Юстыцыя  Фрыдрых Дзюрэнмат

Юстыцыя

Фрыдрых Дзюрэнмат
Памер: 276с.
Мінск 2009
59.62 МБ

 

Фрыдрых Дзюрэнмат

Юстыцыя

Раман

Менск

2009

ISBN 985-6056-39-1

Friedrich Dürrenmatt

Justiz. Roman.

Copyright © 1986 by Diogenes Verlag AG Zürich All rights reserved

Дзюрэнмат Ф.

Юстыцыя / Пер. зь ням. Васіль Сёмуха. — Мн., 2009. — 276 с.

Пераклад Васіль Сёмуха

Рэдактар Ганна Кісялёва

Карэктар Ганна Дударава

Макет і аздабленьне Віктар Корзун

© Diogenes Verlag AG Zürich, 1986

© Васіль Сёмуха, пераклад, 2009

© Віктар Корзун, аздабленьне, 2009

Фрыдрых Дзюрэнмат

(Friedrich Dürrenmatt, 1921 — 1997),

швайцарскі драматург, бэлетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Бэрн, у сям’і пратэстанцкага сьвятара. Вывучаў у Бэрне і Цюрыху тэалогію, філязофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. 3 1952 г. — вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію гораду Мангаііму, за якою пасьледавалі іншыя ганаровыя прызнаньні на радзіме і за мяжой. 3 1969 г. зь невялікімі перапынкамі працаваў загадчыкам літаратурнай часткі, рэжысэрам і чальцом дырэктарату тэатру ў Базэлі, пры гэтым займаўся журналістыкай.

Хоць Дзюрэнмат напісаў некалькі твораў мастацкай прозы і некаторыя зь іх (“Судзьдзя і ягоны кат” — 1952, “Падазрэньне” — 1952, “Аварыя” — 1956) прынесьлі яму эўрапейскую вядомасьць, ягоная слава грунтуецца ў першую чаргу на дасягненьнях у драматургіі. Рашаючым крокам для Дзюрэнмата была ягоная палеміка з тэорыяй тэатру і пастановачнай практыкай Бэртальда Брэхта. Першы сапраўды значны посьпех на сцэне прынесьлі яму камэдыі “Жаніцьба пана Місісіпі” (1952) і “Анёл ляціць у Вавілон” (1953). У1956 г. зьявілася зьедлівая саты-

ра, амаль сэнсацыйная “трагічная камэдыя” “Візыт старой дамы”, зь якою Дзюрэнмат зьдзейсьніў канчатковы прарыў у тэатар. I пазьней бадай самая славутая камэдыя “Фізыкі” (1962), якая з трыумфам прайшла па сцэнах сьвету, сваёй арыгінальнай формай і пастаноўкай прымусіла грамадзкасьць прыслухацца да голасу Дзюрэнмата і безагаворачна прызнаць заваяваныя ім пазыцыі. У кнізе “Праблемы тэатру” (1955) Дзюрэнмат кажа, што камэдыя ёсьць адзіная драматычная форма, якая ў век атаму можа ўвачавідніць трагічнае, скептычна-іранічна апэлюючы да інтэлекту сваіх гледачоў. Дзюрэнмат парадыйнымі сродкамі ставіць перад люстрам прадстаўнікоў буржуазнага грамадзтва, якіх фіксуе пераважна ў экстрэмальных сытуацыях.

He абыйшла сваімі ўплывамі творчасьць Дзюрэнмата і Беларусь, паслужыўшыся на дабро нашай тэатральнай культуры. А на сцэне Нацыянальнага опэрнага тэатру з посьпехам ідзе опэра беларускага кампазытара С. Картэса “Візыт старой дамы”.Друкаваўся на беларускай мове і кароткі раман Дзюрэнмата “Аварыя” ( «Крыніца», № 48.11 1998 г.). Праблема цынізму ў палітыцы і юрыспрудэнцыі надзвычай актуальная ў сучаснай Беларусі.

Юстыцыя

Раман.

Гэты раман не заснаваны на фактах.

Імёны, асобы, месца, дзеяньне прыдуманыя аўтарам. Магчымае падабенства з сапраўднымі падзеямі, месцамі альбо асобамі, усё роўна — жывымі ці мёртвымі, мае чыста выпадковы характар.

I

Hy, вядома ж, пішу гэтую справаздачу толькі так, дзеля блізыру і парадку, з пэўнага пэдантызму, каб далучыць яе да справы. Я хачу прымусіць сябе яшчэ раз акінуць вокам увесь абсяг падзеяў, якія прывялі да апраўданьня забойцы і сьмерці невінаватага. Хацелася б яшчэ раз прадумаць крокі, на якія мяне змусілі, а таксама меры, якія я прыняў, і ўпушчаныя магчымасьці. Хачу яшчэ раз сумленна ўзважыць шанцы, якія, пэўна, яшчэ засталіся ў юстыцыі. Але перш за ўсё я пішу гэтую справаздачу таму, што маю час, шмат часу, два месяцы сама мала. Я толькі што вярнуўся з аэрапорта (бары, у якія я заскокваў па дарозе, не ў залік, мой цяперашні стан таксама значэньня ня мае. Я п’янюткі ў дрызіну, але да раніцы ачухаюся). Калі я вылез са свайго «фольксвагена» і зьняў з засьцерагальніка рэвальвэр, велізарная машына з доктарам honoris causa Іса-

кам Колерам з ровам паднялася ў начное неба і ўзяла курс на Аўстралію. Гэта быў адзін з геніяльных трукаў старога, калі ён перад адлётам патэлефанаваў мне; яму, хутчэй за ўсё, было вядома, што я задумаў, як яно і ўсім было вядома, што ў мяне няма грошай, каб ляцець сьледам за ім.

Таму нічога іншага мне не застаецца, як толькі чакаць, калі ён вернецца, бадай што, недзе так месяцы ў чэрвені, а можа, у ліпені, піць, часта альбо зрэдзь, як на тое станецца маіх фінансаў, і пісаць, пісаць — адзіны занятак, які яшчэ можа сабе дазволіць збанкрутаваны адвакат.

Але ў адным кантанальны радца памыліўся: час не сатрэ ягонага злачынства, ня змаліць яго і маё чаканьне, маё п’янства яго не залье, не апраўдаюць і мае запісы. Калі я раскрываю ўсю праўду, дык замацоўваю яе ў сваёй памяці, раблю сам сябе здольным калі-небудзь, у чэрвені, як я ўжо сказаў, альбо ў ліпені — якая розьніца? — калі б ён ні вярнуўся (а ён такі вернецца), будзь я тады п’яны ці цьвярозы, зрабіць сьвядома і пры поўнай памяці тое, што зьбіраўся зрабіць у стане афэкту. Маё паведамленьне — ня толькі абгрунтаваньне, але і падрыхтоўка забойства. Забойства справядлівага.

Працьверазеўшы ў сябе ў кабінэце, я рашыў: справядлівасьць можна цяпер аднавіць толькі праз злачынства. I пасьля яго ўжо будзе непазьбежна — пакончыць з са-

бой. Я зусім не зьбіраюся такім чынам ухіляцца ад адказнасьці, наадварот, толькі так я і адкажу за свой учынак, хай сабе не юрыдычна, дык, прынамсі, па-людзку. Ведаючы ўсю чыстую праўду, я даказаць яе не магу. У мяне няма сьведкаў у галоўным. Але калі я па сваёй волі сыйду з жыцьця, мне павераць і бязь сьведкаў. Я іду на сьмерць не як навуковец, які, зрабіўшы экспэрымэнт на самім сабе, забівае сябе ў імя навукі, не, я паміраю таму, што прадумаў сваю справу да канца.

Месца злачынства: — што адыгрывае не абы-якую ролю, — рэстаран «Du Theatre» з фасадам у стылі ракако, адзін зь нямногіх архітэктурных помнікаў, ацалелых у нашым ушчэнт забудаваным горадзе. Рэстаран займае тры паверхі, што вядома далёка ня кожнаму, бо большасьць лічыць, нібыта іх толькі два. На першым паверсе раніцамі, занудліва бясконцымі — у нас устаюць позна, — можна застаць нявыспаных студэнтаў, зрэдзь і дзелавых людзей таксама — гэтыя часта заседжваюцца да полудня, а то і за, а там пасьля кавы зь вішнёўкаю ўсё аціхае. Кельнэркі хаваюцца, і толькі недзе гадзіну пад чацьвёртую паяўляюцца змардаваныя настаўнікі, стомленае чынавенства. Але асноўны наплыў прыпадае недзе пад вячэру і потым яшчэ раз, пасьля паловы адзінаццатай — палітычныя дзеячы, мэнэджэры і фінансісты, розныя прадстаўнікі вольных і фрывольных прафэ-

сіяў, зрэшты, і крыху прыпалошаныя іншаземцы, — горад наш любіць павыстаўляцца інтэрнацыянальна. Таму на другім паверсе страх як вытанчана. “Страх як”— трапна сказана — у дзьвюх нізкіх з чырвонымі шпалерамі залях стаіць трапічная гарач, але госьці трываюць, дамы — у вячэрніх туалетах, мужчыны — часта ў смокінгах. Паветра напоена потам, парфумай і, адпаведна профілю ўстановы, пахамі кулінарных вымудраў нашага гораду — цялячымі выразкамі з пом-фры і чым толькі яшчэ не. Тут сыходзяцца (зрэшты, тое самае зборышча, што і паверхам ніжэй, толькі больш разнастайна касьцюмаванае) пасьля прэм’ераў і пасьля буйных зьдзелак, але ня дзеля таго, каб правярнуць гешэфт, а каб адсьвяткаваць ужо правернутае. На трэцім паверсе характар «Du Theatre» зноў мяняецца, і ты зь нейкім подзівам заўважаеш пэўны налёт распусты. Тут пануе бесцырымоннасьць. Залі трэцяга паверху высокія, сьветлыя, прасторныя, як бы нават кшталту таннай піўнухі — звычайныя драўняныя крэслы, на сталах абрусы ў клетку, паўсюль падстаўкі для куфляў, ля самай лесьвіцы паўпустое кабарэ з пасрэднымі фокусьнікамі і балаганным стрыптызам. Госьці гуляюць у карты і ў більярд. У гэтай залі тусуюцца гарадзкія зеленшчыкі, будаўнічыя падрадчыкі, маёмцы ўнівэрсальных крамаў, гаспадары вялікіх гаражоў, фахоўцы ў зносе дамоў, часам яны сядзяць тут гадзінамі,

стаўкі тут фантастычныя, а вакол гульцоў шныпараць і нышкараць розныя разявы, нехлямяжыя і падазроныя «сучасьнікі», прастытуткі таксама сядзяць і чакаюць, часам па трое, часам па чацьвёра, кожнага вечара за тым самым сталом каля акна, іх ня проста трываюць, не, яны — частка тутэйшай абстаноўкі па даступнай жа й цане. Адносна даступнай. Бо сапраўды багатыя людзі ўмеюць лічыць кожны грош.

Першы раз я сустрэў кантанальнага радцу, калі сам толькі што здаў дзяржаўны экзамэн, напісаў дысэртацыю, атрымаў званьне доктара і ліцэнзію на адвакацкую практыку, але, як і раней, у студэнцтве, працаваў у Штусі-Лойпіна спраўным хлопчыкампасыльным. Мой гаспадар пасьпеў на той час набыць вядомасьць далёка за межамі нашай краіны дзякуючы апраўдальным прысудам, якіх здолеў дабіцца асобам, абвінавачаным у забойстве братоў Эцьці, Розы Пік, Дойбэльбайса і Амсьлера, і дзякуючы ўведзенаму ім парытэту паміж Дапаможнымі майстэрнямі «Трэг» і Злучанымі Штатамі (прычым вельмі нават на карысьць трэгаўцам). Мне трэба было занесьці Штусі-Лойпіну ў «Du Theatre» заключэньне адносна адной з такіх сумніўных спраў, якія ён любіў. Я засьпеў адваката-зорку на трэцім паверсе каля більярднага стала, дзе ён толькі што закончыў партыю з кантанальным радцам, а за суседнім сталом гуляў доктар Бэна з прафэсарам Вінтэрам, і

вось толькі цяпер, запісваючы гэта, я, тагачасны, як бы наперад разумею, што там сабраліся ўсе галоўныя фігуранты дзейства, якое зноў жа яшчэ наперадзе, быццам у нейкім Пралогу. На дварэ стаялі халады, быў ці то лістапад, ці то сьнежань, дакладную дату ўстанавіць няцяжка, і я ўвесь перамерз, бо, як звычайна, хадзіў без паліто, а свой «фольксваген» запаркаваў за некалькі кварталаў ад «Du Theatre».

— А закажыце сабе грогу, малады чалавек,— зьвярнуўся да мяне кантанальны радца. Ён уважліва агледзеў мяне і кіўнуў кельнэру.

Я міжволі паслухаўся, прынамсі, усё адно ж мне сьлед было чакаць распарады ШтусіЛойпіна, які адыйшоўся з маім заключэньнем убок і цяпер пералістваў яго за столікам.

У пярэдняй частцы залі гулялі зеленшчыкі, іх цёмныя постаці праступалі на фоне вокнаў. 3 вуліцы чуўся прыглушаны грукат трамвая. Кантанальны радца ўсё яшчэ разглядваў мяне, бесцырымонна, не хаваючы вачэй. 3 выгляду было яму пад семдзесят. Ён адзін з усіх ня скінуў пінжак, але ж і не пацеў. Я нарэшце прадставіўся, здагадваючыся, што стаю перад чалавекам высокага стану, але імя ягонага яшчэ ня ведаў.

— А вы ці не сваяк палкоўніку Шпэту? — спытаўся ён, не назваўшыся, ці то не надаючы гэтаму значэньня, ці то мяркуючы, што і без таго ён усім і мне вядомы. (Палкоўнік Шпэт: ваяўнічы аграрый, фэдэральны радца. Прыхільнік атамнага ўзбраеньня.)

— Сумняваюся, — адказаў я. (Каб ужо раз і назаўсёды пакончыць з гэтым пунктам: я нарадзіўся ў 1930 годзе. Сваёй маці, Ганны Шпэт, ніколі ня ведаў, бацька наогул хто і што — невядома. Я вырас у сірочым прытулку, які ўспамінаю з прыемнай цеплынёй, асабліва лес, што пачынаўся адразу за прытулкам і канца яму не было. Дырэкцыя і настаўніцтва там былі выдатныя, дзяцінства — шчасьлівае, мець бацькоў — гэта не заўсёды «блага», часьцей — проста без двухкосься. Mae няшчасьці пачаліся з доктара h.c. Ісака Колера, а да таго ў мяне хоць і бывалі цяжкасьці, але не безнадзейныя.)

— Вы зьбіраецеся ў кампаньёны да ШтусіЛойпіна? — спытаўся ён.

Я зьдзіўлена паглядзеў на яго.

— Ня думаў пра гэта.

— Ён высока ставіць вас.

— Мне ён гэтага пакуль што ніколі не паказваў.

— Штусі-Лойпін усё ад усіх хавае, — суха зазначыў стары.

— Яго пралік, — бесклапотна адказаў я. — Мне хочацца самастойнасьці.

— Вам гэта дасца нялёгка.

— Магчыма.

Стары засьмяяўся.

— Усе вашы дзівосы яшчэ наперадзе. У нашай краіне аднаму цяжка прабіцца наверх. А на більярдзе вы ўмееце? — спытаўся раптам безь ніякага пераходу.

Я адказаў адмоўна.

— Гэта ўжо ваш пралік, — сказаў ён і зноў задумліва пачаў глядзець на мяне зь нейкім нават подзівам у шэрых вачах, але ўжо не пакепліва, як мне здалося, без іроніі, а строга, пасьля чаго падвёў мяне да другога більярду, дзе гулялі доктар Бэна і прафэсар Вінтэр, гэтых я ведаў: прафэсара — з унівэрсытэту, ён быў рэктар, калі я паступаў, доктара Бэна — з начнога жыцьця нашага кіпучага гораду, у тыя часы, праўда, не запоўнач, але затое даволі інтэнсыўнага. Бэна быў чалавек няпэўнага роду заняткаў. Калісьці ён быў алімпійскім чэмпіёнам у фэхтаваньні, за што і атрымаў мянушку Гайнц Алімпіец, калісьці ён стаў чэмпіёнам Швайцарыі ў стральбе зь пісталета, а знакамітым гальфістам быў і заставаўся дагэтуль; сваім часам ён яшчэ трымаў уласную карцінную галерэю, якая не акупалася, a цяпер, кажуць, больш запраўляў чужымі капіталамі.

Я павітаўся, яны кіўнулі.

— Вінтэр колькі жыцьме, у більярдзе застанецца дылетантам. — сказаў доктар h.c. Колер.

Я засьмяяўся.

— Затое вы, пэўна, віртуоз.

— Вядома, — спакойна адказаў ён. — Більярд — маё захапленьне. Дайце мне кій, прафэсар, усё адно такі ўдар вы не асіліце.

Прафэсар Адальф Вінтэр падаў яму кій. Вінтэр быў мужчына гадоў шасьцідзесяці,

грузлы, але невысокага росту, блішчастая лысіна, залатыя акуляры без аправы, дагледжаная чорная зь сівізной барада, якую ён з годнасьцю пагладжваў, заўсёды дбайна, прадумана апрануты, хоць і кансэрватыўна, але ня без элеганцыі, карацей, адзін з тых гуманітарных пустабрэхаў, якіх пропадзь у нашым унівэрсытэце, сябар ПЭН-клюбу і Фонду Устэры, аўтар двухтомнай цагліны пад назваю «Карл Шпітэлер і Гэсіёд, альбо Швайцарыя і Элада. Параўнаўчы аналіз», выд. «Artemis», 1940 (мне, юрысту, філязофскі факультэт заўсёды граў на нэрвах).

Кантанальны радца старанна націраў крэйдай скурацік. У яго былі спакойныя, упэўненыя рухі, і як бы рэзка ні гучалі яго словы, рэзкасьць не здавалася пыхай, а была хутчэй сьвядома прадуманай і стрыманай, усё ў ім сьведчыла пра сілу і беспамылковасьць. Крыху нахіліўшы галаву, ён акінуў вокам більярднае поле і ўдарыў, коратка і рашуча.

Я сачыў за рухам белых шароў, за іх сутыкненьнем, адскокам.

A la bande — толькі так можна пабіць Бэна, — сказаў кантанальны радца, аддаючы кій прафэсару. — Уцямілі, малады чалавек?

— Я ў гэтым нічога ня петру, — адказаў я і заняўся сваім грогам, які кельнэр тым часам паставіў на столік.

— Нічога, калі-небудзь сьпетрыце. — Доктар h.c. Ісак Колер зарагатаў, зьняў са сьцяны скручаную газэтную падшыўку і выйшаў.

Забойства: Toe, што адбылося праз тры гады, вядома ўсім, і пра гэта можна расказаць вокаўзам (і дзеля гэтага мне зусім не канечне быць цьвярозым). Доктар h.c. Ісак Колер адмовіўся ад мандата, хоць партыя хацела вылучыць яго кандыдатуру на пасаду ўрадавага радцы (урадавага, не фэдэральнага, як пра тое пісалася ў замежных rasaTax), цалкам адыйшоў ад палітыкі (адвакацкую практыку ён запусьціў яшчэ раней), узначаліў цагельны трэст, які набываў усё больш важкае міжнароднае значэньне, заадно (так бы мовіць — левай рукой), спраўляў абавязкі прэзыдэнта ў шэрагу ўправаў, падхалтурваў таксама ў адной падкамісіі ЮНЕСКА і часам месяцамі яго ня бачылі ў нашым горадзе аж да таго не па сэзоне цёплага дня ў сакавіку 1955 году, калі ён правёз праз наш горад ангельскага міністра Б. Візыт міністра меў чыста прыватны характар — у адной клініцы гораду яго лекавалі ад язвы страўніка; цяпер ён сядзеў поплеч з былым кантанальным радцам у «ролс-ройсе» гэтага радцы і без аніякай цікаўнасьці знаёміўся напасьледак з нашым горадам: цэлы месяц ён катэгарычна адмаўляўся ад такога знаёмства, каб нарэшце-такі здацца; пазяхаючы, кідаў вокам на знакамітасьці, што праплывалі міма, — тэхнічны інстытут, унівэрсытэт, катэдральны сабор, раманскі стыль (кантанальшчык наш пры патрэбе падкідваў кароткія рэмаркі), рака трымцела ў мяккім

паветры (якраз садзілася сонца), набярэжная кішэла людзьмі. Міністар, усё яшчэ адчуваючы на вуснах смак бясконцых бульбяных таўканіц і аўсяных каш з сухафруктамі, якімі яго гадавалі ў прыватнай клініцы, але выношваючы мару пра неразбаўлены віскі, ківаў радцаваму як бы здалёку чутнаму голасу, а шум транспарту чуўся — як шум яшчэ болып далёкі, і пад гэты шум ён задрамаў; яго агарнула сьвінцовая стома, а можа, і прадчуваньне, што пухліна ў страўніку — штука зусім не бяскрыўдная.

Just a moment? — сказаў доктар h.c. Ісак Колер і загадаў шафёру Францу спыніцца перад «Du Theatre», вылез, сказаў пачакаць хвілінку, пасьпеў яшчэ парасонам паказаць на фасад «васямнаццатага стагодзьдзя», але міністар Б. ніяк не зрэагаваў, ён драмаў і бачыў сны. Кантанальны радца скіраваў у рэстаран, праз круцёлку ў дзьвярах дастаўся ў вялікую залю, дзе быў пачціва сустрэты мэтрдатэлем. Блізілася сёмая гадзіна, усе столікі былі занятыя, госьці вячэралі, гармідар галасоў, плямканьне храпаў, дзыньканьне відэльцаў і нажоў. Былы радца разгледзеўся па баках, пасьля рашуча прайшоў у цэнтар залі, дзе за маленькім столікам сядзеў прафэсар Вінтэр, заняты філе а-ля Расіні і пляшкай шамбэртэну, дастаў рэвальвэр і прыстрэліў сябра ПЭН-клюбу, не забыўшыся папярэдне прыязна зь ім павітацца (наогул уся сцэна разыгралася вельмі і вельмі пры-

стойна), пасьля чаго гэтаксама спакойна і няўзрушна прайшоў міма аслупянелага мэтрдатэля, які моўчкі лупіў вочы, міма разгубленых, да сьмерці перапалоханых кельнэрак, праз круцёлку ў дзьвярах пад пяшчотнае сакавіцкае неба, зноў сеў у свой «ролс-ройс» да задраманага міністра, які так нічога і не заўважыў, які нават не ўсьвядоміў, пгго машына спынялася, які, як ужо было сказана, проста драмаў, проста бачыў сны, ці то яно пра віскі, ці пра палітыку (дарэчы, яго і праўда ж змыла хваля Суэцкага крызісу), ці тое пра нейкае прадчуваньне што да сваёй пухліны (на тым тыдні газэты апублікавалі бюлетэнь пра яго сьмерць, зь вельмі сьціслым камэнтаром, прычым большасьць газэт дадумаліся пераблытаць артаграфію ягонага імя).

— У аэрапорт, Франц, — загадаў д-р h.c. Ісак Колер.

Intermezzo яго арышту: Бязь сьмеху пра гэта не раскажаш. Празь некалькі столікаў ад забітага якраз сталаваўся начальнік нашай кантанальнай паліцыі са сваім старым прыяцелем скульптарам Мокам, глухім, як пень, які, увесь у сабе, наогул не ўшалопаў анічога з таго, што адбылося, ні раней, ні потым. Абодва елі potaufeu — гатаванае мяса з прыправамі і да яго булён з гароднінай, Мок — са смакам, начальнік, зусім няшчыры заўсёднік «Du ТЬёаІге», — не без агіды, нават з буркатою, усё яму не ў губу: і булён

астылы, і мяса не пражаваць, і брусьніцы засалодкія. Калі грымнуў стрэл, начальнік і галавы не падняў, што цалкам магчыма, прынамсі, так распавядаюць, бо як рыхтык у тую хвіліну ён сама-сама высмоктваў па ўсіх правілах мастацтва мархель з мазгавой косткі, пасьля нарэшце ўсё-такі ўстаў, нават абярнуўшы пры гэтым крэсла, і, як чалавек строгіх правілаў, сьпярша падняў яго, пасьля падыйшоў да Вінтэра, але той ужо ляжаў тварам у сваім філе а-ля Расіні, усё яшчэ сьціскаючы рукою келіх з шамбэртэнам.

— А гэта тут быў часам ці ня Колер? — спытаўся начальнік у па-ранейшаму непрытомнага, спалатнелага мэтрдатэля, які з жахам вытапырыўся на яго.

— Яволь. Яволечкі ж ён, — прамармытаў той.

Начальства задумліва разглядвала забітага германіста, пасьля перавяло змрочны позірк на талерку са смажанай бульбай і бобам, сьлізганула вачыма па місцы з далікатнай зелянінай салаты, памідорамі і радыскай.

— Што ж, тут больш нічым не парадзіш, — сказаў ён.

— Яволь, нічым, нічым.

Госьці, сьпярша скамянелыя, паўскоквалі са сваіх месцаў. 3-за стойкі разявілі вочы кухар і ўвесь кухонны пэрсанал. Толькі Мок як бы нішто яму ніякага еў далей. Наперад праціснуўся худы чалавек.

— Я лекар.

— Нічога не чапайце, — спакойна распарадзіўся начальнік. — Нам яго сьпярша трэба сфатаграфаваць.

Лекар нахіліўся да прафэсара, але загаду не парушыў.

— Праўда, — канстатаваў ён. — Забіты.

— Менавіта, — спакойна сказаў начальнік. — Вярніцеся на сваё месца.

Пасьля ўзяў з крэсла бутэльку шамбэртэну.

— А гэта мы канфіскуем, — сказаў ён і працягнуў бутэльку мэтрдатэлю.

— Яволь. Ага, канфіскуем, — прамармытаў той.

Пасьля начальнік пайшоў тэлефанаваць.

Вярнуўшыся, ён застаў над трупам пракурора Емэрліна. На ім быў цёмны сьвяточны гарнітур. Ён зьбіраўся ў канцэртную залю на сымфанічны канцэрт і, калі пачуўся стрэл, якраз спажываў на другім паверсе ў францускім рэстаране амлет flambee на дэсэрт. У горадзе Емэрліна не любілі і марылі пра той час, калі ён сыйдзе на пэнсію, марылі ўсе: шлюхі і іх канкурэнты зь іншага лягера, злодзеі і грабежнікі, недацямныя пракурысты, дзелавыя людзі ў складанай сытуацыі, але ж і юрыдычны апарат — ад паліцыі да адвакатаў, ды што там яны — нават свае калегі і тыя неабольвалі. Усе выдурніваліся ў недарэчных жартах на яго адрас: маўляў, дзіва што горад загінаецца, — тут жа Емэрлін, дзіва што юстыцыя кульгае — Емэрлін жа,.. ну, і так далей. Пазыцыя ў пракурора была

нікудышняя, аўтарытэт спляжаны, прысяжныя ўсё часьцей у адкрытую аспрэчвалі яго заявы, а зь імі заадно і судзьдзі, але болып за ўсіх даставаў яго аўтарытэтны начальнік паліцыі, казалі, быццам начальнік лічыць так званую крымінальную частку нашага насельніцтва яго найлепшай часткай. Зрэшты, Емэрлін быў юрыст высокага стылю, не заўсёды ён нёс паразы, ягоных запытаў і рэплік баяліся, яго бескампраміснасьць гэтак жа паважалі, як і ненавідзелі. Ён быў узорам пракурора старога замесу, якому кожны апраўдальны вырак — асабістая абраза, які аднолькава несправядлівы і зь беднымі, і з багатымі, нежанаты, недаступны ніякім спакусам, ні разу ў жыцьці не дакрануўся да ніводнай жанчыны, што, зрэшты, і было яго галоўным прафэсійным недахопам. Злачынцы былі яму чымсьці незразумелым, амаль сатанінскім, яны ўводзілі яго ў старазапаветную ятру, ён быў аджытым рэліктам непахіснай, але затое і непадкупнай маралі, даледніковы валун у «багне юстыцыі, якая ўсё чыста апраўдвае», казаў ён гэтак жа палымяна, як і зласьліва. Вось і цяпер ён быў незвычайна ўзбуджаны, тым болей што асабіста ведаў і забітага, і забойцу.

— Гер камэнданце! — абурана ўсклікнуў ён усё яшчэ з сурвэткай у руцэ. — Кажуць, нібыта забойства ўчыніў доктар Ісак Колер.

— Слушна кажуць, — буркнуў начальнік. — Але ж гэта проста немагчыма.

— Колер, мусіць, з глузду зьехаў, — адказаў начальнік, сеў на крэсла каля нябожчыка і запаліў адну са сваіх вечных «Баянас». Емэрлін прамакнуў сурвэткай лоб, падцягнуў крэсла ад суседняга стала і таксама сеў, так што грузлы нябожчык ляжаў галавой у талерцы акурат паміж абодвума буйнымі і масіўнымі дбальцамі парадку. Яны сядзелі і чакалі. У рэстаране мёртвая цішыня. Ніхто болып ня еў. Усё глядзела на прывідную групу. Толькі калі ў рэстаран уварвалася гарластая гурма студэнтаў, узьнікла замяшаньне. Студэнты зь песьнямі пачалі расьцякацца па залі, не адразу ўцяміўшы, што тут да чаго, яглілі і толькі потым зьбянтэжана замоўклі. Нарэшце зьявіўся лейтэнант Херэн зь іншымі сябрамі камісіі па расьсьледаваньні забойстваў. Паліцэйскі фатаграфаваў, судовы мэдык стаяў бездапаможна побач, a акруговы пракурор, які прыйшоў разам з усімі, перапрасіўся ў Емэрліна за свой прыход. Ціхія загады, распарады. Потым мёртвага паднялі,— твар у соўсе, гусіная вантробка і зялёны боб у барадзе, — паклалі на насілкі і эвакуавалі ў санітарную машыну. А залатыя без аправы акуляры Эла знайшла ў смажанай бульбе, калі ўжо ёй дазволілі прыбраць са стала. Пасьля чаго акруговы пракурор прыступіўся да апытаньня першых сьведкаў.

Магчымы варыянт першага апытаньня: Калі абслуга апрытомнела, калі госьці па-

волі і нерашуча парассаджваліся на свае месцы, а некаторыя нават зноў узяліся есьці, калі надбеглі першыя газэтчыкі, пракурор разам з начальнікам паліцыі выйшлі параіцца ў кладоўку каля кухні, куды іх правялі. Пракурор хацеў нейкі час пабыць зь ім сам-насам бязь сьведкаў. Бо наперадзе быў гучны адкрыты працэс. Кароткае абмеркаваньне сярод паліц з хлебам, кансэрвамі, мяхамі мукі, бутэлькамі алею не ўдалося. Згодна з дакладам, зь якім начальнік паліцыі пазьней выступіў перад парлямэнтам, пракурор патрабаваў шырока засіліць паліцыю.

— Навошта? — спытаў начальнік. — Хто паводзіцца так, як Колер, той уцякаць не зьбіраецца. Мы можам спакойна арыштаваць яго дома.

Емэрліна панесла ў гарачку.

— Хацелася б спадзявацца, што з Колерам вы будзеце абыходзіцца, як зь любым іншым злачынцам?

Начальнік маўчаў.

— Гэты чалавек — адзін з самых багатых і самых вядомых жыхароў нашага гораду, — сказаў Емэрлін. — Наш сьвяты абавязак — (страх як любіў гэты выраз!) — дзейнічаць з гранічнай строгасьцю. He павінна ўзьнікнуць нават ценю падазрэньня, быццам мы яму патураем.

— Наш сьвяты абавязак, — спакойна патлумачыў начальнік, — абысьціся безь непатрэбных выдаткаў.

— Значыцца, агульнай трывогі ня будзе?

— Значыцца, ня будзе.

Пракурор утаропіўся на хлебарэзку, каля якое стаяў.

— Вы сябруеце з Колерам, — сказаў нарэшце, нават ня злосна, а холадна, як бы па службовым абавязку. — Вам не здаецца, што такая акалічнасьць можа паўплываць на вашу аб’ектыўнасьць?

Маўчаньне.

— Справу Колера будзе весьці лейтэнант Херэн, — спакойна сказаў начальнік.

Так пачаўся скандал.

Херэн быў чалавек дзеяньня, з гонарам, а таму ад самага пачатку паказаў неўтаймоўную руплівасьць. Яму ўдалося ўсяго за некалькі хвілін ня толькі падняць на ногі ўсю паліцыю, але і заалярмаваць насельніцтва, бо ён прапхнуў на радыё перад праграмай навінаў у сем трыццаць экстранае паведамленьне кантанальнай паліцыі. Вэрхал усчаўся страшэнны. Віла Колера аказалася пустою (Колер быў удавец, яго дачка, стуардэса кампаніі «Сьвісэйр», была якраз у палёце, кухарка — у кіно). У наяўнасьці — спроба зьнікнуць. Патрульныя машыны прачэсвалі горад, памежнікі былі папярэджаны. Інтэрполу даведзена да ведама. 3 пункту гледжаньня тэхнічнага гэта заслугоўвала высокай пахвалы, упускалася толькі магчымасьць, якую прадбачыў начальнік паліцыі: вышуквалі чалавека, які і ня думаў хавацца. Няшчась-

це ўжо адбылося, калі на пачатку дзявятай з аэрапорта прыйшло паведамленьне, што Колер правёў да самалёта аднаго ангельскага міністра, потым спакойненька сеў у свой «ролс-ройс» і загадаў везьці сябе назад у горад. Найбольш спудлаваў у гэтай справе фэдэральны пракурор. Супакоены бездакорным функцыянаваньнем магутнага дзяржаўнага мэханізму, яшчэ смакуючы сваю перамогу над праклятым начальнікам, ён акурат зладзіўся слухаць увэртуру Моцарта да «Выкраданьня з сэраля» і, загадзя смакуючы асалоду, ужо пагладжваючы сівую бародку, адкінуўся ў крэсьле, а Мондшайн якраз падняў дырыжорскую палачку, калі па праходзе вялікай канцэртнай залі разам з адной з найбагацейшых і наіўнейшых удоваў нашага гораду, міма запоўненых слухачамі крэслаў прасьледаваў да першых радоў вышукваны паліцыяй з ужываньнем найноўшых тэхнічных сродкаў і цкаваны доктар h.c., спакойны і самаўпэўнены, як звычайна, зь нявінным тварам, быццам нідзе нікому нічога ніякага, заняў месца побач зь Емэрлінам і нават патрос аслупянеламу пракурору руку. Ажыўленьне, пярэшапт і — о, норавы! — хехеканьня цяжка было ня зьмеціць, — увэртура яўна не ўдалася, бо аркестранты выдатна бачылі ўсё, што адбывалася, адзін габаіст нават крыху падвёўся зь цікаўнасьці, Мондшайну давялося пачынаць двойчы, а пракурор аж настолькі сумеўся, што слупам пра-

седзеў ня толькі ўвэртуру, але і цалюткі Другі фартэпіянны канцэрт Ёганэса Брамса. Праўда, ён здолеў ацаніць сытуацыю пад той момант, як сваю партыю пачаў піяніст, але перапыняць Брамса не рызыкнуў, надта ж бо вялікі быў ягоны піэтэт перад культурай, ён пакутаваў ад усьведамленьня, што сьлед было б умяшацца, але цяпер ужо было запозна, даводзілася чакаць антракту. Затое ў антракце ён пачаў дзейнічаць, праціснуўся праз натоўп, які зь цікаўнасьцю абступіў кантанальнага радцу, стрымгалоў паляцеў да аўтаматаў, мусіў, аднак, вярнуцца і папрасіць у гардэробшчыцы дробязі, патэлефанаваў у паліцэйскую ўправу, зьвязаўся з Херэнам і арганізаваў збор усіх паліцэйскіх часьцей. Тым часам Колер строіў сьвятую нявіннасьць, ён выправіўся ў бар, дзе пачаставаў удаву шампанскім, гэтаму мярзотніку да таго ж яшчэ і куды к чорту як шанцавала, што нават другое адзьдзяленьне канцэрту пачалося за некалькі хвілін да прыбыцьця паліцыі. I давялося Емэрліну разам з Херэнам церціся пад зачыненымі дзьвярыма, пакуль у залі давалі бясконцую Сёмую Брукнэра. Пракурор узбуджана кідаўся туды-сюды, аж капэльдынэрам некалькі разоў прыйшлося заклікаць яго да парадку. I наогул зь ім абыходзіліся як зь дзікуном якім, без пачцівасьці і рэспэкту. Ён праклінаў усю рамантыку, праклінаў таго іхняга Брукнэра, за дзьвярыма ўсё яшчэ нудзілі першую частку — ада-

жыё, і калі нарэшце пасьля чацьвёртай грымнулі воплескі (дарэчы, таксама бясконца-бясконцыя), а публіка паміж шпалераў паліцэйскіх пачала пакідаць залю, доктар h.c. Ісак Колер адтуль наогул ня выйшаў. Ён зьнік. Начальнік паліцыі правёў яго праз службовы выхад да сваёй машыны і завёз у паліцэйскую ўправу.

Магчымы варыянт другой гутаркі: ва ўправе начальнік правёў д-ра h.c. у свой кабінэт. Дарогай яны не абмяняліся ні словам, цяпер начальнік ішоў першы па пустым, слаба асьветленым калідоры. У кабінэце ён моўчкі кіўнуў на глыбокі скураны фатэль. Зачыніў дзьверы на зашчапку і скінуў пінжак.

— Разьмяшчайся зручней.

— Дзякую, я ўжо разьмясьціўся, — адказаў Колер, тым часам ужо сеўшы.

Начальнік выставіў два келіхі на стол, які разьдзяляў абодва крэслы, і дастаў з шафы бутэльку чырвонага віна.

— Шамбэртэн Вінтэра, — патлумачыў ён, наліў віна ў келіхі, таксама сеў, нейкі час глядзеў перад сабою, потым раптам пачаў старанна выціраць пот з лоба і шыі.

— Дарагі Ісак, — нарэшце загаварыў ён, — скажы мне, дзеля Бога, навошта ты ўходаў гэтага старога асла?

— Ты маеш на ўвазе... — неяк няўпэўнена пачаў кантанальны радца.

— Ты ўвогуле мікіціш, чаго начворыў? — перабіў яго начальнік.

Радца ня без прыемнасьці сербануў з келіха, але адказваць адразу не пачаў, а замест таго зь нейкім зьдзіўленьнем, хоць і не бязь лёгкага кепу зірнуў на субяседніка.

— Само сабою, — адказаў нарэшце, — само сабою, мікічу.

— Дык навошта ж ты прыстрэліў Вінтэра?

— Ах, вось ты пра што, — пацягнуў кантанальны радца і нібы нават задумаўся, пасьля сьмеючыся: — Ах, вось ты пра што, няблага, няблага.

— А што ж няблага?

— Ды ўсё.

Начальнік ня ведаў, як рэагаваць на гэта, ён быў зьбіты з панталыку і раззлаваны. A забойца, наадварот, ажывіўся, разьвесяліўся, некалькі разоў ціха хехекнуў, яго яўна нешта распацешыла.

— Ну, годзе. Чаму ты забіў прафэсара? — зноў упарта і настойліва падступіўся да яго начальнік, а сам ацёр пот з лоба і шыі.

— А так сабе, зьнепрычынена, — прызнаўся кантанальны радца.

Цяпер начальнік зь вялікім зьдзіўленьнем вырачыўся на яго, падумаўшы нават, што недачуў, потым дапіў свой келіх, наліў яшчэ, але распляскаў віно.

— Безь ніякай прычыны?

— А безь ніякуткай.

— Але ж гэта лухта, ужо ж бо такі нейкая прычына ў цябе мелася быць, — нецярпліва ўскрыкнуў начальнік. — Гэта лухта.

— Прашу цябе, рабі тое, што табе прадпісвае твой абавязак, — сказаў Колер і дапіў віно.

— Мой абавязак патрабуе арыштаваць цябе.

— Дык так і рабі.

Начальнік быў у роспачы. Як цьвярозы і разважлівы чалавек ён любіў яснасьць ва ўсіх справах. Забойства для яго было свайго роду няшчасным выпадкам, які не падпадае пад маральны суд. Але як чалавеку парадку яму патрабаваўся відавочны матыў. Забойства без прычыны, з пункту гледжаньня начальніка, пляжыла не законы маральнасьці, а законы логікі. А так не бывае.

— Найлепш было б замкнуць цябе ў вар’яцкі шпіталь на абсьледаваньне, — разьюшана выпаліў ён, — не бывае, каб бяз жоднай прычыны чалавек чалавека забіваў.

— Я абсалютна нармальны, — спакойна парыраваў Колер.

— Можа, патэлефанаваць Штусі-Лойпіну? — прапанаваў начальнік.

— Навошта?

— Чалавеча, табе ж патрэбен абаронца. Самы лепшы. А Штусі-Лойпін сама такі і ёсьць.

— Мяне задаволіць і назначаны.

Начальнік здаўся. Ён расшпіліў каўнер і глыбока ўздыхнуў.

— Ты, мабыць, зьвіхнуўся, — прахрыпеў ён. — Дай сюды рэвальвэр.

— Які такі рэвальвэр?

— Зь якога ты застрэліў прафэсара.

— От чаго няма, таго няма, — сказаў доктар h.c. і падняўся зь месца.

— Ісак, — заблагаў начальнік, — спадзяюся, ты вызваліш нас ад неабходнасьці абшукваць цябе?

Ён хацеў зноў падліць сабе віна, але ў бутэльцы ўжо нічога не засталося.

— Гэта пракляты Вінтэр лішняга выпіў, — буркнуў начальнік.

— Загадай нарэшце вывесьці мяне, — прапанаваў забойца.

— Будзь па-твойму, — адказаў начальнік, — але тады і мы цябе ні ад чога ня выбавім.

Ён таксама ўстаў, зьняў зь дзьвярэй зашчапку і пазваніў.

— Выведзіце гэтага чалавека, — загадаў ён. — Ён арыштаваны.

Запозьненае падазрэньне: Калі я спрабую ўзнавіць гэтыя гутаркі, іх «магчымыя» варыянты, бо асабіста іх ня чуў, дык зусім без намеру напісаць раман, а каб дакладна, наколькі гэта ўдасца, паказаць падзеі, зрэшты, і гэта ня самае цяжкае. Хоць правасудзьдзе справуе галоўным чынам у закулісьсі, але і за кулісамі размываюцца з выгляду такія акрэсьленыя сфэры кампэтэнцыі, мяняюцца альбо падупадаюць новаму разьмеркаваньню ролі, вядуцца гутаркі паміж дзейнымі асобамі, якія ў вачах грамадзкасьці лічацца заклятымі ворагамі, і наогул пануе зусім іншы

тон. Ня ўсё там фіксуецца. Ня ўсё падшываецца да справы. Інфармацыю можна зрабіць здабыткам публікі, а можна і ўтоіць. Дык вось пры мне начальнік заўсёды быў вельмі гаваркі і шчыры, ахвоча ўсё расказваў, дазваляў знаёміцца з важнымі дакумэнтамі, часам нават дзеля мяне парушаючы інструкцыю, і наогул ён дагэтуль бажаволіць мне. Больш за тое, сам Штусі-Лойпін запабягаў мне ласкай, нават калі я быў у зусім іншым лягеры, вецер жа памяняўся толькі цяпер, ды і тое з прычыны зусім іншай. Вось чаму мне няма патрэбы прыдумляць гэтыя гутаркі, дастаткова простай іх рэканструкцыі. У горшым разе я іх проста магу пралічыць.

He, мае «пісьменьніцкія вымудры» зусім іншага ладу і складу. Хоць я ясна ўсьведамляю, што нават прыдуманае забойства альбо самазабойства ня могуць стацца апошнім доказам маёй рацыі, мяне, пакуль я апісваю падзеі, час ад часу наведвае ідыёцкая ў сваёй пацешнасьці надзея даць такі доказ, ну, скажам, калі я высьветлю, куды падзеўся рэвальвэр Колера. Рэвальвэр той так ніколі і не знайшлі. Акалічнасьць на першы покід вока мала істотная. На працэс яна ніяк не паўплывала. Забойца вядомы, сьведкаў — касой касі: персанал і наведнікі «Du Theatre». I калі на пачатку сьледзтва начальнік кінуў усе сілы на тое, каб знайсьці рэвальвэр, дык зусім не ад жаданьня мець яшчэ адзін аргумэнт супроць Колера — на тое ніякай патрэ-

бы не было, — а выключна зь любові да парадку, адпаведна свайму крыміналістычнаму стылю. Аднак, як тое ні дзіўна, высілкі начальніка нічога не далі. Уся дарога доктара h.c. Ісака Колера з «Du Theatre» да канцэртнай залі была вядомая і хранамэтраваная да хвіліны. Пасьля стрэлу ў спажыўца філе а-ля Расіні Колер, як нам добра вядома, адразу ж сеў у свой «ролс-ройс» каля міністра, якому сьніўся віскі. У аэрапорце забойца і міністар разам выйшлі з машыны, прытым шафёр, які яшчэ нічога ня ведаў, не заўважыў ніякага рэвальвэра, як не заўважыў яго і дырэктар кампаніі «Сьвісэйр», які падляцеў зь вітаньнем. У залі аэрапорту перакінуліся словам-другім пра тое, пра сёе, ну, там яшчэ ўголас было выказана традыцыйна абавязковае захапленьне будынкам, дакладней, яго ўнутраным афармленьнем, пасьля чаго Колер зь міністрам нага ў нагу прадэфілявалі да аэраплана, прычым Колер лёгенька падтрымліваў міністра пад локцік. Цырымонія ўрачыстага разьвітаньня, вяртаньне разам з дырэктарам у залю, яшчэ адзін мімалётны зірк на паветранае судна, якое бегла па ўзьлётнай паласе, набыцьцё ў кіёску «Ное Цюрыхер Цайтунг» і «Нацыёналь-Цайтунг», праход праз усю залю, па-ранейшаму з дырэктарам, хоць гэтым разам ужо без захапленьня інтэр’ерам, далей — у машыну, з аэрапорту на Цолікерштрасэ, двайны сыгнал перад домам прастадушнай удавы, якая адразу

ж і выйшла (часу было, як амаль што й не было), з Цолікерштрасэ напрасткі да Канцэртнай залі. I ніякай, ведаеце, зброі, удава таксама нічога не заўважыла. Рэвальвэра як і не было ніякага. Начальнік загадаў як найуважлівей абшукаць «ролс-ройс», пасьля прачасаць маршрут Колера, далей — вілу Колера, сад, кухарчын пакой, шафёрава жытло на Фраерштрасэ. Ані знаку. Начальнік яшчэ некалькі разоў наяжджаў на Колера, нават накрычаў на яго і зладзіў яму доўгі допыт. Марна. Доктар h.c. перанёс гэта лёгка, затое сьледчы Хорнусэр, які прадоўжыў допыт пасьля начальніка паліцыі, пад канец паваліўся зьнясілены. Тут ужо быў унесены пратэст фэдэральнага пракурора ў тым сэнсе, каб паліцыя і сьледзтва ня надта занурваліся ў пэдантызм, ёсьць рэвальвэр, няма рэвальвэра — ня варта надаваць адсутнасьці яго важнага значэньня, працягваць пошукі — гэта проста выкідаць на вецер грошы падаткоўцаў, карацей, хай начальнік і сьледчы прыпыняць пошукі; прапалая зброя набыла значэньне толькі пазьней, праз намогі ШтусіЛойпіна. Калі апошнім часам рэвальвэр абуджае ўва мне новую надзею, дык гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая складае пэўную цяжкасьць у маёй справе. Мая роля рыцара справядлівасьці толькі нікчэмніць мяне, я ні на што болып ня здатны, акрамя як пісаць: ледзь толькі перада мною зьявіцца якаясь прасьветліна ў пляне магчымага ўплыву на

хаду падзей іншым спосабам, дзейнічаць інакш, я пакідаю сваю партатыўную «Гермэсбэбі», лячу да машыны (гэта зноў «фольксваген»), даю газу і імчуся, як, напрыклад, учора раніцай, да намесьніка па кадрах кампаніі «Сьвісэйр». У мяне ўзьнікла адна ідэя, адна геніяльная задума. Я ехаў, як учадзелы, і толькі дзівам прыехаў у аэрапорт жывы і цэлы, усе сустрэчныя таксама ацалелі. Але кадравік не захацеў даць мне патрэбнай даведкі, нават прыняць мяне адмовіўся. Вяртаўся я ў больш спакойным тэмпе, на скрыжаваньні паставы нават прапанаваў мне дзеля хуткасьці падпіхнуць машыну ззаду. Я зноў адчуў сябе бітай картай. Яшчэ раз даручыць вышук прыватнаму дэтэктыву Лінгарду я ня мог, ён і браў дарагавата і ў дадатак пры тым становішчы, якое склалася, наўрад ці быў зацікаўлены ў маім даручэньні, бо які табе дурань самахоць будзе сячы сук, на якім сядзіць? Таму мне не заставалася іншага выйсьця, апрача як самаму выйсьці на Элен. Я патэлефанаваў. Няма дома. «У горадзе». Тады я выправіўся наўздогадзь, пехатою. Хацеў прамацаць некалькі рэстаранаў альбо кнігарань і знайшоў-такі, проста натыкнуўся на яе, але, на жаль, яна сядзела з ШтусіЛойпінам каля кавярні «Сэлект» за каваю з падбітымі вяршкамі. Я ўбачыў іх толькі ў апошні момант, калі ўжо сам стаяў перад імі, разгублены, як што шукаў толькі яе, і цяпер кіпеў ад злосьці, бо зь ёю сядзеў Штусі-

Лойпін. Зрэшты, гэта нічога сутнасна не мяняла, яны, трэба думаць, і без таго даўнымдаўно сьпяць разам, дачушка забойцы і ратаўнік яе таткі, яна — у мінулым мая ўлюбеніца, ён — у мінулым маё начальства.

— Даруйце, фройляйн Колер, — пачаў я, — мне хацелася б пагутарыць з вамі некалькі хвілін. Сам-насам.

Штусі-Лойпін прапанаваў ёй цыгарэту, сабе ў рот сунуў другую, падаў агню.

— Ты ня супраць, Элен? — спытаўся ён.

Я быў гатовы забіць на месцы гэтага адваката-зорку.

— Супраць, — адказала яна, не падымаючы на мяне вачэй, хоць і адклала цыгарэту. — Зрэшты, хай гаворыць.

— Добра, — сказаў я, падсунуў крэсла і заказаў сабе чорнай кавы.

— Ну, дык чаго ж вам трэба ад нас, мой шаноўны геній юрыспрудэнцыі? — дабрадушліва спытаўся Штусі-Лойпін.

— Фройляйн Колер, — пачаў я зь ледзь прыхаваным хваляваньнем, — я павінен задаць вам адно пытаньне.

— Слухаю. — Яна закурыла.

— Задавайце, — сказаў Штусі-Лойпін.

— Калі ваш бацька праводзіў ангельскага міністра да самалёта, вы яшчэ служылі стуардэсай?

— Вядома.

— I вы таксама ляцелі тым самалётам, якім міністар вяртаўся ў Англію?

Яна патушыла цыгарэту.

— Магчыма.

— Дзякую вам, фройляйн Колер, — сказаў я, падняўся, адкланяўся і пайшоў, пакінуўшы недапітую каву.

Цяпер я ведаў, куды магла падзецца зброя. Усё вельмі проста. Крым сьмеху, — проста. Колер сунуў рэвальвэр міністру ў кішэню паліто, калі сядзеў поруч зь ім у «ролс-ройсе», а яго дачка Элен дастала рэвальвэр з кішэні падчас лёту. Стуардэсе гэта было прасьцей простага. Але цяпер, ведаючы гэта, я раптам адчуў стомленасьць і пустату і доўга, бясконца доўга валокся па набярэжнай, а ідыёцкае возера зь яго лебедзямі і парусьнікамі ўвесь час заставалася справа ад мяне. Калі мае разважаньні правільныя, а яны павінны быць правільныя, Элен ведала пра злачынства. I таму ўжо вінаватая, як і яе бацька. Але ў такім разе яна пракінула мяне, у такім разе яна ведае, што я маю рацыю, і ў такім разе яе бацька перамог. Ён мацнейшы за мяне. А барацьба з Элен ня мела ніякага сэнсу, бо Элен ужо прыняла рашэньне, бо вынік барацьбы быў ужо наперад вызначаны. Я ня мог прымусіць яе выдаць роднага бацьку. У імя чаго мне апэляваць да яе? У імя ідэалаў? Якіх такіх ідэалаў? У імя праўды? Дык жа яна яе ўтоіла. У імя каханьня? Яна мяне прадала. У імя справядлівасьці? Вось тут ужо яна магла спытацца: справядлівасьці, а дзеля каго? Дзеля дзеяча

культуры мясцовага значэньня? Попел ня стукае ў сэрца. Дзеля бесхарактарнага, працмыгі-бабніка? Ён таксама крэміраваны. Дзеля мяне, нарэшце? А хто я такі і ці варта? Справядлівасьць ня ёсьць справа прыватная. I яшчэ магла б спытацца: справядлівасьць, a навошта? Дзеля нашага грамадзтва? Адным скандалам, адной тэмай на погудкі больш, a пасьлязаўтра новы парадак дня з новымі тэмамі. Вынік разумовага практыкаваньня: карыснасьць справядлівасьці не пераважвае ў вачах Элен яе таткі. Юрысту вынік — паляруш прасьвятленьня. Можа, увесьці ў гульню самога Бога? Гэта, несумненна, вельмі зычлівы, але малавядомы гер з сумніўнымі крыніцамі існаваньня. I яшчэ: яму і безь мяне клопату хапае (дыямэтар Сусьвету, паводле дэ’Сітэра — састарэлыя дадзеныя, па самых сьціслых падліках, — у сантымэтрах: адзінка і дваццаць восем нулёў). Але трэба было выстаяць, выкараскацца, прыдушыць філязофію, змагацца далей з грамадзтвам, з Колерам, з Штусі-Лойпінам і пачаць барацьбу супроць Элен. Схільнасьць да развагаў — рыса нігілістычная, яна спанявервае прызнаныя каштоўнасьці, вось чаму я зноў заўзята ўчапіўся за рэальнае жыцьцё, падбадзёрыўся і, цяпер ужо маючы возера, лебедзяў і парусьнікі зь левга боку, вярнуўся ў Стары горад, міма пэнсіянэраў і міма парачак, шчасьліва апраменены як бы касьмічным зьзяньнем вечаровага сонца, потым

цэлы вечар бесьперастанку піў «клеўнэр» (якога проста трываць не магу), і калі каля гадзіны ночы з адной, хоць і няважнай рэпутацыі дамай, але затое з выдатнай канстытуцыяй цела, наблізіўся да яе апартамэнтаў, у пад’езьдзе мяне чакаў Штубэр з паліцыі маральнасьці, ён запісаў усе адрасы і ласкава пакланіўся, паклон быў задуманы ім як зьедлівая іронія, як жароўня з вугольлем, высыпаная на галаву наскрозь прапітага адваката. Пракол? Магчыма. (Затое дама аказалася найвышэйшай пробы, яна нават сказала, што, як што гэта для яе вялікі гонар, дык заплаціць я магу іншым разам, у чым я дужа засумняваўся, шчыра прызнаўшыся, што іншым разам я наўрад ці буду болып плацёжаздольны, пасьля назваў ёй сваю прафэсію, а яна запрасіла мяне ў свае давернікі.)

