• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казачкі на Калядачкі  Алена Міхаленка

    Казачкі на Калядачкі

    Алена Міхаленка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 23с.
    Мінск 2022
    13.1 МБ
    — I я магу з кімнебудзь пагуляць?
    — Вядома. Сёння ж усе сябры.
    Ваўчаня падбегла да шэрых зайчанятак і з запытам паглядзела на іх. Самы смелы зайчык раптам усміхнуўся, скруціў лапкамі сняжок і кінуў яго ваўчаняці. Ваўчанятка
    засмяялася і таксама кінула сняжок. Ужо праз некалькі імгненняў паляна напоўнілася вясёлым смехам. Зайчаняты, ваўчаняты, лісяняты і іншыя звяркі гулялі адно з адным, гарэзавалі, скакалі і куляліся ў снезе. Бацькі глядзелі на іх з радасцю і любоўю. Нагуляўшыся ды трохі стаміўшыся,
    усе разышліся па хатах. Аднак спаць ужо не хацелася. Ваўчаня зноў і зноў перажывала падзеі дзіўнай ночы. Як прыгожа было ў лесе! А як было весела гуляць усім
    разам! А галоўнае — ваўчаня даведалася, што ўсе яго незвычайныя мары пра шчаслівы і добры свет
    калісьці былі рэальнасцю.
    Увесь наступны дзень прайшоў у разважаннях пра гэта. Але вось стала цёмна...
    Ваўчанятка выбегла на вуліцу. I раптам убачыла самую звычайную ноч. Месяц выглядваў зза хмар, дрэвы сумна цямнелі. Нідзе не было відаць звяроў — усе схаваліся ў свае норкі. Толькі ваўкі сядзелі, цесна збіўшыся ў кружок, і глядзелі на неба.
    Ваўчаня падняло галаву. Серабрыстае святло месяца было такім цудоўным! Яно нагадвала
    пра тое шчасце, якое некалі было дасяжным. I ваўчаняці стала так сумна і тужліва, што яму захацелася расказаць і месяцу, і ўсяму свету пра свой смутак
    і пра тое, як хочацца, каб на зямлі панавалі дабрыня і любоў. I нечакана маленькі воўк... завыў
    е/
    Здарылася гэта неяк пад Каляды. Даўно, гадоў сорак таму. Зіма тады выдалася снежная, марозная.
    Вучыўся ў Мінску, у педінстытуце, адзін студэнт па імені Пятро. Жыў ён у інтэрнаце. У тыя часы пра Бога гаварыць было не прынята, у царкву людзі амаль не хадзілі. Аднак захоўвалі ў памяці старадаўнія паданні, легенды, казкі. У інтэрнаце маладыя людзі вечарамі збіраліся, распавядалі пра звычаі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў іх родных гарадах і вёсках. У калядныя вечары дзяўчаты любілі варажыць: спрабавалі даведацца пра свайго суджанага. А хлопцы пасмейваліся з іх, але імкнуліся не паказваць уласную зацікаўленасць.
    За ўсімі гэтымі таямніцамі ды казкамі амаль губляўся сэнс самога свята Божага Нараджэння. Толькі зрэдку ўспаміналася гісторыя пра цудоўнае Дзіцятка, якое тысячы людзей на зямлі прызналі Божым Сынам.
    У тую зіму Пятро вырашыў на Каляды з'ездзіць дадому, у вёску. У аўтобусе ён сядзеў ззаду, каля самага гарачага рухавіка. Ехаць было доўга — гадзіны са дзве. Ён прыгрэўся і нават прыснуў і ледзь не прапусціў свой прыпынак.
    * 18 ^
    Пасля цёплага аўтобуса на вуліцы было асабліва золка. Два астатнія кіламетры Пеця вырашыў шпаркім крокам прайсці напрасткі праз лес. Усе сцяжынкі і дарожкі ён ведаў на памяць з самага дзяцінства.
    У лесе было на дзіва прыгожа. Галінкі дрэў, пакрытыя інеем, здаваліся аксамітнымі. Снег іскрыўся пад прамянямі сонца.
    Дзень патроху хіліўся да вечара, сінія цені станавіліся даўжэйшымі. Пеця пайшоў павольней: ці то стаміўся, ці загледзеўся на навакольную прыгажосць.
    У нейкі момант ён пачуў ззаду трэск галінак. Азірнуўся — на дарозе нікога не відаць!
