• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як правільна гаварыць i пісаць па беларуску

    Як правільна гаварыць i пісаць па беларуску


    Выдавец: Адраджэнне
    Памер: 10с.
    Мінск 1992
    7.82 МБ
    АЦЬВЯРДЗЕНЬНЕ ль. У беларускім языццэ ль перад ц у ймёнаў зьмяншальных ніякага роду ацьвярдзела, маем: КОЛЦА, РЫЛЦА, МЫЛЦА, ПАМЯЛЦО, салца, жыгалца, вяселца, МАСЕЛЦА і г. д. Магчыма такжа ўжываць а цьвярдое перад ц у ймёнаў мускіх: палца, палцу, стралца, стралцы, відэлцы, валцы, малцы і г. д.**)
    СЛОВЫ »ІСНАВАЦЬ, 1СНАВАНЬНЕ« пішуцца фонэтычна, знач. так, як вымаўляюцца (бяз т).
    ПАБЕЛАРУСКУ ЁСЬЦЬ ЗРАДА, ЗРАДНІК, ЗРАДЗІЦЬ (бяз д па з), а ня »здрада, здраднік« і г. д.
    ПРЫЙМЯ ў — ўва (у — ува). Маем дзьве хвормы таго самога прыймені —ў (па сугуку папярэдняаг слова у) і ўва (па сугуку папярэдняга слова ува). Абедзьве гэтыя хвормы можна ужываць. Прыкладам: У ЎСІХ і ЎВА ЎСІХ, у сьне і ува сьне, у зборні і пад. Хвормы ўва ня можна мяшаць із прыстаўным в, што зьяўляецца на
    •1 А6 з у зычыць і іншых глянь арт. Я. Станкнвіча «Распадабненьне шыпячых у беларускай мове» («Родная мова» № 1—2. Вільня 1930 г., бач. 27).
    **) Аб ацьвярдзеньню ль у беларускай мове у гэтых і іншых прыпадках глянь арт. Я. Станкевіча «Дыспаляталізацыя ль у беларускай мове» («Працьг клясы філёлёгіі» I, Менск 1928 г., абч. 242).
    6
    7
    пачатку слова перад а па прыймені у, ў (атава—коні ў ватаве). Прыстаўное в бывае па прыймері у, ў толькі перед а (даўнейшым і паўсталым ізь ненацісьненага о) на пачатку слова, а прыймя ўва (ува) можна быць замест ў (у) толькі перад сугукам наступнога слова або перад ў, й (ува сьне, ува ўсіх).
    Ніколі ня можна ўжываць хвормы ва (ва ўсіх і пад). Чыста белар. хвормы гэткія: УПХНУ—УПХНУЦЬ, УЖАНУ—УГНАЦЬ (у што, прыкл. у гарод, у шкоду), УТКНУ—УТКНУЦЬ, УТКУ— УТКАЦЬ, УБ’Ю—УБІЦЬ (прыкл. гвозд у сьцяну), угну — угнуць, упхёны, угнаны, уткнёны, а не ўвапхну—увапхнуць, увагну, уватку, уваб’ю, увагнаны, уваткнёны і г. д.
    Агульна беларускімі хвормамі ёсьць УХОД, УХОДЗІНЫ, УХОДЗІЦЬ, каторыя й маюць ужывацца ў языццэ літаратурным, а ня «ўваход, уваходзіны, уваходзіць».
    УЖЫВАНЬНЕ ГУКУ s (=лац. д). Гук s астаецца ў беларускім языццэ толькі ў словах чужых, малапашыраных, прыкл. ЗЕОЭРАФІЯ, ЭЕОМЭТРЫЯ, а ў усіх іншых, значыцца агульна пашыраных, замест s маем г (=лац. h) — ГАНАК, ГУЗІК, РЫГА і да г. п.
    Пішучы ў мовах чужых, дапушчаючых ужываньне літары h, трэба ў беларускіх прозьвішчах і наагул у собскіх назовах беларускіх пісаць h (а ня g). Прыкл. палацінску трэба пісаць Bohatkievic.
