Коннік без галавы  Майн Рыд

Коннік без галавы

Майн Рыд
Выдавец: Беларусь
Памер: 510с.
Мінск 1996
175.59 МБ

 

МАЙН РЫД

КОННІК БЕЗ ГАЛАВЫ

РАМАН

Пераклад з англійскай мовы

МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1996

ББК 84(4Вл) Р 93

УДК 820-93

Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту

Мастакі I. Л. Смарговіч, Н. В. Харашун, В. Р. Мішчанка

8200000000—038

Р----------------

М 301(03) — 96

ISBN 985-01-0153-9

© Пераклад. Л. М. Хлебавец, 1996

3 ПАРОДЫ РАМАНТЫКАЎ

Жыццё вядомага англійскага пісьменніка Томаса Майна Рыда (1818—1883) у многім нагадвае авантурна-прыгодніцкі раман, майстрам якога ён увайшоў у сусветную літаратуру.

Нарадзіўся Майн Рыд у Ірландыі ў сям'і святара. Але спакойны занятак бацькі не стаў справай жыцця сына. Сын — з пароды рамантыкаў, якіх вабяць вандраванні і прыгоды. У 22-гадовым узросце юнак пакідае радзіму і адпраўляецца за акіян, у краіну «свабоды і роўнасці», якой уяўляліся еўрапейцам ЗША. Там ён працуе настаўнікам, акцёрам, гандляром, служачым на плантацыі. Але ні адна з гэтых прафесій не выклікае ў юнака адчування напатканага лёсу.

I вось ён трапляе ў геаграфічную экспедыцыю, якая накіроўвалася даследаваць паўднёвыя штаты ЗША. Яго ўражвае яшчэ не кранутая чалавекам прырода, цудоўныя апісанні якой потым будуць аздабляць яго раманы. Адначасова Майн Рыд бачыць варварскае рабства, знішчэнне індзейцаў і гвалтоўнае перасяленне іх у рэзервацыі, агрэсіўную палітыку правячых колаў у адносінах да суседзяў, з якімі ЗША ваююць за тэрыторыі. Усё гэта разам з неадольным наступам нахабнага буржуа паступова разбурае ілюзіі адносна амерыканскай дэмакратыі.

Пасля экспедыцыі Майн Рыд пачынае займацца літаратурнай дзейнасцю. Спачатку ён працуе журналістам у газетах і часопісах, а к сярэдзіне 50-ых гадоў становіцца папулярным раманістам.

Амаль ва ўсіх раманах, якіх Майн Рыд напісаў вельмі многа, сюжэтная канва ўплятаецца ў грамадска-палітычныя падзеі ў іх аўтарскай ацэнцы. Так, раман «Квартэронка» — гэта пратэст супраць ганебнага гандлю рабамі на Поўдні ЗША. У раманах «Белы правадыр», «Ацэола, правадыр семінолаў» адлюстравана барацьба індзейцаў супраць белых каланізатараў. Сімпатыі аўтара на баку «дзікуноў», якія no сваіх маральных якасцях пераўзыходзяць жорсткіх, разбэшчаных белых каланізатараў. У рамане «Вольныя стралкі»

адлюстраваны эпізоды барацьбы мексіканскіх паўстанцаў супраць амерыканскай агрэсіі.

Авантурныя матывы пераважаюць у раманах «Смяротны стрэл», «Сігнал» і інш.

Асобныя раманы Майна Рыда можна аднесці да навукова-пазнавальных («Паляўнічыя на расліны», «Згубленая гара» і інш.). Яны знаёмяць з жыццём недаследаваных краін і вабяць незвычайнай прыродай, небяспекамі і мужнасцю даследчыкаў. Тут аўтар выступае як выдатны папулярызатар такіх навук, як геаграфія, этнаграфія, батаніка, заалогія, якія бурна развіваліся ў XIX стагоддзі.

Аднак, бадай, самым папулярным творам Майна Рыда з'яўляецца яго раман «Коннік без галавы» (1866), які ў класічным выглядзе ўвасабляе авантурна-прыгодніцкі жанр. У канву рамана арганічна ўкрапваюцца рысы рэальнага жыцця і нораваў Тэхаса, які незадоўга да таго быў адваяваны ў Мексікі і ўяўляўся еўрапейцам малавядомым экзатычным краем.

Сюжэт рамана развіваецца ў атмасферы тайны, якая ўзнікае ўжо ў пралогу: па прэрыі імчыцца коннік без галавы. Разгадка наступае толькі ў канцы рамана. А da таго перад чытачом пройдзе шмат драматычных падзей і дзеючых асоб, галоўныя з якіх — мустангер Морыс Джэральд, сям-'я плантатара Пойндэкстэра, паляўнічы Зеб Стумп. Сілы зла ўвасабляе адстаўны амерыканскі афіцэр Касій Калхаўн.

Саперніцтва паміж Джэральдам і Калхаўнам, закаханымі ў прыгажуню Луізу Пойндэкстэр, з' яўляецца галоўным канфліктам рамана. Ахвярай гэтага саперніцтва становіцца брат Луізы, па памылцы забіты Калхаўнам, які сваю кулю і нож прызначаў Джэральду.

Сюжэт апошніх глаў, прысвечаных раскрыццю забойства, развіваецца па ўзору дэтэктыўнага жанру. Уражваюць сцэны суда Лінча, калі раз’юшаны натоўп, падагрэты лжы вымі паказаннямі Калхаўна, гатовы без суда і следства лінчаваць невінаватага ў злачынстве Джэральда. Назва апошняй главы «Радасць» адлюстроўвае характэрны для многіх раманаў Майна Рыда шчаслівы канец.

У раманах Майна Рыда чытача вабіць не толькі прыгодніцкі сюжэт, які вымушае з хваляваннем сачыць за развіццём падзей, але і дэмакратычныя сімпатыі аўтара, яго вера ў сілу чалавечага духу, у перамогу дабра над злом, святла над цемрай. I гэта прыцягвае маладыя розумы і сэрцы.

Л. М. ХЛЕБАВЕЦ

ПРАЛОГ

Тэхаскі алень, што драмаў у цішыні начной саванны1, здрыгаецца, пачуўшы тупат конскіх капытоў.

Але ён не пакідае свайго логава, нават не ўстае на ногі. He яму аднаму належаць гэтыя прасторы — дзікія стэпавыя коні таксама пасвяцца тут начамі. Ён толькі злёгку падымае галаву — над высокай травой паказваюцца яго рогі — і слухае: ці не паўторыцца гук?

Зноў даносіцца тупат канытоў, але цяпер ён гучыць інакш. Можна адрозніць звон металу, удар сталі аб камень.

Гэты гук, такі трывожны для аленя, выклікае хуткую перамену ў яго паводзінах. Ён імкліва ўскаквае і імчыцца па прэрыі; але хутка ён спыняецца і азіраецца назад, не разумеючы: хто патрывожыў яго сон?

У ясным месячным святле паўднёвай ночы алень пазнае найзлейшага свайго ворага — чалавека. Чалавек набліжаецца вярхом на кані.

Ахоплены інстынктыўным страхам, алень гатовы ўжо зноў бегчы; але штосьці ў абліччы конніка — штосьці ненатуральнае — прыкоўвае яго да месца.

3 дрыжаннем ён амаль садзіцца на заднія ногі, паварочвае назад галаву і працягвае глядзець — у яго вялікіх карых вачах адлюстроўваецца страх і разгубленасць.

Што ж прымусіла аленя так доўга ўглядацца ў дзіўную фігуру?

Конь? Але гэта звычайны конь, асядланы, закілзаны, у ім няма нічога, што магло б выклікаць здзіўленне ці трывогу. Можа, аленя напалохаў коннік? Так, гэта ён палохае і прымушае здзіўляцца — у яго абліччы ёсць нешта пачварнае, жудаснае.

1 Саванна — трапічны стэп, пакрыты высокай сакавітай травой, з рэдкімі дрэвамі і калючымі хмызнякамі.

Сілы нябесныя! У конніка няма галавы!

Гэта відавочна нават для неразумнай жывёліны. Яшчэ хвіліну глядзіць алень разгубленымі вачамі, як бы сілячыся зразумець: што гэта за нябачаная пачвара? Але, ахоплены жахам, алень зноў бяжыць. Ён не спыняецца да таго часу, пакуль не пераплывае Ляону і імклівая плынь не аддзяляе яго ад жахлівага конніка.

He звяртаючы ўвагі на спалоханага аленя, як быццам нават не заўважаючы яго прысутнасці, коннік без галавы працягвае свой шлях.

Ён таксама накіроўваецца да ракі, але, здаецца, нікуды не спяшаецца, а рухаецца павольным, спакойным, амаль цырыманіяльным шагам.

Нібы захоплены сваімі думкамі, коннік адпусціў павады, і конь яго час ад часу пашчыпвае траву. Hi голасам, ні рухам не падганяе ён каня, калі той, напалоханы брэхам каётаў, раптам ускідвае галаву і з храпам спыняецца.

Здаецца, што ён пад уладай нейкіх глыбокіх пачуццяў, і дробязі не могуць вывесці яго з задуменнасці. Hi адным гукам не выдае ён сваёй тайны. Напалоханы алень, конь, воўк і паўночны месяц — адзіныя сведкі яго маўклівых роздумаў.

На плечы конніка накінута серапе', якое пры парыве ветру прыўзнімаецца і адкрывае частку яго фігуры; на нагах у яго гетры са шкуры ягуара. Абаронены ад начной сырасці і трапічных ліўняў, ён едзе ўперад, маўклівы, як зоркі, што мігаюць над ім, бесклапотны, як цыкады, што стракочуць у траве, як начны ветрык, што забаўляецца складкамі яго адзення.

Нарэшце штосьці, відаць, парушыла задуменнасць конніка — яго конь паскорыў крок. Вось конь трасянуў галавой і радасна заржаў — з выцягнутай шыяй і раздутымі ноздрамі ён бяжыць уперад трушком і хутка ўжо скача галопам: блізкасць ракі — вось што прымусіла каня імчацца хутчэй.

Ён не спыняецца да таго часу, пакуль не пагружаецца ў празрыстую плынь так, што вада даходзіць конніку да каленяў. Конь прагна п’е; наталіўшы смагу, ён перапраўляецца цераз раку і быстрай рыссю ўзбіраецца па крутым беразе.

1 С е р а п ё — шырокі мексіканскі плашч.

Наверсе коннік без галавы спыняецца, як бы чакаючы, пакуль конь атрасецца ад вады. Чуецца ляск збруі і страмёнаў — нібы гром загрукатаў у белым воблаку пары.

3  гэтага арэолу з’яўляецца коннік без галавы; ён зноў працягвае свой шлях.

Мабыць, конь, якога падганяюць шпоры і накіроўвае рука седака, болып не збіваецца з дарогі, а бяжыць упэўнена ўперад, нібы па знаёмай сцежцы.

Наперадзе, да самага гарызонта, распасціраюцца бязмежныя прасторы саванны. На нябесным блакіце вырысоўваецца сілуэт загадкавай фігуры, падобнай да пашкоджанай статуі кентаўра; ён паступова аддаляецца, пакуль зусім не знікае ў таямнічым змроку месячнага святла.

Глава I

ВЫПАЛЕНАЯ ПРЭРЫЯ

Паўдзённае сонца ярка свеціць з бязвоблачнага блакітнага неба над бязмежнай раўнінай Тэхаса каля ста міль на поўдзень ад старога іспанскага горада СанАнтоніо-дэ-Бехар. У залатых промнях вырысоўваюцца прадметы, незвычайныя для дзікай прэрыі,— яны гавораць аб прысутнасці людзей там, дзе не відаць прымет чалавечага жылля.

Нават на вялікай адлегласці можна разгледзець, што гэта фургоны; над кожным — паўкруглы верх з беласнежнага палатна.

Іх дзесяць — занадта мала для гандлёвага каравана ці ўрадавага абозу. Хутчэй за ўсё яны належаць якому-небудзь перасяленцу, што высадзіўся на беразе заліва і цяпер накіроўваецца ў адно з новых паселішчаў на рацэ Ляоне.

Выцягнуўшыся доўгай чарадой, фургоны паўзуць па саванне так павольна, што іх рух амаль непрыметны, і толькі па іх узаемнаму становішчу ў доўгім ланцугу абозу можна пра гэта здагадацца. Цьмяныя

сілуэты паміж фургонамі сведчаць аб тым, што яны запрэжаныя; а тое, як уцякае спалоханая антылопа і ўзлятае з крыкам краншнеп, выдае, што абоз рухаецца. I звер і птушка не разумеюць: што за дзіўная пачвара ўварвалася ў іх дзікія ўладанні?

Ва ўсёй прзрыі не відаць ніякага руху: ні птушкі ў палёце, ні звера ў бегу. У гэты спякотны паўдзённы час усё жывое ў прэрыі замірае ці хаваецца ў цянёк. I толькі чалавек з яго славалюбствам і сквапнасцю парушае законы трапічнай прыроды і кідае выклік пякучаму сонцу.

Так і гаспадар абозу, нягледзячы на знясільваючую паўдзённую спёку, працягвае свой шлях.

Кожны фургон запрэжаны васьмю моцнымі муламі. Яны вязуць вялікую колькасць харчовых прыпасаў, дарагую, можна нават сказаць, раскоіпную мэблю, чорных рабынь і іх дзяцей; чарнаскурыя нявольнікі ідуць пяшком побач з абозам, а некаторыя стомлена плятуцца ззаду, ледзь пераступаючы зраненымі босымі нагамі. Уперадзе едзе лёгкая карэта, запрэжаная дагледжанымі кентукскімі муламі; на яе козлах чорны фурман у ліўрэі млее ад спёкі. Усё гаворыць аб тым, што гэта не бедны пасяленец з паўночных штатаў шукае сабе новую радзіму, а багаты жыхар Поўдня, які ўжо набыў маёнтак і едзе туды са сваёй сям’ёй, маёмасцю і рабамі.

I на самай справе, абоз належыць плантатару, які высадзіўся з сям’ёй у Індыяноле, на беразе заліва Матагорда, і цяпер перасякае прэрыю, накіроўваючыся да сваіх новых уладанняў.

Сярод коннікаў, якія суправаджаюць абоз, як заўсёды, уперадзе едзе сам плантатар, Вудлі Пойндэкстэр,— высокі, хударлявы чалавек гадоў пяцідзесяці, з бледным, хваравіта жаўтаватым тварам і з ганарліва суровай постаццю. Адзеты ён проста, але багата. На ім свабоднага крою кафтан з альпака, камізэлька з чорнага атласу і нанкавыя панталоны. У выразе камізэлькі відна кашуля з найтанчэйшага палатна, перахопленая ля каўняра чорнай стужкай. На нагах, усунутых у страмёны, чаравікі з мяккай дублёнай скуры. Ад шырокага саламянага капелюша на твар плантатара падае цень.

Побач з ім едуць два коннікі, адзін справа, другі

злева: гэта юнак гадоў дваццаці і малады чалавек гадоў на шэсць-сем старэйшы.

Першы — сын Пойндэкстэра. Адкрыты, жыццярадасны твар юнака зусім не падобны на суровы твар бацькі і на змрочную фізіяномію трэцяга конніка — яго кузена.

На юнаку французская блуза з баваўнянай тканіны нябесна-блакітнага колеру, панталоны з таго ж матэрыялу; гэты касцюм — самы прыдатны для паўднёвага клімату — вельмі да твару юнаку, таксама як і белая панама.

Яго дваюрадны брат — адстаўны афіцэр-валанцёр — адзеты ў ваенную форму з цёмна-сіняга сукна, на галаве ў яго суконная фуражка.

Яшчэ адзін коннік скача непадалёк; у яго таксама белая скура — праўда, не зусім белая. Грубыя рысы яго твару, дзяшовае адзенне, плётка, якую ён трымае ў правай руцэ, лоўка ёю шчоўкаючы,— усё гаворыць за тое, што гэта наглядчык за чарнаскурымі, іх мучыцель.

У «карыёле» — лёгкай карэце, якая ўяўляе нешта сярэдняе паміж кабрыялетам і ландо, сядзяць дзве дзяўчыны. У адной з іх скура асляпляльна белая, у другой — зусім чорная. Гэта адзіная дачка Вудлі Пойндэкстэра і яе чарнаскурая служанка.

Падарожнікі едуць з берагоў Місісіпі, са штата Луізіяна.

Сам плантатар — не ўраджэнец гэтага штата; іншымі словамі — не крэол’. Па твары ж яго сына і асабліва па тонкіх рысах яго дачкі, якая час ад часу выглядвае з-за фіранак карэты, лёгка здагадацца, што яны нашчадкі французскай эмігранткі, адной з тых, якія болып стагоддзя назад перасеклі Атлантычны акіян.

Вудлі Пойндэкстэр, уладальнік буйных цукровых плантацый, быў адным з найбольш ганарыстых, марнатраўных і хлебасольных арыстакратаў Поўдня. У рэшце рэшт ён разарыўся і вымушаны быў пакінуць свой дом на Місісіпі і пераехаць з сям’ёй і са жменькай неграў, што яшчэ засталіся, у дзікія прэрыі Тэхаса.

Сонца амаль дасягнула зеніту. Вандроўнікі ідуць

1 К р э о л ы — нашчадкі французаў ці іспанцаў, ранніх перасяленцаў у Амерыку. Яны захоўваюць сваю нацыянальную мову і звычаі.

павольна, наступаючы на ўласныя цені. Расслабленыя нясцерпнай спякотай, белыя коннікі моўчкі сядзяць у сваіх сёдлах. Нават негры, менш адчувальныя да спёкі, спынілі сваю балбатню, збіліся ў кучкі і маўкліва плятуцца за фургонамі.

Цішыня, пакутлівая, як на хаўтурах, час ад часу перарываецца рэзкім, нібы пісталетны стрэл, шчоўканнем бізуна ці гучным аксамітным «уоа», што зрываецца з тоўстых губ то аднаго, то другога чарнаскурага фурмана.

Павольна рухаецца караван, быццам ідзе навобмацак. Уласна кажучы, сапраўднай дарогі няма. Яна абазначана толькі слядамі калёс ранейшых павозак, прыметнымі па раздаўленых сцёблах сакавітай травы.

Нягледзячы на чарапашы крок, мулы, запрэжаныя ў фургоны, робяць усё, што ў іх сілах. Плантатар мяркуе, што да новага маёнтка засталося не болей дваццаці міль. Ён спадзяецца дабрацца туды да надыходу ночы. Пагэтаму ён і вырашыў працягваць падарожжа, не зважаючы на паўдзённую спёку.

Раптам наглядчык дае знак фурманам, каб яны спынілі абоз. Ад’ехаўшы на сотню ярдаў1 уперад, ён рэзка нацягнуў павады, нібы перад якой-небудзь перашкодай.

Ён імчыць да абозу. У яго жэстах — трывога. Што здарылася? Ці не індзейцы? Казалі, што яны з’яўляюцца ў гэтых месцах.

— Што здарылася, містэр Сансом? — спытаў плантатар, калі коннік наблізіўся.

— Трава выпалена. У прэрыі быў пажар.

— Быў пажар? Але ж зараз прэрыя не гарыць,— хутка пытае гаспадар абозу, кідаючы неспакойны позірк у бок карэты.— Дзе? Я не бачу дыму.

— He, сэр,— мармыча наглядчык,— я не казаў, што яна зараз гарыць, я толькі сказаў, што прэрыя гарэла і ўся зямля стала чорнай, што твая піковая дзесятка.

— Ну, гэта не бяда! Мне здаецца, мы гэтак жа спакойна можам падарожнічаць па чорнай прэрыі, як і па зялёнай.

— Неразумна, Джон Сансом, падымаць вэрхал з-за

' Ярд — адзінка даўжыні, роўная 91,44 см.

драбніцы!.. Эй вы, чарнамазыя, паварушвайцеся! Бярыся за пугі! Паганяй! Паганяй!

— Але скажыце, капітан Калхаўн,— запярэчыў наглядчык чалавеку, які так рэзка адчытаў яго,— як жа мы знойдзем дарогу?

— А навошта шукаць дарогу? Якое глупства! Хіба мы з яе збіліся?

— Баюся, што так. Слядоў калёс не відаць: яны згарэлі разам з травой.

— Пусцякі! Як быццам нельга перасячы выпалены ўчастак і без слядоў. Мы знойдзем іх на тым баку.

— Так, калі толькі там застаўся другі бок,— прастадушна адказаў наглядчык, які, хоць і быў ураджэнцам усходніх штатаў, не раз бываў і на заходняй ускраіне прэрыі і ведаў, што такое памежнае жыццё.— Нешта яго не відаць, хоць я і з сядла гляджу!..

— Паганяй, чарнамазыя! Паганяй! — закрычаў Калхаўн, перарваўшы размову.

Ён прышпорыў каня і паскакаў уперад, даючы гэтым зразумець, што распараджэнне павінна быць выканана.

Абоз зноў рушыў, але, падышоўшы да мяжы выпаленай прэрыі, раптам спыніўся.

Коннікі з’язджаюцца разам, каб абмеркаваць, што рабіць. Становішча цяжкае — у гэтым усе пераканаліся, зірнуўшы на раўніну, якая рассцілалася перад імі.

Навокал не відаць нічога, акрамя чорных прастораў. Нідзе ніякай зеляніны — ні сцяблінкі, ні травінкі. Пажар лютаваў нядаўна — у час летняга сонцастаяння. Спелыя травы і яркія кветкі прэрыі — усё ператварылася ў попел пад разбуральным подыхам агню.

Наперадзе, направа, налева, наколькі хапае зроку, распасціраецца карціна спусташэння. Неба цяпер не блакітнае — яно стала цёмна-сінім, а сонца, хоць і не заслоненае аблокамі, як быццам не хоча тут свяціць і нібы хмурыцца ад віду змрочнай зямлі.

Наглядчык сказаў праўду: не засталося і слядоў дарогі.

Пажар, што спапяліў спелыя травы прэрыі, знішчыў і сляды калёс, якія паказвалі раней дарогу.

— Што ж нам рабіць? — гэта пытанне задае сам плантатар, і ў голасе яго гучыць разгубленасць.

— Што рабіць, дзядзька Вудлі?.. Канешне, працягваць шлях. Рака павінна быць па той бок пажа-

рышча. Калі нам не ўдасца знайсці пераправу на адлегласці паўмілі, мы падымемся ўверх па цячэнню або спусцімся ўніз... Там будзе відаць.

— Але гэтак мы заблудзім, Касій!

— Наўрад... Мне здаецца, што выгаралая прастора не такая вялікая. He бяда, калі мы крыху саб’ёмся з дарогі: усё роўна, рана ці позна, мы выйдзем да ракі ў тым ці іншым месцы.

— Добра, мой друг. Табе лепш ведаць, я даверуся табе.

— He бойцеся, дзядзька. Мне здаралася быць і не ў такіх перапалках... Уперад, негры! За мной!

I адстаўны афіцэр кінуў самаздаволены позірк у бок карэты, з-за фіранак якой выглянуў цудоўны, крыху ўстрывожаны твар дзяўчыны. Калхаўн прышпорыў каня і самаўпэўнена паскакаў уперад.

Услед за шчоўканнем пугі чуецца тупат капытоў васьмідзесяці мулаў, змешаны з рыпеннем калёс. Фургоны зноў рушылі ў дарогу.

Мулы ідуць шпарчэй. Чорная прастора, нязвыклая для вачэй жывёл, нібы падганяе іх; ледзь паспеўшы датыкнуцца да попелу капытамі, яны зноў падымаюць ногі. Маладыя мулы храпуць са страху. Паціху яны заспакойваюцца і ідуць за старэйшымі роўным крокам.

Так караван праходзіць каля мілі. Затым ён зноў спыняецца. Гэта распарадзіўся чалавек, які сам вызваўся быць правадніком. Ён нацягвае павады, але ў позе яго ўжо няма ранейшай самаўпэўненасці. Мабыць, ён заклапочаны, не ведае, куды ехаць.

Ландшафт, калі яго толькі можна так назваць, змяніўся, але не да лепшага. Усё па-ранейшаму чорнае да самага гарызонта. Толькі паверхня ўжо не роўная: яна стала хвалістай. Ланцугі ўзгоркаў перамяжоўваюцца далінамі. Нельга сказаць, што тут зусім няма дрэў, хаця тое, што ад іх засталося, наўрад ці можна так назваць. Тут былі дрэвы да пажару — алгароба', мескіта2 і яшчэ некаторыя віды акацыі раслі тут адзінкава і гаямі. Іх перыстае лісце знікла без следу, засталіся толькі абвугленыя ствалы і пачарнелае галлё.

1 Алгароба — ражковае дрэва.

г Мескіта — калючы хмызняк.

— Ты збіўся з дарогі, мой друг? — пытае плантатар, таропка пад’язджаючы да пляменніка.

— He, дзядзька, пакуль не. Я спыніўся, каб агледзецца. Нам трэба ехаць вось па гэтай даліне. Няхай караван працягвае шлях. Мы едзем правільна, я за гэта ручаюся.

Караван зноў рушыць. Спускаецца ўніз па схіле, накіроўваецца ўздоўж даліны, зноў узбіраецца па адкосе і на грэбені ўзвышша зноў спыняецца.

— Ты ўсё ж збіўся з дарогі, Каш? — паўтарае сваё пытанне плантатар, пад’язджаючы да пляменніка.

— Чорт вазьмі! Баюся, што твая праўда, дзядзька. Але скажы, які д’ябал мог бы наогул адшукаць дарогу на гэтым папялішчы!.. Не-не! — раптам усклікае Калхаўн, убачыўшы, што карэта пад’ехала зусім блізка.— Мне цяпер усё зразумела. Мы едзем правільна. Рака павінна быць вунь у тым напрамку. Уперад!

I капітан прышпорыў каня, відаць сам не ведаючы, куды ехаць. Фургоны рухаюцца за ім, але з-пад увагі вазніцаў не выпала збянтэжанасць Калхаўна. Яны заўважаюць, што абоз рухаецца не прама ўперад, a кружыць па далінах паміж гаямі.

Але вось бадзёры вокліч важатага адразу падымае настрой падарожнікаў. Дружна шчоўкаюць пугі, чуюцца радасныя выкрыкі.

Вандроўнікі зноў на дарозе, дзе да іх праехала, мабыць, з дзесятак павозак. I гэта было зусім нядаўна: сляды калёс і капытоў свежыя, нібы зроблены яны гадзіну назад. Відаць, па выпаленай прэрыі праехаў такі ж караван.

Як і яны, ён, мабыць, браў кірунак да берагоў Ляоны; вельмі верагодна, што гэта ўрадавы абоз, які накіроўваецца ў форт Індж. У такім выпадку застаецца толькі рухацца па яго слядах. Форт знаходзіцца ў тым жа напрамку, толькі крыху далей за новы маёнтак.

Нічога лепшага нельга было і чакаць. Ад збянтэжанасці Калхаўна не застаецца і следу, ён зноў узняўся духам і з пачуццём адкрытага самаздаволення аддае распараджэнне рухацца.

На працягу мілі, а можа, і болей караван ідзе па знойдзеных слядах. Яны вядуць не прама ўперад, а кружаць сярод абгарэлых гаёў. Самаздаволеная ўпэўненасць Касія Калхаўна пераходзіць у змрочны

смутак. На твары яго адбіваецца глыбокі адчай, калі ён урэшце здагадваецца, што сляды сарака чатырох калёс, па якіх яны едуць, былі пакінуты карэтай і дзесяццю фургонамі — тымі самымі, што едуць зараз за ім і з якімі ён прайшоў увесь шлях ад заліва Матагорда.

Глава II

СЛЕД ЛАСО

He засталося ніякіх сумненняў, што фургоны Вудлі Пойндэкстэра ішлі па слядах сваіх жа калёс.

— Нашы сляды! — прамармытаў Калхаўн; зрабіўшы гэта адкрыццё, ён нацягнуў павады і пачаў сыпаць праклёны.

— Нашы сляды? Што ты гэтым хочаш сказаць, Касій? Няўжо мы едзем...

— ...па нашых уласных слядах. Так, іменна гэта я і хачу сказаць. Мы апісалі поўны круг. Глядзіце: вось задні капыт майго каня — адбітак паловы падковы, а вось сляды неграў. Цяпер я пазнаю і месца. Гэта той самы ўзгорак, адкуль мы спускаліся пасля нашага апошняга прыпынку. Вось ужо чартоўскі не пашанцавала — дарэмна праехалі каля дзвюх міль!

Цяпер на твары Калхаўна бачыцца не толькі разгубленасць — на ім з’явілася горкая прыкрасць і сорам. Гэта ён вінаваты, што ў караване няма сапраўднага правадніка. Той, якога нанялі ў Індыяноле, суправаджаў іх да апошняй стаянкі; там, паспрачаўшыся з ганарыстым капітанам, папрасіў разлік і адправіўся назад.

Усё гэта, а таксама празмерная самаўпэўненасць, з якой ён узяўся сам весці караван, вымушаюць цяпер пляменніка плантатара адчуваць пакутлівы сорам. Яго настрой робіцца змрочным, калі набліжаецца карэта і цудоўныя вочы бачаць яго разгубленасць.

Пойндэкстэр болып не задае пытанняў. Усім цяпер ясна, што яны збіліся з дарогі. Нават басаногія пеша16

ходы пазналі сляды сваіх ног і зразумелі, што ідуць па гэтых месцах ужо другі раз.

Караван зноў спыніўся; коннікі ўзбуджана раяцца. Становішча сур’ёзнае — так думае і сам плантатар. Ён страціў надзею да наступлення цемнаты закончыць падарожжа, як меркавалася раней.

Але гэта яшчэ не самая вялікая бяда. Хто ведае, што чакае іх наперадзе? Выпаленая прэрыя поўная небяспек. Можа стацца, што ім давядзецца правесці тут ноч і не будзе дзе ўзяць вады, каб напаіць мулаў. А можа, і не адну ноч?

Але як жа знайсці дарогу? Сонца пачынае хіліцца да захаду, хаця ўсё яшчэ стаіць занадта высока, каб улавіць, у які бок яно рухаецца; аднак праз некаторы час можна будзе вызначыць кірункі свету.

Але што толку? Нават калі яны даведаюцца, дзе знаходзіцца ўсход, захад, поўнач, поўдзень, нічога не зменіцца — яны згубілі напрамак!

Калхаўн стаў асцярожнейшы. Ён ужо болып не прэтэндуе на ролю правадніка. Пасля такой ганебнай няўдачы ў яго не хапае на гэта смеласці.

Хвілін дзесяць яны раяцца, але ніхто не можа прапанаваць разумны план дзеянняў. Ніхто не ведае, як вырвацца з гэтай чорнай прэрыі, якая зацягвае чорнай заслонай не толькі сонца і неба, але і твары тых, хто трапіў у яе межы.

Высока ў небе з’явілася чарада чорных грыфаў. Яны ўсё набліжаюцца. Некаторыя з іх апускаюцца на зямлю, другія кружацца над галовамі заблудзіўшых падарожнікаў. У паводзінах драпежнікаў ёсць нешта злавеснае.

Прайшло яшчэ дзесяць цяжкіх хвілін. I раптам да людзей вярнулася бадзёрасць: яны ўбачылі конніка, які скакаў прама да абозу.

Якая нечаканая радасць! Хто б мог падумаць, што ў такім месцы можна сустрэць чалавека! Зноў надзея засвяцілася ў вачах вандроўнікаў — у конніку, што набліжаўся да іх, яны бачаць свайго выратавальніка.

— Ён жа едзе да нас, ці не так? — спытаў плантатар, не верачы сваім вачам.

— Так, бацька, ён едзе прама да нас,— адказаў Генры і стаў крычаць і размахваць капелюшом высока над галавой, каб прыцягнуць увагу конніка.

Але гэта было залішне — коцнік. і без таго заўва-

жыў спынены караван. Ён скакаў галопам і хутка наблізіўся настолькі, што можна было аклікнуць яго.

Ён нацягнуў павады, толькі калі мінуў абоз, і пад’ехаў да плантатара і яго спадарожнікаў.

— Мексіканец,— прашаптаў Генры, зірнуўшы на адзенне незнаёмца.

— Тым лепш,— гэтак жа ціха адказаў яму бацька.— Тады ён напэўна ведае дарогу.

— Нічога мексіканскага ў ім няма, акрамя касцюма,— прамармытаў Калхаўн.— Я зараз гэта праверу... Buenos dias, cavallero! Esta Vuestra Mexicano? (Добры дзень, кабальера! Вы мексіканец?)

— О не,— адказаў той, усміхнуўіпыся.— Я зусім не мексіканец. Я магу гаварыць з вамі па-іспанску, калі хочаце, але мне здаецца, вы лепш зразумееце мяне, калі мы будзем гаварыць па-англійску — гэта ж ваша родная мова? Ці не так?

Калхаўн падумаў, што дапусціў нейкую памылку ў сваёй фразе ці не справіўся з вымаўленнем, і пагэтаму ўстрымаўся ад адказу.

— Мы амерыканцы, сэр,— адказаў Пойндэкстэр з пачуццём абражанай нацыянальнай годнасці. Затым, нібы баючыся пакрыўдзіць чалавека, ад якога чакаў дапамогі, дадаў: — Так, сэр, мы ўсе амерыканцы, з паўднёвых штатаў.

— Гэта лёгка вызначыць па вашых спадарожніках,— сказаў коннік з ледзь улоўнай пагардлівай усмешкай, зірнуўшы ў бок неграў-нявольнікаў.— Няцяжка заўважыць таксама,— дадаў ён,— што вы ўпершыню падарожнічаеце па прэрыі. Вы збіліся з дарогі.

— Так, сэр, у нас няма ніякай надзеі знайсці яе, калі толькі вы не будзеце так ласкавы і не дапаможаце нам.

— Ці варта гаварыць пра такія дробязі! Зусім выпадкова я заўважыў вашы сляды, калі ехаў па прэрыі. Я зразумеў, што вы заблудзілі, і прыскакаў сюды, каб дапамагчы вам.

— Гэта вельмі высакародна з вашага боку. Мы вам удзячны, сэр. Мяне завуць Пойндэкстэр — Вудлі Пойндэкстэр з Луізіяны. Я купіў маёнтак на беразе Ляоны, паблізу ад форта Індж. Мы спадзяваліся дабрацца туды завідна. Як вы думаеце, мы паспеем?

— Разумеецца. Калі толькі будзеце прытрымлівацца маіх указанняў.

Сказаўшы гэта, незнаёмец ад’ехаў на некаторую адлегласць убок і паскакаў на вяршыню ўзгорка. Адтуль ён стаў напружана ўглядацца ў далячынь, відаць стараючыся вызначыць, у якім напрамку павінны рухацца падарожнікі.

Сілуэт конніка прыгожа вырысоўваўся на фоне неба.

Пародзісты гняды конь — нават арабскаму шэйху не сорамна было б сесці на такога каня! — піыракагруды, на стройных, як трыснёг, нагах, з магутным крыжам і цудоўным густым хвастом. А на спіне ў яго коннік — малады чалавек гадоў дваццаці пяці, ладна складзены, з правільнымі рысамі твару, у маляўнічым касцюме мексіканскага ранчэра1: на ім аксамітная куртка, штаны са шнуроўкай па баках, боты са шкуры бізона з цяжкімі шпорамі; ярка-чырвоны шаўковы шалік апаясвае талію; на галаве чорны глянцавы капялюш, аздоблены залатым пазументам. Уявіце такога конніка, які сядзіць у глыбокім сядле маўрытанскага стылю і мексіканскай работы, са скураным, упрыгожаным ціснёнымі ўзорамі чапраком, падобным на тыя, якімі накрывалі сваіх коней канкістадоры. Уявіце сабе такога кабальера — і перад вашым поглядам будзе той, на каго глядзелі плантатар і яго спадарожнікі.

А з-за фіранак карэты на конніка глядзелі вочы, якія выдавалі зусім асаблівае пачуццё. Першы раз у жыцці Луіза Пойндэкстэр убачыла чалавека, які, здавалася, быў рэальным увасабленнем героя яе дзявочых летуценняў. Незнаёмец быў бы задаволены, калі б даведаўся, якое хваляванне выклікаў ён у сэрцы маладой крэолкі.

Але як ён мог гэта ведаць? Ён нават не падазраваў аб яе існаванні. Яго погляд толькі слізгануў па запыленай карэце — так глядзяць на несамавітую ракавіну, не падазраючы, што ўнутры яе схавана каштоўная жамчужына.

— Слова гонару! — сказаў коннік, звяртаючыся да ўладальніка фургонаў.— Я не магу знайсці ніякіх прымет, якія дапамаглі б вам дабрацца да месца.— Але дарогу туды я ведаю. Вам прыйдзецца пераправіцца цераз Ляону ў пяці мілях ніжэй форта, а паколькі я і сам накіроўваюся да гэтага броду, то вы можаце

1 Ранчэра — жывёлавод.

ехаць па слядах майго каня. Да пабачэння, спадары!

Развітаўшыся так раптоўна, незнаёмец прышпорыў каня і паскакаў галопам.

Гэты нечаканы ад’езд здаўся плантатару і яго спадарожнікам даволі няветлівым. Але яны не паспелі нічога сказаць, як убачылі, што незнаёмец вяртаецца. He прайшло і дзесяці секунд, як коннік зноў быў з імі. Усе дзівіліся, што прынудзіла яго вярнуцца.

— Баюся, што сляды майго каня вам мала дапамогуць. Пасля пажару тут паспелі пабываць мустангі'. Яны пакінулі тысячы адбіткаў сваіх капытоў. Праўда, мой конь падкаваны, але ж вы не прызвычаіліся адрозніваць сляды, і вам будзе цяжка разабрацца, бо на сухім попеле ўсе конскія сляды амаль аднолькавыя.

— Што ж нам рабіць? — спытаў плантатар з адчаем у голасе.

— Мне вельмі шкада, містэр Пойндэкстэр, але я не магу суправаджаць вас. Я павінен тэрмінова даставіць у форт данясенне. Калі вы згубіце мой след, трымайцеся так, каб сонца было ў вас справа, а вашы цені падалі налева, пад вуглом каля пятнаццаці градусаў да лініі руху. Міль пяць рухайцеся прама наперад. Потым вы ўбачыце вершаліну высокага дрэва — кіпарыса. Кіруйце прама да гэтага дрэва. Яно стаіць на самым беразе ракі, непадалёк ад броду.

Малады коннік ужо нацягнуў павады і гатовы быў зноў паскакаць, але штосьці прымусіла яго стрымаць каня. Ён убачыў цёмныя бліскучыя вочы, якія глядзелі з-за фіранак карэты,— у першы раз ён убачыў гэтыя вочы.

Уладальніца іх схавалася ў цені, але было яшчэ досыць светла, каб разгледзець твар незвычайнай прыгажосці. Акрамя таго, ён заўважыў, што цудоўныя вочы скіраваны ў яго бок і што глядзяць яны на яго ўсхвалявана, амаль пяшчотна.

Міжвольна ён адказаў зачараваным поглядам, але, спалохаўшыся, як бы гэта не палічылі дзёрзкасцю, крута павярнуў каня і звярнуўся да плантатара, які толькі што падзякаваў яму за ласкавасць.

— Я не заслужыў удзячнасці,— сказаў незнаёмец,— бо пакідаю вас на волю лёсу, але, на жаль, я не маю вольнага часу.

1 Мустангі — дзікія коні.

Ён паглядзеў на гадзіннік, як бы шкадуючы, што яму прыйдзецца ехаць аднаму.

— Вы былі так ласкавы, сэр,— сказаў Пойндэкстэр.— Я спадзяюся, што, кіруючыся вашымі парадамі, мы не саб’ёмся з дарогі. Сонца нам дапаможа.

— Баюся, каб не змянілася пагода. На поўначы збіраюцца хмары. Праз гадзіну яны могуць засланіць сонца... ва ўсякім разе гэта адбудзецца раней, чым вы дасягнеце месца, адкуль бачны кіпарыс... Я не магу вас так пакінуць... Зрэшты,— сказаў ён пасля хвіліны роздуму,— я прыдумаў: трымайцеся следу майго ласо!

Незнаёмец зняў з седлавой лукі згорнутую вяроўку і, прымацаваўшы адзін канец да колца на сядле, кінуў другі на зямлю. Затым, зграбным рухам прыпадняўшы капялюш, ён ветліва пакланіўся — амаль у бок карэты, прышпорыў каня і зноў паскакаў па прэрыі.

Ласо, выцягнуўшыся за канём ярдаў на дванаццаць, пакінула на спапялёнай паверхні прэрыі паласу, падобную на след змяі.

— Вельмі дзіўны малады чалавек! — сказаў плантатар, гледзячы ўслед конніку, які знік у воблаку чорнага пылу.— Мне трэба было спытаць яго імя.

— Вельмі самаздаволены малады чалавек, я б сказаў,— прамармытаў Калхаўн, які заўважыў погляд, што кінуў незнаёмец у бок карэты, таксама як і ўсхваляваны погляд кузіны.— Што датычыць яго імя, то аб ім, мабыць, і не варта было пытаць. Напэўна ён назваў бы выдуманае. Тэхас перапоўнены такімі франтамі, якія, трапіўшы сюды, абзаводзяцца новымі імёнамі, болып мілагучнымі, ці мяняюць іх па якіхнебудзь іншых прычынах.

— Паслухай, Касій,— запярэчыў малады Пойндэкстэр,— ты да яго несправядлівы. Ён, па-мойму, чалавек адукаваны, джэнтльмен, дастойны насіць самае знатнае імя.

— Джэнтльмен! Чорт вазьмі, наўрад ці! Я ніколі не сустракаў джэнтльмена, які б убіраўся ў мексіканскія анучы. Б’юся аб заклад, што гэта проста які-небудзь прайдзісвет.

У час гэтай размовы чароўная крэолка выглянула з карэты і з непрытоенай цікавасцю праводзіла вачамі конніка, які аддаляўся.

ЦІ не гэтым трэба растлумачыць з’едлівы тон Калхаўна?

— У чым справа, Лу? — спытаў ён амаль шэптам, пад’ехаўшы блізка да карэты.— Ты, здаецца, вельмі спяшаешся? Можа, ты хочаш дагнаць гэтага нахабніка? Яшчэ не позна — я дам табе свайго каня.

Дзяўчына адхінулася назад, відаць незадаволеная не толькі словамі, але і тонам кузена. Але яна не падала віду, што раззлавалася, і не стала спрачацца — яна выказала сваю незадаволенасць значна болып крыўдным чынам. Звонкі смех быў адзіным адказам, якім яна ўдастоіла кузена.

— Ах, так... Гледзячы на цябе, я так і падумаў, што тут нешта нячыста. У цябе быў такі выгляд, быццам ты зачаравана гэтым фарсістым кур’ерам. Ён, напэўна, паланіў цябе сваім пышным убраннем? Але ведай, што гэта ўсяго толькі варона ў паўлінавых пёрах, і мне, відаць, яшчэ давядзецца садраць іх з яго, і, можа стацца, з кавалкам яго скуры.

— Як табе не сорамна, Касій! Падумай, што ты гаворыш!

— Гэта табе трэба думаць аб тым, як ты сябе паводзіш, Лу. Удастоіць сваёй увагай нейкага бадзягу, расфуфыранага блазана! Я ўпэўнены, што ён просты паштальён, наняты афіцэрамі форта.

— Паштальён, ты думаеш? О, як бы я хацела атрымліваць любоўныя пісьмы з рук такога пісьманосца!

— Тады паспяшайся і скажы яму аб гэтым. Мой конь да тваіх паслуг.

— Ха-ха-ха! Які ж ты някемлівы! Калі б я нават захацела, дзеля жарту, дагнаць гэтага паштальёна на прэрыі, то на тваёй лянівай клячы мне гэта наўрад ці ўдалося б. Ён так хутка імчыцца на сваім гнядым, што, канешне, яны абодва знікнуць з вачэй раней, чым ты паспееш перамяніць мне сядло. 0 не! Мне яго не дагнаць, як бы мне гэтага ні хацелася.

— Глядзі, каб бацька не пачуў цябе!

— Глядзі, каб ён цябе не пачуў,— адказала дзяўчына, загаварыўшы цяпер ужо сур’ёзным тонам.— Хоць ты мой дваюрадны брат і бацька лічыць цябе верхам дасканаласці, я так не лічу, о не! Я ніколі не ўтойвала гэтага ад цябе — ці не так?

Калхаўн толькі насупіўся ў адказ на гэта горкае для яго прызнанне.

— Ты мой дваюрадны брат — і толькі,— працягва-

ла дзяўчына строгім голасам, што рэзка адрозніваўся ад таго жартаўлівага тону, якім яна пачала гаворку.— Для мяне ты болып ніхто, капітан Касій Калхаўн! I не спрабуй, калі ласка, быць маім дарадчыкам. Толькі з адным чалавекам я лічу сваім абавязкам раіцца, і толькі яму я дазволю папракаць сябе. А таму прашу цябе, майстар Каш, устрымацца ад падобных натацый. Я нікому не стану даваць справаздачу аб сваіх думках і ўчынках да таго часу, пакуль не сустрэну дастойнага чалавека. Але не табе быць маім выбраннікам!

Закончыўшы сваю водпаведзь, дзяўчына зноў адкінулася на падушкі, змераўшы капітана позіркам, поўным абурэння і пагарды. Потым яна зашморгнула фіранкі карэты, даючы гэтым зразумець, што болып не жадае з ім размаўляць.

Крыкі вазніцаў вывелі капітана са здранцвення. Фургоны зноў рушылі ў дарогу па змрочнай прэрыі, якая наўрад ці была больш змрочная, чым думкі Касія Калхаўна.

Глава III

ПУЦЯВОДНАЯ СТРЭЛКА

Падарожнікаў болып не турбавала дарога: след ласо цягнуўся бесперапыннай змейкай і быў так выразна бачны, што нават дзіця не збілася б з дарогі.

Ён не ішоў прама, а віўся паміж зараснікамі хмызнякоў. Часам, калі шлях ляжаў па мясцовасці, дзе не было дрэў, ён адхіляўся ўбок. Рабілася гэта невыпадкова: у такіх месцах былі глыбокія яры і іншыя перашкоды — змейка следу агінала іх, паказваючы дарогу фургонам.

— Як гэта прадбачліва з боку маладога чалавека! — сказаў Пойндэкстэр.— Сапраўды, я вельмі шка-

1 Майстар — зварот да юнака ці хлопчыка з багатай сям’і; негры-нявольнікі вымаўлялі «маса» і называлі так гаспадароў.

дую, што мы не спыталі яго імя. Калі ён служыць у форце, мы яшчэ сустрэнемся з ім.

— Несумненна! — усклікнуў Генры.— I я буду гэтаму вельмі рады.

Луіза сядзела, адкінуўшыся на спінку сядзення,— яна чула размову паміж бацькам і братам, але нічога не сказала, толькі ў яе поглядзе можна было прачытаць, штр яна ўсім сэрцам падзяляе надзею брата.

Радуючыся хуткаму заканчэнню цяжкага падарожжа, а таксама магчымасці да захаду сонца ўбачыць свае новыя ўладанні, плантатар быў у цудоўным настроі. Гэты горды арыстакрат раптам удастоіў сваёй паблажлівай увагай усіх навакольных: папросту балбатаў з наглядчыкам, спыніўся пажартаваць з дзядзечкам Сцыпіёнам, які ледзь чыкільгаў на пакрытых пухірамі нагах, падбадзёрыў цётачку Хлою, якая ехала з немаўляткам на руках.

«Цудоўна! — можа ўсклікнуць пабочны назіральнік, падмануты такой незвычайнай сцэнай, якую так старанна малююць пісакі, падкупленыя самім д’яблам.— У рэшце рэшт, якія цудоўныя патрыярхальныя норавы рабаўладальнікаў! I гэта пасля ўсяго, што мы гаварылі і зрабілі дзеля знішчэння рабства! Спроба разбурыць гэту старажытную пабудову — дастойны краевугольны камень рыцарскай нацыі — толькі філантрапічны дур, залішняя ўражлівасць. О вы, фанатыкі, што змагаецеся за знішчэнне рабства! Чаму вы паўстаяце супраць яго? Хіба вы не ведаеце, што адны павінны пакутаваць, павінны працаваць і галадаць, каб другія цешыліся раскошай і лянотай? Хіба вы не ведаеце, што адны павінны быць рабамі, каб другія былі свабоднымі?»

Гэтыя гаварэнні, якія нясуць пакуты мільёнам, у апошні час чуюцца занадта часта. Гора чалавеку, які прамаўляе іх, і нацыі, якая іх слухае!

* * *

Добры настрой плантатара, здавалася, падзялялі ўсе яго спадарожнікі, за выключэннем Калхаўна. Ён адбіваўся на тварах нявольнікаў, якія лічылі Пойндэкстэра крыніцай свайго шчасця ці няшчасця — усемагутным, амаль як Бог.

Яны любілі яго менш, чым Бога, але баяліся болып.

хаця яго нельга было назваць дрэнным гаспадаром — у параўнанні з іншымі рабаўладальнікамі. Ён не знаходзіў асаблівай асалоды ў здзеках над сваімі рабамі і быў задаволены, калі бачыў, што яны накормленыя і апранутыя, што скура іх блішчыць ад тлушчу. Бо па гэтых прыметах меркавалі пра дабрабыт яго самога — іх гаспадара. Ён часам вучыў іх плёткай, запэўніваючы, што гэта аказвае на іх дабратворнае ўздзеянне, аднак на скуры яго нявольнікаў не было ніводнага рубца ад жорсткіх катаванняў, а гэтым мог пахваліцца далёка не ўсякі рабаўладальнік штата Місісіпі.

Ці варта дзівіцца, што ў прысутнасці такога прыкладнага гаспадара ўсе былі ў добрым гуморы і нават нявольнікі, заразіўшыся агульнай радасцю, пачалі весела балбатаць!

Аднак лагодны настрой цягнуўся нядоўга. Ён быў перарваны не па віне тых, хто яго падзяляў: прычынай былі абставіны, якія ад іх не залежалі.

Як і прадказаў незнаёмец, сонца схавалася раней, чым паказаўся кіпарыс.

Але гэта не павінна было выклікаць занепакоенасць: след ласо быў добра бачны, і арыентавацца па сонцу не было неабходнасці. Аднак хмары, што зацягнулі неба, прыгнятальна паўплывалі на падарожнікаў.

— Можна падумаць, што ўжо змяркаецца,— сказаў плантатар,— а між тым усяго толькі тры гадзіны. Наша шчасце, што гэты малады чалавек дапамог нам. Калі б не ён, мы да захаду праблукалі б па гэтай выпаленай прэрыі. Бадай што, давялося б заначаваць прама на попеле...

— Ну і чорная была б пасцель! — жартаўліва адгукнуўся Генрьі, каб надаць размове болып вясёлы характар.— Ух і страшныя я бачыў бы сны, калі б давялося так спаць!

— I я таксама,— дадала сястра, выглядаючы з-за фіранак і ўглядаючыся ў далячынь.— Я ўпэўнена, што мне прысніліся б Плутон і Празерпіна1 ў пекле.

— Хі-хі-хі! — засмяяўся чорны фурман, які лічыўся ў кнігах плантацыі як Плутон Пойндэкстэр.— Mica

1 Плутбн і Празерпіна — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог і багіня пекла.

Луі ўбачыць мяне ў сне на гэтай чорнай прэрыі! Вось дзіўна дык дзіўна! Хі-хі-хі!

— Занадта рана вы пачалі весяліцца,— пачуўся змрочны голас капітана, які пад’ехаў у час гэтай размовы.— Глядзіце, як бы вам і на самай справе не давялося начаваць у гэтай чорнай прэрыі! Будзе добра, калі не здарыцца яшчэ чаго-небудзь горшага.

— Што ты хочаш гэтым сказаць, Каш? — спытаў плантатар.

— Я хачу сказаць, дзядзька, што гэты малойчык падмануў нас. Я не магу яшчэ гэтага сцвярджаць, але, здаецца, справа дрэнь. Мы праехалі ўжо больш за пяць міль... каля шасці, па-мойму, а дзе ж кіпарыс, аб якім ён гаварыў? Думаю, у мяне зрок не горшы, чым у іншых, аднак, як я ні ўглядаўся ў далячынь, я не ўбачыў ніякага дрэва.

— Але ж навошта яму падманваць нас?

— Ах, «навошта»! У тым і справа, што ў яго для гэтага можа быць шмат прычын.

— Назаві нам хаця б адну з іх,— пачуўся серабрысты голас з карэты,— мы з цікавасцю паслухаем.

— Вядома: ты будзеш слухаць з асаблівай цікавасцю ўсё, што датычыць гэтага суб’екта,— іранічна сказаў Калхаўн,— а калі я выкажу свае меркаванні, ты з уласцівай табе паблажлівасцю назавеш гэта дарэмнай трывогай!

— Гэта будзе залежаць ад таго, што ты скажаш, майстар Касій. Мне здаецца, што табе варта выпрабаваць нас. He можам жа мы думаць, што ты, ваенны і такі спрактыкаваны падарожнік, паддаўся беспадстаўнай трывозе!

Калхаўн зразумеў злую насмешку і, магчыма, устрымаўся б ад далейшай размовы, калі б на гэтым не настаяў Пойндэкстэр.

— Паслухай, Касій, растлумач жа, у чым справа? — сур’ёзна спытаў плантатар.— Тое, што ты нам сказаў, выклікае больш чым звычайную дапытлівасць. Якой мэтай мог кіравацца гэты малады чалавек, падманваючы нас?

— Ну што ж, дзядзька,— сказаў Калхаўн не так ганарыста, як раней,— я ж не сцвярджаю гэтага, я толькі выказваю свае меркаванні.

— Якія ж?

— Ну ці мала што можа здарыцца! У гэтых прэ-

рыях нярэдка нападаюць на караваны — і не толькі на такія, як наш, але і на болып моцныя — рабуюць і забіваюць.

— Барані Божа! — з прытворным спалохам усклікнула Луіза.

— Індзейцы? — сказаў Пойндэкстэр.

— Часам бывае, што і індзейцы, але часцей за індзейцаў выдаюць сябе белыя, і не толькі мексіканцы. Для гэтага дастаткова карычневай фарбы, парыка з конскага хваста, некалькіх пёраў для галаўнога ўбора і пабольш нахабства. Калі нас абрабуе банда «белых» індзейцаў — а гэта не раз здаралася,— то вінаваціць нам будзе некага, акрамя саміх сябе: мы будзем толькі пакараны за сваю даверлівасць да першага сустрэчнага.

— Божа мой, Касій! Гэта ж сур’ёзнае абвінавачванне. Няўжо ты хочаш сказаць, што гэты кур’ер — калі ён сапраўды кур’ер — заманьвае нас у пастку?

— He, дзядзька, я гэтага не кажу. Я толькі кажу, што такое здаралася; можа, ён нас і заманьвае...

— Магчыма, але малаверагодна,— пачуўся з карэты голас, поўны з’едлівай насмешкі.

— He,— усклікнуў Генры, які хоць і ехаў крыху наперадзе, але чуў усю размову,— твае падазрэнні несправядлівыя, Касій! Гэта паклёп. I я магу гэта табе даказаць. Глянь сюды.

Юнак стрымаў каня і паказаў на прадмет ля краю сцежкі, які ён да гэтага ўважліва разглядаў. Гэта быў калонападобны кактус; яго зялёны сакавіты ствол уцалеў ад агню.

Але Генры Пойндэкстэр звяртаў увагу сваіх падарожнікаў не на саму расліну, а на невялікую белую картку, што была наколата на адну з яе калючак. Той, хто знаёмы са звычаямі цывілізаванага грамадства, адразу здагадаўся б, што гэта візітная картка.

— Паглядзім, што там напісана,— сказаў юнак, пад’язджаючы бліжэй; ён прачытаў услых: «Кіпарыс бачны».

— Дзе? — спытаў Пойндэкстэр.

— Тут намалявана рука,— адказаў Генры.— Няма сумнення, што палец паказвае на кіпарыс.

Усе сталі глядзець у напрамку, пазначаным на картцы.

Калі б свяціла сонца, кіпарыс можна было б уба-

чыць з першага погляду. Але яшчэ нядаўна сіняе неба цяпер стала свінцова-шэрым, і колькі б падарожнікі ні напружвалі зрок, на гарызонце нельга было разгледзець нічога, што б нагадвала вершаліну дрэва.

— Нічога там няма,— упэўненым тонам заявіў Калхаўн.— Я перакананы, што гэта толькі новая хітрасць гэтага бадзягі.

— Ты памыляешся,— адказаў голас, які так часта пярэчыў Касію.— Паглядзі ў бінокль. Калі табе не здрадзіў твой цудоўны зрок, ты ўбачыш на гарызонце штосьці вельмі падобнае на дрэва, на высокае дрэва,— напэўна, гэта кіпарыс. Я ж ніколі не бачыла кіпарыса на балотах Луізіяны.

Калхаўн не захацеў узяць бінокль з рук кузіны — ён ведаў, што Луіза кажа праўду, і яму не патрэбны былі лішнія доказы.

Тады Пойндэкстэр узяў бінокль, наладзіў яго па сваіх блізарукіх вачах і выразна ўбачыў кіпарыс, які ўзвышаўся над прэрыяй.

— Правільна,— сказаў ён.— Кіпарыс бачны. Незнаёмец аказаўся чэсным чалавекам. Ты быў да яго несправядлівы, Каш. Мне не верылася, што ён мог так злосна пажартаваць... Слухайце, містэр Сансом! Аддайце распараджэнне вазніцам — трэба рухацца далей.

Калхаўн злосна прышпорыў каня і паскакаў па прэрыі; яму больш не хацелася ні размаўляць, ні заставацца ў кампаніі сваіх спадарожнікаў.

— Дай мне паглядзець на гэту картку, Генры,— сказала Луіза.— Мне хочацца ўбачыць стрэлку, якая так дапамагла нам. Знімі яе адтуль — няма чаго пакідаць яе на кактусе, раз мы ўбачылі дрэва.

Генры выканаў просьбу сястры, ні на хвіліну не задумаўіпыся над яе патаемным сэнсам. Ён зняў картку з кактуса і кінуў яе на калені Луізе.

— Морыс Джэральд! — прашаптала крэолка, убачыўшы на адваротным баку імя.— Морыс Джэральд! — паўтарыла яна ўсхвалявана, хаваючы картку на грудзях.— Хто б ты ні быў, адкуль бы ты ні прыйшоў, куды б ні ляжаў твой шлях, з гэтай пары ў нас адзін лёс! Я адчуваю гэта — я ведаю гэта так жа ясна, як бачу неба над сабой! О, якое грознае неба! Ці не будзе такім жа мой невядомы лёс?

 

Глава IV

ЧОРНЫ НОРД

Як зачараваная сядзела Луіза пад уладай сваіх летуценняў. Яна сціскала скроні тонкімі пальцамі, і, здавалася, усе сілы яе душы былі накіраваны на тое, каб зразумець мінулае і пранікнуць у будучыню.

Аднак яе мары хутка былі перарваны. Да яе даляцелі воклічы, у якіх чулася трывога.

Луіза пазнала занепакоены голас брата.

— Паглядзі, бацька! Хіба ты іх не бачыш?

— Дзе, Генры, дзе?

— Там, ззаду фургонаў... Цяпер ты бачыш?

— Так, я нешта бачу, але не магу зразумець, што гэта такое. Яны выглядаюць, як...— Пойндэкстэр на хвіліну спыніўся заклдпочаны.— Я, праўда, не разумею, што гэта такое...

— Вадзяныя смерчы? — падказаў Калхаўн, які, убачыўшы дзіўную з’яву, паблажліва далучыўся да кампаніі, што сабралася вакол карэты.— Але гэтага не можа быць — мы занадта далёка ад мора. Я ніколі не чуў, каб яны з’яўляліся ў прэрыі.

— Што б гэта ні было, але яны рухаюцца,— сказаў Генры.— Глядзіце! Яны набліжаюцца адзін да аднаго і зноў разыходзяцца. Калі б не гэта, можна было б прыняць іх за вялізныя абеліскі з чорнага мармуру.

— Волаты ці чэрці! — са смехам заўважыў Калхаўн.— Казачныя страшыдлы, якім уздумалася прагуляцца па гэтай жудаснай прэрыі.

Адстаўны капітан з цяжкасцю прымушаў сябе жартаваць. Як і ўсіх астатніх, яго прыгнятала нядобрае прадчуванне.

I не дзіва.

3 паўночнага боку над прэрыяй раптоўна з’явілася некалькі калон. Яны не мелі акрэсленай формы і пастаянна мяняліся па велічыні і абрысах; то яны стаялі нерухома, то слізгалі па абвугленай зямлі, нібы вола-

ты на каньках, выгінаючыся і нахіляючыся адзін да аднаго, быццам у фантастычных фігурах нейкага дзіўнага танца. Уявіце сабе легендарных тытанаў, якія ажылі на прэрыі Тэхаса і скакалі ў шалёнай вакханаліі.

Было зусім натуральна, што падарожнікаў ахапіла трывога, калі яны заўважылі гэту нябачаную з’яву, нікому з іх не вядомую. Усе былі ўпэўнены, што набліжаецца стыхійнае бедства.

Пры першым жа з’яўленні гэтых загадкавых фігур абоз спыніўся; негры-пешаходы, таксама як і вазніцы, ускрыкнулі ад жаху; мулы пранізліва зараўлі.

3 боку чорных вежаў даносіўся нейкі гул, падобны на шум вадаспада; час ад часу ён перабіваўся трэскам нібы ружэйнага стрэлу ці грукатам аддаленага грому.

Шум нарастаў, станавіўся болып выразным. Невядомая небяспека набліжалася.

Падарожнікі аслупянелі ад жаху, і Калхаўн не быў выключэннем — ён ужо болып не спрабаваў жартаваць. Усе позіркі былі скіраваны на свінцовыя хмары, што завалаклі неба, і на чорныя гмахі, якія набліжаліся, здавалася, для таго, каб раздавіць вандроўнікаў.

У гэту прыгнятальную хвіліну раптам пачуўся крык з процілеглага боку, і хаця ў ім чулася трывога, ён усё ж нёс заспакаенне.

Азірнуўшыся, падарожнікі ўбачылі конніка, які імчаў стрымгалоў.

Конь быў чорны як сажа, такога ж колеру быў і коннік, не выключаючы твару. Але, нягледзячы на гэта, яго пазналі: гэта быў той самы незнаёмец, па следу якога яны ехалі.

Дзяўчына ў карэце першай пазнала яго.

— Наперад! — усклікнуў незнаёмец, набліжаючыся да каравана.— Наперад, наперад! Як мага хутчэй...

— Што гэта такое? — разгублена запытаў плантатар, ахоплены страхам.— Нам пагражае небяспека?

— Так. Я не чакаў гэтага, калі пакінуў вас. Толькі даехаўшы да’ ракі, я ўбачыў грозныя прыметы.

— Чаго, сэр?

— Норда.

— Вы так называеце буру?

— Так.

— Я ніколі не чуў, каб норд быў небяспечны — хіба толькі караблям на моры,— умяшаўся

Калхаўн.— Я, канешне, ведаю, што ён нясе з сабой пранізлівы холад, але...

— He толькі холад, сэр. Ён прынясе нешта горшае, калі вы не паспяшаецеся схавацца ад яго... Містэр Пойндэкстэр,— звярнуўся коннік да плантатара нецярпліва і настойліва,— вы і ўсе вашы людзі ў небяспецы. Норд не заўсёды бывае страшны, але гэты... Гляньце! Вы бачыце гэтыя чорныя смерчы?

— Мы глядзім на іх і не можам зразумець, што гэта такое...

— Гэта вестуны буры, і самі па сабе яны не страшныя. Але глядзіце вунь туды... Ці бачыце вы гэту чорную хмару, што завалакла неба?.. Вось чаго вам трэба баяцца! Я не хачу палохаць вас, але павінен сказаць, што яна нясе з сабой смерць. Яна рухаецца сюды. Выратаванне толькі ў хуткасці. Паспяшайцеся, a то будзе позна. Праз дзесяць хвілін яна будзе тут — і тады... Хутчэй, сэр, прашу вас! Загадайце вашым вазніцам паганяць з усіх сіл. Само неба загадвае вам!

Падпарадкоўваючыся гэтым настойлівым патрабаванням, плантатар аддаў распараджэнне рухацца і гнаць абоз з як мага большай скорасцю.

Жах, які ахапіў як жывёл, так і вазніцаў, зрабіў непатрэбным умяшанне пуг.

Карэта і коннікі па-ранейшаму ехалі наперадзе. Незнаёмец трымаўся ззаду, як бы ахоўваючы караван.

Час ад часу ён нацягваў павады, азіраўся і кожны раз праяўляў усё большую трывогу.

Заўважыўшы гэта, плантатар пад’ехаў да яго і спытаў:

— Небяспека яшчэ не мінула?

— На жаль, не магу вам сказаць нічога суцяшальнага. Я разлічваў, што вецер зменіць напрамак.

— Вецер? Я не заўважаю ніякага ветру.

— He тут. Вунь там страшэнны ўраган, і ён нясецца прама на нас... Божа мой, ён набліжаецца з неверагоднай хуткасцю! Наўрад ці мы паспеем перасячы выпаленую прэрыю...

— Што ж рабіць? — усклікнуў плантатар у жаху.

— Ці нельга заставіць вашых мулаў бегчы яшчэ хутчэй?

— He, яны і так ужо выбіваюцца з сіл.

— У такім выпадку я баюся, што ўраган дагоніць нас...

Выказаўшы гэта змрочнае меркаванне, коннік азірнуўся яшчэ раз і паглядзеў на чорныя смерчы, як бы вызначаючы хуткасць іх руху.

Складкі, што абазначыліся вакол яго рота, выдалі нешта больш сур’ёзнае, чым незадаволенасць.

— Так, ужо позна! — усклікнуў ён, раптоўна спыніўшы свае назіранні.— Яны рухаюцца хутчэй за нас, намнога хутчэй... Няма надзеі ўцячы ад іх!

— Божа мой, сэр! Хіба небяспека такая вялікая? Няўжо мы не можам нічога зрабіць, каб пазбегнуць яе? — спытаў плантатар.

Незнаёмец адказаў не адразу. Некалькі імгненняў ён маўчаў, як быццам аб чымсьці напружана думаў; ён ужо болып не глядзеў на неба, погляд яго блукаў па фургонах.

— Няўжо няма ніякай надзеі? — паўтарыў плантатар.

— He, ёсць! — радасна адказаў коннік; здавалася, нейкая шчаслівая думка азарыла яго.— Надзея ёсць. Як я не падумаў аб гэтым раней. Нам не ўдасца ўцячы ад буры, але пазбегнуць небяспекі мы можам. Хутчэй, містэр Пойндэкстэр! Загадайце вашым людзям ахінуць галовы коней і мулаў, інакш жывёлы будуць аслеплены і ашалеюць. Коўдры, хусткі — усё згадзіцца. Калі гэта будзе зроблена, хай усе залезуць у фургоны. Трэба толькі, каб навесы былі шчыльна закрыты з усіх бакоў. Аб карэце я паклапачуся сам.

Зрабіўшы гэтыя распараджэнні, коннік паскакаў уперад, у той час як Пойндэкстэр з наглядчыкам аддавалі неабходныя ўказанні вазніцам.

— Спадарыня,— пад’язджаючы да карэты, сказаў коннік з усёй ветлівасцю, якую дазвалялі абставіны,— вы павінны зашмаргнуць усе фіранкі. Ваш кузен няхай увойдзе ў карэту... I вы таксама, спадары,— сказаў ён, звяртаючыся да Генры, Калхаўна і Пойндэкстэра, які толькі што пад’ехаў.— Месца ўсім хопіць. Толькі хутчэй, прашу вас! He губляйце часу. Праз некалькі хвілін бура будзе над намі.

— А вы, сэр? — са шчырай заклапочанасцю спытаў плантатар чалавека, які столькі зрабіў, каб пазбавіць іх ад пагрозлівай бяды.— Як жа вы?

— Пра мяне не турбуйцеся: я ведаю, што набліжаецца. He ўпершыню я сустракаюся з гэтым... Хавайцеся, хавайцеся, прашу вас! Нельга губляць ні

секунды. Вы чуеце завыванне? Хутчэй, пакуль на нас не наляцела пылавая хмара!

Плантатар і Генры хутка саскочылі з коней і ўвайшлі ў карэту. Калхаўн упарта працягваў сядзець у сядле. Чаму ён павінен баяцца нейкай уяўнай небяспекі, ад якой не хаваецца гэты чалавек у мексіканскім касцюме?

Незнаёмец загадаў наглядчыку залезці ў бліжэйшы фургон, і той без пярэчання падпарадкаваўся. Цяпер можна было падумаць і пра сябе.

Малады чалавек хутка разгарнуў сваё серапе — яно было прымацавана да сядла, накінуў яго на галаву каня, абматаў канцы вакол шыі і завязаў вузлом. He менш спрытна ён развязаў свой шалік з кітайскага шоўку і абкруціў яго вакол капелюша, заткнуўшы адзін канец за стужку, а другі спусціўшы ўніз,— такім чын^м атрымалася нешта накшталт шаўковага забрала. •

Перш чым зусім закрыць твар, ён яшчэ раз азірнуўся на карэту і са здзіўленнем убачыў, што Калхаўн усё яшчэ сядзіць на кані. Пераадолеўшы міжвольную антыпатыю да гэтага чалавека, незнаёмец настойліва сказаў:

— Схавайцеся ж, сэр, прашу вас! Інакш праз дзесяць хвілін вас не будзе ў жывых.