Краіна і людзі: Бяз пэўных зьвестак нам не абысьціся. На забойства патрэбна як непасрэднае, так і аддаленае атачэньне, сярэдняя гадавая тэмпэратура, сярэдні адсотак землятрусаў і людзкі клімат. Тут усё зьвязана адно з адным. Прадпрыемства, якое выступае пад назваю «наша дзяржава», а часам — «наша бацькаўшчына», было па грубых падліках заснавана больш як за дваццаць пакаленьняў таму назад. Месца: спачатку ўсё адбывалася галоўным чынам сярод вапняку, граніту і маласы, пазьней да гэтага далучыліся трацічныя адклады. Клімат: так

сабе. Эпоха: спачатку ня дужа каб, сярэдняя, сьцьвярджала сябе саматужная ўлада Габсбургаў, лішак кулачнага права, бо калі браць гвалтам, дык бралі гвалтам, узломвалі рыцараў, кляштары і замкі, як незгаральныя шафы, грандыёзныя рабункі, здабыча, палонных ня бралі, перад бітвай — малебен, пасьля бойкі — павальная п’янка, вайна сябе цалкам акупляла, потым, на жаль, прыдумалі порах, вялікадзяржаўная палітыка напаролася на ўсё болыпы і большы супраціў, аматараў размахваць алебардай альбо кісьцянём ціха мірылі, адэптаў блізкага бою прыплюшчылі на адлегласьці, і не прайшло і васьмі пакаленьняў, як ужо настала векапомнае адступленьне, далей яшчэ сем пакаленьняў адноснай дзікасьці, цягам якіх часткова забівалі адно адных, прыгняталі сялян (свабоду тут ніколі не ўспрымалі надта літаральна) і біліся за рэлігію, часткова ж на шырокую нагу культывавалі ландскнэхцтва, прадавалі сваю кроў таму, хто болып плаціў, баранілі князёў ад гараджанаў, усю Эўропу — ад свабоды. Пасьля нарэшце грукнулі грымоты Францускай рэвалюцыі, у Парыжы перастралялі ненавісную гвардыю, якая стойка бараніла прайграную пазыцыю на службе ў прагнілай сыстэмы, што кіравала зь міласьці Божай, а тым часам адзін гвардзейскі афіцэрык арыстакратычнага роду, між іншым седзячы ў мансардзе і тым самым у бясьпецы, выдумляў сваю «Восеньскую

песьню». «Змоўкнуў бор шумлівы, пажаўцелі нівы, восень пачалася». Крыху пазьней Напалеон са сваёй гайнёю і падданымі краінамі канчаткова ачысьціўся ад літасьцівых паноў. Паразы пайшлі нашай краіне на карысьць. Прадзяўбліся першыя парасткі дэмакратыі і новыя ідэі: Пэсталоцы, бедны, абадраны і палымяны, валачыўся па краіне ад аднаго няшчасьця да другога. Намячаўся круты паварот да бізнэсу і рамяства, задрапіраваны ў адпаведныя ідэалы. Пачала расьці прамысловасьць, пракладваліся чыгункі. Праўда, зямля была бедная на карысныя выкапні, вугаль і руду даводзілася завозіць і перапрацоўваць, але паўсюль дбайнасьць і рупнасьць, усё большае багацьце — без марнатраўства, хоць, на жаль, і бяз бляску. Ашчадлівасьць сьцьвярджалася як вышэйшая цнота, адчыняліся банкі, спачатку нясьмела, пазыкі лічыліся нечым брыдкім, і калі раней важны пункт вывазу складалі ландскнэхты, дык цяпер — банкруты: хто банкрутаваў у нас, мог пашукаць шчасьця па той бок акіяну. Усё павінна было акупацца, і ўсё акупалася, нават неабсяжныя груды каменьня, нават галька, языкі глетчараў і спадзістыя схілы, бо з таго часу, як была адкрыта прырода і любы басяк мог адчуць прыліў узвышаных пачуцьцяў у горным аддаленьні ад сьвету, сталася магчымым і стварэньне індустрыі турызму: ідэалы краіны заўсёды мелі практычную аснову. У астатнім жылі так, што

для кожнага меркаванага ворага было больш выгодна ня совацца, — амаральная па сутнасьці, але здаровая жыцьцёвая ўстаноўка, якая сьведчыла калі не пра веліч, дык, прынамсі, пра палітычную разважлівасьць. Дык вось і прыстасоўваліся, удала прайшоўшы празь дзьве сусьветныя вайны, манеўравалі паміж драпежнікамі, але кожнага разу выходзілі цэлыя і здаровыя. На сцэну выйшла наша пакаленьне.

Наш час (1957 год пасьля нар. Хрыста): Большасьць насельніцтва жыве амаль бесклапотна, бясьпечна і забясьпечана, царква, навучальныя ўстановы і клінікі заўсёды гатовыя да паслугаў па даступнай цане, крэмацыя ж у выпадку патрэбы робіцца бясплатна. Жыцьцё ідзе па ўежджанай каляіне, але мінулае расхіствае будову і трасе падмурак. Хто мае многа, таму страшна многае страціць. Той нежывы падае з каня, калі небясьпека засталася ззаду, як упаў коньнік на лёдзе Бодэнскага возера; не хапае духу, каб прызнаць неабходнасьць сваёй абачлівасьці, чалавек не гатовы далей мірыцца з тым, што ніколі ня быў героем, а быў проста надзелены здаровай кемнасьцю, ён цісьнецца ў рады герояў, ажыўляе паданьне пра бацькоў-ваяроў, геаграфічныя міты пагражаюць кароткім замыканьнем, памяць жыве дагістарычнымі бітвамі, і вось ужо сёй-той сам сябе ўзводзіць у барацьбітоў Супраціў-

леньня, а далей за справу бяруцца генштабісты, яны заклёнамі выклікаюць зь нябыту сьвет Нібэлунгаў, мрояць пра ядзерную зброю, пра гераічную зьнішчальную барацьбу ў выпадку агрэсіі, бо пагібель арміі павінна непазьбежна весьці да пагібелі нацыі, тым часам як народы, даўным-даўно прыгнечаныя і паняволеныя, умеюць унікаць гэтакай долі то адвагай, а тое і хітрасьцю. Але меркаваная пагібель можа прыйсьці ў іншым, больш вытанчаным выглядзе. Зямлю, якую нацыя зьбіралася абараняць да апошняй кроплі крыві, скупляюць іншаземцы, чужыя рукі садзейнічаюць росквіту гаспадаркі, а свае ў лепшым разе вядуць толькі агульнае кіраўніцтва, хоць наўрад ці кіруюць, грамадзяне дзяржавы ўтвараюць верхні пласт, а пад ім, стлуміўпіыся ў жытлішчах, здадзеных за шалёныя грошы, гібеюць бедныя і працавітыя італьянцы, грэкі, гішпанцы, партугальцы і туркі, часта пагарджаныя, часта непісьменныя, ілоты, на думку многіх гаспадароў — істоты ніжэйшага гатунку, якія, папоўніўшы сабою шэрагі сьвядомага пралетарыяту і маючы перавагу ў прывычцы да памяркоўнасьці, могуць урэшце заявіць пра свае правы, раптам усьвядоміўшы, што фірма, якая называе сябе нашай дзяржавай і ўжо напалавіну перакупленая замежным капіталам, залежыць ад іх цалкам. А насамрэч, як мы пра тое цьмяна здагадваемся, праціраючы вочы ад немага зьдзіўленьня, наша ма-

ленькая дзяржаўка сышла з гістарычнай арэны, як толькі дасталася да вялікага бізнэсу.

Рэакцыя грамадзкасьці: Вось на якім фоне рэзка акрэсьлена забойства, учыненае д-рам h.c. Колерам. Вынік можна было прадбачыць загадзя і наперад: як што мы дэпалітызавалі палітыку — вось дзе мы нацэлены на будучыню, вось дзе мы сучасныя, вось дзе выяўляецца наш першапраходчыцкі дух і сьвету наканавана альбо загінуць, альбо цалкам «ашвайцарыцца», — дык вось жа, як што ад палітыкі няма чаго больш чакаць ні дзівосаў, ні новага жыцьця, хіба што — ды і тое толькі зрэдзьчасу — дарог зь яшчэ лепшым пакрыцьцём, як што сама краіна зь біялагічнага гледзішча паводзіцца досыць прыстойна і не залішне рупіцца што да дзетазачацьця (тое, што нас няшмат, ёсьць наша вялікая перавага, а тое, што дзякуючы замежным рабочым наша раса павалютку-памаленьку паляпшаецца, — наша найвялікшая перавага), любое парушэньне штодзённай марнасьці выклікае прыліў удзячнасьці, любая разнастайнасьць пажаданая, балазе, штогадовае ўрачыстае шэсьце гільдый зь яго закасьцянелым цырыманіялам ніяк ня здольнае замяніць сабою адсутнасьці карнавалу. Таму дзеяньні доктара h.c. Ісака Колера ўнесьлі пэўную навізну, людзі атрымалі магчымасьць неафіцыйна пасьмяяцца з таго, чым афіцыйна абураліся, і ўжо ўвечары таго са-

мага дня, як сканаў Вінтэр, з вуснаў у вусны перадаваліся словы, прыпісваныя ці тое аднаму высокаму службоўцу, ці тое наогул гарадзкому галаве, што, бачыце, Колер яшчэ раз заслужыў званьне доктара honoris causa, бо то ж ён перашкодзіў прафэсару Вінтэру сказаць першага жніўня чарговую прамову. Ды і нягеглыя дзеяньні паліцыі мала спрыялі росту грамадзкага абурэньня, аж такая вялікая была агульная злараднасьць: адносіны жыхароў з паліцыяй у нас даволі нацягненыя, і наогул наш горад ужо даўно не адпавядае сваёй рэпутацыі. Зрабіўшыся неспадзявана для самога сябе мэгаполісам, ён тым ня меней сіліцца захаваць патрыярхальныя рысы — душэўнасьць, дабрадзейнасьць, мяшчанскую рупнасьць, якія ён заўсёды прыпісваў сабе ды прыпісвае і дагэтуль, стараецца захаваць сваё арыгінальнае аблічча пры нечаканай безаблічнасьці, зьвязаны традыцыяй, якая даўным-даўно ёю быць перастала. Час аказаўся мацнейшым за наш горад з усёй яго дбайнасьцю; час робіць з горадам што яму заўгодзіцца. Вось чаму мы не такія, якімі колісь былі, але і не такія, якімі павінны былі б быць, у нас няладзіца зь цяперашняй сучаснасьцю, мы не ахвочыя да таго, да чаго нас змушаюць акалічнасьці, з нашай нязгодзіцы мы не даводзім да канца тое, што трэба, а робім толькі да палавіны, і тое толькі з гвалтам над сваёй воляй. Яркім праяўленьнем гэтага ўбоства служыць неве-

рагоднае разрастаньне прэрагатываў паліцыі, бо кожны, хто не суладзіцца з сучаснасьцю, павінен уводзіць абмежаваньні. Наша абшчыннасьць па сваёй сутнасьці абярнулася паліцэйскай дзяржавай, якая суне свой нос, куды ўтачыцца хоча, у маральнасьць і ў транспарт (прычым і тое, і другое — поўны хаос). Паліцэйскі больш ніякі ня сымбаль абароны, хутчэй сымбаль перасьледу. Канчаю, канчаю, ужо годзе. П’яны да ўбогасьці. У дадатак тая самая раней памянёная дама з мэбляваных апартамэнтаў удзерлася ў маю кантору (гэта па-ранейшаму мансарда на Шпігельгасэ), ёй спатрэбілася юрыдычная дапамога. Я параю ёй завесьці сабаку. Тады яна зможа на законнай падставе выгульваць яго, а разам зь ім і сябе самую два разы за ноч. (Рэкамэндацыя Таварыства абароны жывёл, з зубоўным скрыгатам прынятая да ведама пракурорам Емэрлінам.)

Цяпер пракурор Емэрлін: Ён ненавідзеў кантанальнага радцу. Ноншалянцыя таго турзала пракурору нэрвы. Ён ня мог дараваць, што Колер яму, Емэрліну, публічна ў Канцэртнай залі паціснуў руку. Ён аж так ненавідзеў Колера, што ад сваёй нянавісьці раздвойваўся. Напруга паміж ягонай нянавісьцю і пачуцьцём справядлівасьці даходзіла да нясьцерпу. To ён узважваў, як заявіць сабе самаадвод за сваю прадузятасьць, то разьлічваў, што гэта зробіць яму кантаналь-

ны радца. Заблытаўшыся ў гэтых супярэчнасьцях, ён падзяліўся сваімі трывогамі з кантанальным судзьдзём Егерленэрам. Егерленэр прамацаў глебу ў сьледчага, а той сваёй калейкай у начальніка паліцыі, а начальнік, цяжка ўздыхнуўшы, загадаў прывесьці кантанальнага радцу з акруговай турмы да сябе ў кабінэт, дзеля болыпай нязмушанасьці абстаноўкі. Доктар h.c. быў у выдатнай успасобленасьці духу. Віскі «Белы конь» — найвыдатнейшы. Начальнік зноў павёў гаворку пра Штусі-Лойпіна, бо, сказаў, прызначаны абаронца добрага слова ня варты. Колер адказаў, што гэта ня мае значэньня. Тады начальнік паведаміў пра Емэрлінавы згрызоты. У адказ кантанальны радца запэўніў, што проста ўявіць сабе ня можа больш бесстароньняга абвінаваўцы. Гэтыя словы, перададзеныя Емэрліну, выклікалі ў таго шалёны крык, што вось цяпер ён пакажа гэтаму кантанальнаму радцу і запраторыць яго пажыцьцёва, пасьля чаго судзьдзя ўжо быў намерыўся сваёй уладай адхіліць Емэрліна, але перадумаў, баючыся, каб пракурора ад злосьці не разьбіў паляруш, са здароўем у таго, і праўда ж, не зусім ладзілася.

Сам працэс: Кантанальны суд у складзе судовай калегіі зь пяці судзьдзяў адбыўся, паводле нашых рахубаў, хутка, можна сказаць, з хуткасьцю гуку, — усяго праз год пасьля забойства, зноў жа ў сакавіку. Зла-

чынства адбылося ўва ўсіх на вачах, не было патрэбы высьвятляць, хто забойца. Вось толькі ўстанавіць матывы злачынства суд так і ня здолеў. Выходзіла, быццам іх зусім і не было. 3 кантанальнага радцы нічога выдабыць таксама не ўдалося. Суд апынуўся перад невырашальнай мудзёрай загадкай. Падрабязны допыт абскарджанага ня даў судзьдзям аніякай зачэпкі. Адносіны паміж забітым і забойцам былі настолькі карэктныя, як толькі іх сабе можна ўявіць. Дзелавых сувязяў паміж імі не было, рэўнасьць выключалася цалкам, нават здагадак у гэтым напрамку ніхто не выказваў. Перад абліччам такога больш чым загадкавага факту ўзьнікалі два тлумачэньні: альбо доктар h.c. Ісак Колер хворы душэўна, альбо ж ён амаральная пачвара, забойца зь любові да забойства. Першы пункт прадстаўляў афіцыйны абаронца Люці, другі — пракурор Емэрлін. Супроць першага сьведчыў сам выгляд Колера, Колер рабіў уражаньне цалкам нармальнага, супроць другога — славутае мінулае Колера, бо то ж быць палітычным дзеячам і прадпрымальнікам ужо само па сабе — найвышэйшая маральнасьць. У дадатак грамадзкая апінія бог ведае зь якіх часоў праслаўляла сацыяльныя (не блытаць з сацыялістычнымі) тэндэнцыі ў настроях Колера. Але гэта быў працэс, які найбольш закранаў славалюбныя струны Емэрліна. Нянавісьць, ганьбаваньне, зьдзеклівыя кпіны ў ягоны

адрас акрылялі старога юрыстага, да яго фантастычнага ўзьлёту іншыя высокія судзьдзі проста не дапялі, бясколерны Люці нічога ня мог. Емэрлінаў тэзіс пра Колера-нелюдзя ўсім на зьдзіўленьне прайшоў. Пяцёра высокіх судзьдзяў палічылі мусовым у навуку іншым асудзіць Колера, нават Егерленэр саступіў ім. Зноў было зроблена ўсё магчымае, каб выратаваць хоць бы фасад маралі. Народ, як гаварылася ў абгрунтаваньні прысуду, мае права ня толькі патрабаваць, каб фінансава і грамадзка добра забясьпечаныя колы вялі маральна беспахібны лад жыцьця, але і мае права на свае вочы сачыць за ім. Кантанальнага радцу засудзілі на дваццаць гадоў папраўчай турмы. He пажыцьцёва, але практычна пажыцьцёва.

Паводзіны Колера: Кожны мог заўважыць годнасьць, зь якою трымаўся выкрыты злачынца. Уваходзячы ў залю, ён зьдзіўляў усіх сьвежым выглядам, нездарма ж ён выседжваў папярэдняе ўвязьненьне галоўным чынам у псыхіятрычнай клініцы на беразе Бодэнскага возера, хоць і быў абавязаны трымацца даволі, зрэшты, мяккіх прадпісаньняў паліцыі, але затое пад наглядам прафэсара Хабэрзака, свайго блізкага прыяцеля. У межах клінікі ён мог дазваляць сабе ўсе віды перамяшчэньня, ягоным партнёрам у гольфе быў вясковы паліцыянт. Нарэшце, паўстаўшы перад судом, Колер наадрэз адмовіўся ад

якіх бы там ні было патураньняў і патрабаваў, каб да яго ставіліся як «да чалавека з народу». Варта зьвярнуць увагу на самы пачатак працэсу. Доктар h.c. крыху занямог, грып, слупок градусьніка далез да трыццаці дзевяці, але ён усё-такі настояў, каб слуханьня не адкладвалі і нават адмовіўся на час разгляду карыстацца бальнічным крэслам. Пяці судзьдзям ён заявіў (вытрымка з пратаколу): «Я тут на тое, каб вы ў згодзе з вашым сумленьнем і літарай закону судзілі мяне. Вам вядома, у чым мяне вінавацяць. Выдатна. Цяпер ваша справа судзіць, мая — падпарадкавацца вашаму прысуду. Які б ён ні быў, я палічу яго справядлівым». Калі вырак быў вынесены, Колер ад усёй душы падзякаваў высокаму суду, асабліва ўпіраючы на чалавечнасьць, зь якою да яго паставіліся, не забыўся падзякаваць і Емэрліну. Публіка слухала гэтае словацечыва, хутчэй пацяшаючыся, чым расчулена, ва ўсіх склалася ўражаньне, што ў асобе доктара Ісака Колера юстыцыі ўдалося здабыць унікальны экзэмпляр, і, калі яго вывелі, усім здалося, быццам нарэшце апушчана заслона над афёрай, хоць і не да канца высьветленай, але ў кожным разе адназначнай.

Цяпер пра мяне, тадыташняга і цяперашняга: Такая ў агульных рысах папярэдняя гісторыя, яна можа расчараваць, разумею, гэта надзённая падзея, дзіўная толькі для

непасрэдных яе ўдзельнікаў і для болып дасьведчаных, прычына плётак, больш ці менш банальных жартаў і для некаторых маральных сэнтэнцый пра крызіс Захаду і дэмакратыі, крымінальная справа, сумленна асьветленая судовымі рэпарцёрамі і пракамэнтаваная галоўным рэдактарам нашай сусьветна вядомай гарадзкой газэты (між іншым таксама сябрам Колера) са звычайнай у нашай краіне годнасьцю, на некалькі дзён тэма гаворак, якія наўрад ці сягнулі за межы нашага гораду, скандал правінцыйнага маштабу, які з поўным правам быў бы забыты ў недалёкай будучыні, калі б за ім ня крылася адна дужа пэўная задума. Калі ж мне наканавана было адыграць у гэтай задуме галоўную ролю, дык гэта ўжо мая асабістая бяда, хоць, мушу прызнацца, я з самага пачатку адчуваў нейкую падступную падкладку. Зрэшты, тут трэба крыху асьвятліць мае шанцы пасьля працэсу Колера. Ужо тады яны мала радавалі. Я паспрабаваў неяк устаць на ногі; на Шпігельгасэ, над малітоўнай заляй пабожнай сэкты «Сьвятыя зь Ютлі», я пачаў сваю ўласную практыку, памяшканне зь перакошанай зьнешняй сьцяной на тры акны, зь некалькімі крэсламі вакол пісьмовага стала ад Пфістэра, зь вядомымі налепкамі з «Бэобахтэра» на сьценах, прычым перамоўчу пра якасьць шпалераў на сьценах, і пакуль што зь няспраўным тэлефонам, — закутак, які ўзьнік таму, што ўладальнік

дома загадаў зьнесьці сьцяну паміж дзьвюма мансардамі і, натуральна, забіць другія дзьверы. У трэцяй мансардзе жыў прапаведнік, ён жа заснавальнік сэкты Сымон Baprep, вонкава вельмі падобны на сьв. Мікалая Флюэнскага, зь ім у нас была агульная прыбіральня. Праўда, разьмяшчэньне маёй канторы было вельмі рамантычнае, праўда, непадалёк сваім часам жылі Бюхнэр і Ленін, выгляд на коміны і тэлеантэны Старога гораду абуджаў захапленьне, давяральнасьць, пачуцьцё ўтульнасьці роднага кута і жаданьне разводзіць кактусы, але як на адваката, дык яно не падыходзіла, і ня толькі ад нязручнасьці з транспартам, да мяне наогул было цяжка дабрацца: ліфта няма, крутыя рыпучыя лесьвіцы, хаатычнае плеціва калідораў. (Дадам: гэта раней мая кантора была разьмешчана няўдала, калі ў мяне яшчэ былі нейкія рэшткі амбіцыі, калі я яшчэ цьвёрда хацеў стаць на ногі, чагосьці дасягнуць, зрабіцца спраўным бюргерам, а прапітаму хадайніку па справах паненак лёгкіх паводзінаў, якім я ў выніку зрабіўся, мой заканурак пасуе як найлепш, хоць цесната ад разьмешчанай у ім сафы набыла катастрафічныя памеры; тут я сплю адзін альбо з кім выпадзе, тут жыву і нават часам гатую, а ўначы «Сьвятыя зь Ютлі» ў мяне пад нагамі гарлаюць песьнясьпевы, тыпу «Цябе чакаем мы, наш друг і брат, цябе мы любім вельмі шмат», прынамсі, Луцкі, патрон і абаронца той самай дамы з

вартай подзіву канстытуцыяй цела і няпэўнай прафэсіяй, які крыху зь цікаўнасьці, крыху зь дзелавога інтарэсу меў са мной гутарку і наогул зандзіраваў глебу, здаваўся ўсім гэтым цалкам задаволеным і нават папрыяцельску зазначыў, што толькі тут якраз і можна адпачыць душой.) Карацей, кліентура і раней ня лашчыла мяне, я быў амаль беспрацоўны адвакат, апрача некалькіх дробных лавачных крадзежыкаў, спагнаньняў па выканаўчым лісьце ды статутаў спартыўнага таварыства арыштантаў (з даручэньня дэпартамэнта юстыцыі), мне не было ўвогуле чым займацца, я ж бавіў час альбо на зялёных лаўках уздоўж нябярэжнай, альбо каля кавярні «Сэлект», гуляючы ў шахматы (зь Лесэрам, прычым мы абодва ўпарта разгортвалі гішпанскі дэбют, так што ў цэлым гэта ўвесь час была адна і тая самая партыя, і заканчвалася яна аднолькава, патам), у сталоўках жаночага аб’яднаньня я спажываў стравы хоць і ня выштукаваныя фантазіяй, затое вельмі карысныя для арганізму. У сілу такіх акалічнасьцяў я наўрад ці мог адхіліць Колерава запрашэньне наведаць яго ў турме ў Р.; думка, што ў запрашэньні старога ёсьць нейкая дзіўната, бо абсалютна ж нельга зразумець, навошта яму спатрэбіўся невядомы, яшчэ нічым такім не адметны адвакацік, і ў дадатак страх перад ягонай вышэйшасьцю — адным словам, усе мае цьмяныя прадчуваньні я прагнаў, про-

ста ня мог не прагнаць. У імя маральнасьці, якая ёсьць прадукт нашай працоўнай маралі. Сядзі склаўшы рукі, дык выцягнеш ногі. Гультаю і Бог не паможа. Карацей, я паехаў у Р. (тады яшчэ ў «фольксвагене»).

Наша папраўчая турма: На машыне можна даехаць хвілін за дваццаць. Пляскатая даліна, прыгарадная вёска, панылая, шматбэтонная, некалькі фабрык, на небакраі — лясы. Шчыра кажучы, было б перабольшаньнем заяўляць, што нашая турма вядомая кожнаму жыхару гораду. Бо чатырыста арыштантаў складаюць ад сілы нуль цэлых адну дзясятую адсотка яго насельніцтва. Зрэшты, гэтая ўстанова павінна быць вядомая аматарам нядзельных вылазак насельніцтва на прыроду, нават у тым выпадку, калі шмат хто прымае яе за бровар альбо за вар’яцкі шпіталь. А таму, хто прайшоў праз браму з аховай і стаіць перад галоўным будынкам, можа здацца, быццам перад ім няўдалае архітэктурнае выкананьне кірхі альбо капліца з чырвонай цэглы. Гэтае цьмянае адчуваньне рэлігійнай прыналежнасьці ніякім чынам не парушаюць постаці ахоўнікаў: ветлыя, пабожныя фізыяноміі, ну, рыхтык табе Армія выратаваньня, паўсюль цішыня, міладайная для нэрваў, у прахалодным змроку на чалавека міжволі нападае пазяхотка, да якое, аднак, дамешваецца душэўная скруха. Тут юстыцыя зьяўляецца перад божым сьве-

там з заспаным тварам, што і ня дзіва, улічваючы вечна завязаныя вочы гэтай дамы. Ёсьць і іншыя прыклады дабрахоцтва і клопату пра выратаваньне душы, — насустрач табе выходзіць барадаты капэлян, нястомны руплівец і дбалец, пасьля турэмны пастар, далей дама-псыхоляг у акулярах, усё так і прамяніцца жаданьнем ратаваць, мацаваць, настаўляць душы, толькі ў самым канцы даволі бязрадаснага калідора прасьвечвае пагрозьлівае сьвятло, хоць праз закратаваныя шкляныя дзьверы немагчыма разгледзець дэталі, ды і двое ў цывільным, што сядзяць на ўслончыку каля кабінэту дырэктара і чакаюць, аддана і змрочна, абуджаюць нейкі лёгкі недавер, нейкае несамавітае прадчуваньне. Але той, перад кім адчыняюць шкляныя дзьверы, хто пераступае таямнічы парог і заходзіць усярэдзіну, малой бяды, у якасьці каго — ці то крыху разгубленых чальцоў нейкай камісіі, ці то арыштантаў, пастаўкай якіх займаецца правасудзьдзе, апынаецца на сваё зьдзіўленьне ў царстве па-бацькоўску строгага, але зусім не бесчалавечнага парадку, карацей, перад трыма магутнымі галерэямі ў пяць паверхаў, якія ўсе праглядваюцца з аднаго пэўнага месца, у царстве зусім ня змрочным, а, наадварот, прасякнутым сьвятлом зьверху данізу, у царстве кратаў і клетак, не пазбаўленым, аднак, ні свайго аблічча, ні прыветлівасьці, бо тут праз адчыненыя дзьверы камэры можна ўбачыць столь

нябесна-блакітнага колеру і пяшчотную зеляніну пакаёвай ліпы, там — ветлівыя, задаволеныя фізыяноміі арыштантаў у карычневых турэмных робах, стан здароўя падапечных вышэй за ўсе пахвалы, манаскі, мерны лад жыцьця, раньняе выключэньне сьвятла, простая ежа — цуды твораць, у бібліятэцы ёсьць побач з апісаньнямі падарожжаў, побач з душарадным чытвом для арыштантаў абодвух веравызнаньняў хай нават ня самая новая літаратура, затое клясыка, ад дырэкцыі раз на тыдзень — кінасэанс, на гэтым тыдні — «Мы вундэркінды», наведвальнасьць нядзельнай казані прыкметна перавышае ў працэнтах аналягічную па той бок турэмнага мура, жыцьцё раскручваецца паступова, марудліва і раўнамерна, людзей забаўляюць і захапляюць, яны атрымліваюць ацэнкі. Тут прыкладныя паводзіны маюць сэнс, яны палягчаюць становішча, гаворка ідзе, зразумела, толькі пра тых, каму адседжваць гадоў дзесяць ці меней, тут выхаваўчыя меры дарэчныя. I наадварот, там, дзе ніякай надзеі няма, ад пажыцьцёва асуджанага ніхто не патрабуе выпраўленьня з удзячнасьці за паслабленьні, нездарма ж яны — гонар установы, напрыклад Дросэль і Цэртліх, якія на волі сваімі зладзействамі ўганялі ў трымценьне мірных грамадзянаў; ахоўнікі ставяцца да іх зь нясьмелай пачцівасьцю, яны — зоркі мясцовага кантынгенту і паводзяцца адпаведна. Нельга замоўч-

ваць той акалічнасьці, што ў звычайных крымінальнікаў гэта часам выклікае зайздрасьць, і яны даюць сабе слова наступным разам падысьці да справы з большай грунтоўнасьцю; гэтак сама ж і мэдаль, заслужаны нашай турмой, мае свой другі бок, але, калі разглядаць пытаньні сукупна, хто б не захацеў пры такіх умовах ступіць на сьцежку дабрачынства: пазбаўленыя пасадаў і пастоў чыноўнікі — каб здабыць новую надзею, забойцы — каб зьвярнуцца да антрапасофіі, вычварэнцы і кровамесы — пашукаць духоўных даброцяў; тут клеяць скрынкі, плятуць кашы, акладаюць кнігі, друкуюць брашуры, і нават урадавыя радцы замаўляюць сабе гарнітуры ў мясцовай майстэрні, у дадатак будынак прапах цёплым хлебам, тутэйшая пякарня славіцца, яе булачкі на бутэрброды подзіву вартыя (каўбасу трэба замаўляць асобна), папугайчыкаў, галубоў, радыёпрымачы можна заслужыць прыкладнасьцю і ветлівасьцю, для ахвотнікаў прадоўжыць адукацыю ёсьць вячэрнія клясы; не бяз тайнай зайздрасьці міжволі закрадваецца подумка, а ёй на зьмену прыходзіць цьвёрдая ўпэўненасьць, што гэты сьвет у поўным парадку, ня наш, а менавіта гэты.

Гутарка з дырэктарам папраўчай турмы: На вялікае зьдзіўленьне, мяне запрасілі да дырэктара Цэлера. Ён прыняў мяне ў сваім кабінэце — пакоі зь вялікім сталом для пася-

джэньняў, тэлефонам, папкамі. На сьценах табліцы, чорныя дошкі з мноствам паперак, почырк амаль каліграфічны, сярод злачынцаў, як на жаль, амаль усюды ў гэтай краіне, шмат настаўнікаў. Акно не закратаванае, выгляд на турэмны мур і невялікі газон, прычым гэта хутчэй нагадвала б школьны двор, калі б не абсалютная цішыня. Hi аўтамабільных гудкоў, ні шолахаў, як у доме для пярэстаркаў.

Дырэктар прывітаў мяне холадна і стрымана, пасьля чаго мы селі.

— Гер Шпэт, — пачаў ён нашу гутарку, — увязьнены Ісак Колер пажадаў, каб вы яго наведалі. Я дазволіў, вы будзеце гутарыць з Колерам у прысутнасьці ахоўніка.

— Ад Штусі-Лойпіна я чуў, што ён можа гутарыць са сваімі кліентамі бязь сьведкаў.

— Штусі-Лойпін карыстаеццам нашым даверам, — адказаў дырэктар на маё пытаньне. — He хачу сказаць, што вы ім не карыстаецеся, проста мы вас яшчэ ня ведаем.

— Ясна.

— I яшчэ адно, гер Шпэт, — ужо больш прыветлівым тонам, — перш чым вы пачняце гутарку з Колерам, я хацеў бы расказаць вам, якое думкі я пра гэтага вязьня. Магчыма, гэта вам спатрэбіцца. He зразумейце мяне няправільна. У мае абавязкі не ўваходзіць высьвятляць, чаму людзі, давераныя майму нагляду, апынуліся тут. Гэта мне не абыходзіць. Мая справа — выкананьне выраку.

I нічога больш. Вось чаму я не зьбіраюся разважаць і пра злачынства Колера. Але, прызнаюся вам шчыра, гэты чалавек выклікае ў мяне недаўмёнасьць.

— У якім сэнсе?

Дырэктар зьлёгку замуляўся, потым сказаў: — Ён здаецца абсалютна шчасьлівым.

— Можна толькі парадавацца, — сказаў я.

— Ня ведаю, ня ведаю, — адказаў дырэктар.

— Зрэшты, у вас сапраўды ўзорная ўстанова.

— Стараемся як можам, — уздыхнуў дырэктар. — I ўсё-такі згадзіцеся, калі мультымільянэр шчасьлівы, адседжваючы тэрмін, дык у гэтым ёсьць нейкая непрыстойнасьць.

Па турэмным муры прагульваўся вялікі ўкормлены дрозд. Прываблены сьпевамі, шчэбетам і сьвістам распанелых у сваіх клетках птушак, чые галасы часам даносіліся з закратаваных вокан, зь яўнай надзеяй на тое, што яму дазволяць тут застацца. Дзень выдаўся гарачы, з усяго выходзіла, што лета вярнулася, над далёкімі лясамі зьбіраліся хмары, а зь вёскі чуўся бой гадзіньніка на званіцы кірхі. Роўна дзевяць.

Я запаліў цыгарэту. Дырэктар пасунуў мне попельніцу.

— Гер Шпэт, — сказаў ён, — уявіце сабе арыштанта, які проста з моста кажа вам у твар, што ў вас выдатная ўстанова, дзельныя ахоўнікі, што сам ён вельмі шчасьлівы і

нічога лепшага сабе ня зычыць. У галаве ня ўкладваецца. У мяне гэта выклікала агіду.

— Чаму ж гэта? — зьдзівіўся я. — Хіба ў вас ахоўнікі ня дзельныя?

— Ну, зразумела, дзельныя, — адказаў дырэктар, — але меркаваць пра гэта належыць мне, а не арыштанту. Калі ўжо на тое, у пекле ня скачуць.

— Ну але ж бо, — падтакнуў я.

— Я тады проста выйшаў зь сябе, запатрабаваў найстражэйшага выкананьня ўсіх правілаў унутранага распарадку, хоць, згодна з указаньнем дэпартамэнту юстыцыі, павінен быў бы паставіцца да яго з гранічнай лагодай і, хоць нідзе на сьвеце правіламі турэмнага парадку вязьню не забараняецца пачувацца абсалютна шчасьлівым, я быў вельмі разгублены, чыста эмацыйна. Гер Шпэт, вы павінны зразумець мяне, Колер атрымаў звычайную адзіночку са строгім рэжымам, без асьвятленьня — увогуле, гэта забаронена, — але праз колькі там дзён заўважаю, што ахоўнікі яго любяць, я б нават сказаў — шануюць.

— А цяпер?

— А цяпер я зьмірыўся зь ім, — буркнуў дырэктар.

— I таксама яго шануеце?

Дырэктар задумліва паглядзеў на мяне.

— Ведаеце, гер Шпэт, калі я сяджу ў Колера ў камэры і слухаю, як ён разважае, ад яго, чорт вазьмі, ідзе нейкая сіла, я б ска-

зау, надзея, можна самому паверыць у чалавецтва і ва ўсё добрае і прыгожае, ён і нашага пастара захапляе сваімі казанямі, гэта, скажу я вам, проста нейкая ліпкая зараза. Але, дзякаваць Богу, я цьвярозы рэаліст і ня веру, што бываюць абсалютна шчасьлівыя людзі. I тым больш, калі яны сядзяць у турмах, як мы ні рупімся палегчыць жыцьцё нашым пацыентам. Мы ж не зьвяры, зрэштачкі. А злачынцы — яны і ёсьць злачынцы. Вось чаму я яшчэ раз кажу вам: гэты чалавек можа быць вельмі небясьпечным, павінен быць вельмі небясыіечным. Вы робіце толькі першыя крокі на сваім прыпірышчы, таму будзьце двойчы асьцярожлівы, каб ня трапіць у ягоную пастку, а самае лепшае было б вам зусім зь ім ня зьвязвацца. Зразумела, я толькі раю, ня больш; урэшце, вы самі адвакат, вам і рашаць. Калі б толькі чалавека ня тузалі да такой ступені ў розныя бакі. Гэты Колер альбо сьвяты, альбо сатана, я лічыў сваім абавязкам засьцерагчы вас, што і раблю.

— Вельмі вам дзякую, гер дырэктар, — сказаў я.

— Добра, я распараджуся, каб вам прывялі Колера, — уздыхнуў дырэктар.

Даручэньне: Гутарка з абсалютна шчасьлівым чалавекам праходзіла ў суседнім пакоі. Тая самая абстаноўка, той самы выгляд з акна. Я ўстаў, калі ахоўнік увёў доктара h.c. Ісака Колера. Стары быў у карычневай ары-

штанцкай робе, яго ахоўнік — у чорнай форме, вельмі падобны на паштальёна.

— Сядайце, Шпэт, — сказаў доктар h.c. Ісак Колер. Ён трымаўся як гаспадар, нязмушана і паблажліва. Я, уражаны, падзякаваў і сеў. Пасьля прапанаваў арыштанту цыгарэту, але той адмовіўся.

— Я кінуў курыць, — патлумачыў ён, — не ўпускаю магчымасьці спалучыць прыемнае з карысным.

— Гэта турму вы лічыце прыемнай, гер Колер? — спытаўся я.

Ён зьдзіўлена паглядзеў на мяне.

— А вы не?

— Я ў ёй не сяджу.

Ён аж зьзяў.

— Па-мойму, тут цудоўна. Гэта спакой! Гэта цішыня! Я, мушу вам прызнацца, жыў дужа расьсеяна, раней. Праз свой трэст.

Mary сабе ўявіць, — згадзіўся я.

— Тэлефона тут няма, — працягваў Колер. — Здароўе ў мяне прыкметна паправілася. Вось, падзівіцеся. — I ён зрабіў некалькі прысядаў. — Месяц назад я б так ня здолеў, — горда патлумачыў ён, — дарэчы, у нас тут ёсьць спартыўны клюб.

— Ведаю.

За акном, па-ранейшаму поўны надзеяў, прагульваўся ўкормлены дрозд, але, магчыма, гэта ўжо быў іншы. Абсалютна шчасьлівы чалавек задаволена разглядаў мяне.

— Мы з вамі сустракаліся.

— Ведаю.

— У рэстаране «Du Theatre», які займае пэўнае месца ў маім жыцьці. Вы, помніцца, назіралі, як я гуляю на більярдзе.

— Я нічога ня петру ў більярдзе.

— Дагэтуль?

— Дагэтуль, гер Колер.

Арыштант засьмяяўся і, павярнуўшыся да ахоўніка, сказаў:

— Мёзэр, ці ня ўчыніце ласкі падаць нашаму юнаму другу агню?

— Вядома, гер кантанальны радца, само сабою, гер кантанальны радца.

Ахоўнік таксама зьзяў усім тварам.

Пасьля ён зноў сеў, а я закурыў. Зычлівасьць абодвух моцна мяне выматвала. Я з прыемнасьцю адчыніў бы вялікае незакратаванае акно, але ў турме гэта, мабыць, не прынята.

— Ведаеце, Шпэт, — загаварыў Колер, — я нічым не адметны вязень, ня больш, а Мёзэр — адзін з маіх ахоўнікаў. Выдатны чалавек. Ён уводзіць мяне ў таямніцы пчалярства. Я ўжо амаль адчуваю сябе пчаляром, ахоўнік Брунэр — зь ім вам таксама ня лішне было б пазнаёміцца — вучыць мяне эспэранта. Мы стасункуемся выключна на гэтай мове. Можаце самі пераканацца: бадзёрасьць духу, хатняя абстаноўка, сардэчнасьць паўсюль, глыбокі мір і спакой. Я цяпер абсалютна шчасьлівы чалавек. А раней? Госпадзе! Я чытаю Платона ў арыгінале, я пляту кашы, дарэчы, Шпэт, вам не патрэбен кош?

— На жаль, не.

— Кашы гера кантанальнага радцы — верх дасканаласьці, — горда пацьвердзіў ахоўнік са свайго кута. — Я асабіста навучыў яго плесьці кашы, і ён ужо пакінуў далёка ззаду ўсіх нашых майстроў. Далібог, я не перабольшваю.

Я зноў выказаў шкадаваньне.

— Вой не, мне не патрэбен кош.

— Шкада, а то я з прыемнасьцю падарыў бы вам. На памяць.

— Нічога ня зробіш.

— Шкада. Да сьлёз.

Я пачаў траціць вытрымку.

— Ці не магу я даведацца, навошта мяне сюды запрасілі? — спытаўся я.

— Але ж, вядома, можаце, — адказаў ён. — Несумненна, можаце. У мяне неяк з галавы выскачыла, што вы прыехалі з волі, што вам сьпех, што вы занятыя. Добра, пяройдзем да справы: тады ў «Du Theatre» вы, памятаеце, расказвалі, што зьбіраецеся стаць самастойным.

— Я самастойны.

— Так, мне дакладвалі. Ну, і як гандаль у лаўцы?

— Гер Колер, — сказаў я, — тут пра гэта, бадай што, гаварыць недарэчы.

— Значыцца, кепска, — кіўнуў ён, — так я і думаў. А кантора ваша ў мансардзе на Шпігельгасэ, праўда? Таксама кепска. Яшчэ горш нават.

Гэта ўжо перабірала край. Я ўстаў.

— Альбо вы скажаце мне, што вам ад мяне трэба, гер Колер, альбо я пайду, — груба сказаў я.

Абсалютна шчасьлівы чалавек таксама ўстаў, раптам перад маімі вачыма зрабіўся магутным, непераможным і ўціснуў мяне назад у крэсла абедзьвюма рукамі, апусьціўшы іх, як гіры, на мае плечы.

— Сядзьце, — сказаў ён пагрозьліва, амаль злосна.

Мне нічога не заставалася, як паслухацца.

— Добра, — сказаў я і прыціх.

Ахоўнік таксама. Колер зноў сеў.

— Вам патрэбны грошы, — канстатаваў ён.

— Гэтага мы абмяркоўваць ня будзем, — адказаў я.

— Я мог бы даць вам даручэньне.

— Слухаю.

— Я хачу, каб вы нанава расьсьледавалі маю справу.

Я разгубіўся.

— Інакш кажучы, гер Колер, вы хочаце дабіцца перагляду?

Ён кіўнуў.

— Калі б я хацеў перагляду, гэта азначала б, што вынесены мне вырак несправядлівы. Але ён болып чым справядлівы. Жыцьцё маё завершана і падшыта да справы. Я ведаю, тутэйшы дырэктар лічыць мяне крывадушнікам, і вы, Шпэт, здаецца, таксама. Mary зразумець. Але я не сьвяты і ня д’ябал, я

ўсяго толькі чалавек, які прыйшоў да высновы, што, каб жыць, дастаткова турэмнай камэры, а каб памерці — ложка, пазьней — труны, бо прызначэньне чалавека — мысьліць, а ня дзейнічаць. Дзейнічаць можа кожны асёл.

— Добра, — сказаў я, — вельмі пахвальныя высновы. Але цяпер дзейнічаць за вас павінен буду я. Яшчэ раз дасьледаваць вашу справу. А ці дазволена аслу папытацца, што вы намысьлілі?

— Нічога я не намысьліў, — коратка адказаў доктар h.c. Ісак Колер. — Я проста разважаю. Пра сьвет. Пра людзей. Магчыма, пра Бога. Але на развагі мне патрэбен матэрыял, інакш мае думкі пачынаюць круціцца ў пустаце. Ад вас мне ня трэба нічога, апрача невялікай дапамогі ў маіх занятках, якія вы спакойна можаце разглядаць як хобі міліянэра. Дарэчы, вы не адзіны, у каго я прашу нязначных паслугаў. Вы ведаеце старога Кнульпэ?

— Прафэсара?

— Яго-яго.

— Я ў яго вучыўся.

— Ну, вось бачыце. Цяпер ён на пэнсіі, і каб ён канчаткова не спарахнеў, я і яму даў даручэньне. Цяпер ён заняты дасьледаваньнем. Вынікі аднаго забойства. Ён высьвятляе наступствы, якія пасьледавалі і яшчэ пасьледуюць у выніку гвалтоўнага спыненьня жыцьця аднаго калегі. Надзвычай ціка-

ва. Ён у захапленьні. А задача ў тым, каб, дасьледаваўшы рэчавасьць, дакладна вымераць і ўзьдзеяньне аднаго ўчынку. А ваша задача, шаноўны, будзе іншага роду, і ў пэўнай ступені яна процілеглая таму, што робіць Кнульпэ.

— Якім жа чынам?

— Вы павінны нанава разгледзець мой выпадак, зыходзячы з дапушчэньня, што забойца быў ня я.

He разумею.

— Вам трэба скласьці фіктыўнае дапушчэньне, толькі і ўсяго.

— Але ж раз вы забойца, дык усе мае дапушчэньні ня маюць сэнсу, — запярэчыў я.

He, толькі так яны і набываюць сэнс, — адказаў Колер, — дарэчы, вас ніхто і не прымушае дасьледаваць рэчавасьць, гэтым займаецца наш мілы Кнульпэ, вам трэба разгледзець адну з магчымасьцяў, якія тояцца ў рэчаіснасьці. Бачыце, дарагі Шпэт, рэчаіснасьць нам і без таго вядомая, за яе і сяджу я тут і пляту кашы, а вось пра магчымае нам вядома якраз жа і мала. I гэта натуральна. Магчымае амаль бязьмежнае, тым часам як рэчаіснае строга абмежавана, бо толькі адной з магчымасьцяў дадзена ўвасобіцца ў існасьць. Рэчаіснае — гэта проста асобны выпадак магчымага. А таму яго няцяжка ўявіць і ў іншым выглядзе. 3 чаго вынікае, што нам трэба пераасэнсаваць рэчаіснае, каб пранікнуць у сфэру магчымага.

Я засьмяяўся.

He зусім звычайны лад разважаньняў, гер Колер.

— Так, у тутэйшых мясьцінах прынята разважаць, — адказаў Колер. — Ведаеце, гер Шпэт, начамі, гледзячы на зоркі праз аконныя краты, я часта задаю сабе пытаньне: як бы выглядала рэчаіснасьць, калі б забойца быў ня я, а хто-небудзь іншы? Хто б ён тады быў, гэты іншы? Вось на якое пытаньне я хацеў бы атрымаць ад вас адказ. Я кладу вам трыццаць тысяч ганарару, зь іх пятнаццаць — авансам.

Я прамоўчаў.

— Ну, дык што? — спытаў ён.

— Падобна на пакт з д’яблам, — адказаў я.

— Я ж не патрабую ад вас душы.

— Хто ведае.

— Вы нічым не рызыкуеце.

— Магчыма. Але я ня бачу сэнсу ў вашай задумцы.

Ён паківаў галавой, засьмяяўся.

— Годзе вам і таго, што бачу я. Астатняе хай вас не турбуе. Ад вас патрабуецца толькі прыняць прапанову, якая анічым не ўшчамляе закону і якая мне патрэбна на дасьледаваньне магчымага. Усе выдаткі я, зразумела, бяру на сябе. Зьвяжыцеся зь якім-небудзь сумленным дэтэктывам, сама лепш зь Лінгардам, заплаціце яму, колькі ён папросіць, грошай хопіць на ўсё, і наогул дзейнічайце, як вам заўгодзіцца.

Я яшчэ раз абдумаў гэтую дзіўную прапанову. Яна мне не спадабалася, я спадыспаду ўнюхаў нейкую пастку, хоць і ня мог уцяміць, у чым яна.

— А чаму вы зьвярнуліся менавіта да мяне? — спытаўся я.

— Таму што вы нічога ня петрыце ў більярдзе, — спакойна адказаў ён.

I тут я прыняў прапанову.

— Гер Колер, — сказаў я, — ваша даручэньне ўяўляецца мне надта загадкавым.

— Адказ можаце паведаміць маёй дачцэ, — сказаў Колер і ўстаў.

— А мне ня трэба часу на роздум, я адмаўляюся, — адказаў я і таксама ўстаў.

Колер спакойна зірнуў на мяне, распраменены, шчасьлівы, ружовы.

— Вы возьмецеся за гэта даручэньне, мой юны дружа, — сказаў ён, — я ведаю вас лепш, чым вы самі сябе ведаеце: шанец — ён і ёсьць шанец, а вам ён патрэбен. Вось, шчыра кажучы, і ўсё, што я хацеў сказаць. A цяпер, Мёзэр, вернемся да нашых кашоў.

I абодва сышлі, пад ручку, каб я так жыў, а я быў рады, што змагу нарэшце пакінуць прытулак абсалютнага шчасьця і па магчымасьці хутчэй. Я зьліняў у самым першым значэньні гэтага слова. Поўны цьвёрдай рашучасьці ня ўблытвацца ў гэтую справу і ніколі больш ня бачыцца з Колерам.

Але ўсё-такі згадзіўся. Хоць яшчэ назаўтра мерыўся адмовіцца. Я адчуваў, што

на карту пастаўлена мая адвакацкая рэпутацыя, хай нават ніякай рэпутацыі ў мяне пакуль што і не было. Але прапанова Колера ня мела сэнсу, нейкі фокус, ніжэй годнасьці маёй прафэсіі, чыстая магчымасьць зарабіць шмат грошай на дурніцу, супроць чаго паўставаў мой гонар. У тыя часы я яшчэ хацеў заставацца незаплямленым, марыў пра сапраўдныя працэсы, пра магчымасьць прыносіць людзям карысьць. Я напісаў кантанальнаму радцу ліст, дзе паўторна паведаміў яму сваё рашэньне. На гэтым справа для мяне была закончаная. Зь лістом тым у кішэні я выйшаў са свайго пакоя на Фраерштрасэ, як выходзіў штораніцы, а дзявятай ноль-ноль, каб для пачатку, як звычайна, наведаць «Сэлект», пазьней забегчы ў сваю кантору (мансарда на Шпігельгасэ), а яшчэ пазьней — прайсьціся па набярэжнай. У дзьвярах я раскланяўся са сваёй кватэрнай гаспадыняй, прымружыў вочы ад сьляпучага сьвятла, гледзячы на жоўтую паштовую скрынку каля дзьвярэй крамы, праз дарогу ад мяне, некалькі крокаў, сьмеху вартая адлегласьць, але, як што жыцьцё часам нагадвае сюжэт дрэннага раману, я гэтай раніцай, цяжкай, гнятлівай, бо дзьмуў фён, г. зн. тыповай для нашага гораду, звычайнай раніцай паміж дзявятай і дзясятай, як ужо было сказана, сустрэў, і ў дадатак падрад, аднаго за адным: а) старога Кнульпэ, б) архітэктара Фрыдлі, в) прыватнага дэтэктыва Лінгарда.

а) Стары Кнульпэ: ён прыхапіў мяне каля паштовай скрынкі. Я якраз мерыўся ўкінуць свой ліст з адмоваю, як ён запабег мяне з цэлым пачкам пісьмаў, якія паўкідаў акуратна адно па адным. Як заўсёды, са старым была ягоная жонка. Прафэсар Карл Кнульпэ, амаль двухмэтровы, худы, здавалася, толькі са скуры і касьцей, рыхтык той прапаведнік Сімон Бэргер ці Мікалай з Флюэ, але безбароды, зьдзічэлы, брудны, летам і ўзімку ў палярыне, да яе шапка-баскаўка. Яго жонка таксама высокая, як і ён сам, гэтакая ж худзюшчая, гэтакая ж зьдзічэлая і брудная, і таксама год у год насіла палярыну і шапку-баскаўку, аж многія прымалі яе не за ягоную жонку, а за брата-блізьнюка. Абое былі асобы ў сваёй прафэсіі, абое — сацыёлагі. Але як неразлучныя былі яны ў жыцьці, так у навуцы — сьмяротныя ворагі, люта ваявалі адно з адным у друку — ён вялікі лібэрал («Капіталізм як духоўны авантурызм», Франке, 1938), яна — зацятая марксыстка, вядомая пад імем Майсей Штэхелін («Марксысцкі гуманізм гэтага сьвету», Эўропа-фэрлаг, 1939), абое аднолькава пацярпелі за свае палітычныя сымпатыі: Карл Кнульпэ не атрымаў візу ў ЗША, Майсей Штэхелін — у СССР, ён рэзка быў выказаўся супроць «інстынктыўных марксысцкіх тэндэнцыяў» у Злучаных Штатах, яна яшчэ болып неміласэрна праехалася была па «дробнабуржуазнай здрадзе» Савецкага Саюза. Быў, была.

На жаль, мінулы час дзеясловаў проста неабходны: два тыдні таму назад грузавік кампаніі па зносу дамоў Штурцаера разьехаў іх абаіх, ён быў пахаваны, яна крэміравана, згодна з завяшчаньнем пацярпелых, што да крыўднага ўскладніла хаўтуры.

— Пахвалёны бог, — пазначыў я сваю прысутнасьць, усё яшчэ трымаючы ліст Колеру.

Прафэсар Кнульпэ не павітаўся ўзаемна, толькі недаверліва зіркнуў на мяне ўніз праз запыленыя без аправы акуляры, прамаўчала і яго жонка (у такіх сама акулярах).

He магу сказаць напэўна, ці памятаеце вы мяне, гер прафэсар, — сказаў я крыху падбадзёраны.

— Але ж так, так,— адказаў Кнульпэ, — памятаю. Вучыліся юрыспрудэнцыі і практыкаваліся ў мяне ў сацыялогіі. Выглядаеце крыху на вечнага студэнта. Экзамэны здалі?

— Даўно, гер прафэсар.

— Цяпер адвакаціце?

— Трошкі, гер прафэсар.

— Пахвальна, пахвальна. Нябось, сацыяліст, га? — спытала Кнульпіха.

— Трошкі, фраў прафэсар.

— Нешта ў вас на душы, — канстатаваў Карл Кнульпэ.

— Так, гер прафэсар, трошкі.

— Дык пройдземцеся разам, — сказала яна.

Я пайшоў зь імі. Ішлі да «Паваў», так і ня ўкінуты ліст у руцэ, па імгненнай забыўлівасьці, але па дарозе былі яшчэ скрынкі.

Hy? — спытаўся ён.

— Я быў у д-ра h.c. Ісака Колера, гер прафэсар. У турме.

— Так, так. У нашага разьвясёлага забойцы. Ай-яй-яй, і Вам загадаў зьявіцца?

— Ну так.

Распытвалі абое, то адно, то другое.

— Ён усё яшчэ шчасьлівы?

— Яшчэ як!

— Усё яшчэ цьвіце і пахне?

— Дзіва што!

Мы прайшлі міма чарговай паштовай скрынкі. Зрэшты, я ўжо быў хацеў спыніцца, укінуць свой ліст, але Кнульпы ішлі далей, нічога не падазраючы, пасьпешна і шырокім крокам. Я мусіў подбегам пасьпявацца сысьціся зь імі.

— Колер казаў мне, што Вы атрымалі вельмі своеасаблівае даручэньне, гер прафэсар, — сказаў я.

— Своеасаблівае? Чаму своеасаблівае?

— Гер прафэсар! Руку на сэрца: што Колер даручае дасьледаваць сваё ж забойства на прадмет яго наступстваў, — гэта дзікая ідэя. Чалавек забівае сярод божага белага дня, бяздайпрычыны, вось так згопалу ні з таго ні з сяго, а пасьля яшчэ ўчыняе з гэтага сацыялагічнае дасьледаваньне, дзеля, як заяўляе, вымярэньня рэчаіснасьці.

— Але вы ўжо вымераны, малады чалавек. На поўную сажню.

— За гэтым павінна нешта крыцца! Нейкая д’ябалыпчына! — усклікнуў я.

Кнульпы спыніліся. Я задыхаўся. Ён прачысьціў свае безапраўныя шкельцы, ступіў да мяне, так што я мусіў глядзець на яго ўгору, а ён на мяне ўніз. Зноў начапіў акуляры, вырачыўся. Яго жонка таксама абурана ўтапырылася на мяне, падсунулася да мужа, а тым самым і да мяне.

— Навука, навука стаіць за гэтым, малады чалавек, адно чыстая навука. Упершыню ў буржуазным грамадзтве вынікі і наступствы забойства могуць быць дасьледаваны з мэтадычнай грунтоўнасьцю і вычарпальна апісаны! Дзякуючы нашаму царскаму забойству. Каласальны шанец. Выплывуць усе ўзаемасувязі! Сваяцкія, прафэсійныя, палітычныя, фінансавыя, культурныя. Ніякага дзіва. Усё ўзаемазалежна ў гэтым сьвеце, у нашым міленькім горадзе таксама, адзін абапіраецца на другога, адзін пратэжыруе другому, і калі адзін падае, другія кумільгам церазь яго, і колькі ж бо колькі так ужо кульнулася. Уявіце сабе наступствы для нашай шаноўнай альма матэр. I гэта ж толькі пачатак.

