Казачкі на Калядачкі
Алена Міхаленка
Выдавец: Беларусь
Памер: 23с.
Мінск 2022
Мастак Вольга Міхаленка
Мінск «Беларусь» 2022
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)44
М69
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Міхаленка, A. I.
М69 Казачкі на Калядачкі: казкі, апавяданне / A. I. Міхаленка. — Мінск: Беларусь, 2021. 23 с.: іл.
ISBN 9789850114976.
Кніга Алены Міхаленка ўключае калядныя казкі. Адна з іх распавядае аб прыгажуніЗіме, цудоўнай майстрысе, якая і дарогі адбельвала, і пуховыя коўдры са снегу шыла, і вышывала, але часам спрачалася са шкодніцай Адлігай, якая ёй дапякала. Другая казка расказвае аб тым, як ваўчаня, якое было добрае і пяшчотнае, у калядную ноч навучылася спяваць — разам з дарослымі ваўкамі выць на Месяц. Адна з гісторый прысвечана студэнту Пятру, які ў калядную ноч апынуўся ў таямнічым лесе.
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бем)44
ISBN 9789850114976 © Міхаленка A. I., 2021
© Міхаленка В. В., ілюстрацыі, 2021
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2021
Прыгажуня Зіма гаспадарыла ў велізарным палацы, утым самым месцы, дзежывуць поры года.Яна гаспадарыла не таму, што ёй падабалася быць самай важнай, а проста таму, што прыйшоў яе час. Трэба было пашыць пуховыя коўдры, ахінуць у іх палі, змайстраваць люстэркі з лёду дый шмат чаго яшчэ зрабіць. А па вечарах прыслухоўвацца да нябачнага жыцця, якое хаваецца зімой у глыбіні зямлі.
Поры года добра ладзілі паміж сабой, паважалі адна адну, стараліся выконваць сваю няпростую працу своечасова. Восень заўсёды радавалася сустрэчы з зімой: да гэтага часу яна паспявала вельмі стаміцца, хацела адпачыць, дый запасы яркіх фарбаў скончваліся.
А маладая Вясна з яе ручаямі і кроплямі заўсёды шкадавала Зіму: «Прыляж, адпачні, відаць, стамілася завірухамі ды маразамі камандаваць?»
Лета амаль ніколі не бачылася з Зімой, але падарункі адно аднаму перадавалі: Зіма — цёплыя вязаныя шкарпэткі, каб шпацыраваць па лесе, а Лета — нізкі сушаных грыбоў ды вязанкі духмяных лясных траў.
Зіма была прыгажуняй: стройная, з белымі косамі па плячах, дый апранутая заўсёды як нявеста. Некаторыя
лічылі яе характар занадта халодным. Але быў той характар такім, якім і павінен быць: спакойным, калі трэба — суровым, а часам нават жартаўлівым.
У самым сэрцы Зімы жылі залатыя зорачкііскрынкі. Часам яна рассыпала самыя дробныя з іх па снежных
сумётах, і тыя зіхацелі дыяментамі пад сонечным' пРамяням' Часам кідала іскрынкі на шчочкі малых, што гарэзавалі на горцы, і шчочкі загараліся чырванню, а дзецям станавілася горача.
Была Зіма і майстрыхай. Умела і даро
гі адбельваць, і пуховыя коўдры са снегу шыць. Даводзілася ёй і цяжкую працу рабіць: ледзяныя масты праз рэчкі будаваць, снежныя горкі для дзятвы выпрасоўваць. Але больш за ўсё любіла яна вышываць: то сняжынкамі найтанчэйшыя фіранкі мяцеліцам ды завеям упрыгожвала, то мудрагелістымі шыўкамі ўзоры на вокнах складала.
Так вось і жыла Зіма — у працы ды клопатах, у прыгажосці і ў радасці. Усе яе любілі. Толькі адна шкодніца Адліга — самая непаслухмяная са світы Вясны — ёй дапякала. He хацела чакаць, калі прыйдзе час, імкнулася
Вясну з Зімой пасварыць: то пухнатыя сумёты ў брудную кашу ператворыць, то ледзяны каток лужынамі пакрые.
Ужо Зіма яе і сароміла, і прасіла — Адліга ўсё за сваё! I вось што крыўдна: як толькі пачынала тая гарэзаваць, людзі зіму лаялі. Глядзелі на лужыны і бруд і казалі: «Дрэнная сёлета зіма!»
