рускіх і замежных мастакоў. На вокнах — дарагія шаўковыя тканіны...
Як быццам двума жыццямі жыла Дукора. Адна, напоўненая прыгажосцю, благадушшам, была ў паноў, уладальнікаў маёнтка. Другая, без усялякага святла, горкая,— у прыгнечанага панствам народа. Гісторыя захавала ўсе адмеціны таго, што адбывалася ў тыя даўнія часы: і праведны людскі гнеў, і барацьбу, на каторую падштурхоўваў ён дукорскіх сялян. I калі ў 1812 годзе яны ўсяляк супраціўляліся грабежніцтву французскага корпуса Даву, вестфальскіх атрадаў захопнікаў, то ў 40—50-я гады таго ж стагоддзя дукарчане падалі свой голас супраць паноў. Хваляванні ахапілі ўсю вёску і воласць у 1861 годзе. Простыя людзі разумелі, што адмена прыгоннага права не прынесла асаблівага дабрабыту, але з рэформай прыйшла і пэўная ўяўнасць некаторай свабоды. Душыцелі паўстання 1863 года тлумачылі сялянам тое, што
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Бітва з татарамі. Дрэварыт.
У 1506 г.пад Клецкам войска князя Міхайлы Глінскага напала на крымскіх татар, якімі камандаваў хан Беці-Гірэй. У нялёгкай бітве нашы прашчуры атрымалі перамогу
адбываецца, як жаданне паноў быццам бы вярнуць прыгоннае права. Таму падманутыя сяляне і ў Дукоры, і ў бліжэйшых Навасёлках змагаліся супраць паўстанцаў Ю. Сунцэвіча — паплечніка К. Каліноўскага.
Але не можа быць вечным зацьменне. Расла, мацавалася свядомасць сялян, разуменне таго, што так далей жыць нельга. Людзі пачалі абурацца нізкімі заробкамі, сваёй прававой безабароннасцю. У Дукоры ўсё часцей пачалі з’яўляцца члены РСДРП. Паўплываў, відаць, і той факт, што ў навакольных населеных пунктах раслі, ствараліся прамысловыя прадпрыемствы. I калі па ўсёй Расійскай імперыі пачаліся хваляванні 1905 года, Дукора не засталася ўбаку. Выступленне сялян узначаліў Апанас Гуло, рабочы-бальшавік, ураджэнец Дукоры. Сяляне падзялілі панскую зямлю, пачалі секчы лес, паўнапраўным гаспадаром якога быў Гартынг.
Высечка леса, касьба панскага луга працягваліся і ў 1906 годзе...
А калі прыйшла рэвалюцыя 1917 года, дукарчане пачалі першымі змагацца за савецкую ўладу на Пухаўшчыне...
Такая вось гісторыя ў гэтай вёскі. I прыемна, што ў штодзённых клопатах не забываецца мінулае. Прынята рашэнне пра рэстаўрацыю ўяздной брамы, з якой заўсёды пачынаецца знаёмства з паркам. Адраджаюцца, набываюць гаспадароў і стары дукорскі сад, і яшчэ болей старажытны парк. Доўгі час у вёсцы размяшчаўся раённы краязнаўчы музей. Цяпер ён знаходзіцца ў вёсцы Блонь, паблізу Мар’інай Горкі. А Дукора па-ранейшаму прыцягвае да сябе, уражвае багатай гісторыяй.
РАЗАНСКІ ЦЁЗКА ШАЦКА
Унікальнае стварэнне — тапанімічны Космас. Ёсць на Пухаўшчыне Блонь, а ў Францыі — Балонья. Паблізу Ашхабада, у Туркменіі аул Карлюк, а мы ведаем, што ёсць на Беларусі, бытуе ў нашым краі такое прозвішча — Карлюк. Вось і Шацк.
Шацк (была яшчэ і такая назва — Шацак) — вёска, цэнтр Шацкага сельсавета Пухавіцкага раёна. Давайце зазірнём у «Краткнй топоннмнческнй словарь Белорусснн» Вадзіма Жучкевіча: «Шать (Шаць), нногда Шача, Шацка (позднейшее) — река, прнток Птнчн, снстема Прнпятн; Шатькн (Шацькі) — с. Крупского района, Шатнлово (Шацілава) — с. Полоцкого района, Шатнево (Шатнева) — с. Горецкого района. Блнзкне названня есть н за пределамм республмкн, рекн Шать (прнток Цны), Шача (прнтокн Волгн, Костромы, Нолн, Шатн), г. Шацк Рязанской областн. В прошлом подобные названня былн распространены еіце шнре (см. Ушачн). В XVI веке находмм ряд мнкротопоннмов с этой основой — лужкм, сенокосы, урочніца... Названмя, несомненно, термннологнческого пронсхождення, давшне начало н некоторым фамшшям. Косвенно суднть о значенмн основы можно по сохранмвшнмся белорусскнм словам шацунак (украшенне) нлп шата (накндка). У Янкн Купалы чнтаем «Ходзіць гоман па Украіне ў Святочных шатах»... Шаць — положнтельная оценка места: красмвое, жнвоішсное место. Шатнло (клнчка) — нарядный человек, модннк...» I далей: «Шацк — с. Пуховнчского района. Названне образовано от нменн р. Шатн». Ды хто ж таямнічы пабрацім Пухавіцкага Шацка? Падобныя хоць чым-небудзь іх гістарычныя лёсы? Каб адказаць на гэтыя пытанні, давайце адправімся ў разанскі Шацк.
Гэты расійскі раённы цэнтр раскінуў свае шаты ў 195 км на паўднёвы ўсход ад абласной сталіцы, на левым беразе ракі ІІІача. Якраз на аўтамабільнай дарозе Масква—Самара. За 31 км ад чыгуначнай станцыі «Ніжнемальцава» па лініі Разань—Рузаеўка. He пашчасціла з чыгункай і нашаму Шацку: ад чыгуначнай станцыі «Рудзенск» — 30 км. A знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка—Валяр’яны.
Разанскі Шацк заснаваны ў 1522 годзе. Узнік як умацаваны вайсковы пост для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. Шацк як крайні ўсходні пункт займаў важнае становішча ў абарончай засечнай мяжы (Шацкая засека). Паселіш-
ча ўяўляла сабою драўляны астрог, абнесены рвом. Першымі жыхарамі былі стральцы, гарматнікі, казакі. Словам, служывыя, вайсковыя, ці, іначай кажучы, ратныя людзі.
Вядомы пухавіцкі Шацк з XVI стагоддзя, з таго часу прыкметны як мястэчка ў Вялікім княстве Літоўскім. Належала паселішча Радзівілам, Гамаліцкім. 3 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Цэнтр воласці Ігуменскага павету. У 20-х гадах быў раённым цэнтрам Мінскай вобласці.
А ў Расіі шацкія тым часам ваявалі за сваю вольніцу — у 1774 годзе жыхары Шацка прынялі ўдзел у Сялянскай вайне 1773—1775 гадоў пад кіраўніцтвам Емяльяна Пугачова.
Цяжка сказаць, які ўдзел у беларускіх перыпітыях 1794 (паўстанне Тадэвуша Касцюшкі) і 1863—1864 гадоў (паўстанне Кастуся Каліноўскага) беларускага Шацка. Адно вядома, што і тыя, і іншыя калізіі жыхары Пухаўшчыны спазналі. Праз Ігуменскі павет пралёг шлях паўстанцкага атрада Стэфана Грабоўскага. Былі падзеі на Ігуменшчыне і звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага.
Калі разанскі Шацк ужо з 17 7 9 года — павятовы горад Тамбоўскага намесніцтва (пасля аднайменнай губерніі), то спакваля становішча гаспадарскае, кіраўніцкае набывае і наш ІПацк, стаўшы цэнтрам воласці ў Ігуменскім павеце. У канцы XIX стагоддзя ў мястэчку працавалі і школа, і царква. Быў вадзяны млын, 5 крам. Гандлёвую славу (а ў Шацку кожны год праводзіўся вялізны кірмаш, a штотыдзень — базар) паселішчу ў значнай ступені рабілі яўрэі. I ў ПІацку, і ў тых жа Дукоры, Узлянах, Пухавічах, Турыне большую частку насельніцтва якраз яны і складалі.
У разанскім ПІацку гандаль, рамёствы развіваліся ў XVIII—XIX стст. шырэйшымі крокамі. Працавала запалкавая фабрыка, два заводы: па вырабу свечак і гарбарны. Усерасійскую вядомасць набылі кірмашы, што праводзіліся ў Шацку па продажу пянькі. Мо, і беларускі тавар трапляў тады на Разаншчыну? Гандляваў жа таксама пянькой і Ігуменскі павет. У сённяшнім расійскім рай-
цэнтры — швейная фабрыка, лікёра-гарэлачны завод, малочны камбінат, іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Вогненнае кола Вялікай Айчыннай зачапіла райцэнтр — сыны і дочкі Шацка пайшлі бараніць Айчыну на фронт. Многія не вярнуліся. Пухаўчане і на фронт пайшлі, і ў «партызанку» кінуліся. A яшчэ і дома, у родным Шацку, былі расстралянымі, спаленымі вогненным колам Вялікай Айчыннай. У вёсцы Шацк пастаўлены помнік землякам, загінуўшым у гады вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах. На ўшанаванне памяці тых 600 чалавек, якія загінулі ў вайну. Помнік быў адкрыты 9 мая 1975 года. Помнік — з бетона і мармуровай крошкі, вышынёю амаль пяць метраў. Перад прадаўгаватай прамавугольнай сцяной з прозвішчамі тых, хто загінуў,— скульптурная група: воін і дзяўчынка. Аўтары помніка У. Булыга і У. Путраў.
У невялікім ляску недалёка ад вёскі Задашчэнне знаходзіцца брацкая магіла мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці — ахвяр фашызму, расстраляных у 1941 годзе. У 1966 годзе на гэтай брацкай магіле былі ўстаноўлены 3 стэлы.
У час першай імперыялістычнай вайны ў бежанстве ў беларускі Шацк патрапіла сям’я Рамана Жэбрака з Зельвеншчыны. Адным з сыноў у ёй быў Антон Жэбрак. Антон Раманавіч Жэбрак стаў выдатным вучоным, біёлагам, генетыкам, адным з прэзідэнтаў Акадэміі навук Беларусі. У Шацку наш зямляк сустрэў кастрычніцкія падзеі. У Шацку юны Антон прыняў рашэнне пайсці добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Але спярша хлопца накіравалі на працу ў павятовы выканкам. Займаўся арганізацыяй вячэрніх школ рабочай і сялянскай моладзі. Пасля ствараў камсамольскія ячэйкі. Быў накіраваны на пасаду інструктара-арганізатара ЦК камсамола. Адначасова з адказнай працай закончыў шасцімесячныя курсы кіраў-нікоў камсамольскіх арганізацый пры Камуністычным універсітэце. I тут Антон прыняў канчатковае рашэнне ісці добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Але ў Шацку памерлі ў адзін год бацька і маці. Ад новай хваробы — іспанкі, па-сучаснаму — ад грыпу. Sa-
сталіся дзве непаўналетнія сястры — Ліза і Зося. Антон дабіўся для сясцёр дзяржаўнай дапамогі, як дзецям-сіротам бежанцаў. Пасля — на фронт. Падрабязнасці шацкага жыцця Антона Жэбрака — у дакументальным рамане Ігната Дуброўскага «Ісціна» — у зернях» (надрукаваны ў 10—11 нумарах часопіса «Полымя» за 1996 год).
Ёсць у гісторыі пухавіцкага Шацка таксама літаратурная адмеціна. У перадваенныя гады тут працаваў настаўнікам у мясцовай школе вядомы беларускі празаік Мікола Лобан.
У разанскага Шацка — прыгожы герб. Зацверджаны ён 16 жніўня 1787 года. Апісанне пры зацвярджэнні наступнае: «У верхняй частцы шчыта герб Тамбоўскі... У ніжняй частцы шчыта два снапы жыта, у сярэбраным полі, пакладзены крыж-накрыж; у знак вялікага прыбытку...» А што ж тамбоўскі як верхняя частка шацкага герба?.. «На лазараваным полі вулей і над ім тры залатыя пчалы, зямля зялёная». I сапраўды — пагаспадарыў, волю сваю выказаў тут тапанімічны Космас.
Ігумен — горад, цэнтр павета, куды ўваходзіў Шацк са сваёй воласцю, таксама меў герб (о, дзіўнае супадзенне!) — на блакітным полі сярэбраны букет кветак, над якім 5 залатых пчол збіраюць нектар.
Здаецца мне, што ёсць яшчэ Шацкі ў бязмежных прасторах краін. Галоўнае, аб’яднаць гэтых пабрацімаў-блізнят веданнем адзін пра аднаго. Мо здарыцца, што пашырыцца тады ва ўсіх і ад усіх Шацкаў шлях да духоўнасці, да святла.
ПАЧЫНАЛЬНІК
Усё радзей згадваецца імя славутага некалі беларускага харэографа, балетмайстра... Хто ж ён такі, што за ўклад зрабіў чалавек у беларускую культуру? Пачнём жа з самых вытокаў...
Вёска Бахаравічы, што на Пухаўшчыне, выпеставала, выгадавала і адправіла ў вялікую дарогу Канстанціна Андрэевіча Алексютовіча.
Які такі след пакінуў бахаравіцкі юнак, што імя яго занесена ў Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі?
Упершыню цікаўнасць да лёсу Алексютовіча прачнулася ўва мне, калі яшчэ жыў па-за межамі Беларусі, у Туркменістане. Завочна я пазнаёміўся з дачкою Канстанціна Андрэевіча. Шмат цікавага даведаўся ад Ларысы Канстанцінаўны пра жыццёвы і творчы шлях яе бацькі, аднаго з пачынальнікаў беларускага балета.
Народ у Бахаравічах быў багатым на песні і на танцы. I маці Кастуся ведала шмат песень, любіла спяваць. Бацька цудоўна іграў на самаробнай жалейцы. Хутка авалодаў яго майстэрствам і сын, які мог іграць любую з пачутых мелодый. Супраць бацькавай волі Кастусь тайна едзе ў Кіеў, дзе, як ён чуў, існавала тэатральная студыя. Здарылася гэта ў 1900 годзе. Ды толькі не прынялі туды сына беднага сялянскага парабка.
Вярнуўшыся на Беларусь, Кастусь не расстаўся са сваёй марай. Ён паступае ў Мінскую харэаграфічную студыю і школу бальнага танца Сакалоўскага, вядомага ў мінулым танцавальнага артыста Пецярбургскага балета. Настаўнік быў ужо ў сталым узросце, часта хварэў, а таму, заўважыўшы таленавітага вучня, нярэдка даручаў яму праводзіць заняткі. За параўнальна кароткі час Канстанцін Андрэевіч завяршае вучобу, атрымлівае дыплом выкладчыка харэаграфіі і бальных танцаў. Стары настаўнік раіць яму вучыцца далей. I яны разам едуць у Пецярбург, там ён паступае ў тэатральнае вучылішча.
Толькі ў 1906 годзе вяртаецца Кастусь у Мінск. Пачынае працаваць выкладчыкам пластыкі і танца ў жаночай гімназіі. Адначасова Канстанцін Андрэевіч стварае харэаграфічную студыю і школу бальнага танца. Хутка гэтыя калектывы набываюць у горадзе шырокую вядомасць.
Кастрычніцкую рэвалюцыю Канстанцін Андрэевіч сустрэў у Саратаве, дзе стварыў балетную студыю і школу бальнага танца. 3 1921 года Алексютовіч працуе на Беларусі, становіцца балетмайстрам Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра
(цяпер тэатр імя Я. Купалы). Працуе інтэнсіўна, групуе ў тэатры таленавітую моладзь, стварае харэаграфічную студыю. Вялікую папулярнасць у гледачоў заваявалі танцы «Лявоніха», «Крыжачок», «Янка», «Бульба», «Мяцеліца», «Казачок», «Шастак», і ўсе яны ішлі ў харэаграфічнай пастаноўцы Алексютовіча.
Ва ўсе гады сваёй працы Канстанцін Андрэевіч дбаў пра тое, каб зробленае, вынайдзенае ім захавалася, таму і чытаў лекцыі, меў шмат вучняў.
У тэатры Канстанцін Андрэевіч быў не толькі пастаноўшчыкам танцаў, але і з’яўляўся стваральнікам балетаў. Тая ж Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі зазначае: «Прынцыповае значэнне для развіцця беларускага прафесійнага балетнага мастацтва мелі яго пастаноўкі балетаў «Капелія» Л. Дэліба, «Зачараваны лес» Р. Дрыга, «Фея лялек» I. Баера, аднаактовага беларускага балета «Помства сябровак»...
Шмат у якіх пачынаннях таго перадваеннага часу Алексютовіч быў першым. Канстанцін Андрэевіч стаў і першым балетмайстрам тэатра юнага гледача імя Н. К. Крупскай. Працаваць было няпроста. Спярша аснову калектыву склалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Мінскага Дома моладзі. А паступова малады тэатр стаў адным з лепшых прафесійных творчых калектываў Беларусі. Вялікая заслуга ў гэтым і Канстанціна Андрэевіча. Тады ён працаваў і ў Палацы піянераў, кіраваў самадзейнасцю клуба будаўнікоў. Энергіі, апантанасці Алексютовіча можна толькі падзівіцца.
Асобная старонка біяграфіі нашага земляка — удзел у Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Прыехаў жа ў сталіцу Канстанцін Андрэевіч з Беларускім ансамблем песні і танца. Вось што пісаў тады беларускі друк: «Вялікая заслуга мастацкага кіраўніка ансамбля кампазітара Лобана і яго энергічных памагатых—хармайстра Сакалоўскага і балетмайстра Алексютовіча ў тым, што яны прывілі ансамблю добрую музыкальную культуру. «Лявоніха», пастаўленая Алексютовічам, можа быць аднесена да лепшых узораў нацыянальнага танцавальнага мастацтва». Па выніках Дэкады
Канстанцін Алексютовіч быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны К. Алексютовіч пераапрацаваў лібрэта «У купальскую ноч». Гэта праца захапіла майстра сцэнц. Ды вайна спыніла многія творчыя задумы. Але нягледзячы на складанасці ваеннага часу, на ўзрост, Канстанцін Андрэевіч працаваў. У Вялікую Айчынную Алексютовіч — у Самаркандзе, балетмайстар абласнога ўзбекскага музычна-драматычнага тэатра. 26 лютага 1943 года Канстанцін Андрэевіч памёр.
Багатае жыццё пражыў наш суайчыннік. I, думаецца, варта паклапаціцца пра ўшанаванне яго памяці. Мажліва, на роднай пухавіцкай зямлі — у першую чаргу.
ЗАБЫТЫ РАМАН ЛЯПІЧ
Праца майго земляка, ураджэнца вёскі Бор, што месцілася ў колішнім Ігуменскім павеце, альбо ў сучасным Пухавіцкім раёне, у газеце «Звязда» носіць зусім фрагментарны характар. У 1928— 1931 гадах малады чалавек, учарашнірабфакавец, вучыўся на літаратурным факультэце БДУ. 3 1931-га — у аспірантуры АН БССР. I недзе ў гэтым жа годзе, а мо, на пачатку аспіранцкай вучобы
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Віленскі універсітэт. Гравюра XIX ст. Вільня на працягу многіх стагоддзяў з’яўлялася эпіцэнтрам беларускага культурнага, асветніцкага жыцця
Раман
Ляпіч
альбо напрыканцы студэнцтва — праца літработнікам у «Звяздзе» і «Рабочым». «Звязда» тады ўжо выходзіла на беларускай мове. «Рабочнй» рыхтаваўся стаць газетай з усім вядомай зараз назвай «Советская Белоруссня». Між іншым, сёння амаль маўчаць, не згадваюць беларускамоўную «Савецкую Беларусь» з Міхасём Чаротам на чале.
Пішучы на рускай і беларускай мовах, Раман Ляпіч выявіў сябе зусім не на старонках «Звязды». Свае літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі друкаваў у часопісах «Маладняк», «Мастацтва і рэвалюцыя», «Полымя рэвалюцыі», у газеце «Літаратура і мастацтва». Пра што пісаў малады па тым часе літаратуразнавец, які пэўны час папрацаваў (недзе каля пяці месяцаў) дэканам філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута? Адказ — у назвах артыкулаў, раскіданых па самых розных выданнях. Вось яны — досыць трапныя, адпаведныя часу літаратуразнаўчыя доследы, час жыцця якіх нашмат меншы за творы, якія разглядаў Раман Ляпіч: «На барыкадах барацьбы за сусветную гегемонію пралетарскай літаратуры», «У палоне памылак», «П’есы бадзёрага пралетарскага аптымізма», «Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры», «Аповесць пра класавую нянавісць», «Песні будаў-
ніцтва». Справядлівасці дзеля трэба заўважыць, што, знаходзячыся ў палоне літаратуразнаўчага вульгарызатарства, Раман Ляпіч паказваў і спрошчанасць, памылковасць поглядаў на жывы літаратурны працэс у творчасці Ілы Гурскага, Алеся Кучара. Вульгарызатарства, фальсіфікатарства апошняга — з’ява вядомая. Шкада, праўда, што ў вядомым рамане вядомага сучаснага пісьменніка ён выведзены пад чужым прозвішчам. Пасля таго ж Кучара хоць кнігі застануцца. Чытаць іх наўрад ці хто будзе, акрамя руплівых гісторыкаў літаратуры. Мо, хіба выпадкова чыясьці рука здыме з бібліятэчнай паліцы якую-небудзь з адзінаццаці кніг Кучара. Пасля Ляпіча і кніг не засталося.
Жыццё былога «звяздоўца» і ў газеце, і ў літаратуразнаўстве зусім фрагментарнае, хуткаплыннае. Іншы пласт, іншы абсяг — другое, пасля 1938 года, жыццё Рамана Ляпіча. Што ж здарылася з маладым, хрыстосаўскага амаль што ўзросту, дэканам філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута?..
Расказваць пра «другое жыццё» Ляпіча і проста, і складана. Прайшоўшы Калыму і іншыя архіпелагі ГУЛАГа, толькі ў 1968 годзе вярнуўся ў Мінск. Праз трыццаць гадоў. Вярнуўся інвалідам II групы. Адзін з дзесяткаў, сотняў тысяч вязняў. Рэабілітавалі Ляпіча ў 1969-м. Памёр у 1977-м. Да літаратурных заняткаў болей не вяртаўся. Апошні год увогуле быў паралізаваны.
Але, відаць, напрыканцы свайго жыцця Раман Фёдаравіч расказаў пра свой арышт, свае лагерныя пакуты жонцы. У выніку — амаль трыццаць старонак машынапісу. Праз адзін інтэрвал. 62 знакі ў радку. Сорак і болей радкоў на старонцы. Камусьці падасца, што няшмат у памяці ўтрымалася. А мо і дастаткова для гісторыі аднаго толькі жыцця? Да таго ж жыцця, большая частка якога прыпала на лагер...
Пра арышт: «...грукат у дзверы паўтараецца... нічога не паробіш, трэба адчыняць... Яны прыйшлі за маёю беднай душою... Значыць, аджыў свой век...» «Хто там?» У адказ пачуў: «Адчыніце, мы з НКУС». Заходзяць у кватэру два чалавекі ў фор-
ме... адзін з іх з дзвюма «шпаламі» на пятліцы. Спыталіся: «Ваша прозвішча?» Тут жа прад’явілі нейкую паперу, зацверджаную вышэйшай інстанцыяй,— пастанову, і пачалі вобыск... Усе перавернутыя рэчы складваліся на падлозе ў кучу. На сцяне віселі партрэты правадыроў... як святых апосталаў, іх не чапалі, зрабілі толькі заўвагі: «Чаму сярод членаў урада фігуруюць «ворагі народа»?
Пра допыт: «Следчы сказаў: «Вам прад’яўляецца абвінавачанне ў шпіянажы. У сувязях з замежнай разведкай, з германскай разведкай, з нацдэмамі, за варожую дзейнасць супраць Савецкай улады...» Ляпіч спытаўся ў следчага: «Няўжо, як такое абвінавачанне ўстаноўлена?»
«Паслухайце, грамадзянін Ляпіч, пытанні тут задаю я, а вы будзеце адказваць на ўсе мае пытанні. Толькі «члстосердечные» прызнанні ў адказах аблегчаць ваша становішча. Па-першае, раскажыце, як вам удалося гэтак хутка падняцца па крутой лесвіцы навукі? Здзіўлены, як вы, сын селяніна бязграматнага, змаглі атрымаць вышэйшую адукацыю? Відаць, мелі пратэкцыю?.. Даўно сабранае дасье ляжала на стале ў следчага. Што ў тым «дасье»?»
Усё ў турме ішло па даўно распрацаванаму сцэнарыю. I Ляпіч цудоўна разумеў, што з пасткі нікуды не вырвацца. Цікава, між іншым, што праз многія гады Раман Фёдаравіч пераказваў жонцы не нейкія там жахі, а тое, што ён там думаў. «Няўжо мала месца на зямлі, пад бяскрайнім небам? Хто каму мяшае? Навошта абвінавачваць людзей, шукаць «дасье», складаць справу, арыштоўваць, заганяць у турмы? Каму патрэбны брацкія магілы?» I яшчэ: «Правату сваю, невіноўнасць даказваць цяжка, вельмі цяжка. Зганьбіць чалавека прасцей простага. Падпісаць прыгавор, адправіць іншага на эшафот — аказваецца, гэта можна, калі яму пагражае смерць. Для следчага існаваў прыём допыту абвінавачваемага. Пачынаўся допыт з хітрасці, з выдумкі, дзейнічаў следчы на псіхіку. Следам за манеўрамі-хітрыкамі — ганьбаванне, выкручванне рук».
Вось прозвішча следчага, які душыў Ляпіча,—
Савацееў. Аднойчы, калі следчы ў чарговы разтыцнуў у твар пісталетам, Раман Фёдаравіч не вытрымаў, падняў над галавой табурэтку. He апусціў. Нешта стрымала. Мо, інтэлігентнасць? Мо, разуменне, што немагчыма вось так проста забіць чалавека? Савацееў не выстраліў. Пасля іранічна патлумачыў сваёй ахвяры, што яшчэ не закончыў работу, не дамогся падпісання пратакола абвінавачвання, затое паабяцаў: «Пакуль замнём гэты інцыдэнт. Сам згніеш у балоце, у тайзе, табе наканавана доўга паміраць, будзеш ногі за сабою цягнуць... туды цябе пашлюць, куды Макар цялят не ганяў...» У Ляпіча хапіла мужнасці адказаць:
— Невялікая ваша заслуга перад Радзімай, сёння вы мяне дапытваеце старанна, а як бы вам не прыйшлося сядзець на маім месцы і адказваць на пытанні...
Збылося першае. Збылося другое. Стаў «ворагам народа» і Савацееў, які дапытваў і адпраўляў у ГУЛАГ «ворагаў»...
Ці быў жа суд? Такім пытаннем і праз гады задаецца Ляпіч, які так і не падпісаў тое, што ад яго патрабавалі. Суд як умоўнасць, як фікцыя, канешне ж, быў. Але як гэты спектакль можна назваць строгім юрыдычным словам-вымярэннем?.. Юрыдычныя высновы нагадвалі нейкае вар’яцтва, бо былі пазбаўленыя ўсякай логікі. А што ў прынцыпе для іх логіка? Навошта яна, каму патрэбна? Так і асудзілі. На пасяджэнні «тройкі». Так, да канца 1938 года былі яшчэ «тройкі». Гэта ўжо пасля — «ОСО». Можа, памятаеце ў Салжаніцына: «Как шутят в лагере: на нет п суда нет, а есть Особое Совеіцанне». Бачыце: «на нет...»
Следам — лагер, этап. У бараках — дыктат блатных, якія звалі сябе «сябрамі народа». Розніца істотная: адны— «ворагі народа», другія— «сябры народа». Да свайго, «роднага» ГУЛАГа Раман Ляпіч дабіраўся не толькі па сушы, але і па моры. Падарожжа марскім шляхам ад Уладзівастока да Магадана — 2667 кіламетраў. Адлегласць!.. «...Шмат было ахвяр. Іх складвалі ў спецыяльнай каморцы, пасля складвалі акт, спісвалі, выкрэслівалі са спісаў (з жыцця). Паклаўшы ў мех, паласаты матрас-
нік з завязаным канцом, пасля вялікага шторму выкідвалі за борт. Акулам... Этапнае начальства сумесна з карабельным папярэдзілі зняволеных,— захоўваць цішыню ў трумах, баючыся інцыдэнту з нагоды праверкі з боку японскай марской берагавой аховы. 3 набліжэннем да праліва Лаперуза (у Японскім моры, паміж астравамі Хакайда і Сахалінам) — мытная зона. Зона, дзе ажыццяўляецца праверка грузаў праз тэрытарыяльныя воды Японскага мора і праверка кнігі запісаў грузу. Японскія мытнікі, хітра пераміргваючыся з нашымі афіцэрамі, усё паўтараюць: «Рабочы скот...» 3 порта Находкі да Токіо— 1700 км, да Магадана — 2667 км».
Японцам, мо, і ўсё адно было, каго і як душаць, лінчуюць у суседняй савецкай краіне. А вось самім савецкім людзям? Няўжо ўсё роўна? Няўжо паводзінамі, маўчаннем кіравала нежаданне нават блізка ведаць, разумець, што ж адбывалася, рабілася наўкола? У лік жа скаціны, на жывадзёрню мог трапіць любы з грамадзян, якія ўсё спадзяваліся на шчасце, на светлае будучае. I ўсё роўна — ніякага супраціўлення.
Магадан, Калыма... «...Шлях прама на прыіск Дусканья. Дусканья — гэта пасёлак. Там і прыіск залаты, зона для зняволеных. Акрамя зэкаў там жывуць і працуюць вольнанаёмныя, інжынернатэхнічны персанал. Там механічны цэнтр, майстэрні, цэхі. Здабываюць руду, золата. Адсюль хутка не вырвешся. Для многіх гэтае месца ёсць апошні шлях і апошні прыпынак яго жыцця. Царства ім вечнае! У першую чаргу там гінулі палітзэкі, астрожнікі, інтэлектуальныя людзі. Іх здзекліва называлі арыстакратамі...»
Думаю, што такія, як Ляпіч, сапраўды былі арыстакратамі. Так, арыстакратамі духу, нягледзячы на сваё сялянскае выхаванне.
Шкада, што ва ўспамінах выйшаўшага з трыццацігадовага (!) пекла Рамана Ляпіча няма многіх прыцягальных для нашай абывацельскай памяці драбніц. Няма таго, што, напрыклад, расказвае пра Калымскі якраз ГУЛАГ усё той жа Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын. Пра Калымскі, што раструш-
чыў і... выратаваў (не даў памерці!) Рамана Ляпіча. Але — слова Салжаніцыну: «Годзе ў тысяча дзевяцьсот сорак дзевятым напалі мы з сябрамі на цікавую заметку ў часопісе «Прырода» Акадэміі навук. Пісалася там дробнымі літарамі, што на рацэ Калыме ў час раскопак была знойдзена падземная лінза лёду — замёрзлы старажытны паток, а ў ім — замёрзлыя ж прадстаўнікі выкапнёвай (некалькі дзесяткаў тысячагоддзяў назад) фауны. Рыбы альбо трытоны захаваліся настолькі свежымі, што прысутныя, раскалоўшы лёд, ахвотна іх з’елі.
Нешматлікіх сваіх чытачоў часопіс, трэба думаць, нямала здзівіў, як доўга можа рыбіна мяса захоўвацца ў лёдзе. Але мала, зусім мала хто мог сапраўды дайсці да багатырскага сэнсу неасцярожнай нататкі.