Калхаўн падпарадкаваўся: прыметы блізкай буры занадта відавочныя; з паказной павольнасцю ён злез з сядла і забраўся ў карэту, пад ахову шчыльна зашморгнутых фіранак. Тое, што адбылося далей, з цяжкасцю паддаецца апісанню. Ніхто не бачыў відовішча буйнай стыхіі, бо ніхто не адважваўся глянуць на яго. Але калі б хто-небудзь і адважыўся, ён усё роўна нічога не ўбачыў бы. Праз пяць хвілін пасля таго, як былі ахінуты галовы мулаў, караван ахутала апраметная цемра.

Падарожнікі бачылі толькі самы пачатак урагану. Адзін са смерчаў, наткнуўшыся на фургон, рассыпаўся густым чорным пылам — здавалася, што з неба пайшоў парахавы дождж. Але гэта быў толькі пачатак.

Ненадоўга паказаўся прасвет, і вандроўнікаў абдало гарачым паветрам, нібы з жарала домны. Затым са свістам і выццём падуў парывісты вецер, несучы ледзяны холад; завыванні яго былі такія аглушальныя,

2 Майн Рыд

33

што здавалася, усе трубы Эола’ апавяшчаюць аб з’яўленні Караля Бур.

Праз імгненне норд дагнаў караван, і падарожнікі, спыніўшыся на субтрапічнай раўніне, трапілі ў мароз, падобны да таго, які скоўвае ледзяныя горы на Ледавітым акіяне.

Усё ахутаў змрок, нічога не было чутна, акрамя свісту ветру і яго глухога рову, калі ён налятаў на навесы фургонаў.

Мулы, якія інстынктыўна павярнуліся да ветру задам, стаялі прыціхлыя, галасы людзей, што ўсхвалявана размаўлялі ў карэце і ў фургонах, заглушаліся выццём урагану.

Усе шчыліны былі закрыты, таму што варта было толькі высунуцца з-за палатнянага навеса, як можна было задыхнуцца. Паветра было насычана попелам, што быў падняты разлютаваным ветрам з выпаленай прэрыі і ператвораны ў драбнюткі смяротны пыл.

Болып за гадзіну насіліся ў паветры чорныя воблакі попелу; увесь гэты час падарожнікі сядзелі, не асмельваючыся выглянуць вонкі.

Нарэшце каля самых фіранак карэты пачуўся голас незнаёмца.

— Цяпер можна выйсці,— сказаў ён, адкідваючы шаўковы шалік са свайго твару.— Бура не спынілася, яна будзе працягвацца да канца вашага падарожжа і яшчэ дні тры. Але баяцца болып няма чаго. Попел увесь змецены. Ён паляцеў уперад, і наўрад ці вы дагоніце яго па гэты бок Рыо-Грандэ.

— Сэр,— сказаў плантатар, спешна спускаючыся па прыступках карэты,— мы вам абавязаны...

— ...жыццём! — усклікнуў Генры, знайшоўшы патрэбнае слова.— Я спадзяюся, сэр, што вы зробіце нам гонар і назавяце сваё імя.

— Морыс Джэральд,— адказаў незнаёмец.— Хаця ў форце мяне звычайна называюць Морысам-мустангерам2.

— Мустангер! — пагардліва прамармытаў Калхаўн, але так ціха, што пачуць яго магла толькі Луіза.

♦ Усяго толькі мустангер»,— расчаравана падумаў пра сябе арыстакрат Пойндэкстэр.

1 Э 6 л — у грэчаскай міфалогіі бог ветру.

2 Муставгер — паляўнічы на мустангаў.

— Цяпер я вам болып не патрэбны. Дарогу вы знойдзеце без мяне і майго ласо,— сказаў паляўнічы на дзікіх коней.— Кіпарыс бачны, трымайце прама на яго. Перайшоўшы раку, вы ўбачыце флаг, піто развяваецца над фортам. Вы паспееце закончыць падарожжа да наступлення цемнаты. Я ж спяшаюся і павінен развітацца з вамі.

Уявіце сабе д’ябла вярхом на пякельным кані, і гэта будзе даволі дакладнае аблічча Морыса-мустангера, калі ён у другі раз пакідаў плантатара і яго спадарожнікаў.

Аднак ні запэцканы попелам твар мустангера, ні яго сціплая прафесія не расчаравалі Луізу Пойндэкстэр — ён ужо заваяваў яе сэрца.

Калі Луіза пачула яго імя, яна прыціснула картку да грудзей і ў задуменнасці прашаптала так ціха, што ніхто, акрамя яе самой, не мог пачуць:

— Морыс-мустангер, ты паланіў сэрца крэолкі! Божа мой, Божа мой! Ён занадта падобны на Люцыфера', ці магу я пагарджаць ім!

Глава V

ЖЫЛЛЁ ПАЛЯЎШЧАГА НА МУСТАНГАЎ

Там, дзе Рыо-дэ-Нуэсес (Арэхавая рака) збірае свае воды з сотні рэчак і ручаін, якія ўсеялі карту, нібы галіны вялікага дрэва, ляжаць на дзіва маляўнічыя мясціны. Гэта ўзгорыстая прэрыя з раскіданымі па ёй дубовымі і арэхавымі гаямі, якія то тут, то там уздоўж берагоў зліваюцца ў суцэльныя зялёныя лясныя масівы.

Месцамі лес змяняецца густымі зараснікамі, дзе сярод разнастайных відаў акацыі расце капайскі бальзам, крэазотавы хмызняк, дзікі альяс; там жа сустракаюцца экзатычная расліна цэрэус, разнастайныя кактусы і дрэвападобная юка.

1 Люцыфёр — па паданню, архангел, які паўстаў супраць So­ra і быў зрынуты ў пекла.

Гэтыя калючыя расліны не радуюць земляроба, бо яны звычайна растуць на беднай зямлі; затое для батаніка і аматара прыроды тут шмат прывабнага, асабліва калі цэрэус раскрывае свае агромністыя, нібы васковыя, кветкі ці фукіера, высока падняўшыся над хмызняком, выкідвае, нібы разгорнуты флаг, сваё цудоўнае пунсовае суквецце.

Але ёсць там і ўрадлівыя месцы, дзе на вапнавачарназёмнай глебе растуць высокія дрэвы з 'пышным лісцем: індзейскае мыльнае дрэва, арэхавае дрэва, вязы, дубы некалькіх відаў, дзе-нідзе сустракаюцца кіпарысы і таполі; гэты лес пераліваецца ўсімі адценнямі зеляніны, і яго па справядлівасці можна назваць цудоўным.

Ручаі ў гэтых месцах крыштальна чыстыя — яны адбіваюць сапфіравую сінь неба. Воблакі амаль ніколі не засланяюць сонца, месяца і зорак. Тут не ведаюць хвароб — ні адна эпідэмія не пранікла ў гэтыя блаславенныя мясціны.

Але цывілізаваны чалавек яшчэ не пасяліўся тут, і па-ранейшаму толькі адны чырванаскурыя каманчы1 прабіраюцца па заблытаных лясных сцежках, і то толькі калі вярхом на конях яны адпраўляюцца ў набег на пасяленні Ніжняй Нуэсес, або Ляоны. Нядзіўна, што дзікія звяры выбралі гэтыя глухія месцы сваім прыстанкам. Нідзе ва ўсім Тэхасе вы не сустрэнеце столькі аленяў і пужлівых антылоп, як тут. Трусы ўвесь час мільгаюць перад вамі; крыху радзей трапляюцца на вочы дзікія свінні, тхары, суслікі.

Прыгожыя стракатыя птушкі ажыўляюць ландшафт. Перапёлкі з шамаценнем крылаў узвіваюцца ў неба; каралеўскі грыф лунае ў паветры; дзікі індзюк вялікіх памераў грэе на сонцы свае бліскучыя грудзі ля ўзлесся арэхавага гаю; а сярод перыстых акацый мільгае доўгі, падобны на нажніцы хвост птушкішвачкі, якую мясцовыя паляўнічыя называюць «райскай птушкай».

Раскошныя матылькі то пырхаюць у паветры, шырока распасцёршы крылы, то адпачываюць на кветцы і тады здаюцца яе пялёсткамі. Агромністыя аксамітавыя пчолы гудуць сярод квітнеючых хмызнякоў,

1 К а м ä н ч ы — івдзейскае племя.

аопрэчваючы права на салодкі сок у калібры, якім яны амаль не ўступаюць па велічыні.

Аднак не ўсе жыхары гэтых цудоўных мясцін бясшкодныя. Нідзе ва ўсёй Паўночнай Амерыцы грымучая змяя не дасягае такіх памераў, як тут; яна хаваецца сярод густой травы разам з яшчэ болып небяспечнай макасінавай змяёй. Тут джаляць ядавітыя тарантулы, кусаюць скарпіёны; а мнаганожцы дастаткова прапаўзці па скуры, каб выклікаць ліхаманку, якая можа прывесці да пагібелі.

Па лясістых берагах рэк блукаюць плямісты ацэлот, пума1 і іх магутны родзіч — ягуар; іменна тут праходзіць паўночная мяжа яго распаўсюджання.

Па ўскраінах лясных зараснікаў хаваецца худы тэхаскі воўк, адзінокі і маўклівы, а яго родзіч, баязлівы каёт, шнарыць на адкрытай раўніне з цэлай зграяй сваіх сабратоў.

У гэтай жа прэрыі, дзе блукаюць такія лютыя драпежнікі, на яе сакавітых пашах пасвіцца самая высакародная і прыгожая з усіх жывёл, самы разумны з усіх чатырохногіх сяброў чалавека — конь.

Тут жыве ён, дзікі і вольны, не ведаючы капрызаў чалавека, незнаёмы з аброццю і цуглямі, з сядлом і ўюкам.

Але нават у гэтых запаветных месцах яго не пакідаюць у спакоі.

Чалавек палюе на яго і ўтаймоўвае яго. Тут быў злоўлены і прыручаны цудоўны дзікі конь. Ён трапіў у рукі маладому паляўнічаму на коней Морысу-мустангеру.

* * *

На беразе Аламо, крыштальна чыстага прытока Рыо-дэ-Нуэсес, стаяла сціплае, але маляўнічае жыллё, адно з тых, якіх шмат у Тэхасе.

Гэта была хаціна, пабудаваная з расшчэпленых папалам ствалоў дрэвападобнай юкі, убітых старчма ў зямлю, з дахам са штыкападобнага лісця гэтай жа гіганцкай лілеі.

'Ацэлбт і пўма (кугуар) — драпежнікі з сямейства кашачых.

Шчыліны паміж жэрдкамі, наперакор звычаям заходняга Тэхаса, былі не замазаны глінай, а завешаны з унутранага боку хаціны конскімі шкурамі, прыбітымі не жалезнымі цвікамі, а калючкамі з мексіканскага альясу.

Абрывы, што акалялі рачную даліну, былі багатыя на расліннасць, якая паслужыла будаўнічым матэрыялам для хаціны,— юку, агаву і іншыя непераборлівыя расліны; а ўнізе ўрадлівая даліна на многа міль была пакрыта цудоўным лесам, дзе раслі тутавыя, арэхавыя дрэвы і дубы. Лясная паласа абмяжоўвалася далінай ракі; вершаліны дрэў ледзь дасягалі краю абрыву.

У масіў лесу з боку ракі месцамі ўкліньваліся невялікія лугі, або саванны, парослыя сакавітай травой, вядомай у мексіканцаў пад назвай «грама».

На адной з такіх паўкруглых палянак — ля самай ракі — прытулілася апісаная намі немудрагелістая хаціна; ствалы дрэў нагадвалі калоны, што падтрымлівалі дах ляснога тэатра.

Хаціна стаяла ў цяні, схаваная сярод дрэў. Здавалася, гэта зацішнае месца было абрана невыпадкова. Пабудову можна было бачыць толькі з боку ракі, і то толькі ў тым выпадку, калі стаць прама насупраць яе. Прымітыўная прастата будыніны і паблеклыя фарбы рабілі яе яшчэ больш непрыметнай.

Домік быў памерам з вялікую палатку. Акрамя дзвярэй, у ім не было іншых адтулін, калі не лічыць невялікага ачага, складзенага ля адной са сцен. Драўляная рама дзвярэй была абцягнута конскай шкурай і навешана пры дапамозе завесаў, зробленых з такой жа шкуры.

Ззаду хаціны знаходзіўся навес, падпёрты шасцю стаўбамі і пакрыты лісцем юкі; ён быў абнесены невялікай загараддзю з папярочных жэрдак, прывязаных да ствалоў суседніх дрэў.

Такой жа загараддзю быў абнесены ўчастак лесу каля акра велічынёй, размешчаны паміж хацінай і адвесным берагам ракі. Зямля там была ўсеяна мноствам адбіткаў капытоў і месцамі цвёрда ўтаптана; няцяжка было здагадацца, што гэта караль — загон для дзікіх коней — мустангаў.

Сапраўды, унутры гэтага загона знаходзілася каля дзесятка коней. Іх дзікія, перапужаныя вочы і парывістыя рухі не пакідалі сумнення ў тым, што яны

толькі нядаўна злоўлены і што ім нялёгка пераносіць няволю.

Убранне хаціны не пазбаўлена было некаторай утульнасці і камфорту. Сцены ўпрыгожваў суцэльны дыван з мяккіх бліскучых шкур мустангаў. Шкуры — чорныя, гнядыя, плямістыя і беласнежныя — радавалі врка: відаць было, што іх падабраў чалавек з густам.

Мэбля была надзвычай простая: ложак — козлы, абцягнутыя конскай шкурай, дзве самаробныя табурэткі — паменшаная разнавіднасць таго ж узору, і просты стол, збіты з аполкаў юкі,— вось і ўсё абсталяванне. У кутку віднелася нешта накшталт другой пасцелі — яна была змайстравана з тых жа непазбежных конскіх шкур.

Зусім нечаканымі ў гэтай сціплай хаціне былі паліца з кнігамі, пяро, чарніла, паштовая папера і газеты на стале.

Былі тут і іншыя рэчы, якія не толькі напаміналі аб цывілізацыі, але і гаварылі аб вытанчаным гусце: цудоўны скураны куфэрак, двухствольная стрэльба, сярэбраны кубак чаканнай работы, паляўнічы рог і сярэбраны свісток.

На падлозе стаяла некалькі прадметаў кухоннага начыння, пераважна бляшаных; у кутку вялікая бутля ў лазовай пляцёнцы, у якой, мабыць, быў напітак больш моцны, чым вада з Аламо.

Астатнія рэчы тут былі да месца: мексіканскае, з высокай лукой, сядло, аброць з плеценага конскага воласу, такія ж павады, два ці тры серапе, некалькі маткоў сырамятнага рэменя.

Такім было жыллё мустангера, такім было яго абсталяванне.

На адной з табурэтак пасярод пакоя сядзеў чалавек, які ніяк не мог быць самім мустангерам. Ён зусім не быў падобны на гаспадара. Наадварот, па ўсяму яго выгляду — па выяўленню звыклай пакорнасці — можна было беспамылкова сказаць, што гэта слуга.

Аднак ён зусім не быў дрэнна апрануты і не рабіў уражання чалавека галоднага ці наогул абяздоленага. Гэта быў таўстун з капой рыжых валасоў і з чырвоным тварам; на ім быў касцюм з грубай тканіны — напалову плісавы, напалову вельветавы. 3 плісу былі пашыты яго штаны і гетры; а з вельвету, некалі бутэлечназялёнага колеру, але ўжо даўно выцвілага і цяпер

амаль карычневага,— паляўнічая куртка з вялікімі кішэнямі на грудзях. Фетравы капялюш з шырокімі апушчанымі палямі давяршаў касцюм гэтага чалавека, калі не ўпамянуць грубую каленкоравую кашулю з абыякава завязаным вакол шыі чырвоным шалікам і ірландскія чаравікі.

He толькі ірландскія чаравікі і плісавыя штаны выдавалі яго нацыянальнасць. Яго губы, нос, вочы, уся яго знешнасць і манеры гаварылі аб тым, што ён ірландзец.

Калі б у каго-небудзь і ўзнікла сумненне, то яно рассеялася б, як толькі таўстун адкрыў бы рот, каб пачаць гаварыць — што ён і рабіў час ад часу,— з такім вымаўленнем гавораць толькі ў графстве Голуэй. Можна было падумаць, што ірландзец размаўляе сам з сабою, бо ў хаціне, акрамя яго, быццам нікога не было. Аднак гэта было не так. На падсцілцы з конскай шкуры перад тлеючым ачагом, уткнуўшыся носам у попел, ляжаў вялікі сабака. Здавалася, ён разумеў мову свайго субяседніка. Ва ўсякім разе, чалавек звяртаўся да яго, нібы чакаў, што ён зразумее кожнае слова.

— Што, Тара, неацэнная мая,— усклікнуў чалавек у плісавых штанах,— хочаш назад у Балібалах? Напэўна, рада была б пабегаць у двары замка па чыстых плітах! I падкармілі б цябе там як трэба, a то, глянь, скура ды косці — усе рэбры пералічыць можна. Дружочак ты мой, мне і самому туды хочацца! Але хто ведае, калі малады гаспадар надумае вярнуцца ў родныя мясціны! Ну нічога, Тара! Ен хутка паедзе ў пасёлак, стары ты мой дружа, абяцаў і нас прыхапіць — і то добра. Чорт вазьмі! Вось ужо тры месяцы, як я не быў у форце. Можа, там я і сустрэну якога-яебудзь дружка сярод ірландскіх салдат, якіх сюды днямі прыслалі. Ну ўжо і вып’ем тады! Праўда, Тара?

Пачуўшы сваё імя, сабака падняў галаву і фыркнуў у адказ.

— Ды і зараз добра было б прамачыць горла,— працягваў ірландзец, кідаючы прагны позірк у бок бутлі.— Толькі вось бутля ўжо амаль пустая, і малады гаспадар можа спахапіцца. Ды і нячэсна піць без дазволу. Праўда, Тара?

Сабака зноў падняў морду над попелам і зноў фыркнуў.

— Ты ж у мінулы раз сказала «ага»? I цяпер кажаш тое ж самае? A, Тара?

Сабака зноў выдаў той жа гук, які мог быць выкліканы невялікай прастудай або попелам, што трапіў яму ў ноздры.

— Зноў «ага»? Так і ёсць! Вось што гэтае нямое стварэнне хоча сказаць! He спакушай мяне, стары злодзей! Не-не, ні кроплі віскі. Я толькі дастану корак з бутлі і панюхаю. Напэўна гаспадар нічога не заўважыць; а калі б нават і заўважыў — ён не раззлуецца. Толькі панюхаць — гэта ж не бяда.

3 гэтымі словамі ірландзец устаў і накіраваўся ў куток, дзе стаяла бутля.

Нягледзячы на ўсе запэўненні, у яго руках было штосьці зладзейскае — не то ён не быў упэўнены ў сваёй чэснасці, не то сумняваўся, ці хопіць у яго сілы волі процістаяць спакусе.

Ён пастаяў крыху, прыслухаўся, абярнуўшыся да дзвярэй; потым падняў спакуслівую пасудзіну, выцягнуў корак і паднёс рыльца бутлі да носа.

Некалькі секунд ён заставаўся ў гэтай позе; у цішыні толькі час ад часу чулася фырканне, падобнае да таго, якое выдаваў сабака і якое ірландзец вытлумачыў як сцвярджальны адказ на свае сумненні. Гэты гук выражаў задавальненне ад духмянага моцнага напою.

Аднак гэта заспакоіла яго толькі на кароткі час; паступова дно бутлі падымалася ўсё вышэй, а рыльца яе з той жа хуткасцю апускалася прама да выцягнутых губ.

— Чорт вазьмі! — усклікнуў ірландзец яшчэ раз, глянуўшы крадком на дзверы.— Плоць і кроў не могуць процістаяць паху гэтага цудоўнага віскі — як не паспрабаваць яго! Было не было! Я толькі адну кроплю, толькі б змачыць кончык языка. Можа, апяку язык... ну ды ладна.

I горла бутлі прыйшло ў сутыкненне з губамі; але, відаць, справа ішла не аб «кроплі, каб змачыць кончык языка»,— пачулася бульканне вадкасці, якое сведчыла, што ірландзец, відаць, вырашыў прамачыць як след усю гартань і нават болып.

Цмокнуўшы з задавальненнем некалькі разоў, ён заткнуў бутлю коркам, паставіў яе на месца і зноў усеўся на сваю табурэтку.

— Ах ты, старая шэльма Тара! Гэта ты ўвяла мяне

ў спакусу. Ну нічога, гаспадар не даведаецца. Усё роўна ён хутка паедзе ў форт і зможа зрабіць новы запас.

Некалькі хвілін ірландзец сядзеў моўчкі. Ці думаў ён пра сваю правіннасць, ці проста цешыўся ўздзеяннем алкаголю — хто ведае?

Неўзабаве ён зноў загаварыў:

— I што гэта майстра Морыса так цягне ў пасёлак? Ён сказаў, што адправіцца туды, як толькі зловіць крапчастага мустанга. I на што яму раптам так спатрэбіўся гэты канёк? Гэта не так сабе. Гаспадар ужо тры разы паляваў на яго і не змог накінуць вяроўку на шыю гэтаму дзікаму стварэнню — а сам жа ён быў на гнядым, во як! Ён кажа, што разаб’ецца ў блін, а ўсё ж такі зловіць яго, яй-богу! Хутчэй бы ўжо, a то як бы не давялося нам з табой тарчаць тут да той самай раніцы, калі пачнецца Страшны суд... Шш! Хто там?

Гэты вокліч вырваўся ў ірландца таму, што Тара саскочыла са сваёй падсцілкі і з брэхам кінулася да дзвярэй.

— Фялім! — пачуўся голас знадворку.— Фялім!

— Вось і гаспадар,— прамармытаў Фялім, ускочыўшы з табурэткі і накіраваўшыся ўслед за сабакам да выхаду.

Глава VI

КРАПЧАСТЫ МУСТАНГ

Фялім не памыліўся: гэта быў голас яго гаспадара, Морыса Джэральда.

Выйшаўшы за дзверы, слуга ўбачыў яго. Як і трэба было чакаць, той вяртаўся дамоў на сваім кані; але цяпер гняды, увесь мокры ад поту, здаваўся амаль чорным, бакі і шыя ў яго былі ўзмыленыя.

Гняды быў не адзін. На туга нацягнутым ласо, прывязаным да сядзельнай лукі, ён вёў за сабой таварыша — дакладней, палоннага. Скураны рэмень, які туга абхапіў сківіцы злоўленага мустанга, прытрымлі-

ваўся другім, прымацаваным да яго рэменем, што быў перакінуты праз галаву на шыю, непасрэдна за вушамі жывёлы.

Гэта быў мустанг зусім незвычайнай афарбоўкі. Нават сярод вялізных табуноў, што пасвяцца ў прэрыях, дзе сустракаюцца коні самых нечаканых масцей, такая масць была рэдкай. Конь быў цёмна-шакаладнага колеру з белымі плямамі, раскіданымі гэтак жа раўнамерна, як цёмныя плямы на шкуры ягуара. Арыгінальная афарбоўка каня спалучалася з бездакорным складам. Ён быў шыракагруды, з крутымі бакамі, стройнымі тонкімі нагамі і з галавой, якая магла служыць узорам конскай прыгажосці; буйны для мустанга, ён быў значна меншы за звычайнага англійскага каня, нават меншы за гнядога — таксама мустанга, які дапамог захапіць яго ў палон.

Прыгажун конь быў кабылай; яна належала да табуна, які любіў пасвіцца ля вытокаў Аламо, дзе мустангер тры разы беспаспяхова гнаўся за ёю. Толькі на чацвёрты раз Морысу пашанцавала. Чым было выклікана нястрымнае жаданне злавіць іменна гэтага каня, заставалася тайнай мустангера.

Фялім яшчэ ні разу не бачыў свайго гаспадара такім задаволеным — нават калі Морыс вяртаўся з палявання, як гэта часта бывала, з пяццю ці шасцю злоўленымі мустангамі.

I ніколі яшчэ Фялім не бачыў такой прыгожай палонніцы, як крапчастая кабыла. Ёю залюбаваўся б і не такі знаўца конскай прыгажосці, як былы грум замка Балах.

— Гіп-гіп, ура! — закрычаў Фялім, як толькі ўбачыў палонніцу, і падкінуў уверх свой капялюш.— Слава святому Патрыку', майстар Морыс злавіў нарэшце крапчастую! Гэта кабыла, чорт вазьмі! Ну і канёк!.. He дзіва, што вы так ганяліся за ёю. Яй-богу! У нас на кірмашы ў Баліносла мы маглі б заламіць за яе любую цану, і яе б у нас усё роўна з рукамі адарвалі. Ну і канёк!.. Куды ж мы яе паставім? У караль з усімі?

— He, там яе могуць забрыкаць. Прывяжам лепш пад навесам. Кастра, як гасцінны гаспадар, уступіць ёй сваё месца, а сам пераначуе пад адкрытым небам.

1 Святы Патрык лічыўся заступнікам Ірландыі.

Ці бачыў ты, Фялім, калі-небудзь такую красуню... я хацеў сказаць—такога прыгожага каня?

—Ніколі, майстар Морыс, ніколі ў жыцці! А я бачыў шмат пародзістых канькоў у Балібалаху. У, прыгажуня, так бы і з’еў яе! Толькі ў яе такі выгляд, што яна сама, так і глядзі, каго-небудзь з’есць. Вы яе яшчэ зусім не аб’язджалі?

— He, Фялім, я займуся ёю, калі ў мяне будзе паболей часу. Гэта трэба зрабіць як след. Бо боязна сапсаваць такую прыгажосць. Я пачну аб’язджаць яе, калі адвяду ў пасёлак.

— А калі вы туды збіраецеся?

— Заўтра. Мы павінны выехаць на досвітку, каб к вечару дабрацца да форта.

— Вось гэта добра! Я рады не за сябе, а за вас, майстар Морыс. Ці вядома вам, што ў нас віскі ўжо на зыходзе? Аб гэтым можна меркаваць па тым, як яно ў бутлі боўтаецца. Гэтыя шэльмы ў форце здорава ашукваюць: яны і разбаўляюць, і недаліваюць. Галон1 англійскага віскі мы пілі б разы ў тры даўжэй, чым гэту амерыканскую «дрэнь», як самі янкі яе ахрысцілі.

— Наконт віскі не турбуйся, Фялім. Там жа хопіць і на сёння, і каб напоўніць нашы біклагі для заўтрашняга падарожжа. He сумуй, стары Балібалах! Пойдзем спярша ўладкуем крапчастую кабылку, а потым у нас будзе час пагаварыць пра новы запас гаючага напітку, які, я ведаю, ты любіш больш за ўсё на свеце.

— I вас, майстар Морыс! — дадаў Фялім пасмейваючыся.

Мустангер усміхнуўся і саскочыў з сядла.

* * W

Крапчастую кабылу паставілі пад павець, а Кастра прывязалі да дрэва. Фялім пачаў чысціць яго па ўсіх правілах, якія заведзены ў прэрыі.

Стомлены да знямогі, мустангер кінуўся на сваю пасцель з конскай шкуры. Hi за адным мустангам яму не даводзілася ганяцца так доўга, як за крапчастай кабылай. Чым была абумоўлена такая настойлівасць, аб гэтым не ведаў ніхто на свеце — ні Фялім, ні Кастра, яго верны конь,— ніхто, акрамя яго самога.

1 Г а л 6 я — мера аб’ёму, роўная 4,5 л.

Нягледзячы на тое, што яму давялося правесці некалькі дзён у сядле, з іх тры апошнія — у няспыннай пагоні за крапчастай кабылай, нягледзячы на страшэнную стомленасць, мустангер не мог заснуць.

Час ад часу ён уставаў і пачынаў хадзіць узад і ўперад па хаціне, нібы чымсьці моцна ўсхваляваны.

Ужо некалькі начэй ён пакутаваў ад бяссонніцы, варочаючыся з боку на бок, так што не толькі яго слуга Фялім, але нават сабака стаў здзіўляцца паводзінам гаспадара.

Слуга мог бы падумаць, што гаспадар гарыць нецярпеннем злавіць крапчастую кабылу, калі б ён не ведаў, што ліхаманкавы неспакой у таго пачаўся paHeft, чым ён даведаўся пра яе існаванне.

Толькі праз некалькі дзён пасля вяртання мустангера з форта крапчастая кабыла ўпершыню трапіла яму на вочы, так што гэта не магло быць прычынай перамены яго настрою.

Здавалася, удалае паляванне, замест таго каб заспакоіць яго, выклікала адваротнае ўздзеянне. Так, прынамсі, думаў Фялім. Нарэпіце ён адважыўся, карыстаючыся правам малочнага брата, спытаць мустангера, што з ім здарылася.

Калі той зноў стаў варочацца з боку на бок, пачуўся голас слугі:

— Майстар Морыс, што з вамі? Скажыце мне, напрамілы Бог!

— Нічога, Фялім, нічога. Чаму ты ў мяне аб гэтым пытаеш?

— Ды як жа не пытаць? Вы ж ні на хвілінку не сплюшчылі вочы з таго самага дня, як у апошні раз вярнуліся з пасёлка. Штосьці адняло там у вас сон. Няўжо вы марыце аб адной з гэтых мексіканскіх дзяўчат — «мучачэ», як тут іх называюць? He, я гэтаму не паверу. Нашчадку старажытнага роду Джэральдаў не да твару.

— Глупства, дружок! Табе заўсёды што-небудзь мроіцца. Лепш дай мне закусіць. He забывай, што я з ранку нічога не еў. Што ў цябе знойдзецца ў кладоўцы?

— Прызнацца, запасы ў нас невялікія. Бо за тыя тры дні, што вы лавілі гэтага мустанга, нічога не прыбавілася. Ёсць крыху халоднай аленіны і кукурузнага хлеба. Калі хочаце, я разагрэю мяса ў гаршку.

— Добра, я магу пачакаць.

— А ці не лягчэй вам будзе чакаць, калі вы спачатку змочыце горла гэтым напоем?

— Што ж, я не супраць.

— Чыстага ці з вадой?

— Шклянку грогу. Толькі прынясі халоднай вады з ручая.

Фялім узяў сярэбраны кубак і ўжо сабраўся было ісці, як раптам Тара з гучным брэхам кінулася да дзвярэй. Фялім з некаторай асцярогай накіраваўся да выхаду.

Брэх сабакі змяніўся радасным павіскваннем, быццам ён вітаў старога сябра.

— Гэта стары Зеб Стумп,— сказаў Фялім, выглянуўшы за дзверы, і спакойна выйшаў. У яго былі два намеры: па-першае, павітаць госця і, па-другое, выканаць загад гаспадара.

Чалавек, які з’явіўся ля дзвярэй хаціны, быў гэтак жа не падобны ні на аднаго з яе жыхароў, як і яны адзін на аднаго.

Ростам ён быў не менш як шэсць футаў1. На ім былі боты з дублёнай скуры алігатара; у шырокія халявы былі засунуты штаны з даматканай шэрсці, якія калісьці былі пафарбаваны ў кізілавым соку, але цяпер ужо страцілі ад бруду свой колер. Прама на цела была надзета кашуля з аленевай скуры, а паверх яе — выцвілая зялёная куртка, пашытая з байкавай коўдры з выцертым ворсам. Моцна патрапаны парыжэлы лямцавы капялюш дапаўняў яго сціплы касцюм.

Рыштунак Зеба Стумпа быў звычайным для лясных паляўнічых Паўночнай Амерыкі. Сумка з кулямі і вялікі, сагнуты сярпом рог для пораху былі падвешаны з правага боку на раменьчыку, перакінутым праз плячо; куртка была перахоплена шырокім скураным поясам; на ім віселі скураныя ножны, з якіх высоўвалася рукаятка вялікага паляўнічага нажа, зробленая з аленевага рога.

У адрозненне ад болыпасці тэхаскіх паляўнічых, ён ніколі не насіў ні макасінаў, ні гетраў, ні доўгай блузы з аленевай скуры, аблямаванай махрамі. На яго сціплым адзенні не было вышыўкі, на паляўнічым рыштунку — упрыгажэнняў. Усё простае, амаль несамаві-

1 Ф у т — адзінка даўжыні, роўная 0,3 м.

тае, як быццам Зеб асуджаў усялякую фарсістасць.

Нават стрэльба — яго верная зброя, галоўная прылада яго рамяства — выглядала як доўгі брус жалеза, прымацаваны да неадпаліраванай карычневай дзеравякі. Калі гаспадар ставіў стрэльбу на зямлю, то дула даходзіла яму да пляча.

Паляўнічаму, адзенне і зброю якога мы толькі што апісалі, было на выгляд гадоў пяцьдзесят. Скура ў яго была смуглая, а рысы твару на першы погляд здаваліся суровымі.

Аднак, прыглядзеўшыся, вы пачыналі адчуваць, што гэты чалавек не пазбаўлены спакойнага гумару. Хітры агеньчык у яго маленькіх шэрых вочках гаварыў аб тым, што стары паляўнічы цэніць добры жарт і сам не супраць пажартаваць.

Фялім ужо ўпамянуў яго імя: гэта быў Зебулон Стумп, ці «стары Зеб Стумп», як звалі яго ў вузкім коле знаёмых. Калі яго пыталі, адкуль ён родам, ён заўсёды адказваў: «Кентукіец па нараджэнню і выхаванню».

Зеб Стумп нарадзіўся і вырас у штаце Кентукі і правёў сваю маладосць сярод некранутых лясоў ніжняй Місісіпі, займаючыся выключна паляваннем. Цяпер, на схіле гадоў, ён працягваў гэты ж занятак, але ўжо ў нетрах паўднёва-заходняга Тэхаса.

Тара скакала і ўсяляк па-сабачаму вітала старога паляўнічага; адразу было відаць, што Зеб Стумп і яе гаспадар — прыяцелі.

— Здарова! — лаканічна сказаў Зеб, загарадзіўшы дзверы хаціны сваёй магутнай фігурай.

— Добры дзень, містэр Стумп! — адказаў мустангер, устаючы насустрач госцю.— Заходзьце і сядайце.

Паляўнічы не заставіў сябе прасіць — ён пераступіў парог і, нязграбна павярнуўпіыся, усеўся на няўстойлівую табурэтку, на якой раней сядзеў Фялім. Сядзенне было такім нізкім, што калені Стумпа апынуліся амаль не ўзроўні яго падбародка, а доўгі ствол стрэльбы, нібы піка, узвышаўся на некалькі футаў над галавой.

— Чорт бы пабраў гэтыя табурэткі,— заб^рчаў ён, яўна нездаволены такім становішчам,— ды і наогул усе крэслы! Куды лепш бервяно: адчуваеш, па крайняй меры, што яно пад табой не праломіцца.

— Садзіцеся сюды,— сказаў гаспадар, паказваючы

на скураны куфэрак у кутку.— Ён болып надзейны.

Стары Зеб не заставіў сябе ўгаворваць, выпраміўся ва ўвесь рост і перасеў на куфэрак.

— Пяшком, містэр Стумп, як заўсёды?

— He, са мной кляча; я прывязаў яе да дрэва. Я не паляваў.

— Вы, здаецца, ніколі не палюеце вярхом, ці не праўда?

— Што я, дурань? Тыя, хто палюе вярхом на кані, круглыя дурні.

— Але ж у Тэхасе ўсе так робяць.

— Усе ці не ўсе, але гэта дурны звычай, звычай лянівых дурняў. На сваіх дваіх я падстрэлю больш дзічыны за адзін дзень, чым вярхом за цэлы тыдзень. Канешне, для вас конь неабходны, у вас дзічына іншая; але калі выследжваць мядзведзя, аленя ці дзікага індыка, то на кані іх усіх распудзіш. Сваю старую кабылу я трымаю толькі для таго, каб перавозіць на ёй здабычу.

— Вы кажаце, яна тут? Фялім паставіць яе пад навес. Вы ж пераначуеце ў нас?

— Па праўдзе кажучы, я з гэтым намерам і прыехаў. Пра маю клячу не турбуйцеся: яна добра прывязана. Пазней я яе пушчу на пашу.

— Ці не хочаце закусіць? Фялім якраз гатуе вячэру. На жаль, нічога, акрамя аленіны, не магу вам прапанаваць.

— Што можа быць лепш за добрую аленіну! Хіба што мядзведзіна... Толькі гэту дзічыну трэба добра падсмажваць на гарачым вуголлі. Давайце я дапамагу гатаваць... Містэр Фялім, схадзіце да маёй клячы і прынясіце індычку — яна прывязана да лукі сядла; я падстрэліў яе па дарозе.

— Цудоўна! — усклікнуў мустангер.— Нашы запасы зусім спустошаны. Апошнія тры дні я паляваў на аднаго рэдкаснага мустанга і не браў з сабой стрэльбы. Фялім і я, ды і Тара таксама, зусім згаладаліся за гэты час.

— А што гэта за мустанг? — зацікаўлена спытаў паляўнічы, не звяртаючы ніякай увагі на апошнюю заўвагу.

— Цёмна-шакаладная кабыла з белымі плямамі. Цудоўны конь!

— Каб яго чорт, хлопча' Дык гэта ж якраз тая

справа, якая і прывяла мяне сюды!

— Праўда?

— Я бачыў гэтага мустанга. Кабыла, вы кажаце? Я гэтага не ведаў, яна ні разу не падпусціла мяне да сябе бліжэй чым на паўмілі. Я бачыў яе некалькі разоў у прэрыі і вырашыў, што вам варта яе злавіць. I вось чаму. Пасля таго як мы з вамі апошні раз бачыліся, я быў на Ляоне. Туды прыехаў адзін чалавек, якога я ведаў яшчэ на Місісіпі. Гэта багаты плантатар; ён жыў на шырокую нагу. Нямала аленяў і індыкоў пастаўляў я яму. Яго завуць Пойндэкстэр.

— Пойндэкстэр?

— Так. Гэта імя ведаюць усе на берагах Місісіпі — ад Арлеана да Сент-Луіса. Тады ён быў багаты; ды і цяпер, відаць, не бедны, бо прывёў з сабою добрую сотню неграў. Акрамя таго, з ім прыехаў пляменнік, па імені Калхаўн, у якога вядуцца грошыкі, і рабіць хлопцу з імі няма чаго, хіба што аддаць свайму дзядзечку ў пазыку; і аддасць — праўда, не без задняй думкі: хлопец хітры. Цяпер я скажу, што прывяло мяне да вас. У гэтага плантатара ёсць дачка, вялікая ахвотніца да коней. У Луізіяне яна ездзіла на самых шалёных, якіх толькі можна было знайсці. Яна пачула, як я расказваў старому пра крапчастага мустанга, і не адступілася ад бацькі, пакуль ён не паабяцаў ёй, што не пашкадуе грошай за гэтага каня. Ён сказаў, што дасць дзвесце долараў. Канешне, усе тутэйшыя мустангеры, як толькі аб гэтым даведаюцца, зараз жа кінуцца за каньком; і вось, не сказаўшы нікому ні слова, я паскакаў сюды на сваёй старой кабыле. Злавіце крапчастую — і дзвесце долараў будуць у вашай кішэні! Зеб Стумп ручаецца за гэта.

Ці не выйдзеце вы са мной, містэр Стумп? — сказаў малады ірландзец, устаючы з табурэткі і накіроўваючыся да дзвярэй.

Паляўнічы пайшоў за ім, крыху здзіўлены нечаканым запрашэннем.

Морыс павёў свайго госця да навеса і спытаў:

— Падобны гэты конь на таго мустанга, аб якім вы гаварылі, містэр Стумп?

— Праваліцца мне скрозь зямлю, калі гэта не ён! Ужо злоўлены! Табе пашанцавала, хлопец,— дзвесце долараў як з неба зваліліся. Чорт вазьмі, яна Kara-

туе кожны цэнт гэтых грошай! Ну і прыгожая ж екаціна! Во будзе радасць для міс Пойндэкстэр!

Глава VII

НЕСПАКОЙНАЯ НОЧ

Даведаўшыся, што крапчасты мустанг ужо злоўлены, стары паляўнічы адразу павесялеў.

Яго настрой стаў яшчэ лепшым дзякуючы змесціву бутлі, у якой, наперакор апасенням Фяліма, знайшлося кожнаму «па глытку» для апетыту перад індычкай, потым па другому, каб запіць яе, і яшчэ па некалькі за люлькай.

Ажыўленая гамонка за вячэрай — па звычаю жыхароў прэрыі — тычылася галоўным чынам індзейцаў і выпадкаў на паляванні.

Паколькі Зеб Стумп быў свайго роду хадзячай паляўнічай энцыклапедыяй, то ён гаварыў больш за ўсіх і расказваў такія гісторыі, што Фялім ахаў ад здзіўлення.

Аднак гутарка спынілася яшчэ задоўга да поўначы. Магчыма, што апарожненая бутля заставіла субяседнікаў падумаць аб адпачынку; але была і іншая, болып праўдападобная прычына. Раніцай мустангер збіраўся адправіцца на Ляону, і ўсім ім трэба будзе рана ўстаць, каб падрыхтавацца да падарожжа. Дзікія коні яшчэ не былі прыручаны, і іх трэба было звязаць адзін з адным, каб яны па дарозе не разбегліся; і яшчэ шмат усялякіх клопатаў чакала іх да ад’езду.

Паляўнічы прывязаў сваю кабылу на доўгую вяроўку, каб яна магла пасвіцца, і вярнуўся ў хаціну са старой, пажоўклай коўдрай, якая звычайна служыла яму пасцеллю.

— Кладзіцеся на мой ложак,— ветліва прапанаваў яму гаспадар,— а я пасцялю сабе на падлозе конскую шкуру.

— He,— адказаў госць.— Hi адна з вашых палічак

не падыходзіць Зебу Стумпу для спання. Я аддаю перавагу зямлі — на ёй і спіцца лепш, і нікуды не звалішся.

— Калі вам так падабаецца, кладзіцеся на падлогу; вось тут будзе добра, я дам вам шкуру.

— He губляйце дарэмна часу, малады чалавек. Я не прывык спаць на падлозе. Мая пасцель — зялёная трава прэрыі.

— He збіраецеся ж вы спаць пад адкрытым небам?! — усклікнуў уражаны мустангер, убачыўшы, што госць з перакінутай цераз плячо коўдрай кіруе да выхаду.

— Вось іменна збіраюся.

— Але паслухайце, ноч жа вельмі халодная, вы прамерзнеце, як у час норду.

— Пустое. Лепш прамерзнуць, чым спаць у духаце пад дахам.

— Вы жартуеце, містэр Стумп?

— Малады чалавек! — урачыста сказаў паляўнічы.— Зеб Стумп за апошнія шэсць гадоў ні разу не правёў ноч пад дахам. Калісьці ў мяне было штосьці накшталт дома — дупло старой смакоўніцы. Гэта было на Місісіпі, калі яшчэ мая старая была жывая; я завёў гэта жытло дзеля яе; калі яна памерла, я перабраўся спачатку ў Луізіяну, а потым сюды. 3 той пары мой адзіны дах і днём і ноччу — сіняе неба Тэхаса.

— Калі вам лепш спаць знадворку...

— Так, лепш,— коратка адказаў паляўнічы, пераступаючы парог і накіроўваючыся да лужка, што рассцілаўся паміж хацінай і рэчкай.

3 ім была не толькі яго старая коўдра — на руцэ вісела кабрыэста — вяроўка ярдаў сем даўжынёй, сплеценая з конскага воласу. Звычайна яе ўжываюць для таго, каб прывязаць каня на пашы, але зараз яна прызначалася для іншай мэты.

Уважліва агледзеўшы асветленую месяцам траву, ён старанна ўклаў на зямлі вяроўку, акружыўшы ёю прастору дыяметрам у некалькі футаў. Пераступіўшы цераз вяроўку, ён закруціўся ў коўдру, спакойна ўлёгся і праз хвіліну, здавалася, ужо спаў.

Мяркуючы па гучнаму дыханню, ён, мабыць, сапраўды спаў. Зеб Стумп дзякуючы моцнаму здароўю і спакойнаму сумленню заўсёды засынаў адразу. Аднак адпачываць яму давялося нядоўга. Пара здзіўле-

ных вачэй сачыла за кожяым яго рухам: гэта былі вочы Фяліма О’Ніла.

— Святы Патрык,— прашаптаў ён,— для чаго гэта стары абгарадзіўся вяроўкай?

Цікаўнасць ірландца некаторы час змагалася з пачуццём ветлівасці, але першая потым узяла верх; як толькі паляўнічы захроп, Фялім падкраўся да яго і стаў трэсці, каб атрымаць адказ на пытанне, якое яго зацікавіла.

— Пракляты ірландскі асёл! — усклікнуў Стумп.— Я думаў, што ўжо ранак... Для чаго я кладу вакол сябе вяроўку? Для чаго ж яшчэ, як не для таго, каб ахаваць сябе ад усялякіх гадаў?

— Ад якіх гадаў, містэр Стумп?

— Ну канешне ад змей, чорт бы цябе ўзяў! Адпраўляйся спаць.

Нягледзячы на тое што яго аблаялі, Фялім вярнуўся ў хаціну вельмі задаволены. «Калі не лічыць індзейцаў, горш за ўсё ў Тэхасе ядавітыя змеі,— бурчаў ён, размаўляючы сам з сабой.— Я яшчэ ні разу не выспаўся як след з той пары, як сюды трапіў. Вечна толькі і думаеш пра іх ці бачыш у сне. Як шкада, што святы Патрык не наведаў Тэхас, перш чым адправіцца на той свет!»1

Фялім, пакуль жыў у самотнай хаціне, мала з кім сустракаўся і таму не ведаў пра магічныя ўласцівасці кабрыэста.

Ён адразу ж выкарыстаў набытыя веды. Пракраўшыся паціху ў дом, каб не разбудзіць гаспадара, Фялім зняў вяроўку, што вісела на сцяне; затым зноў выйшаў за дзверы і вылажыў яе колам вакол сцен, паступова размотваючы на хаду.

Закончыўшы гэту працэдуру, ірландзец пераступіў парог хаціны, шэпчучы:

— Нарэшце Фялім О’Ніл будзе спаць спакойна, колькі б ні было змей у Тэхасе!

Пасля гэтага маналога ў хаціне ўсталявалася цішыня. Зямляк святога Патрыка, не баючыся больш пранікнення паўзунсў, імгненна заснуў, расцягнуўшыся на конскай шкуры.

Некаторы час здавалася, што ўсе ў асалодзе ад поўнага адпачынку, уключаючы Тару і злоўленых мустан-

1 Па паданню, святы Патрык знішчыў у Ірландыі ўсіх змвй.

гаў. Цішыню парушала толькі старая кабыла Стумпа, якая ўсё яшчэ скубла траву на пашы.

Хутка, аднак, выявілася, што стары паляўнічы не спіць. Ён варочаўся з боку на бок, як быццам нейкая неспакойная думка пазбавіла яго сну. Перавярнуўшыся разоў дзесяць, Зеб сеў і незадаволена паглядзеў вакол.

— Чорт бы ўзяў гэтага нахабнага ірландскага дурня! — працадзіў ён скрозь зубы.— Разагнаў мне сон, пракляты! Трэба было яго выцягнуць і шпурнуць у рэчку, каб правучыць. Рукі так і свярбяць! Я гэтага не зраблю толькі з павагі да яго гаспадара... Мабыць, я так і не засну да раніцы.

Пры гэтых словах паляўнічы яшчэ раз закруціўся ў коўдру і зноў лёг.

Аднак заснуць яму не ўдалося: ён круціўся, варочаўся з боку на бок; нарэшце зноў сеў і загаварыў сам з сабою.

На гэты раз пагроза выкупаць Фяліма ў ручаі прагучала болып пэўна і рашуча.

Здавалася, паляўнічы яшчэ вагаўся, калі ён раптам заўважыў штосьці такое, што змяніла ход яго думак. Футах у дваццаці ад таго месца, дзе ён сядзеў, па траве слізгала доўгае тонкае цела; у яго бліскучай лусцэ адбіваліся серабрыстыя промні месяца, і паўзуна няцяжка было распазнаць.

— Змяя! — шэптам вымавіў Зеб, калі яго вочы спыніліся на паўзуне.— Цікава, якая гэта поўзае тут начамі... Занадта вялікая для грымучкі; праўда, у гэтых краях сустракаюцца грымучыя змеі амаль такой жа велічыні. Але ў гэтай занадта светлая луска, ды і тонкая яна целам для грымучай. He, гэта не яна... А-а, цяпер я пазнаю гэту гадзіну! Гэта «курачка» шукае яйкі. Ах ты, шэльма! I паўзе прама на мяне...

У яго тоне не адчувалася спалоху: Зеб Стумп ведаў, што змяя не перапаўзе цераз валасяную вяроўку, а, датыкнуўшыся да яе, папаўзе назад, як ад агню. Пад абаронай гэтага магічнага круга паляўнічы мог спакойна сачыць за няпрошаным госцем, калі б нават гэта была самая ядавітая змяя.

Але яна не была ядавітай. Гэта быў усяго толькі вуж, да таго ж самы бясшкодны, з той разнавіднасці змей, якія ў прастамоўі называюцца «курачкамі»; у спісе паўночнаамерыканскіх змей яны лічацца сярод самых буйных.

Твар Зеба выражаў цікаўнасць, і то не вельмі вялікую. Паляўнічы не здзівіўся і не перапалохаўся нават тады, калі вуж падпоўз да самай вяроўкі і, крыху падняўшы галаву, уткнуўся прама ў яе.

Пасля гэтага наогул нечага было баяцца; змяя адразу павярнула і папаўзла назад.

Секунду ці дзве паляўнічы прасядзеў нерухома, сочачы за тым, як змяя адпаўзае. Здавалася, ён быў у нерашучасці — праследаваць яе, каб знішчыць, ці пакінуць без увагі. Калі б гэта была грымучая, коп’егаловая ці макасінавая змяя, ён бы наступіў ёй на галаву цяжкім абцасам свайго бота. Але бясшкоднай «курачцы» яму не было за што помсціць. Гэта было відавочна са слоў, якія паляўнічы прамармытаў, пакуль змяя павольна адпаўзала:

— Беднае стварэнне! Хай сабе паўзе дадому. Праўда, яна высмоктвае індычыя яйкі і гэтым скарачае індычы род, але ж гэта яе адзіная ежа, і няма чаго мне на яе злавацца. Аднак на гэтага праклятага дурня я страшэнна злы. Вось з кім мне хацелася б паквітацца, толькі б не пакрыўдзіць яго гаспадара!.. Ёсць! Здорава прыдумаў!

Пры гэтых словах стары паляўнічы ўскочыў на ногі, выраз яго твару стаў хітрым і вясёлым, і ён пабег даганяць вужа.

Некалькіх крокаў было дастаткова, каб дагнаць змяю. Зеб кінуўся на яе, растапырыўшы ўсе дзесяць пальцаў. Праз секунду яе доўгае бліскучае цела ўжо выгіналася ў яго руцэ.

— Ну, містэр Фялім, — усклікнуў Зеб,— цяпер трымайся! Калі я не напалохаю тваю баязлівую душу так, што ты не заснеш да ранку, то я дурань, які не можа адрозніць сарыча ад індыка. Пачакай жа!

I паляўнічы накіраваўся да хаціны; ціхенька пракраўшыся пад яе ценем, ён пусціў вужа ўнутр кола з вяроўкі, якім Фялім акружыў сваё жыллё.

Вярнуўшыся на сваю травяную пасцель, паляўнічы яшчэ раз нацягнуў коўдру і прамармытаў:

— «Курачка» не перапаўзе цераз вяроўку — гэта напэўна; ясна і тое, што яна аблазіць усё, шукаючы выхаду. I калі змяя праз паўгадзіны не забярэцца на гэтага ірландскага дурня, то Зеб Стумп сам дурань... Стой! Што гэта? Чорт вазьмі, ці не ўжо?

Калі б паляўнічы хацеў сказаць яшчэ што-небудзь,

то ўсё роўна не было б чутна, таму што падняўся такі неверагодны шум, які мог бы разбудзіць усё жывое на Аламо і на адлегласці некалькіх міль у наваколлі.

Спачатку пачуўся немы крык ці, дакладней, лямант — такі, які мог вырвацца толькі з глоткі Фяліма О’Ніла.

Затым голас Фяліма патануў у хоры сабачага брэху, конскага фыркання і ржання; гэта працягвалася без перапынку некалькі хвілін.

— Што здарылася? — спытаў мустангер, саскочыўшы з ложка і навобмацак прабіраючыся да ахопленага жахам слугі.— Што на цябе найшло? Ці ты ўбачыў прывід?

— О, майстар Морыс, горш! На мяне напала змяя! Яна мяне ўсяго пакусала!.. Святы Патрык, я бедны, прапашчы грэшнік! Я, мабыць, зараз памру...

— Пакусала змяя? Пакажы дзе? — спытаў Морыс, спешна запальваючы свечку.

Разам з паляўнічым, які ўжо паспеў з’явіцца ў хаціне, ён стаў аглядаць Фяліма.

— Я не бачу ніякіх укусаў,— працягваў мустангер, пасля таго як старанна агледзеў усё цела слугі.

— Няма нават драпіны,— адазваўся Стумп.

— He ўкусіла? Але ж яна поўзала па мне, халодная, як міласціна.

— А ці была тут змяя? — спытаў Морыс з сумненнем у голасе.— Можа, гэта толькі прыснілася табе?

— Якое там прыснілася, майстар Морыс! Гэта была сапраўдная змяя. Праваліцца мне на гэтым месцы!

— Можа, і была змяя,— умяшаўся паляўнічы.— Паглядзім — раптам знойдзем яе. Дзіўна ўсё ж! Вакол вашага дома ляжыць вяроўка з конскага воласу. Як жа гэта гадзюка магла перабрацца цераз яе?.. Вунь, вунь яна!

Кажучы гэта, паляўнічы паказаў у куток пакоя, дзе, скруціўшыся кальцом, ляжала змяя.

— Дык гэта ўсяго толькі «курачка»! — працягваў Стумп.— Яна не страшней за голуба. Пакусаць яна не магла, але ж мы ўсё роўна з ёю расправімся.

Паляўнічы схапіў вужа, высока падняў і кінуў вобзем з такой сілай, што амаль пазбавіў яго здольнасці рухацца.

— Вось і ўсё, містэр Фялім,— сказаў Зеб, наступаючы на галаву змяі сваім цяжкім абцасам.— Кладзі-

ся і спі спакойна да ранку: змяя цябе болып не крана.

Падштурхваючы нагой забітага вужа і весела пасмейваючыся, Зеб Стумп выйшаў з хаціны, зноў расцягнуўся на траве ва ўвесь свой агромністы рост і на гэты раз нарэшце заснуў.

Глава VIII

МНАГАНОЖКА

Пасля расправы са змяёй усе супакоіліся. Брэх сабакі спыніўся разам з лямантам Фяліма. Мустангі зноў спакойна стаялі пад ценем дрэў.

У хаціне ўсталявалася цішыня; толькі час ад часу было чуваць, як круціўся ірландзец на падсцілцы з мустангавай шкуры, не верачы болып у абарону кабрыэста.

Звонку цішыню парушаў толькі адзін гук, зусім не падобны на шолахі, якія даносіліся з хаціны. Гэта было нешта сярэдняе паміж шыпеннем алігатара і кваканнем жабы; аднак, паколькі гэты гук вылятаў з ноздраў Зеба Стумпа, наўрад ці ён мог быць чым-небудзь іншым, чым здаровым храпам заснуўшага паляўнічага. Яго гучнасць сведчыла, што Зеб моцна спіць.

Паляўнічы заснуў амаль адразу, як толькі зноў улёгся унутры вяровачнага кола. Жарт, які ён сыграў з Фялімам, каб адпомсціць за перапынены сон, заспакойліва падзейнічаў на яго, і ён цяпер цешыўся поўным адпачынкам.

Амаль цэлую гадзіну працягваўся гэты дуэт; час ад часу яму акампаніравалі крыкі вушастай савы і тужлівае выццё каёта.

Але вось зноў загучаў хор. Запявалам, як і ў мінулы раз, быў Фялім.

— Ратуйце, гіну! — закрычаў нечакана ірландзец, разбудзіўшы не толькі свайго гаспадара ў хаціне, але і госця на лужку.— Святая Дзева! Заступніца чыстых душ! Выратуй мяне!

— Выратаваць цябе? Ад каго? — спытаў Морыс

Джэральд, зноў саскочыўшы з пасцелі і спешна запальваючы святло.— Што здарылася?

— Другая змяя, ваша міласць. Ох! Яй-богу, гадзюка, злешпая за тую, якую забіў містэр Стумп. Яна пакусала мне ўсе грудзі. Месца, дзе яна прапаўзла, гарыць, быццам каваль з Балібалаха апёк мяне распаленым жалезам.

— Пракляты ёлупень! — закрычаў Зеб Стумп, з’явіўшыся ў дзвярах з коўдрай на плячы.— Другі раз ты будзіш мяне, дурань!.. Прапіу прабачэння, містэр Джэральд! Вядома, што дурняў хапае ва ўсіх краінах — і ў Амерыцы, і ў Ірландыі, але такога ідыёта, як Фялім, я яшчэ не сустракаў. Гэта сапраўднае няшчасце! Наўрад ці нам сёння ўдасца заснуць, калі мы не ўтопім яго ў рэчцы.

— Ох, мілы Стумп, не гаварыце так! Клянуся, што тут зноў змяя! Я ўпэўнены, што яна яшчэ ў хаціне. Толькі хвіліну назад я адчуваў, як яна поўзала па мне.

— Гэта табе прыснілася, мабыць? — сказаў паляўнічы паўзапытальна і больш спакойна.— Кажу табе, што ні адна тэхаская змяя не перапаўзе цераз валасяную вяроўку. Тая напэўна ўжо была ў хаціне да таго, як ты палажыў ласо. Наўрад ці тут схаваліся дзве адразу. Зараз пашукаем...

— О Божа! — крычаў ірландзец, задзіраючы кашулю.— Вось ён, след змяі, якраз на рэбрах! Значыць, была тут другая! О Маці Божая, што са мной будзе? Пячэ, як агнём!

— Змяя? — усклікнуў Стумп, набліжаючыся да напалоханага ірландца і трымаючы над ім свечку.— Як жа, змяя! He, чорт вазьмі, клянуся, што гэта не змяя! Гэта горш!

— Горш за змяю? — усклікнуў Фялім у адчаі.— Горш, вы сказалі, містэр Стумп? Вы думаеце, гэта небяспечна?

— Як табе сказаць... Усё залежыць ад таго, ці знайду я сёе-тое паблізу і ці хутка. Калі не, то я не адказваю...

— О містэр Стумп, не пужайце мяне!

— У чым справа? — спытаў Морыс, убачыўшы на грудзях Фяліма ярка-чырвоную паласу, нібы праведзеную распаленым прутком.— Што ж гэта, у рэшце рэшт? — паўтарыў ён з нарастаючай трывогай, заўважыўшы, як заклапочана глядзіць паляўнічы на дзіў-

ны след.— Я нічога падобнага не бачыў. Гэта небяспечна?

— Вельмі, містэр Джэральд,— адказаў Стумп, пазваўшы мустангера за дзверы хаціны і гаворачы шэптам, каб не пачуў Фялім.

— Але што ж гэта такое? — усхвалявана паўтарыў Морыс.

— След ядавітай мнаганожкі.

— Ядавітая мнаганожка! Яна яго ўкусіла?

— He, не думаю. Але гэтага і не патрабуецца. Хопіць таго, што мнаганожка прапаўзла — гэта можа быць смяротна.

— Божа міласэрны! Гэта так небяспечна?

— Так, містэр Джэральд. He раз я бачыў, як здаровы чалавек адпраўляўся на той свет з такой паласой. Трэба дапамагчы, і хутчэй, а то ў яго пачнецца гарачка, а потым памутнее розум, усё роўна як пасля ўкусу шалёнага сабакі. Але не трэба пужаць бедалагу, пакуль я не высветлю, ці нельга яму дапамагчы. У гэтых краях сустракаецца трава — адна гаючая расліна, і калі мне ўдасца хутка яе знайсці, тады вылечыць Фяліма будзе няцяжка. На жаль, месяц схаваўся, і прыйдзецца шукаць навобмацак. Я ведаю, што на абрыве шмат гэтага зелля. Ідзіце супакойце хлопца, а я пагляджу, што можна зрабіць. Праз хвілінку я вярнуся...

Гэты шэпт за дзвярамі ніколькі не заспакоіў Фяліма, а, наадварот, прывёў яго ў панічны стан. He паспеў стары паляўнічы адправіцца на пошукі лекавай расліны, як ірландзец выбег з хаціны з яшчэ болып жалобным енкам.

Прайшло нямала часу, перш чым Морысу ўдалося заспакоіць свайго малочнага брата, пераканаўшы яго, што небяспекі няма ніякай, хаця сам ён зусім не быў у гэтым упэўнены.

Неўзабаве ў дзвярах з’явіўся Зеб Стумп; па спакойнаму выразу яго твару няцяжка было здагадацца, што гаючая расліна знойдзена. У правай руцэ паляўнічы трымаў некалькі авальных лістоў цёмна-зялёнага колеру, якія густа і раўнамерна былі ўсаджаны вострымі калючкамі. Морыс пазнаў у іх лісце кактуса арэгана.

— He бойся, містэр Фялім,—t сказаў стары паляўнічы, пераступаючы парог хаціны.— Цяпер баяцца няма чаго. Я дастаў кветачку, якая хутка выцягне гарачку

з тваёй крыві, хутчэй, чым агонь спаліць пяро... Перастань выць, кажу табе! Ты разбудзіў усіх птушак, звяроў і гадаў на дваццаць міль уверх і ўніз па рацэ. Калі ты не змоўкнеш, сюды збягуцца ўсе каманчы, а гэта, бадай, будзе трохі горш, чым след станогага стварэння... Містэр Джэральд, пакуль я буду рыхтаваць прыпарку, пашукайце, чым яго перавязаць.

Перш за ўсё паляўнічы зрэзаў нажом калючкі. Затым, выдаліўшы скурку, ён нарэзаў кактус тонкімі скрылікамі, разлажыў іх на падрыхтаванай мустангерам чыстай анучцы і спрытна прылажыў гэту «прыпарку», як ён яе назваў, да барвовай паласы на целе Фяліма.

Кактус хутка падзейнічаў — яго сок быў добрым проціяддзем. I Фялім, заспакоены ўпэўненасцю, што небяспека мінула, а таксама ад стомленасці, забыўся моцным асвяжальным сном. Пасля няўдалай спробы знайсці мнаганожку — агіднага паўзуна, які, у адрозненне ад змяі, не баіцца перапаўзаць цераз валасяную вяроўку, доктар-самавучка вярнуўся на свой лужок, дзе спакойна праспаў да раніцы.

Ледзь развіднела, усе трое былі на нагах. Фяліма ўжо не трэсла ад ліхаманкі, і ён забыў усе страхі. Паснедаўшы рэшткамі смажанага індыка, яны сталі спешна збірацца да ад’езду. Разам са старым паляўнічым былы грум з Балібалаха рыхтаваў дзікіх коней да падарожжа праз прэрыю. Морыс тым часам займаўся сваім канём і крапчастай кабылай. Асабліва вялікую ўвагу ён удзяляў цудоўнай палонніцы: старанна расчэсваў ёй грыву і хвост, счышчаў з бліскучай шэрсці плямы бруду — сляды ўпартай пагоні, што сведчыла аб тым, як цяжка было накінуць ласо на яе гордую шыю.

— Кіньце! — сказаў Зеб, не без здзіўлення назіраючы за мустангерам.— Дарэмна вы так стараецеся. Вудлі Пойндэкстэр не з тых, хто адмаўляецца ад свайго слова. Вы атрымаеце дзвесце долараў — паверце старому Зебу Стумпу. Чорт вазьмі, яна і вартая гэтых грошай!

Морыс нічога не адказаў, але, мяркуючы па ўсмешцы, што зайграла ў кутках яго рота, можна было здагадацца, што кентукіец зусім не зразумеў прычыны яго асаблівай увагі да крапчастага мустанга.

He прайшло i гадзіны, як мустангер ужо рушыў у дарогу на сваім гнядым кані, ведучы за сабою на ласо крапчастую кабылу. Ззаду жвавай рыссю бег табун, за якім наглядаў Фялім.

Зеб Стумп на сваёй старой кабыле ледзь паспяваў за імі.

Ззаду, асцярожна ступаючы па калючай траве, трухала Тара.

Ніхто не застаўся ахоўваць хаціну: яны проста зачынілі дзверы, абцягнутыя конскай шкурай, каб унутр не забраліся чатырохногія жыхары прэрыі. I цяпер цішыня, што панавала навокал, парушалася толькі крыкам вуіпастай савы, віскам пумы і нудным брэхам галоднага каёта.

Глава IX

ПАМЕЖНЫ ФОРТ

На высокім флагшгоку форта Індж развяваевда флаг, усеяны зоркамі: ён адкідае хісткі цень на своеасаблівую, дзіўную панараму.

Гэта карціна сапраўднага памежнага жыцця — праўдзіва перадаць яе мог бы, мабыць, толькі пэндзаль Вернэ Малодшага,— жыцця напаўваеннага, напаўцывільнага, напаўдзікага, напаўцывілізаванага; тут вы ўбачыце і бледнатварых і каляровых людзей у самым разнастайным убранні, людзей усіх прафесій і рознага грамадскага стану.

I сам форт мае такі ж незвычайны выгляд. Зорны флаг развяваецца не над бастыёнамі з зубчастымі сценамі, ён адкідвае свой цень не на казематы ці патаемныя хады: тут няма ні равоў, ні валоў — нічога, што нагадвала б крэпасць. Гэта проста частакол са ствалоў алгароба, унутры якога знаходзіцца навес — канюшня для двухсот коней. За яго межамі — дзесятак пабудоў немудрагелістай архітэктуры, звычайныя хаціны-хакале з плеценымі, абмазанымі глінай сценамі; самая вялікая з іх — казарма. За імі размешчаны шпіталь.

інтэнданцкія склады; з аднаго боку гаўптвахта, з другога, на болып відным месцы,— афіцэрская сталовая і кватэры. Усё надзвычай проста: атынкаваныя сцены выбелены вапнай, на якую багатыя берагі Ляоны; усё чыста і ахайна, як і павінна быць у крэпасці, дзе ваенныя носяць мундзіры вялікай цывілізаванай нацыі. Такі форт Індж.

На некаторай адлегласці бачна другая група пабудоў, не большая за тую, якая называецца фортам. Яны таксама знаходзяцца пад аховай амерыканскага флага; і хаця непасрэдна над імі ён не развяваецца, яму яны абавязаны сваім узнікненнем і існаваннем. Гэта зародак аднаго з тых пасёлкаў, якія звычайна ўзнікаюць паблізу амерыканскіх ваенных пастоў, хутка развіваюцца і ў большасці выпадкаў становяцца маленькімі гарадкамі, а часам і вялікімі гарадамі.

У цяперашні час насельніцтва пасёлка складаецца з маркітанта, на складзе якога захоўваюцца прыпасы, што не лічацца ў ваенным пайку; гаспадара гасцініцы і бара, які прыцягвае абібокаў сваімі палічкамі, застаўленымі гранёнымі бутэлькамі; кучкі прафесійных ігракоў, якія пры дапамозе фараона і монтэ1 чысцяць кішэні афіцэраў мясцовага гарнізона; двух дзесяткаў чарнавокіх сеньярыт сумніўнай рэпутацыі; такой жа колькасці паляўнічых, пагоншчыкаў, мустангераў і людзей без пэўных заняткаў, якія ў любой краіне, як правіла, сноўдаюцца каля ваенных лагераў.

Дамы гэтага невялікага пасёлка размешчаны ў некаторым парадку. Відаць, усе яны — уласнасць аднаго прадпрымальніка. Яны стаяць вакол «плошчы», дзе замест ліхтароў і статуй тарчаць над вытаптанай травой высахлы ствол кіпарыса і некалькі кустоў.

Ляона ў гэтым месцы — яшчэ амаль ручай; яна цячэ ззаду форта і пасёлка. Наперадзе рассцілаецца раўніна, пакрытая яркай ізумруднай зеленню і акрэсленая ўдалечыні болып цёмнай паласой лесу, дзе магутныя дубы, арэхавыя дрэвы і вязы змагаюцца за існаванне з калючымі кактусамі і са мноствам павойных і паўзучых раслін-паразітаў, амаль невядомых батаніку. На поўдзень і ўсход на беразе рэчкі раскіданы дамы. Гэта маёнткі плантатараў; некаторыя з іх адбудаваны нядаўна і не прэтэндуюць на які-небудзь

'Фараон і монтэ — азартныя картачныя ігры.