Набліжалася самае галоўнае зімовае свята — Каляды, Нараджэнне Хрыстова. У Зімы працы — толькі паспявай! Елкі ў лясах снежнымі карункамі прыбраць, вуліцы і плошчы ў гарадах новымі белымі дыванамі пакрыць ды яшчэ неба дачыста ад хмар адмыць, каб з зямлі ўсе зорачкі былі бачныя.
5 >
Дні і ночы напралёт працавала Зіма. I нездарма. Паветра зрабілася чыстым, празрыстым, неба — яркасінім, сумёты бялюткімі. Кожная прыснежаная галінка на дрэвах здавалася дзівосным букетам.
Быццам бы ўсё да вялікага свята гатова. Прыціхла зямля — чакае цуду, які хоць і прыходзіць кожны год, а ўсё адно заўсёды здаецца дзіўным. Бо сам Гасподзь, які стварыў Сусвет, у гэты свет Немаўляткам прыходзіць!
Супакоілася і Зіма. Стамілася яна ад клопатаў і сышла ў свой палац пачастункі ды падарункі рыхтаваць.
Вось тут і пракралася непрыкметна на зямлю Адліга. I давай сваволіцьшкодзіць. Снег растапіла, і ён сумнымі слязамі закапаў з галінак. Неба шэрымі дажджавымі хмарамі запэцкала.
Уздыхаюць на зямлі людзі:
— Вось дык Зіма! У такое свята падвяла!
Сумуюць дарослыя і дзеці:
— Што за Каляды ў нас будуць з дажджом ды золлю?
— Як жа мы зможам Калядную зорку на небе разглядзець?
А Адліга і сама не разумее, што нарабіла. Свята яна ніколі не святкавала.
Выйшла Зіма на ганак і разгубілася, ледзь не заплакала. Уся яе праца марнай аказалася. Ды не гэта галоўнае. Як жа ёй людзям у вочы глядзець? А часу засталося ўсяго нічога.
Прагнала Зіма нягодніцу Адлігу. Клікнула яна завіруху і завеі — дываны белыя новыя слаць, дрэўцы інеем упрыгожваць. Мароз лужыны лядком хуценька замосціў. Вятры паўночныя падзьмулі, але не здолелі цяжкія хмары з неба разагнаць. А мацней дзьмухнуць пабаяліся — бяды можна нарабіць: дрэўцы зламаюцца, дарогі замяце, падарожнікі заблукаюць ды замерзнуць.
Зняла тады Зіма з плячэй карункавую хустку — тонкуютонкую. Паляцела тая хустка над зямлёй покрывам нябачным, святочным. А Зімамайстрыха і давай на ім узоры вышываць: усе сузор'і паўночнага неба адлюстравала. А пасля толькі на імгненне задумалася ды як сыпане іскрынкі сэрца свайго — залатыя, гарачыя, чароўныя — па небе. Быццам жменька чыстага золата бліснула, зазіхацела.
— Зорка! Глядзіце, Калядная зорка! — закрычалі радасна дзеці. А ўслед за імі і дарослыя ў неба глядзець сталі, нават тыя, хто ніколі вачэй ад зямлі не падымаў.
Залатыя іскрынкі рассыпаліся па небасхіле. I неўзабаве ўвесь ён заблішчэў тысячамі зорак.
А Зіма, стомленая, але вясёлая, усю зямлю агледзела, каб нідзе непарадку не было, і сышла ў чароўны палац. Там якраз сабраліся ўсе поры года, усе месяцы, усе вятры і ўсе сны сустракаць Каляды.
^ю^
Шэрае ваўчаня, пра якое гэты аповед, было самае малодшае ў сям'і. Яно было ўжо досыць самастойнае, добра ведала лес, у якім нарадзілася, умела разбірацца ў прыкметах. Бацькі навучылі яго ўсяму, што павінен ведаць і ўмець воўк: хавацца ад паляўнічых, высочваць здабычу, адрозніваць нечыя чужыя сляды і блытаць свае.
Вось толькі паляваць ваўчаня не любіла. He хацела яно забіваць маленькіх і слабых зверанят. I яго вельмі засмучаў той факт, што нікому ў лесе не падабаліся ваўкі, бо іх лічылі злымі і бязлітаснымі. Ваўчаня не было злым, наадварот — было даверлівае і прыязнае, яму часта хацелася павесяліцца з іншымі зверанятамі. Але хто ж будзе гуляць з ваўком?
А яшчэ ваўчанятка не любіла тыя хвіліны, калі старыя ваўкі ноччу садзіліся на заднія лапы, задзіралі галовы да неба і вылі. У гэтым гуку была такая туга!