Мы — адразу зразумелі. Мы ўбачылі ўсю сцэну да дробязяў: як прысутныя з жорсткай паспешлівасцю калолі лёд, як, парушаючы высокія інтарэсы іхтыялогіі і адштурхоўваючы адзін аднаго лакцямі, яны адбівалі кавалкі тысячагадовага мяса, цягнулі яго да вогнішча, адтайвалі і насычаліся.
Мы разумелі таму, што самі былі з тых прысутных, з таго адзінага на зямлі племя зэкаў, якое толькі і магло ахвотна з’есці трытона.
А Калыма была — самы вялікі і знакаміты востраў, полюс лютасці гэтай дзіўнай краіны ГУЛАГ, геаграфіяй разадраны ў архіпелаг, але псіхалогіяй скаваны ў кантынент, амаль нябачнай, амаль неадчувальнай, непрыкметнай краіны, і насяляў яе народ зэкаў».
Але замест трапных падрабязнасцей успаміны «звяздоўца» Рамана Ляпіча адкрылі нешта не меней важнае і істотнае, чым ёсць, прысутнічае ў «Архіпелагу ГУЛАГ» Салжаніцына. Зэк, палітзняволены Раман Ляпіч сцвярджае галоўнае правіла нават залежнага ад дзяржавы чалавека: крытэрый ацэнкі, уласная мерка жыцця — сумленне. Яно ратуе ад непатрэбнага подпісу. Яно, сумленне, гартуе, дае сілы душы не стаяць на каленях.
АДКРЫЦЦЁ ПАЭТА
Імя Рыгора Папараця амаль што невядомае ў гісторыі беларускай літаратуры. У дакладным, фактаграфічным бібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменнікі» паэт нават не згадваецца. A між тым у перадваенныя гады Рыгор Папараць даволі актыўна друкаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», «Чырвоная змена», у часопісах «Малады араты», «Маладняк», «Узвышша», «Полымя рэвалюцыі», «Беларусь калгасная». Малады паэт быў членам літаратурнай арганізацыі «Маладняк», а пасля — і членам Беларускай арганізацыі пралетарскіх пісьменнікаў. Асобнай кніжкай свае творы Рыгор Папараць так і не выдаў.
Гэтыя і іншыя акалічнасці біяграфіі Рыгора Папараця сталі вядомыя з сціплай кніжачкі вершаў «Даруйце мне», якая ўбачыла свет у Мар’інай Горцы, у серыі «Паэты Пухаўшчыны». Сродкі на выданне зборніка выдзеліў Пухавіцкі райвыканкам. Укладальнік выдання і аўтар прадмовы — дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч.
Сярод іншых твораў кнігі ўражвае, кранае cappa асабліва вось гэты верш — «Даруйце мне»:
Даруйце мне...
Выгнанніку даруйце, Mae пахілыя бярозы і стагі. Па мне ў самоце, сьцежкі, не сумуйце.
Мяне паклікалі чужыя берагі.
I апошняя страфа:
Даруйце мне...
Выгнанніку даруйце!..
Я падаю сапраўднасьцю ля ног.
Я вас прашу:
Мяне вясной закуйце
Ў блакіт — бярозавы перапалох!
Напісаны гэтыя радкі ў Ленінградзе ў 1927 годзе. Як жа туды патрапіў Рыгор Папараць (can-
раўднае прозвішча паэта — Сапун, нарадзіўся ж ён у вёсцы Шэлягі Узлянскага сельскага савета Пухавіцкага раёна). У 1921 годзе стаў слухачом рабфака пры Белдзяржуніверсітэце. Пасля паступіў на медыцынскі факультэт універсітэта. Але з часам любоў да слова перамагла. Рыгор Сапун паехаў вучыцца ў Ленінградскі універсітэт. I тут здарылася бяда. Самагубствам скончыў жыццё прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Усевалад Ігнатоўскі. Пад уражаннем страты малады паэт напісаў верш, даў прачытаць і перапісаць сябрам. Праз некаторы час Рыгора выключылі з універсітэта за «крамольныя стншкн, порочаіцне партню н советское правнтельство». А ўвясну 1937 года паэта арыштавалі. Прабыў у турме 6 месяцаў. Выпусцілі з фармуліроўкай: «Выслаць з Ленінграда і забараніць займацца літаратурнай дзейнасцю». Вярнуўся на радзіму. У час Вялікай Айчыннай партызаніў, быў на фронце. У красавіку 1948 года паэта не стала. Такая вось кароткая біяграфія ў апантанага, улюбёнага ў літаратуру чалавека.
Архіў паэта, перададзены жонкай Любоўю Кузьмінічнай Арловай, зберагаецца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі.
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Сядзіба ў Мерачоўшчыне каля Косава (цяпер Івацэвічскі раён), дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка кіраўнік паўстання 1794 г. Паўстанне, якое аказалася няўдалым, з’яўлялася пратэстам супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай
УНУЧКА
СЛАВУТАГА ПАДАРОЖНІКА
Прозвішча Ельскіх добра вядома на Беларусі, у сумежных дзяржавах. I больш таго — вандроўныя сцежкі аднаго з Ельскіх, Канстанціна Міхайлавіча, цягнуцца ажно ў Лацінскую Амерыку. A яшчэ ж славуты даследчык нашай мінуўшчыны Аляксандр Ельскі, а вядомы кампазітар Міхаіл Ельскі... Што адметна, у знакамітых прашчураў былі і годныл іх спадкаемцы.
Сярод імёнаў нашчадкаў Ельскіх на Беларусі, напэўна, раней ніколі не згадвалася Соф’я Іванаўна Ельская, дачка сына Канстанціна Ельскага — Івана Казіміра Канстанцінавіча (1862—1930). Але аб усім па парадку... Калі хлопчыку было толькі тры гады, яго бацька вымушаны быў пакінуць Радзіму. Спачатку трапіў у Турцыю, пасля ў Еўропу, а тады ўжо — і ў Лацінскую Амерыку. Памерла яго жонка. Немаўля засталося сіратою. Выхоўваўсл Іван у хаце братоў яго бацькі — Міхаіла Карлавіча і Аляксандра Карлавіча Ельскіх.
3 цяжкасцю ўдалося атрымаць хлопцу адукацыю. Працаваў настаўнікам у Пінску і Гродні. За вальнадумства, удзел у рэвалюцыйным руху маладога чалавека пазбавілі дваранства. А потым саслалі на Паўночны Каўказ, у Новарасійск. Туды Івану пісала лірычныя лісты маладая эмансіпіраваная жанчына Гартэнзія Іеранімаўна Станкевіч (1859—1937). I неўзабаве яна прыёхала да свайго сябра, падзяліла з ім яго няпросты лёс. Праз некаторы час маладыя ўзялі шлюб. За тое, што самастойна паехала да каханага ў высылку, бацькі не далі Гартэнзіі свайго бласлаўлення, пазбавілі яе спадчыны.
У Новарасійску Іван Канстанцінавіч працаваў канторшчыкам на хлебным элеватары. Пасля рэвалюцыі быў прызначаны на пасаду камерцыйнага дырэктара гэтага ж прадпрыемства. 3 1918 года ён з’яўляўся членам прафсаюза чыгуначнікаў. Рабочыя калегі па працы вельмі прыхільна ставіліся да Ельскага.
Соф’я Ельская
Соф’я — друтая дачка ў сям’і Івана Канстанцінавіча і Гартэнзіі Іеранімаўны. Першая, Марыя, нарадзілася ў 1895 годзе. А праз два гады — і Соф’я... Усяго ж у сям’і сына славутага падарожніка было шасцёра дзяцей. Акрамя Марыі і Соф’і — яшчэ чацвёра: Эдуард, Вітольд, Ядвіга і Улада.
У час вучобы Соф’я была першай вучаніцай у гімназіі, закончыла яе з медалём. Яшчэ ў гімназічныя гады ў дзяўчыны праявіліся аратарскія, артыстычныя здольнасці. У сям’і Ельскіх захоўваюцца ўспаміны, як на выпускным экзамене Соф’я чытала маналог Барыса з драмы Пушкіна «Барыс Гадуноў». Камісія доўта апладзіравала юнай чы-
тальніцы. Была дзяўчына і добрым плыўцом. Пераплывала Новарасійскую бухту. Сын Соф’і Іванаўны — Віктар Мікалаевіч Ельскі, доктар медыцынскіх навук з Данецка, расказвае:
— У сям’і вядомы такі выпадак. У сапраўдны штармавы норд-ост, які звычайна праходзіць у Новарасійску вельмі складана, мама кінулася ў мора і выратавала дарослага чалавека. За што і адзначылі Соф’ю Іванаўну спецыяльным медалём.
У 1914 годзе дзяўчына паступіла на прыродазнаўчы факультэт Кіеўскага універсітэта. Пайшла па сцежцы, якую яшчэ дзед для сябе вызначыў,— Канстанцін Міхайлавіч Ельскі, выбраўшы і універсітэт, і прафесію біёлага. Успаміны Соф’і Іванаўны пра вучобу, пра атмасферу тых гадоў у сям’і Ельскіх параўноўваюць з апісанай студэнцкай, грамадскай атмасферай у творах Булгакава, Паўстоўскага. Соф’я прымала самы актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, сходках, мітынгах, дэманстрацыях, што адбываліся ў Кіеве. He атрымліваючы стыпендыі, не маючы матэрыяльнай падтрымкі з дому, дзяўчына зарабляла сабе на жыццё рэпетытарствам.
А ў той час ужо ішла першая імперыялістычная вайна. Патрыятычныя пачуцці падштурхнулі Соф’ю на вучобу на курсах Чырвонага Крыжа. Пакінуўшы вучобу ва універсітэце, дзяўчына едзе на фронт сястрой міласэрнасці. Амаль кругласутачна дзяжурыць у шпіталі. Дома ў Ельскіх і пасля вайны доўга захоўваліся лісты ад удзячных параненых, каму Соф’я ратавала жыццё. Аднойчы, калі дзяўчына вярталася з Кіева на перадавую, адбылася цікавая сустрэча. Спадарожнікам сястры міласэрнасці аказаўся, як высветлілася пасля, граф Мусін-Пушкін. Яшчэ не ведаючы, з кім размаўляе, дзяўчына расказала пра ўсё бязладдзе, што складвалася ў медыцынскіх франтавых установах. Развітваючыся з дзяўчынай, граф падарыў сваёй спадарожніцы візітную картку і сказаў, што яна вельмі дапамагала яму ў працы, ён якраз едзе на фронт праводзіць інспекцыю медыцынскіх устаноў.
I яшчэ адна цікавая сустрэча адбылася ў Соф’і Іванаўны на фронце — з сястрой Ф. Э. Дзяржын-
скага, Ядвігай Эдмундаўнай. Праз некалькі гадоў яна якраз і дапамагла сястры Соф’і Ельскай — Ядвізе выратавацца ад арышту, а магчыма, і ад смяротнай кары. I затрымала Ядвігу ЧК па даносе ў тым, што «кампанія маладых людзей спявала «Боже, царя хранн» на замежнай мове. На самай жа справе студэнты ў Таццянін дзень выконвалі старажытны гімн на латыні.
У 1916 годзе шпіталь, у якім служыла Ельская, пераводзяць у Растоў-на-Доне. Сюды ж эвакуіравалі і Варшаўскі універсітэт, у якім вучыўся будучы муж Соф’і — Мікалай Мікалаевіч Благавешчанскі. А пазнаёміліся маладыя людзі ў інфекцыйным бараку, дзе Мікалай працаваў урачом-бактэрыёлагам, а Соф’я — медыцынскай сястрой.
Тут, у Растове, працуючы фактычна ў цэнтры ачага інфекцыі, Ельская перахварэла на ўсе тыфы. А зваротным тыфам — двойчы. Будучы чалавекам вельмі назіральным, Соф’я Іванаўна прапанавала новы тэст для правядзення дыягностыкі тыфу, які пасля і прымянялі ў клініцы.
3 1920 па 1921 годЕльская ізноў у Новарасійску, працуе намеснікам дырэктара марской біялагічнай станцыі. У 1922 годзе Соф’я выходзіць замуж за Благавешчанскага. Яны пераязджаюць у Казань. Мікалай Мікалаевіч працуе асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Казанскага універсітэта і навуковым супрацоўнікам Казанскага бактэрыялагічнага інстытута. Соф’я паступае на 2-і курс прыродазнаўчага факультэта Казанскага універсітэта, вучобу скончыла ў 1926 годзе. Адначасова яна вучыцца (каб мець спецыяльную агратэхнічную адукацыю) у Казанскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, які скончыла ў 1929 годзе. У 1926 годзе ў сям’і Благавешчанскага і Ельскай нарадзілася першае дзіця — дачка Ірына. Узялі маладыя людзі да сябе на выхаванне і двух пляменнікаў Мікалая Мікалаевіча — Валерыя і Віктара. Маці іх рана памерла, а бацька — святар — быў высланы.
Якраз у тыя, дваццатыя, гады і пачынаецца станаўленне Ельскай як вучонага. 3 1929 года Соф’я Іванаўна працуе практыканткай, а пасля інструктарам станцыі па абароне раслін ад шкоднікаў. Вы-
конвае складаную працу «Даследаванне забаватасці карэнняў саджанцаў яблыні» (у 1930 годзе артыкул пад такой жа назвай друкуецца ў часопісе «Паведамленні Казанскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі»). А праз некаторы час выходзіць у свет і манаграфія С. I. Ельскай «Матэрыялы да вывучэння рака карэнняў яблыні». У сваіх працах жанчына прачыняе таямніцы ў прыродзе захворванняў фруктовых дрэў, якім у Татарыі пагражала літаральна выміранне. Рэкамендацыі Ельскай заўважылі аграномы-практыкі. Тым самым — сады былі выратаваны. У 1930 годзе Соф’ю Іванаўну накіроўваюць на падрыхтоўку па спецыяльнасці фітапатолаг у Інстытут абароны раслін сельскагаспадарчай акадэміі ў Ленінградзе. А пасля вучобы залічваюць асістэнтам кафедры фітапаталогіі Казанскага сельскагаспадарчага інстытута.
Мікалай Благавешчанскі ў той час быў ужо вядомым вучоным-мікрабіёлагам. Яго навуковыя працы друкаваліся за мяжой. У 1929 годзе пабачыла свет манаграфія Благавешчанскага «Пра мясцовы імунітэт». Сваю навуковую каштоўнасць яна не страціла і сёння. У Казані ўпершыню сутыкнуўся Мікалай Благавешчанскі і з рэпрэсіўнай машынай. Беспадстаўна арыштаваны, ён прасядзеў у турме некалькі месяцаў. Але ў той раз выпусцілі...
У Данецку толькі што адкрыўся медыцынскі інстытут. I Мікалая Мікалаевіча і Соф’ю Іванаўну запрасілі туды на працу. Ельская актыўна ўключылася ў работу па стварэнні лекцыйнай інстытуцкай базы, працягвала займацца навуковай працай. Цэнтральная Атэстацыйная камісія пры Наркамаце асветы прысвоіла Соф’і Іванаўне ступень кандыдата біялагічных навук, без абароны дысертацыі надало званне старшага асістэнта і дазволіла рыхтаваць доктарскую дысертацыю, мінуючы кандыдацкую.
Шматбаковая універсітэцкая адукацыя дазволіла Ельскай у 30-я гады з дапамогай матэматычных напрацовак правесці глыбокія навуковыя даследаванні ў галіне генетыкі. Соф’я Іванаўна чытала лекцыі на вядучым — лячэбным — факультэце.
У 1933 годзе нарадзілася яшчэ адно дзіця — сын Віктар. А той год (і абасліва на Украіне) быў надзвычай галодны. Тады якраз на Пажарнай плошчы горада Соф’я Іванаўна сустрэла чацвярых дзяцей, бацькі якіх памерлі ад голаду. Прывяла дадому, накарміла. Доўгі час чужыя дзеці жылі ў сям’і вучоных. А дружбу з імі Ельскія (ужо дзеці Соф’і Іванаўны) захавалі на ўсё жыццё.
У 1937 годзе хударлявыя жаноцкія плечы Соф’і вытрымалі шмат што. Памерла маці — Гартэнзія Іеранімаўна. A 30 снежня, калі сям’я рыхтавалася сустрэць Новы год, арыштавалі другі раз мужа. Разам з групай дактароў-эпідэміёлагаў, інфекцыяністаў. Як быццам пачалася чарговая кампанія супраць інтэлігенцыі. У той жа час мікрабіёлагаў-інфекцыяністаў арыштоўвалі і ў іншых гарадах — у Харкаве, у Маскве, у Ленінградзе. А між іншым, значэнне мікрабіёлагаў ва ўсім свеце параўноўваюць да патэнцыялу ваенных кадраў. I вось нібы знарок незадоўга да вайны знішчалі людзей, без якіх краіне не абысціся. На ўсе запыты родных, знаёмых аб лёсе Благавешчанскага адказ быў адзін: «Рэпрэсіраваны на 10 гадоў без права перапіскі...» I толькі ў 1957 годзе Соф’я Іванаўна даведалася пра пасмяротную рэабілітацыю мужа за адсутнасцю злачынства. А ў 1988 годзе сыну — Віктару Мікалаевічу — пераслалі ўдакладненне, што бацька быў асуджаны, маўляў, за трацкізм і шкодніцтва ў галіне аховы здароўя і расстраляны ў 1938 годзе.
Прыйшла вайна. Ельская разам са студэнтамі і дзецьмі была на сельскагаспадарчых работах у вёсцы. 3 першых дзён вайны фашысцкая авіяцыя бамбіла Данецк. Набліжалася лінія фронту. Соф’я Іванаўна разам з дзецьмі дзяжурыла на даху свайго пяціпавярховага дома. Калі пачалася эвакуацыя, жанчына папрасіла дырэктара інстытута, каб ёй дазволілі пераехаць у Казань, дзе жылі родзічы. У адказ:
— He сейце паніку!..
У канцы кастрычніка ўжо ішла масавая эвакуацыя. Праходзіла яна неарганізавана, паспешна. Інстытуцкі эшалон выправіўся ў дарогу раней прызначанага тэрміну. Многія сем’і засталіся. У
тым ліку — і Соф’я Іванаўна з дзецьмі. Акупацыя. Голад. Маральныя і фізічныя здзекі, прыніжэнне. He жыццё, а існаванне на мяжы, блізкай да смерці. Соф’я Іванаўна, дзеці па магчымасці хадзілі ў навакольныя вёскі, абменьвалі рэчы, вопратку на прадукты харчавання. Займаліся саматужнай працай, якая не надта што і давала. Як плату прыносілі дадому перамёрзлую бульбу, абгарэлае зерне.
Соф’я Іванаўна працавала і ў клінічнай лабараторыі цывільнай бальніцы. Толькі пасля вайны дзеці даведаліся, што маці рызыкавала жыццём, удзельнічала ў рабоце падпольнай арганізацыі. Але ў вайну і Ірына, і Віктар ведалі, што Соф’я Іванаўна выдавала людзям фіктыўныя даведкі, што тыя хварэюць, і тым самым дапамагала вызваліцца ад германскага палону. Хавала Ельская ў сваёй кватэры і савецкага ваеннапалоннага. Гэта было вельмі рызыкоўна, бо большасць кватэр у доме займалі нямецкія афіцэры, служачыя. Але ж яна на гэта і разлічвала: хто стане шукаць уцекача там, дзе жывуць свае? Пасля палоннаму далі цёплыя рэчы, сабралі прадукты, ён пайшоў на ўсход, дагнаў фронт, ваяваў. Пасля вайны Ельскія сустракаліся з гэтым чалавекам. Зараз ён — Тарас Духоўны — прафесар Данецкага універсітэта.
Соф’я Іванаўна ўсю вайну заставалася не проста смелым чалавекам, яна была і смелым вучоным. Улетку 1943 года Ельская ўстанавіла бактэрыялагічны дыягназ у лагеры савецкіх ваеннапалонных. Аналіз пацвердзілі ў самім Берліне. Немцы надзвычай баяліся інфекцыйных хвароб. Гэта прымусіла іх правесці супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і папярэдзіць успышку халеры. Так вось выратавала жанчына тысячы суайчыннікаў.
У верасні 1943 года савецкія войскі вызвалілі Данецк. Разам з вяртаннем горада да жыцця пачалося і аднаўленне інстытута. Соф’я Іванаўна арганізавала кафедру, літаральна з попелу адрадзіла яе. Ужо ў кастрычніку пачаліся заняткі ў напалову разбураным памяшканні. Вокны «зашклілі» бляхай. Ацяпленне наладзілі з дапамогай «буржуек». Зіма ж была звычайная, калі не халаднейшая, чым заўсёды. Праца ў такіх умовах выклікала ў Соф’і Іва-
наўны цяжкі радыкуліт. Выкладчыцу студэнты прыводзілі дахаты пад рукі, разгладжвалі спіну прасам. Толькі пасля гэтага жанчына магла сесці ці легчы. Ізноў — холад і голад. А яшчэ ж на сям’і «пячатка»: «былі ў акупацыі». Хутка стала вядома, што ў 1942 годзе на фронце як «ворага народа» арыштавалі і асудзілі пляменніка Мікалая Мікалаевіча — Віктара Благавешчанскага, артыста і галоўнага рэжысёра Краснадарскага драматычнага тэатра...
Вось якраз тады Соф’я Іванаўна, пад уражаннем усіх сямейных трагедый, вырашыла пакінуць за сынам Віктарам сваё дзявочае прозвішча. Тым больш, што і пасля вяселля з Благавешчанскім заставалася Ельскай. I ўсе навуковыя працы друкавала пад гэтым прозвішчам. Ды і дакументы аб нараджэнні Віктара згубіліся ў час акупацыі.
Паціху жыццё наладжвалася. Соф’я Іванаўна па-ранейшаму працавала загадчыцай кафедры. Па лініі таварыства «Веды» з лекцыямі ездзіла па ўсіх раёнах Данбаса, выступала ў рабочых пасёлках і вёсках. Чытала лекцыі на біялагічныя тэмы на шахтах і палявых станах. А юны Віктар Ельскі суправаджаў маці як памагаты, наладжваў дэманстрацыю доследаў.
Прыйшоў 1947 год. Мінула дзесяць гадоў пасля арышту мужа. Соф’я Ельская падрыхтавала да абароны доктарскую дысертацыю па генетыцы. A ў 1948-м — вядомая сесія УАСГНІЛ. Поўны разгром генетыкі і генетыкаў, а следам — «лысенкаўшчына». Дысертацыю забралі і знішчылі. Яшчэ адна трагедыя. Вызвалілі з пасады загадчыцы. Успомніце, якая ў тыя часы была атмасфера. Згадайце раман «Зубр», «Белыя апраткі» — і вы судакраняцеся з лёсам генетыка, нашай зямлячкі Соф’і Ельскай. Ды афіцыйная забарона не пазбавіла памкнення да самастойных заняткаў генетыкай. На кватэру да Ельскай прыходзілі студэнты, школьнікі. Разам з Соф’яй Іванаўнай яны рашалі задачкі па законах спадчыннасці, якія былі вельмі патрэбныя для біялагічнай адукацыі будучых медыкаў, для практычнай іх дзейнасці ў генетычных кансультацыйных цэнтрах.
Ад працы лектара Ельскую не вызвалілі. Ды
давялося ўжо Соф’і Іванаўне змяніць накірунак, успомніць, што некалі займалася фітапаталогіяй, захворваннямі дрэў. Пра гэта і чытала лекцыі. У справу ўкладвала Соф’я Іванаўна ўсю душу і сэрца, працавала, як заўсёды, сумленна, не шкадуючы для навукі сіл. Тры гады Ельская прысвяціла вывучэнню фітанцыдаў вышэйшых раслін Данбаса. Правяла шмат экспедыцый, зрабіла мноства аналізаў у палявых умовах і ў лабараторыі. Матэрыялы, сабраныя Ельскай, выкарыстаў у сваёй манаграфіі навуковы кіраўнік Соф’і Іванаўны ленінградскі прафесар Б. Токін. Яго працу «Фітанцыды» адзначылі Дзяржаўнай прэміяй. Таксама матэрыялы даследчыцы паслужылі асновай і для некалькіх выданняў кнігі яе вучня М. Саломчанкі «Лекавыя расліны Данбаса».
У 1957 годзе Соф’я Іванаўна даведалася пра пасмяротную рэабілітацыю мужа і яго пляменніка, іх прыёмнага сына. Кажучы словамі псіхолагаў і ўрачоў, у жанчыны наступіў сіндром адмены. У 1962 годзе ўнучка вядомага падарожніка, наша зямлячка памерла.
Лёс Соф’і Іванаўны Ельскай паказальны для славутага роду. Усе Ельскія імкнуліся жыць сваім, штодзённай сваёй працай прыносіць карысць людзям.
«ПАМЁР КАВАЛАЧАК АЙЧЫНЫ...»
Ці дзеліцца Радзіма на часткі? Усё ж у свеце дзеліцца, мае складзеную, як быццам прадвызначаную для падзелу, з атамаў структуру. Складзенае з атамаў цела. Вось і Радзіма... Вось і Айчына — гэта атамы, гэта часцінкі, гэта мы самі.
Вялікі ў нашай Айчыне збор атамаў-часцінак. Ёсць мастакі і пісьменнікі, кампазітары і акцёры... Ёсць проста звычайныя людзі. Паяднаныя духоўна, лепшыя, сумленнейшыя, багацейшыя сэрцам, прачуласцю людзі высвечваюць Айчыну, выпраменьваюць яе воблік. Хіба ж не дыяментам падаецца дзейнасць руплівага археолага і краязнаўца
Генадзя Каханоўскага? А дбайнае збіранне сведчанняў пра замкі і людзей, якое дзейсніў Міхась Ткачоў? Энцыклапедыю з добрага дзесятка кніжак збіраў усё жыццё случак Рыгор Родчанка. Фантастычна-энергічнае жыццё пражыў адкрывальнік «беларускага» Блока Мікола Калінковіч... Называю імёны дыпламаваных і не ўшанаваных вучонымі ступенямі краязнаўцаў побач, паблізу нездарма. Адна справа, што іх няма ўжо сярод нас. Але не гэта іх збліжае. Ці не толькі гэта... Згаданыя айчыназнаўцы хварэлі як ніхто іншы на самую вялікую і спапяляльную хваробу — будучы ўлюбёнымі ў Радзіму, яны збіралі, зберагалі памяць Айчыны. Мо, таму большасць з іх так рана згарэла ў жыццёвым полымі-агні...
Генадзь Каханоўскі не дайшоў і да шасцідзесяці.
Міхась Ткачоў ледзь паўвека адолеў.
Мікола Калінковіч і сорак не назбіраў.
Вось і яшчэ, гэтым разам з Пухавіцкай стараны, сумная вестка — памёр Аляксандр Васільевіч Пікулік. Шэсцьдзесят не адмераў, а агораў. Хварэў, лічыўся інвалідам, усе ведалі, што з сэрцам дрыготкім жыве голацкі бібліятэкар. А ён сам як быццам і не ведаў — грузіў на сябе чужы боль, чужыя пакуты, чужыя бядоты-згрызоты. He, рабіў гэта не дзеля эксперыменту і зусім не па пасадзе. Сакрэт шмат прасцейшы — Аляксандр Васільевіч Пікулік імкнуўся жыць і за другіх, займаўся вывучэннем, сапраўдным даследаваннем лёсаў, жыццёвых сцежакдарожак сваіх знакамітых землякоў, пухаўчан.
Пікулік — з раду такіх людзей, як Міхаіл Мельнікаў, як мар’інагорскі Арлоў, як Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі, як Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн, як... Такіх Пікулікаў шмат. I не важна, што імі здзейснены розны плён: Мельнікаў стварыў музей, у які яго самога не адразу пусцілі, Віктар Рыгоравіч Арлоў, маёр-франтавік, усё жыццё сваё аддаў двум музеям — Леніна і «Героі і подзвігі». Па сённяшнім часе мо і смешна: няўжо на гэта можна патраціць жыццё? А я асабіста ведаю, як самыя баявыя і самыя сапраўдныя партызаны (напрыклад, началыгікі разведкі аднаго з атрадаў брыгады
«Полымя» Уладзімір Іванавіч Жыльчык) на роспыты пра іх ваенную біяграфію адказвалі: «Мая баявая характарыстыка знаходзіцца ў музеі Арлова...» Каханоўскі, зрабіўшы і сабраўшы Маладзечанскі музей, пайшоў далей. Працаваў у Мінску, жыў у Маладзечна. ІПтодня гадзіны траціў на электрычку, рваўся ў бібліятэку, у архіў. Рваўся да людзей, якіх тут, у Мінску, хацеў разварушыць. Быў жывы —варушыліся. Стварылі Беларускае краязнаўчае таварыства. Пайшоў з жыцця Каханоўскі — згубілася і таварыства. Усё гэта паказальна і традыцыйна. Традыцыйна-балюча, крыўдна...
Пікулік — сціплы бібліятэкар з вёскі Голацк. Чалавек з хворым сэрцам, ён мог бы не высоўвацца. Месца ў такім разе сапраўды, як для вёскі, ідэальнае —сядзі сабе ў бібліятэцы, часам здзіўляй начальства і якіхсьці там правяраючых нейкім агітацыйна-прапагандысцкім стэндам ды і ўсё. Будзеш мець лішні час — лішніх справаздач ды планчыкаў накрэмзай. А галоўнае — прытрымлівайся рабочага графіка, будзь з наведвалыгікамі просты ды абыходлівы. I калі яшчэ ў цябе няпроста дома, жонка прыкавана да ложка, то іншага табе не дадзена.
Аляксандр Васільевіч, калі і скардзіўся на што, то, відавочна, пра сябе, не ўслых. А работу ж грамадскую знайшоў бясконцую і непасільную для іншага нават настаўніка гісторыі. Голацкі бібліятэкар, згубіўшы ў вайну бацьку-салдата, апантана заняўся краязнаўчым пошукам. У першую чаргу —доследам падзей мінулай вайны, доследам лёсаў землякоў. Уражвае тая агромністая работа, якую разгарнуў Пікулік, шукаючы падрабязнасці подзівігу, геройскай смерці Пятра Гучка. I тое, што ёсць у яго гонар сціплы помнік, што на Пухаўшчыне шырока загаварылі пра слаўнага лётчыка, да самай смерці не забываліся пра маці героя,— усё гэта заслуга Пікуліка. У свой час у бібліятэцы Аляксандр Васільевіч аформіў куточак Гучка, да якога запрашаў наведвальнікаў, праводзіў сапраўдныя экскурсіі. Гэта зараз у пашане краязнаўчыя, этнаграфічныя здабыткі бібліятэк. Ёсць і стэнды, і невялікія экспазіцыі, і адпаведныя кніжныя выстаўкі. А тады, гадоў дваццаць назад, да ўсяго ста-
віліся насцярожана. Перапіска за свой кошт, паездкі па раёну ды і ў Мінск, ды яшчэ куды-небудзь — усё за свой кошт. За кошт сціплай бібліятэкарскай зарплаты. А ўзамен, у знак удзячнасці,— яшчэ і насцярога таго-сяго з уладных наведвальнікаў: а ці таго, маўляў, героя ўшаноўваем? A ці ўсё гладка ў біяграфіі таго героя?..
Пікулік усё вытрымліваў. Стойка вытрымліваў. Галоўным для Аляксандра Васільевіча заставаўся заўжды пошук. I яшчэ — пашырэнне ведання пра героя. Што адметна, голацкі краязнаўца валодаў дзіўнай здольнасцю судакранацца з неспадзяванымі адкрыццямі. Шукаючы новыя матэрыялы пра Гучка, Аляксандр Васільевіч «адкрыў» (і не толькі для сябе, але і звязаў яго з піянерамі, чырвонымі следапытамі) аднапалчаніна Гучка, земляка — генерал-палкоўніка Рыгора Усцінавіча Дольнікава. Распытаў, разгаварыў так, што ў выніку напісаў досыць цікавы нарыс, адкрыўшы адметную асаблівасць: Дольнікаў — правобраз славутага шолахаўскага героя з апавядання «Лёс чалавека». I да Пікуліка надта ніхто пра гэта не пісаў.