стыль, другія болып вычварнай архітэктуры — відаць, ужо саліднага ўзросту. Адзін з іх асабліва звяртае на сябе ўвагу. Уявіце сабе вялікі будынак з плоскім дахам і зубчастым парапетам; яго белыя сцены рэзка вызначаюцца на зялёным фоне лесу, які абступае дом з трох бакоў. Гэта асьенда' Каса-дэль-Корва.

Вы паварочваеце на поўнач, і перад вашымі вачамі нечакана вырастае адзінокая конусападобная гара; яна ўзвышаецца над раўнінай на некалькі сот футаў; ззаду яе ў туманнай далечыні вырысоўваецца ломаная лінія Гвадалупскіх гор — горнага хрыбта, які ўвенчвае высокае, амаль недаследаванае пласкагор’е Льяна-Эстакада.

Паглядзіце вышэй, і вы ўбачыце неба — напаўсапфіравае, напаўбірузовае. Днём яно зусім сіняе, і толькі залаты шар сонца ззяе на ім. Ноччу яно ўсеяна зоркамі, нібы выкаванымі са светлай сталі; а выразна акрэслены дыск месяца здаецца тут зусім сярэбраным.

Гляньце ўніз у той час, калі ўжо зніклі месяц і зоркі, калі ветрык, насычаны водарам кветак, дзьме з заліва Матагорда, налятае на зорны флаг і распроствае яго ў ранішнім святле,— гляньце, і вы ўбачыце карціну настолькі яркую і жывую, пераменлівую па абрысах і фарбах, у стракатасці разнастайнага ўбрання, што апісаць яе немагчыма.

Вы заўважыце ваенных: блакітную форму пехацінцаў Злучаных Штатаў, сінія мундзіры драгунаў і светлыя, амаль няўлоўнага зялёнага колеру мундзіры конных стралкоў. Па форме адзеты толькі дзяжурныя афіцэры, начальнік каравула і самі каравульныя. Іх таварышы, карыстаючыся вольным часам, ходзяць каля казармаў ці пад навесам канюшні ў чырвоных фланелевых кашулях, мяккіх капелюшах і ў нячышчаных ботах.

Яны балбочуць з людзьмі, якія апрануты зусім не па-ваеннаму. Гэта высокія паляўнічыя ў кашулях з аленевай шкуры і такіх жа гетрах; пастухі, мустангеры, апранутыя, як мексіканцы; сапраўдныя мексіканцы ў шырокіх штанах, з серапе на плячах, у ботах з вялізнымі шпорамі і ў абыякава заламаных набакір глянцавых самбрэра. Яны размаўляюць з індзейцамі,

1 Асьёнда — маёнтак; гэтак жа называецца і памешчыцкі дом у Тэхасе і Паўднёвай Амерыцы.

якія прыйшлі ў форт дзеля гандлю або мірных перагавораў; іх палаткі бачацца непадалёку. Фігуры індзейцаў з накінутымі на плечы чырвонымі, зялёнымі і блакітнымі коўдрамі здаюцца надзвычайна маляўнічымі і амаль класічна прыгожымі; нават недарэчная размалёўка, якой яны знявечылі сваю скуру, і зліплыя ад бруду чорныя доўгія валасы, падоўжаныя яшчэ пасмамі конскіх валасоў, не псуюць іх строгай прыгажосці.

Уявіце сабе гэты стракаты натоўп у разнастайным адзенні, якое сведчыць аб нацыянальнасці, прафесіі і становішчы яго гаспадароў; дадайце яшчэ чарнаскурых сыноў Эфіопіі — афіцэрскіх грумаў ці слугаў суседняга плантатара; уявіце сабе, як яны стаяць невялікімі групкамі і гутараць або фланіруюць па раўніне паміж фургонамі; уявіце сабе дзве шасціфутавыя пушкі на колах і побач павозкі з боепрыпасамі; адну ці дзве белыя палаткі, занятыя афіцэрамі, якія дзеля арыгінальнасці спяць пад прыкрыццём парусіны; вінтоўкі каравульных, састаўленыя ў піраміды. Уявіце сабе ўсё гэта, і перад вашымі вачамі разгорнецца карціна ваеннага форта, які знаходзіцца на мяжы Тэхаса, на самай ускраіне цывілізацыі.

* * *

Праз тыдзень пасля таго, як плантатар з Луізіяны прыехаў у свой новы дом, на пляц-парадзе перад фортам Індж стаялі тры афіцэры і глядзелі ў бок асьенды Каса-дэль-Корва.

Яны ўсе былі маладыя — старэйшаму не болып як трыццаць гадоў. Пагоны з дзвюма нашыўкамі ў першага ўказвалі на яго капітанскі чын; другі, з адной папярочнай нашыўкай, быў старшым лейтэнантам; трэці, мяркуючы па яго гладкіх пагонах, быў, відаць, толькі малодшым лейтэнантам.

Яны былі вольныя ад дзяжурства і гаварылі пра новых жыхароў Каса-дэль-Корва — плантатара з Луізіяны і яго сям’ю.

— Будзем святкаваць наваселле,— сказаў капітан пяхоты, маючы на ўвазе запрашэнне, атрыманае ўсімі афіцэрамі гарнізона.— Спачатку абед, а потым танцы. Сапраўдная падзея! Там мы сустрэнем, мабыць, усіх мясцовых арыстакратаў і красунь.

— Арыстакратаў? — са смехам адазваўся лейтэ-

нант драгунскага палка.— He думаю, што тут шмат арыстакратаў, а красунь, бадай, і таго меней.

— Вы памыляецеся, Генкок. На берагах Ляоны можна знайсці і тых і другіх. Сюды перакачавалі людзі з вялікім аўтарытэтам у грамадстве. Мы сустрэнем іх на свяце ў Пойндэкстэра, у гэтым я ўпэўнены. Адносна арыстакратызму не турбуйцеся: у самога гаспадара яго столькі, што хопіць з лішкам на ўсіх гасцей. Што ж тычыцца красунь, б’юся аб заклад, што яго дачка лепшая за любую дзяўчыну па гэты бок ракі Сабінас! Пляменніцы інтэнданта напэўна прыйдзецца ўступіць ёй сваё месца першай красуні.

— Во як!..— выразна працягнуў лейтэнант стралковага палка; па тону яго можна было зразумець, што гэтыя словы кранулі яго за жывое.— Значыць, міс Пойндэкстэр павінна быць чартоўскі прыгожая.

— Яна надзвычайна прыгожая, калі толькі не пабрыдчэла з той пары, як я бачыў яе ў апошні раз на бале ў Лафурша. Там было некалькі маладых крэолаў, якія дабіваліся яе ўвагі, і ледзь не дайшло да дуэлі.

— Какетка, мабыць? — заўважыў стралок.

— Hi кроплі, Кросмен. Наадварот, паверце мне. Яна дзяўчына сур’ёзная і не дазваляе залішняй фамільярнасці — унаследавала гордасць свайго бацькі. Гэта фамільная рыса Пойндэкстэраў.

— Дзяўчына якраз па майму густу,— жартаўліва заўважыў малады драгун,— і калі яна такая прыгожая, як вы кажаце, капітан Слоўмен, то я, мабыць, закахаюся ў яе. Маё сэрца, дзякуй Богу, свабоднае, не тое што ў Кросмена.

— Паслухайце, Генкок,— адказаў пяхотны афіцэр, чалавек нрактычны,— я не люблю ісці ў заклад, але гатовы паставіць любую суму, што, убачыўшы Луізу Пойндэкстэр, вы гэтага больш сказаць не зможаце,— канешне, калі будзеце шчырым.

— He турбуйцеся, калі ласка, пра мяне, Слоўмен! Я занадта часта бываў пад агнём чароўных вачэй, каб іх баяцца.

— Але не такіх чароўных.

— Каб вас чэрці ўзялі! Вы заставіце чалавека закахацца ў дзяўчыну, перш чым ён гляне на яе. Калі верыць вашым словам, яна рэдкая прыгажуня.

— Так, вы не памыліліся. Яна была такой, калі я бачыў яе ў апошні раз.

— Даўно гэта было?

— Баль у Лафурша? Дайце ўспомніць... Года паўта. ра назад. Хутка пасля таго, як мы вярнуліся з Мексікі. Яна тады толькі пачала выязджаць; пра яе гаварылі: «Загарэлася новая зорка, што народжана для святла і для славы*.

— Паўтара года — гэта вялікі тэрмін,— разважліва сказаў Кросмен.— Вялікі тэрмін для дзяўчыны — асабліва крэолкі: іх жа часта аддаюць замуж у дванаццаць гадоў замест шаснаццаці. Яе прыгажосць ужо магла страціць сваю свежасць.

— Ніколечкі. Я мог бы зайсці да іх, каб праверыць, але думаю, што яны ў клопаце па гаспадарцы, і ім, мабыць, не да гасцей. Зрэшты, днямі ў іх пабываў маёр, і ён так многа гаварыў пра надзвычайную прыгажосць міс Пойндэкстэр, што ледзь не пасварыўся з жонкай.

— Слова гонару,— усклікнуў драгун,— вы так заінтрыгавалі мяне, што я, здаецца, ужо амаль закаханы!

— Перш чым вы канчаткова закахаецеся, я павінен папярэдзіць вас,— сказаў пяхотны афіцэр сур’ёзным тонам,— што вакол ружы ёсць калючкі — іншымі словамі, у сям’і ёсць чалавек, які можа прычыніць вам непрыемнасці.

— Брат, мабыць? Так звычайна гавораць пра братоў.

— У яе ёсць брат, але не ў ім справа. Гэта цудоўны, высакародны юнак, адзіны з Пойндэкстэраў, якога не грызе чарвяк гордасці.

— Тады яе арыстакратычны татачка? He думаю, каб ён стаў адмаўляцца жыць пад адным дахам з Генкокамі.

— Я ў гэтым не ўпэўнены... He забывайце, што Генкокі — янкі, а плантатар — высакародны жыхар Поўдня! Але я кажу не пра старога Пойндэкстэра.

— Хто ж тады гэта загадкавая асоба?

— Яе дваюрадны брат — Касій Калхаўн. Вельмі непрыемны суб’ект.

— Я, здаецца, чуў гэта імя.

— I я таксама,— сказаў стралок.

— Пра яго чуў кожны, хто так ці інакш меў дачыненне да мексіканскай вайны, гэта значыць, хто ўдзельнічаў у паходзе Скота. Касій Калхаўн пакінуў

3 Майн Рыд

65

аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец штата Місісіпі і ў час вайны быў капітанам у палку місісіпскіх валанцёраў. Толькі яго часцей сустракалі за картачным сталом у ігральным доме, чым у казармах. Было ў яго адно-два дзельцы, якія склалі яму рэпутацыю дуэлянта і задзіры. Але гэту славу ён набыў яшчэ да мексіканскай вайны. У Новым Арлеане ён лічыўся апасным чалавекам.

— Ну і што? — сказаў малады драгун некалькі задзірыста.— Каму якая справа, апасны чалавек містэр Касій Калхаўн ці бясшкодны! Мне гэта, праўда, усё роўна. Вы ж кажаце, што ён для яе ўсяго толькі дваюрадны брат.

— He зусім так... Мне здаецца, што ён да яе не абыякавы.

— I карыстаецца ўзаемнасцю?

— Гэтага я не ведаю. Але, відаць, ён любімец яе бацькі. I мне нават растлумачылі — праўда, пад вялікім сакрэтам — прычыну гэтай сімпатыі. Звычайная гісторыя — грашовая залежнасць. Пойндэкстэр цяпер ужо не такі багаты, як раней, інакш мы ніколі не ўбачылі б яго тут.

— Калі яго дачка такая абаяльная, як вы кажаце, то трэба думаць, што Касій Калхаўн таксама скора з’явіцца тут.

— «Скора»! Гэта ўсё, што вам вядома? Ён ужо тут. Ён прыехаў разам з усёй сям’ёй і дяпер пасяліўся з імі. Некаторыя мяркуюць, што яны разам купілі плантацыю. Сёння раніцай я бачыў яго ў бары гасцініцы — ён п’янстваваў, чапляўся да ўсіх і выхваляўся, як заўсёды.

— У яго смуглы колер твару, на выгляд яму гадоў трыццаць, цёмныя валасы і вусы, носіць сіні суконны СУРДУТ напаўваеннага крою, на поясе рэвальвер Кольта — так?

— Во-во! I яшчэ крывы нож, калі зазірнуць за адварот сурдута. Гэта ён самы.

— Суб’ект даволі непрыемнага выгляду,— заўважыў стралок,— і калі ён такі хвалько і задзіра, то знешнасць не абманвае.

— К чорту знешнасць! — з раздражненнем усклікнуў драгун.— Афіцэрам арміі дзядзькі Сэма наўрад ці варта пужацца знешнасці. Ды і самога задзіры таксама. Калі ён уздумае задзіраць мяне, то спазнае, што

я ўмею спускаць курок хутчэй, чым ён...

У гэты час ражок пратрубіў збор на ранішні агляд — цырымонію, якая захоўвалася ў маленькім форце гэтак жа строга, як калі б там стаяў армейскі корпус. I тры афіцэры разышліся, кожны да сваёй роты, каб падрыхтаваць яе да агляду, які праводзіў маёр, камандзір форта.

Глава X

КАСА-ДЭЛЬ-КОРВА

Маёнтак, ці асьенда, Каса-дэль-Корва працягнуўся па лясістай даліне Ляоны больш чым на тры мілі і ішоў на поўдзень у прэрыю на шэсць міль.

Дом плантатара, які звычайна, хаця і няправільна, таксама называлі асьендай, стаяў на адлегласці гарматнага стрэлу ад форта Індж, адкуль была бачна частка яго белых сцен; астатнюю ж частку асьенды засланялі высокія дрэвы, якія акружалі берагі ракі.

Месцазнаходжанне асьенды было незвычайным і, безумоўна, выбрана па меркаваннях абароны, бо ў тыя часы, калі закладваўся падмурак дома, каланісты апасаліся набегаў індзейцаў; зрэшты, гэта небяспека пагражала ім і цяпер.

Рака робіць тут крутую лукавіну ў форме падковы ці дугі ў тры чвэрці круга; на яе хордзе, ці, дакладней, на паралелаграме, што прымыкаў да яе, і была пабудавана асьенда. Адсюль і назва «Каса-дэль-Корва» — ♦Дом на лукавіне».

Фасад дома павернуты ў бок прэрыі, якая рассцілаецца перад ім да самага гарызонта; у параўнанні з гэтым цудоўным лугам каралеўскі парк здасца зусім маленькім.

Архітэктурны стыль Каса-дэль-Корва, як і іншых вялікіх памешчыцкіх дамоў Мексікі, можна назваць маўрытанска-мексіканскім.

Дом — аднапавярховы, з плоскім дахам — асатэяй, абнесенай парапетам. Унутры знаходзіцца пакрыты

плітамі двор — «паціо* — з фантанам і лесвіцай, што вядзе на асатэю. Масіўная драўляная брама галоўнага ўвахода; па абодва бакі ад яе — два ці тры акны з жалезнымі кратамі. Такія характэрныя асаблівасці мексіканскай асьенды. Каса-дэль-Корва мала чым адрознівалася ад гэтага тыпу старадаўніх будынкаў, раскіданых па ўсёй агромністай тэрыторыі Іспанскай Амерыкі.

Такім быў маёнтак, які нядаўна набыў луізіянскі плантатар.

Да гэтага часу не адбылося ніякіх перамен ні ў знешнім выглядзе дома, ні ўнутры яго, калі не гаварыць пра яго жыхароў. Асобы напаўангласаксонскага, напаўфранка-амерыканскага тыпу мільгаюць у калідоры і ў двары, дзе раней можна было сустрэць толькі чыстакроўных іспанцаў; а замест багатай, гучнай мовы Андалузіі цяпер чуецца рэзкая, гартанная гаворка і толькі зрэдку музыкальная крэола-французская.

За сценамі дома, у накрытых юкавым лісцем хацінах, дзе раней жылі пеоны1, адбыліся болып заўважныя перамены. Там, дзе высокі худы вакера2 ў чорным глянцавым капелюшы з шырокімі палямі і ў клятчастым серапе на плячах, пазвоньваючы шпорамі, важна хадзіў па прэрыі, цяпер расхаджвае фанабэрысты наглядчык у сіняй куртцы ці плашчы, шчоўкаючы сваім бізуном на кожным кроку; там, дзе чырванаскурыя нашчадкі ацтэкаў3, ледзь прыкрытыя аўчынай, сумна хадзілі каля сваіх хакале, цяпер чорныя сыны і дочкі Эфіопіі з ранку да вечара балбочуць, спяваюць і танцуюць, як бы абвяргаючы сцверджанне, што рабства — гэта няшчасце.

Ці да лепшага гэта перамена на плантацыях Касадэль-Корва?

Быў час, калі англічане адказалі б на гэта пытанне «не» з поўнай аднадушнасцю і гарачнасцю, якая не дапускае сумнення ў шчырасці гэтых слоў.

О чалавечая слабасць і крывадушнасць! Наша так доўга пешчаная сімпатыя да рабоў аказалася толькі прытворствам.

'П е 6 н — падзёвшчык, палявы рабочы, які знаходзіцца ў напаўрабскай залежнасці ад памешчыка.

2 В а к ё р а (ісп.) — пастух.

3 Ацтэкі — індзейцы, якія ў старажытнасці насялялі Мексіку.

Аказаўшыся на павадку ў алігархіі’ — не ў старой арыстакратыі нашай краіны, таму што яна не магла б праявіць такога каварства, а ў алігархіі буржуазных дзялкоў, якія прабраліся да ўлады ў краіне,— на павадку ў гэтых заўзятых змоўшчыкаў супраць народных правоў, Англія здрадзіла свайму прынцыпу, які яна так гучна абвясціла, падарвала давер да сябе, які аказалі ёй усе нацыі2.

W * *

Зусім пра іншае думала Луіза Пойндэкстэр, калі яна задуменна апусцілася ў крэсла перад люстрам і загадала сваёй пакаёўцы Фларындзе адзець і прычасаць яе для прыёму гасцей.

Гэта было прыкладна за гадзіну да званага абеду, які даваў Пойндэкстэр, каб адсвяткаваць наваселле. Ці не гэтым трэба было вытлумачыць некаторую занепакоенасць у паводзінах маладой крэолкі? Аднак у Фларынды былі на гэты конт свае здагадкі, аб чым сведчыла размова, што адбывалася паміж імі.

Хаця наўрад ці гэта можна было назваць размовай: Луіза проста думала ўслых, а яе служанка падтаквала ёй, як рэха. На працягу ўсяго свайго жыцця маладая крэолка звыкла глядзець на рабыню, як на рэч, ад якой можна было не хаваць сваіх думак, таксама як ад крэслаў, сталоў і іншай мэблі ў пакоі. Розніца была толькі ў тым, што Фларында ўсё ж была жывой істотай і магла адказваць на пытанні. Хвілін дзесяць пасля таго, як Фларында з’явілася ў пакоі, яна бесперапынна балбатала пра ўсялякія дробязі, а ўдзел у размове самой Луізы абмяжоўваўся толькі асобнымі заўвагамі.

— О міс Луі,— гаварыла негрыцянка, залюбавана расчэсваючы бліскучыя пасмы валасоў маладрй гаспадыні,— ну і цудоўныя ў вас валасы! Нібы іспанскі мох, што звешваецца з кіпарыса. Толькі яны ў вас іншага колеру і блішчаць, нібы цукровая патака.

Луіза Пойндэкстэр, як ужо ўпаміналася, была крэ-

1 Алігархія (грэч.— улада нямногіх) — палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы асоб.

2 Англія, з аднаго боку, змагалася супраць гандлю рабамі, а з другога, купляючы бавоўну ў рабаўладальнікаў, падтрымлівала праціўнікаў знішчэння рабства.

олка, а таму наўрад ці трэба гаварыць, што яе валасы былі цёмнага колеру і пышныя, «нібы іспанскі мох», як наіўна выразілася негрыцянка. Але яны не былі чорнымі: гэта быў той густы каштанавы колер, які сустракаецца часам у афарбоўцы чарапах ці злоўленага зімой собаля.

— Ах,— працягвала Фларында, узяўшы цяжкую пасму валасоў, якая адлівала каштанавым колерам на яе чорнай далоні,— калі б у мяне былі вашы прыгожыя валасы, а не гэта авечая шэрсць, яны ўсе былі б ля маіх ног, усе да аднаго!

— Пра што ты гаворыш? — спытала маладая крэолка, быццам прачнуўшыся ад летуценняў.— Што ты сказала? Ля тваіх ног? Хто?

— Ну вось, хіба міс не разумее, што я кажу?

— Праўда, не.

— Я заставіла б іх закахацца ў мяне. Вось што!

— Але каго ж?

— Усіх белых джэнтльменаў! Маладых плантатараў! Афіцэраў форта — усіх, усіх агулам! 3 вашымі валасамі, міс Луі, я б іх усіх запаланіла!

— Ха-ха-ха! — засмяялася Луіза, глянуўшы на Фларынду і ўявіўшы яе са сваёй шавялюрай.— Ты думаеш, што ні адзін мужчына не ўстаяў бы перад табой, калі б у цябе былі мае валасы?

— He, міс, не толькі вашы валасы, але і ваш твар, ваша скура, белая, як алебастр, ваша стройная фігура, вашы вочы... О міс Луі, вы такая цудоўная красуня! Я чула, як гэта казалі белыя джэнтльмены. Але мне і не трэба чуць, што яны кажуць,— я сама бачу.

— Ты навучылася ліслівіць, Фларында.

— He, міса, што вы! Ніводнага слоўца ліслівасці, ніводнага слоўца! Клянуся вам! Клянуся апосталам!

Таму, хто хоць раз глянуў на Луізу, не патрэбны былі клятвы негрыцянкі, каб паверыць у шчырасць яе слоў, якімі б узвышанымі яны ні былі. Сказаць, што Луіза Пойндэкстэр прыгожая, значыла толькі пацвердзіць агульную думку людзей, што яе акружалі. Прыгажосць Луізы Пойндэкстэр уражвала ўсіх з першага погляду, але цяжка падабраць словы, каб даць аб ёй уяўленне. Пяро не можа апісаць хараства яе твару. Нават пэндзаль даў бы толькі слабае ўяўленне аб яе абліччы, і ні адзін мастак не мог бы перадаць на безжыццёвым палатне чароўнае святло, якое ішло з яе

вачэй, асвятляючы, здавалася, увесь твар. Рысы яго былі класічныя і нагадвалі ўлюбёны Фідыем і Праксітэлем1 тып жаночай прыгажосці. I ў той жа час ва ўсім грэчаскім пантэоне няма нікога падобнага на яе, таму што ў Луізы Пойндэкстэр быў не твар багіні, а куды болып прывабны для простых смяротных — твар жанчыны.

На захапленне Фларынды дзяўчына адказвала вясёлым смехам, у якім, аднак, не адчувалася сумнення. Маладой крэолцы не трэба было напамінаць аб яе прыгажосці. Луіза ведала, што яна прыгожая, і не раз кідала ўважлівы позірк у люстра, перад якім яе прычэсвала і адзявала служанка. Ліслівасць негрыцянкі мала кранула яе, не больш, чым ласка балаўніка спаніэля, і дачка плантатара зноў задумалася; з гэтага стану яе вывела балбатня служанкі.

Фларынду гэта не збянтэжыла, яна не змоўкла. Пакаёўку, мабыць, мучыла нейкая тайна, якую ёй хацелася разгадаць у што б там ні стала.

— Ах,— працягвала яна, як быццам размаўляючы сама з сабой,— калі б Фларында была хоць напалавіну такая прывабная, як маладая міса, яна б ні на каго не глядзела і ні па кім бы не ўздыхала!

— Уздыхала? — паўтарыла Луіза, здзіўленая яе словамі.— Што ты хочаш гэтым сказаць?

— Божа мой, міс Луі, Фларында не такая ўжо сляпая і не такая глухая, як вы думаеце! Яна даўно заўважае, што вы сядзіце на адным месцы і не прамовіце ні слоўца, толькі ўздыхаеце! Гэтага не было, калі мы жылі на старой плантацыі ў Луізіяне.

— Фларында, я баюся, што ты губляеш розум ці ты яго ўжо ў Луізіяне згубіла! Можа, тутэйшы клімат дрэнна ўплывае на цябе?

— Чэснае слова, міс Луі, вы павінны аб гэтым спытаць у сябе. He злуйцеся на мяне, што я з вамі так папросту размаўляю. Фларында — ваша рабыня і любіць вас, як чорная сястра. Яна смуткуе, калі вы ўздыхаеце. Таму яна так і гаворыць з вамі. Вы не злуецеся на мяне?

— Канешне, не. За што мне на цябе злавацца, дзяўчынка? Я не злуюся, я ж не казала, што злуюся.

'Фідый і Праксітэль — старажытнагрэчаскія скульптары.

Толькі ты памыляешся. Тое, што ты бачыла і чула,— усяго толькі твая фантазія. Ну а ўздыхаць мне некалі. Зараз мне хапае і іншых спраў — трэба ж будзе прыняць амаль ці не сотню гасцей, і амаль усе яны незнаёмыя. Сярод іх будуць маладыя плантатары і афіцэры, якіх ты злавіла б, калі б у цябе былі мае валасы. Ха-ха! А ў мяне няма ніякага жадання зачароўваць іх, ні аднаго з іх! Так што хутчэй прычэсвай мае валасы, толькі не пляці з іх сетак.

— О міс Луі, вы праўду кажаце? — спытала негрыцянка з непрытоенай цікаўнасцю.— I вы кажаце, што ні адзін з гэтых джэнтльменаў вам не падабаецца? Але ж будуць два-тры вельмі-вельмі прыгожыя! Гэты малады плантатар і тыя два прыгожыя афіцэры. Вы ж ведаеце, пра каго я кажу. Усе яны так заляцаліся да вас. Вы ўпэўнены, міса, што ні аб адным з іх вы не ўздыхаеце?

— Зноў аб уздыхах! — рассмяялася Луіза.— Хопіць, Фларында, мы губляем час. He забывай, што ў нас сёння будзе болып за сто гасцей, і мне трэба хаця б паўгадзіны, каб падрыхтавацца да такога вялікага прыёму.

— He турбуйцеся, міс Луі, не турбуйцеся! Мы паспеем своечасова. Вас адзець няцяжка — міса прыгожая ў любым уборы. Вы ўсё роўна будзеце першай прыгажуняй, нават калі надзенеце простую сукенку зборшчыцы бавоўны!

— Як ты навучылася ліслівіць, Фларында! Я падазраю, што табе штосьці ад мяне трэба. Можа, ты хочаш, каб я памірыла цябе з Плутонам?

— He, міса, Плутон ніколі болып не будзе маім другам. Ён аказаўся такім баязліўцам, калі на нас наляцела бура ў чорнай прэрыі! О міс Луі, што б мы толькі рабілі, каб б не падаспеў той малады джэнтльмен на гнядым кані!

— Калі б не ён, мілая Фларында, мабыць, нікога з нас тут не было б.

— О міса, а які ж ён прыгажун! Вы памятаеце яго твар? Яго густыя валасы зусім такога ж колеру, як вашы, толькі ўюцца яны крыху, накшталт маіх. I што той малады плантатар ці афіцэр форта ў параўнанні з ім! Хай нашы негры кажуць, што ён белы бадзяга,— дык і што з гэтага? Ён такі прыгажун, ён прымусіць

любую дзяўчыну ўздыхаць. Вельмі, вельмі прыгожы хлопец!

Да апошняй хвіліны маладая крэолка захоўвала спакой. Цяпер ён быў парушаны. Выпадкова ці наўмысна, але Фларында закранула самыя патаемныя думкі сваёй гаспадыні.

Луізе не хацелася адкрываць сваю тайну нават рабыні, і яна ўзрадавалася, калі са двара пачуліся гучныя галасы,— гэта была зручная падстава хутчэй закончыць туалет, а разам з ім і размову, якую ёй не хацелася працягваць.

Глава XI

НЕЧАКАНЫ ГОСЦЬ

— Гэй ты, чарнамазы, дзе твой гаспадар?

— Маса Пойндэкстэр, сэр? Стары ці малады?

— Нашто мне малады? Я пытаю пра містэра Пойндэкстэра. Дзе ён?

— Так-так, сэр, яны абодва дома, не, іх абодвух няма дома — ні старога гаспадара, ні маладога маса Генры. Яны там, унізе, ля ракі, дзе робяць новую агароджу. Так-так, яны абодва там.

— Унізе, ля рэчкі? Далёка гэта адсюль, як ты думаеш?

— О сэр! Негр думае, што гэта мілі за тры ці чатыры, калі не далей.

— За тры ці чатыры мілі? Ды ты зусім дурань! Хіба плантацыя містэра Пойндэкстэра цягнецца так далёка? А, наколькі мне вядома, ён не з тых, хто ставіць агароджы на чужой зямлі. Вось што: скажы лепш, калі ён вернецца? Гэта ты ўжо павінен ведаць.

— Яны абодва хутка павінны вярнуцца — і малады гаспадар, і стары, і маса Калхаўн таксама. Будзе вялікае свята ў гэтым доме — панюхайце, як пахне з кухні! I чаго толькі там не гатуюць сёння — і смажанае, і варанае, і цэлыя тушы, запяканкі і кураціна! Баль у нас будзе не горшы, чым бывала на Місісіпі.

Гонар і слава маса Пойндэкстэру! Ён стары што трэба, так-так, незнаёмец! Чаму ж вас не запрасілі на свята — ці вы не друг старога гаспадара?

— Чорт бы цябе ўзяў, негр, хіба ты мяне не помніш? А я вось углядваюся ў тваю чорную фізіяномію і пазнаю цябе.

— Божа! Няўжо гэта маса Стумп, які прывозіў аленіну і індыкоў на старыя плантацыі? Вось дык так — і праўда! Сапраўды, маса Стумп, негр помніць вас так добра, як быццам было гэта заўчора. Вы, здаецца, заходзілі днямі, але мяне тут не было. Я цяпер фурман — сяджу на козлах карэты, у якой ездзіць маладая гаспадыня плантацыі, красуня міса Лу. Яйбогу, маса, лепшай за яе не знайсці! Людзі кажуць, што Фларында і падноска яе не вартая... Ну нічога, маса Стумп, вы лепш пачакайце крышачку — стары гаспадар вось-вось будзе дома.

— Добра, калі так, я пачакаю,— адказаў паляўнічы, няспешна злазячы з сядла.— Слухай,— працягваў ён, перадаючы негру павады,— дай ёй штук шэсць пачаткаў кукурузы. Я праскакаў на скаціне болып за дваццаць міль з хуткасцю маланкі — стараўся для твайго гаспадара.

— О, містэр Зебулон Стумп, гэта вы? — пачуўся серабрысты галасок, і на верандзе з’явілася Луіза Пойндэкстэр.— Я так і думала, што гэта вы,— працягвала яна, падыходзячы да поручняў,— хаця і не чакала ўбачыць вас так хутка. Вы як быццам сказалі, што збіраецеся ў далёкае падарожжа. Але я вельмі рада, што бачу вас тут; тата і Генры таксама будуць вам рады... Плутон, ідзі зараз жа да кухаркі Хлоі і спытай, чым яна можа накарміць містэра Стумпа... Вы ж не абедалі, праўда? Вы ўвесь у пылу — мабыць, прыехалі здалёк?.. Паслухай, Фларында, збегай у буфетную і прынясі чаго-небудзь выпіць. У містэра Стумпа, мабыць, моцная смага — сёння ж такі гарачы дзень... Што вам лепш: партвейн, шэры, кларэт? Ах да, цяпер я ўспамінаю — вы любіце манангахільскае віскі. У нас, здаецца, знойдзецца... Паглядзі, Фларында, што там ёсць... Падніміцеся на веранду, містэр Стумп, і прысядзьце, калі ласка. Вы хацелі бачыць бацьку? Ён павінен вярнуцца з хвіліны на хвіліну. A я пастараюся пакуль забавіць вас.

Калі б маладая крэолка скончыла гаварыць і раней,

яна ўсё роўна не атрымала б адказу адразу.

Нават і цяпер Стумп загаварыў толькі праз некалькі секунд. Ён стаяў, не зводзячы з яе вачэй, і як быццам анямеў ад захаплення.

— Божа міласэрны, міс Луіза! — нарэшце вымавіў ён.— Калі я бачыў вас на Місісіпі, я думаў, што вы самае прыгожае стварэнне на зямлі. А цяпер я ўпэўнены, што вы самае цудоўнае стварэнне не толькі на зямлі, але і ў нябёсах Іасафат!

Стары паляўнічы не пераболыпваў. Толькі што прычасаныя валасы маладой крэолкі блішчалі, яе шчокі пасля халоднай вады гарэлі чырванню. Стройная, у лёгкай сукенцы з індыйскай кісяі, Луіза Пойндэкстэр сапраўды здавалася першай прыгажуняй на зямлі, а можа, і на небе.

— Іасафат! — зноў усклікнуў паляўнічы.— Мне здаралася на сваім вяку бачыць жанчын, якія здаваліся мне прыгожымі, і мая жонка была нябрыдкай, калі я яе ўпершыню сустрэў у Кентукі,— усё гэта так. Але я скажу вось што, міс Луіза: калі ўзяць усю іх прыгажосць і злучыць у адно, то ўсё роўна не атрымаецца і тысячнай часткі такога анёла, як вы.

— Ай-яй-яй, містэр Стумп, містэр Стумп, ад вас я гэтага не чакала! Як відаць, Тэхас навучыў вас гаварыць кампліменты. Калі вы будзеце працягваць у тым жа духу, баюся, вы пазбавіцеся сваёй рэпутацыі праўдзівага чалавека. Цяпер я ўжо зусім упэўнена, што вам неабходна як след выпіць... Хутчэй, Фларында!.. Вы, здаецца, сказалі, што аддаяце перавагу віскі?

— Калі я і не сказаў, то, ва ўсякім выпадку, падумаў, а гэта амаль адно і тое ж. Так, міс, я аддаю перавагу нашаму айчыннаму напітку перад усімі замежнымі і ніколі не прайду міма яго, калі толькі ўбачу. У гэтым Тэхас мяне не перарабіў.

— Маса Стумп, падаць вам вады, каб разбавіць? — спытала Фларында, з’явіўшыся са шклянкай, напалову запоўненай віскі.

— Што ты, галубка! Нашто мне вада? Яна мне надакучыла за сённяшні дзень. 3 самага ранку ў мяне ў роце не было ні кроплі віна, нават паху не чуў.

— Дарагі містэр Стумп, але ж віскі нельга так піць — яно апячэ вам горла. Вазьміце крыху мёду і цукру.

— Нашто ж пераводзіць дабро, міс! Віскі — цудоў-

ны напітак і без гэтых зёлкаў, асабліва пасля таго, як вы на яго глянулі. Зараз убачыце, ці магу я піць яго неразведзеным. Давайце паспрабуем!

Стары паляўнічы паднёс шклянку да губ і, зрабіўшы тры-чатыры глыткі, вярнуў яе Фларындзе пустой. Гучнае цмоканне амаль заглушыла міжвольныя воклічы здзіўлення, якія вырваліся ў маладой крэолкі і яе служанкі.

— Апячэ мне горла, вы сказалі? Ніколькі. Яно толькі прамыла мне глотку, і цяпер я магу размаўляць з вашым таткам адносна крапчастага мустанга.

— Ах да! А я зусім забыла... He, я не тое хацела сказаць... Я проста думала, што вы не паспелі яшчэ ні аб чым даведацца. Хіба ёсць якія-небудзь навіны аб гэтым прыгажуне?

— Прыгажуне — гэта правільна сказана.

— Вы чулі што-небудзь новае пра гэтага мустанга, пасля таго як былі ў нас?

— He толькі чуў, але бачыў яго і нават рукамі кранаў.

— Няўжо?

— Мустанг злоўлены.

— Праўда? Якая цудоўная навіна! Як я рада, што ўбачу гэтага прыгажуна, і як добра будзе праехацца на ім! 3 той пары як я ў Тэхасе, у мяне не было ні аднаго добрага каня. Бацька абяцаў мне купіць гэтага мустанга за любую цану. Але хто той шчаслівец, якоМУ ўдалося дагнаць яго?

— Вы пытаеце, хто злавіў канька?

— Так-так! Хто ж?

— Ну канешне, мустангер.

— Мустангер?

— I такі, які і вярхом ездзіць, і ласо кідае лепш за ўсіх у тутэйшай прэрыі. А яшчэ хваляць мексіканцаў. Ніколі я не бачыў ні аднаго мексіканца, які так спрытна ўпраўляўся б з коньмі, як гэты хлопец, а ў ім жа няма ні кроплі мексіканскай крыві — ручаюся галавой!

— А як яго завуць?

— Як яго завуць? Прызнаюся, што прозвішча яго я ніколі не чуў, а імя яго — Морыс. Яго тут усе завуць Морыс-мустангер.

Стары паляўнічы быў не настолькі назіральным, каб улавіць, з якой напружанай цікавасцю было за-

дадзена гэта пытанне. Ён таксама не заўважыў, што твар дзяўчыны ўспыхнуў чырванню, калі яна пачула яго адказ.

Аднак ні першае, ні другое не выпала з-пад увагі Фларынды.

— О міс Луі,— усклікнула яна,— гэта ж так завуць таго храбрага маладога джэнтльмена, які выратаваў нас у чорнай прэрыі!

— I то праўда! — усклікнуў паляўнічы, пазбавіўшы маладую крэолку ад неабходнасці адказваць.— Толькі сёння раніцай ён мне расказаў гэту гісторыю, якраз перад нашым ад’ездам. Гэта ён самы. Ён і злавіў крапчастага мустанга. Зараз хлопец на дарозе да вас — гоніць канька і яшчэ каля тузіна мустангаў — і павінен быць тут да змяркання. А я паспяшаўся на сваёй старой кабыле ўперад, каб расказаць аб гэтым вашаму бацьку. Я ведаю, што, як толькі пра гэтага канька даведаюцца ў форце і на плантацыях, яго хутка перахопяць. Я гэта зрабіў для вас, міс Луіза,— помню, як вы зацікавіліся маім расказам пра яго. Ну нічога, цяпер не трывожцеся, усё будзе ў парадку — стары Зеб Стумп ручаецца за гэта.

— О, які вы велікадупшы, містэр Стумп! Я вам вельмі, вельмі ўдзячна! Але цяпер я павінна вас на хвілінку пакінуць. Прабачце мне. Бацька хутка вернецца. У нас сёння званы абед. Мне трэба распарадзіцца па гаспадарцы... Фларында, скажы, каб містэру Стумпу падалі снеданне. Ідзі і распарадзіся хутчэй. Так, вось яшчэ што, містэр Стумп,— працягвала дзяўчына, падыходзячы да паляўнічага і панізіўшы голас,— малады... малады джэнтльмен можа прыехаць, калі тут будуць госці — ён, мабыць, незнаёмы з імі,— дык прасачыце, калі ласка, каб аб ім паклапаціліся. Тут, на верандзе, у нас віно, тут жа будзе і закуска. Вы разумееце, пра што я гавару, дарагі містэр Стумп?

— Чорт мяне вазьмі, калі я што-небудзь разумею, міс Луіза! Я разумею вас, калі гаворка ідзе пра выпіўку і іншае, але пра якога маладога джэнтльмена вы гаворыце, я ніяк не магу дайсці да толку.

— Ну як жа вы не разумееце! Малады джэнтльмен — малады чалавек, які павінен прывесці мустангаў.

— А-а! Морыс-мустангер! Вы, значыць, пра яго гаворыце? Павінен сказаць, што вы не памыліліся,

называючы яго джэнтльменам, хаця рэдка пра якога мустангера можна так сказаць, але гэты хлопец — джэнтльмен ва ўсім: па роду, выхаванню і паводзінах, нягледзячы на тое, што ён паляўнічы на коней, да таго ж ірландзец.

Вочы Луізы заблішчалі ад радасці, калі яна пачула думку старога паляўнічага пра Морыса-мустангера.

— Але ведаеце,— працягваў Зеб, у якога, здавалася, узнікла нейкае сумненне,— я вам скажу па-сяброўску: гэтага хлопца пакрыўдзіць гасціннасць з другіх рук. Ён жа, як у нас, бывала, казалі ў Місісіпі, *горды, як Пойндэкстэр». Даруйце, міс Луіза, што ў мяне так вырвалася. Я забыў, што размаўляю з міс Пойндэкстэр — не з самым гордым, але з самым прыгожым членам гэтай сям’і.

— О містэр Стумп, мне вы можаце гаварыць усё, што хочаце. Вы ведаеце, што на вас, на нашага мілага велікана, я не пакрыўджуся.

— У каго павернецца язык сказаць што-небудзь крыўднае вам, міс Луіза?

— Дзякую, дзякую! Я ведаю ваша высакароднае сэрца, вашу адданасць. Можа, калі-небудзь, містэр Стумп...— яна гаварыла нерашуча,— мне спатрэбіцца ваша дружба.

— Яна не заставіць сябе чакаць — гэта Зеб Стумп вам можа абяцаць, міс Пойндэкстэр.

— Дзякую! Тысячу разоў дзякую!.. Але што вы хацелі сказаць? Вы гаварылі пра гасціннасць з другіх рук?

— Так, гаварыў.

— Што вы мелі на ўвазе?

— Я хацеў сказаць: не будзе толку, калі я прапаную Морысу-мустангеру што-небудзь выпіць ці закусіць у вашым доме. Хіба толькі ваш бацька сам прапануе яму, інакш ён пойдзе, не датыкнуўшыся ні да чаго. Вы разумееце, міс Луіза, ён не такі чалавек, якога можна адаслаць на кухню.

Маладая крэолка не адразу адказала — яна як бы аб чымсьці задумалася.

— Ну добра, не турбуйцеся,— сказала яна нарэшце, і па яе тону можна было здагадацца, што ваганні яе закончыліся.— Добра, містэр Стумп, не частуйце яго. Толькі дайце мне знаць, калі ён прыедзе. Але, калі гэта будзе ў час абеду, ён, безумоўна, зразумее, што

ніхто не зможа выйсці да яго,— тады, калі ласка, затрымайце яго крыху. Вы абяцаеце мне гэта?

— Ну канешне, раз вы мяне просіце.

— Дзякую. Толькі абавязкова дайце мне знаць, калі ён прыйдзе. Я сама прапаную яму закусіць.

— Баюся, міс, як бы вы не адбілі ў яго апетыт. Нават галодны воўк страціць ахвоту да яды, калі ўбачыць вас ці пачуе ваш звонкі галасок. Калі я сюды прыйшоў, я быў такі галодны, што гатовы быў праглынуць сырога індыка. А цяпер мне яда не патрэбна, хоць цэлы месяц магу цяпер не есці.

У адказ Луіза пачала звонка смяяцца і паказала паляўнічаму на супрацьлеглы канец двара, дзе з дзвярэй кухні з’явілася Фларында з падносам у руках, а за ёю ішоў Плутон — таксама з падносам, але толькі шырэйшым і болып грунтоўна нагружаным.

— Ах вы, мілы волат! — з прытворным папрокам сказала крэолка.— He верыцца мне, што вы так лёгка губляеце апетыт... А вось і Плутон з Фларындай! Тое, што яны нясуць, саставіць вам болып вясёлую кампанію, чым я. I пагэтаму я вас пакідаю. Да пабачэння, Зеб! Да пабачэння!

Гэтыя словы былі вымаўлены вясёлым тонам; Луіза бесклапотна прайшла цераз веранду, але, апынуўшыся адна ў сваім пакоі, зноў паглыбілася ў роздум.

«Гэта мой лёс. Я адчуваю, я ведаю гэта. Мне страшна ісці яму насустрач, але я не маю сіл пазбегнуць яго. Я не магу і не хачу!» — прашаптала яна.

Глава XII

УТАЙМАВАННЕ ДЗІКАГА КАНЯ

Асатэя — самая прыемная частка мексіканскага дома: яе падлога — плоскі дах асьенды, а столь — сіні купал неба. У добрую пагоду — а ў гэтым блаславёным клімаце пагода заўсёды добрая — асатэю любяць болып за гасцёўню. Там у пасляабедзенны час, калі сонца на захадзе залівае ружовым святлом снежныя

вяршыні гор Арысаба, Папакатепетль, Талука і горы Блізнят, мексіканскі кабальера фарсіць перад чароўнай сеньярытай сваім упрыгожаным вышыўкай уборам, пускаючы дым цыгары ёй прама ў вочы. Чарнавокая прыгажуня паблажліва слухае любоўныя прызнанні, а можа, не слухае, а толькі прыкідваецца і сумна глядзіць на далёкую асьенду, дзе жыве той, каму аддадзена яе сэрца.

Праводзіць перадвячэрнія часы на даху дома — гэта прыемны звычай, якога трымаюцца ўсе, хто пасяліўся ў мексіканскай асьендзе. Зусім натуральна, што і сям’я луізіянскага плантатара трымалася яго.

I ў гэты вечар, пасля таго як сталовая апусцела, госці сабраліся не ў гасцёўні, а на даху. Сонца на захадзе асвяціла косымі промнямі такую ажыўленую і бліскучую кампанію, якая наўрад ці калі-небудзь збіралася на асатэі Каса-дэль-Корва. Госці прагульваліся па яе мазаічнай падлозе, стаялі групамі ці, спыніўшыся ля парапета, глядзелі ўдалечыню. Нават у старыя часы, калі былы ўладальнік прымаў у сябе мясцовых ідальга' самай блакітнай крыві ва ўсёй Каауіле і Тэхасе,— нават тады не збіралася тут столькі прыгожых жанчын і адважных мужчын.

Госці, якія сабраліся ў Каса-дэль-Корва, каб павіншаваць Вудлі Пойндэкстэра з пераездам у яго тэхаскі марнтак, належалі да выбранага кола не толькі Ляоны, але і іншых, больш аддаленых мясцін. Тут былі госці з Гансалеса, з Кастравіла і нават з СанАнтоніо — старыя сябры плантатара, якія, таксама як і ён, перасяліліся ў паўднёва-заходні Тэхас; многія з іх праскакалі болып за сто міль вярхом, каб прысутнічаць на гэтай урачыстасці.

Плантатар не пашкадаваў ні грошай, ні працы, каб надаць святу пышнасць. Бліскучыя мундзіры і эпалеты запрошаных афіцэраў, ваенны аркестр, цудоўныя старыя віны са склепаў Каса-дэль-Корва — усё гэта надавала балю бляск, якога яшчэ не бачылі на берагах Ляоны.

Але галоўнай украсай кампаніі была чароўная дачка плантатара. Слава аб яе прыгажосці дасягнула Тэхаса раней, чым яна сама прыехала з Луізіяны, дзе лічылася першай прыгажуняй. Маладая гаспадыня

1 I д а л ьга — іспанскі дваранін.

дома з яулялася то тут, то там сярод гасцен, цудоуная, як багіня, з усмешкай каралевы на вуснах.

Сотні вачэй былі скіраваны на яе: адны сачылі за ёю з захапленнем, другія — з зайздрасцю.

Але ці была яна шчаслівая?

Гэта пытанне можа здацца дзіўным, амаль недарэчным. У акружэнні сяброў, паклоннікаў, адзін з якіх быў даўно ўжо моцна закаханы, другія толькі пачыналі ўлюбляцца,— паклоннікаў, сярод якіх былі маладыя плантатары, адвакаты, якія толькі пачынаюць сваю кар’еру і ўжо вядомыя дзяржаўныя дзеячы, сыны Марса, што носяць зброю або нядаўна яе знялі,— ці магла яна быць шчаслівай? Толькі старонні мог задаць гэта пытанне — чалавек, не знаёмы з характарам крэолак, і асабліва з характарам Луізы Пойндэкстэр.

У бліскучым натоўпе гасцей быў чалавек, які прагна лавіў кожны яе жэст і стараўся разгадаць яго значэнне. Гэта быў Касій Калхаўн.

Ён хадзіў за ёю паўсюдна, і не на блізкай адлегласці, як цень, а крадком, непрыметна пераходзячы з месца на месца; наверсе, унізе ці прыпершыся ў кутку з выглядам прытворнай рассеянасці, ён ні на хвіліну не адводзіў вачэй ад чароўнай крэолкі, нібы сышчык.

Як ні дзіўна, ён не звяртаў ўвагі на тое, што яна гаварыла ў адказ на кампліменты, якімі засыпалі яе кавалеры, чакаючы яе ўсмешкі,— нават сур’ёзнае заляцанне маладога драгуна Генкока як быццам не турбавала Калхаўна. Усё гэта ён слухаў без прыметнага хвалявання, як звычайна слухаюць размовы, якія не ўяўляюць ніякай цікавасці ні для сябе, ні для сяброў.

I толькі калі ўсе падняліся на асатэю, Касій Калхаўн выдаў сябе: прысутныя не маглі не заўважыць таго ўпартага, дапытлівага позірку, якім ён сачыў за Луізай, калі тая падыходзіла да парапета і ўглядалася ў далечыню. Госці, што стаялі паблізу, падлавілі не адзін такі позірк, таму што не раз паўтараўся рух, які вызываў яго.

Кожныя некалькі хвілін маладая гаспадыня Касадэль-Корва набліжалася да парапета і глядзела ўдалячынь, праз раўніну, нібы чагосьці шукала на гарызонце.

Чаму яна рабіла гэта, ніхто не ведаў, і нікога гэта

не турбавала. Нікога, акрамя Касія Калхаўна. У яго былі падазрэнні, якія мучылі яго.

А калі па прэрыі ў залатых промнях заходзячага сонца замільгалі нейкія сілуэты і тыя, хто назіраў з асатэі, хутка распазналі табун коней, адстаўны KaniTan ужо не сумняваўся, што ведае, хто скача на чале гэтай кавалькады.

Але яшчэ задоўга да таго, як табун прыцягнуў увагу гасцей, Луіза заўважыла яго па воблаку пылу, якое паднялося на гарызонце. Праўда, яно было тады яшчэ такім маленькім і няясным, што ўбачыць яго мог толькі той, хто напружана чакаў, што вось-вось табун з’явіцца. 3 гэтай хвіліны маладая крэолка, весела балбочучы з сяброўкамі, цішком сачыла за воблакам пылу, якое набліжалася; яна ўжо здагадвалася, чым яно было выклікана, але думала, што ведае гэта толькі яна адна.

— Дзікія коні! — аб’явіў маёр, камендант форта Індж, паглядзеўшы ў бінокль.— Хтосьці вядзе іх сюды,— сказаў ён, зноў паглядзеўшы ў бінокль.— А! Цяпер я бачу: гэта Морыс-мустангер — ён часам пастаўляе нам коней. Ён як быццам бы едзе прама сюды, містэр Пойндэкстэр.

— Вельмі магчыма, калі гэта той малады чалавек, якога вы толькі што назвалі,— адказаў уладальнік Каса-дэль-Корва.— Гэты мустангер узяўся даставіць дзесяткі два-тры коней і, напэўна, ужо вядзе іх... Ага, так і ёсць,— сказаў ён, паглядзеўшы ў бінокль.

— Я ўпэўнены, што гэта ён! — усклікнуў сын плантатара.— Я пазнаю ў гэтым конніку Морыса Джэральда.

Дачка плантатара таксама магла гэта сказаць, але яна не паказала выгляду, што колькі-небудзь зацікаўлена тым, што адбываецца. Яна заўважыла, што за ёю няспынна сочаць злыя вочы дваюраднага брата.

Нарэшце табун наблізіўся. Наперадзе сапраўды скакаў Морыс-мустангер; ён вёў за сабой на ласо крапчастага мустанга.

— Што за цудоўны канёк! — прагучала некалькі галасоў, калі дзікага мустанга, устрывожанага незвычайнымі абставінамі, падвялі к дому.

— А бадай, варта спусціцца ўніз, каб паглядзець на гэтага дзікуна,— заўважыла жонка маёра, дама 82

з узнёслым характарам.— Давайце сыдзем уніз. Як вы думаеце, міс Пойндэкстэр?

— Як хочаце,— пачуўся адказ маладой гаспадыні сярод цэлага хору настойлівых галасоў.

— Спусцімся ўніз, хутчэй спусцімся!

Пад кіраўніцтвам жонкі маёра дамы збеглі ўніз па каменнай лесвіцы. Мужчыны пайшлі за імі. Праз некалькі хвілін мустангер, усё яшчэ вярхом на кані, апынуўся разам са сваёй палонніцай у самым цэнтры вытанчанай кампаніі.

Генры Пойндэкстэр апярэдзіў усіх і па-сяброўску прывітаўся з мустангерам. Луіза абмянялася з Морысам толькі лёгкім паклонам. Аказаць больш увагі гандляру коньмі, нават калі лічыць, што ён быў удастоены гонару знаёмства з ёю, яна не адважылася, бо наўрад ці гэта спадабалася б прысутным.

3 усіх дам адна толькі жонка маёра павіталася з мустангерам дружалюбна, але гэта было зроблена звысоку, і ў тоне яе чулася паблажлівасць. Затое ён быў узнагароджаны быстрым і выразным позіркам маладой крэолкі.

Зрэшты, прыхільнасць праглядвала ў позірку не толькі адной Луізы. Нягледзячы на запылены касцюм, мустангер быў вельмі прыгожы з сябе. Доўгі шлях як быццам не стаміў яго. Стэпавы вецер разрумяніў твар маладога ірландца; моцная, бронзавая ад загару шыя падкрэслівала мужную прыгажосць юнака. Ва ўсёй яго стройнай постаці адчуваліся незвычайная вынослівасць і сіла. He адна пара жаночых вачэй крадком глядзела на яго, імкнучыся злавіць яго позірк. Прывабная пляменніца інтэнданта зачаравана ўсміхалася яму. Казалі, што і жонка інтэнданта паглядвала на яго, але гэта, відаць, быў толькі паклёп, які ішоў ад жонкі доктара, вядомай у форце пляткаркі.

— Няма сумнення,— сказаў Пойндэкстэр, агледзеўшы злоўленага мустанга,— што гэта іменна той конь, пра якога мне гаварыў Зеб Стумп.

— Так, ён і ёсць той самы,— адказаў стары паляўнічы, падыходзячы да Морыса, каб дапамагчы яму.— Правільна, містэр Пойндэкстэр, гэта той самы конь. Хлопец злавіў яго раней, чым я паспеў прыехаць да яго. Добра, што я падаспеў у час: канёк, бадай што, мог трапіць у іншыя рукі, а гэта засмуціла б міс Луізу.

— Гэта так, містэр Стумп. Вы вельмі ўважлівы да

мяне. Праўда, не ведаю, ці змагу я калі-небудзь аддзякаваць вам за вашу дабрату,— сказала Луіза.

— «Аддзякаваць!» Вы хочаце сказаць, што жадалі б зрабіць мне што-небудзь прыемнае? Гэта вам няцяжка, міс. Я ж нічога асаблівага і не зрабіў — праехаўся па прэрыі, вось і ўсё. А палюбавацца на такую красуню, як вы, ды яшчэ ў капелюшы з пяром і ў спадніцы з доўгім хвастом, які развяваецца ззаду вас, вярхом на гэтай кабыле,— за такую плату Зеб Стумп пагадзіўся б прабегчыся да самых Скалістых гор і назад!

— О містэр Стумп, які вы непапраўны ліслівец! Паглядзіце вакол, і вы знойдзеце многіх, якія болып за мяне дастойны вашых кампліментаў.

— Добра, добра! — адказаў Зеб, кінуўшы рассеяны позірк на дам.— Я згодны, што тут шмат красунь — чорт пабяры, шмат красунь! Але, як казалі ў нас у Луізіяне, Луіза Пойндэкстэр толькі адна.

Выбух смеху, у якім можна было распазнаць толькі нямнога жаночых галасоў, быў адказам на галантную прамову Зеба.

— Я вам вінаваты дзвесце долараў за гэтага каня,— сказаў плантатар, звяртаючыся да Морыса і паказваючы на крапчастага мустанга.— Здаецца, аб такой суме дамаўляўся з вамі містэр Стумп?

— Я не ўдзельнічаў у гэтай здзелцы,— адказаў мустангер, шматзначна, але прыязна ўсміхаючыся.— Я не магу ўзяць вашых грошай. Гэты конь не прадаецца.

— На самай справе? — сказаў Пойндэкстэр, адступаючы назад з выглядам абражанай гордасці.

Плантатары і афіцэры не маглі ўтаіць свайго крайняга здзіўлення, пачуўшы Морыса. Дзвесце долараў за неаб’езджанага мустанга, тады калі звычайная цана ад дзесяці да дваццаці! Мустангер, мабыць, не ў сваім розуме.

Але Морыс не даў ім магчымасці разважаць на гэту тэму.

— Містэр Пойндэкстэр,— працягваў ён з ранейшай прыязнасцю,— вы так добра заплацілі мне за іншых мустангаў і нават раней, чым яны былі злоўлены, што дазвольце мне аддзякаваць вам і зрабіць падарунак, як у нас у Ірландыі кажуць, «на шчасце». Па нашаму ірландскаму звычаю, калі гандлёвая здзелка на коней 84

адбываецца дома, падарунак робяць не таму, з кім заключаюць здзелку, а яго жонцы або дачцэ. Дазволіце мне ўвесці гэты ірландскі звычай у Тэхасе?

— Канешне! — пачулася некалькі галасоў.

— Я не супраць, містэр Джэральд,— адказаў нлантатар, адступаючыся ад свайго кансерватызму перад агульнай думкай.— Як хочаце.

— Дзякую, джэнтльмены, дзякую! — сказаў мустангер, паблажліва зірнуўшы на людзей, якія лічылі сябе вышэй за яго.— Гэты конь і будзе падарункам «на шчасце». I, калі міс Пойндэкстэр пагадзіцца прыняць яго, я буду адчуваць сябе болып чым аддзякаваным за тры дні несупыннай пагоні за дзікуном. Калі б нават ён быў самай вераломнай какеткай, то і тады наўрад ці цяжэй было б яго пакарыць.

— Я прымаю ваш падарунак, сэр, і прымаю яго з удзячнасцю,— упершыню загаварыла маладая крэолка, без манернасці выступаючы ўперад.— Але мне здаецца...— працягвала яна, паказваючы на мустанга і ў той жа час запытальна гледзячы ў вочы мустангеру,— мне здаецца, што ваша палонніца яшчэ не ўтаймавана. Яна дрыжыць ад страху перад невядомай будучыняй. Мабыць, яна паспрабуе скінуць аброць, калі тая ёй прыйдзецца не па нораву, і што я, небарака, тады буду рабіць?

— Правільна, Морыс,— сказаў маёр, не зразумеўшы патаемнага сэнсу гэтых слоў і звяртаючыся да таго, хто адзін толькі і мог разгадаць іх значэнне.— Міс Пойндэкстэр кажа праўду. Мустанг яшчэ зусім не аб’езджаны — гэта ясна кожнаму. Давайце, даражэнькі, павучыце яго крыху!.. Лэдзі і джэнтльмены! — звярнуўся маёр да навакольных.— Гэта варта паглядзець, асабліва тым, хто яшчэ не бачыў падобнага відовішча... А ну, Морыс, садзіся на яго і пакажы, на што здольныя наезнікі прэрый. Мяркуючы па яе выгляду, вас чакае нялёгкая задача.

— Ваша праўда, маёр, задача сапраўды не з лёгкіх! — адказаў мустангер, кінуўшы быстры позірк, але не на чатырохногую палонніцу, а на маладую крэолку.

Сабраўшы ўсе свае сілы, каб не выдаць сябе, дзяўчына з дрыжаннем адступіла назад і схавалася ў натоўпе гасцей.

— Нічога, Морыс, нічога! — працягваў маёр супа-

койлівым тонам.— Хоць вочы яе і гараць агнём, бьюся аб заклад, што вы выб’еце з яе дурасць. Паспрабуйце!

He прыняць прапанову маёра мустангер не мог — яму не дазваляла прафесійная гордасць. Гэта быў вызаў яго лоўкасці, майстэрству наезніка: заваяваць прызнанне ў прэрыях Тэхаса не так лёгка.

Морыс выказаў згоду тым, што спрытна саскочыў з сядла і, перадаўшы павады Зебу Стумпу, падышоў да крапчастага мустанга.

Малады паляўнічы не стаў траціць часу на якіянебудзь рыхтаванні, ён толькі папрасіў ачысціць Mee­na. Гэта было выканана імгненна: болыпая частка гасцей, у тым ліку ўсе дамы, вярнуліся на асатэю.

Морыс Джэральд ускочыў на спіну мустанга толькі з кавалкам ласо ў руках, якое ён накінуў пятлёй на яго ніжнюю сківіцу і зацягнуў на галаве ў выглядзе аброці.

Упершыню дзікі конь адчуў на сабе чалавека, у першы раз яму была нанесена падобная абраза.

Пранізлівае злоснае ржанне было яўным пратэстам супраць замаху на свабоду.

Конь стаў на дыбы і некалькі секунд захоўваў раўнавагу ў гэтым становішчы. Коннік не разгубіўся і абхапіў яго шыю абедзвюма рукамі. 3 сілай сціскаючы яго горла, ён шчыльна прыпаў да каня. He зрабі ён гэтага, мустанг мог бы кінуцца на спіну і раздавіць пад сабой седака.

Пасля гэтага мустанг пачаў біць задам — прыём, які заўсёды ўжываюць у падобных выпадках дзікія коні. Гэта паставіла конніка ў асабліва цяжкае становішча: ён рызыкаваў быць скінутым. Упэўнены ў сваёй спрытнасці, мустангер адмовіўся ад сядла і страмёнаў, а зараз яны вельмі б яму дапамаглі; але ўтаймаваць асядланага каня не палічылі б у прэрыі за подзвіг.

Ён справіўся і так. Калі конь стаў біць задам, мустангер хутка перавярнуўся на яго спіне, рукамі абхапіў яго за бакі і, упершыся пальцамі ног у яго лапаткі, не даў сябе скінуць.

Два ці тры разы паўтарыў мустанг гэту спробу, але кожны раз вымушаны быў уступіць спрыту наезніка. I нарэшце, нібы зразумеўшы дарэмнасць сваіх намаганняў, раз’юшаны конь перастаў брыкацца і, сарваўшыся з месца, памчаўся такім галопам, нібы збі-

раўся занесці конніка на край свету. Недзе гэта скачка павінна была скончыцца, але толькі па-за полем зроку тых, хто сабраўся на асатэі, чакаючы вяртання мустангера. Многія выказвалі меркаванні, што ён можа быць забіты ці па крайняй меры знявечаны. Сярод прысутных адзін чалавек тайна жадаў гэтага, а для другога гэта было амаль раўназначна ўласнай смерці. Чаму Луіза Пойндэкстэр, дачка гордага луізіянскага плантатара, вядомая прыгажуня, якая магла б выйсці замуж за самага знатнага і багатага чалавека, чаму яна дазволіла сабе захапіцца ці нават проста марыць аб бедным тэхаскім паляўнічым — гэта была тайна, якую не магла разгадаць нават яна сама, нягледзячы на свой не абы-які розум.

Можа, яна яшчэ не зайшла так далёка, каб закахацца. Сама яна гэтага не думала.

Яна ўсведамляла толькі, што ў ёй успыхнуў нейкі дзіўны інтарэс да гэтага незвычайнага чалавека, з якім яна пазнаёмілася пры такіх рамантычных абставінах і які так моцна адрозніваўся ад звычайных людзей, што складалі так званае выбранае кола.

I яна ўсведамляла, што гэты інтарэс, выкліканы словам, позіркам, жэстам, пачутымі ці заўважанымі сярод выпаленай прэрыі, замест таго каб згаснуць, з кожным днём станавіўся ўсё болыпым. I сэрца Луізы забілася мацней, калі Морыс-мустангер зноў з’явіўся на кані, але цяпер ужо не на дзікім, а ўтаймаваным: ён не спрабаваў скінуць яго, а прыціх і пакорліва прызнаў у ім свайго гаспадара.

Маладая крэолка зведала тое ж пачуццё, хаця гэтага ніхто не заўважыў і яна сама гэтага не ўсведамляла.

— Міс Пойндэкстэр,— сказаў мустангер, саскокваючы з каня і не звяртаючы ўвагі на гром воплескаў, які яго сустрэў,— ці магу я папрасіць вас падысці да каня, накінуць яму на шыю ласо і адвесці ў канюшню? Калі вы гэта зробіце, ён будзе лічыць вас сваёй утаймавальніцай і заўсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волі, варта вам толькі напомніць яму аб тым, што ўпершыню пазбавіла яго свабоды.

Чапурыстую прыгажуню абурыла б такая прапанова, какетка адхіліла б яе, а баязлівая дзяўчына спалохалася б.

Але Луіза Пойндэкстэр, праўнучка французскай эмігранткі, ні хвіліны не вагаючыся, без ценю ма-

нернасці ці страху, устала і пакінула сваіх арыстакратычных сяброў. Як і сказаў мустангер, яна ўзяла вяроўку, сплеценую з конскага воласу, накінула яе на шыю ўтаймаванага мустанга і адвяла яго ў канюшню Каса-дэль-Корва.

Словы мустангера гучалі ў яе вушах, рэхам аддаючыся ў сэрцы: «Ён будзе лічыць вас сваёй утаймавальніцай і заўсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волі, варта вам толькі напомніць яму аб тым, што пазбавіла яго свабоды».

Глава XIII

ПІКНІК У ПРЭРЫІ

Першыя ружовыя промні ўзыходзячага сонца азарылі флаг форта Індж; больш слабы водбліск упаў на пляц-парад перад афіцэрскімі кватэрамі.

Ён асвяціў невялікі фургон, запрэжаны парай мексіканскіх мулаў. Мяркуючы па таму, з якой нецярплівасцю мулы білі капытамі, круцілі хвастамі і паводзілі вушамі, можна было заключыць, што яны даўно ўжо стаяць на месцы і чакаюць не дачакаюцца, калі наступіць час рушыць у дарогу. ІІаводзіны мулаў папярэджвалі зявакаў, каб яны не падыходзілі блізка і не трапляліся ім пад капыты.

Уласна кажучы, зявакаў і не было, калі не лічыць чалавека вялізнага росту ў лямцавым капелюшы. Нягледзячы на слабае асвятленне, ў чалавеку няцяжка было пазнаць старога паляўнічага Зеба Стумпа.

Ён не стаяў, а сядзеў на сваёй старой кабыле, якая выяўляла куды менш жадання рушыць у дарогу, чым мексіканскія мулы ці яе гаспадар.

Але навокал кіпела ліхаманкавая мітусня. Людзі хутка сноўдалі ўзад і ўперад — ад фургона да дзвярэй дома і затым назад да фургона.

Іх было чалавек дзесяць; яны адрозніваліся адзін ад аднаго адзеннем і колерам скуры. У большасці гэта былі салдаты нестраявой службы. Двое з іх, напэўна,

былі кухарамі, а яшчэ двух-трох можна было прыняць за афіцэрскіх дзеншчыкоў.

Сярод іх важна хадзіў франтаваты негр; яго самаўпэўнены выгляд можна было вытлумачыць толькі тым, што ён з’яўляўся лакеем маёра — каменданта форта. Камандаваў гэтай стракатай кучкай людзей сяржант, у якога адпаведна яго чыну былі тры нашыўкі на рукаве; яму было даручана нагрузіць фургон усялякага роду напіткамі і правізіяй — карацей кажучы, усім неабходным для пікніка.

Пікнік ладзіўся раскошны, аб чым можна было меркаваць па колькасці і разнастайнасці прыпасаў, загружаных у фургон: там стаялі кашы і кошыкі ўсіх відаў і памераў і прадаўгаватая скрыня з дванаццаццю бутэлькамі шампанскага; а бляшанкі, пафарбаваныя ў ярка-карычневы колер, і непазбежныя скрынкі сардзін гаварылі аб ласунках, прывезеных у Тэхас здалёк.

Нягледзячы на мноства він і ўсялякіх далікатэсаў, адзін з тых, хто завіхаўся тут, застаўся незадаволеным. Гэтым расчараваным гурманам быў Зеб Стумп.

— Паслухай,— звярнуўся ён да сяржанта,— у гэтым фургоне чагосьці не хапае. Мне здаецца, што ў прэрыі знойдзецца нехта, каму не да смаку ўсялякія замежныя штучкі, накшталт гэтага шампэня, і хто аддае перавагу болып простаму пойлу.

— Пойла замест шампанскага? Вы пра коней гаворыце, містэр Стумп?

— К чорту тваіх коней! Я кажу не пра конскае пойла, а пра манангахільскае віскі.

— А, цяпер усё зразумела! Ваша праўда, містэр Стумп... Пра віскі не варта забываць, Пампей. Здаецца, там прызапашана бутля для пікніка.

— Так точна, сяржант! — пачуўся голас чарнаскурага слугі, які набліжаўся з вялікай бутляй.— Вось гэта самая віскі.

Палічыўшы, што цяпер зборы закончаны, стары паляўнічы стаў праяўляць нецярплівасць.

— Ну, сяржант, усё гатова? — спытаў ён, нецярпліва пераступаючы ў страмёнах.

— He зусім, містэр Стумп. Кухар кажа, што трэба яшчэ куранят дасмажыць.

