• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карткі па беларускай мове 4 клас

    Карткі па беларускай мове

    4 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 192с.
    Мінск 1977
    202.22 МБ
    
    М. П. Лукашук
    
    
    
    
    
                    КАРТКІ
    
    
    
    
    па беларускай мове
    
    4 клас
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Мінск «Народная асвета»
    1977
    
    М. П. Лукашук
    
    
    
    
                КАРТКІ па беларускай мове
    
                4 клас
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1977
    
         4Бел(07)
         Л 84
    
    
    
    
    Рэкамендаваны Упраўленнем школ Міністэрства асветы БССР
    
    
    
    
    
    
    
         Лукашук М. П.
    Л 84 Карткі па беларускай мове. 4 клас. Мн., «Нар. асвета», 1977.
             192 с.
             У дапаможніку змешчаны матэрыял для самастойнай работы вучняў па ўсіх тэмах праграмы. Ёсць карткі э заданнямі па лексіцы і развіццю мовы. „ 60601039
         Л М303(05)77 ⁹⁶'⁷⁷                                     ⁴ Бел(°⁷)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Марйя Прокофьевна Лукайіук КАРТОЧКН ПО БЕЛОРУССКОМУ ЯЗЫКУ
    4 класс
    
                       Н а белорусском языке
      Рэдактары Н. Р. Губернацёнак, Н. I. М і р о н ч ы к. Мастацкі рэдактар Н. Л. Ш а ў ш у к о в а. Тэхнічны рэдактар В. Н. Ж у к. Карэктар К. A. Л a п а т к о.
    
    НБ № 344
    
    
       Здадзена ў набор 18/ХІ 1976 г. Падпісана ў друк 31/ІП 1977 г. Фармат 84Х108’/з2 Пап. друк. № 3. Ум. друк. арк. 10,08. Ул.выд. арк. 4,91. Тыраж 20 000 экз. Заказ 618. Цана 25 кап.
       Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Ленінскі праспект, 85. Надрукавана з матрыц ордэна Працоўнага Чырво.нага Сцяга друкарні выдавецтва ЦК КП Беларусі. Мінск, Ленінскі праспект, 79, на паліграфкамбінаце імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, Мінск, Чырвоная, 23.
    
    
      © Выдавецтва «Народная асвета», 1977.
    
    Ад АУТАРА.
    
               Поспех работы настаўніка залежыць ад умелай арганізацыі самастойнай работы, якая стварае аснову для развіцця актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў, спрыяе актывізацыі іх увагі, прывучае да дысцыплінаванасці і самакантролю.
               Значнае месца ў арганізацыі такой работы адводзіцца карткам.
               Дадзены дапаможнік і ёсць сістэматызаваны набор картак па беларускай мове ў IV класе. Асноўная мэта яго дапоўніць падручнік, даць настаўніку такі матэрыял, які можна было б выкарыстаць для індывідуальнай г калектыўнай работы.
               Заданні ў картках разнастайныя. Яны ахопліваюць усе раздзелы праграмы і адначасова з матэрыялам падручніка даюць магчымасць замацоўваць з вучнямі граматычную тэорыю, фарміраваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, развіваць вусную і пісьмовую мову вучняў.
                Акрамя асноўнага задання па тэме, у картках прадугледжваюцца і дадатковыя заданні. У іх уключаецца матэрыял, які дзеці вывучалі ў папярэдніх класах або прайшлі на папярэдніх уроках. Гэта дае магчымасць настаўніку праводзіць паўтарэнне раней вывучанага і адначасова замацоўваць новы матэрыял.
    
        с Ш ^ ^ , г. Мннср^ ¹          
    
            Прыступаючы да работы па картках, настаўнік знаёміць вучняў усяго класа з характарам работы па іх, тлумачыць, у якой паслядоўнасці і як трэба выконваць заданне, калі неабходна, запісвае на дошцы ўзор выканання.
            3 карткамі вучні, у асноўным, працуюць на ўроку, аднак матэрыял іх мсжна выкарыстаць і для дамашняй раббты (замацаванпе і паўтарэнне некаторых тэм, работа над памылкамі).
            Работа па картках будзе паспяховай толькі тады, калі настаўнік добра ведае сваіх вучняў, іх пазнавальныя магчымасці і прабелы ў іх ведах. Зыходзячы з гэтага, ён зможа прапанаваць кожнаму вучню тое, што лічыць неабходным для выпрацоўкі трывалых ведаў і навыкаў. Слабыя вучні спачатку атрымліваюць карткі з больш лёгкім заданнем, затым заданні ўскладняюцца. Практыкаванні павышанай цяжкасці адзначаны зорачкай (напрыклад, № 19*).
            Самастоййая работа, выкананая па картцы, пасля праверкі настаўнікам павінна абавязкова ацэньвацца..
            Выкарьістанне картак на ўроку эканоміць час, дапамагае арганізаваць самастойную работу вучняў.
    