Дарэчы, пра журналісцкую, літаратурную працу голацкага краязнаўца. Артыкулы Пікуліка, яго нарысы зрэдчас друкаваліся ў самых розных рэспубліканскіх газетах, у часопісах «Маладосць», «Беларуская мінуўшчына». Напісаныя досыць
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Полацкі Сафійскі сабор з будынкам былога базыльянскага кляштара. Паштоўка пачатку XX ст. Помнік архітэктуры XI—XVIII стст.
прафесійна, матэрыялы гэтыя для Аляксандра Васільевіча не з’яўляліся самамэтай. Хутчэй бібліятэкар з Голацка кожнай публікацыяй як быццам падсумоўваў пэўны этап росшукаў. Каб пасля пайсці далей, заняцца новым клопатам. Неяк я падзяліўся з Пікулікам задумкай, што хацеў бы частку будучага нарыса «Пухавіцкія радзімазнаўцы» прысвяціць яму. He думаў, што ўжо не паспею гэтага зрабіць пры жыцці Аляксандра Васільевіча. Ды вось... Але тады Пікулік адказаў мне наступным чынам: «...толькі не рабіце мяне гэтакім наіўным Дон-Кіхотам. Відаць, недзе я ў душы нерэалізаваны гісторык, а каб пачынаў жыццё спачатку, то выбраў бы (калі б была магчымасць) музейную справу. Таму Пошук у мяне на першым месцы, a расповед пра гэта недзе ўжо на трэцім...»
I болей таго — да расповеда, да падрыхтоўкі назбіраных адкрыццяў у публікацыю Пікулік падыходзіў надзвычай адказна. На тое ёсць многія прыклады. Ведаючы, з кнігі краязнаўца Уладзіміра Кісялёва, што расійскія мастакі браты Ткачовы працавалі ў Голацку, усё штурхаў Аляксандра Васільевіча напісаць нешта пра жыццё-быццё творцаў у роднай яго вёсцы. Аказалася, што Пікулік нават сустракаўся з імі, будучы падлеткам, зусім маладым чалавекам. У Голацку жывуць і сёння людзі, якія сталі правобразамі, персанажамі для карціны «Ля калодзежа». Зараз творы Ткачовых — і ў Рускім музеі, і ў Траццякоўскай галерэі, і ў іншых зборах. Дык чаму б не напісаць пра ўсё гэта? Аляксандр Васільевіч збірае ўсемагчымую інфармацыю, наладжвае сувязь з самімі Ткачовымі. А вось наконт напісаць... «...ці будзе этычна мне, не мастацтвазнаўцу, пісаць артыкул, скажам так, «Мастакі Ткачовы і Беларусь»?..» Пра Ткачовых усё ж для пухавіцкай «раёнкі» Пікулік напісаў. У Мінску друкаваць свой выдатны, сапраўды краязнаўчы нарыс не збіраўся. Магчыма, праз колькі гадоў, шмат у чым па-новаму адкрыўшы тэму, адважыўся б і на наступны крок. Ды не паспеў.
У апошнім лісце Аляксандр Васільевіч пісаў пра смерць. Былі і раней у яго такія звароты. Ды, хутчэй па звычцы, каб пераключыцца на іншую тэму,
супакойваў, казаў пра жыццёвую перспектыву, стараўся чалавеку давесці недарэчнасць і непатрэбнасць такіх размоў. А тут нешта і мяне бы токам працянула... 3 апошняга ліста Аляксандра Васільевіча Пікуліка: «...каб пісаць пра якую вёску, трэба там пабываць. А баюся. Часта ў дарозе бываюць прыступы. Хто чужому дапаможа ў чужой вёсцы? Вось у Мінск еду «запросто». Хаця хто ведае свой лёс? В. Р. Арлова і мнагалюдны мінскі вакзал не выратаваў...»
Ужо калі прыехаў у сваю Зацітаву Слабаду, маці паказала «раёнку». На «Літаратурнай старонцы», дзе прадстаўлены творы мясцовых, добра знаёмых мне аўтараў,— і верш Аляксандра Васільевіча. «Свая зорка» называецца. Як быццам наўмысна на ўласную смерць напісаны верш:
Упала зорачка з нябёс, Агністы след у начы растаяў. Які яе чакае лёс
Там, за далёкім небакраем?
Жыццём мо новым прарасце, Чароўнай папараццю-кветкай? Душу чыюсьці забярэ, Каб зноў вандроўнічаць у Сусвеце. У кожнага свой зорны шлях. А мы ў поцемках блукаем.
Адны бяруць усё ад жыцця, Другія — сэнс жыцця шукаюць. Адзін шчыруе для сябе, Другому — ранай боль планеты. Хто сёння праведны, хто не — Усе так зблытана на свеце.
На споведзь час ідзе і мой. А на душы бывае горка, Што праляцела стараной Надзей маіх нязбытых зорка.
He ведаю, як ацэняць гэты верш майстры паэзіі. У мяне зараз да гэтага твора — іншая ацэначная мерка: пра сябе, пра сваю ўласную зорку напісаў Пікулік верш. Мо нават вельмі жорстка ў дачыненні да самога сябе напісаў. Але звычайна пра-
малінейнасць, жорсткасць самім сабе адрасаваная —удзел моцных людзей.
Апошнія год-два Аляксандр Васільевіч усё гаварыў пра кнігу, пра рудзенскія вёскі. Думаў пра Рудзеншчыну ён у апошнія дні. Бо пісаў жа: «Пра Голацк, Хазянінкі, Матарова матэрыял у мяне сабраны, але не магу рашыцца пісаць. Усё нешта новае знаходзіцца, нейкія таямніцы нашай гісторыі. Дарэчы, нядаўна дастаў карту-дзесяцівёрстку, якую склалі рускія афіцэры-картографы ў 1816 годзе... Тут ёсць наш раён як невялікая частка Расійскай імперыі. Вось цікава — тады вёска Хазянінкі была проста Хазяніны (ад прозвішча першых пасяленцаў)... Вось і спяшайся друкаваць! Дарэчы, і другія вёскі іначай называліся...» Ён вельмі перажываў, каб напісанае было праўдай, а не нейкімі меркаваннямі, падыходамі. Іначай навошта пісаць! Усе б так думалі, праўдай кіраваліся б, а не гулялі гісторыяй, краязнаўствам на патрэбу дня!
Дрэнна, што не засталося, няма краязнаўчай кніжкі ўлюбёнага ў свой Пухавіцкі край айчыназнаўца Аляксандра Пікуліка. Але засталося іншае, ускосна, а для кагосьці і прама, непасрэдна голацкім краязнаўцам узрушанае,— на Пухаўшчыне сёння працуе сапраўдны атрад краязнаўцаў. У Шацку піша гісторыю свайго мястэчка Наталля Песенька. У Тальцы разам з вучнямі збірае памяць пра ваколіцы настаўніца гісторыі і геаграфіі Наталля Ільлініч. Кожная пухавіцкая дзея, кожны з славутых ураджэнцаў раёна — на строгім уліку ў дырэктара раённага музея Аляксандра Прановіча. Рукапіс кнігі пра Коласа на Пухаўшчыне падрыхтаваў да друку дырэктар Светлаборскай сярэдняй школы Браніслаў Зубкоўскі. Прабачце, каго не назваў. Галоўнае, што хацеў зрабіць,— успомніць Аляксандра Васільевіча Пікуліка, сціплага голацкага бібліятэкара, радавога рупліўца беларускага краязнаўства.
НЬЮ-ЙОРСКІ АКАДЭМІК
3„ БЛУЖЫ
В. Р. Шапялевіч ужо болей як тры дзесяцігоддзі назад пакінуў бацькоўскую хату. Але і цяпер імкнецца як найчасцей патрапіць у Блужу. Тут, у вёсачцы, знакамітай сваёй гісторыяй, месціцца лецішча Васіля Рыгоравіча. Якраз на бацькоўскай сядзібе.
Блужа — вёска ўвогуле прыцягальная. Мясціны вакол здзіўляюць сваёй выключнай прыгажосцю. I людзі тут прыгожыя, здольныя нешта вартае, значнае, добрае перадаць адзін аднаму. Таму і не дзіўна, што выпеставала Блужа нямала апантаных, таленавітых людзей.
...Васіль жа закончыў у свой час восем класаў Блужскай сярэдняй школы. Старанна вычыўся, асабліва прыкіпеў падлетак да матэматыкі і фізікі. Школа, як і зараз, была ў яго гады зусім невялікая. За гэта Шапялевіч асабліва ўдзячны лёсу. Якімі б складанымі не здаваліся формулы, ураўненні, тэарэмы, калі ў настаўніка ўсяго толькі адзін клас, то знойдзецца час і на кожнага вучня, і на дадатковыя заняткі. Ды і ў саміх вучняў болей высокі ўзровень адказнасці, адсутнічае спадзяванне на наіўна-шкалярскае: «А раптам не выклічуць...» Васіль меў патрэбу не проста ў дадатковых занятках: са школьнымі заданнямі Шапялевіч спраўляўся як след. А цягнула яшчэ да нечага большага, складанейшага. Матэматыка, фізіка станавіліся галоўным захапленнем. Шукаючы выйсце для сваёй пытлівасці, Васіль сутыкнуўся з завочным конкурсам: на старонках «Знамя юностн» тады друкаваліся ўмовы задач. Пад вечар, стараючыся нікому не прагаварыцца, хуценька, адразу ж услед за публікацыяй, выконваў заданні конкурсу. Прыйшла і перамога. Падлетка накіравалі на вучобу ў спецыялізаваную фізіка-матэматычную школу пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава.
Праз дзесяцігоддзі Васіль Шапялевіч атрымае дыплом акадэміка Нью-Йорскай акадэміі навук. Але жа да гэтага заморскага прызнання — дыплом пазначаны кастрычнікам 1994 года — патрэбна было прайсці нямалы шлях.
Закончыўшы спецыялізаваную Маскоўскую школу, юнак паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта — хацелася часцей бываць дома.
Лірычныя, роднасныя прыцягненні і ў паэта, і ў фізіка адны і тыя ж:
Наведвайце бацькоў, Пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны — Пагрэйцеся ў бацькоў.
Пішыце ім часцей, Спакоем ахінайце, Як ахіналі некалі Яны ўсе вашы сны.
Стараўся Васіль як найчасцей бываць у Блужы. Ак.рамя бацькоў чакала яго ў роднай вёсачцы баба Волька. Доўгажыхарка. 107 гадоў на свеце пражыла. Дачакалася і тае часіны, як унук стаў вялікім чалавекам.
3 1965 года, як сеў за студэнцкую парту, так і працуе Васіль Рыгоравіч у адных сценах. 3 адзнакай закончыў універсітэт. Прайшоў аспіранцкую школу на кафедры цвёрдага цела. Абараніў кандыдацкую, пасля — доктарскую дысертацыі. Назва апошняй — «Мадыфіцыраванне структуры і асаблівасцей паўметалаў і іх сплаваў звышхуткай загартоўкай з расплаву».
Васіль Рыгоравіч лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Навуковыя артыкулы нашага земляка з’яўляюцца ў самых прэстыжных часопісах па спецыяльнасці. У полі зроку даследаванняў Шапялевіча —крышталаграфія і сплавы, робататэхніка і металаграфія, шмат якія іншыя тэмы. Праца вучонага фізіка мае і наступнае ўшанаванне: Васіль Рыгоравіч як прафесар Белдзяржуніверсітэта, як адзін з вядучых вучоных нашай краіны з’яўляецца стыпендыятам Беларускага фонду Сораса.
Васілю Шапялевічу нядаўна споўнілася 50 гадоў. Для вучонага гэта ўзрост выспявання многіх і многіх навуковых адкрыццяў. Відавочна, што і ў нашага земляка яны — наперадзе. Як наперадзе і новыя прыступкі члена-карэспандэнта, акадэміка Акадэміі навук краіны.
3 далёкіх
і блізкіх вдндровдк
А СЯДЗІБЫ ПЛАЧУЦЬ.„
Прыватнае выдавецтва «Поліфакт» вырашыла выдаць мастацкі альбом «Гістарычныя сядзібы Беларусі». Аўтар праекта — доктар біялагічных навук Анатоль Тарасавіч Федарук. Генератар, ідэйны рухавік, натхніцель — пісьменнік Яўтен Будзінас. I вось аўтарскі калектыў — у дарозе. Мэта нашае вандроўкі — агледзець сядзібы і, зыходзячы з іх сённяшняга стану, паразважаць над канцэпцыяй альбома. Творчую камандзіроўку, відаць, нельга назваць экспедыцыяй. Апошняе вымярэнне патрабуе шырокамаштабнасці, дакладных назіранняў. Удзельнікаў жа вандроўкі цікавіла адно найбольш важнае пытанне: «Як данесці да сучасніка трывогу за стан сядзіб і як разам з тым найбольш яскрава паказаць колішнюю іх прыгажосць? Увогуле, як расказаць пра Беларусь праз гэтыя сядзібы — сведкі нашай гісторыі? Аднак паездка, так бы мовіць, пашырыла свае межы, стала падарожжам пасвойму эмацыянальным. I вось чаму...»
РУІНЫ ЦЭЛЯЦЬ У НАШЫ ДУШЫ
Куды б вы думалі трапілі мы на самым пачатку вандроўкі? Ды, лічы, у сапраўдныя тропікі. He хапала хіба ліян, пальмаў ды арангутангаў. Затое баршчэўнік на месцы старой сядзібы ў Лыцэвічах вымахаў ажно ў чалавечы рост... Пра тое, як сёння людзі ставяцца да гаспадаркі, сведчыла наступнае: насупраць старога, выкладзенага з камення млы-
на, у сцены якога прыгожа, запамінальна ўманціраваны жорны,— расчыненыя ў цялятнік дзверы.
Мы зайшлі, зазірнулі і туды. I адшаснуліся: на парозе — задубелы ўжо труп цяляці. Увогуле малюнак, мякка кажучы, непрывабпы. Усюды брудна. Да калгаснага хлява без гумовікаў не дабрацца... Воддаль — музей, вокны якога забітыя дошкамі. Расказваюць, некалі ён месціўся побач з млынам. Падумалася: няўжо на Вілейшчыне так шмат камяніц, дзе можна было б, скажам, па стане сцен адчуваць даўніну старых будынін, прыдатных для музеяў?! А тут жа сам увесь комплекс — ужо музей. I нават, напаўразваленая адрына на дзевятнаццаць пралётаў... Архітэктар Сяргей Аляксеевіч Сергачоў лічыць, што і яна помнік. Можа, нават помнік калектывізацыі, калі ў адно цэлае сцягнулі хлявы дзевятнаццаці гаспадароў з ваколіцы.
Пакідаем Лыцэвічы з сумам. Настрой нам своеасаблівая «разведка боем» задала адпаведны. A тут яшчэ нечакана пад’ехаў «рэвізор» — цікаўны матацыкліст. Пэўна ж, калгасны брыгадзір. Матацыкл тарахцеў, а яго гаспадар, мажны мужчына, разглядаў нас з настойлівай цікавасцю. Нехта пажартаваў: «Прнехала советская власть». He, братка, памыляешся. Савецкая ўлада прыйшла сюды даўно. Як помнік ёй — разваліны, безгаспадарчасць, бяздумнае стаўленне да зробленага папя-
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Будынак Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Гэтую навучальную ўстанову, заснаваную ў 1875 г., закончылі: беларускі песняр Якуб Колас, этнограф Адам Багдановіч, пісьменнік Кузьма Чорны, мастак Міхась Сеўрук
рэднікамі. Прыйшла тая ўлада, і сёння яна яшчэ намі кіруе. I сёння яна ў нашай свядомасці, у кожным нашым кроку, у нашых паводзінах.
Праз некаторы час мы ўжо ў Шаметаве. 3 шашы з’язджаем, збочваем да касцёла. Пабудаваны ён, як тлумачыць знаўца архітэктуры Сергачоў, у XIX стагоддзі. Недзе ў 20-я гады нашага стагоддзя ўжо перабудаваны. Абыходзім касцёл з усіх бакоў. Усе спяшаюцца сфатаграфаваць яго, захаваць для гісторыі слайды. Хто ведае, магчыма, заўтра (крый Божа, ад такога заўтра!) ад касцёла Маці Божай, які вызначаны дзяржавай як помнік архітэктуры класіцызму, нічога не застанецца.
Агледзеўшы касцёл, сыходзім ніжэй. Уражвае найцікавейшая водная сістэма. Выкапаныя ў панскія часы, сажалкі злучаны паміж сабой застаўкамі. Нічога не перашкаджае ў лічаныя гадзіны абязводзіць любую з іх, перагнаць рыбу ў вузенькую затоку. He трэба і асаблівых намаганняў. «Ды сёння, ды сёлета рыбгас,— тлумачыць мясцовы гаспадар і брыгадзір Зыгмунт,— не радуецца і такому шчасцю. Няма камбікорму, каб накарміць, выгадаваць тых жа карпаў. Вось і не вылоўліваюць зараз на панскіх сажалках дзесяткі тон рыбы, як некалі».
Зразумеўшы, што мы не браканьеры, тыя доўга блукаць з фотаапаратамі не будуць, ды і распытваць пра колішнюю панскую сядзібу таксама не будуць, цяпер ужо дзівіцца Зыгмунт:
— Хлопцы, хто вы будзеце? Журналісты?.. Кажаце, альбом?.. He, тут нешта іншае... Вось нядаўна з Польшчы прыязджалі. У іх быццам адпаведныя паперы на гэтую зямлю ёсць. Дык, можа, вы ад іх?.. He? I ўсё ж, хлопцы, тут нешта не тое...
Брыгадзір доўга не хацеў пакідаць нас, усё не разумеў, што нам трэба ля гэтых руін.
А мы, як ён паехаў, усё спрачаліся: «Ці атрымаецца альбом «Гістарычныя сядзібы Беларусі»? Усё ж у руінах... Каму гэта будзе цікава — адны котлішчы, купкамі зваленая цэгла, кустоўем парослы фундамент, голыя сцены былых панскіх палацаў, млыны, што і млынамі лічацца з нацяжкаю...
Дзе ж, у чым былое багацце? Аднак паслухаем прафесара Федарука:
— Кожная з сядзіб — ужо сама па сабе — помнік. Кожны парк, кожны ўзор садовага мастацтва —усё гэта ўражвае. I давайце паглядзім навокал уважліва. Перад намі паўстане шырокая прастора... Магутныя клёны, дубы, ліпы, вязы — якіх не абхапіць, шапацяць лістотай на месцах многіх былых старажытных сядзіб. Многа дзе захаваліся паркі, пасаджаныя стагоддзе, a то і два таму. Многа дзе — запусценне. Але ж былі, красавалі там некалі сапраўдныя экзоты: ліпа амерыканская і каралінская, арэх шэры, клён серабрысты. А яшчэ — клён вастралісты Шведэра, як, напрыклад, у Жылічах на Кіраўшчыне, тут захаваліся адзіночныя яго дрэвы, а таксама лжэтсуга Мензіса, белая акацыя, конскі каштан... А з кустоў — птэлеі, спірэі, бэз... I гэта ж не проста так, у нейкім роскідзе, без пэўнай кампазіцыі, без плана! Наадварот — і з планам, з кампазіцыяй, з сістэмай...
Анатоль Тарасавіч Федарук шмат расказаў нам пра былыя панскія сядзібы, згадаў многія імёны, чые лёсы звязаны з імі, багатымі на сады і паркі.
А вось мастак, фотамайстра, гледзячы на сённяшняе іх запусценне, дзівіўся:
— Паўсюль — невыразны відэарад . Якую мы рэкламу зробім Беларусі, калі будзем гэта здымаць? Хто з іншых краін пасля альбома з засмечанымі паркамі, з руінамі наважыцца паехаць да нас на экскурсію?.. Ды па ўсёй Еўропе ў прыстойным стане захаваліся старажытныя замкі XIII— XVIII стст., а не руіны, як у нас.
Магчыма, ён мае рацыю. Там, кажуць, стаяць замкі XIII—XVIII стст., а ў нас разбураныя нашмат пазнейшыя. I не толькі часам, войнамі і рэвалюцыямі. Тым не менш ёсць што паглядзець на Беларусі. Ездзяць да нас з-за мяжы многія. I не толькі замкі глядзець... I вучаць гэтаму другіх... Вось, напрыклад, наведалі неяк палякі Міневічы. / Ёсць такая ў Наднямонні вёсачка. А побач з ёй — Багатырэвічы. Дык вось, у гэтых мясцінах у даўнія і незабыўныя часіны месцілася лецішча Элізы Ажэшка. Палякі памятаюць гэта і прыязджаюць
у тыя вёсачкі. А да іх нават грунтовых дарог няма —толькі адны невыразныя сцежкі.
Цікава, палякі пра Міневічы і Багатырэвічы ведаюць дзіўную легенду, здаецца, яна ў нас нават нідзе не занатавана. Перадаю яе са слоў аднаго са старэйшых жыхароў Багатырэвічаў.
Дык вось... Была некалі побач з Міневічамі старажытная пушча-багатырка. Лес, здавалася, зліваўся з ракою. I любіў сюды прыязджаць на паляванне сам Стэфан Баторый. Прывозіў з сабою світу. Адразу ажывала пушча, хаваліся звяры, не ведаючы, куды падзецца. Ды хіба ж схаваешся ад цэлай зграі паляўнічых? I енчылі ад болю падстрэленыя звяры. I ў тыя хвіліны, гадзіны, дні і суткі палявання далёка абыходзілі пушчу мясцовыя жыхары. Неяк на вочы каралю патрапілася двое ці то сялян, ці то... Словам, даў загад Стэфан Баторый злавіць тых як быццам у чалавечым абліччы і запытацца, што ж яны робяць, чаму з’яўляюцца перад каралём у час палявання ды перашкаджаюць яму? Аказалася, што ўцекачы гэтыя — ад людзей. Закаханыя ўцекачы. Ён і яна... I кароль зразумеў іх. Надаў сялянскага роду закаханым герб Багатырэвічы. Нарадзілася ў той сям’і і дванаццаць дзетак. Два камяні над Нёманам сёння — гэта іх, Багатырэвічаў, могілкі.
Вось і едуць сюды палякі, да могілак, да камення, да легенды, да памяці. Відаць, зусім адрозным ад нашага павінен быць менталітэт, каб можна было разгледзець і адчуць выразнае нешта, здольнае ўражваць і на глухім слайдзе...
Слухаў я легенду і думаў: хіба такія ўжо мы чэрствыя, што нібы не бачым, не чуем, як нішчыцца гісторыя, мінуўшчына? Няўжо абыякавыя, як памірае прыгажосць роднага краю?.. Калі так, чым апраўдаць усё гэта? Тым, што душы нашы дзесяцігоддзямі атручвалі падманам, што наўмысна знішчалі нашу гісторыю, скажалі яе, ганьбавалі нашу мову, што... Пэўны адказ на гэта знайсці няпроста. Тым не менш трэба яго шукаць. Кожнаму паасобку і ўсім разам. Так думаў я падчас знаёмства з руінамі былых маёнткаў і сядзіб нашай зямлі. I па-
куль не знаходзіў адказу на гэтыя свае пытанні: сапраўды, чаму ў нас усё так?..
КСЁНДЗ,
ЯКІ БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА
Я не католік і не праваслаўны. Сталася так, што не хрысцілі мяне ў царкве, хоць родам я з вёскі праваслаўнай. Побач з ёй, калі заглянуць у даўнія часы,— яўрэйскае мястэчка. А калі зазірнуць на паўтара стагоддзя назад, то, аказваецца, і католікаў хапала на нашай пухавіцкай зямлі, на якой я нарадзіўся. Ды яшчэ тут жылі спрадвечныя літоўскія татары.
Адчуваючы сябе беларусам, я ўсё ж інтэрнацыяналіст-бязбожнік, паважаю як магу ўсялякія веравызнанні, як духоўны чалавечы вопыт таго або іншага народа. У тым ліку — каталіцкую веру.
На Глыбоччыне, у Мосары, сустрэліся з ксяндзом-пробашчам Іозасам Булькам.
Хто наведаў Мосары — несумненна, быў уражаны відовішчам тамашняга касцёла... Дзівосныя лілеі, што быццам намаляваныя ў ручаях... Шаўковыя травы... Пярэстыя, шматколерныя кветкі... Навокал — прыгажосць казачная. Мосарскаму цуду
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Барысаглебская царква ў Навагрудку. Пачатак XV—першая палова XVII ст.
Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1517 г. (паводле іншых звестак у 1519 г.) у Навагрудку на месцы старадаўняга храма 2-й паловы XII ст.
здзіўляліся не толькі мы, маладасведчаныя ў батаніцы, але і сам Федарук. А лепей за яго, здаецца, ніхто не ведае стан сядзіб і паркаў, а таксама батанічных садоў Беларусі. Здаецца, такое, як у Мосары, не ўбачыш нават і ў Мінску, у Цэнтральным батанічным садзе. А там жа працуюць дзесяткі людзей, вучоныя з кандыдацкімі і доктарскімі дыпломамі. I што б ні казалі, Цэнтральны батанічны сад фінансуецца мільённымі грашовымі субсідыямі. У Мосары ж — адзін толькі ксёндз. Адзін толькі Іозас Булька. На Беларусь, на Глыбоччыну, усяго сем гадоў як прыехаў. I гады ўжо яго немаладыя. Але ж столькі паспеў зрабіць.
Разам з ксяндзом ідзём на мосарскія могілкі. Агароджаў вакол магіл няма. Затое ўсе могілкі акуратна абстаўленыя металічнай агароджай. Па перыметры — сцежка. I пятнаццаць каплічак. У кожнай — увасабленне пэўнага этапу ў жыцці Хрыста. Усё разам — шлях Хрыста. Палотнішчы належаць пэндзлю аднаго і таго ж віцебскага мастака.
— Мяркуем на наступны год заасфальтаваць дарогу ад храма да могілак,— гаворыць ксёндз.— I набудзем катафалк. Будзем ладзіць прыгожыя провады вернікаў. Няхай у апошні шлях людзі сыходзяць урачыста, з годнасцю пакідаючы гэты свет, з годнасцю ўваходзячы ў вечнае жыццё.
Прадстаўнічым, годным падаўся і наш няспешны паход па мосарскай кальварыі. Пан Іозас засведчыў, што вельмі актыўна (раней ці не ад піянерскіх і камсамольскіх толькі спраў дапасавала б гэткае слоўца!) ідзе на могілкі моладзь. Па суботах на кальварыі хлопцы і дзяўчаты збіраюць смецце, вымятаюць сцежкі, рупяцца, каб чыстай была прастора вакол пайшоўшых ад іх родзічаўпапярэднікаў.
Корпалася ля магілак сваіх сямейнікаў падчас нашай экскурсіі па кальварыі і немаладых гадоў кабета. Уважна павітаўшыся з ксяндзом, у адказ на яго пытанне, а дзе ж муж, жанчына сказала:
— Дужа шмат часу забіраюць могілкі...
— Дык гэта ж наш дом. Наш вечны дом,— заўважыў пан Іозас.
Мы яшчэ доўга гутарылі з ксяндзом. Ён расказ-
ваў, як ходзіць на адпяванне, як змагаецца ў сваёй парафіі з п’янствам. Згадаў пан Іозас і тое, што ў набажэнстве, прысвечаным Святому Яну, у Мосары прынялі ўдзел тысячы людзей.
...Ужо праз некаторы час расказаў пра сустрэчы ў Мосары пісьменніку Яўгену Будзінасу. Расказваў у тыя хвіліны, калі прыцемкамі, стомлены, вяртаўся ён у Мінск са сваёй сядзібы. 3 колішняй зямлі славутых Ельскіх. Разам і падзівіліся мосарскаму цуда-ксяндзу, яго унікальнай здольнасці быць вялікім арганізатарам, выканаўцам, быць вялікім працаўніком. Такіх жа сёння, хто працуе на іншых, адзінкі. На вялікую Беларусь — толькі адзінкі? Няўжо і ад гэтага, быць карыснымі іншым, мы адвучаныя? He верыцца, ва ўсялякім разе верыць не хочацца...
Адказ на пытанні, якія я задаваў сам сабе, думаю, падказаць можа толькі праца. Кожнага з нас паасобку і ўсіх разам. I зусім не важна якая — па адраджэнні гістарычных сядзіб ці па вяртанні страчанай за стагоддзі духоўнасці... Пасля той жа амаль што маўклівай размовы з Будзінасам я прачытаў яго — пісьменніка — выступленне на Кангрэсе беларускага ПЗН-цэнтра. Прачытайце і вы: «У вар’яцкую часіну, калі задача выбару аказала ся раптам першачарговай, калі само жыццё супынілася на раздарожжы і ўсе мы раптам патрапілі на дыбу раздзіраючых супярэчанняў, роля інтэлігенцыі вырасла ў прагрэсіі не геаметрычных, а тэрмаядзерных правілаў. Нам выбіраць. Скажам дакладней: абазначыць і назваць выбар. Пры гэтым няўхільна: ён павінен быць абумоўлены тым, што патрэбна народу. He рэферэндум з яго казуістыкай фармуліровак, зводзячай да нуля ўсялякі сэнс. He ўсенароднае абмеркаванне: народ не заўсёды разумее, чаго ён хоча, і на такім абмеркаванні не выстаяла б і табліца множання. Іншы інструмент разглядання нам дараваны, бо пісьменнік тады толькі пісьменнік, калі ён чуе і разумее свой народ».
А дзе ж пісьменнік, дзе ўся інтэлігенцыя, калі сыходзіць з вачэй, з відарысаў рэальнасці вякамі ствараемая прыгажосць? Хутка паўсюль колішнія
палацы, сляды былых сядзіб можна будзе атаясамляць з рамантычнымі вобразамі. Як, напрыклад, зрабіў адзін беларускі паэт:
Руіны замка.
Дзікая зямля.
Ды чэзлыя наўкол кусты шыпшыны.
А на сцяне ўцалелай — твар жанчыны, Наложніцы старога караля.
Паэту яго Вялікасць Час даруе. За прыгожую легенду, за таленавіты радок. На тое ён і сапраўдны паэт. Як і хто даруе астатнім? Інтэлігенцыі — першачаргова...
У дні, калі адкрыў для сябе мосарскае цуда, меў яшчэ адну ўражлівую сустрэчу. He буду называць яе адрас. Наўмысна. Такіх адрасоў — і аб гэтым сведчыць прафесар Федарук — па Беларусі можа быць некалькі. Ды і справа не ў месцазнаходжанні. А хутчэй, у непрыдуманым вобразе...
Уваходзім у сядзібу. Планіроўка ваколіц, традыцыйна багатая прысада — усё сведчыць пра тое, што месца гістарычнае. А нас, вандроўнікаў, сустракае шлагбаум. Энергічная, на падпітку, жанчына з ходу патрабуе дакументы. I чаго здзіўляцца — патрапілі мы ў інтэрнат для псіхічнахворых, дом інвалідаў. Побач з колішнім панскім маёнткам — сучасныя дамкі для медыцынскага і адміністрацыйнага персаналу. I па ўсёй тэрыторыі ходзяць засяроджаныя ў сабе людцы. Ды што пра іх — на ўсё боская воля. Як і на тое, што выпіла крыху жанчына, якая сустрэла нас. У доме інвалідаў — вяселле. На вуліцу вынесены кухонны стол. I балююць сабе чалавечкі. На стале — колькі бутэлек, парэзанае на вялікія шматкі сала, хлеб, гуркі. У краіне, багатай на зялёную гародніну, у сядзібе з генетычнай памяццю пра беларускую арыстакратыю,— сапраўдны па сённяшнім часе баль (ёсць выпіць і закусіць!). А між іншым, краявід на тэрыторыі таго інтэрната — рэпінскага кшталту. Дык хто ж гэта павінен заўважыць?!