— Праваліцца б гэтым куранятам разам з кухарам! Чаго яны вартыя ў параўнанні з дзікім індыком нашых прэрый! А як падстрэліш птушку, калі сонца

правандравала па небе з дзесятак міль? Маёр заказаў мне дастаць добрага індыка ў што б там ні стала. Чорт пабяры! Гэта не так проста пасля ўсходу сонца, ды яшчэ калі гэта калымага цягнецца па пятах. He думайце, сяржант, птушкі не такія дурні, як салдаты форта. 3 усіх жыхароў прэрыі дзікі індык самы разумны, і, каб яго ашукаць, трэба ўстаць па крайняй меры разам з сонцам, а то і раней.

— Правільна, містэр Стумп. Я ведаю, маёр разлічвае на ваша майстэрства і спадзяецца паспрабаваць індыка.

— Дзіва што! А можа, ён яшчэ хоча, каб я дастаў язык і кумпяк бізона, хаця гэта скаціна ў паўднёвым Тэхасе ўжо гадоў дваццаць як знішчана? Праўда, я чуў, што еўрапейскія пісьменнікі, асабліва французы, пішуць у сваіх кніжках зусім іншае... ну, гэта ўжо на іх сумленні. У гэтых краях цяпер няма бізонаў... Тут вядуцца мядзведзі, алені, дзікія казлы, шмат дзікіх індыкоў, але, каб падстрэліць дзічыну к абеду, трэба паснедаць да світання. Мне неабходна мець запас часу, інакш я не абяцаю весці вашу кампанію ды яшчэ па дарозе паляваць на індыкоў. Дык вось, сяржант, калі хочаш, каб знатныя госці жавалі індыка за сённяшнім абедам, давай каманду рухацца.

Пераканаўчая прамова старога паляўнічага падзейнічала на сяржанта, і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб хутчэй рушыць у дарогу разам з усімі сваімі белымі і чорнымі памочнікамі. I хутка пасля гэтага абоз з правізіяй пад кіраўніцтвам Зеба Стумпа ўжо рухаўся праз шырокую раўніну, што рассцілалася паміж Ляонай і Рыо-дэ-Нуэсес.

* * *

He прайшло і дваццаці хвілін пасля ад’езду фургона з правізіяй, як на пляц-парадзе пачала збірацца кампанія, якая выглядала некалькі інакш.

З’явіліся дамы вярхом на конях, але іх суправаджалі не грумы, як гэта бывае ў час палявання ў Англіі, а сябры або знаёмыя, бацькі, браты, жаніхі, мужы. Амаль усе, хто быў на наваселлі ў Пойндэкстэра, сабраліся тут.

Прыехаў і сам плантатар, яго сын Генры, пляменнік Касій Калхаўн і дачка Луіза. Маладая дзяўчына 90

была вярхом на крапчастым мустангу, які прыцягнуў да сябе агульную ўвагу на свяце ў Каса-дэль-Корва.

Пікнік наладжваўся, каб аддзякаваць Пойндэкстэру за яго гасціннасць; маёр і афіцэры былі гаспадарамі, плантатар і яго сябры — запрошанымі. Для забавы гасцей вырашылі наладзіць паляванне на дзікіх коней — цудоўнае, рэдкае відовішча.

Месцам для такога палявання магла быць толькі прэрыя, дзе вяліся мустангі,— міль за дваццаць на поўдзень ад форта Індж. Пагэтаму і трэба было адправіцца ў дарогу як мага раней і ўзяць дастатковую колькасць правізіі.

Як толькі сонечныя промні зайгралі на люстраной гладзі Ляоны, удзельнікі пікніка ўжо гатовы былі адправіцца ў дарогу ў суправаджэнні дваццаці драгунаў, якім было аддадзена распараджэнне трымацца ззаду. Як і ў слуг, у іх быў свой праваднік, але не стары следапыт у выцвілай куртцы, у паношаным лямцавым капелюшы, вярхом на клячы, а малады коннік у маляўнічым касцюме, на цудоўным кані, несумненна дастойны быць правадніком такой вытанчанай кампаніі.

— Пара, Морыс! — крыкнуў маёр, убачыўшы, што ўсе ўжо ў зборы.— Мы гатовы ісці за вамі... Лэдзі і джэнтльмены! Гэты малады чалавек вельмі добра ведае звычкі дзікіх коней. Ніхто ў Тэхасе не зможа лепш паказаць нам паляванне на іх, чым Морыс-мустангер.

— Я не заслугоўваю такіх пахвал,— адказаў малады ірландзец, ветліва пакланіўшыся прысутным.— Я толькі абяцаю паказаць вам, дзе вядуцца мустангі.

«Які ён сціплы!»—падумала Луіза, халадзеючы пры адной толькі думцы аб тым, чаму яна баялася верыць.

— Паехалі! — скамандаваў маёр, і вясёлая кавалькада на чале з Морысам Джэральдам рушыла ў дарогу.

* * *

Для жыхароў Тэхаса праехаць да снедання дваццаць міль па прэрыі — проста дробязь.

He прайшло і трох гадзін, як кавалькада дасягнула мэты свайго падарожжа, якое прайшло зусім удала, калі не лічыць таго, што пад канец усе вельмі прагаладаліся.

На шчасце, фургон з правізіяй не заставіў сябе чакаць, і яшчэ задоўга да поўдня ажыўленая кампанія размясцілася закусіць ў цені вялізнага дрэва на беразе Рыо-дэ-Нуэсес.

Па дарозе нічога асаблівага не адбылося. Мустангер у ролі правадніка скакаў, як заўсёды, наперадзе; астатнія ўдзельнікі пікніка, не лічачы аднаго ці двух, амаль не заўважалі яго, за выключэннем тых выпадкаў, калі ён уражваў усіх сваім майстэрствам наезніка, лёгка пераскокваючы ручаі або яры, у той час як іншыя шукалі броду ці аб’язджалі перашкоду.

Можна было б западозрыць яго ў хвальбе — у жаданні павыстаўляцца. Касій Калхаўн выказаў такую думку. Магчыма, што на гэты раз адстаўны капітан сказаў праўду.

Але хто б стаў папракаць за гэта мустангера? Ці былі вы калі-небудзь на паляванні ў Англіі, дзе з усіх бакоў ганарыста ківаюць капелюшы з пёрамі і па траве цягнуцца шлейфы амазонак? Вы кажаце, што былі, і што ж? Будзьце асцярожныя і не папракайце дарэмна тэхаскага мустангера. Падумайце, ён жа быў пад агнём дваццаці пар чароўных вачэй — некаторыя з іх ззялі, як зоркі. Успомніце, што сярод іх былі вочы Луізы Пойндэкстэр, і наўрад ці вы будзеце здзіўляцца жаданню мустангера бліснуць.

I некаторыя іншыя коннікі з не меншай настойлівасцю імкнуліся паказаць сваю ўдаласць і мужнасць. Малады драгун Генкок не раз стараўся даказаць, што ён не навічок у верхавой яздзе, а лейтэнант стралковых войскаў пакідаў пляменніцу інтэнданта, каб прадэманстраваць сваё майстэрства наезніка; а калі ён чуў шэпт захаплення, то не заўсёды глядзеў у бок той, якой, на думку ўсіх, было аддадзена яго сэрца.

О, дачка Пойндэкстэра! I ў салонах цывілізаванай Луізіяны, і ў прэрыях дзікага Тэхаса твая прысутнасць выклікае буру. Дзе б ты ні з’явілася, усюды там абуджаюцца рамантычныя мары і пачынаюць бушаваць страсці.

Глава XIV

МАНАДА

Калі б Морыс Джэральд быў поўным уладаром прэрыі і ўсе яе жыхары былі пакорныя яму, ён і тады не мог бы выбраць больш удалага месца для палявання на дзікіх коней, чым тое, да якога ён прывёў падарожнікаў.

Ледзь толькі запенілася ў бакалах віно з нямецкіх склепаў Сан-Антоніо і сінь неба стала здавацца глыбейшай, а зелень яшчэ болып ізумруднай, як раптоўны крык «Mustenos!» заглушыў гул галасоў, і напаўвыказаныя прызнанні былі перарваны выбухам вясёлага смеху. Гэта крыкнуў мексіканскі вакера, які быў пасланы дазорнымліаузгорак непадалёк.

Морыс, запрошаны да стала ў якасці госця, хутка дапіў сваю шклянку і, ускочыўшы на каня, крыкнуў:

— Cavallada?1

— He,— адказаў мексіканец,— manada.

— Што яны там балбочуць? — спытаў Калхаўн.

— Mustenos — па-мексіканскі значыць «мустангі»,— адказаў маёр,— а манадай яны называюць табун дзікіх кабыл. У гэту пару кабылы трымаюцца разам, асобна ад жарабцоў, калі толькі...

— Калі што? — нецярпліва спытаў капітан Калхаўн, перарываючы тлумачэнне.

— Калі толькі на іх не нападаюць аслы,— адказаў маёр.

Усе засмяяліся.

Між тым манада набліжалася.

— На коней! — прагучалі з усіх бакоў галасы.

Наўрад ці можна было паспець палічыць да ста, як цуглі былі ўжо ў ратах коней, якія не паспелі дажаваць кукурузу, аброці перакінуты цераз іх плечы, яшчэ вільготныя ад імклівай скачкі ў духаце трапічна-

1 Cavallada (ісп.) — статак даікіх жарабцоў.

га ранку, і ўсе былі ўжо ў сёдлах, гатовыя імчацца ўперад.

У гэты час дзікі табун з’явіўся на грэбені ўзвышша, на якім толькі што стаяў дазорны. А ён — мустангер па прафесіі — быў ужо ў сядле і ў адно імгненне аказаўся сярод табуна, спрабуючы накінуць ласо на аднаго з мустангаў. 3 дзікім храпам коні імчаліся шалёным галопам, нібы ратуючыся ад нейкага жахлівага праследвальніка. Увесь час спалохана касавурачыся назад, не заўважаючы ні фургона, ні коннікаў, несліся яны ўперад.

— За імі нехта гоніцца,— сказаў Морыс, заўважыўшы ўстрывожаныя паводзіны жывёл.— Што там такое, Крэспіна? — крыкнуў ён мексіканцу, якому з узгорка было відаць, хто праследуе табун.

У чаканні адказу ўсе прыціхлі. На тварах многіх адбілася трывога і нават страх. Ці не індзейцы гоняцца за мустангамі?

— Un asino cimmaron,— пачуўся маласуцяшальны адказ мексіканца.— Un macho1,—дадаў ён.

— Так я і думаў. Трэба затрымаць нягодніка, інакш ён сапсуе нам усё паляванне. Калі дзікі асёл гоніцца за табуном, мустангаў не спыніш ніякімі сіламі. Ці далёка ён?

— Зусім блізка, дон Марысіо. Ён бяжыць прама на мяне.

— Паспрабуйце накінуць на яго ласо. Калі не ўдасца, страляйце. Ад яго трэба пазбавіцца.

Амаль ніхто з прысутных не зразумеў, хто праследуе коней. Толькі мустангер ведаў, што азначаюць словы: «Un asino cimmaron».

— Растлумачце, Морыс, у чым справа,— сказаў маёр.

— Паглядзіце туды,— адказаў мустангер, паказваючы на вяршыню ўзгорка.

Гэтых двух слоў было дастаткова. Усе позіркі скіраваліся на грэбень узгорка, дзе з быстрынёй птушкі неслася жывёліна, якая лічылася ўзорам марудлівасці і неразумнасці.

Дзікі асёл вельмі адрозніваўся ад свайго зацюканага сабрата — свойскага асла; ён быў амаль такой жа велічыні, як мустангі, за якімі ён гнаўся. Калі ён і не

1 Дзікі асёл. Самец (ісп.).

бег хутчэй за самага хуткага з іх, то, ва ўсякім разе, не адставаў. Гэта жывая карціна ўзнікла на фоне зялёнай прэрыі з маланкавай хуткасцю. Тыя, хто яе назіраў, не паспелі абмяняцца і некалькімі словамі, як дзікія кабылы аказаліся амаль побач з імі. Тут, нібы ўпершыню заўважыўшы групу коннікаў, мустангі забыліся пра свайго ненавіснага праследвальніка і павярнулі ўбок.

— Лэдзі і джэнтльмены! Заставайцеся на месцы! — закрычаў Джэральд, звяртаючыся да коннікаў, якія спрабавалі стрымаць сваіх коней.— Я ведаю, дзе аблюбаваная паша гэтага табуна. Мустангі памчаліся туды. Мы адправімся за імі, і там у нас будзе магчымасць добра папаляваць. Калі ж мы пачнём паляванне зараз, яны знікнуць вунь у тых зарасніках, і тады мы наўрад ці зноў іх убачым... Ну, сеньёр Крэспіна! Пусці кулю ў гэтага нягодніка. Ён жа на адлегласці стрэлу, ці не так?

Мексіканец зняў з сядла сваю караткаствольную стрэльбу, хутка ўскінуў яе, прыцэліўся і выстраліў у дзікага асла.

Асёл зароў, але гэта, відаць, быў толькі вызаў з яго боку. Ён застаўся цэлы: Крэспіна прамахнуўся.

— Трэба затрымаць яго,— усклікнуў Морыс,— інакш ён будзе гнацца за мустангамі да самай ночы!

Рэзкім рухам мустангер прышпорыў каня. Як страла памчаўся Кастра ў пагоню за аслом, які, нягледзячы ні на што, працягваў сваё пра.следаванне.

Морыс паскакаў наперарэз аслу — гняды вынес гаспадара на адлегласць, з якой можна было кінуць ласо. Яшчэ імгненне — і пятля з маланкавай быстрынёй прасвістала над доўгімі вушамі.

Кідаючы ласо, Морыс зрабіў паўпаварот — Кастра павярнуўся, як быццам на шарнірах, і затым гэтак жа паслухмяна спыніўся і ўвесь напружыўся, чакаючы рыўка.

Усе затаілі дыханне, калі асёл, ірвануўшыся ўперад, нацягнуў вяроўку. Потым ён падняўся на дыбы і цяжка перакуліўся на спіну, нібы паражоны куляй у самае сэрца.

Аднак асёл быў яшчэ жывы — туга зацягнутая на яго шыі пятля толькі прыдушыла яго. Вострым мачэтэ1 мексіканец перарэзаў яму горла.

1 М а ч э т э — вялікі, цяжкі нож.

W * *

Гэта падзея затрымала пачатак палявання. Усе чакалі, што цяпер будзе рабіць Морыс-мустангер.

Ён саскочыў з сядла і падышоў да забітага асла, каб узяць сваё ласо. Але тут у рухах ірландца адчулася паспешнасць, напэўна выкліканая нейкай новай трывогай.

Ён кінуўся да свайго каня.

Толькі нямногія з прысутных заўважылі нечаканую паспешлівасць мустангера — болыпасць былі заняты сваімі напалоханымі коньмі. Тыя ж, хто заўважыў, былі здзіўлены. Мустангер незадоўга перад гэтым угаворваў іх не спяшацца. Яны не бачылі прычыны для такой рэзкай перамены ў яго паводзінах, хіба толькі яна была выклікана тым, што Луіза Пойндэкстэр, раптам аддзяліўшыся ад групы коннікаў, панеслася шалёным галопам, як быццам вырашыла перагнаць усіх у пагоні за табуном.

Аднак паляўнічы на дзікіх коней ведаў, што гэта не так. Такая непавага наўрад ці была наўмыснай з боку дзяўчыны. Хутчэй за ўсё ў ёй быў павінен крапчасты мустанг. Морыс заўважыў, што сустрэтая імі манада была тая самая, да якой мустанг яшчэ нядаўна належаў. Несумненна, убачыўшы таварышак, ён памчаўся са сваёй наезніцай на спіне, каб далучыцца да іх.

Так думаў Морыс-мустангер. Хутка і астатнія прыйшлі да такога ж вываду.

У рыцарскім парыве следам за дзяўчынай кінуліся амаль усе паляўнічыя — уперадзе Калхаўн, Генкок і Кросмен, а за імі каля дзесятка маладых людзей — плантатараў, адвакатаў, чыноўнікаў. Кожны марыў пра тое, што яму пашанцуе і ён дагоніць уцякачку.

Аднак амаль ніхто з іх не быў сур’ёзна ўстрывожаны — усе ведалі, што Луіза Пойндэкстэр — цудоўная наезніца; перад ёю рассцілалася велізарная раўніна, гладкая, як дарожка іпадрома; мустанг будзе скакаць, пакуль не стоміцца; скінуць наезніцу ён не зможа; наўрад ці Луізе пагражае сур’ёзная небяспека...

Толькі адзін чалавек не падзяляў гэтай думкі. Ён першы праявіў трывогу — гэта быў сам мустангер.

Ён рушыў з месца апошнім, бо затрымаўся, скручваючы ласо. Калі ён ускочыў у сядло і памчаўся наўздагон, паміж ім і астатнімі паляўнічымі было ўжо каля двухсот ярдаў.

Уперадзе ўсіх на злом галавы імчаўся Калхаўн, не ’даючы літасці ні сабе, ні свайму каню; драгун і стралок крыху адсталі; «заду скакалі астатнія ўдзельнікі спаборніцтва.

Морыс паступова абагнаў усіх і, прышпорыўшы свайго каня, паскакаў уперадзе капітана.

Калі гняды засланіў крапчастага мустанга, які працягваў аддаляцца, Калхаўн са злосным шыпеннем паслаў яму ўслед праклён.

Паўдзённае сонца асвяціла зусім незвычайную карціну. Табун дзікіх коней імчаўся з неверагоднай хуткасцю па неабсяжнай прэрыі. Конь з гэтага табуна з дзяўчынай на спіне нёсся за імі на адлегласці чатырохсот ярдаў. На такой жа адлегласці ад яго на гнядым кані скакаў малады чалавек у маляўнічым мексіканскім уборы, стараючыся дагнаць яго; ззаду яго — цэлая чарада коннікаў, цывільных і ваенных. А апошнім імчаўся поўным галопам эскадрон драгунаў. Яны толькі што аддзяліліся ад групы мужчын і жанчын, якія, усхвалявана жэстыкулюючы, сядзелі на конях, але не рушылі з месца.

Праз дваццаць хвілін карціна змянілася. Дзеючыя асобы на цудоўным зялёным дыване прэрыі былі тыя ж, а іх размяшчэнне стала іншым, ва ўсякім выпадку, адлегласць паміж імі павялічылася: манада выйграла адлегласць у крапчастага мустанга, крапчасты мустанг — у гнядога, а сапернікаў апошняга ўжо зусім не было відаць. I толькі арол, што лунаў у сапфіравым небе, мог распазнаць іх сваім зоркім вокам.

Дзікія коні, крапчасты мустанг са сваёй наезніцай, гняды конь і яго сядок засталіся адны сярод прастору саванны.

Глава XV

УЦЯКАЧКА ДАГНАНА

На працягу яшчэ адной мілі пагоня працягвалася без асаблівых перамен.

Дзікія кабылы ;мчаліся па-ранейшаму хутка, але

болып ужо не вішчалі і не праяўлялі страху. Ззаду чулася адрывістае ржанне крапчастага мустанга, але былыя сяброўкі як быццам не заўважалі яго. Наезніца сядзела спакойна, не праяўляючы трывогі.

Гняды быў устрывожаны, хаця і не так, як яго гаспадар, які, здавалася, быў блізкі да адчаю.

— Хутчэй, Кастра! — усклікнуў Морыс з некаторым раздражяеннем.— Што з табой сёння? He забывай, што ты дагнаў яе ў мінулы раз, хаця і з цяжкасцю. Але ж цяпер яна з седаком. Паглядзі туды, неразумная жывёліна! Гэта наезніца мне даражэй за ўсё на свеце, за яе я аддаў бы і тваё і сваё жыццё... Ну, хутчэй жа! Хутчэй! Што, калі я згублю яе з вачэй? Гэта і сапраўды пачынае выглядаць непрыемна! Яна можа трапіць у вельмі цяжкае становішча. Горш таго: ёй пагражае небяспека. Сур’ёзная небяспека. Калі я згублю яе з вачэй, напэўна здарыцца бяда.

Разважаючы шэптам сам з сабой, Морыс імчаўся, не адрываючы вачэй ад наезніцы, якая ўсё аддалялася. Часам ён мераў занепакоеным позіркам прастору, што раздзяляла іх.

«Ці не закрычаць? — раптам мільганула ў яго ў галаве.— Гук голасу, можа, і даляціць да яе, але наўрад ці яна пачуе словы і зразумее перасцярогу». I Морыс не аклікнуў Луізу не толькі па гэтых меркаваннях — ён яшчэ не губляў надзеі дагнаць яе, а акрамя таго, ён ведаў, што не словамі, а толькі дзеяннем можна спыніць мустанга.

Пакуль ён падбадзёрваў сябе думкай, што вось-вось наблізіцца настолькі, што зможа накінуць ласо на шыю мустанга і заставіць яго паслухацца... Аднак цяпер надзея паступова згасала.

Яны несліся зараз сярод пералескаў, якія тут густа пакрылі прэрыю і месцамі зліваліся ў суцэльныя. зараснікі. Гэта выклікала ў мустангера новую трывогу. Крапчастая кабыла магла збочыць у які-небудзь гушчар ці проста знікнуць з вачэй сярод зараснікаў.

Дзікіх кабыл ужо амаль не было відаць. Наўрад ці іх былая сяброўка зможа дагнаць табун.

Аднак небяспека ад гэтага не паменшылася. Ці заблудзіцца дзяўчына ў прэрыі або ў лясным гупічары, ці апынецца сярод табуна дзікіх коней — усё гэта аднолькава страшна. I раптам ён падумаў аб яшчэ болып грознай небяспецы, такой страшнай, што, axon-

лены надзвычайнай трывогай, усклікнуў:

— Сілы нябесныя! Што, калі сюды забягуць жарабцы?! Гэта ж іх улюбёнае месца. Яны былі тут тьь дзень назад. А зараз, іменна ў гэтым месяцы, яны шалеюць!

Зноў шпоры мустангера ўпіліся ў бакі гнядога. Кастра, які імчаў стрымгалоў, павярнуў галаву і з папрокам паглядзеў на гаспадара.

У гэту напружаную хвіліну гняды і яго гаспадар згубілі дзікіх кабыл з вачэй і крапчасты мустанг, напэўна, таксама. Нічога звышнатуральнага ў гэтым не было — яны зніклі ў гушчары.

Знікненне табуна зрабіла магічнае ўздзеянне на крапчастага мустанга — ён раптам замарудзіў крок і праз хвіліну зусім спыніўся.

Морыс, працягваючы шпорыць свайго каня, галопам вылецеў на паляну і ўбачыў, што крапчасты мустанг стаіць там нерухома, а Луіза спакойна сядзіць у сядле, нібы чакаючы мустангера.

— Міс Пойндэкстэр! — насілу вымавіў ён, пад’язджаючы.—Як я рады, што конь зноў пакорны вам! Я быў вельмі занепакоены...

— Чым, сэр? — спытала дзяўчына.

— Той небяспекай, якая пагражала вам,— адказаў мустангер, крыху азадачаны.

— О, дзякую вам, містэр Джэральд! Але хіба мне пагражала небяспека?

— «Пагражала небяспека»! — паўтарыў ірландзец з узрастаючым здзіўленнем.— Вярхом на дзікім кані, які панёс, сярод пустыннай прэрыі!

— Дробязі! Вы думаеце, ён мог мяне скінуць? Але ж я добрая наезніца.

— Я гэта ведаю, міс Пойндэкстэр, але ўявіце сабе, што вы заблудзілі ў зарасніках, дзе і карэнны тэхасец з цяжкасцю знаходзіць дарогу, наўрад ці вам дапамагло б ваша майстэрства наезніцы.

— О, дык вы думалі, што я заблудзіла? Вось чаго мне трэба было апасацца!

— He толькі гэтага. Дапусцім, вы маглі сутыкнуцца з...

— ...з індзейцамі? — хутка прамовіла Луіза, не даўшы мустангеру закончыць фразу.— А калі б гэта і здарылася? У нас жа цяпер мір а каманчамі. Я думаю, што яны не прычынілі б мне ніякай шкоды. Так

сказаў маёр, калі мы ехалі сюды. Даю вам слова, што я была б нават рада такой сустрэчы і, прынамсі, не стала б пазбягаць яе. Як бы мне хацелася бачыць гэтых высакародных дзікуноў, якія імчацца вярхом на конях па роднай прэрыі!

— Я зачараваны вашай адвагай, міс Пойндэкстэр, але, каб я меў гонар быць адным з вашых сяброў, то параіў бы вам быць крыху асцярожнейшай. «Высакародныя дзікуны» не заўсёды бываюць цвярозымі і ў прэрыі і не заўсёды такія высакародныя, як вы думаеце. I калі б вы сустрэліся з імі...

—...і яны б надумалі напасці на мяне, я б стралой прамчалася міма і вярнулася б да сваіх сяброў. На такім быстраногім стварэнні, як мая мілая Луна, наўрад ці каму ўдасца дагнаць мяне. Дарэчы, і вам, містэр Джэральд, гэта далося нялёгка? Ці не праўда?

Мустангер глядзеў на крэолку шырока адкрытымі вачамі, са здзіўленнем і захапленнем.

— Няўжо вы хочаце сказаць,— нарэшце вымавіў ён,— што маглі спыніць мустанга? Хіба ён не панёс вас? Ці азначае гэта, што...

— He, не, не! — хутка адказала дзяўчына, крыху збянтэжыўшыся.— Мустанг сапраўды панёс мяне, але толькі спачатку, а потым я... я ўбачыла — ужо пад канец, што магу спыніць яго, нацягнуўшы павады. Я так і зрабіла — вы ж бачылі, так?

— I вы маглі спыніць яго раней?

Гэта пытанне было выклікана нечаканай здагадкай, і мустангер з хваляваннем чакаў адказу.

— Магчыма... Варта было мне мацней нацягнуць павады... Але прызнаюся, містэр Джэральд, што я вельмі люблю імчацца быстрым галопам, асабліва па прэрыі, дзе няма пагрозы раздавіць чыю-небудзь курачку ці парсючка. Па праўдзе кажучы,— працягвала дзяўчына з чароўнай прастатой,— я не шкадавала аб тым, што конь панёс. Пустая балбатня і бясконцыя кампліменты стомяць каго хочаш. Мне захацелася падыхаць свежым паветрам і пабыць адной. Так што, у рэшце рэшт, містэр Джэральд, усё атрымалася вельмі ўдала.

— Вам хацелася пабыць адной? — спытаў мустангер з расчараваным выглядам.— Даруйце, што я парушыў вашу адзіноту. Паверце, міс Пойндэкстэр, я ехаў

за вамі толькі таму, што, на маю думку, вам пагражала небяспека.

— Гэта вельмі міла з вашага боку, сэр. I, паколькі я цяпер ведаю, што небяспека сапраўды была, я шчыра ўдзячна вам. Вы ж мелі на ўвазе індзейцаў?

— He, я, уласна, думаў не пра індзейцаў.

— Якая-небудзь іншая небяспека? Скажыце, калі ласка, якая, і надалей я буду болып асцярожнай.

Морыс адказаў не адразу. Нечаканы гук заставіў яго азірнуцца, ён нібы не пачуў пытання субяседніцы.

Крэолка зразумела, што ўвага мустангера нечым адцягнута, і таксама пачала прыслухоўвацца. Да яе слыху данёсся пранізлівы віск, за ім яшчэ і яшчэ, потым пачуўся тупат капытоў... Гукі нарасталі, ускалыхваючы паветра.

Для паляўнічага на коней гэта не было загадкай, і словы, якія сарваліся з яго вуснаў, былі прамым адказам на пытанне крэолкі.

— Дзікія жарабцы! — усклікнуў ён усхваляваным голасам.— Я ведаў, што яны павінны быць у гэтых зарасніках... Так яно і ёсць!

— Гэта небяспека, аб якой вы гаварылі?

— Так.

— Але ж гэта толькі мустангі! Што ж у іх страшнага?

— Звычайна іх няма чаго баяцца. Але іменна цяпер, у гэту пару года, яны робяцца лютымі, як тыгры, і такімі ж каварнымі. Паверце мне, што раз’юшаны дзікі жарабец небяспечней за воўка, пантэру або мядзведзя.

— Што ж нам рабіць? — спытала спалохана Луіза і пад’ехала бліжэй да чалавека, які аднойчы ўжо выручыў яе з бяды; яна з трывогай глядзела яму ў вочы, чакаючы адказу.

— Калі яны нападуць,— адказаў Морыс,— у нас будзе толькі два выйсці. Першае — гэта залезці на дрэва, кінуўшы нашых коней на разарванне.

— А другі? — спытала крэолка са спакоем, які гаварыў аб мужнасці, здольнай вытрымаць самае цяжкае выпрабаванне.— Усё, што гочаце, толькі б не пакідаць нашых коней! Гэта ганебны выхад са становішча.

— Мы і не можам гэтага зрабіць. Паблізу не відаць ніводнага прыдатнага дрэва, і, алі яны на нас нападуць, нам застаецца толькі спадзявацца на шпаркасць

нашых коней. На жаль,— працягваў ён, уважліва аглядаючы крапчастую кабылу, а затым свайго каня,— ім занадта многа выпала за сённяшні дзень, і абодва яны вельмі стаміліся. У гэтым вось і бяда. Дзікія жарабцы наўрад ці стомлены...

— Ці не пара нам рухацца?

— Пакуль не. Чым болып нашы коні адпачнуць, тым лепш. Жарабцы, магчыма, яшчэ і не завернуць у наш бок. А калі і завернуць, гэта яшчэ не азначае, што яны на нас кінуцца. Усё залежыць ад таго, у якім яны настроі. Калі'яны грызуцца паміж сабой, то могуць напасці на нас. Яны тады становяцца шалёнымі і кідаюцца на сваіх сабратоў, нават калі ў тых седакі на спіне... Так яно і ёсць! Яны б’юцца паміж сабой. Чуеце, як яны ржуць? Яны накіроўваюцца сюды!

— Містэр Джэральд, дык чаму б нам зараз жа не паскакаць у процілеглы бок?

— Зараз няма сэнсу. Уперадзе — адкрытая раўніна, і схавацца нам няма дзе. Яны будуць там раней, чым мы паспеем ад’ехаць на дастатковую адлегласць, і хутка дагоняць нас. Месца, куды мы павінны накіравацца,— адзінае бяспечнае месца, пра якое я магу ўспомніць,— ляжыць у іншым напрамку. Мяркуючы па гуках, яны зараз якраз адрэзалі нам дарогу туды. Калі мы выедзем залішне рана, то сутыкнёмся з імі. Нам трэба вычакаць, а потым паспрабаваць прашмыгнуць ззаду іх. Калі нам гэта ўдасца і калі яны не дагоняць нас на працягу дзвюх міль, то мы дасягнём месца, дзе нам будзе не менш спакойна, чым за загараддзю караля ў Каса-дэль-Корва. Ці ўпэўнены вы, што справіцеся з вашым мустангам?

— Цалкам,— упэўнена адказала яна.

Глава XVI

УЦЁКІ

АД ДЗІКІХ МУСТАНГАЎ

Коннікі насцярожана сядзелі ў сваіх сёдлах. Луіза хвалявалася менш, чым мустангер, таму што яна даверылася яму. Яна не зусім разумела, якая небяспека

ім пагражае, але здагадвалася, што небяспека гэта вельмі сур’ёзная, раз такі чалавек, як Морыс Джэральд, праяўляе трывогу. Усведамленне, што гэта трывога часткова выклікана страхам за яе, наперакор усяму, напаўняла яе сэрца радасцю.

— Цяпер, бадай, можна рызыкнуць,— яшчэ раз прыслухаўшыся, сказаў Морыс.— Яны як быццам ужо мінулі тую паляну, праз якую ляжыць наш шлях. Вельмі прашу, будзьце ўважлівы! Цвёрда сядзіце ў сядле і моцна трымайце павады. Там, дзе дарога дазволіць, скачыце са мной побач і ні ў якім выпадку не адставайце болып чым на даўжыню хваста майго каня. Мне прыйдзецца ехаць уперадзе, каб паказваць дарогу... Вось яны накіраваліся да нашай паляны... Амаль дасягнулі яе краю... Цяпер пара!

Ва ўрачыстую цішыню прэрыі раптам уварваўся шалёны шум, нібы з вар’яцкага дома. Пранізлівае ржанне дзікіх жарабцоў нагадвала крыкі буйных маньякаў, толькі гэтыя гукі былі ў шмат разоў мацнейшыя. Ім уторыў грамавы тупат капытоў, свіст і трэск зламаных галін, дзікае храпенне, якое суправаджалася рэзкім лясканнем зубоў.

Гэтыя гукі гаварылі аб лютай схватцы дзікіх жарабцоў. Іх яшчэ не было відаць, але яны набліжаліся, прабіваючыся скрозь зараснікі і ні на імгненне не спыняючы бойкі.

Ледзь Морыс падаў знак рухацца, як стракаты табун дзікіх коней з’явіўся ў вузкім праходзе паміж зараснікамі. Яшчэ імгненне — і з нястрымнасцю горнай лавіны яны вырваліся на адкрытую паляну.

Гэта была жывая лавіна самых прыгожых стварэнняў, якія толькі існуюць у прыродзе, бо нават чалавек павінен уступіць ім першае месца. Я не кажу пра змардаванага каня цывілізаванага свету, каня з худою спінай, крывымі нагамі і апушчанай галавой, каня, знявечанага нажніцамі перакупшчыка або грума,— не, гаворка ідзе пра дзікага каня саванны, які народжаны сярод зялёных прастораў і вырас на волі, як палявая кветка.

Няма болып захапляльнага відовішча, чым табун дзікіх жарабцоў, якія скачуць па прэрыі. Але гэта цудоўнае відовішча палохае чалавека — яно занадта страшнае, каб ім можна было спакойна любавацца. Асабліва калі глядач бачыць табун дзікіх мустангаў

з адкрытага месца і рызыкуе сам стаць ахвярай іх нападу. Вось што пагражала коннікам на гнядым кані і на крапчастым мустангу. Коннік па вопыту ведаў, як небяспечна такое становішча; яго ж спадарожніца не магла не здагадацца аб гэтым.

— Сюды! — крыкнуў Морыс і прышпорыў каня, каб абагнаць табун.— О Божа! Яны заўважылі нас! Хутчэй, хутчэй, міс Пойндэкстэр! Памятайце, што справа ідзе аб вашым жыцці!

Але словы былі залішнія. Паводзіны жарабцоў пераканаўча паказвалі, што толькі хуткасць можа выратаваць крапчастага мустанга і яго наезніцу.

Выскачыўшы на адкрытае месца і ўбачыўшы асядланых коней, дзікія жарабцы раптам кінулі сваю бойку. Яны спыніліся, нібы па загаду вопытнага важака, і выцягнуліся ў адзін рад, як кавалерыйскі эскадрон, стрыманы ў запале атакі.

На некаторы час іх узаемная нянавісць, здавалася, была забыта, як быццам яны збіраліся напасці на агульнага ворага ці супраціўляцца агульнай небяспецы.

Затрымка, магчыма, адбылася ад здзіўлення; але, так ці інакш, яна была на руку ўцекачам. У гэтыя некалькі секунд коннікам удалося абагнуць непрыяцеля і апынуцца ў яго ў тыле, на шляху да выратавання.

Аднак толькі на шляху да выратавання. Ш ўдасца ім збегчы ад праследвальнікаў, заставалася няясным, таму што дзікія жарабцы, заўважыўшы іх хітрасць, з храпам і віскам кінуліся за імі з яўным намерам дагнаць.

Пачалася імклівая, нястрымная пагоня праз прасторы прэрыі, адчайнае спаборніцтва ў хуткасці паміж коньмі без седакоў і коньмі з седакамі.

Час ад часу Морыс азіраўся, і, хаця адлегласць, якую ім удалося выйграць напачатку, не зменшылася, выраз яго твару па-ранейшаму быў трывожным. Калі б ён быў адзін, ён не хваляваўся б ні хвіліны. Ён ведаў, што гняды — ён жа таксама быў мустангам — нікому не дасць сябе абагнаць. Бяда была ў тым, што Луна замаруджвала бег — яна скакала павольней, чым калі б там ні было, як быццам зусім не хацела ратавацца ад праследвальнікаў.

«Што гэта можа азначаць? — неўразуменна думаў мустангер, стрымліваючы каня, каб не абганяць сваю

спадарожніцу.— Калі нас што-небудзь затрымае пры пераправе, мы загінем. Дарагая кожная секунда».

— Яны яшчэ не даганяюць нас? — спытала Луіза, заўважыўшы, што мустангер устрывожаны.

— Пакуль яшчэ не. На бяду, уперадзе сур’ёзная перашкода. Я ведаю, што вы цудоўная наезніца, але ваш конь... У ім я не ўпэўнены. Вы яго лепш ведаеце. Ці зможа ён пераскочыць цераз...

— Цераз што, сэр?

— Вы зараз убачыце. Мы ўжо недалёка ад гэтага месца.

I яны працягвалі скакаць поруч галопам, праходзячы амаль мілю ў мінуту.

Як і казаў мустангер, яны хутка ўбачылі перашкоду. Гэта быў вялікі яр сярод неагляднай прэрыі. Ён быў не менш як пятнаццаць футаў у шырыню, столькі ж у глыбіню і цягнуўся ў абодва бакі як вокам акінуць. Калі б коннікі павярнулі направа або налева, гэта дало б жарабцам магчымасць скараціць шлях па дыяганалі; даць ім такую перавагу было раўназначна самазабойству.

Яр неабходна пераскочыць, інакш мустангі дагоняць іх. Толькі скачок у пятнаццаць футаў даўжынёй мог выратаваць уцекачоў. Морыс ведаў, што гняды не падвядзе — яму не раз даводзілася рабіць такія скачкі. Але крапчастая кабыла?

— Як вы думаеце, зможа яна ўзяць гэту перашкоду?—занепакоена спытаў мустангер, калі яны пад’ехалі да стромага краю яра.

— He сумняваюся,— упэўнена адказала Луіза.

— Але ці ўтрымаецеся вы на ёй?

— Ха-ха-ха! — іранічна засмяялася крэолка.— ГЭта вельмі дзіўнае пытанне для ірландца. Я упэўнена, што вашы суайчынніцы палічылі б гэтыя словы абразай. Нават я, ураджэнка балоцістай Луізіяны, не лічу іх залішне ветлівымі. Ці ўтрымаюся я? Ды я ўтрымаюся на ёй, куды б яна мяне ні панесла!

— Але ж, міс Пойндэкстэр,— прамармытаў Морыс, усё яшчэ не давяраючы сілам крапчастага мустанга,— а раптам яна не справіцца? Калі вы колькі небудзь у ёй сумняваецеся, то ці не лепш пакінуць яе тут? Я ведаю, што мой конь лёгка перанясе нас абодвух на той бок. Ахвяраваўшы мустангам, мы, напэўна, пазбавімся ад далейшага праследавання. Дзікія жарабцы...

— Пакінуць Луну! Аддаць яе на разарванне шалёным жарабцам! Не-не, містэр Джэральд! Мой мустанг мне занадта дарагі. Мы разам пераскочым прорву, калі толькі зможам. А калі не, то разам зламаем сабе шыю... Ну, мая мілая! Ляцім! Вось той, хто паляваў на цябе, злавіў і пакарыў цябе. Пакажы яму, што ты яшчэ не зусім заняволена, што ты можаш, калі трэба, скінуць з сябе сяброўскае ці варожае ярмо. Пакажы яму адзін з тых скачкоў, якія мы так часта з табой рабілі за апошні тыдзень. Ну, мілая, ляцім!

I адважная крэолка, не чакаючы падбадзёрлівага прыкладу, смела падскакала да краю яра і ўзяла гэту перашкоду адным з тых скачкоў, якія «так часта рабілі за апошні тыдзень».

У мустангера былі тры думкі — дакладней, тры пачуцці, калі ён сачыў за гэтым скачком. Першае з іх — здзіўленне, другое — пакланенне, трэцяе не так проста было вызначыць. Яно зарадзілася, калі прагучалі словы: «Мой мустанг мне занадта дарагі».

«Чаму?» — падумаў ён, калі ляцеў на гнядым цераз прорву.

Але як ні бліскуча ўдалася пераправа, яна не гарантавала бяспекі ўцекачам. Дзікіх жарабцоў яр спыніць не мог. Морыс гэта добра ведаў і азіраўся назад з не меншай трывогай, чым раней.

Бадай што, ён быў устрывожаны яшчэ больш. Затрымка, хаця і не вельмі значная, дала перавагу іх праследвальнікам. За ўвесь час пагоні жарабцы яшчэ ні разу не былі так блізка. Яны пераляцяць цераз яр без усялякай затрымкі адным упэўненым скачком.

А што тады? Мустангер задаў сабе гэта пытанне і пабялеў, не знаходзячы адказу.

Узяўшы перашкоду, мустангер не спыніўся ні на секунду і працягваў скакаць галопам; ззаду яго зусім блізка, як і раней, скакала яго спадарожніца. Аднак у рухах ірландца не было ранейшай упэўненасці — здавалася, ён вагаецца і ніяк не можа прыйсці да рашэння.

Ледзь ад’ехаўшы ад яра, Морыс нацягнуў павады і павярнуў каня, як быццам вырашыў скакаць назад.

— Міс Пойндэкстэр,— сказаў ён сваёй спадарожніцы, якая ўжо паспела параўняцца з ім,— едзьце уперад адна.

— Але чаму, сэр? — спытала яна, тузануўпіы аброць і рэзка спыніўшы каня.

— Калі мы не разыдземся, жарабцы нас дагоняць. Трэба нешта зрабіць, каб спыніць раз’юшаны табун. Зараз яшчэ ёсць адна магчымасць. Богам прашу, не задавайце пытанняў! Дзесяць згубленых секунд — і будзе ўжо позна. Паглядзіце ўперад — бачыце бліскучую паверхню вады? Гэта сажалка. Скачыце прама туды. Там вы апынецеся паміж дзвюма высокімі загарадзямі. Каля сажалкі яны сходзяцца. Вы ўбачыце вароты і каля іх жэрдкі. Калі я не падаспею, скачыце прама ў гэты загон, злезце з каня і загарадзіце ўваход жэрдкамі.

— А вы, сэр? Вы ставіце сябе пад вялікую небяспеку...

— He бойцеся за мяне. Адзін я нічым не рызыкую. Калі б не крапчасты мустанг... Хутчэй жа, уперад! He губляйце з вачэй сажалкі. Няхай яна служыць вам маяком. He забудзьце загарадзіць уваход у загон. Хутчэй жа! Хутчэй!

Адну-дзве секунды дзяўчына вагалася, не адважваючыся расстацца з чалавекам, які дзеля яе выратавання гатовы быў аддаць сваё жыццё.

На шчасце, яна не належала да ліку баязлівых дзяўчат, якія ў цяжкую хвіліну губляюць галаву і цягнуць на дно свайго выратавальніка. Яна верыла свайму дарадчыку, верыла ў тое, што ён ведае, як дзейнічаць, і зноў пусціла каня галопам, накіроўваючыся да сажалкі. А Морыс павярнуў свайго каня і паскакаў назад, да яра, цераз які яны толькі што пераскочылі.

Расстаўшыся са сваёй спадарожніцай, мустангер выняў з седлавой сумкі самую дасканалую зброю, якая калі-небудзь падымалася супраць жыхароў прэрыі — для атакі або абароны,— супраць індзейцаў, бізонаў або мядзведзяў. Гэта быў шасцізарадны рэвальвер сістэмы палкоўніка Кольта. He якая-небудзь дзяшовая падробка, пад выглядам удасканалення, фірмы Дзіна, Адамса і падобных да іх, а сапраўдны выраб «краіны мускатных арэхаў» з кляймом «Хартфорд» на казённай частцы.

— Яны будуць скакаць у тым жа вузкім месцы, дзе і мы,— прамармытаў ён, сочачы за табуном, які ўсё яшчэ знаходзіўся па той бок.— Калі мне ўдасца ўлажыць хоць аднаго з іх, гэта можа спыніць іншых ці

затрымаць іх настолькі, што мой мустанг паспее паскакаць назад. Іх важак — вось гэты гняды жарабец. Ён, канешне, скочыць першым. Мой рэвальвер б’е на сто крокаў. Цяпер пара!

Ледзь паспелі прагучаць апошнія словы, як пачуўся трэск рэвальвера. Самы буйны з жарабцоў — гняды — пакаціўся па траве, перагарадзіўшы дарогу астатнім.

Некалькі мустангаў, што імчаліся за ім, адразу спыніліся, а потым і ўвесь табун.

Мустангер не стаў сачыць за далейшымі паводзінамі жарабцоў і болып не страляў. Выкарыстаўшы іх замяшанне і не губляючы часу, ён павярнуў на захад і паскакаў следам за крапчастым мустангам, які ўжо набліжаўся да бліскотнай сажалкі.

Дзікія жарабцы болып не праследавалі ўцекачоў — магчыма, гібель важака напалохала іх або ім перашкаджаў яго труп, які загарадзіў дарогу ў адзіным месцы, дзе можна было пераскочыць цераз яр.

Морыс спакойна скакаў за сваёй спадарожніцай.

Ён дагнаў яе ля самай сажалкі. Яна дакладна выканала ўсе яго ўказанні, за выключэннем аднаго. Уваход быў адкрыты, жэрдкі валяліся на зямлі. Дзяўчына ўсё яшчэ сядзела ў сядле,— яна не знаходзіла слоў, каб выказаць Морысу сваю ўдзячнасць.

Небяспека мінула.

Глава XVII

ПАСТКА ДЛЯ МУСТАНГАЎ

Цяпер, калі ім больш нішто не пагражала, маладая крэолка з цікавасцю агледзелася навокал.

Яна ўбачыла невялікае возера, ці, кажучы па-тэхаску, сажалку; берагі яе былі пакрыты незлічонымі слядамі конскіх капытоў — мабыць, гэта было ўлюбёнае месца вадапою мустангаў. Высокая загарадзь з жэрдак акружала вадаём і двума разыходнымі крыламі цягнулася далёка ў прэрыю, утвараючы як бы

лейку, у самай гарлавіне якой былі вароты; калі іх загароджвалі жэрдкамі, яны замыкалі загарадзь, і коні не маглі ні ўвайсці, ні выйсці.

— Што гэта? — спытала дзяўчына, паказваючы на загарадзь.

— Гэта пастка для мустангаў,— сказаў Морыс.

— Пастка для мустангаў?

— Караль для лоўлі дзікіх коней. Яны ходзяць паміж крыламі загарадзі, якія, як вы бачыце, цягнуцца далёка ў прэрыю. Іх прыцягвае вада,або мустангеры проста заганяюць іх сюды. Тады ўваход у караль загароджваецца, і тут іх ужо няцяжка злавіць.

— Бедныя жывёлы! Гэты караль належыць вам? Вы ж мустангер? Вы нам так сказалі?

— Так, я мустангер, але не палюю гэтым спосабам. Я люблю адзіноту і рэдка працую разам з іншымі мустангерамі, пагэтаму я не магу карыстацца каралем, для якога патрабуецца па крайняй меры дваццаць загоншчыкаў. Мая зброя, калі толькі можна яе так назваць,— вось гэта ласо.

— Вы так адмыслова ім валодаеце! Я чула пра гэта, ды і сама бачыла.

— Вы вельмі велікадушны. Аднак я не заслугоўваю гэтай пахвалы. У прэрыях ёсць мексіканцы, якія нібы нарадзіліся з ласо ў руках. I тое, што вы лічыце адмысловым, здалося б ім проста непаваротлівасцю.

— Я думаю, містэр Джэральд, што вы па сціпласці пераацэньваеце сваіх сапернікаў. Я чула зусім іншае.

— Ад каго?

— Ад вашага сябра містэра Зебулона Стумпа.

— Ха-ха! Стары Зеб — дрэнны аўтарытэт, калі справа тычыцца ласо.

— Я б хацела таксама навучыцца кідаць ласо,— сказала маладая крэолка,— але кажуць, што гэты занятак для дзяўчыны непрыстойны. He разумею, што ў ім дрэннага, а гэта так цікава!

— Непрыстойны? Гэта такі ж нявінны спорт, як катанне на каньках ці стральба з лука. Я знаёмы з адной дзяўчынай, якая цудоўна валодае гэтым майстэрствам.

— Яна амерыканка?

— He, мексіканка і жыве ў Рыо-Грандэ. Часам яна прыязджае да нас на Ляону: тут жывуць яе родзічы.

,— Яна маладая?

— Так, прыкладна ваша равесніца, міс Пойндэкстэр.

— Высокая?

— Крыху ніжэйшая за вас.

— Але, канешне, намнога прыгажэйшая? Я чула, што мексіканкі сваёй прыгажосцю намнога пераўзыходзяць нас, амерыканак.

— Мне думаецца, што крэолкі не ўваходзяць у гэту катэгорыю,— з вытанчанай ветлівасцю адказаў ірландзец.

— Цікава, ці змагла б я навучыцца кідаць ласо? — працягвала маладая крэолка, як быццам не заўважыўшы камплімента.— Ці не позна мне за гэта брацца? Я чула, што мексіканцы пачынаюць з дзяцінства, пагэтаму яны і дасягаюць такой спрытнасці.

— Канешне не позна,— паспяшаўся адказаць Морыс.— Пройдзе год-два, і вы навучыцеся добра кідаць ласо. Я, напрыклад, усяго тры гады займаюся гэтай справай, і...

Ён замаўчаў, бо яму не хацелася паказацца хвальком.

— А цяпер вы валодаеце ласо лепш за ўсіх у Taxa­ce? — закончыла субяседніца, адгадаўшы нявыказаную думку.

— Не-не! — смеючыся, запратэставаў ён.— Гэта стары Зеб так лічыць, а ён мяркуе аб маім майстэрстве, мабыць прымаючы сваё за ўзор.

«Што гэта — сціпласць? — не магла зразумець крэолка.— Ці гэты чалавек смяецца з мяне? Калі б гэта было так, я звар’яцела б».

— Вам, мабыць, хочацца вярнуцца да вашых сяброў? — сказаў Морыс, заўважыўшы яе рассеянасць.— Ваш бацька, мабыць, ужо непакоіцца, што вас так доўга няма. Ваш брат, ваш кузен...

— Так, ваша праўда,— паспяшалася яна адказаць тонам, у якім гучала нотка не то крыўды, не то прыкрасці.— Я не падумала пра гэта. Дзякую, cap, што вы напомнілі мне пра мае абавязкі. Пара вяртацца.

Яны зноў ускочылі на коней. Неахвотна падабрала Луіза павады, неяк марудліва прасунула ногі ў страмёны; здавалася, ёй зусім не хацелася ехаць адсюль.

* * *

Калі яны зноў выехалі ў прэрыю, Морыс накіраваўся са сваёй спадарожніцай да месца пікніка самай кароткай дарогай.

Іх зваротны шлязі ляжаў праз маляўнічае месца, вядомае ў Тэхасе як «пустазеллевая прэрыя». Так назвалі яе піянеры-пасяленцы, відаць не задумваючыся асабліва над выбарам назвы.

Ураджэнка Луізіяны ўбачыла вакол сябе вялізны сад, дзе цвіло мноства яркіх кветак,— сад, які межаваў з блакітным купалам неба і быў пасаджаны і вырашчаны самой прыродай.

Гэта маляўнічая мясцовасць выклікала ўзвышаныя пачуцці ў многіх, нават самых прымітыўных людзей. Я бачыў, як непісьменны звералоў, які звычайна не заўважаў ніякай прыгажосці, спыняўся сярод пустазеллевай прэрыі і, акружаны кветкамі, якія дакраналіся да яго грудзей, доўга любаваўся на цудоўныя венчыкі, што калыхаліся ў бязмежнай прасторы; і сэрца яго станавілася болып спагадлівым...

— Як тут хораша! — усклікнула ў захапленні крэолка, міжвольным рухам спыняючы каня.

— Вам падабаецца тут, міс Пойндэкстэр?

-^Ладабаецца? Гэта не тое слова, сэр. Я бачу перад сабой усё, што толькі ёсць самае цудоўнае ў прыродзе: зялёную траву, дрэвы, кветкі — усё, што мы вырошчваем з такой цяжкасцю і ўсё-такі не дасягаем такой беззаганнасці. Тут нічога нельга дадаць — гэта куточак некранутай прыроды, бездакорны ў сваёй дасканаласці.

— Тут не хапае дамоў.

— Але яны сапсавалі б пейзаж. Мне падабаецца, калі не відаць дамоў і чарапічных дахаў і коміны не тырчаць сярод маляўнічых сілуэтаў дрэў. Пад іх засенню мне хацелася б жыць, пад іх засенню мне хацелася б...

Слова «кахаць» гатова было сарвацца з яе губ. Але яна своечасова ўстрымалася і нечакана нават для сябе замяніла яго словам «памерці».

3 боку маладога ірландца было б бязлітасна не прызнацца дзяўчыне ў тым, што яе словы былі нібы рэхам яго пачуццяў.

Але яго адказ прагучаў празаічна і холадна:

— Баюся, міс, што вам хутка надакучыла б такое суровае жыццё — без прытулку, без людзей, без...

— А вам, сэр? Чаму яно не надакучвае вам? Ваш сябар містэр Стумп казаў мне, што вы так жывяце ўжо некалькі гадоў. Гэта праўда?

— Гэта так — іншае жыццё мяне не вабіць.

— О, як бы я хацела сказаць тое ж самае! Як я вам зайздрошчу! Я ўпэўнена, што была б бясконца шчаслівай сярод гэтай цудоўнай прыроды.

— Адна? Без сяброў? Нават без даху над галавой?

— Я гэтага не казала... Але вы не сказалі мне, як вы жывяце. Ці ёсць у вас дом?

— Ён не заслугоўвае такой гучнай назвы,— смеючыся, адказаў мустангер.— Халупа, бадай, болып прыдатнае слова для таго, каб даць уяўленне аб маім хакале — адной з самых сціплых хацін у нашым краі.

— Дзе ж яна знаходзіцца? Недалёка ад тых месцаў, дзе мы сёння былі?

— He вельмі далёка адсюль — не болей мілі. Бачыце вершаліны дрэў на захадзе? Яны прыкрываюць маю хаціну ад сонца і абараняюць яе ад бур.

— Праўда? Як бы мне хацелася глянуць на яе! Простая хаціна, вы кажаце?

— Іменна.

— Стаіць у адзіноце?

— Няма ніякага жылля бліжэй як дзесяць міль ад яе.

— Сярод дрэў? Маляўнічая?

— Гэта ўжо як каму здасца.

— Мне хацелася б паглядзець на яе, каб мець уяўленне. Толькі адна міля адсюль, вы кажаце?

— Міля туды, міля назад — усяго дзве.

— Дробязь, гэта зойме не болып дваццаці хвілін.

— Я баюся, што мы злоўжывём цярпеннем вашых блізкіх.

— А можа, вашай гасціннасцю? Прабачце, містэр Джэральд,— працягвала дзяўчына, і лёгкі цень азмрочыў яе твар,— я не падумала аб гэтым. Мабыць, вы жывяце не адзін? У вашай хаціне ёсць яшчэ хто-небудзь?

— О так! Я пасяліўся тут не адзін. Са мной...

Перш чым мустангер закончыў сваю гаворку, ва ўяўленні Луізы ўзнік вобраз дзяўчыны яе гадоў, з бронзавым адценнем скуры, з міндалепадобным разрэ-

зам вачэй. Зубы ў яе, мабыць, бялей за жэмчуг, на пічоках пунсовы румянец, валасы, як хвост Кастра, пацеркі на шыі, бранзалеты на руках і нагах, мудрагеліста вышытая кароткая спаднічка, макасіны з махрамі на маленькіх ножках. Такім уявіла сабе Луіза другога жыхара хаціны мустангера.

— Можа, з’яўленне гасцей, асабліва незнаёмых, будзе не зусім прыстойным?

— Наадварот, ён заўсёды вельмі рады гасцям, як сябрам, так і незнаёмым. Мой малочны брат вельмі дружалюбны чалавек, але яму, небараку, цяпер мала з кім даводзіцца сустракацца.

— Ваш малочны брат?

—• Так. Яго завуць Фялім О’Ніл. Як і я, ён ураджэнец Ізумруднага вострава1, графства Голуэй. Толькі ў яго гаворцы ірландскі акцэнт яшчэ больш чутны, чым у маёй.

— О, як бы мне хацелася яго паслухаць! Бо дыялект графства Голуэй вельмі своеасаблівы. Ці не так?

— Мне цяжка аб гэтым меркаваць, я ж сам адтуль. Але калі вы згодзіцеся на паўгадзінкі пакарыстацца гасціннасцю Фяліма, то зможаце скласці ўласнае меркаванне.

— 3 вялікім задавальненнем! Гэта будзе цікава, такое новае для мяне! Няхай бацька і астатнія пачакаюць. Там шмат дам і без мяне, няхай яны зоймуцца пошукамі нашых слядоў. Гэта будзе не менш цікава, чым абяцанае паляванне на мустангаў. А я з радасцю прыму ваша запрашэнне.

— Баюся толькі, што я нічога не змагу вам прапанаваць. Фялім некалькі дзён заставаўся адзін. Сам жа ён не паляўнічы, і, мабыць, наша кладоўка пустая. Добра, што вы паспелі закусіць перад гэтай жахлівай скачкай.

Канешне, не кладоўка Фяліма заставіла Луізу Пойндэкстэр збочыць з дарогі. He надта моцна цікавіла яе і вымаўленне ірландца. I не жаданне ўбачыць хаціну мустангера кіравала ёю. Яе штурхала пачуццё, якому яна не ў стане была супраціўляцца, нібы яна верыла, што гэта яе лёс.

1 Ізумрудны востраў — паэтычная назва Ірландыі.

* * *

Луіза наведала адзінокую хаціну на Аламо, пабывала пад яе дахам. Яна з цікавасцю разглядвала яе незвычайнае абсталяванне і была прыемна здзіўлена, убачыўшы ў хаціне кнігі, паперу, пісьмовыя прылады і іншыя дробязі, якія сведчылі аб адукаванасці гаспадара хакале. 3 відавочным задавальненнем слухала яна забаўную гаворку Фяліма; не адмовілася і ад усялякіх пачастункаў, за выключэннем таго, што яе больш за ўсё ўгаворвалі паспрабаваць: кропелькі асвяжальнага напітку з «гэтай вось бутлі». I нарэшце, вясёлая і ажыўленая, яна паехала.

Але яе ажыўленне было мімалётным. Прыўзняты настрой, выкліканы навізной уражанняў, знік. Зноў праязджаючы па прэрыі, усеянай кветкамі, яна глыбока задумалася. I раптам у яе мільганула думка, якая абдала яе сэрца пакутлівым холадам.

Можа, яна мучылася ад таго, што заставіла так доўга трывожыцца свайго бацьку, брата і сяброў? А можа, яна стала непакоіцца, што яе паводзіны палічаць легкадумнымі?

He, не гэта мучыла Луізу. Смутак, які азмрочыў яе твар, быў выкліканы зусім іншай думкай. Увесь дзень — па дарозе ад форта да месца пікніка, пры сустрэчы на паляне, у час адчайных уцёкаў ад дзікіх жарабцоў, калі Морыс Джэральд быў яе абаронцам, у хвіліны адпачынку ля возера, на зваротным шляху ў прэрыі, пад яго сціплым дахам — увесь гэты час спадарожнік быў з ёю толькі ветлівым і карэктным.

Глава XVIII

РЭЎНАСЦЬ ІДЗЕ ПА СЛЯДАХ

3 сарака коннікаў, якія кінуліся ратаваць Луізу, толькі нямногія заехалі далёка. Згубіўшы з вачэй дзікі табун, крапчастага мустанга і мустангера, яны сталі губляць і адзін аднаго. Хутка яны ўжо рассыпаліся ў прэрыі па адным, па двое ці групамі ў тры-чатыры

чалавекі. Большасць з іх, не маючы вопыту следапыта, згубілі сляды манады і накіраваліся па іншых — магчыма, пакінутых той жа манадай, толькі раней,— слядах.

Драгуны на чале з маладым афіцэрам, які толькі што скончыў ваеннае вучылішча ў Уэст-Пойнце, таксама згубілі сляды табуна і збочылі па адгалінаванаму старому следу; за драгунамі накіравалася і большасць гасцей.

Яны ехалі па ўзгорыстай прэрыі, дзе-нідзе перарэзанай палосамі хмызняку; зараснікі і ўзгоркі засланялі коннікаў, і хутка яны згубілі адзін аднаго з вачэй. Хвілін праз дваццаць пасля пачатку пагоні птушка, што лунала ў небе, магла б убачыць з паўсотні коннікаў, якія, мабыць, выехалі з аднаго месца, але цяпер скакалі ў розныя бакі.

Толькі адзін коннік імчаўся ў правільным напрамку. Ён ехаў на моцным рыжым кані, які, праўда, не адрозніваўся прыгажосцю, але затое быў быстрым і вынослівым. Сіні, напаўваеннага крою сурдут і сіняя фуражка сведчылі аб тым, што коннік гэты не хто іншьцяк адстаўны капітан Касій Калхаўн. Гэта ён гнаў свайго каня па правільных слядах; дубцом і шпорамі Калхаўн прымушаў яго бегчы стрымгалоў. Яго ж самога падганяла думка, вострая, як шпоры,— яна застаўляла яго напружваць усе сілы, каб дасягнуць мэты.

Як галодны гончы, імчаўся ён па следу, выцягнуўшы ўперад галаву, з надзеяй, што будзе ўзнагароджаны за свае намаганні.

Ён нават сам як след не ўяўляў, да чаго ўсё гэта прывядзе; і толькі па злавеснаму позірку, які час ад часу ён кідаў на рукаяткі пісталетаў, што тарчалі з кабуры, можна было здагадацца, што ён задумаў штосьці нядобрае.

Калі б не адна акалічнасць, Калхаўн збіўся б з дарогі, як і іншыя. Яго вялі добра знаёмыя сляды двух канёў. Адзін, болыпы, ён помніў з пакутлівай яснасцю. Ён бачыў гэты адбітак на попеле выпаленай прэрыі. Штосьці заставіла яго тады запомніць гэтыя сляды, і цяпер ён лёгка пазнаваў іх.

Нарэшце адстаўны капітан прыскакаў да зараснікаў і хутка апынуўся на паляне, дзе так нечакана спыніўся крапчасты мустанг. Да гэтага месца яму

няцяжка было арыентавацца, але тут ён стаў у тупік. Сярод адбіткаў капытоў дзікіх кабыл сляды падкоў усё яшчэ былі відны, але тут коні ўжо не беглі галопам. Коннікі тут спыніліся і стаялі побач.

Куды ж цяпер? Сярод слядоў манады ўжо болей нь было відаць адбіткаў падкоў; іх наогул нідзе не было відаць. Зямля навокал была цвёрдая і ўсыпаная галькай. Толькі конь, які скача быстрым галопам, мог бы пакінуць на ёй свой след, а не той, які бяжыць спакойнай рыссю.

Калі крапчастая кабыла і гняды рушылі з гэтага месца, яны ехалі спакойным крокам на працягу некалькіх дзесяткаў ярдаў, перш чым паскакалі галопам, накіроўваючыся да пасткі для дзікіх коней.

Калхаўн быў азадачаны. Ён усё кружыў і кружыў па слядах дзікіх кабыл і зноў вяртаўся, не знаходзячы напрамку, у якім паскакалі падкаваныя коні.

Ён быў канчаткова збіты з панталыку, калі ўбачыў адзінокага конніка, які набліжаўся да яго.

У вялізным нязграбным чалавеку з доўгай барадой, вярхом на самай недарэчнай клячы, якую можна было знайсці ў наваколлі на адлегласці ста міль, няцяжка было пазнаць старога паляўнічага. Касій Калхаўн быў знаёмы з Зебулонам Стумпам яшчэ задоўга да таго, як яны ступілі на зямлю Тэхаса.

— Ну што, містэр Калхаўн, дагналі вы міс Луізу? — спытаў стары паляўнічы з незвычайнай для яго сур’ёзнасцю.— He, не дагналі,— працягваў ён, зірнуўшы на разгублены твар Калхаўна і зрабіўшы адпаведны вывад.— Чорт вазьмі, хацеў бы я ведаць, куды ж панесла яе гэта праклятая кабыла? I цікава, як гэта здарылася,— міс Пойндэкстэр такая добрая наезніца. Ну нічога, вялікай бяды не можа быць. Мустангер, канешне, зловіць кабылу сваім ласо і пакладзе канец яе дурасці. А чаму вы тут спыніліся?

— He магу зразумець, у якім напрамку яны паскакалі. Па гэтых слядах можна здагадацца, што яны тут спыняліся. Але я не бачу, куды сляды ідуць далей.

— Ага, так і ёсць, містэр Калхаўн. Яны тут стаялі, і вельмі блізка адзін ад аднаго. Болей яны не скакалі па слядах дзікіх кабыл. Гэта напэўна. Дык куды ж яны падзеліся?

Зеб Стумп запытальна паглядзеў на зямлю, нібы чакаючы адказу ад яе, а не ад Калхаўна.

— Нідзе не бачу іх слядоў,— сказаў адстаўны KaniTan.

— He бачыце? А я вось бачу. Ану гляньце сюды! Вунь яны, дзе трава прымятая.

— He бачу.

— Ну во яшчэ! Глядзіце як след! Вялікая падкова, а вось маленькая. Яны паскакалі вунь туды. Значыць, яны імчаліся за дзікімі кабыламі толькі да гэтага месца. Паедзем па іх слядах?

— Канешне!

Без далейшых размоў Зеб Стумп накіраваўся па новых слядах — можа, і непрыметных для іншых, але яны не выпалі з-пад увагі яго вачэй.

Хутка і яго спадарожнік змог разгледзець іх: гэта было ў тым месцы, дзе Морыс і Луіза зноў паскакалі галопам, ратуючыся ад жарабцоў, і дзе сляды падкаваных коней глыбока ўрэзаліся ў зямлю, якая парасла травой.

Праз некаторы час яны зноў згубіліся ці, дакладней, сталі прыметныя для вока толькі такога спрактыкаванага следапыта, як Зеб Стумп, які адрозніў іх сярод сотні адбіткаў капытоў, пакінутых на прымятай траве.

— Ого! — раптам са здзіўленнем усклікнуў стары паляўнічы.— Што ж тут адбывалася? Нешта забаўнае...

— Гэта ж адбіткі капытоў дзікіх кабыл,— сказаў Калхаўн.— Яны як быццам зрабілі круг і вярнуліся назад.

— Калі яны гэта і зрабілі, то толькі пасля таго, як коннікі пранесліся міма. Мабыць, справа прыняла іншы кірунак.

— Што вы хочаце гэтым сказаць?

— Тое, што цяпер ужо не коннікі гналіся за кабыламі, а кабылы за імі.

— А адкуль вы гэта ведаеце?

— Хіба ж вы не бачыце, піто сляды падкоў затаптаны кабыламі... Ды якія там кабылы — гэта ж сляды вялікіх капытоў! Яны на цэлы дзюйм болыпыя. Тут пабываў табун жарабцоў. Іасафат! Няўжо ж яны...

— Што «яны»?

— Пагналіся за крапчастай. А калі так, то міс Пойндэкстэр пагражала небяспека. Паедзем далей.

He даючы далейпіых тлумачэнняў, стары паляўні-

чы затрусіў дробнай рыссю, а Калхаўн паехаў за ім, засыпаючы яго пытаннямі.

Але Зеб толькі махнуў рукой, як бы кажучы: «Не прыставай, я вельмі заняты».

Некаторы час увага была поўнасцю захоплена вывучэннем слядоў. Распазнаць адбіткі падкоў было нялёгка, бо яны былі затаптаны жарабцамі. Але паляўнічаму то тут, то там удавалася заўважыць іх, пакуль ён рухаўся ўперад па-ранейшаму дробнай рыссю. Толькі пасля таго як Зеб спыніў сваю кабылу на адлегласці ста ярдаў ад яра, з яго твару сышла трывога; толькі цяпер ён пагадзіўся нарэшце даць тлумачэнні.

— Ах, вось у чым справа! — сказаў Калхаўн, пачуўшы іх.— А чаму вы думаеце, што яны выратаваліся?

— Паглядзіце сюды!

— Мёртвы жарабец... I забіты зусім нядаўна... Што гэта значыць?

— Тое, што мустангер забіў яго.

— I, на вашу думку, так напалохаў астатніх, што яны спынілі пагоню?

— Пагоню яны дык спынілі, але затрымаў іх, відаць, не стрэл, а вось гэта штука — труп жарабца. Каб яго чорт, ну і скачок!

Зеб паказаў на глыбокі яр, да краю якога яны пад’ехалі.

— Вы ж не думаеце, што яны пераскочылі? — спытаў Калхаўн.— Гэта немагчыма!

— Пераскочылі, як піць даць. Хіба вы не бачыце слядоў іх коней не толькі тут, але і па той бок? I міс Пойндэкстэр першая. Іасафат! Што за дзяўчына! Яны абодва павінны былі пераскочыць, перш чым застрэлілі жарабца, інакш ім гэта не ўдалося б. Толькі тут і можна было пераскочыць. Малайчына мустангер! Улажыў жарабца якраз ля самага вузкага месца.

— Вы думаеце, што ён і мая кузіна разам пераскочылі яр?

