Калідор
Лявон Вольскі
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 43с.
Полацк 1993
Лявон Вольскі
Лявон Гамонскі Гамон Кастольскі Кастусь Ляванец Валюсь Лявонскі
Кастусь
Кастон Кастусец Лявось Гальскі Гамусь Вальманец Лятусь Магальскі Саткусь Маганец
Гаманец
К А Л I Д 0 Р
Полацак 1993
БЕЛЫ ПЕВЕНЬ
Ідзе белы певень па хісткім плоце.
Чаму так? — Нібыта па грудзі ў ба.іоце: Спытаесься штосьці — адказу ня будзс — Бязьлюдзьдзе.
Нібыта на шкельцы пабіўся сусьвет....
Хго
кідае ў бездань душы нашыя?!
Скамечйны твар, як пачак пусты....
Страшпа.
He прыслухоўвайся, гукаў няма.
Дарма
ты хацеў пачуць іх.
Музыкі больш ня будзе.
Студзень
тварам прыцісьне да долу.
Золак...
Лепей ня думай пра гэта.
Мэта
ў іншым жыцьці засталася.
Лайся!
Гэтак лягчэй жыць на сьвеце. Сьвеціць
у вока ліхтар адзінокі.
Hori ня вывядуць, куды трэба.
Крэйдай па шкле я выводжу словы:
Новы рапак. За ім—абыякавы дзевь.
Ідзе белы певень па хісткім плоце... Годзе!
' 1985
4
*
У сьне ці наяве, ды бачыў калісьці: Дзьве постаці поруч, а трэйці — сабака Па, лузе кудысьні цягнуліся ўранку, У час, калі ўсе адчыняюцца вокны.
Шчэ бачыў калісьці маленькі ды цёмны Утульны паксйчык, асьвстлепы сьвечкай... Каму і навошта я штосьці казаў?
Мінулага прывіды крочаць за мною, Бязгучна гукаюць забытыя мроі, I рэшткі патрушчаных песень згараюць У вогнішчы зыркім...
Шчасьлівай дароіі!
1986
ЧЫРВОНАЕ ШКЕЛЬЦА
Пача.так вясны неадчувалыіы. Ляснулі дзьверы. Я знайшоў на асфальце чырвонае іпкелыіа.
Я выходжу з аднаго будынку I заходжу ў друп.
Гэтак увесь дзень.
Учора я знайшоў на асфальце Чырвонае шкелыіа.
Зь неба падае сьнегадождж.
Вечар. Вільгаць. Слота.
У адпым зь бясконцых будынкаў я згубіў чырвонае шкельца.
1986
Халоднае срзбра, гарачая медзь Прадказваюць нам вельмі хуткую сьмерць.
Эпоха мэталю — ня лепіпая рэч Для нашых сустрэч.
Кастрычніцкі вецер, як подых бяды Штурхае мяне невядома куды, I я азіраю туманны свой край. Hi пекла. пі рай.
Я вораг сабе, я парушыў закон, Калі своіі цягнік сам пусьціў над адхоН, Саскочыў з вагона і лёг на траву...
Вось та,к і жыву.
7
Заблытаўся ў поіпуку. Нічога каштоўнага чамусьці ня знойдзена. Шукаў сябе, а знайшоў я нейкае сьмецьце, казаць сорамна: кавалак цыраты, прадзерты ўсярэдзіне, чорную пальчатку вялікага памеру, высокі абцас, даўно нямодны і трасцу.
Дык цяпер хварэю. бо што яшчэ знойдзеш, Зь ліхтарыкам гэтым па цемрадзі лазіўшы!..
1987
8
* *
*
Калісьці па лісьці
апалым ішоў у госьці. I думаў:
вось лісьце,
вось вецер,
вось лужыны.
Мой роздум быў не напружаны, У адпаведнасьці з добрым надвор'ем. Нясьпешна клятчастая сыіежка вяла мяне ў госьці. Сканчалася восень...
Цяпер — вясна, I я на апалае лісьце забыўся.
9
ДВАРНЯК
Тэхнакратычныя магчымасьці чыісьці мне не нрыносяць
радасьці
і сьціпла я замыкаўся бы ва ўласны свой
сусьвет там не чуваць суседзяў
па сусьвеце і сумна лісьце шапаціць
а вецьце
стукае па шыбе
там нс варушацца
машыны
чуваць затос шоргат лап мыпіыпых »ад догнкаш
паддашша
даруйце, гэта немагчыма
вучы мяне
лічы мяне
зімовы кадькулятар
душы мяне
душы маёй кастрычніцкі цягнік
10
ПЫТАНЬНІ ПА ТЭМЕ
Справа ішла да зімы.
Дзе мы? — спыталіся мы, каб быць бліжэй да тэмы.
Справа ішла да турмы. Хто там? — спыталіся мы, — за калючым дротам?
Справа іпіла да начы.
Дзе я? — падумаў Лі Чын.
Дзе мая надзея?
Справа зайшла ў тупік.
Хто я? — спытаў Да.міпік у антычных герояў.
Справа і зьлева — бруд.