    ГРУПА нтўс дае нц. Калі назоўнае імя мае на канцы нт (прыкл. студэнт), дык утваронае ад яго назоўнае імя зборнае будзе меці хворму на—нцтва (а ня—нства)—СТУДЭНЦТВА, a прымета будзе меці хворму на —нцкі а ня—нскі)— СТУДЭНЦКІ, ЭМІГРАНЦКІ, ПРЕЗЫДЭНЦКІ, ПРОТЭСТАНЦКІ г. д.
    ПРЫСТАЎНОЕ в. *) Перад пачынаючым склад націсьненым о заўсёды бывае прыстаўное в (ВОГЛЯДКА, ВОБУЙ, ВОШЧУПКAM, ВОЙСТРЫ, ВОЗЕРА, ВОСЕНЬ, ВОСЕНСКІ, ВОБАД, ВОЛАВА, ВОЦАТ, ЛЯВОН, восвы, вокны, войча і інш.). Перад о ненацісьненым або—накт кажучы—перад гукам а, які паўстаў ізь ненацісьненага о, прыстаўнога в блізу што ніколі ня бывае (аглядацца, абувацца, ашчупаваць, астрабрамскі, астрог, азярцо, асянчук, абады, алавяны, альховы, альшэўнік, АСВА, АКНО, АЦЕЦ і інш.). Перад гукам а, што паўстаў ізь ненацісьненага о, прыстаўное в можа быць толькі ў выняткавых прыпадках, зьяўляючыся па аналёгіі да тых хвормаў, дзе в бывае перад о націсьненым; гэтак, напр. магчыма ВАЙСТРЫЦЬ пад уплывам хвормы 3 ас.: ён войстрыць.
    3.	Перад пачынаючым склад націсьненым у заўсёды ёсьць прыстаўное в (ВУШЫ, НАВУКА, ВУЛІЦА). Перад пачынаючым склад
    *) Шырэй аб прыступауным в гл. у варт. Я. Станкевіча «Прыстауное в у беларускай мове» (Родная мова», № 84, Вільня 1930, бач. 68).
    ненацісьненым у бывае прыстайное в тады, калі у паўстала з праславянскага юса (вусаты, вуда, вузёл, вузлаваты, вужака, вузіня, вугор і інш.); у гэткіх прыпадках беларускае ву адпавядае польскаму wq, w% (wqsaty, w^zet, wqski i інш.). Перад ненацісьненым у, непаўсталым ізь юса, у вадных прыпадках бывае в (ВУЧЫЦЕЛЬ, ВУШАК і інш.), а ў другіх ня бывае (УМЕЦЬ УЧЫНІЦЬ, УЖО); дзе ў такіх прыпадках ёсьць у, ў, а дзе ву — пазнаём із практыкі. Калі перад ненацісьненым у ня бывае в, дык у астаецца толькі па сугуку (ён умее), але па самагуку (галосным) пераходзіць у ў нескладовае (ЯНА ЎМЕЕ).
    4.	Па прыймені у, ў і па прыстаўцы у, ў бывае перад а (даўнейшым і паўсталым ізь ненацісьненага о) прыступаўное в (АГОНЬ, АВЕС, АЛЕ — палена ў вагнн ў ваўсе—, адзін чалавек — БЫЛІ Ў ВАДНАГО ЧАЛАВЕКА, асоба—увасабленьне і г. д.). Па прыймені у, ў прыстаўное в хоць і вымаўляецца ў собскіх імёнах, яно ня пішацца (у Адама, у Амэрыццы).
    КАЛІ БЫВАЕ з, А КАЛІ із. Па сугуку папярэдняга слова да прыймені з дадаецца і: Ішоў Тодар із Тадорай, знайшлі лапаць із аборай.
    Таксама перад с, з, сь, зь, ш, ж наступнога слова да прыймені з дадаецца і: Ішлі браты ізь сястрой, Паехалі із Жыдам.
    У вершах дзеля разьмеру можна дадаваць і да прыймені з і па самагуку папярэдняга слова, хоцьбы наступное не начыналася із с, з, сь, зь, ш, ж. Прыклад:
    Як ніхто ізь людзей не патрапіць стрымаць Шуму ветру маланкі ці буры, — Так ніхто і другіх навяртаць і зьмяняць Сіл ня мае напроціў натуры.	В. Г.