Там, у доме інвалідаў, які сваёй прысутнасцю ў гістарычнай сядзібе ўвасабляе ўсю нашу савецкую (а цяпер ужо і постсавецкую) гісторыю, ча-
мусьці ўспомнілася з экспедыцыі ў Лынтупах, у памежнай зоне. Падарожнікаў затрымалі (без дазволу хадзілі там) і адвялі ў пастарунак. Склалі пратакол. Выслухалі ўсе маралізатарства афіцэра-памежніка. Але прафесар Федарук у канцы размовы ў пастарунку нечакана і нібы не да месца заўважыў:
— Калі ў 1939 годзе Чырвоная Армія аб’ядноўвала Беларусь, у Шчорсах, мабыць, прадчуваючы, што будзе зараз, апошні з роду Храптовічаў-гаспадароў папрасіў чырвонаармейскага камандзіра: «Бернте все, хто хотнте. He жгнте только кннгн, господа большевпкн!»
Услед за Анатолем Тарасавічам, пазіраючы на рэпінскія краявіды, захацеіася некуды, хоць бы і ў пав"етра, сказаць вось што:
— Рабіце, што хочаце. Рубіце, знішчайце сябе. Толькі не нішчыце сядзібу! Пакіньце палацы для нашчадкаў!..
Можа, гэта занадта жорстка, але, нагледзеўшыся на розрух на былых сядзібах, думаеш: уся Беларусь — суцэльны дом інвалідаў. Як нам, якім чынам выракціся гібення? Як выратаваць гістарычныя сядзібы — нашу агульнанацыянальную памяць?
Выратаванне ці, скажу так, адзін са шляхоў выратавання, вядома ж, у нас саміх, у людзях. У такіх, як Федарук, як Сергачоў, які амаль тры дзесяцігоддзі вандруе па Беларусі, занатоўвае яе архітэктурную памяць. Як ксёндз з Мосары... Але сапраўднае выратаванне, зноў паўтаруся, наступіць тады, калі такіх людзей будзе тысячы, сотні тысяч, людзей апантаных, здольных на працу. На добрую, руплівую працу.
Каго кранаюць слёзы...
«Хопіць! Так, хопіць ліць нікому не патрэбныя слёзы»,— кажу я сам сабе, перачытваючы напісанае. Вось і архітэктар, вялікі знаўца беларускага дойлідства Сяргей Аляксеевіч Сергачоў, на развітанне, як скончылася наша вандроўка па гістарычных сядзібах Беларусі, сказаў: «Будзеце пісаць?.. Уражанні аб убачаным? Ізноў жа паперадзе пойдуць эмоцыі... Ведаеце, слёз, самых розных, часам
самых розных па шчырасці, ужо было больш, чым трэба. He ўражваюць яны нікога...»
I сапраўды, каму гэта патрэбна? Каго ўстрывожыць гаротны стан помнікаў беларускага дойлідства? А калі так, дык што ж, маўкліва сузіраць, як гіне гісторыя?.. Але сузіраць у такім разе, мабыць, давядзецца доўга. Трываласць старажытных муроў непараўнальна большая, чым сённяшняй цэглы або бетоннай пліты. Дык, можа, усё-такі ў нечым маюць рацыю нашы спадарожнікі—фотамайстра, мастак, маўляў, няма чаго на Беларусі з сядзіб паказваць — што і было — даўно знішчана. I ўвогуле, можа, гэта нам толькі здаецца, што раней на Беларусі было нямала прыгожых, цудоўных сядзіб, паркаў, садоў, можа...
Анатоль Тарасавіч, які за доўгія гады вандровак аб’ехаў усю Беларусь, на гэта кажа:
— Эпоха рамантызму, што прыйшлася ў Еўропе на канец XVIII стагоддзя, аказала магутнейшы ўплыў і на Беларусь. Традыцыі, што фарміраваліся, умацаваліся ў Італіі, Францыі, якія нёс у сваёй, так бы мовіць, асобе англійскі пейзажны парк, шырыліся, распаўсюджваліся і на Беларусь. У эпоху Рэнесансу палацы «адрываліся» ад гаспадарчых аб’ектаў. А далей жа самі людзі ішлі натуральным шляхам... На кожнай сядзібе пачалі месціцца як бы дзве часткі. Сама сядзіба, парк — галоўная... I другая частка — гаспадарчы двор. Дакладна, але сённяшняга бязладдзя, бескультур’я ў той час не было.
Я спытаў у Сергачова, што ён думае, як нам выратаваць, вярнуць страчаную колішнюю прыгажосць многіх куткоў Беларусі?
Адказаў гісторык архітэктуры так:
— Выйсце мне бачыцца ў адным: патрэбна радыкальная змена форм уласнасці на гістарычную тэрыторыю. Калі ў сядзібу прыйдзе культурны, адукаваны і багаты чалавек, які будзе сапраўды разумець гісторыю, цаніць яе, любіць прыгажосць, ён, думаецца, зможа нешта вярнуць.
Вось і ўсё... А пакуль сядзібы плачуць. I толькі асобныя людзі ўсё яшчэ змагаюцца за іх.
СЛОЎЦЫ 3 АДНАЕ ВАНДРОЎКІ
Экспедыцыя наша была зусім не за слоўцамі. Збіралі матэрыял для альбома. I, канешне ж, гутарылі з людзьмі. Пра рознае. Пра побыт таксама. I пра характар жыцця, пра тое, як і з чым у жыццё ўваходзілі, чым справаджалі будзённыя дні, святочныя дні. He спяшаліся. Слухалі людзей у мястэчках, слухалі яшчэ больш уважліва ў глухіх вёсачках. I як узнагароду быццам атрымлівалі, калі да вушэй даносілася яркае, прываблівае слоўца. Калі раптам знаёмае — агучвалася ў нязвыклым кантэксце.
Сапраўдным святам слова падалася адна з сустрэч на Мастоўшчыне. У вёсцы Багатырэвічы пазнаёміліся з Антонам Капцэўскім. Год нараджэння яго — 1906. Чалавек пры светлым розуме, пры сіле, якая яшчэ можа быць у гэтыя гады. Расказвае пра ранейшае жыццё-быццё. Распытвае пра лёс старых гаспадароў колішняга палаца-прыгажуна, колішняй адметнай сядзібы. Антон згадвае прозвішчы. А як даходзіць бліжэй на Саветаў, да 1939 года, да месяцаў бязладдзя, то заўважае:
— Людзі пайшлі гуляць, пайшлі банды...
Заўважыўшы непаразуменне, робіць паўзу. A ў адказ на запыт, што ж значыць гуляць, чаму слоўца гэтае ў кантэксце з бандамі, вытлумачвае:
Сцежкі беларускай мінуўшчыны
Узвядзенне гарадской вежы. Гравюра XV ст. Менавіта гэта стагоддзе вызначалася і ростам, і развіццём гарадскіх асяродкаў Вялікага княства Літоўскага
— Забіваць, значыцца, пайшлі... Альбо па-нашаму — гуляць...
Вось дык гульню сабе знайшлі, цяпер ужо моўчкі не перастаём мы дзівіцца.
Антон Капцэўскі і здзіўляе іншым, узбагачвае нас беларускім альбо польска-беларускім скарыстаннем чужаземнага, здавалася б, вельмі далёкага слоўца.
— Зірнуў я, а на прэзенце якраз коннікі і едуць...
???
— Навідавоку, перад вачыма самымі,— патлумачвае «прэзент» наш субяседнік.
Паблізу Багатырэвічаў ёсць дзіўная наднёманская вёска Міневічы. Чым яны, якімі дзецьмі-гадаванцамі сваімі знакамітыя?.. Сярод іншых адметнасцей і такая — у перадваенныя гады ў Міневічах жыў і працаваў заходнебеларускі паэт Міхась Явар (сапраўднае прозвішча — Карась). Па сённяшні дзень засталася і яго хата. Пытаемся пра акалічнасці жыцця Міхася Явара. Расказваюць:
— Працаваў на гаспадарцы. Хварэў на беркулёз (трэба разумець — на туберкулёз)... Рыбу лупіў...
Апошняе патрабуе тлумачэння. «Рыбу лупіў»— значыць, лавіў. Быў, аказваецца, Міхась Явар заядлым рыбаком. Ды і жыццё вымагала. А мо і ў «лупінні рыбы» ў Нёмане паўнаводным знаходзіў сялянскі паэт лекі для душы.
3 тае жа вандроўкі запала і цёплае слоўца. Запісаў у ваколіцах Шчучына. У вёсцы Тапілішкі пытаемся пра старыя жорны, пра тое, ці ёсць у каго гарнец, сявенька. Пажылая жанчына адказвае:
— Нядаўна тут жывём. Гадоў васемнаццаць, як купілі гэтую хату. Усё ў старым месцы засталося. А тут анічагаюткі няма. Анічагаюткі...
Так ласкава, лагодна, ціхмяна і прагаварыла:
— Анічагаюткі...
Шмат руінаў, шмат бязладдзя пабачылі мы, вышукваючы старонкі для альбома «Гістарычныя сядзібы Беларусі». Але ж багатая наша Беларусь і на людзей, іх аповеды, багатая на трапяткое жывое слова.
Дыялогі
прд зямлю і Дйчыну
БАРЫС ЗАБОРАЎ ЯРАСЛАЎ ПАРХУТА МАРЫНА НАТАЛІЧ ЛЕАНІД ЯЎМЕНАЎ ГАНАД ЧАРКАЗЯН ГАННА СУРМАЧ СЦЯПАН СКАРАПАНАЎ ІГНАТ ДУБРОЎСКІ УЛАДЗІМІР СОДАЛЬ ЮРКА РАПЕЦКІ РЫГОР БАРАДУЛІН
«„ХАЦЕЎ БЫ ВЯРНУЦЦА
Ў РОДНЫ ДОМ-»
Дыялог з беларускім мастаком, які жыве ў Парыжы, ды кароткгя пра яго адступленнг-адмеціны, перажытыя г занатаваныя сябрам творцы — народным паэтам Беларусі
Для мяне Барыс Забораў — гэта легенда. Хаця б ужо таму, што праз яе можна было паверыць, што наша, айчыннае мастацтва такое ж шматграннае, такое ж неабсяжнае, як і мастацтва іншых краін. Чамусьці мы прызвычаіліся, што прымета сапраўднасці таленту — ад’езд, уцёкі за мяжу, падалей ад Айчыны. Барыс Забораў, вядомы пры сваім беларускім жыцці як выдатны кніжны графік,— з тых нямногіх, што ўласнае выратаванне паспелі разгледзець у тых, якія бываюць аднойчы за жыццё, уцёках. I ўсё ж такі, мусіць, ва ўцёках не ад Айчыны, не ад сябе колішняга, а ва ўцёках — да сябе сапраўднага.
Гэтымі днямі Барыс Забораў, якога зараз ведае ўвесь свет,— дома, на Беларусі... I не верыцца, што легенда зусім і не легенда, не прыдумка. Што вось Забораў побач, блізка. Сядзяць яны разам з Рыгорам Барадуліным, даўнія сябры, як быццам і не разлучаліся. I цяжка, амаль немагчыма спытацца пра нешта ў мастака. Зусім не таму, што паблізу грыміць, шуміць будзінасаўскі фэст старасвецкай культуры. Проста няма канкрэтных пытанняў да Барыса Заборава. Каб нешта вартае, сапраўднае спытаць — трэба забораўскага шляху да Парыжа
Барыс Забораў
прайсці хаця б кавалачак. I ўсё ж адважваюся, пра нешта пытаюся, спадзеючыся на адкрытасць па другі бок дыялога.
— Барыс, якгм вам бачыцца беларускае мастацтва з парыжскай вышыні?
— На гэтае пытанне я не магу даць канкрэтны адказ. Таму што я яго не ведаю — сучаснага беларускага мастацтва. Тое, што я ведаю, думаю, з’яўляецца нейкай нязначнай часткай беларускага мастацтва. Я ведаю мастакоў, выстаўкі, якія яны ладзяць у Францыі. Некалькі маладых мастакоў. Упэўнены, што гэта ні ў якім разе не характарызуе сучаснае беларускае мастацтва, мне незнаёмае. Я ж тут не быў ужо шаснаццаць гадоў.
Калі размова ідзе пра тое мастацтва, якое існавала да майго ад’езду, то я проста, акрамя афіцыйнага мастацтва, нічога вялікага ў Беларусі не бачыў, на вялікі жаль. Таму адносіны да ранейшага пазітыўнымі ў мяне не могуць быць. Яно, мастацтва, было рэгламентавана афіцыйнай ідэалогіяй.
— Вы не бачылі ці проста яго, мастацтва, якое выходзгла за рамкі афіцыйнай ідэалогіг, не адкрывалі, не выпускалі да гледача?
— He, я не думаю. Усёжя мінскі чалавек. Тут нарадзіўся. Ведаў усіх мастакоў. Я ведаў іх майстэрні. Думаю, што і такога, закрытага, мастацтва высокага ўзроўню ўсё ж не было. Калі ў паэзіі, літаратуры праўдзівасць, адкрытасць былі, то ў выяўленчым мастацтве — не. Прабачце, але гэтага не было.
— Здавалася б, літаратуры, паэзгг ўсё ж цяжэй было... Напгсаць шчыра — паўбяды, а вось надрукавацца...
— I як гэта не дзіўна, не... Памятаю адзін выпадак, калі аддзел культуры ЦК, Міністэрства культуры вырашылі разам з Саюзам мастакоў здзейсніць такі смелы крок — правесці веснавую выстаўку мастакоў без журы. Гэта была рэвалюцыйная падзея ў жыцці беларускага мастацтва. Далі права членам Саюза мастакоў выставіць па адной карціне. I што? Гэта была самая агідная выстаўка, якую я бачыў. Я хачу сказаць, што людзі былі выхаваны такім чынам, што цэнзар самы жорсткі быў у іх унутры, а ніяк не зверху. Гэта вельмі паказальны прыклад.
Рыгор Барадулін — пра свайго сябра Барыса
Заборава: «Барыс Забораў, мастак, які зрабіў цэлую рэвалюцыю ў кніжнай графіцы Беларусі ў 60-х гадах, падчас так званай хрушчоўскай «адлігі», майстар, змушаны ў глухую пару брэжнеўскай палярнай ночы пакінуць радзіму, бо надта незалежны быў як асоба. He буду пералічваць колькі класікі беларускай, рускай, сусветнай па-новаму, часта нечакана, «прачытаў» у графіцы і ў фарбах гэты самабытны мастак. Скажу толькі адно: узнікалі канфлікты, былыя сябры варагавалі — кожнаму літаратару хацелася — не хацелася, каб ягоную кнігу афармляў менавіта Барыс Забораў...»
— Няўжо не было, не знайшлося мастакоў, якгя маглі б адмовіцца ад самацэнзуры, маглг б не падладжвацца пад звышпільныя ідэалагічныя густы чыноўнікаў?
— Яны не маглі, бо былі выхаваны гэтай сістэмай. I гэта ўвайшло ў кроў і плоць. Ад гэтага вельмі цяжка пазбавіцца. Каб вызваліцца — патрэбен пэўны час, патрэбны пэўнае развіццё, зусім іншы склад мыслення. Чаго якраз не было. I не магло быць.
— Добра, а Барыс Забораў, наколькі ён быў свабодны і незалежны тады, наколькг свабодны зараз?
— Я сваю свабоду тады шукаў толькі ў прыкладным мастацтве. Я ведаў, што ў станковым мастацтве, гэта значыць у мастацтве, рэгламентаваным Саюзам мастакоў, Міністэрствам культуры, усялякімі дагаворнымі абавязкамі, я нічога рабіць не мог. I нічога не рабіў. Знайшоў сваю нішу ў кніжнай ілюстрацыі, дзе свабода была ўсё ж па тым часе максімальная. Бо яна была абумоўлена літаратурным тэкстам, і ў гэтым сэнсе я лічу, што тыя мастакі, што займаліся кніжнай ілюстрацыяй, былі самымі свабоднымі.
— Хацелася б пачуць вашу ацэнку беларускіх кніжных графгкаў...
— Ізноў жа сённяшніх кніжных ілюстратараў я проста не ведаю. А па тым часе былі зусім выдат-
ныя мастакі. Беларуская кніжная ілюстрацыя была на адным з самых высокіх узроўняў у савецкім мастацтве ўвогуле. Працавала сапраўды моцная плеяда вельмі цікавых людзей.
Рыгор Барадулін: «Мне здалося, што ў Парыжы Барыс пачаў болей і глыбей цікавіцца літаратурным жыццём Беларусі, праблемамі беларушчыны. Зноў рупіць адхіліцца. У 1984 годзе ў Нью-Йорку ў беларускай прэсе было добра прачытаць успаміны Барыса Заборава, як ён афармляў творы Янкі Купалы. Падчас нашай парыжскай сустрэчы Барыс расказваў і пра тое, што сябруе з айцом Надсанам. У Парыжы Барыс у курсе ўсіх навінак... I, як гэта ні дзіўна, пачаў лепей гаварыць па-беларуску. Гэта невынішчальная асаблівасць беларусаў і выхадцаў з Беларусі — за межамі краю, на чужыне пачынаюць любіць, паважаць, помніць усё беларускае».
— А ці ёсць, Барыс, цг існуе там, у Парыжы, для вас Беларусь? Ці прысутнічае у вашым мастацтве Беларусь?
— Я думаю, што маё мастацтва ўсё афарбавана жыццём на гэтай зямлі. He прама, не ў сюжэтным сэнсе. А ў сэнсе маёй свядомасці, майго выхавання, лініі, якая прадаўжаецца ў маёй крыві. Гэта ўсё звязана з Беларуссю. Фатальны для майго мастацтва матыў — беларуская хата, якую пішу па некалькі разоў у год. Гэта як быццам фундаментальны сюжэт, які сілкуе мяне. Я адчуваю, што калі працую над ім, быццам бы вяртаюся сюды.
— I ўсё ж ваш ад’езд — гэта...
— Мой ад’езд,— і нікому не гаварыў, не маніў пра іншае — не быў абумоўлены нейкімі ідэалагічнымі прычынамі. Я не ўцякаў ад гэтай сістэмы. Я да яе як быццам прывык, як і ўсе людзі прывыклі жыць у ёй. Знайшоў сваю нішу. Знайшоў сваіх сяброў, з якімі мне было добра і ўтульна. Паехаў з аднае прычыны — каб рэалізаваць сябе як мастака. Ведаў, што я зусім не кніжны графік, рыхтаваў сябе да іншай кар’еры. I не памыліўся. Як
мастак рэалізаваў сябе менавіта там. Але забраў з сабою, туды, сябе. Застаўся тым, кім быў.
Рыгор Барадулін: «...з Парыжа атрымаў я ад Барыса шыкоўна і з густам выдадзеныя альбомы. Самы паважны з уступнымі артыкуламі вядомых мастацтвазнаўцаў, са словам самога Барыса Заборава па-англійску, па-нямецку, па-японску. Гэта азначае, што выстава майстра была і ў Японіі.
Альбом адкрываецца фотапартрэтам Барыса Заборава ў майстэрні. Перад сваёй чарговай работай. На імгненне задумаўся. Нешта ўзважвае. A можа, успамінае Беларусь? I знаёмы почырк мастака: «Дорогой Грнша, есть в этом альбоме (для меня, безусловно) м то, что навеяно далекнмн запахамн твоей ушацкой «Матчынай хаты». Дружескн твой Борнс Заборов. Парнж. 20.10.90 г.».
Яшчэ ў адным альбоме Барыс зноў падкрэслівае: «...все картннкн в этом альбоме «продукт» моего смутного воображення н далекой памятм, в которых ты н твоя «Матчына хата» ммеют особое место...»
— Як вы, у такім разе, лічыце: а сёння ў гэтай прасторы, у прасторы беларускай, можа сфарміравацца нармальны, вялгкі, калі хочаце, сапраўдны мастак?
— Абсалютна ўпэўнены, што так. I толькі тут. Я ўвогуле думаю, што мастак сапраўдны фарміруецца не ў дыяспары, а на сваёй зямлі. I калі гавораць многія крытыкі, спекулюючы на гэтай тэме, што, маўляў, паехалі самыя таленавітыя людзі з Расіі, з рэспублік, яны складаюць цвет культуры, то я пратэстую супраць гэтага. Проста мастакі, якія трапляюць на Захад, становяцца болей экспануемымі, іх болей бачаць, а мясцовых... Сродкі масавай інфармацыі, палітычная кан’юнктура прыцягваюць увагу да нашых мастакоў болей тады, калі яны прыязджаюць на Захад. Паўтаруся: сапраўдны мастак можа фарміравацца, жыць толькі тут, на сваёй зямлі. У гэтым маё перакананне.
— Як жа тады ў выпадку з Барысам Заборавым?
— Я паехаў усё ж такі не ў дваццаць пяць, а ў сорак пяць. Быў ужо сфарміраванай асобай. 3 мяне нічога нельга было вытравіць. Я толькі забраў, панёс з сабою Айчыну, і там, у Парыжы, сілкуюся яе энергетыкай. Беларусь — гэта мой пажытак, мая аснова.
Рыгор Барадулін: «Вачамі ўраджэнца Беларусі бачыць мастак свет. Да беларускіх тэм і сюжэтаў зноў і зноў вяртаецца Забораў. Бо сапраўды «вялікае здалёк выяўней стане». Француза і немца, амерыканца і японца нязмушана і пашанліва прымушае мастак угледзецца ў беларускі краявід, у беларускі антураж, у душу беларускую. Ажываюць, праяўляючыся праз туман часу, абліччы, нагадваюць пра сябе, адыходзячы ў нябыт забыцця, хаціны і маёнткі, у парыжскіх салонах упэўнена пачуваюцца і сялянскія хлапчукі, і скасабочаныя ёўні, і цяжкі на азадак, яўна не калгасны, конь. Ідэальнае з рэалістычным, фатаграфічна-дакладнае з выдумкай, уявай — усё пераблыталася, перамежавалася на палотнах мастака, зрабілася BroHaro манерай, ягоным почыркам, стала майстэрствам Барыса Заборава».
— Хто для вас самы вялікі мастак у свеце?
— Я не магу назваць аднаго мастака. Ды і ўвогуле — якой эпохі? У свеце шмат выдатных мастакоў... Асабістая мая прыхільнасць з жывучых зараз мастакоў... Бальцюсу. Думаю, што ён выхадзец з літоўска-польскіх людзей. Абсалютна выдатны мастак, якому сёння дзевяноста гадоў. Ён прайшоў усё стагоддзе, застаўшыся некранутым ніякімі плынямі. Застаўся чыстым, толькі са сваёй уласнай ідэяй. He даў сябе расціснуць модным плыням, якіх шмат было ў дваццатым стагоддзі.
У французскім мастацтве я не магу, на жаль, назваць ніводнага імя. Калі сёння і ёсць нейкія цікавыя мастакі, то яны, як правіла, выхадцы ці з усходнееўрапейскіх краін, ці з лацінаамерыканскіх... У Францыі перыяд росквіту, які быў на пачатку стагоддзя, не ведаю па якіх прычынах, неяк
знік. Магчыма, я памыляюся, але ж гавару толькі пра сваё асабістае ўражанне.
Рыгор Барадулін: «Барыс неяк прызнаваўся, што пабойваецца ехаць у Беларусь: тое, што жыве ў душы, што жывіць памяць, можа імгненна памерці (эфект ускрытай муміі), яго можа ўжо не быць, не існаваць, таго паветра, тых пахаў. A MacTaxa праследуе пах цёплага пылу на летніх вясковых вуліцах. Між іншым, прыйшло мне на памяць, як баяўся Шагал сустрэчы з родным Віцебскам, бо ён жа пранёс свой Віцебск праз усё жыццё. Ягоны, шагалаўскі, Віцебск застаўся жыць на палотнах».
— Вы думаеце калі-небудзь пра сур’ёзнае вяртанне вашага мастацтва на Беларусь?
— Як вядома, «няма прарока ў сваёй Айчыне». Парадокс заключаецца ў тым, што расійскае пасольства ў Францыі арганізавала маю выстаўку ў Пушкінскім доме. Я б, канешне ж, хацеў, каб у Мінску адбылася мая выстаўка. Ды неяк не атрымліваецца. Усе гавораць пра гэта, усе прапаноўваюць выстаўку, але ў той жа час адбываецца нешта такое, што становіцца перашкодай.
— Значыць, беларускг глядач вам патрэбен?
— Хутчэй, я хацеў бы вярнуцца ў свой родны дом. Калі ўсё будзе добра, у мяне адбудзецца невялікая выстаўка ў Траццякоўскай галерэі. I я вельмі хацеў бы, і гэта будзе каштаваць не вельмі дорага, калі гэтая выстаўка пераедзе ў Мінск. Дарэчы, яна задумана пад дэвізам «Дамы і людзі». Там будуць мае так званыя пейзажы — беларускія хаты і твары людзей. Калі такая выстаўка здзейсніцца ў Траццякоўцы і не прыедзе ў Беларусь — гэта будзе ненармальна. Трэба заўважыць, што я атрымліваў запрашэнні наладжваць выстаўкі ў Беларусі. У тым ліку — і ад беларускага пасольства ў Францыі, але разам з тым праяўляецца нейкае табу. Табу існуе ў асобе тых людзей, якія некалі кіравалі Саюзам мастакоў і ўплыў якіх і сёння дастаткова магутны.
Маладыя мастакі, што прыязджаюць у Фран-
цыю, усе заходзяць да мяне. Я рады ім. Бачу, што растуць цікавыя хлопцы. Адчуваю, што за шаснаццаць гадоў вырасла новае пакаленне.
Шкада толькі, што ў большасці сваёй беларускія мастакі слізгацяць па паверхні беларускага пейзажа, не пранікаючы ў яго сутнасць. Мяне асабіста цікавіць пах. Мастацтва павінна прапаноўваць свой адзіна магчымы погляд на рэчаіснасць. Адсутнічае спроба псіхалагічнага пранікнення ў сутнасць.
Развітваючыся з Барысам Заборавым, пачуў ад мастака проста, як сэрцам сказанае, а зусім не ў адказ на нейкае канкрэтнае пытанне: «Гаварыць пра любоў да радзімы можа любы дэмагог. А вось сапраўды любіць могуць выключна асобы-адзінкі...»
«.„АДЗІНАЕ, ШТО АДПІСВАЮ ТАБЕ,— ГЭТА ЛЮБОЎ ДА КРАЮ РОДНАГА»
Прысутнасць кожнага з нас у свеце гэтым вызначаецца характарам, зместам зробленага. Тымі словамі, што пакінуў чалавек на зямлі. Ёсць такія сляды, якія не сціраюць ні дождж, ні снег. Добрай памяццю пра пакінуўшага нас у месяц свайго нараджэння ( 8 сакавіка Яраславу Сільвестравічу споўнілася 66 гадоў) пісьменніка і краязнаўцу застаюцца кнігі. Яны — краязнаўча-дакументальныя расповяды пра Беларусь — і сапраўды ёсць сляды. Кнігі свае Яраслаў Сільвестравіч выхадзіў у дарогах, выпеставаў думкамі, выспеліў, вандруючы па ўсёй неабсяжнай і бясконцай Беларусі. Паслухайце назвы: «Жаваранак над полем», «Зямля бацькоў нашых», «Пад высокім сонцам», «Дарогамі надзеі і трывогі», «Крыніца ёсць у родным краі», «Жальба жытняга коласа...» Хіба такое прыдумаеш у кабінетнай цішы?!
Апошнія гады пра плён краязнаўча-публіцыстычнай працы Яраслава Пархуты пачалі пісаць. I не столькі крытыкі, колькі ўдзячныя чытачы. У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» пісьменнік быў ушанаваны Дзяржаўнай прэміяй Рэс-
публікі Беларусь імя К. Каліноўскага. У 1997-м пашчасціла і мне пагутарыць з Яраславам Сільвестравічам. Задумалі зрабіць інтэрв’ю. Размаўлялі не ў адзін прысест — сустракаліся і ў мяне на працы, і ў пісьменніка дома. Хацелася зрабіць гутарку неардынарную, сабраць разам галоўныя думкі літаратара-падарожніка пра ўбачаную, асэнсаваную ім Айчыну, пра яе воблік. He здарылася б няшчасце —мы б яшчэ разам дапрацоўвалі інтэрв’ю. Але ж бяда прыйшла раптоўна — спакутаванае ад інфарктаў сэрца пісьменніка не вытрымала. Таму і прапаную ўвазе чытачоў толькі фрагменты з некалькіх дыялогаў.
— Яраслаў Сгльвестравгч, вы бачылі Беларусь у розных куточках. Вы можаце, адным поглядам акгнуўшы ўсе ўражаннг вонкавыя, лаканічна вызначыць, на што ж падобна наша Айчына?
— На кляновы лісточак. I гэты вобраз не толькі з-за знешняга картаграфічнага падабенства. Сапраўды, абрысы Беларусі — як у лісточка. У восеньскага, кляновага лісточка — і колераў шматаблічча. Краіна наша такая ж шматколерная, з ручаінкамі-рэкамі як жылачкамі на твары кляновіка. I трапяткая такая ж, дрыготкая — як і лісточак увосень. На ветры яму неспакойна, у любую хвіліну магутны павеў можа сарваць лісточак з дрэва, выкінуць яго ў паветра, збіць у халодную калюжыну. Так і Беларусі, яе прыродзе — дрыготка, неспакойна, балюча-пякельна.
— Давайце вось пра што пагаворым. Экалагічныя бядоты нашай краіны — навгдавоку. I не толькі Чарнобыль іх спарадзгў. Меліярацыя бяздумная, хгмізацыя... Сёння мы атрымалг вынік — хворая прырода, фгзгчныя захворванні людзей, маральная занядбанасць грамадства. Можна маўклгва сузграць усё гэта, вачыма і сэрцам фгксіраваць працяг. Чакаць, што ж здарыцца заўтра. A можна і будзіць людзей ад сну. Пгсьменнік, публгцысты звычайна пра гэта і рупяцца. Зірнём на Расгю — вядомыя выступленнг Залыгіна, Распу294
ціна. I на Украіне, у Малдове пісьменнікі не маўчалг. А што, на Беларусі? Чый голас будзгць?..
— Так, мо, арганізацыйных выразных захадаў было і мала. Але ж не маўчалі і раней беларускія пісьменнікі. Адзін Анатоль Казловіч колькі зрабіў. Было б такіх дзесяць-дваццаць Казловічаў, то, мо, грамадства і зусім па-іншаму глядзела б на меліярацыю. Мо, падлічылі б тады з большай стараннасцю, што ж набылі мы і што страцілі.