— Прабачце, машына.

Я пацягнуў абаіх да сябе, Кнульпы ў запале гарачкі сышлі з тратуару на вуліцу, і перад імі раптам затармазіла таксі. У салёне машыны — гвалт, нейкая старая дама ў капелюшы са штучнымі кветкамі кіпела за шыбай, гарласты таксіст — вельмі грубы. A Кнульпам хоця ж бы штося.

— Абсалютна ўсё адно, — сказаў ён, —

статыстычна — нуль: ці нас раздушаць, ці не. У залік толькі сам пачатак, толькі навука.

Але фраў прафэсар была зусім іншае думкі: — А мне было б шкада, — лічыла яна.

Таксі ад’ехала. Кнульпы зноў перайшлі да любімай тэмы — сацыялагічных дасьледаваньняў.

— Забойства ёсьць забойства, вядома, але для навукоўцы гэта фэномэн, які павінен быць дасьледаваны як і ўсе іншыя фэномэны. Дагэтуль абмяжоўваліся толькі канстатацыяй фактаў, матывамі, прычынамі, асяродзьдзем, а я цяпер нацэлены на наступствы. I тут ужо дазвольце сказаць: дабраславеньне альма матары, дабраславеньне ўсяму ўнівэрсытэту, гэтае забойства, хацелася б, так бы мовіць, аж самаму каго-небудзь забіць. Але ж, вядома, шкада, вельмі шкада, такое жудаснае дзейства, але, з іншага боку, празь нечаканую шчыліну, што засталася ад Вінтэра, пранікае сьвежае паветра, новы дух. Дзіка, чаго толькі з гэтага не вынікае, аказваецца, мілы, дарагі наш Вінтэр быў толькі пяском на вятры, толькі рэшткавым элемэнтам, якога якраз і не ставала, як яшчэ сказаў Шэксьпір: «Зіма (Winter) нашых прыкрасьцяў і расчараваньняў», але я не хачу ні вінаваціць, ні каламбурыць, я толькі канстатую, стаўлю перад фактамі, малады чалавек, факты і толькі факты.

Мы дайшлі да «Паваў».

— Беражы вас Бог, гер адвакат, — ска-

залі Кнульпы і разьвіталіся. — На гэтай ніве яшчэ шмат чаго дасьледаваць трэба, уплыў Вінтэра на школьную камісію — адно гэта ёсьць цэлы разьдзел, сачыце за сэнсацыямі.

Каля дзьвярэй рэстарана яны яшчэ раз абярнуліся, паднялі палец:

— Навукова мысьліце, малады чалавек, навукова мысьліце. Але яшчэ падвучыцца трэба. Хоць вы і адвакат, даражэнькі, — сказала фраў прафэсар Кнульпэ, alias Майсей Штэгелін. Яны зьніклі, а мой ліст так і заставаўся ўсё яшчэ ня ўкінуты.

б) Архітэктар Фрыдлі: неўзабаве пасьля гэтага я сядзеў побач зь ім у рэстаране «Сэлект», ліст усё яшчэ ў кішэні. «Сэлект»: кавярня, каля якое сядзяць і сядзяць, колькі сьвет стаіць, інакш кажучы, мільёны гадоў, яшчэ калі брантазаўры пераходзілі ўброд раку, тут сядзелі. Фрыдлі я ведаю з часоў майго знаёмства з Штусі-Лойпінам, у яго былі ўвесь гэты час цяжкасьці зь зямельнымі спэкуляцыямі, але яго нічога не магло стрымаць, ён быў і застаецца лавінай, якая падмінае наш горад, так што на гладкіх прагонах паўстаюць новыя гандлёвыя, службовыя, арэндныя дамы, толькі даражэйшыя, чым раней, па адпаведна абвальных цэнах. Прыродная катастрофа пры бліжэйшым разглядзе: пяцідзесяцігадовыя, велізарныя тлушчавыя нарасьці, маленькія, бліскучыя вочкі, глыбока — не разгледзець — пасаджаныя,

hoc малюсенькі, вушы таксама, усё астатняе велізарнае Selfmademan*, дзіця доўгай вуліцы («мая старая, дарагі Шпэт, хадзіла мыць да чужых людзей, мой стары дапіўся да сьмерці, я нават сам пры пахаваньні выліў у яго магілу бутэльку піва»), ня толькі арэна калёсных высьцігаў, безь яго спэцыяльных цэнаў былі б немагчымыя шасьцідзённыя гонкі, падчас якіх на стадыёне паглынаецца процьма венскіх сасісак, але ж і музычны мэцэнат, дзякуючы якому аркестар Канцэртнай залі і наш Опэрны не спаўзаюць у пасрэднасьць, завабліваў дырыжыраваць у нас Клемпэрэра, Бруна Вальтэра і нават Караяна, а цяпер пратэжыруе Мондшайну, так што ён наш горад, які ён так грунтоўна зганьбіў новабудоўлямі і рэканструкцыямі, прынамсі, зноў крыху прасьвятляе музамі.

Ён адразу пазнаў мяне. Раніца была, як ужо сказана, ветраная (дзьмуў фён) і цёплая, адчувалася па-хатняму, расслаблена і зачаравана вялай ленасьцю клімату; сядзелі цесна, я амаль прыклеены да Фрыдлі, які быў у выдатным настроі, мачаў грэнку за грэнкай у каву з малаком, плямкаў, глытаў і сёрбаў, а кава карычневымі палосамі сьцякала па шаўковым гальштуку і па белай кашулі.

Прычынай ягонай радасьці быў нэкралёг

* Selfmademan (англ.) — даслоўна: чалавек, які сам сябе зрабіў.

у нашай сусьветнавядомай мясцовай газэце. От жа рачыў сам Бог нашаму геру тым, што праз трагічнае здарэньне «нашага незабыўнага сужэнца, бацьку, сына, брата, дзядзьку, зяця і швагра Ота Эрыха Куглера паклікаў да Сябе. Ягонае жыцьцё было суцэльная любоў».

— Ён Ваш вораг? — спытаўся я.

— Мой сябар.

Я паспачуваў.

— Ён, нябось, цяпер цьвіркоча птушкаю ў шатах дрэў, наш бравы, слаўны, дарагі Куглер, — дадаў увесь распраменены Фрыдлі, пасёрбваючы каву, мачаючы грэнку, адкусваючы, — напэўна ж ляціць у вечнае жыцьцё.

— Мне вельмі шкада, — сказаў я.

— Вам трэба будзе сьпярша глянуць на яго «фіят», не машына , а куча жалезьзя.

— Жахліва.

— Лёс і доля. Усе мусяць паміраць.

— Вядома, — сказаў я.

— Чалавеча, — сказаў ён, — Вы ж, мабыць, зусім ня ведаеце, што ёсьць гэты ўдар лёсу для маёй сьціплай асобы?

Я гэтага ня ведаў. Масіўная сьціплая асоба дружалюбна тапырылася на мяне на ўсе вочы.

— Куглер пакідае ўдаву, — патлумачыў ён, — цудоўную жанчыну.

Мне адкрыліся вочы.

— I з гэтай цудоўнай жанчынай Вы цяпер хочаце ажаніцца?

Архітэктар Фрыдлі патрос той часткай свайго тлушчу, якую можна было прыняць за галаву:

He, малады чалавек, я не хачу жаніцца з удавою, а з жанчынай яе каханага. Таксама раскошная жанчына. Цяміце? Вельмі проста. Калі каханак-аматар жэніцца з удавою, ён папярэдне мусіць разьвесьціся, і тады я змагу ажаніцца зь ягонай жонкай.

— Сацыялягічная матэматыка, — сказаў я.

— Уцяміў.

— Толькі Вы мусіце таксама разьвесьціся, — падкінуў я думку, цьмяна спадзеючыся на зьдзелку.

— Я гатовы. Ужо з тыдзень. Мой пяты развод.

Зноў міма.

Кельнэр прынёс новую порцыю грэнак. Школьніцы цэлай клясай перабягалі плошчу, дзяўчаткі-падлеткі, некаторыя ўжо падбіраліся да формаў дзяўчат, чародка спынілася каля кінатэатру паглядзець стэнд са здымкамі. Фрыдлі цікаваў за групкай.

— А Вы той сьмешны адвакат, які зладзіў сабе офіс у мансардзе на Шпігельгасэ? — спытаўся ён, разглядваючы дзяўчат.

Я мусіў пацьвердзіць.

— Ужо палова дзясятай, — канстатаваў ён, выскаліўся і зноў павярнуўся да мяне, — хоць і не хачу быць нетактоўным, бо я чалавек ветлівы, Шпэт, але ў мяне моцнае адчуваньне, што сёньня Вы яшчэ не былі ў сваёй канторы.

— Здагадаліся, — сказаў я, — Ваша моцнае адчуваньне Вас не падманвае. Я, MapKyra, буду там праз гадзіну альбо выпраўлюся туды сёньня папалудні.

— Так. Магчыма сёньня папалудні. — Ён уважліва разглядваў мяне. — Дарагі Шпэт, — сказаў, — Ваша прозьвішча ў нечым слушнае — «позна». А я сёньня зь сямі да безь дзесяці дзевяць тоўкся на будаўнічай пляцоўцы, — сьціпла сказаў ён, — Я зарабляю мільёны. Добра. На маіх будоўлях, на маіх спэкуляцыях. Парадак. Але ж у гэтым акурат і ёсьць сэнс маёй працы, дысцыпліны, чорт бы яе забраў. Я п’ю як у прорву, паддаю як не ў сябе, але затое кожнае раніцы ўбіраюся ў норму.

Туша сала па-бацькоўску абняла мяне за плечы:

— Мой дарагі Шпэт, — пяшчотна павёў ён далей сваю гаворку, сальнасьць, увесь ільсьніцца ў парах кавы, крошкі грэнкаў на твары і на руках, — мой дарагі Шпэт, хачу Вам наліць чыстага віна: у вас чысьцюткія стартавыя цяжкасьці, і не пярэчце мне. Вынік: Вы не ўдаяце на сур’ёзнага чалавека. Адвакат, які а палове дзясятай ўсё яшчэ не сядзіць за сваім пісьмовым сталом, як прыстойны бізнэсовец, — пусты гук. Ня буду заглыбляцца ў Вашу сутнасьць, на гультая Вы мне не падобны, але і на правільнае сальтамартале напоўніцу чалавечага жыцьця Вы ня цягнеце. Бо Вы ня ўмееце рэпрэзэнтаваць

сябе, бо няма ў Вас ні позы, ні пуза. Вывучка — гэта нешта зь нечым, але на добрым экзамэне Вы апрача як школьным настаўнікам не імпануеце нікому. Аднаго пісьмовага стала мала, за ім вы можаце сядзець, як на троне, колькі Вам заўгодзіцца, але кліенты самі да Вас не пабягуць. Бо і чаго ім бегчы? He, мой дружа, Ваша расчараваньне будзе якраз дарэчы, «фольксвагэн» і мансарда — гэта ня толькі сацыяльны, але і трошкі духоўны знак беднасьці, не крыўдуйце на мяне за гэтыя словы. Я ня маю нічога што да прыстойнасьці і сьціпласьці, але адвакат павінен выступаць так, каб зямля дрыжала. Што Вам найперш патрэбна, дык гэта сапраўдны офіс, з Вашай галубятняй Вы далёка ня пойдзеце, многага ня зышчаце, туды да Вас не палезе ніводзін кліент, бо, зрэшты, весьці працэс — гэта ня тое што ставіць спартыўныя рэкорды. Карацей, так яно далей ня пойдзе, я хачу даць Вам шанец. Прыйдзіце заўтра а сёмай у мой кабінэт, прынясіце мне тысячу-другую, і мы Вам падсунем прыстойную хароміну на Цэльтвэгу.

(Далей пайшлі даўжэзныя выкладкі пра гіганцкія зямельныя спэкуляцыі, зноў спажываньне грэнкаў і смакаваньне кавы з малаком, іранічныя і сарданічныя развагі пра сьвядомасьць і сумленнасьць, пра тое, што тут у краіне самыя вялікія махлярствы могуць плесьціся і плятуцца толькі легальна, а пасьля пайшоў гаварыць пра фэстываль

Стравінскага, пра музычны цыкль Онэгера, а калі я падняўся, ён яшчэ дадаў, што вулічны хаос у нас таму, што тут за мэра быў пешаход.)

в) Прыватны дэтэктыў Фрэдзі Лінгард: мой аднагодак. Шчуплы, брунэт, кідаліся ў вочы ягоная маўклівасьць і кароткая, адрывістая мова. Адзінае дзіця разьведзеных бацькоў. Яшчэ гімназыстам ён падазраваўся ў забойстве сваёй маці разам зь яе палюбоўнікам, якіх знайшлі голымі ў мамінай спальні, вельмі далікатна выпрастаных, яе на ложку, а палюбоўніка (псыхіятра з Кюснахта) каля яе, у выглядзе дыванка перад ложкам. Лінгарда засьпелі на выпускным экзамэне на атэстат сталасьці, ён якраз перакладаў з Тацыта, калі яго схапіла паліцыя, становішча яго выглядала беспэрспэктыўна, бо толькі ж ён адзін стаяў пад падазрэньнем, бо толькі ж ён адзін у ноч забойства затрымаўся ў доме, хоць паводле ягонага паказаньня ён ціхамірна прабываў у сваёй гімназысцкай мансардзе, набатаванай клясыкамі і кнігамі па заалёгіі. Да таго ж яшчэ яму не пашанцавала — ён быў васямнаццацігадовы і таму ўжо ня мог разьлічваць на лапы маладзёжнага пракурора, а таму якраз дастаўся неміласэрнаму Емэрліну. Арышт і сьледзтва, а пазьней і суд прысяжных таксама моцна даліся ў знакі, Емэрлін наваліўся на гімназыста па ўсіх правілах юрыдычнага мастацтва, але Лінгард

трымаўся бліскуча, важкімі ўскоснымі доказамі адразу ж выявіў вартыя ўвагі супярэчнасьці, і ўрэшце ўжо не заставалася нічога іншага, як толькі апраўдаць падсуднага, не хапіла правасудзьдзю юрыдычнага матэрыялу нават на прызначэньне яму апекі. Емэрлін бушаваў, дастаў нават свайго першага нэрвовага зрыву, нават шмат разоў спрабаваў, хоць і марна, апэляваць да фэдэральнага суду і патрабаваць аднаўленьня працэсу, тым больш што Лінгард пачаў помсьціцца. Падазраваны ўзьбіўся на грошы, на проста-такі шалёныя сумы, яго разьведзены, неабсяжна багаты бацька адтэстамэнтаваў яму ўсё, да таго ж дадаліся і капіталы яго фінансава моцнай маці — і пайшло, і паехала, і пакацілася, і дажджом палілося, і пясочкам з усіх бакоў пасыпалася, і назьбіралася, падсумавалася, памножылася, у ступень узьвялося — і ён звалок пад адзін дах спадчыны, усё гэта за кароткі час, — дзяды, цёткі, дзядзькі — ўсе сьпехам вырупіліся, так бы мовіць, з ходу ў вечнасьць збурыліся, вось вам і эвэнтуальныя спадкі, было гэта ўсё роўна, нібы неба і пекла ўсе свае запасы зафундавалі ў справы сьмерці, каб шчодра асыпаць Лінгарда ўсімі даброцямі і дабротамі, — і ён быў асыпаны. Ён быў вырваны з-пад улады разбушаванага ў гневе Емэрліна, і вось ужо ў няпоўныя дваццаць гадоў гімназыст выкукліўся мультымільянэрам. Проста фантастычна падваліла шчасьце, і яно больш за

розум сыграла ў гульні, калі толькі можна тут згадаць гульню. Бо супроць пракурора ён-такі сыстэматычна выступаў дзе толькі мог: ён пастаянна трымаўся паблізу таго. Емэрлін мог быць дзе хацеў, Лінгард перабягаў яму дарогу. Дзе б толькі, калі б толькі Емэрлін ні выступаў са сваёй казаньню, там абавязкова перад ім шчэрыўся Лінгардаў твар. Абедаў у рэстаране, — за суседнім столікам Лінгард. Гэты заўсёды быў побліз таго. Дзе б ні жыў Емэрлін, у суседнім доме жыў Лінгард, перасяляўся ашалелы Емэрлін у наёмны дом, раптам падсуседжваўся і Лінгард. Емэрлін ужо і ня ведаў, як сабе рады даць. Вечна бачыць Лінгарда было ўжо недасьцерпу. Ён каторы раз быў блізкі да таго, каб кінуцца на назолу-ворага з кулакамі, і нават ужо купіў рэвальвэр. Ён перабіраўся з вуліцы на вуліцу, з аднаго раёну ў другі, з Гінтэрбэргштрасэ на С.-Ф.-Майерштрасэ, з Волісгофэна ў Швамэндынген, і калі ўрэшце пачаў будавацца далей ад цывілізацыі на Кацэншванцштрасэ каля Вітыкона, побач зноў жа пачалася будоўля. Емэрлін западозрыў нядобрае. Што, будучы забудоўшчыкам, пракурор дзейнічаў праз банк, супакоіла яго толькі часова. I меў рацыю, бо калі ён напрадвесьні ў адной кашулі першы раз прабегся па сьвежым газоне, з-за сьвежапафарбаванага садовага плоту радасна і прыветліва памахаў рукою Лінгард, як стары знаёмы (якімі яны, зрэшты, і былі), і прадставіўся

новым суседам. Банкаўскі давераны быў толькі дэкарацыяй, муляжом. Емэрлін упохіст павалокся назад да дома, але дайшоў толькі да вэранды. Другі нэрвовы ўдар, да таго ж — інфаркт. Дактары вагаліся паміж вар’ятняй і клінікай. Емэрлін застаўся ляжаць дома, нерухома, васковы, выглядаў кончаным. Але ён быў чэпкі, упарты. Ён зноў выкараскаўся, хоць і душэўна спустошаны. Да Лінгарда — ціхая пакорлівасьць. Абодва суседзіліся. На ўскрайку лесу. 3 выглядам на Вітыкон. Емэрлін болып не адважваўся варушыцца. Тым больш што супрацьстаяць якім-небудзь іншым дзеяньням Лінгарда ён быў бясьсільны. Той ужо вырас да прыватдэтэктыва, вёў свой высакастыльны гешэфт зь вялікім размахам. Ён зьняў памяшканьне ў адным дзелавым квартале фэадальнай эпохі, дакладней, цэлы паверх у Талакеры, дзе можна было пырхаць з пакою ў пакой. За мадэрновымі сталамі там сядзелі важныя пэрсоны, усе спартоўцы, хай сабе ўжо цяпер і апузелыя, папыхвалі цыгарамі і задаволеныя, коратка падстрыжаныя былыя паліцэйскія, якіх ён закупіў сабе. Тое, што Лінгард фінансава мог сабе дазволіць, прыкметна пераўзыходзіла магчымасьці нашага гораду. Але ня гэтыя набыткі раздражнялі Емэрліна — гешэфт быў гешэфтам, супроць фактаў не папрэш. А што яго мучыла, дык гэта зусім іншыя набыткі. Нельга было ня бачыць, што шыкоўныя памяшканьні ў Талакеры часта

ажыўляліся элемэнтамі, якіх Емэрлін раней гнеўна граміў, былымі арыштантамі і «цяжкімі хлопчыкамі», якія цяпер тут, пераведзеныя ў статус сумленцаў, дзейнічалі як адмыслоўцы. Ягоны «крымінальны аддзел» у нашым горадзе таксама меў вялікі посьпех, нягледзячы на агромністыя ганарары, якія ён стараўся патрабаваць, і лагодныя выдаткі, якія стараўся ўлічваць, бо «Прыватная кансультацыя Лінгард», як гэта афіцыйна называлася, зьбірала доказы нявернасьці альбо нявіннасьці раззлаваным сужэнцам, клапацілася пра бацькоў у выпадках, калі гэтыя татачкі хацелі бязь лішняга адкладу прыцягнуць да адказнасьці матачак, давала даведкі пра прыватны бізнэс прамыслоўцаў, дазваляла сабе сачыць, перасьледаваць, вышукваць, ладзіла тайны аранжамэнт і выкарыстоўвалася абаронцамі злачынцаў, каб асланіць іх ад пакараньня, каб перакрэсьліць пэўныя забегі Емэрліна, каб пастаўляць патрэбны контркампрамат, наогул каб высунуцца зь нечым новенькім. Многія працэсы дзякуючы Лінгардавай інстытуцыі прымалі для абскарджаных неспадзявана спрыяльны абарот, сустракаліся ў Талакеры адвакаты таксама і тайна, Лінгард быў бліскучы гасьцінны гаспадар, нават палітычныя праціўнікі ў яго тасавалі свае карты. Гэта папярэдне кажучы. Наша сустрэча гэтай раніцай адбылася непасрэдна каля «Сэлекта», адразу пасьля дзясятай. Фрыдлі нарэшце сыйшоў, Ha­

ват і я ўжо падняўся, каб нарэшце ўкінуць пісьмо Колеру, але ўжо цяпер ня быў так рашучы, а тут акурат і выступіў Лінгард, дакладней — пад’ехаў. У «поршэ». Затармазіў. Ён ведаў мяне з часоў майго студэнцтва, ён жа таксама вучыўся на юрыста, хай сабе толькі адзін сэмэстар, зрабіў мне аднаго разу прапанову паступіць да яго на службу, але я адмовіўся.

— Адвакат, — сказаў ён, ня гледзячы на мяне з-за руля адкрытага «поршэ», — нешта для мяне?

— Магчыма, — адказаў я.

— Сядайце, — запрасіў мяне ў машыну.

Я паслухаўся.

— Шыбкая тачка, — канстатаваў я.

— Пяць тысяч, — кінуў Лінгард, маючы на ўвазе, што за столькі набыў «поршэ». У яго было шмат машын, часам здавалася, што кожны дзень ён езьдзіць на іншай.

Пасьля гэтага я расказаў яму пра маю сустрэчу са старым Колерам. Лінгард ехаў уздоўж возера, гэта была ягоная звычка — закручваць свае самыя важныя гешэфты ў машыне. «Ніякіх сьведкаў», прызнаўся ён неяк. Вёў машыну роўна, да скрупулёзу акуратна і ўважліва слухаў мяне. Калі я закончыў, спыніўся. У Ютыконе. Каля тэлефоннай будкі.

— Выгодна, — сказаў, — расьсьледаваць?

Я кіўнуў:

— Калі я згаджуся.

Ён зайшоў у будку, а выйшаўшы, сказаў: — Яго дачка дома.

Мы паехалі на Вайнбергштрасэ, прыпаркаваліся каля Колеравай вілы.

— Зойдзем, — запрасіў мяне Лінгард.

Я сумеўся.

— Мне трэба прыняць прапанову?

— Канечне.

— Занадта непразрыста, — задумаўся я.

Ён закурыў цыгарэту.

— Калі Вы ня прымеце прапановы, яе прыме нехта іншы, — сказаў ён, і гэта было ў яго як цэлая прамова.

Я выйшаў з машыны. Каля вялікай брамы ў каванай жалезнай рашотцы была прымацавана грамадзкая паштовая скрынка, жоўтая. Увага. Пісьмо з адмовай усё яшчэ было пры мне. Я ведаў свой абавязак. Але чаму, зрэшты, я павінен адхіляць Колерава даручэньне, строіць зь сябе прынцыпала? Патрэбныя грошы, баста. Яны не валяюцца на вуліцы, павінен жа выдацца нейкі шанец, і вось ён акурат выдаўся. Я павінен прадставіцца, калі хачу як адвакат дабіцца посьпеху. А тады: Колерава даручэньне было, зрэшты, у сутнасьці бяскрыўднае, гэта хутчэй навуковы досьлед, мог жа ён дазволіць сабе такую экстравагантнасьць.

— Пяць тысяч на «поршэ» хочаце?

— Чатыры, — адказаў Лінгард.

— Выдатна.

— Закладзена ў даручэньні.

— Яно вам больш не патрэбнае.

— Пацешна.

— Мне б хацелася сьпярша перагаварыць з Колеравай дачкою, — сказаў я.

— Я чакаю, — адказаў Лінгард.

Запыт пракурору: Далей марудзіць і адцягваць нельга. Я проста абавязаны расказаць пра сваю першую сустрэчу з Элен. Пакутлівае мерапрыемства, ісьці на яго трэба вельмі абачліва, унікнуць яго немагчыма. Нават калі ў маім пераказе выплывуць чыста асабістыя матывы. Нарэшце-такі асабістыя, бо вы з асаблівай цікавасьцю прачытаеце і падкрэсьліце гэтую частку. «Вы» — я не абмовіўся, я маю на ўвазе менавіта вас, гер пракурор Ёахім Фойзэр. Трымціце і калаціцеся. Чаму б мне не перайсьці на асобы, калі вы, як пераемнік Емэрліна, другім, пасьля начальніка паліцыі, чытацьмеце гэтыя радкі, правільней сказаць, ужо чытаеце, і я адчуваю пякельную радасьць — пякельную, магчыма, у двайным сэнсе гэтага слова — прывітаць вас з таго сьвету. Па шчырасьці: вы вельмі пэдантычны прадстаўнік сваёй пароды, хай нават у адрозьненьне ад нябожчыка Емэрліна ўдаяце зь сябе чалавека прагрэсіўных поглядаў і не прапускаеце ніводнага псыхалягічнага сымпозіюму. Вы любіце рэчавыя доказы. Толькі што дзеля парадку вы агледзелі мой труп у анатамічным тэатры, на вас быў сьветлы плашч, капялюш вы з павагі да

жытлішча мёртвых трымалі ў руцэ і скроілі прафэсійна журботны выраз твару, самазабойства праведзена так, што не падкапаесься, ужо прызнайцеся, але ж з Колерам я абыйшоўся паводле ўсіх правілаў, у яго вельмі ўрачысты выгляд, калі мы так вось пакоімся побач, адзін каля аднаго. Але ж вернемся з вашага рэальнага, якое для мяне ў будучым, у маё рэальнае, якое для вас ужо мінула. Часіны ссоўваюцца. Усеклі? Ня думаю. Хіба што разгневаліся. Я вельмі старанна падрыхтаваўся.

Па-першае, гістарычна, архітэктанічна, пафілязофску: Важнае для ўнутранага жыцьця патрабуе дакладнай акрэсьленасьці. Так і ў гістарычным аспэкце. Таму я сабраў самыя дакладныя зьвесткі пра Колераву вілу. Нават пакалупаўся ў матэрыялах гарадзкой бібліятэкі і высьветліў, што гэта былая рэзыдэнцыя Нікадэмуса Мольха. А Нікадэмус Мольх, мысьляр на зары дваццатага стагодзьдзя, эўрапеец з Майсеевай барадой, невядомага паходжаньня і невядомай нацыянальнасьці (паводле адной легенды, — законны сын аўстралійскай сьпявачкі ад Аляксандра Трэцяга, паводле другой — былы падсудны за разбэшчваньне малалетак настаўнік другой ступені Якаб Хэгер з Бургдорфа), узначальваў незалежную акадэмію, якая субсыдыявалася багатымі ўдовамі і палкоўнікамі — аматарамі прыгожага, перапісваўся са старым Талстым, сярэдніх гадоў Рабіндрана-

там Тагорам і маладым Клагесам, запачаткаваў касьмічны рух абнаўленцаў, абвясьціў сусьветны вэгетарыянскі ўрад, так нікім усур’ёз і не прызнаны (інакш, магчыма, удалося б пазьбегнуць Першай сусьветнай вайны, пазьбегнуць Гітлера — хоць і вэгетарыянца, — Другой сусьветнай, а таксама ўсіх наступных ліхотаў), выдаваў часопісы, часткова акультнага, часткова парнаграфічнага зьместу, пісаў драмы-містэрыі, пазьней зьвярнуўся да будызму, каб яшчэ пазьней, калі ўжо паўсюль былі парассыланыя арыенціроўкі з апісаньнем ягоных прыкметаў, заблытаўшыся ў процьме банкруцтваў і пазоваў да прызнаньня бацькоўства, завяршыцца сакратаром далай-ламы — але гэта па неправераных чутках, бо некаторыя нашыя грамадзяне, удзельнікі кінаэкспэдыцыі, нібыта пазналі яго ў тапёры аднаго шанхайскага бара ў трыццатыя гады.

Разьмяшчэньне вілы: Як на адваката, што вырас у бедных, а дакладней, у ніякіх умовах, які толькі-толькі прыняў рашэньне ўчыніць сальта-мартале (цытую Фрыдлі) у гушчыню салодкага жыцьця, дарога ад машыны Лінгарда да дзьвярэй доктара h.c. Ісака Колера была даволі прыемная, яна вяла праз парк, дзе нават сама прырода дыхала багацьцем. I флора тут не зьбеднілася сваімі дарамі. Дрэвы ўсе чыста велічныя і дагэтуль у летняй раскошы. Нават фён і той тут не

адчуваецца, нават па гэтым пытаньні быў падпісаны дагавор зь нейкімі невядомымі інстанцыямі, бо то ж багатым людзям і такое па кішэні. (Для недасьведчаных: пад фёнам у нашым горадзе разумеюць такую мэтэаралягічную сытуацыю, зь якое вынікаюць болі ў галаве, суіцыды, сужэнскія здрады, дарожныя выпадкі і гвалтоўныя акты). Я ішоў па дбайна выпалатых, расчышчаных і пасыпаных друзам дарожках. Увогуле гэта быў парк далёкі ад цяперашніх. Хутчэй культываваны пад даўніну.

Падстрыжаныя кусты і жывыя агароджы. Замшэлыя статуі. Голыя барадатыя божышчы з маладзецкімі сьцёгнамі і такімі самымі лыткамі. Ціхія сажалкі. Велічная пара паваў. I гэта пры тым, што парк ляжаў у цэнтры гораду, дзе кожны квадратны мэтар зямлі каштаваў астранамічных грошай. Вакол яго грукаталі трамваі і ліўся паток машын, транспарт, як акіянскі прыбой, разьбіваўся аб чыгунную рашотку з пазалочанымі слупамі, бушаваў, трызвоніў і дудзеў, але ў парку ў Колера панавала цішыня, адкуль толькі яна тут бралася. Магчыма, гукавым хвалям проста забаранілі сюды ўрывацца. Чутно было толькі птушынае ціліліканьне.

Сам будынак: Увогуле ён часам выглядаў проста пачварай з ахітэктурнага гледзішча, наш паўночны мысьляр сам накідаў яго праект. I як удалося кантанальнаму радцу пе-

ратварыць гэты жах у нешта жылое і людзкае — гэта адна зь ягоных таямніц. Мабыць, давялося адбіць процьму купалоў, вежак, эркераў, анёлкаў і задыякальных фігурак (Нікадэмус Мольх, між іншым, прыпадаў слабасьцю і да астралогіі), перш чым з архітэктурнага монстра выкуклілася віла, хоць і па-ранейшаму з шчытом-франтонам, але ад гэтага яшчэ больш зграбная, увітая дзікім вінаградам, плюшчом, бружмелем і ружамі, вялікая і ўкладзістая, такою ж аказалася яна і ўсярэдзіне, калі я, апошні раз акінуўшыся вокам на «поршэ», які адгэтуль выглядаў толькі чырвонай плямай, пераступіў яе парог. Архітэктары парупіліся як мае быць, яны павыломвалі сьцены, накрылі падлогу дыванамі і гэтак далей, усё тут было зручнае. Антыкварная мэбля, кожны прадмет — твор мастацтва, на сьценах — славутыя імпрэсіяністы, далей — позьнія флямандцы (па доме мяне вяла пакаёўка). У кабінэце гера радцы мяне пакінулі чакаць, кабінэт быў шырокі, пазалочаны сонцам. Дзьверы насьцеж вялі ў парк, два акны абапал дзьвярэй даходзілі амаль да падлогі. Каштоўны паркет, неабсяжны пісьмовы стол, глыбокія скураныя фатэлі, на сьценах ніякіх карцін, адно толькі кнігі і кнігі пад самую столь, натуральныя навукі і матэматыка, салідная бібліятэка, да якой неяк зусім не пасаваў більярд. Стаяў ён у ёмістай нішы, на зялёным полі ляжалі тры шары, каля сьцяны

цэлая калекцыя більярдных кіёў. Шмат старадаўніх з надпісамі. Кій Анарэ дэ Бальзака, кій Готфрыда Келера, генэрала Дзюфура, кій Бісмарка, а адным, па ўсёй верагоднасьці, калісьці ганяў шары сам Напалеон. Я агледзеўся крыху зьбянтэжана. Прысутнасьць старога доктара h.c. адчувалася рыхтык ва ўсім, быццам ён кожную хвіліну мог увайсьці з парку, быццам я чуў яго сьмех, быццам на мне спыніўся яго пільны позірк.

Візыя: Тут адбылося нешта дзівоснае, я сказаў бы нават — са сьвету відзежаў. Раптам я зразумеў кантанальнага радцу. Самому сабе нечакана. Гэтае разуменьне як бы сышло на мяне. Я разгадаў прычыну яго ўчынку. Я ўгадваў яе ў каштоўных прадметах абстаноўкі, у кнігах, у більярдным стале. Я разгледзеў яе ў сувязі паміж строгай логікай і гульнёй, якая наклала свой адбітак на гэты пакой. Я пранік у яго таямніцу і ўбачыў ясна: Колер забіў не таму, што быў гулец. He. Колер ня быў чалавекам азарту. Стаўкі яго не цікавілі. А цікавіла яго сама гульня як гульня, раскат шароў па зялёным полі, разьлікі, іх выкананьне, магчымасьці, закладзеныя ў кожнай партыі. Удача была яму — нішто (таму ён мог лічыць сябе абсалютна шчасьлівым чалавекам і пры гэтым ані не хітраваў). Ён проста ганарыўся, што ў ягонай уладзе было вызначаць умовы гульні, любіў назіраць за ростам нейкай мусовасьці,

якую сам жа і ствараў. На чым палягаў ягоны гумар. Вядома, на тое былі таксама свае прычыны. Магчыма, вытанчаная прага ўлады, ахвота пагуляць ня толькі шарамі, але і людзьмі, спакуса паставіць сябе нароўні з Богам. Вельмі нават магчыма. Але неістотна. Мне, як юрысту, сьлед заставацца на паверхні, а ня лезьці ў нетры псыхалёгіі і ўжо ж тым болей ня дзерціся ў філязофію альбо ў тэалёгію. Учыніўшы забойства, Колер проста пачаў новую партыю і ня болып. Цяпер усё ішло згодна зь яго плянам. Я ж быў толькі адным з шароў пад яго ўдарам. Ён дзейнічаў лягічна. Суду ён не назваў прычыны, бо і ня мог назваць яе. Забойцы звычайна дзейнічаюць па канкрэтных матывах. 3 голаду. 3 каханьня. Духоўныя матывы сустракаюцца больш рэдка, і тое скажоныя ад дамесу палітыкі. Матывы рэлігійныя амаль не сустракаюцца і вядуць забойцу проста ў псыхіятрычную лякарню. А кантанальны радца дзейнічаў з чыста навуковых меркаваньняў. Гэта гучыць абсурдна, але ён быў мысьляр. I матывы ў яго былі не канкрэтныя, а абстрактныя. Вось на гэта яго і можна было падчапіць. Ён любіў більярд не як гульню, a таму, што більярд служыў яму за мадэль рэчаіснасьці. Адным з магчымых яе спрашчэньняў (мадэль рэчаіснасьці — тут я ўжываю любімы выраз Мока, дойліда, які шмат займаецца фізыкай, нямала лепіць і наогул непапраўны летуценьнік, у яго майстэрні я

апошнім часам часта заседжваюся — а дзе яшчэ загадаеце пасьля дванаццаці шукаць выпіўку ў такой краіне, як наша? — гутарыць зь ім пры яго глухаце даволі цяжка, хоць ідэяў ён мне падкінуў шмат). 3 той самай прычыны Колер займаўся матэматыкай і прыродазнаўчымі навукамі. Яны акурат гэтаксама пастаўлялі «мадэлі рэчаіснасьці». Але ўрэшце гэтыя мадэлі перасталі яго задавальняць, і яму давялося пайсьці на забойства, каб стварыць сабе чарговую мадэль. Ён экспэрымэнтаваў са злачынствам, і сьмерць была яму ня больш чым мэтадам. Адсюль і даручэньне Кнульпэ высьветліць наступствы забойства, адсюль і абсурднае заданьне пашукаць іншага «магчымага» забойцу. Толькі цяпер у яго кабінэце сам-насам з прадметамі, якімі займаўся стары, я зразумеў сэнс нашай зь ім гутаркі ў турме. «Дасьледаваўшы рэчавасьць, дакладна вымераць і ўзьдзеяньне аднаго ўчынку», і «нам трэба пераасэнсаваць рэчаіснасьць, каб пранікнуць у сфэру магчымага». Доктар h.c. адкрыў нам свае карты, але тады я не зразумеў ягонай гульні. Толькі прыняўшы гульню сур’ёзна, можна было знайсьці матыў забойства: ён забіў, каб паназіраць, ён забраў у кагосьці жыцьцё, каб дасьледаваць законы, на якіх грунтуецца чалавечае грамадзтва. Зрэшты, калі б ён прывёў гэты матыў у судзе, яго палічылі б пустой адчэпкай. Зь юрыдычнага боку ён занадта абстрактны. А навуковае мысьленьне

менавіта ж такое. Яго абстрактнасьць служыць яму абаронай. Аднак, адзін раз вырваўшыся са свайго схову, яно можа нарабіць бедаў. I мы будзем бясьсільныя перад ім. Няма сумненьня, што менавіта гэта і адбылося з экспэрымэнтам Колера: духу навукі спатрэбілася забойства. Тым самым ні радца не апраўданы, ні навука не асуджана. Чым духоўнейшы матыў гвалту, тым страшнейшы сам гвалт, чым больш усьвядомлены, тым менш яму апраўданьня. Ён набывае рысы бесчалавечнасьці. Блюзьнерства. У гэтым сэнсе я разважаў слушна, і маё бачаньне пацьвердзілася. Яно засьцерагло мяне ад захапленьня Колерам, перашкодзіла мне хоць на хвіліну паверыць у яго невінаватасьць. Яно дапамагло мне захаваць да яго агіду. Перакананьне, што забіў менавіта ён, з гэтай хвіліны ўжо ніколі не пакідала мяне. Бяда ж у тым, што тады я не распазнаваў небясьпекі партыі, якую Колер з маёй дапамогай задумаў згуляць. Я лічыў, быццам мой удзел — гэта ўсяго толькі бяскрыўдная тэхнічная дэталь, без наступстваў. Я ўявіў сабе, быццам партыя будзе весьціся далей у вакууме, так сказаць, выключна ў думках гэтага блюзьнера. Гульня яго пачалася з забойства. Як жа я мог не здагадацца, што працяг яе прывядзе да другога забойства, да забойства, якое гэтым разам ужо давядзецца ўчыняць ня доктару h.c., а нам, прадстаўнікам юстыцыі, зь якою стары завёў сваю гульню?

Па-другое, духоўна: Кожная сустрэча патрабуе ня толькі строгіх рамак, яна прэтэндуе таксама і на тое, каб яе правялі ў прыстойных манерах. 3 чаго вынікае: п’янка безь пярэсыху і дзеўкі. Выпіў я спачатку літардругі яблычнага віна, мавэтон, сам разумею (пытаньне цаны), але піў я толькі дзеля таго, каб увесьці сябе ў патрэбны настрой; калі да мяне далучылася паненка, я перайшоў на каньяк. He хвалюйцеся: шлункі ў мяне як прасмоленыя. Дарэчы, пра паненак — гэтым разам яна была не Гізэла (ну, тая, станістая), а Моніка (ці Марыя, ці Марыяна, чорт іх разьбярэ, прынамсі, нейкае «М» было), справа ў нас пайшла на высокім узроўні, яна прасьпявала мне процьму народных песьняў зь нямецкіх фільмаў, пад яе сьпевы я і заснуў, а пазьней яна змылася з усёй маёй наяўнасьцю. Я, тым часам перайшоўшы на «грушаўку», знайшоў яе непадалёк ад Бэльвю ў нейкай кавярні, дзе не падавалі моцных напояў. Засьпеў я яе не адну, а з Гізэлай і Гізэліным хахалем (тым самым Луцкі, пра якога ўжо згадвалася раней), які, як выявілася, быў яе патронам. Я паклікаў яе да адказу, а ён самым найгуманьнейшым чынам урэгуляваў маю фінансавую праблему. I Марлен, ці як там яе, давялося раскашэльвацца. Увогуле ўсё адбывалася вельмі па-людзку. Я б нават сказаў — шляхетна: так, афіцыянтка, напрыклад, заплюшчыла вочы на тое, што я прынёс з сабою бутэльку

«вільяміну», і мы выпілі ўчатырох. Потым прыйшла Элен, больш чым неспадзявана, болып чым зьнянацку, проста як зьяўленьне зь іншага сьвету. 3 горшага. Убачыўшы яе з Штусі-Лойпінам — калі гэта, папытаюся я, было такое два месяцы назад, тры месяцы назад, паўгода? — я болып ня думаў пра яе, хоць не, яшчэ раз, неяк ноччу, пад раніцу, калі нада мною, як Буда, пакалыхвалася Гізэла, але ўжо пасьля таго больш ня думаў, напэўна ня думаў, хіба што мімалётна, подбегам успомніў, пераходзячы мокрую пасьля дажджу вуліцу каля Бэльвю, але гэта не ў залік, проста рэзкія перамены надвор’я кранаюць псыхіку, — і вось яна ўзьнікла перада мною, ёй, бачыце, спатрэбілася пашукаць мяне ў кавярні. Я міжволі засьмяяўся, усе засьмяяліся. Элен захоўвала спакой, прыветлівасьць, перавагу, яснасьць пагляду, ну, словам, усё, што трэба па лініі бездакорнай вытрымкі. У тым і быў жах, што яна заўсёды валодала сабою, заўсёды была спакойная, прыветлівая, ясна ўсё бачыла. Я быў здольны забіць, зарэзаць, задушыць, згвалціць яе, зрабіць шлюхай, апошняе — найахвотней.

— Мне трэба перагаварыць з вамі, гер Шпэт, — сказала Элен, запытальна зірнуўшы на мяне.

— Што гэта за фіфа за такая? — пацікавілася Гізэла.

— О, гэта вельмі высакародная фіфа, — адказаў я, — фіфа з добрага дому, дачушка аднаго забойцы.

— А з кім яна сьпіць? — хацелася ведаць Марыяне (ці Магдалене, ці Мадлене).

— Яна зьнюхалася з адным супэрадвакатам, — патлумачыў я, — з найсьвяцілейшым сьвяцілам з усіх юрыдычных сьвяцілаў, з добра выхаваным шыбенікам, зь вялікім адвакатам на ўсе рукі майстрам Штусі-Лойпінам. Таму акт у іх бывае ня полавы, а юрыдычны.

— Гер Шпэт, — сказала Элен.

— Прысядзьце, прашу вас, — адказаў я. — Ці заўгодзіцца вам сядзець на каленях у патрона гэтых дзьвюх паненак, вялебнага гера Луцкі, чыім давераным я маю гонар быць, альбо, магчыма, вам больш даспадобы фатэль?

— Фатэль, — ціха сказала Элен.

Луцкі падсунуў ёй крэсла, ласкава, рафінавана, з галавы да ног сьвецкі Луцкі, вусікі чорныя, твар як з касмэтычнай рэклямы, каравокі апостальскі позірк, ён нават пакланіўся, пасоўваючы крэсла і на сто міль навокал патыхаючы туалетнай вадой і цыгарэтамі «Camel». Элен нерашуча села.

— Я, шчыра кажучы, хацела б пагутарыць з вамі сам-насам, — сказала Элен.

— От ужо што лішне, тое лішне, — засьмяяўся я, — у нас у чацьвярых няма сакрэтаў адно ад аднаго. 3 фройляйн Гізэлай я ўжо каторы тыдзень як сплю, з дабрадзейнай Монікай, ці Марыянай, а хвароба яе ведае, як насамрэч, спаў мінулае ночы. Як ба-

чыце, у нас усё досыць непрэтэнцыёзна. Адным словам, выкладвайце.

У Элен на вочы набеглі сьлёзы.

— Вы неяк у мяне пра нешта пыталіся.

— Пытаўся.

— Калі мы з герам Штусі-Лойпінам пілі каву...

— Мне ясна, пра што вы кажаце, — перапыніў я, — ня трэба толькі перад імем гэтага пацяробка ўжываць слова «гер».

— Я таго разу не зусім даўмелася да сэнсу вашага пытаньня, — ціха сказала яна.

I вакол нас таксама зрабілася ціха. Гізэла спырхнула з маіх каленяў і пачала асьвяжаць макіяж. Я асатанеў ад злосьці, разьліў «вільямін» у чаркі і раптам заўважыў, што валасы ў мяне зьліпліся, твар заліўся потам, што вочы пячэ, што я не паголены, што ад мяне кепска патыхае, раптоўная зьбянтэжанасьць дзяўчат мяне страшэнна раззлавала, здавалася, быццам яны засаромеліся і сумеліся перад Элен, быццам сярод нас павеяла духам Арміі выратаваньня, я быў гатовы разьнесьці ўсё ўшчэнт, сьвет быў зладжаны шыварат-навыварат і дагары нагамі. Гэта Элен трэба было поўзаць на пузе перад гэтымі дзяўчатамі, але нічога, яна ў мяне яшчэ напоўзаецца. Я ўсё больш падліваў сабе, ня кажучы ні слова, проста моўчкі глядзеў у спакойны твар зь вялікімі цёмнымі вачыма.

— Фройляйн Элен Колер, — прамармытаў я заікаючыся і ўстаў, пахістваючыся, але

ўстаў, — фройляйн Колер, я хачу зрабіць вам адну заяву, адну, але прынцыповую. Так-так, зрабіць заяву, гэта дакладная фармулёўка. Я застаў вас тады з вашым кныром-ёбарам Штусі-Лойпінам — бяз панікі, мілыя дамы, — я застаў вас, Элен Колер. Правільна. Я спытаўся ў вас, лёталі вы ў дзень забойства ці не, прычым менавіта тым рэйсам, які павінен быў даставіць ангельскага міністра на яго захлюпаны востраў. Правільна, правільна і яшчэ раз правільна. Вы адказалі на маё пытаньне станоўча. А цяпер я хачу шпурнуць вам у твар самае галоўнае, так-так, Элен Колер, шпурнуць з усяе сілы і моцы. Рэвальвэр быў у міністра ў паліто, вы яго адтуль дасталі, што для стуардэсы ня так ужо і цяжка, і гэта быў менавіта той самы рэвальвэр, які паслужыў зброяй вашаму даражэнькаму татачку, так ніколі пазьней і ня знойдзенай зброяй забойства, што вы і безь мяне выдатна ведаеце. Вы саўдзельніца, Элен Колер, вы ня проста дачка забойцы, вы і сама забойца. Я ненавіджу вас, Элен Колер, я вас цяпер трываць не магу, ад вас, як і ад вашага паганага татачкі, нясе смуродам забойства, а не гарэлкі і распусты, як ад мяне. Зычу вам прасьмерднуць жыўцом, Элен Колер, зычу вам рака ў вашу бясцэнную матку, бо калі вам удасца выпладзіць на белы сьвет маленькае Штусі-Лойпіня, нашай зямлі настане хана, надта ж бо яна крохкая, каб насіць на сабе такую паскудную пачварыну. Мне ж бу-

дзе ад душы шкада нашай беднай зямелькі, нягледзячы на ўсе яе грахі, шкада гэтых цудоўных патаскушак, якім вы, любасная, у падноскі ня вартая, якія займаюцца сумленным рамяством, мая пяшчотна каханенькая, а зараз згіньце з вачэй маіх, выпярдольвайце адсюль, каб я вас ня чуў, ня бачыў! I можаце з ходу падкаціцца пад свайго супэрадвакаціну...

Яна сышла. Што было далей, памятаю цьмяна. Я нібыта ўпаў, прынамсі, я ляжаў ніцма на падлозе. He выключана, што разам са мною ўпаў і столік, а з бутэлькі выцякла рэшта зьмесьціва (гэта я добра памятаю), нейкі госьць у акулярах і з лобам мысьляра паскардзіўся, на скаргу прыплыла гаспадыня, тыповая бандэрша, Луцкі, высакародны Луцкі, завёў мяне ў туалет, я раптам зразумеў, што мяне раздражняюць яго вусікі, пачаў зь ім біцца. Луцкі ў мінулым быў баксёрам-аматарам, але абыйшлося без крыві, я рухнуў галавою ў пісуар, было вельмі непрыемна, найперш таму, што на ўсім ляжаў тоўсты, як тынк, пласт сымболікі, быццам у дрэнным фільме. Потым раптам явілася паліцыя, вахмістр Штубэр і зь ім яшчэ двое. Некалькі гадзін яны трымалі мяне ў пастарунку, допыт, пратакол і г. д.

Пасьляслоўе: Даводзіцца з чыста тэхнічнага боку канстатаваць, што спроба расказаць пра маю першую сустрэчу з Элен права-

лілася. А расказаў я пра апошнюю сустрэчу, з чаго вынікае, што на будучае трэба прыняць некаторыя меры перасьцярогі. Запісы, зробленыя на падпітку, патрабуюць адмысловай асьцярожнасьці. Кароткія сказы, толькі кароткія. Даданыя тояць у сабе небясьпеку. Сынтаксыс спараджае вэрхал. A цяпер трэба дапісаць эпілёг (толькі што атрымаў ад Колера чарговую паштоўку, гэтым разам з Рыо-дэ-Жанэйра, з палымяным прывітаньнем, адтуль ён вылятае ў Сан-Францыска, а з Сан-Францыска на Гаваі, пасьля на Самоа, карацей, часу мне хапае). А ўсё ў тым, што мне зрабіў візыт начальнік кантрольнай паліцыі. Візыт быў вельмі важны. Гэта я ўсьведамляю. Дарэчы, гэтым, магчыма, і можна патлумачыць, што цяпер я цьвярозы. Даказаць пакуль што нічога нельга, але, як я падазраю, начальнік здагадваецца, што я намысьліў. Жах, калі гэта так. 3 другога боку, тады ён забраў бы ў мяне рэвальвэр. Прыйшоў да мяне безь ніякага папярэджаньня, гадзін каля дзесяці вечару, праз два дні пасьля той злашчаснай сцэны ў кавярні. На дварэ была сьнежная плягота. I тут ён раптам зь неба зваліўся ў маю мансарду. Унізе завывала сэкта:

Рыхтуйся, браце ва Хрысьце, настане Страшны Суд, хто жыць будзе у брыдзе, той страшны душаблуд.

Начальнік трохі сумеўся. Ён зьбянтэжана пакасіўся на мой пісьмовы стол, завалены сьпісанымі аркушамі.

— Вы, мабыць, у пісьменьнікі падацца намерыліся, — буркнуў ён.

— А чаму б і не, гер начальнік. Калі чалавеку ёсьць што расказаць, — адказаў я.

— Падобна на пагрозу.

— Разумейце як хочаце.

Заціснуўшы пад пахай бутэльку, ён агледзеўся па баках. На жаль, на кушэтцы ў мяне ляжала дзяўчына, якое я зусім ня ведаў, яна проста ўвязалася за мною, магчыма, гэта быў дарунак ад Луцкі, яна яўна ўжо распранулася і легла, натхнёная фальшывым уяўленьнем пра свае службовыя абавязкі. (Сумленныя адносіны да працы адчуваюцца ў нас абсалютна ва ўсім. Але што мне было да яе, я працаваў, я разьбіраў свае запісы.)

— Апранайся, — загадаў начальнік, — a то прастудзісься. А мне трэба пагутарыць з адвакатам.

Ён паставіў бутэльку на стол.

— Каньяк, — сказаў ён, — «Адэ», рэдкая марка. Ад сябра з заходняй Швайцарыі. Давайце пасмакуем. А вы, Шпэт, прынясіце дзьве чаркі. Яна сёньня больш піць ня будзе.

— Слухаюся, гер начальнік, — адказала дзяўчына.

— Ты пойдзеш дахаты. На сёньня годзе.

— Слухаюся, гер начальнік.

Яна амаль пасьпела апрануцца за гэты час. — Дабранач.

— Дабранач, гер начальнік.

I пайшла. Мы чулі, як яна зьбегла ўніз па лесьвіцы.

— Вы яе ведаеце? — спытаўся я.

— Я яе ведаю, — адказаў начальнік.

Паверхам ніжэй сэктанты ўсё яшчэ гарлалі свой харал.

I зьнікне сонца, і зямля сваю забудзе цьвердзь. Калі ж душа з табой твая, ты пераможаш сьмерць.

Начальнік наліў у чаркі

— Ваша здароўе.

— Ваша.

— У вас ёсьць рэвальвэр? — спытаў ён.

Аднеквацца ня мела сэнсу. Я дастаў рэвальвэр зь пісьмовага стала. Ён уважліва агледзеў яго, пасьля аддаў мне.

— Вы ўсё яшчэ лічыце, што вінаваты Колер?

— А вы хіба не?

— Магчыма, — адказаў ён і перасеў на канапу.

— Тады чаму ж вы не выходзіце з гульні? — спытаў я.

Ён глянуў на мяне.

— А вы ўсё яшчэ разьлічваеце на выйгрыш?

— На свой лад.

Ён паглядзеў на рэвальвэр. Я паставіў яго на засьцерагальнік.

— Воля ваша, — сказаў ён і зноў наліў каньяку. — Як вам мой «Адэ»?

— Выдатны.

— Я пакіну вам бутэльку.

— Вельмі міла.

Зьнізу чулася ці тое казань, ці тое малітва.

— Бачыце, Шпэт, — загаварыў начальнік, — вы ўляпаліся ў кепскую гісторыю. He хачу сказаць нічога благога пра шаноўнага гера Луцкі і тым больш пра гаротнае стварэньне, якое я ў вас застаў. У тым, што такія тыпы ёсьць, іх віны ўвогуле няма, але вось чаго дасягняце вы як праваабаронца шлюх, — гэта ўжо іншае пытаньне, пра тое, што калегія адвакатаў самым бліжэйшым часам павінна будзе прыняць меры, вы, як я мяркую, здагадваецеся. Калегія зусім ня супраць хадайніка па справах шлюх, калі ён добра зарабляе, але рашуча супраць, калі той нічога не зарабляе. Тут ужо закрануты яе саслоўны гонар.

— Ну і што?

— Паслухайце, Шпэт, вось вы папыталіся ў мяне, чаму я ня выйшаў з гульні, — сказаў начальнік, раскурваючы сваю тоўстую «Баянас», прычым рукі ў яго зусім не дрыжалі. — Вам я шчыра скажу, што таксама лічу старога Колера вінаватым, а ўсё, што здарылася, — фарсам, які я ахвотна пра-

духіліў бы. Але ў мяне няма доказаў. А вы пасунуліся наперад у сваім расьсьледаваньні?

He, — сказаў я.

— Што, так-такі — не? — перапытаў ён.

I я другі раз адказаў адмоўна.

— Вы не давяраеце мне? — спытаў ён.

— Я нікому не давяраю.

— Добра, — сказаў ён, — будзь яно павашаму. Для мяне гісторыя з Колерам закончана, і закончылася яна маёй паразай. Гэта ўжо ня першы раз, калі я прайграю. Вельмі прыкра, але чалавеку маёй прафэсіі даводзіцца перажываць і такое. Яно і ў вашай прафэсіі, думаю, таксама. Вам трэба ўзяць сябе ў рукі, Шпэт. I пачаць усё нанава.

Калі ж бо пекла зноў самкне ў смуродзе, ў дыме пашчу, тады з грахамі сатане здасі сябе, прапашчы.

У мяне раптам узьнікла падазрэньне.

— Вы нешта недагаворваеце.

Ён зацягнуўся, глянуў на мяне, яшчэ раз зацягнуўся, устаў.