— He зусім разам,— адказаў Зеб, не падазраючы, чаму Калхаўн яго так дапытвае.— Я ўжо сказаў, што крапчастая пераскочыла першай. Паглядзіце, вунь там яе сляды — па той бок яра.

— Бачу.

— А хіба вы не бачыце, што яны перакрыты слядамі каня мустангера?

— Так-так!

— Жарабцы не скакалі на той бок, ні адзін з усяго табуна. Відаць, было так: хлопец пераскочыў і паслаў кулю ў гэту скаціну. Гэта было ўсё роўна, што зачыніць за сабой вароты. Убачыўшы, што важак упаў, жарабцы спыніліся і пабеглі назад. Вось тут і сляды ўздоўж яра.

— Можа, яны перабраліся ў іншым месцы і працягвалі праследаванне?

— Калі б так, ім давялося б прабегчы дзесяць міль, перш чым вярнуцца сюды: пяць уверх па яру і пяць назад. Але нічога гэтага не было, містэр Калхаўн. He хвалюйцеся, яны болып не праследавалі міс Луізу. Пераскочыўшы цераз яр, яны з мустангерам паскакалі побач; зусім спакойна, як два баранчыкі. Небяспека для іх мінула; а цяпер яны ўжо, мабыць, паехалі туды, дзе стаіць фургон з прыпасамі.

— Едзем! — сказаў Калхаўн з нецярпеннем, як быццам яго кузіне ўсё яшчэ пагражала небяспека.— Едзем, містэр Стумп! Як мага хутчэй.

— He спяшайцеся, зрабіце ласку,— адказаў Зеб, спакойна злазячы з каня і дастаючы нож.— Пачакайце хвілін дзесяць.

— Пачакаць? Дзеля чаго? — раздражнёна спытаў Калхаўн.

— Трэба зняць шкуру з гэтага жарабца. Добрая шкура! Я атрымаю за яе ў нашым пасёлку не менш як пяць долараў. А пяць долараў не кожны дзень знойдзеш у прэрыі.

— Ліха на яе, гэту шкуру! — са злосцю адазваўся Калхаўн.— Едзем, кіньце гэта!

— I не падумаю,— стрымана сказаў Зеб, успорваючы вострым лязом шкуру на чэраве забітай жывёлы.— Вы можаце ехаць, калі вам трэба, містэр Калхаўн, а Зеб Стумп не рушыць з месца да той пары, пакуль не ўзваліць шкуру на спіну сваёй клячы.

— Ну скажыце, Зеб, што мне рабіць? Вы ж ведаеце, што я не знайду дарогу.

— Бадай, гэта падобна на праўду. Ды я і не гаварыў, што вы знойдзеце.

— Ну, паслухайце ж, упарты вы стары! Час мне вельмі дарагі іменна зараз. А вы правалтузіцеся са шкурай цэлых паўгадзіны.

— Менш чым дваццаць хвілін.

— Хай дваццаць хвілін. Але для мяне дваццаць хвілін куды даражэй за пяць долараў. Вы ж сказалі, што такі кошт гэтай шкуры? Кіньце яе тут, а я абяцаю заплаціць вам за яе.

— Так-с. Гэта чартоўскі велікадушна! Толькі мне нешта не хочацца карыстацца вашай прапановай. Гэта была б подласць з майго боку — прыняць грошы за такую рэч, тым болып што мы знаёмыя і нам па дарозе. 3 другога боку, я не магу дапусціць, каб шкура коштам у пяць долараў згніла тут, не кажучы ўжо пра тое, што яе могуць разарваць грыфы, перш чым мне давядзецца зноў пабываць у гэтых месцах.

— Чорт ведае што такое! Але што ж мне рабіць?

— Вы спяшаецеся? Так-с... Шкада, што я не магу суправаджаць вас... Стойце! Няма чаго вам чакаць мяне. Вы самі знойдзеце дарогу да месца пікніка вельмі проста. Глядзіце, вунь там дрэва на гарызонце — бачыце, высокая таполя?

— Так, бачу.

— Так-с... Пазнаяце? Гэта дзіўная расліна больш падобная на званіцу, чым на дрэва.

— Так-так, цяпер пазнаю. Мы ж прамчаліся зусім блізка ад яе, калі гналіся за дзікімі кабыламі.

— Зусім правільна. Што ж вам перашкаджае цяпер вярнуцца гэтай жа дарогай, міма таполі, і ехаць па слядах кабыл, толькі ў адваротным напрамку? Так вы і прыедзеце да месца пікніка і ўбачыце там міс Пойндэкстэр і ўсю вясёлую кампанію, якая выпівае гэту французскую дрэнь — шампэнь. I хай сабе п’юць на здароўе, толькі б не ўспомнілі пра віскі, a то мне нечым будзе прамачыць горла, калі я вярнуся.

Калхаўн ужо даўно не слухаў квяцістую прамову старога паляўнічага. Варта было яму пазнаць дрэва, якое віднелася на гарызонце, як ён прышпорыў свайго рыжага каня і паскакаў галопам, пакінуўшы старога Зеба за яго работай.

— Іасафат! — усклікнуў паляўнічы, падняўшы галаву і заўважыўшы, што капітана і след прастыў.— He трэба асаблівага розуму, каб уцяміць, з-за чаго гэта гарачка; хоць я і не вельмі здагадлівы, але здаецца мне, што гэта самая сапраўдная рэўнасць, якая гойсае па слядах.

* * *

Зеб Стумп не памыліўся. Іменна рэўнасць заставіла Касія Калхаўна паспяшацца ў зваротную дарогу. Упершыню яна пачала мучыць яго ў выпаленай прэрыі; з кожным днём яна станавілася ўсё мацнейшай, бо распальвалася не толькі тым, што ён сапраўды бачыў, але і тым, што яму мроілася; і цяпер нарэшце яна прыгняла ў ім усе іншыя пачуцці.

Мустангер падарыў Луізе крапчастага мустанга і прывучыў яго да сядла, а яна прыняла гэты падарунак, нават не спрабуючы ўтаіць сваю радасць. Гэтыя і некаторыя іншыя назіранні падзейнічалі на ўзбуджанае ўяўленне капітана, і ён болей не сумняваўся, што Морыс-мустангер стаў яго галоўным сапернікам.

Сціплае становішча паляўнічага на коней, здавалася, не давала сур’ёзных падстаў не толькі для такой упэўненасці, але нават і для падазрэнняў.

Напэўна, гэта і было б так, калі б Калхаўн не ведаў так добра характар Луізы Пойндэкстэр; з дзіцячых гадоў яна праяўляла поўную незалежнасць, ёй уласціва была смеласць, якая межавала з безразважнасцю,— наўрад ці можна было спадзявацца, што яна палічыцца са звычаямі свайго асяроддзя. Для большасці жанчын яе кола беднасць і нязнатнасць паляўнічага на коней магла б стаць перашкодай калі не для няроўнага шлюбу, то па крайняй меры для неабдуманых учынкаў; але Калхаўн, спрабуючы намаляваць у сваім раўнівым уяўленні паводзіны Луізы, не мог спадзявацца і на гэта.

Усхваляваны падзеямі дня, які так няўдала склаўся для яго, Калхаўн скакаў да месца пікніка. He спускаючы вачэй з дрэва, падобнага на званіцу, ён адшукаў сляды манады і цяпер ужо не мог заблудзіцца. Яму заставалася толькі вярнуцца па ўласных слядах.

Ён ехаў хуткай рыссю — значна хутчэй, чым хацеў бы яго стомлены конь. Конніка падганялі змрочныя думкі. Ужо болып за гадзіну яны цалкам валодалі ім — іх горыч ён яшчэ мацней адчуваў у сваёй адзіноце сярод навакольнай цішыні. Калхаўна не ўзрадавала нават сустрэча з двума кбннікамі, якія паказаліся ўдалечыні і ехалі ў тым жа напрамку. Ен адразу пазнаў іх, хаця бачыў толькі спіны, і то здалёк. Гэта былі віноўнікі яго горкіх роздумаў. Таксама як і ён,

яны вярталіся па слядах дзікіх кабыл, на якія яны толькі што выехалі, калі ён іх заўважыў. Яны ехалі поруч, бок у бок. Мабыць захопленыя нейкай цікавай размовай, яны не заўважылі адзінокага конніка, які даганяў іх.

У адрозненне ад яго, яны, здавалася, не надта спяшаліся вярнуцца да кампаніі і ехалі павольна; крапчасты мустанг раз-пораз замаруджваў крок.

Іх позы, іх яўная няўвага да навакольнага і, нарэшце, іх марудлівасць — усё гэта настолькі ўзмацняла падазрэнні капітана, што ён амаль страціў самавалоданне.

Пад’ехаць галопам і груба перарваць іх пяшчотную гутарку было першае, што прыйшло яму ў галаву. Яшчэ раз ён заставіў свайго змардаванага каня скакаць хутчэй.

Аднак праз некалькі секунд Калхаўн нацягнуў павады, як быццам перамяніўшы рашэнне. Да коннікаў яшчэ не даляцеў тупат капытоў яго каня, хаця капітан цяпер быў усяго толькі ярдаў за дзвесце ад іх. Да яго ўжо даносіўся серабрысты галасок яго кузіны, якая, відаць, гаварыла болып, чым яе субяседнік. Якой цікавай для іх была гэта размова, калі яны нават не заўважылі яго набліжэння!

Калі б яму ўдалося падслухаць, пра што яны гавораць! На першы погляд здавалася, што з гэтага нічога не атрымаецца. Але чаму б не паспрабаваць?

Мабыць, яны настолькі захапіліся гутаркай, што такая магчымасць не выключана. Трава саванны мяккая, як аксаміт, і лёгкія ўдары капытоў зусім бязгучныя.

Калхаўн быў ахоплены такой нецярплівасцю, што не мог ехаць шагам; але яго рыжы конь ахвотна пайшоў інахаддзю, звычайным алюрам коней паўднёвазаходніх штатаў.

Ледзь падымаючы капыты над зямлёй, амаль слізгаючы па траве, ён прасоўваўся бясшумна, але хутка — настолькі хутка, што праз некалькі секунд ужо дагнаў крапчастую кабылу і гнядога каня мустангера.

Тады капітан заставіў свайго каня замарудзіць крок і ісці ў нагу з імі; сам жа ён нахіліўся наперад і з напружаннем прыслухаўся. Мяркуючы па яго позе, ён гатовы быў адпусціць самую грубую лаянку або, можа, ухапіцца за нож ці рэвальвер.

Яго далейшыя паводзіны залежалі ад таго, што ён пачуе.

Але нічога не здарылася. Хаця два коннікі, захопленыя сваёй гутаркай, былі глухія да навакольнага, слых іх коней аказаўся болып чуткім, і, калі стомлены рыжы конь, перайшоўшы на шаг, стукнуў капытом, крапчасты мустанг і гняды конь ускінулі галовы і гучна заржалі. План Калхаўна пацярпеў няўДачу.

— А! Кузен Каш! — усклікнула Луіза, павярнуўшыся да капітана, і ў тоне яе прагучала не столькі здзіўленне, колькі прыкрасць.— Ты тут? А дзе бацька, Генры і астатнія?

— Чаму ты мяне пра гэта пытаеш, Лу? Я ведаю пра іх столькі ж, колькі і ты.

— Няўжо? Я думала, што ты выехаў нам насустрач. I яны таксама... Ах, твой конь увесь у пене! Ён выглядае так, нібы ты скакаў на ім доўга, як і мы.

— Твая праўда. Я з самага пачатку кінуўся за табой з надзеяй дапамагчы табе.

— Праўда? А я і не ведала, што ты ехаў за намі. Дзякую, кузен. Я толькі што дзякавала містэру Джэральду, які таксама паехаў за мной і быў так ласкавы выратаваць мяне і Луну ад вельмі вялікай непрыемнасці — дакладней, ад жахлівай небяспекі. Уяві сабе, за намі пагналіся дзікія жарабцы, і мы імчаліся ад іх, літаральна ратуючы сваё жыццё.

— Я гэта ведаю.

— Дык, значыць, ты бачыў, як яны гналіся за намі?

— He, я даведаўся пра гэта па слядах.

— Па слядах? I табе ўдалося разабрацца ў іх?

— Так, дзякуючы тлумачэнням Зеба Стумпа.

— О! Ён быў з табой? I вы ехалі па слядах да... да якога месца?

— Да яра. Зеб мне сказаў, што ты пераскочыла цераз яго. Гэта праўда?

— Луна пераскочыла.

— I ты была ў сядле?

— Канешне! Што за дзіўнае пытанне, Касій! — сказала яна са смехам.— Ць па-твойму, я павінна была ўхапіцца за яе хвост?.. А ты таксама пераскочыў? — спытала крэолка, раптоўна змяніўшы тон.— I ехаў па нашых слядах далей?

— He, Лу. Ад яра я накіраваўся прама сюды, мяркуючы, што ты вернешся раней за мяне. Вось так мы і сустрэліся з табой.

Луіза, здавалася, была задаволена гэтым адказам.

— Ах так! Добра, што ты дагнаў нас. Мы ехалі павольна. Луна, бедная, вельмі стамілася. He ведаю, як толькі яна дабярэцца да Ляоны...

3 таго моманту, як Калхаўн далучыўся да іх, мустангер не прамовіў ні слова. Без бачнага жалю ён пакінуў кампанію маладой крэолкі і моўчкі паехаў уперадзе, зноў вярнуўшыся да сваёй ролі правадніка.

Нягледзячы на гэта, капітан не спускаў з яго дапытлівага погляду. А калі Калхаўн лавіў — ці думаў, што злавіў,— замілаваны позірк Луізы, накіраваны ў той жа бок, вочы яго загараліся д’ябальскай злосцю.

Доўгае падарожжа трох коннікаў магло б прывесці да трагічнага канца. Аднак з’яўленне ўдзельнікаў пікніка папярэдзіла такую развязку. Уцякачку сустрэлі хорам захопленых воклічаў, якія на нейкі час разагналі іншыя думкі.

Глава XIX

ВІСКІ 3 ВАДОЙ

У пасёлку, які ўзнік паблізу форта Індж, гасцініца была самым прыметным будынкам. Зрэшты, гэта характэрна для ўсіх гарадоў Тэхаса, пабудаваных за апошнія сорак гадоў. Толькі ў нешматлікіх старых гарадах іспана-мексіканскага паходжання крэпасці і манастыры панавалі над іншымі будынкамі. Але і гэтыя рэліквіі мінулага ў большасці таксама ператварыліся ў гасцініцы-таверны.

Хаця гасцініца форта Індж і з’яўлялася самым вялікім будынкам у пасёлку, тым не менш яна была невялікая і не ўяўляла сабой нічога вартага ўвагі. Наўрад ці яна магла прэтэндаваць на які-небудзь архітэктурны стыль. Гэта была драўляная пабудова ў форме літары «Т», узведзеная з абчасаных бярвёнаў. Па-

доўжную частку будынка займалі пакоі для прыезджых, а папярочная ўяўляла адно вялікае памяшканне, у якім знаходзіўся буфет, або, як яго называлі ў Амерыцы, бар. Тут пілі, курылі і не саромеючыся плявалі на падлогу.

Перад уваходам у гасцініцу на дубе са спіленай вяршыняй гайдалася шыльда, на якой з абодвух бакоў намаляваны герой, што здабыў славу ў гэтых краях,— генерал Захары Тэйлар'. Пад партрэтам — назва гасцініцы: «На прывале». Калі вам даводзілася падарожнічаць па паўднёвых або паўднёва-заходніх штатах Амерыкі, вы не маеце патрэбы ў апісанні буфета. У гэтым выпадку нішто не згладзіць з вашай памяці бара гасцініцы, у якой вы мелі няшчасце спыніцца. Стойка цягнецца праз увесь пакой уздоўж сцяны, на якой красуюцца палічкі, застаўленыя графінамі і бутэлькамі з вадкасцю не толькі ўсіх колераў вясёлкі, але і разнастайных іх спалучэнняў. За стойкай снуе элегантны малады чалавек — так званы бармен; толькі не назавіце яго карчмаром, інакш вы рызыкуеце атрымаць бутэлькай па зубах. Гэты элегантны малады джэнтльмен адзеты ў блакітную сацінавую блузу, або ў куртку з белага палатна, або, магчыма, у кашулю з лінабатысту з карункамі, загафрыраванымі Бог ведае калі. Гэты элегантны малады чалавек, змешваючы для вас «шэры і коблер», глядзіць вам прама ў вочы і размаўляе з вамі пра палітыку, у той час як лёд, віно і вада, пераліваючыся са шклянкі ў шклянку, іскрацца і ствараюць нешта накшталт вясёлкавага ззяння за яго плячамі ці арэол, які акружае яго напамаджаную галаву. Калі вы падарожнічалі па паўднёвых штатах Амерыкі, вы, канешне, не забылі яго? А калі так, то мае словы нагадаюць вам яго навакольнае абсталяванне: бар, якім ён кіруе сярод палічак і рознакаляровых бутэлек; вы ўспомніце стойку, падлогу, пасыпаную белым пяском, дзе часам валяюцца недакуркі цыгар і бачны карычневыя пляўкі; вы ўспомніце таксама і пах мяты, палыновай гарэлкі і лімоннай скуркі, гудзенне рою звычайных чорных мух, мясных мух і балючыя ўкусы маскітаў. Усё гэта павінна было ўрэзацца ў вашу памяць.

1 Захары Тэйлар (1784—1850) — амерыканскі геверал, які прымаў удзел у вайне з Мексікай (1846—1848). Пасля быў прэзідэнтам ЗША.

Хаця гасцініца «На прывале» і мала чым адрознівалася ад іншых падобных устаноў Тэхаса, яна ўсё ж мела свае асаблівасці. Яе гаспадаром быў не абаротлівы янкі, а немец, які поўнасцю апраўдваў рэпутацыю сваіх суайчыннікаў, што лічыліся пастаўшчыкамі лепшых прадуктаў. Ён сам прыслужваў у сваім бары; і, калі вы ўваходзілі туды, вам прыгатоўваў напітак не элегантны малады джэнтльмен з духмянай шавялюрай і ў кашулі з рушамі, а паважны немец, які выглядаў так цвяроза, нібы ён ніколі не спрабаваў — нягледзячы на спакусу выпіць па аптовай цане — духмяных напояў, якімі частаваў сваіх кліентаў. Мясцовыя жыхары называлі яго коратка: «Дофер», хаця ў сябе на радзіме ён быў вядомы пад прозвішчам Абердофер.

Была і яшчэ адна асаблівасць у гэтага бара, якая, зрэшты, уласціва не толькі яму аднаму. Як ужо вядома, гасцініца мела форму літары «Т»; бар знаходзіўся ў папярочным памяшканні, стойк?& цягнулася ўздоўж сцяны, якая прымыкала да галоўнага будынка. На кожным канцы бара былі дзверы, якія выходзілі на плошчу.

Такое размяшчэнне дзвярэй дыктавалася асаблівасцямі мясцовага клімату: там, дзе тэрмометр шэсць месяцаў у год паказвае ў цені больш як 30 градусаў, неабходна паклапаціцца аб добрай цыркуляцыі паветра.

Гасцініцы Тэхаса, як, зрэшты, і ўсе гасцініцы Злучаных Штатаў, служаць адначасова біржай і клубам. Мабыць, іменна з-за зручнасці і таннасці гасцініц клубаў у Амерыцы амаль няма.

Нават у вялікіх гарадах Атлантычнага ўзбярэжжа клуб зусім не з’яўляецца неабходнасцю. Памяркоўныя цэны ў гатэлях, іх выдатная кухня і элегантнае абсталяванне перашкаджаюць працвітанню клубаў, якія ў Амерыцы марнеюць і будуць марнець як нешта чужое.

Гэта заўвага ўсё ж галоўным чынам тычыцца паўднёвых і паўднёва-заходніх гарадоў, дзе шынкі і бары з’яўляюцца ўлюбёным месцам спатканняў і адпачынку. Тут збіраюцца стракатыя кампаніі. Горды плантатар не грэбуе — таму што не асмеліцца грэбаваць — піць у адным пакоі з беднякамі, часта такімі ж гордымі, як і ён. У бары гасцініцы «На прывале» можна сустрэць прадстаўнікоў усіх класаў і прафесій, якія

ёсць у пасёлках, але толькі не сялян. Іх няма ў Злучаных Штатах, іх няма і ў Тэхасе.

Напэўна, з таго самага дня, як Дофер павесіў сваю шыльду, у яго бары яшчэ ні разу не збіралася стрлькі наведвальнікаў, як у вечар пасля апісанага пікніка, калі яго ўдзельнікі вярнуліся ў форт Індж.

Амаль усе яны, за выключэннем дам, палічылі неабходным закончыць вечар у бары. Як толькі стрэлка галандскага гадзінніка, які мякка цікаў сярод рознакаляровых бутляў, падышла да адзінаццаці, у бар адзін за другім сталі заходзіць наведвальнікі. Афіцэры форта, плантатары, якія жылі па суседству, маркітанты, пастаўшчыкі, шулеры і людзі без пэўных заняткаў уваходзілі адзін за другім. Кожны кіраваў прама да стойкі, заказваў свой любімы напітак, а затым далучаўся да якой-небудзь кампаніі.

Адна з гэтых кампаній звярнула на сябе асаблівую ўвагу. У ёй было чалавек дзесяць, палавіна з якіх насіла мундзір. Да апошніх належалі тры афіцэры, ужо знаёмыя чытачу: капітан пехацінец і два лейтэнанты — драгун Генкок і стралок Кросмен.

3 імі быў яшчэ адзін афіцэр, старэйшы за іх па ўзросту і вышэй чынам — ён насіў пагоны маёра. А паколькі ён быў старшым па чыну ў форце Індж, то лішнім будзе дабаўляць, што ён камандаваў гарнізонам.

Размова мела зусім натуральны характар, як быццам усе яны былі маладымі лейтэнантамі. Яны гутарылі пра падзеі адышоўшага дня.

— Скажыце, калі ласка, маёр,— спытаў Генкок,— вы, мабыць, ведаеце, куды паскакала міс Пойндэкстэр?

— Адкуль жа мне ведаць? — адказаў афіцэр, да якога было звернута пытанне.— Спытайце пра гэта яе кузена, містэра Касія Калхаўна.

— Мы пыталіся ў яго, але толкам нічога не дабіліся. Ён, здаецца, ведае не болып за нас. Ён сустрэў іх на зваротным шляху, і то недалёка ад нашага бівака. Яны адсутнічалі вельмі доўга і, мяркуючы па іх узмыленых конях, ездзілі кудысьці далёка. За гэты час яны маглі б з’ездзіць у Рыо-Грандэ і нават далей.

— Ці звярнулі вы ўвагу на твар Калхаўна, калі ён вярнуўся? — спытаў пяхотны капітан.— Ён быў змрочны, як хмара, і, мабыць, яго трывожыла нешта вельмі непрыемнае.

— Так, выгляд у яго сапраўды быў вельмі пануры,— адказаў маёр.— Але, спадзяюся, капітан Слоўмен, вы не прыпісваеце гэта...

— Рэўнасці? Я ў гэтым не сумняваюся. Нічога іншага не можа быць.

— Як? Да Морыса-мустангера? Што вы! Немагчыма! Прынамсі, непраўдападобна!

— Але чаму, маёр?

— Мой дарагі Слоўмен, Луіза Пойндэкстэр — лэдзі, а Морыс Джэральд...

— Можа, і джэнтльмен — мы ж пра яго нічога не ведаем.

— Фу,— з пагардай сказаў Кросмен,— гандляр коньмі! Маёр мае рацыю: гэта непраўдападобна.

— Ах, джэнтльмены! — працягваў пяхотны афіцэр, шматзначна пакруціўшы галавой.— Вы не ведаеце міс Пойндэкстэр так, як я яе ведаю. Гэта вельмі эксцэнтрычная маладая асоба, каб не сказаць болей. Вы, напэўна, і самі гэта заўважылі.

— Ды што вы, Слоўмен! — паддражніў яго маёр.— Баюся, што вы не супраць папляткарыць. Мабыць, самі закахаліся ў міс Пойндэкстэр, хаця і прыкідваецеся жанчынаненавіснікам? Прыраўнаваць яе да лейтэнанта Генкока ці да Кросмена, калі б яго сэрца не было занята другой, гэта было б зразумела, але да простага мустангера...

— Гэты мустангер ірландзец, маёр. I ў мяне ёсць падставы меркаваць, што ён...

— Хто б ён ні быў...— перарваў маёр, мелькам зірнуўшы на дзверы.— Вось ён, хай сам і адкажа. Ён прамы чалавек, і ад яго вы даведаецеся пра ўсё, што, відаць, вас моцна цікавіць.

— Наўрад ці,— прамармытаў Слоўмен, калі Генкок і яшчэ два-тры афіцэры накіраваліся было да мустангера з намерам здзейсніць параду маёра.

Морыс моўчкі прайшоў па пасыпанай пяском падлозе і падышоў да стойкі.

— Шклянку віскі з вадой, калі ласка,— сціпла звярнуўся ён да гаспадара.

— Віскі з вадой? — паўтарыў той няветліва.— Вы жадаеце віскі з вадой? Гэта будзе каштаваць два пені за шклянку.

— Я не пытаю вас, колькі гэта каштуе,— адказаў

мустангер.— Я прашу даць мне шклянку віскі з вадой. Ёсць яно ў вас?

— Так-так! — паспяшаўся адказаць немец, напалоханы рэзкім тонам.— Колькі хочаце, колькі хочаце віскі з вадой! Калі ласка!

У той час як гаспадар наліваў віскі, мустангер ветліва адказаў на паблажлівыя кіўкі афіцэраў. Ён быў знаёмы з большасцю з іх, бо часта прыязджаў у форт па справах.

Афіцэры ўжо гатовы былі звярнуцца да яго з пытаннем, як параіў маёр, калі з’яўленне яшчэ аднаго наведвальніка заставіла іх на нейкі час адмовіцца ад свайго намеру.

Гэта быў Касій Калхаўн. У яго прысутнасці наўрад ці ёмка было заводзіць такую размову.

Касій Калхаўн з уласцівым для яго ганарыстым выглядам прайшоў да групы ваенных і цывільных і пакланіўся, як звычайна вітаюцца ў тых выпадках, калі разам быў праведзены ўвесь дзень і людзі разлучаліся толькі на кароткі час. Калі адстаўны капітан быў і не зусім п’яны, то, ва ўсякім выпадку, моцна падпіўшы. Яго вочы ўзбуджана блішчалі, твар быў ненатуральна бледны, фуражка надзета набакір, і з-пад яе выбіліся на лоб дзве-тры пасмы валасоў — было ясна, што ён выпіў болып, чым патрабавала разважлівасць.

— Вып’ем, джэнтльмены! — звярнуўся ён да маёра і яго кампаніі, падыходзячы да стойкі.— I вып’ем як след, укругавую, каб стары «Донерветэр» не мог сказаць, што ён дарэмна паліць для нас святло. Запрашаю ўсіх.

— Згода, згода! — адказала некалькі галасоў.

— А вы, маёр?

— 3 радасцю, капітан Калхаўн.

Згодна з усталяваным звычаем, уся кампанія, якая сабралася выпіць, выцягнулася чарадой каля стойкі, і кожны выкрыкваў назву напітка па свайму густу. Розных гатункаў было заказана столькі, колькі чалавек было ў гэтай кампаніі. Сам Калхаўн крыкнуў:

— Брэндзі! — I тут жа дадаў: — I плюхніце туды віскі.

— Брэндзі і віскі ваш заказ, містэр Калхаўн? — сказаў гаспадар, угодліва нахіляючыся цераз стойку да чалавека, якога ўсе лічылі саўладальнікам вялікага маёнтка.                         __

— Паварушвайся, дурны немец! Я ж сказаў — брэндзі.

— Добра, гер Калхаўн, добра! Брэндзі і віскі, брэндзі і віскі! — паўтараў немец, спяшаючыся паставіць графін перад грубым наведвальнікам.

Кампанія маёра, далучыўшыся да двух-трох гасцей, што ўжо стаялі ля стойкі, не пакінула і дзюйма свабоднага месца.

Выпадкова ці наўмысна, але Калхаўн, стаўшы seafly ўсёй запрошанай ім кампаніі, апынуўся побач з Морысам Джэральдам, які спакойна стаяў убаку, піў віскі з вадой і курыў цыгару. Абодва яны як быццам не заўважалі адзін аднаго.

— Тост! — закрычаў Калхаўн, беручы шклянку са стойкі.

— Давайце! — адказала некалькі галасоў.

— Хай жыве Амерыка для амерыканцаў і хай згінуць усялякія прыблуды, асабліва праклятыя ірландцы!

Сказаўшы гэты зневажальны тост, Калхаўн зрабіў крок назад і локцем штурхнуў мустангера, які толькі што паднёс шклянку да губ. Віскі выплюхнулася і заліло мустангеру кашулю.

Ці была гэта выпадковасць? Ніхто ні хвіліны не сумняваўся ў адваротным. Гэты рух, які суправаджаўся такім тостам, мог быць толькі наўмысным і загадзя абдуманым.

Усе чакалі, што Морыс зараз жа кінецца на свайго крыўдзіцеля. Яны былі расчараваны і здзіўлены паводзінамі мустангера. Некаторыя нават думалі, што ён моўчкі сцерпіць абразу.

— Калі толькі ён прамаўчыць,— прашаптаў Генкок на вуха Слоўмену,— то яго варта гнаць у карак.

— He хвалюйцеся,— адказаў пехацінец таксама шэптам.— Гэтага не будзе. Я не люблю ісці ў заклад, як вам вядома, але я стаўлю сваё месячнае жалаванне, што мустангер асадзіць яго як след. I стаўлю яшчэ столькі ж, што Касій Калхаўн не абрадуецца такому праціўніку, хаця зараз Джэральда як быццам болып турбуе кашуля, чым нанесеная яму абраза. Ну і дзівак жа ён!

Пакуль яны перашэптваліся, чалавек, які аказаўся ў цэнтры агульнай увагі, спакойна стаяў ля стойкі.

Ён паставіў сваю шклянку, выняў з кішэні шаўко-

вую насоўку і пачаў выціраць вышытыя грудзі кашулі.

У яго рухах быў непарушны спакой, які наўрад ці можна было прыняць за праяву баязлівасці; і тыя, хто сумняваўся ў ім, зразумелі, што памыліліся. Яны моўчкі чакалі працягу.

Чакаць давялося нядоўга. Усё, што адбылося, уключаючы перашэптванні, цягнулася не болей дваццаці секунд; пасля гэтага пачалася дзея, дакладней — прагучалі словы, якія былі пралогам.

— Я ірландзец,— сказаў мустангер, кладучы насоўку ў кішэнь.

Адказ здаваўся вельмі простым і крыху запозненым, але ўсе зразумелі яго значэнне. Калі б паляўнічы на дзікіх коней тузануў Касія Калхаўна за нос, ад гэтага не стала б ясней, што выклік прыняты. Лаканічнасць толькі падкрэслівала сур’ёзнасць намераў абражанага.

— Вы? — пагардліва спытаў Калхаўн, павярнуўшыся да яго і ўзяўшыся ў бокі.— Вы? — працягваў ён, мераючы мустангера поглядам.— Вы ірландзец? He можа быць, я б ніколі гэтага не падумаў. Я прыняў бы вас за мексіканца, мяркуючы па вашаму касцюму і вышыўцы на кашулі.

— I якая вам справа да майго касцюма, містэр Калхаўн! Але паколькі вы залілі маю кашулю, то дазвольце мне адказаць тым жа і змыць крухмал з вашай.

3 гэтымі словамі мустангер узяў сваю шклянку і, перш чым адстаўны капітан паспеў адвярнуцца, выплюхнуў яму ў твар рэшткі недапітага віскі, ад чаго Калхаўн пачаў нястрымна кашляць і чхаць, на задавальненне большасці прысутных.

Але шэпт адабрэння адразу ж замёр. Цяпер было не да размоў. Воклічы змяніліся магільнай цішынёй. Усе разумелі, што справа стала сур’ёзнай. Сварка павінна была скончыцца дуэллю. Ніякая сіла не магла яе прадухіліць.

Глава XX

НЕБЯСПЕЧНАЕ СТАНОВІШЧА

Атрымаўшы душ з віскі, Калхаўн ухапіўся за рэвальвер і выняў яго з кабуры. Але, перш чым накінуцца на свайго праціўніка, ён затрымаўся, каб выцерці вочы.

Мустангер ужо выняў такую ж зброю і цяпер стаяў, гатовы адказаць стрэлам на стрэл.

Самыя баязлівыя з заўсёднікаў бара ў паніцы кінуліся да дзвярэй, штурхаючы адзін аднаго.

Некаторыя засталіся ў бары: адны — проста ад разгубленасці, другія — таму, што былі болып стрыманыя і мужныя і ўсведамлялі, што ў час уцёкаў могуць атрымаць кулю ў спіну.

Зноў настала поўная цішыня, якая цягнулася некалькі секунд. Гэта быў той прамежак, калі рашэнне розуму яшчэ не ператварылася ў дзеянне — у рух.

Магчыма, пры сустрэчы іншых праціўнікаў гэты інтэрвал быў бы карацейшы: два болып непасрэдныя і менш вопытныя чалавекі тут жа спусцілі б куркі. Але не Калхаўн і Джэральд. Яны неаднаразова былі сведкамі вулічных схватак і прымалі ў іх удзел, яны ведалі, як небяспечна ў такіх выпадках спяшацца. Кожны вырашыў страляць толькі напэўна. Гэтым і тлумачылася прамаруджванне.

Для тых жа, хто быў звонку і нават не асмельваўся зазірнуць у дзверы, гэта затрымка была амаль пакутлівай.

Трэск рэвальверных стрэлаў, якія яны разлічвалі ў любы момант пачуць, разрадзіў бы напружанасць. I яны былі амаль расчараваны, калі замест стрэлу пачуўся гучны і ўладарны голас маёра, аднаго з тых нешматлікіх, хто застаўся ў бары.

— Стойце! — скамандаваў ён тонам чалавека, які прывык, каб яго слухаліся, і, агаліўшы шаблю, раздзяліў ёю праціўніка.— He страляйце, я загадваю вам

абодвум! Апусціце зброю, інакш, клянуся Богам, я адсяку руку першаму, хто датыкнецца да курка! Спыніцеся, кажу я вам!

— Чаму? — закрычаў Калхаўн, пачырванеўшы ад гневу.— Чаму, маёр Рынгвуд? Пасля падобнай абразы, ды яшчэ чорт ведае ад каго...

— Вы зачыншчык, капітан Калхаўн.

— Ну дык што ж? Я не з тых, хто зносіць абразы! Сыдзіце з дарогі, маёр! Гэта сварка вас не тычыцца, і вы не маеце права ўмешвацца!

— Вось як? Ха-ха! Слоўмен, Генкок, Кросмен! Вы чуеце? Я не маю права ўмешвацца... Адстаўны капітан Касій Калхаўн, не забывайце, дзе вы знаходзіцеся. He думайце, што вы ў штаце Місісіпі, сярод вашых «высакародных жыхароў Поўдня», што катуюць рабоў. Тут, сэр, ваенны форт. Тут дзейнічаюць ваенныя законы, і вашаму пакорнаму слузе даручана камандаванне гэтым фортам. Пагэтаму я загадваю вам пакласці ваш рэвальвер у кабуру, з якой вы яго дасталі. I зараз жа, інакш я адпраўлю вас на гаўптвахту, як простага салдата!

— Няўжо? — прашыпеў Калхаўн.— У якую цудоўную краіну вы збіраецеся ператварыць Тэхас! Значыць, чалавек, як бы ён ні быў абражаны, не мае права біцца на дуэлі без вашага на тое дазволу, маёр Рынгвуд? Вось якія тутэйшыя законы!

— Зусім не,— адказаў маёр.— Я ніколі не перашкаджаю чэснаму вырашэнню сваркі. Ніхто не забараняе вам і вашаму праціўніку забіць адзін аднаго, калі гэта вам падабаецца. Але толькі не зараз. Вы павінны зразумець, містэр Калхаўн, што вашы забавы небяспечны для жыцця іншых людзей, якія ніяк у іх не зацікаўлены. Я зусім не маю намеру падстаўляць сябе пад кулю, якая прызначана другому. Пачакайце, пакуль мы ўсе адыдзем на бяспечную адлегласць, і тады страляйце колькі хочацца. цяпер, сэр, спадзяюся, вы задаволены?

Калі б маёр быў звычайным чалавекам, наўрад ці гэта распараджэнне было б выканана. Але да яго аўтарытэту старшага афіцэра форта дабаўлялася яшчэ пашана да чалавека паважнага ўзросту, да таго ж такога, які бездакорна валодае зброяй і, як добра было вядома ўсім, не дазваляе грэбаваць сваімі загадамі. Ён агаліў сваю шаблю не дзеля пустой пагрозы.

Праціўнікі ведалі гэта.

Яны адначасова апусцілі рэвальверы дуламі ўніз, але працягвалі трымаць іх у руках.

Калхаўн стаяў, насупіўшы бровы, сціснуўшы зубы, як драпежны звер, якому перашкодзілі напасці на яго ахвяру. Мустангер жа падпарадкаваўся распараджэнню спакойна, без бачнага раздражнення.

— Мяркую, вы цвёрда вырашылі біцца на дуэлі? — сказаў маёр, добра разумеючы, што надзеі на прымірэнне амаль няма.

— Я не буду на гэтым настойваць,— сціпла адказаў Морыс.— Калі містэр Калхаўн папросіць прабачэння за свае словы і ўчынак...

— Ён павінен гэта зрабіць: ён першы пачаў! — умяшаліся некалькі сведкаў сваркі.

— Ніколі! — фанабэрыста адказаў адстаўны капітан.— Касій Калхаўн не прывык прасіць прабачэння, ды яшчэ ў такой пераадзетай малпы!

— Досыць! — закрычаў ірландзец, у першы раз праявіўшы гнеў.— Я хацеў даць яму магчымасць выратаваць сваё жыццё. Ён адмовіўся ад гэтага. I цяпер, клянуся ўсімі святымі, адзін з нас не выйдзе жывым з гэтага пакоя! Маёр, вельмі прашу вас і вашых сяброў пайсці адсюль! Я не магу болей цярпець яго нахабства!

— Ха-ха-ха! — пачуўся пагардлівы смех Калхаўна.— «Магчымасць выратаваць сваё жыццё»! Ідзіце адсюль, усе ідзіце! Я пакажу яму!

— Стойце! — закрычаў маёр, не адважваючыся павярнуцца спінай да дуэлянтаў.— Так не гадзіцца. Вы можаце спусціць куркі на секунду раней, чым трэба. Мы павінны выйсці, перш чым вы пачняце... Акрамя таго, джэнтльмены,— працягваў ён, звяртаючыся да тых, хто прысутнічаў у пакоі,— трэба ж, каб выконваліся правілы дуэлі. Калі яны збіраюцца біцца, хай і той і другі бок будуць у аднолькавых умовах. Абодва павінны быць перш за ўсё аднолькава ўзброены, і трэба, каб яны пачалі па-чэснаму.

— Канешне! Ваша праўда! — адгукнулася чалавек дзесяць прысутных.

Усе глядзелі на дуэлянтаў і чакалі, як яны да гэтага паставяцца.

— Спадзяюся, ні адзін з вас не пярэчыць? — працягваў маёр запытальна.

— Я не магу пярэчыць справядлівым патрабаванням,— адказаў ірландзец.

— Я буду біцца той зброяй, якую трымаю ў руцэ! — злосна сказаў Калхаўн.

— Згодзен. Гэта зброя і мне падыходзіць,— пачуўся голае праціўніка.

— Я бачу ў вас абодвух шасцізарадныя рэвальверы Кольта нумар два,— сказаў маёр.— Пакуль што ўсё ў парадку. Вы ўзброены аднолькава.

— Ці няма ў іх яшчэ якой-небудзь зброі? — спытаў малады Генкок, падазраючы, што ў Калхаўна пад крысом сурдута схаваны нож.

— У мяне больш нічога няма,— адказаў мустангер са шчырасцю, якая не пакідала сумненняў у праўдзівасці яго слоў.

Усе паглядзелі на Калхаўна, які марудзіў з адказам. Ён зразумеў, што павінен прызнацца.

— Канешне,— сказаў ён,— у мяне ёсць яшчэ нож. Спадзяюся, вы не збіраецеся яго адбіраць? Мне здаецца, што кожны мае права карыстацца зброяй, якая ў яго маецца.

— Але ж, капітан Калхаўн,— працягваў Генкок,— у вашага праціўніка няма нажа. Калі вы не баіцеся біцца з ім на аднолькавых умовах, то павінны адмовіцца ад вашага нажа.

— Так, канешне! — закрычала некалькі галасоў.— Ён павінен, канешне!

— Ану, давайце яго сюды, капітан Калхаўн,— настойваў маёр.— Шэсць зарадаў павінны задаволіць разумнага чалавека, і не будзе патрэбы звяртацца да халоднай зброі. Бо перш чым вы закончыце страляць, адзін з вас...

— К чорту! —крыкнуў Калхаўн, расшпільваючы сурдут. Дастаўшы нож, ён шпурнуў яго ў процілеглы куток бара і задзірлівым голасам сказаў: — Для гэтай расфуфыранай птушкі ён мне не патрэбны — я пакончу з ім першым жа стрэлам!

— Хопіць яшчэ часу пагаварыць, пасля таго як вы дакажаце гэта на справе. I не думайце, што вашы словы напужалі мяне... Хутчэй, джэнтльмены! Я павінен пакласці канец гэтаму выхвалянню і зласлоўю!

— Сабака! — люта прашыпеў «высакародны жыхар Поўдня».— Пракляты ірландскі сабака! Я адпраўлю цябе выць у тваю будку! Я...

— Пасаромейцеся, капітан Калхаўн! — перарваў яго маёр пры агульным абурэнні.— Гэта лішнія размовы. Так весці сябе ў прыстойнай кампаніі нельга. Пацярпіце хвіліну і тады гаварыце, што хочаце... Цяпер, джэнтльмены, яшчэ адно,— сказаў ён, звяртаючыся да прысутных,— трэба ўзяць з іх абяцанне, што яны не пачнуць страляць да той пары, пакуль мы ўсе не выйдзем адсюль.

Адразу ўзніклі цяжкасці. Як пачаць дуэль? Простага абяцання пры такім накале пачуццяў было мала. Прынамсі, адзін з сапернікаў наўрад ці стане чакаць дазволу спусціць курок.

— Пачынаць трэба па сігналу,— працягваў маёр.— I ні адзін не павінен страляць раней. Ці можа хтонебудзь прапанаваць, які даць сігнал?

— Мне здаецца, што я магу,— сказаў разважлівы капітан Слоўмен, выступаючы ўперад.— Няхай містэр Калхаўн і містэр Джэральд выйдуць разам з намі. Калі вы заўважылі, на процілеглых канцах гэтага бара ёсць дзверы з кожнага боку. Абое зусім аднолькава размешчаны. Няхай яны потым зноў увойдуць: адзін у адны дзверы, а другі — у другія, і пачнуць страляць толькі тады, калі пераступяць парог.

— Цудоўна! Якраз тое, што трэба,— пачуліся галасы.

— А што павінна паслужыць сігналам? — паўтарыў сваё пытанне маёр.— Стрэл?

— He, звон гасцініцы.

— Лепш нельга і прыдумаць, цудоўна! — сказаў маёр, накіроўваючыся да адных з дзвярэй, якія выходзяць на плошчу.

— Майн гот1, маёр! — закрычаў гаспадар бара, выбягаючы з-за сваёй стойкі, дзе да гэтага ён стаяў зусім здранцвелы ад страху.— Майн гот! Няўжо ж яны будуць страляць у маім бары? Ах! Яны разаб’юць усе мае бутэлькі, і мае прыгожыя люстры, і мой хрустальны гадзіннік, які каштаваў сто... дзвесце долараў! Разальюць мае лепшыя віны... Ах, маёр! Гэта разарыць мяне. Што ж мне рабіць? Майн гот! Гэта ж...

— He хвалюйцеся, Абердофер,— сказаў маёр, спыняючыся.— Я не сумняваюся, што ўсе вашы страты будуць пакрыты. Але, ва ўсякім выпадку, вы самі

1 М а й н готі (ням.) — Божа мой!

павінны куды-небудзь схавацца. Калі вы застанецеся ў вашым бары, у вас напэўна ўсадзяць кулю, а гэта, бадай, будзе горш, чым тое, што разаб’юцца вашы бутэлькі.

3  гэтымі словамі маёр пакінуў разгубленага гаспадара гасцініцы і паспяшаўся на вуліцу, дзе ўжо сустрэў сапернікаў, якія толькі што выйшлі ў розныя дзверы.

Абердофер нядоўга стаяў пасярод свайго бара. He паспелі вонкавыя дзверы зачыніцца за маёрам, як унутраныя зачыніліся за гаспадаром гасцініцы. I бар, што ззяў лямпамі, бутэлькамі і дарагімі люстрамі, агарнуўся глыбокай цішынёй, у якой чулася толькі раўнамернае ціканне гадзінніка пад хрустальным каўпаком.

Глава XXI

ДУЭЛЬ У ТАВЕРНЕ

Пасля таго як маёр выйшаў з таверны, ён не стаў больш прымаць удзелу ў гэтым здарэнні.

Каменданту форта не належала заахвочваць дуэлі, хаця б нават назіраючы, каб не парушаліся яе правілы. Гэтым заняліся маладыя афіцэры, якія зараз жа прыступілі да справы.

Часу для гэтага патрабавалася нямнога. Умовы былі ўжо агавораны. Заставалася толькі даручыць каму-небудзь з прысутных стукнуць у звон, што з’явілася б сігналам да пачатку дуэлі.

Гэта было няцяжка, паколькі не мела значэння, хто пазвоніць. Нават дзіця магло б даць сігнал да пачатку гэтай жудаснай схваткі.

Калі б пабочны назіральнік выпадкова апынуўся ў гэты момант на плошчы перад гасцініцай — тавернай ♦ На прывале», ён быў бы вельмі азадачаны тым, што там адбывалася. Ноч была даволі цёмная, але ўсё ж можна было распазнаць натоўп людзей непадалёку ад таверны. Большасць з іх насілі ваенную форму: тут

былі не толькі афіцэры, якія выйшлі з бара, але і іншыя, а таксама вольныя ад нясення службы салдаты, якія пачулі, што на плошчы нешта адбываецца. Жанчыны — жонкі салдат, прачкі і некалькі бойкіх сеньярыт сумніўнай рэпутацыі, наспех апрануўшыся, выбеглі на вуліцу і распытвалі тых, хто апярэдзіў іх, аб прычынах шуму.

Размаўлялі шэптам. Было вядома, што на плошчы прысутнічаюць маёр і іншыя прадстаўнікі ўлады — гэта стрымлівала гледачоў.

Натоўп сабраўся не ля самой таверны, а на адкрытым месцы, ярдах у дванаццаці ад яе. Усе не адрываючыся глядзелі, захопленыя хвалюючым відовішчам. Яны сачылі за двума мужчынамі, якія стаялі паводдаль адзін ад аднаго, у процілеглых канцах рубленага будынка, у якім знаходзіўся бар.

Нягледзячы на тое, што гэтыя два чалавекі былі раздзелены тоўстымі рубленымі сценамі і не бачылі адзін аднаго, іх рухі былі аднолькавыя. Кожны стаяў ля дзвярэй, праз якія вырывалася яркае святло, што падала шырокімі палосамі на буйны гравій плошчы. Яны стаялі не прама супраць увахода, а крыху збоку, адступіўшы ад святла. Абодва злёгку прыгнуліся, нібы бегуны перад стартам, гатовыя рынуцца ўперад. Абодва засяроджана глядзелі ў дзверы бара, адкуль даносілася толькі ціканне гадзінніка. Па іх позах можна было здагадацца, што яны гатовы ўвайсці туды і чакаюць толькі ўмоўленага сігналу.

У адзенні гэтых двух людзей не было нічога лішняга, нічога, што замінала б іх рухам,— яны былі без капелюшоў, у адных кашулях; іх твары і позы гаварылі аб непарушнай рашучасці.

Адгадаць іх намеры было няцяжка. Пабочны назіральнік, які выпадкова аказаўся б на плошчы перад гасцініцай, з першага погляду мог бы зразумець, што гаворка ідзе аб жыцці і смерці. Паднятыя рэвальверы ў руках, напружанасць поз, цішыня, што панавала ў натоўпе цікаўных, і, нарэшце, засяроджанасць, з якою ўсе глядзелі на гэтых двух людзей, ясней за ўсякія словы гаварылі, што тут адбываецца нешта жахлівае. Карацей кажучы: гэта была схватка, зыходам якой магла быць смерць.

Наступіў рашаючы момант. Дуэлянты напружана глядзелі на дзверы, у якія яны павінны былі ўвайсці і, 138

магчыма, ніколі не вярнуцца. Яны чакалі толькі сігналу, каб пераступіць парог і пачаць паядынак, які стане пагібельным для аднаго з іх, а можа, і для абодвух.

Ці чакалі яны фатальных слоў: «Раз, два, тры — страляй!»?

He. Быў назначаны іншы сігнал, і ён прагучаў. Чыйсьці гучны голас крыкнуў:

— Звані!

Ля слупа, на якім вісеў звон, можна было распазнаць тры ці чатыры цьмяныя фігуры. Пасля загаду яны заваруіпыліся. Разам з рухам іх рук, ледзь прыметным у цемнаце, пачуўся гучны ўдар звана. Гэты гук, які звычайна абвяшчаў радасць, ззываў народ для ўдзелу ў вясельных урачыстасцях, цяпер быў сігналам да пачатку смяротнага бою.

Звон цягнуўся нядоўга. Пасля першага ж удару людзі, якія тузалі вяроўку, убачылі, што ў іх паслугах няма болып неабходнасці. Праціўнікі кінуліся ў таверну, пачуўся сухі трэск рэвальверных стрэлаў, брынканне разбітага шкла, і тыя, хто званіў, зразумелі, што яны ўтвараюць толькі лішні шум. Кінуўшы вяроўку, яны, як і ўсе астатнія гледачы, пачалі прыслухоўвацца.

Ніхто, акрамя саміх удзельнікаў, не бачыў, як праходзіла гэта дзіўная дуэль.

Пры першым жа ўдары звана праціўнікі ўвайшлі ў бар. Hi адзін з іх не затрымаўся звонку. Зрабіць так азначала б паказаць сябе баязліўцам. Сотня вачэй сачыла за імі, і гледачы ведалі ўмовы дуэлі: ні той ні другі не павінны страляць, перш чым пераступяць парог.

Як толькі яны ўвайшлі, адразу ж пачуліся першыя стрэлы. Пакой напоўніўся дымам. Абодва засталіся на нагах, хаця абодва былі паранены. На белы пясок падлогі пырснула кроў.

Другія стрэлы таксама адбыліся адначасова, але яны былі зроблены ўжо наўгад, бо дуэлянтам замінаў дым.

Затым пачуўся адзін стрэл, адразу за ім другі, потым настдла цішыня.

Перад гэтым было чуваць, як ворагі рухаліся па пакоі. Цяпер гэтага гуку болып не было.

Настала глыбокая цішыня. Ці забілі яны адзін аднаго? He. Зноў пачуты двайны стрэл абвясціў, што

абодва жывыя. Паўза тлумачылася тым, што праціўнікі спрабавалі знайсці адзін аднаго і напружана ўглядаліся скрозь заслону дыму. Абодва маўчалі і не варушыліся, каб не выдаць, дзе кожны з іх знаходзіцца.

Зноў настала цішыня, на гэты раз болып працяглая. Яна абарвалася двайным стрэлам, за якім пачуўся шум падзення двух цяжкіх целаў.

Затым данеслася цялёпканне, стук перакуленых крэслаў і яшчэ адзін стрэл — адзінаццаты. Ён быў апошнім.

Натоўп цікаўных бачыў толькі воблакі парахавога дыму, што выплывалі з дзвярэй, цьмянае мігценне лямпаў і час ад часу ўспышку святла, якая суправаджалася трэскам,— і ўсё.

Чулі яны намнога больш: звон ушчэнт разбітага шкла, грукат мэблі, перакуленай у жорсткай барацьбе, тупат ног па драўлянай падлозе і час ад часу сухі трэск рэвальвернага стрэлу. Але галасоў тых, чыя ўзаемная нянавісць прывяла да гэтай схваткі, не было чуваць.

Ніхто з тых, якія стаялі звонку, не ведаў, што адбывалася ўнутры бара, толькі па гуку стрэлаў можна было меркаваць, як праходзіць дуэль. Яны налічылі адзінаццаць. Затаіўшы дыханне, усе чакалі дванаццатага.

Але замест стрэлу пачуўся голас мустангера:

— Мой рэвальвер ля вашай скроні! У мяне засталася яшчэ адна куля. Прасіце прабачэння, ці вы памраце.

Натоўп зразумеў, што дуэль набліжаецца да канца. Некаторыя смельчакі зазірнулі ўнутр. Яны ўбачылі праціўнікаў, распасцёртых на дашчанай падлозе. Абодва былі ў крыві, абодва цяжка параненыя; белы пясок вакол іх пачырванеў ад крыві; на ім відны былі звілістыя сляды там, дзе яны падпаўзалі адзін да аднаго, каб стрэліць у апошні раз; адзін, у вельветавых штанах, апаясаны чырвоным шалікам, злёгку прыпадняўшыся над другім і прыставіўшы рэвальвер да яго скроні, пагражаў яму смерцю.

Такой была карціна, якую ўбачылі гледачы, калі скразняк рассеяў парахавы дым і дазволіў ім распазнаць, што робіцца ўнутры бара.

Тут жа пачуўся і другі голас, голас Калхаўна. У яго

тоне ўжо не было ганарыстасці. Гэта быў проста жаласны шэпт:

— Досыць... Апусціце рэвальвер... Прабачце...

Глава XXII

ЗАГАДКАВЫ ПАДАРУНАК

Дуэль для Тэхаса не дзіва. Праз тры дні пра яе ўжо перастаюць гаварыць, а праз тыдзень ніхто нават і не ўпамінае пра здарэнне, за выключэннем, канешне, удзельнікаў і іх блізкіх.

Так бывае нават у тым выпадку, калі на дуэлі б’юцца людзі паважаныя, якія займаюць віднае месца ў грамадстве. Калі ж дуэлянты — невядомыя беднякі ці прыезджыя, аднаго дня бывае дастаткова, каб аддаць забыццю іх схватку. Яны застаюцца жыць толькі ў памяці праціўнікаў — часцей аднаго, уцалелага, і яшчэ, бадай, у памяці няўдалага гледача, які атрымаў шалёную кулю ці ўдар нажа, што прызначаўся не яму.

He раз мне даводзілася быць сведкам вулічных схватак, якія разыгрываліся прама на маставой, дзе ні ў чым не вінаватыя гараджане, што бесклапотна прагульваліся, бывалі паранены ці нават забіты ў выніку гэтых своеасаблівых дуэлей.

Я ніколі не чуў, каб віноўнікі былі пакараны ці пакрывалі матэрыяльныя страты,— на гэтыя здарэнні глядзяць звычайна як на «няшчасныя выпадкі». Нягледзячы на тое, што Касій Калхаўн, як і Морыс Джэральд, параўнаўча нядаўна паявіліся ў пасёлку, прычым Морыс толькі час ад часу прыязджаў у форт, іх дуэль выклікала незвычайную цікавасць, і пра яе гаварылі на працягу цэлых дзевяці дзён. Непрыемны, фанабэрысты нораў капітана і таямнічасць, якая акружала мустангера, напэўна, былі прычынай таго, што гэта дуэль заняла асаблівае месца: пра гэтых двух людзей, пра іх добрыя якасці і недахопы, гаварылі многа дзён пасля іх сваркі, і найгарачэй там, дзе пралілася іх кроў,—■ у бары таверны.

Пераможца заваяваў усеагульную павагу і набыў новых сяброў; на баку яго праціўніка былі толькі нямногія. Большасць засталіся задаволены зыходам дуэлі: нягледзячы на тое, што Калхаўн толькі нядаўна пераехаў у гэтыя мясціны, сваёй дзёрзкай нахабнасцю ён паспеў настроіць супраць сябе не аднаго заўсёдніка бара.

Усе лічылі, што малады ірландзец як след яго правучыў, і гаварылі пра гэта з адабрэннем.

Як пераносіў сваё паражэнне Касій Калхаўн, ніхто не ведаў; яго больш не бачылі ў гасцініцы «На прывале», але прычына яго адсутнасці была зразумелая: цяжкія, амаль смяротныя раны надоўга прыкавалі яго да ложка.

Нягледзячы на тое, што раны Морыса не былі такімі цяжкімі, як у яго праціўніка, ён таксама быў прыкаваны да ложка. Яму прыйшлося застацца ў гасцініцы Абердофера — у сціплым нумары, таму што нават слава пераможцы не змяніла звычайных абыякавых адносін да яго яе гаспадара.

Пасля дуэлі ён упаў у непрытомнасць ад вялікай страты крыві. Яго нельга было нікуды перавозіць. Лежачы ў няўтульным нумары, ён мог бы пазайздросціць клопатам, якімі быў акружаны яго паранены сапернік. На шчасце, з мустангерам быў Фялім, інакш становішча яго было б яшчэ горшым.

— Святы Патрык! Гэта ж агіднасць! — уздыхаў верны слуга.— Сапраўдная агіднасць — упхнуць джэнтльмена ў сабачую будку! Такога джэнтльмена, як вы, містэр Морыс. I ежа нікуды не годная, і віно. Добра адкормлены ірландскі парсючок, напэўна, адвярнуўся б ад таго, чым нас тут кормяць. I як вы думаеце, што гэты стары Дофер гаварыў унізе...

— Я не маю ніякага ўяўлення, і мне ўсё адно, дарагі Фялім, што гаварыў Абердофер унізе, але калі ты не хочаш, каб ён чуў, штб ты гаворыш наверсе, то спдш, калі ласка, свой голас. He забывай, дружа, што перагародкі тут — гэта толькі дранка і тынкоўка.

— Чорт бы ўзяў гэтыя перагародкі! Вам усё роўна, што пра вас балбочуць? А мне напляваць, што мяне чуюць. Усё роўна гэты немеп, абыходзіцца горш некуды. Я ўсё ж такі скажу — вам гэта трэба ведаць.

— Ну ладна. Што ж ён гаварыў?

— А вось што. Я чуў, як ён гаварыў аднаму пры-

яцелю, што заставіць вас заплаціць не толькі за нумар, за ежу і мыццё, але і за ўсе разбітыя бутэлькі, люстры і за ўсё, што было паламана і разбіта ў той вечар.

— Заставіць заплаціць мяне?

— Так, вас, майстар Морыс. I нічога не патрэбуе з янкі. Гэта ж подласць! Толькі пракляты немец мог такое прыдумаць! Хай плаціць той, хто заварыў гэту кашу, а не вы, нашчадак Джэральдаў з Балібалаха!

— А ты не чуў, чаму ён лічыць, што я павінен плаціць за ўсё?

— Як жа, майстар Морыс! Гэты жулік казаў, што вы — сініца ў руках і што ён не выпусціць вас, пакуль вы ўсё не заплаціце.

— Нічога, ён хутка ўбачыць, што крышачку памыліўся. Няхай ён лепш падае рахунак жураўлю ў небе. Я згодны аплаціць палавіну прычыненых страт, але не болей. Можаш яму гэта перадаць з нагоды. А па праўдзе кажучы, Фялім, не ведаю, як я нават гэта змагу зрабіць... Мабыць, шмат рэчаў было перабіта і пераламана. Мне помніцца, штосьці здорава бразгатала, калі мы біліся. Здаецца, разбілася люстра, ці гадзіннік, ці нешта падобнае...

— Вялікае люстра, майстар Морыс, і штосьці шкляное, што было на гадзінніку. Кажуць, што яно каштуе дзвесце долараў. Брахня! Мабыць, не болей палавіны.

— Хай так, для мяне зараз і гэта цяжка. Баюся, Фялім, што табе прыйдзецца з’ездзіць на Аламо і прывезці ўсе нашы скарбы. Каб заплаціць гэты доўг, мне неабходна будзе расстацца са сваімі шпорамі, сярэбраным кубкам і, магчыма, са стрэльбай.

— Толькі не гэта, майстар Морыс! Як мы будзем жыць без стрэльбы!

— Як-небудзь пражывём, дружа. Будзем есці каніну — ласо нам дапаможа.

— Дальбог, пракормімся не горш, чым на той бурдзе, што падае нам стары Дофер! У мяне кожны раз пасля абеду баліць жывот.

Раптам без усялякага стуку адчыніліся дзверы, і на парозе з’явілася неахайная постаць — жанчына ці мужчына, цяжка было адразу сказаць; у жылістай руцэ яна трымала плецены кошык.

— Ты што, Гертруда? — спытаў Фялім, які, відаць, ужо знаў, што перад ім служанка.

— Джэнтльмен перадаў гэта,— адказала яна, падаючы кошык.

— Які джэнтльмен, Гертруда?

— He ведаю яго. Я ніколі раней яго не бачыла.

— Перадаў джэнтльмен? Хто ж гэта можа быць?.. Фялім, паглядзі, што там.

Фялім адкрыў кошык; у ім было шмат усякай усячыны: некалькі бутэлек віна і прахаладжальных напіткаў, якія былі пакладзены сярод разнастайных ласункаў і далікатэсаў — вырабаў кандытара і кухара. He было ні пісьма, ні нават запісачкі, аднак зграбная ўпакоўка не пакідала сумненняў, што пасылка прыгатавана жаночай рукой.

Морыс перабраў усё змесціва кошыка — на думку Фяліма, каб вызначыць, у што ўсё гэта абышлося. Але на самай справе мустангер думаў зусім пра іншае — ён шукаў запіску.

Аднак у кошыку не аказалася ні шматка паперы, ні нават візітнай карткі. Шчодрасць гэтага падарунка, які, трэба сказаць, быў вельмі дарэчы, не пакідала сумненняў, што яго прыслаў багаты чалавек. Але хто ж гэта мог быць?

Калі Морыс задаваў сабе гэта пытанне, у яго ўяўленні паўставаў цудоўны вобраз. Няўжо гэта быў падарунак ад Луізы Пойндэкстэр?

Нягледзячы на некаторую непраўдападобнасць, ён усё ж хацеў верыць, што гэта так.

Аднак чым болып ён думаў, тым больш сумняваўся, і ад яго ўпэўненасці засталася толькі цьмяная, прывідная надзея.

— «Джэнтльмен перадаў»,— паўтарыў Фялім, не то размаўляючы сам з сабой, не то звяртаючыся да гаспадара.— Гертруда сказала, што гэта джэнтльмен. Відаць, добры джэнтльмен. Але толькі хто?

— He маю ніякага ўяўлення, Фялім. Можа, хтонебудзь з афіцэраў форта? Хаця сумняваюся, каб хтосьці з іх мог праявіць да мяне такую ўвагу.

— He, гэта не яны. Афіцэры і наогул мужчыны тут ні пры чым.

— Чаму ты так думаеш?

— Чаму я так думаю? Ох, майстар Морыс, ці вам пра гэта пытаць? Гэта ж справа жаночых ручак. Дальбог! Гляньце, як акуратна ўсё загорнута. Ніколі мужчына так не зробіць. Так-так, гэта жанчына, і, асмелю-

ся вас запэўніць, сапраўдная лэдзі.

— Глупства, Фялім! Я не ведаю ніводнай лэдзі, якая б магла праявіць да мяне такую спагаду.

— He ведаеце? Вось ужо няпраўда, майстар Морыс! А я ведаю. I калі б яна не паклапацілася пра вас, то гэта было б чорнай няўдзячнасцю. Хіба вы не выратавалі ёй жыццё?

— Пра каго ты гаворыш?

— Як быццам вы самі не здагадваецеся, спадар! Я гавару пра тую красуню, што была ў нас у хаціне: прыскакала на крапчастым, якога вы падарылі ёй і нават гроша ломанага за яго не ўзялі. Калі гэта не яе падарунак, то Фялім О’Ніл самы вялікі дурань ва ўсім Балібалаху!.. Ах, майстар Морыс, загаварыў я пра родныя мясціны, і ўспомніліся мне тыя, хто там жыве... А што б сказала блакітнавокая красуня, калі б толькі даведалася, у якой небяспецы вы знаходзіцеся?

— Небяспека? Ды ўсё ўжо прайшло. Доктар сказаў, што праз тыдзень можна будзе выходзіць. He тужы, дружа!

— He, я не пра тое. He пра гэту небяспеку я гаварыў. Самі ведаеце, аб чым я думаю. Ці няма ў вас сардэчнай раны, майстар Морыс? Іншы раз цудоўныя вочы раняць куды болып балюча, чым свінцовая куля. Можа, хто-небудзь паранены вашымі вачамі, таму і прыслаў усё гэта?

— Ты памыляешся, Фялім. Напэўна, кошык прыслаў хто-небудзь з форта. Але, хто б гэта ні быў, я не бачу прычын, чаму мы павінны цырымоніцца з яго змесцівам. Ану давай паспрабуем.

Хворы атрымаў вельмі вялікае задавальненне, ласуючыся далікатэсамі з кошыка, але думкі яго былі яшчэ прыемней — ён марыў аб той, чый клопат быў яму такі дарагі.

Няўжо гэты раскошны падарунак зрабіла маладая крэолка — кузіна і, як казалі, нявеста яго найзлейшага ворага?

Гэта здавалася яму малаверагодным.

Але калі не яна, то хто ж?

  • к •!: 'к

Прайшло два дні, а тайна заставалася нераскрытай.

Хутка хворага зноў парадавалі падарункам. Прыбыў такі ж кошык з новымі бутэлькамі і свежымі ласункамі.

Яны зноў пачалі распытваць служанку, але вынікі былі тыя ж: «Джэнтльмен прывёз, незнаёмы джэнтльмен, той жа самы, што і тады». Яна магла толькі дадаць, што ён быў «вельмі чорны», што на ім быў бліскучы капялюш і што ён пад’ехаў да таверны вярхом на муле.

Здавалася, Морыс не быў задаволены гэтым апісаннем невядомага добразычліўца; але нікому, нават Фяліму, не даверыў ён сваіх думак.

Праз два дні пасля таго, як быў атрыманы трэці кошык, дастаўлены тым жа джэнтльменам у бліскучым капелюшы, Морысу прыйшлося забыць свае мары. Гэта нельга было вытлумачыць змесцівам кошыка, якое нічым не адрознівалася ад ранейшых. Справа, хутчэй, была ў пісьме, якое было прывязана стужкай да яго ручкі.

— Гэта ўсяго толькі Ісідора,— прамармытаў Морыс, глянуўшы на подпіс.

Потым, абыякава разгарнуўшы лісток, стаў чытаць напісанае па-іспанску пісьмо. Вось яно — у дакладным перакладзе.

Дарагі сеньёр!

На працягу тыдня я гасцявала ў дзядзькі Сільвіо. Да мяне дайшлі чуткі пра ваша раненне, а таксама пра тое, што вас дрэнна абслугоўваюць у гасцініцы. Прыміце, калі ласка, гэты маленькі падарунак як памяць пра тую вялікую паслугу, якую вы мне аказалі. Я пішу ўжо ў сядле. Праз хвіліну я ад’язджаю на Рыо-Грандэ.

Мой дабрадзей, выратавальнік майго жыцця... болып таго — майго гонару! Да пабачэння, да пабачэння!

Ісідора Каварубіо дэ Лос-Льянас.

— Дзякуй, дзякуй, мілая Ісідора! — прашаптаў мустангер, згортваючы пісьмо і нядбайна кідаючы яго 146

на коўдру.— Заўсёды ўдзячная, уважлівая, добрая! Калі б не было Луізы Пойндэкстэр, можа, я пакахаў бы цябе.

Глава XXIII

КЛЯТВА ПОМСТЫ

Калхаўн, які знемагаў у сваім пакоі, напэўна, пазайздросціў бы такой увазе. Нягледзячы на тое, што ён ляжаў дома і быў акружаны раскошай, ён не мог суцяшаць сябе думкай, што ёсць нехта на свеце, хто прыхільны да яго. Чэрствы эгаіст, ён не верыў у дружбу — і ў яго не было сяброў; прыкаваны да ложка, прыгнечаны страхам, што яго раны могуць аказацца смяротнымі, ён пакутаваў ад усведамлення, што ўсім усё роўна, застанецца ён жывы ці памрэ.

Калі да яго і праяўлялі нейкую ўвагу, то толькі з прычыны сваяцкіх абавязкаў. Інакш і не магло быць. Яго паводзіны ў адносінах да дваюраднай сястры і дваюраднага брата наўрад ці маглі выклікаць іх прыхільнасць. Яго дзядзька, горды Вудлі Пойндэкстэр, адчуваў да яго агіду, змешаную са страхам.

Праўда, гэта пачуццё з’явілася зусім нядаўна. Як ужо вядома, Пойндэкстэр быў даўжніком свайго пляменніка. Доўг быў такі вялікі, што фактычна Касій Калхаўн стаў уладальнікам асьенды Каса-дэль-Корва і мог у любы момант аб’явіць сябе яе гаспадаром.