Адступленне першае. У 1989 годзе ў мінскім выдавецтве «Ураджай» пабачыла свет невялікая кніга Яраслава Пархуты «Дарогамі надзеі і трывог». У падзагалоўку яе: «Палескі дзённік». Першаштуршок да кнігі — ліст з Інстытута заалогіі тады яшчэ АН БССР, які з 1 па 30 чэрвеня 1987 года праводзіў комплексную экспедыцыю па рэках Палесся па маршруту Пінск—Мікашэвічы—Тураў— Петрыкаў—Мазыр—Нароўля—Чарнобыль—Лоеў—Гомель. Адна з задач экспедыцыі — абагульненне даных па гісторыі фауны Палесся, яе змен пад уздзеяннем меліярацыі і стварэння польдэрных сістэм у басейне Прыпяці, інтэнсіфікацый сельскай гаспадаркі... Інстытут папрасіў: камандзіраваць для ўдзелу ў экспедыцыі члена Саюза пісьменнікаў Я. С. Пархуту. Вынікам паездкі і стала кніга-дзённік. 3 дня ў дзень занатоўваў на працягу месяца свае ўражанні Яраслаў Сільвестравіч. A яно ж — убачанае — было наўздзіў балючым. I сумнай атрымалася адна з высноў «Палескага дзённіка»: «...чалавек не цар прыроды, якому дазволена ўсё, а маленькая часцінка яе. I калі гэтая часцінка належным чынам будзе адпавядаць свайму прызначэнню, то і ўсё астатняе ў прыродзе будзе адпавядаць сваёй існасці».
— Яраслаў Сільвестравіч, г ўсё ж слабенькі, пагадзгцеся, голас чутны... Няма звону, няма набату?..
— Чарнобыль прымусіў заварушыцца. Пісьменнікі нашы раней абудзіліся, страпянуліся, чым маскоўскія і мясцовыя функцыянеры, каторыя ў адзін голас свісцелі: «Чарнобыль — гэта чапуха...»
Быў і пленум пісьменніцкай арганізацыі, прысвечаны Чарнобылю, экалогіі і літаратуры.
Але давайце паспрабуем вызначыцца ў прадмеце нашай размовы больш дакладна. Пісьменнікі —ёсць часцінка грамадства. I якое вакол экалагічнае бездухоўе, такое ж адлюстраванне і ў пісьменніцкім асяродку.
— Але хгба не павінны ісці вы наперадзе, хіба не павінны не даваць уладзе і масам права закрыць вочы на рэчаіснасць? Калг вы — пісьменнгкі— са сваёй рашучасцю не выступіце супраць знгшчэння прыроды, то хто тады?.. Каму тады брацца за звон, біць у набат?
— Пра набат. Ён у нас ёсць. Газета такая ёсць экалагічная — «Набат», выпуск якой наладзіў пісьменнік Васіль Якавенка. Але ж і газета, і іншыя клопаты — усё гэта мізэршчына. Тут павінна no634, поруч з гэтымі рабіцца нешта іншае. I справа, відаць, не ў адным запале, якога вы чакаеце ад пісьменніцкай працы, ад чыёйсьці публіцыстычнай дзейнасці. Гэтаксама і я вам магу сказаць: не ўсё з экалагічнай праблематыкі навідавоку ў журналістаў. Ды не акцэнтую на гэтым увагу. Праблему бачу ў іншым — у стане грамадства, у ступені яго выхаванасці, у разуменні людзьмі, што ж значыць для нас прырода. I тут ужо размову трэба весці пра грамадскую педагогіку.
— Яраслаў Сільвестравгч, мне здаецца, што сёння ўжо няма часу на нейкія далёкія падыходы, на вырашэнне звышзадач. Катастрафічная сітуацыя з экалагічным станам навакольнага асяроддзя патрабуе рашучых мер...
— Якраз шляхам рашучых мер, з фармуліроўкамі пра «курс» і пра «ажыццяўленне» мы прыйшлі да таго, што маем сёння. Любіць прыроду і Айчыну трэба ціха, без шматгалосных «завереннй». I задача пісьменніка (а вы ўжо самі выбірайце фармуліроўку — якая задача: сацыяльная, палітычная, грамадзянская) — навучыць любіць. Мне асабіста думаецца, што многа дзеля гэтага маглі б зрабіць пісьменнікі-анімалісты. Тыя літаратары, 296
якія ведаюць прыроду, якія з замілаваннем пішуць пра жывёльны і раслінны свет. Такіх на Беларусі— адзінкі. У вёсачцы Паплавы на Бярэзіншчыне працуе Рыгор Ігнаценка. Яго лаканічныя мініяцюры, адрасаваныя найчасцей дзецям,— урокі высокай любові да прыроды. Калі б у кожную сям’ю прыйшла да малечы кніжачка Рыгора Ігнаценкі, думаю, што ў чатыры-пяць гадкоў выхаванае на гэтых мініяцюрах дзіцятка шанавала б кожнае дрэва, кожны кусточак. А стаўшы дырэктарам гарбарнай фабрыкі, тое ўчарашняе дзіцятка падумала б, а ці дазваляюць ачышчальныя сістэмы іх прадпрыемства весці гаспадарку, арганізоўваць вытворчасць так, каб прырода, экалогія не шмат што страцілі.
Ды анімалістам цяжэй, чым астатнім.
— Сапраўды, іх — адзінкі. 3 апошніх прыкладаў— Васіль Жушма...
— Так, яго аповесць пра вавёрку, надрукаваная ў «Маладосці» параўнальна нядаўна,— рэч выключная. У цывілізаваным свеце дзяржава, якая збіраецца выхоўваць здаровую будучыню, адразу б выдала гэтую кніжачку самым масавым тыражом. У кожную школу б яе, у кожны садочак скіраваць...
Адступленне другое. 3 кнігі Яраслава Пархуты «Сустрэча з іншапланецянкай». Абразок «Тройчы забіты».
«Яго прасілі:
— Вырві карані свае з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі ў нас цябе чакае багацце.
He вырваў. He пайшоў. He захацеў багацця таго.
I яго забілі. Яму прапаноўвалі:
— Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.
He адрокся. He прыняў. He захацеў славы тае.
I яго забілі. Яму загадвалі:
— Забудзь матчыну мову, назаўсёды пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.
He забыў. He пакінуў. He захацеў шчасця таго. I яго забілі.
...Тройчы забіты, ён застаўся навечна сынам зямлі сваёй».
— Дык вы бачыце ратаванне прыроды — у экалагічным выхаванні?..
— He трэба рабіць ніякіх падзелаў. Прырода і духоўнасць грамадства ўзаемазвязаны. Навошта нам дзяліць бацькоўскае слова, пісьменніцкую працу ці іншы важкі клопат на экалагічнае ці якое б там ні было яшчэ выхаванне. Было ж ужо так — піянерскае выхаванне, героіка-патрыятычнае ці ваенна-патрыятычнае выхаванне. Іншая справа, што спакойна, ціха, без рытарычнасці лішняй трэба весці адно толькі патрыятычнае выхаванне. A гэта — і любоў да маці, і павага да жанчыны, і боль за прыроду, і любоў да Айчыны.
Я таму і ўзяўся за краязнаўчыя кніжкі. Ды вырашыў пісаць пра ўбачанае, а не пра тое, што занатавана ў архіўных паперах. Для мяне любоў да Айчыны — гэта вачыма адкрытае. Мне як нядбайнаму сыну краю свайго сорамна. Я ведаю, што зямля не даруе. I ўсё ж я іду да яе, каб вочы ў вочы адчуць усю глыбіню. Страшна кожны раз некага ці нешта губляць. Няўжо, часам задумваюся, што і ў прыродзе спрацоўвае закон непазбежнасці. Мы ведаем, што рана ці позна пахаваем сваіх старэйшых блізкіх. Маркоцімся ад кожнай са страт. Мы ў прыродзе... Знікае рэчка, губляецца шнурочак, што ўчора ратаваў нас у спёку. I гэта страшна — рачулка-шнурочак можа не вярнуцца зусім. А раптам, можа — і клопат, вера ў першаснасць духоўнага пачатку даюць падставы спадзявацца — праз стагоддзі забруяе жывая вада, праб’е тое ж самае русла? А колькі ж крыніц загублена. Вось на Магілёўшчыне ёсць вёска Палыпавічы. Там, дарэчы, дзед Лепяшынскага Панцеляймона Мікалаевіча быў архіерэем. Тры царквы было там. I чаму ў звычайнай вёсцы гэтулькі храмаў? А там жа ў падножжы гары выцякала крыніца. I вельмі ўжо жыватворная вада была. Хадзіла легенда, што калі з тае крыніцы вадою засаліць агуркі, то сто гадоў будуць стаяць. Цяпер слязіцца-плача крынічка, закіданая смеццем усялякім. Каму за гэта баліць галава?
Архіерэю — дзеду Лепяшынскага — балела. Так жа атрымліваецца? Унукам архіерэяў, баль-
шавікам ці балела галава?.. А нам, сённяшнім, ці баліць?..
Адступленне трэцяе. Яраслаў Пархута. «Пастамент». «Адпісаў бы табе зямлі. Але ў мяне, селяніна, адабралі яе і, знявечыўшы, засеялі чарнабыльнікам.
Адпісваў бы табе грошы. Але я існаваў з працы рук сваіх — не сабраў за жыццё і капейчыны.
Адпісваў бы табе храм. Але яго няма, а на руінах святыняў яшчэ правіць шабаш антыхрыст.
I таму адзінае, што адпісваю табе,— гэта любоў да краю роднага. Зберажы яе і перадай дзецям сваім. А дзеці няхай перададуць сваім дзецям, a тыя — сваім...
Тады, мо, усё і вернецца на кругі свая».
Развітваючыся ўчора з чалавекам, які быў і застаецца для мяне высокі, у многім — недасягальным прыкладам шчырай, праніклівай працы ў імя Айчыны, у знак любові да яе, канешне ж, думаў пра тое, як нялёгка жылося Яраславу Сільвестравічу. Узгадваў і тое, што за апошнія гады пісьменнік перанёс некалькі інфарктаў. I заўсёды вяртаўся да жыцця. He мог не ўзгадаць і верш «У палюддзі», якім яшчэ летась з 65-годдзем павіншаваў Яраслава Сільвестравіча паэт Васіль Вітка. Ёсць у творы і такія радкі:
He ўсе выхаджаны дарожкі, Вабіць новы рубеж, He пускае з бальнічнага ложка Ужо каторы рубец.
Сэрца кволага лісцік I стрыміць, і дрыжыць: He спяшайся, няўрымсцік, Ператруджанае паберажы. На палюддзі сілы прыбудзе, Баравога паветру ўдыхну. Добры дзень, дарагія людзі, Рады з вамі сустрэць вясну. Паміж Косавам і Уздою Пакірую далей і далей, Пеўчы дрозд між драздамі — Драздовіч,
Між салоўкамі — салавей.
Ужо не «пакіруе»... Пайшоў у іншы шлях. Праўда, кіраваць намі, уплываць на нашы думкі будуць кнігі Яраслава Сільвестравіча. Сапраўдная бібліятэчка сапраўдных кніг пра Беларусь.
«НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДЛЯ МЯНЕ —
ДУША ЧАЛАВЕКА-»
Марына Наталіч — аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Піша па-руску. Руская па нацыянальнасці. У рускіх школах атрымлівала адукацыю. Але доўгі час адпрацавала ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе, Наталлі Давыдзенкі (Марына Наталіч — псеўданім), рэдактарскі плён —у многіх кнігах, без адкрыцця якіх цяжка ўявіць уважлівага да беларушчыны чалавека. Гэта кнігі М. Ярмаловіча, М. Калінковіча, Ю. Лабынцава, М. Мікалаева. Размова з Марынай Наталіч — пра нашу з вамі Беларусь, пра тое ж, што значыць нацыянальныя пачуцці для чалавека, якому, здавалася б, па вялікаму рахунку ўсё, што робіцца тут, на гэтай тэрыторыі, чужое. Але ці так ужо зусім чужое?..
— Рускг паэтп і рэдактар беларускай кнггі, да таго ж — па ггсторыі, па айчыназнаўству... Інтэрнацыяналгзм у гэтым выявіўся ці нешта іншае?
— Нарадзіўшыся на Далёкім Усходзе ў сям’і вайскоўца, я да дзесяці гадоў паспела шмат паездзіць і пабачыць розныя краі і мясціны, пасябраваць з людзьмі розных нацыянальнасцей. I мне ўсюды карцела даведацца, а як жа тут жывуць людзі. Асабліва любіла слухаць мясцовыя легенды. А ўвогуле больш за ўсё цікавілася гісторыяй, мастацтвам. Нават марыла стаць археолагам. Тая самая цікавасць дала знаць аб сабе і тут, калі спынілася на сталае жыццё ў Беларусі... Такі вось, атрымліваецца, інтэрнацыяналізм.
— Відавочна тое, што Беларусь даўно ўжо стала другой радзгмай. Значыць, і пачуцці да яе
самыя вострыя... Дык за што ў дачыненні да Беларусі самы вялікі ваш боль?
— Ведаеце, вось на тэму дзвюх радзім... Гэтае паняцце ўжо ў гады майго дзяцінства было нібыта формулай. Шмат у каго ў нашай вялізнай краіне па розных прычынах — і асабістых, і, можна сказаць, дзяржаўных (высылкі, вайна, будоўлі) было дзве радзімы. Казалі: «вялікая» — гэта Саюз, і «малая»,— мелася на ўвазе тая старонка, дзе ты нарадзіўся. Мне, рускай, па сямейных абставінах выпала жыць на Беларусі. I, можа, менавіта тут я больш адчула сябе рускай — таму што ў нечым амаль няўлоўным не супадала з іншымі, чаго раней не заўважала. Бачыла яскравыя адметнасці гэтай зямлі і людзей. I як жа было не палюбіць гэтую зямлю — яе краявіды, песні, мову, нарэшце такі ласкавы і цёплы для мяне Мінск. Я люблю сваю радзіму — Расію — такой жа балючай і патаемнай любоўю, як і беларусы сваю Бацькаўшчыну. Але ў маёй душы яны даўно жывуць побач, непадзельныя, як каханне.
Я сапраўды адчуваю вялікі боль за Беларусь і тых людзей, якія мараць і робяць ўсё, каб іх краіна была сапраўды раўнапраўнай і годна пачувалася сярод народаў свету і не згубілася сярод іншых.
— Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае... Наколькі сумяшчальныя альбо блгзкія гэтыя катэгорыі ў вашым уяўленнг?
— Я, можа, не надта разбіраюся ў тонкасцях гэтых паняццяў. Для мяне інтэрнацыянальнае заключаецца ў тым, каб ісці насустрач людзям, каб дапамагаць чалавеку, не зазіраючы ў яго пятую графу, і пры гэтым паважаць нацыянальныя пачуцці. Бо нацыянальнае для мяне — гэта амаль душа чалавека, а з чужою душою — самым глыбінным і ранімым — таксама трэба абыходзіцца — як і са сваёй — далікатна. Толькі не люблю, каб сваім нацыянальным (хто б то ні быў) размахвалі, як сцягам.
— Беларуская лгтаратура... Яна малая ці роўная астатнім літаратурам?
— Мне здаецца, што ўсякая нацыянальная літаратура самадастатковая ў сабе. Велічыня розных літаратур адноснае такі паняцце, і кожны народ нараджае сваіх геніяў. I беларуская літаратура і культура ў цэлым не можа быць выключэннем.
— Як вы лгчыце, ці магла б беларуская літаратура атрымаць вядомасць у свеце без перакладу на рускую мову?
— Чаму ж не? Вядома. У кожнай літаратуры ёсць творы, што будзе цікава перакласці на любую мову. Справа —у перакладчыках. Натуральна, што больш за ўсё яна перакладалася на рускую мову,— веру, што ў першую чаргу па блізкасці нашых каранёў — і няма чаго ад іх адракацца,— а не па разнарадцы. I ніколькі не сумняваюся, што ёсць і будуць апантаныя перакладчыкі беларускай літаратуры ў самых розных краінах свету.
— Суб’ектыўны погляд з боку, погляд рускага паэта... Чаго не стае беларускай паэзіі?
— Сапраўды, мой погляд можа быць толькі суб’ектыўным. Але мне думаецца, што часам не стае позірку за далягляд. Позірку птаха з-за аблачын.
— Ці спрабавалі вы пісаць вершы па-беларуску?
— He. Паэзія — голас душы, а яна прамаўляе толькі на роднай мове. Мне цікавая і дарагая творчасць шмат якіх беларускіх пісьменнікаў. Я асмелюся прапанаваць вам свой пераклад з Максіма Багдановіча, да музычнай паэзіі якога я адношуся з асаблівай пяшчотай:
Наплывает оно Вечерамн, ночамя, Открывает окно, Пробегает ветвямн. Н одну мне тверднт Стародавнюю сказку — Про любовь н весну Н про женскую ласку.
Сердцу снмтся краса — Тмхнй говор полночн, Золотая коса
Н печальные очя.
Как забудусь я сном В светло-тяхяе ноЧн,— Смотрят в сердце мое Твоя сннне очм...
Я вельмі ўдзячная за гэтую гутарку. Я люблю беларускую мову сапраўднай любоўю, а пра каханне часам хочацца сказаць услых.
«СТАРОЕ ВЫХОДЗІЛА 3 НАС
НЯЛЁГКА...»
Леанід Яўменаў — вядомы беларускі філосаф. Закончыўшы Белдзяржуніверсітэт, а следам прэстыжную па тым часе Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, навуковую стажыроўку праходзіў у Сарбоне. Па традыцыі прайшоў школу камсамольскай і партыйнай работы. Працаваў і ў ВНУ, і Акадэміі навук Беларусі. Быў і за мяжою — у Дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры Сакратарыята ЮНЭСКА. Працуе зараз загадчыкам Аддзела навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках АНБ. Напісаўшы шэраг манаграфій (вось толькі назвы некаторых з іх — «Дыялектыка і рэвалюцыя», «Філасофія антымарксізма і дыялекта», «Актуальныя праблемы контрпрапаганды»), піша яшчэ і вершы, з’яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
— Ці па душы вам сёння ўсё тое, чаго вы дасягнулі ў жыццг?
— А знойдзіце вы чалавека майго асяроддзя, якому было б не па душы тое, што ён стаў доктарам такой мудрагелістай навукі, як філасофія; прафесарам такой «прыгожай» навукі, як этыка; членамкарэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі па спецыяльнасцях філасофія, сацыялогія?
Ці можа быць не па душы тое, што міжнародныя
дыпламатычныя стасункі чалавека вершыць абранне яго старшынёй 43-й сесіі Камісіі ААН па правах чалавека?
Ці можа быць не па душы тое, нарэшце, што сход знакамітых аксакалаў сучаснай беларускай літаратуры — лісьменніцкая рада — за першыя два зборнікі вершаў прыняў у сваю прафесіянальную грамаду?
Калі шчыра, дык усё гэта не можа быць не па душы.
Але!? Але па-за гэтымі, так бы мовіць, выніковымі з’явамі, недзе па дарозе да іх, складалася, адбывалася і такое, што, як вы гаворыце, «не па душы». У першую чаргу гэта тое, чаго не дасягнуў, чаго не адолеў, чаго на гэтай дарозе, на жаль, не мінуў, тое, што на тых шляхах так позна зразумеў...
•— Ці можна ўдакладніць, чаго ж не дасягнулг г чаго не адолелг?..
— Шмат, шмат чаго... Але для прыкладу — па адной «пазіцыі» ў процівагу дасягнутаму...
Першая. На пачатку 60-х гадоў (славутая «адліга») агітпроп КПСС «адкрыў» для навукоўцаў і грамадства закрытую дагэтуль тэму «адчужэнне чалавека», выдатна «структуралізаваную» раннім Марксам. Працуючы ў Мінскім інстытуце замежных моў, недзе на мяжы 1964—1965 гадоў я напісаў доктарскую дысертацыю «Сацыялізм і праблема адчужэння». Работа прайшла ўсе стадыі неабходнай працэдуры ў самай па тым часе прэстыжнай і элітнай навучальнай і навуковай установе СССР у галіне сацыяльных навук, Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, акрамя перадапошняй стадыі-рэкамендацыі Вучонага савета на абарону.
Але праблема адчужэння чалавека была і застаецца вельмі небяспечнай для канцэпцыі перамогшага сацыялізму: яна ўпарта падводзіла да высновы, што «ў першай краіне перамогшага сацыялізму» сацыялізм пабудаваны не быў. Можна гаварыць адно аб нейкіх яго пачатках, дэталях не болей.
На мяжы якраз 1965—1966 гадоў ідэолагі ЦК КПСС, відаць, угледзеўшы гэта, спахапіліся. Вы-
нік — праблема была імгненна «закрыта», забаронена і для навукі, і для навучання, і для публікацый. Тагачасны загадчык кафедры філасофіі і прарэктар па навуцы Акадэміі грамадскіх навук Рыгор Глезерман, высокаінтэлігентны чалавек і выдатны філосаф, з непрыхаваным шкадаваннем зняў пытанне рэкамендацыі маёй работы на абарону доктарскай з парадку дня Вучонага савета. Да таго ж зніклі і раздрукоўкі гэтай першай маёй вельмі самастойнай і незалежнай ад тагачасных ідэалаў і аўтарытэтаў навуковай працы.
Для навучання і навукі гэтая дзёрзкая праблема не ўваскрэсла і па сённяшні дзень. Дзякуй Богу, па ініцыятыве міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Савет Еўропы і іншых) да нас настойліва прабіваецца па сутнасці парнае адчужэнне чалавека паняцце і вучэнне правоў чалавека.
Але і ў сувязі менавіта з гэтай высакароднай праблемай я маю прычыну быць незадаволеным: вельмі не па душы мне сёння тое, што, маючы пэўны міжнародны вопыт у галіне правоў чалавека, у абставінах сённяшняй жахлівай непісьменнасці ў гэтай галіне і дзяржаўных кіроўцаў, і звычайных насельнікаў, і большасці навукоўцаў і, о дзіва! прадстаўнікоў праваахоўных органаў дзяржавы, я дагэтуль не напісаў добрай кнігі па гэтай вельмі цікавай, вострай, высакароднай і злабадзённай праблеме, дагэтуль не зрабіў дабраякаснага падручніка для студэнтаў ВНУ. Мару аб гэтым.
Другая пазіцыя незадаволенасці: не па душы мне тое, што, маючы гэты самы міжнародны вопыт у галіне правоў чалавека, у абставінах сённяшняй жахлівай абедненасці рэальных эканамічных, культурных і асабліва палітычных правоў чалавека, у абставінах свядома абкрадзенай годнасці чалавека, я дагэтуль не знайшоў практычнай магчымасці аддаць гэты вопыт якому-небудзь масаваму руху ў абарону гарантаваных міжнароднымі пактамі, ратыфікаванымі Беларуссю, правоў чалавека, грамадскіх груповак, палітычных і эканамічных меншасцей і беларускай нацыі ў цэлым, я дагэтуль не знайшоў практычнай магчымасці давесці да свядомасці прагрэсіўнай дэмакратычнай
грамадскасці ідэю аб вострай неабходнасці стварэння на Беларусі Нацыянальнага камітэта абароны правоў чалавека, незалежнага ад палітычных партый, рухаў, франтоў і асабліва ад дзяржавы. Але думка аб такім здзяйсненні не дае спакою. Трэцяя пазіцыя незадаволенасці: не па душы мне, баліць мне, грызе ў бяссонныя ночы, што дагэтуль анічога не зрабіў для далёкага ад мяне фізічна куточка беларускай зямлі (я лічу яго сваёй малой Радзімай), якая ўсё часцей, штоночна і штодзённа прыходзіць да мяне духоўным пачаткам і тужлівай радасцю, і светлым сумам. Гэта — зямля маіх продкаў, радзімічаў і смаленскіх крывічоў — Хоцімшчына.
У маёй апошняй (ці можа, чарговай!?) кнізе паэзіі «Існасць», якая вось-вось выйдзе, ёсць цыклы вершаў, напісаныя «у» і «пра» беларускія вёскі Магільна, Каралішчавічы, Гатавічы, ёсць цыклы, напісаныя «у» і «пра» Манрэаль, Парыж, MacKey — няма адно хоцімскіх вершаў. Ёсць добры цыкл, напісаны на абшарах валожынскай Іслачы, а крыніца маёй уласнай духоўнасці, родная хоцімская Бесядзь яшчэ чакае... I аб гэтым мару: паехаць да сваіх вытокаў, пажыць сярод нармальных, незакамплексаваных гонарам і пыхаю людзей, прывесці сваю выспелую сталасць да далёкага, таямнічага цяпер дзяцінства і напісаць мо лепшае з усяго зробленага...
— Але ж не па душы вам, як было сказана вышэй, і шкадуеце вы, што не мгнулі нечага на дарогах былога. Пэўна, маюцца на ўвазе нейкія негатывы? Чаго ж, калі можна, вы не мінулі?
— Мяркую, што мой духоўны свет складалі і складаюць станоўчыя «хрыбтовыя», калі можна так сказаць, ідэалы і прынцыпы персанальных светапоглядаў, маралі і эстэтыкі. Але як жывы і нармальны «серыйны» чалавек, а не запраграмаваны робат ці геній ад Бога, я не змог абмінуць на дарогах жыцця таго, аб чым сёння на самасповедзях ніякавата, а бывае і прыкра ўспамінаць.
Што гэта за негатывы канкрэтна? Гэта глыбока інтымныя, суб’ектыўныя рэчы. Таму дазвольце не
канкрэтызаваць. Скажу толькі, што ўсе гэтыя негатывы з абшараў агульначалавечых адносін: недзе-некалі не хапіла ўнутранай сілы супрацьстаяць злу, няпраўдзе, недзе недаадчуў, а недзе пераацаніў значнасць уласнай асобы, недзе-некаму не дадаў увагі і павагі, не адказаў дабром на дабро, не дадаў цеплыні і клопату блізкім, праігнараваў законы роднасці і крыві, недзе не пачуў голасу і не ўважыў святасці кахання, парушыў святы запавет прашчураў «любі бліжняга, як самога сябе» і г. д. Можа, камусьці канкрэтныя праявы ўсяго гэтага падаліся б нечым падобным на дзіцячыя пострахі. Для мяне ж гэтыя пострахі зараз вырастаюць — і чым далей, тым болей — да ўзроўню пакутліва ўспрымаемых хібаў уласнага мінулага.
— Пад уплывам каго і чаго складаўся ваш духоўны свет?
— Яго фарміравалі:
розныя людзі — бацькі, родныя, сябры, знаёмыя, зайздроснікі і здраднікі, апаненты і ворагі;
розныя нацыі і краіны — Беларусь, Расія, Казахстан, Азербайджан, Канада, Францыя, Швейцарыя, ЗША;
розныя паселішчы людскія і гарады — Хоцімск, тамбоўская Знаменка, Джамбул, Кустанай, Кіравабад (Гянджа), Глуша, Бабруйск, Мінск, Магільна, Масква, Ма^нрэаль, Парыж, Гатавічы і Губічы, Жэнева, Нью-Йорк, Вашынгтон;
розныя арганізацыі і ўстановы — ленінская піянерыя, камсамол, камуністычная партыя, апарат Мінскага гаркама камсамола, ЦК КПБ Беларусі, Беларускі дзяржаўны універсітэт і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў, маскоўская Акадэмія грамадскіх навук, парыжская Сарбона, Сакратарыят ЮНЕСКА, Камісія ААН па правах чалавека, нарэшце, Акадэмія навук Беларусі;
розныя ідэалы — язычніцкія, хрысціянскія, сацыялістычна-утапічныя, марксісцкія, камуністычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя, ленінска-сталінскія бальшавіцкія, беларускія адраджэнскія і нацыянальна-дэмакратычныя, агульначалавечыя маральна-этычныя;
розныя з’явы культуры: народная музыкальная і паэтычная творчасць, вясковая штодзённая мараль, класічная беларуская літаратура, філасофская і грамадска-палітычная думка, класічная руская філасофія, паэзія і музыка, класічная французская філасофія, літаратура і паэзія, класічная нямецкая і кітайская філасофія, класічная паэзія Сярэдняй Азіі, нямецкі і французскі экзістэнцыялізм, марксісцкая філасофія;
розныя мовы: беларуская, руская, казахская, азербайджанская, ідыш, нямецкая, англійская, французская, латынь.
Шмат чаго яшчэ можна было б дадаць у роздум аб крыніцах і крынічках майго духоўнага агеньчыку. Але хопіць гэтага, каб зразумець: вынік напружанага духоўнага станаўлення асобы на працягу яе жыцця — ладны комплекс станоўчых «хрыбтовых» ідэалаў і прынцыпаў персанальнага светапогляду і светаадчування, персанальнай маралі і эстэтыкі. Гэтак жа непазбежна-паралельны вынік: набор пэўных недахопаў і хібаў, абумоўленых уплывам канкрэтных людзей і груповак, нацый і краін, паселішчаў і арганізацый, устаноў і ідэалаў, культур і асабліва — пэўнага гістарычнага часу і канкрэтных абставін. Адвечная праблема барацьбы дабра і зла, але не ў абстрактным сусветным маштабе, а ва ўнутраным свеце аднаго, зусім канкрэтнага чалавека, што ў нейкай ступені можна ўбачыць з папярэдніх, ды і з усіх іншых адказаў.
— I нарэшце: што на тых шляхах мгнулага, на шляхах станаўлення вашай асобы вы так позна зразумелг?
— Я даволі позна зразумеў, што сацыялізм, камунізм гэта не толькі «Маніфест камуністычнай партыі» Маркса і Энгельса, але, скажам, і «Горад сонца» Тамаза Кампанелы. Я позна зразумеў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года была толькі працягам вялікага народна-дэмакратычнага зруху, але не была рэвалюцыяй сацыялістычнай. Я даволі позна зразумеў, што сацыялізм па Марксу мы так і не пабудавалі. Я позна зразумеў, што ўзведзены ў нас «казарменны камунізм» ці «адмі-
ністрацыйны сацыялізм» эканамічна ўяўляе сабой не што іншае, як пачварную сумесь дзяржаўнага капіталізму з элементамі «азіяцкага спосабу вытворчасці» і сацыялізму. Тым, хто не задаволены будзе такім вызначэннем, прапаную для роздуму думку Леніна: «...Соцлаллзм есть не что лное, как государственно-каплталлстлческая монополля, обраіценная на пользу всего народа л постольку переставшая быть каплталлстлческой монополлей...». Азначаная манаполія была, зразумела, уведзена. А вось «на пользу всего народа» — гэта рэч засталася гранічна неадназначнай і супярэчлівай.
Я позна зразумеў, што феномен эксплуатацыі чалавека чалавекам у СССР быў заменены эксплуатацыяй чалавека дзяржавай.
Я позна зразумеў, што гэтае ўтварэнне, гэты мутант гісторыі ў палітычным сэнсе ніколі не быў «дыктатурай пралетарыяту», а быў непрыхаванай дыктатурай дзяржавы, яго чыноўнікаў, іх першай асобы.
Я позна зразумеў, што за шырмай сацыялістычнай дэмакратыі мы мелі той жа аўтарытарнататалітарны рэжым, што і Германія 30—40-х гадоў толькі з супрацьлеглым ідэалагічным шыфрам, што, канешне, і адрознівала гэтыя дзве формы таталітарызму — фашысцкі і вульгарна-бальшавіцкі. I як тут не пагадзіцца з тым, што «отцы коммунлстлческой лдел вряд лл узналл бы свое ученле, еслл бы лм удалось вновь посетлть Землю л посмотреть на результаты трудов сволх» (Арнольд Тойнбл. Постлженле лсторлл. С. 403).
Я позна зразумеў, што вельмі небяспечная рэч у гісторыі — абагаўленне чалавека, першай асобы дзяржавы ў першую чаргу.
Немцаў прымусілі абагаўляць Гітлера, рускіх —Леніна, савецкіх людзей — Сталіна... А да чаго гэта ўсё прывяло?.. «Богу — богово, кесарю — кесарево» — трымацца трэба гэтай наймудрэйшай ісціны і беларусам, інакш можа ізноў ажыць ідалапаклонства, якое ёсць «обожествленле тварл вместо Творца» (Арнольд Тойнбл. Постлженле лсторлл. С. 326).