— Шкада, — сказаў, падаючы мне руку, — усяго вам добрага. Мне, магчыма, давядзецца выклікаць вас.

— I вам усяго добрага, гер начальнік, — адказаў я.

Пачатак каханьня: Тут я зноў пачынаю спатыкацца. Я ведаю, што выкручвацца

больш няма чаго. Я павінен нарэшце расказаць пра сваю першую сустрэчу з Элен. Я павінен прызнацца, што кахаў яе. I павінен дадаць таксама — з самага пачатку. Інакш кажучы: з нашай першай сустрэчы. Прызнаньне — увогуле штука няпростая, я толькі цяпер на яго здольны. Але тое каханьне не адбылося, і таму мне прыйдзецца расказваць пра каханьне, якое я сам ад сябе ўтойваў у той час, калі яно яшчэ магло неяк адбыцца і якое цяпер адбыцца ня можа. Задача нялёгкая. Цяпер мне, канечне, вядома, што Элен не была такая, якою мне здавалася. Толькі цяпер я бачу яе такую, якая яна ёсьць. Яна саўдзельніца Колера. Увогуле, я яе разумею. Па-чалавечы можна зразумець, што яна пакрывае свайго нелюдзя-бацьку. Недарэчна патрабаваць ад яе, каб яна яго выдала. Толькі яе прызнаньне магло б зваліць кантанальнага радцу. Але гэтага прызнаньня яна ніколі ня зробіць. Я дастаткова прафэсіянал, каб не патрабаваць яго ад яе. Мне выпадае ісьці сваёй дарогай, а яна хай ідзе сваёй. I ўсё ж я не магу адмовіцца ад таго ўяўленьня, якое аднойчы ў мяне склалася пра яе. У тым, што Элен не адпавядае майму ўяўленьню і ніколі не адпавядала, яе віны няма. Я шкадую пра свае грубыя словы. Я разумею, што паводзіўся, як немысель. А мае п’янкі, мае поблядкі! Яна мае права быць такою, якая яна ёсьць, а я прысвоіў сабе права рана ці позна забіць яе бацьку.

Калі б я пасьпеў тады дагнаць яе бацьку ў аэрапорце, ён быў бы ўжо на тым сьвеце, і я разам зь ім. Усё было б у парадку, і сьвет даўно заняўся б іншымі справамі. Усё маё цяперашняе жыцьцё мае толькі адзін сэнс: паквітацца з Колерам. Разьлік будзе просты. Хопіць аднаго стрэлу. Але пакуль што трэба чакаць. Гэтага я не адгадаў наперад. Як не адгадаў і траты нэрваў на чаканьне. Адно — аднавіць справядлівасьць, другое — жыць, чакаючы, калі яе можна будзе аднавіць. Я быццам у нейкім ашаламленьні. I п’ю так многа праз абсурднасьць свайго становішча, быццам упіваюся справядлівасьцю. Усьведамленьне таго, што рацыя — мая, зьнішчае мяне. Няма нічога больш вусьцішнага за такое ўсьведамленьне. Я караю сябе, бо не магу пакараць старога Колера. Вось у гэтым ашаламленьні я бачу сябе і Элен, азіраючыся на нашу першую сустрэчу. Ведаю, што страціў усё. Шчасьця не заменіш нічым. Нават калі гэтае шчасьце абернецца вар’яцтвам, а маё цяперашняе вар’яцтва насамрэч ёсьць цьвярозасьць. Бязьлітаснае ўсьведамленьне рэчаіснасьці. Вось чаму я азіраюся назад з жалем. Я хацеў бы забыць, але ня здатны на гэта. Усё так выразна адбілася ў маім мозгу, быццам адбылося толькі ўчора. Я яшчэ чую яе голас, бачу яе вочы, яе рухі, яе сукенку. I сябе таксама. Мы былі маладыя, абое. He растрачаныя. 3 таго часу прайшло ад сілы паўтара года, а я ўжо стары, вельмі стары. Мы з

даверам паставіліся адно да аднаго, хоць было б зусім натуральна, калі б яна мне не давярала. Яна непазьбежна бачыла ўва мне адваката, які хоча зарабіць. I ўсё-такі даверылася мне з самага пачатку. Я гэта адразу адчуў і таксама даверыўся. Я быў гатовы ёй дапамагчы. Усё было цудоўна. Нават калі мы проста сядзелі насупраць, нават калі мы гутарылі толькі па справе. Ну, вядома ж, я разумею, што, папраўдзе кажучы, усё было зусім ня так, што ўсё было міраж, памылка альбо, што яшчэ горш, подлая інтрыга, якую Элен закалаціла супроць мяне, але пакуль я гэтага ня ведаў, не падазраваў нават, я быў шчасьлівы.

— Сядайце, гер Шпэт, — сказала яна.

Я падзякаваў. Яна села ў глыбокі скураны фатэль. Я сеў насупраць, таксама ў глыбокі скураны фатэль. Усё было неяк дзіўна, гэтая дзяўчына гады прыкладна на дваццаць два, смуглявая, усьмешлівая, раскаваная і ў той жа час сарамлівая, мноства кніг, масіўны пісьмовы стол, на заднім пляне — більярд з шарамі, прамяні сонца, парк за прачыненымі шклянымі дзьвярмі, празь якія ўвайшла Элен з пажылым герам Фёрдэрам. Фёрдэр быў бездакорна апрануты, мне прадставілі яго як асабістага сакратара Колера, ён моўчкі і з выглядам амаль пагрозьлівым пачаў мяне разглядаць. Пасьля чаго зноў выйшаў, не разьвітаўшыся, не азваўшыся ані гукам. Мы засталіся ўдваіх. Элен была зьбянтэжана. Я

таксама. Думкі пра яе бацьку скоўвалі мяне, адабралі дар мовы. Мне было шкада яе. Я быў упэўнены, што яна ніколі ня зможа зразумець свайго бацьку і пакутуе ад неспасьцігальнасьці яго ўчынкаў.

— Гер Шпэт, — пачала яна, — бацька мне заўсёды шмат пра вас расказваў.

Гэта было нечакана. Я зьдзіўлена паглядзеў на яе.

— Заўсёды?

— 3 таго часу, як сустрэў вас у «Du Theatre».

— I што ж ён вам расказваў?

— Ён непакоіўся за вашу адвакацкую практыку.

He было ў мяне тады ніякай практыкі.

— Затое цяпер ёсьць, — канстатавала яна.

He сказаць, каб бліскучая, — прызнаўся я.

— Ён інфармаваў мяне пра справу, якую мерыўся вам даручыць.

— Ведаю.

— Вы возьмецеся за яе?

— Рашыў узяцца.

— Мне вядомыя ўмовы, — сказала яна. — Вось вам чэк. Гэта аванс. Пятнаццаць тысяч. Плюс яшчэ дзесяць. На выдаткі па справе.

Элен працягнула мне чэк. Я ўзяў яго і склаў напалам.

— Ваш бацька не паскупіўся, — сказаў я.

— Ён вельмі зацікаўлены, каб вы ўзяліся за яго даручэньне, — патлумачыла.

— Прыкладу ўсе намаганьні.

Я сунуў чэк у кашалёк. Мы абое памаўчалі. Яна больш не ўсьміхалася. Я адчуў, як яна падбірае словы.

— Гер Шпэт, — загаварыла нарэшце з запінкай, — я разумею, што бацькава даручэньне не зусім звычайнае.

— Нават вельмі.

— Гер Фёрдэр думае гэтаксама.

— Ахвотна веру.

— Але тым ня меней яго трэба выканаць, — сказала яна рашуча, амаль горача.

— Дзеля чаго?

Яна ўмольна глянула на мяне.

— Гер Шпэт, я магу бачыцца з татам раз у месяц. Ён дае мне ўказаньні. Справы ў таты вельмі заблытаныя, але яго абазнанасьць шакіруе. Ён загадвае, я выконваю. Ён бацька, я дачка. Вы ж разумееце, я слухаюся яго.

— Ну, вядома ж.

Элен разгарачылася. Яе гнеў быў непадробны.

— Асабісты сакратар і адвакаты хочуць назначыць над ім апеку, — сказала яна. — На маю карысьць, як яны кажуць. Але я добра ведаю, што мой бацька ў сваім розуме. А тут яшчэ даручэньне, за якое вы ўзяліся. Асабістаму сакратару гэта чарговы доказ.

Мы зноў памаўчалі.

— Нават калі я не магу яго зразумець, — ціха дадала яна.

— Фройляйн Колер, — адказаў я, — для

юрыста даручэньне дасьледаваць забойства прафэсара Вінтэра, зыходзячы з пасылкі, што забойца ня ваш бацька, мае юрыдычны сэнс толькі ў тым выпадку, калі забойца ня ваш бацька. Але такая пасылка немагчымая. I тым самым даручэньне ня мае ніякага сэнсу. Зь юрыдычнага боку. 3 чаго, аднак, не вынікае, што яно ня мае сэнсу з боку навуковага.

Яна зьдзіўлена паглядзела на мяне.

— Як мне разумець вас, гер Шпэт?

— Я ўважліва агледзеў гэты пакой, фройляйн Колер. Ваш бацька любіў свой більярд і свае прыродазнаўчыя кнігі...

— Так, і болып нічога, — упэўнена сказала яна.

To ж бо тое і яно.

Яна не дала мне дагаварыць.

— Менавіта з гэтай прычыны ён і ня здатны на забойства. Яго нейкім пачварным чынам вымусілі...

Я памаўчаў. Адчуваў, што было б непрыстойна так згопалу бабахнуць па ёй праўдай. Я ня мог убіць у яе недарэчную, дзікую ісьціну, што яе бацька забіў менавіта таму, што не любіў нічога на сьвеце, апрача свайго більярду і кніг. I недарэчы было б расказваць ёй пра сваё празарэньне, бо гэта была толькі голая інтуіцыя, а ня факт, які можна даказаць.

— Бачыце, фройляйн Колер, мне нічога не вядома пра матывы ўчынку, за які ваш бацька быў асуджаны, — асьцярожна пачаў

я, — гаворка ў нас ішла пра іншае. Пра тое, што магло б растлумачыць не яго ўчынак, a даручэньне, якое ён мерыўся даць мне. На падставе гэтага даручэньня ваш бацька хоча дасьледаваць межы магчымага. Ён сьцьвярджае, быццам такая яго навуковая мэта. Мая справа — строга трымацца гэтага пастулату.

— Але ж у гэта нельга паверыць! — усхвалявана ўсклікнула Элен.

Я не згадзіўся.

— Асабіста я абавязаны верыць, — сказаў я Элен, — абавязаны, бо прыняў яго даручэньне. Для мяне гэта гульня, якую ваш бацька можа дазволіць сабе. У іншых гэта скакавыя коні. У мяне — гульня. Як юрыст я лічу гульню вашага бацькі больш цікавай.

Яна задумалася.

He сумняваюся, — нарэшце неяк нерашуча сказала яна, — што вы знойдзеце сапраўднага забойцу, знойдзеце кагосьці, хто прымусіў тату забіць. Я веру свайму бацьку.

Яе роспач засмуціла мяне. Я рады быў бы дапамагчы ёй, але гэта было мне не па сіле.

— Фройляйн Колер, — адказаў я ёй, — буду з вамі да канца шчыры. Я ня думаю, што мне ўдасца выявіць гэтага «кагосьці». 3 той простай прычыны, што яго няма на сьвеце. Ваш бацька нікому не дазволіць, каб яго прымусілі.

— Вы са мною вельмі шчыры, — ціха адказала яна.

— Хацелася б, каб вы давяралі мне.

Яна ўтаропіла на мяне пільны і змрочны позірк. Я не адвёў вачэй.

— Я давяраю вам, — сказала.

— Гатовы дамагчы вам толькі ў тым разе, калі вы адкінеце надзею, — сказаў я. — Ваш бацька — забойца. Вы зможаце зразумець яго толькі ў тым выпадку, калі не скіруеце свой пошук на няправільны сьлед. Матывы злачынства вашага бацькі трэба шукаць у ім самім, а ня ў кімсьці іншым. I ня думайце больш пра ягонае даручэньне. Цяпер гэта справа мая.

Я ўстаў. Яна таксама паднялася.

— А чаму ж у такім разе вы згадзіліся?

— Бо мне патрэбны грошы, фройляйн Колер. He рабіце сабе ніякіх ілюзій што да мяне. Нават калі ваш бацька бачыць у сваім даручэньні навуковую каштоўнасьць, у мяне ж гэта ня больш, чым магчымасьць зрушыць зь месца сваю адвакацкую практыку. Так што ня майце марных ілюзій.

— Разумею, — сказала яна.

— Я не магу сабе дазволіць рабіць інакш, чым раблю, я павінен выканаць просьбу вашага бацькі. Але хачу, каб вы ведалі, каму давяраеце.

— Якраз вы і дапаможаце мне, — сказала Элен і падала мне руку, — была шчасьлівая пазнаёміцца з вамі.

За агароджай мяне ўсё яшчэ чакаў Лінгард у сваім «поршэ», толькі цяпер ён сядзеў

не на месцы шафёра, а побач і курыў з адсутным выглядам, увесь у сабе.

— Усё ў парадку, — сказаў я. — Даручэньне прынята.

— А чэк? — спытаўся ён.

— Таксама.

— Выдатна, — сказаў Лінгард.

Я сеў за руль. Лінгард прапанаваў мне цыгарэту, даў агню. Я курыў, абедзьве рукі на баранцы, успамінаў Элен і быў пічасьлівы. Радаваўся будучыні.

— Ну і што? — спытаўся Лінгард.

Я раздумваў, яшчэ не ўключаючы запальваньня.

— Ёсьць толькі адна магчымасьць, — адказаў. — Для нас Колер больш не забойца. Цяпер мы павінны падыгрываць.

— Згода.

— Дапытайце сьведак яшчэ раз, — працягваў я. — Вывучыце мінулае Вінтэраў, хто там вораг, хто сябар.

— Зоймемся доктарам Бэна, — адказаў ён.

— Алімпійцам? — зьдзівіўся я.

— Сябрам Вінтэра, — паясьніў Лінгард. — I Монікай Штаерман.

Моніка Штаерман была адзінай спадчыньніцай Дапаможных майстэрняў «Трог» А/О.

— Чаму? — спытаўся я.

— Прыяцелька Бэна.

He, лепш ня будзем ублытваць яе, — задумліва сказаў я.

— О’кей, — сказаў Лінгард.

Нешта тут было ня так.

— Дзіўна ўсё-такі, — сказаў я.

— Што менавіта?

— Вас парэкамэндаваў мне Колер.

— Чыстая выпадковасьць.

Я ўключыў запальваньне і асьцярожна рушыў зь месца. Яшчэ ніколі мне не даводзілася сядзець за рулём «поршэ». На віядуку Лінгард спытаўся:

— Шпэт, а вы знаёмы з Монікай Штаерман?

— Я яе толькі раз бачыў.

— Дзіўна.

У Талакеры я яго высадзіў і паехаў далей з гораду. Куды вочы вялі. Бяздумна паехаў у восень. I як ні супраціўляўся, твар Монікі Штаерман увесь час выплываў на пярэдні плян, засланяючы твар Элен Колер.

II

Пачатак расьсьледаваньня: Найлепшы акрэс майго жыцьця пачаўся з размахам. Ужо на другі дзень я быў паўнапраўным гаспадаром новай адвакацкай канторы і «поршэ», які, праўда, калі я добра разгледзеў яго, аказаўся куды больш старым, чым я думаў, і ў такім стане, што выстаўленая Лінгардам цана за яго ўжо не здавалася боскай. А кантора раней належала алімпійскаму чэмпіёну ў

фэхтаваньні і чэмпіёну Швайцарыі ў стральбе з рэвальвэра, інакш кажучы, доктару Бэна, які ўжо даўно каціўся з горкі ўніз. Красунчык-алімпіец ад удзелу ў перамовах ухіліўся. Са слоў архітэктара Фрыдлі, які да белага сьвету завёз мяне туды, Бэна згадзіўся саступіць мне сваю кантору за дзьве тысячы штомесячных, зь іх чатыры — наперад. Сума, пра якую наўрад ці можна было пэўна сказаць, у чыю кішэню яна палезе, але затое я мог без адкладу ўсяліцца і атрымаў на карыстаньне ня толькі ўсё Бэнава абсталяваньне, але дадаткам яшчэ і сакратарку, хай сабе з выгляду і траха заспаную асобу з цэнтральнай Швайцарыі з загранічным імем Ільза Фройдэ, якая нагадвала сабою францускую бармэнку і шторазу фарбавала валасы ў іншы колер, але пры ўсім гэтым была надзіва спраўная і ўвішная ў працы; камэрцыя наша была болып чым сумніўная, але сэнсу яе разгадаць я ня мог. Затое прыёмны пакой і кабінэт на Цэльтвэгэ з вокнамі на непазьбежныя дарожныя заторы адпавядалі сваёй прызначанасьці цалкам, і пісьмовы стол быў як манумэнт, і крэслы былі дужа дыхтоўныя, на задні двор выходзілі кухня і пакоі, дзе я разьмясьціў сваю канапу з Фраерштрасэ — ну, от жа не захацелася мне разьвітвацца з абжытай мэбляй. Справы мае спакваля пайшлі ўгору. На даляглядзе ўжо засілуэціўся выгадны працэс з шлюбным разводам, наперадзе сьвяціла паездка ў Каракас па справах аднаго буй-

нога прамыслоўца (яму нараіў мяне Колер), а там яшчэ пазначаліся спадчынныя спрэчкі, абарона аднаго гандляра мэбляй, складаць выгадныя падатковыя дэклярацыі. Карацей, я салавеў у шчасьлівай і таму ці не залішняй бестурботнасьці, каб яшчэ даваць сабе клопат успамінамі пра прыватнае вышуковае бюро, якому сам жа і задаў руху і без справаздачаў якога ня мог далей весьці справу Колера. А здавалася б, Лінгард павінен быў бы толькі павялічыць маю падазронасьць: ён чалавек з двайным дном, намеры ягоныя загадкавыя, парэкамэндаваў мне яго Колер, і сам жа ён надта прагна ўхапіўся за гэтую справу. I пачаў раскручвацца з размахам. У «Du Theatre» ён пасадзіў Шонбэхлера, аднаго са сваіх найлепшых агентаў, якому належаў хай сабе і стары, але даволі камфартабельны дамок на Ноймаркце. На гарышчы абсталяваў памяшканьне пад жытло і разьмясьціў там сваю велізарную дыскатэку. Усюды былі парасстаўляныя дынамікі, Шонбэхлер любіў сымфоніі. Па яго тэорыі (а Шонбэхлер быў нашпігаваны тэорыямі), сымфоніі менш за ўсё прымушаюць сябе слухаць, пад іх можна пазяхаць, абедаць, чытаць, спаць, гаварыць, зрэшты — што хоч рабіць, у сымфоніях музыка замыкаецца сама ў сабе, робіцца нячутнай, быццам музыка сфэраў. Канцэртныя залі ён не прызнаваў як барбарскую прыдумку. Там робяць з музыкі культ. Тым часам як сымфонія прыдатная для су-

праваджэньня, даводзіў Шонбэхлер, яна чалавечная толькі як фон, інакш яна — гвалт. Так, напрыклад, Дзявятую Бэтховэна ён успрымаў, калі еў мяса з гароднінай. Брамса як мог нарайваў пад крыжаванкі альбо пад венскі шніцаль, Брукнэра — пад карты. A самае лепшае — запусьціць дзьве сымфоніі разам, што ён нібыта і практыкаваў досыць часта. Пад усьведамленьне таго, які пры гэтым узьнікае гукавы тарарам, ён дакладна разьлічыў кватэрную плату на астатнія тры паверхі свайго дома. Кватэра непасрэдна пад дыскатэкай здавалася занадта танна, дакладней, задарам, бо з жыльца наогул нічога ня бралі, таму даводзілася толькі трываць музыку, шмат гадзінаў запар Брукнэра, пасьля столькі ж Малера, пасьля столькі ж Шастаковіча. За сярэднюю кватэру ён браў, як усе, а да ніжняй было амаль не даступіцца. Шонбэхлер быў чалавек адчувальны. Вонкава — без адмысловых прыкметаў, нават болып за тое — недасьведчаным ён здаваўся клясычным узорам бюргера. Быў дбайна апрануты, ад яго прыемна пахла, ён ніколі не напіваўся і наогул жыў у поўнай згодзе з асяродзьдзем. Што да нацыянальнасьці, дык ён называў сябе грамадзянінам Ліхтэнштэйну. Гэта не няма ладу што там якое, дадаваў заўсёды, ён не аспрэчвае, але затое, прынамсі, яму і саромецца нама за што: Ліхтэнштэйн практычна не нясе ніякай віны за цяперашняе міжнароднае становішча, калі, вядома, за-

плюшчыць вочы на тую акалічнасьць, што ён выпускае процьму паштовых марак, і калі праз пальцы паглядзець на яго фінансавыя свавольствы; Ліхтэнштэйн — гэта, мой пане, самая малюпасенькая дзяржавачка, якая жыве прыпяваючы і шыкоўна. У дадатак у ліхтэнштэйнца ня так лёгка разьвіваецца манія велічы, якая стымулюе чалавека прыпісваць сабе ну проста неверагодныя вартасьці з той толькі прычыны, што ён ліхтэнштэйнец, як гэта бывае ў амэрыканцаў, расейцаў, немцаў альбо французаў, якія апрыёры перакананыя, што немец альбо той жа француз ужо сам па сабе ёсьць істота чортведама якога высокага парадку. Прыналежнасьць да вялікай дзяржавы — а ліхтэнштэйнец міжволі лічыць такімі амаль усе астатнія дзяржавы і нават Швайцарыю — чалавеку, пазначанаму ёю, даволі неспрыяльная з псыхалягічнага пункту гледжаньня, яна нясе з сабою небясьпеку дацца ў нейкае адноснае неразумства. I чым большая нацыя, тым болыпая небясьпека. Сваю думку Шонбэхлер падмацоўваў прыкладам з мышамі: адна мыш сам-насам з самою сабою — гэта толькі мыш, яна ж сярод мільёнаў іншых мышэй — гэта ўжо лічы што кошка, а сярод ста мільёнаў — ужо ці ня слон. Найболей шкодны мышыны народ у пяцьдзясят мільёнаў галоў (пяцьдзясят мільёнаў як парадак велічыні). Такія папуляцыі складаюцца з мышэй, якія хоць і лічаць сябе катамі, але

ня дурні зрабіцца сланамі. Гэта неверагодна разбухлая манія велічы, небясьпечная ня толькі мышыным асобінам, але і ўсяму іхняму роду. А вось суадносіны паміж «колькасьцю мышэй» і ўзьніклай зь яе маніяй велічы ён называў «законам Шонбэхлера». Што да прафэсіі, ён выдаваў сябе за пісьменьніка, хоць дагэтуль не надрукаваў ані радка, ні радочка. Зрэшты, Шонбэхлер і не зацінаўся. Ён сьціпла называў сябе «патэнцыйным пісьменьнікам». Патрэба апраўдваць сваё «непісаньне» ніколі яго не бянтэжыла. Так, напрыклад, пры нагодзе ён заўсёды нагадваў, што пісьменьніцтва пачынаецца з «адчуваньня мовы», што гэта яго найпершая паэтычная ўмова, а другая, не менш важная, заснаваная на любові да праўды. I калі добра ўзважыць дзьве гэтыя асноўныя ўмовы, будзе ясна, што, напрыклад, загаловак тыпу «Вершы Раўля Шонбэхлера» немагчымы хоць бы ўжо ад уяўленьня, што такая лірыка павінна цурчаць і струменіцца, як прыгожы ручаёк. (Schön-Bächlein). Можна, вядома, і запярэчыць, што, бач, калі ўжо на тое, дык аўтару трэба проста памяняць прозьвішча, але ў такім разе давялося б уступіць у канфлікт з прынцыпам любові да праўды. Куды б ні заходзіў Шонбэхлер, там адразу выбухаў рогат. Ён быў неблагі мужык, шмат народу ў піўнухах пасьвілася каля яго. Ён казаў усё запісваць, рахунак яму прысылалі раз на месяц, і ад складаньня набягала немалая

сума. Наконт крыніц яго існаваньня ніхто як сьлед нічога ня ведаў і на сьлед не напаў. Намёкі на шчодрую стыпендыю ад дзяржавы Ліхтэнштэйн, ясна, не адпавядалі рэальнасьці. Сёй-той казаў, нібыта Шонбэхлер прадстаўляе нейкую фірму вядомых гумовых вырабаў. Цяжка было таксама не заўважыць, што ён быў шматабазнаны і на любы прадмет меў дакладна абгрунтаваную думку. (Магчыма, за яго неахвотай пісаць хавалася ня проста звычайная лянота, магчыма, там было перакананьне, што ў адрозьненьне ад многіх, якія твораць, лепш усё-такі чворыць.) Больш за ўсё Шонбэхлер праславіўся майстэрствам заводзіць гаворку, асабліва калі ўлічыць, што нашыя суайчыньнікі ніколі гэтай якасьцю не вызначаліся. Затое ён быў віртуоз. Пра яго расказвалі анэкдоты, пра яго складалі легенды. Так, напрыклад, аднаго разу ён залажыўся (так, прынамсі, увесь час гаворыць начальнік паліцыі) і настолькі ўцягнуў у спрэчку пра дачыненьні паміж нашай краінай і Ліхтэнштэйнам нейкага фэдэральнага радцу, які за суседнім столікам спажываў сваю чатырохгадзінную гарбату ў кампаніі чальцоў кантанальнай управы, што радца нават прапусьціў экспрэс на Бэрн. Чаму б і не? Хоць, зрэшты, у фэдэральных радцаў гэта ня надта тыпова. А ў астатнім Шонбэхлер лічыўся чалавекам бяскрыўдным. Нікому і ў галаву ня лезла, што ён служыць у Лінгарда. Калі ўсё гэта адкрылася, усе былі ўража-

ныя, Шонбэхлер пакінуў горад і цяпер жыве разам са сваёй дыскатэкай на поўдні Францыі на вялікі жаль нашых суграмадзянаў, вось і днямі адзін зь іх пагразіўся кулаком, але я, на шчасьце, быў не адзін, а з Луцкі. Дык вось, гэты арыгінал Шонбэхлер узяў ды матэрыялізаваўся за слолікам «Du Theatre» ўсім на подзіў, трэба сказаць, бо звычайна ён туды не завітваў. За тым столікам ён праседзеў цалюткі божы дзень. Вярнуўся толькі на раніцу. I так цягнулася тыдзень, ён з усімі гаманіў, ён спрыяцеліўся з мэтрдатэлем, з афіцыянткамі, а пасьля раптам зьнік, і зноў Шонбэхлера можна было надыбаць у ранейшых яго звычайных піўнухах, а той тыдзень у «Du Theatre» выглядаў як нейкае інтэрмэцца. А насамрэч Шонбэхлер яшчэ па разу дапытаў усіх галоўных сьведкаў. Што да далейшага расьсьледу, дык тут Лінгард скарыстаўся дапамогай Фойхтынга, які быў з разраду тых тыпаў, якіх Лінгард трымаў у сваім талакерскім вышуковым бюро і якога я тады яшчэ ня ведаў асабіста — ведаю толькі panep (бывалец бара «Манака»). Фойхтынг — хлопец ненадзейны і наогул паганец, гэтага ніхто не аспрэчвае, нават Лінгард — і той не, як, зрэшты, і паліцыя, якая ўжо каторы раз яго затрымлівала (нарката!), а потым зноў выкарыстоўвала ў сваіх патрэбах. Фойхтынг — шпег, які ведае сваю справу і сваё месца. Магчыма, ён калісьці перажываў і лепшыя дні, магчыма, нават вучыўся ва

ўнівэрсытэце, але астатняя частка Фойхтынга, тая, што цяпер цяжка прадзіраецца ў жыцьці, махлярыць і шантажуе, робіць дужа непрыемнае ўражаньне. Бяда яго ў тым, як ён аднаго разу сам сказаў пра гэта ў «Манака», змрочна ўтаропіўшыся ў сваю чарку з пэрно, што ён не расеец, а немец. Немец у гэтай краіне — не прафэсія, хіба што дзесь у Саудаўскай Аравіі ці ў Эгіпце, а вось расеец тут — прафэсія. У гэтым выпадку яго жыцьцё не выклікала б ніякіх нарокаў, наадварот нават, будзь ён расеец, ён проста мусіў бы быць такім, які ён ёсьць: запушчаны і вечна п’яны, але ж яму нават строіць зь сябе расейца тут не выпадае, бо ён, Фойхтынг, выглядае рыхтык так, як глядзяцца немцы ў фільмах пра францускае Супраціўленьне. Тут, між іншым, Фойхтынг гаворыць залатую праўду. Як выключэньне. Ён сапраўды выглядае рыхтык так. Ён вывучыў вярхі і нізы грамадзтва, як ніхто іншы, ён выдатна авалодаў геаграфіяй бараў і піўнух. Ён здольны высьветліць што хоч пра каго хоч. Але, перш чым Фойхтынг перакінуў мне ўсё, што выведалі Шонбэхлер і сам Фойхтынг, зладзілася мая другая сустрэча з Монікай Штаерман, адбылося тое, чаго я і баяўся, і чакаў, — сам ня ведаю, як сказаць правільна. Было б лепей, калі б гэтай сустрэчы не было (ні першай, ні другой).

Праца ў Цэнтральнай бібліятэцы: Бо чаму б і не выкласьці на гэтых старонках гісто-

рыю штаерманаўскага роду? Да мяне толькі што дайшла чарговая паштоўка ад Колера — папярэднюю я атрымаў месяц таму, гульня ў кошкі-мышкі доўжыцца далей, ён рашыў наведаць Самоа крыху пазьней, з Гаваяў якраз выпраўляецца ў Японію на шыкоўным лайнэры, я тут тым часам стаю перад наглядальнай камісіяй, перад яе прэзыдэнтам, прафэсарам Ойгенам Лойпінгерам. Вядомы прававед, на твары дуэльныя шнары і пісягі, не цураецца паэзіі, суцэльная лысіна, прыняў мяне ў кабінэце, пры гэтым быў таксама віцэпрэзыдэнт Штосэ, спартовец з выгляду, як той казаў — «бадзёры-вясёлы-імпэтны». Геры трымаліся на дзіва дыпляматычна. Праўда, акцыя «каленам пад зад» здавалася ім, на жаль, непазьбежнай, інакш гэтага патрабаваў бы ўрадавы радца, дык ці ня лепш яно запабегчы падзеям, бо ж абодва скрушліва шкадавалі, трымаліся па-бацькоўску, выказалі, як гэта там называецца, — поўнае разуменьне, паспагадалі, зусім ані за што не дакаралі, хоць, калі ўжо на тое, паміж намі, мужчынамі, руку на сэрца, я павінен быў бы і сам прызнаць, што юрысту, як нікому іншаму, афіцыйна не лічыць пэўны лад жыцьця ў пэўным асяродзьдзі; калі зьвесьці гэтую думку да яснай формулы, дык атрымаецца так: чым больш сумніўнае яно, асяродзьдзе, тым больш беспахібны мае быць ён (лад жыцьця); на жаль, сьвет — гэты жахлівы гамуз філістэраў, а ўжо ж пра наш міленькі

горад і мовы нямаш, хоць ты зь яго наўскапыта бяжы, і калі б ён, Лойпінгер, мог зачыніць тут сваю лавачку, ён адразу паставіў бы руль на поўдзень, але галоўнае ня гэта, прастытуткі ж бо таксама людзі, дужа нават прыстойныя людзі, шкадобы вартыя нябогі, якім асабіста ён, у чым безь нічога ніякага прызнаецца мне і калегу Штосу, але ж бо, але ж, многім абавязаны — іх цеплыня, спагадлівасьць, разуменьне, — урэшце, ёсьць жа закон і пра панэль, калі ўжо не абысьціся бяз гэтага адыёзнага слова, але ёсьць ён зусім ня ў тым сэнсе, каб выказваць усялякае спрыяньне, я, як юрыст, павінен быў бы і сам разумець, што пэўныя рэкамэндацыі, якія сваім часам я даў злачыннаму сьвету і паўсьвету, менавіта з прычыны сваёй юрыдычнай непагрэшнасьці, зрабілі самае згубнае ўзьдзеяньне, веданьне юрыдычных хітрасьцяў у руках пэўных колаў абарочваецца катастрафічнымі наступствамі, паліцыя ў роспачы, калегія адвакатаў, вядома, анічагуткі не прадпісвае, не чапляецца за маральны Ta­pop, яна наогул неверагодна лібэральная, так яно, я, зразумела, і без таго сам ведаю, што правілы — яны і ёсьць правілы, хай сабе і пісаныя, а калі Штосу спатрэбілася выйсьці, Лойпінгер, свой напралёт і папярок і наогул «парнішачка што нада», яшчэ папытаўся быў у мяне, ці ня дам я яму адзін вядомы тэлефончык, каб крыху бліжэй пазнаёміцца з адной вядомай асобай, у якое такая адмысло-

вая пастава (Гізэла!), а калі выйсьці спатрэбілася яму самаму, Штос, з галавы да пят і ўкругавую навобмацак былы чэмпіён, дапытаўся ў мяне таго ж самага. А яшчэ тыдні праз два ў мяне адабралі патэнт. I вось сяджу я, як убоіна які, то ў безалькагольнай кавярні, то ў бары «Манака», жыву болыпменш зь мілажальнасьці Луцкі і Гізэлы і маю да халеры вольнага часу, хоць ты чашыся ім, што для мяне самае нясьцерпнае, а значыцца: чаму б і ня выкласьці на гэтых старонках сямейнай хронікі Штаерманаў, зрэшты бо, на тое і сяджу я ў Цэнтральнай бібліятэцы, праўда, усе раптам парабіліся неверагодна актыўнымі, калі зьявіўся туды з бутэлькай джыну, — дык от чаму б і не аказаць сваю грунтоўнасьць, пільную дапытлівасьць, скрупулёзнасьць, чаму б і не прачыніць закулісьсе, і наогул, што засталося б ад Штаерманаў без таго закулісься, бязь іх сямейнай гісторыі, бязь іх гісторый асабіста кожнага. Само па сабе імя Штаерман, “чалавек з Штырыі”, нічога ня значыць, праўда, Штаерман-прашчур, як і многія прамыслоўцы, аднаго разу перабраўся ў нашу краіну з поўначы, але зрабіў ён гэта ў 1191 годзе, калі аднаго паўднёвагерманскага герцага наведала фатальная думка — заснаваць сёньняшнюю сталіцу нашай фэдэрацыі. Задума, як вядома, мела посьпех, таму Штаерманы — кандовыя швайцарцы. Што да родапачынальніка Якаба Штаермана, дык ён быў з хеўры

тых шыбенікаў усіх родаў і саслоўяў, якія атабарыліся на скале над зялёнай ракой у разбойніцкім гнязьдзішчы, якое было ў тыя часы за чатыры дзённыя пераходы ад нас; ён быў беглы крымінальнік з Эльзасу, і праз такія ўцёкі яму ўдалося выратаваць галаву з-пад сякеры страсбурскага ката, на новай бацькаўшчыне ён спачатку прыстроіўся ў ландскнэхты, пазьней заняўся зброяй — неакілзаны і люты дзікун. 3 крывавай гісторыяй гэтага гораду цэлыя стагодзьдзі цесна зьвязаны род Штаерманаў, як збройнікі яны кавалі айчынныя алебарды, якімі білі Bopa­ra ў Лаўпэне і Сант-Якабе, прычым кавалі па стандартным узоры Адрыяна Штаермана (1212—1255). Сям’і належала таксама пісьмова пацьверджаная манаполія на выраб сякераў і прыладаў катаваньня для паўднёвагерманскіх біскупаў. Дарога сям’і крута ўзьвілася ўгору, кузьня на Кесьлергасэ здабыла гучнае імя і славу. Ужо Адрыянаў сын, безвалосы Бэртальд Штаерман Першы (ужо ці не Бэртальд Шварц гэта з легенды?), перайшоў да вырабу агнястрэльнай зброі. Яшчэ болып праславіўся праўнук Бэртальда Якаб Трэці (1470—1517). Ён стварыў такія славутыя гарматы, як «Чатыры Эвангэльлі», «Вялікі псалтыр» і «Жоўты Урыян». Ён прадоўжыў традыцыю адліву гармат, зь якою, праўда, сын ягоны Бэртальд Чацьвёрты рэзка парваў і, як што быў анабаптыстам, ліў толькі плугі, але ўжо сын ягоны Якаб Чацьвёрты вярнуў-

ся да гарматаў, вынайшаў нават першы снарад, які пры выпрабаваньні разьнёс на кавалкі і гармату, і самога вынаходцу. Такая вось папярэдняя гісторыя. Рэльефная, увогуле годнасная і палітычна пасьпяховая — адзін старшыня кантанальнай управы, два скарбнікі, адзін ландфогт. У наступныя стагодзьдзі са збройнай майстэрні спаквалютку вырасла сучаснае прамысловае прадпрыемства. Гісторыя сям’і ўсё больш заблытваецца, матывы робяцца ўсё болып цьмяныя, ніткі прадуцца цяпер нябачныя, да нацыянальных інтарэсаў і сувязяў дамешваюцца міжнародныя. Зразумела, што пры гэтым часьцяком даводзілася забывацца на колеры сьцяга, але гэта мацавала арганізацыю, асабліва пасьля таго, як у першай палове дзевятнаццатага стагодзьдзя далёкі нашчадак пра-Штаермана перабраўся на ўсход нашай краіны. Вось гэтага самага нашчадка імем Генрых Штаерман (1799—1877) і сьлед лічыць заснавальнікам фабрыкі машын і зброі, якая расквітнела за часам яго першага ўнука Джэймса (1869—1909) і асабліва другога — Габрыэля (1871 —1949). Праўда, ужо не як трогская фабрыка машын і зброі, а як Дапаможныя майстэрні «Трог» А/О. Нездарма ж у 1891 годзе дваццацідвухгадовы Джэймс Штаерман пазнаёміўся з ангельскай сястрой міласэрнасьці Флорэнс Найтынгэйл, якой тады ішоў семдзесят другі. Пад яе ўплывам ён ператварыў фабрыку ў майстэрню вырабу пратэзаў,

пасьля дачаснага скону Джэймса брат ягоны Габрыэль прыкметна пашырыў бізнэс, пачаў вырабляць самыя розныя пратэзы — пясьці рук, цэлыя рукі, ступакі, цэлыя ногі, на сёньняшні дзень майстэрня пастаўляе на сусьветны рынак таксама і эндапратэзы (штучныя клубы, суглобы і ўсякае такое іншае) і экстрапалярныя пратэзы (штучная нырка, лёгкае). Калі я кажу — сусьветны рынак, дык зусім не перабольшваю. Ён заваяваны ўпартай працай, якасьцю, але найперш мэтанакіраванай гатовасьцю выкарыстаць сытуацыю, бязь лішніх згрызотаў скупляючы падчыстую ўсе замежныя пратэзныя прадпрыемствы (найчасьцей дробныя заводзікі). Гэта новая генэрацыя ўмомант скеміла, якія выгоды дае фабрыканту пратэзаў нэўтральны статус нашай дзяржавы, а менавіта: магчымасьць забясьпечваць сваёй прадукцыяй абодва бакі — як пераможцаў, так і пераможаных у Першай і Другой сусьветных войнах, а сёньня — урадавыя войскі, партызанаў і мяцежнікаў. Дэвіз фірмы: «Штаерман — ахвярам», хоць з часоў Людэвіца прадукцыя Дапаможных майстэрняў сваім характарам наблізілася да пачатковай: пратэз — зьява шматсэнсоўная. Чалавек міжволі спрабуе засланіцца ад удару рукой, значыцца, шчыт — гэта як бы пратэз рукі, а кінуты ёю камень — гэта пратэз кулака. Адзін раз спасьцігшы гэтую дыялектыку, можна і прадукцыю Дапаможных майстэрняў залічыць у

пратэзы — танкі, аўтаматы і мінамёты можна лічыць удасканаленай мадэллю рукі. Як бачыце, род пасьпяховы. Пры гэтым мужчыны Штаерманаў былі пераважна просты, прымітыўны, неабчасаны люд, спрэс верныя мужы, пацягушчыя рабацягі, часта скупыя, з подзіву вартай пагардай да зьяваў духоўнага жыцьця, у зьбіральніцтве карцін не заходзілі далей «Вострава мёртвых», а ў спорце прызнавалі выключна футбол, ды і тое без асаблівага запалу, што даказваецца незайздросным станам футбольнага клюбу «Трог» сярод камандаў першай лігі, а жанчыны роду Штаерманаў былі зусім іншага крою і ўзроўню. Альбо вялікія шлюндры, альбо вялікія багамолкі, але ніколі тое і другое разам, прычым шлюндры былі выродкі зь вялікімі скулякамі, доўгімі насамі, шырокімі ратамі і вечна падціснутымі губамі, затое багамолкі — прыгажуні хоць адарві. Што да Монікі Штаерман, якой насуперак усім чаканьням выпала доля адыграць у справе доктара h.c. Колера галоўную, я сказаў бы нават, двайную ролю, дык паводле зьнешнасьці яе сьлед было б залічыць у багамолкі, а паводле ладу жыцьця — да вялікіх шлюндраў. Пасьля сьмерці бацькоў (Габрыэль Штаерман ажаніўся ў 1920 годзе са Стэфаніяй Людэвіц), якія загінулі падчас пералёту ў Лёндан (дакладней, прапалі бязь сьледу, бо ні бацькоў, ні іхняга ўласнага самалёта пазьней так і не ўдалося знайсьці), і пасьля трагічнай пагі-

белі брата Фрыца, які купаўся на Блакітным беразе, даў нырца, але не вынырнуў, яна, нарадзіўшыся ў 1930 годзе, успадкавала самую вялікую маёмасьць у нашай краіне, a яе дзядзька па матчынай лініі ўзяў на сябе кіраваньне пратэзным канцэрнам. Але ўзяцца кіраваць яе жыцьцём было цяжэй. Пра гэтую дзяўчыну хадзілі самыя дзівосныя, часам нават самыя недарэчныя погудкі, яны то згушчаліся амаль да поўнай упэўненасьці, то зноў разьвейваліся, іх абвяргалі — кожнага разу гэта рабіў дзядзька Людэвіц, — прычым якраз абвяржэньне прымушала з тым большай ахвотай прымаць іх на веру, пакуль новы скандал, яшчэ больш гучны, не перабіраў усё, што здаралася раней, пасьля чаго гульня пачыналася нанава. На амаральную спадчыньніцу супэрмільёнаў глядзелі хоць і не спагадліва, але з тайным гонарам: от, бачыце, чалавек можа дазволіць сабе ўсё, глядзелі хоць і зайздросьліва, але з удзячнасьцю, зрэшты бо, людзей гэта пацяшала. Штаерман зрабілася «фатальнай жанчынай міжнароднай клясы» ў нашым горадзе, рэпутацыя якога, з аднаго боку, падтрымліваецца сутаргавымі высілкамі ўлады, царквы і дабрачынных установаў, з другога — зноў і зноў паняверыцца празь “педзікаў”. Дзякуючы памянёным і дзякуючы банкам, але зусім не дзякуючы патаскухам, горад набыў сваю міжнародную рэпутацыю. I тут публіка як бы з палёгкай уздыхнула. Дваістая рэпута-

цыя гораду, які адначасова славіцца як сваёй пабожнасьцю, так і сваімі пэдэрастамі, з дапамогай Монікі Штаерман на зусім каліўца ссунулася ў бок традыцыйнай пахібнасьці. Дзяўчына набывала ўсё большую папулярнасьць, асабліва з таго часу, як наш обэрбургамістар пачаў прыплятаць яе імя ў свае славутыя прамовы-экспромты і ў свае гекзамэтры, якімі ён любіў уміляць публіку на афіцыйных урачыстасьцях, недзе пад канец, будзь тое ўручэньне якой-небудзь літаратурнай прэміі, будзь тое юбілей якога-небудзь прыватнага банка. I калі я тым ня меней пабойваўся другой сустрэчы з Монікай Штаерман, у мяне былі на тое пэўныя прычыны. Пазнаёміўся я зь ёю ў Мока. Яшчэ за часам Штусі-Лойпіна. Яго майстэрня непадалёк ад Шафгаўзэрплац узімку бывала часта горача напалена, жалезная печ аж чырвоная была, дым ад люлек, цыгараў і цыгарэт ператвараўся ў паветры ў баявое атрутнае рэчыва, дадайце да гэтага неверагодны бруд, вечна мокрыя анучы на вечна незакончаных торсах, паміж торсамі — штабялі кніг, газэты, нерасьпячатаныя пісьмы, віно, віскі, эскізы, здымкі, карэйка. Я прыйшоў да Мока паглядзець статую, пад якую мадэлявала Моніка Штаерман, мне было цікава, бо Мок расказваў, што мерыцца пафарбаваць статую. Фігура стаяла пасярод касьмічнага бязладзьдзя майстэрні, страх якая натуралістычная, але цалкам рэальная і ў натуральную велі-

чыню. Яна была выканана ў гіпсе і пафарбавана ў цялесны колер, як патлумачыў мне Мок. Голая і ў адназначна недвухсэнсоўнай паставе. Я доўга разглядваў статую, захоплены тым, што Мок умее, умее і так, і гэтак. Увогуле ж, ён быў майстар намёку; працуючы пад адкрытым небам, ён некалькімі ўдарамі вычэсваў са сваіх часам шматтонных глыбінаў менавіта тое, што яму было патрэбна. Узьнікала вока, рот, часам грудзі, часам улоньне, астатняе ён мог і не дарабляць, фантазія гледача сама стварала то галаву цыклопа, то зьвера, то жанчыну. Нават калі ён ляпіў свае мадэлі, дык абыходзіўся толькі самым неабходным. Ляпіць трэба ж так, як робяць накіды, казаў ён. Тым больш дзівоснай здалася мне яго манера цяпер. Гіпс быццам дыхаў, найперш таму, што быў па-майстэрску расфарбаваны. Я адступіў, пасьля зноў падыйшоў бліжэй. Для валасоў на галаве і на лабку ён, мабыць, скарыстаўся чалавечымі валасамі, каб стварыць дасканалую ілюзію, але статуя зусім не нагадвала ляльку. Яна выпраменьвала дзівосную пластычнасьць. I раптам яна варухнулася, сышла з п’едэсталу, прайшла, не ўпачцівіўшы мяне ані позіркам, у тыльную частку майстэрні, знайшла там паўпляшкі віскі і адпіла. Яна была не з гіпсу. Мок мяне разыграў. Гэта была жывая Моніка Штаерман.

— Вы ўжо чацьвёрты, хто падчапіўся на гэтую вуду, — сказаў Мок, — але твар у вас

быў самы дурны з усіх чатырох. I ў мастацтве вы нічога ня кеміце.

Я выйшаў. Сапраўдную статую з расфарбаванага гіпсу, якая, як аказалася, стаяла ў другім канцы майстэрні, на другі дзень забралі. Па яе прыехаў упаўнаважаны барона фон Людэвіца, г. зн., дзядзькі Монікі, які кіраваў Дапаможнымі майстэрнямі «Трэг» А./О.

Моніка Штаерман Першая: Чым далей заходзіць мая справаздача, тым цяжэй расказваецца. I не таму, што справаздача даецца цяжэй і цяжэй, а і таму, што мая ў ёй роля робіцца ўсё больш двухсэнсоўнай і я не магу пэўна сказаць, ці дзейнічаў я самастойна, ці нехта задаваў мне рух, ці нехта сам дзейнічаў, маючы мяне за прыладу. А галоўнае — я ўсё больш і больш сумняваюся, што Лінгард чыста выпадкова ўвёў у гульню Моніку Штаерман. 3 гандляром мэбляй мне дзіка не пашанцавала: ён выдаў за антыкварыят шафы, змайстраваныя ў Гагернэку з сэртыфікатам пра аўтэнтычнасьць з подпісам нейкага выдуманага ім экспэрта, што не дасачылася маім вокам, але не вокам Емэрліна. Пакуль што мяне па-ранейшаму чакала паездка ў Каракас, але падчас падрыхтоўкі да яе Ільза Фройдэ далажыла пра прыход Фантэра — гэта таксама адзін зь людзей Лінгарда. На маё дзіва тоўсты Фантэр, з цыгарай у зубах, зьявіўся ў форме гарадзкой паліцыі, у якой праслужыў дваццаць гадоў.

— Вы звар’яцелі, Фантэр, у чым вы ходзіце!

— Нічога, геру Шпэце, гэта нам спатрэбіцца, — уздыхнуў ён. — Гэта спатрэбіцца. Нам патэлефанавала Моніка Штаерман, ёй патрэбен адвакат.

— Навошта? — спытаўся я.

— Яе б’юць.

— Хто?

— Доктар Бэна, — адказаў Фантэр.

— За што?

— Яна застукала яго ў ложку зь іншай.

— Дык гэта ж яна павінна была б яго біць. Сьмешна. He думаеце? А чаму менавіта я ёй спатрэбіўся?

— Бо Лінгард не адвакат, — адказаў Фантэр.

— А дзе яна цяпер?

— Ясна дзе, пры доктары Бэна.

— Фантэр, старча, давайце не дэталізаваць. Дзе цяпер Бэна?

— Гэта вы лезеце ў дэталі, — запярэчыў Фантэр. — Бэна б’е Моніку ў «Брайтынгергофе». Прынц фон Куксгафэн таксама там.

— Гэта той, што гоншчык?

— Той, той.

Я патэлефанаваў у «Брайтынгергоф» і папрасіў да апарата доктара Бэна. Слухаўку ўзяў дырэктар Пэдролі:

— Хто просіць доктара Бэна?

— Шпэт, адвакат.

— Ён усё яшчэ б’е Моніку Штаерман, —

засьмяяўся Пэдролі. — Падыдзіце да акна, самі пачуеце.

— Я на Цэльтвэгэ.

— Ня мае значэньня. Чутно на цэлы горад, — патлумачыў Пэдролі. — Госьці ў паніцы ўцякаюць з майго пяцізоркавага гатэля.

Мой «поршэ» стаяў на Шпрэхэрштрасэ. Фантэр сеў поруч, і мы паехалі.

— Па Хегібахштрасэ, — сказаў Фантэр. — Гэта ж крук, — засумняваўся я.

— Пляваць, Штаерманіха патрывае.

Непадалёк ад Клусштрасэ перад знакам «стоп» Фантэр вылез.

— Па дарозе назад едзьце тут, — сказаў ён.

Канец кастрычніка. Чырвоныя і жоўтыя дрэвы, на дарогах лістота. Перад «Брайтынгергофам» мяне чакала Моніка Штаерман. На ёй не было нічога, апроч чорнай мужчынскай піжамы без аднаго рукава, левага. Высокая. Рыжая. Нахабная. Прыгожая. Закляклая на холадзе. Левае вока заплыло вялікім фінгалам. Губы разьбітыя да крыві. Голая рука падрапана. Яна памахала мне, не выплёўваючы крыві далёка. У пад’езьдзе гатэля бушаваў Бэна, таксама ўвесь у сіняках і пісягах, а два насільшчыкі падтрымлівалі яго, і ва ўсіх вокнах гатэля тырчалі цікаўныя твары. Вакол Монікі цэлы натоўп разявак, цікаўных, ва ўхмылках, паліцэйскі кіраваў рухам. У белым спартовым аўтамабільчыку панура сядзеў малады белабрысы чалавек, відаць, Куксгафэн, малады Зігфрыд, яўна

гатовы да старту. 3 гатэля выкаціўся дырэктар Пэдролі, маленькі такі шустрык, і накінуў на плечы Штаерман футра, мабыць, дужа дарагое, я нічога не шалопаю ў футрах.

— Вы замерзьнеце, Моніка, вы замерзьнеце.

He пераношу футра, ты, паразіт, — крыкнула Моніка і накінула футра яму на галаву.

Я прытармазіў каля яе.

— Мяне прыслаў Лінгард, — сказаў я, — я Шпэт, адвакат Шпэт.

Яна не бязь цяжкасьці ўлезла ў мой «поршэ».

— Бэна пастараўся хоць куды, — канстатаваў я.

Яна кіўнула. Пасьля паглядзела на мяне. Я, зрэшты, хацеў уключыць запальваньне, але пад яе позіркам разгубіўся.

— Мы з вамі ніколі не сустракаліся? — спыталася яна, ледзь разьляпляючы губы.

He, — зманіў я і ўключыў запальваньне.

— За намі едзе Куксгафэн, — сказала яна.

— Ну і няхай.

— Ён гоншчык.

— «Формула-1».

— Ад яго не ўцячэш.

— Яшчэ як уцячэш. Куды?

— Да Лінгарда.

— А Куксгафэн ведае, дзе жыве Лінгард?

— Ён нават ня ведае, што на сьвеце ёсьць Лінгард.

Перад знакам «стоп» на Хегібахштрасэ я,

як яно і трэба, затармазіў. На тратуары стаяў Фантэр у сваёй форме, ён падыйшоў да мяне, сказаў паказаць дакумэнты, я так і зрабіў, ён праверыў іх, ветліва кіўнуў, потым павярнуўся да Куксгафэна, які таксама мусіў быў спыніцца, каб пільна праверыць і ягоныя дакумэнты. Потым абыйшоў машыну Куксгафэна, павольна, грунтоўна, увесь час заглядваючы ў дакумэнты. Куксгафэн лаяўся, як я заўважыў у люстэрку задняга агляду. Яшчэ я пасьпеў заўважыць, як яму было загадана выйсьці, як Фантэр дастаў нататнічак, а потым я паехаў па Клусштрасэ ў бок возера, праз Гоэнвэг павярнуў на Бібэрлінштрасэ і адтуль да Адлісбэрга. Дзеля перасьцярогі я зрабіў яшчэ некалькі непатрэбных паваротаў, пасьля чаго мы паехалі па Кацэншванцштрасэ да бунгала Лінгарда.

Я спыніў машыну каля садовай форткі. Суседняе шале, бадай што, належала Емэрліну. Я чытаў, што сёньня яму стукнула шэсьцьдзесят, таму менавіта такое мноства машын на звычайна пустэльнай вуліцы. Емэрлін даваў банкет у садзе. Толькі што пад’ехаў Штусі-Лойпін. Моніка ў чорнай піжаме, памінаючы чорта, плялася за мною па крутой лесьвіцы. Штусі-Лойпін вылез з машыны і зь цікаўнасьцю глядзеў нам усьлед, яму было яўна пацешна. Твар Емэрліна зь мінай поўнай асуды выглянуў паверх жывой агароджы.

— Вось, — сказала Моніка Штаерман і дала мне ключ.

Я адчыніў дзьверы дома, прапусьціў яе наперад. За парогам чалавек адразу трапляў у гасьцёўню. Цалкам сучаснае памяшканьне са старадаўняй мэбляй. Праз адчыненыя дзьверы была відаць спальня з раскошным ложкам. Моніка села на канапу і зірнула на сапраўднага Пікаса над старым куфрам.

— Ён мяне пісаў.

— У курсе, — адказаў я.

Яна пакепліва паглядзела на мяне.

— Успомніла, адкуль вас ведаю, — сказала. — Ад Мока. Я строіла зь сябе перад вамі статую.

— Вельмі магчыма.

— Вы яшчэ да сьмерці перапалохаліся, — дадала, а пасьля спыталася: — Няўжо я вам аж так не спадабалася, што вы мяне нават забылі?

— Спадабалася, спадабалася, — прызнаўся я, — як жа было не спадабацца.

— Значыцца, вы ўсё-такі мяне не забылі.

He зусім, — прызнаў я.

Яна засьмяялася.

— Ну, раз ужо вы ўсё адно ўспомнілі...

Яна ўстала, скінула піжаму і стаяла перада мною голая, нахабная і спакусьлівая, зусім не беручы да галавы, як добра відаць, да чаго ж такі размаляваў яе Бэна. Яна падыйшла да вялікага акна, зь якога можна было зазірнуць на пляц да Емэрліна. Там сабраліся госьці, і ўсе ўтаропіліся на яе, Емэрлін зь біноклем, поруч Штусі-Лойпін, ён

памахаў рукой. Моніка прыняла паставу той статуі, якую зрабіў Мок, Штусі-Лойпін запляскаў у далоні. Емэрлін пагразіў кулаком.