Спраўна, — падумаў Брут, — я зрабіў сваю справу.
Справа ішла да вайны. Хто вы? — спыталіся мы, а ў адказ — ні слова.
11
X1MIKAT
Я — хімікат для праяўленьня п.іёнкі!
I ад мяпе залежаць вашы лёсы.
Вось вы тут ходзіце, вар’яты і п’янтосы,
А я хацеў бы глянуць, як бы вы Хадзілі, непраяўленыя, зараз!
I нават фанабэрлівы «Ікарус»
Ня ехаў бы ні ўпсрад, ні назад!
Такі вось я істотны хімікат.
12
АДКЛЗЫ НА ЛІСТЫ, ЯK1X HE БЫЛО
I
Ксавэрый Ксавэртулій, я скажу, Быў для мяне найлепшы кампаньён. I Вам не зразумець такога ладу, Як мне не зразумець Вас у вастатнім. Мінуў той сьветлы час, калі хацеў я ГІеракаваць сякеры на гітары — Гетэры вінаватыя. паверце! Магчыма, ўсё да лепшага іпіло. Цяпер ня так. Пачнем усё спачатку: Вось я іду па мокрым кабарэ, Вось я іду між тытунёвых пыс. 1 зноў кладуся я пад жоўклы ліст, Каб Вас адтуль дастаць сваёй далоньню, Ці каб адтуль нічым Вас не дастаць, Калі ня будзе ў Вас такой патрэбы.
II
Вось кавэркот — радзейшая мадэль Жыцьця і лёсу, зьлітых у вадно. Паразуменьня між тупым і гострым, Карабінэраў і цудоўных дам. Радзейшы сплаў нэрвознасьці і цноты, 13
Зямлі і волі, мсдзі і' віна.
J паўтараць гатовы я бясконца: О кавэркот! Радзейшая мадэльі
Ш
вас мяняюць абставіны кардынальна што тут правільна
ішо няправільна
меркаваць ня мне
хоць вы й сьцьвярджаеце адваротпае гэты дзснь міне
ад. мяне
сьцяной
адглроджаны.
14
Л Е С
Справакаваіі супраць папараці. Выйшаў з выскалам ваўчыным. Зачыніў. Жапчыны ўсьміха.ііся ўсьлед-У лес! Дзе сьвеняць сяр&д вецьця вочы савіныя.
Дзе вартаўнікі лясной ракі — ракі робяць асьцярожныя рухі ў межах ігошукаў ежы.
Празь лес я нёсься. Цераз карчы. Церазь цемру. Праз папараць.
I ўжо забыўся на прадказаньні, ка правакацыю, на рызыкоўныя размовы Зь ці то распусьніцамі, ці русалкамі (калі асэпсоўваць цяпер)...
Проста празь лес.
Упарта й пругка.
Мой рух бясконцы, наколькі бясконцы лес, а лес — бясконцы.
* *
*
Распавядайце пра рсзнае. Прарочце пра кроў.
Чырвань рук... Чырвань рэк... Рэквіем чараўніка-рокера.
Колькі разоў размовы гэтыя Да хваробы мяне прыгаворвалі! Прачніся, прачыні дзьверы!
Hi да чаго твая прыцішанасьць. Бо тая цііпыня больш немагчымая, А іншая... Няма чым чуць яе...
16
ПІРАІЭХНІК
Uh быў пірагэхпік, Эфэктны мужчына. Магчыма і гэгак Жыцьцё будаваць: Дрот, кнот, запалка, 10, 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1...
Бубух!!!
1?
HE!
Папяровыя каровы ne кароны — макароны нескароны, нізкарослы, я канаю — не караю не Каран і не карыда. Так марудна калідорам я ішоў. Сьвятло грымела ла бясконцых лябірынтах адлюстроўвалася ў сьценах завіхалася ў кутах.
He прыйшоў я ні на працу ні на пляц, ні...
(Ніна, пляскай!) не прыйпюў я... зьнепрытомнеў... не пра тое... нетры... не!
18
АКТАВІЯ Н
Ты казаў пам: як захочаце, а жонцы: я сказаў!, стукаючы каленам па маленькім шкапчыку, дзе здаўна ся.іі.ііся сьвіньні. I сьвіньні думалі: О! Наш Гаспадар! 'гы казаў нам: магчыма... а жонцы: я сказаў!
і карова з гаўбца глядзела праз шыбу сумнымі вачыма й жавала кветкі.
«Дакажы мне гэта, а я ўжо пакажу Эліяну, што таксама маю
язык: бо я ж магу наверзьці пра яго яшчэ болей...»
ПРЫСЬВЯЧЭНЬНЕ РЫЦАРУ ГРЭЙФЭРУ
Што адкажаш сёньня мне ты, Мой стары і добры Грэйфэр, Зь дзідай між лапатак дужых, Зь дзідаю ў руцэ магутнай, 3 позіркам перадсьмяротным, 3 позіркам заўжды бясстраіішым. Што адкажаш сёньня мне ты На заблытаныя словы, Што ляцяць імкліва долу I зьнікаюць бесьсыстэмна, I канаюць бессэнсоўна... Можаш, як заўжды, маўкліва, Плюнуць, мой шаноўны Грэйфэр. I пайсьці ізноў да піва: У цябе ж кінжал у |Горле, I тырчыць са сьпіны дзіда, Ты за гэта маеш права Піва выпіць без чаргі.
