• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як правільна гаварыць i пісаць па беларуску

    Як правільна гаварыць i пісаць па беларуску


    Выдавец: Адраджэнне
    Памер: 10с.
    Мінск 1992
    7.82 МБ
    Калі аднак прозьвішча мае хворму на ра і націск на перадапошнім складзе (Зьмітра, Зубра, Сябра), дык жончына, дзявоцакая й дзяцюцкая яго хворма, маюць націск такі, якбы ў бацькаўскай хворме бы\ націск на складзе апошнім (Зьмітрыха, Зубрыха, Сябрыха, Зьмітрышка, Зубрышка, Зьмітронак, Сябронак). Дзяцюцкія хвормы прозьвіівчаў із суфіксам ік, ык ніколі ня маюць націску на гэтым суфіксе.
    Як ад бацькавае хвормы прозьвішча творацца хвормы жончыны, даччыны й сыньнія, так і ад бацькавага імені творацца асабовыя назовы жонкі, дачкі й сына; творацца прытымжа тымі самымі суфіксамі і маюць наагул тамжа націск, як і тыяж хвормы, якія ўтвораны ад бацькаўскага прозьвішча. Прыкладам; Сьцяпан—Сьцяпаніха, Сьцяпанішка, Сьцяпанёнак і г. д.
    «ЗОЛАК» У ЗАЛЕЖНЫХ СКЛОНАХ ТРАЦІЦЬ а, значыцца скланяецца гэтак: наз. золак, род. золку, дав. золку, він. золак, тв. золкам, мес. золку.
    КАНЧАТАК—у У РОДНЫМ СКЛОНЕ АДЗ ЛІКУ маюць гэткія ймёны мускія: а) матар’яльныя (пяску, попелу, дажджу, сьнегу), Ь) абстрактныя (сліутку, плачу, голасу), с) зборныя (рою, лесу, народу). Апрача таго слова »дом« мае ў родным скл. хворму допу.
    МЕСНЫ СКЛОН АДЗ. ЛІКУ ЙМЁНАЎ МУСКІХ АСАБОВЫХ канчаецца на—у, АБ ГАСЬЦЮ, АБ КУПЦУ, АБ СЫНУ, АБ СУ' СЕДУ, АБ ПАНУ, АБ ПОЭТУ, АБ ХРЫСТУ, АБ БУСЛУ (ПРОЗЬВІШЧА), хоць кажацца »аб бусьле«, калі слова »бусел« абазначае птушку.
    ХВОРМЫ 1ае й 2ое AC. МН. Л. ЗАГАДНАГА ЛАДУ. Агульнабеларускай хвормай літаратурнай ёсьць хворма з е (э) перад канчаткам — йе 2ое ас. мн. л. загаднага ладу: нясёце, бярэце, сядзёце, крычэце. Тоеж е (э) ёсьць перад канчаткам 1 ас. мн. л. загаднага ладу (нясём, бярэм, сядзём, крычэм). Хвормы з I (ы) ў 1 і 2 ас. мн. ліку загаднага ладу (нясіма, бярыма, сядзіма, крычыма; нясіце, бярыце, сядзіце, крычыце) мясцовыя (дыялектычныя).
    Ёсьць нямала дзеясловаў, нямаючых самагуку перад канчаткам 1 і 2 ас. мн. л. загаднага ладу (кіньце, сядзьце, дайце); гэткія дзеясловы ў 1. ас. мн. л. загад. ладу канчаюцца заўсёды на — МА: КІНЬМА, СЯДЗЬМА, ГУЛЯЙМА, ЕЖМА і інш.
    III.	с л о Ў н і к.
    ПОЙМЫ абазначаныя парасейску определять,—мть, у беларускім языку перадаюцца славамі АЗНАЧАЦЬ, — ЫЦЬ; определенне—АЗНАЧЭНЬНЕ; определмтельный—АЗНАЧАЮЧЫ; определнтельный—АЗНАЧАЛЬНЬІ; определенный—АЗНАЧАНЫ.
    »АЛЕ« ўжываецца: 1. як пацьверджаньне, прыкладам: Ці гэта праўда? — Але, праўда. 2. як працілежны злуч — Ганулька добра чытае, але яшчэ блага піша.