— Дзякую, што вызвалілі мяне, — сказала Штаерман, усё яшчэ ў той паставе, у якой яе сузіралі, і тым самым — сьпінай да мяне.

— Чыстая выпадковасьць, — адказаў я. — Па заданьні Лінгарда.

— Мяне б’юць усе, каму заўгодна, — задуменна сказала яна. — Сьпярша Бэна, пасьля Куксгафэн. Іншыя мяне таксама заўсёды білі. — Яна зноў павярнулася да мяне.

— Гэта неяк прымірае з вамі, — сказаў я. — А цяпер у вас заплыло і правае вока.

— Ну і што?

— Дастаць вам мокрую анучку?

— Глупства нейкае. Але ў шафе вы знойдзеце каньяк і чаркі.

Я адчыніў старую энгадзінскую шафу, знайшоў патрэбнае, наліў у чаркі.

— Вы, мабыць, тут часта бывалі? — спытаўся я.

— Часам бывала. Мусіць, я сапраўдная прастытутка, — канстатавала яна горка і крыху разгублена, хоць і велікадушна.

Я засьмяяўся.

— 3 сапраўднымі лепей абыходзяцца.

Яна выпіла сваю чарку, потым сказала:

— А пайду прыму гарачую ванну.

I, нага за нагу, пайшла ў ванную. Зьнікла. Я чуў, як ліецца вада, чуў праклёны. Потым яна вярнулася, папрасіла яшчэ чарачку.

Я наліў.

— А гэта вам не зашкодзіць, Моніка?

— Дробязь. Я п’ю, як конь.

I паплялася назад.

Калі я ўвайшоў да яе, яна ляжала ў ваньне і намыльвалася.

Я наліў.

— Ну і шчыплецца, — паскардзілася.

Я сеў на край ванны. Яна нахмурылася.

— Вы ведаеце, што я зараз хачу зрабіць? — спыталася і, як што я не адказаў, дадала: — Канец. Пара канчаць.

Я ніяк не рэагаваў.

— Я ня Моніка Штаерман, — абыякава сказала.

Я зьдзіўлена паглядзеў на яе.

— Я ня Моніка Штаерман, — паўтарыла яна і далей ужо спакойна: — Я толькі вяду жыцьцё Монікі Штаерман, а насамрэч мой бацька прафэсар Вінтэр.

Маўчаньне. Я ня ведаў, што і падумаць.

— А ваша маці? — спытаў я, і яшчэ не дагаварыўшы, ведаў, што задаю дурное пытаньне. Ну, бо і што мне да яе маці?

Зрэшты, яна прыняла маё пытаньне спакойна.

— Настаўніца, — адказала, — у Эмэнтале. Вінтэр яе кінуў. Ён заўсёды кідаў усіх настаўніц.

Яна канстатавала гэта нязлосна.

— Мяне завуць Дафна. Дафна Мюлер. — Яна раптам засьмяялася. — Нармальны чалавек не павінен так звацца.

— Але ж калі вы ня Моніка Штаерман, хто ж тады Моніка Штаерман? — разгубіўся я. — I ці ёсьць яна наогул?

— Папытайцеся ў Людэвіца.

Пасьля раптам пачала агрызацца.

— Гэта што, допыт? — спыталася.

— Вы пыталіся пра адваката. Акурат я адвакат.

— Калі вы мне спатрэбіцеся, я паведамлю вам, — задумліва адказала яна зь нечаканай варожасьцю ў голасе.

Паявіўся Лінгард. Я ня чуў, як ён увайшоў. Проста раптам узьнік перад намі і набіў сваю «данхіл-лок».

— Вы задаволены, Шпэт? — спытаў ён.

— Ня ведаю, — адказаў я.

— А ты, Дафна?

— Так сабе.

— Я прынёс табе тое-сёе з вопраткі.

— У мяне ж ёсьць піжама Бэна.

За акном завыла сырэна «хуткай дапамогі».

— Мабыць, зноў сэрца ў нашага Емэрліна, — холадна патлумачыў Лінгард. — Я ўручыў яму шэсьцьдзесят ружаў.

— Ды яшчэ мяне голую пабачыў, — засьмяялася яна.

— Ну, у цябе гэта часта.

— Паслухайце, Лінгард, адкуль вы, зрэшты, ведалі, хто такая Дафна? — спытаўся я.

— Ды так, выпадкова даведаўся, — адказаў ён і закурыў. — Эй, фройляйн Мюлер, куды скажаш цябе даставіць?

— У «Аскону».

— Завязу.

— Які паслужлівы, — пахваліла яна.

— Усё будзе ў рахунку, — сказаў Лінгард. — А плаціць вось ён. — Лінгард кіўнуў на мяне. — Ён набраўся тут каштоўнай інфармацыі.

— У мяне таксама ёсьць яму даручэньне, — сказала Дафна.

— Якое?

He зусім заплылае вока Дафны бліснула, левай рукой яна пагладзіла свае чырвоныя, як кінавар, валасы.

— Хай ён перадасьць сапраўднай Моніцы Штаерман, гэтай паскуднай лесьбіянцы, што я болып не хачу бачыць яе. Калі гэта скажа адвакат, атрымаецца болып афіцыйна.

Лінгард засьмяяўся.

— Дзяўчынка, ты нават не ўяўляеш сабе, які выйдзе скандал.

— А мне пляваць, — сказала яна.

Цыгарэта ў Лінгарда ніяк не раскурвалася ў пары ваннай. Ён яшчэ раз запаліў яе.

— Шпэт, — сказаў ён, — вось вам мая рада: не ўмыкайцеся ў чужую справу.

— Вы мяне самыя ўвамкнулі, — адказаў я.

— Таксама слушна, — засьмяяўся Лінгард і потым Дафне: — Добра, вылазь.

— Во, які вы гав^рлівы, — сказаў я і выйшаў.

Потым з Цэльтвэгэ я патэлефанаваў Людэвіцу. Той кіпеў і шалеў. Але я такі ведаў

ужо занадта шмат. I ён панік. Такім чынам я мог зрабіць візыт сапраўднай Моніцы Штаерман.

Другі маналог да пракурора: Чым больш я пішу, ты менш падобнай на праўду выглядае мая справаздача. Я раблю творчыя намогі, я нават спрабую сябе ў лірыцы, я расказваю пра надвор’е, стараюся быць гранічна дакладным у сэнсе геаграфіі, зьвяраюся з плянам гораду, і ўсё гэта з той прычыны, гер Ёахім Фойзэр (вы ўжо даруйце, што нябожчык, які ляжыць у трупарні, зноў зьвяртаецца асабіста да вас), што вы вельмі цэніце літаратуру, у прыватнасьці паэзію, і наогул лічыце сябе чалавекам з мастацкімі задаткамі, пра што любіце згадваць дарэчы і недарэчы, нават перад судом прысяжных, і, значыцца, можаце проста кінуць у кут мой рукапіс, калі ў ім ня будзе літаратурных завіткаў. На жаль, мой опус — ня болып як набор літаратурных штампаў. Нягледзячы на паэзію. Вельмі шкада. Я сам сябе лічу аўтарам бульварнага раману, дзе я — фанатычны паборца справядлівасьці, Лінгард — цюрыхскі Шэрлак Холмс, а Дафна Мюлер — Мэсаліна Залатога берага, як прынята называць правы бераг нашага возера. Нават статуя з пругкімі грудзямі і ў непрыстойнай паставе — якую я так і не заўважыў у Мока, залюбаваўшыся жывою Дафнаю, прыняўшы яе за статую, — нават гэтая пачуцьцёвая выява

жанчыны ў расфарбаваным гіпсе (пра жывую статую я ўжо і не кажу) нашмат больш ярка захавалася ў мяне ў памяці, чым дзяўчына, якая вось зараз узьнікне на старонках маёй справаздачы. Само па сабе, вядома, ня мела ніякага значэньня, спала яна зь Лінгардам ці ня спала, і калі спала, дык ці часта, — вой, з кім толькі яна, зрэшты, ня клешчылася? — але ж для маёй справаздачы важныя ўнутраныя матывы і зьявы, важна, як у нашым заблытаным сьвеце адбываецца тая ці іншая падзея і чаму адбываецца. I вось, калі зьнешне ўсё супадае, унутраныя прычыны можна хай сабе і ня вылічыць з поўнай пэўнасьцю, але, прынамсі, адгадаць; калі ж зьнешнія акалічнасьці не адпавядаюць праўдзе, напрыклад, нехта там зь некім пераспаў, а ў справаздачы гэта не паказана, альбо, наадварот, у справаздачы паказана, а насамрэч нічога такога не было, дык спраўца завісае ў пустаце, у сфэры няпэўнага. Вось так яно і тут. Якім чынам Лінгард утачыўся ў таямніцу псэўда-Монікі? Можа, таму, што спаў зь ёю? Але ў такім разе таямніцу ведалі б і шмат хто яшчэ. Можа, таму, што яна яго кахала? Але тады б яна яму нічога не сказала. Можа, яна яго баялася? He выключаецца. Цяпер калі ўзяць Бэна. Ці хацеў Лінгард з самага пачатку наводзіць падазрэньні на яго? Ці была прычынай гэтага Дафна? Я задаю гэтыя пытаньні, бо на мяне вешаюць віну за сьмерць Дафны. Ня сьлед было мне хадзіць

да сапраўднай Монікі. Але ж сама Дафна прасіла мяне. Мне трэба было дасьледаваць адну з магчымасьцяў. Як што я прыняў даручэньне і ўзяў пятнаццаць тысяч франкаў задатку, хай сабе я і быў тады цьвёрда перакананы ў немагчымасьці гэтай магчымасьці і застаюся пры сваім да гэтага часу. Што Вінтэра мог забіць нехта іншы — гэта ўсяго толькі дапушчэньне, якое нічога ня вартае, а калі, шукаючы гэтай магчымасьці, упускаеш не заўважаныя раней факты, гэта тлумачыцца самым характарам дапушчэньня, быццам забойца — ня Колер, дапушчэньне, на якое мне прыйшлося пайсьці дзеля далейшых пошукаў. Зрэшты, маё — пісаць праўду і трымацца праўды, хоць чаго вартая тая праўда, схаваная за іншай праўдай? Перада мною — гурба дапушчэньняў, я перабіраю іх навобмацак. Што адпавядае праўдзе? Што перабольшана? Што сфальшавана? Што замоўчана? Што я павінен паставіць пад сумненьне? Што прыняць напавер, што на паняверку? Ды і ці ёсьць што-небудзь праўдзівае, надзейнае, пэўнае за ўсімі гэтымі падзеямі, за ўсімі гэтымі колерамі, штаерманамі, штусі-лойпінамі, лінгардамі, эленамі, бэнамі, каб іх, каб на іх, якія перайшлі мне дарогу, нешта праўдзівае, надзейнае за нашым горадам, за нашай краінай? Ці ня больш слуіпна было б дапусьціць, што ўсё наглуха замкнута ў футарал, безнадзейна адарвана ад законаў і прычынаў, што дораць жыцьцё і дада-

юць разьлёту ўсяму астатняму сьвету? А ўсё, што тут жыве, кахаецца, жарэ, маталыжыць, махлюе, шмуглюе, круціць гешэфты, плодзіцца, арганізуецца — ці ня ёсьць усё гэта загуменнае, пасрэдна-сярэднеэўрапейскае, правінцыйнае і нерэальнае? Што такое мы? Што сабою ўвасабляем? Ці засталося хоць каліўца сэнсу, хоць дробачка значэньня ў апісаным мною наборы? Зрэшты, магчыма, адказ на пытаньні, якія хвалююць мяне, затаіўся ўсюды, ззаду ўсіх і ўсяго, можа, ён нечакана і неспадзявана акажа сябе, вырвецца зь любой сытуацыі, як з засады? I адказ гэты будзе нам усім прысудам, а праўда — выкананьнем яго. Веру. Зацята, жарасна. Мне хочацца ашчадзіць астатнія рэшткі чалавечнасьці не на карысьць таму здалікачанаму грамадзтву, у якім я мізарнею, не на карысьць тым агідным рэліктам, якія абступілі мяне з усіх бакоў, а ў імя справядлівасьці, дзеля якой я працую і абавязаны працаваць. Патэтычна, урачыста, узьнёсла, сьвятая сур’ёзнасьць пад гукі аргана — вось што ў мяне атрымліваецца, але я ня буду выкрэсьліваць, ня буду папраўляць, навошта тыя папраўкі, на халеру мне стыль, не літаратурныя ж амбіцыі водзяць маёй рукою, а намер учыніць забойства, між іншым, гер пракурор, я ня п’яны, вы памыляецеся, зусім жа ня п’яны, а цьвярозы, я поўны ледзяной цьвярозасьці, сьмяротнай. Вось чаму ў мяне няма іншага выйсьця (ваша здароўе, гер пракурор!), апрача

як піць, бэсьціцца, пісаць справаздачу, паведамляць пра свае сумневы, расстаўляць свае пытальнікі і жадаць, чакаць, пакуль адкрыецца праўда, пакуль жорсткая багіня ня скіне покрыва. (Госпадзе, да чаго ж літаратурна, аж з душы верне!) Але на гэтых старонках праўда не адкрыецца, яна ня формула, якую можна запісаць, яна за межамі любых моўных намогаў, па-за любым пісальніцтвам, яна перад дзьвярыма суду, у гэтым вечным самазьдзяйсьненьні справядлівасьці праўда робіцца рэальнай, і яе можна адчуць. Праўда зьявіцца толькі тады, калі я стаяцьму перад доктарам h.c. Ісакам Колерам, твар у твар, калі я ўчыню акт справядлівасьці і выканаю прысуд. Тады на адно імгненьне, на адзін штуршок сэрца, на адну маланкавую вечнасьць, на выбуховую сэкунду стрэлу праўда ўспыхне яркім сьвятлом, тая самая праўда, якая цяпер, пакуль я раздумваю, вынізваецца ад мяне, якая здаецца цяпер усяго толькі дзівоснай, чорнай казкай. Прыкладна так бачыцца мне і мой візыт да сапраўднай Монікі Штаерман: хутчэй насланьнё, чым рэальнасьць, хутчэй легенда, чым жыцьцёвы факт.

Моніка Штаерман Другая: Віла «Монрэпо» стаіць на ўскраіне гораду, у такім велізарным, такім запушчаным парку, што сам будынак вось ужо каторы год амаль схаваны ад вачэй і толькі ўзімку можна часам зь цяж-

касьцю разгледзець празь зьдзічэлыя сплёты старых дрэў на фоне Вагнэрбюля нейкія сьцены і шчыт дома. Пра прыёмы ў «Монрэпо» памятаюць толькі нямногія. Ужо бацька і дзед «сапраўднай» Монікі ладзілі тут сьвяты і юбілеі ў сваіх загарадных маёнтках на Цугскім і Жэнеўскім азёрах, а ў горад наяжджалі, толькі каб працаваць (іх яшчэ можна было назваць чорнарабочымі прамысловасьці), самыя ж прыёмы ладзілі на прыродзе, тым часам як дамы, наяжджаючы ў горад, сяліліся калі ў «Долдэры», калі ў «Бор-о-лак», калі ў гэтым самым «Брайтынгергофе». «Мон-рэпо» спакваля робіцца легендай, асабліва пасьля таго, як аднае раніцы трох рабаўнікоў з Заходняй Германіі знайшлі каля варотаў парку зьбітымі да паўсьмерці, а паліцыя гэтага ніяк не пракамэнтавала. Да справы яўна падключыўся Людэвіц. Здавалася, апрача Дафны, якую ўсе прымалі за Моніку Штаерман, у доме ніхто не жыве, самым розным пастаўшчыкам належала згружаць тавар у пусты гараж каля тых самых варотаў, зрэшты, колькасьць тых тавараў была даволі значная. Самая ж Дафна нікога на вілу не запрашала, у яе яшчэ была кватэра на Аўрораштрасэ. Я прыняў дзьве таблеткі тройпеля, перш чым выправіцца на Вагнэрштуцвэг. Рэзкая перамена надвор’я празь нейкі час закончылася чарговай рэзкай пераменай, возера зрабілася падобным на ручай, настолькі блізка аказаўся

другі бераг. Чатыры гадзіны паполудні. Каля варотаў я затармазіў і паставіў машыну двума коламі на тратуар. Вароты былі не замкнёныя, я ўвайшоў у парк крыху няўпэўнена. Мабыць, усё яшчэ пад узьдзеяньнем таблетак. Пасыпаная гравіем дарожка вяла ўгору, сям-там на ёй пападаліся драўляныя прыступкі, але пад’ём быў не круты, як я думаў раней, мяркуючы па назьве, бо нездарма ж «штуц» — гэта круцізна. Парк быў недагледжаны, сьцежкі, фантаны замшэлі, паміж фантанаў — непраходныя нетры і ўсюды — неверагодная колькасьць садовых гномаў. Стаялі яны не паасобку, а купкаваліся сем’ямі, белабародыя, ружовыя, усьмешлівыя ідыёты, некаторыя нават сядзелі на дрэвах, як птушкі, прымацаваныя да галінак, далей пайшлі гномы большыя, панурыя, я б нават сказаў — злосныя, пракідаліся і гномы жаночага полу, яны былі большыя за гномаўмужчын, такія страхотлівыя гноміхі, карліцы зь велізарнымі галовамі. Мне здавалася, быццам яны гоняцца за мною, акружаюць, я наддаваў хады, пакуль, крута завярнуўшы за магутны стары ясень, не апынуўся раптам у нечыіх жалезных абдымках, адчуваньне было такое, быццам мяне шпурнулі на сьцяну, прычым я ня мог уцяміць, хто прыняў мяне на свае грудзі, хто павярнуў у другі бок, хутчэй за ўсё, гэта быў ахоўнік, і ўжо пасьля гэтага рэшта дарогі мяне ня так вяла, як несла. Пад дзьвярыма стаяў другі ахоўнік.

такі буйнагабарытны, што, здавалася, займаў сабою ўсю пройму дзьвярэй, ён прыняў мяне з рук у рукі і запхнуў у сярэдзіну вілы, правалок праз вэстыбюль, потым праз залю з запаленым камінам, там, па-мойму, гарэў цэлы камель, і, нарэшце, у салён, альбо, калі хочаце, не ў салён, а ў кабінэт. Тут мяне ўкінулі ў скураны фатэль, і я разгублена разгледзеўся. Балелі плечы, балела сьпіна. Абодва ахоўнікі сядзелі насупраць мяне ў масіўных фатэлях. Яны былі нагола паголеныя. Твары быццам з апаленай гліны. Вочы скошаныя, скулякі што ў Луцкі. Вельмі прадумана апранутыя: цёмна-сінія гарнітуры з натуральнага шоўку, быццам на дварэ стаяла сярэдзіна лета, белыя, таксама шаўковыя гальштукі, але чаравікі, як у штангістаў. Яны выглядалі калосамі, хоць насамрэч былі не такія ўжо і рослыя. Я кіўнуў ім. Каменныя твары. Я азірнуўся. На ашаляваных дошкамі сьценах былі разьвешаны і прыклеены фотаздымкі ў такой колькасьці, што здавалася, быццам цэлая сьцяна аклеена шпалерамі, і з тым дзіўным пярэпалахам, які бывае пры кожным азарэньні, я раптам зразумеў, што ўсе здымкі зроблены з адной і той самай натуры, а менавіта ж з доктара Бэна, і толькі потым я ўбачыў каля сьцяны, што насупраць закратаваных вокнаў, у нішы, ня дужа прыстойны шэдэўр Мока — голую псэўда-Моніку, Дафну, толькі гэтым ужо разам у бронзе, яна падымала рукамі грудзі, як гіры, і рых-

тык жа ў тую самую хвіліну, калі я заўважыў яе, адчыніліся дзьверы ў сьцяне, і трэці голены ахоўнік, больш магутны і болып шаўковы, чым тыя ў скураных фатэлях, унёс на руках зморшчаную, скурчаную істоту ростам з чатырохгадовае дзіця. На худзенькім выродлівым цельцы была недарэчная чорная сукеначка з глыбокім дэкальтэ, упрыгожаным бліскучым шафірам.

— Я Моніка Штаерман, — сказала істота.

Я ўстаў.

— Шпэт, адвакат.

— Так-так, значыцца, адвакат, — заявіла маленькая галавастая істота.

Самае жудаснае было — голас. Быццам з пачварнага цела гаварыў іншы чалавек. Гаварыла жанчына.

— Ну, і што ж вам ад мяне трэба?

Целаахоўнік, які трымаў карліцу на руках, ані варухнуўся.

— Моніка...

— Фраў Штаерман, — паправіла мяне карліца і паправіла на сабе сукенку. — Ад Дзіора. Элегантна, праўда ж? — У яе голасе гучала спакойная, пакеплівая вышэйшасьць.

— Фраў Штаерман! Дафна больш ня хоча вяртацца да вас.

— I вы маеце перадаць мне гэта? — спыталася карліца.

— Так, я павінен вам гэта перадаць, — пацьвердзіў я.

Цяжка было адгадаць, як яна прыняла мае словы.

— Віскі? — спыталася.

— 3 прыемнасьцю.

Хоць яна і не падала ніякага знаку, дзьверы за маімі плячыма адчыніліся, і чацьвёрты ахоўнік унёс шатландзкі віскі і лёд.

— Чысты? — спыталася.

— Зь лёдам.

Чацьвёрты наліў, але ня выйшаў. Першыя два падняліся зь месцаў.

— Скажыце, адвакат, як вам падабаюцца мае слугі? — спыталася карліца, і той, які трымаў яе на руках, паднёс шклянку ёй да вуснаў.

— Вельмі прэзэнтабельныя! Я нават быў падумаў, што гэта вашы целаахоўнікі.

— Прэзэнтабельныя, але тупыя, што ўбіў, то ўехаў, — адказала яна. — Узбэкі. Расейцы падабралі іх недзе ў Цэнтральнай Азіі і адправілі ў Чырвоную Армію, а адтуль яны трапілі ў палон да немцаў, і, як што нацысцкія антраполягі ня здолелі прыйсьці да адной думкі наконт іх расавай прыналежнасьці, ім захавалі жыцьцё. Мой бацька купіў іх у Інстытуце расавых праблемаў. Тады яны ішлі як тандэт — па дзяшоўцы. Як ні на што не прыдатныя адкіды людзтва. Я называю іх узбэкамі, бо мне падабаецца гэта слова. A гномаў у садзе бачылі, адвакат?

Пот сьцякаў у мяне па твары. Тут было лішне напалена.

— Цэлае войска, фраў Штаерман.

— Часам я станаўлюся сярод гномаў, і

ніводзін чалавек мяне не заўважае, нават калі я варушуся. Ваша здароўе!

«Узбэк», які трымаў Моніку, зноў паднёс ёй шклянку да вуснаў. Яна выпіла.

— Ваша здароўе, фраў Штаерман, — сказаў я і таксама выпіў.

— Прысядзьце, адвакат Шпэт, — скамандавала яна.

Я сеў у скураны фатэль. «Узбэк» спыніўся перада мною, трымаючы карліцу на руках.

— Значыцца, Дафна ня хоча да мяне вяртацца, — сказала яна, — так я і ведала, што прыйдзе дзень, калі яна больш ня вернецца. — Вялікая, амаль безвалосая галава панікла, у вялікіх вачах на маршчыністым твары заблішчалі сьлёзы.

Перш чым я пасьпеў прамовіць хоць слова, «узбэк» перасадзіў карліцу мне на рукі, сунуў мне яе віскі, і разам з трыма другімі ўпаў на калені перад акном, і ўсе яны дружна бухнуліся ілбамі аб падлогу, ускінуўшы ўгору магутныя задніцы.

Карліца сутаргава ўчапілася ў мяне. 3 шклянкамі ў абедзьвюх руках я пачуваўся вельмі бездапаможна.

— Гэта ж яны зноў моляцца. Пяць разоў на дзень. А мяне часьцей за ўсё садзяць на шафу, — сказала яна, пасьля скамандавала: — Віскі!

Я паднёс ёй шклянку да вуснаў.

— Праўда, Гайнц Алімпіец у нас красунчык? — спыталася безь ніякага пераходу і

толькі тады адным глытком выпіла свой віскі.

— Дзіва што, — адказаў я і паставіў пусты бакал каля крэсла на дыван. Пры гэтым фраў Штаерман за малым не звалілася ў мяне з каленяў.

— Глупства, — сказала яна глыбокім голасам, поўным пагарды да самой сябе. — Бэна — апоўзлы, вульгарны кабель, у якога я ўклюпалася. Я заўсёды ўлюбляюся ў такіх вульгарных суб’ектаў, бо ў іх улюбляецца Дафна.

Я адчуваў у сябе на руках маленькую жанчынку як малюсенькі шкілецік.

— Я дала Дафне сваё імя, каб яна вяла тое жыцьцё, якое я хацела б весьці сама, і яна вяла яго, — казала карліца далей. — На яе месцы я б таксама спала з усімі падрад. А вы зь ёю ня спалі? — спыталася яна раптам ледзяным тонам.

He, фраў Штаерман.

— Годзе маліцца, — скамандавала яна.

«Узбэкі» падняліся з каленяў. Той, што прынёс карліцу, зноў узяў яе на рукі. Я таксама міжволі прыўстаў, усё яшчэ трымаючы шклянку віскі зь лёдам. Дадзенае мне даручэньне я выканаў і цяпер хацеў адкланяцца.

— Сядзьце, адвакат, — загадала яна.

Я паслухаўся. Седзячы на руках «узбэка», яна глядзела на мяне зьверху ўніз. Цяпер у яе ў вачах зьявілася нешта пагрозьлівае. I гэта маленькае, выродлівае цельца маг-

ло выказаць сваю волю толькі вачыма і голасам.

— Нож, — сказала яна.

Адзін «узбэк» адчыніў нож і падаў ёй.

— Да фотаздымкаў, — сказала яна.

«Узбэк» паднёс яе да сьцяны, і яна пачала спакойна, быццам рабіла апэрацыю, рэзаць доктара Бэна, таго, дзе ён сьмяецца, рэзаць доктара Бэна, калі ён есьць, рэзаць доктара Бэна, калі сядзіць, рэзаць доктара Бэна, калі задумлівы, калі сьпіць, калі зьзяе, калі п’е, яна распаласавала доктара Бэна ў фраку і доктара Бэна ў смокінгу, у гарнітуры ад краўца, у гарнітуры для язды вярхом, рэзала, рэзала, рэзала доктара Бэна — апранутага ў маскараднага пірата, у плаўках, бяз плавак, парэзала доктара Бэна ў тэнісным касьцюме, доктара Бэна ў піжаме, доктара Бэна, доктара Бэна, мы адступалі, даючы дарогу, «узбэкі» абступілі мяне, а той, што трымаў яе на руках, апісваў колы ў пякельнай гарачыні кабінэту, падлога якога спакваля пакрывалася абрэзкамі здымкаў. Калі былі парэзаны ўсе да апошняга, мы занялі ранейшыя месцы, быццам нічога ня здарылася. Карліцу зноў сунулі мне на рукі, і я сядзеў, быццам бацька вылюдка.

— Гэта пайшло мне на карысьць, — спакойна сказала яна. — А зараз хай Дафна падае. А я ўжо паклапачуся, каб яна зрабілася тым, чым была раней.

Карліца, якая сядзела ў мяне на кале-

нях, павярнула галаву і зьнізу ўгору зірнула на мяне. I ўсё ж мне здавалася, быццам карлік я, а не яна.

— Кланяйцеся ад мяне старому Колеру, — сказала яна, — ён часта бываў тут, і калі я на яго злавалася за тое, што ён усё хацеў зрабіць па-свойму, я лезла на кніжныя паліцы і шпурляла ў яго кнігамі. Але ён заўсёды ўмеў настояць на сваім. Ён і цяпер вядзе мае справы. 3 турмы. У тым, што я замест оптыкі і электронікі перайшла да вытворчасьці супрацьтанкавай зброі і зэнітных гармат, мартыраў і гаўбіц, ягоная заслуга. Думаеце, Людэвіц на гэта здольны, ня кажучы ўжо пра мяне? Вы толькі зірніце на мяне.

Карліца памаўчала.

— У мяне ў галаве адны мужыкі, — сказала яна пасьля; і тая насьмешка, тая пагарда, якую адчувала гэта выродлівая істота да самое сябе, выразна гучала ў яе голасе. — Выносьце, — загадала яна.

«Узбэк» зноў узяў яе на рукі.

— Ад’ё, адвакат Шпэт, — сказала яна, і зноў у яе голасе пачулася спакойная, пакеплівая перавага.

Адчыніліся дзьверы, і «узбэк» вынес Моніку Штаерман. Дзьверы зноў зачыніліся. Я застаўся сам-насам з тымі двума, што мяне сюды прывялі. Яны падступілі да майго скуранога фатэля. Адзін узяў у мяне з рукі шклянку, я хацеў устаць, але другі прыціснуў мяне да фатэля, потым мне плюхнулі з

шклянкі ў твар, лёд ужо растаў. Абодва тузанулі мяне ўверх, вынесьлі з кабінэту, пранесьлі праз вэстыбюль, празь дзьверы ўніз, праз парк, міма гномаў, адчынілі вароты і кінулі мяне да майго «поршэ». Пажылая пара, якая прагульвалася па тратуары, з подзівам вырачылася спачатку на мяне, пасьля на абодвух «узбэкаў», якія тут жа зьніклі ў парку.

— Гастарбайтэры — сказаў я і ўзяў штрафны талон, засунуты паліцэйскім пад «дворнік». Нельга было ставіць машыну перад варотамі.

Справаздача з прычыны адной справаздачы наконт справаздачаў: Праз тры дні пасьля майго візыту да Монікі Штаерман у Ha­mafi сусьветна вядомай гарадзкой газэце было апублікавана з-пад пяра нацыянальнага радцы Эшысбургера, даверанага ў справах Дапаможных майстэрняў «Трог» А/0, камюніке наступнага зьместу: «Асоба, якую дзесяць гадоў таму назад нейкі пансіён Блакітнага берагу нацкаваў на наша беднае грамадзтва і якая бесьперастанку калаціла горад сваімі скандаламі, зусім ня Моніка Штаерман, за якую яна сябе выдавала, карыстаючыся прыхільным дазволам фізычна нямоглай спадчыньніцы Дапаможных майстэрняў «Трог» А/О, а Дафна Мюлер, якая нарадзілася 09.09.1930 г., пазашлюбная дачка Эрнэстыны Мюлер, настаўніцы з Шангнаў (кантон

Бэрн), якая памерла 02.12.1942 г., і забітага 25.03.1955 г. Адальфа Вінтэра, экстраардынарнага прафэсара мясцовага ўнівэрсытэту». Гэтая бесцырымонная інфармацыя, якая добра адпавядала характару нацыянальнага радцы, спавадавала той скандал, на які і разьлічваў Эшысбургер. Друк, раней болып чым паблажлівы, зрабіўся болып чым бязьлітасным, нават бойка ў “Брайтынгергофе” была расьпісана самым дакладным чынам. Пэдролі спадзяваўся, што за ўсё заплаціць Моніка Штаерман, а цяпер выходзіць, што Моніка зусім ня Моніка, аднак і Дафна і Бэна зьніклі бязь сьледу, і натоўп кінуўся на мяне, балазе, Эшысбургер намякнуў, што я пабываў у сапраўднай Монікі Штаерман. Ільза Фройдэ адбівалася, як тыгрыца, аднак некаторым рэпарцёрам удалося да мяне прарвацца, я хаваўся за няпэўнымі, расплывістымі адгаворкамі, пераадрасоўваў іх на Лінгарда, неасьцярожна ўзгадаў Куксгафэна, пра якога змоўчаў Пэдролі, банда рынулася ў Рэймс, але трошкі прыпазьнілася: пры пробным заезьдзе на новым «мазэраці» адбыўся выбух, і прынц разам з машынай разьляцеўся на запчасткі, тады рэпарцёры, зноў вярнуўшыся ў наш горад, узялі ў аблогу «Мон-рэпо», цэлыя калёны машын згрудзіліся на Вагнэрштуцвэг, у парк ніхто ня быў дапушчаны, ужо ня кажучы пра вілу, адзін адорвень, які ў цемры ночы, увешаны ўсемагчымай тэхнікай, пералез цераз агароджу, ачуўся раніцай у

лужыне перад варотамі, бяз вопраткі і бяз оптыкі, прычым ён нават ня мог бы толкам расказаць, што зь ім адбылося: за адну ноч рухнулі шанцы і на камюніке, і на працяг восені, вецер садраў з дрэў іржава-чырвонае і жоўтае лісьце, ісьці цяпер даводзілася па галінках і лістоце, а там лінуў і дождж, а за дажджом паваліў сьнег, а за сьнегам — зноў дождж, вуліцы гораду ператварыліся ў бруднае месіва, і ў гэтым месіве, ляскаючы зубамі ад холаду, стаяў рэпарцёр. Але скандал ня толькі скалануў прэсу, але і разьвярэдзіў фантазію. Па горадзе цыркулявалі самыя дзікія чуткі, на якія я надта доўга не зважаў. Мяне больш цікавіла маё ўласнае становішча. Кліенты пачалі адзін за адным пакідаць мяне, паездка ў Каракас сарвалася, выгадны працэс па скасаваньні шлюбу мне не перапаў, у падатковага ўпраўленьня я раптам не зыскаў даверу. Пэрспэктыўны пачатак абярнуўся беспэрспэктыўным, Колераў аванс увесь разыйшоўся, я здаваўся сабе марафонскім бегуном, які рвануў зь месца, бы спрынтэр; цяпер перада мною ляжала бясконцая дыстанцыя, якая аддзяляла мяне ад прыбытковай адвакацкай практыкі. Ільза Фройдэ пачала шукаць сабе новага месца. Я рашыў заклікаць яе да адказу.

Яна сядзела ў прыёмнай за машынкай, паставіўшы на клявіятуру люстэрка, і фарбавала губы ў кармінава-чырвоны колер. Яе валасы, яшчэ ўчора саламяна-жоўтыя, сёнь-

ня сталі сіне-чорныя, так што нават адлівалі зялёным. Было пяць хвілін на сёмую.

— Вы за мной шпіёніце, гер адвакат! — абурылася Ільза, наводзячы марафет.

— Хто ж вінаваты, што вы так гучна гаворыце па тэлефоне пра новае месца, — абараняўся я.

— Кожны чалавек мае права на зандаж глебы, — сказала яна, скончыўшы пафарбоўку. — Але не рабіце сабе клопату, цяпер, калі вас чакае такая вялікая праца, я вас не пакіну.

— Якая яшчэ вялікая праца? — шчыра зьдзівіўся я.

Спачатку Ільза ўвогуле не адказвала, яна паставіла на стол бітком набатаваную сумку і нядбала закінула ў яе люстэрка і шмінку.

— Гер доктар, — пачала яна, — хай сабе вы і выглядаеце даволі бяскрыўдна, хай у вас як на адваката надта дабрадушлівы твар, адвакаты павінны глядзецца інакш. Я іх ведаю, яны сваім фасонам альбо выклікаюць давер да сябе, альбо падобныя на людзей мастацтва, як піяністы, толькі бяз фрака, але ж вы, гер доктар...

— Куды вы хіліце? — нецярпліва перапыніў яе я.

— А туды я хілю, гер доктар, што вы пры ўсім пры тым працмыга і касталыга, якіх сьвет ня бачыў. Вы не падобны на адваката, але вы адвакат. I яшчэ вы ня хочаце вызваліць з турмы ні ў чым не вінаватага кантанальнага радцу.

— Ільза! Што ты вярзеш?

— А навошта ж тады вы прынялі ад кантанальнага радцы пятнаццаць тысяч франкаў?

Я анямеў.

— А вам гэта адкуль вядома? — рыкнуў я.

— Ну, мне ж даводзіцца час ад часу дбаць, каб вам ладзілася за вашым сталом, — зашыпела яна ў адказ, — там такі кавардак. A вы яшчэ і крычыце на мяне.

Яна прамакнула вочы хустачкай.

— Але вы гэтага не дастанеце. Вызваліце нашага добрага Колера. I я вас не пакіну. Я абаўюся вакол вас ліянай. Мы разам гэтага даб’емся.

— Вы думаеце, стары Колер ні ў чым не вінаваты? — зьдзівіўся я.

Ільза Фройдэ элегантна ўстала, нягледзячы на сваю рэспэктабельную паўнату, і павесіла сумачку на плячо.

— Увесь горад ведае, — адказала яна. — Увесь жа горад ведае, хто сапраўдны забойца.

— А гэта ўжо цікава, — сказаў я, і па сьпіне ў мяне раптам пабег халадок.

— Доктар Бэна, — сказала Ільза. — Ён быў чэмпіёнам Швайцарыі ў стральбе зь пісталета, пра гэта пішуць усе газэты.

Крыху пазьней я абедаў у «Du Theatre». 3 Мокам. Мок сам запрасіў мяне — нечувана, як на старога жмінду. Я прыняў запросіны, хоць ведаў, што Мок запрашае толькі тады, калі разьлічвае на адмову. Але мне карцела даведацца, ці правільныя чуткі, што пасьля

забойства Вінтэра Мок звычайна садзіцца за ягоны столік. Чуткі пацьвердзіліся. На вялікае мне дзіва, Мок радасна прывітаў мяне, але не пасьпеў я заняць месца, як за столік падсеў начальнік паліцыі, першы раз за час нашага знаёмства падсеў да нас, высьветлілася таксама, што нашу сустрэчу зладзіў менавіта ён, што ён узяў на сябе ўсе выдаткі, і сапраўды, у канцы заплаціў за нашу трапезу. А Мок быў толькі насадкай. Начальнік замовіў суп з фрыкадэлькамі з вантробкі, філе а-ля Расіні з пом-фры бобам і нарэшце бутэльку шамбэртэну ў памяць пра Вінтэра, як ён сказаў, той, праўда, быў нязноснае трапло, але куды к чорту які ўпраўны ядок. На яго прыемна было глядзець, калі ён есьць. Я паднасеў. Мок накладваў сабе смажаніну і пюрэ з сэрвіравальнага століка. У самой нашай трапезе было нешта злавеснае. Мы елі ў такім глыбокім маўчаньні, што Мок нават паклаў слыхавы апарат побач з талеркай, каб нішто не адцягвала яго ад ежыва. Потым начальнік замовіў шакаладны мус, а я пераказаў яму сваю гутарку зь Ільзай Фройдэ.

— Вы нават уявіць сабе ня можаце, Шпэт, якую рацыю мае гэты унікум у спадніцы, які выконвае ў вас абавязкі сакратаркі. Чуткі нарадзіліся ў турме. Дырэктар і ахоўнікі ў аднін голас божацца, што Колер ня можа быць забойцам. Як стары прайдоха знайшоў на іх сваю ўправу — ані цяму. Але калі адны ўверацца ў якой-небудзь бязглузьдзіцы, у ёй

уверацца і іншыя. Гэта ўсё адно як сьнегавая лавіна. 3 гары коціцца ўсё болыпая маса бязглуздай веры, а скончыцца тым, што людзі з камісіі па расьсьледаваньні забойстваў таксама ў яе павераць. Шчыра кажучы, асабіста вас гэта ніяк ня тычыцца, але лейтэнанта Херэна падначаленыя недалюбліваюць, і ягоная каманда вой як бы радавалася, калі б арышт Колера стаўся памылкай, а што да іншых паліцэйскіх чыноў, дык яны зайздросьцяць камісіі, а калі ўзяць усю паліцыю ў цэлым, дык яе сваім цягам недалюбліваюць, марна кавэнчацца ад комплексу непаўнавартасьці пажарнікі і службоўцы грамадзкага транспарту. I вось ужо лавіну не стрымаць, яна ўжо дакацілася да шырокіх пластоў насельніцтва, і пайшло-паехала — люд і без таго радуецца з кожнай нашай прамашкі, маёй — асабліва. А тым часам забойца як бач — ужо і бязьвіннае ягнятка. Дадайце да гэтага, што само забойства набыло шырокі розгалас, вельмі прыдалося многім і вельмі шмат каму, што ўправа гільдыі і наогул блізкае атачэньне Колера, усе гэтыя парлямэнтары, йацыянальныя радцы, урадавыя радцы, кантанальныя і гарадзкія і хто там яшчэ завязаны на гэтай справе, усе гэтыя генэральныя дырэктары і простыя дырэктары, босы і шэфы моршчацца ад актыўнасьці Емэрліна і несаступлівасьці судзьдзяў. Яны ня супраць асуджэньня ў прынцыпе, але яны разьлічвалі на ўмоўны прысуд альбо на

апраўданьне з прычыны псыхічнай няздатнасьці, за якую ніхто ня лічыць палітычнага дзеяча сапраўды недзеяздольным. Адным словам, невінаватасьць Колера была б бальзамам на процьму ранаў.

Мок адсунуў талерку і пачапіў на вуха слыхавы апарат.

— Вы атрымалі ад Колера больш чым дзіўнае даручэньне, а цяпер вось гэтыя ідыёцкія чуткі, што Колер нібыта ні ў чым не вінаваты і што сапраўдны забойца — паршывец Бэна. Толькі таму, што ён быў калісьці чэмпіёнам у стральбе, і гэта ў нашай краіне, дзе кожны лічыць сябе такім самым. Але якое халеры гэты дурны ўбоіна дзесьці хаваецца, — сказаў начальнік і заняўся сваім мусам. — Вось што мне не падабаецца. Даручэньне Колера, чуткі, што нібыта ён не вінаваты і зьнікненьне Бэна нейкім чынам зьвязаныя паміж сабою.

— Шпэт залез у пастку, — сказаў Мок і пачаў рысаваць грыфелем на абрусе пацука ў пастцы, які не выпускае з зубоў сала.

На Цэльтвэгэ ў маім бюро сядзеў Лінгард.

— А вы адкуль тут узяліся? — не стрымаўся я.

— Гэта не да справы, — адказаў Лінгард і паказаў на пісьмовы стол. — Справаздачы.

— Вы што ж, думаеце, што Колер невінаваты? — з прыкрасьцю спытаўся я.

— Ня думаю.

— Мок лічыць, што я ўлез у пастку, — холадна сказаў я.

— Залежыць ад вас, — сказаў Лінгард.

Сто пяцьдзясят старонак. Уборысты тэкст. Тэлеграфны стыль. Я чакаў гіпатэтычнага выкладу цьмяных камбінацыяў, а маю перад сабою факты. Замест загадкавай незнаёмай асобы было ўголас названа імя. Самыя справаздачы мелі розную каштоўнасьць, і ставіцца да іх трэба было з асьцярожнасьцю. Апытаньне сьведкаў, праведзенае Шонбэхлерам. Паказаньні сьведкаў звычайна супярэчлівыя, але тут памеры супярэчнасьцяў проста палохалі. Прыклады: адна афіцыянтка сьцьвярджае, быццам Колер крыкнуў: «Гад паўзучы», тым часам як пракурыст фірмы дамскай бялізны, які тады сядзеў за суседнім столікам («На мяне якраз пырснулі соўсам!»), паказвае, што Колер зьвярнуўся да Вінтэра са словамі: «Дзень добры, стары квач!» Трэці сьведка нібыта на свае вочы бачыў, як Колер паціскаў руку прафэсару. Адзін паказаў, што, застрэліўшы Вінтэра, Колер hoc у нос сутыкнуўся зь Лінгардам. Тут стаяў пытальнік і заўвага Лінгарда: «Наогул там ня быў». I такія ж самыя супярэчлівыя паказаньні на болып як пяцідзесяці старонках. Аб’ектыўных сьведкаў не бывае. Кожны сьведка падсьвядома схільны дамешваць да сапраўды перажытага прыдуманае. Падзея, сьведкам якое ён быў, адбываецца ня толькі па-за сьведкам, але і ў ім самым. Ён успрымае здарэньне на свой лад, адкладвае ў памяці, памяць пераўтварае адкладзенае, пасьля чаго памяць

кожнага ўзнаўляе саму падзею. Асабліва вялікая была недапасоўка яшчэ і таму, што Шонбэхлер у адрозьненьне ад паліцыі дапытаў усіх сьведкаў, а чым болып сьведкаў, тым, зразумела, больш супярэчлівыя паказаньні. Больш за пяцьдзясят старонак паказаньняў, якія адно адное выключаюць. I нарэшце розьніца ў часе. Сама падзея была год і дзевяць месяцаў таму назад. Чалавечай фантазіі было дадзена дастаткова часу, каб учыніць у памяці неабходныя перамены, да гэтага дадалася яшчэ і пашыраная слабасьць выдаваць пажаданае за рэальнае, выдурніваньне і да таго падобнае, далейшыя пяцьдзясят старонак можна было б запоўніць паказаньнямі тых, хто ўявіў, быццам ён сьведка забойства, хоць насамрэч там яго і заводу не было. Але Шонбэхлер зрабіў старанны адбор. А цяпер данясеньне Фойхтынга. Ягоны мэтад самы просты. Задае пытаньні ў лоб, і можа сабе гэта дазволіць, бо заўсёды задаваў пытаньні бяз хітрыкаў. I калі ён пра што-колечы пытаўся, на гэта ніхто не зьвяртаў увагі, бо пытаўся ён абсалютна пра ўсё, нават калі яго пытаньні ня мелі ніякага сэнсу альбо такімі здаваліся. Нарэшце асобныя каменьчыкі складваліся ў Фойхтынга ў адно, хоць і не зусім проста, прапушчаныя празь безьліч чарак марціні, але ўсё-такі складваліся, адсланяючы вачам сьведкаў, прыведзеных у Шонбэхлеравай справаздачы. Так, напрыклад, некаторыя казалі, што доктар Бэна таксама

быў у «Du Theatre», другія — што яшчэ да Колера ён падыходзіў да Вінтэра, трэція — што сядзеў зь Вінтэрам за адным сталом, а адзін нават увогуле паказаў, што Бэна пакінуў установу адразу пасьля Колера, і, нарэшце, дама з бара паведаміла, што непасрэдна пасьля забойства Бэна ўварваўся ў бар, падскокваючы ад радасьці, біў чаркі і прыгаворваў: «Здох прусак, здох прусак!» — з усімі задзіраўся і заявіў, што вось цяпер ужо зь ёю ажэніцца. Слухачы палічылі, што гэта пра Моніку Штаерман, зычылі яму шчасьця і прымалі ад яго запрашэньні. Усё гэта адбывалася ў бары «Супакой маю журбу», — так называецца за свае моцныя напоі разбойніцкі вярцеп непадалёк ад Мюнстэра, дзе Бэна апошнім часам стаўся заўсёднікам. Гэта «апошнім часам» доўжылася ў Бэна больш за два гады. 3 прыстойнай сям’і, з прыстойным выхваваньнем, пасьля пасьпяховага выпуску з унівэрсытэту, пасьля спартыўнай кар’еры, пасьля бліскучых дзелавых посьпехаў, пасьля заручынаў з Монікай Штаерман, самай багатай у горадзе нявестай, Бэна раптам як усё роўна спатыкнуўся, зрабіўся іншым. Людзі пачалі абыходзіць яго. Усюды лічылася, быццам Штаерман скасавала іх заручыны. Далей — чатыры паездкі за граніцу, чуткі, што ён гулец. На першым часе ён яшчэ мог, хоць і ня бязь цяжкасьці, захоўваць кантакты з добрымі, багатымі дамамі, потым яго амаль перасталі запрашаць, а пад

канец і зусім забайкатавалі. Па інэрцыі ён яшчэ жыў на ўсю раскошу, потым рэшткі гэтай раскошы пачаў распрадаваць: гравюры, мэблю, некалькі скрынак старога бардо. Шмат прадметаў з тых, што ён прадаваў, належалі не яму, напрыклад, некаторыя ўпрыгожаньні, з прычыны якіх былі распачаты адразу два працээсы. (Устрымаюся ад дакладнага агалашэньня агульнай сумы пазыкаў Гайнца Алімпійца, гэта была катастрафічная, можна сказаць, нерэальная лічба — больш за дваццаць мільёнаў.) Дзіўным чынам факты, устаноўленыя Фойхтынгам што да Бэна, шмат у чым супадалі з тым, што ўдалося высьветліць пра забітага Вінтэра (вядома, без уліку пазыкаў): частыя выезды за мяжу на кангрэсы ПЭН-клюбу, якія, як выявілася, зусім не праводзіліся, але пра якія ён пазьней доўга і падрабязна расказваў, чуткі пра частыя наведваньні казіно. Выявілася, і Вінтэр, са сваімі вечнымі цытатамі з Гётэ, таксама ашываўся ў бары «Супакой маю журбу», толькі-толькі пакінуўшы стол для літаратурных застольнікаў на трэцім паверсе «Du Theatre». Там ён сядзеў у коле выдаўцоў, рэдактараў, тэатральных крытыкаў і літаратурна-біяграфічных карыфэяў нашага гораду, каб разам зь імі не выпусьціць з рук кіраваньня нашай культурай. Выбраныя хоць і трывалі яго, але пасьміхаліся і, як толькі ён пакідаў іх дзеля нідэрдорфскіх баядэрак, за вочы называлі магараджам. Ня можа быць

ніякага сумненьня, падсумаваў Лінгард, што, калі выключыць Колера як забойцу, патэнцыйным злачынцам можна лічыць толькі Бэна. Бэна прымаў Дафну за Моніку Штаерман, пасьля паміж ім і Вінтэрам нешта адбылося. Разрыў Дафны з Бэна стаўся вынікам менавіта гэтага інцыдэнту, як і падзеньне Бэна, якое адбылося сьледам за разрывам. Будучы жаніхом Штаерман, Бэна мог разьлічваць на любы крэдыт, сам па сабе — ані на які. Тут я насьцярожыўся. Вэрсія Лінгарда супярэчыла фактам. Бо Дафна парвала з Бэна толькі пасьля таго, як ён яе горка знэндзіў. А Моніка Штаерман адпалася ад Бэна толькі пасьля таго, як зь ім парвала Дафна. Далей, Вінтэр і Людэвіц ведалі, што Дафна — ня Моніка Штаерман, і ня толькі яны ведалі. Ня так гэта проста, каб адзін чалавек выдаваў сябе за другога, зьвёўшы да нуля сваю асобу, тут патрабуюцца і іншыя дасьведчаныя. Сярод прадстаўнікоў гарадзкой улады пра гэта напэўна сёй-той усё ведаў. А ўжо пра Колера і гаварыць няма чаго. Пра гэта мне, дарэчы, расказвала сапраўдная Моніка Штаерман. Карацей, маглі ведаць вельмі і вельмі многія. А пастка, у якую я ўскочыў, па словах Мока, магла заключацца толькі ў тым, што я вольна ці міжвольна засвоіў гэтую агульную веру ў невінаватасьць Колера, хоць сам і не падзяляў яе. Я проста як бы згадзіўся падтрымаць яе, бо прыняў яго даручэньне. Паддаўшыся

фальшываму ўяўленьню, што забойца ня Колер, я непазьбежна павінен быў выйсьці на іншую кандыдатуру: калі Цэзара забіў ня Брут, значыцца, яго забіў Касій, калі ня Касій, дык Каська. Вельмі магчыма. Магчыма нават, што чуткі пра невінаватасьць Колера пайшлі не ад турэмнай адміністрацыі і не ад ахоўнікаў, а ад мяне. Адкуль начальнік даведаўся пра дадзенае мне даручэньне? Мёзэр, ахоўнік, прысутнічаў, калі Колер мне яго даваў, сямейная пара Кнульпэ, Элен, Фэрдэр, асабісты сакратар Колера, несумненна, яшчэ некаторыя юрысты, ну, потым Лінгард, а зь людзей Лінгарда хто? Яшчэ пра гэта ведала Ільза Фройдэ. Ці будзе яна маўчаць? Магчыма, даручэньне Колера даўно ўжо зрабілася тэмай агульнагарадзкіх плётак, і хоць асабіста я быў перакананы, што Колер учыніў забойства з чыста навуковай цікаўнасьці, але дзякуючы даручэньню мае пошукі вялі ўбок ад Колера, замест каб да яго. Ці не ў гэтым і быў сэнс яго даручэньня? I даючы яму справаздачы пра свае пошукі, ці ня сам жа я і наводзіў яго на недаступны майму розуму манёўр? Але становішча ў мяне было безвыходнае. Ня сёньня-заўтра Лінгард прад’явіць рахунак. Мне патрэбны грошы, а адзінай іх крыніцай можа быць толькі Колер. Значыцца, трэба мардавацца далей. Нягледзячы на ўсе сумненьні. Альбо ж ці ёсьць якое-небудзь іншае выйсьце? Мне прыйшло ў галаву наведацца да майго ранейшага шэфа Штусі-

Лойпіна і абмеркаваць сытуацыю зь ім. Спачатку я вагаўся, пасьля рашыў да Штусі-Лойпіна не хадзіць, справаздач не падаваць, і хай будзе што будзе. А потым канчаткова перастаў вагацца. Доктар Бэна паявіўся ў мяне ў ноч з 30 лістапада на 1 сьнежня 1956-га, зь пятніцы на суботу. Пад апоўнач. Я добра запомніў. Бо ў тую ноч вырашаўся яго лёс — і мой таксама. Я трэці раз перачытваў справаздачу, калі ён тузануў дзьверы ў бюро, якое раней належала яму, дзе за ягоным сталом цяпер сядзеў я. Бэна быў рослы, мажны мужчына з доўгімі чорнымі валасамі, якія ён зачасаў так, каб прыкрыць лысіну. Пахістваючыся, падыйшоў да стала. Ён рабіў уражаньне чалавека цяжкага свайму шкілету. Рукамі, якія здаваліся дзіцячымі ў параўнаньні з масіўным целам, ён абаперся і, напалавіну асьветлены настольнай лямпай, глядзеў на мяне. Ён быў яўна нецьвярозы, прыгнечаны і кранальны ў сваёй бездапаможнасьці. Я адкінуўся на сьпінку фатэля. Яго чорны гарнітур зашмальцаваўся ад доўгай носкі.

— Доктар Бэна, — спытаў я, — дзе вы прападалі? Вас усюды шукае прэса.

— А вам ці не ўсё адно, дзе я прападаў? Шпэт, не пачынайце працэс, малю вас.

— Які працэс, доктар Бэна? — спытаў я.

— Які вы ладзіце супроць мяне, — адказаў ён хрыпатым голасам.

Я пакруціў галавой.

— Доктар Бэна, ніхто не зьбіраецца ўсчынаць супроць вас працэс.

— Хлусіце вы ўсё, — закрычаў ён, — хлусіце! Вы пусьцілі па маіх сьлядах Лінгарда, Фантэра, Шонбэхлера, Фойхтынга. Вы нацкавалі на мяне прэсу. Вам вядома, што ў мяне былі прычыны забіць Вінтэра.

— Але забіў яго Колер, — адказаў я.

— Вы ўжо і самі ў гэта ня верыце. — Ён тросься ўсім целам.

— Наадварот, ніхто ў гэтым не сумняваецца, — спрабаваў я яго супакоіць.

Бэна пільна паглядзеў на мяне, прамакнуў лоб хусьцінкай.

— Вы пачняце працэс, — ціха дадаў ён, — а я загінуў, я ведаю, што загінуў...

— Бог з вамі, доктар Бэна, — адказаў я.

Ён, хістаючыся, пайшоў да дзьвярэй, павольна адчыніў і пайшоў, ні разу болып на мяне ня глянуўшы.

Алібі: Мяне зноў спынілі. Умяшаўся сам лёс. Гэтым разам у асобе Луцкі. I яшчэ аднаго суб’екта, якога ён прадставіў як Маркіза. (Як што, пачаўшы пісаць, я ўхіліўся ад фатальнай гульні, куды ўвязаўся як актыўны ўдзельнік, мне трэба цяпер называць рэчы сваімі імёнамі. Дык вось, сярод злачыннага сьвету я і сам зрабіўся злачынцам. He сумняваюся, гер пракурор, што такое прызнаньне будзе вамі цалкам ухваленае, але я павінен зрабіць яшчэ адну агаворку: да гэтага злачыннага сьвету я адношу і вас, і тое грамадзтва, якое вы прадстаўляеце па абавязку

службы, а ня толькі Луцкі, Маркіза і самога сябе.) Што да гэтага чалавекападобнага суб’екта, дык яго занесла да нас з Нойшатэля. Разам з адкрытым «ягуарам». На ўсю вывеску ўсьмешачка, быццам гэты тып явіўся проста з Ko, а манеры такія, быццам ён гандлюе высокагатунковым мылам. Было тое па дзявятай гадзіне вечара. У нядзелю (гэтую частку справаздачы я пішу ў канцы ліпеня 1958 году — слабая спроба хоць неяк упарадкаваць свае запісы). На вуліцы бушавала навальніца, гулкія, страшныя раскаты грому, дождж яшчэ ня ліў, але гэта не давала палёгкі, было па-ранейшаму душна і моташна. Паверхам ніжэй грымелі псальмы:

Рухні, сьвет, пад раны Хрыстовыя мы да пагібелі ўсе гатовыя!