За апошні час Калхаўн пусціў у ход увесь свой уплыў, каб дабіцца рукі Луізы,— ён ужо даўно быў горача закаханы ў яе. Хутка ён зразумеў, што яму наўрад ці ўдасца атрымаць яе згоду, таму што яна ў адказ на яго заляцанні нават не спрабавала ўтойваць сваю раўнадушнасць. Пагэтаму ён вырашыў дабіцца яе згоды праз бацьку, добра ўсведамляючы сваю ўладу над ім.

Нядзіўна, што да адстаўнога капітана ў час яго цяжкай хваробы было праяўлена менш сімпатыі, чым гэта магло быць пры іншых абставінах.

Пакуль хворы адчуваў, што яму пагражае смерць, ён быў як быццам болып мяккі да навакольных. Але гэта цягнулася лядоўга. Як толькі Калхаўн адчуў, што пачынае папраўляцца, да яго адразу вярнулася яго дзікая неўтаймаванасць, узмоцненая горкім усведамленнем нядаўняга паражэння.

Усё жыццё ён любіў выхваляцца нахабнасцю і верхаводзіць у любой кампаніі, якая збіралася каля яго. Усведамленне, што ніхто ў Тэхасе болей не паверыць у яго доблесць, прычыняла яму невыказныя пакуты.

З’явіцца ў ролі пабітага перад усімі дамамі і, галоўнае, перад той, якую ён абогатвараў, усведамляць, што віноўнікам яго паражэння быў невядомы авантурыст, якога ён лічыў сваім сапернікам у каханні,— гэта было звыш яго сіл. Нават звычайнаму чалавеку было б нялёгка пад такім душэўным цяжарам, Калхаўн жа не знаходзіў сабе месца.

Ён зусім не збіраўся мірыцца з гэтым, як паступіў бы звычайны чалавек,— ён вырашыў помсціць. Пагэтаму, ледзь пазбавіўшыся ад страху за сваё жыццё, ён пачаў упарта думаць аб помсце.

Морыс-мустангер павінен памерці! I калі не ад яго рукі, то ад рукі каго-небудзь іншага. Знайсці саўдзельніка не так ужо цяжка. У неабсяжных прэрыях Тэхаса наёмныя забойцы сустракаюцца не радзей, чым у італьянскіх гарадах. На жаль, няма такога кутка на ўсім зямным шары, дзе золата не кіравала б кінжалам забойцы! А ў Калхаўна золата было болып чым дастаткова, каб падкупіць якога-небудзь нягодніка.

У самоце свайго пакоя, папраўляючыся ад ран, Калхаўн абдумваў план забойства мустангера.

Ён не збіраўся рабіць гэта сам, бо баяўся новай сустрэчы з такім грозным праціўнікам — нават у тым выпадку, калі б яму ўдалося напасці на яго знянацку. Паражэнне зрабіла яго баязлівым, і ён хацеў знайсці выканаўцу — руку, якая нанесла б удар за яго. Дзе ж яго шукаць?

На няшчасце, ён ведаў ці, можа, яму толькі здавалася, што ён ведаў падыходзячага чалавека. Гэта быў мексіканец, які ў той час знаходзіўся ў пасёлку,— такі ж мустангер, як і Морыс, але адзін з тых, ад каго малады ірландзец трымаўся ўбаку.

Як правіла, людзі гэтай своеасаблівай прафесіі карысталіся ў Тэхасе дрэннай славай. Гэта былі звычай148

на падонкі цывілізаванага грамадства, нярэдка злачынцы, якія хваляваннямі небяспечнага палявання, магчыма, заглушалі папрокі сумлення.

Калі мустангеры з’яўляліся ў пасёлках, яны назалялі мірным жыхарам сваімі пастаяннымі бойкамі і дэбошамі. Сустрэцца ж з імі ў пустыннай прэрыі нярэдка было небяспечна для жыцця. У гісторыі Тэхаса неаднаразова ўпамінаюцца выпадкі, калі кампанія мустангераў ператваралася на нейкі час у разбойніцкую банду; пераапранутыя і загрыміраваныя пад індзейцаў, яны часта рабавалі падарожнікаў.

Касій Калхаўн успомніў пра аднаго з такіх галаварэзаў. Ён успомніў, што сустракаўся з ім неаднаразова ў бары гасцініцы, бачыў яго і ў той вечар, калі біўся на дуэлі. Гэты мустангер быў адным з тых, хто нёс яго дамоў на насілках. Прыпомнілася яму нават, з якой злосцю гаварыў мексіканец пра Морыса Джэральда.

Потым Калхаўн даведаўся, што мексіканец ненавідзіць Морыса амаль гэтак жа, як ён сам.

На ім і спыніў свой выбар Калхаўн. Ён пазваў мексіканца да сябе і пасля гэтага часта размаўляў з ім, зачыніўшыся ў сваім пакоі.

У навакольных не ўзнікла ніякіх падазрэнняў. Зрэшты, Калхаўна гэта не хвалявала. Яго наведвальнік гандляваў коньмі і рагатай жывёлай — у іх маглі быць справы. Такое тлумачэнне выглядала зусім натуральным. Нават сам мексіканец спачатку думаў іменна так, бо пры іх першых сустрэчах размова мела амаль выключна дзелавы характар. Хітры жыхар Поўдня не збіраўся выдаваць свае намеры малазнаёмаму чалавеку. I толькі пасля адной вельмі выгаднай для мексіканца здзелкі, за бутэлькай віна, Калхаўн пачаў асцярожна дапытвацца, як адносіцца мексіканец да Морыса-мустангера.

Гутарка пераканала адстаўнога капітана, што гэтаму чалавеку можна даверыцца, што ён зробіць яму любую паслугу, аж да забойства.

Мексіканец не ўтойваў сваёй нянавісці да маладога мустангера. I хаця ён не сказаў нічога пэўнага аб прычыне гэтай нянавісці, Касій Калхаўн здагадваўся, што прычына ў іх адна і тая ж — тое, што спрадвеку, з часоў Троі, выклікае сваркі паміж мужчынамі: жанчына!

Прыгожай Аленай у гэтым выпадку аказалася адна

чарнавокая сеньярыта з берагоў Рыо-Грандэ, якую Морыс час ад часу наведваў. Яна стала аддаваць перавагу мустангеру-ірландцу перад сваім суайчыннікам. Мексіканец не назваў імя дзяўчыны, а Калхаўн і не стараўся дазнацца яго, але, слухаючы расказ, употай спадзяваўся, што дзяўчына, якая разлюбіла мексіканца, пакорыць сэрца яго саперніка.

Пакуль кайітан ачуньваў, ён некалькі разоў бачыўся з чалавекам, якога хацеў зрабіць зброяй сваёй помсты, і ў іх была магчымасць пра ўсё дамовіцца.

Дамовіліся яны ці не і якімі былі іх д’ябальскія намеры, засталося вядома толькі ім адным. Навакольныя толькі заўважылі, што Касій Калхаўн і Мігуэль Дыяс, па мянушцы Эль-Каёт1, пастаянна бываюць разам, і ўсе дзівіліся гэтай незразумелай дружбе.

Глава XXIV

НА АСАТЭІ

На тэхаскіх плантацыях дзень пачынаецца з усходам сонца. Звон, гонг ці пастухоўскі ражок, склікаючы чорных нявольнікаў на работу, падымае і рабаўладальнікаў з іх утульных ложкаў.

Так было і ў Каса-дэль-Корва пры старых гаспадарах. Сям’я амерыканскага плантатара не здрадзіла гэтаму звычаю — праўда, не ад жадання захаваць традыцыі, а па патрабаванню самой прыроды. Духмяны ранак сонечнага Тэхаса, дзе пануе амаль бесперапынная вясна, шкада праводзіць у ложку. Адпачываюць апоўдні, калі ўсё ў прыродзе нікне пад пякучымі промнямі сонца.

На світанку ж усе з новай радасцю сустракаюць усход свяціла. Трапічныя птушкі распростваюць свае яркія крылы, кветкі — вільготныя ад расы пялёсткі ў чаканні першых сонечных промняў. Усё жывое зноў славіць сонца.

1 Э л ь -К а ё т (ісп.) — стэпавы воўк.

Цудоўная, як зара, стаяла Луіза на асатэі. Яе рука ляжала на каменным парапеце, яшчэ вільготным ад начной расы. Перад яе вачамі быў сад, размешчаны ў лукавіне ракі, над ім адхон процілеглага берага, а яшчэ далей шырока распасціраецца прэрыя.

Ці глядзела яна на цудоўны від, якім нельга было не любавацца? He.

Яна не заўважала і ўзыходзячага сонца, хаця здавалася, што яна, нібы язычніца, моліцца яму.

Ці слухала яна меладычны спеў птушак, што звінеў над садам і гаем?

He, яна нічога не слухала і нічога не заўважала. Яе погляд быў рассеяны, і думкі яе былі далёка.

Здавалася, ні ясны ранак, ні спеў птушак не радавалі яе — цень смутку ляжаў на чароўным твары.

Яна была адна, ніхто не заўважыў яе суму і не спытаў, чым ён выкліканы.

Міжвольны шэпт выдаў яе тайну:

— Можа, ён цяжка паранены? Можа, смяротна?

Пра каго яна гаварыла з такім хваляваннем?

Пра чалавека, які ляжаў зусім блізка ўнізе, у адным з пакояў асьенды,— пра свайго кузена Касія Калхаўна?

Наўрад ці гэта было так. Яшчэ напярэдадні доктар сказаў, што хворы на шляху да выздараўлення, што небяспекі для жыцця болып няма. I калі б хто-небудзь падслухаў яе маналог, які яна працягвала тым жа сумным голасам, то ён пераканаўся б, што яна гаварыла пра кагосьці іншага.

— Я не магу нават нікога паслаць да яго. Я нікому не давяраю. Дзе ён цяпер? Напэўна, яму патрэбна дапамога, падтрымка... Калі б я магла паслаць яму хаця б вестачку так, каб ніхто не ведаў! I куды прапаў Зеб Стумп?

Дзяўчыне чамусьці здавалася, што Зеб можа з’явіцца з хвіліны на хвіліну, і яна стала глядзець на раўніну, па той бок ракі, дзе ўздоўж берага цягнулася дарога. Гэта была праезджая дарога паміж фортам Індж і плантацыямі на ніжняй Ляоне; яна перасякала прэрыю на некаторай адлегласці ад ракі і набліжалася да яе толькі ў адным месцы — там, дзе рэчышча рабіла рэзкі выгін, уразаючыся ў круты бераг. У напрамку да форта дарога была відна на працягу паўмілі, яе перасякала сцежка, якая вяла цераз брод да асьенды. Уніз

па рацэ, прыблізна на такой жа адлегласці, саванна пераходзіла ў зараснікі, за якімі ўжо нічога не было відаць.

Маладая крэолка глядзела ў бок форта Індж, адкуль мог прыехаць Зеб Стумп, але ні яго і нікога іншага не было відаць. Гэта не павінна было б засмуціць яе. Ён жа абяцаў прыехаць.

Але праз некаторы час нешта раптам прымусіла яе азірнуцца і ўтаропіць погляд у процілеглы бок.

Калі яна спадзявалася там каго-небудзь убачыць, то на гэты раз чаканні не падманулі яе. 3 зараснікаў з’явіўся коннік. Крэолцы спачатку здалося, што гэта мужчына ў адзенні накшталт арабскага. Але потым яна разгледзела, што гэта жанчына, якая сядзіць на кані па-мужчынску. Твар яе быў амаль увесь закрыты празрыстым шалікам. Але Луіза ўсё ж заўважыла прыгожы авал смуглага твару, яркі румянец на шчоках, бліскучыя, як зоркі, вочы.

Hi эксцэнтрычная манера ездзіць вярхом, ні шалік, што спадаў з плеч наезніцы, не перашкодзілі Луізе заўважыць, што яна добра складзена.

За незнаёмкай, адстаючы ад яе ярдаў на пятнаццаць, ехаў чалавек на муле; па тым, што ён трымаўся на значнай адлегласці, а таксама па адзенні можна было здагадацца, што гэта яе слуга.

— Хто гэта жанчына? — прашаптала Луіза Пойндэкстэр і хутка паднесла да вачэй ларнет, каб лепш разгледзець дзіўную наезніцу.— Хто ж яна? — паўтарыла крэолка сваё пытанне болып спакойным тонам, апусціўшы ларнет і працягваючы ўглядацца няўзброеным вокам.— Мексіканка, канешне, а чалавек на муле — яе слуга. Якая-небудзь знатная сеньёра, мабыць. Я думала, што яны ўсе пераехалі ў Мексіку... У руках яе спадарожніка кошык. Цікава, што ў ім такое? I навошта яны едуць у форт ці ў пасёлак? Ужо трэці раз на гэтым тыдні я бачу, як яна праязджае міма нас. Яна жыве, мабыць, дзе-небудзь на плантацыях, што размешчаны ніжэй па рацэ. Што за эксцэнтрычная манера ездзіць вярхом! Я чула, што гэта заведзена ў мексіканак. Што, калі б і я стала так ездзіць? Несумненна, так зручней. Але ў Штатах палічылі б такую язду не жаноцкай. Уяўляю, як абурыліся б нашы пурытанскія матулі! Ха-ха-ха! Можна ўявіць сабе іх жах!..

Але смех адразу абарваўся. Выраз твару крэолкі

імгненна змяніўся, нібы вандроўная хмарка завалакла дыск сонца. Але гэта не быў сум, які да таго азмрочваў твар дзяўчыны, хаця, мяркуючы па тым, як раптоўна збялелі шчокі, ёю авалодала не менш сур’ёзнае пачуццё.

Прычыну гэтай перамены можна было б звязаць толькі з рухамі задрапіраванай шалікам наезніцы на тым беразе ракі. 3 лясных зараснікаў выскачыла Biaa­poraa антылопа. He паспела яна зрабіць першы скачок, як конь галопам памчаўся наўздагон за спужанай жывёлінай. Наезніца, сарваўшы з твару вуаль, зрабіла ў паветры некалькі кругападобных рухаў правай рукой.

— Што яна робіць? — прашаптала дзяўчына на асатэі.— А! Дык гэта ж ласо!

Сеньёра неўзабаве паказала, з якой дасканаласцю яна ўпраўляецца з гэтай нацыянальнай зброяй: яна спрытна накінула ласо на шыю антылопы і зацягнула пятлю. Аглушаная жывёліна ўпала.

Хутка пад’ехаў слуга, саскочыў са свайго мула і, нахіліўшыся над антылопай, ударам нажа закалоў яе, затым узваліў тушу на спіну мула, зноў ускочыў у сядло і паехаў за сеньёрай. А тая ўжо паспела скруціць ласо і, апусціўшы на твар шалік, працягвала шлях, як нічога не было.

Цень набег на твар крэолкі ў той момант, калі пятля ласо ўзвілася ў паветра. Гэты цень быў выкліканы не здзіўленнем, не,— зусім іншым пачуццём, думкай куды болып непрыемнай.

I, хаця рука з ларнетам засланяла твар Луізы, усё ж можна было заўважыць, што ён заставаўся сумным, пакуль наезнікі не зніклі з вачэй, і нават пасля таго, як яны схаваліся сярод акацый.

«Няўжо, няўжо гэта яна? Маіх гадоў, сказаў ён, ростам крыху ніжэйшая за мяне. Усё гэта цалкам падыходзіць, наколькі я магу меркаваць на такой адлегласці. Жыве на Рыо-Грандэ, час ад часу гасцюе ў родзічаў. Хто ж гэта? I чаму я не спытала ў яго, як яе завуць? Няўжо, няўжо гэта яна?»

Глава XXV

НЕАДДАДЗЕНЫ ПАДАРУНАК

Яшчэ некалькі хвілін пасля таго, як сеньёра з ласо і яе слуга зніклі з вачэй, Луіза працягвала стаяць у роздуме. Яе тужлівая поза і выраз твару гаварылі аб тым, што думкі дзяўчыны не сталі весялейшымі.

He, наадварот. Адзін ці два разы да гэтага ў яе ўяўленні ўжо паўставаў вобраз умелай наезніцы, і не раз яна задумвалася над тым, навошта маладая мексіканка едзе ў гэты бок. Пасля выпадку з антылопай яе здагадкі перайшлі ў падазрэнні.

Луіза ўздыхнула з палёгкай, калі з зараснікаў — якраз у тым месцы, дзе зніклі два наезнікі,— паказаўся яшчэ адзін: яна ўзрадавалася яшчэ болей, калі заўважыла, што ён збочыў на сцежку, якая вядзе да асьенды. Падняўшы ларнет, крэолка пазнала ў ім Зеба Стумпа. Яе твар праяснеў і стаў амаль вясёлым.

— Якое шчасце! Мне ён так патрэбны! — з радасцю ўсклікнула дзяўчына.— Магчыма, з ім я змагу паслаць вестачку; і, можа, ён скажа, хто гэта сеньёра? Ён, мабыць, сустрэўся з ёю на дарозе. Гэта дасць мне магчымасць, не выклікаючы падазрэнняў, пачаць размову на гэту тэму. Пасля таго, што адбылося, я павінна быць асцярожнай нават з ім. О, калі б я была ўпэўнена, што падабаюся яму, я не стала б непакоіцца! Як жахліва яго раўнадушнасць! I да мяне, Луізы Пойндэкстэр! He, так болып працягвацца не можа: я павінна вызваліцца ад гэтага гнёту хаця б цаной разбітага сэрца!

У гэты час паляўнічы ўжо пад’ехаў да самай асьенды і спыніў каня.

— Дарагі містэр Стумп! — гасцінна вітаў яго голас, які стары паляўнічы так любіў слухаць.— Як я рада вас бачыць! Злазьце з каня і ідзіце да мяне сюды. Я ведаю, што вам любы пад’ём хоць бы што і вы не

спужаецеся гэтай каменнай лесвіцы. Адсюль такі цудоўны від, вы не пашкадуеце!

— Убачыць вас, міс Луіза, будзе для мяне лепшай узнагародай; дзеля гэтага я згодны залезці не толькі на дах гэтага дома, але і на параходную трубу... Адну хвіліначку, я толькі адвяду сваю старую кабылу ў канюшню і зараз жа прыйду — гэта будзе зроблена ў імгненне вока.

Саскочыўшы са сваёй клячы, ён звярнуўся да яе з такімі словамі:

— He журыся, старая! Трымай вышэй галаву, і, можа, Плутон пачастуе цябе кукурузай на сняданак.

— Эгей! Маса Стумп! — пачуўся голас чарнаскурага фурмана, які толькі што з’явіўся на двары.— Негр зробіць гэта самае — дасць ёй дасыта жоўтай кукурузы. Эгей! А вы ідзіце да маладой міса. Плутон дагледзіць кабылу.

— Чорт вазьмі, тм негр хоць куды! У другі раз, Плутон, калі я забрыду сюды, я падару табе апосума з такім далікатным мясам, як у двухгадовай курыцы. Во што я абяцаю табе!

Сказаўшы гэта, Зеб стаў падымацца па каменнай лесвіцы, пераскокваючы праз дзве-тры прыступкі. Ён хутка падняўся на асатэю, дзе маладая гаспадыня дома яшчэ раз радасна вітала госця.

Стары паляўнічы адразу заўважыў, як моцна была ўсхвалявана дзяўчына, калі яна вяла яго ў далёкі куток асатэі, і зразумеў, што запрошаны сюды не толькі дзеля таго, каб палюбавацца прыгожым відам.

— Скажыце мне, містэр Стумп... — сказала Луіза, ухапіўшыся за рукаў яго курткі і запытальна заглядаючы ў шэрыя вочы паляўнічага,— вы, напэўна, усё ведаеце? Як яго здароўе? Ці цяжка ён паранены?

— Калі вы пытаеце пра містэра Калхаўна...

— Не-не, пра яго я ўсё ведаю! Я гавару не пра яго.

— Але, міс Луіза, я ведаю яшчэ толькі аднаго чалавека з нашых мясцін, які быў таксама паранены,— гэта Морыс-мустангер. Дык, можа, вы пра яго пытаеце?

— Так-так, пра яго. Вы разумееце, што, хаця ён і пасварыўся з маім дваюрадным братам, я не магу заставацца безуважнай да яго. Вы ж ведаеце, што Морыс Джэральд выратаваў мяне — можна сказаць, двойчы вырваў мяне з кіпцюроў смерці. Скажыце, ён вельмі цяжка паранены?

Гэта было сказана з такім хваляваннем, што жарты аказаліся недарэчныя. Зеб паспяшаўся адказаць:

— Ды не, ніякай пагрозы няма. Адной куляй прастрэліла яму нагу вышэй шчыкалаткі: гэта рана не апасней за драпіну. Другая трапіла ў левую руку. I тут таксама нічога сур’ёзнага. Толькі крыві ён страціў даволі-такі шмат. Цяпер ён ужо зусім малайчына і праз некалькі дзён зможа ўстаць з ложка. Хлопец кажа, што калі б ён праехаўся вярхом па прэрыі, дык гэта вылечыла б яго хутчэй, чым усе дактары Тэхаса. Я таксама так думаю. Але яго лечыць хірург форта, і ён пакуль уставаць не дазваляе.

— А дзе ён зараз?

— У гасцініцы. Там жа, дзе яны страляліся.

— Там, напэўна, дрэнна даглядаюць яго? Я чула, што гэта гасцініца нікуды не годная. Яго, мабыць, кормяць зусім не так, як трэба карміць хворага... Пачакайце хвілінку, містэр Стумп, я зараз вярнуся. Мне хочацца паслаць яму сёе-тое. Я ведаю, што вы гэта зробіце для мяне. Ці не праўда? Я ўпэўнена ў гэтым.

He чакаючы адказу, Луіза накіравалася да лесвіцы і хутка спусцілася ўніз. Неўзабаве яна вярнулася, трымаючы ў руцэ вялікі кош, нагружаны ўсялякімі ласункамі і напіткамі.

— Мілы містэр Стумп, вы перадасце гэта містэру Джэральду? Сюды Фларында паклала ўсялякія дробязі: крыху асвяжальных напіткаў, крыху варэння і яшчэ тое-сёе. У час хваробы хочацца паласавацца, а ў таверне наўрад ці можна дастаць што-небудзь смачнае. Толькі не кажыце яму, ад каго гэта, і нікому не кажыце! Добра? Я ведаю, што вы не скажаце, мой добры велікан!

— Вы можаце даверыцца старому Зебу Стумпу, міс Луіза. Hi адна душа не даведаецца, ад каго гэтыя ласункі, толькі, паверце, у хлопца ўсяго ўдосталь. Яму так многа прывозяць усякай усячыны, што ён мог бы накарміць добры гурт ласуноў.

— А! Яму ўжо прывозяць! Хто ж?

— А вось гэтага Зеб Стумп не можа сказаць, бо сам не ведае. Я толькі чуў, што кошыкі з ежай перадаваў мексіканец, чыйсьці слуга, а ад каго — не ведаю. Я і сам яго бачыў. Толькі некалькі хвілін назад сустрэў яго недалёка ад вашай асьенды; ён, мабыць, супра-

ваджаў дзяўчыну, якая сядзела на кані па-мужчынску,— болыпасць мексіканак так ездзяць. Я думаю, ён яе слуга, таму што ехаў ззаду; у руках у яго быў кошык, якраз такі, які містэр Морыс толькі нядаўна атрымаў. Значыць, ён зноў вёз усякую ўсячыну для хворага.

Далей распытваць не было патрэбы. Гэтыя словы вытлумачылі занадта многа, усё стала балюча ясна: у Луізы Пойндэкстэр ёсць саперніца. Мексіканка з ласо, напэўна, была каханай, а можа, і нявестай мустангера.

I невыпадкова кош, які крэолка, не выпускаючы з рук, паставіла на парапет, выслізнуў і ўпаў уніз на каменныя пліты двара. Бутэлькі разляцеліся ўшчэнт, а іх змесціва хлынула хваляй уздоўж сцяны.

Хаця рух рукі, які перакуліў кош, здаваўся выпадковым, міжвольным, аднак ён быў дакладна разлічаны. Перагнуўшыся цераз парапет, Луіза паглядзела ўніз і адчула, што і сэрца яе разбіта, як асколкі шкла, што блішчаць на камянях.

— Ах, як шкада! — сказала дзяўчына, стараючыся не выдаць свайго хвалявання.— Усё прапала! Што скажа Фларында? Ну нічога, містэр Джэральд, з вашых слоў, акружаны такой увагай, што наўрад ці мой падарунак яму патрэбны. Я рада, што яго не забываюць,— ён жа так многа зрабіў для мяне. Але толькі, калі ласка, містэр Стумп, ні слова нікому! He кажыце таксама, што я пытала пра яго. Ён жа біўся на дуэлі з маім дваюрадным братам, і гэта можа выклікаць непатрэбныя пагалоскі. Вы абяцаеце, мілы Зеб?

— Гатоў хоць пабажыцца! Ніводнага слова нікому, міс Луіза. Можаце даверыцца старому Зебу.

— Я ведаю гэта. Ідзём жа адсюль. Сонца пачынае моцна прыпякаць. Спусцімся ўніз і паглядзім, ці не знойдзем мы вашага любімага манангахільскага віскі. Ідзём!

Маладая крэолка, прыкідваючыся вясёлай, прайшла праз усю асатэю плаўнай ііаходкай і, напяваючы «Новаарлеанскі вальс», стала спускацца па лесвіцы. Стары паляўнічы з задавальненнем прыняў запрашэнне і пайшоў за Луізай: хаця ён ужо даўно звык са стаічнай раўнадушнасцю адносіцца да жаночых чараў і думкі яго ў гэту хвіліну былі засяроджаны галоўным чынам на любімым напітку, ён усё ж залюбаваўся

прыгожымі плячамі дзяўчыны, нібы вытачанымі са слановай косці.

Але любавацца яму давялося нядоўга: Луіза развіталася з ім, як толькі яны спусціліся ўніз. Пасля таго як Зеб міжвольна выдаў ёй тайну мустангера, кампанія старога паляўнічага ўжо болей не цікавіла яе. Яна пакінула яго цешыцца віскі, а сама паспяшалася да сябе ў пакой, каб утаіць ад усіх сваё гора.

Першы раз у жыцці Луіза Пойндэкстэр зазнала пакуты рэўнасці. Гэта было яе першае сапраўднае каханне — яна пакахала Морыса Джэральда.

«Увагу мексіканскай сеньярыты наўрад ці можна вытлумачыць простай дружбай. Напэўна, іх звязваюць болып цесныя вузы»,— так разважала засмучаная крэолка.

Мяркуючы па тым, што Морыс гаварыў ёй і што яна бачыла на ўласныя вочы, сеньёра з ласо — іменна тая жанчына, якая павінна была заваяваць любоў такога чалавека.

Яе фігура здалася Луізе бездакорнай. Твару ёй не ўдалося добра разгледзець. Ці быў ён такім жа цудоўным? Ці быў ён такім, што мог зачараваць чалавека, які так добра валодае сваімі пачуццямі, як Морыс Джэральд?

Луіза не знаходзіла спакою. Яна гарэла нецярпеннем зноў убачыць мексіканку і разгледзець яе твар. Як толькі Зеб Стумп паехаў, яна распарадзілася асядлаць крапчастага мустанга, пераехала ўброд рэчку і паднялася на процілеглы бераг.

Накіроўваючыся ў бок форта, яна, як і меркавала, сустрэла мексіканскую сеньёру, якая ехала назад,— не, не сеньёру, калі гаварыць дакладней, а сеньярыту — дзяўчыну яе гадоў.

Там, дзе яны сустрэліся, дарога была заценена дрэвамі, і мексіканка ехала з адкрытай галавой, нядбайна адкінуўшы шалік на плечы. Пышныя чорныя як смоль валасы абрамлялі чароўны смуглы тварык.

Абедзве дзяўчыны, згодна з правіламі прыстойнасці, абмяняліся толькі беглым позіркам. Але, ад’ехаўшы крыху, як тая, так і другая не магла ўстрымацца ад жадання крадком разгледзець саперніцу, і абедзве абярнуліся.

Відаць, іх думкі былі не такія ўжо і розныя. He

толькі Луіза чула пра мексіканскую сеньярыту, але і тая ведала пра яе існаванне.

Мы не станем перадаваць, што думала сеньярыта пасля гэтай сустрэчы. Дастаткова будзе сказаць, што думкі крэолкі сталі яшчэ больш змрочныя, чым да прагулкі, і што поза яе на зваротным шляху ў Касадэль-Корва выдавала глыбокі адчай. «Якая прыгожая! — падумала яна, праехаўшы міма дзяўчыны, якую лічыла сваёй саперніцай.— Так, занадта прыгожая, каб быць яму толькі другам».

Луіза спрабавала быць непрадузятай, размаўляючы ў думках сама з сабой, інакш яна была б больш стрыманай у пахвалах мексіканскай сеньярыце.

♦Ці можна сумнявацца, у якіх яны адносінах! — працягвала яна.— Ён яе кахае! Ён яе кахае! А я, вар’ятка, хацела знайсці шчасце ў гэтым пагібельным пачуцці! Трэба забыць яго, скінуць гэтыя путы са свайго сэрца! Забыць! Лёгка сказаць, але ці магу я гэта зрабіць? Я не павінна з ім больш сустракацца. Па крайняй меры, гэта мне пад сілу. Пасля таго, што адбылося, ён болып не паявіцца ў нас у доме. Нашы сустрэчы могуць быць толькі выпадковымі, а я буду ўсяляк пазбягаць ix. О Морыс Джэральд, навошта ты заставіў мяне мучыцца?»

Глава XXVI

ЗНОЎ НА АСАТЭІ

Забыць чалавека, якога горача кахаеш, немагчыма. Час, канешне, добры лекар для сэрца, якое не атрымала адказу на каханне, а разлука дапамагае яшчэ болып. Але ні час, ні разлука не могуць заглушыць тугу па страчанаму другу ці супакоіць сэрца, што не ведала шчаслівага кахання.

Луізе Пойндэкстэр нялёгка было змагацца з пачуццём, якое завалодала ёю; хаця яно успыхнула нядаўна, але разгаралася хутка, пераадольваючы ўсе загароды. Гэта пачуццё стала настолькі моцным, што

дзяўчыну болей не бянтэжылі такія перашкоды, як нездаволенасць бацькі або няроўнасць іх грамадскага стану. Яна ўжо дасягнула паўналецця, і згода бацькі не была для яе абавязковай; што ж тычыцца другой перашкоды, то чалавек, які шчыра кахае, не баіцца пераступіць цераз грамадскія ўмоўнасці. Каханню не ўласціва такая дробязнасць. Прынамсі, яе не было ў глыбокім пачуцці Луізы Пойндэкстэр. Наўрад ці гэта было першае захапленне ў жыцці Луізы. Але гэта было першае расчараванне, якое парушыла яе душэўны спакой.

Спачатку ёй здавалася, што яна заглушыць боль сэрца сілай волі, што ёй дапаможа яе прыроджаная жыццярадаснасць. Але ішлі дні, а палёгкі не наступала. Яна не магла забыць чалавека, які цалкам завалодаў яе марамі.

У некаторыя моманты Луіза ненавідзела яго ці, дакладней, хацела ненавідзець. Тады ёй здавалася, што яна магла б забіць яго ці, калі б яго забівалі ў яе на вачах, не зрабіла б спробы дапамагчы яму. Але ж гэта былі толькі мімалётныя настроі.

Чым болып яна думала, тым болып усведамляла, што, калі б ён быў нават яе найзлейшым ворагам, ворагам усяго чалавецтва — самім Люцыферам, з якім яна яго некалі параўнала,— яна ўсё роўна не перастала б кахаць яго.

Ненавідзець Морыса Луізе было не пад сілу. Яна толькі спрабавала быць да яго раўнадушнай. Але гэта была дарэмная спроба.

Кожны дзень, амаль кожны час Луіза падымалася на асатэю і глядзела на дарогу, дзе яна ўпершыню ўбачыла сваю саперніцу. Болып таго: нягледзячы на сваё рашэнне пазбягаць сустрэч з чалавекам, які зрабіў яе няшчаснай, яна садзілася на каня і ездзіла па дарозе, па вуліцах пасёлка з адным толькі намерам — сустрэць яго.

Праз тры дні пасля непрыемнага адкрыцця яна зноў убачыла з асатэі мексіканскую сеньярыту, якая накіроўвалася да форта, у суправаджэнні таго ж слугі з кошыкам у руках. Назіраючы за імі, Луіза калацілася ад рэўнасці, зайздросцячы той, якая апярэдзіла яе клопатамі аб хворым.

Луіза ведала цяпер пра яе болып, чым раней, хаця і не вельмі шмат. Гэта была донна Ісідора Каварубіо дэ

Лос-Льянас, дачка ўладальніка вялікай асьенды на Рыо-Грандэ і пляменніца асьендада, чый маёнтак знаходзіўся ў мілі ад Каса-дэль-Корва ніжэй па цячэнню Ляоны.

Маладая мексіканка мела рэпутацыю эксцэнтрычнай асобы, якая добра ўпраўляецца з ласо, здольная ўтаймаваць любога дзікага мустанга, але не свае капрызы.

Гэтыя звесткі не знішчылі раўнівых падазрэнняў крэолкі — наадварот, яны ўмацавалі іх.

Ёй падабаліся такія рысы характару. Яна сама любіла незалежнасць. Луізе здавалася, што гэта падабалася і іншым. Морыс Джэральд наўрад ці быў выключэннем.

Прайшло яшчэ некалькі дзён, але дзяўчына з ласо болей не паказвалася.

«У яго загаіліся раны, ён болей не мае патрэбы ў няспынным клопаце» — так разважала крэолка, стоячы на асатэі. Яна ўглядалася ў далячынь, трымаючы перад вачамі ларнет.

Гэта было раніцай, хутка пасля ўзыходу сонца, у час, калі звычайна праязджала наезніца. .

Дзяўчына глядзела ў той бок, адкуль раней з’яўлялася яе саперніца.

Выпадкова зірнуўшы ў процілеглы бок, Луіза раптам замерла, не верачы сваім вачам. Яна ўбачыла Морыса Джэральда вярхом на кані — ён набліжаўся з боку форта.

Хаця ён сядзеў у сядле некалькі напружана і ехаў павольнай рыссю, гэта, безумоўна, быў ён. Луіза выразна ўбачыла яго праз ларнет і адразу заўважыла, што яго левая рука ў лубку.

Пазнаўшы яго, маладая крэолка схавалася за парапет, і з яе грудзей вырваўся прыглушаны крык.

Чым быў выкліканы гэты журботны вокліч? Тым, што дзяўчына заўважыла параненую руку ці яна разглядзела ў ларнет хваравітую бледнасць твару?

He. Гэта не быў крык жалю ці здзіўлення — гэта быў стогн набалелага сэрца.

Хворы быў на шляху да выздараўлення. Ён болей не меў патрэбы ў клопатах сястры міласэрнасці. Цяпер ён ехаў да яе сам.

Затаіўшыся за парапетам асатэі, пад прыкрыццём квітнеючай юкі, Луіза сачыла за коннікам; падняўшы

да вачэй ларнет, яна магла ўлавіць кожны яго рух, нават выраз твару.

Яна адчула некаторую палёгку, калі заўважыла, што ён кінуў не адзін позірк на Каса-дэль-Корва, і ёй стала яшчэ прыемней, калі Морыс спыніўся ў цені дрэў прыдарожнага гаёчка і доўга, ўважліва глядзеў у бок асьенды.

У Луізы мільганула надзея, што ён думаў пра яе, калі глядзеў на асьенду.

Але гэта быў толькі пробліск радасці, які гаснуў, нібы сонечнае святло ў час зацьмення, і зноў змяняўся змрочнай тугой.

Морыс Джэральд прышпорыў каня і знік у густых зарасніках, у якіх гублялася дарога.

Куды ж ён ехаў? Канешне, наведаць донну Ісідору Каварубіо дэ Лос-Льянас.

I ці можна было суцяшацца тым, што не прайшло і гадзіны, як ён ужо праехаў назад? Яны ж маглі сустрэцца ў блізкім лесе — амаль на вачах у раўнівай саперніцы, заслоненыя толькі лёгкім лісцем.

Яе не суцешыла і тое, што, праязджаючы міма, мустангер зноў глянуў на асьенду, зноў спыніўся за гаем і доўга глядзеў у бок Каса-дэль-Корва.

Ці быў гэты погляд насмеіплівым, а можа, пераможным? Канешне, Морыс можа радавацца. Але навошта такая бязлітаснасць? Навошта ён спыніўся тут, калі на яго губах яшчэ не астылі пацалункі Ісідоры?

Луіза Пойндэкстэр зноў на асатэі, зноў адна са сваім горам. Шырокая каменная лесвіца прыводзіла яе на месца, дзе яе чакалі ўсё новыя і новыя выпрабаванні. Ужо не раз давала яна сабе клятву, што не будзе падымацца туды — прынамсі, у бліжэйшы час. Але клятва парушалася на наступны ж дзень, раней чым сонца паспявала асушыць расу на траве прэрыі.

Як і напярэдадні, яна стаяла на асатэі, углядаючыся ў дарогу па той бок ракі. Як і напярэдадні, яна ўбачыла праезджага конніка з рукой на перавязі. Як і напярэдадні, яна прыгнулася, хаваючыся за парапетам.

Коннік ехаў у тым жа напрамку, як і напярэдадні; ён кінуў, як і напярэдадні, позірк на асьенду і, спыніўшыся за гаёчкам, доўга глядзеў у бок Каса-дэльКорва.

Надзеяй і страхам затрымцела сэрца маладой крэолкі. Яна ўжо гатова была паказацца з-за свайго прыкрыцця, але страх атрымаў верх, а праз хвіліну коннік ужо паехаў.

Куды?

Канешне, на спатканне з доннай Ісідорай Каварубіо дэ Лос-Льянас.

Хіба можна ў гэтым сумнявацца!

Як бы там ні было, яна хутка будзе ведаць гэта. He прайшло і дваццаці хвілін, як на той жа дарозе з’явіўся другі конь, леапардавай масці, з наезніцай на спіне.

Раўнівае сэрца крэолкі не магло болей мучыцца сумненнямі. Ніякая праўда не магла прычыніць ёй болыпых пакут, чым тыя, якія яна цярпела ад сваіх падазрэнняў. I Луіза наважылася дазнацца праўды — можа, пагібельнай для яе слабай надзеі.

Дзяўчына накіравалася ў зараснікі, дзе дваццаць хвілін назад знік мустангер. Яна ехала пад хісткімі ценямі акацый, па мяккай траве ля краю дарогі, каб конь выпадкова не ўдарыў капытом аб камень. Перыстае галлё акацый спускалася так нізка, што чаплялася за пёры яе капелюша. Наезніца сядзела, прыгнуўшыся ў сядле, нібы баючыся, што яе заўважаць, і ў той жа час сама ўважліва глядзела ўперад.

Яна паднялася на вяршыню ўзгорка, адкуль відаць было ўсё наваколле. Перад ёю быў дом, акружаны высокімі дрэвамі. Гэта была багатая асьенда. Луіза ведала, што тут жыве дон Сільвіо Марцінес, дзядзька Ісідоры.

На раўніне віднеліся і іншыя дамы, але толькі на гэты дом, толькі на дарогу да яго быў скіраваны трывожны погляд крэолкі.

Некаторы час яна працягвала назіраць, але ніхто не з’яўляўся ні ў асьендзе, ні каля яе. На дарозе, што вяла да маёнтка, як і на праезджай, таксама нікога не

было відаць. Па лузе хадзіла некалькі коней, але ўсе яны былі не асядланыя.

«Сеньярыта магла выехаць яму насустрач... Ці Морыс зайшоў да іх у дом?

Дзе яны зараз? У лесе ці ў доме? Калі яны ў лесе, то ці ведае пра гэта дон Сільвіо? Калі ж Морыс у гасцях у іх, то як да гэтага ставіцца дзядзька Ісідоры, і наогул, ці дома ён сам?»

Роздум Луізы быў перарваны ржаннем каня і бразганнем падкоў аб камень на дарозе.

Луіза паглядзела ўніз. Мустангер падымаўся прама да яе па абрывістым схіле. Яна магла б заўважыць яго і раней, калі б не ўглядалася так уважліва ў далячынь.

Ён быў па-ранейшаму адзін; і не было ніякіх падстаў меркаваць, што ён нядаўна расстаўся з кім-небудзь, і тым болып з каханкай.

Хавацца было позна. Крапчасты мустанг ужо адказаў на прывітанне старога знаёмца. Наезніца была вымушана застацца на месцы, чакаючы мустангера.

— Добры дзень, міс Пойндэкстэр,— сказаў ён, пад’язджаючы. У прэрыі не заведзена, каб дамы віталіся першымі.— Вы адна?

— Адна, сэр. Чаму вы здзіўляецеся?

— Зараснікі не вельмі падыходзяць для такіх прагулак. Зрэшты, вы неяк гаварылі, што вам падабаюцца прагулкі ў адзіноце.

— Вам яны як быццам таксама падабаюцца, містэр Джэральд. Толькі вы наўрад ці пакутуеце ад адзіноты... Ці не так?

— Я езджу адзін іменна таму, што люблю адзіноту. На жаль, мне прыходзіцца жыць у гасцініцы. Там так шумна, што і здароваму чалавеку цяжка, а я гэта асабліва востра адчуваю. Пагэтаму прагулка вярхом па гэтых ціхіх мясцінах прыносіць мне невыказную асалоду. Халадок у цені акацый і вецярок, які нястомна забаўляецца веерападобным лісцем, могуць узнавіць сілы нават паміраючага. Вы так не думаеце?

— Вам лепш гэта ведаць,— збянтэжана адказала Луіза.— Вы ж так часта наведваеце гэтыя месцы...

— Часта! Я толькі другі раз праязджаю тут, з той пары, як зноў змог сесці ў сядло... Але, прабачце, міс Пойндэкстэр... адкуль вы ведаеце, што я праязджаў тут?

— Ах,— адказала Луіза, чырванеючы і бялею-

чы,— я не магла не заўважыць гэтага! Я прывыкла праводзіць болыпую частку дня на асатэі. Там так прыемна — цудоўны від, і асабліва добра ранкам, калі дзьме халаднаваты вецярок і птушыны спеў даносіцца з усіх бакоў... 3 нашага даху далёка відна гэта дарога. I я бачыла вас, калі вы праязджалі міма, гэта значыць, пакуль вы не схаваліся пад ценем акацый.

— Значыць, вы бачылі мяне? — сказаў Морыс, збянтэжыўшыся. Але яго збянтэжанасць была выклікана не яе апошняй фразай, якой ён проста не зразумеў: ён успомніў, як глядзеў на асьенду, спыніўшыся за гаёчкам.

— Ну канешне. Дарога ж праходзіць у шасцістах ярдах ад нашага дома. Я нават змагла разгледзець тую сеньярыту, якая праязджала тут вярхом, хаця яе конь не такі прыметны, як ваш. Я бачыла, як яна спрытна накінула ласо на шыю беднай маленькай антылопы, і адразу здагадалася, што гэта тая самая маладая дзяўчына, пра таленты якой вы мне так міла расказвалі.

— Ісідора?

— Ісідора!

— Ах, сапраўды! Яна ж тут гасціла некаторы час.

— I была вельмі ўважлівая да містэра Джэральда?

— Гэта так, яна сапраўды была вельмі ўважлівая, хаця я яшчэ не меў магчымасці падзякаваць ёй. Нягледзячы на яе прыязныя адносіны да мяне, яна ненавідзіць нас, чужаземцаў, і ніколі не пагадзілася б пераступіць парог гасцініцы Абердофера.

— Праўда? Напэўна, яна лічыць за лепшае бачыцца з вамі пад ценем акацый?

— Я зусім не бачыў яе — ва ўсякім выпадку, ужо шмат месяцаў — і, мабыць, не ўбачу яшчэ доўга: яна вярнулася дамоў на Рыо-Грандэ.

— Гэта праўда, містэр Джэральд? Вы не бачылі яе з той пары... Яна паехала ад свайго дзядзькі?

— Так, яна паехала! — адказаў Морыс са здзіўленнем.— Канешне, я яе не бачыў і даведаўся, што яна тут гасціла, толькі таму, што, пакуль я ляжаў, яна прысылала мне ўсялякія ласункі, якія, па праўдзе кажучы, былі вельмі дарэчы. Кухня гасцініцы Абердофера не заслугоўвае асаблівых пахвал, ды і яго адносіны да мяне не самыя лепшыя. Донна Ісідора, трэба сказаць, вельмі шчодра аддзякавала мне за тую ма-

ленькую паслугу, якую я ёй некалі аказаў.

— Паслугу? Можна спытаць, якую, містэр Джэральд?

— Канешне. Гэта выйшла выпадкова. Мне пашчасціла аднойчы вырваць донну Ісідору з рук індзейцаў — Дзікага Ката і яго супляменнікаў, семінолаў. Яны напалі на яе, калі яна ехала ад Рыо-Грандэ да берагоў Ляоны наведаць свайго дзядзьку, дона Сільвіо Марцінеса,— вунь там віднеецца яго дом. Нягоднікі былі п’яныя, і ёй пагражала калі не смерць, то, прынамсі, вялікая небяспека. Ёй, беднай, было б вельмі цяжка выслізнуць ад іх, калі б я не падаспеў у час.

— Гэта вы называеце маленькай паслугай? Вы вельмі сціплы, містэр Джэральд. Калі б я трапіла ў падобнае становішча і хто-небудзь выратаваў мяне, то...

— Чым бы вы адплацілі яму? — спытаў мустангер з хваляваннем.

— Я пакахала б яго,— хутка адказала Луіза.

— Калі гэта так,— прашаптаў Морыс, нахіліўшыся да Луізы,— я аддаў бы паўжыцця, каб убачыць вас у руках Дзікага Ката і яго п’яных таварышаў і выратаваць вас ад іх!

— Гэта праўда, Морыс Джэральд? He жартуйце — я ж не дзіця. Я хачу ведаць праўду! Скажыце, вы шчыры са мной?

— Так, гэта праўда! Клянуся вам!

Луіза Пойндэкстэр прыпаднялася ў страмёнах і палажыла руку на плячо мустангера. Адказваючы на яго пацалунак, яна горача прашаптала:

— Я кахаю цябе!

3 той пары як у Тэхасе з’явіліся англасаксонскія перасяленцы — можна нават сказаць, з часу каланізацыі Тэхаса нашчадкамі канкістадораў, што адбылося

на стагоддзе ранен,— самым важным для яго жыхароу былі адносіны з індзейцамі.

I калі індзейцы, законныя гаспадары краіны, былі ў стане вайны з перасяленцамі, і калі з імі ўдавалася заключыць перамір’е — усё роўна яны заставаліся пастаяннай тэмай размоў. У першым выпадку гаварылі аб навіслай небяспецы, у другім — абмяркоўвалася пытанне, ці надоўга чырванаскурыя правадыры вырашылі закапаць свае тамагаўкг.

Гэта тэма абмяркоўвалася скрозь і ўсюды — за снеданнем, абедам і вячэрай. У асьендзе плантатара ці ў халупе паляўнічага словы «мядзведзь», «пума», «пекары»2 вымаўляліся радзей і з меншым страхам, чым слова «індзеец». Індзейцамі ў Тэхасе пужалі дзяцей, але і бацькі баяліся іх не менш.

Нават высокія каменныя сцены Каса-дэль-Корва, якія рабілі асьенду падобнай на крэпасць, не пазбавілі яе жыхароў ад страхаў, што хвалявалі насельніцтва ўсёй памежнай паласы.

Да гэтага часу сям’я Пойндэкстэра мела толькі слабае ўяўленне аб індзейцах, і то толькі па чутках; але дзень за днём яна ўсё болей дазнавалася пра набегі чырванаскурых.

Яны ўжо пачалі верыць, што гэта небяспека не простая выдумка; а калі хто-небудзь яшчэ сумняваўся, то пісьмо ад маёра, каменданта форта, дасланае тыдні праз два пасля пікніка, павінна было развеяць апошнія сумненні.

Пісьмо прывёз конны стралок раніцай. Яно было ўручана плантатару, калі той садзіўся за сервіраваны для снедання стол, вакол якога ўжо сабралася ўся сям’я: дачка Луіза, сын Генры і пляменнік Касій Калхаўн.

— Дзіўныя навіны! — усклікнуў Пойндэкстэр, хутка прабегшы вачамі паперу.— I вельмі непрыемныя, калі гэта праўда. Але, раз маёр так упэўнены, сумнявацца не прыходзіцца.

— Непрыемныя навіны, тата? — спытала дачка, моцна пачырванеўшы, а сама падумала: ♦Што мог маёр напісаць? Я сустрэла яго ўчора ў зарасніках. Ён

1 Тамагаўк — індзейская зброя ў выглядзе сякеркі. «3 а к a паць тамагаўк» — значыць заключыць мір.

2 П е к а р ы — амерыканская дзікая свіння.

бачыў мяне з... Няўжо пра гэта? Божа, калі бацька даведаецца!..»

— «Каманчы на сцежцы вайны» — вось што піша маёр,— сказаў Пойндэкстэр.

— I толькі ўсяго? — міжвольна вырвалася ў Луізы, як быццам у гэтым паведамленні не было нічога трывожнага.— Ты напужаў нас. Я думала, здарылася нешта болып страшнае.

— Болып страшнае? Што за глупства ты мелеш, дзіця маё! У Тэхасе няма нічога страшнейшага за каманчаў на сцежцы вайны, няма нічога апаснейшага.

Магчыма, Луіза з гэтым не пагадзілася, падумаўшы пра іншыя небяспекі, пазбегчы якіх было не лягчэй. Можа, яна ўзгадала табун дзікіх жарабцоў ці след ласо на выпаленай прэрыі. Яна нічога не адказала.

Размову працягваў Калхаўн:

— А маёр упэўнены, што індзейцы наважыліся пачаць вайну? Што ён піша?

— Піша, што ўжо некалькі дзён хадзілі гэтыя чуткі, але ён не надаваў ім асаблівага значэння. Цяпер жа ўсё пацвердзілася. Учора вечарам у форт з’явіўся Дзікі Кот — правадыр семінолаў са сваімі супляменнікамі. Яны паведамілі, што па ўсім Тэхасе каманчы ў сваіх сёлах паставілі размаляваныя шасты і цэлы месяц скачуць танец вайны, што некалькі атрадаў ужо рушылі ў паход і кожную хвіліну могуць з’явіцца на Ляоне!

— А сам Дзікі Кот хіба лепшы? — спытала Луіза, узгадаўшы выпадак, расказаны мустангерам.— Няўжо гэтаму здрадніку можна давяраць? Мяркуючы па ўсяму, ён такі ж вораг белым, як і сваім супляменнікам.

— Твая праўда, дачушка. Маёр у пастскрыптуме дае яму якраз такую характарыстыку. Ён раіць быць асцярожным з гэтым двудушным нягоднікам, які, канешне,перакінецца на бок каманчаў, як толькі гэта яму здасца выгадным... Ну што ж,— працягваў плантатар, адкладваючы ўбок пісьмо і вяртаючыся да сваёй кавы і вафляў,— я спадзяюся, што мы зусім не ўбачым тут чырванаскурых — ні каманчаў, ні семінолаў. Трэба думаць, што, ступіўшы на сцежку вайны, каманчы адступяць перад зубчастымі парапетамі Каса-дэльКорва і не асмеляцца крануць нашу асьенду...

У гэты час у дзвярах сталовай, дзе яны сядзелі за

снеданнем, паказалася чорная фізіяномія фурмана, і размова перайшла на іншую тэму.

— Што табе трэба, Плутон? — спытаў яго Пойндэкстэр.

— Хо-хо! Маса Вудлі, гэтаму хлопцу нічога не трэба. Я толькі заглянуў; толькі трэба сказаць міс Луі: хай хутчэй канчае снеданне — крапчастая стаіць з сядлом на спіне і чакае, каб ёй сунулі жалезку ў рот. Крапчастая не хоча стаяць на камянях, ірвецца на мяккую траву прэрыі.

— Ты едзеш катацца, Луіза? — спытаў плантатар з яўным незадавальненнем.

— Так, тата. Я хацела праехацца.

— Няможна!

— Вось як!

— Зразумей мяне: я не хачу, каб ты ездзіла адна. Гэта непрыстойна.

— Чаму ты так думаеш, тата? Я ж часта ездзіла адна.

— Так, на жаль, занадта часта.

Апошняя заўвага прымусіла дзяўчыну злёгку пачырванець, хаця яна не была ўпэўнена, штб мае на ўвазе бацька.

Але Луіза не стала дапытвацца. Наадварот, яна палічыла за лепшае замяць гэту размову, што было ясна па яе адказу.

— Калі ты супраць, тата, я не буду болей катацца па прэрыі. Але няўжо ты будзеш трымаць мяне пад замком, калі вы, мужчыны, ездзіце па справах? Вось якое жыццё мне наканавана ў Тэхасе!

— Ты мяне не так зразумела, Луіза. Я зусім не супраць таго, каб ты выязджала на прагулкі, але хай цябе хто-небудзь суправаджае. Выязджай з Генры ці з Касіем. Я толькі забараняю табе ездзіць адной. На гэта ў мяне ёсць прычыны.

— Прычыны? Якія?

Гэта пытанне міжвольна сарвалася з вуснаў Луізы. Яна зараз жа пашкадавала, што не стрымалася. Яна са страхам чакала адказу.

Адказ крыху супакоіў яе.

— Якія яшчэ прычыны табе патрэбны? — сказаў плантатар.— Ды перш за ўсё вось гэта пісьмо маёра. He забывай, што Тэхас — гэта не Луізіяна, дзе дзяўчына можа ехаць спакойна, куды ёй толькі ўздумаецца,

не баючыся, што яе абразяць або абрабуюць. Тут жа, у Тэхасе, небяспека на кожным кроку. Напрыклад, індзейцы.

— Індзейцаў мне няма чаго баяцца. Я ніколі не ад’язджаю ад дома далей чым на пяць міль.

— На пяць міль! — саркастычна ўсклікнуў адстаўны капітан.— Гэта тое ж самае, што ад’ехаць на пяцьдзесят міль, кузіна Лу. Ты з такім жа поспехам можаш сустрэць індзейцаў на адлегласці ста крокаў ад варот дома, як і на адлегласці ста міль. Калі яны на сцежцы вайны, іх можна чакаць у любым месцы і ў любы час. Па-мойму, дзядзька Вудлі мае рацыю: крайне безразважна табе ездзіць адной.

— О, ты так думаепі? — рэзка сказала крэолка, з пагардай зірнуўшы на дваюраднага брата.— Ці не скажаце вы мне, сэр, чым вы зможаце мне дапамагчы, калі я сапраўды сустрэну каманчаў? Хаця я ўпэўнена, што гэтага не можа здарыцца. Добра ж мы будзем выглядаць — удваіх сярод ваеннага атрада размаляваных дзікуноў! Ха-ха! У небяспецы апынешся ты, а не я. Я якраз уцяку, а ты застанешся з імі. Вось ужо сапраўды небяспека — на адлегласці пяці міль ад дома! Ану, пашукай у Тэхасе конніка — не выключаючы і дзікуноў,— які мог бы дагнаць мяне на маёй мілай Луне! Табе гэта наўрад ці ўдасца, Каш!

— Замаўчы, дачка! — строга сказаў Пойндэкстэр.— Я не хачу слухаць такую бязглуздую балбатню... He звяртай на яе ўвагі, Касій. I, акрамя індзейцаў, тут шмат усякага зброду — іх трэба апасацца не меней. Запомні: я забараняю табе ездзіць далёка, як ты гэта рабіла раней!

— Няхай будзе па-твойму, тата,— пакорна адказала Луіза, устаючы з-за стала.— Канешне, я паслухаюся цябе, але ведай, што я магу захварэць, калі мне прыйдзецца сядзець дома... Ідзі, Плутон,— звярнулася яна да негра, які ўсё яшчэ стаяў у дзвярах і ўсміхаўся.— Адвядзі Луну ў караль, на пашу — куды хочаш. Няхай яна бяжыць у сваю родную прэрыю, калі гэта ёй падабаецца. Яна мне болып не патрэбна.

3 гэтымі словамі дзяўчына горда выйшла з пакоя, пакінуўшы мужчын, якія ўсё яшчэ сядзелі за сталом, раздумваць над яе словамі.

Але гэта не былі яе апошнія словы. Калі яна спяшалася па калідоры ў свой пакой, у яе сарвалася шэптам 170

некалькі пытанняў, на якія нічога пэўнага нельга было адказаць:

— Пра што бацька мог даведацца? Можа, гэта толькі падазрэнні? Хто мог яму расказаць? Ці ведае ён пра нашу сустрэчу?

Глава XXIX

ЭЛЬ-КАЁТ У СЯБЕ

Калхаўн устаў з-за стала амаль гэтак жа раптоўна, як і Луіза. Але, у адрозненне ад яе, ён не пайшоў да сябе, а выйшаў з дому.

Ён усё яшчэ пакутаваў ад ран, але значна паздаравеў і мог ужо хадзіць па садзе, дайсці да канюшні, да караля паблізу ад дома...

Але на гэты раз ён адправіўся далей. Пад уплывам пачутага ці ў сувязі з атрыманай весткай, але слабасць, здавалася, пакінула яго, і, абапіраючыся на кій, ён пайшоў у напрамку да форта Індж.

Ён прайшоў па пустцы, якая ляжала на паўдарозе паміж асьендай і фортам, накульгваючы, падышоў да зараснікаў акацыі, што прыхаваліся пад ценем іншых, болып высокіх дрэў. У самым гушчары зеляніны стаяла сплеценая з прутоў і абмазаная глінай хаціна — хакале, тыповае жыллё паўднёва-заходняга Тэхаса.

Гэта будыніна поўнасцю стасавалася з яе гаспадаром, Мігуэлем Дыясам — жорсткім напаўдзікуном, які нездарма заслужыў мянушку Эль-Каёт.

Далёка не заўсёды гэтага воўка можна было знайсці ў яго логавішчы — хакале Мігуэля Дыяса, бадай, не заслугоўвала лепшай назвы, тут ён толькі калі-нікалі начаваў. Толькі зрэдку, пасля ўдалага палявання, ён мог дазволіць сабе пажыць крыху каля пасёлка, аддаючыся грубым уцехам.

Калхаўну пашанцавала: ён застаў гаспадара дома, хаця і пад чаркаю — гэта, між іншым, быў яго звычайны стан. Праўда, мексіканец не быў ушчэнт п’яны, ён паспеў добра выспацца і крыху апамятацца.

— А, гэта вы, сеньёр! — закрычаў Эль-Каёт, убачыўшы ў дзвярах госця.— Якім чынам? Бярыце крэсла. Вось яно стаіць. Крэсла! Ха-ха-ха!

Эль-Каёт зарагатаў, гледзячы на прадмет, які ён назваў крэслам. Гэта быў проста чэрап мустанга, які выкарыстоўваўся для сядзення. Груба збіты стол з аполкаў юкі, другі такі ж чэрап і куча трыснягу, якая служыла пасцеллю і на якой ляжаў гаспадар, давяршалі абсталяванне жылля Мігуэля Дыяса.

Стомлены доўгай прагулкай, Калхаўн прыняў запрашэнне і апусціўся на чэрап. He губляючы часу, ён адразу прыступіў да справы.

— Сеньёр Дыяс,— сказаў ён,— я прыйшоў сюды для...

— Сеньёр амерыкана! — усклікнуў напаўп’яны мустангер, перарваўшы тлумачэнне.— Карамба!1 Знаю, знаю, чаго вы завіталі! Навошта лішнія цырымоніі! Я павінен прыбраць з дарогі гзтага д’ябла ірландца!

— Так!

— Дык вось, я ж абяцаў вам зрабіць гэта за пяцьсот долараў, калі прыйдзе час і калі трапіцца зручны выпадак. Мігуэль Дыяс заўсёды трымае слова. Толькі час яшчэ не настаў і зручнага выпадку не было. Чорт вазьмі! Каб забіць чалавека як належыць, патрабуецца ўмельства. Нават у прэрыях нападаюць на след. А калі дазнаюцца, то для мяне гэта не жарты! Вы забываеце, сеньёр капітан, што я мексіканец. Быў бы я амерыканец, як вы, то лёгка ўкакошыў бы дона Марысіо. Варта толькі сказаць, што была сварка, і я выйшаў бы сухім з вады. Ліха на яго! Для мексіканца іншы закон. Калі хто-небудзь з нас усадзіць мачэтэ ў сэрца чалавека, гэта назавуць забойствам. I тады вы, амерыканцы, у вашым дурным судзе з дванаццаццю «прысяжнымі» пастановіце: ♦Павесіць». Карамба! Мне гэта не падыходзіць. Я ненавіджу гэтага ірландца, як і вы, але лезці ў пятлю не збіраюся. Я павінен вычакаць, пакуль прыйдзе час і трапіцца зручны выпадак — чорт вазьмі, і час і выпадак!

— I тое і другое прыйшло! — усклікнуў Калхаўн, нахіліўшыся да мексіканца.— Вы сказалі, што лёгка маглі б гэта зрабіць, калі б толькі пачаліся непрыемнасці з індзейцамі.

1 Чорт вазьмі! (ісп.)

— Канешне, я гэта казаў, і калі б гэта было так, то...

— Значыць, вы яшчэ не ведаеце навін?

— Якіх навін?

— Дык жа каманчы на сцежцы вайны!

— Чорт вазьмі! — усклікнуў Эль-Каёт, ускакваючы са сваёй трысняговай пасцелі з імклівасцю воўка, які ўчуў здабычу.— Святая Дзева! Няўжо гэта праўда, сеньёр?

— Самая чыстая праўда. Гэта вестка толькі што атрымана ў форце. У мяне паведамленне ад самога каменданта.

— Тады...— адказаў мексіканец у роздуме,— тады дон Марысіо можа памерці. Каманчы могуць забіць яго. Ха-ха-ха!

— Вы ўпэўнены ў гэтым?

— Я быў бы болып упэўнены, калі б за яго скальп заплацілі тысячу долараў, а не пяцьсот.

— Ён варты гэтай сумы.

— Якой сумы?

— Тысячы долараў.

— Вы абяцаеце?

— Так.

— У такім выпадку каманчы здымуць з яго скальп, сеньёр капітан! Можаце вяртацца ў Каса-дэльКорва і спаць спакойна. Будзьце ўпэўнены, што, як толькі трапіцца выпадак, ваш вораг застанецца без валасоў. Вы разумееце мяне?

— Так.

— А цяпер рыхтуйце вашу тысячу долараў.

— Яны чакаюць вас.

— Карамба! Я іх хутка зараблю! Бывайце!

— Святая Дзева! — усклікнуў бандыт, як толькі яго наведвальнік пайшоў.— Во пашанцавала! Атрымаць тысячу долараў за тое, каб укакошыць чалавека, якога я хацеў забіць дарма? Каманчы на сцежцы вайны! Карамба! Няўжо гэта праўда? Калі так, то трэба дастаць свой касцюм для гэтага маскараду. Тры доўгія гады перамір’я з індзейцамі ён валяецца ў мяне без дзела. Хай жывуць індзейцы на сцежцы вайны! I хай увянчаецца поспехам мой маскарад!

Глава XXX

ПАВЕТРАНАЯ ПОШТА

Луіза Пойндэкстэр, захапляючыся тымі відамі спорту, якія прынята лічыць мужчынскімі, канешне, не грэбавала і стральбой з лука. Яна дасканала валодала гэтым майстэрствам.

Абыходзіцца з лукам яна навучылася ў індзейцаў племені юма; апошнія рэшткі гэтага некалі магутнага племені можна да гэтага часу сустрэць у дэльце Місісіпі, ля заліва Атчафалая, і ў наваколлі Пойнт Купе.

Яна прывезла свой лук з Луізіяны, але ён доўга ляжаў без дзела, нават нераспакаваны. 3 таго часу як яна пераехала ў Тэхас, у яе яшчэ не было выпадку папрактыкавацца ў стральбе. Прыгожы лук з апельсінавага дрэва і апераныя стрэлы валяліся забытымі ў кладоўцы.

Але настаў час, калі яна ўспомніла пра іх. Гэта было хутка пасля размовы за снеданнем, калі бацька забараніў ёй выязджаць адной на прагулкі.

Яна без пярэчання падпарадкавалася гэтаму загаду; болып таго, яна не толькі перастала выязджаць адна, але і наогул адмовілася ад верхавой язды.

Крапчасты мустанг панура стаяў у канюшні або бегаў па каралі, здзіўляючыся, чаму ён болей не адчувае на спіне сядла — адзінага напаміну пра тое, што ён палонны.

Але Луіза не забывала сваёй улюбёнкі. Праўда, яна болей не ездзіла катацца, але ўсё ж штодзённа наведвала Луну і сачыла за тым, каб яе добра даглядалі. Кабылу кармілі лепшым зернем з засекаў Каса-дэльКорва, самай сакавітай травой саванны, паілі сцюдзёнай вадой Ляоны.

Плутон дбайна даглядаў яе. Ён так старанна цёр яе скрабніцай і шчоткамі, што шэрсць яе блішчала не горш, чым скура яго чорнага твару.

Амаль увесь вольны час Луіза аддавала цяпер стральбе з лука.

Месцам для практыкаванняў ёй служыў сад з прылеглымі зараснікамі. 3 трох бакоў яго падковай агінала рака; з чацвёртага ён замыкаўся задняй сцяной асьенды.

Сад быў вельмі стары; аб гэтым сведчылі не толькі магутныя дрэвы, але і патрэсканыя статуі, якія ўпрыгожвалі яго. Яны былі зроблены разцом іспанскіх майстроў і ўяўлялі сабой герояў далёкага мінулага. Тут мы маглі ўбачыць вялікага Кандэ, Кампеадора1; вялікага мараплаўца, якому належыць слава адкрыцця Амерыкі; двух славутых канкістадораў Кортэса“ і Пісара3 і праслаўленую сваёй прыгажосцю і адданасцю любімаму чалавеку індыянку Малінча4.

Але не сярод гэтых герояў практыкавалася Луіза ў стральбе з лука, хаця не раз можна было бачыць, як яна стаіць перад статуяй Малінча, разглядваючы яе цудоўны твар. Луіза не папракала прыгажуню індыянку за тое, што яна пакахала іспанскага палкаводца. Маладая крэолка адчувала ў глыбіні душы, што не ёй папракаць Малінча. Яна ж і сама, забыўшы пра ўсё на свеце, аддала сваё сэрца чалавеку, які далёка не такі славуты, як Кортэс, хаця, на яе думку, не менш заслугоўвае славы.

He, не сярод гэтых статуй Луіза Пойндэкстэр займалася стральбой з лука. Яна ішла пад цень высокіх дрэў, якія па выгіну ракі ўтварылі паўкруглы гай паміж берагам і садам. Тут раслі пасаджаныя некалькі стагоддзяў назад самой прыродай тутавыя, арэхавыя дрэвы, кедры, якіх не крануў садоўнік, калі разбіваў сад.

Крэолка любіла сядзець пад зялёнымі шатамі гэтых

1 К а н д э (1621—1686) — французскі палкаводзец. С і д К а м пеадбр (1040—1089) — славуты іспанскі рыцар, які праславіўся ў войнах з маўрамі.

2 К 6 р т э с, Фернанда (1485—1547) — іспанскі генерал, заваёўнік Мексікі (1519—1521), які заслужыў благую славу сваёй жорсткасцю, вераломствам і грабежніцтвам у заваяванай краіве індзейЦаў.

3 П і с а р а, Франсіска (каля 1471—1541) — іспанскі канкістадор, заваёўнік дзяржавы інкаў (на тэрыторыі сучаснага Перу).

4 Малінча (Марына) — перакладчыца Кортэса, якая потым стала яго жонкай.

лясных волатаў ці хадзіць па беразе празрыстай ракі, якая санліва бруіла міма.

Тут Луіза магла быць зусім адна, а ў апошні час яна шукала адзіноты. Бацька нават у моманты самага суровага настрою не стаў бы пярэчыць гэтаму. Ён быў спакойны за яе: сцены Каса-дэль-Корва, глыбокая і шырокая рака былі яе надзейнай абаронай. Плантатар не толькі не пярэчыў гэтым самотным прагулкам, але, наадварот, быў задаволены імі. Падазрэнні, якія ў яго ўзнікалі і для якіх, трэба сказаць, меліся падставы, пачалі рассейвацца.

Урэшце рэшт гэта магло быць толькі звычайнай плёткай. He выключана, што плантатар стаў ахвярай злых языкоў. Вельмі магчыма, што сустрэча яго дачкі з Морысам-мустангерам не была наўмыснай. Маглі ж яны выпадкова сустрэцца ў зарасніках! I наўрад ці Луізе было прыстойна не павітацца з чалавекам, які двойчы выратаваў яе жыццё. Напэўна, яна проста яшчэ раз выказала яму сваю ўдзячнасць.

Тое, што яна пакорліва адмовілася ад верхавой язды, здавалася, пацвярджала гэта меркаванне. Звычайна яна скаралася не так лёгка — значыць, гэтыя паездкі не былі ёй асабліва дарагія.