20
СЬВІНЬНІ
Брудныя сьвіньні казалі: мы сінія. Сінія сьвіньні казалі: мы пільныя. Пільныя сьвіньні казалі: мы годныя. Годныя сьвіньні казалі: мы горныя. Горныя сьвіньні сьцьвярджалі: мы ціхія. Ціхія сьвіньні крычалі: мы сьціплыя! Сьціплыя сьвіньні ўздыхалі: мы брудныя. Брудныя сьвіньні казалі: Хопіць размаўляць, дайце паесьці спакойна!
21
« Б Е!»
Я кажу табе: «Бе». Гэта дастаткова статкова і даволі адвольна.
Я кажу табе: «Бе!»
Ад бе-рага плысьці й плысьці. Кудысьці.
Камусьці.
Мы мусім мець зносіны. Быць носьбігамі інфармацыі.
Таму я гукі мацаю, А потым кажу табс: «Бе!»
22
* *
*
Мой сябар скача, на кані, А я свае марную дні.
Марную, Мары марыную.
ІІракісьлі мары марынаваныя...
23
УВАРВАНЬНЕ
— Хто там?
— Каты.
— Каты?
— Каты!
— А-а, ты.... Зараз...
(зьвякае замок). Зараза... Зараз... (ада-мкнуў дзьверы.) Гэ-э, ды гэта ж зьвяры! — He дуры! Мы каты. Нас трох. Толькі трох.
- Сьвяты Рох! Прэч з мае хаты! Ну ты, падасаты, ня стой тут!
— Я стомлены. Я стомлены цень.
— Ты стомлены ёлуп.
— Тады мы зойдзем без дазволу. Што каты — што каты — адныя расклады! I хата твая будзе нашай. На абардаж!!!
...I гараж, вы разумееце, і гараж забралі. Вось дык зьвяры. Каты! I гараж, і падвал.
Па два ў пакоі жывуць. Сьвіньні, а не кады.
Сьвіньні, дай годзе! Ці ж ня сьвіньні?! Сьвіньні!
24
Сьвіньні, самыя санраўдныя!
Натуральныя сьвіньні!
He, ну праўда...
Сьвіпьні,
Ну, праўда...
Словаў
Проста
Няма!
ДВОРНІК
I Іехта дыхае вадой, Пехта ў моры есьць пясок. Дворнік N ідзе па бруку, Грубы дворнік N ідзе. Я пастаўлю нацюрморт, Памалюю і прадам... Прэс-пап’е, гадзіньнік, форма Субкультура, рарытэт.
Дворнік N цыгарку паліць, Вось і выпаліў яе.
Сёньня сьвята на сяле. ВесялЯцца ўсе паўсюль. Сьветла. Ноч яшчэ ня хутка. Дворнік N плюе пад дрэва, Ііазяхае ды ідзе.
Іэрарысты, трактарысты„ ГІершы нумар, і апо-пні сэзон для адпачынку, Ненавязьлівы такі.
Дворнік N здымае боты, Дворнік N кладзецца спаць. Хай краіна хоча есьці, Дворнік N ня будзе месьці!
26
► *
*
Ма ростанях — роздум прасьціна дарогі марозная розная проста-няпростая носень зрэшты, амаль што зіма няма
мяне тут.
27
* *
Ну вось і сіі. ён адрозыіівае нас ад сябе. Гэта ягоіІы плюс. Ягоны мінус застаецца пры ім, і пашто гаварыць пра гэта! Зрэшты, падвоены язык і ш'кляное вока —
Ятчэ не падстава для ганьбаваньня; Марцэліна, рыбка, прынясі мне парасончык, Я так стамілася ад гэтага сонца!
28
КВАДРАТ
«Карацей!» — кароцім. Шэры цень народзім. Найчасьцей куродым, Чым роздум
Куродым бяз продыху. Пародыя на эротыку. Гавораць: фізыка, лірыка... Вар’яты! Рызыка Мірэка! Ен варты варты!
Куродым бяз продыху.
Пародыя па эротыку.
«Карацей!» — кароцім. Шэры дзень народзім.
29
* #
I вось прыйшлі бляшанкавыя госьці. Яны з табою станчаць вальс ці танга I пагавораць пра мадэлі танкаў Безь недарэчнай радасьці і злосьці.
Яны сваёй прысутнасьцю ня стомяць, Ня створаць непатрэбнае напругі, А зранку зырка заблішчаць на сонцы Твае, mon cher, бляшанкавыя рукі.
30
БАСОВЬі БУБЕН
Ьасовы бубен разаб’е маю самоту. Басовы бубен забярэ маю бяду.
Лбудзіць ён мяне а восьмай на работу 1 будзе біць мяне, паку.зь я не ўпаду.