— Ці можна сёння ўявіць, што хоць на адно імгненне магчыма «стыкоўка» таго, што выспела сёння ў сацыяльна-эканамгчным быццг Заходняй Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі з тым хаця б, што вы закладваеце ў паняцце сацыялізм, камунізм як формы (фармацыі) чалавечай цывілізацыі, годнай «homo sapiens», ці Дыялектычнага Розуму, як Розуму Сусвету?
— Я лічу, што такі працэс «стыкоўкі», «сыходжання» ўжо даволі доўга ідзе аб’ектыўна. Яго, гэты працэс, заўважыў ужо Маркс. А за ім і Ленін, які вельмі дакладна і адназначна сказаў аб гэтым. Пасля іх — заходнія аўтары гістарычна нядаўняй тэорыі канвергенцыі.
— Растлумачце, калі ласка...
— Вам, безумоўна, добра вядома, колькі гразі вылілі саветолагі і палітолагі, дыпламаваныя і самазваныя аналітыкі ўсіх кантынентаў і накірункаў мыслення на ленінскае вучэнне аб імперыялізме, як вышэйшай стадыі капіталізму. Асабліва за тое, што Ленін пры гэтым ужываў залішне мінорныя, залішне, можа, «медыцынскія» тэрміны: «загніваючы», «паміраючы» капіталізм.
Але ж ніхто з іх не захацеў (і не хоча сёння), ці не змог (і не можа) заўважыць, які ж галоўны сэнс закладвае ў паняцце «паміраючы капіталізм» Ленін. Прамая, вульгарная трактоўка гэтага паняцця гэта ўсё, да чаго даўмеліся шматлікія крытыкі. Зразумела, нават у сённяшніх краінах самага развітога капіталізму можна заўважыць, як кажуць, няўзброеным вокам сляды падкрэсленага Леніным «загнівання». Аб гэтым напісаны горы літаратуры, у тым ліку прадстаўнікамі заходняга свету.
Але не абвінавачванйе ў «загніванні» і зусім не абвінавачванне ў прамой смерці капіталістычнага сацыяльнага арганізма — галоўнае ў ленінскім вучынні аб імперыялізме. Самае галоўнае ў ім, самае істотнае — геніяльная канстатацыя таго, што гэтае славутае «паміранне» звязана з тым, што сам капіталізм на яго манапалістычнай стадыі развіцця, на стадыі імперыялізму нараджае асновы сацыя-
лізму: яго эканомікі, сацыяльных і вытворчых адносін, яго маралі. Менавіта ў гэтым — паміранне, у гэтым!
«Понятно, почему лмперналнзм есть умлраюіцнй капнталлзм, переходный к соцлалнзму: монополня, вырастаюіцая лз капнталлзма, есть уже умнранне каплталнзма, начало перехода его в соцналнзм. Глгантское обобіцествленне труда нмперналлзмом... означает то же самое». У нетрах капіталізму выспявае сацыялізм!.. Вось чаму гэты капіталізм ёсць «паміраючы» капіталізм.
Сапраўды, у сённяшніх ЗША, Швецыі, Швейцарыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі гэтыя, народжаныя ў нетрах манапалістычнага капіталізму, элементы і прынцыпы сацыялізму — навідавоку. Зноў успамінаецца Ленін: «...Соцналнзм теперь смотрлт на нас через все окна современного каплталлзма, практлческл, лз каждой крупной меры, составляюгцей шаг вперед на базе этого новейшего каплталлзма».
Думаю, што, не гаворачы ўжо пра шматлікія істотныя дэталі, маю права сказаць, да прыкладу, аб тым, што менавіта гэтыя краіны (не СССР, не Кітай, не В’етнам, не Куба і г. д.) рэальна наблізіліся да ажыццяўлення аднаго з галоўных прынцыпаў сацыялізму—-прынцыпу аплаты працы ў залежнасці ад яе якасці і колькасці. У былым сацыялістычным лагеры і ў самыя лепшыя часы нават у снах не набліжаліся да гэтага. Працэс нараджэння сацыялізму ў нетрах сённяшняй капіталістычнай фармацыі працягвае ісці аб’ектыўна і з нарастаннем. Так што для «стыкоўкі», «сыходжання», «канвергенцыі» таго, што мае быць у развітых краінах Захаду, і таго, што можа мець права называцца сацыялізмам, ёсць аб’ектыўная падстава. I я ўпэўнены, што такое «сыходжанне» лепшага з усіх мінулых і сённяшніх фармацый у нешта адно будзе мець месца ў агульнапланетарным маштабе.
— Але ў сацыялістычных краінах гдзе сёння працэс «капіталгзмізацыі», калі можна так сказаць: Кітай, В’етнам, відаць, і Куба вымушаны будуць зрушыцца ў гэтым накірунку?.. He гаво-
рачы ўжо пра «рынкавы сацыялгзм» прэзідэнта Лукашэнкг...
Ці не пярэчаць усе гэтыя таксама аб’ектыўныя факты вашыя меркаванням?
— Ніколькі. Мяркую, наадварот,— толькі сведчаць на іх карысць: цывілізацыя «homo sapiens» — у пошуку дастойнай годнасці разумнага чалавека сацыяльна-эканамічнай фармацыі. Яна сама настойліва, аб’ектыўна шукае магчымасць аб’яднаць лепшае з таго, што ўжо напрацавана і класічным капіталізмам з яго сацыялістычнымі элементамі і не зусім класічным (але не без пэўных здабыткаў) сацыялізмам савецкага тыпу. Пры гэтым працэс ідзе з абодвух бакоў. Тройчы, калі не лічыць Парыжскай Камуны, выпрабаваўшы няўдалыя падыходы да стварэння ідэальнай формы (фармацыі) існавання — першабытны, раннехрысціянскі, марксісцка-ленінскі камунізм — гісторыя (мо, апошні раз) спрабуе знайсці для чалавецтва, завіслага над прорвай небыцця, адзіна правільнае выйсце.
— Як вы думаеце, не разбурае вашу канцэпцыю тое, што сённяшнія Расія, Украіна, крагны Балтыкі і былога сацыялізму начыста адмятаюць саму гдэю сацыялгзму і стрымгалоў пруць у, так бы мовіць, «чысты» капіталізм?
— He разбураюць. Наконт жа адмаўлення сацыялізму можна выказаць толькі шкадаванне. Загубяць шмат самага дарагога капіталу — гістарычнага часу. Бо ўсталяваўшы ўжо ў каторы раз такі лад, ім усё ж прыдзецца ў пэўны час ізноў даганяць Еўропы і Амерыкі і шмат у чым вяртацца на «кругі свая», бо «чысты» капіталізм ужо не ў модзе сёння нават у капіталізме. Аб гэтым вельмі яскрава сведчаць, паўтаруся, тыя ж Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка.
— Як у вашай канцэпцыг пошуку гісторыяй больш дасканалай для чалавецтва фармацыг глядзяцця сёння сацыяльна-эканамгчныя эксперыменты беларускай дзяржавы? Ідэя асобных шляхоў развіцця Беларусі, у прыватнасцг?..
— Калі змест гэтай ідэі не ёсць вяртанне ў стары
свет казарменнага, турэмнага ці адміністрацыйнага сацыялізму, калі састаўныя яе ўнутранага зместу — аб’яднанне лепшых дасягненняў савецкага сацыяльна-эканамічнага мінулага з элементамі рэфармавання па капіталістычнаму тыпу — будуць разумна збалансаваны і сапраўды ў роўнай ступені рэалізаваны, я палічу магчымым ацаніць гэтую ідэю мудрай.
— Калг на пачатку гаворкі я пытаўся, ці па душы вам усё тое, чаго вы дамагаліся ў жыцці, я меў на ўвазе і такое падпытанне: цг па душы вам сёння ўсё тое, што вы напгсалі, усе тыя ідэг, якгя вы выказвалг ў сваіх работах?.. Напрыклад, у кнггах «Ленйнйзм й современная йдеологйческая борьба» (1970) і «Актуальные проблемы контрпропаганды» (1985).
— У асноўным, у галоўным за гэтыя, як і за ўсе астатнія работы, і па сённяшнім часе мне не сорамна. Тэарэтычна, лагічна і факталагічна гэта сур’ёзныя рэчы. Хаця адбіткі часу —на відавоку. Аўтар, асабліва памянёных вамі дзвюх кніг, неаднойчы выступае не як вучоны, які аналізуе і капіталізм і нашу былую савецкую рэчаіснасць, зыходзячы з аб’ектыўнай рэальнасці, а як веруючы талмудыст, зыходзячы з тэкстаў і прапагандысцкіх шаблонаў тагачаснай афіцыйнай ідэалогіі.
Услед за Леніным ён абсалютызуе катэгорыю «барацьба» і поўнасцю ігнаруе катэгорыю «адзінства» (закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей — не забыліся? — ёсць такі ў дыялектыцы), у выніку ён абсалютызуе (зноў такі ўслед за Леніным) з’яву класавай барацьбы ў капіталістычным грамадстве і без адзінага пытання, як адзіна правільную, праводзіць ідэю ідэолагаў ЦК КПСС аб магчымасці рэвалюцыйных зрухаў у краінах сучаснага развітога капіталізму («Ленмннзм м современная ндеологнческая борьба»),
Хаця час напісання кнігі даваў ужо шмат бясспрэчных матэрыялаў, каб зразумець, што не барацьба, не класавая барацьба, а унутранае адзінства, класавае партнёрства вызначаюць зараз у
гэтым грамадстве змест і формы праяўлення галоўнага закону дыялектыкі.
Тое ж самае — і пры аналізе праблем савецкага сацыялізму. Аўтар, працуючы толькі на падставе ідэалаў і здабыткаў, ігнаруючы аб’ектыўную рэальнасць у сукупнасці негатываў і пазітываў, зводзіць на нішто ідэі заходніх саветолагаў аб тым, што сацыялістычная планавая эканоміка разлагаецца знутры такімі, капіталістычнымі па сваёй прыродзе з’явамі, як «ценявая эканоміка», «другая эканоміка», «паралельная эканоміка».
Аўтар не змог (па аналогіі з ленінскім вызначэннем капіталістычнага імперыялізму) зразумець, убачыць, што тагачасны савецкі імперыялізм гэта быў у сваю чаргу «загніваючы» і «паміраючы» сацыялізм. «Загніваючы» таму, што на фоне быццам бы і ўзрослага агульнага дабрабыту 70-х гадоў мела месца адчувальнае эканамічнае, сацыяльнае і маральнае выраджэнне. Невыпадкова ж пазней гэты перыяд быў названы «застойным». «Паміраючы» таму, што нараджаў у сваіх нетрах, уцягваючы і вярхі, і нізы, крымінальную прыватнаўласніцкую «паралельную» эканоміку. Невыпадкова ж, без роздуму і сумненняў, без цені супраціву перабудова сацыялізму імгненна слізганула не ва ўдасканалены сацыялізм, а на рэйкі існуючай ужо «паралельнай», капіталістычнай эканомікі.
Вучоны павінен быў пагадзіцца з заходнімі апанентамі ды біць у званы трывожлівай праўды, як і дзе толькі можна. Веруючы, на жаль, нічога не заўважыў, і адмёў нават самую гаворку на гэтую тэму. Можна гаварыць і аб іншых «дробязях», якія выклікаюць сёння жаль і шкадаванне.
— Значыць, можна сказаць, што вашы асаблівыя ідэалы пэўным чынам эвалюцыяніравалі?..
— Так, яны перажылі менавіта эвалюцыю, а не «выбуховую» рэвалюцыйную змену.
Я не адрокся ад сацыяльна-эканамічных і маральных ідэалаў юнацтва, як вы гэта ўжо, відаць, адчулі па ўсіх маіх папярэдніх адказах. Я па-ранейшаму з’яўляюся прыхільнікам думкі, што чалавецтва яшчэ знойдзе ідэальную фармацыю
сваёй цывілізацыі. Яно сёння — на шляху гэтага касмічнага адкрыцця. Я па-ранейшаму называю такую магчымую ідэальную фармацыю камунізмам, ніколькі не пярэчачы, калі хто знойдзе для яе іншае вызначэнне. Толькі я разумею гэты камунізм зусім не так, як тыя, хто трызніў аб неабходнасці «дыктатуры пралетарыяту» аж да самай перамогі камунізму і нават у ім самім. «Переход от кагшталмзма к коммуннзму, конечно, не может не дать громадного обнлня к разнообразня полмтнческнх форм, но суіцность будет прн этом одна: «днктатура пролетарната».
Я ўспрымаю і разумею яго зусім не так, як тыя, хто трызніў аб тым, што гэтая дыктатура «есть самая беззаветная н самая беспогцадная война (!?? — Л. Я.) нового класса протав более могуіцественного врага, протнв буржуазнн...»
I гэтая лютая вайна — аж да самай перамогі камунізму?! А нехта ўсю віну за палітычны генацыд вульгарнага бальшавізму на абшарах «канчатковага перамогшага сацыялізму» валіць на аднаго толькі Іосіфа Сталіна?!
Невыпадкова ад такога камунізму, урэшце рэшт, гісторыя адмовілася. Бо гэтае ўтварэнне па поўнаму рахунку не было, як я ўжо гаварыў вышэй, ні сацыялізмам, ні камунізмам. А «дыктатура пралетарыяту», ад імя якога тварылася «бязлітасная вайна» супраць усіх іншых пластоў грамадства, была хутка і нагла заменена абсалютнай дыктатурай першай асобы ў дзяржаве і плоймы яго хаўруснікаў! Упэўнены, да такога пачварнага гібрыду гісторыя больш ніколі не вернецца.
Камунізм (ці як інакш) як вышэйшая ў гісторьгі чалавечай цывілізацыі фармацыя можа адбыцца толькі пры ўмове агульнапланетарнага кансенсуса ўсіх класаў, усіх нацый, усіх народаў і кантынентаў.
Думаю, што на карысць гэтай выснове гавораць і Маркс, і Энгельс: «Соеднненне уснлнй, по крайней мере цнвнлнзованных стран, есть одно нз первых условмй освобождення пролетарната».
— Гэта вельмі цікавая з’ява— эвалюцыя ідэалаў у межах адной канкрэтнай асобы... Як вы
лгчыце, што прывяло, скажам, гаспадара ідэалогіі ЦК КПСС Аляксандра Якаўлева да ідэй перабудовы сацыялізму савецкага тыпу? «Змова» з былымг «куклаводамг» і сябрамі па Кембрыджу, як пішуць адны? Прымітыўная, «здрада» ў сувязг з уплывам заходніх спецслужб, як гавораць другія?.. Ці простае мяшчанскае «перавёртванне» пад цгскам абставгн і асабгстай выгады, як мяркуюць трэція?..
— Такія высновы могуць належаць толькі малапісьменным, малакультурным, інтэлектуальна прымітыўным людзям.
Зразумела, я ведаю А. Якаўлева толькі па публікацыях і партыйных дакументах перыяду перабудовы. Скажам, па кнізе «Реалнзм — земля перестройкн» і дакументах XIX партыйнай канферэнцыі КПСС. Лічу саму ідэю перабудовы сацыялізму на шляхах яго гранічнай, так бы мовіць, «сацыялізмізацыі» вельмі злабадзённай тады і цяпер, па грамадзянску сумленнай, таленавітай тэарэтычна.
Маё перакананне, што ўсе яго перабудовачныя ідэі —гэта вынік натуральнай здаровай эвалюцыі ідэй і ідэалаў, эвалюцыі, якая пачалася, відаць, задоўга да прышэсця на самыя высокія паверхі ЦК КПСС.
Бяда ўсіх, хто шчыра падтрымліваў ідэю выратавання сацыялістычных пачаткаў у аўтарытарна-таталітарнай, а пазней і камандна-адміністрацыйнай сістэме, што яны кепска трымалі ў руках лейцы дзяржаўнай улады. Быў час, калі ідэі перабудовы сацыялізму трэба было рэалізоўваць, моцна абапёршыся на ўсе рычагі дзяржаўнага прэсінгу. Але прыхільнікам перабудовы дужа не пашанцавала на лідэра — гэта быў бязвольны, беспрынцыповы, бездапаможны гаварун.
Ён боўтаўся паміж сіламі «перабудовы сацыялізму» і сіламі вяртання да аўтарытарна-таталітарнага рэжыму, не займаючы, рашуча і паслядоўна, ні пазіцыю адных, ні пазіцыю другіх. Менавіта таму рэвалюцыйны дух дэмакратычнага ўдасканалення сацыялізму раптоўна саслізгнуў на рэйкі «капіталізмізацыі» краіны. Унутраная сацыяльна-эканамічная і маральная глеба для такога саслізгвання была ўжо даўно падрыхтавана.
— Ці можна сказаць што-небудзь аб удзеле беларускай фгласофскай і грамадска-палгтычнай думкі ў эвалюцыі светапогляду г светаадчування грамадства ў апошні дзесятак гадоў?
— У прамым, «лабавым» варыянце на гэтай ніве ў 80-я гады заўважна папрацавалі нашы пісьменнікі, празаікі і драматургі асабліва. He ўсе, зразумела. Філосафы? Яны былі болып «рахманымі». Але праз агульначалавечую і нацыянальную праблематыку — Мікалай Крукоўскі, Уладзімір Конан, іншыя — і яны «разгойдвалі» светапоглядныя шаблоны таталітарнага дагматычнага мыслення. Добра папрацавалі ў гэтым накірунку пісьменнікі-гісторыкі і гісторыкі па прафесіі.
Што тычыцца мяне асабіста, дык ужо ў 60-я гады («адліга») я паставіў шмат даволі вострых пытанняў існуючаму тады сацыялізму ў сваёй першай, як ужо гаварылася, так і не абароненай доктарскай дысертацыі «Сацыялізм і праблема адчужэння». Плюс — аналітычныя запіскі вышэйшаму партыйнаму і дзяржаўнаму кіраўніцтву. Ды студэнцкія лекцыі, якія перарасталі ў споведзь і самасповедзь. Хаця, гледзячы праўдзе ў вочы, трэба сказаць, што і пасля гэтага не раз тыражаваў ідэалагічныя шаблоны і ўстаноўкі накшталт тых, аб якіх тут ужо ішла гаворка. Старое выходзіла з нас нялёгка.
— Як вы лгчыце, нацыянальная ідэя, цг вартая яна таго, каб на ёй засяроджваць зараз увагу філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Рэспублікі Беларусь, як на цэнтральнай, прыярытэтнай у дзяржаўнай ідэалогіі г палітыцы?..
— Нацыянальная ідэя прысутнічае ў той ці іншай ступені ў дзяржаўнай ідэалогіі любой развітой, ці яшчэ толькі набіраючай гістарычны тэмп развіцця, краіне. Гістарычна злабадзённай з’яўляецца яна сёння і для Беларусі. Асабліва, калі ўспомніць, што, з аднаго боку, яна, гэта ідэя, вытручвалася ў беларусаў чатыры стагоддзі, з другога — два з нечым. Памылкай будзе, калі яе ігнараваць ці прыніжаць.
Але не меншай памылкай будзе абсалютызацыя
гэтай ідэі ў сістэме дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі. Бо менавіта з гэтай абсалютызацыі могуць з’явіцца рэцэдывы нацыяналізму, а на яго глебе — ксенафобіі і нацызму, шавінізму і расізму ў ідэалогіі і палітыцы.
He нацыяналізм выратуе і адродзіць Беларусь, а нацыянальны патрыятызм. Гэта зусім розныя рэчы. Што ж тычыцца складальнікаў дзяржаўнай ідэалогіі і адпаведна палітыкі, то я іх бачу наступнымі: 1) нацыянальная ідэя; 2) нацыянальны інтарэс; 3) нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт; 4) нацыянальная бяспека; 5) актыўны, унутраны і знешні, дзяржаўны нейтралітэт; 6) правы чалавека.
Без непарыўнай, дыялектычнай сувязі гэтых шасці элементаў, на маю думку, нельга сур’ёзна гаварыць сёння аб дзяржаўнай ідэалогіі і палітыцы на Беларусі.
He нейкі асобны пункт, а ўсе шэсць з пералічаных павінны быць у нас прыярытэтамі ў дзяржаве. Небяспечна, калі ў якасці прыярытэту будзе вылучаны адзін які-небудзь з іх. Але, барані Божа, каб усе пералічаныя прыярытэты разам былі закулісна падменены якой-небудзь міфічна-ілжывай ідэяй накшталт, скажам, інтэграцыі Беларуссю Расіі. Урэшце рэшт раскідаецца здаровая ідэалогія, рэалістычная палітыка, а мо і сама дзяржава.
3 такой ідэяй і прэтэнзіяй выступілі некалі ў гісторыі Вялікае княства Літоўскае і Польшча. Адно беззваротна знікла з геапалітычнай карты свету. Другая на працягу дзесятка апошніх гадоў цяжка ўздымаецца на калені ўласна польскай дзяржаўнасці і суверэнітэту.
Вельмі небяспечныя для беларускай дзяржавы і дзве іншыя ілжывыя ідэі: панславізм і вяртанне да аўтарытарна-таталітарнага рэжыму.
— Помніце, у 1990 годзе A. I. Салжангцын вы,ступіў са знакамітымі «посйльнымй соображенйямй» «Как нам обустройть Россйю?» Ці мог бы Л. Ф. Яўменаў выказацца на тую ж тэму адносна Беларусі?..
— Безумоўна. I пачаў бы з першага сказа Салжаніцына: «Кто нз нас теперь не знает нашмх бед, хотя н покрытых лжнвой статнстнкой». Для таго каб падкрэсліць, што адбудову, уладкаванне Беларусі трэба пачынаць з бескампраміснага стаўлення дзяржавы і грамадства да «ілжывай статыстыкі», як да формы наркатычнага і масавага (на ўзроўні дзяржавы) увядзення людзей у зман. Якім чынам? Ну хаця б шляхам стварэння альтэрнатыўнай афіцыйнай, але самастойнай службы статыстычнай інфармацыі. Скажам, пры Інстытуце эканомікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, які чыноўнікі Адміністрацыі наважыліся, як быццам, зусім ліквідаваць. Тэма «обустройства» Беларусі, зразумела,— вельмі адказная і ёмкая. Але, калі ўжо сур’ёзна, то вельмі схематычна, тэзісна, для гэтага патрэбна было б наступнае.
Эканамічная сфера. Поўнае юрыдычнае і эканамічнае ўраўнаважванне трох асноўных формаў уласнасці: дзяржаўнай, грамадскай, прыватнай. Адмаўленне ад існавання дзвюх «паралельных» форм дзяржаўнай уласнасці, ад «ценявога», «паралельнага» бюджэту.
Сацыяльная сфера. Пераадоленне з’явы масавага эканамічнага адчужэння чалавека, грамадзяніна, масавай эксплуатацыі чалавека дзяржавай. Настойлівая стымуляцыя працэсу ажыццяўлення сацыяльнай справядлівасці шляхам аплаты працы ў залежнасці ад яе колькасці і якасці. Распрацоўка механізму такой аплаты. Пераадоленне з’явы эксплуатацыі чалавека дзяржавай.
Йалітычная сфера. Дэпрыватызацыя вышэйшай дзяржаўнай улады, збалансаванне і дакладнае раздзяленне рэальнай дзяржаўнай улады паміж трыма яе традыцыйнымі галінамі. Стварэнне роўных і спрыяльных умоў працы і развіцця для ўсіх грамадска-палітычных рухаў і партый. Стымуляцыя іх дзейнасці дзяржавай. Датэрміновыя выбары ў парламент. Выбары кіраўнікоў абласной адміністрацыі. Дэмілітарызацыя апарата Адміністрацыі і Урада. Стабілізацыя грамадства праз працэдуры кансенсусу. Распрацоўка стратэгічнай канцэпцыі знешняй палітыкі дзяржавы на падставе
прынцыпаў актыўнага дзяржаўнага нейтралітэту і прагматызму.
Ідэалагічная сфера. Рашучае адмаўленне ад штампаў і рэцэдываў камандна-адміністрацыйнага і аўтарытарна-таталітарнага кансерватызму, ад псіхалогіі дзяржаўнай і эканамічнай несамадастатковасці Беларусі і неабходнасці інтэграцыі з кім-небудзь ці ў ва што-небудзь. Стварэнне дзяржаўнай ідэалогіі эканамічнага і палітычнага плюралізму і прагматызму, дзяржаўнай і эканамічнай самадастатковасці. Дэпрыватызацыя дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, іх сапраўднае адзяржаўленне. Стварэнне роўных юрыдычных і эканамічных умоў функцыяніравання як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Матэрыяльная падтрымка дзяржавай недзяржаўных СМІ.
Прававая сфера. Удасканальванне прынцыпаў узаемадзеяння ў сістэме праваахоўных органаў. Распрацоўка адпаведнага механізму. Забеспячэнне рэальнай незалежнасці судоў і суддзяў, як галіны дзяржаўнай улады. Распрацоўка адпаведнага механізму ўзаемадзеяння суда з выканаўчай і заканадаўчай уладамі. Увядзенне ў практыку феномена падсуднасці дзяржаўных служачых усіх галін улады і ўсіх, без выключэння, рангаў. Увядзенне пастаяннага прадстаўніка дзяржавы па правах чалавека. Стварэнне Нацыянальнага камітэта па правах чалавека, які б фінансаваўся дзяржавай, але быў бы незалежны ад яго структур. Стварэнне шырокай сеткі незалежных грамадскіх арганізацый па правах чалавека ў рэгіёнах краіны. Масавае абучэнне грамадзян, асабліва дзяржаўных служачых, асновам правоў чалавека. Стварэнне новай Канстытуцыі.
Сфера культуры. Дэкасмапалітызацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. Увядзенне спецыяльнай Чырвонай кнігі з дзяржаўнымі мерапрыемствамі, накіраванымі на пераадоленне працэсу вымірання і вытручвання беларускай мовы і іншых кампанентаў нацыянальнай культуры.
Пераадоленне ілжывага прынцыпу «права вы-
бару мовы навучання». Вывучэнне беларускай мовы ў навучальных установах Беларусі гэтак жа абавязкова, як і вывучэнне матэматыкі, фізікі, гісторыі, замежнай мовы і г. д. Распрацоўка доўгатэрміновай дзяржаўнай праграмы беларусізацыі беларускай нацыянальнай (!!!) культуры на Беларусі.
Мяркую, калі хаця б усё гэта ажыццявілася, беларускае грамадства асязальна і ў бліжэйшы час значна дэпалітызавалася б — людзі спакойна заняліся кожны сваёй будзённай справай.
— Чаго вам не хапае ў жыццг, чаго б вы хацелі?..
— Чаго не хапае? He хапае падстаў меркаваць, што сённяшняя дзяржава і яе капітаны без грамадскіх зрухаў і ператрусаў зразумеюць неабходнасць сур’ёзнай карэктыроўкі курсу. А каму яны патрэбныя — выбухі, ператрусы з землятрусамі? Ці не хопіць?..
Чаго хацелася б?..
Каб нашы кіраўнікі хутчэй выходзілі са стану розных форм старога ідэалагічнага пахмелля.
«КАБ ЛЮДЗІ
ЖЫЛІ ПА-ЛЮДСКУ.-»
Курдскі паэт Ганад Чарказян, які ўжо болей як чвэрць стагоддзя жыве ў Беларусі, набывае ўсё большую папулярнасць. ІПтогод ідуць яго публікацыі ў «ЛіМе», «Полымі», «Маладосці», «Нёмане»... З’яўляюцца рэцэнзіі на кожную з яго кніг. Творы Ганада Чарказяна друкуюцца на дзвюх мовах — па-беларуску і па-руску. Здавалася б, для творцы складваецца ўсё добра. Але ж дзе добра, калі на роднай мове, курдскай, не друкуецца... Праўда, Ганад Чарказян у гэтай бядзе сярод курдскіх літаратараў не адзінокі. Маючы багатую гісторыю і лік немалы ў свеце (энцыклапедыі сведчаць: да 40 мільёнаў), курды ўсяго толькі аўтахтоннае насельніцтва гістарычнай вобласці Курдыстан. Жывуць і ў Іране, і ў Турцыі, і ў Іраку, і ў Сірыі. Ды і на прасторах колішняга СССР... А вось
Айчыны сучаснай у іх, курдаў, няма. Мо, таму такімі праніклівымі, пякучымі падаюцца радкі Ганада Чарказяна аб Айчыне (мяркую аб сутнасным, ідучым ад сэрца паэта па перакладах яго вершаў на беларускую мову). Але ж уражаннямі ад прачытання паэзіі, а цяпер ужо і прозы (публікацыя апавяданняў у часопісе «Полымя», дзіцячая кніжка «Казкі дзеда Ганада»), можна дзяліцца доўга. Ці не лепей пагутарыць з самім паэтам?
— Перш-наперш хацелася б у гншага, адрознага ад беларусаў па свайму менталітэту, паэта пацікавіцца, што ж, які ён змест укладае ў нацыянальнасць паэзгг? Ці лгчыце вы правамерным гэты тэрмгн, гэткае вымярэнне?
— У добрай, сапраўднай паэзіі, а я думаю, што мы якраз яе маем на ўвазе, відаць, няма нацыянальнасці. Нацыянальнасць гэта ж, пагадзіцеся, не толькі і зусім не мова. Нацыянальнасць увогуле мне падаецца па сваёй прасторавай вызначанасці катэгорыяй шматмернай. Але ў дачыненні да мастацтва і нават літаратуры, у дачыненні да паэзіі з нацыянальнай пазнакай усё ж трэба быць асцярожным. Звернемся да класікі... Няўжо, чытаючы Пушкіна, Купалу, Багдановіча, Лорку, Шэкспіра, думаем пра нацыянальнасць?..
— А хгба не нацыянальнымі з’яўляюцца купалаўскгя радкі: «А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе?— Беларусы,». Альбо не нацыянальнае, выразна нацыянальнае: «Усё лятуць і лятуць тыя конг, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбгць, не спыніць, не стрымаць»?
— Чаму ж не нацыянальнае?.. Так, нацыянальнае, але і ў купалаўскіх, і ў багдановічаўскіх радках — і жаданне як найхутчэй вырваць беларускі народ з сацыяльных, імперскіх, калі хочаце, ціскоў. Мне здаецца, што Багдановіч, задаўшыся пытаннем — «Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон. Што забылі цябе, адракліся. Прадалі і аддалі ў палон?»,— думаў і пра волю, свабоду, нацыянальную самасвядомасць іншых, вядомых яму народаў.
Ганад Чарказян
Іншая справа, што падспудна і ў вершах пра горы прысутнічае душа народа, прысутнічаюць яго святыя памкненні. А гэта ўжо тычыцца заўсёды многіх катэгорый, некалькіх адначасова — і грамадскай, і сацыяльнай, і нацыянальнай, канешне ж, таксама.
— Добра, а вы, ваша паэзія...
— Я — курд. Пра гэта не забываюся. I пішучы, занатоўваючы ў галаве, пераносячы на паперу сціплыя свае радкі, я жыву Курдыстанам. Нават не ў сэнсе фізічна-палітычным. Курдыстан — мая душа, мае эмоцыі, перажыванні, мае набыткі і страты. Але ўжо чвэрць стагоддзя я жыву на Беларусі. А значыць — жыву праблемамі Беларусі, яе народа, тымі бедамі, катастрофамі і радасцямі таксама, тымі, што некаму падаюцца выключна беларускімі. Мне часам, прызнацца, не па душы лішняя, непатрэбная рыторыка: маўляў, нацыянальная катастрофа, нацыянальнае гібенне і г. д. Так, Чарнобыль — велізарнейшая бяда. Але ж усіх, хто да яе спрычыніўся, а не толькі беларусаў па пашпарце.
Мо, лепей гаварыць не пра нацыянальнасць паэзіі, а пра універсальнасць, шматграннасць...
— У такгм выпадку мо і не трэба спадара Чарказяна называць курдскім паэтам?