    Дзеля пацьверджаньня слова »так« ніколі ня ўжываецца, a мае толькі значэньне прыслоўя спосабу (на пытаньне як?). Прыкл.: Трэба рабіць так, як робаць разумныя людзі.
    »ГАСПАДАРСТВА«, A HE »ДЗЯРЖАВА« і пад. рас. государство адпаведае беларускае ГАСПАДАРСТВА, а не »дзяржава«; рас. государственный—бел. ГАСПАДАРСТВЕНЫ, а не »дзяржаўны«, рас. государь, государыня адпавядае бел. ГАСПАДАР, ГАСПАДАРЫНЯ; рас. хозяйство, хозяйн, хозяйка, адпавядае белар. ГАСПАДАРКА, ГАСПАДАР, ГАСПАДЫНЯ.
    ГРАЦЬ, ГРАНЬНЕ можна быць толькі на музычным струмэнце (граць на йскрыпцы, цымбалах і г. д.).
    »ГУЛЯЦЬ, ПАГУЛЯЦЬ, ЗГУЛЯЦЬ« маюць гэткія значэньні: 1. Нічога не рабіць быць не занятым. Хто перабірае ды часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе; 2. Забаўляцца. Гуляць у яшчура, дзеці гулаюць, згуляць вясельле; 3. рас. кутнть, Гуляй дзяціна —твая гадзіна Нас. 125; 4. Гуляць у карты; 5. Як провінцыяльнае, значыць СКАКАЦЬ. ГУЛЯЦЬ ЛЯВОНІХУ, ЮРКУ, КАДРЫЛЮ.
    Назоўныя ймёны »гульня й гулі« маюць значэньні адпавядаючыя значэньням вышменаваных дзеясловаў.
    ПАГУЛЯНКА, і значыць тое, што 1. рас. развлеченіе, 2. рас. перемена (между урокамн). Прыкл.: Дзяцей пусьцілі на пагулянку.
    »МУЗЫКА«, і (націск на ы) значыць той, што грае, незалежна ад того, ці гэта будзе просты музыка, ці мастак. Множны лік музыкі значыць яшчэ »ігрышча«. Музыка (націск на у) значыць »гранье«.
    ПАБЕЛАРУСКУ ёсьць НУТРАНЫ, ога (прыкл. нутраны замок, міністар нутраных спраў), а ня ўнутрані.
    Рас. податлнвый адпавядае белар. ПАДАЎКІ, ОГА.
    ПАБЕЛАРУСКУ КАЖАЦЦА ПАДЧЫРКНУЦЬ (прыкладам слова, месца ў кнізе і да г. п.), падчыркненьне, падчыркваньне, гіадчыркнены (па ч ёсьць заўсёды—ыр, а ня —op), а не »падкрэсьліць, падкрэсьленьне, падкрэсьлены« і падобн.
    12
    13
    ПАЙМЕННА, ДЫКЖЭ. Pac. нменно, адпавядае белар. ПАЙМЕННА. Прыклад: Быў тап шмат хто, пайменна: Зяновічы, Забярэзінскія, Зубпвічы. А калі падчыркаваецца, тады рас. нменно, адпавядае белар. дыкже: Што робіш? — Дыкжэ тое раблю, што мне загадалі.
    ПРЫЯЦЬ, СПАГАДАЦЬ, СПАЧУВАЦЬ, ЗЫЧЫЦЬ, ЖАДАЦЬ. ёсьць гэткія беларускія словы: спагад, спагадны, спагаднасьць, спагадаць, спагадлівы, спагадлівасьць, спагаднік, спагадніца.
    Аднолькавага із »СПАГАД, СПАГАДНЫ, СПАГАДАЦЬ« значэньня ёсьць словы »СПАЧУЦЬЦЁ, СПАЧУВАЮЧЫ, СПАЧУВАЦЬ«. Гэтак, прыкл., можна спагадаць або спачуваць чалавеку ў бядзе, ropy і іншым няшчасьцю.
    Накшае значэньне мае слова »прыяць«. Прыяць можна, як у бядзе, так і ў шчасьцю—заўсёды. Mae ўжывацца прыяць (бяз с), а ня спрыяць.
    Узноў накшае значэньне словаў »зычыць, зычэньне, узычыць, зычлівы, зычлівасьць« і »жадаць, жаданьне, жаданы«. МОЖНА ЗЫЧЫЦЬ АБО ЖАДАЦЬ ЧАЛАВЕКУ ЎДАЧЫ, ШЧАСЬЦЯ.
