Карткі па беларускай мове
4 клас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 192с.
Мінск 1977
Прачытайце запісаны вамі тэкст. У якім з тэкстаў грыбы апісаны больш выразна, дакладна? Якіясловы дапамагаюць гэтаму.
Раскажыце, як вы хадзілі ў грыбы.
і запішыце. Падкрэс
№ 32. Да назоўнікаў ячмень, учынак, палёт, праца, усмешка, вёска, поле падбярыце па некалькі прыметнікаў і запішыце. 3 атрьіманымі словазлучэннямі складзіце тры сказы (на выбар) ліце азначэнні.
Акалічнасць.
№ 33. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце акалічнасці, якія адказваюць на пытанні я к? дзе? Абазначце знакам X словы, якія яны паясняюць.
Густой сц..ной стаіць з...лёны лес. На ўзлессі растуць маладыя бяро...кі. Паважна выгл...даюць каранастыя дубы. Палахліва шапоча лісце асін. Павольна гойдаюцца в...рхавіны хвой. У зел...ні галля чуецца в...сёлы птушыны спеу.
№ 34. Спішыце. Падкрэсліце акалічнасці і абазначце знакам X словы, якія яны паясняюць.
ПЕРШЫ СНЕГ.
Пачаліся замаразкі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок быў далёка чуваць па ўсім наваколлі. Снег сыпаў спачатку павольна. Потым пачаў ісці.так густа, што на пенчуках, на валунах з явіліся пухнатыя белыя шапкі. Лес адразу ўпрыгожыўся новымі фарбамі.
Да выдзеленага слова падбярыце блізкія па значэнню і запішыце.
25
№ 35. Спішыце. Вызначце, якімі членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы. Падкрэсліце іх умоўнымі абазначэннямі.
Бусел змайстраваў сабе гняздо на высокім дрэве. Гняздо ўпрыгожвае старое разгалістае дрэва. Пасярод гнязда стаяць тры маладыя буслы. Яны яшчэ не пакінулі свайго гнязда. Праз некаторы час сюды прыляцеў стары бусел і кінуў нешта ў гняздр.
Зверху абазначце склон выдзеленых назоўнікаў.
№ 36*. Замест пытанняў дапішыце акалічнасці. Абазначце знакам X словы, якія яны паясняюць.
НА УСХОДЗЕ СОНЦА.
Сонца паказалася (адкуль?). Вялікі пунсовы шар (як?) каціўся (куды?) адзінокай ранішняй хмарцы. Хмарка (я к?) таяла (дзе?) сонца.
(Я к?) віталі новы дзень птушкі. (Дзе?) звінелі жаваранкі. (Дзе?) мітусіліся шпакі. (Я к?) лёталі (дзе?) імклівыя ластаўкі.
Словы для ўстаўкі: у вышыні, каля шпакоўняў, імкліва, над зямлёй, нізка, зза сасонніку, насустрач, радасна, у промнях, хутка.
№ 37*. Складзіце са словамі стадыён, бібліятэка тры сказы так, каб у першым яны былі дзейнікамі, у другім — дапаўненнямі, а ў трэцім — акалічнасцямі. Запішыце.
У з о р. 1. Возера ўжо пакрылася л'ёдам. 2. Па берагах возера шушукаўся густы чарот. 3. За возерам мігцелі агеньчыкі зёскі.
№ 38. Замест пытанняў падбярыце адпаведныя словы так, каб атрымаліся сказы. Сказы запішыце.
1. Які? што? што рабіў? дзе? 2. Хто? як? што робіць? што? 3. Калі? дзе? хто? што рабіў? што?
№ 39. Спішыце. Падкрэсліце галоўныя і даданыя члены сказа.
1. Хвалі з шумам білі ў круты бераг. 2. 3 галінак бяроз асыпаліся сухія сняжынкі. 3. Сонца нясмела ўставала зза лесу. 4. Стук дзятла парушае цішыню марознага дня.
27
Развітыя і неразвітыя сказы.
№ 40. Спішыце. Падкрэсліце неразвітыя сказы.
ВЯСНОЙ.
Вось на дрэвах з’явіліся дробныя зялёныя лісцікі. Зацвілі вішні. Задзынкалі пчолы. Запырхалі першыя матылькі. Зямля загаманіла голасам кветак і траў. Усё наваколле скалыхнулі першыя грымоты.
Абазначце прыстаўкі ў словах. *
Выдзеліце канчаткі прыметнікаў у множным ліку.
№ 41. Прачытайце. Неразвітыя сказы перабудуйце ў развітыя і запішыце. Які з тэкстаў больш поўна характарызуе апісаную з’яву?