— Калі хочаце вызначце наступным чынам — мінскі паэт курдскай нацыянальнасці. I разам з тым, застаючыся курдам, набыўшы ў сэрцы Беларусь, я веру, я перакананы: у паэзіі няма нацыянальнасці.
— He магу так проста пакгнуць, адвесці ў бок нацыянальную катэгорыю. Дужа ўжо няпроста ўсё... Вось вы адчуваеце сябе ў цэласным, непадзельным адзінстве з сваім курдскгм народам?
— Самае цяжкае пытанне вы задалі не толькі мне. Цяжкае — яно для ўсяго курдскага народа. Уявіце сабе падзелены на кавалкі каравай, раскіданы па розных пакоях. Так і курды. Жывуць у свеце. Жывуць без канкрэтнай Айчыны. Канешне ж, мары пра адно — пра сваю ўласную дзяржаўнасць. I гэта не можа не ўплываць на кожнага курда па нацыянальнасці. 3 малых гадоў да старасці кожны, паверце, кожны курд пра гэта думае.
Прыклад з нашай нацыяй пераконвае мяне ў наступным. Пакуль будзе існаваць сусветны падзел на прыгнятальнікаў і прыгнечаных, людзей першага, другога і дзесятага сорту, датуль неймаверна цяжка будуць складвацца міжнацыянальныя адносіны, згода.
— Вы прама як сацыяліст разважаеце...
— Я разважаю да пытання пра нацыянальнае і нацыю. Мне важна бачыць сябе, сваю сям’ю, сваіх сяброў і ў будучым сярод цішыні, спакою. Я хачу хадзіць па грыбы, шукаць у лесе вершы. I пры гэтым хачу гаварыць праўду, не хачу няшчырасці, хлусні, падладжвання пад левых ці правых.
— А курды тым часам ваююць, змагаюцца...
— Пакуль у свеце правіць баль сіла, пакуль апошняе слова застаецца за мільярдамі долараў, і курдскае пытанне таксама не будзе вырашана.
— Давайце вернемся да лгтаратуры, да вашай паэзіі. Да чаго больш у курдскага паэта, не маю-
чага Айчыны, захопленага беларускай прыродай, хінецца муза — да лірыкг альбо да паэзіі грамадзянскай?
— Калі вы маеце на ўвазе адсутнасць Айчыны ўва мне, то дарэмна... Я працытую свой верш «Праклён», перакладзены вялікім маім сябрам Рыгорам Барадуліным:
Хто мову продкаў сваіх
He кахае,
He даражыць адзінай Айчынай, Няхай прыстання нідзе не мае, Сляды шукае Гайні ваўчынай.
Як пакацень той, Палямі чужымі Ён будзе каціцца I ўдзень і ўночы. Ён вецер прывеціць, Што злосцю ўздыме Пясок з падмурку, Дзе дом сірочы.
Аддзячаны, як жабрак, Чужакамі, Ён будзе костку Даглыдваць са смакам. Забыты людзьмі, He прызнаны ваўкамі, Згубіўшы імя, Дагніе ваўкалакам!
— Прабачце, не хацеў вас пакрыўдзгць...
— I ёсць яшчэ адна ў мяне Айчына — Беларусь. Пра гэта таксама — у вершах.
А калі гаварыць пра маё ўласнае вымярэнне згодна прапанаванаму вамі падзелу, то мая паэзія —гэта хутчэй грамадзянская лірыка. Лірычнасць, грамадзянскасць звязаны нагэтулькі, што раздзяліць іх проста нельга. Мая пазіцыя як грамадзяніна — асобая лінія, вызначаная ў вершах лёсам. I як кожны чалавек разумны, нічога не хацеў бы аддаваць аднаму трагічнаму тону. Пагадзіцеся ж, на выразна грамадзянскія тэмы даводзіцца часцей гаварыць нявесела, з сумам і болем.
— I ўсё адно, вы так шмат пгшаце аб прыродзе, тады як у курдаў няма свайго Курдыстана...
— Калі я ўпершыню патрапіў у Беларусь, то прырода мяне астудзіла. Лес, раўніны. Ніякіх табе гор. А пасля сапраўдным адкрыццём сталі маленькія ўзвышанасці, узгоркі. Падалося, што перад вачыма — маленькая копія Курдыстана. Тады падумаў, што зямля адна на ўсіх. Мы ўсе пад адным сонцам. Пад адным месяцам. Адзін Бог нас стварыў... Так, я шмат пішу пра прыроду. I ўсё ж, нават малюючы вершаваным радком беларускія рэкі, лясы, я думаю і пішу біяграфію курдскай нацыі. Няўжо вы лічыце, што Прышвін быў меней сацыяльным, народным пісьменнікам, чым Горкі? Адно і тое ж жыццё, адну і тую ж рэчаіснасць кожны бачыць па-свойму.
— Ганад, г першая ваша кніга, і апошняя па часе — усё выдадзена. ў Мінску. Фактычна вы ў большай ступенг жывеце ў прасторы беларускай лгтаратуры. Чым, як яна, беларускгя пгсьменнгкі дапамаглі сфарміравацца вам як асобе?
— Mary з вялікай дакладнасцю сказаць, што я сфарміраваўся як літаратар пад уплывам беларускай літаратуры. Прыехаўшы сюды ў дваццаць пяць гадоў, я спакваля прыйшоў да думкі, што гістарычныя лёсы Беларусі, Арменіі, дзе я жыў дагэтуль, ды і лёс курдаў таксама, маюць агульныя рысы. Увесь час прыгняталі, увесь час забівалі, разбуралі. I, дзякуй Богу, што хаця б ужо беларусы і армяне адораны шанцам вызначыць усё ж такі сваю будучыню. А ў курдаў дагэтуль няма дзяржаўнасці. Па-ранейшаму чыніцца над курдамі генацыд. I гэта перад вачыма ўсяго зямнога шара...
— Справа зразумелая, задзейнгчаны інтарэсы вялікага капгталу...
— Але ж мы загаварылі пра беларускую літаратуру... Я магу нават назваць людзей, без якіх, канешне ж, наўрад ці адбыўся бы як літаратар. Першы ў іх радзе — Пятрусь Усцінавіч Броўка. Ен мне як бацька. Першая падтрымка. Ён быццам маяк, дзякуючы якому я пайшоў у новы свет. Мена-
віта Броўка, ведаючы маё захапленне паэзіяй, прымусіў скласці першую кнігу. Хаця па сённяшнім часе не кожнаму і зразумець узровень такой падтрымкі. Народны паэт Беларусі, акадэмік, галоўны рэдактар «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» сустракаецца з маладым курдскім хлопцам, шчодра і шчыра дапамагае яму. Вялікі чалавек не саромеўся быць роўняй са мною. Увогуле мне шчасціць на сустрэчы, на сяброўства з бескарыслівымі вялікімі беларускімі людзьмі.
— Ганад, як вы самі ставіцеся да перакладаў вашай паэзіі на беларускую мову? Ці ўсё з выпеставанага вашай думкай прыходзіць да беларускага чытача?
— Доўгі час мяне друкавалі толькі па-руску. A што датычыць беларускай мовы, беларускай перакладчыцкай прасторы, то мне гэта чамусьці падавалася забароненай зонай. Але мары былі, каб размаўляць з беларускім чытачом на яго зямлі, на яго роднай мове. Ізноў мне пашчасціла. За пераклад маёй паэзіі ўзяўся сам Рыгор Іванавіч Барадулін. Яго выключныя веды, нашыя шматгадзінныя гутаркі, самая сур’ёзная яго праца над тэкстам, у выніку суладдзе, сугучча, поўная адпаведнасць майму моўнаму курдскаму, майму паэтычнаму рытму. Беларускія вершы, я не хацеў бы назваць іх перакладамі, такія ж дарагія мне, як і творы на мове арыгінала.
— У свой час вы выступілг ў «Советской Белоруссйй» з даволі рэзкай крытыкай беларускай кнігавыдавецкай палітыкі, ды, мусіць, і беларускай літаратуры таксама...
— Прабачце, магчыма, некаму я ў веданні гэтых спраў тады падаўся староннім чалавекам. Многага, мажліва, не ведаў. Але ж жыццё мяняецца, ды і погляд у мяне свежы. I ў артыкуле ў «Советской Белорусснн» я выказаў усё тое, аб чым многія думалі, ды не рашаліся сказаць. Наспеў час працаваць па-новаму. I не беларускую ж літаратуру я граміў, а самі падыходы да справы. Mae апаненты ўхапіліся, што, маўляў, Віцьбіча зачапіў. Ды спра-
ва не ў Віцьбічу. Тым болей, што па зместу калі меркаваць — нармальная ў яго, цікавая краязнаўча-публіцыстычная кніжка. Але ж выдадзена вельмі прымітыўна. Таму і ляжала доўгі час на выдавецкім складзе. Праўда, і мая тагачасная трывога наконт выдавецтва «Мастацкая літаратура» была таксама запозненая. Загналі выдавецтва ў такую глыбокую яму, што да сённяшняй пары цяжка адтуль выкараскацца. Так што, не супраць некага я выступіў, а супраць бяздзейнасці, супраць марнай траты дзяржаўных сродкаў. Гіне выдавецтва «Мастацкая літаратура» — беларускай нацыянальнай літаратуры можа не быць.
Магчыма, я тактычна няправільна паступіў, абвастрыўшы ў артыкуле ўвагу на некалькіх кнігах. Справа ж зусім не ў іх. Спадзяюся, што выдавецтва ўсё ж выжыве. Што з беларусамі не здарыцца таго, што з курдамі. Згубім беларускае кнігавыданне, згубім беларускую літаратуру, згубім беларускую мову. Што ж застанецца?...
— У часопгсах беларускгх пачала друкавацца г ваша проза. Што падштурхнула да такога пераходу?
— He зусім і пераход. Я і раней пісаў апавяданні. Ёсць у мяне ненадрукаваная аповесць. Але зараз з’явілася жаданне пазнаёміць чытача з курдскім народам. Вырашыў, што побытавы, этнаграфічны матэрыял лепей укладваецца ў прозу. Мару напісаць маленькую «энцыклапедыю жыцця» кўрдаў. Звычаі, абрады, гістарычныя падзеі, лёс майго роду —вось што ў маёй прозе.
Дарэчы, праз прозу жадаючы адкрыць для беларусаў курдаў і Курдыстан, я хацеў бы падкрэсліць, які мой народ жорсткі, калі гэта тычыцца маны, хлусні, подласці, прадажнасці, і вельмі добры, чэсны, сумленны ў звычайным жыцці.
— Вы далг лакангчную і разам з тыя выразную характарыстыку свайму народу. А вы самг можаце вызначыць галоўнае ў сабе як ў чалавеку?
— Магчыма, тут я не вельмі арыгінальным вам падамся. Для мяне галоўнае — душэўная раўнава-
га. Каб людзі вакол жылі па-людску. Каб не грызлі адзін другога. Чэснасць і дабрыня — без іх як пражыць? Хачу, каб сябры не прадавалі. Мяне ўжо аднойчы прадалі, аднойчы мне здрадзілі. Тыя, з кім два дзесяцігоддзі сябраваў, кавалак хлеба дзяліў, ніводным святам іх не абыходзіў. Пачую пра бяду — дзялю яе разам з імі. I ўсё адно прадалі, паставіўшы вышэй годнасці і сумленнасці танныя меркантыльныя інтарэсы. Гэта, па-мойму, самае страшнае. Як жа іх дзецям, унукам жыць, ведаючы пра подласць сваіх папярэднікаў?..
— Пасля страты сяброў г здрады вы не будзеце пгсаць у вершах пра дабрыню?
— Мне цяжка зараз адказаць на гэтае пытанне. Канешне ж, я не збіраюся вінаваціць увесь свет у тым, што здарылася. А значыць і не збіраюся аддаваць сваю паэзію ў закланне той жорсткасці, несправядлівасці, якая заўжды змагалася з сумленнем і шчырасцю. Але прызнаюся: мне цяжка быць добранькім.
«БАЧЫЦЬ БУДУЧЫНЮ»
У чалавечай дзейнасці ёсць такія прафесіі, роды заняткаў, дзе ўсё навідавоку, лічы, для кожнага. Паклаў муляр цэглу, вывеў франтон пад дах — хто гэтага не разгледзіць?! А яшчэ калі дрэнна, не па-штукарску вымайстравана, то і агрэхі людзі ўбачаць — вострую заўвагу зробяць.
Іншая справа — лёс навукоўца. He кожны яго крок суправаджаецца адкрыццямі. I зусім іншая рэч — працоўныя будні, карпенне рук, галавы работніка архіва... Але ж, кім бы мы былі, не ведаючы мінуўшчыны — часам не вельмі прыемнай для нас, сённяшніх!.. Яе, памяць аб далёкім і блізкім учора, і зберагаюць нашы сучаснікі — архіварыусы. He было б іх працы — што рабілі б гісторыкі ў пошуках ісціны?
Пра справы архіўныя, пра чалавечае стаўленне да пажоўклай папяровай праўды — і наша гутарка з вядомым у краіне грамадскім дзеячам, былым
дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь Ганнай Сурмач. Аўтарытэт яе ў крыніцазнаўстве гісторыі — непахісны. За парадай да Ганны Іванаўны ідуць усе: і вопытныя навукоўцы, і юныя студэнты, і газетчыкі, і краязнаўцы з глыбінкі. Яна ведае, дзе што ляжыць,— у якой краіне ёсць, да прыкладу, арыгінальны здымак Кастуся Каліноўскага. Дзе шукаць бібліятэку Храптовічаў. А калі і загадка тое ці іншае пытанне для Ганны Іванаўны, то яна падкажа магчымыя шляхі да росшукаў.
— Ганна Іванаўна, відаць, заканамерным было б пачаць гаворку з такога пытання... А ці працягваюць і сёння маўчаць архгвы?
— Пагадзіцеся, усё, што мы перажываем, што адбываецца сёння,— вынік з пражытага. Таму сёння мы павінны асэнсаваць, у якой сітуацыі мы знаходзіліся, і адказаць, як гэтая сітуацыя узнікла. Ёсць такая аксіёма: гісторыя патрэбна дзеля таго, каб арыентавацца ў сучаснасці і бачыць будучыню. Таму, відаць, і назіраем мы самае шырокае зацікаўленне розных палітычных сіл у вывучэнні мінулага, хоць мэты ва ўсіх розныя. Зацікаўленыя асобы, каму важней за ўсё ісціна, і звяртаюцца да першакрыніц, вывучаюць непасрэдна архіўныя дакументы.
— Вось вы закранулг ісціну. Маўляў, яе трэба шукаць з дапамогай дакументаў. Але ж на права зваць свой наробак ісцінным прэтэндуюць усе...
— У гісторыі вельмі цяжка вызначыць аб’ектыўную ісціну ў адрозненне, напрыклад, ад фізікі. Дапусцім, вы ўпусцілі ручку, перасталі пісаць. I вы ўбачылі, як прадмет пакаціўся па стале, упаў на падлогу. I я бачу тое ж самае. Іншая справа — аналіз дакументаў-сведкаў. Успомніце, нават летапісцы адлюстроўвалі падзеі кожны з свайго пункту гледжання.
Таму і вельмі лёгка выкарыстоўваць гістарычную праўду пад зададзеную ідэю. Мы прызвычаіліся, што гістарычныя падзеі трэба асвятляць, улічваючы існаванне пэўнай канцэпцыі. А што ж,
калі сістэма, парадзіўшая канцэпцыю, церпіць банкроцтва? Тады, атрымліваецца, пара і гісторыю перапісваць?
— Дык у чым тады выйсце? Выходзгць, што няма ніякай гарантыі на тое, што і сучаснае, як быццам дэмакратычнае перапгсванне гісторыі, ёсць вызначэнне кропак над «г»?
— Гарантыі?.. Пра іх лепей папытайцеся ў астролагаў. На Захадзе ідуць іншым шляхам. Там некалькі канцэпцый. Асабліва, калі размова ідзе пра глыб вякоў. Уяўленне гэтай ці іншай падзеі з усіх бакоў — вось выйсце! Падыход павінен быць усебаковым.
Ствараецца музейная экспазіцыя, адразу як першы крок ідзе разгляд яе канцэпцыі. А навошта вам, напрыклад, навязванне чыіхсьці пастулатаў? Вы павінны самі думаць, самі вырашаць. Вы маеце на гэта права. Музей жа няхай дае гістарычную фактуру, а не адразу навязвае пэўнае ўяўленне, падчас тэндэнцыйнае.
Зараз адчынілі архівы, спецсховішчы — мы ўбачылі іншую, нязвыклую фактуру... I немагчыма з вялікай дакладнасцю сцвярджаць, што было так ці іначай. Калі мы ўсю гістарычную фактуру будзем мець, а не вытрымкі з яе, то тады і здолеем забяспечыць грамадства аб’ектыўнай інфармацыяй пра мінулае.
— Ганна Іванаўна, але ж архгвы вытрымалі розныя часы. А дакументы, большасць з іх не згублена, уцалела... Атрымліваецца, што і няўгоднае, не прывабнае для той ці іншай сістэмы не нгшчылася, а наадварот — захоўвалася?
— Мо, і паўставала калі так пытанне — знішчыць. Але на першым этапе тыя ж, напрыклад, матэрыялы, звязаныя з гісторыяй нацыянальнага адраджэння ў дваццатыя гады, выкарыстоўваліся супраць, у якасці абвінавачванняў. Па-другое, сістэме, яе карным структурам трэба было ведаць усё ж такі праўду. Хаця б дзеля таго, каб шукаць шляхі да езуіцкай працы з эміграцыяй. А ў зусім ужо нядаўнія часы схаваныя для астатніх даку-
менты выдаваліся пэўнаму колу асоб, якія па-свойму выкарыстоўвалі праўду ў контрпрапагандысцкіх мэтах. Фактура ж была патрэбна дзеля стварэння навуковай уяўнасці.
— Хто зараз дапамагае захаваць факты? Раскажыце, калг ласка, пра дзяржаўна-архгўную службу Рэспублікі Беларусь.
— Зараз наша дзяржава мае 6 рэспубліканскіх архіваў, 6 абласных... Апошнія ў сваю чаргу маюць 16 філіялаў. Сетка архіваў адпавядае патрабаванням, якія могуць быць у дзяржавы. Распрацаваны і праект Закона аб архівах. Дапускаецца стварэнне недзяржаўных архіваў. Але ж вельмі марудна гэты праект ідзе парламенцкай сцежкай. Некаторыя дэпутаты лічаць, што архівамі зараз няма чаго займацца. А вы ж азірніцеся наўкола. У нас на вачах Беларусь атрымала унікальны шанц дзеля адраджэння дзяржаўнасці. I ўсё, што сёння дзеецца, мае адлюстраванне ў дакументах. А ці заўжды яны збіраюцца?
— Калі не памыляюся, Ганна Іванаўна, вы сярод актыўных сяброў камісіг «Вяртанне» пры Беларускім фондзе культуры...
— Каму ж як не архівістам, маючым найбольшую інфармацыю па крыніцазнаўству, займацца вяртаннем духоўнай спадчыны, яе матэрыяльных атрыбутаў. Але спяшаюся астудзіць гарачыню вашага пытання. Фізічнае вяртанне ў прамым сэнсе слова наўрад ці магчыма. Гэта недзе параўнальна з жаданнем змяніць межы, прасунуць тэрыторыю дзяржавы ў этнічна беларускія рэгіёны. Вяртанне дакументаў — гэта іх капіраванне, а магчыма, і абмен. Бо і ў нас жа ёсць тое-сёе, што мае дачыненне да чужой гісторыі.
Але першы крок у справе вяртання ці, дакладней сказаць, фактычнага запаўнення «белых плямаў» — гэта выяўленне крыніц дакументаў, якія істотна дапаўняюць або ў некаторых выпадках змяняюць наша ўяўленне пра беларускую мінушчыну. А тое, што мы процьму важкіх папер страцілі, не патрабуе і асаблівых доказаў. Усю нашу
гісторыю да 1917 года складаюць 1,5 мільёна архіўных спраў. Пасля 1917-га прыкладна ў чатыры разы болей. Беларускія дакументы — у архівах Польшчы, Літвы, Чэхіі, Славакіі. Галоўным чынам каштоўнасці страчваліся ў час войнаў, паўстанняў. Як прыклад — разграбленне замка Радзівілаў пасля паўстання 1794 года. А ўслед за выгнаннем, высылкай з Беларусі ўдзельнікаў падзей 1863—1864 гадоў у сховішчы Масквы і Санкт-Пецярбурга адпраўляліся прыватныя архівы славутых нашых шляхціцаў.
— Ганна Іванаўна, а як часта прыходзяць у архіў ваенныя гісторыкі? Што гх у першую чаргу хвалюе? Што застаецца па-за іх увагай?
— Ведаеце, наша гісторыя была б больш набліжанай да праўды, калі б усе вывучалі нашы факты па першакрыніцах. Вельмі ж многія гісторыкі вывучаюць мінуўшчыну толькі па папярэдніх працах. Дарогу ў архіў ведаюць, на вялікі жаль, далёка не ўсе. Праца з дакументамі вельмі крапатлівая. Гэтыя высновы тычацца і даследавання ваеннай гісторыі Беларусі. Цікавасць да гэтай тэмы — вялікая. I, безумоўна, найперш з стварэннем уласных Узброеных Сіл. Вядома ж, ёсць праблема — разбурыць уяўленне ў грамадстве, што беларускі народ — ціхі і пакорны, што не мае ваеннай традыцыі, што гэта народ, які не можа лічыцца змагаром.
Матэрыялы ж існуюць, ляжаць у архівах многія і многія дакументы. Па гісторыі Вялікага княства Літоўскага — у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Тое, што асвятляе падзеі, звязаныя з БНР, і ў Нацыянальным архіве, і ў Дзяржаўным архіве Рэспублікі Беларусь, і ў сховішчах Вільні, у архівах Масквы і Пецярбурга, Польшчы.
— I, вгдаць, апошняе, што хацелася б спытаць... Вы шмат робіце па прапагандзе архіўных знаходак. Друкуеце артыкулы, рыхтуеце да публікацыі арыгінальныя дакументы. Калг ж зацікаўлены чытач пазнаёмгцца з грунтоўнай вашай падарожнай кніжкай па архгўных сховішчах?
— Такі час, лічу, яшчэ для мяне не падышоў.
Хаця і шмат апошнім часам выступаю ў друку, усё ж кніжку падарожную, як вы сказалі, пісаць пакуль не збіраюся. Зараз аддаю шмат сіл, часу клопатам аб напаўненні архіваў. Вяду і пэўную грамадскую працу. Але сёння ўсё так пераплялося — і палітыка, і гісторыя, і архіўныя справы... Словам, стараюся нешта зрабіць для папаўнення гістарычнай скарбонкі Беларусі. Праўда, вось у нашым архіве-музеі рыхтуем даведнік, які раскажа пра фонды ЦДАМЛІМ. Думаю, што шмат каму з даследчыкаў ён будзе на карысць.
Гутарка з Ганнай Іванаўнай завяршылася. Позірк затрымаўся на рабочым стале дырэктара архіва. Апошнія нумары газет, кніжкі вядомых гісторыкаў, дакументы, паперы, якія заўтра зоймуць сваё месцейка ў сховах гісторыі. I мне падумалася, што Ганна Іванаўна ці не бліжэй за нас, газетчыкаў, што жывуць днём сённяшнім, да сучаснасці, да рэалій, вядучых у будучыню. Хаця ж і працуе ў архіве... I яшчэ падумалася пра тое, што на такіх людзях, як Ганна Іванаўна Сурмач, ляжыць высокая адказнасць. I не толькі за праўдзівыя масткі фактаў, што пракладуць яны ў будучыню. Але і высокая маральная адказнасць за праўду аб учарашнім дні, аб мінуўшчыне...
Ці не таму ў адным з сваіх артыкулаў — у артыкуле, канешне ж, пра лёс беларускіх архіваў — Ганна Сурмач і напісала: «...сёння яшчэ можна паспрабаваць вярнуць страчаныя архівы. Нашы папярэднікі стараліся сабраць і захаваць іх для нас. Але мы аказаліся няўдзячнымі нашчадкамі».
ДАВАЙЦЕ АЗІРНЁМСЯ„.
Прозвішча гэтага чалавека лексічна-лёгка ўкладваецца ў назоўнік. 3 такіх яно назоўнікаў, што ўтвараліся ад прозвішчаў Брэжнеў, Андропаў. Вось паслухаўце мелодыю: «брэжнеўшчына, андропаўшчына, скарапанаўшчына...» У энцыклапедычнай персаналіі пра яго — Сцяпана Гардзеевіча Скарапанава — хаця і сцісла, лаканічна, але ска-
зана даволі многа: «У 1948—50 і 1952—59 дырэктар Бел. НДТ меліярацыі. 3 1959 акад.-сакратар Аддзялення меліярацыі і лясной гаспадаркі Акадэміі с.-г. навук БССР, з 1961 міністр сельскай гаспадаркі БССР, з 1972 акадэмік-сакратар Зах. аддзялення УАСГНІЛ, з 1976 акадэмік-сакратар аддзялення земляробства і хімізацыі УАСГНІЛ, з 1979 заг. лабараторыі Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі».
Самы прыкметны радок у лёсе Скарапанава, канешне ж,— адзінаццаць гадоў кіраўніцтва сельскай гаспадаркай Беларусі. I які быў час! Якія людзі праводзілі ў жыццё свае (а значыць —і ўсяе партыі) суперарыгінальныя сельскагаспадарчыя праекты! I, канешне ж, наша размова з Сцяпанам Гардзеевічам — пра сельскую гаспадарку. Пра тое, што наўкола ў прыродзе робіцца, дзякуючы, калі не грэх будзе так сказаць, і хімізацыі, і меліярацыі, і ўсенароднаму жаданню самім больш паесці, ды і астатні сацыялістычны свет накарміць.
— Сцяпан Гардзеевіч, у каго як не ў вас спытаць пра эпахальнае, што адбылося, здарылася за паслякастрычніцкі час з сельскай гаспадаркай...
— Адразу хачу заўважыць, што дарэмна імкнецеся наш уласны вопыт сумненням падвяргаць. Цяпер, пражыўшы гэтулькі ' доў, і я прыйшоў да высновы, што і мы рабілі брыдкія, дурныя справы. Рабілі, але ж не ўсё тады разумелі. I таму рабілі, што мелі на мэце дабрабыт людскі. Сёння як быццам не ў модзе параўноўваць сучасныя паказчыкі з статыстычнымі дадзенымі па дарэвалюцыйнай Расіі. А я вось апошнім часам заняўся параўнальным даследаваннем. Паспрабаваў абагульніць гістарычны вопыт сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі за мінулых 120 гадоў. I прыйшоў да наступнага: адзін гектар за царскім часам даваў 4,5—5 цэнтнераў кармавых адзінак. А што тычыцца затрат, то 1 цэнтнер патрабаваў 20—25 чалавека-гадзін. У 1990-х гадах 1 гектар прыносіў ужо 30 цэнтнераў. А затрат на 1 цэнтнер — 1—1,5 чалавекагадзін. Дык дзеля чаго сёння лозунг: «Адродзім селяніна!» Якога, прабачце, селяніна!?
— Але ж, думаецца, і прыхгльнікі змены формы ўласнасцг на зямлю зусім не за вяртанне сахг, не за тое, каб адмовгцца ад тэхнічнага прагрэсу...
Вось г на захадзе, у тых жа ЗША, даўно ўжо не 4—5 цэнтнераў дае гектар, ды і, мусгць, не 30 —таксама. А што датычыць чалавека-гадзін затрачаных, то тут, на мой погляд, і параўноўваць не трэба.
— Дарэмна вы разглядаеце заходнюю сельскую гаспадарку як суперузор, як прыклад першага раду. I звяртаю на гэта ўвагу не з нейкіх ідэалагічных перакананняў. А ў знак таго, што нельга аўтаматычна пераносіць на ўласную глебу чужы вопыт. Дарэчы, азіраючыся на далёкіх амерыканцаў, у Савецкім Саюзе з пачаткам калектывізацыі ўзялі курс на шырокую трактарызацыю. Так, у амерыканцаў, у краінах з цаліннымі землямі, можна араць да бясконцасці. Мы ж баразнілі палеткі, a ўраджай не рос. Няўжо не хапала тады розуму разгледзець спецыфіку гаспадарання на зямлі? Відаць, не хапала, калі варочалі, крамсалі зямлю. I гэта замест таго, каб даць паболей угнаенняў...
— Прыйшоў жа час — і зразумелі. Зразумелі, што патрэбны велізарныя дозы ўгнаенняў. I пачалася хімізацыя ўсіх часоў і народаў.
— А як жа без угнаенняў? Сёння мы якраз таму і губляем ва ўраджаі, што іх катастрафічна не стае. У 1990 годзе на 1 гектар уносілі 200 кг. Летась — толькі 40 кг.
— Цгкава, а колькг ж у царскай Расіі?
— Па статыстыцы 1913 года — 0,5 кг на 1 гектар зямлі.
— Мажліва, у 60—70-я гады яшчэ і патрэбна было інтэнсіўна ўносгць хімічныя ўгнаенні, каб атрымлгваць усё большыя і большыя ўраджаі. Але ж з часам у свеце, у блізкгх суседзяў — у той жа Германгі — пачалі разумець, што колькасны рост не стаў якасным у дачыненні да выгадаванай прадукцыі.
— Канешне. I вельмі шкада, што мы позна зразумелі гэта.
— Сёння хімізацыя ўжо не такі страшны звер у сучасным наступе. Сельская гаспадарка пакутуе ад безграшоўя. Якгя ўжо тут могуць быць мгнеральныя ўгнаенні. Тоеж безграшоўе дазволіла прыродзе адпачыць ад масіраванага наступу меліярацыі.
— I дрэнна, што меліярацыя звернута ці зварачваецца. Па-першае, калі гаварыць пра меліярацыю як пра шматгранную працу па асваенні, уводу ў сельскагаспадарчае карыстанне новых зямель, то меліярацыі і не было. Хутчэй — асушэнне балот. I ўсё.
— Сцяпан Гардзеевгч, славуты (а сёння ён мне ўсё ж падаецца сумна вядомым), калг не памыляюся, майскі 1966 года Пленум ЦК КПСС заклаў і многія бядоты,— страшэнныя агрэхі, спароджаныя меліярацыяй. Бядоты і агрэхі як для арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасцг, так г для экалогіі. Росквіт меліярацыі супаў з вашай мінгстэрскай сталасцю. I як тады адчувалі сябе? Што думалі тады, што ўсведамлялі?
— Вы не думайце, што, спужаныя партыйна-кіруючым апаратам, усе маўчалі, баючыся вочы адплюшчыць. Дарэчы, мяне таксама рыхтавалі да выступлення на пленуме. Ужо нават тэкст паспелі разгледзець на бюро ЦК КПБ. Незадоўга да пленума запрасілі на кароткую нараду ў ЦК КПСС. Вёў яе сакратар па сельскай гаспадарцы Кулакоў. Выступілі на нарадзе амаль усе з 29 запрошаных.
I ўсе ўхвальвалі брэжнеўскую задуму. Толькі член-карэспандэнт AH СССР Віктар Абрамавіч Коўда — супраць. Далі слова і мне. Сказаў, што ўжо абдумаў. Падкрэсліў рацыянальнасць асушэння балот. Але адзначыў, што пасля 1—2 гадовай успышкі ўраджайнасці на асвоеных землях мы з году ў год будзем атрымліваць усё меншы плён. Аб’ёмы ўводзімых у карыстанне зямель, быў перакананы я, трэба сумяшчаць з аб’ёмамі ўгнаенняў. Як вынік — мяне проста запрасілі на пленум. А я ж зусім не выглядаў бунтаром. Хіба што толькі спрабаваў заўважыць ісціну. I рабіў гэта, як мне і зараз падаецца, вельмі асцярожна. Тым больш,
што імкнуўся выказаць не суб’ектыўнае меркаванне, а навукова-пралічаны прагноз.