    ПЕРАХОД і ў й. 1. Калі злуч / стаіць па самагуку папярэдняга слова і адначасна лучыць два адонлькавыя склады казаньня (два словы, адказаваючыя на тое самае пытаньне), дык пераходзіць у й (нескладовае). Прыклады: Стаялі сталы й лавы, Вучанікі чыталі й пісалі, ён піша борзда й хораша, Яблыкі былі вялікія й сакаўныя.
    2.	Калі ненацісьненае і стаіць на пачатку слова, а папярэдняе слова канчаецца на самагук, дык гэткае і пераходзіць у й. Прыклад: Яны йдуць дамоў. Калі аднак перад словам, што пачынаецца з і ёсьць знак прыпынку, дык тады пачатнае і не пераходзіць у й. Прыклад: Калі трэба, казала, ідзеце дамоў.
    У вершах дзеля разьмеру можа / не пераходзіць у й. Прыклад:
    8
    Душы і сэрцайка такога, I тэй бязьмернай дабраты Шукаці хіба толькі ў Бога — Ў другіх людзей ня знойдзеш ты.
    Я. Купала.
    КАЛІ БЫВАЕ у. A KAJII ў. Па сугуку а такжа па ў, й папярэдняга слова заўсёды бывае прыймя у (а ня ў). Прыклад: БЫЎ У БАЦЬКІ АДЗІН СЫН. Таксама па сугуку і па ў, й папярэдняга слова на пачатку наступнога слова можа быць толькі у (а ня ў); КАЗЁЛ УЛЕЗ У ГАРОД.
    Па самагуку папярэдняга слова заўсёды бывае прыймя ў (а ня у) і ў (а ня у) на пачатку слова. Прыклад: БЫЛІ Ў БАЦЬКІ ТРЫ СЫНЫ ДЫ ЎСЕЖ ЯНЫ ВАСІЛІ. У вершах дзеля разьмеру па самагуку папярэдняга слова можа БЫЦЬ У, А НЯ Ў.
    Калі аднак просьле папярэдняга слова стаіць знак прыыпнку, дык пішам у (а ня ў. Прыклад: Розныя былі гулі: у ятчура, у ката й мышку. У вершах і просьле знаку прыпынку дзеля рытмікі можа быць ў (гл. вышэй прыведзены верш Я. Купалы).
    11.	М О Р Ф О Л Ё Г 1 я.
    ЧАСАПІС, ЗАПІС I ПАД. Гэткія словы, як часапіс, запіс, кнігапіс, жыцьцепіс у беларускім языццэ мускога роду і маюць на канцы с цьвярдое.
    ПОЭТА. У беларускім языццэ ня мала ёсьць словаў мускога роду на а (судзьдзя, сабака і інш.), а яшчэ балей словаў на —a агульнага роду (гуляка, забудзька, умека, калека і шмат іншнх). Дзеля таго пазычанае з лацінскае мовы ,poeta мае й аставацца з a на канцы — поэта, а ня можна яго пад уплывам расейскім мяняць на поэт. Поэта скланяецца гэтак: адз. лік: наз. поэта, род. поэты, дав. поэце або поэту, він. поэту, тв. поэтаю або поэтам, м. аб поэту.
    ЧУЖЫЯ НАЗОЎНЫЯ ЙМЁНЫ НА — істы. У сівук> старыну ў беларускім языццэ прыкметы мелі хворму іменную («кароткую»)—плячыст, прысадзіст, завіваст і пад. і хворму складзеную («поўную») — ПЛЯЧЫСТЫ, ПРЫСАДЗІСТЫ, ЗАВІВАСТЫ і пад. 3 часам гэная хворма — «кароткая» — шчэзла ў гэтай катэгорыі прыметаў, асталася толькі хворма «поўная» — плячысты і пад. Далей, пад уплывам гэтых беларускіх прыкметаў на—істы пазычаныя з чужых моваў назоўныя імёны на — іст прыняіл на канцы ы: АРГАНІСТЫ, ЦЫМБАЛІСТЫ, СОЦЫЯЛІСТЫ, КАПІТАЛІСТЫ. Скланяюцца яны як прыкметы:
    9	____________
    ♦
    Наз. соцыялісты, соцыялістая,
    Род. соцыялістага, соцыялістае,
    Дав. соцыялістаму, соцыялістай,
    Він. соцыялістага, соцыялістую,
    Тв. соцыялістым, соцыялістай,
    М. соцыялістым, соцыялістай,
    Мн. лік.: соцыялістыя, соцыялістых і г. д.