і яшчэ:

Дух Сьвяты, пад буры гром грэшнікаў спалі жыўцом!

Луцкі неяк ніякавата пашчыпваў вусікі і наогул як бы нэрваваўся, ды і яго апостальскія вочы сьвяціліся задуменным бляскам, якога я ніколі ў іх не заўважаў: Луцкі відавочна ж пра нешта разважаў. Абодва былі ў плашчах, але чамусьці амаль сухіх.

— Нам патрэбна алібі, нарэшце нясьмела

прамовіў Луцкі. — Маркізу і мне на апошнія дзьве гадзіны.

Маркіз замілавана заўсьміхаўся.

— А да таго?

— Да таго ў нас такое алібі, што не прычэпісься, — сказаў Луцкі і дапытліва паглядзеў на мяне. — Да таго мы сядзелі з Гізэлай і Мадленай у «Манака».

Маркіз сьцьвярджальна кіўнуў.

Я пацікавіўся, ці ня бачыў хто, як яны да мяне ўваходзілі. Луцкі, як звычайна, быў аптымістычны.

— Пазнаць нас ніхто ня мог, — запэўніў ён мяне. — На гэты выпадак парасон — рэч незаменная.

Я задумаўся.

— А куды вы падзелі парасоны? — спытаўся я, пасьля ўстаў з-за стала і замкнуў у шуфляду свае запісы.

— Унізе. Мы іх паставілі за дзьвярыма ў падвале.

— Гэта вашыя парасоны?

He, мы іх знайшлі.

— Дзе?

— Таксама ў «Манака».

— Значыцца, дзьве гадзіны таму назад вы іх узялі з сабою на шпацыр?

— Дык жа дождж ліў.

Луцкі засмучана зазначыў, што ягоныя адказы мяне не натхнілі. Ён з надзеяй дастаў са свайго плашча бутэльку каньяку «Ha­

палеон», і Маркіз таксама сфокусьнічаў бутэлечку.

— Няблага. — кіўнуў я, — гэта ўжо палюдзку.

Пасьля кожны зь іх выклаў на стол па тысячафранкавай паперыне.

— Мы людзі шчодрыя, — сказаў Луцкі.

Я адмоўна закруціў галавой і выказаў шкадаваньне.

— Дарагі Луцкі, я прынцыпова ня маю намеру садзіцца за дачу ілжывых паказаньняў.

— Сьпетрыў, — сказаў Луцкі.

Абодва падкінулі яшчэ па тысячы.

Я ўпёрся.

— I з парасонамі ў вас нейкая мура атрымалася, — канстатаваў я.

— Паліцыя шукае нас не за парасоны, — адмахнуўся Луцкі, хоць яму яўна было не па сабе.

— Але ж парасоны маглі навесьці на ваш сьлед, — выказаў я свае сумненьні.

— Вас зразумеў, — сказаў Луцкі.

Абодва ахвяравалі яшчэ па тысячы.

Я нават зьдзівіўся:

— Вы, нябось, ці не мільянэрамі парабіліся?

— Ну, перападаюць жа людзям і прыбыткі, — ухіліста адказаў Луцкі.— Калі нам выплацяць рэшту, мы адразу зьліняем. Кудынебудзь за мяжу.

— I якая тая рэшта?

— Рэшта ганарару, — патлумачыў Маркіз.

— Якога ганарару? — спытаў я яшчэ больш недаверліва.

— За даручэньне, якое мы выканалі, — удакладніў Луцкі. — Як толькі мы будзем у Ніцы, я перадам табе Гізэлу і Мадлену.

— Я таксама перадам вам сваіх дзяўчатак, — запэўніў Маркіз. — Нойшатэлькі вельмі практычныя.

Я старанна агледзеў асыгнацыі, склаў і сунуў у заднюю кішэню. Луцкі хацеў увесьці мяне ў дэталі, але я ня даў яму дагаварыць:

— Дамова — усяго аснова! Нязгоршы і грошы! Ня ведаю, навошта вам спатрэбілася алібі і ведаць не хачу.

— Пардон, пардон, — перапрасіўся Луцкі.

— Ану, выкладвайце вашыя цыгарэты, — сказаў я.

Луцкі быў проста нашпігаваны «Кэмэлам», «Данхілам», «Блэкэндуайтам», «Сьюпэркінгам», «Пікадылі». На стале расла гара пачкаў.

— Адна сяброўка трымае кіёск, — патлумачыў ён перапрашальным тонам.

— А што курыць гер Маркіз?

— Увогуле, амаль не куру, — зьбянтэжана шапнуў ён.

— У цябе што, і цыгарэтаў няма пры сабе?

Маркіз закруціў галавой.

Я зноў сеў за стол. Ужо можна было дзейнічаць.

— Цяпер будзем курыць паўгадзіны падрад. Як мага болып. I хутчэй. Я — «Кэмэл»,

Луцкі — доўгія «Сьюпэркінг». А Маркіз, Госпадзе ратуй, — «Данхіл». Курыць так, каб можна было прачытаць марку, а потым тушыць і ўсё складваць у адну попельніцу. Пад канец кожны прыхопіць з сабой пачаты пачак.

I мы задымілі, як апантаныя. Неўзабаве мы асвоілі новы мэтад: раскурваць па чатыры цыгарэты адразу, а пасьля яны ўжо самі дагараюць. За акном зноў разбушавалася навальніца, паверхам ніжэй занылі псальмапеўцы:

Забі, Гасподзь, наш гнюсны род, забі, Хрыстос, і наш прыплод, цябе ж мы ўкрыжавалі і Дух Сьвяты зблажалі.

— Калі шчыра, я зусім не куру, — стагнаў Маркіз. Яму было да таго кепска, што ён нават пачаў упадабляцца чалавеку.

Праз паўгадзіны ў попельніцы была гара недапалкаў. Паветра ў пакоі стала проста небясьпечным для жыцьця, бо мы зачынілі вокны. Пакінуўшы пакой, мы пабеглі па лесьвіцы і паверхам ніжэй трапілі ў рукі паліцыі; зрэшты, сёньня паліцыя зьявілася н:е да нас, а да «Сьвятых зь Ютлі». Наскардзіліся суседзі, якім хацелася сыйсьці ў пекла бяз псальмаў. Тоўсты Штубэр з паліцыі маральнасьці трос дзьверы, двое зь ім, звычайныя патрульныя паліцэйскія, злосна глядзелі на нас. Мы ўсе трое былі добра вядомыя ім.

— Але ж як яно так, Штубэр, — пацікавіўся я, — вы ж з паліцыі маральнасьці. Што вам да сьвятых?

— Прыглядвайце лепш за сваімі сьвятымі, — буркнуў Штубэр, даючы нам дарогі.

— Патаскушын адвакат, — яшчэ крыкнуў мне наўздагон адзін паліцэйскі.

— Можа, нам ужо лепей тады адразу тупаць у паліцыю?! — стагнаў Луцкі.

Сустрэча з паліцыяй зусім яго дэмаралізавала. Маркіз, па-мойму, увогуле ад страху пачаў чытаць малітвы. Я ўжо адчуваў, што ўлез у вельмі сумніўную справу.

— Дробязь, — спрабаваў я іх падбадзёрыць. — Нічога болып удалага, як сустрэча з паліцыяй, проста быць не магло.

— А парасоны?

— Я іх перахаваю.

Сьвежае паветра вярнула нас да памяці. Дождж перастаў. На вуліцах кіпеў pyx, а на Нідэрдорфштрасэ мы напрасткі пайшлі ў «Манака». Гізэла яшчэ была там. Мадлена сыйшла (цяпер я, прынамсі, ведаю, як яе завуць), але затое там былі яшчэ Карына і Палета, дзьве новенькія на службе ў Луцкі, толькі што імпартаваныя з Жэнэвы, усе тры ў раскошным выглядзе, адпаведна цане, і пры кожнай — ужо па некалькі кавалераў.

— Які ж гэты Маркіз зялёны! — замахала нам Гізэла. — Што вы зь ім зрабілі?

— Дзьве гадзіны рэзаліся ў карты, — патлумачыў я, — і Маркізу давялося курыць з

намі на роўных. Як у кару за тое, што ён хоча зьвесьці цябе ў Луцкі.

Je m’en suis has rendue compte‘, — сказала Палета.

— Гешэфты трэба рабіць бяз шуму.

Et le resultat?“

— Цяпер я твой адвакат, — сказаў я.

Палета вельмі зьдзівілася. А я павярнуўся да Альфонса. У бармэна была заечая губа. Ён перамываў чаркі за стойкай. Я папрасіў віскі. Альфонс выставіў нам тры сумесі «сыксты-найн». Я адразу выпіў сваю, сказаў бармэну: «Геры заплацяць», — і пакінуў установу. He пасьпеўшы адысьціся ад «Манака» крокаў на дзесяць, я пачуў, як ззаду спынілася машына. I мог зводдалі назіраць, як начальнік з трыма дэтэктывамі з камісіі па расьсьледаваньні забойстваў увайшлі ў бар. Я шмыгнуў за вугал і зайшоў у першую ж забягалаўку. Мне і далей пашанцавала (павінна ж калі-небудзь): калі праз гадзіну я вярнуўся да сябе, Штубэр і двое патрульных пасьпелі пакінуць дом на Шпігельгасэ. Усё было ціха. «Сьвятыя зь Ютлі», мабыць ужо сыйшлі. Абодва парасоны я знайшоў за дзьвярыма ў падвале і ўжо хацеў быў спусьціцца, каб добранька іх прыхаваць, але тут у галаву прыйшла іншая ідэя. Я падняўся наверх. Перад жытлішчам сэкты было ціха, і дзьверы не за-

* А я й ня скеміла (фр.).

" А вынік? (фр.).

чыненыя, інакш я адчыніў бы іх сваім ключом, балазе, ён, як гэта бывае ў старых дамах, падыходзіў да любых дзьвярэй.

Я ўвайшоў і пярэдні пакой. Сюды ледзьледзь прасочвалася сьвятло зь лесьвіцы. Каля дзьвярэй стаяла падстаўка, і ў ёй ужо было некалькі парасонаў. Я сунуў два свае мокрыя да астатніх, шчыльна зачыніў дзьверы і падняўся да сябе. Увайшоўшы, запаліў сьвятло. Акно было адчынена. У крэсьле сядзеў начальнік паліцыі.

— Тут шмат накурылі, — сказаў ён, кінуўшы вокам на поўную попельніцу. — Прыйшлося адчыніць акно.

— Да мяне заходзілі Луцкі і Маркіз.

— Маркіз?

— Так, адзін тып з Нойшатэля.

— Сапраўднае імя?

— А мне ўсё адно.

— Генры Цупей, — сказаў начальнік. — Ну, калі ж гэта яны былі ў вас?

— Зь сямі да дзевяці.

— А дождж ужо ішоў, калі яны явіліся? — спытаўся начальнік.

— Забеглі якраз перад дажджом.

Начальнік яшчэ раз кінуў зірк на попельніцу.

— Штубэр з паліцыі маральнасьці бачыў вас, Луцкі і Маркіза, калі вы а дзявятай пакідалі сваю лавачку. Куды вы пасьля заходзілі?

— Я?

— Вы.

— У «Хек». Там выпіў два віскі, а Луцкі і Маркіз потым перайшлі ў «Манака».

— Гэта я ведаю, — сказаў начальнік. — Я іх там арыштаваў. Але цяпер давядзецца адпусьціць. У іх ёсьць алібі. Яны ў вас курылі. Дзьве гадзіны запар.

Ён зноў перавёў пагляд на попельніцу.

— Я вымушаны паверыць вам на слова, Шпэт. Чалавек, заклапочаны лёсам справядлівасьці, ня будзе ладзіць алібі двум забойцам. Гэта было б надта абсурдна.

— А каго яны забілі?

— Дафну, — адказаў начальнік. — Дзяўчыну, якая выдавала сябе за Моніку Штаерман.

Я сеў за стол.

— Бачу, вы ў курсе, — сказаў начальнік, — вы пабывалі ў сапраўднай Монікі Штаерман, якая адмовілася ад фалыпывай, ну, Дафне давялося ісьці на панэль. He ўзгадніўшы папярэдне гэтага пытаньня ні з Луцкі, ні з Цупеем. А цяпер яе знайшлі мёртвую ў «мэрсэдэсе», на стаянцы ў Хіршэнплац. Прыкладна а палове дзявятай. Яна пад’ехала a сёмай, але з машыны не выходзіла. Навальніца была жахлівая. Ну, у Луцкі і Цупея цяпер ёсьць алібі, а плашчы не прамоклі. Давядзецца іх выпусьціць. — Ён памаўчаў. — На рэдкасьць прыгожая дзяўчына, — сказаў потым. — Вы зь ёю спалі?

Я не адказаў.

— Зрэшты, гэта не бяда, — сказаў на-

чальнік і, раскурыўшы сваю «Баянас», закашляўся.

— Вы лішне многа курыце.

— Ведаю, Шпэт. Мы ўсе надта шмат курым. — Ён зноў павёў вокам на попельніцу. — Зрэшты, я бачу, вы выяўляеце пэўную спагаду. Добра, я таксама паспагадаю: такога цёмнага чалавека, як вы, мне ў жыцьці сустракаць не даводзілася. Няўжо ў вас няма ніводнага сйбра?

He люблю заводзіць ворагаў, — адказаў я. — Вы мяне дапытаць хочаце, ці што там?

— Не-не, проста зь цікаўнасьці, — ухіліўся начальнік. — Вам жа яшчэ і трыццаці няма?

— Я проста не сачкаваў, ня мог сабе дазволіць прапускаць заняткі.

— Вы былі самы малады з нашых адвакатаў. А цяпер вы наогул не адвакат.

— Так, камісія выканала свой абавязак, — пацьвердзіў я.

— Ах, калі б я мог разгадаць, што вы за чалавек такі, мне было б лягчэй зразумець вас. Але разгадаць вас я не магу. Калі я першы раз прыйшоў да вас, мяне ўразіла ваша барацьба за справядлівасьць, і я сам сабе здаўся жалю вартым, а цяпер нічога ў вас мяне ня ўражвае. У алібі я, хай так і будзе, вам яшчэ паверу, але ў тое, што вас хвалюе лёс справядлівасьці, — божа мяне барані. — Ён устаў. — Мне шкада вас, Шпэт. Бачу, вас ублыталі ў дурную гісторыю, і калі вы самі пры гэтым дурнееце, дык няма вам ні рады,

ні спасу — памагчы вам тут нічым ужо не паможаш. Думаю, менавіта з гэтай прычыны вы болып не даражыце сабой. Ад Колера ёсьць якія весткі?

— Так, зь Ямайкі, — адказаў я.

— Ён даўно зьехаў?

— Болып году. Амаль паўтара.

— Чалавек так і круціцца па нашым шарыку. Зрэшты, можа, ён неўзабаве вернецца?

3 гэтым начальнік і пайшоў.

Дадатак. Праз тры дні: Я не сказаў начальніку, што пераспаў-такі з Дафнай. Зрэшты, ён і не патрабаваў адказу, — не да таго было. Я доўга раздумваў, пісаць мне пра гэта ці не пісаць. Але начальнік меў рацыю: усё настолькі бессэнсоўна, што ня мае сэнсу і нешта ўтойваць. У рэальнасьць неад’емнай часткай уваходзіць і самае брыдкае, а да самага брыдкага належыць і роля, якую я адыграў у падзеньні Дафны, хай сабе нават сапраўднай прычынай была помста Монікі Штаерман. Пасьля скандалу Дафну амаль цэлы год нельга было нідзе знайсьці. Ніводзін сабака ня ведаў, дзе яна хавалася, нават Лінгард і той ня ведаў, калі верыць ягоным словам. Яе кватэра на Аўрораштрасэ пуставала, але аплачвалася рэгулярна. Хто плаціў, — высьветліць не ўдалося. Потым Дафна зноў вынырнула. У ранейшай лепнасьці. Нібы нічога ёй і ніякага. Хоць і з новай сьвітай. I з адной розьніцай: цяпер яна пра-

фэсійна займалася тым, што раней рабіла з азартам велікадушнай аматаркі. Пакінутая ў бядзе сябрамі, яна цяпер выяжджала на промысел у сваім белым «мэрсэдэсе», гнула неверагодныя цэны і ў сэнсе даходу зноў стала на ногі. Нават пасьля выліку ўсіх падаткаў: камунальнага, дзяржаўнага, абарончага, а таксама эмэрытальнага страхаваньня і страхаваньня на карысьць родзічаў. Пераспаць з Дафнай лічылася найвышэйшым шыкам і прэстыжам. Заглыбляцца ў эпічныя падрабязнасьці тут ня мае сэнсу. Раскажу толькі, што аднаго разу яна зьявілася і ў мяне, пастукаўшыся ў дзьве гадзіны ночы ў дзьверы маёй кватэры на Шпігельгасэ. Я зьлез з сафы, на якой спаў, падумаўшы, што гэта Луцкі, запаліў сьвятло, адчыніў дзьверы, і ўвайшла яна. Увайшла, азірнулася. Акно напалавіну адчынена. Пакой выстуджаны (была сярэдзіна лютага), на безгустоўных шпалерах — выразкі з «Бэобахтэр». На фатэлі — мая вопратка, на качалцы — маё паліто. Яна ўвайшла ўся ў шыншылах — ці тое людзі праўду казалі наконт цэнаў, якія яна загінала, ці тое сапраўдная Штаерман ўсё яшчэ плаціла, — зьняла зь сябе ўсё як ёсьць, кінула на фатэль і легла на сафу. А я лёг да яе. Яна была вельмівельмі, а ў дадатак было холадна. Заставалася нядоўга. Накінула сваю шыншылу і паклала на мой стол тысячафранкаўку. Калі я запярэчыў, яна з усёй сілы змазала мне

правай па твары. Пра такія гісторыі людзі лепш маўчаць, вось і я нікому пра тое не расказваў, а калі пішу цяпер, дык толькі таму, што ня маю болып ніякіх надзей. Сёньня раніцай недзе каля шостай да мяне заявіўся Штубэр з паліцыі маральнасьці і паведаміў, што Маркіза і Луцкі дасталі пад Цоліконам з возера (Штаерманава віла якраз непадалёк ад таго месца, дзе іх знайшлі). Калі распраменены Штубэр сышоў, я адчуў сябе крыху абражаным: ён нават пытаньняў мне не задаваў, а ўжо ж паслаць да мяне чалавека з камісіі па расьсьледаваньні забойстваў начальнік, далібог жа, мог. Луцкі і Маркіз крыху зацягнулі свой ад’езд за мяжу. Так пачаўся дзень нашага нацыянальнага сьвята, першага жніўня 1958 году, — змрочна пачаўся. У дадатак была пятніца, у гэты дзень хавалі Дафну, судова-мэдыцынская экспэртыза дазволіла аддаць цела зямлі. А дзясятай гадзіне. Першага жніўня ў нас працуюць, але толькі да полудня, у тым ліку і магільніцкія далакопы — такая маленькая дзяржава ня можа размахнуцца на цэлы непрацоўны дзень, яна сябе не пераацэньвае. Ледзь толькі я выйшаў з пакоя, як грымнуў гром, ды і наогул гэтым летам навальніцы ў нас былі будзёным зьявішчам. Мой «фольксвагэн» быў на рамонце. (Я недзе абедаў у нейкім рэстаранчыку над нейкім возерам, потым на ноч гледзячы выправіўся на сваім «поршэ» — каб ужо заадно зрабіць і гэта

прызнаньне, гер фэдэральны пракурор, — і на ім разам з Мадленай, калі толькі гэта была Мадлена, збочыў з дарогі ў нейкі буралом. Луцкі здолеў уладзіць гэтую справу, малышка месяцы два правалялася ў бальніцы, а я зноў апынуўся пры сваім «фольксвагене». Зноў апынуўся. Увогуле я ўжо даўно мог забраць яго з рамонту, але не карыстаюся больш аніякім крэдытам у гаспадара гаража. А выстаўлены ім рахунак — чысты страх). Вось як атрымалася, што на пахаваньне Дафны я паехаў трамваем. Чаму я, аднак, націснуў клямку ў памяшканьне сэкты і чаму, калі дзьверы адчыніліся, узяў адзін парасон, якія сам туды паставіў тыдзень таму назад, высьветліць цяпер проста немагчыма.

Сталася гэта з чыстага непаразуменьня альбо ад схільнасьці да чорнага гумару, сказаць не магу. Пакуль я бег па вуліцах Старога гораду да Бэльвю, маючы парасон за лёсачку, неба пасьпела зусім пачарнець, хоць была ўсяго толькі палова дзясятай. Навокал суцэльная нэрвовасьць, і я бег з усіх ног, як заўсёды перад навальніцай, тым больш што навальніца зьбіралася быць жахлівай у такую рань. Тыпова для Дафны, падумалася. Каля Бэльвю я сеў у трамвай. Шчыра кажучы, трэба быць вар’ятам, каб у такую непагадзь езьдзіць на пахаваньне, але тым ня менш я чыста мэханічна ўціснуўся ў перапоўнены вагон. Час ад часу сонца разрывала чорную навісь хмар, як прамень пражэкта-

ра, які на хвіліну ўспыхвае і зноў патухае. На Кройцплац у трамвай увайшоў грузлы, увесь у чорным мужчына, росту, я сказаў бы, малога, з бліскучай лысінай, дагледжанай поўнай барадой, у якой ужо пракідаліся срэбныя пасмы, і ў залатых акулярах без аправы. Сьпярша я міжволі падумаў на Вінтэра, які ўзяў і зьявіўся, як прывід, каб пабыць на пахаваньні сваёй дачкі, настолькі ён быў падобны на забітага, і вянок пры ім быў, толькі я ня мог прачытаць, што напісана на стужцы. На могілках сабралася нямала народу. Усе знакамітасьці гораду, бо ад журботных успамінаў ніхто ж не застрахаваны, з новай жа кліентуры не было нікога. Але пахаваньне Дафны Мюлер было не адзінай прычынай наведаць менавіта гэтай раніцай нашыя дагледжаныя гарадзкія клады. Бо адначасова з Дафнай праводзілі ў вечнасьць пракурора Емэрліна. Ягоны сыход з жыцьця таксама адбываўся пад усеагульнае іпкадаваньне, бо калі хто-небудзь ніколі больш ня здолее злавацца, дык яго вельмі шкадуеш. На шчасьце, да агульнага смутку дамешвалася пэўная злараднасьць. Бо сьмерць Емэрліна была не пазбаўлена камізму. Емэрлін, аказваецца, быў у саўне, куды хадзіў штотыдня, і там, ужо голы, убачыў побач голага Лінгарда і ня змог перажыць свайго ашаламленьня. Таму людзі хоць і смуткавалі, але неяк зьедліва. У пахаваньнях, якія супадаюць у часе, ёсьць і свой дадатны бок.

Можна паўдзельнічаць у абодвух. Я прыкідваў, хто на якое явіўся: наш гарадзкі галава, пракурор Фойзэр і некалькі апраўданых злачынцаў, якія хацелі насаліць нават нябожчыку, — на пахаваньне Емэрліна; Лінгард, Лойпінгер, Штусі-Лойпін — і на тое, і на тое, а вось Фрыдлі, Людэвіц, Мондшайн, хутчэй за ўсё, толькі на Дафну. I ў кожнага быў пры сабе парасон. Пастар Зэн стаяў каля труны Дафны, пастар Ватэнвіль — каля труны Емэрліна. Абодва — у стартавай стойцы. Я чакаў, нецярпліва перамінаючыся з нагі на нагу. Грукнуў гром. Але ніводзін пастар чамусьці не пачынаў малітвы. Пажылы чалавек, якога я бачыў у трамваі (каля труны Дафны, апрача яго, не было ні душы), паклаў на труну вянок: «Сястранцы Дафне ад Гуга Вінтэра». Трэба меркаваць, мы мелі справу з настаўнікам першай ступені Вінтэрам. Зноў рыкнуў гром, гэтым разам бухнула даволі моцна. Парыў ветру. Усё ператварылася ў чаканьне, нават народ каля суседняй магілы паглядваў на нас. Усе чагосьці чакалі, a чаго — я ня ведаў, пакуль не зразумеў: худзюшчая сястра міласэрнасьці страявым крокам рухалася ад брамы, сунучы перад сабою да магілы каталку, у якой сядзела сапраўдная Моніка Штаерман. Карліца ярка нафарбавалася, на галаву надзела вогненна-чырвоны парык, які нагадваў валасы Дафны, і ад гэтага парыка галава малюпасенькай істоты здавалася яшчэ болыпай, у дадатак на ёй

была міні-спадніца, падобная на дзіцячую сукеначку, і нітка жэмчугу, якая праходзіла паміж скукорчанымі ножкамі і зьвісала з каляскі, а на каленях у яе ляжаў нейкі прадмет, загорнуты ў чорную хусту. Поруч зь ёю вымаршваў каржакаваты мужчына ў чорным гарнітуры, надта кароткім і надта ж цесным. Гэта быў багаты, як Крэз, грубіян, ён жа нацыянальны радца Эшысбургер. 3 сабой Эшысбургер тарабаніў вянок. Нават гарадзкі галава, нават Фойзэр, нават самыя магілыпчыкі пакінулі магілу Емэрліна і перадыслакаваліся да магілы Дафны — пастар Ватэнвіль застаўся адзін. Мяркуючы па ўсім, ён ня быў бы супраць таксама пайсьці за астатнімі. Новыя раскаты грому, новыя парывы ветру.

— Чорт пабяры, — сказаў нехта побач. Гэта азваўся начальнік паліцыі.

Міласэрніца падвезла Моніку Штаерман да магілы. Эшысбургер кінуў вянок на труну. «Навекі любімай Моніцы ад яе Монікі», — было напісана на стужцы.

Пастар Зэн выступіў наперад, уздрыгнуў ад новай грымоціны, і ўсе прысутныя пасунуліся бліжэй. Я супраць волі апынуўся за Штаерман, паміж сястрой міласэрнасьці і начальнікам паліцыі; перад жа начальнікам стаяў Эшысбургер, а перад міласэрнай сястрой — Штусі-Лойпін. Дамавіну пачалі апускаць у магілу. Каля суседняй не засталося нікога, каб апусьціць у магілу труну Емэрліна. Пастар Ватэнвіль усё яшчэ паглядваў на

нас, тым часам як пастар Зэн баязьліва разгарнуў Біблію, абвясьціў да ўсіхнага ведама: паводле Яна, разьдзел 8, вэрсэты з 5-га па 11-ы, але зачытаць абвешчаны тэкст яму не ўдалося: Моніка Штаерман высока падняла прадмет, які перад тым ляжаў у яе на каленях, і зь сілаю, якое ніхто не чакаў ад яе, шпурнула яго ў магілу Дафны, так што ён грукнуўся на века труны і прабіў яго. Гэта была бронзавая галава ілжэ-Монікі паводле разца Мока. Падбег пастар Ватэнвіль, а пастар Зэн быў настолькі зьбянтэжаны і разгублены, што чыста аўтаматычна сказаў: «Памолімся, брацьця».

Але тут упалі першыя цяжкія кроплі, асобныя парывы ветру склаліся ў цэлую буру, раскрыліся парасоны. Як што я стаяў ззаду Штаерман, я вырашыў асланіць яе ад дажджу і таксама растапырыў свой. Гэта значыць, я націснуў нейкую кнопачку каля ручкі, але на маё зьдзіўленьне купал узмыў угору, падняўся высока-высока, пакружляў над скрушлівым зборышчам і, як што бура аціхла гэтак жа імгненна, як і пачалася, вялікай чорнай птушкай сьпікіраваў на труну Дафны. Многія ледзь-ледзь стрымаліся ад сьмеху. Я тупа ўтаропіўся на дзяржак парасона, які застаўся ў мяне ў руцэ: гэта быў стылет. Мне здалося, быццам я стаю ў ганаровай варце над труною забітай з прыладай забойства ў руках, а пастар тым часам чытаў пацеры. Тут магільшчыкі заўвіхаліся рыд-

лёўкамі, цяпер можна было аддаць зямлі і труну Емэрліна. Сястра міласэрнасьці павезла Моніку Штаерман да брамы, мне давялося адступіцца ўбок, каб даць дарогі, я ўсё яшчэ сьціскаў у кулаку стылет, а людзі тым часам складвалі свае парасоны: навальніца, з павагі абмінуўшы нашыя могілкі бокам, абрынулася на цэнтар гораду; там да вечара адпампоўвалі ваду з падвалаў, затое сям-там ужо ляскалі пэтарды. Людзі сьвяткавалі. На дзіва магутны паток сьляпучага сонечнага сьвятла заліў натоўп, які памкнуўся да выхаду, і далакопаў, якія працавалі рыдлёўкамі. Пастар Зэн таксама стараўся сыйсьці хутчэй, а пастар Ватэнвіль разгублена азіраўся, бо і гарадзкі галава, і Фойзэр ужо сыйшлі. Толькі Лінгард яшчэ стаяў каля магілы Емэрліна і глядзеў, як труну засыпаюць зямлёй. Калі ён праходзіў паўзь мяне, я ўбачыў, што ён плача.

Ён страціў ворага. Я зноў утаропіўся на стылет. Вастрыё ў яго было цёмна-бурага колеру, а жалабок на вузкім лязе таксама.

— Ваш парасон больш нікуды ня варты, — сказаў начальнік паліцыі, які стаяў побач, пасьля ўзяў з маёй рукі стылет з ручкай ад парасона і рушыў да выхаду.

Продаж: Паштоўка ад Колера з Хірасімы супакоіла мяне. Колер мае намер паехаць адтуль у Сінгапур. Нарэшце ў мяне ёсьць час расказаць самае галоўнае, хай нават гэта

глупства, якое нельга апраўдаць ніякімі фінансавымі цяжкасьцямі. Я пераслаў усе справаздачы Штусі-Лойпіну, і праз два дні ён прыняў мяне ў гасьцёўні свайго дома, далёка за горадам. Кажучы «гасьцёўня», я шмат чаго ўпускаю, правільней было б сказаць: негасьцінная заля. Яна квадратнай формы, мэтраў, па-мойму, дваццаць на дваццаць. Тры сьцяны — з шкла, дзьвярэй нідзе не відаць, праз адну сьцяну раскрываецца старадаўні гарадок, які хоць і пашкадавала аўтастрада, але залівае бясконцы паток машын; у сутоньні яны надаюць мясцовасьці выгляд нейкага прывіднага жыцьця, сьцежкі ліхтароў бягуць па сасудах старых сьцен, празь дзьве другія сьцяны відны падсьветленыя валуны і шматтонныя эратычныя глыбіны, скупа апрацаваныя разцом Мока гранітныя багі, якія кіравалі на зямлі да таго, як ёю завалодалі людзі, якія паднялі з глыбіняў горныя ланцугі, разарвалі на кавалкі кантынэнты, каменныя маналіты, якія, нібы гіганцкія фаласы, клаліся ценямі на пустую ў тыя часы залю, бо, апрача канцэртнага раяля, па дыяганалі ад яго там стаялі толькі два фатэлі. Раяль — амаль каля ўваходу, самае недарэчнае месца, якое толькі можна сабе ўявіць, каля драўлянай лесьвіцы на антрэсолі, дзе, верагодна, разьмешчана мноства не вельмі вялікіх пакояў, нездарма ж бо з вуліцы, калі я пад’ехаў на сваім «поршэ», дом Штусі-Лой-

піна здаўся мне аднапавярховым і, калі глядзець з боку гарадка, нагадваў бунгала.

У адным з двух фатэляў сядзеў мой былы шэф, укрыты шлафрокам, — сядзеў нерухома, асьветлены адным толькі таршэрам, што стаяў паміж фатэлямі. Я пакашляў, ён не варухнуўся, я прайшоў па рознакаляровых, па-майстэрску падабраных мармуровых плітах, якімі была выкладзена падлога, a Штусі-Лойпін так і не варухнуўся. Я сеў у другі фатэль і патануў у скураным акіяне. На падлозе каля майго фатэля я ўбачыў у плеценым кошыку адкаркаваную бутэльку чырвонага віна, крышталёвую чарку званочкам і вазачку з арэхамі, такі самы набор быў і каля фатэля, мэтры за чатыры ад мяне, дзе сядзеў Штусі-Лойпін, з той толькі розьніцай, што перад тым фатэлем на падлозе стаяў яшчэ і тэлефон. Я пільна прыгледзеўся да Штусі-Лойпіна. Ён спаў — я ўзгадаў партрэт Вэрлена, які раней здаваўся мне ўтрыраваным, толькі цяпер я зразумеў, як геніяльна мастак спасьціг адваката: пад ускалмачанай капіцай брудна-белых валасоў вуглаваты, груба вытачаны чэрап селяніна, нос як гузаваты плод, глыбокія складкі, якія спускаліся да быццам долатам высечанага падбародка, дзёрзка непакорлівы і разам з тым мяккі рот, я разглядваў гэты твар, як разглядваюць прывычны, але ж і загадкавы пэйзаж, бо я мала чаго ведаў пра Штусі-Лойпіна: прабыўшы некалькі гадоў маім шэфам, ён за

ўвесь гэты час не абмяняўся са мною ані словам, якое б ня тычылася справы; можа, менавіта з гэтай прычыны я і сыйшоў ад яго.

Я чакаў. Раптам праз акуляры без аправы на мяне глянулі зьдзіўленыя дзіцячыя вочы.

— Шпэт, чаму ж вы не п’яце? — спытаўся ён бадзёрым голасам, быццам і не епаў хвіліну таму. (А можа, ён і насамрэч ня спаў?) — Налівайце, я таксама сабе налью.

Мы выпілі. Ён назіраў за мною, маўчаў і назіраў.

Перш чым павесьці гаворку пра цяжкасьці, так пачаў Штусі-Лойпін, гледзячы проста перад сабою, а ён цалкам можа ўявіць сабе, якога роду мае цяжкасьці, зрэшты, гэта больш чым асабістая заўвага, якая дачынялася да сумненьняў, што мною цяпер авалодалі і празь якія я да яго і прытопаў, ах ты, пардон, не прытопаў, а пад’ехаў на «поршэ», фу-ты, ну-ты, да чаго вытанчана!

Ен засьмяяўся сам сабе, мяркуючы па ўсім, яго нешта неверагодна пазабавіла, яшчэ выпіў і спытаўся, ці расказваў ён калі-небудзь мне гісторыю свайго жыцьця. He? Яно ж бо і ясна. Ну, добра. Дык вось, ён сын шахцёра, і яго сям’я ўзяла сабе прозьвішча Штусі-Лойпін толькі дзеля таго, каб іх ня блыталі з Штусі-Бірлінамі, зь якімі ягонае сямейства спакон веку варагавала за бульбяны палетак, а палетак той ляжаў на такой круцізьне, што яго штогоду насыпалі нанава, дзеля чаго даводзілася цягаць зямлю на

сабе, прычым часам па некалькі разоў, а ўраджаю з таго палетка ў лепшым разе як на тры-чатыры патэльні смажанай бульбы, але тым ня менш за гэты палетак судзіліся, біліся і забівалі. I так па сёньняшні дзень... Карацей кажучы, скончыўшы ўнівэрсытэт, ён вярнуўся адвакатам у родную вёску, у вёску Штусі, бо там жа ня толькі Штусі-Лойпіны ваююць з Штусі-Бірлінамі, але і Штусі-Моозі з Штусі-Зютэрлінамі і наогул усе Штусі ўздоўж і ўпоперак, але так было толькі на самым пачатку, калі вёска была, так сказаць, заснавана, калі, вядома, дапусьціць, што яна ўвогуле была калі-небудзь заснавана, а сёньня кожнае сямейства Штусі проста варагуе з усімі астатнімі. I ў гэтым горным гнязьдзе, слухайце, Шпэт, у гэтым плеціве сямейных раздораў, забойстваў, кровазьмяшэньня, клятваадступніцтва, крадзяжу, утойваньня і паклёпу ён, Штусі-Лойпін, правёў гады сваёй навукі як адвакат па сялянскіх справах, як хадыка (так называюць гэта сяляне), але не на тое, аднак, каб увесьці ў гэтай даліне правасудзьдзе, а каб не дапускаць яго і на гарматны стрэл; бо ж і селянін, які зрабіў выгляд, быццам яго старая загінула ў няшчасным выпадку і які адразу ж ажаніўся са сваёй парабчанкай, альбо сялянка, якая выйшла замуж за парабка пасьля таго, як з дапамогай мыш’яку спраторыла на могілкі свайго дабравернага, у сваёй сядзібе прынясуць усё-такі больш карысьці, чым за кра-

тамі. Пустыя турмы абыходзяцца дзяржаве таней, чым поўныя, затое пустыя двары і палі зарастаюць зельлем і глеба апаўзае ў даліну.

Ён зноў рагатнуў.

— Госпадзе, ну ж бо й часіны былі, — зьдзіўлена прамовіў ён. — Якая мяне муха тады ўкусіла, ня ведаю, але я ажаніўся з уроджанай «фон», з фон Мельхіёр, пераехаў у ваш горад і стаўся пасьпяховым адвакатам. А як там на дварэ?

— Фён. Як на сьнежань занадта цёпла. Як увесну, — адказаў я.

— Можа, выйдзем?

— 3 прыемнасьцю.

— «Выйдзем» — гэта не зусім дакладнае слова, — сказаў ён і націснуў нейкую кнопку ў падлакотніку свайго фатэля, пасьля чаго неабсяжныя шкляныя сьцены пайшлі ў зямлю, а пражэктары за валунамі патухлі. Цяпер мы сядзелі пад лётка ўзьнесенай бэтоннай стольлю, нібы на вуліцы, асьветленыя толькі таршэрам. — Неэканомная канструкцыя, — сказаў Штусі-Лойпін, усё гэтак жа гледзячы перад сабою. Часам ён бачыцца сабе фюрэрам у райхсканцылярыі. — Але ж чаго вы хочаце, Шпэт, супэрадвакату павінен быць па кішэні Ван дэр Хойсэн, хоць па добрай волі я аддаў бы перавагу Фрыдлі. Лёс тых, хто ўвайшоў у моду.

А цяпер вось ён сядзіць тут адзін як палец. Калісьці ён даваў у гэтай залі банкеты, адзін за адным, але людзі з гораду падалі

скаргу, Фюдлібюргер таксама, пакуль... зрэшты, гэта ўжо не па справе. Мэблю пасьля гэтага ён усю сплавіў, цяпер тут адны мадэрновыя штучкі-дручкі.

Пасьля, наліваючы сабе віна, ён сказаў:

— А зараз, Шпэт, пяройдземце да справы.

Я расказаў пра даручэньне доктара h.c. Ісака Колера.

Штусі-Лойпін ня даў мне дагаварыць, сказаў, што ўсё ведае, выпіў, дадаў, што і герфраў Кнульпэ таксама ў яго пабывалі. А што да атрыманага мною заданьня, яго паінфармавала Элен, Колерава дачка, акрамя таго, ён праштудыраваў Лінгарда і ўсіх ягоных.

Я падзяліўся сваімі меркаваньнямі наконт матываў Колера, пра падазрэньні Элен, што Колера прымусілі ўчыніць забойства, паведаміў і пра сваю сустрэчу з Дафнай, пра свой візыт да сапраўднай Монікі Штаерман і, нарэшце, пра неспадзяваны прыход Бэна ў маё бюро.

— У вас у руках рэдкі шанец, малады чалавек! — усклікнуў Штусі-Лойпін, яшчэ раз падліваючы сабе віна.

He разумею, што вы хочаце гэтым сказаць, — няўпэўнена прамармытаў я.

— Яшчэ як разумееце, — парыраваў ён. — Інакш бы не прыйшлі да мяне. Давайце на пробу паўдзельнічаем у гульні Колера. Калі дапусьціць, што забойца ня ён, дык самае простае — знайсьці іншага забойцу. Ім можа быць толькі Бэна. Вось на яго і напала трасучка. Ён прамантачыў болып як дваццаць

мільёнаў з дабраславеньня ілжэ-Монікі, Вінтэр давёў гэта да ведама сапраўднай Монікі, заручыны рухнулі, Бэна, значыцца, збанкрутаваў і пускае кулю ў Вінтэра проста за сталом. Voila! Такая вэрсія патрэбна вашаму працадаўцу і тым самым патрэбная вам.

Штусі-Лойпін паглядзеў чарку на сьвятло. 3 боку гарадка да нас даляцеў гук клаксонаў, некалькі хвілін: калі меркаваць па нерухомых агнях фараў, дзьве сустрэчныя аўтакалёны ўяжджалі адна ў адну.

Штусі-Лойпін засьмяяўся.

— Гэта ж трэба, каб такому жаўтароціку проста ў рукі прыплыў самы цікавы перагляд справы з усіх, якія толькі ведала наша стагодзьдзе.

— Мне ніхто не даручаў ніякага перагляду, — сказаў я.

— Але ж даручэньне, якое вы прынялітакі, непазьбежна вядзе да перагляду.

— Гэта Колер забіў Вінтэра, — цьвёрда сказаў я.

Штусі-Лойпін шчыра зьдзівіўся.

— Ну й што? Вы гэта на свае вочы бачылі?

У глыбіні памяшканьня спусьцілася па вераўчанай лесьвіцы нейкая чорная постаць і зашкандыбала ў наш бок. I калі яна падыйшла, я ўбачыў, што гэта сьвятар з маленькай чорнай сумачкай-сапеткай. Ён спыніўся, не дайшоўшы да Штусі-Лойпіна мэтры тры, пакашляў, шкляныя сьцены адразу ж занялі ранейшае месца, успыхнулі пражэк-

тары, і гранітныя божышчы адкінулі свае цені ў зноў замкнутае з усіх бакоў памяшканьне. Сьвятар быў вельмі стары, крыху касабокі, маршчыністы, і адну нагу ён падвалокваў.

— Ваша жонка атрымала апошняе памазаньне, — сказаў ён.

— Парадак, — сказаў Штусі-Лойпін.

— А я буду маліцца, — запэўніў яго сьвятар.

— За каго? — спытаў Штусі-Лойпін.

— За вашу жонку, — удакладніў сьвятар.

— Такая ў вас прафэсія, — абыякава падсумаваў Штусі-Лойпін і нават не павярнуў галавы, калі сьвятар, нешта прамармытаўшы, пакульгаў да выйсьця, дзе ахмістрыня, тая самая, што ўпусьціла мяне, адчыніла перад ім дзьверы.

— У мяне жонка памірае, — як бы мімаходзь кінуў Штусі-Лойпін і асушыў чарку.

— Але калі так... — пралепятаў я, устаючы з фатэля.

— Госпадзе, да чаго ж вы цырымонная асоба, — сказаў Штусі-Лойпін. — Сядзьце як сядзелі.

Я сеў, ён зноў наліў. Сьцены пайшлі ў зямлю, пражэктары патухлі, мы зноў апынуліся ў садзе.

Штусі-Лойпін нерухома глядзеў перад сабою.

— Маёй жонцы хапае душэўнай велічы, каб выбавіць мяне з пакутніцкай мусовасьці сядзець каля яе сьмяротнага ложка, — ска-

заў ён раўнадушна, — у дадатак у яе пабываў сьвятар, а цяпер там лекар і сястра. Мая жонка, хай вам будзе вядома, Шпэт, ня проста чорт ведае якая жыцьцялюбка, чорт ведае якая багатая і чорт ведае якая пабожная, яна да таго ж яшчэ чорт ведае якая прыгожая. Сьмешна гучыць, праўда? Цэлае жыцьцё яна ашуквала мяне. Лекар, які panep сядзіць каля ложка, быў у яе апошні каханак. Зрэшты, я яе разумею. Такі мужчына, як я, жанчыне ўсё адно што атрута.

Ён зноў рагатнуў і безь пераходу памяняў тэму. I паведаміў мне, што я дурань, калі лічу доктара Ісака Колера вінаватым. Увогуле, шчыра кажучы, ён, Штусі-Лойпін, таксама так лічыць. Праўда, паказаньні сьведкаў супярэчлівыя, праўда, прылада забойства так і не была знойдзена, праўда, і матыву таксама няма, але ўсё адно мы яго прызналі вінаватым. А чаму мы прызналі яго вінаватым? Ды таму, што забойства было ўчынена ў перапоўненым рэстаране. I прысутныя гэта неяк заўважылі, нават калі іх паказаньні супярэчаць адно аднаму. Дык вось, хоць мы і ведаем не напэўна, але мы напэўна ў гэтым перакананыя. Што моцна зьдзівіла яго ўжо ў ходзе судовага разьбіральніцтва. Hi рэвальвэрам ніхто не цікавіўся, ні сьведкаў не дапыталі, і судзьдзя цалкам задаволіўся паказаньнямі начальніка паліцыі, які хоць і сядзеў паблізу ў момант забойства, але ні словам не акінуўся, на свае вочы ён бачыў забойства ці

пакладаецца на сьведкаў, у дадатак абаронца быў пустое месца. А Емэрлін, наадварот, у выдатнай форме. Нам каштавала вялікіх намаганьняў ураўняць нашае веданьне віны Колера з нашай перакананасьцю. Наша веданьне пляцецца сьледам за ёю — ды спрытны абаронца ўжо з адной гэтай супярэчнасьці збудаваў бы апраўдальны вырак. Але мы павінны былі даць нашаму добраму Емэрліну шанец дакапацца да прычынаў. Колер даў выгаднае даручэньне мне, бо я нічога ня кемлю ў більярдзе. 3 гэтага я зрабіў выснову (Штусі-Лойпін уважліва выслухаў мяне), што Колер страляў, каб назіраць, забіў, каб дасьледаваць законы грамадзтва, а матыў не прывёў толькі таму, што суд усё адно ў такі матыў не паверыў бы. Дарагі дружа, ён, Штусі-Лойпін, можа сказаць на гэты конт толькі адно: матыў атрымаўся занадта літаратурны. Іх выдумляюць толькі літаратары, хоць і ён таксама перакананы: у чалавека, як Колер, і матыў павінен быць які-небудзь незвычайны. Незвычайны — так, незвычайны, але які менавіта?

Штусі-Лойпін задумаўся.

— Вы зрабілі памылковую выснову, — сказаў ён, бо нічога не разумееце ў більярдзе. Колер гуляў ад борта дубэльтам.

— Так-так, ад борта, — раптам азарыла мяне. — Аднаго разу Колер менавіта гэта сказаў. За більярдам у «Du Theatre». «Ад борта дубэльтам. Толькі так можна знайсьці ўправу на Бэна».

— А як ён пасьля гэтага згуляў? — пацікавіўся Штусі-Лойпін.

— Дакладна ня памятаю. — Я спрабаваў успомніць: — Ён, здаецца, даў шар у борт, ад борта шар адскочыў назад і штурхнуў шар Бэна.

Штусі-Лойпін наліў сабе віна.

— Колер забіў Вінтэра, каб такім спосабам расправіцца з Бэна.

— Але навошта? — разгублена спытаў я.

— Ну, Шпэт, вы яшчэ наіўнейшы, чым я думаў, — не схаваў свайго зьдзіўленьня Штусі-Лойпін. — А здавалася ж бы, фраў Штаерман падкінула вам ключ да раіпэньня. Колер вядзе яе справы. Нават з турмы. Ён там ня толькі пляце кашы. Штаерман патрэбен Колер, а Колеру патрэбна Штаерман. Людэвіц — падстаўная фігура. Але хто тут гаспадар і хто — слуга? У пэўным сэнсе Колерава дачка мае рацыю. Гэта было забойства з ласкі. А чаму б і не? Таксама свайго роду шантаж. У Штаерман ляжаць незьлічоныя мільёны, і тыя дваццаць мільёнаў таксама ёй належалі, тут ужо, трэба думаць, Колер навёў даведкі, а потым і расправіўся з Бэна празь Вінтэра. Па жаданьні Штаерман; магчыма, ёй нават не давялося выказваць сваё жаданьне ўголас, магчыма, ён адгадаў яго.

— Дапушчэньне яшчэ больш неверагоднае, чым праўда, — сказаў я, — Штаерман кахала Бэна, бо яго кахала Дафна, і адраклася ад яго толькі тады, калі Дафна адраклася ад яе.

He, дапушчэньне больш рэальнае за праўду. А сама праўда часьцей за ўсё непраўдападобная, — запярэчыў Штусі-Лойпін.

— Ніводзін чалавек не паверыць у ваша дапушчэньне, — сказаў я.

He, ніводзін чалавек не паверыць у праўду, ніводзін судзьдзя, ніводзін прысяжны, нават Емэрлін і той не. Бо праўда разыгрываецца на ўзроўнях, недаступных правасудзьдзю. Калі назначаць перагляд справы, дык адзіная думка, якая ўзьнікне ў суду, будзе наступная: Вінтэра забіў доктар Бэна. Бо толькі ў яго ёсьць канкрэтны матыў. Нават калі ён невінаваты

— Нават калі невінаваты?

— А вас гэта бянтэжыць? Яго ж невінаватасьць — таксама дапушчэньне. I ён адзіны, хто мог зрабіць так, каб рэвальвэр прапаў. Дружа мой, вазьміце гэты працэс на сябе, і празь некалькі гадоў вы станеце нароўні са мною.

Зазваніў тэлефон. Ён зьняў слухаўку, потым зноў паклаў.

— Жонка сканала-такі, — сказаў ён.

— Прыміце мае спачуваньні, — пралепятаў я.

— А, пра што тут гаварыць.

Ён хацеў зноў наліць сабе, але бутэлька была ўжо пустая. Я ўстаў, наліў яму і паставіў сваю бутэльку каля пустой.

— Мне яшчэ ехаць, — сказаў я.

— Разумею, — адказаў ён. — Да таго ж «поршэ» даўся вам у капеечку.

Садзіцца я больш не сеў.

— Гер Штусі-Лойпін, я не зьбіраюся весьці гэты працэс, і з даручэньнем Колера я таксама не хачу мець нічога на сэрцы. А сабраныя матэрыялы я проста зьнішчу.

Ён паглядзеў сваю чарку на сьвятло.

— Колькі вы атрымалі задатку?

— Пятнаццаць тысяч плюс дзесяць на выдаткі.

Па лесьвіцы сыйшоў чалавек з чамаданчыкам, яўна лекар, ён павагаўся, прыкідваючы, падыходзіць яму да нас ці не, але тут зьявілася ахмістрыня і правяла яго.

— Вам нялёгка будзе выплаціць такія грошы нават у растэрміноўку, — сказаў ШтусіЛойпін. — А ўсяго колькі?

— Трыццаць тысяч плюс накладныя траты.

— Прапаную сорак, і вы аддаяце мне ўсе матэрыялы.

Я замяўся.

— Вы што, хочаце ўзяцца за перагляд?

Ён па-ранейшаму разглядаў на сьвятло чарку з чырвоным «тальбо».

— Мая справа. Ну як, прадаяце?

— Мусіць, мушу прадаць, — адказаў я.

Ён дапіў чарку.

— Нічога вы не мусіце, вы хочаце.

Потым зноў напоўніў чарку і зноў паглядзеў яе на сьвятло.

— Штусі-Лойпін, — сказаў я, адчуваючы, што ўжо станаўлюся нароўні зь ім. — Штусі-Лойпін, калі працэс адбудзецца, я буду абаронцам Бэна.

I я пайшоў. Калі я ўступіў у цень аднаго валуна, Штусі-Лойпін гукнуў мне ўсьлед:

— Вас пры гэтым не было, Шпэт, і зацеміце сабе на носе — мяне таксама.

I ён дапіў сваю чарку і зноў заснуў.

...Доктар h.c. Ісак Колер тэлеграмай паведаміў мне пра сваё прыбыцьцё: ён павінен прызямліцца пасьлязаўтра ў 22 гадзіны 15 хвілін рэйсам зь Сінгапура, тады я застрэлю яго, а потым застрэлюся сам. Таму ў мяне застаюцца толькі дзьве ночы, каб давесьці справаздачу да канца. Тэлеграма Колера застала мяне зьнянацку, бо, мабыць, я ўжо ня верыў у ягонае вяртаньне. Шчыра прызнаюся, я п’яны. Я быў у «Хеку», апошнім часам я рэгулярна бываю ў «Хеку», за даўгім драўляным сталом, побач з такімі сама п’янымі. Жыву на сродкі Гізэлы і іншых паненак, якія пасьля сьмерці Маркіза перабраліся да нас не з Нойшатэля, а з Жэнэвы і Бэрна, тым часам як многія з нашых сваёй чаргою перабраліся ў Жэнэву і Бэрн, адбываецца шмат службовых перамяшчэньняў, якія асабіста мяне зусім не датычацца, бо афіцыйна я ня маю права нічым займацца, акрамя як чакаць, калі прыйдзе тое пасьлязаўтра. 22 гадзіны 15 хвілін. Месца Луцкі заняў Нольдзі Архідэйны, ён, здаецца, ураджэнец Залатурна, кар’еру зрабіў у Франкфурце і ўвесь зь сябе такі далікатны, усе ягоныя паненкі цяпер ходзяць з архідэямі, а паліцыя ўся ска-

пыцілася, нельга ж бо забараніць насіць архідэі, нейкая дама-юрыстка з Базэля, якая каля гадзіны ночы ў раёне Бэльвю ішла па вуліцы з архідэяй на блюзцы — яна вярталася з тэледыскусіі пра выбарчае права жанчын, — была затрымана, дакумэнтаў у яе пры сабе не было, скандал выбухнуў страшэнны, паліцыя і начальнік паліцыі — гэта зь няўклюднага афіцыйнага абвяржэньня — выставілі сябе на агульнае пасьмешышча. Нольдзі Архідэйны атрымаў неабмежаваную ўладу, завёў сабе адваката Віхертэна, аднаго з даволі паважаных нашых адвакатаў, які з чыста сацыяльных меркаваньняў мае намер выступіць у абарону гэтых дам, бо яны, калі ўжо на тое, спраўна плацяць падаткі; ён нават падняў пытаньне пра стварэньне салёнаў масажу. Асабіста мне Нольдзі Архідэйны намякнуў, што я «з сваім ладам жыцьця» непрымальны больш у іхнім інтарэсе, аднак ён не дапусьціць, каб я канчаткова ляснуўся, гэта яго сьвяты абавязак перад нябожчыкам Луцкі, што ён ужо пагутарыў са сваім пэрсаналам — уласныя словы Нольдзі — і што мне дазволена жыць і далей у «Хеку», начальнік паліцыі з таго часу таксама ні разу не назаляў мне са сваёй увагай, мяркуючы па ўсім, нікога болып не цікавіць, як загінулі Луцкі і Маркіз, ды і нераскрытае забойства Дафны забыта. Такім чынам, мяне хоць і ня ўтрымліваюць, але ўсё-такі падтрымліваюць. Калі ў «Хеку» госьці просяць у мяне

адрасочак, які я даю бясплатна, і тады госьці — у большасьці геры ў веку — плацяць за мой віскі, гэта выглядае досыць высакародна, ну, і натуральна. Вось чым я магу абгрунтаваць свой нападпітак, кепскі почырк і пасьпешлівасьць, бо, прызнаюся шчыра, атрымаўшы тэлеграму Колера, я для пачатку даўся ў запой, а потым сяк-так-неяк дабраўся да Шпігельгасэ, а цяпер вось, праз дваццаць гадзін, сяджу за сваім пісьмовым сталом. На шчасьце, у мяне пры сабе бутэлька «Джоні Ўокера», на маё, я б сказаў, вялікае зьдзіўленьне, хоць не, цяпер я прыпамінаю зубнога лекара з Туна, які знайшоў мяне ў «Хеку» і якога я ў «Манака» пазнаёміў з Гізэлай, так, атрымліваецца, я прыйшоў ня з «Хека», як, магчыма, казаў раней, а з «Манака» — пасыіешнасьць, якая патрэбна пры маіх запісах, не дае мне ні прачытаць напісанае, ні замоўчваць тыя альбо іншыя акалічнасьці. Такім чынам, сваё пуздэрка я зарабіў сумленна, на Гізэлу зубнік не зрабіў ніякага ўражаньня, наадварот, ён усяляў у яе жах, за «Удавой Кліко» — гэта была другая бутэлька — ён дастаў з рота свае сківіцы, спачатку верхнюю, пасьля ніжнюю, абедзьве свайго ж вырабу, каля левага верхняга зуба мудрасьці ён прадэманстраваў нам свае ініцыялы Ц.В., потым узяў сківіцы ў руку, пастукаў імі адна аб адну і паспрабаваў укусіць імі Гізэлу за грудзі. У Хіндэльмана за суседнім столікам сьлёзы закапалі на

жывот ад сьмеху, асабліва калі дантыст упусьціў з рук сківіцы і яны ўпалі ня толькі пад наш стол, але і пад стол Хіндэльмана, a той сядзеў з Мэрылін, гэтай новенькай з Ольтэна, адкуль, дарэчы, і сам Нольдзі Архідэйны, вой — не, ён з Залатурна, ба, а можатакі з Ольтэна? — пасьля чаго дантыст палез ракам за сваімі сківіцамі, якія мала таго, што ніхто не хацеў падымаць, але нават жа і наадварот, усе адграбалі нагамі пад суседні стол. Нарэшце Гізэла ўсё-такі ўмілажалілася, а мы рагаталі-рагаталі, аж ужо на зьмярканьне пайшло і я атрымаў сваю бутэльку «Джоні». А дурны сьмех Хіндэльмана раззлаваў мяне таму, што ў працэсе Колера ён паказаў сябе нікчэмным прадстаўніком абвінавачаньня. Гэта быў разгляд, я не абмовіўся, не перагляд, а разгляд. Усе лічылі, што Штусі-Лойпін вядзе справу да перагляду, але ён уразіў усіх тым, што падаў апэляцыю ў дэпартамэнт юстыцыі. Доктар h.c. Ісак Колер ні разу не прызнаваўся, што застрэліў германіста, прафэсара Адальфа Вінтэра, у рэстаране «Du Theatre». Адных паказаньняў сьведкаў недастаткова, калі сам злачынец аспрэчвае факт злачынства, урэшце ж сьведкі могуць і памыляцца. 3 гэтай прычыны справа Колера падпадае пад юрысдыкцыю не кантанальнага суду, а суду прысяжных. I значыцца, трэба ўжыць усё магчымае з пункту гледжаньня правасудзьдзя і закону, каб ануляваць стары прысуд і перадаць справу Ko-

лера суду прысяжных, як яно і належыцца. Гэтая апэляцыя Штусі-Лойпіна, якая выклікала сутаргавае ператрэсваньне актаў і пратаколаў, якое, на вялікі жах галавы нашай юстыцыі Майсея Шпрунгліна, пацьвердзіла адсутнасьць прызнаньня з боку абвінавачанага, бо за прызнаньне былі памылкова прыняты філязофскія выверты Колера, мела вынікам, што галава нашай юстыцыі датэрмінова спраторыў на пэнсію старшыню, судзьдзю кантанальнага суду Егерленэра, а чатыром чальцам судовай калегіі, як і пракурору Емэрліну, вынес асуджэньне, а справу Колера перадаў суду прысяжных — з пункту гледжаньня юрыдычнага акцыя крыху пасьпешлівая. Шалёная атака Емэрліна ні да чаго не прывяла, пратэст, унесены ў фэдэральны суд, быў з такой самай, можна сказаць сэнсацыйнай, хуткасьцю адхілены — зьява проста-такі ўнікальная для ўладаў, якія ад вечнай перагрузкі працавалі звычайна з хуткасьцю сьлімака; адным словам, новы працэс адбыўся ўжо ў красавіку 1957 году.