Яшчэ да паездкі ў Маскву даручыў вучоным пралічыць мяркуемы плён ад будучай меліярацыі. За 10 гадоў мы павінны былі давесці сельскагаспадарчыя плошчы да двух мільёнаў гектар. Адзін мільён на той час ужо мелі. Пралічвалі некалькі варыянтаў будучага развіцця. Напрыклад, уводзім землі ў карыстанне. У такім выпадку пры затратах у 5 мільярдаў рублёў атрымаем 22,5 мільёны_кармавых адзінак. Застанемся з плошчай у 2 разы меншай, але пры ўмове росту эфектыўнасці выкарыстання існуючых зямель, будзем атрымліваць 22 мільёны кармавых адзінак.
— I вы не пабаялгся ўслух гэта сказаць?
— Пераправерыўшы падлікі ўжо з другой групай вучоных, ды і атрымаўшы тыя ж лічбы, пайшоў да Сурганава. Той не паверыў. Разам ідзём да Машэрава. Сурганаў і там: «Што ты глупства выдумляеш?» Стаю на сваім. Навука, кажу, не падрыхтаваная да практычных дзеянняў у такіх велізарных маштабах. Ды і другі важкі аргумент: не хопіць нам угнаенняў. Сурганаў — а тады ён у ЦК курыраваў сельскую гаспадарку — парыруе. Маўляў, пойдзем на ганчарны дрэнаж, а ён жа (тады так лічылі) даўгавечны. Паралельна нешта будзе распрацоўваць і навука. А што датычыць угнаенняў, то іх вытворчасць расце. Машэраў выслухаў. Думаю, што паверыў. Сказаў, каб са сваімі аргументамі і ехаў да Кулакова. Каб стараўся давесці правату, каб патрабаваў угнаенні. Што атрымалася — вы ведаеце. Супраціўляцца генеральнаму КУРСУ было немагчыма.
— He гаворачы пра страшэнныя эканамгчныя страты, заўважаеш, што і для вырашэння праблем сельскагаспадарчай вытворчасці мелгярацыя не прынесла мяркуемага плёну. Што ж далей рабіць? Ці варта працягваць справу асушэння?
— Маючы свае плюсы і мінусы, асушэнне ўсё ж патрэбна. Але не трэба забывацца, што і на новых землях роля эфекта самога асушэння ў атрыманні
ўраджаю мае ўсяго толькі 1/6. Ёсць жа і астатнія фактары, якія мы павінны разглядаць. Магчыма, сёння варта падумаць, як захаваць дзейснымі тыя аб’екты, што ўжо даўно ўведзены. He трэба праектаваць новых аб’ектаў. Давайце азірнёмся на старыя, на стан даўно зробленага.
— Наколькі ведаю, якраз пра гэта вы разам з калегамі гаворыце і ў адкрытымлісце Прэзідэнту Беларусг...
— Так. Ідзе сапраўдная дэградацыя зямлі меліярыраванай. He прыастановім мы гэты працэс, то замест прыбытку, штогод будзем мець страты ў мільярды долараў. Калі не прыняць тэрмінова меры, то асноўныя меліярацыйныя фонды коштам прыблізна ў 10 мільярдаў долараў стануць мёртвым помнікам.
— Але ж не так лёгка, пагадзіцеся, знайсці выйсце...
— Мы просім, як мінімум, прафінансаваць праграму «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне земляў», прынятую Кабінетам міністраў яшчэ ў лістападзе 1994 года. Спрабуе ж дзяржава падтрымаць колішнія гіганты прамысловасці — такія, як «Гарызонт», «Інтэграл». Хацелася б, каб і меліярацыйныя аб’екты не засталіся па-за ўвагай.
Размова наша з Сцяпанам Гардзеевічам Скарапанавым, які і сёння чуйны, уважлівы да клопатаў сельскай гаспадаркі, доўжылася не адну гадзіну. Перажывае ўчарашні кіраўнік, перажывае вучоны за мінулае, за сучаснае.
«НЕЛЬГА
ГВАЛТАВАЦЬ ЧАЛАВЕКА»
Калі сустракаю сталага веку чалавека, заўсёды цягне пагутарыць з ім. Карціць пагутарыць. Перш за ўсё таму, што за плячыма ў аксакалаў жыцця багаты, гадамі прыдбаны вопыт. Яны — сівагаловыя старыя — мераюць сённяшні час меркай дакладнай, гарцом адмысловым, у якім ніводная кроп-
ля памяці не губляецца. 3 такіх памятлівых, здольных да выразнага асэнсавання часу і Ігнат Цімафеевіч Дуброўскі (сапраўднае прозвішча — Чарняўскі). Ён нарадзіўся ў 1906 годзе. Што пройдзена-пражыта за многія і многія дзесяцігоддзі? Энцыклапедыі называюць гэтага грамадска актыўнага чалавека празаікам, нарысістам, вучоным. Яшчэ ў 1937 годзе абараніў ён дысертацыю на годнасць кандыдата сельскагаспадарчых навук. Выдаў звыш 10 навуковых кніг, выступаў у друку з артыкуламі па пытаннях сельскай гаспадаркі, калгаснага будаўніцтва. I публіцыстычныя творы (а яны таксама склалі болей як 10 кніг) Ігната Дуброўскага — пра людзей зямлі, пра калгасных старшынь. А сёння вось яны — калгасы — на ладан дыхаюць. Дык што можа, што значыць слова? 3 гэтага і пачалася наша размова з Ігнатам Цімафеевічам Дуброўскім.
— Быў час, была эпоха, калі ці не кожны год вы асабгста выступалі ў друку з нарысамі — двума, трыма, a то г болей... Пра вёску пісалг і іншыя. Часам — грунтоўна, сур’ёзна, адкрыта, наколькі дазваляў той час. Што здарылася — амаль знгкла аграрная публгцыстыка? I гэта тады, калі паболела шанцаў выказаць праўду, калг павялічылася надзея на дзейнасць слова...
— Росквіт публіцыстыка атрымала на Беларусі ў шасцідзесятыя-васьмідзесятыя гады. I гэта была не толькі сага ў падтрымку існуючай сістэмы, але ж і вострая крытыка многіх занядбанняў.
— Няўжо нешта ўдавалася сказаць адкрыта?
— Часам удавалася. Але ж, канешне, з вялікай цяжкасцю. Бывала, прыносіш у салідны часопіс нарыс, а рэдактар: ужо шэсцьдзесят гадоў савецкай уладзе, а ты ўсё недахопы шукаеш. Але памятаю і іншае. Праходзіў неяк пленум пісьменніцкай арганізацыі па публіцыстыцы. Мерапрыемства насіла ўсесаюзны характар. Адусюль з’ехаліся госці. Асноўны даклад рабіў Чыгрынаў (тады сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў). А Танк папрасіў мяне выступіць фундаментальна. Я паставіў
Ігнат Дуброўскі
пытанне: што ў нас сацыялістычнага, а што не сацыялістычнага. Аўдыторыя прыняла добра, а там, наверсе, не спадабалася. Потым ішла вострая дыскусія.
— Вгдаць, вы ўзгадалі сямідзесятыя гады. Дык сапраўды, што ж было ў нас тады сацыялістычнага, а што не сацыялістычнага?..
— Тады я меў на ўвазе калгасы. Яны не з’яўляліся завершанымі сацыялістычнымі гаспадаркамі.
Яны не мелі самастойнасці, а былі для дзяржавы крыніцай атрымання сродкаў — фінансавых, людскіх, матэрыяльных. Вы не памятаеце адно з інтэрв’ю Строева часоў перабудовы? Сакратар ЦК КПСС назваў калгасы прыгоннымі гаспадаркамі. Хіба ж цвярозы погляд на рэчаіснасць? I я быў перакананы, што несацыялістычнасць калгасаў у адсутнасці вытворчай дэмакратыі, каманды не аддавалі не толькі з беларускай сталіцы, але і з Масквы.
Ішла і вострая дыскусія пра саму форму публіцыстыкі. Што такое нарыс, артыкул... I ў мяне была свая пазіцыя на гэты конт. Я стала ўдзельнічаў у маскоўскім друку. Нарысы змяшчаліся ў «Дружбе народаў». Так даняла мяне дыскусія — што сеў і напісаў літаратуразнаўчую кнігу «Нялёгкі хлеб».
— Дык што ўсё ж здарылася з публгцыстыкай?
— Чаму пры плюралізме раскідалася публіцыстыка?.. Мяркую, згубілася сутнасць. Многія з артадоксаў нядаўніх хуценька перайшлі да адмаўлення наогул усяго сацыялістычнага. Па-другое, публіцыстыку захлыснуў папулізм. Болей таго — дэмагогія.
— Што вы маеце на ўвазе канкрэтна?
— Справа не ў імёнах і публікацыях. Кожны мае права на ўласную форму выкладання думак, але ж калі палітызаваны лямант пераважае канкрэтнае, дзейснае слова, то хіба ж гэта на карысць? Ахайвалі, аплёўвалі... А зараз вяртаемся да выкарыстання многіх старых форм. Вось і пастанова па спаборніцтву. Смяяліся з суботнікаў, а цяпер чуцен голас, што, маўляў, суботнік — фактар экалагічны.
— Ігнагп Цімафеевгч, атрымліваецца, што спакваля мы пераходзім у сферу ідэалогіі.
— Ідэалогія ідэалогіяй, а ёсць жа яшчэ мараль. Мы можам быць з вамі розных поглядаў, але мараль роўная для ўсіх. Нельга красці, нельга гвалтаваць чалавека...
— Амаральнасцг якраз сёння і хапае. I ў зносгнах паміж людзьмі-адзінкамі. I ў вытворчай сферы. I нават у адносгнах да зямлі.
— А заўважаюць жа толькі яе — амаральнасць — у палітыцы. Жыццё ўвогуле хвалюе старых і маладых публіцыстаў у меншай ступені.
— 3 вышыні вашага навуковага, публіцыстычнага, жыццёвага вопыту, відавочна, сённяшняя сітуацыя ў сельскай гаспадарцы як быццам на далоні.
— Наўрад ці падасца арыгінальнай мая ўласная і, магчыма, суб’ектыўная ацэнка. Сельская гаспадарка Беларусі знаходзіцца ў глыбокім эканамічным крызісе. Выхад з яго пакуль не прыкметны. Зніжаецца вытворчасць прадукцыі. He аднаўляецца тэхніка, якая зношваецца, выбывае са строю. У выніку вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовая прамысловасць скарацілася на 39 працэнтаў. Лічба не толькі ўражвае, а бянтэжыць.
Прычынай занапяду з’яўляецца і разрыў вытворчых сувязеў прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, якія выпускалі сродкі вытворчасці для калгасаў і саўгасаў, з прадпрыемствамі іншых рэспублік. Як вядома, разлад гэты прыйшоў з развалам Савецкага Саюза.
— Выходзгць, што ў незалежнасці ёсць яшчэ адна цана — разбурэнне, гібенне сельскай гаспадаркі?
— Я так не сказаў бы. Але, думаю, важна ўлічваць і наступны момант. Шлях да незалежнасці, да палітычнай самастойнасці павінен быў бы спалучацца з разумным рэфарміраваннем формь' зносін у эканоміцы. А паколькі так не здарылася, то вось мы вымушаны канстатаваць — не паступае неабходная сыравіна, высокія цэны на камплектуючыя. У выніку рэзка скараціўся выпуск машын. Напрыклад, Мінскі трактарны завод працуе ўсяго толькі на дваццаць пяць працэнтаў сваёй магутнасці. Энерганосьбіты, залежнасць ад прамысловасці цяпер ужо чужой краіны прымушаюць павышаць цэны на сельскагаспадарчую тэхніку.
Утварыўся дыспарытэт цэн, своеасаблівыя нажніцы. I трэба падкрэсліць — досыць вострыя. Калгасы стрыгуць чыста, пад нуль, што называецца.
— Ігнат Цімафеевіч, вядомая справа— і непарытэт, і зношаная тэхнгка, і вялгкія падаткг, невыгодныя для развгцця сельскай гаспадаркі крэдыты. Але ж далей як гсцг, як выжыць селяніну, як захаваць дзеяздольны аграпрамысловы комплекс? Як быць, на ваш прыватны погляд?
— Сёння модна крытыкаваць дзяржаву, кіраўнікоў. А я наадварот... Думаю, варта аддаць належнае і нашаму Прэзідэнту. Хаця б ужо за тое, што ён праяўляе клопат аб сельскай гаспадарцы, а найперш — за тое, што ён не даў заўзятым правым радыкалам разбурыць калгасы і саўгасы, дзякуючы якім мы сёння маем свой уласны хлеб.
Так, у час пасяўных кампаній дзяржава падтрымлівае сельскую гаспадарку крэдытнай грашовай дапамогай. Але ж гэта не здымае, не вырашае ўсяго крызісу. Разбежка ў цэнах не дае гаспадаркам магчымасці мець накапленні ў памерах, якія б дазвалялі сфарміраваць абаротныя фонды, фонды капіталаўкладанняў на аднаўленне тэхнікі і будаўніцтва. Грошы, выдадзеныя дзяржавай,— толькі нязначная частка той сумы, якую павінны выплаціць за здадзеную прадукцыю.
Балюча назіраць і некампетэнтнасць, з якой часам дзяржаўныя мужы выстаўляюць адзнаку сельскай гаспадарцы. Як прыклад — жаданне аднаго з кіраўнікоў абвясціць калгасы, саўгасы банкрутамі. Правільна запярэчыў такому кіраўніку вучоны. Трэба, маўляў, яшчэ разабрацца, хто банкрут — калгас ці дзяржава, якая недаплочвае за прадукцыю. I вось што можна было пачуць з вуснаў кіраўніка: «Калі б банкруцтва тычылася дзяржаўнага прадпрыемства, тады можна было б разбірацца хто вінаваты, а калгасы ж не з’яўляюцца дзяржаўнымі аб’ектамі...» To чаму ж тады, па якому праву дзяржава ўстанаўлівае дыктат па закупачных цэнах. Атрымліваецца, што вырабленае калгаснікамі ім і не належыць. У такім разе калгасы
апынуліся ў стане сапраўды прыгонніцкіх гаспадарак.
Часам, калі размова заходзіць пра парытэт цэн, то некаторыя самыя высокапастаўленыя кіраўнікі сцвярджаюць, што ён — парытэт — ужо дасягнуты. I спасылаюцца пры гэтым на тое, што цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў нас вышэй, чым на Захадзе. Прабачце, але гэта смешная аргументацыя.
-—Відавочна, што вы з’яўляецеся прыхільнікам калгаснай сістэмы. А як жа быць з непры.бытковасцю гаспадарак?..
— Чаму вы лічыце калгасы непрыбытковымі? — ???
— Добра. Прывяду такі прыклад. Пасля смерці Сталіна праходзіла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная сельскай гаспадарцы. Мне таксама давялося ўдзельнічаць. Калгасы тады таксама крытыкаваліся. Маўляў, рабочы клас пастаўляе магутную тэхніку. А на вёсцы не могуць яе эфектыўна выкарыстоўваць. У адказ выступіў дырэктар інстытута эканомікі саюзнай акадэміі навук. I ён заявіў: у нас няма непрыбытковых калгасаў і саўгасаў.
— Думаю, што і тады. ў зале навісла цішыня...
— Цішыня цішынёй, але ж і аргументы былі не абы якія. Дырэктар сцвярджаў, што абсалютная маса гаспадарак маюць прыбыткі, якія дазваляюць развіваць сельскагаспадарчую вытворчасць высокімі тэмпамі. Але ж неабходна, каб прыбыткі тыя заставаліся ў гаспадарках. Бяда ў тым, што гэтыя прыбыткі нізкімі цэнамі, недаплатай за прадукцыю, якая прадаецца дзяржаве, пераганяюцца ў казну. Дырэктар інстытута прадэманстраваў тады табліцу па ацэнцы валавой і таварнай прадукцыі калгасаў і саўгасаў у цэнах .1928 года, цэнах, заўважце, перыяду НЭПа, калі быў хаця б прыблізны парытэт цэ» на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю. Табліца сведчыла: нават пры нізкіх ураджаях калгасы прыбыткі мелі. Галоўнае — справядлівыя цэны на прададзенае дзяржаве.
— Але ж тое далёкія дваццатыя гады. Тым болей, што масавая калектывізацыя разгарнулася пазней — у 1929—1930 гадах...
— Але ўзровень шмат вышэйшы, ураджаі багацейшыя. To чаму тады не растуць прыбыткі... Увогуле ўстанаўленне нармальных цэн — складаная задача. Вырашэнне яе закранае і праблему заработнай платы. Магчыма, спатрэбіцца нават правесці грашовую рэформу. Махавік народнай гаспадаркі можа толькі тады раскруціцца ў поўнай меры, калі мы навядзём парадак у сельскай гаспадарцы ці хутчэй — калі пачнём па-нармальнаму ставіцца да яе.
— Як, на ваш погляд, змена формы ўмеснасцг можа паўплываць на стан спраў у аграпрамысловым комплексе?
— I тут я не парадую вас радыкальнымі поглядамі, бо з’яўляюся рашучым праціўнікам перадачы зямлі ў прыватную ўласнасць, праціўнікам продажу-куплі зямлі. Лічу гэту з’яву амаральнай. Зямля, глеба нарадзілася і выгадавала чалавека. У чалавека ёсць дзве маці. Маці-зямля, экалагічная маці. I родная маці — жанчына, этнічная маці. Абедзве яны па значэнню роўныя для чалавека. Маральным злачынствам з’яўляецца здрада Радзіме і здрада сваёй роднай маці. Амаральна і злачынна гандляваць сваёй роднай маці, як этнічнай, так і экалагічнай.
Маладыя вучоныя-эканамісты выступілі ў друку з заявай, што без прыватнай уласнасці на зямлю рынкавую эканоміку нельга стварыць. Маладыя людзі не ведаюць мінулага нават сваіх блізкіх продкаў. У дваццатыя гады нашага стагоддзя, у перыяд НЭПа не існавала прыватнай уласнасці на зямлю, а вось рынак быў. Ды такі, што дай нам Бог убачыць, дачакацца яго ў гэтым тысячагоддзі.
— Ігнат Цімафеевіч, на вашых вачах праходзіла меліярацыя ці хутчэй — бяздумнае знгшчэнне балот. Змянглася ваша стаўленне да меліярацыг ў апошнг час?
— Ведаеце, даказваць эвалюцыю поглядаў —
справа няўдзячная, часам для многіх яна здаецца на мяжы з няшчырасцю. Таму лепей, калі зайшла размова пра меліярацыю, я падзялюся ўвогуле сваімі поглядамі на праблему.
Меліярацыя балот зараз, зразумела, спынілася па дзвюх прычынах: першая — няма сродкаў, другая — змяніўся погляд на балоты. Раней жа была такая навука — балотазнаўства. Балоты вывучаліся як элемент геаграфічны, як біяцэнозы. Балотам давалася адмоўная ацэнка. Маўляў, тэрыторыя бескарысная, ні на што непрыгодная, нават шкодная, там разводзяцца камары малярыйныя і гніллё. Балоты — і я так думаў — былі ранамі на целе Зямлі. Тарфянікі асушалі, пасля скарыстоўвалі пад пасевы. I гэта лічылася вялікім дасягненнем.
Змены ў экалогіі прымусілі нас іначай зірнуць на балоты. Ужо ўспомнілі пра тое, што яны збіраюць вільгаць, з’яўляюцца кандэнсатарамі сонечнага цяпла, якое аддаюць паветру, паляпшаюць клімат. I вось ужо іншая, новая навука ўзнікла — балотаводства, вядзенне балотнай гаспадаркі без асушэння іх, у натуральным плане. Тут і пра ягады ўспомнілі, і пра лазу, і г. д. Праблемамі балотаводства зараз займаецца Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. Узнікла нават пытанне аб аднаўленні асушаных балот.
— Тым болей, што тарфяныя глебы на асушаных балотах непазбежна знікнуць...
— I такія з’явы ўжо назіраюцца. Выпрацаваных жа ўвогуле балот у Беларусі звыш 200 тысяч гектараў.
— Ігнат Цімафеевгч, прызнацца, у некаторай ступенг і здзіўляюся — такг ў вас узрост, а даўні прадмет сваіх даследаванняў вы не пакідаеце. Пільна за ўсім сочыце...
— He ведаю, ці здзіўлю вас яшчэ ў большай ступені, калі скажу, што і пішу зараз. Мо, не так хутка як раней, але ж пішу. I нават у некалькіх накірунках. Што мяне цікавіць як пісьменніка?..
Мы — усё чалавецтва Зямлі — знаходзімся на-
пярэдадні вялікай падзеі — пераходу з другога ў трэцяе тысячагоддзе. Падзея гэта адбываецца ў вельмі складаных і трывожных умовах. У сусветным чалавечым грамадстве неспакойна. Бясконцыя войны, расце і абвастраецца, цывілізуецца злачыннасць ва ўсіх краінах свету. Навісла экалагічная пагроза, пагроза гібелі. Вучоныя сцвярджаюць, што праз 30—50 гадоў будуць скарыстаны ўсе прыродныя рэсурсы зямлі, у першую чаргу — энергетычныя. Другая бяда — забруджванне навакольнага асяроддзя. У свеце шырока абмяркоўваецца праблема скарачэння насельніцтва Зямлі, пытанне аб перасяленні людзей у космас. I гэта не толькі ў сферы фантастыкі, а і з дакладным навуковым абгрунтаваннем. Чым не прадмет для мастацкіх разваг?
Ніколі не забываюся пра Вялікую Айчынную вайну. Я ж удзельнічаў у цяжкіх падмаскоўных баях. Быў у фашысцкім палоне. Хачу пра ўсё гэта напісаць аповесць.
I ці не галоўны клопат, ці не галоўнае жаданне — паразважаць у мастацкім плане пра гістарычны лёс сялянства, якое выкарміла чалавецтва, а само вечна заставалася ў цяжкой, беспрасветнай беднасці.
— Дай вам Бог здароўя, няхай усе вашы задумы здзейсняцца.
— I мне зараз застаецца толькі ўзяць свечку, паставіць яе, запаліць, укленчыць перад ёй, склаўшы ўзнёслыя далоні над схіленай галавой. I — маліць Бога, каб ён прадоўжыў маё жыццё хаця б на дзесяць гадоў, каб мне выканаць свае жаданні. Бог літасцівы, я веру, буду спадзявацца і старацца.
«РЫХТУЮ ГЛЕБУ ДЛЯ СЯЎБЬЬ»
Уладзімір Содаль — асоба прыцягальная. Першнаперш сваёй памяркоўнасцю, спакойнай разважлівасцю. Ужо па аднаму знешняму выгляду Содалю можна давяраць. Так ужо чалавек выглядае — проста, з разумнай дабрынёй у твары,— што пры-
Уладзімір Содаль
цягвае да сябе бы той магніт. Ёсць жа і ў наш мітуслівы век такія шчодрыя і шчырыя людзі. Сустракаючы шмат дзе Содаля і ў ранейшыя тлумныя гады — на вуліцы і ў бібліятэцы, выпадкова ў метро, хаця жывём не так ужо і далёка адзін ад аднаго, на імпрэзах у Доме літаратара і на мітынгах,— хацеў заўжды пазнаёміцца як найбліжэй. He атрымлівалася. Нешта замінала. Мо, тое, што бачыў, як чалавек раздорвае сябе іншым — парадай, даведкай да часу пра таямніцы мовы, гісторыі, культуры. He хацелася яшчэ і мне замінаць. Хаця як журналісту даўно карцела пагутарыць. Ды ўсё не адважваўся загнаць чалавека ў кут, прымусіць ад іншага, магчыма, болей шматважнага, адарвацца дзеля адказаў на радавыя пытанні радавога газетнага інтэрв’ю. А тым часам даведваўся пра Содаля, журналіста-тэлевізіёншчыка, стараннага краязнаўцу, руплівага даследчыка жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча, усё болей і болей. Чытаў
адну за другой новыя кнігі Уладзіміра Ільіча — «Кушлянскі кут», «Жупранская старонка», «Тут бачу свой край», «Свіранскія крэскі», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (яны неяк імгненна, усяго ў адну пяцігодку, выскачылі дружненька з беларускіх выдавецтваў, быццам Содаль усё жыццё рыхтаваў гэтыя працы...). I чалавек, які быў сімпатычны, спярша толькі інтуітыўна, яшчэ болей рослым, заўважным, прыкметным рабіўся для мяне. Канешне ж, далей ужо вытрымаць не мог —і адважыўся на размову з Содалем. Хацеў бы, наколькі гэта атрымаецца, каб і чытач разгледзеў, ды і палюбіў гэтага неардынарнага чалавека.
— Уладзімгр Ільіч, а ўсё ж такі, з чаго пачалося ваша не зусгм і абавязковае для настаўніка ці тым болей тэлевгзійнага журналіста захапленне?
— 3 жадання спазнаваць. 3 жадання ведаць: што там — за тым паваротам, за тым дрэвам, за тым даляглядам, за тым ці іншым фактам. Гэтая прага спазнання з’явілася з самага малалецтва, з таго моманту, як навучыўся хадзіць, як выглянуў першы раз за веснічкі бацькоўскага двара. Нарадзіўся я і гадаваўся на самай ціхай вулачцы нашага мястэчка. За нашымі дварамі высокай сцяной шумела збажына — жыта, і мне вельмі хацелася даведацца, а што там, за жытам... Але далей за двор мне, як і ўсім дзецям, забаранялася адлучацца. Нам казалі, што там, у жыце, жыве Баба Шлакатуха, і калі хто з ёй будзе хадзіць далёка ад дому, яна таго зашлакоча (заказыча) да смерці сваімі кастлявымі рукамі. I хоць было страшна, але і цікава...
— Прыгожы, і мусгць, у нечым блгзкг, зразумелы ўсім нам малюнак дзяцінства...
— Асэнсаванае літаратурнае краязнаўства пачалося з часу працы на Беларускім тэлебачанні. Давялося шмат ездзіць па Беларусі. Наведваў забытыя сядзібы нашых дзеячаў культуры — пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў. I людзі, якіх сустракаў у тых ваколіцах, расказвалі мне пра такія рэчы, якіх не было ў кнігах Сцяпана Аляксандровіча,
Ісідара Баса, Генадзя Каханоўскага, Вячаслава Рагойшы, Адама Мальдзіса, Генадзя Кісялёва. Спакваля захацелася ўсё пачутае ўвасобіць у кнігі, кніжачкі. А абвастрыў маё даследчыцкае чуццё мой даўні сябра — Павел Дзядзюля, колішні выкладчык асноў навуковага камунізму. Шмат вандраваў з гэтым чалавекам па Купалавых мясцінах. Ходзячы са мной, ён казаў: «Паглядзі, Валодзя, якія маляўнічыя паэтычныя мясціны, дзе жыў Купала! I гэта ўсё паблізу Мінска! I пра іх ніхто не ведае. Гэта, каб у іншай краіне, дык тут бы кожную сцежачку абсмакталі б... А ў нас!» —і далей словы горычы і крыўды ліліся з Паўлавай душы. Горыч гэтая перадалася мне. Я пачаў занатоўваць усё, што мне ўдавалася пачуць, адчуць, убачыць у нашых падарожжах. Mae ж і першыя кніжачкі — з Купалавых навеваў. Гэта і «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), а пасля ўжо — і «Тут бачу свой край» (1995)...
Адступленне ад размовы. 3 цыкла назіранняў, разваг «Беларускія думкі», які піша Уладзімір Содаль: «Пра тое, як жыў і жыве беларускі народ, заўсёды меркавалі і будуць меркаваць не па тых, хто адмаўляе, ігнаруе беларушчыну, грэбуе ёй, не прызнае, а па тых, хто яе стварае, рупіцца, хто рухаў і рухае беларускую ідэю, развіваў і развівае яе.
Усе ж іншыя, што сваім ідэалам зрабілі выгоды жывата, гэтак і застануцца па-за нашай гісторыяй. Ад іх не застанецца ні пуху, ні духу, хоць ім і здаецца, што гэта яны творцы жыцця, яго пуп. Яны забываюцца, што ад чалавека застаецца дух, а не пух».
— Большую частку вашых клопатаў, памкненняў, вашага жыцця займае, забграе Багушэвгч, слаўны Мацей Бурачок. Чаму менавгта ён?
— Багушэвіч прыйшоў з школы... Запомніўся сваёй палымянай «Прадмовай» да «Дудкі беларускай». А пасля былі сустрэчы з Кушлянамі, Жупранамі, Свіранамі. I кожная з іх скончылася кніжачкай— «Кушлянскі кут», «Жупранская старонка», «Свіранскія крэскі». Дадайце да гэтага плёну
і «Сцежкамі Мацея Бурачка», і фотаальбом «Францішак Бенядзікт Багушэвіч». Укладаў творы Ф. Багушэвіча на рускую мову.
Чаму ўсё ж такі Францішак Багушэвіч? Дык гэта ж ён сваімі кнігамі разварушыў да нацыянальнага жыцця цэлую плеяду дзеячаў літаратуры і мастацтва, грамадскіх, палітычных рупліўцаў. To як мне было не зацікавіцца ягоным жыццём і творчасцю, не пашукаць якіхсьці новых звестак, крэсак пра Вялікага Адраджэнца! Я ўсеядны. Збіраю ўсё, што на мяне ідзе, бо разумею: калі-небудзь гэта ўсё спатрэбіцца.
— Гэта ж як з памяццю пра Пушкіна. Паўвека не ў кожным свецкім салоне помнілі пра вялікага нацыянальнага паэта. А напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя ачомалгся, кожную драбязу пачалі збіраць.
— Гэта так... Захоча, скажам, нехта з рэжысёраў зняць мастацкі фільм пра Францішка Багушэвіча, і я перакананы, мае матэрыялы спатрэбяцца, вельмі ў такім разе прыдадуцца. Яны дапамогуць уявіць і Багушэвічаў побыт, ягоныя звычкі, манеры, асяроддзе. Яны, дэталі, прыдадуцца і мастакам, і этнографам, і настаўніку, што асабліва важна. Дай кожнаму, хто пажадае, бліжэй спазнаць постаць таго, хто абудзіў Беларусь ад летаргічнага сну напрыканцы мінулага стагоддзя...
Адступленне ад размовы. Пра сон, які напаткаў Уладзіміра Содаля. Ідзе сабе пісьменнік Скарынаўскім праспектам. Восень. Золь. Галаву ў шыю ўцягнуў. Раптам пагляд яго трапляе ў арку. А там, у арцы той, вялізны беларускі самазвал раве, буксуе. Замест шыкоўнага праспекта — твань, балота сапраўднае. А ў хлюпаніне той замест камення ці гразі якой пад калёсамі — кніжкі. Слоўнік Насовіча. Выбег са двара спадар Содаль, выхапіў з бруду адну кніжку, абцірае яе. Вярнуўся ў двор. Дайшоў да другой аркі. Зірнуў — ізноўку самазвал па кніжках рыецца. Цяпер ужо пад калёсамі — тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Схапіўся Содаль за галаву, не ведае, як устрывожанае сэрцабіццё спыніць, да каго ісці, каб бяду адвесці. Раптам сустра-
кае вядомага мовазнаўцу Янку Саламевіча. Вось Іван Уладзіміравім, не чакаючы, першы і кажа: «А ці тое яшчэ, Валодзя, будзе?!»
— Уладзгмгр Ільіч, а ці не падаецца вам, што для масавага чытача большую карысць прынесла б праца над мастацкімг творамі. Няхай сабе — і раманы глыбока беларускія па тэме, пра тую ж багату