    
           Паўтарэнне вывучанага ў I—III класах.
    
        № 1. Прачытайце. Падзяліце тэкст на сказы. Спішыце. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце галосныя, якія пішуцца пасля зацвярдзелых зычных.
        Петрык з нецярплівасцю чакаў першага дня заняткаў і вось надышоў той доўгачаканы дзень хлопчык увайшоў у свой клас і не пазнаў яго на сценах віселі каляровыя сцяжкі і гірлянды з асенніх лістоў на падаконніках і на стале настаўніцы стаялі кветкі усе вучні былі апрануты пасвяточнаму Петрык голасна прывітаўся з усімі і сеу на сваё месца
        Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
    
        № 2. Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары.
        С...рожа жыве ў в...лікім прыгожым доме на чацвёртьш паверсе. А на першым паверсе ёсць пі...нерскі пакой. Хлопч.л ходзіць сюды з радасцю. Тут „ дзеці чытаюць КНІ...КІ, гуляюць у шашкі і шахматы. Дз...ўчынка Аленка з шостага класа развучвае з дзецьмі розныя гульні.
        У выдзеленых словах абазначце корань, суфікс, прыстаўку.
    
        № 3. Спішыце, ставячы назоўнікі, што ў дужках, у патрэбным склоне.
        Над (вада) узнялося нешта вялізнае і пусціла фантаньі вады. Гэта блакітны кіт выплыў з (вада) на (паверхня). Далёкія продкі (кіты) жылі на (суша), а потым сталі жыць у (вада). За мільёны (гады) цела (кіт) набыло (форма) рыбы, а пярэднія канечнасці і хвост сталі падобнымі на плаўнікі. Блакітны кіт —самая вялікая жывеліна нашай (планета).
         Падкрэсліце назоўнікі першага скланення разам з прыназоўнікамі.
    
        № 4. Пры спісванні дапіпіыце канчаткі прыметнікаў.
        Есць птушкі і жывёлы, якія любяць халодн... зіму і доўг... палярн... ноч. Холад і зіма для іх такія ж прыемн..., як для людзей цёпл... лета і прыгож... сонечн... дзень. Яны не баяцца холаду і сярод вечн... снегу адчуваюць сябе вельмі добра. Да такіх палярн... птушак належаць пінгвіны. Жывуць яны на паўднёв... полюсе.
        Вызначце, ад чаго залежаць канчаткі прыметнікаў.
    
        № 5. Спішыце, раскрываючы дужкі. Прыметнікі з назоўнікамі пастаўце ў патрэбным склоне. Абазначце іх род, лік і склон.
        Я вяртаўся дадому і крочыў (вузкая сцежка), якая вілася паміж (векавыя яліны). Выйшаў на (сонечная палянка) і ўжо збіраўся адпачыць, як раптам пад (карункавае лісце) папараці ўбачыў некалькі (буйныя спелыя суніцы). Я нагнуўся і пачаў кідаць па (сакавітая ягадка) ў рот. I раптам наперадзе заўважыў цэлую (сунічная паляна). Чырвоныя ягады зіхацелі (пунсовыя кроплі). Я наеўся (духмяныя ягады), адпачыў і рушыў далей.
         Растлумачце сэнс выдзеленых слоў.
    
        № 6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце канчаткі дзеясловаў. Зверху абазначце спражэнне дзеясловаў.
    
    У ЛЕСЕ.
         Высокі... хвоі развесілі свае іглісты... в...рхавіны. З...лёныя елачкі выгінаюць калюч...я галінкі. Красу...цца кучаравая бяро...ка. Ледзь дрыж...ць шэрая асіна. У лесе стаіць ціш..ня. Толькі чуваць, як стука... па др...ве моцным носам ДЗЯЦ...Л.
         Падкрэсліце літары е, ё, ю, я, I, калі яны абазначаюць мяккасць папярэдніх зычных.
    