Хмары закрылі неба. Сонца схавалася. Падзьмуў вецер; Зашумелі травы. Бліснула маланка. Загрымеў гром. Паліў дождж.
Падкрэсліце галоўныя і даданыя члены ў першым сказе запісанага вамі тэксту.
№ 42. Прачытайце. Неразвітыя сказы перабудуйце ў развітыя і запішыце.
Прыйшла восень. Плывуць хмары. Імжаць дажджы. Птушкі адлятаюць. Сабраліся буслы. Ляцяць дзікія гусі. Праплываюць жураўлі.
Назавіце галоўныя і даданыя члены ў першых трох сказах.
Сказы з аднароднымі членамі.
№ 43. Прачытайце, захоўваючы патрэбную інтанацыю. Спішыце. Падкрэсліце аднародныя члены сказа і абазначце знакам X словы, да якіх яны адносяцца.
У далёкія часы ўся тэрыторыя Беларусі была пакрыта дрымучымі лясамі, вялікімі лугамі і непраходнымі балотамі. У іх вадзілася мноства зуброў, дзікіх коней, дзікоў, вавёрак, куніц і баброў. У той час бабры былі звычайнымі звярамі і сустракаліся амаль на ўсіх азёрах і рэках. Ад тых часоў засталіся назвы горада Бабруйска, станцыі Бобр, ракі Баброўкі, возера Бабравіцкага. Яны звязаны са словам «бабёр». (Паводле Б. Яфрэмава.)
29
№ 44. Прачытайце, захоўваючы патрэбную інтанацыю. Спішыце. Падкрэсліце аднародныя члены сказа. Пастаўце, дзе трэба, коскі.
САЛІГОРСК.
Сёння горад беларускіх шахцёраў Салігорск здзіўляе сваёй веліччу і лёгкасцю. Мы любуемся гмахамі яго жылых дамоў кінатэатраў культурных устаноў школ.
На калійным камбінаце ў Салігорску працуюць і рускія і ўкраінцы і татары і эстонцы і малдаване. Сюды прыехалі вопытныя будаўнікі і гарнякі з Урала Данбаса Казахстана Сібіры і іншых месц.
Шахцёраў геолагаў будаўнікоў часта запрашаюць да сябе ў госці піянеры. Радасна, што рабяты цікавяцца працай шахцёраў самі мараць прадоўжыць справу бацькоў.
№ 45. Пры спісванні раскрыйце дужкі і закончыце сказы, устаўляючы патрэбныя па сэнсу злучнікі і, а, але. Пастаўце, дзе трэба, коскі. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
1. Лодка не плыла (стаяла на адным месцы). 2. Сонца грэла мала (лагодна і пяшчотна). 3. Хлопцы прыслухаліся (нічога не пачулі). 4. Жанчыны збіралі ў лесе суніцы (чарніцы). 5. На клумбе дзеці пасадзілі вяргіні (не астры).
6. Маленькі (жвавы конік бяжыць трушком).
№ 46*. 3 кожнай пары сказаў складзіце адзін з аднароднымі членамі. Выкарыстанце патрэбныя злучнікі. Спішыце, пастаўце, дзе трэба, коскі.
У з о р. Лес быў невялікі. Лес быў густы,— Лес быў невялікі, але густы.
1. Рабіна была чырвоная. Рабіна была горкая. 2. Трактарысты рыхтавалі да вясны сеялкі. Трактарысты рыхтавалі да вясны трактары. 3. Міша любіць не футбол. Міша любіць хакей. 4. Ластаўкі шчабяталі ціха. Ластаўкі шчабяталі настойліва. 5. Вада ў рацэ не прыбывала. Вада спадала.
№ 47. Адкажыце на пытанні сказамі з аднароднымі членамі. Адка> зы запішыце.
1. Якія дрэвы растуць у лесе? 2. Якія ягады мы збіраем летам? 3. Якія грыбы вы ведаеце? 4. Якія звяры водзяцца ў лесе? 5. Якіх птушак можна ўбачыць там зімой?
31
№ 48. Прачытайце. Растлумачце значэнне выдзеленых слоў. Назавіце аднародныя члены сказа і растлумачце знакі прыпынку паміж імі.
Хлопцы працавалі з ахвотай. He кожны дзень ім прыходзілася трымаць у руках долата, рубанак, свярдзёлак. Спачатку было цяжка, але цікава. А якая асалода стаяць каля варштата і габляваць! Сухое дрэва прыемна пахне. Залатыя габлюшкі шорхаюць, вылазяць з ляіка і круцяцца над рубанкам. На асобным століку — тачыла. Раскладзены гэблікі, долаты, грунтвагі. На кожную работу—свае прылады.