    ЖОНЧЫНЫЯ (МАТЧЫНЫЯ), ДЗЯВОЦКІЯ (ДАЧЧЫНЫЯ) Й ДЗЯЦЮЦКІЯ (ХЛАПЕЦКІЯ, НААГУЛ СЫНЬНІЯ) ХВОРМЫ ПРОЗЬВІШЧАЎ у беларускім языку прадстаўляюцца так, што ёсьць чатыры хвормы таго самага прозьвішча ў залежнасыді ад таго, ці завём па прозьвішчу а) бацьку (мужа), Ь) матку (жонку), с) дачку (дзеўку, дзяўчыну), d) сына (хлапца, дзяцюка).
    Жончына хворма прозьвішча творыцца ад муской хвормы суфіксам—іха, ыха: Каваль—Каваліха, Каляда—Калядзіха, Якубёнак—Якубёнчыха, Пяткевіч—Пяткевічыха, Ракіцкі—Ракіччыха.
    Дзявоцкія хвормы прозьвішчаў творацца гэтак: а) ад хвормаў матчыных суфіксам — ка і зьменай х на ш, так што паўстае суфікс ішка, ышка: Кавалішка, Калядзішка, Якубёнчышка, Пяткевічышка, Загоршчышка, Ракіччышка; Ь) ад хвормаў бацькаўскіх суфіксамі янка, анка, інка і ынка: Кавалянка, Калядзанка, Пяткевічанка, Пяткевічынка, Загоршчанка, Загоршчынка, Ракіччанка, Ракіччынка.
    Сыньнія (хлапецкія, дзяцюцкія) хвормы прозьвішчаў творацца ад хвормаў бацькаўскіх суфіксам: а) онак: Кавалёнак, Калядзёнак; Ь) ік, ык: Кавалік, Калядзік, Якубёнчык, Пяткевічык, (або Пяткеўчык), Загоршчык, Ракіччык; с) ук Кавалюк, Калядзюк; d) ок (ак): Касяк—Касячок, Радзюк—Радзючок, Шыпок—Шыпочак.
    Ад прозьвышчаў із суфіксамі: оў, аў (Іваноў, Янкаў),еў (Растаргуеў), ін—, ын (Гнаулін, Сініцын) творацца жончыныя, дзявоцкія й дзяцюцкія іх хвормы так, якбы менаваных суфіксаў у прозьвішчах ня было: Іваніха, Янчыха, Растаргуіха, Гануліха, Сінічыха; Іванішка, Янчышка, Растаргуішка, Ганулішка, Сінічышка, Іванянка, Янчанка, Растаргуянка; Іванёнак, Растаргуёнак, Растаргуік, Ганулік, Іванюк, Янчук, Сінічук.
    Усе хвормы жончыныя, дзявоцкія й дзяцюцкія на онак могуць мець націск на суфіксе, пры помачы каторага ўтворнаы, толькі тады, калі ў бацькаўскай хворме прозьвішча націск на апошнім складзе (Каляда — Калядзіха, Калядзішка, Калядзянка, Калядзёнак), у праціўным прыпадку націск ува ўсіх хвормах астаецца на
    .10	___________________________________________________________________________________________________________________
    11
    тым складзе, дзе ён ёсьць у хворме бацькаўскай (Пяткёвіч — Пяткёвічыха, Пяткёвічышка, Пяткёвічанка, ынка; Зарорскі_______ Загоршчыха, Загоршчышка, Загоршчанка, ынка). Звычайна таксама бывае й у хворме дзяцюцкай на ук (Зара—Зарук).