    СІНТАКСІС I ПУНКТУАЦЫЯ.
    
        Словазлучэнне.
    
       № 1. Спішыце. Вусна пастаўце пытанне ад галоўнага слова да залежнага. Галоўнае слова абазначце знакам X.
       Прыгожая кветка, паліваць кветкі; падзякаваць сябру, шчырая падзяка; раіцца з важатым, раіцца аб справе; адрэзаны кавалак, адрэзаць кавалак, адрэзаць нажом.
       Падкрэсліце словазлучэнні «дзеяслоў + назоўнік».
    
       № 2. Выпішыце спачатку дзейнікі з выказнікамі, потым — словазлучэнні, затым — словы.
       Касманаўты трэніруюцца, савецкія касманаўты, касманаўты; ракета ляціць, на ракеце, ляціць хутка; у песні, гучыць песня, звонкая песня; жыта калышацца, залацістае жыта, жытні; сады цвітуць, у садзе, вясновыя сады; піянеры вучацца, вучацца старанна, вучоба.
    
        № 3 Прадытайце. Выпішыце словазлучэнні з выдэеленымі галоўнымі словамі. Пастаўце пытанне ад галоўнага слова да залежнага.
                  х
        Узор. Хлапчук (які?) слауны.
    МАРАТ КАЗЕЙ.
                       Гэты слаўны хлапчук У цяжкія часы Верным ленінцам быў, Баявым піянерам.
                       Ен пайшоў з партызанамі Смела ў лясы, Бо у справу іх мужную Верыў.           (С. Шушкевіч.)
         Вызначце склон назоўнікаў ленінцам, піянерам у гэтым тэксце
    
    9
    
        № 4. Спішыце. Падкрэсліце словазлучэнні «дзеяслоў + назоўнік». Галоўнае слова абазначце знакам X.
    
               Мы хочам усе, каб на нашай планеце Заўсёды дружылі шчаслівыя дзеці, Каб дзецям спявалі ўначы калыханкі, Каб добрыя людзі на вольнай зямлі У міры жылі і дзяцей бераглі.
    (С. Грахоўскі.)
    
       Абазначце зверху склон выдзеленых назоўнікаў з прыназоўнікамі.
    
        № 5. Замяніце словазлучэнні «назоўнік + назоўнік» словазлучэннямі «дзвяслоў+назоўнік» і запішыце. Абазначцв склон залежных назоў⁻нікаў.
                   х р . х
       У з о р. Выказванне падзякі — выказваць паозяку.
        Уручэнне вымпела, прысуджэнне прэміі, умацаванне дружбы, атрыманне ўзнагароды, выпраўленне памылкі, выкарыстанне слоўніка, наведванне хворага.
    
        № 6. Да галоўных слоў падбярыце адпаведныя залежныя, утварыце словазлучэнні і запішыце.
        Адносіны, работа (дружны, дружалюбны); дзень, мёд (ліпавы, ліпеньскі); шлях, кветка (жывы, жыццёвы); насаджэнні, мясцовасць (лясісты, лясны); глеба, збан (гліня~ ны, гліністы).
         Разбярыце пісьмова два словазлучэнні (на выбар).
    
         № 7. Прачытайце. Выпішыце словазлучэнні, у якіх адно і тое ж слова з’яўляецца і галоўным, і залежным.
                   X X
         У з о р. Скідаюць лісце, лісце пажоуклае.
         Добра грэе сонца. Ціха скідаюць дрэвы пажоўклае лісце. Пахне гэтым лісцем і асеннімі кветкамі. Над намі сінёе высокае неба. Паветра на дзіва празрыстае. Яно, здаецца, звініць крыштальным звонам. Да кожнага гуку, голасу, да мяккага шапацення колаў аўтамабіляў, стуку ног нібы прымешваецца гэта пазвоньванне. Такі надзвычайны сёння восеньскі дзень.
    
          Растлумачце сэнс словазлучэння крыштальны звон.
    
    11
    
        № 8. Прачытайце. Выпішыйе спачатку дзейнікі з выказнікамі, а потым — усе словазлучэнні.
        Да возера непрыкметна падкрадалася восень. Вада ў возеры пацямнела і пакрылася дробнай шэранню. На высокіх узгорках рыжэла ржышча. (Паводле П. Ьроукі.)