    СТАН, СТАНОВІШЧА, ПАЛАЖЭНЬНЕ. Стан—ужываць у значэньню status, рас. состояніе, прыкладам: вада ў жыдкім і цьвярдым стане, — стан пасеваў благі, — у нашым мужыцкім стане і г. д.
    СТАНОВІШЧА — маё ў сабе элемэнт актыўнасьці, адпавядае рас. познцня. Людзі займаюць становішча ў вадносінах да якога пытаньня, прыкл.? становішча Беларусаў у віленскім пытаньні.
    ПАЛАЖЭНЬНЕ, наадварот, мае ў сабе элемэнт пасыўнасьці. У »цяжкое палажэньне« можна лучыць паміма свае волі, у той час як «становішча» можна толькі сваёй воляй заняць. Гэтак, прыкладам, становішча прэм ера ў гаспадарстве — высокае, адказнае, але, займаючы такое становішча, ён можа апынуцца ў цяжкім палажэньні з прычыны опозыцыі.
    БЕЛАРУСКАЕ СПАДКАЕМЦА, ы (слова агульнага роду) адпавядае расейскаму наследннк.
    СУМЛЕЎ, СУМЛЯВАЦЦА і ііад. Маем гэткія беларускія словы: сумлявацца, аюся — рас. сомневаться; сумлеў, ву, сумлевак ўку, рас. сомненне; БЯССУМЛЕВУ, БЯССУМЛЕЎКУ — бессом’ нення; сумлеўны, ага — сомннтельный; БЯССУМЛЕЎНЫ, ага. Слова »сумніў« і пад. — украінізмы, што бачым хоцьбы з таго, што ў іх на месцу даўнейшага 4 ёсьць і.
    ПАБЕЛАРУСКУ ёсьць ХВАРАВІТЫ, а не хвараблівы
    »ЯЗЫК« I »МОВА« — абодва словы беларускія. »Язык« ужываецца дзеля абазначаньня асобнае лінгвістычнае цэласьці. Прыкл.:
    беларускі язык, беларускі літаратурны язык, гісоторыя, граматыка беларускага языка. »МОВА« ўжываецца дзеля абазначаньня мовы індывідуальнае (прыкл.: мова Купалава багацейшая за мову Багушэвічаву), мовы якойсь групы народу (мова сялян, мяшчан, рамесьнікаў), якойсь мясцовасьці (мова віленская, менскаяў мова якогась твору (можна разглядаць мову розных памяткаў беларускага языка). Можна казаць і «беларуская мова», калі маем наўвеце, што хтось гамоніць ці піша і падобн. пабеларуску, але тады ня маем наўвеце асобнае языковае цэласці беларускае мовы.
    ЯК ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ, ня могуць ужывацца ў беларускай мове словы »пан, паня, панёнка«. Вышменаваныя аднак словы ўжываюцца ў значэньню клясавым дзеля азначэньня вялікіх собсьнікаў зямлі.
    Таксама ёсьць не беларускім, а дзеля таго не павінна ўжывацца званьне па бацьку, прыкл.: Паўла Пётравіч*) і пад.
    IV.	А Б Э Ц Э Д А.
    Зварочуемся да друкарняў, каб завялі КІРЫЛІЦКУЮ літару s (ПІСОМАЯ), г (ДРУКАВАНАЯ).
    Зварочуемся із заклікам да ўсіх пішучых і друкуючых пабеларуску, каб у беларускай лацініцы ўжывалі літары v, а ня w.
    *) Шырэй аб беларускіх ветлых зваротах кажацца у варт. Я. С т а н кевіча «Асабовыя назовы па бацьку у Беларусау («Калосьсе», Н, 1935 год, бач. 116—118).
    © МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСІСТАЎ. 1992
    © БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА АРХІВІСТАЎ. 1992
    БЕ.ІАРУСКАЕ КООПЭРАЦЫЙНА ВЫДАВЕЦКАЕ
    ТАВАРЫСТВА „АДРАДЖЭНЬНЕ". МЕНСК, 1992
    заказ 18
    Cena К 5*.
    Т 1 S КЕМ Р R A 2 S К Ё A КС I О V £ Т I S К A R N Y.