Емэрлін не здаваўся, ён хацеў і тут выступіць абвінаваўцам, але Штусі-Лойпін адхіліў яго кандыдатуру як асобы прадузятай. Емэрлін змагаўся як леў і саступіў, толькі калі дачуўся, што з Штусі-Лойпінам ня справіўся б і Фойзэр, прычым я толькі цяпер спахапіўся, што дагэтуль нічога не расказаў пра сам працэс, не расказаў, напрыклад, пра непрыглядную ролю, якую адыграў

на ім начальнік паліцыі, паказаўшы, што ня бачыў на свае вочы, як страляў Колер, а проста дапусьціў гэта. Адным словам, ШтусіЛойпін схітрыўся націснуць на ўсе клявішы адразу. He запярэчыш, ён быў цудоўны. Запрошаныя Штусі-Лойпінам сьведкі так зацята супярэчылі адно аднаму, што прысяжныя часам заледзьве стрымлівалі сьмех, а публіка аж вішчала ад захапленьня: тую акалічнасьць, што рэвальвэр так і ня быў знойдзены, Штусі-Лойпін разыграў як па нотах, і, калі ранейшымі судзьдзямі яна была пакінута без увагі, інакш кажучы, пакінута паза ўвагай, адсутнасьць corpus delicti*, гэта ўжо само па сабе ўважлівая прычына, каб апраўдаць Колера за недахопам доказаў. Паступова Штусі-Лойпін пачаў перанакіроўваць падазрэньне на Бэна: і на момант забойства Бэна быў у «Du Theatre», і як бы там яно ні было, а ён — чэмпіён Швайцарыі ў стральбе зь пісталета, і ў дадатак мае калекцыю зброі, якую (калі верыць Лінгарду) мерыцца прадаць з прычыны фінансавых цяжкасьцяў — тут па залі праляцеў шэпт, — далей ШтусіЛойпін дазволіў сабе нейкія намёкі адносна разладу паміж доктарам Бэна і прафэсарам Вінтэрам, праз што і ўзьнікла патрэба дапытаць Бэна; усе нецярпліва чакалі допыту, але Бэна не прыйшоў у суд. Я і сам шукаў яго ўжо каторы дзень. Я прыняў цьвёрдае рашэнь-

*Склад злачынства (лац.).

не ўзяць на сябе абарону Бэна, пра што я ўжо раней інфармаваў Штусі-Лойпіна, дзеля абароны мне трэба была атрымаць ад Бэна сякую-такую інфармацыю, каб далей расьсьледаваць злачынства Колера, але нават у бары «Супакой маю журбу» пра Бэна ніхто нічога ня ведаў. Фойхтынг падазраваў, што Бэна хаваецца ў Дафны. Дафна — добрая, шчырая душа і не пакідае ў бядзе былых мілосьнікаў, нейкі Эміль Э., коміваяжор фірмы дэзадарантаў, які нядаўна пакінуў у яе на Аўрораштрасэ свой месячны прыбытак, сказаў, што ў яго склалася ўражаньне, быццам на кватэры ў Дафны ёсьць яшчэ нехта. Знайсьці Бэна не ўдавалася. Усе думалі, што ён зьбег. Паднялі на ногі ўсю паліцыю, падключылі Інтэрпол, адбывалася прыкладна тое самае, што і пры арышце Ісака Колера. Складанасьці ўзьніклі з Дафнай, яна патрабавала, каб ёй прад’явілі ордэр пракурора на ператрус у яе кватэры; калі ж Ільза Фройдэ на раніцу пераступіла парог майго бюро на Цэльтвэгэ, яна ўбачыла, што спрытны рапірыст і цэлкі стралок вісіць на люстры і пры гэтым пакалыхваецца на скразьняку, бо вокны і так ужо былі адчынены, а Ільза, уваходзячы, натуральна, адчыніла дзьверы. У Бэна захаваўся ключ ад яго былога бюро, ён залез на мой пісьмовы стол, які колісь быў ягоным сталом, а я тым часам з Дафнай... каб хоць такім чынам знайсьці Бэна... ад мяне яшчэ шмат дзён пасьля патыхала рознымі эсэнцыямі памянёнага Эміля Э.

...Мабыць-такі менавіта таму я і пішу з такой неахвотай пра сам працэс: на судзе абавязкова зайшла б гаворка пра мае новыя адносіны з Дафнай, прычым у прысутнасьці Элен, калі б Штусі-Лойпін надумаўся дапытаць Дафну, а ён мусова надумаўся б, калі б Бэна не апярэдзіў яго сваім суіцыдам, які мусова ж быў бы патлумачаны як прызнаньне віны. Доктар h.c. Ісак Колер быў з трыумфам апраўданы. Пакідаючы залю, ён затрымаўся каля мяне, паглядзеў халоднымі, бясстраснымі вачыма і сказаў, што разыгранае тут дзейства ёсьць самае бессаромнае з усіх магчымых варыянтаў вырашэньня праблемы, што мае фінансавыя складанасьці — Госпадзе ты Божа мой! — цалкам зразумелыя, і чаму замест таго, каб прыйсьці да яго, я перадаў вынікі сваіх росшукаў Штусі-Лойпіну, які і зладзіў гэты брыдкі балаган правасудзьдзя, апраўдальны вырак, цьфу і яшчэ раз цьфу, такая ганьба чалавеку — выглядаць нявіннай авечкай, ды і дзе ёсьць яны, тыя нявінныя авечкі; а пасьля ён дадаў фразу, якая канчаткова давяла мяне да белага напалу і пацьвердзіла, што забіць Колера — гэта мой абавязак, бо павінен жа нехта аднавіць зняважаную справядлівасьць, каб яна канчаткова не перарадзілася ў фарс. А сказаў Колер наступнае: калі б я перадаў матэрыялы расьсьледаваньня яму замест таго, каб перадаваць іх Штусі-Лойпіну, Бэна і безь ніякага суду гушкаўся б на люстры; з гэтымі

словамі Колер штурхнуў мяне, як нейкага бадзягу, я адляцеў на Мока, які стаяў за мною, укладваючы ў кішэнь свой слыхавы апарат, а калі я штурхнуў яго, сказаў: «Тактак, а як жа, як жа». Колер пакінуў будынак суду. Банкет пераможцаў у Доме гільдый, «У страказы». Тост прэзыдэнта, вытрыманы ў гэкзамэтрах, адкуль Колер — напрасткі ў Аўстралію, а я са сваім рэвальвэрам спазьняюся да адлёту. Гэтая гісторыя ўжо вядомая. 3 таго часу прайшло паўтара года, зноў прыйшла восень. Заўсёды восень. Госпадзе, а я зноў п’яны, баюся, што мой почырк будзе зусім неразборлівы, а час адзінаццаць гадзін — засталося яшчэ 35 гадзін 15 хвілін, — калі піць далей, будзе катастрофа. Жахліва, калі Элен дагэтуль кахае мяне, мне гэта было б тое самае, што сьмяротны вырак. Mary толькі запэўніць, што я яе кахаў, a можа, кахаю і дагэтуль, хоць яна і сьпіць з гэтым старым атопкам Штусі-Лойпінам, a днямі я сустрэў яе з Фрыдлі, ён ахапіў правай рукой плечы Элен, быццам ужо даўно лічыць яе сваёй уласнасьцю; зрэшты, усё гэта ня мае аніякага значэньня. Пісаць пра наша каханьне ня мае ніякага сэнсу, як ня мае сэнсу перадаваць маю папярэднюю гутарку з прапаведнікам сэкты Бэргерам на лесьвіцы — папярэдне я ж яшчэ раз наведаўся ў «Хек», але няўдала, зь віскі выйшла асечка, аматары глядзелі футбол і былі не ў гуморы, бо швайцарцы гулялі нікудышне, а ў тыпаў,

якія звычайна пытаюцца адрасы, настрой быў яшчэ горшы. «Манака» быў зачынены. Я выйшаў зусім бяз грошай, я пакінуў дома кашалёк, мне дазарэзу патрэбен быў віскі, я пацягнуўся ў «Du Theatre», таксама нікога, Альфрэда, калі, вядома, гэта быў Альфрэда, неяк дзіўна на мяне паглядзеў, Эла і Клара рашуча выйшлі аднекуль з глыбіні залі, нехта вымавіў маё імя, Штусі-Лойпін сядзеў за сталом, дзе сваім даўнім часам паседжваў Джэймс Джойс, і кіўком рукі запрасіў мяне падсесьці да яго. Эла і Клара надзьмуліся, але Штусі-Лойпін — ён і ёсьць Штусі-Лойпін. Ён сказаў, каб я ня бегаў з расшпіленай прарэхай, а калі я прыняў запрашэньне, сказаў яшчэ, што я пайшоў уразнос, і падліў вішнёўкі ў сваю каву. А мне патрэбна бутэлька віскі, неўпапад адказваў я, стан у мяне быў безнадзейны, я зразумеў, што бязь віскі не магу жыць, мяне ахапіў панічны страх, бо а раптам не разжывуся віскі, усё ўва мне супрацівілася думцы выпіць замест віскі штонебудзь іншае, віно, альбо, скажам, піва, альбо гарэлку, хай нават і пракіслы сідар, які хлебчуць клашары (ня дзіва, што ў іх хоць і разьвіваецца цыроз вантробы, але затое не бывае раматусу), рэшта чалавечай годнасьці ўва мне патрабавала віскі, толькі віскі, у імя справядлівасьці, якая даканае-такі мяне, але тут ужо Элен паставіла перада мной шклянку. Даліне Штусі зноў патрэбен адвакат, холадна пачаў Штусі-Лойпін, яго пераемніка,

хадыку Штусі-Зютэрліна, падстрэлілі на паляваньні, нехта прыняў яго за сарну, ці тое Штусі-Бірлін, ці тое Штусі-Фойзі, ня выключана, зрэшты, што гэта быў Штусі-Моозі, сьледчы ў Флетыгене паклаў справу ў архіў, страціўшы надзею яе раскрыць, вось належнае для мяне месца, вёска ўпершыню атрымала б у хадыкі аднаго ня Штусі, ну, а там можна неяк уладзіць, каб я зноў вярнуў сабе свой патэнт. I гэта ён прапануе менавіта мне, сказаў я, залпам выпіўшы сваю шклянку; менавіта вам, адказваў ён, ведаеце, Шпэт, працягваў ён, настаў час, каб вы зрабілі высновы.

I калі ён, Штусі-Лойпін, аж так нястрымна рупіцца вызваляць з пашчы нашай юстыцыі нават невінаватых, калі ў іх ёсьць хоць самы малы шанец ня быць праглынутым гэтай пашчай, каб заставацца ў рамках зададзенага вобразу, — дык зусім жа ня з мэтай паглуміцца з правасудзьдзя. Адвакат — гэта адвакат, а не судзьдзя, верыць ён у справядлівасьць і ў закон, заснаваны на ідэі справядлівасьці, альбо ня верыць — яго асабісты клопат, урэшце ж, гэта наогул чыстая мэтафізыка, як, напрыклад, пытаньне пра сутнасьць лічбы, але, будучы адвакатам, ён абавязаны разабрацца, як павінна правасудзьдзе ўспрымаць суб’екта, які трапіў у яго лапы, як вінаватага альбо як невінаватага, незалежна ад таго, вінаваты ён ці невінаваты на самой справе. Элен расказала яму пра маё

падазрэньне, але маё расьсьледаваньне не было даведзена да канца. Элен хоць і была тады стуардэсай — Госпадзе, гэта ж людзі ў тыя часы яшчэ наіўна думалі, быццам гэта няма ладу якая прэстыжная прафэсія! — але ня ў тым самалёце, якім ангельскі міністар вяртаўся да сябе на востраў. А вяртаўся ён на ангельскім ваенным самалёце, які наўрад ці абслугоўваўся стуардэсай кампаніі «Сьвісэйр». Чаму Элен так цьмяна адказала тады на маё пытаньне, зразумець няпроста, яна не адразу ўлавіла сэнс майго пытаньня, а што да слоў, якія сказаў мне Колер і якія перадаў яму, Штусі-Лойпіну, Мок, дык асабіста хоча выглядаць нявіннай авечкай, яму б трэба прызнаць, што ён прыхлопнуў старога сябра ПЭН-клюбу, і растлумачыць, чорт вазьмі, куды ён пасьля гэтага падзеў рэвальвэр. У яго, Штусі-Лойпіна пачуцьцё самае непрыемнае; вызваліць старога з пазуроў правасудзьдзя было яго юрыдычным абавязкам, цяпер жа, аднак, яму здаецца, што ён выпусьціў на волю драпежнага зьвера, адзінца, самага небясьпечнага, за паводзінамі Колера крыецца матыў, але абнародаваць яго Колер ня хоча, спачатку ён, Штусі-Лойпін, лічыў, быццам Штаерман выкарыстоўвае Колера дзеля сваіх мэтаў, а цяпер яму здаецца, што гэта Колер выкарыстоўвае яе. Вінтэр, Бэна, Дафна, два сутэнёры — ці не залішне шмат нябожчыкаў, — а прыйдзе дзень, калі, вядома, я ня ўрымшчуся, мяне таксама вы-

цягнуць зь Зіля. Так, пасьля гэтай прамовы я атрымаў бутэльку, а ўжо як я дабраўся да Шпігельгасэ, пра тое змоўчу; пакуль ШтусіЛойпін частаваў мяне сваімі меркаваньнямі, Эла прынесла мне яшчэ адну шкляначку віскі — цуд, што я ўвогуле быў здольны перадаць сваю зь ім гутарку, а цяпер палова другой ночы; мабыць, я ненадоўга задрамаў, застаецца крыху больш за дваццаць гадзін — не, дзевятнаццаць, я памыліўся, цяпер палова трэцяй, — і тады Колер, доктар h.c. Ісак Колер... А гутарка з Сымонам Бэргерам, верагодна, адбылася на лесьвіцы, калі я з бутэлькай віскі вярнуўся на Шпігельгасэ. Прайшло, па-мойму, некалькі тыдняў з таго часу, як аціхлі псальмы «Сьвятых зь Ютлі», яны там проста перасталі драць горлы — Штубэр з паліцыі маральнасьці якраз сядзеў у мяне і даволі недвухсэнсоўна намякаў, што начальства па-ранейшаму падазравае наяўнасьць сувязі паміж мной і арганізаванай прастытуцыяй, як раптам рэзка, на паўслове абарвалася псальма «0 Хрыстос, твае пакуты...» — за гэтым пайшлі крыкі, лямант, пратэсты, галашэньні, шум, якога там зроду не бывала, і тупат мноства ног уніз па лесьвіцы, далей — мёртвая цішыня, і Штубэр далей выкладваў свае падазрэньні. Вось чаму мне трэба было б зьдзівіцца, калі я ўбачыў паверхам ніжэй каля дзьвярэй малітоўнай залі іх прапаведніка. Ён стаяў нярухома, прыхіліўшыся да дзьвярэй. Я хацеў прайсьці

міма, але ён паваліўся на мяне і ўпаў бы, калі б я не падхапіў яго. Адпіхваючы Bapre­pa, я ўбачыў, што ў яго абпалены твар і няма вачэй. Я ў жудасьці хацеў ісьці далей угору па лесьвіцы, да сябе, але Бэргер не пускаў, ён учапіўся ў мяне і крычаў, што глядзеў на сонца, каб убачыць там Бога, а ўбачыўшы Бога, зрабіўся відушчы. Раней ён быў сьляпы, цяпер відушчы. Відушчы, і пад гэты крык ён тузануў мяне так, што абодва мы ўпалі на прыступкі, якія вядуць да мяне. Ужо і ня памятаю, чаго ён мне тады нагаварыў, я быў надта п’яны, каб разумець, што гэта поўная нялепіца, тое, што ён тут трызьніў пра ўнутранасьці сонца, пра поўную цемру, якая там пануе і непарыўна зьлітая са схаванасьцю сонца, зь неспатольнай прагай убірае ў сябе сонца, паглынае, ня робячыся ад гэтага большай, быццам яна, цемра, — бяздонная дзіра, бездань безданяў, найбяздоньнейшая бездань безданяў, і па меры таго, як сонца пусьцее ўсярэдзіне, да цэнтра, яна расшыраецца вонкі, пакуль яшчэ нічога не прыкметна, але заўтра, прыкладна а палове адзінаццатай вечару, настане вялікі момант, сонца, захаваўшыся толькі ў выглядзе сьвятла, успыхне, разрасьцецца з хуткасьцю сьвятла і ўсё спаліць, зямля ад гэтага неверагоднага зьзяньня выпарыцца — прыкладна так ён гаварыў, як п’яны п’янаму, я і быў тады п’яны і такі застаўся, толькі яшчэ п’янейшы, чаму — і сам не магу зразумець, дзеля чаго

я вось пішу тут пра гэтага прапаведніка, які стаў у пакрывале перад сваёй абшчынай, абвясьціў ім хуткі канец сьвету і запатрабаваў, каб яго прыхільнікі дазволілі сонцу выпаліць ім вочы, як дазволіў гэта ён, пасьля ён сарваў з галавы пакрывала, крыкі, пратэсты, галашэньні, небывалы шум, які мне тады давялося пачуць, і тупат цэлай абшчыны ўніз па лесьвіцы — вось які быў адказ на ягоныя словы. Я перачытаў напісанае. Засталося гадзіны тры да таго, як мне ехаць у аэрапорт. Начальнік ужо з раніцы пабываў у мяне прыкладна а палове восьмай, а можа, яшчэ і паловы не было, ён сядзеў перад сваёй сафой, я вельмі зьдзівіўся, калі, прачнуўіпыся, убачыў яго перад сабою, правільней сказаць, я заўважыў яго, калі мяне званітавала і я вярнуўся з туалета і хацеў зноў легчы. Начальнік спытаўся, ці не запарыць кавы, і, не дачакаўшыся майго адказу, прайшоў у кухонную нішу, а я зноў заснуў. А калі прачнуўся, кава была ўжо гатовая, і мы моўчкі выпілі яе. Пасьля чаго начальнік спытаўся, ці вядома мне, што я — кожны дзясяты; a на маё пытаньне, як разумець гэта дзіўнае пытаньне, адказаў, што пакідае на волі кожнага дзясятага і я — у іх ліку. Інакш ён быў бы проста абавязаны арыштаваць мяне яшчэ каля труны Дафны; як і я, ён быў адвакат, як і я — нешанцаўлівы, толькі зрэдзьчасу яго прызначалі афіцыйным абаронцам, вось ён і асеў у паліцыі — сябры па партыі, якія

ў жыцьці і не падумалі б да яго зьвярнуцца, калі б у іх узьнікла патрэба ў адвакаце, сасваталі яго як сацыяліста юрысконсультам у крымінальны адзьдзел гарадзкой паліцыі, а калі ён потым прасунуўся ўгору, а пад канец нават прапхнуўся ў начальнікі, дык гэта зусім ня ў выніку нейкай там выдатнай адмысловасьці ў заслугах, а чыста палітычных інтрыгаў, яны ж узьнесьлі яго на сваёй хвалі, прычым нешта падобнае адбываецца і на іншых узроўнях юрыдычнага апарата, не, ён зусім не намякае на карупцыю, Божа барані, але прэтэнзіі юстыцыі прадстаўляць сабою нешта аб’ектыўнае, нейкае стэрыльнае прычындальле, свабоднае ад якіх бы там ні было грамадзкіх меркаваньняў і прымхаў, настолькі не адпавядаюць сапраўднаму становішчу, што ён і выпадак з Колерам успрымае далёка ня так трагічна, як успрымаю яго я; хто б пярэчыў, я зрабіў памылку, спачатку прыняўшы даручэньне Колера, а потым перадаўшы Штусі-Лойпіну матэрыялы, з дапамогаю якіх Штусі-Лойпін здолеў загнаць Бэна на люстру і выйграць працэс, але незалежна ад таго, вінаваты Колер ці не вінаваты — а ўсім жа і кожнаму вядома, што менавіта гер кантанальны радца прыстрэліў гера ўнівэрсытэцкага прафэсара, ён, начальнік паліцыі, таксама ў гэтым упэўнены, — але вось як ён паглядзіць на мяне, як падумае, куды мяне завяло маё бурнае абурэньне апраўдальным прысудум, хай сабе і ўнікаль-

ным юрыдычна, але ж бездакорным і таму цалкам зразумелым — хай нават справядлівасьці тут быў пастаўлены шах і мат, — дык і ўбачыць, што, калі я і далей буду практыкавацца ў справядлівасьці, у мяне не застанецца іншага выйсьця, як толькі засудзіць Колера, а заадно і сябе самога на сьмерць і выканаць прысуд, дастаць рэвальвэр, які я схаваў пад сафою, ды і пераправіць сьпярша Колера, а там і сябе на той сьвет, хоць асабіста ён, начальнік паліцыі, лічыць гэта хоць і лягічным, але бязглуздым, бо перад абліччам справядлівасьці ў яе абсалютным значэньні, як ідэі, якою яна па сутнасьці і ёсьць, я выглядаю зусім ня лепш за Колера, дастаткова хаця ж бы ўспомніць пра ролю, якую я адыграў у лёсе Дафны. Перад абліччам справядлівасьці абодва мы — аднолькавыя забойцы, што Колер, што я. А вось судзьдзя, той выконвае нармальныя абавязкі. Яго справа — сачыць, каб неяк функцыянаваў такі недасканалы інстытут, як юстыцыя, пакліканая клапаціцца, каб на гэтым сьвеце захоўваліся вядомыя правілы чалавечай гульні. Судзьдзя гэтаксама нікому нічым не абавязаны, як папа — веруючым. Але калі асобны чалавек надумае чыніць справядлівасьць на свой лад, атрымаецца няма ладу як бесчалавечна. Ён абавязкова выпусьціць з-пад увагі, што махлярства часам бывае больш гуманнае, чым непагрэшнасьць, бо ўсясьветны мэханізм час ад часу трэба шма-

раваць — гэты занятак найбольш прыстойны для нашай краіны. Фанатычны заступнік справядлівасьці павінен быць і сам справядлівы, а ці насамрэч я справядлівы, меркаваць пра тое мне, а не яму. Як бачыце, начальнік, я здольны больш-менш дакладна перадаць сэнс нашай гутаркі, правільней, ня гутаркі, а вашай лекцыі, бо асабіста я не сказаў ні слова, ляжаў сабе, прабляваўшыся, ды слухаў вас; не зьдзівіла мяне таксама, што вы адгадалі, якое было маё рашэньне зь першага дня, можа, я менавіта таму і не ўпіраўся, падаючы, можа, я менавіта таму і дапамог Луцкі і Маркізу з Нойшатэля зварганіць алібі, можа, я менавіта таму і стаўся такім, які я ёсьць, — нават на думку Нольдзі Архідэйнага занадта апушчаным, ніжэй годнасьці тых дам, чый інтарэс ён прадстаўляе, — каб на свой лад стаць ня менш вінаватым, чым h.c. Ісак Колер, але ўжо тады мой прысуд і выкананьне яго робяцца для мяне самай справядлівай акцыяй на сьвеце, бо справядлівасьць можа правіцца толькі паміж роўна-вінаватымі; так, існуе толькі адно расьпяцьце Ізэнгаймскага алтара, дзе на крыжы вісіць укрыжаваны волат, зьнявечаны труп, пад чыім неверагодным цяжарам гнуцца бэлькі, да якіх ён прыбіты, Хрыстос, яшчэ больш страшны, чым тыя, для каго намалявана гэта расьпяцьце, чым пракажоныя; калі яны бачаць на крыжы такога Бога, паміж імі і гэтым Богам, які паводле іх pa-

зуменьня, наслаў на іх праказу, устаноўліваецца справядлівасьць: такі Бог па справядлівасьці быў укрыжаваны дзеля іх. Я пішу на цьвярозую галаву, гер пракурор Фойзэр, я дастаткова цьвярозы, менавіта таму і прашу вас не вінаваціць начальніка паліцыі ў тым, што ён не адабраў у мяне рэвальвэр, уся наша гутарка, правільней, увесь ягоны добрапрыстойны маналёг быў прамоўлены зусім не бацькоўскім тонам, а гэтая гісторыя наконт кожнага дзясятага, якому ён дазваляе зьбегчы, — хай у яе верыць той, хто здатны верыць, можа, ён быў бы рады, калі б мог хоць злавіць кожнага дзясятага, усё разам узятае было б правакацыяй; заднім чыслом ён будзе злавацца, што не затрымаў мяне тады, на могілках, калі паляцеў парасон, a ён узяў у мяне з рук стылет; але я яго добра ведаю, ён мысьліць хутка, ён зразумеў, што тады давялося б ня проста нанава падняць пытаньне пра тое, хто забіў няшчасную Дафну Мюлер, але і пра тое, хто забіў забойцаў Дафны, што такім чынам ён трапіў бы ў арбіту Монікі Штаерман. А хто ж бо табе з добрай волі ды з добрага дзіва захоча зьвязвацца з пратэзнай імпэрыяй, якая намерылася зноў заняцца вытворчасьцю зброі? Але затое, калі гадзіны празь дзьве, дакладней, празь дзьве гадзіны трыццаць хвілін я стрэлю ў доктара h.c. Ісака Колера, начальнік паліцыі адразу пачне актыўна дзейнічаць, нават калі мае стрэлы ні да чаго не прывя-

дуць, — аднак, гер пракурор, давайце ўмовімся: з аднаго боку, начальнік спрабаваў сваім душавыратавальным маналёгам зрабіць так, каб стрэлы, калі нават я буду страляць, не зрабілі шкоды, але вось чаго вы ніяк не маглі западозрыць, гер начальнік, (я зноў зьвяртаюся да вас), я даўно памяняў халастыя патроны на баявыя. Таму й ні разу не заглыбляўся ў падрабязнасьці наконт старызьніка на ніжнім паверсе нашага дома. Падсьвядома. Каб і вы не заняліся ім блізка. Гэты аднавокі тып — вялікі арыгінал, у яго можна купіць абсалютна ўсё. Можна было. Гэта таксама стала цяпер мінулым, гандляр ужо тры тыдні як выбраўся, памяшканьне лаўкі на першым паверсе і кватэра на другім апусьцелі, у «Сьвятых зь Ютлі» таксама цішыня і запусьценьне, а ўчора (ці тое заўчора, ці запазаўчора) я знайшоў у сябе заказны ліст, які атрымаў некалькі месяцаў таму назад, але неяк не сабраўся прачытаць, пісьмо ж такога зьместу, што, маўляў, дом на Шпігельгасэ як помнік архітэктуры, які пад аховай дзяржавы, з прычыны аварыйнасьці мае патрэбу ў неадкладнай рэстаўрацыі намаганьнямі Фрыдлі, які перабудуе яго з сярэдзіны і пабудуе ў старых сьценах раскошныя кватэры — гэта новы напрамак яго дзейнасьці — у сувязі з чым я да 01.10 павінен вызваліць занятую мною плошчу, а як што 01.10 даўно мінула, мне давялося блукаць па ўсім горадзе, каб арганізаваць сабе

апошнюю бутэльку віскі, як учора ў ШтусіЛойпіна ў «Du Theatre», a то я здолеў бы здабыць яе ў кватэры ў аднавокага, хай ня віскі, а на благі канец бутэльку грапы, гэтаксама, як я знайшоў у яго лаўцы, у раструбе альпійскага ражка, патроны, а халастыя, гер начальнік, якімі вы заладавалі мой рэвальвэр, ссыпаў у ражок. О, мы абодва, доктар h.c. Ісак Колер і я, памром даволі мілагучна, пад родныя напевы. Але раней, чым я — хай нават мая цьвярозасьць набывае ўсё болып пагрозьлівы характар, настолькі пагрозьлівы, быццам перада мною ўстае сонца, на якое я, як той вар’ят-прапаведнік, павінен глядзець, вачэй не адводзячы, — раней чым я праз гадзіну без малога выеду ў аэрапорт на сваім «фольксвагене», (ён ня вельмі добра перанёс рамонт, то бок, я ня даў закончыць яго за недахопам сродкаў), апошні зварот да вас, начальніка паліцыі. Я здымаю падазрэньне. Вы паводзіліся, як прыстойны чалавек. Вы хацелі даць мне свабоду рашэньня, не хацелі глуміць маю годнасьць. Мне вельмі шкада, што я прыняў іншае рашэньне, ня тое, на якое разьлічвалі вы, А цяпер яшчэ адно, самае апошняе прызнаньне. У гэтай гульні за справядлівасьць я прайграў ня толькі самога сябе, але і Элен, дачку забітага мною, які будзе маім забойцам. Мне ж такі давядзецца застрэліцца, бо ён будзе застрэлены мною. Futurum passiv. Зноў узгадваю ўрокі латыні, якія даваў мне ў прытулку стары

сьвятар, каб падрыхтаваць мяне да гарадзкой гімназіі. Я заўсёды з прыемнасьцю ўспамінаю прытулак, нават у Мока ўспамінаў, хоць гаварыць з Мокам вельмі цяжка. Калі адзін пісьменьнік расказваў пра сьмерць сваёй маці, да якое, мяркуючы па ўсім, быў моцна прывязаны, я пачаў абмалёўваць перавагі прытулку, а сям’ю паказваць як расаднік злачынстваў. Гэта ваша хвалёнае сямейнае шчасьце, ад яго ж з душы верне — чым яўна засмуціў пісьменьніка. А Мок раптам зарагатаў. Мок, пра якога ніколі толкам ня ведаеш, з чым ён згодны, а з чым не; я падазраю, што ён умее чытаць з вуснаў, бо зноў адклаў убок слыхавы апарат, хоць асабіста ён гэта адмаўляе (чарговая хітрасьць). Вось калі я хвалюся, што вырас бяз бацькі і бяз маці, сказаў Мок, яму гэта здаецца жахлівым, на шчасьце, працягваў ён па-свойму шматслоўна — пісьменьнік тым часам даўно сыйшоў, — на шчасьце, я стаў юрыстам і не зьбіраюся ў палітыку, хоць і гэта да канца ня выключана, але чалавек, які расхвальвае сіроцкі прытулак, куды горшы за таго, які ў маладосьці ваяваў ці тое са сваім бацькам, ці тое з маці, ці з абаімі адразу, як напрыклад, ён, Мок, які ненавідзеў сваіх старых горш за ясную халеру, як сам сказаў, хоць яны і былі добрыя сэрцам хрысьціяне, ён іх усё роўна ненавідзеў за тое, што яны прывялі на сьвет восем дзяцей, і яго ў дадатак, не спытаўшыся ні ў кога з гэтай неты-

повай па сваіх памерах прдпадзі, ці хоча ён (альбо яна) быць прыведзеным на сьвет, рабіць дзяцей — гэта злачынства, якое ня ведае роўных сабе; калі цяпер ён люта б’е разцом па chemp (Мок так называе камень), ён уяўляе сабе, што такім чынам па заслугах аддае свайму бацьку і сваёй маці, але ў маім выпадку не пытаецца, што я за тып такі, што пускае сьліні з прычыны сіроцкага прытулку. Хай у яго, Мока, у вантробах сядзіць нянавісьць да тых, хто яго зачаў, нарадзіў, а потым не ўтапіў у памыйным вядры, ён выкрасае сваю нянавісьць з каменю, ператвараючы яе ў фігуру, надаючы ёй форму, мілую яго сэрцу форму, бо ён сам стварыў яе, і якая, калі б умела адчуваць, магла б сваёй калейкай ненавідзець яго, як ён ненавідзеў сваіх бацькоў, якія тасама яго любілі, якіх ён таксама засмучаў; усё гэта вельмі чалавечна, кругазварот нянавісьці і любові паміж творцам і творывам, але калі ён уявіў сабе такога, як я, які замест нянавісьці да тых, праз каго ён існуе і за тое, што існуе, любіць установу, якая стварыла і сфармавала яго, і якая з самага пачатку была надзелена схільнасьцю не да чалавечага, а да ідэалёгіі альбо ўсяго толькі да якога-небудзь прынцыпу — да справядлівасьці, напрыклад, калі ж ён у дадатак спрабуе ўявіць сабе, як такая асоба будзе пасьля абыходзіцца зь людзьмі, якія не адпавядаюць ягонаму прынцыпу, прынцыпу справядлівасьці, каб ужо

не прыводзіць іншага прыкладу, — а хто, скажыце, калі ласка, яму адпавядае? — у яго ад страху выступае халодны пот. Яго, Мока, нянавісьць стваральная, а мая разбуральная, гэта нянавісьць забойцы.

— Шпэт, дружа, — закончыў ён велягурыстыя і малазразумелыя разважаньні, — мне вас ад душы шкада. Надта ж бо ў вас усё нягегла атрымалася.

Пасьля гэтай размовы я болып ні разу не пераступаў парога ягонай майстэрні. А чаму я расказваю вам пра гэтую размову, гер начальнік? Ай, ды таму, што гэты дойлід, якога нядаўна ўшаноўвалі ў Вэнэцыі, проста чортведама які слушны. Я чалавек з рэторты, я выгадаваны ва ўзорнай лябараторыі, настаўлены ў адпаведнасьці з прынцыпамі выхаваўцаў і псыхіятраў, прадукаваных нашай краінай паралельна з высокадакладнымі гадзіньнікамі, псыхатропнымі сродкамі, TaftHaft банкаўскіх укладаў і вечным нэўтралітэтам. Я б і быў узорным прадуктам гэтай дасьледчай гаспадаркі, але ў ёй не хапала більярднага стала. Вось мяне і запусьцілі ў сьвет, не надзяліўшы ўменьнем разгадаць яго, бо да гэтага часу ў мяне не было зь ім кропак судакрананьня, бо я ўяўляў сабе, нібыта і тут пануюць норавы сіроцкага прытулку, у якім я вырас. Безь ніякай падрыхтоўкі мяне сутыкнулі з законамі драпежных зьвяроў, што пануюць у людзтве, безь ніякай падрыхтоўкі я ўгледзеў сябе сам-насам з

тымі пачуцьцямі, якія надаюць чалавечыя рысы зьвярыным законам, — з годнасьцю, адчуваньнем меры, розумам, каханьяем, нарэшце ж. Чалавечая рэальнасьць пацягнула мяне за сабой, як бурлівая рака цягне таго, хто ня ўмее плаваць, супраціўляючыся блізкай пагібелі, я на парозе яе сам зрабіўся драпежным зьверам, і да гэтага зьвера пасьля начной размовы з Штусі-Лойпінам, калі я прадаў свае матэрыялы, якія павінны былі апраўдаць забойцу, зьявілася дачка забойцы: так, Элен чакала мяне ў маёй адвакацкай канторы на Цэльтвэгэ, у маёй шыкоўнай трохпакаёўцы, якая дасталася мне ад Бэна. Цяпер толькі я скеміў, што яна чакала мяне не перад дзьвярыма, а ўсярэдзіне. У крэсьле каля майго пісьмовага стала. I што яна выдатна арыентавалася ў кватэры. Зрэшты, Бэна, Бэна, — хто ўстояў бы перад ім! I вось яна прыйшла, бо давярала мне, і вось яна аддалася мне, бо я хацеў яе, але не хапіла мне тае ночы ні адвагі даверыцца і ёй, ні перакананасьці, што і яна хоча мяне, бо кахае. Так мы разьмінуліся з нашым каханьнем. Я ўтоіў ад яе, што ніхто не змушаў яе бацьку ўчыняць забойства (нават калі чортава ліліпутка таго так моцна жадала), што яму проста падабалася на нашай грэшнай плянэце строіць зь сябе Госпада Бога, што сам я двойчы прадаўся, адзін раз яму, другі раз — прыма-адвакату, якога цешыла магчымасьць давесьці да канца гульню права-

судзьдзя, падобна да гросмайстра, які велікадушна дагульвае партыю, пачатую з пачаткоўцам. I мы спалі тае ночы, не размаўляючы і не падазраваючы, што шчасьце бяз слоў — непамыснае. Таму, мусібыць, і існуе мімалётнае шчасьце, яго я меў у тую ноч, калі пачаў здагадвацца, кім мог бы зрабіцца, неверагодныя магчымасьці, якія былі ўва мне закладзены і якіх я ня спраўдзіў, а як што я тады адчуваў сябе шчасьлівым цэлую ноч, дык быў перакананы, што зраблюся тым, кім так і не зрабіўся. Але раніцай, калі мы зірнулі адно на аднаго, нам ужо было ясна, што ўсё закончылася. А цяпер мне пара ў аэрапорт.

III

Пасьляслоўе аўтара: Нейкім дзіўным чынам я, калі задумацца, пазнаёміўся зь некаторымі людзьмі, пра якіх толькі пазьней даведаўся, што яны ня проста былі замешаныя ў гэтую шматплянавую прыгоду, але і былі ў ёй галоўнымі пэрсанажамі.

Адбылося гэта прыкладна ў 1984 годзе. У Мюнхене. Дзёньніка я не вяду, таму ня BapTa залішне давярацца датам, якія я прыводжу. Па-мойму, было тое напрыканцы траўня, а ўсю гісторыю я ўспрыняў тады як выдуманую. Утульны парк, утульная віла ся-

род высокіх дрэў. У парку ўздоўж адной сьцяны вілы — засланыя сталы. Мілая гаспадыня. Выдаўцы, журналісты, людзі тэатра і кіно, — адным словам, разумная доза культурнага жыцьця. Як звычайна, я кагосьці з кімсьці блытаю. Мне цьмяна здаецца, што вось тая ёсьць менавіта тая, пра каго я думаю, што гэта якраз яна тая самая. Пасьля высьвятляецца, што яна ўсё-такі зусім ня тая самая. Пасьля яшчэ нехта аказваецца зноў жа зусім ня тым самым. Потым я зь перапалоху сам палохаю аднаго галоўнага рэжысэра, у тэатры якога я калісьці ведаў усіх падрад, а цяпер ужо нікога падрад і ня ведаю. Думаю, што ён думае, быццам я хачу ўціснуць яму сваю п’есу, а ён думае, быццам я хачу яму сваю п’есу ўшыць. Нейкі актор мітусіцца, як той кароль Лір, які забыў свой тэкст, і цяпер сам сабе рады ня дасьць: «Гіне тэатар. Няма новых п’ес». Іншага актора я столькі разоў бачыў па тэлевізары, што panep прымаю яго за свайго старога знаёмага, а ён бянтэжыцца, убачыўшы мяне ўпершыню. Нейкая жанчына вывозіць нейкага старца на калёсіках. Жанчына элегантная, фанабэрыстая, прыгожая. Гадоў пад пяцьдзясят. Я ведаю гэтую жанчыну, але ня ведаю, як яе завуць. Яна стрымана вітае мяне, але зьвяртаецца да мяне на «ты» і называе мяне Максам. А які я ж вам Макс? Вось і яна мяне зь некім зблытала. Сьмех дый годзе! Яна перапрашаецца. Мне прыемна. Яна пераходзіць

са мною на «вы». А хто ж гэты старац? Яе бацька. Мабыць, яму ўжо ого колькі! Так, сто, бяз хвосьціка. Кволенькі, бясплотны. На дзіва жвавы. Скура ружовая. Рэдкія сівыя валоскі, падстрыжаныя вусікі, дагледжаная бародка. Нешта паміж барадой і эспаньёлкай. Ён меў гутарку з баварскім прэм’ерміністрам. Пра палітыку? He, пра заснаваньне фундацыі эфэктыўных навук. He разумею. Напладзілася столькі непатрэбных навук. Разумею. Яна ўсё яшчэ думае, што я яе ведаю, а я яе ведаць ня ведаю. Гаспадыня гутарыць са старцам. Шчабеча зь ім, часта сьмяецца. Мабыць, стары не бяз досьціпу. Сяджу паміж невядомай знаёмай і ўдавой-немкай выдаўца-італьянца, зь якім я аднаго разу ў Мілане вадзіў знаёмства аж цэлы дзень. Знаёмая, імя якое ніяк не магу ўспомніць, здагадалася, што я не магу ўспомніць, як яе завуць. Яна змаўкае. Удава расказвае мне пра адну актрысу, у якую я быў калісьці закаханы. Актрыса зьбегла з пажарнікам. Пасьля вячэры — у салён. Людзі кіно і тэатру тлумяцца вакол галоўнага рэжысэра. Гэта тыя, хто цікавіцца мастацтвам. Іншыя — вакол старога ў каталцы. Гэта тыя, хто цікавіцца рэчаіснасьцю. Нейкі мастацтвазнаўца прамаўляе кароткі сьпіч-падзякаваньне гаспадыні дома, на хвіліну спалучыўшы сваёй прамовай абедзьве сфэры. Ён надта добра разьбіраецца ў мастацтве, каб не недаацэньваць жыцьця, і надта добра — у жыцьці, каб

не пераацэньваць мастацтва. Потым сфэры зноў распадаюцца. Адны спрачаюцца пра Бота Штраўса, другія — пра Франца Ёзэфа Штраўса. А якое думкі старац? Ён гісторык, а не мэтэароляг. Што ён хоча гэтым сказаць? Гісторык робіць далёкія прагнозы. Ён мэтафізык. Ён пэўны, што авалодаў сусьветным духам. А мэтэароляг дазваляе сабе толькі блізкія прагнозы. Ён чалавек навукі. I ня лічыць, што авалодаў атмасфэрай. Насамрэч сьвет неспасьцігальны. Што даступна ў палітыцы? Спорае хірургічнае ўмяшальніцтва, а потым — назіранньне за непрадказальным вынікам. Што ён хоча гэтым сказаць? Канцэрн, якому ён самахоць дапамагаў парадамі і якім несамахоць кіраваў, апынуўся ў цяжкім становішчы. Няма патрэбы апісваць яго падрабязна. Эканамічныя ўзаемасувязі куды складанейшыя, чым атмасфэрная абалонь, прагнозы тут яшчэ больш ненадзейныя. Старац гаварыў лёгка, няголасна і шпарка. Толькі час ад часу чулася паляскваньне ўстаўных сківіцаў. I тады ўзьнікала патрэба ці тое забіць чалавека, ці тое перадаручыць забойства каму-небудзь яшчэ. Агульная разгубленасьць. Зьбянтэжанасьць. Потым замілаванасьць. Быццам старац намысьліў расказаць любоўную гісторыю. Вядома, выносіць на абмеркаваньне забойства — гэта ж faux pas4! Культурная сфэра таксама натапырыла

'Прамашка (фр.).

вушы. У гэтым ужо нешта было, як калі б старац, дапусьцім, еў рыбу нажом. Хоць кароль, ды ў дадатак яшчэ кароль на парозе стагодзьдзя, мае права і на гэта.

— Ён непаўторны, — прашаптала адна актрыса, якую я таксама калісьці бачыў, ці тое па тэлевізары, ці тое ў кіно, альбо ж думаў, што бачыў. Экран кіно і тэлевізара сплаўляе ўсе твары ў адзін. Добры дзясятак актораў на адзін твар. Старац папрасіў шампанскага. Адпіў. Паявіўся адзін рэжысэр і артыст, мой даўні прыяцель. 3 паходжаньня — швайцарац. 3 выгляду — расейскі вялікі князь, які прывык мець справы з прыгоннымі, рослы, станісты, але ўжо пасьля страты спадчынных маёнткаў. Дагледжаная бародка, прадумана лёгкая прастата ў вопратцы. Зрабіў плюсь! — у ручку гаспадыні, заўважыў пэўную разгубленасьць прысутных, ня без прыемнасьці абвёў усіх вачыма і з уласьцівай толькі яго сэрцу салодкай галантнасьцю прамовіў: «Вітаю вас, гер радца! Вітаю цябе, Элен!», пасьля чаго, зычліва зрабіўшы мне ручкай, сказаў: «Бачу, гер радца пачаў расказваць сваю гісторыю. Фантастычная гісторыя». Потым наліў сабе шампанскага і сеў. А старац вёў сваё далей. Ад яго зыходзіла нейкая ўладная сіла, якая ўсіх пад сябе падбірала. I ўсё было ня ў тым, што ён казаў, а ў тым як. Вось чаму немагчыма ўзнавіць гэтую гісторыю так, як яе расказваў ён. Хай гаспадыня ня зышча зь яго за тое, што ён

без усякіх там ухілак гаворыць пра забойства. Яму задалі пытаньне, прыкладна ж так ён і паведаміў, што лічыцца палітычна магчымым. Палітыка і эканоміка падпарадкоўваюцца адным і тым самым законам, а менавіта палітыцы ўлады. Што стасуецца і з вайною. Гэта перадусім эканоміка ёсьць працяг вайны іншымі сродкамі. I як бываюць войны паміж дзяржавамі, так бываюць войны і паміж канцэрнамі. А грамадзянскай вайне адпавядае барацьба за ўладу ў межах аднаго канцэрна. Усюды зноў і зноў узьнікае патрэба альбо кагосьці адлучыць ад улады, альбо быць адлучаным самаму. I ў такой сытуацыі апэратыўнае хірургічнае ўмяшальніцтва вельмі нават дарэчы, пасьля чаго сьлед пачакаць, каб пераканацца, ці дало яно карысьць, ці не. У выключных, хто скажа што супроць, але толькі ў выключных выпадках тут не абыйсьціся без забойства. Само па сабе забойства — мэтад вельмі неэфэктыўны. Тэрарызм пакідае толькі драпіны на паверхні сусьветнай структуры. А вось забойства, учыненае ім, было неабходнасьцю. Ясна, ён мог перадаручыць забойства. На любую справу можна каго-небудзь наняць замест сябе. Але яму неўзабаве ўсе сто, а ён, каб вы ведалі, яшчэ сам сабе завязвае шнуркі. Далей спатрэбілася яшчэ некалькі забойстваў, ну, але ўжо яны не вымагалі ніякага клопату. Пры стварэньні сьвету ўмяшальніцтва Бога спатрэбілася ўсяго адзін раз. Хапіла першага

штуршка. Вось і на яго рашэньне праблемы сышло з хуткасьцю маланкі. Старац выскаліўся. Больш за трыццаць гадоў таму яму давялося суправаджаць з прыватнай клінікі ў аэрапорт аднаго гэтак жа вядомага ў тыя часы, як і непапулярнага палітычнага дзеяча. У клініцы ён убачыў, што памянёны дзеяч, ужо ў зімовым паліто, разгублена стаіць каля ложка. Яго ўсе ганяць і перасьледуюць. Уведзены ім падатак на спадчыну збанкруціў надта многіх. Ён вымушаны абараняцца. I ён дастае з кішэні рэвальвэр. Вось чым ён прыстрэліць кожнага спадкаемцу, які застаўся бяз спадчыны. Сястра зь лямантам «Ратуйце!» выскачыла з палаты. Тады ён зноў засунуў рэвальвэр у кішэню. Прыляцеў доктар з двума санітарамі. Палкоўнік падчас вайсковай службы, грубы мясьнік у мэдыцыне; ён паставіў такі дыягназ: хвароба цяпер дабралася да мозгу, ну, з мэдыцынскага боку гледзячы, праблемаў няма, ён яшчэ раз нашпігуе пацыента транквілізатарамі, і хай сабе вымятаецца на радзіму, інакш аддасьць канцы проста тут. Бедалагу пасьля кароткай звалкі, падчас якой быў накаўтаваны адзін санітар, вытрасены з паліто рэвальвэр, увалілі яму ў задніцу — ах, пардон, пардон, пры дамах! — поўны шпрыц, зноў запакавалі ў зімовае паліто і запхнулі ў «ролс-ройс». I вось ён паехаў з узброеным і ачмурэлым дзяржаўным дзеячам назад у горад. Дзівосны вясновы вечар. Прысьмеркі. Недзе каля сёмай. Як што

у нас устаюць рана, дык і вячэраюць таксама рана. Калі ён разам з задрамалым фінансавым геніем праехаў па Рэміштрасэ і ўбачыў людзей, што сьцякаліся ў рэстараны, у яго ў галаве мільганула ідэя, як самым элегантным чынам вырашыць сваю праблему. «Божа, — сказала нямецкая ўдава італьянскага выдаўца, — як займальна!» Асоба, ад уплыву якое ён павінен быў асланіць канцэрн, мела прызвычайку ў гэты самы час вячэраць у вядомым усяму сьвету рэстаране. Старац высербаў другі фужэр шампанскага. Ён сказаў шафёру спыніцца, дастаў рэвальвэр з кішэні міністра, які ціхенька пахропваў, прайшоў у рэстаран, убачыў, што ягоныя разьлікі правільныя і памянёная асоба там, застрэліў яе, адтуль — зноў у «ролсройс», засунуў рэвальвэр у кішэню міністра, даставіў яго, шаноўнага міністра яе вялікасьці, у аэрапорт, пасадзіў у самалёт, які спэцрэйсам пераправіў хворага лідэра партыі на родную выспу, дзе той, яшчэ не пасьпеўшы толкам прыляцець, ужо прывёў да канчатковага фінансавага краху калісьці сусьветную імпэрыю. Ціхае пасьмейваньне дзеячаў культуры. Дачка захоўвае велічную, амаль злавесную абыякавасьць. Калі б яе бацька расказаў, што быў начальнікам канцлягера, яна і тады не змаргнула б. Мы ўсе слухалі, як зачараваныя. Як страшную казку. I ўсё ж ня без прыемнасьці, нават з пацехай, зачараваныя лёгкасьцю і сарказмам, зь

якім старац апавядаў, усё як бы ссоўваючы ў сфэру абстрактнага, нерэальнага. Толькі адзін выдавец разгублена спытаўся: «Ну, a вы?» — «Дружа мой, — адказаў старац, дастаючы з футарала масіўную цыгару (зыходзячы з вопыту, набытага мною за час, калі я курыў, здагадваюся, што гэта была «Топерс»), — дружа мой, вы пакідаеце па-за ўвагай дзьве акалічнасьці. Першая — у якіх колах мы з вамі абарачаемся, і другая — юстыцыя, бо яна хай хутчэй несьвядома, чым сьвядома, арыентуецца на грамадзкія колы, якія падупадаюць яе суду, хоць часам — асабліва ў адносінах да людзей прывілеяваных — яна любіць дзейнічаць з залішняй суровасьцю, каб пазьбегнуць дакораў за прадузятасьць менавіта таму, што яна яе мае». Зрэшты, каб ня знудзіць: яго арыштавалі, кантанальны суд прызнаў яго вінаватым, а суд прысяжных пазьней апраўдаў, хоць забойства было ўчынена ўва ўсіх на вачах. Зь неабходнасьці. He хапала доказаў. Паказаньні сьведкаў былі супярэчлівыя. Зброя так і не была знойдзена. Ну, бо і хто ж будзе трэсьці міністрава паліто?! I матыву злачынства таксама ўстанавіць не ўдалося. Канцэрн ёсьць нешта непранікальнае для пракурора. У дадатак, таксама выпадкова, у рэстаране быў былы чэмпіён Швайцарыі ў стральбе зь пісталета, але, калі яго хацелі дапытаць, ён узяў ды павесіўся сабе на здароўечка. Проста трэба, каб усё так удала склалася, зрэшты, нельга вы-

ключаць, што і чэмпіён мог стрэліць якраз у тую хвіліну, калі ён, а яму было тады семдзесят, намерыўся страляць; адзіна рэальнае ва ўсёй гісторыі — гэта сам нябожчык, які ўткнуўся тварам у філе а-ля Расіні зь зялёным бобам, наколькі ён памятае, але вось якім чынам гэтая рэальнасьць спраўдзілася, па сутнасьці, ролі ня грае. Старац раскурыў цыгару, якою да таго размахваў, як дырыжор палачкай. I раптам усе грымнулі рогатам, сёй-той нават запляскаў, адзін тоўсты журналіст адчыніў акно і рагатаў у ноч. «Нечуваная дасьціпнасьць». Усе былі перакананыя ў невінаватасьці старца. Я таксама. A чаму? Ад яго абаяльнасьці? Ад узросту? Файна! — зазьзяла нямецкая ўдава італьянскага выдаўца, гаспадыня выказалася ў тым духу, што жыцьцё піша найневерагоднейшыя гісторыі, дачка паглядзела на мяне холадна і пільна, быццам хацела даведацца, паверыў я ці не. А старац курыў цыгару, у той самы час робячы трук, які ніколі не ўдаваўся мне, — выдыхаў дым колцамі. Ён разумее, гаварыў далей старац, што несправядліва асуджаны не такі недасяжны, як забойца, адсюль і шчырыя воплескі, такі ўжо ў яго лёс, што ніхто ня хоча лічыць яго забойцам. Вось і я, мабыць, ня веру — гэта старац ужо зьвярнуўся да мяне, — я, хто ў сваіх камэдыях цэлымі гуртамі запраторвае сваіх герояў на той сьвет. Новы выбух рогату, агульнае ажыўленьне. Падалі чорную каву, кань-

як. Застаецца толькі пытаньне маралі, зноў пачаў стары, засяродзіўшы сваю ўвагу на попеле цыгары, які ён не страсаў, а старанна нарошчваў. I раптам зрабіўся зусім іншы. Ужо не стогадовым старцам, а чалавекам без узросту. Учыніў ён забойства насамрэч альбо толькі зьбіраўся, сказаў старац, з пазыцыі маральнасьці важны толькі намер, а не выкананьне. Але пытаньне маралі ёсьць пытаньне апраўданьня дзеяньняў, якія не адпавядаюць законам грамадзтва, якімі гэта грамадзтва нібыта кіруецца. Для апраўданьня ж мы павінны скарыстацца дапамогай дыялектыкі. 3 пазыцый дыялектыкі можна знайсьці апраўданьне абсалютна ўсяму, тым самым — і з пазыцый маралі. Таму ён лічыць усякае апраўданьне лішнім альбо, калі давесьці гэтую думку да абсурду, усякую мараль амаральнай, ён мог бы заявіць, што дзейнічаў у інтарэсах канцэрна, які дарэчы, пазьней усё адно ляснуўся, так што ягонае рафінаванае забойства аказалася непатрэбным незалежна ад таго, хто яго ўчыніў, ён сам ці хто іншы, а таму ён мог бы наступным чынам адказаць на пытаньне, чаго можна дасягнуць сродкамі палітыкі: калі нечагась можна дасягнуць толькі дзякуючы выпадку альбо нешта дасягнута толькі выпадкова, дык яно ёсьць поўная процілегласьць таго, чаго хацелі дасягнуць насамрэч. Далей стары перапрасіўся. Ён пакорліва просіць высокашаноўную гаспадыню прабачыць яму сы-

ход, а дачку Элен — даставіць яго ў гатэль «Чатыры пары году». Дачка выкаціла старога, не зірнуўшы на мяне. Я палічыў усю гэтую гісторыю выдумкай. Ну хто, скажыце вы мне, так забівае? Аднак нельга было не заўважыць, што стары сваім часам меў не абыякую ўладу, ды і цяпер яшчэ мае не абыякія ўплывы, a то зь якое такое рацыі яго прымаў бы Штраўс. Мне ён падаўся прыдуманым варацілам, у якога на сумленьні шмат чаго ёсьцека-такі, але расказваць пра біржавыя махлярствы больш складана, чым пра забойствы, вось ён і расьпісвае няўчыненае забойства, бо можа не сумнявацца, што ва ўчыненае ім забойства ўсё адно ніхто не паверыць, як паверылі б у біржавыя спэкуляцыі. У таксі я пасьпеў забыць яго гісторыю, раздумваючы толькі пра дыялектыку, якую ён падпарадкаваў маралі, і раптам успомніў ягонае імя: Колер, Ісак Колер. Аднойчы на банкеце ў сваіх сяброў я сядзеў якраз насупраць яго. Побач зь яго дачкою. Калісьці. Шмат гадоў таму назад. Колер тады быў вельмі бадзёры і загарэлы. Дачка расказвала, што ён толькі што вярнуўся з падарожжа вакол сьвету.