№ 49. Напішыце сачыненне на тэму «У школьнай майстэрні». Ужывайце па магчымасці аднародныя члены сказа.
П л а н.
1. Дзе размешчана майстэрня?
2. Якія станкі, інструменты і іншыя прылады ёсць у ёй?
3. Чым вы займаецеся ў майстэрні?
4. Ці любіце вы працаваць у майстэрні?
5. Што вы навучыліся там рабіць?
Сказы са звароткам.
№ 50. Пры спісванні падкрэсліце звароткі і пастаўце знакі прыпынку.
1. Сябры хто з вас быў у Хатыні? 2. Пачакай дзядуля мы паможам табе. 3. Цябе Вялікі наш Кастрычнік мы вітаем. (Я. Журба.) 4. Як ты сэрцу майму міла дарагая Беларусь! (Я. Колас.) 5. Выйшла ты Беларусь на шырокі прастор. (Я. Журба.) 6. Камсамол смялей упераді 7. Колас колас залаты дзе, скажы мне, вырас ты? (Е. Лось.) 8. Эх па.нуры лес He журыся брат. (Я. Колас.)
Падкрэсліце пабуджальныя сказы.
№ 51. Перабудуйце сказы так, каб звароткі сталі ў канцы сказаў. Запішыце, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1. Дзядуля, якую ты нам раскажаш казку? 2. Сярожа, прыйдзі да мяне заўтра. 3. Таварыш камандзір! Палкоўнік патрабуе вас да тэлефона. 4. Вучні, будзьце ўважлівымі на ўроках. 5. Мама, ты чуеш, як шумяць яліны?
2 Зак. 618
33
№ 52. Перабудуйце сказы так, каб звароткі сталі ў сярэдзіне сказаў. Запішыце, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1 Тата я хачу быць аграномам. 2. Ніна, калі ты пойдзеш у біб’ліятэку? 3. Таварышы, заўтра будзем абмяркоуваць кнігу. 4. Піянеры, будзьце прыкладам у вучобе і у працы!
№ 53. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі. Запішыце, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
У з о р. Дзеці выйшлі сустракаць вясну,— Дзеці, выходзьце сустракаць вясну.
1 Чалавек ніколі не забывае сваіх родных мясцін. 2 Шуміць залатой пшаніцай палетак. 3. Піянеры добра працуюць і вучацца. 4. Сумленныя людзі ўсяго свету змагаюцца за трывалы мір на зямлі. 5. Савецкі салдат сташ на варце шчасця, міру і свабоды.
Падкрэсліае аднародныя члены сказа.
№ 54. Спішыце. Зверху абазначце, якімі членамі сказа з яўляюцца выдзеленыя словы. Падкрэсліце звароткі.
1. Мінск —буйны прамысловы і культурны цэнтр БССР. 2. Я скончу школу і паеду вучыцца ў Мінск. 3. Доооай раніцы, Мінск. (А. Вялюгін.) 4. Пасля вайны беларускі народ з дапамогай іншых народаў нанава адбудавау Мінск. 5. Хлопцы з захапленнем паглядалі на новы трактар. 6. У полі працуе трактар. 7. Дык займан жа, трактар, гоні і даўжэй і шырай! (Я. Журба.) 8. Мы жывем’у Бе
ларусі.
9. Змалку звалі цябе Мы прыгожай радзімаю, Беларусь, Беларусь, Як ты сэрцу любімая!
(П. Броўка.)
№ 55* Складзіце сказы так, каб слова Радзіма ў першым з іх было дзёпнікам, у другімдапаўненнем, у трэшм акалічнасцю, у чацвёртым — звароткам. Сказы запішыце.
№ 56. Напішыце пісьмо свайму сябру (сяброўцы) пра пачатак навучальнага года. Ужывайце звароткі.
35
2*
Складаны сказ
№ 57. Прачытайце. Выпішыце складаныя сказы. Падкрэсліце злучнікі. ,
Алёша часта бывае на рацэ. Вось і цяпер ён^прыйшоў сюды палюбавацца ракой. Асенні вецер падзьмуў супраць плыні, і рака нахмурылася. Хвалі ўдарылі аб берагі, j глухі шум паплыў па наваколлю. Дождж яшчэ не ішоу, але вячэрнія змрокі зацямнілі далягляд. У суцэльную цёмнуіо сцяну зліліся зарэчныя лугі, на якіх стаялі купчастьія стагі сена. Шум узбунтаванай ракі выклікаў у хлопца і захапленне, і трывогу.