Так разважаў любячы бацька, у якога не было іншага сродку разабрацца ў характары сваёй дачкі. Калі б яны жылі ў іншай краіне або належалі да іншага кола, ён, можа, задаў бы прамое пытанне і патрабаваў бы прамога адказу. Але на Місісіпі гэта не заведзена; там дзесяцігадовы сын ці дачка, якой яшчэ не споўнілася пятнаццаць, абурыліся б і назвалі б гэта допытам з прыдзіркамі.

Наўрад ці Вудлі Пойндэкстэр мог разлічваць на пакорлівасць Луізы. Яго прыгажуня дачка за апошнія гады прывыкла да пакланення і кампліментаў, а гэта часта псуе чалавека.

Нягледзячы на тое што ён быў яе бацькам і, па закону, меў над ёю ўладу, ён добра разумеў, наколькі гэта ўлада прывідная.

Пагэтаму ён быў задаволены яе паслухмянасцю і радаваўся, што цяпер, замест нястрымнай скачкі па прэрыі, яна задавольваецца прагулкамі ў садзе, дзе цешыцца стральбой з лука па маленькіх птушачках, якія, на сваю бяду, набліжаюцца да яе.

Чаму вы разважаеце так наіўна, пяцідзесяцігадовы

бацька? Хіба вы забылі сваю маладосць, забылі, як вы марылі, як вы падманвалі або прыкідваліся, каб утаіць тое, што, магчыма, было самым высакародным пачуццём у вашым жыцці!

Але бацька прыгажуні Луізы, здавалася, ні аб чым не ўспамінаў, хаця яму было што ўспомніць. Ён забыў усё, што тады хвалявала яго, інакш ён знайшоў бы выпадак, каб пайсці ўпотай за дачкой у сад і паглядзець, што яна робіць у зарасніках хмызняку, які акаймоўвае бераг ракі. Тады ён даведаўся б, што Луіза зусім не жорсткая, як магло здацца,— яна цэлілася не ў птушак, якія так даверліва пырхалі вакол яе. He для гэтага нацягвала яна лук: прывязаўшы шматок паперы да наканечніка стралы, яна пасылала яго ў гай на процілеглым беразе ракі.

I ён заўважыў бы нешта яшчэ больш цікавае: праз некаторы час гэта ж страла, нібы незадаволеная тым месцам, куды яна трапіла, вярталася ў рукі дзяўчыны з тым жа — або, можа, падобным — шматком паперы, прывязаным да яе наканечніка.

Недасведчанаму назіральніку гэтыя палёты стралы маглі здацца дзіўнай, нават звышнатуральнай з’явай. Але паколькі пабочных назіральнікаў не было, то здзіўляцца было некаму. А двум удзельнікам гэтай гульні, якія па чарзе нацягвалі лук і пасылалі туды і назад адну і тую ж стралу, усё было зразумела.

Каханне смяецца з перашкод.

Пазбаўленыя магчымасці бачыцца, Морыс і Луіза прыдумалі гэту паветраную пошту.

Глава XXXI

УДАЛАЯ ПЕРАПРАВА

Паветраная пошта існавала нядоўга. Хіба могуць закаханыя задаволіцца перапіскай, застаючыся на адлегласці палёту стралы! Любячыя сэрцы павінны гарэць і біцца зусім блізка.

Морыс Джэральд і Луіза Пойндэкстэр не маглі бо-

лей пераносіць разлуку. Нарэшце яны сустрэліся — не ў здрадніцкім святле сонца, а ў цішы поўначы, і толькі зоркі былі нямымі сведкамі іх тайны. Ужо двойчы бачыліся яны ў гаі за садам. Двойчы абмяняліся яны любоўнымі клятвамі пры мігатлівым святле зорак. Яны дамовіліся аб трэцім спатканні.

А ў плантатара, які так ганарыўся сваёй дачкой, не было і ценю падазрэння, што яна страшэнна падманвае яго. Яго дачка, яго адзіная дачка, гордая арыстакратка, прыгожая і адораная, якая магла б дастойна выйсці замуж, кахае простага паляўнічага на коней! Калі б яму гэта прыснілася, ён ускочыў бы са сваёй мяккай пасцелі, як ад гукаў трубы, якая абвяшчае канец свету. У яго пакуль не ўзнікла ніякага падазрэння. Усё гэта было непраўдападобным, занадта жахлівым. I калі б такая думка прыйшла яму ў галаву, яна здалася б яму бязглуздай.

Ён быў задаволены той бездакорнай пакорлівасцю, з якой дачка прыняла яго апошнюю забарону. Яму, пРаЎДа> было б больш прыемна, калі б яна дакладней выканала яго жаданне і не адмовілася зусім ад прагулак па прэрыі, але ездзіла б у суправаджэнні брата або кузена. Яна ж да гэтага часу не пагаджалася на гэта, а ён не настойваў. Ён ахвотна паддаўся яе капрызу. Вядома ж, пакуль Луіза заставалася дома, не магло ўзнікнуць ніякіх новых плётак. Яе падатлівасць настолькі абяззброіла яго, што ён амаль шкадаваў аб сваёй забароне. Супакоіўшыся, ён ужо падумваў аб тым, каб яе адмяніць.

* * *

Была месячная ноч, адна з тых, якія бываюць толькі на поўдні; такая ноч, калі серабрысты дыск месяца плаўна слізгае па сапфіравым небе, а горы ў празрыстым паветры вырысоўваюцца так ясна, што, здаецца, можна дакрануцца да іх рукой; калі ветрык заціхае і вялікае лісце трапічных дрэў замірае ў нерухомасці, нібы прыслухоўваючыся да дзіўнага хору начных галасоў звяроў, птушак, паўзуноў і насякомых.

Гэта была такая ноч, калі хочацца гуляць удваіх з той адзінай ненагляднай, якая па нейкаму таямнічаму наказу прыроды завалодала вашым сэрцам, калі вы

марыце аб тым, каб белыя рукі абвіліся вакол вашай шыі і чароўныя вочы глядзелі на вас з тым жа хвалюючым выразам, які мілей за ўсё бывае пры таямнічым святле месяца...

Ужо даўно барабан пехацінцаў і горн кавалерыстаў абвясцілі пра тое, што гарнізону форта Індж пара класціся спаць. Карацей кажучы, было ўжо каля поўначы, калі ад дзвярэй таверны Абердофера ад’ехаў коннік. Ён паехаў па дарозе ўздоўж Ляоны і хутка пакінуў за сабой пасёлак.

Як ужо ўпаміналася, гэта дарога праходзіла міма Каса-дэль-Корва па процілеглым беразе ракі. Упаміналася таксама, што яна перасякала паласу адкрытай прэрыі, дзе быў адзін невялікі гай.

Гэта адзінокая купа дрэў, адна з тых, якія жыхары прэрыі называюць астраўкамі лесу, стаяла ля дарогі, па якой скакаў коннік, што выехаў з пасёлка.

Даехаўшы да гаю, коннік саекочыў з каня і прывязаў яго да дрэва. Затым ён зняў з лукі сядла доўгую вяроўку, сплеценую з конскага воласу, скруціў яе кальцом і, надзеўшы на руку, бясшумна прайшоў праз гай да ракі.

Перш чым выйсці з-пад прыкрыцця густога ценю дрэў, ён запытальна паглядзеў на неба і на яркі месяц. У поглядзе яго мільганула трывога.

— Няма сэнсу чакаць, пакуль гэты прыгажун знікне,— заклапочана прамармытаў ён.— Відаць, ён наважыўся цараваць тут да самай раніцы.

Потым ён паглядзеў на адкрытае месца, якое аддзяляла яго ад вады. На процілеглым беразе цямнела асьенда Каса-дэль-Корва.

— Што, калі зараз хто-небудзь не спіць там?.. Наўрад ці гэта магчыма ў такі позні час. Канешне, калі каго-небудзь мучыць нячыстае сумленне... Ага! Ды там жа ёсць такі чалавек! Калі ён не спіць, то напэўна заўважыў мяне. Калі б гэта тычылася толькі мяне, я б ніколькі не хваляваўся. Што рабіць? Трэба рызыкаваць — іншага выйсця няма. Месяц зойдзе толькі праз некалькі гадзін, а на небе няма ні хмаркі. Я не магу прымушаць Луізу чакаць. Нічога не зробіш, што будзе, тое будзе!

3 гэтымі словамі ён хутка, але асцярожна перасек адкрытае месца і падышоў да крутога абрыву над ракой.

He затрымліваючыся тут, ён спрытна спусціўся па звілістай, але, відаць, добра яму знаёмай сцежцы да самай вады.

Праз хвіліну ён ужо стаяў на беразе, якраз насупраць таго месца, дзе ў цені вялізнай таполі пагойдваўся на вадзе маленькі човен.

Некаторы час чалавек уважліва ўглядаўся ў зараснікі на процілеглым беразе, відаць правяраючы, ці не хаваецца там хто-небудзь.

Упэўніўшыся, што ў зарасніках нікога няма, ён узяў сваё ласо і, зрабіўшы некалькі кругавых рухаў, перакінуў яго цераз раку.

Пятля захліснула калок на носе чоўна, і чалавек перацягнуў яго да сябе; ён скочыў у яго, узяў вёслы, якія ляжалі на дне, і, уставіўшы ва ўключыны, пераправіўся на другі бераг, падвёўшы човен да месца, дзе ён стаяў раней.

Выйшаўшы на бераг, ён выцягнуў човен на пясок, каб яго не знесла цячэннем. Потым начны госць Касадэль-Корва пракраўся ў цень таполі; здавалася, ён чакаў умоўнага сігналу ці з’яўлення кагосьці, з кім загадзя дамовіўся сустрэцца.

Калі б хто-небудзь заўважыў яго ў гэту хвіліну, то мог бы прыняць яго за злодзея, які збіраецца абрабаваць Каса-дэль-Корва. Але, пачуўшы шэпт, які зрываўся з вуснаў незнаёмца, ён зразумеў бы, што падазрэнні яго несправядлівыя. Праўда, ён марыў аб скарбе, схаваным за сценамі дома, але гэта былі не грошы, не каштоўнасці, не фамільнае серабро — гэта была гаспадыня дома.

Наўрад ці трэба тлумачыць, што чалавек, які пакінуў свайго каня ў гаі і так удала пераправіўся цераз раку, быў Морыс-мустангер.

Глава XXXII

СВЯТЛО I ЦЕНЬ

Нядоўга давялося Морысу чакаць пад таполяй. У тое самае імгненне, калі ён скочыў у човен, адно

з вокнаў асьенды, якое выходзіла ў сад, ціхенька прачынілася і не зачынялася некаторы час, як быццам нехта хацеў выйсці і вагаўся, не ведаючы, ці свабодны шлях.

Маленькая белая рука з каштоўнымі пярсцёнкамі на тонкіх пальцах прытрымлівала адчыненую раму, асветленую месяцам; праз некалькі хвілін стройны сілуэт дзяўчыны з’явіўся на лесвіцы, якая вяла ў сад.

Гэта была Луіза Пойндэкстэр.

Некалькі секунд яна стаяла прыслухоўваючыся. Усплёск вясла? Ці не здалося ёй гэта? Цыкады напаўнялі паветра сваім няўрымслівым стракатаннем, і лёгка можна было памыліцца. Умоўлены час спаткання настаў, і яна не магла болей чакаць.

Нячутна спусцілася Луіза па каменнай лесвіцы, праслізнула ў сад, ціхенька прайшла праз хмызняк, міма статуй і нарэшце апынулася пад таполяй. Тут яе сустрэлі абдымкі мустангера.

Шчаслівыя хвіліны ляцяць хутка, і неўзабаве настае час расставання.

* * *

— Заўтра ўначы мы зноў убачымся, любы? Заўтра ўначы?

— Калі б я толькі мог, я сказаў бы табе: так, заўтра, і паслязаўтра, і зноў, мая любая!

— Але чаму ж? Чаму ты не можаш гэтага сказаць?

— Заўтра раніцай я еду на Аламо.

— Вось як! Хіба гэта неабходна?

Пытанне прагучала міжвольным папрокам. Кожны раз, калі яна чула ўпамінанне пра адзінокую хаціну на Аламо, у ёй прачыналася нейкае непрыемнае пачуццё. Але чаму? Яна і сама не ведала.

— Мне сапраўды трэба туды паехаць.

— Трэба? Цябе там чакаюць?

— Толькі мой слуга Фялім. Спадзяюся, што з ім нічога не здарылася. Я адаслаў яго туды дзён дзесяць назад, яшчэ да гэтых чутак пра індзейцаў.

— Толькі Фялім і болып ніхто? Ты кажаш праўду, Морыс? Мілы, не падманвай мяне! Толькі ён, ты сказаў?

— Чаму ты пытаеш пра гэта, Луіза?

— Я не магу табе сказаць чаму. Я б памерла ад

сораму, калі б прызналася ў тым, што мне часам прыходзіць у галаву.

— He бойся, скажы мне ўсё, што ты думаеш. Я не мог бы нічога ўтаіць ад цябе. Ну, гавары ж, радасць мая!

— Ты гэтага хочаш, Морыс?

— Канешне, хачу. Я ўпэўнены, што вырашу ўсе твае недаўменні. Калі хто-небудзь даведаецца пра нашы сустрэчы, іх могуць дрэнна вытлумачыць. Пагэтаму я і еду на Аламо.

— Каб там застацца?

— Усяго толькі на адзін ці два дні. Толькі для таго, каб сабраць свае рэчы і сказаць апошняе бывай майму жыццю ў прэрыі.

— Вось як?

— Ты, здаецца, здзіўлена?

— He! Толькі недаўмяваю. Я не магу зразумець цябе, і, мабыць, мне гэта ніколі не ўдасца.

— Але ж усё вельмі проста. Я прыняў важнае рашэнне і ведаю, што ты даруеш мне, калі я табе пра яго скажу.

— Дараваць табе, Морыс! За што?

— За тое, што я не адкрыў табе сваёй тайны. Я не той, за каго ты мяне прымаеш...

— Але ж ты такі, якім мне здаешся: высакародны, смелы, прыгожы, незвычайны чалавек. О Морыс! Калі б ты толькі ведаў, які ты мне дарагі і як я цябе кахаю!

— Галубка мая, не болей, чым я цябе, але дзеля нашага шчасця мы павінны рашыцца на разлуку.

— На разлуку?

— Так, любая. Але мы расстанемся ненадоўга.

— На колькі?

— На час, які спатрэбіцца параходу, каб перасячы Атлантычны акіян туды і назад.

— Цэлая вечнасць! Але навошта?

— Мне неабходна з’ездзіць на радзіму — у Ірландыю, у краіну, якой тут пагарджаюць, як ты сама ведаеш. Усяго толькі дваццаць гадзін назад я атрымаў адтуль важную вестку. I я спяшаюся туды паехаць і спадзяюся па вяртанні даказаць твайму гордаму бацьку, што бедны мустангер, які заваяваў сэрца яго дачкі... Ці заваяваў я яго, Луіза?

— Ці трэба табе пра гэта пытаць? Ты ведаеш, што пакарыў маё беднае сэрца і яму ніколі не вырвацца 182

з гэтай няволі. He смейся з мяне, Морыс,— я навекі твая раба!

Зноў абдымкі, зноў пяшчотныя пацалункі і любоўныя клятвы.

Заціхла стракатанне конікаў у зялёнай траве, замоўклі цыкады на лістах дрэў, не даносіліся болей крыкі перасмешніка з макушкі высокай таполі, і казадой узляцеў яшчэ вышэй у месячным святле.

Але закаханыя нічога не чулі. Яны не бачылі і цёмнага ценю чалавека — або, можа, д’ябла,— які слізгаў сярод кветак, то заміраючы ля статуі, то хаваючыся ў хмызняку, пакуль, нарэшце, не спыніўся за дрэвам — крокаў за дзесяць ад таго месца, дзе яны цалаваліся. У хвіліны шчасця, калі ўсё навокал заціхла, яны зусім не падазравалі, што гэта цішыня дапамагае падслухаць іх любоўныя прызнанні, а здрадніцкі месяц выдае кожны рух.

Чалавек, які чорным ценем хаваўся за дрэвам, падслухаў кожнае іх слова, нават любоўныя ўздыхі і шэпт; а ў серабрыстым святле месяца ён выразна бачыў іх самыя непрыметныя жэсты.

Ці трэба гаварыць, хто быў гэты паскудны шпіён? Імя Касія Калхаўна напрошваецца само сабой.

Гэта быў ён.

Глава XXXIII

ПАКУТЛІВАЕ АДКРЫЦЦЁ

Як здарылася, што кузен Луізы Пойндэкстэр не спаў такім познім часам ночы ці, дакладней, такім раннім ранкам? Ці быў ён папярэджаны аб гэтым спатканні або ў яго проста ўзніклі падазрэнні, якія прымусілі яго выйсці са спальні і пайсці праверыць, ці ўсё ў садзе як мае быць?

Іншымі словамі, выпадкова ён заўважыў закаханых ці дзейнічаў па загадзя абдуманаму плану?

Справядлівым было першае — чыстая выпадковасць або, дакладней, выпадковасць разам з месячнай

ноччу дапамаглі адстаўному капітану адкрыць тайну, якая паліла цяпер яго душу пякельным агнём.

Апоўначы ён падняўся, сам не ведаючы навошта, на асатэю, і, атручваючы дымам сваёй цыгары начное паветра, напоенае водарам цэрэўса, відаць, нічым асабліва не быў устрывожаны. Раны, нанесеныя яму мустангерам, ужо загаіліся; праўда, думка аб паражэнні ўсё яшчэ мучыла яго, але горыч успамінаў некалькі змякчалася надзеяй на помсту.

Калхаўн, як і бацька Луізы, быў вельмі задаволены тым, што яна адмовілася ад сваіх далёкіх прагулак вярхом,— іменна па яго парадзе Пойндэкстэр забараніў дачцэ ездзіць адной. Як і бацька Луізы, ён не падазраваў, чым было выклікана яе захапленне стральбой з лука, і глядзеў на гэта, як на нявінную забаву. Ён нават стаў цешыць сябе надзеяй, што раўнадушнасць Луізы да яго магла быць у рэшце рэшт прытворнай або створанай яе фантазіяй. У апошні час яна была менш рэзкая з ім, і ён ужо гатовы быў усумніцца ў сваіх раўнівых меркаваннях.

Да гэтага часу ў яго не было ніякіх доказаў яе прыхільнасці да маладога ірландца; а паколькі за апошні час нічога, што выклікала б новыя падазрэнні, не адбылося, то ён вырашыў, што гэта была толькі дарэмная трывога.

Супакоены гэтымі думкамі, Калхаўн падняўся на асатэю; ён нядбайна запаліў цыгару і курыў яе з бесклапотным выглядам, які пераконваў, што ён прыйшоў сюды ў гэты позні час без усялякай справы. Магчыма, што яму захацелася выйсці са свайго душнага пакоя і падыхаць свежым паветрам або, можа, палюбавацца цудоўным месяцам, хаця такія рамантычныя жаданні былі не ў яго характары.

Як бы там ні было, ён запаліў цыгару, абапёрся аб парапет асатэі і стаяў, павярнуўшыся тварам да ракі.

Ён не ўстрывожыўся, убачыўшы на процілеглым беразе ракі конніка, які толькі што выехаў з зараснікаў і працягваў свой шлях па адкрытай раўніне. Гэта дарога была яму добра вядомая. Ён падумаў, што нейкі падарожны хоча выкарыстаць начную прахалоду, а такая ноч магла паклікаць у дарогу нават самага стомленага чалавека. Гэта мог быць сусед-плантатар, які вяртаецца дамоў з пасёлка, дзе ён затрымаўся на лішнюю гадзіну, зайшоўшы ў бар гасцініцы.

Днём, можа, ён пазнаў бы конніка, але пры месячным святле гэта не ўдалося.

Адстаўны капітан машынальна сачыў за ім поглядам, як часам, задумаўшыся аб нечым, сочаць за трэскай, якую хваляй зносіць уніз па цячэнню.

Толькі калі коннік, наблізіўшыся да гаю, збочыў у яго, Калхаўн зацікавіўся яго паводзінамі.

— Што б гэта магло азначаць? — прамармытаў ён, хутка кінуўшы недакурак цыгары.— Чорт вазьмі! Ён спешыўся! — працягваў ён, калі незнаёмец, ужо без каня, з’явіўся на ўзлеску бліжняга гаю.— Накіроўваецца сюды, прама да лукавіны... Спусціўся з абрыву, і так хутка, што, відаць, добра ведае дарогу. Няўжо ён думае забрацца ў сад? Але як?.. Уплаў? Баюся, што аўчынка не варта вырабу. Ці не злодзей гэта?

Гэта была першая здагадка Калхаўна, але ён адмовіўся ад яе амаль тады ж, як яна прыйшла яму ў галаву. Праўда, у іспана-амерыканскіх краінах нават жабракі ездзяць вярхом, тым больш мог сабе гэта дазволіць злодзей.

I ўсё ж здавалася малаверагодным, што чалавек апоўначы прыскача на кані красці фрукты або агародніну.

«Але што ж яму тут трэба?»

Тое, што ён пакінуў каня ў гаі, а сам прабіраўся да ракі пеша — і вельмі асцярожна, наколькі можна было разглядзець пры няпэўным месячным святле,— прымушала сумнявацца ў яго добрых намерах і гаварыла, хутчэй за ўсё, аб нейкай злоснай задуме.

Што гэта за задума?

Чалавек знік пад абрывам, і Калхаўн ужо не мог болып яго бачыць з асатэі. Зараснікі, якія акружалі процілеглы бераг, схавалі невядомага.

«3 якой мэтай ён там ходзіць?»

Адстаўны капітан ужо ў дзесяты раз задаваў сабе гэта пытанне, усё болып і больш трывожачыся, калі раптам ён пачуў пляск, нібы хтосьці нырнуў у ваду. Гук быў не моцны, але вельмі выразны.

— Усплёск вясла...— прамармытаў ён.— Клянуся ўсімі святымі, ён перацягнуў човен і перапраўляецца прама ў сад! Што ж, нарэшце, яму тут спатрэбілася?

He жадаючы болей заставацца на даху і ламаць сабе галаву здагадкамі, Калхаўн вырашыў паціхеньку спусціцца ўніз, пабудзіць мужчын і пайсці ўсім разам на аблаву.

Ён падняў руку з парапета і сабраўся ісці, калі да яго даляцеў новы гук, які заставіў яго зноў нахіліцца і паглядзець у сад. Гэты гук зусім не быў падобны на ўдар вясла і даносіўся не з ракі. Пачуўся скрып не то дзвярных, не то аконных завесаў. Скрып пачуўся ўнізе, амаль пад тым месцам, дзе стаяў Калхаўн.

Калі ён перагнуўся цераз парапет, каб даведацца, у чым справа, твар яго стаў бледным, як месяц, які асвяціў яго; сэрца балюча сціснулася.

Акно было адкрыта ў спальні яго кузіны Луізы. Ён ведаў гэта акно. Дзяўчына ўжо стаяла на прыступках лесвіцы, якая вяла ў сад, і, мабыць, збіралася спусціцца...

У белай сукенцы, якая спадала свабоднымі складкамі, з празрыстай хусткай на галаве, яна нагадвала чароўную німфу ночы, якую месяц ахутаў серабрыстым ззяннем.

Калхаўн адразу зразумеў, што яе з’яўленне неяк звязана з чалавекам, які пераправіўся цераз раку.

А кім мог быць гэты чалавек? Кім, як не Морысаммустангерам! Тайнае спатканне! У гэтым не можа быць ніякіх сумненняў — белая сукенка бясшумна мільганула ў садзе і знікла ў цені дрэў на беразе.

Нібы ўдараны громам, Калхаўн стаяў на асатэі ў нейкім здранцвенні. Толькі пасля таго як белая сукенка знікла ў садзе і пачулася ціхая гаворка, якая далятала з-за дрэў, ён апрытомнеў і вырашыў, што трэба дзейнічаць.

Ён ужо не збіраўся нікога будзіць — ва ўсякім выпадку, не зараз. Ён першы павінен стаць сведкам ганьбы кузіны — і тады... і тады...

У гэту хвіліну ён не быў у стане строіць нейкія пэўныя планы; і, слепа паддаючыся свайму агіднаму парыву, ён у спешцы спусціўся з асатэі, прайшоў праз увесь дом і выйшаў у сад.

Яго ахапіла нечаканая слабасць — у яго нават падкошваліся ногі, калі ён спускаўся па каменнай лесвіцы. Яны працягвалі дрыжаць і калі ён спяшаўся па дарожках саду, і калі ён, пракраўшыся за ствол дрэва, нікім не заўважаны, назіраў сцэну, якая раніла яго ў самае сэрца.

Ён чуў іх клятвы, іх любоўныя прызнанні, рашэнне мустангера паехаць заўтра на досвітку, яго абяцанне хутка вярнуцца і напаўвыказаныя мары аб будучыні.

3 горыччу слухаў ён, як Луіза спрабавала ўгаварыць мустангера не ехаць і як, нарэшце, Морыс пераканаў яе ў неабходнасці яго ад’езду.

Ён быў сведкам іх апошніх пяшчотных абдымкаў, якія прымусілі яго са злосцю тупнуць нагой па гравію, з-за чаго і замоўклі спалоханыя цыкады.

Чаму ў гэту хвіліну ён не рвануўся ўперад і не палажыў канец пакутліваму для яго спатканню, чаму не ўсадзіў нож у свайго саперніка, кінуўшы яго безжыццёвым да сваіх ног і да ног яго каханай? Чаму ён не зрабіў гэтага з самага пачатку? Хіба яму патрэбны былі яшчэ якія-небудзь доказы? Ці не таму, што пры святле месяца ён заўважыў, як бліснуў за поясам мустангера шасцізарадны рэвальвер Кольта?

Як бы там ні было, нягледзячы на пякучае жаданне адпомсціць, штосьці не толькі ўтрымлівала капітана ад помсты, але і заставіла пайсці ў самы пакутлівы для яго міг — міг апошніх абдымкаў; ён кінуўся дамоў, пакінуўшы закаханых у няведанні, што за імі сачылі.        *

Глава XXXIV

«РЫЦАРСКІЯ» НАМЕРЫ

Куды ж накіраваўся Касій Калхаўн?

Канешне, не ў сваю спальню. Хіба мог спаць чалавек, якога раздзіралі такія пакуты!

Ён спяшаўся ў пакой свайго дваюраднага брата Генры Пойндэкстэра.

He губляючы часу, каб узяць свечку, ён ішоў хуткімі крокамі па звілістых калідорах.

Свечка, зрэшты, і не спатрэбілася.

Аканіцы не былі закрыты, і месячныя промні, пранікаючы скрозь вокны, даволі добра асвятлялі пакой.

Можна было распазнаць яго сціплае абсталяванне: умывальнік, некалькі крэслаў і ложак з полагам з кісяі для абароны ад дакучлівых маскітаў.

Юнак спаў тым бестурботным сном, які бывае толь-

кі ў людзей з чыстым сумленнем. Яго прыгожая галава спакойна ляжала на падушцы, па якой раскінуліся ў беспарадку яго бліскучыя кучары. Калхаўн прыўзняў кісяю, і месячны прамень упаў на твар юнака, асвяціўшы яго мужныя, высакародныя рысы.

— Прачніся, Генры, прачніся! — будзіў кузена Калхаўн, трасучы яго за плячо.

— А? Гэта ты, Каш? Што такое? Спадзяюся, не індзейцы?

— Горш, намнога горш! Хутчэй! Уставай і паглядзі... Хутчэй, a то будзе позна! Уставай і паглядзі на сваю ганьбу, на ганьбу сваёй сям’і. Хутчэй жа, інакш імя Пойндэкстэраў стане пасмешышчам усяго Тэхаса!

Пасля такога папярэджання, канешне, нікому з членаў сям’і Пойндэкстэраў не захацелася б спаць. Юнак адразу ўскочыў і з неўразуменнем паглядзеў на кузена.

— He губляй часу на адзяванне! — заявіў усхваляваны Калхаўн.— Зрэшты, надзень штаны — і хопіць. Навошта адзенне — зараз не да гэтага. Хутчэй! Хутчэй!

Праз секунду Генры быў ужо адзеты ў свой звычайны немудрагелісты касцюм з баваўнянай тканіны і ўжо спяшаўся за кузенам у сад, усё яшчэ не разумеючы, дзеля чаго той разбудзіў яго так бесцырымонна.

— У чым справа, Касій? — спытаў ён, калі Калхаўн знакам даў яму зразумець, што трэба спыніцца.— Скажы, што ўсё гэта азначае?

— Паглядзі сам... Стань бліжэй да мяне. Зірні праз гэты прасвет паміж дрэвамі, туды, дзе звычайна стаіць твая лодка. Бачыш там што-небудзь?

— Штосьці белае... Як быццам жаночая сукенка... Гэта жанчына?

— Твая праўда — гэта жанчына. Як ты думаеш, хто яна?

— He ведаю. Ну, хто ж гэта?

— Побач з ёю другая фігура, цёмная.

— А гэта як быццам мужчына... Так, мужчына.

— А хто ён, як ты думаеш?

— Адкуль мне ведаць, Каш? А ты ведаеш?

— Так, ведаю, той мужчына — Морыс-мустангер.

— А жанчына?

— Луіза, твая сястра, у яго абдымках.

Нібы паранены ў сэрца, юнак пахіснуўся, а затым кінуўся ўперад.

— Стой! — сказаў Калхаўн, стрымліваючьі яго.— Ты забываеш, што ты бяззбройны, а мустангер узброены. Вазьмі вось гэта і гэта,— працягваў ён, перадаючы яму свой нож і рэвальвер.— Я хацеў бы сам пусціць іх у ход, але падумаў, што будзе лепш, калі гэта зробіш ты як брат і абаронца сваёй сястры. Уперад, Генры! Толькі глядзі не пападзі ў яе! Падкрадзіся ціхенька. I як толькі яны разыдуцца, страляй яму ў жывот. А калі ўсе шэсць куль не прыкончаць яго, тады закалі нажом! Я буду паблізу і прыйду да цябе на дапамогу, калі спатрэбіцца. Уперад! Падкрадзіся да гэтага паскудніка і адпраў яго ў пекла!

Генры Пойндэкстэру не патрэбны былі гэтыя подлыя настаўленні. Забыўшы пра ўсё, ён кінуўся ўперад і праз некалькі секунд ужо быў каля сястры.

— Нізкі нягоднік! — закрычаў ён, стаўшы перад мустангерам.— Выпусці маю сястру з тваіх брудных абдымкаў!.. Луіза, адыдзі ўбок і дай мне забіць яго! Адыдзі, сястра, адыдзі!

Калі б Луіза паслухалася, Морыса Джэральда праз імгненне, напэўна, не было б у жывых; ён змог бы пазбегнуць смерці, толькі калі б у яго паднялася рука на Генры: пры тым майстэрстве, з якім мустангер валодаў сваім рэвальверам, ён паспеў бы стрэліць першым.

Замест таго каб выняць рэвальвер з кабуры ці наогул як-небудзь абараняцца, Морыс-мустангер паспрабаваў вызваліцца з абдымкаў дзяўчыны, якая працягвала стаяць, прытуліўшыся да яго,— толькі за яе жыццё ён баяўся.

Генры разумеў, што, калі ён выстраліць у мустангера, ён рызыкуе забіць сястру; асцерагаючыся гэтага, юнак марудзіў спускаць курок.

Гэта прамаруджванне выратавала ўсіх траіх. Маладая крэолка, хутка ацаніўшы становішча, раптам пакінула каханага і схапіла брата за рукі. Яна ведала, што Морыс не будзе страляць, трэба было толькі спыніць Генры.

— Бяжы, бяжы! — закрычала яна мустангеру, стараючыся стрымаць брата, які не помніў сябе ад гневу.— Генры памыляецца, я яму ўсё растлумачу. Хутчэй, Морыс, хутчэй ратуйся!

— Генры Пойндэкстэр,— сказаў малады ірландзец, ужо гатовы падпарадкавацца ёй,— вы дарэмна лічыце мяне нягоднікам. Дайце мне час, і я дакажу, што ваша сястра больш правільна зразумела мяне, чым яе бацька, брат або кузен. Калі праз шэсць месяцаў вы не пераканаецеся, што я дастойны яе даверу, яе кахання, то можаце забіць мяне пры першай сустрэчы, як баязлівага каёта, які трапіўся вам на шляху. А пакуль бывайце!

Слухаючы мустангера, Генры паступова перастаў вырывацца з рук сястры — бадай, болып моцных, чым яго ўласныя.

Яго спробы вызваліцца станавіліся ўсё слабейшымі і нарэшце зусім спыніліся ў той момант, калі з ракі данёсся пляск вады; ён сведчыў, што чалавек, які парушыў спакой Каса-дэль-Корва, вяртаецца ў дзікую прэрыю, што стала яго другой радзімай.

Упершыню мустангер вяртаўся са спаткання такім спосабам. Два папярэднія разы ён пераплываў раку ў чоўне, і надзейная жаночая рука з дапамогай маленькага ласо, якое ёй падарылі разам з мустангам, затым падцягвала кволае суднейка да месца яго пастаяннага прычалу.

— Брат, ты несправядлівы да яго! Павер мне, ты несправядлівы! — усклікнула Луіза, як толькі мустангер знік з вачэй.— О Генры, дарагі, калі б ты толькі ведаў, які ён высакародны! У яго ніколі і ў думках не было пакрыўдзіць мяне; вось толькі зараз ён расказаў мне, штб збіраецца зрабіць, каб папярэдзіць плёткі,— я хачу сказаць, каб зрабіць мяне шчаслівай. Павер мне, брат, ён джэнтльмен! Але ўсё роўна, кім бы ён ні быў — хай нават прасталюдзінам, за якога ты яго прымаеш,— я не магу не кахаць яго!

— Луіза, скажы мне праўду. Гавары са мной так, як калі б ты гаварыла сама з сабой. 3 таго, што я бачыў тут, я болып, чым з тваіх слоў, зразумеў, што ты кахаеш яго. Скажы, ці не злоўжыў ён тваім даверлівым каханнем?

— He! He! He! Клянуся табе. Ён занадта высакародны. Навошта ты так незаслужана абразіў яго, Генры?

— Я абразіў яго?

— Так, Генры, груба, несправядліва.

— Я гатовы прасіць прабачэння ў яго. Я даганю яго 190

і папрашу дараваць мне за маю нястрыманасць. Калі ты кажаш праўду, сястра, я павінен гэта зрабіць. Я неадкладна даганю яго. Ты ж ведаеш, што ён спадабаўся мне з першай сустрэчы. А цяпер, дарагая Луіза, я правяду цябе ў дом. Ідзі да сябе і кладзіся. А сам я неадкладна адпраўлюся да гасцініцы і, можа, яшчэ застану яго там. Я не знайду сабе спакою, пакуль не папрашу прабачэння ў яго за маю грубасць.

Вяртаючыся дамоў, Генры беражліва вёў сястру пад руку; ён шкадаваў аб сваім учынку, і гнеў ягр знік бясследна. Юнак спяшаўся вярнуцца ў асьенду, разлічваючы зараз жа адправіцца наўздагон за мустангерам і папрасіць прабачэння за тое, што, пагарачыўшыся, незаслужана пакрыўдзіў яго.

Калі брат і сястра ўвайшлі ў дом, трэці чалавек, які да гэтага крадучыся прабіраўся праз кусты, выпрастаўся і пайшоў услед за імі па каменных прыступках. Гэта быў іх кузен Касій Калхаўн.

Ён таксама задумаў адправіцца ўслед за мустангерам.

Глава XXXV

НЕГАСЦІННЫ ГАСПАДАР

«Нікчэмны баязлівец! Дурань! Сам я таксама дурань, што паспадзяваўся на яго. Я павінен быў прадбачыць, што яна здолее ўгаварыць гэтага шчанюка і дасць нягодніку магчымасць збегчы. Я мог бы сам выстраліць у яго з-за дрэва, забіць, як пацука, не рызыкуючы нічым, нават сваім імем! Дзядзька Вудлі толькі падзякаваў бы мне за гэта, усе апраўдалі б мой учынак. Мая кузіна, дзяўчына са знатнай сям’і, падманута нейкім валацугам — гандляром коньмі! Хто б асудзіў мяне? Такі выпадак, чорт бы яго ўзяў! I як я прапусціў яго? А цяпер невядома, калі ён выпадзе».

Так разважаў адстаўны капітан, ідучы на некаторай адлегласці за Луізай і Генры, якія накіроўваліся к дому.

— Няўжо гэта жаўтаротае птушаня гаварыла сур’ёзна? — мармытаў ён сам сабе, уваходзячы ў. двор.— Няўжо ён збіраецца прасіць прабачэння ў чалавека, які абдурыў яго сястру? Гэта было б вельмі смешным, калі б не было такім сумным. Мяркуючы па шуму ў канюшні, ён сапраўды паскача прасіць прабачэння... Так і ёсць — ён сядлае свайго каня.

Дзверы канюшні, як гэта было прынята ў мексіканскіх маёнтках, выходзілі на брукаваны двор. Яны былі напаўадкрытыя; але ў той момант, калі Калхаўн глянуў на іх, нехта штурхнуў іх знутры і шырока адчыніў. На парозе з’явіўся чалавек, які вёў за сабой асядланага каня.

На галаве ў гэтага чалавека была панама, на плячах — плашч. Калхаўн адразу пазнаў свайго дваюраднага брата і яго варанога каня.

— Дурань! Дык, значыць, ты выпусціў яго! — злосна прабурчаў капітан, калі юнак наблізіўся.— Вярні мне нож і рэвальвер. Гэтыя цацкі не для тваіх пяшчотных ручак. Чаму ты не пусціў іх у ход, як я табе сказаў? Чаму ты зрабіў такое глупства?

— Так, я сапраўды дапусціў глупства,— спакойна адказаў малады плантатар.— Я гэта ведаю. Я груба і незаслужана абразіў прыстойнага чалавека.

— «Абразіў прыстойнага чалавека»! Ха-ха-ха! Ты звар’яцеў!

— Я сапраўды быў бы вар’ятам, калі б зрабіў так, як ты раіў, Касій. На шчасце, я не зайшоў так далёка. Але ўсё-такі паспеў нарабіць столькі глупства, што сапраўды заслугоўваю назвы дурня; і ўсё ж, я спадзяюся, ён зразумее, што я пагарачыўся, даруе мне. Ва ўсякім выпадку, я еду зараз, не губляючы ні хвіліны.

— Куды ты едзеш?

— Наўздагон за Морысам-мустангерам, каб папрасіць у яго прабачэння за мой недастойны ўчынак.

— «Недастойны ўчынак»! Ха-ха-ха! Ты, канешне, жартуеш?

— He. Я кажу зусім сур’ёзна. Паедзем разам, і ты сам гэта ўбачыш.

— Тады я яшчэ раз скажу, што ты сапраўды вар’ят. I не толькі вар’ят, але круглы ідыёт!

— Ты не вельмі ветлівы, кузен Касій; хаця пасля таго, што я сам нагаварыў, ахвотна дарую табе тваю рэзкасць. Можа, калі-небудзь і ты возьмеш з мяне

прыклад і папросіш прабачэння за сваю грубасць.

3 гэтымі словамі высакародны юнак ускочыў на каня і хутка выехаў за вароты асьенды.

Калхаўн стаяў нерухома, пакуль тупат конскіх капытоў не замёр удалечыні.

Потым, нібы прачнуўшыся, ён рашучым крокам накіраваўся цераз веранду ў свой пакой; хутка ён выйшаў у старым плашчы, прайшоў у канюшню і асядлаў свайго каня. Ён правёў яго па брукаваным двары асцярожна, нібы злодзей. Толькі за варотамі асьенды, дзе пачыналася мяккая трава, Калхаўн ускочыў у сядло і прышпорыў каня.

Мілю ці дзве ён ехаў па той жа дарозе, што і Генры Пойндэкстэр, але яўна не збіраўся даганяць яго: тупату капытоў каня Генры ўжо даўно не было чуваць, а Калхаўн ехаў павольнай рыссю.

Адстаўны капітан ехаў уверх па рацэ. На паўдарозе да форта ён спыніў каня і, акінуўшы ўважлівым позіркам зараснікі, крута збочыў на сцежку, што вяла да берага.

— He ўсё яшчэ страчана, толькі цяпер гэта абыдзецца даражэй,— мармытаў ён сам сабе.— Гэта будзе мне каштаваць тысячу долараў. I няхай! Трэба, нарэшце, адчапіцца ад гэтага праклятага ірландца, які атручвае мне жыццё! Па яго словах, раніцай ён будзе на шляху да сваёй хаціны. А якой гадзіне, цікава ведаць? Для жыхароў прэрый, здаецца, устаць на досвітку — гэта ўжо позна. Нічога, у нас яшчэ хопіць часу! Каёт паспее апярэдзіць Морыса. Гэта, відаць, тая дарога, па якой мы ехалі паляваць на дзікіх коней. Ён гаварыў пра сваю хаціну на Аламо. Так называецца рэчка, на беразе якой мы ладзілі пікнік. Яго халупа, мабыць, недалёка адтуль. Эль-Каёт павінен ведаць, дзе яна стаіць; прынамсі, ён ведае, як туды дабрацца. Для нас гэта ўжо дастаткова. Навошта нам халупа? Гаспадар проста да яе не даедзе: па дарозе ж яму могуць сустрэцца індзейцы — і нават напэўна сустрэнуцца.

У гэту хвіліну адстаўны капітан пад’ехаў да хаціны, але не да той, пра якую думаў, а да хакале мустангера-мексіканца — яна якраз і была мэтай яго падарожжа.

Саскочыўшы з сядла і прывязаўшы аброць да галіны дрэва, ён падышоў да дзвярэй.

Яны былі адчынены насцеж. Знутры даносіўся гук,

у якім няцяжка было пазнаць храп.

Але гэта быў не храп чалавека, які спіць спакойным, глыбокім сном. Ён то замаўкаў, то зменьваўся нейкім рохканнем, што пераходзіла ў нечленападзельныя воклічы, у якіх з пэўнай цяжкасцю можна было распазнаць лаянку. He заставалася сумненняў, што гаспадар хакале добра выпіў.

— Сілы пякельныя! Тысяча чарцей! — мармытаў спячы і зараз жа пачынаў клікаць амаль увесь каталіцкі пантэон: — Ісус! Святая Дзева! Святая Марыя! Маці Божая!

Калхаўн спыніўся на парозе і прыслухаўся.

— Пра-пра-кля-цце! — пачуў ён.— Добрыя навіны, клянуся кроўю Хрыстовай! Так, сеньёр амерыкана! Навіны цудоўныя! Індзейцы... Гэтыя... каманчы на сцежцы вайны. Хай благаславіць Бог каманчаў!

— Гэты паскуднік ушчэнт п’яны! — сказаў Калхаўн услых.

— Эй, сеньёр! — усклікнуў мексіканец, напалову разбуджаны гукам чалавечага голасу.— Каму такі гонар?.. He, не тое! Я рады вас бачыць, я, Мігуэль Дыяс, Эль-Каёт, як мяне называюць бадзягі. Ха-ха-ха! Каёт! A, а як вас завуць? Ваша імя, сеньёр? Тысяча чарцей, хто вы такі?

Прыпадняўшыся на сваёй трысняговай пасцелі, Эль-Каёт некаторы час тупа глядзеў на нечаканага госця, які перарваў яго п’яныя сны.

Але гэта працягвалася нядоўга. Мармычучы штосьці незразумелае, мексіканец зноў выцягнуўся на пасцелі. Гучны раскацісты храп абвясціў, што гаспадар болей не ўсведамляе прысутнасці свайго госця.

— Вось і яшчэ адна магчымасць страчана! — расчаравана прашыпеў Калхаўн, паварочваючыся, каб выйсці.— Цвярозы дурань і п’яны нягоднік — нічога не скажаш, цэнныя памочнікі для ажыццяўлення маіх планаў. Пракляцце! Усю ноч мне не шанцуе! Пройдзе па крайняй меры тры гадзіны, пакуль гэта свіння праспіцца! Цэлых тры гадзіны! Тады будзе занадта позна, занадта позна...

3 гэтымі словамі Калхаўн узяў свайго каня за аброць і спыніўся, нібы ў нерашучасці.

— Тут заставацца няма ніякага сэнсу. Ужо пачне світаць, калі ён апамятаецца. 3 такім жа поспехам я магу вярнуцца дамоў і чакаць там або...

Ён не выказаў услых новай думкі, якая прыйшла яму ў галаву. Але, якой бы яна ні была, яго ваганні закончыліся. Рэзкім рухам сарваўшы аброць з галіны, Калхаўн ускочыў у сядло і паскакаў у бок, процілеглы таму, адкуль ён прыехаў да хакале Эль-Каёта.

Глава XXXVI

ТРОЕ НА АДНЫМ ІПЛЯХУ

Ніхто не стане адмаўляць, што паездка вярхом па прэрыі — адно з найпрыемнейшых задавальненняў у свеце.

Калі ў вас добры конь, ззаду да сядла прывязаны туга набіты мяшок з прыпасамі, ля лукі боўтаецца поўная біклага, а з сядзельнай кабуры тарчыць туга набіты партсігар, вы можаце быць упэўнены, што такое падарожжа вам не надакучыць.

А друг, які скача побач з вамі, калі ён, таксама як і вы, любіць прыроду, ператворыць гэта цяжкае падарожжа ў незабыўнае задавальненне.

Але калі з вамі будзе тая, каму вы аддалі сваё сэрца, вы зведаеце радасць, якая застанецца ў вашай памяці на ўсё жыццё.

О, калі б такая мілая кампанія чакала ўсіх падарожнікаў па прэрыі, то глухія прасторы заходняга Тэхаса былі б запоўнены турыстамі! Неабсяжная дзікая раўніна пакрылася б незлічонымі сцежкамі, а ў саванне тоўпіліся б ганарыстыя франты.

Але лепш, каб усё заставалася так, як ёсць. Калі вы накіроўваецеся ў прэрыю, варта вам выехаць за мяжу паселішчаў і збочыць ад «вялікай дарогі», абазначанай слядамі пяці-шасці коней, якія прайшлі тут раней за вашага,— і вы будзеце ехаць гадзінамі, тыднямі, месяцамі, а можа, і цэлы год, не сустрэўшы ні аднаго чалавека.

Толькі той, хто сам падарожнічаў па вялізнай раўніне Тэхаса, можа ацаніць усю яе неабдымнасць.

Нават акіян не стварае ўражання такой шырокай

прасторы. Падарожнічаючы па акіяне, вы не заўважаеце, што прасоўваецеся ўперад. Бясконцая блакітная паверхня з перакуленым над ёю купалам, таксама блакітным, але толькі крыху святлейшым, увесь час вакол вас і над вамі, і вы не бачыце перамен. Вам пачынае здавацца, што вы стаіце нерухома ў цэнтры вялізнага круга, пад вялізным купалам, і ў вас няма магчымасці ўспрыняць цалкам усю грандыёзнасць бясконцай воднай прасторы.

Іншая справа — у прэрыі. Астраўкі лесу, узгоркі, дрэвы, нібы вехі, змяняюцца адно адным і гавораць вам аб тым, што вы пераадольваеце неабдымны прастор.

Падарожнікі па прэрыі — а асабліва ў паўднёвазаходнім Тэхасе — рэдка любуюцца яе дзікай прывабнасцю ў адзіноце; звычайна ездзяць удвох, утрох, але часцей кампаніямі па дзесяць-дваццаць чалавек.

Аднак і тут часам можна сустрэць адзінокага падарожніка. Так, напрыклад, у тую ноч, калі разыгралася драма ў садзе Каса-дэль-Корва, сама меней тры падарожнікі па аднаму перасякалі раўніну, якая распасціралася на паўднёвы захад ад берагоў Ляоны.

У тую хвіліну, калі Калхаўн, злуючыся на няўдачу, пакідаў хакале мустангера-мексіканца, можна было бачыць, як першы падарожнік выязджаў з пасёлка ў напрамку да ракі Нуэсес ці аднаго з яе прытокаў.

Бадай, залішне будзе дадаваць, што ён ехаў вярхом, бо ў Тэхасе пешаходы сустракаюцца толькі ў гарадах і на плантацыях.

Коннік сядзеў на цудоўным кані; яго роўны, пругкі шаг сведчыў аб тым, што ён здольны вытрымаць доўгае падарожжа.

Прадугледжвалася такое падарожжа ці не, цяжка было сказаць. Коннік быў адзеты так, як звычайна адзяваецца любы тэхасец, які збіраецца праехаць дзесятак ці два міль. Відавочней за ўсё, ён вяртаўся дамоў. Наўрад ці ў такі позні час ён выехаў з дому. Серапе, абыякава накінутае на плечы, можа, прызначалася толькі для абароны ад начной расы.

Але паколькі ў гэту ноч расы не было, то магчыма, што коннік сапраўды сабраўся ў далёкую дарогу, тым болып што ў тым напрамку, куды ён ехаў, паблізу не было ні адной сялібы.

Нягледзячы на гэта, ён зусім не спяшаўся, нібы

яму было ўсё роўна, калі ён дасягне мэты свайго падарожжа. Наадварот, здавалася, ён быў паглыблены ва ўспаміны, якія так моцна захапілі яго, што ён не звяртаў ніякай увагі на ўсё навакольнае.

Конь быў пакінуты на самога сябе, павады віселі свабодна, але ён не спыняўся, а ішоў упэўненым шагам, нібы па знаёмай сцежцы.

Так ехаў першы падарожнік, не падганяючы свайго каня ні плёткай, ні шпорамі, пакуль не знік у туманнай далечыні, ледзь асветленай месяцам.

* * *

Амаль у тую самую хвіліну, калі першы коннік прапаў з вачэй, на ўскраіне пасёлка з’явіўся другі і паехаў па той жа дарозе — нібы яны змовіліся.

Мяркуючы па яго адзенню, ён, напэўна, таксама адправіўся ў далёкую дарогу.

На ім быў цёмны шырокі плашч, які спадаў ззаду свабоднымі складкамі на крыж каня.

У адрозненне ад першага гэты коннік яўна кудысьці спяшаўся і ўвесь час падганяў свайго каня плёткай і шпорамі.

Здавалася, ён хацеў кагосьці дагнаць. Напэўна, ён даганяў першага конніка... Мяркуючы па яго паводзінах, гэта было зусім магчыма. Час ад часу ён нахіляўся ўперад і ўважліва ўглядаўся ў далячынь, як быццам чакаў, што ўбачыць сілуэт, які вырысоўваецца на фоне неба.

Неўзабаве другі коннік таксама знік, і якраз у тым жа месцы, дзе прапаў з вачэй яго папярэднік. Так здалося б таму, хто назіраў бы за ім з форта ці пасёлка.

* ± *

I, па дзіўнаму супадзенню — калі гэта было супадзеннем,— якраз у той момант, калі знік другі коннік, на ўскраіне маленькага тэхаскага сяла паказаўся трэці; ён стаў рухацца ў тым жа напрамку, што і два першыя.

Як і яны, ён быў адзеты так, нібы адправіўся падарожнічаць. На ім быў ярка-чырвоны плашч, які зусім хаваў яго фігуру. 3-пад шырокага крыса віднелася кароткая паляўнічая стрэльба, якая ляжала ўпоперак

Як і першы коннік, ён ехаў павольна — нават для чалавека, якога чакае яшчэ доўгі шлях. Тым не менш ён выяўляў вялікую занепакоенасць і гэтым нагадваў конніка, які ехаў непасрэдна ўперадзе яго.

Аднак у паводзінах гэтых двух людзей была і вялікая розніца. У той час як коннік у цёмным плашчы, здавалася, даганяў кагосьці, коннік у чырвоным, наадварот, пастаянна абарочваўся, як быццам яго цікавіла тое, што адбывалася ззаду.

Часам ён азіраўся, прыўзнімаючыся ў страмёнах, часам паварочваў каня, уважліва ўглядаючыся ў дарогу, па якой толькі што праехаў, і ўвесь час прыслухоўваючыся, як быццам чакаў, што вось-вось хтосьці яго дагоніць...

Працягваючы раз-пораз паварочвацца, і гэты коннік хутка прапаў удалечыні; ён не дагнаў нікога, але і яго ніхто не дагнаў.

* * *

Раздзеленыя амаль аднолькавай адлегласцю, тры коннікі рухаліся па прэрыі, не бачачы адзін аднаго.

I ніхто не мог бы адразу ахапіць вокам усіх трох ці нават двух, хіба толькі сава з вяршыні якога-небудзь высокага ўзгорка ці казадой, што палюе ў нябёсах на начных матылькоў.

* * *

Гадзінай пазней, калі тры падарожнікі ад’ехалі ад форта Індж на дзесяць міль, іх узаемнае становішча значна змянілася.

Першы коннік толькі што пад’ехаў да доўгай прасекі, што ўразалася накшталт алеі ў гушчар лясных зараснікаў, якія распасціраліся направа і налева, як вокам акінуць. Прасеку можна было б параўнаць з шырокім пралівам: яе зялёную паверхню абрамляла болып цёмная зеляніна дрэў, нібы паверхню вады, што мяжуе з берагам. Месяц на захадзе асвятляў яе прыкладна на паўмілі. Далей прасека крута збочвала ў чорны цень дрэў.

Перш чым уехаць у гэту прасеку, першы з трох коннікаў яўна выявіў нерашучасць: ён стрымаў свайго каня і секунду ці дзве ўглядаўся ў далячывь. Яго ўвага была засяроджана на дарозе сярод лясных за-

раснікаў, назад ён не абарочваўся. Але ён вагаўся нядоўга.

Прыняўшы рашэнне, ён прышпорыў каня і паехаў уперад.

I якраз у гэты момант яго заўважыў коннік у чорным плашчы, які ехаў за ім па той жа дарозе; цяпер ён быў ад яго на адлегласці толькі паўмілі.

Убачыўшы яго, коннік у чорным плашчы злёгку ўскрыкнуў. Здавалася, ён быў задаволены, што нарэшце даганяе чалавека, за якім едзе ўжо дзесяць міль. Пагнаўшы каня яшчэ хутчэй, ён таксама ўехаў у прасеку. Але першы коннік ужо знік у чорных ценях на павароце.

Другі коннік без ваганняў паехаў за ім і хутка прапаў з вачэй.

Прайшло даволі шмат часу, перш чым гэтага месца дасягнуў трэці коннік.

Ён не ўехаў у лес, як першыя два коннікі, а павярнуў убок, да ўзлесся; тут ён прывязаў свайго каня і праз зараснікі наўскасяк выйшаў на прасеку.

Па-ранейшаму ён азіраўся назад, нібы тое, што рабілася там, цікавіла яго значна болып таго, што адбывалася ўперадзе. Ён падышоў да зацененага месца прасекі і знік у цемнаце, як і першыя два коннікі.

* * *

Прайшла гадзіна, а несціханы хор начных галасоў у зарасніках, які двойчы перарываўся стукам конскіх капытоў і адзін раз крокамі чалавека, усё яшчэ працягваў гучаць.

Але вось лясныя галасы зноў змоўклі; на гэты раз яны абарваліся ўсе адразу і надоўга. Гук, які заставіў іх змоўкнуць, не быў падобны ні на тупат конскіх капытоў, ні на шорах крокаў чалавека, што ступае па мяккай траве. Гэта быў сухі трэск ружэйнага стрэлу.

Перастала мяўкаць тыгравая кошка ў зарасніках, не стала чутна завыванняў каёта, што хадзіў па ўзлеску, і нават ягуар перастаў рыкаць.

Але за стрэлам не пачулася ні стогнаў раненага чалавека, ні віску падстрэленай жывёліны, і ягуар зноў пачаў пужаць насельнікаў лесу сваім хрыплым рыкам.

Сябры і ворагі — птушкі, звяры, насякомыя, паўзу-

ны,— не звяртаючы ўвагі на яго роў, які даносіўся здалёк, зноў завялі свой аглушальны канцэрт. I хутка ў зарасніках усталяваўся звычайны шум, і, нават стоячы побач, трэба было крычаць, каб пачуць адно аднаго.

Глава XXXVII

ЗАГАДКАВАЕ ЗШКНЕННЕ

Звон Каса-дэль-Корва адзін раз празваніў, запрашаючы на снеданне, а яшчэ раней пратрубіў ражок, склікаючы нявольнікаў з далёкіх куткоў плантацыі.

Тыя, хто працаваў паблізу, размясціліся каля сваіх хацін на траве або на бярвеннях і ўзяліся за яду.

Сям’я плантатара, сабраўшыся ў сталовай, ужо гатова была сесці за стол, але аказалася, што не ўсе яшчэ ў зборы.

He было Генры.

Спачатку гэтаму не надалі ніякага значэння, і ўсе чакалі, што ён вось-вось з’явіцца.

Але прайшло некалькі хвілін, а Генры ўсё не было. Плантатар з некаторым здзіўленнем сказаў, што сын не мае звычкі спазняцца да стала.

На паўднёвым захадзе Амерыкі заведзена, што на ранішняе снеданне ўся сям’я збіраецца ў пэўны час і ўсе разам садзяцца за стол. Гэты звычай узнік у сувязі з некаторымі асаблівасцямі мясцовага меню. «Віргінскі бісквіт», вафлі, грэцкія аладкі — усё гэта смачна толькі прама з агню. I час, калі снедаюць у сталовай,— час пакут для кухаркі ля гарачай пліты.

Гультаі, якія любяць паспаць і спазняюцца на снеданне, рызыкуюць атрымаць халодныя аладкі або застацца без вафляў — вось чаму на паўднёвых плантацыях такіх гультаёў мала.

Пагэтаму і на самай справе магло здацца дзіўным, што Генры Пойндэкстэра ўсё яшчэ не было за сталом.

— Куды ж прапаў хлопчык? — ні да каго не звяртаючыся, спытаў бацька ўжо ў чацвёрты раз.

Hi Калхаўн, ні Луіза нічога не адказалі. Луіза і сама задала такое ж пытанне. Аднак у яе поглядзе і ў тоне заўважалася нешта дзіўнае, але гэта можна было прымеціць, толькі ўважліва ўгледзеўшыся ў яе твар.

Наўрад ці гэта тлумачылася адсутнасцю яе брата на снеданні. Такая дробязь мала каго магла ўсхваляваць, а Луіза ў гэту хвіліну, безумоўна, была моцна ўсхвалявана.

Чым жа? Ніхто не спытаў яе. Бацька не заўважыў нічога дзіўнага ў яе поглядзе, і тым болей кузен, які сам стараўся ўтаіць нейкую непрыемную думку пад маскай напускнога спакою.

3 таго часу як Калхаўн увайшоў у сталовую, ён не вымавіў яшчэ ніводнага слова і, наперакор сваёй звычцы, ні разу не паглядзеў на Луізу.

Седзячы за сталом, ён прыметна нерваваўся і, калі з’яўляўся слуга, раз ці два нават здрыгануўся.

He заставалася сумненняў, што ён нечым моцна ўсхваляваны.

— Вельмі дзіўна, што Генры спазніўся на снеданне,— амаль ці не ў дзесяты раз паўтарыў плантатар.— Няўжо ён яшчэ спіць?.. He, Генры ніколі не ўстае так позна. Але калі ён нават куды-небудзь пайшоў, то ён павінен быў пачуць ражок... Можа, ён усё-такі ў сваім пакоі... Плутон!

— Я тут, маса Вудлі! Вы мяне звалі?

На Плутона, акрамя абавязкаў фурмана, былі ўскладзены таксама абавязкі лакея, які прыслужвае за сталом.

— Пайдзі ў спальню Генры і, калі ён там, скажы яму, што мы ўжо канчаем снедаць.

— Яго там няма, маса Вудлі.

— Хіба ты быў у яго ў пакоі?

— Так... не, я хацеў сказаць — не. Я не быў у яго ў пакоі, але я быў у канюшні — хацеў накарміць яго каня, маса Вудлі. Няма яго там, не было ўвесь ранак — я ўстаў на досвітку. I сядла няма, і аброці няма, і масы Генры таксама няма. Ён выехаў, калі яшчэ ўсе ў доме спалі.

— Ты ў гэтым упэўнены? — спытаў плантатар, сур’ёзна ўсхваляваны такім паведамленнем.

— Вядома, маса Вудлі! Там, у канюшні, толькі конь масы Калхаўна. Крапчастая бегае ў загоне, вара-

нога масы Генры нідзе не відаць.

— Гэта яшчэ не азначае, што містэра Генры няма ў яго пакоі. Ідзі зараз жа і паглядзі.

— Зараз жа іду, маса! Убачыце, Плутон праўду кажа. Маладога джэнтльмена там няма. Маса Генры там, дзе яго конь.

— Нічога не магу зразумець...— сказаў плантатар, калі Плутон выйшаў з пакоя.— Генры паехаў з дому, ды яшчэ ўначы. Куды ж ён паехаў? Я не магу сабе ўявіць, да каго б ён мог паехаць у такі позні час. Ён адсутнічаў, як кажа негр, усю ноч. Напэўна, быў у форце з моладдзю. Спадзяюся, не ў бары...

— О не, ён, канешне, туды не паедзе,— умяшаўся Калхаўн, азадачаны як быццам не меней самога плантатара. Аднак ён не стаў выказваць ніякіх меркаванняў і ні слова не сказаў пра сцэну, што разыгралася ў садзе.

«Спадзяюся, Касій пра гэта нічога не ведае,— падумала Луіза.— Калі так, то ўсё можа застацца тайнай паміж мною і братам. Я заўсёды здолею ўгаварыць Генры... Але чаму ж яго да гэтай пары няма? Я не клалася ўсю ноч, чакаючы яго. Ён, мабыць, дагнаў Морыса, і яны пабраталіся. Я спадзяюся, што гэта так, хаця месцам іх прымірэння мог аказацца і бар. Генры вельмі ўстрыманы, але пад уплывам такіх перажыванняў ён мог здрадзіць сваім прывычкам. I яго нельга за гэта асуджаць, тым болып што ў такой кампаніі з ім не здарыцца нічога благога».

Цяжка сказаць, як далёка зайшоў бы роздум Луізы, калі б ён не быў перарваны з’яўленнем Плутона.

Выгляд у яго быў такі засяроджаны, нібы ён збіраўся паведаміць нешта вельмі важнае.

— Ну што,— закрычаў плантатар, не даючы яму загаварыць,— там ён?

— He, маса Вудлі! — усхвалявана адказаў негр.— Там яго няма, масы Генры няма. Але...— працягваў ён нерашуча,— Плутону сумна сказаць гэта... Яго конь там...

— Яго конь там? Спадзяюся, не ў яго спальні?

— He, маса. I не ў канюшні. Ён каля варотаў.

— Яго конь каля варотаў? Але чаму табе сумна гаварыць пра гэта?

— Таму што, маса Вудлі, таму што... конь гэты масы Генры... таму што вараны...

— Ды гавары ж ты толкам, коснаязыкі! Што «таму што»? Спадзяюся, галава у каня цэлая? Ці, можа, ён згубіў хвост?

— О, маса Вудлі, негр не гэтага баіцца! Хай бы конь згубіў галаву і хвост. Плутон баіцца, што ён згубіў свайго конніка.

— Што? Конь скінуў Генры? Глупства, Плутон! Немагчыма, каб конь скінуў такога наезніка, як мой сын. Немагчыма!

— Я і не кажу, што скінуў. Я баюся горшай бяды. Дарагі стары маса, я больш нічога не скажу! Выйдзіце, калі ласка, да варотаў і паглядзіце самі.

Блытаныя словы Плутона і асабліва яго тон і жэсты ўстрывожылі ўсіх: не толькі плантатар, але і яго дачка і пляменнік хутка ўсталі са сваіх месцаў і паспяшаліся да варотаў асьенды.

Тое, што яны ўбачылі, магло выклікаць толькі самыя змрочныя здагадкі.

Адзін з неграў-нявольнікаў стаяў, трымаючы за аброць асядланага каня. Ён быў зусім мокры ад начной расы, і, відавочна, рука грума яшчэ не дакраналася да яго. Конь біў капытом і хроп, нібы ён толькі што ўратаваўся ад нейкай страшнай небяспекі. Ён быў запырсканы нечым цёмным — цямнейшым за расу, цямнейшым за яго шэрсць: плечы, пярэднія ногі, сядло былі ў цёмных плямах запечанай крыві.

Адкуль прымчаўся гэты конь?

3 прэрыі. Негр злавіў яго на раўніне, калі ён, валочачы паміж ног павады, інстынктыўна бег дамоў — да асьенды.

Каму ён належаў?

Гэтага пытання ніхто не задаў. Усе ведалі, што гэта конь Генры Пойндэкстэра.

Ніхто не спытаў, чыёй крывёю запэцканы конь. Усе трое падумалі пра аднаго чалавека: пра сына, пра брата, пра кузена.

Бурыя плямы, на якія яны глядзелі разгубленымі, поўнымі адчаю вачамі, былі плямамі крыві Генры Пойндэкстэра. Яны не сумняваліся ў гэтым.

Глава XXXVIII

НА ПОШУКІ

Хутка, але, відаць, правільна вытлумачыўшы змрочныя сведчанні, звар’яцелы ад гора бацька ўскочыў у скрываўленае сядло і паскакаў да форта.

Калхаўн паехаў за ім.

Вестка аб здарэнні хутка абляцела ўсю аколіцу. Быстрыя коннікі разнеслі яе ўверх і ўніз па рацэ, да самых аддаленых плантацый.

Індзейцы выйшлі на сцежку вайны — яны здымаюць скальпы, ужо зусім паблізу,— Генры Пойндэкстэр стаў іх першай ахвярай.

Генры Пойндэкстэр — высакародны і велікадушны юнак, у якога не было ніводнага ворага ва ўсім Тэхасе. Хто ж яшчэ, акрамя індзейцаў, мог праліць гэту нявінную кроў? Толькі каманчы маглі быць такімі жорсткімі.

Ніхто з коннікаў, якія сабраліся на плошчы форта Індж, не сумняваўся, што гэта злачынства ўчынена каманчамі. He ведалі толькі — як, калі і дзе.

Кроплі крыві ясна адказвалі на першае пытанне. Гаспадар каня быў застрэлены або пранізаны кап’ём. Крывавых плям болып за ўсё было з правага боку, дзе яны выглядалі так, нібы штосьці іх змазала; тое ж было прыметна і на плячы каня, і на крыле сядла: відаць, гэты след пакінула цела конніка, калі яно саслізнула на зямлю.

Некаторыя з прысутных, умудроныя вопытам памежнага жыцця, даволі ўпэўнена вызначалі нават час, калі было ўчынена злачынства.

3 іх слоў, кроў была праліта не болей дзесяці гадзін назад.

Быў ужо поўдзень. Такім чынам, забойства было ўчынена ў дзве гадзіны ночы.

Трэцяе пытанне было, бадай, самым важным, ва

ўсякім выпадку цяпер, калі злачынства ўжо было ўчынена.

Дзе яно было ўчынена? Дзе шукаць труп?

I, нарэшце, дзе шукаць забойцаў?

Гэтыя пытанні абмяркоўвала рада ваенных і плантатараў, спешна скліканая ў форце Індж; старшынёй быў абраны камендант форта; прыбіты горам бацька маўкліва стаяў побач з ім.

Дзе ж шукаць злачынцаў і месца злачынства?

На компасе прэрый, таксама як і на компасе, які ўказвае шлях мараплаўцам, трыццаць два румбы; пагэтаму экспедыцыя, што адпраўляецца на пошукі ваеннага атрада каманчаў, павінна выбіраць сярод трыццаці двух магчымых напрамкаў, з якіх толькі адзін правільны.

Усе ведалі, што каманчы жывуць на захадзе. Але гэта было занадта няпэўна, бо яны вандравалі на прасторы ў сотні міль.

Акрамя таго, індзейцы выйшлі на сцежку вайны, і на такое ізаляванае паселішча, як на Ляоне, яны маглі напасці і з усходу: гэта была звычайная стратэгічная хітрасць каманчаў — спрактыкаваных воінаў.

Ехаць наўздагад было б проста неразумна, а як даведацца, каторы з трыццаці двух магчымых шляхоў правільны?

Прапанова раздзяліцца на невялікія групы і паехаць у розныя бакі не сустрэла адабрэння, і маёр яе адхіліў.

Індзейцаў магла быць цэлая тысяча, а супраць іх удалося б выслаць атрад чалавек у сто — не болей: пяцьдзесят драгунаў іх форта і прыкладна столькі ж коннікаў з плантацый. Неабходна было трымацца ўсім разам, інакш, у выпадку нападу, атрад лёгка знішчаць па частках.

Довад палічылі грунтоўным. Нават прыбіты горам бацька і кузен, які, здавалася, быў не менш засмучаны, пагадзіліся падпарадкавацца разумнай думцы болыпасці, падтрыманай самім маёрам.

Такім чынам, было вырашана, што на пошукі трэба адправіцца адным моцным атрадам.

Але ў якім жа напрамку? Аб гэтым усё яшчэ працягвалі спрачацца.

Разважлівы капітан Слоўмен прапанаваў распытаць, у якім кірунку паехаў у апошні раз чалавек, які.

як мяркуюць, забіты. Хто ж апошні бачыў Генры Пойндэкстэра?

Перш за ўсё звярнуліся з роспытамі да яго бацькі і дваюраднага брата.