Чаму выюць ваўкі, ніхто ў лесе не ведаў. Але ў месячныя ночы ўсе жывёлы лічылі за лепшае схавацца як мага далей у свае норкі. Ваўкі заставаліся адны. Толькі срэбны ясны месяц глядзеў на іх і таямніча ззяў у начным небе.
Ішлі дні. Маленькі воўк падрастаў. Ён прывык да сваёй адзіноты. Пакорліва ставіўся да таго, што з ім не гуляюць
іншыя звяры. Яго самым любімым заняткам было слухаць розныя гісторыі, якія распавядала ваўчанятам старая бабуля.
За летам надышла восень. Гэта было вельмі прыгожа. На дрэвах з'явілася жоўтае, чырвонае і залацістае лісце. Паветра напоўнілася водарам грыбоў, пераспелых ягад. Раніцай на траве калінікалі срэбрам блішчэў іней.
Здараліся дні, калі ўвесь час ішоў дождж. Бегаць па лесе тады не хацелася, але ваўчаня любіла ляжаць, згарнуўшыся абаранкам, слухаць шолах ветру і стук дажджавых кропель па лістах ды марыць.
Пра што марыла ваўчанятка? Пра тое, што свет вакол стане іншым — добрым і пяшчотным. I ў гэтым свеце ніхто не будзе паляваць адзін на аднаго, каб выжыць. I ўсе
і
стануць гуляць разам.
Аднойчы ваўчаня выбралася на вуліцу і зажмурылася ад нечаканасці. Уся зямля была пакрыта асляпляльнай белай коўдрай. Вядома, гэта быў снег. Лапкам адразу стала холадна. Але ўсё ж ваўчаняці падабалася кранаць снег, лавіць сняжынкі і ўдыхаць пах марознай свежасці.
Зіма прынесла новыя клопаты. Зараз цяжка было знаходзіць пад снегам неабходныя карэньчыкі, цяжка заблытваць сляды. Ночы сталі доўгімі. Усё часцей вылі, гледзячы на срэбны месяц у небе, старыя ваўкі. Ваўчаняты вечарамі сядзелі каля бабулі і слухалі дзіўныя гісторыі і казкі.
Аднойчы, прачнуўшыся ўначы, ваўчаня здзівілася нязвыклай цішыні. Яно агледзелася: пячора была пустая.
«Дзе ж дарослыя? — падумала ваўчанятка. Калі ўсе на вуліцы, то чаму не чуваць, як яны выюць?» Яно выбралася на вуліцу і здзівілася яшчэ больш: ноч была незвычайнай. Серабрыстае месячнае святло залівала ўсё вакол. Дрэвы і кусты здаваліся казачнымі кветкамі. Снег не марозіў лапкі.
Ваўкі сядзелі, сабраўшыся ў кола, пасярод паляны. Яны не вылі, а глядзелі адзін аднаму ў вочы. I іх погляды былі спакойныя і ўважлівыя. Ваўчанятка падышло бліжэй да бацькоў. I раптам убачыла нешта, што вельмі ўразіла яго. На паляне сядзелі не толькі ваўкі, але і лісы, і бабры, і куніцы. Нават стары мядзведзь вылез з бярлогі і быўтут. Баязлівыя
зайцы таксама сядзелі на ўскрайку паляны, нібы ведалі, што ім нічога не пагражае. На галінах дрэў пагойдваліся разнастайныя птушкі. Ваўчанятка зразумела, што адбываецца нешта незвычайнае. Яму было чамусьці радасна.
I раптам святло стала яшчэ ярчэйшым, а цішыня была такая, што здавалася, быццам высока ў небе гучыць таямнічая музыка.
— Са святам! — сказаў раптам стары мядзведзь.
— Са святам! — адгукнуліся ваўкі, лісы, зайцы і ўсе іншыя звяры.
— Бабуля! Якое свята сёння? — спытала ваўчанятка.
— Сёння Калядная ноч. Яна бывае толькі раз у год. У гэту ноч усе звяры ўспамінаюць, якім свет быў тысячы гадоў таму. Тады ўсе жылі разам і сябравалі. Ніхто нікога не забіваў. На зямлі раслі дзіўныя плады, якія маглі насыціць усіх, і не трэба было паляваць. А ўвесь свет быў заліты серабрыстым святлом.
— Такое сапраўды бывае?
— Бывала даўно. А потым усё чамусьці змянілася, і свет стаў такім, як зараз. I толькі ў гэту ноч усё, як раней. Сёння няма месца страху і крыўдзе, злосці і варожасці.