На лета ці тое, магчыма, на пачатку верасьня памёр бацька адной маёй знаёмай, пэўнай Штусі-Моозі. Гадоў пятнаццаць таму яна служыла ў нашым доме. Яна паведаміла мне, што прадаецца двор яе бацькі. Я ведаў

гэты двор. Ён быў стары, паўразбураны. Я рашыў яго купіць. Выгляд адтуль вельмі ўражваў. Унізе — даліна Штусі, на дне яе Штусікофэн, потым Флётыген, Верхнія Альпы. За домам крута абрываецца скала. Сама вёска — гнязьдзечка, гэта яшчэ не самыя Альпы. Старыя дамы. Капліца. Куды час ад часу наяжджае з казаньню флётыгенскі пастар. Гатэль. Проста дзіва, што яшчэ захаваліся вёскі, куды не зазіраюць турысты. Весьці перамовы мне належала з хадайнікам па справах, «хадыкам» — як там называюць адвакатаў. Хадыка займаў пакой у гатэлі «У Лоенбэргера», а справы праварочваў унізе, у кнайпе, дзе слухачамі былі мясцовыя сяляне. Ён быў, бадай, нечым накшталт вясковага судзьдзі, да моманту майго прыезду ён якраз уладжваў адну бойку. Селянін зь перавязанай галавой, памінаючы ліхім словам чорта, пакідаў залю. Праз столькі гадоў мне цяжка дакладна апісаць, як выглядаў той хадыка. Гадоў так на пяцьдзясят. Хоць, магчыма, і маладзей. Хранічны алькаголік. Ён піў «бэці» — гатунак гарэлкі, якую ў іншых мясьцінах называюць пладова-ягадным кампотам. Ён здаваўся ўнураным, хоць і ня быў такі. Зласьліва-жоўцевы. Твар азызлы, але не бяз выразу адухоўленасьці. Вадзяністаблакітныя вочы, налітыя крывёю. Часьцей шальмаватыя, часам летуценныя. Дзеля пачатку ён спрабаваў мяне абмішуліць. Загнуў цану ўдвая болыпую за тую, на якую намя-

кала наша былая ахмістрыня. Расказваў велягурыстыя байкі наконт цяжкасьцяў, якія мусова ўзьнікнуць з боку абшчыннай управы ў Штусікофэне. Разводзіў нешта пра няпісаныя законы. Назваў двор праклятым, гаспадар яго, Штусі-Моозі, павесіўся. Кожны Штусі-Моозі тут вешаўся. Сяляне з нахабнай шчырасьцю слухалі нашую гутарку, мімікай паказвалі ўдушэньне, калі ён гаварыў пра шыбенікаў, задзіралі правую руку над галавой, быццам зашморгваючы шворку, закочвалі вочы пад лоб, высалопвалі язык. Я скеміў, што хадыка зусім не зьбіраецца мяне абмішульваць, а проста хоча перашкодзіць зьдзелцы, — затое пазьней ён спрытна ашукаў сям’ю нашай ахмістрыні. Ён прадаў двор за кідкую цану камусьці з ШтусіЗютэрлінаў. Адчуўшы, што мая цікавасьць да куплі прыкметна астыла, хутчэй ад варожых адносінаў сялян, чым ад ягоных хітрыкаў, ён папрыветлівеў. Дарэчы, ён быў ужо на падпітку, хоць і не зрабіўся ад гэтага менш сымпатычным. Нават наадварот. У яго прарэзаўся гумар. Праўда, зьедлівы. Ён пачаў расказваць. Сяляне згуртаваліся цясьней і пачалі пад’юджваць баяра. Ягоныя гісторыі, па ўсім мяркуючы, яны ўжо ведалі на памяць. I слухалі, як слухаюць гавэнды казачніка. Дык вось, ён бажыўся, што быў славутым адвакатам у самым вялікім горадзе нашай краіны. «Усрацца можна якім славутым», так і сказаў. I грошы шуфлем гроб.

Зарабляў у асноўным на банках, на самых багатых сямействах гораду. Але наймілейшай кліентурай былі яму прастытуткі. «Mae прасталытачкі», як ён сказаў. Ён выдаў пропадзь розных погудак, асабліва пра нейкага Нольдзі Архідэйнага. Большасьць іх здаліся мне выдумкай, але я слухаў зь неаслабнай увагай.

Ня так тыя погудкі, як схаваную ў іх сацыяльную крытыку. Гэтая крытыка мела нейкі анархісцкі характар. Яна не вязалася з рэальнасьцю. Яна адпавядала яго розуму. Ён заглыбіўся ў нетры гісторыі суду над нейкім забойцам. Ён граў ролі абвінавачанага і пяцёх чальцоў судовай калегіі. Сяляне рагаталі, аж заходзіліся ад захапленьня. Ён, як абаронца, выйграў працэс. Пасьля дадаў, што апраўданы ўсё-такі быў забойца. Апраўданы, урадавы радца, спрытна абдурыў і яго, і пяцёх чальцоў суду. Сяляне весяліліся, цяпер яны таксама налеглі на «бэці». Гісторыю гэтую яны яўна слухалі не ўпершыню і ўсё ніяк не маглі наслухацца. Яна зноў і зноў вымагала паўтору, а ён капрызіў, капыліў нос, аднекваўся, яму паднесьлі чарачку, ён паказаў на мяне, — можа, чалавеку зусім і не цікава, а вы мне тут... мне таксама паднесьлі чарачку, не-не, вельмі нават цікава.

Хадыка пачаў расказваць, як ён спрабаваў дабіцца перагляду справы, але гэтаму ўсупрацівіўся ўрад, а пад канец і фэдэральны суд. Урадавы радца — ён і ёсьць урадавы радца. Кожная юрыдычная перашкода, кож-

ная інтрыга выклікала выбух зьдзеклівага рогату. «Вось яна, ваша вольная Швайцарыя!» — крыкнуў адзін селянін і заказаў яшчэ па шкляначцы. I тады, расказваў далей хадыка, ён пачаў дзейнічаць на сваю рызыку. Ён дачакаўся, калі радца вярнуўся з падарожжа вакол зямлі. 3 прэсы даведаўся пра час вяртаньня. Пасьля паведаміў пра свае пляны начальніку паліцыі. Той загадаў ачапіць аэрапорт. Але хадыка, пераадзеўшыся прыбіральшчыцай, ушыўся ў брыгаду сьмецяроў. А ў накладным штучным бюсьце схаваў свой рэвальвэр. Адзін паліцэйскі спрабаваў схапіць яго за накладны бюст, але хадыка нарабіў ляманту, быццам яго хочуць згвалціць. Начальнік перапрасіўся, а паліцэйскага загадаў адправіць у арыштанцкую пры аэрапорце. Сяляне з радаснымі крыкамі ляпалі сябе па сьцёгнах. Далей хадыка паведаміў, як ён застрэліў забойцу, апраўданага дзякуючы ягоным жа намогам. Па дарозе да залі пасажыраў першай клясы. Пасьля чаго радца грымнуўся галавою наперад проста ў бак на сьмецьце. Падобна да Тэля, які прышыў у той цясьніне Гэсьлера, ён прышыў зладзея, радасна загаласіў адзін селянін, a астатнія радасна закрычалі. Дзікі ўсчаўся вэрхал. Вось яна, сапраўдная справядлівасьць. Хадыка пачаў у асобах паказваць гісторыю свайго затрыманьня. Паказаў, як начальнік сарваў зь яго накладны бюст. Залез на стол. Сказаў абарончую прамову пе-

рад пяцьцю сябрамі, якія сваім часам апраўдалі забітага, а цяпер, адпаведна, не маглі не апраўдаць яго забойцу. Пасьля чаго кінуў проста ў твар судзьдзям: «А прападзіце вы пропадам з вашым правасудзьдзем», — і зрабіўся хадыкам па справах у даліне Штусі. Тут апавядальнік зноў грымнуўся на сваё крэсла. Адзін селянін устаў з напалавіну расьпітай бутэлькай «бэці» ў левай руцэ, паляпаў апавядальніка па плячы, заявіў, што сам ён Штусі-Штусі, а хадыка — адзіны ня Штусі ў Штусікофэне, але, нягледзячы на гэта, ён швайцарац «што нада», пасьля чаго да дна асушыў сваю бутэльку, паваліўся на стол і захроп. Астатнія зацягнулі адменены гімн:

Слаўся вавекі, Гельвэцыя!

Яшчэ ёсьць у цябе сыны, як убачыў іх Якаў Сьвяты, заўсёды гатовыя ў бой.

Гісторыя здалася мне надзіва знаёмай. Я хацеў высьветліць сякія-такія нюансы, але хадыка быў надта п’яны, каб адказваць на пытаньні. Некаторыя сяляне пагрозьліва паўставалі зь месцаў, пакуль іншыя дапявалі канец другой страфы:

Там, дзе вяршыні гор ворагу не дадуць адпор, Бог наша цьвердзь,

самі ўстанем гарой, кожны з нас герой. Нас не палохае сьмерць.

А хадыку мне было шкада. Бліскучы прыма-адвакат зрабіўся затурканым правінцыйным адвакатам-хадыкам. Ён учыніў забойства, ён выйграў свой працэс, але забойства, ім учыненае, даканала яго. Я цалкам адмовіўся ад думкі купіць двор. Мне сьлед было вымятацца, у даліне Штусі не прывячаюць прыхадняў з гораду, а як што яны па нумары маёй машыны ўжо скумекалі, што я з Нойшатэля, я быў ім удвая чужы, прыблудзень, хоць і гаварыў зь імі на адной мове, хай нават ня так пявуча. Я пакінуў гасьцініцу. Усьлед мне грамавое:

Явіся раніцай, Гасподзь прамяністы, мы дружна Табе засьпяваем гімн чыстпы, асьветляцца ледзьве вяршыні гор, узносіць малітвы швайцарцаў хор.

Сваёй душой богабаязнай айчыне служым увесь час мы.

Гэта сяляне перайшлі да новага гімна.

Пасьля зноў прагал у памяці. Стары ў крэсьле-каталцы, яго дачка, п’яны забойца ў штусікофэнскай гасьцініцы сярод п’яных сялян — усё пайшло ў падсьвядомасьць, a зверху наклалася прыкрасьць, што я не магу

купіць сялянскі двор. Між іншым, купіць яго я мерыўся ня дзеля пустой прыхамаці, мне былі патрэбныя перамены. Вярнуўшыся дамоў, я прыступіў да рэарганізацыі. Было вымецена ўсё сьмецьце, што набралася за сорак гадоў пісьменьніцтва. Груды неапрацаванай карэспандэнцыі, рахункі, якія так і ня трапілі мне на вочы, і аднак жа аплачаныя, каштарысы, так і ня ўзятыя пад увагу, горы карэктураў, незьлічона разоў перапісаныя рукапісы, накіды, фотаздымкі, малюнкі, карыкатуры, фантастычны кавардак, якому наканавана было часткова ператварыцца ў парадак, часткова зьнікнуць. Горы нячытаных рукапісаў, ужо шмат дзесяцігодзьдзяў пахаваных у плыні неапрацаванай пошты. Я наўздагад зірнуў у адзін зь іх. Юстыцыя. Далоў макулатуру. Пры гэтым... Пры гэтым я міжвольна кінуў позірк на першую старонку і прачытаў імя: h.c. Ісак Колер. Я зноў дастаў рукапіс з плястыкавага мяшка. Нейкі доктар X. прыслаў мне яе зь Цюрыха, але я ніколі не чытаю прысланых мне рукапісаў. Літаратура мяне не цікавіць. Я сам яе ствараю. Доктар X. Я ўспомніў. Кур. 1957 год. Пасьля дакладу. У гатэлі. Я пайшоў у бар выпіць шкляначку віскі. Акрамя бармэнкі, дамы ня першай сьвежасьці, я застаў там яшчэ аднаго наведніка, які адразу, ледзь я пасьпеў сесьці, назваў сябе. Гэта быў доктар X., былы начальнік кантанальнай паліцыі Цюрыха, мажны чалавек, старамодна апра-

нуты, з залатым ланцужком ад гадзіньніка папярок жылеткі, якія сёньня мала хто носіць. Нягледзячы на ўзрост, вожык на галаве ў начальніка быў яшчэ бездакорна чорны, а вусы пушыстыя. Ён сядзеў каля стойкі на высокім зэдлі, піў чырвонае віно, курыў «Баянас» і зьвяртаўся да бармэнкі па імені. Голас у яго быў гучны, жэсты выразныя, словам, чалавек бязь ценю гульні, які гэтак жа прыцягваў мяне, як і адштурхоўваў. На раніцу ён давёз мяне на сваёй машыне да Цюрыха. Я пачаў гартаць рукапіс. Ён быў надрукаваны на машынцы, пад загалоўкам дапісана ад рукі: «Можаце рабіць з гэтым, што захочаце». Я пачаў чытаць рукапіс і прачытаў яго ўвесь. Аўтар, нейкі адвакат, ня справіўся з матэрыялам. Яму надта перашкаджалі бягучыя падзеі. Пра самае важнае ён пачаў расказваць толькі ў канцы, але менавіта тут яму раптам не хапіла часу. Ён зрабіўся ахвярай сваёй пасыіешлівасьці. У цэлым спроба дылетанцкая. Ды і асобныя мясьціны зьнедаўмілі мяне. Узяць хай хоць бы назвы некаторых разьдзелаў: «Спроба ўнесьці парадак у беспарадак». Потым імёны. Хто такі Нікадэмус Мольх, хто Дафна Мюлер і хто Ільза Фройдэ? I хто расстаўляе ў сябе ў парку цэлую армію садовых гномаў? Начальнік нібыта гаварыў мне, што любіць Жан Поля? Але спытацца ў начальніка ўжо нельга, ён памёр. У 1970-м. Пасьля я прачытаў ліст, прыкладзены начальнікам да рукапісу: «Я

вяртаюся з пахаваньня. Езьдзіў хаваць Штусі-Лойпіна. На пахаваньне прыйшоў толькі Мок.

Пасьля чаго мы зь ім паабедалі ў «Du Theatre». Елі суп зь лівернымі фрыкадэлькамі, філе а-ля Расіні зь зялёным бобам. Пасьля абеду мы доўга шукалі слыхавы апарат Мока. Афіцыянтка, як аказалася, зьнесла яго з посудам. А што да нашага дарагога фанатыка справядлівасьці, дык яму і на самай справе ўдалося прабрацца ў аэрапорт. 3 камандай сьмецяроў. I стрэліць ён стрэліў, але адразу ад страху ўпаў галавой у бак са сьмецьцем. На шчасьце, Колер нічога не заўважыў, бо якраз у гэты час падняўся чатырохматорны самалёт. Зрэшты, наш тэрарыст і ня мог зрабіць большае шкоды. У адным ён пралічыўся. Я ўсё-такі заняўся падрабязьней гэтым старызьнікам. У альпійскім ражку былі правільна прэпараваныя халастыя патроны. Але пасьля я абсалютна ня ведаў, што мне рабіць з фанатыкам справядлівасьці. Ён быў чалавек прапашчы. Перадаваць яго ў рукі правасудзьдзя я не хацеў. Штусі-Лойпін (глядзі вышэй) паспачуваў яму і падшукаў яму працу. 3 таго часу прайшло некалькі гадоў. Ваш доктар X., экс-начальнік. Я патэлефанаваў у Штусікофэн. Да тэлефона падыйшоў гаспадар «Лойенбэргера». Я папрасіў хадыку. Памёр. На тым тыдні. Перабраў «бэці». Як яго звалі? Звалі як? Хадыкам. Дзе яго пахавалі? У Флётыгене, трэба думаць.

Я паехаў туды. Могілкі ляжалі за вёскай. За каменнай агароджай. Чыгунная літая брама. Было холадна. Першы раз за гэты год я ўлавіў дыханьне зімы. У могілках ёсьць нешта блізкае майму сэрцу. У дзяцінстве я любіў гуляць на могілках. Гэтыя могілкі мелі сваё аблічча, у кожнага нябожчыка была свая магіла, магільныя пліты, чыгунныя крыжы, пастамэнты, калёны, стаяў нават адзін анёл. На магіле нейкай Крыстлі Мёзэр. Але Флётыгенскія могілкі былі даволі сучаснымі могілкамі, пачатымі дзесяць гадоў таму назад паводле пастановы абшчыннай управы Флётыгена. Ад тых, хто памёр болып за дзесяць гадоў таму назад, не засталося і сьледу. Як што тэрыторыя была строга абмежаваная і не магла быць пашырана — надта высокія сёньняшнім часам цэны на зямлю, — супакоенаму дазвалялася ня больш чым дзесяцігадовае супакаеньне ў роднай зямлі. А пасьля — напрасткі ў вечнасьць. Але ўжо дазволеным дзесяць гадоў належала ляжаць па стойцы «сьмірна». Ува ўсіх аднолькавыя пліты. На магілах — аднолькавыя кветкі. Аднолькавыя пліты, надпісаныя адным і тым самым шрыфтам. I вось нябожчыкі пакоіліся строгімі радамі, а сярод іх — і той, каго я шукаў. Беспарадкавы ў жыцьці, упарадкаваны пасьля сьмерці. Ён ляжаў апошні ў радзе, каля яшчэ пустой магілы. Пліта ўжо пакладзена, кветкі (астры, хрызантэмы) ужо пасаджаны. На пліце:

ФЕЛІКС ШПЭТ, Хадыка, 1930—1984.

Вярнуўшыся дахаты, я яшчэ раз перачытаў рукапіс. Мабыць, яго перадрукавалі з арыгіналу. I нягледзячы на лірычныя адступленьні ад рукі начальніка, ён максымальна адпавядаў зыходнаму варыянту. Што да Шпэтавага расказу, дык ён у Штусікофэне хваліўся забойствам, якога не ўчыняў, а Колер у Мюнхене зваліў забойства на чалавека, якога хацеў прыбраць разам з забітым. Я зьняў з рукапісу фотакопію. Адрас доктара h.c. Ісака Колера я знайшоў у тэлефоннай кнізе. Я адправіў копію яму. Празь некалькі дзён я атрымаў пісьмо ад Элен Колер. Яна прасіла мяне наведаць яе. Бацькава маёмасьць не дазваляе ёй адлучацца з дому. Я адказаў тэлефонным званком. I ўжо на другі дзень уступіў у колераўскія валоданьні.

Калі я ішоў да чыгуннай рашоткі, у мяне было такое адчуваньне, быццам я ўступаю ў рукапіс і гэты рукапіс мяне кампрамэтуе. Сама прырода дыхала багацьцем. Кастрычніцкая флёра тут добра адшкадавалася сваімі дарамі. Дрэвы як на падбор — велічныя і ў летнім уборы. Ня дзьме фён. Акуратна падстрыжаныя кусты і жывыя агароджы. Замшэлыя статуі. Голыя барадатыя багі з маладзецкімі сьцёгнамі і такімі ж лыткамі. Ціхія сажалкі. Велічная пара паваў. Навакол мёртвая, дрымотная ціша. Толькі зрэдчас птушыныя галасы. Сьцены дома ўвітыя

дзікім вінаградам, плюшчом і ружамі, сам ён вялікі, прасторны, са шчытом. Усярэдзіне — лёгкі і ўтульны. Антыкварная мэбля, кожны прадмет — твор мастацтва. На сьценах — славутыя імпрэсіяністы. Далей — позьнія флямандцы (мяне вяла па доме старэнькая пакаёўка). Мне было прапанавана пачакаць у кабінэце доктара h.c. Ісака Колера. Памяшканьне было прасторнае. Вызалачанае сонцам. Праз адчыненыя дзьверы можна было выйсьці проста ў парк. Вокны абапал дзьвярэй даходзілі амаль да падлогі. Паркет з каштоўных пародаў дрэва. Гіганцкі пісьмовы стол. Глыбокія скураныя крэслы. На сьценах ніякіх карцін, толькі кнігі — да самай столі. Выключна кнігі па матэматыцы і натуральных навуках, салідная бібліятэка. У прасторнай нішы — більярд з чатырма шарамі на полі. Праз адчыненыя дзьверы ўкаціў сябе h.c. Ісак Колер, яшчэ болып кволы і эфэмэрны, яшчэ больш празрысты, амаль фантом. Мяркуючы па ўсім, ён мяне не заўважыў. Ён пад’ехаў да більярду, выцерабіўся, на маё зьдзіўленьне, з крэсла і пачаў заўзята гуляць. 3 дзьвярэй у задняй сьцяне ўвайшла Элен. Спартыўны выгляд — джынсы, шаўковая кашуля, жакет ручнога вязаньня з трыма вялікімі квадратамі, чырвоным, сінім і жоўтым. Яна прыклала палец да вуснаў. Я зразумеў і пайшоў за ёю. Прасторная гасьцёўня. Зноў адчыненыя дзьверы. Мы селі на тэрасе. Пад тэнтам. Апошні раз сёлета я ся-

дзеў на сьвежым паветры. Старыя плеценыя крэслы. Чыгунны стол з шыферным верхам. На газоне — касілка. Першыя кучы восеньскага лісьця. Паміж імі павы. Яна сказала, што я застаў яе за працай у садзе. У глыбіні парку нейкі хлопец капаў зямлю. I пасьвістваў. А ад паваў трэба было пазбавіцца. Суседзі пратэстуюць. Яны пратэстуюць ужо пяцьдзясят гадоў. Але бацька любіць паваў. Як ёй здаецца, выключна назло суседзям. Ён даваў сваім павам крычаць колькі ўлезе. Нягледзячы на шматразовае ўмяшальніцтва паліцыі. На сьвеце няма гуку больш мярзотнага за павін крык. Дамы навокал праз гэты павін крык прыкметна патаньнелі. Адпаведна ўпалі цэны і на зямлю. Тады бацька скупіў усё падрад, і суседзі заткнуліся, больш не маглі скардзіцца. Потым яна наліла мне чаю. Я сказаў, што яе бацька — пачвара. Яна не спрачалася. А рукапіс прачытала? Прагледзела — быў адказ. Я сказаў, што Шпэт яе кахаў, але пра гэта яму было нялёгка пісаць, і яна ж таксама колісь кахала яго. Ах, гэты мілы Шпэт, адказала яна. Адзіная жанчына, якую ён кахаў, была Дафна, пра яе ён і піша асабліва замілавана. А каханьне да яе, Элен, проста выдумляе. Выдумляў, удакладніў я, наш мілы Шпэт два тыдні таму назад сканаў у даліне Штусі. «Чай зусім прастыў», — сказала яна і выплюхнула з кубка праз агароджу тэрасы на пасыпаны жоўтым лісьцем газон, якраз пад ногі хлопцу, які з нахабным сьвістам прабягаў міма.

А потым закрычалі павы. Звычайна яны гэтай парою не крычаць, патлумачыла Элен, зараз перастануць. Але павы не пераставалі. «Хадземце лепш у харомы», — прапанавала яна, і мы ўвайшлі ў дом, зачынілі за сабою дзьверы, селі ў два фатэлі, паміж якімі стаяў гульнёвы столік. Каньяку? Так, калі ласка. Яна наліла. Павы за дзьвярыма ўсё крычалі, тупа, злавесна. На шчасьце, бацька іх ня чуе, сказала яна, а потым спыталася, ці чытаў я, што напісана пра сапраўдную Моніку Штаерман. Усё гэта ўяўляецца мне досыць непраўдападобным, адказаў я. Яна таксама была аднаго разу запрошана да Монікі Штаерман, летнім вечарам, пачала Элен, ёй тады не было і васямнаццаці, і яна, як усе ў гэтым горадзе, прымала Дафну за Моніку Штаерман, захаплялася ёю, але і зайздросьціла таксама, у прыватнасьці праз Бэна, таму што Бэна пазьбягаў яе, хоць у тыя часы спакушаў усіх падрад, гэты красунчык Бэна, тады лічылася найвышэйшым шыкам і прэстыжам пераспаць з Бэна, гэтак жа як лічылася шыкам і прэстыжам пераспаць з Монікай Штаерман; хоць усе былі перакананыя, што яны абое ў будучым пабяруцца, але гэта якраз і вабіла. Яна, Элен, была, што ні кажы, дачка Колера і таму недатыкальная. Бэна сьвядома пазьбягаў яе, а яна прыняла запрашэньне Монікі Штаерман бязь ніякіх ваганьняў, магчыма, сама ў сабе спадзеючыся застаць там Бэна, настолькі яна была ў яго закаханая. Пасьля

вячэры, за чорнай кавай, яна паведаміла бацьку пра свой намер. Бацька спытаўся, куды менавіта яе запрасілі, на Аўрораштрасэ ці не, і наліў сабе «Марк». Дома ён заўсёды п’е «Марк». У «Мон-рэпо», адказала яна. Туды яшчэ дагэтуль нікога не запрашалі. Нікога, сказаў бацька. Дагэтуль туды запрашалі адно Людэвіца і яго самога. Дык вось, ці можа ён даць ёй параду? Яна ўсё роўна не паслухаецца ніякіх парадаў, задзірыста адказала яна. Ня трэба ёй прымаць гэтага запрашэньня, сказаў бацька і выпіў свой «Марк». Гэта і была яго парада. Але яна ўсё адно пайшла. Даехала на ровары да Вагнэрштуца, прыхіліла ровар да агароджы і пазваніла каля брамы, працягвала Элен далей свой расказ. I зьдзівілася, што за гэтым нічога не пасьледавала. Потым яна заўважыла, што рашотчатыя весьніцы наогул не зачыненыя, яна адчыніла іх і ўступіла ў парк, але, ледзь уступіла, адразу ж адчула прыступ незразумелага страху. Яна ўжо была хацела вярнуцца, але цяпер ужо весьніцы не паддаваліся. Калі дагэтуль Элен расказвала няўпэўнена, запіналася, дык тут пачала гаварыць так, быццам усё, што адбылося пасьля, адбылося ня зь ёю, а з кімсьці іншым. 3 гэтага моманту, расказвала Элен далей, яна ўжо не сумнявалася, што яе завабілі ў пастку. Заняхаены парк быў заліты вечаровай чырваньню, гэты паток сьвятла здаўся ёй благім знакам. Яна аўтаматычна ішла далей да нябачнай

вілы. Друз парыпваў пад нагамі. Яна заўважыла садовага гнома, аднаго, потым яшчэ трох, пасьля адразу некалькі ўздоўж дарожкі, яны стаялі сярод бадыльля непадстрыжанага газону, сярод лубіну і смолак, выглядвалі са сплётаў карэньня: нягледзячы на мардаценькія тварыкі, у гэтай злавеснай вечаровай чырвані яны здаваліся падступнымі і гнюснымі, асабліва калі яна заўважыла, што ўніз з дрэваў таксама шчэрацца гномы, паляць люлькі, ад агіды яна ўсё хутчэй бегла сярод гномаў, пакуль не апынулася перад цэлай сьцяной гноміх зь велізарнымі галовамі, большымі за тыя, якіх яна ўбачыла сьпярша, — прыкладна з чатырохгадовае дзіця. Дранцьвеючы ад жудасьці, яна заўважыла, як адна з гэтых фігур ашчэрыла ёй зубы. У панічным страху яна паляцела па парку, міма непрыстойных гномаў, пакуль ня выскачыла на лугавіну, дзе ніякіх гномаў не было, сама лугавіна падымалася ўгору, а наверсе яе вачам адкрылася віла. Задыхаючыся, яна спынілася і паглядзела назад. Спадзеючыся, што ўсё гэта ёй толькі памроілася, што яна ўбачыла кашмар. Але яна ўбачыла ашчэраную гноміху, якая дробненька дыгала, сьпяшаючыся да яе. Яна кінулася да вілы, уляцела ў адчыненыя дзьверы, яна чула ў сябе за сьпінай дробненькі тупат, яна прабегла праз вэстыбюль, потым праз залю, дзе ў каміне патрэскваў агонь, хоць на дварэ стаяла лета, нідзе ні душы — і толькі дроб-

ненькія крокі за сьпінай. Яна ўбегла ў нейкае падабенства кабінэту. Сьцены, заклееныя фотаздымкамі Бэна, страшэнна яе спалохалі. Першым парываньнем было вярнуцца назад, але ў залі, у водблісках каміна, яна зноў угледзела карліцу зь велізарнай, безвалосай галавой, маленькім зморшчаным тварыкам і вырачанымі вачыма. Элен бразнула дзьвярыма кабінэту і замкнулася з сярэдзіны. Яна была адна. Яна кінулася ў скураны фатэль, адчула непрывычны саладжавы пах і самлела. Ачуўшыся, убачыла, што яе з усіх бакоў зашчамілі чытыры голыя магуты, пра якіх пазьней магла б толькі сказаць, што яны былі безвалосыя і што ад іх патыхала аліўкавым алеем, якім яны нашмараваліся і таму былі такія сьлізкія, як рыбы. Яе разьдзелі, як яна ні ўпіралася. Яна пачула нястрымны сьмех і ўбачыла жанчыну, якою захаплялася і якой зайздросьціла і якую прымала за Моніку Штаерман. Голая Дафна Мюлер сядзела ў скураным фатэлі. Гэта яна сьмяялася. Раптам аднекуль узьнік прафэсар Вінтэр, голы, трыбухаты. За сьпінай у юрлівага фаўна яна ўбачыла карліцу. Тая сядзела на шафе і пераможна сузірала Элен. Калі чорнабароды сатыр авалодаў Элен, у яе ў галаве бліснула думка — менавіта бліснула, гэта ня проста ўстойлівае словазлучэньне, — думка пранікла ў яе мазгі, як пранікае бліскавіца, і не засталося іншых думак, акрамя той, што ўсё тут адбываецца зь ёю толькі з волі гэтай кар-

ліцы, якая загнала яе ў гэты кабінэт, каб зь ёю, Элен, зрабілі тое, чаго палка жадала сама карліца, але чаго з карліцай нельга было зрабіць, а потым, калі на яе кінуўся Бэна, a за ім чацьвёра сьлізкіх голых, і ўсё гэта — пад несьціханы сьмех Дафны, Элен ахапіла (адзіная магчымасьць супраціўляцца, адзіная зброя) бязьмерная пажада, яна ўскрыкнула, яна крычала, крычала, пажада рабілася тым больш неспатольнай, чым зайздросьлівейшым рабіўся позірк карліцы. Карліца дрыжала ўсім целам, у вачах у яе бачылася нешта большае, чым бязьмежная зайздрасьць, здавалася, быццам яна дрыжыць ад гора, што ня дадзена ёй, карліцы, зьведаць асалоду, якую адчувае тая, якую гвалцяць на яе ж загад яе ж халопы. Нарэшце карліца ў поўным жаху закрычала: «Годзе!» — і разьверзлася нястрымным хлюпаньнем. Элен адпусьцілі, карліцу вынесьлі, Элен засталася ў кабінэце адна. Яна сабрала сваю вопратку, у залі яшчэ не прагарэў камін, прабралася праз вэстыбюль у цёмны парк, дайшла да брамы. Брама была не замкнёная, закончыла Элен сваю аповесьць, і яна паехала дамоў на ровары.

Яна памаўчала. Пасьля спыталася ў мяне, ці не шакіраваны я яе расказам. «Не, — адказаў я, — але чарачка каньяку мне цяпер не зашкодзіла б». Яна наліла мне і наліла сабе. Калі яна вярнулася, працягвала яна

далей свой расказ, бацька ўсё яшчэ быў у кабінэце за пісьмовым сталом. На яе амаль ня глянуў.

Яна яму ўсё расказала. Тады ён падыйшоў да більярду і пачаў гуляць. А ў яе спытаў, чаго ёй яшчэ трэба. Адпомсьціць, сказала яна. «Забудзь пра гэта», — сказаў бацька. Але яна прагнула помсты. Тады ён перастаў гуляць і ўважліва паглядзеў на яе. Ён раіў ёй не хадзіць туды, а яна не паслухалася, пайшла. Яе клопат. Ніхто не абавязаны слухацца парадаў, інакш парада будзе не парада, а загад. Тое, што здарылася, ня мае значэньня, бо яно ўжо здарылася. Яго трэба адкінуць, хто ня ўмее забываць, той кідаецца пад колы часу і дае сябе раздушыць. A яна настойвае на помсьце. Дзетачка, сказаў бацька, гэта ён першы раз у жыцьці так яе назваў, усё, што ім дагэтуль было сказана, — гэта таксама ня больш як парада, але калі яна патрабуе помсты, выдатна, будзе ёй помста. I гэта ўжо ягоны клопат. Потым ён паклаў на більярднае поле чатыры шары і стукнуў, толькі адзін раз, сьпярша паслаў шар у борт, адтуль шар адкаціўся назад і саштурхнуў другі шар у лузу. Вінтэр, сказаў бацька, калі чарговы шар зьнік у лузе. Бэна. Потым Дафна. А калі ён сказаў — Штаерман, на полі ўвогуле больш нічога не засталося. А яна? — спытала Элен. А яна была кіем, адказаў ён. I кій спатрэбіўся яму ўсяго адзін раз. Што будзе зь імі? — спытала яна.

Яны памруць, адказаў бацька. У той пасьлядоўнасьці, якую ён устанавіў. А цяпер хай ідзе спаць, яму трэба папрацаваць.

Гэтая размова, працягвала яна, крыху памаўчаўшы, калі мы пасьпелі выпіць па трэцяй, а з суседняга пакоя пачуўся стук більярдных шароў, гэтая размова захавалася ў яе памяці больш злавеснай, чым тое, што адбылося ў «Мон-рэпо», у сябе ў пакоі яна патушыла сьвятло і доўга ў гэтую бясконцую ноч разглядвала неміласэрныя зоркі, якім не абыходзіць тое, ці ёсьць на жалю вартым, нікчэмным шарыку Зямлі, жыцьцё, ці няма, а пра чалавечы лёс і гаварыць няма чаго, і тут яе забрала злосьць, бацька, вядома ж, хацеў, каб яна туды пайшла, і цьвёрда спадзяваўся, што цікаўнасьць пацягне яе. Але вось чаму карліца абрала менавіта яе? Каму было наканавана прыніжэньне: Элен ці бацьку Элен? Калі бацьку, чаму ён тады спачатку адгаворваў яе помсьціцца? Хацеў сабе вырашыць пытаньне, варта яму ўступаць у барацьбу ці не? Але ў імя чаго вялася гэтая барацьба? I хто каму ў ёй супроцьстаяў? Яе непакоіла думка, што за цагельным трэстам, пра які бацька абавязкова ўспамінаў як бы жартам, крыюцца іншыя, куды больш значныя гешэфты і што ён час ад часу заводзіць мову пра сылікон, якому належыць будучыня, хоць усе, у каго яна толькі ні пыталася, адказвалі, быццам, ані подумкі, ані

здогадзі, пра што гэта талкуе бацька. Можа, барацьба ўспыхнула паміж ім і Людэвіцам? I тым, што зь ёю здарылася, Штаерман давала бацьку зразумець, што ня хоча болып ягонага ўмяшальніцтва?

Я задумаўся над яе расказам. Аднаго не разумею, сказаў я, ваш бацька распавядаў у Мюнхене пра забойства, што матыў ён падаў фальшывы, не бяда, хай так, але вось што яму толькі каля рэстарана прыйшла ў галаву думка скарыстацца рэвальвэрам ангельца — не і не, гэта непраўдападобна. Элен уважліва паглядзела на мяне. Небывала прыгожая жанчына. Ваша праўда, сказала яна, бацька схлусіў. Яны ўдваіх абгаварылі гэта забойства. I небарака Шпэт пра гэта здагадаўся. Ён застрэліў Вінтэра са свайго рэвальвэра, пасьля сунуў яго ў кішэню міністру, a ўжо пасьля яна дастала рэвальвэр з кішэні і ў Лёндане выкінула яго ў Тэмзу. Міністар ляцеў не на самалёце кампаніі «Сьвісэйр», засумняваўся я. Так, Штусі-Лойпін меў рацыю, выстаўляючы гэта пярэчаньне, адказала яна, але і Штусі-Лойпін ня мог ведаць, што яна суправаджала міністра па ягонай асабістай просьбе. Дзеля гэтага яна рэгулярна наведвала яго ў прыватнай клініцы. Яна змоўкла. Я агледзеў яе. У яе за плячыма было цэлае жыцьцё, і ў мяне за плячыма было цэлае жыцьцё. «А Шпэт?» — спытаў я, але яна ўхілілася ад майго позірку. Я расказаў ёй пра сваю сустрэчу з Шпэтам. Яна выслуха-

ла. У Шпэта склалася памылковае ўражаньне пра яе, спакойна сказала яна, вось і ў мяне складваецца пра яе памылковае ўражаньне. Усяго празь некалькі тыдняў пасьля той ночы яна ўступіла ў сувязь зь Вінтэрам, а потым з Бэна — адсюль і свара Бэна зь Вінтэрам і Дафны з Бэна, і яе разрыў з Штаерман, з кім яна яшчэ спала, па сутнасьці няважна, хай хоць з усімі падрад — вось, бадай што, самы дакладны адказ. Яна і сама сябе не разумее. Яна зноў і зноў спрабуе знайсьці рацыянальнае тлумачэньне нечамусь ірацыянальнаму, але яе паводзіны не залежаць ад розуму. I можа, усе тлумачэньні ёсьць усяго толькі зачэпка, каб апраўдаць сваю натуру, якая ў тую ноч у «Мон-рэпо» заявіла пра сябе магутным парываньнем, можа, употайкі марыць пра ўсё новыя гвалты, бо чалавек бывае свабодны адно калі яго гвалцяць, — свабодным нават ад сваёй волі. Але гэта, зразумела, усяго толькі адзін з варыянтаў тлумачэньня. Нядобрае адчуваньне, што яна была толькі прыладай у руках бацькі, ніколі не пакідала яе. Усе, каго ён назваў падчас той гульні на більярдзе, памерлі ў ім жа названай чарговасьці. Штаерман — апошняя. Два гады назад. Як параіў бацька, яна ўвайшла ў канцэрн па зброі, ад чаго акцыянэрнае таварыства «Трог» прагарэла. А потым Моніку Штаерман знайшлі мёртвую на яе грэчаскім востраве. I чатырох целаахоўнікаў, зрашэчаных кулямі. Прычым

Штаерман знайшлі толькі праз паўгода — яна вісела ўніз галавою на аліве. Хіба я не чытаў пра гэта? Прозьвішча Штаерман ні пра што мне не гаварыла, адказаў я. Калі ў rasaTax было апублікавана паведамленьне пра зьнікненьне Штаерман, сказала Элен, яна знайшла на стале ў бацькі тэлеграму, у якой не было нічога, апрача радка 1171953, калі прыняць гэты радок як дату, дык атрымаецца дзень згвалтаваньня. А як што забойства было ўчынена па даручэньні бацькі, хто яго выканаў, і хто стаяў за выканаўцамі, і хто стаяў за тымі, што стаялі за выканаўцамі? Ці азначала сьмерць Монікі Штаерман канец нейкай эканамічнай вайны? Ці была гэта вайна за ўладу нечым рацыянальным альбо ірацыянальным? Што наогул творыцца на сьвеце? Яна ня ведае. Я таксама ня ведаю, сказаў я.

«Але вернемся да Шпэта», — прапанаваў я, калі, вядома, яна ня супраць. Яна сказала, што ня супраць; калі Шпэт узяўся за даручэньне яе бацькі, яна спадзявалася, што ён дакапаецца. Дакапаецца да чаго? Да таго, хто падбухторыў яе бацьку на забойства. «Не надта лягічна», — сказаў я. «Чаму ж?» — адказала яна, — «гэта яна падбухторыла. У яе ж быў выбар». Атрымліваецца замкнутае кола, канстатаваў я, сьпярша яна валіла віну на бацьку, цяпер на сябе. Мы абое вінаватыя, сказала яна, Ну, гэта ўжо нейкае вар’-

яцтва. А яна і ёсьць вар’ятка. «Далей», — скамандаваў я. Яна не давала вывесьці сябе з раўнавагі. Калі пасьля таго, як бацьку апраўдалі і ён зьехаў, Шпэт груба накрычаў на яе і ўжо мала не дабраўся да ісьціны, а яна пайшла да начальніка паліцыі і ва ўсім яму прызналася. «Гэта ж як разумець?» — спытаў я. Яна прызналася, яна прызналася ва ўсім, паўтарыла Элен. «Ну і што?» — спытаў я. Яна памаўчала, потым адказала, што начальнік паліцыі спытаўся ў яе гэтаксама «Ну і што?» Пасьля чаго раскурыў цыгару і сказаў, быццам усё гэта — леташні сьнег, Бэна сам пакінуў жыцьцё, высьвятляць задам наперад, хто менавіта страляў, альбо — куды ўжо там — даваць нырца ў Тэмзу і шукаць там рэвальвэр не ўяўляецца магчымым, бываюць выпадкі, калі справядлівасьць траціць сэнс і ператвараецца ў фарс. Яна хай ідзе сабе дамоў, а ён сваёй чаргой забудзе, пра што яна яму тут распавядала. Чаму яе бацька ані словам не памянуў Шпэта? — спытаўся я. Ён яго забыў, адказала. I Штусі-Лойпіна таксама, сказаў я. Увогуле вельмі дзіўна, сказала, яе бацька перакананы, што забойства ўчыніў ня ён, а Бэна. Яна адзіная, каму яшчэ вядома, што забойцам быў яе бацька. А ці дакладна ёй гэта вядома, спытаў я, хоць і малаверагодна, але, магчыма, забойцам усётакі быў Бэна. Яна заматала галавой. He, бацька. Яна аглядала рэвальвэр, які дастала з кішэні міністра, а дома сама яго зарадзіла.

Я спытаўся, навошта яна мне ўсё гэта расказала. Яна зьдзіўлена паглядзела на мяне. Тады навошта я пераслаў ёй рукапіс? Толькі каб дакапацца да праўды? Я перш за ўсё пісьменьнік, якога цікавіць не чужая праўда, а свая ўласная, я думаю толькі пра тое, каб напісаць раман, і ні пра што іншае, і калі выйдзе кніга, дык яна будзе падпісана маім імем, а ня імем Шпэта. Каму належыць рукапіс, мне ці Шпэту, ведаю толькі я, а я кажу, што атрымаў яе ад начальніка паліцыі. Яна таксама ведала старога балбатуна, ён часта бываў у гасьцях у яе і яе бацькі і шчыраваў зь ім. Гэтаксама ён мог шчыраваць і са мной. Але ўжо калі я хачу скарыстацца ёю, дык ня трэба апісваць яе як гётэўскую жанчыну, якіх трэба пералупцаваць усіх да адной, настолькі яны занудлівыя, калі, вядома, не лічыць Філіны, адзінай зь ягоных твораў, зь якою старэнькі і сам не цураўся пераспаць. I Элен нерухома паглядзела перад сабою. Міма акна, пасьвістваючы, прайшоў той самы хлопец. А ці знайду я сам дарогу? Я разьвітаўся. Стары па-ранейшаму ганяў шары. Ад борта дубэльтам.

Бяз чвэрці два. Я заходжу да сябе ў кабінэт. Калі я абсталёўваў яго, з акна было відаць возера. Цяпер возера засланілі дрэвы. Некалькі дрэў нават давялося сьсячы, тыя, якіх яшчэ не было, калі я сюды ўехаў. Сячы дрэвы вельмі шкада, іх не сякуць, іх

забіваюць. А дуб вырас вялікі і магутны. Па дрэвах я адчуваю бег часу, свайго часу. Ня так, як вызначаю яго, гледзяЧы ў неба. Ня без журботы знаходжу там Сіта, Альдэбаран, Капэлу, зімовыя зоркі, хоць на дварэ яшчэ лета, — прыкмета таго, што за траціну году робісься на год старэйшы. У небе пракручваецца аб’ектыўны, вымерны час чалавека амаль шасьцідзесяціпяцігадовага ўзросту, суб’ектыўна ж час рухаецца разам са мною і з дрэвамі ў бок сьмерці, і тут ужо яго нельга вымерыць, можна толькі адчуць. А як успрымае час Зямля? Я гляджу на начное возера, яно зусім не перамянілася, калі адхіліцца ад таго, што начворылі зь ім людзі. I як успрымае свой узрост сама Зямля? Аб’ектыўна? Ці здаецца сабе старажытнай? Чатырох з палавінай мільярдаў год? Альбо суб’ектыўна лічыць, быццам уступіла ў найлепшую пару свайго жыцьця, бо можа мінуць яшчэ сем мільярдаў гадоў, перш чым яе спапяліць сонца? Альбо яна ўспрымае час на маланкавай хуткасьці, калі адчувае сябе нецярплівай, няспыннай сілай, бурліць і кіпіць усярэдзіне, адрывае кантыненты адзін ад аднаго. Грувасьціць горы, ссоўвае пліты, насылае моры на сушу, а наша блуканьне па цьвёрдым грунце ці ня ёсьць на самой справе хадзьба па грунце хісткім, які штогадзіны, штохвіліны пагражае разьзеўрыцца і паглынуць нас? I нарэшце, як там яно з часам роду людзкога? Мы вымералі яго з усёй

даступнай нам аб’ектыўнасьцю, мы падзялілі яго на старажытны час, сярэднявечча, новы час і ноўшы ў чаканьні яшчэ найноўшага; ёсьць падзелы і болып тонкія, калі, напрыклад, за спадкамі Ўсходу ідзе эпоха грэкаў, у якой змыкаюцца Цэзар і Хрыстос, за ёю па пятах ідзе эпоха веры. Рэнэсанс радасным звонам абвяшчае век Рэфармацыі, а за ім ідзе век, калі нястрымна падрастае розум, ён падрастае і па сёньняшні дзень, усё падрастае і падрастае, а на дробязі проста ня трэба зважаць. Першая сусьветная вайна, і Другая, і Асьвенцім былі ўсяго толькі эпізодамі, Чаплін больш вядомы сьвету, чым Гітлер, у Сталіна дагэтуль вераць адны альбанцы, а ў Мао — некалькі перуанскіх тэрарыстаў, сорак гадоў міру — гэта вам чагосьці вартае, праўда ж, ня ўсюды а толькі для звышдзяржаваў, яшчэ ў Эўропе, ну, і на Ціхім акіяне — у агульным і цэлым, і ў Японіі, дачыста адмытай ад любога грэху Хірасімай і Нагасакі, і нават Кітай гасьцінна расхрыствае свае дзьверы пад напорам усемагчымых турыстычных бюро. Але як гэты мірны пэрыяд, калі ў яго наогул ёсьць час, каб так называцца, — як успрымае свой час ён? Ці спыняецца ён у яго ўспрыняцьці, і калі спыняецца, дык ці ведае ён, што зь ім рабіць? Ці ўцякае ён ад яго? А можа, праносіцца над галавой, як ураган, як тарнада, шпурляючы аўтамабілі адзін на адзін у кучу-малу, зрываючы цягнікі з рэек, разьбіваючы аб скалы

гіганцкія лайнэры, агнём выпальваючы гарады? Як аб’ектыўна раскручваецца час нашага саракагадовага, даступнага вымярэньню сьвету, час, калі сапраўдная вайна, у імя якой ідзе няспынная гонка ўзбраеньня, здаецца ўсё болып непамыснай, хоць пляны яе выношваюцца няспынна? А наш мірны час, дзеля захаваньня якога мільёны выходзяць на дэманстрацыі, цягаюць транспаранты, падпяваюць рок-гуртам і моляцца — ці не прыняў ён даўным-даўно форму таго, што мы колісь называлі вайной, бо мы самыя дзеля свайго ж заспакаеньня спраўна аздабляем наш мір рознымі катастрофамі? Усеагульная гісторыя абяцае чалавецтву бясконцы час, a для Зямлі, калі меркаваць аб’ектыўна, ён, магчыма ўяўляецца толькі хуткацечным эпізодам, нават менш, чым эпізодам — нейкі інцыдэнт у межах адной зямной сэкунды, з пункту гледжаньня касьмічнага амаль непаддатны ўспрыманьню зь ледзь прыкметным шнарам пасьля сябе. Ледзь падняўшыся зь зямлі, яшчэ загрузаючы ў гліне, дарыйцы наіўна думалі, што нападаюць на саміх сябе. Вось так і мы насамрэч, заледзьве ацалеўшы пасьля ледніковага пэрыяду, нападаем на самых сябе, будзь тое ў дні міру, будзь тое ў дні вайны, мужчыны на жанчын, жанчыны на мужчын, мужчыны на мужчын, жанчыны на жанчын, кіраваныя ня розумам, а неспасьцігальным у сваіх матывацыях інстынктам, які мае за плячыма на мільёны гадоў больш

доўгае разьвіцьцё, чым розум. Вось гэтак, пагражаючы атамнай, вадароднай, нэўтроннай бомбамі, мы ўберагаем сябе ад самага жудаснага, як тыя гарылы, барабанім сабе кулакамі ў грудзі, каб запалохаць зграі іншых гарылаў, і ў той самы час рызыкуем загінуць ад таго самага міру, які намагаемся сіламоц уберагчы, загінуць, каб гольле мёртвых лясоў укрыла наша здыханьне.

Я стомлена вяртаюся да свайго пісьмовага стала, да свайго поля бітвы, у сфэру прыцягненьня сваіх твораў, але ніякай іншай рэчаіснасьці, апрача той, дзе іхні час сьцёк, іхні, а ня наш. Я ня здолеў разгадаць іх, прыдуманых шмат. Mae творы самі стварылі сваю рэчаіснасьць, вырваўшы яе з майго ўяўленьня і тым самым — з маёй рэчаіснасьці, з часу, спажытага на тое, каб іх стварыць. Тым самым яны таксама зрабіліся часткай нашай агульнай рэчаіснасьці і, адпаведна, адной з магчымасьцяў, адну зь якіх мы ў сваю чаргу называем сусьветнай гісторыяй, гэтак жа захутанай у кокан нашых фантазіяў. Але хіба гісторыя, якая зрабілася рэчаіснасьцю толькі ў маім уяўленьні і якая цяпер, ужо напісаная, пакідае мяне, утрымлівае ў сабе менш сэнсу, чым сусьветная гісторыя, — хіба ж яна менш сэйсмаўстойлівая, чым глеба, на якой мы ўзводзім свае гарады? А Бог? Калі ўявіць яго сутным, рабіў бы ён інакш, чым доктар h.c. Ісак Колер? Хіба Шпэт ня быў вольны адмовіцца ад даручэньня знайсьці

забойцу, якога не было? Хіба ён ня быў вымушаны знайсьці забойцу, як той чалавек, які, пакаштаваўшы ад дрэва пазнаньня дабра і зла, быў вымушаны знайсьці Бога, якога не было, знайшоў чорта? I ці ня ёсьць гэты апошні — выдумка, якою скарыстаўся Бог, каб апраўдаць сваё няўдалае творыва? Karo лічыць вінаватым? Таго, хто дае даручэньне, ці таго, хто яго прымае? Таго, хто забараняе, ці таго, хто ігнаруе забарону? Таго, хто выдае законы, ці таго, хто іх парушае? Таго, хто дае свабоду, ці таго, хто ёю карыстаецца? Нас пагубіць свабода, якую мы даем іншым і даем сабе. Я пакідаю свой кабінэт: вызвалены ад маіх твораў, ён апусьцеў. Палова пятай. На небе я першы раз бачу Арыён. Karo ён перасьледуе?

22.09.1985

Пасьляслоўе

Я пачаў пісаць «Юстыцыю» ў 1957 годзе і разьлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца — «Франк V», а «Юстыцыя» засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да раману закончыліся няўдачай, апошні раз — у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеяньне, я ніяк ня мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 году Даніэль Кіль прапанаваў мне выдаць «Юстыцыю» ў выглядзе фрагмэнту. Я згадзіўся ня без ваганьняў, рашыў дапісаць яшчэ адзін асноўны разьдзел, але пасьля пачаў перапісваць і дапаўняць раман, зьмяніўшы пачатковую задуму. У завяршэньне хачу падзякаваць Шарлоце Кер, сваёй жонцы. Ёй я абавязаны каштоўнымі парадамі, як і нястомнай, крытычнай увагай да маёй працы.

Ф.Д.

Дзюрэнмат Ф. Юстыцыя Раман

Пераклад

Васіль Сёмуха

Рэдактар Ганна Кісялёва

Карэктар Ганна Дударава

Макет і аздабленьне Віктар Корзун

Наклад 2000 ас.

Менск

2009

Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt) 1921 -1997

Ну, вядома ж, пішу гэтую справаздачу толькі так, дзеля блізыру і парадку, з пэўнага пэдантызму, каб далучыць яе да справы. Я хачу прымусіць сябе яшчэ раз акінуць вокам увесь абсяг падзеяў, якія прывялі да апраўданьня забойцы і сьмерці невінаватага.

Хацелася б яшчэ раз прадумаць крокі, на якія мяне змусілі, а таксама меры, якія я прыняў, і ўпушчаныя магчымасьці. Хачу яшчэ раз сумленна ўзважыць шанцы, якія, пэўна, яшчэ засталіся ў юстыцыі...

Фрыдрых Дзюрэнмат, “Юстыцыя ”

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.