    «Мроіцца нешта», — падумаў ён, але ўсё ж стала неспакойна. Пачалі ўспамінацца казкі і таямнічыя гісторыі пра лесавікоў, разбойнікаў, што распавядалі ў інтэрнаце. «Вось дурнота! He маленькі ж!» — раззлаваўся Пеця.
    Раптам ён пачуў за спінай частае дыханне. Рэзка азірнуўся і ўбачыў, як шэры касматы звер імчыцца ўздоўж дарогі і наганяе яго.
    «Воўк!» — Пецю працяў жах. Ён пабег так хутка, як ніколі яшчэ не бегаў.
    «Толькі б да ўскрайку лесу паспець, там ужо і вёска!» — думаў ён у паніцы. Подых звера станавіўся ўсё больш блізкім і выразным.
    «Усё! Гэта канец!» — вырашыў хлопец і раптам упершыню ў жыцці ўзмаліўся: «Госпадзі! Дапамажы!». Потым ён зваліўся і перад тым як страціць прытомнасць, адчуў каля самай шчакі гарачы подых.
    Апрытомнеў Пеця ад таго, што нехта абтрасаў яго ад снегу, расціраў шчокі. Ён адкрыў вочы і ўбачыў дзядзьку Ягора — ляснічага, якога ведаў шмат гадоў. Той часта заходзіў у госці да Пятровых бацькоў. Побач махала хвастом Альма — старая шэрая аўчарка. Колькі разоў вясковыя хлапчукі, і сярод іх Пеця, гулялі і песціліся з ёю!
    — Ці ты звар’яцеў у горадзе, ці што?! — прыгаворваў дзядзька Ягор. — Так бег, што я за табой угнацца не мог. Хацеў бацькам грыбочкаў перадаць. Альму няўжо не пазнаў?
     21 >
    Пецю і смешна стала, і сумна. Сеў ён на снег... Пакрысе стаў супакойвацца. I раптам зразумеў: хоць і не было сапраўднай небяспекі, але таго, як з жыццём развітваўся, як Бога аб дапамозе маліў, ён ужо не забудзе ніколі.
    — Бач, а ты маліцца, аказваецца, умееш! Ну, да Бога недарэмна клікаў! Ён жа не ад страху — ад сур'ёзнай бяды зберагчы можа! Відаць, прыйшоў твой час яго паклікаць! Ну, барані цябе Гасподзь! — Стары ляснік усміхаўся, але вочы яго здаваліся сур'ёзнымі і трохі сумнымі.
    Пеця ўзяў у лесніка нізку сушаных баравікоў, падзякаваў ды пайшоў дахаты. Ішоў ён павольна, спрабаваў прыйсці ў сябе пасля перажытага страху.
    А дома яго чакалі і дружная сям'я, і гарачая печ, і смачныя пірагі, і духмяная гарбата. Сустрэча з роднымі была вясёлай і шумнай. Пасля вячэры, сагрэўшыся, Пётр з цікавасцю ўспамінаў дзіўнае здарэнне. Ён жа і сапраўды ўжо развітваўся з жыццём! I мог не ўбачыць усё, што яму так люба, — блізкіх людзей і гэты стары родны дом. Пеця агледзеўся вакол. Усё было звыклым і вельмі важным: і кветкі ў гаршках, якія раслі, нягледзячы на зімовую сцюжу за вокнамі, і вышытыя фіранкі, і старая ікона ў куце. Тады ён упершыню падумаў, што нездарма вісіць яна ў доме шмат гадоў і з вялікай павагай захоўваецца сям'ёй. He ад дарэмнага страху...
    Адкуль я даведалася пра гэту гісторыю? Яе расказаў мне мой дзядуля Пятро, які і быў гэтым маладым студэнтам. I чамусьці наказаў памятаць...
    Літаратурнамастацкае выданне
    Міхаленка Алена Іосіфаўна
    КАЗАЧКІ НА КАЛЯДАЧКІ
    Казкі, апавяданне
    Адказны за выпуск В. У. Ваніна Рэдактар Т. Б. Міхайлава Мастацкае і тэхнічнае рэдагаванне A. А. Кустовай Карэктары В. Г. Багуцкі, В. I. Смірнова
    Падпісана да друку 23.12.2021.
    Фармат 50x84 Vg. Папера мелаваная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 2,33. Ул.выд. арк. 1,64.
    Тыраж 1000 экз. Заказ 5874.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/4 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11,220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Друкарня «Перамога». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/38 ад 29.01.2014. Вул. Таўлая, 11,222310, г. Маладзечна, Рэспубліка Беларусь.
    ISBN 9789850114976
    IІІН ™
    789850
    114976