• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калідор  Лявон Вольскі

    Калідор

    Лявон Вольскі

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 43с.
    Полацк 1993
    2.21 МБ
    31
    лязо
    Халоднае лязо нажа Сказала мне пра тое, Як падае па кроплі жах На галаву героя.
    А нам ня трэба заўважаць Чужыя сантымэнт-ы, — Халоднае лязо нажа Сказала мне пра гэта.
    Халоднае лязо нажа • Сказала мне пра тое, Што дасьць адзеньне ндм пажар Чырвона-залатое...
    Ты любіш срэбра зыркіх зор 1 золата манэты...
    Нажа халоднае лязо Сказала мне пра гэта.
    32
    КРЫК
    Я чуў праз крохкую шыбу крокі тых, хто ііпоў на працу. Крокі тых, хто іпюў у краму, крокі тых, хто ішоў дамоў.
    Я чуў празь сьцены з паперы галасы мужчын нецьвярозых, іаласы кабет раздражнёных, галасы знэрваваных дзяцей... Я чуў праз кардонную столю стук цяжкіх дажджавых кропляў, шолах крылаў вільготных птушак, самалётны узьлётны сьпеў.
    Я чуў скрозь гнілую падлогу мэтрабудаўцаў нудную песьню, мышэй асьцярожныя крокі, цяжкія ўздыхі зямлі...
    I тады я заціснуў вушы, але чуў праз свае далоні скавытаньне халоднага ветру і бразгат пабітага шкла...
    I растварыўся ў прасторы —; у бразгаце, шолаху, стуку, сярод мільёнаў ’гукаў мой надарваны крык.
    33
    ВАЛЬСОК
    Дзіўныя рэчы робяцца ў горадзе. Народжаны лётаць няўпэўнена поўзае. Народжаны слухаць сьпявае бяскрылыя песьні.
    Мяняюцца мейсцамі пляцы ды паркі, Мяняюцца мейсцамі вежы ды аркі, ! брук старажытны — нібыта дрыгва пад нагамі.
    Ад летняй смугі да зімовага лёду Б.іукаюць зьвяры невядомай пароды, Л ўночы кружляюць пад дахамі дзіўныя пта\і...
    ІІіхто не зважае на іхнія крыкі, На іхнія стогны, на іхпія зыкі, Хоць гэтыя гукі, напэўна, пра штосьці гавораць.
    У цесных кватэрах, на скурчаных вулках Дзяцінства прайшло, і юнацтва мінула. I час надыйшоў перакрэсьліць старыя дарогі.
    і вось я зрабіўся ці велічным птахам, Ш шаранькім зьверам, ці зьменлівым гмахам,
    I людзі на вулках імкнуцца мяне не заўважыць...
    34
    ТРЫЯЛЕТ
    Калі вам скажуць падбіваць рахункі, Сьпішыце Ўсё на скурчанага блазна, I я вам растлумачу, як сучасна Лічыць сябе ў палоне чорнай гумкі. Заблытаныя гумкай ногі, рукі I галава — ці ж гэта не сучасна! Сьпішыце ўсё на скурчанага блазна, Калі вам скажуць падбіваць рахункі!
    35
    3 Ь М EC Т
    Лявон Вольскі	'
    Белы певень................................3-4
    «У сьне ці наяве, ды бачыў калісьці...» 5
    Чырвонае шкельца ....	6
    Лявон Гамонскі «Халоднае срэбра, гарачая медзь...» 7
    Гамон Кастольскі «Заблытаўся ў пошўку...» .	.	8
    «Калісьці...»................................9
    Кастусь Ляванец Дварняк ...............................10
    Пытаньні па тэмс .	. ' .	.	.11
    Хімікат .	.	• ।	•	.12
    Валюсь Лявонскі
    Адкавы на ліеты, якіх	не было	.	13-14
    Лес ........................................15
    «Распавядайце пра рознае...»	.	. 16
    Кастон Кастусец	•.
    Піратэхнік..................................17
    He!.........................................18
    Актавіян	19
    Лявось Гальекі Прысьвячэньне рыцару Грзйфэру .	20
    Сьвіньні .	.	.	!	.	.21
    36
    Гамусь Вальманец
    «Бе!»	.22
    «Мой сябар скача на кані...» . 23
    Уварваньне ....	24-25
    Лятусь Магальскі
    Дворнік N .	.	.	.	.26
    «На ростанях — роздум . » .	.27
    «Ну вось і ён...»	23
    Квадрат....................................29
    Саткусь Маганец
    «I вось прыйшлі бляшанкавыя госьці...» 30
    Басовы бубен.............................. 31
    Кастусь Гаманец
    Лязо ...	.	.32
    Крык..................................... .33
    Вальсок .	34
    Трыялет .	.	.35
    37
    Лявон Во.тьскі і К°
    КАЛІДОР (вершы)
    Сэрыя «Паэзія нован генэрацыі» Выдаўца: Алесь Аркуш Рэдактар: Вінцэсь Мудроў Мастак: Лявон Вольскі
    Выдавецкая суполка «Полацкае ляда»
    Здадзена ў набор 15.11.93.
    Падпнсана ў друк 10.12.93.
    Друк высокі. Фармат 60x84/32. 1.2 друк. арк. Зак. 1625. Тыр. 600.
    ПП «Спадчына Ф. Скарыны», г. Полацк