Плантатар у апошні раз бачыў сына за вячэрай і меркаваў, што пасля гэтага той пайшоў спаць.

Адказ Калхаўна быў ухілістым. Ён гутарыў са сваім кузенам некалькі пазней, і ў яго склалася ўражанне, што пасля таго, як яны развіталіся, юнак пайшоў да сябе.

Чаму Калхаўн утаіў тое, што сапраўды адбылося? Чаму ён нічога не сказаў пра сцэну ў садзе, сведкам якой быў?

Ці не таму, што баяўся аказацца ва ўніжальным становішчы, калі б расказаў пра тую ролю, якую адыграў у ёй?

Як бы там ні было, але ён утаіў праўду, і адказ, які ён даў, выклікаў у прысутных сумненне.

Хлусня стала б болып відавочнай, калі б у іх былі падставы для падазрэнняў або калі б было болып часу для роздуму. Але нечакана справа атрымала зусім іншы кірунак. Гаспадар таверны, Абердофер, не чакаючы запрашэння, сам прыйшоў на гэту 'нараду. Прабраўшыся праз натоўп, ён аб’явіў, што хоча паведаміць важныя звесткі, якія, напэўна, дапамогуць адказаць на пытанне, калі ў апошні раз бачылі Генры ІІойндэкстэра і ў якім напрамку ён выехаў.

На ломанай англійскай мове немец расказаў наступнае. Морыс-мустангер, які пасля дуэлі з капітанам Калхаўнам жыў у яго гасцініцы, у гэты вечар кудысьці паехаў, што было ўжо не першы раз за апошні час. Вярнуўся ён вельмі позна. Гаспадар яшчэ не клаўся спаць, бо ў бары гуляла моладзь. Мустангер папрасіў рахунак, чаго ён даўно ўжо не рабіў, і, на здзіўленне гаспадара, заплаціў па ім усё да апошняга цэнта.

Дзе ён дастаў гэтыя грошы і чаму так спешна паехаў, аднаму Богу вядома. Ён жа. Абердофер, ведае толькі, што Морыс Джэральд, пакідаючы гасцініцу, прыхапіў з сабой увесь свой рыштунак, нібы адпраўляўся паляваць на дзікіх мустангаў.

Пагэтаму гаспадар таверны вырашыў, што мустангер адправіўся на паляванне.

Але якое ж дачыненне ўсё гэта мела да справы? Вельмі вялікае. Хаця высветлілася гэта толькі ў са206

мым канцы тлумачэння, калі сведка перайшоў нарэшце да болып істотных фактаў, а іменна: праз дваццаць хвілін пасля таго, як паехаў мустангер, у дзверы пастукаў Генры Пойндэкстэр — ён хацеў бачыць містэра Морыса Джэральда. Калі яму сказалі, што той паехаў, і растлумачылі, у які бок, тады малады Пойндэкстэр хутка паскакаў ва ўказаным напрамку як бы з намерам дагнаць мустангера.

Гэта было ўсё, што ведаў Абердофер, і ўсё, што ён мог расказаць.

Хаця ў атрыманых звестках і былі некаторыя няяснасці, усё ж з іх можна было зыходзіць, прыступаючы да пошукаў. Калі Генры Пойндэкстэр паехаў разам з Морысам-мустангерам або следам за ім, то, значыць, яго трэба шукаць на той жа дарозе, па якой павінен быў ехаць мустангер.

Ці ведае хто-небудзь, дзе дом Морыса-мустангера?

Ніхто дакладна гэтага не ведаў; некаторыя меркавалі, што гэта, мабыць, дзесьці ў наваколлі Нуэсес, на яе прытоку Аламо.

Такім чынам, каб знайсці сляды прапаўшага юнака або яго труп, вырашана было рушыць у бок Аламо: можа, там знойдуць і труп Морыса-мустангера. I тады трэба будзе помсціць за зверскае забойства двух, а не аднаго.

Глава XXXIX

ЛУЖА КРЫВІ

Нягледзячы на тое, што гэты атрад быў болып шматлікі за звычайны атрад памежных жыхароў, якія адшукваюць заблудзіўшага суседа, ён прасоўваўся з надзвычайнай асцярожнасцю.

Для гэтага былі сур’ёзныя падставы: індзейцы на сцежцы вайны.

Уперад былі высланы разведчыкі і следапыты, абавязкам якіх было адшукваць сляды і разгадваць іх.

У прэрыі, якая распасціраецца амаль на дзесяць

міль на захад ад Ляоны, яны не знайшлі ніякіх слядоў. Зямля там была такая цвёрдая, што на ёй пакінуў бы адбіткі капытоў толькі конь, які скача галопам. Але такіх слядоў там не было.

За дзесяць міль ад форта раўніну перасякалі лясныя зараснікі, якія цягнуліся далёка на паўночны захад і паўднёвы ўеход — сапраўдныя тэхаскія джунглі, дзе дрэвы скрозь абвіты ліянамі, што робіць гэты лес амаль непраходным.

Праз гэтыя зараснікі, якраз па прамой ад форта, ішла прасека — найболып кароткі шлях да ракі Нуэсес. Акаймаваная правільнымі радамі дрэў, прасека рабіла ўражанне сапраўднай алеі. Магчыма, гэта была старая ваенная сцежка каманчаў, пракладзеная ў час іх паходаў на Тамауліпас, Каауілу і Нуэва Леон'.

Следапыты ведалі, што гэта прасека выходзіць на Аламо, і павялі атрад па ёй.

Неўзабаве коннікі заўважылі, што адзін са следапытаў, які адправіўся ўперад пеша, стаіць на ўзлеску, чакаючы іх.

— У чым справа? — спытаў маёр, абагнаўшы астатніх і пад’язджаючы да яго.— Сляды?

— Так, маёр, і вельмі шмат. Паглядзіце сюды! Вось тут, дзе зямля мяккая, бачыце?

— Сляды каня.

— Двух канёў, маёр,— сказаў следапыт, пачціва папраўляючы маёра.

— Правільна, двух.

— Далей як быццам чатыры сляды, але яны пакінуты ўсё тымі ж двума канямі. Яны ідуць спярша ўверх па гэтай прасецы і затым вяртаюцца назад.

— Добра, Спенглер. Што ты пра гэта скажаш?

— Я па прасецы далёка не хадзіў, і многае яшчэ застаецца загадкавым,— адказаў Спенглер, які служыў разведчыкам у форце,— але тым не менш відавочна, што тут забілі чалавека.

— Якія ў цябе доказы? Хіба ты знайшоў труп?

— He.

— Дык што ж ты знайшоў?

— Кроў — цэлую лужу крыві, нібы яе выпусцілі з жылаў бізона. Ідзіце і паглядзіце самі. Але,— пра-

1 Тамауліпас, Каауіла і Нуэва Леон — штаты Мексікі.

цягваў ён шэптам,— калі вы хочаце, каб я як след разабраўся ў слядах, загадайце астатнім не пад’язджаць бліжэй. Асабліва тым, хто наперадзе.

Відавочна, гэта заўвага адносілася да плантатара і яго пляменніка, таму што следапыт крадком паглядзеў на іх.

— Добра! — адказаў маёр.— He турбуйцеся, Спенглер, ніхто не перашкодзіць... Джэнтльмены! Я прашу вас некалькі хвілін не кранацца з месца. Далей ехаць нельга, таму што Спенглеру трэба разабрацца ў слядах. Ён можа ўзяць з сабой толькі мяне.

Загад маёра быў выказаны ў ветлівай форме просьбы, таму што ён гаварыў з людзьмі, яму непасрэдна не падпарадкаванымі. Але ўсе без пярэчанняў выканалі гэта распараджэнне і засталіся на сваіх месцах, у той час як сам маёр адправіўся следам за разведчыкам.

Праехаўшы крокаў пяцьдзесят, Спенглер спыніўся.

— Бачыце, маёр? — сказаў ён, паказваючы на зямлю.

— Тут і сляпы ўбачыць,— адказаў афіцэр.— Лужа крыві, і твая праўда — такая вялікая, што можна падумаць, быццам тут зарэзалі бізона. Калі ж гэта кроў чалавека, то можна не сумнявацца, што яго ўжо няма ў жывых.

— Ён памёр раней, чым гэта кроў пацямнела,— сказаў следапыт.

— Як ты думаеш, Спенглер, чыя гэта кроў?

— Гэта кроў таго, каго мы адшукваем: сына старога плантатара. Пагэтаму я не хацеў, каб бацька ішоў з намі.

— Мне здаецца, ад яго не трэба ўтойваць праўду. Усё роўна ён з часам пра яе дазнаецца.

— Гэта правільна, маёр. Але ўсё-такі нам трэба спачатку высветліць, як забілі хлопца, а вось у гэтым я і не магу разабрацца.

— He можаш разабрацца? Ён забіты індзейцамі, канешне! Яго ж забілі каманчы?

— Толькі не яны,— упэўнена адказаў следапыт.

— Чаму ты так думаеш, Спенглер?

— Калі б тут былі індзейцы, то мы знайшлі б сляды не двух, а сарака коней.

— Гэта правільна. Сумніўна, каб каманчы рызыкнулі напасці ў адзіночку.

— Ніводзін з каманчаў, маёр, і наогул ніхто з ін-

дзейцаў не ўчыняў гэтага забойства. На прасецы відаць сляды толькі двух канёў. Вы бачыце, гэта сляды падкоў, гэтыя ж адбіткі вядуць і назад. Каманчы не ездзяць на падкаваных конях, хіба толькі на крадзеных. I на тым і на другім кані былі белыя коннікі, а не чырванаскурыя. Адзін рад слядоў пакінуты вялікім мустангам, другі — амерыканскім канём. Калі яны ехалі на захад, мустанг ішоў уперадзе, гэта можна вызначыць па тым, што яго сляды перакрыты. На зваротным шляху ўперадзе быў амерыканскі конь, а мустанг ішоў за ім; але сказаць, на якой адлегласці адзін коннік ехаў за другім, пакуль цяжка. Напэўна, разабрацца будзе лягчэй, калі мы адправімся да месца, дзе яны абодва павярнулі назад. Гэта павінна быць недалёка.

— Добра, едзем туды,— сказаў маёр.— Я зараз распараджуся, каб ніхто не ехаў за намі.

Аддаўшы распараджэнне гучным голасам, каб усе яго пачулі, маёр паехаў за Спенглерам.

Сляды былі прыметныя яшчэ на працягу амаль чатырохсот ярдаў; але маёр мог распазнаць іх толькі на болып мяккай зямлі — у цені дрэў. Следапыт сказаў, што яго меркаванне пацвердзілася: у напрамку на захад мустанг ішоў уперадзе, а на зваротным шляху ён быў ззаду амерыканскага каня.

Далей гэтага месца слядоў не было; тут абодва кані павярнулі назад.

Перш чым адправіцца ў зваротны шлях, яны прастаялі некаторы час пад вялікай таполяй. Зямля вакол, уся зрытая капытамі, красамоўна гаварыла аб гэтым.

Спенглер злез з каня і стаў уважліва вывучаць сляды.

— Яны былі тут разам,— сказаў ён праз некалькі хвілін, працягваючы разглядаць зямлю.— I даволі доўга. Але абодва заставаліся ў сёдлах і спакойна размаўлялі. Гэта яшчэ болей заблытвае справу. Мабыць, яны пасварыліся пасля...

— Калі ты кажаш праўду, Спенглер, то ты сапраўдны чарадзей! Скажы, калі ласка, як ты дазнаўся пра ўсё гэта?

— Па слядах, маёр, па слядах! Гэта вельмі проста. Я бачу, што адны сляды месцамі перакрываюцца другімі. Значыць, коні былі тут адначасова, але ім не

стаялася, і яны перабіралі нагамі. Коннікі заставаліся тут даволі доўга — паспелі скурыць па цэлай цыгарэце. Вось тут і недакуркі. Тым, што ад іх засталося, і люльку не набіць.

Следапыт нахіліўся, падняў недакурак цыгарэты і перадаў яго маёру.

— Пагэтаму,— працягваў следапыт,— я і вырашыў, што коннікі не маглі быць варожа настроены адзін да аднаго. Людзі не кураць разам, калі збіраюцца праз хвіліну перарэзаць адзін аднаму глотку або раструшчыць галаву. Сварка магла адбыцца толькі пасля таго, як цыгарэты былі скураны. Што яна адбылася, у гэтым я не сумняваюся. I адзін з іх прыкончыў другога — гэта так жа відавочна, як тое, што вы сядзіце ў сядле. Хто загінуў, няцяжка здагадацца. Бедны містэр Пойндэкстэр ніколі не ўбачыць свайго сына!

— Усё гэта вельмі загадкава,— заўважыў маёр.

— Так, чорт вазьмі.

— Але цела — дзе ж яно можа быць?

— Вось над гэтым я і ламаю сабе галаву. Калі б забілі індзейцы, то мяне ніколькі не здзівіла б, што труп прапаў. Яны маглі ўзяць яго з сабой. Але тут не было індзейцаў — ні аднаго чырванаскурага не было. Паверце мне, маёр, што адзін з гэтых двух коннікаў прыстукнуў другога. А што ён зрабіў з трупам, вось гэтага я не разумею! I напэўна, толькі ён сам можа гэта сказаць.

— Надзвычай дзіўна! — усклікнуў маёр.— Надзвычай загадкава!

— Можа, нам яшчэ і ўдасца разгадаць гэту тайну,— працягваў Спенглер.— Трэба знайсці сляды коней пасля таго, як яны паскакалі з месца, дзе было ўчынена злачынства. Можа, і ўдасца пра што-небудзь даведацца... Тут нам болей няма чаго рабіць. Давайце вяртацца, маёр. Трэба яму сказаць?

— Містэру Пойндэкстэру?

— Так.

— Ты ўпэўнены, што забіты — яго сын?

— Ну не! Гэтага я не магу сцвярджаць. Я толькі ўпэўнены ў тым, што стары Пойндэкстэр пад’ехаў сюды на адным з двух канёў, якія былі сведкамі злачынства,— на амерыканскім кані. Я параўноўваў сляды. I калі толькі малады Пойндэкстэр сядзеў іменна на гэтым кані, то я баюся, што мала надзеі ўбачыць яго

жывым. Вельмі падазрона, што другі паехаў следам за ім.

— Спенглер, ці ёсць у цябе якія-небудзь меркаванні, хто быў гэты другі?

— Ніякіх. Калі б не расказ старога Дофера, я ніколі б не ўспомніў пра Морыса-мустангера. Хаця гэта і след падкаванага мустанга, але я не магу ручацца, што гэта іменна яго мустанг. Наўрад... Малады ірландзец не з тых, хто забівае з-за вугла.

— Я думаю, ты маеш рацыю.

— Дык вось, калі малады Пойндэкстэр быў забіты і забіў яго Морыс Джэральд, то паміж імі, напэўна, быў чэсны паядынак і сын плантатара аказаўся пераможаным. Вось як я гэта разумею. Але знікненне трупа — а згубіўшы дзве кварты1 крыві, ні адзін чалавек не выжыве — ставіць мяне ў тупік. Трэба пайсці далей па слядах. Можа, яны і прывядуць нас да разгадкі... Сказаць старому, што я думаю?

— He, бадай, не варта. Ён ужо дастаткова многа ведае. Яму лягчэй будзе прыйсці да гэтай жахлівай праўды паступова. He кажы яму нічога пра тое, што мы бачылі. Вярніся да таго месца, дзе кроў, і пашукай зваротны след, а я пастараюся правесці атрад следам за табой так, каб ніхто нічога не заўважыў.

— Добра, маёр,— сказаў следапыт.— Мне здаецца, я здагадваюся, куды павядзе зваротны след. Дайце мне дзесяць хвілін на гэту справу і рухайцеся ў дарогу па майму сігналу.

Сказаўшы гэта, Спенглер паехаў назад да лужы крыві. Там пасля беглага агляду ён павярнуў у бакавую прасеку.

Ва ўмоўлены час пачуўся яго гучны свіст. Мяркуючы па гуку, следапыт адышоў амаль на цэлую мілю і цяпер знаходзіўся недзе ўбаку ад месца жахлівага злачынства.

Пачуўшы сігнал, маёр, які ўжо паспеў вярнуцца да свайго атрада, аддаў распараджэнне рухацца. Ен ехаў побач са старым Пойндэкстэрам і некалькімі іншымі багатымі плантатарамі, але ні з кім не падзяліўся загадкавым адкрыццём следапыта.

' Кварта— 2,14 літра.

Глава XL

МЕЧАНАЯ КУЛЯ

Перш чым атрад дагнаў разведчыка, адбылося невялікае здарэнне. Маёр павёў сваіх людзей не па прасецы, а напрасткі праз лес. Гэты шлях быў выбраны невыпадкова: маёр хацеў пазбавіць бацьку ад залішніх пакут, не даўшы яму ўбачыць кроў — кроў яго сына, як меркаваў следапыт. Жахлівае месца засталося ўбаку; ніхто, акрамя маёра і следапыта, не ведаў пра сумнае адкрыццё, і атрад рухаўся ўперад у шчаслівым няведанні.

Яны прабіраліся па вузкай звярынай сцежцы, так што два коннікі ледзь маглі ехаць побач; месцамі сцежка пашыралася да палянкі, але праз некалькі ярдаў зноў звужалася і ішла ў зараснікі.

На адну з палян, размешчаную на шляху атрада, з гушчару зараснікаў выскачыў ягуар — жывёла, рэдкая па сваёй яркай прыгажосці нават для трапічных джунгляў. Прырода мудрагеліста размалявала яго жоўтую шкуру чорным ажурным узорам нейкіх разетак, кружкоў, плям, якія капрызна спалучаліся паміж сабою. Вялізная стракатая кошка, гібкая, дужая, якая эластычным скачком вылецела на паляну, не магла не спыніць на сабе ўвагу коннікаў, нягледзячы на ўсю сур’ёзнасць задачы экспедыцыі. Двое стрэлілі ўслед жывёле.

Гэта быў Касій Калхаўн і малады плантатар, які ехаў побач з ім.

Ягуар зваліўся мёртвым, куля прайшла ўздоўж усяго спіннога хрыбта драпежніка.

Каму з дваіх належаў гонар чдалага стрэлу? Абодва, і Калхаўн і малады плантатар, прыпісвалі яго сабе. Яны стралялі разам, але ў чмь папала толькі адна куля.

— Я вам дакажу! — упэўнена заявіў адстаўны капітан, злазячы з каня.

Падышоўшы да забітага ягуара, ён дастаў нож і, звярнуўшыся да прысутных, сказаў:

— Куля знаходзіцца ў целе жывёлы, ці не так, джэнтльмены? Калі гэта куля мая, то на ёй будуць мае ініцыялы— «К.К.К.» з паўмесяцам. Mae кулі зроблены па спецыяльнаму заказу, і я заўсёды магу распазнаць забітую мною дзічыну.

Калхаўн з выхвальствам падняў вынятую кулю — няцяжка было здагадацца, што ён сказаў праўду. Болып цікаўныя падышлі паглядзець: куля сапраўды была памечана ініцыяламі Калхаўна, і спрэчка, такім чынам, закончылася не на карысць маладога плантатара.

Неўзабаве пасля гэтага атрад пад’ехаў да месца, дзе чакаў следапыт, які і павёў іх далей.

Тут ужо не было адбіткаў капытоў двух падкаваных канёў. Можна было разгледзець толькі след аднаго каня, але ён быў такі малапрыметны, што месцамі распазнаць яго мог толькі следапыт.

След гэты ішоў праз зараснікі, час ад часу выходзіў на палянкі і нарэшце, апісаўшы круг, вывеў іх на тую ж прасеку, толькі некалькі далей на захад.

Хаця Спенглер і не быў першакласным следапытам, ён ехаў па гэтаму следу так хутка, што астатнія ледзь паспявалі за ім.

Ён ужо здагадваўся, які конь пакінуў гэты след. Ён ведаў, што гэта быў мустанг, які стаяў пад таполяй, у той час як яго коннік курыў цыгару,— той самы мустанг, чые глыбокія адбіткі капытоў засталіся на зямлі, насычанай крывёю.

Пакуль следапыт заставаўся адзін, ён прайшоў таксама па следу і амерыканскага каня. Ён зразумеў, што гэты след прывядзе назад у прэрыю, па якой яны ехалі сюды, і затым, напэўна, да плантацый на Ляоне.

Але след мустанга, здавалася, абяцаў намнога болып, і Спенглер зноў заняўся ім; гэты след мог прывесці да разгадкі крывавай тайны, а можа, нават да логава забойцы.

Але ён азадачыў следапыта не менш, чым перакрытыя адзін адным сляды двух канёў.

Ён цягнуўся не прама, як гэта звычайна бывае, калі кіруе канём коннік: ён то віўся, то пятляў, то ішоў прама, то кружыў, як быццам на мустангу не было конніка або коннік заснуў у сядле.

Ці мог быць такім след каня, на якім скакаў злачынец, што спяшаўся схавацца пасля толькі што ўчыненага забойства?

Спенглер так не думаў. Ён наогул не ведаў, што і думаць. Ён быў зусім збіты з панталыку, пра што шчыра сказаў маёру, калі той спытаў яго аб характары следу.

Аднак тое, што хутка паўстала перад яго вачамі і што адначасова ўбачылі ўсе спадарожнікі, не толькі не дапамагло раскрыць тайну, а, наадварот, зрабіла яе яшчэ болып незразумелай.

Звыш таго: здагадкі і роздум раптам ператварыліся ва ўсёпаглынальны жах. I ніхто не стаў бы сцвярджаць, што для гэтага не было падстаў.

Няўжо вы не жахнуліся б, калі б убачылі конніка, які ўпэўнена сядзіць у сядле, з нагамі, прасунутымі ў страмёны, моцна трымае ў руках павады і на першы погляд такі ж, як сотні іншых, але, угледзеўшыся ўважлівей, адзначылі б у ім нешта дзіўнае і раптам зразумелі б, што ў яго не хапае галавы!

Іменна такое відовішча і паўстала перад іх вачамі. Рэзкім рухам усе яны адначасова асадзілі коней, нібы перад адкрытай безданню.

Сонца ўжо заходзіла, яго вогненны дыск амаль кранаўся травы, і чырвоныя промні білі прама ў вочы, асляпляючы і не даючы нічога разглядзець. Тым не менш усе ясна ўбачылі, што дзіўная фігура, якая паўстала перад іх вачамі,— коннік без галавы.

Калі б толькі адзін з прысутных заявіў, што ён бачыў конніка без галавы, яго, напэўна, абсмяялі б і назвалі вар’ятам. Нават калі б гэта сцвярджалі двое, іх таксама абвінавацілі б у вар’яцтве.

Але тое, што адначасова ўбачылі ўсе, не магло выклікаць сумнення, і наадварот, калі б хто-небудзь стаў абвяргаць гэта, то вар’ятам палічылі б яго.

Але ніхто не ўсумніўся. Усе напружана глядзелі ў адзін бок — на тое, што было або коннікам без галавы, або ўмела зробленым чучалам.

Ці было гэта чучала? А калі не, то што ж?

Гэта пытанне ўзнікла ва ўсіх адначасова. I паколькі ніхто не мог знайсці адказу нават для самога сябе, то ўсе маўчалі.

Ваенныя і цывільныя моўчкі сядзелі ў сёдлах, чакаючы тлумачэння, якога ніхто не мог даць.

Былі чутны толькі прыглушаныя воклічы здзіўлен ня і жаху. Але ніхто не выказваў ніякай здагадкі.

Коннік без галавы — прывідны ці рэальны — у тую хвіліну, калі яны яго ўбачылі, уязджаў у прасеку, на процілеглым канцы якой спыніўся атрад. Калі б ён працягваў свой шлях, то пад’ехаў бы прама да іх,— канешне, калі б у іх хапіла мужнасці дачакацца яго.

Але ён спыніўся амаль адначасова з імі і, здавалася, глядзеў на іх з такім жа недаверам, як яны на яго.

Настала такая цішыня, што было чутна, як упаў у траву недакурак цыгары. Вось тады тыя нямногія, у каго хапіла храбрасці, змаглі разгледзець дзіўнага наезніка, але болыпасць дрыжалі ад страху, страціўшы ўсялякую здольнасць разумець. Аднак і тыя, хто асмеліўся зірнуць на гэту таямнічую фігуру, імкнучыся зразумець, што ж гэта такое, былі аслеплены промнямі сонца на захадзе. Яны толькі ўбачылі сілуэт вялікага прыгожага каня з коннікам на спіне. Цела чалавека было цяжка разглядзець, бо ён быў захутаны ў нешта накшталт плашча, які спадаў з плеч.

Але якое ўсё гэта мела значэнне, калі ў конніка не было галавы? Чалавек без галавы, вярхом на кані, сядзіць у сядле з прыроджанай зграбнасцю; на яго абцасах блішчаць шпоры, у адной руцэ сціснуты павады, другая ж, як і мае быць, свабодна апушчана на бядро.

Што ж гэта такое? Ці не здань? Хіба гэта можа быць жывым чалавекам?

Тыя, хто глядзеў на яго, былі людзьмі, якія не верылі ні ў здані, ні ў звышнатуральныя прывіды. Многім з іх не раз даводзілася ў дзікай глушы змагацца з самымі суровымі і нечаканымі капрызамі прыроды. He такім людзям верыць у прывіды!

I ўсё ж, убачыўшы такую незвычайную з’яву, нават самыя разважныя сталі сумнявацца ў яе рэальнасці і паўтаралі самі сабе:

«Гэта здань. Канешне, гэта не можа быць чалавекам!».

Велічыня конніка без галавы пацвярджала здагадку, што перад імі звышнатуральная з’ява. Ён здаваўся ўдвая болыпым за звычайнага чалавека на звычайным кані; магчыма, гэта было падманнае ўражанне, якое тлумачылася праламленнем сонечных пром-

няў, што праходзілі гарызантальна праз хісткае паветра над распаленай раўнінай.

Але зараз было не да разважанняў, не было нават часу, каб як след разгледзець гэты пачварны прывід, на які ўсе прысутныя напружана глядзелі, засланяючы рукой вочы ад сляпучага сонца.

Hi колеру адзення, ні масці яго каня нельга было распазнаць. Бачны былі толькі абрысы яго фігуры — чорны сілуэт на залатым фоне неба. Але якім бокам ён да іх ні паварочваўся, гэта была ўсё тая ж незразумелая з’ява — коннік без галавы.

— Гэта д’ябал на кані! — раптам крыкнуў адзін з бывалых памежных жыхароў, якога нічым нельга было напалохаць.— Клянуся, гэта сам д’ябал!

Яго грубы смех, які суправаджаўся лаянкай, яшчэ мацней напалохаў болып баязлівых з прысутных і, здавалася, зрабіў уражанне нават на конніка без галавы. Ён крута павярнуў свайго каня, а той дзіка заржаў і паскакаў прэч.

Коннік без галавы памчаўся прама да сонца і неўзабаве знік з вачэй, нібы ўехаў у ззяючы дыск.

Глава XLI

ЧАТЫРЫ КОННІКІ

Атрад коннікаў на чале з маёрам быў не адзіным, які выехаў з форта Індж у гэту знамянальную раніцу.

Значна раней, амаль на досвітку, у тым жа напрамку — да ракі Нуэсес — праехаў невялікі атрад з чатырох чалавек.

Наўрад ці ён выехаў на пошукі трупа Генры Пойндэкстэра. У той ранні час яшчэ ніхто не падазраваў, што юнак забіты ці хаця б прапаў. Конь без седака яшчэ не прынёс сумную вестку. Пасёлак спаў, не ведаючы, што праліта нявінная кроў.

Нягледзячы на тое, што абодва атрады выехалі з аднаго і таго ж месца і ў адным і тым жа напрамку, паміж коннікамі гэтых атрадаў не было нічога агуль-

нага. Тыя, якія выехалі раней, былі іспанцы, ці, дакладней, у іх жылах іспанская кроў была змешана з ацтэкскай,— іншымі словамі, гэта былі мексіканцы.

Каб заўважыць гэта, не патрабавалася ні асаблівых ведаў, ні назіральнасці, дастаткова было толькі зірнуць на іх. Іх манера ездзіць вярхом, вузкія бёдры, асабліва прыметныя дзякуючы высокім сёдлам, накінутыя на плечы яркія серапе, аксамітавыя штаны, вялікія шпоры на ботах і, нарэшце, чорныя самбрэра з шырокімі палямі — усё гэта выдавала ў іх мексіканцаў або людзей, якія перанялі звычаі мексіканцаў.

Але чатыры коннікі, бясспрэчна, былі мексіканцамі. Смуглая скура, чорныя, коратка падстрыжаныя валасы, вострыя бародкі, правільны авал твару — усё гэта характэрна для людзей іспана-ацтэкскага тыпу, якія жывуць цяпер на старажытнай зямлі Мантэсумы1.

Адзін з коннікаў быў болып мажнога складу, чым яго спадарожнікі. Яго конь быў лепшы за другіх, касцюм багацейшы, зброя болып тонкай работы, ды і па ўсім астатнім было відаць, што ён завадатар гэтай чацвёркі.

Яму было пад сорак, хаця ён выглядаў маладзейшым дзякуючы старанна падстрыжаным кароткім бакенбардам.

Яго можна было б, бадай, назваць прыгожым, калі б не халодны, цяжкі погляд і не пануры выраз твару, які выдаваў грубасць і жорсткасць яго натуры.

Нават усмешка прыгожа абрысаванага рота з двума роўнымі радамі белых зубоў не магла згладзіць гэтага ўражання — у ёй было штосьці сатанінскае.

He за знешнасць назвалі яго таварышы імем жывёлы, добра вядомай на раўніне Тэхаса. Ён атрымаў незайздросную мянушку Эль-Каёта — Ваўка Прэрый — за свой характар і паводзіны.

Як здарылася, што Эль-Каёт ехаў па прэрыі так рана — мабыць, зусім цвярозы, ды яшчэ на чале атрада? Усяго ж некалькі гадзін назад ён ляжаў у сваім хакале п’яным і не толькі не змог ветліва прыняць госця, але нават, здаецца, не зразумеў, што да яго прыйшлі.

1 Мантэсума — вярхоўны правадыр ацтэкаў у перыяд заваявання Мексікі іспанцамі.

Гэту раптоўную і да нейкай ступені дзіўную перамену не так ужо цяжка вытлумачыць. Дастаткова будзе расказаць, штб адбылося з таго моманту, як Калхаўн паехаў ад яго, і да нашай сустрэчы з ЭльКаётам і трыма яго суайчыннікамі.

Ад’язджаючы, Калхаўн не зачыніў дзверы хакале, і яны заставаліся адчыненымі да ранку, а Эль-Каёт працягваў спаць.

На досвітку ён прачнуўся ад холаду і сырасці. Гэта крыху працвярэзіла яго. Саскочыўшы з ложка, ён пачаў, хістаючыся, хадзіць па хаціне, праклінаючы холад і дзверы, якія гэты холад упусцілі.

Можна было падумаць, што ён зараз жа зачыніць іх. Аднак ён гэтага не зрабіў. Дзверы былі адзінай адтулінай, якая давала доступ святлу, калі не лічыць шчылін у старых сценах,— а святло было патрэбна, каб выканаць намер, дзеля якога ён устаў.

Але шэрае досвітнае святло, што пранікала праз адчыненыя дзверы, яшчэ слаба асвятляла хаціну. ЭльКаёт шнарыў кругом, спатыкаючыся і лаючыся, пакуль нарэшце не знайшоў тое, што шукаў: вялікую гарбузовую бутлю з дзвюма адтулінамі, перахопленую пасярэдзіне раменьчыкам,— яна служыла пасудзінай для вады, але часцей для спіртных напояў.

Пах, які распаўсюдзіўся кругом, калі мексіканец адаткнуў бутлю, гаварыў аб тым, што ў ёй зусім нядаўна была гарэлка; але са злоснай лаянкі яе ўладальніка стала ясна, што цяпер яна ўжо пустая.

— Тысяча чарцей! — закрычаў ён, са злосным расчараваннем трасучы бутлю, каб канчаткова пераканацца, што ў ёй нічога няма.— Hi кроплі! Блыху і тую не ўтопіш! А мой язык ліпне да зубоў. Глотка гарыць, нібы праз яе прапусцілі цэлую жароўню гарачага вуголля. Каб яго чорт! Я не магу болей цярпець. Што ж рабіць? Ужо світае. Прыйдзецца адправіцца ў пасёлак. Можа, сеньёр Дофер ужо адкрыў сваю пастку, каб лавіць ранніх птушак. Калі так, то да яго завітае каёт.

Павесіўшы бутлю на шыю і накінуўшы серапе, ЭльКаёт адправіўся ў пасёлак.

Таверна была на адлегласці ўсяго толькі некалькіх ярдаў ад яго хакале, на тым жа беразе ракі; гэта сцежка была так добра яму знаёма, што ён змог бы прайсці па ёй з завязанымі вачамі. Праз дваццаць хвілін ён ужо, хістаючыся, набліжаўся да шыльды «На прывале».       oiq

Яму пашчасціла: Абердофер увіхаўся ў бары, абслугоўваючы ранніх гасцей — некалькі салдат, якія ўпотай пайшлі з казармаў, каб прамачыць горла пасля сну.

— Майн гот, містэр Дыяс! — сказаў гаспадар, вітаючы новага госця і бесцырымонна пакідаючы шасцярых кліентаў, што пілі ў крэдыт, дзеля аднаго, які, як ён ведаў, заплаціць наяўнымі.— Майн гот! Ці гэта вы так рана на нагах? Я ведаю, чаго вы хочаце. Вы хочаце, каб я напоўніў вашу гарбузовую бутлю мексіканскай гарэлкай аг... аг... Як вы гэта называеце?

— Агвардыентэ! Вы адгадалі, кабальера. Гэта якраз тое, чаго я хачу.

— Адзін долар! Гэта каштуе адзін долар.

— Карамба! Я плаціў дастаткова часта, каб помніць цану. Вось вам манета, а вось пасудзіна. Напоўніце яе, ды жвавей!

— Вы спяшаецеся, гер Дыяс? Я не застаўлю вас чакаць. Збіраецеся папаляваць у мустангавай прэрыі? Баюся, што ірландзец апярэдзіў вас. Ён паехаў яшчэ ўначы. Ён пакінуў мой дом ужо пасля поўначы — позні час для падарожжа. Дзіўны чалавек гэты мустангер — містэр Морыс Джэральд! Ніхто ніколі не ведае, чаго ад яго чакаць. Але я нічога не магу сказаць супраць яго. Ён быў добрым пастаяльцам, расплаціўся па свайму вялікаму рахунку, як багаты чалавек, і ў яго яшчэ многа засталося. Майн гот, яго кішэні былі набіты доларамі!

Мексіканец вельмі зацікавіўся паведамленнем пра тое, што ірландзец паехаў у «мустангавую прэрыю», як выказаўся Абердофер. Сваю зацікаўленасць ён выдаў спачатку воклічам здзіўлення, а потым і нецярпеннем, якое праглядвала ва ўсіх яго жэстах, пакуль ён слухаў балбатню немца.

Аднак ён пастараўся ўтаіць сваё хваляванне. Замест таго каб распытваць Абердофера, ён адказаў з абыякавым выглядам:

— Гэта мяне не тычыцца, кабальера. У прэрыі дастаткова мустангаў — хопіць для ўсіх, каб папаляваць. Хутчэй, сеньёр, давайце маё агвардыентэ.

Крыху пакрыўджаны, што яму не далі папляткарыць, немец хутка напоўніў гарбузовую бутлю. He спрабуючы болып працягваць гаворку, ён працягнуў яе мексіканцу, узяў долар, пшурнуў яго ў скрынку

з грашамі і вярнуўся да салдат, якія былі больш гаваркімі, бо пілі ў крэдыт.

Нягледзячы на смагу, Дыяс выйшаў з бара, не адтыкаючы бутлі і як быццам нават забыўшы пра яе.

Ён быў цяпер усхваляваны чымсьці, што было мацней за жаданне выпіць.

Ён не адразу вярнуўся дамоў, а зайшоў спачатку ў тры хаціны на ўскраіне пасёлка, у якіх жылі такія ж аматары лёгкай нажывы, і толькі пасля гэтага адправіўся ў сваё хакале.

На зваротным шляху Эль-Каёт заўважыў сляды падкаванага каня і ўбачыў, тто яго прывязвалі да дрэва паблізу хакале.

— Карамба! Капітан-амерыканец быў тут сёння ноччу. Чорт бы яго ўзяў! Я нешта цьмяна ўспамінаю, але мне здавалася, што я гэта бачыў у сне. Здагадваюся, навошта ён сюды прыязджаў. Ён даведаўся пра ад’езд дона Марысіо. Ён, напэўна, яшчэ заедзе, калі вырашыць, што я ўжо выспаўся. Ха-ха! Усё будзе зроблена і без яго. Мне не спатрэбіцца яго далейшых указанняў. Тысяча долараў! Вось гэта грошы! Як толькі я іх атрымаю, я паеду на Рыо-Грандэ і паспрабую паладзіць з Ісідорай.

Прамовіўшы гэты маналог, Эль-Каёт заставаўся ў сваім хакале столькі часу, колькі яму сптрэбілася, каб спешна праглынуць некалькі кавалкаў смажанага мяса і запіць іх добрым глытком агвардыентэ. Затым ён злавіў і асядлаў свайго каня, надзеў вялізныя шпоры, прывязаў да сядла маленькі карабін, засунуў у кабуры па рэвальверу, прычапіў да пояса мачэтэ ў скураных ножнах, ускочыў у сядло і хутка паскакаў.

Перад тым як выехаць у прэрыю, ён яшчэ раз заехаў на ўскраіну пасёлка і там дачакаўся коннікаў, якія павінны былі суправаджаць яго і якіх ён ужо папярэдзіў, што іх дапамога спатрэбіцца ў адной тайнай справе.

Тры прыяцелі Эль-Каёта, здавалася, ужо былі знаёмы з яго планамі. Ва ўсякім выпадку, яны ведалі, іпто месцам дзеяння будзе Аламо. Калі ў пачатку шляху Дыяс павярнуў убок, яны крыкнулі яму, што ён едзе не па той дарозе.

— Я добра ведаю Аламо,— сказаў адзін з іх, таксама мустангер.— He раз я паляваў там на коней. Гэта месца ляжыць на паўднёвы захад адсюль. Самая бліз-

кая дарога туды ідзе вунь праз гэту прасеку. Вы ўзялі занадта на захад, дон Мігуэль.

— Вось як? — пагардліва сказаў Дыяс.— Вы, мабыць, амерыканец, сеньёр Вісентэ Бараха. Вы забываеце, што нашы коні падкаваныя. Індзейцы не ездзяць прама з форта Індж на Аламо, каб... Спадзяюся, вы разумееце мяне?

— Сапраўды! — адказаў Бараха.— Прашу прабачэння, дон Мігуэль! Карамба! Я пра гэта не падумаў.

Без далейшых спрэчак трое саўдзельнікаў Эль-Каёта паехалі за ім. Яны ехалі моўчкі, пакуль, нарэшце, не дасягнулі лясных зараснікаў на некалькі міль далей ад прасекі, пра якую ўпамянуў Бараха.

Аказаўшыся пад прыкрыццём лесу, усе чацвёра сышлі з коней і прывязалі іх да дрэў; пасля гэтага яны прыступілі да справы, якую можна параўнаць толькі з тым, што адбываецца за кулісамі правінцыяльнага тэатра перад паказам меладрамы з жыцця дзікуноў.

Глава XLII

ГРЫФЫ ЗЛЯТАЮЦЦА

Чарада чорных грыфаў, што кружылі над прэрыяй,— карціна звычайная для паўднёвага Тэхаса, і той, хто падарожнічаў там, канешне, бачыў гэта відовішча.                                 ;      ■

Зляцеўшыся цэлымі сотнямі, яны апісваюць у паветры шырокія кругі і спіралі: яны то спускаюцца ўніз, амаль кранаючыся травы, то раптам узвіваюцца ўверх на нерухома распасцёртых крылах — на фоне неба выразна вызначаюцца іх зубчастыя контуры.

Падарожнік, які ўбачыць гэта ўпершыню, міжволі спыніць свайго каня, каб паназіраць за птушкамі. Нават той, для каго чарада грыфаў не дзіва, міжволі задумаецца: для чаго сабраліся гэтыя драпежнікі?

Гэтыя агідныя птушкі злятаюцца нездарма. I ўбачыць падарожнік ці не, ён ведае, што на зямлі, якраз на тым месцы, над якім кружаць драпежнікі, ляжыць

забітая жывёліна, а магчыма, і чалавек, мёртвы або паміраючы.

Раніцай пасля той змрочнай ночы, калі тры коннікі перасяклі раўніну, гэту карціну можна было назіраць над зараснікамі, куды яны ўехалі. Чарада чорных грыфаў кружыла над макушкамі дрэў у тым месцы, дзе прасека рабіла паварот.

На досвітку ніводнага драпежніка яшчэ не было відаць. Але не прайшло і гадзіны пасля ўзыходу сонца, як сотні грыфаў ужо луналі тут на шырока распасцёртых крылах; іх чорныя цені слізгалі па яркай зеляніне лесу.

Тэхасед, трапіўшы ў прасеку і заўважыўшы гэту злавесную зграю, адразу здагадаўся б, што тут лунае смерць.

Праехаўшы далей, ён знайшоў бы пацверджанне гэтаму — лужу крыві, затаптаную конскімі капытамі.

Але драпежнікі кружылі не над самой лужай. Цэнтрам апісваемых імі кругоў, здавалася, было месца крыху ўбаку сярод дрэў; там, відаць, і знаходзілася здабыча, што прыцягвала іх.

У гэты ранні час не было ніводнага падарожнага — ні тэхасца, ні чужаземца, каб праверыць правільнасць гэтага меркавання; і тым не менш гэта была праўда.

У лесе на адлегласці чвэрці мілі ад лужы крыві ляжаў на зямлі чалавек.

Ці памёр ён?

На першы погляд здавалася, што ён ужо памёр, і чорныя птушкі, напэўна, таксама лічылі яго мёртвым. Яго нерухомасць і ненатуральная поза пераконвалі ў гэтым.

Ён ляжаў нерухома на спіне, закінуўшы галаву, не закрываючы твару ад сонца. Яго рукі і ногі былі распасцёрты на камяністай зямлі, нібы ён страціў здольнасць валодаць імі.

Паблізу рос вялізны стары дуб, але юнак не быў абаронены яго ценем — ён ляжаў за межамі ліставога шатра, і промні сонца, якія толькі што пачалі пранікаць у гушчар, слізгалі па бледным твары, і той здаваўся яшчэ бляднейшым ад водсвету белай панамы, што толькі злёгку прыкрывала лоб.

Ці памёр ён? Ці памірае?

Мяркуючы па паводзінах грыфаў, можна было ска-

заць, што ён памёр. Але на гэты раз інстынкт падмануў драпежнікаў.

Ці то юнака разбудзіў прамень сонца, які ўпаў на паўзакрытыя павекі, ці то адпачынак узнавіў яго сілы, але ён паварушыўся і шырока адкрыў вочы.

Неўзабаве ён крыху прыпадняўся і, абапіраючыся на локаць, недаўменна паглядзеў вакол.

Грыфы ўзвіліся высока ў паветра і некаторы час не спускаліся.

— Памёр я ці жывы? — прашаптаў юнак.— Сон гэта ці ява? Што гэта? Дзе я?

Сонечнае святло асляпіла яго. Ён прыкрыў вочы рукой, але і тады бачыў усё як у тумане.

— Дрэвы нада мной, вакол мяне... камяні пада мной,— нездарма у мяне баляць усе косці. Лясны гушчар... Як я трапіў сюды?.. Успомніў!—сказаў ён пасля хвіліны роздуму.— Я стукнуўся галавой аб дрэва. Вось яно — і той самы сук, які выбіў мяне з сядла. Левая нага баліць. Так, памятаю. Я стукнуўся аб ствол. Каб яго чорт, яна, здаецца, зламана...

Юнак паспрабаваў устаць. Але гэта яму не ўдалося. Хворая нага адмаўлялася служыць — ад удару ці вывіху яна моцна распухла ў калене.

— Дзе ж вараны? Збег, канешне. Цяпер ён, напэўна, у канюшні Каса-дэль-Корва. А зрэшты, якая розніца — усё роўна я не мог бы сесці ў сядло, калі б нават ён стаяў тут побач... А той? — дадаў ён крыху пазней.— О Божа, што гэта было за відовішча! Нядзіўна, што вараны спужаўся... Што ж мне рабіць? Нага, мабыць, зламана. Без старонняй дапамогі я не змагу рушыць з месца. Няма ніякай надзеі, што хтонебудзь сюды прыйдзе. Прынамсі, не раней, чым я стану здабычай гэтых агідных птушак. Фу, што за гадкія стварэнні! Яны разяваюць дзюбы, як быццам ужо збіраюцца паснедаць мною!.. Ці доўга я тут ляжаў? Сонца паднялося не вельмі высока. Я сеў у сядло на досвітку. Мабыць, я праляжаў без памяці каля гадзіны. Чорт вазьмі, кепская справа... Нага, канешне, зламана, мяркуючы па тым, як яна баліць, а хірурга тут няма. Камяністая пасцель у глушы тэхаскіх зараснікаў... Яны цягнуцца на многа міль — няма чаго і думаць самому адсюль выбрацца. I ніхто сюды не прыйдзе. На зямлі — ваўкі, у паветры — грыфы... I як

гэта я не падабраў павадоў?! Можа, я ў апошні раз „сядзеў у сядле...

Твар маладога чалавека азмрочыўся. Ён станавіўся ўсё сумнейшым, па меры таго як ён усведамляў небяспечнасць становішча.

Яшчэ раз ён паспрабаваў устаць, з вялікай цяжкасцю падняўся, але адразу ж выявіў, што служыць яму можа толькі адна нага,— на другую нельга было ступіць.

Прыйшлося зноў легчы.

Так ён праляжаў яшчэ гадзіны дзве. Час ад часу ён браўся гукаць на дапамогу.

Нарэшце, упэўніўшыся, што яго ніхто не пачуе, перастаў крычаць.

Крык выклікаў смагу, а можа, паскорыў яе з’яўленне — пры стане, у якім ён знаходзіўся, яна была непазбежная.

Смага расла і нарэшце заглушыла ўсе астатнія адчуванні, нават боль у назе.

— Я загіну ад смагі, калі застануся тут,— шаптаў ранены.— Трэба паспрабаваць дабрацца да вады. Наколькі я помню, дзесьці паблізу ёсць ручай. Я дабяруся да яго хаця б паўзком — на каленях і на руках. На каленях? Але ж я магу абапірацца толькі на адно калена... Усё роўна трэба паспрабаваць. Чым даўжэй я прабуду тут, тым будзе горш. Сонца пачынае паліць. Яно ўжо пячэ мне ў галаву. Я магу страціць прытомнасць, і тады ваўкі, грыфы...

Ён здрыгануўся ад жахлівай думкі і замаўчаў...

Праз некаторы час ранены зноў загаварыў:

— Калі б толькі я ведаў дарогу! Я добра помню гэты ручай. Ён цячэ ў бок мелавой прэрыі дзесьці на паўднёвы ўсход адсюль. Паспрабую паўзці ў гэтым напрамку. На шчасце, я магу цяпер арыентавацца па сонцу. Калі мне ўдасца дабрацца да вады, то, можа, усё і абыдзецца. Толькі б хапіла сіл!

3 гэтымі словамі ён пачаў прабірацца праз зараснікі; валочачы хворую нагу, ён поўз па камяністай зямлі, нібы вялізная яшчарка, у якой перабілі хрыбет.

Ён поўз і поўз...

Гэта было пакутліва, але жах перад тым, што яго чакала, быў яшчэ пакутлівейшы і гнаў яго ўперад.

Ён добра ведаў, што памрэ ад смагі, калі не знойдзе вады. Гэта думка прымушала яго зноў паўзці.

Яму прыходзілася часта спыняцца і адпачываць, каб сабрацца з сіламі. Чалавеку цяжка перамяшчацца на карачках, асабліва калі адна нага адмаўляецца служыць.

Юнак прасоўваўся марудна, пакутуючы ад болю. Гэта было асабліва нясцерпна, бо ранены сумняваўся, ці правільна ён выбраў кірунак. Толькі страх смерці вымушаў яго працягваць шлях.

Ранены прапоўз ужо каля чвэрці мілі, як раптам у яго мільганула думка, што ён можа паспрабаваць іншы спосаб перамяшчэння:

«Я змог бы, бадай, устаць, калі б толькі ў мяне была мыліца... Дзякуй Богу, я не згубіў нож!.. А вось і прыдатнае дрэўца — малады дубок».

Ён выцягнуў з-за пояса паляўнічы нож, зрэзаў дрэўца і зрабіў нешта накшталт мыліцы, так што можна было абапірацца на развілак.

3 дапамогай мыліцы юнак устаў на ногі і зачыкільгаў далей.

Ён ведаў, што вельмі небяспечна мяняць напрамак, і пагэтаму, як і раней, пайшоў на паўднёвы ўсход.

Гэта было не так проста. Сонца — яго адзіны компас — дасягнула найвышэйшага пункта свайго шляху, а ў шыротах паўднёвага Тэхаса ў гэты час года паўдзённае сонца стаіць амаль у зеніце. Лясныя зараснікі часта збівалі яго з дарогі, бо даводзілася кружыць, прабіраючыся па прарэджаных месцах. Некаторыя ўказанні яму даваў рэльеф мясцовасці, бо ён ведаў, што ручай працякае дзесьці ў лагчыне.

Так, пакрысе прабіраючыся ўперад, часта спыняючыся для непрацяглага адпачынку, ён прайшоў цэлую мілю і тут наткнуўся на звярыную сцежку. Яна была ледзь прыметная, але ішла прама і, відаць, вяла да вадапою — да якога-небудзь ручая або крыніцы.

Ён быў бы рады любому з іх. He звяртаючы болей увагі ні на сонца, ні на ўхіл, ранены пайшоў па слядах звяроў.

Час ад часу ён вяртаўся да свайго першага спосабу перамяшчэння — поўз на карачках, бо ісці, абапіраючыся на мыліцу, было вельмі стомна.

Але хутка радасць змянілася расчараваннем: сцежка згубілася на паляне, акружанай густой сцяной зараснікаў. 3 адчаем юнак зразумеў, што вадапой быў не тут, а ў процілеглым канцы сцежкі.

Як ні цяжка гэта было, але прыйшлося павярнуць назад, іншага выйсця не было. Заставацца на паляне было раўназначна самазабойству.

Ён паплёўся назад па сцежцы і мінуў тое месца, дзе ўпершыню выйшаў на яе. Пакутлівая смага падганяла раненага, і ён напружваў апошнія сілы, але з кожнай хвілінай іх станавілася ўсё менш.

Дрэвы, паміж якімі прыходзілася прабірацца, былі ў болыпай частцы акацыі, перамежаваныя з кактусамі і агавай. Яны амаль не абаранялі ад промняў паўдзённага сонца, якія лёгка пранікалі скрозь ажурнае лісце і пяклі яго, як агонь.

Ён абліваўся потам, смага станавілася ўсё пакутлівей, пакуль не стала проста нясцерпнай.

Яму не раз трапляліся на вочы сакавітыя плады мескіта; каб іх сарваць, трэба было толькі працягнуць руку. Але юнак ведаў, што яны прытарна-салодкія і не наталяюць смагу, што не дапаможа яму едкі сок кактуса або агавы.

У дадатак да ўсіх бедаў, няшчасны заўважыў, што пашкоджаная нага зусім перастае яго слухацца. Яна моцна распухла. Кожны крок прычыняў яму неверагодны боль. Калі нават ён і на шляху да ручая, ці хопіць у яго сіл дабрацца да яго? Калі не, гэта азначае немінучую пагібель. Заставалася адно: легчы тут, сярод зараснікаў, і памерці.

Смерць прыйдзе не адразу. Хаця ў яго нясцерпна балела выцятая галава і разбітае калена, ён ведаў, што гэтыя пашкоджанні не смяртэльныя. Яму пагражае самая пакутлівая і жорсткая з усіх смярцей — смерць ад смагі.

Гэта думка прынудзіла раненага сабраць апошнія сілы. I, нягледзячы на тое што ён прасоўваўся марудна і зведваў пры гэтым цяжкія пакуты, ён упарта цягнуўся і цягнуўся ўперад.

А чорныя грыфы ўсё луналі над ім, не адстаючы і не абганяючы. Яны праляцелі ўжо болей мілі, але ні адзін не адстаў. Колькасць іх нават павялічылася,— учуўшы здабычу, да зграі далучыліся новыя драпежнікі. I хаця намечаная ахвяра яшчэ рухалася, інстынкт падказваў птушкам, што канец ужо блізкі.

Іх чорныя цені зноў і зноў мільгалі на сцежцы, па якой цягнуўся ранены. Здавалася, што гэта лятае сама смерць...

Навокал была поўная цішыня: грыфы лятаюць бясшумна і, нават прадчуваючы здабычу, не аглушаюць паветра крыкамі. Пякучае сонца ўцішыла конікаў і жабаў; нават агідная рагатая яшчарка драмала ў цені каменя.

Адзінымі гукамі, якія парушалі цішыню маўклівага лесу, быў шоргат адзення пакутніка, калі яно чаплялася за калючыя расліны, і зрэдку яго крык, што дарэмна клікаў на дапамогу.

Калючкі кактусаў і агавы падрапалі яго твар, рукі і ногі, не пакінуўшы жывога месца, і кроў змешвалася з потам.

Ранены ўжо быў блізкі да адчаю,— дакладней, ён ужо быў у адчаі; у поўнай знямозе ён упаў ніцма на зямлю, не верачы болей у магчымасць выратавання.

Але гэта і выратавала яго. Лежачы, прыпаўшы вухам да зямлі, ён пачуў слабы, ледзь распазнавальны гук.

I, які б слабы ні быў гэты гук, ранены пачуў яго, таму што іменна гэтага гуку ён так напружана чакаў,— гэта журчанне вады.

Крыкнуўшы ад радасці, ён устаў на ногі, абапёрся на мыліцу і з новымі сіламі рушыў туды, адкуль даносілася журчанне; здавалася, нават хворая нага стала яго лепш слухацца; бадзёрасць і любоў да жыцця змагаліся са слабасцю і страхам смерці.

Любоў да жыцця ўзяла верх.

Праз дзесяць хвілін ранены ужо ляжаў, выцягнуўшыся на траве каля празрыстага ручая, і недаўмяваў, як простая смага магла прычыніць такія страшэнныя пакуты.

Глава XLIII

КУБАК I БУТЛЯ

Зазірнём у хаціну мустангера. Зноў яго верны слуга сядзіць на табурэтцы пасярод пакоя. Зноў ягоны сабака ляжыць перад ачагом, уткнуўшыся носам у цёплы попел.

Чалавек і сабака знаходзяцца амаль на той жа адлегласці адзін ад аднаго, як і ў мінулы раз; іхнія позы амаль тыя ж. I ўсё ж у хаціне прыметны вялікія перамены.

Абабітыя конскай шкурай дзверы па-ранейшаму вісяць на завесах. Па-ранейшаму на сценах блішчыць дыван са шкур мустангаў. Той жа просты стол, тая ж пасцель, тыя ж дзве табурэткі, тая ж шкура, на якой звычайна спіць Фялім.

Але не відаць на сцяне стрэльбы, не відаць сярэбранага кубка, паляўнічага рога. Няма ні сядла, ні аброці, няма вяроўкі, серапе. Кнігі, чарніла, пёры, папера таксама некуды зніклі.

Можна падумаць, што хакале абрабавалі індзейцы.

Зрэшты, не,— інакш Фялім не сядзеў бы так спакойна на сваёй табурэтцы і ў яго на галаве не было б капы рыжых валасоў.

Хаця са сцен усё знята, але рэчы засталіся ў хаціне, толькі знаходзяцца ў іншым месцы. На падлозе ў беспарадку ляжаць некалькі цюкоў і пакункаў, перавязаных вяроўкай, і сярод іх скураны куфэрак. Напэўна, рэчы складзены для маючага быць пераезду.

Нягледзячы на ўсе гэтыя перамяшчэнні, вялікая бутля з віскі па-ранейшаму стаіць у кутку на сваім звычайным месцы. Фялім бачыць яе часцей, чым любы іншы прадмет у пакоі, таму што, куды б ён ні глядзеў, яго позірк вяртаецца да спакуслівай пасудзіны ў лазовай пляцёнцы.

— А, мая даражэнькая, вось ты дзе! — гаворыць ён, напэўна ў дваццаты раз пазіраючы на бутлю.— У тваім жа цудоўным жывоціку болей дзвюх квартаў, а табе нябось ніякай карысці няма. Вось калі б хоць дзесятая частка трапіла ў мой жывот, гэта было б не шкодна для стрававання! Ці не так, Тара? Як ты думаеш, старая мая псіна?

Пачуўшы сваё імя, сабака падняў галаву і запытальна паглядзеў навокал, як бы пытаючы, чаго ад яго хочуць.

Зразумеўшы, што слуга размаўляе сам з сабой, ён зноў улёгся.

— Можаш не адказваць, старая! Я сам гэта ведаю. Далібог, добра б прапусціць шкляначку! Але я не пасмею і кроплі выпіць пасля таго, што мне сказаў гаспадар. Ну і намучыўся ж я сёння з гэтымі збора-

мі — прама язык прыліп да гартані, як быццам я спрабаваў праглынуць ліпкі пластыр! Як шкада, што містэр Морыс узяў з мяне слова не чапаць бутлі! I каму яна цяпер патрэбна? Ён жа сам сказаў, што, калі вернецца з пасёлка, прабудзе тут толькі адну ноч. Нябось, дзвюх квартаў ён за адзін вечар не вып’е! Хіба толькі стары грахаводнік Стумп з ім прыедзе... Каб яго чорт узяў, гэтага п’яніцу! Ён высмакча і болып! Адно суцяшае: дзякуй Богу, нарэшце мы такі вернемся ў наш стары Балібалах! Вось ужо калі нап’юся я сапраўднага ірландскага віскі, а не гэтай амерыканскай лухты! Гіпгіп, ура! Толькі падумаеш, і то ўжо сэрца радуецца! Гіп-гіп, ура!

Падкідваючы свой стары лямцавы капялюш пад столь, захоплены марамі ірландзец яшчэ некалькі разоў пракрычаў «ура*. Потым, крыху супакоіўшыся, ён некаторы час прасядзеў моўчкі, як бы ў думках перабіраючы тыя ўцехі, якія чакаюць яго ў Балібалаху.

Але хутка яго думкі вярнуліся ў хаціну і зноў скіраваліся да бутлі ў кутку. На гэты раз ён глядзеў на яе з яшчэ болыпай прагнасцю.

— Даражэнькая ты мая! — сказаў Фялім, звяртаючыся да бутлі.— Вельмі ўжо ты харошая з сябе! Ты ж не выдасі мяне, калі я цябе разок пацалую? Толькі адзін пацалунак! Што ж у гэтым благога? Нават гаспадар нічога не скажа, калі ўспомніць, як мне давялося паваждацца. Колькі пылу я наглытаўся! А зрэшты, ён і не разлічвае, канешне, што я стрымаю сваё слова на гэты раз,— мы ж ад’язджаем. А як не прамачыць горла на дарогу? Без гэтага нельга — шляху не будзе. Я так і скажу гаспадару — а можа, ён і не раззлуецца. Ды вось яшчэ што: ён жа спазніўся ўжо на цэлых дзесяць гадзін. Скажу, што выпіў кропельку, таму што вельмі за яго непакоіўся. Напэўна ён нічога не скажа. Я толькі панюхаю крыху, а ўжо там — як лёсам будзе наканавана... Ляжы, Тара, я нікуды не іду.

Сабака падняўся, бачачы, што Фялім накіраваўся да дзвярэй.

Але Тара не зразумела намераў Фяліма. Ён выйшаў толькі паглядзець, ці не відаць гаспадара на сцежцы, якая вядзе да хаціны, і ці не перашкодзіць ён яму ажыццявіць задуманае.

Упэўніўшыся, што нікога няма, Фялім прашмыг-

нуў у куток, адкрыў бутлю, паднёс яе да губ і выпіў далёка не «кропельку».

Паставіўшы бутлю на месца, ірландзец зноў сеў на табурэтку.

Даволі доўга ён прасядзеў моўчкі; потым зноў загаварыў сам з сабою, раз-пораз звяртаючыся з пытаннямі да Тары і да бутлі ў лазовай пляцёнцы.

— He магу зразумець, чаму так доўга няма гаспадара! Сказаў, што вернецца к васьмі раніцы, а цяпер шэсць вечара, калі толькі тэхаскае сонца не хлусіць. Нябось, яго нешта затрымала... Як ты думаеш, Тара?

На гэты раз Тара пацвярджальна фыркнула — ёй у нос трапіў попел.

— Святы Патрык! Ці не здарылася чаго? Што ж будзе з намі, Тара? Ах ты, старая мая псіна! Тады нам даўгавата не відаць Балібалаха. Хіба толькі калі прадаць гаспадарскія рэчы? Кубак з чыстага серабра — ён адзін аплаціць нам дарогу. Каб яго чорт, вось што прыйшло мне ў галаву: я ж ніколі яшчэ не піў з гэтай прыгожай пасудзіны! Напэўна выпіўка смачнейшай здасца. Трэба паспрабаваць — зараз якраз удачны час.

Кажучы гэта, ён дастаў кубак з куфэрка, яшчэ раз адкрыў бутлю і наліў паўшклянкі віскі.

Выпіўшы ўсё залпам, Фялім пацмокаў губамі, нібы вызначаючы якасць напітку.

— Чорт яго ведае, ці смачней так,— сказаў ён, усё яшчэ трымаючы ў адной руцэ кубак, а ў другой бутлю.— Бадай што, з самой бутлі смачней, калі толькі мяне памяць не падводзіць. Трэба паспрабаваць з той і з другой пасудзіны зараз, а тады толькі і можна сказаць, з якой смачней.

Ірландзец паднёс бутлю да губ і пасля некалькіх глыткоў паставіў яе на месца. Потым ён зноў задуменна пацмокаў, як сапраўдны знаўца.

— А я ж зноў памыліўся,— сказаў ён, пакруціўшы галавой.— Зусім няправільна. 3 серабра такі смачней. Ці гэта мне здалося? Трэба праверыць; прыйдзецца яшчэ раз выпіць крышачку з кубка — я ж піў двойчы з бутлі і толькі адзін раз з сярэбранай пасудзіны. Справядлівасць даражэй за ўсё — так ужо павялося на белым свеце. I чаму я павінен абыходзіцца горш з гэтым цудоўным кубачкам, чым з вялікай бутляй у пляцёнцы? Так не варта, каб яго чорт!

Сярэбраны кубак зноў з’явіўся на сцэне, і зноў

частка змесціва бутлі была пераліта ў яго, для таго каб без затрымкі трапіць у ненаедную глотку Фяліма.

Вырашыў ён у рэшце рэшт на карысць кубка ці стаў на бок бутлі — так і засталося невядомым. Пакаштаваўшы віскі ў чацвёрты раз, ірландзец як быццам уцяміў, што пакуль хопіць, і пакінуў абедзве пасудзіны.

Тут яму прыйшла думка, і, замест таго каб вярнуцца да сваёй табурэткі, ён наважыўся выйсці з хаціны і паглядзець, ці не едзе гаспадар.

— Пойдзем, Тара! — закрычаў ён, кіруючы да дзвярэй.— Пойдзем, стары сабака, паднімемся на абрыў і паглядзім, ці не відаць на раўніне гаспадара. Майстару Морысу будзе прыемна, калі ён убачыць, што мы з табой аб ім непакоімся.

Прайшоўшы праз парослую лесам рачную даліну, ірландзец у суправаджэнні сабакі падняўся па адхоне і апынуўся на мяжы прэрыі.

Яна распасціралася на ўсход на адлегласць каля мілі.

Сонца на захадзе свяціла яму ў спіну. На плоскай раўніне дзе-нідзе тарчалі кактус або адзінокая юка. Болып нішто не засланяла далячынь. Нават каёт не мог бы прабегчы тут незаўважаным.

Удалечыні на самым гарызонце віднелася цёмная паласа лясных зараснікаў.

Фялім моўчкі глядзеў у той бок, адкуль павінен быў прыехаць гаспадар.

Чакаць яму давялося нядоўга. 3-за дрэў на гарызонце паказаўся коннік, які накіроўваўся да Аламо. Хаця іх раздзяляла яшчэ цэлая міля, верны слуга адразу пазнаў у ім свайго гаспадара. Паласатае серапе, сатканае індзейцамі племені наваха, якое Морыс заўсёды браў з сабой у дарогу, нельга было не пазнаць. Яго яркія палосы — чырвоныя, белыя, сінія — выразна выдзяляліся на фоне раўніны.

Праўда, Фяліма здзівіла, чаму гаспадар накінуў серапе на плечы ў такі душны вечар, замест таго каб скруціць яго і прывязаць да сядла.

— Тара, пёсік мой! Дзіўна штосьці! Зараз такая спякота, што на камянях хоць мяса смаж, а ён гэтага нібы не заўважае. Ці не схапіў ён прастуду ў гэтай будцы ў Абердофера? Наша халупа — сапраўдны па-

лац у параўнанні з ёю. Свіння і тая не захацела б там жыць.

Фялім некаторы час моўчкі назіраў за коннікам. Той быў ужо на адлегласці паўмілі.

— Божачка мой! — усклікнуў Фялім.— Што гэта ён удумаў? Нацягнуў серапе на галаву... He, гэта ён, мабыць, жартуе, Тара. Ён хоча, каб мы з табой здзівіліся. Яму ўздумалася пажартаваць з намі... Божа, што гэта? Здаецца, у яго няма галавы. Праўда, няма! Што ж гэта значыць? Святая дзева! Каб не ведаць, што гэта гаспадар, можна да смерці напужацца! Ды ці гаспадар гэта? Наш гаспадар нібыта вышэйшы. А галава? Святы Патрык, уратуй нас і змілуйся, дзе ж яна? Наўрад ці пад серапе. He падобна як быццам... Што ўсё гэта значыць, Тара?

У тоне ірландца чуўся жах; адпаведна змяніўся і выраз яго твару. Сабака, які стаяў уперадзе Фяліма, таксама быў устрывожаны. Ён крышку прысеў і, здавалася, гатовы быў скочыць уперад. Спалоханымі вачамі ён утаропіўся ў конніка, які быў цяпер ужо на адлегласці якіх-небудзь паўтараста крокаў.

Калі Фялім задаў апошняе пытанне, якое закончыла доўгую тыраду, Тара жалобна завыла, быццам адказваючы яму.

Следам за гэтым сабака, нібы ўчуўшы нядобрае, сарваўся з месца і кінуўся насустрач дзіўнай фігуры, якая выклікала такое недаўменне і ў Фяліма, і ў яго.

На бягу ён адрывіста павіскваў; гэты віск быў зусім не падобны на той аксаміцісты, пяшчотны брэх, якім ён звычайна вітаў мустангера, калі той вяртаўся дамоў.

He перастаючы вішчаць, Тара падбегла да конніка; гняды, у якім Фялім ужо даўно пазнаў каня гаспадара, крута павярнуў і паскакаў назад.

Калі конь паварочваўся, Фялім убачыў — або яму здалося, што ён убачыў,— тое, ад чаго кроў застыла ў яго жылах і мароз прабег па скуры.

Ён убачыў галаву — галаву конніка, але не на яе законным месцы — не на плячах, а ў яго руцэ, ля пярэдняй лукі сядла!

Калі конь павярнуўся да яго бокам, Фялім убачыў — ці яму здалося, што ён бачыць,— жахлівы, скрываўлены твар, напалову заслонены кабурой.

Больш ён нічога не бачыў. У наступную секунду

Фялім павярнуўся спінай да раўніны і памчаўся ўніз па адхоне з усёй скорасцю, на якую толькі былі здольны яго дрыготкія ногі.

Фялім бег, не спыняючыся і не азіраючыся; яго рыжыя валасы сталі дыбам і ледзь было не скінулі капялюш з галавы. Ён прыбег у хаціну, зачыніў дзверы, забарыкадаваў іх цюкамі і пакункамі, якія ляжалі на падлозе.

Але і пасля гэтага ён не адчуваў сябе ў бяспечнасці. Хіба маглі абараніць яго дзверы, хаця б нават запёртыя на засаўку, супраць здані?

А тое, што ён бачыў, канешне, было зданню. Хіба хто-небудзь калі-небудзь сустракаў такое? Чалавек едзе вярхом на кані і трымае ў руцэ ўласную галаву! Хіба хто-небудзь калі-небудзь чуў пра такое? Канешне, не — прынамсі, не Фялім О’Ніл.

He помнячы сябе ад жаху, ён бегаў па хаціне: то садзіўся на табурэтку, то зноў ускакваў і падкрадаўся да дзвярэй, не асмельваючыся, аднак, ні адчыніць іх, ні нават зазірнуць у шчыліну.

Часам ён торгаў сябе за валасы, сутаргава сціскаў скроні і праціраў вочы, нібы стараўся ўпэўніцца, што ён не спаў і на самай справе бачыў гэту жудасную фігуру.

Толькі адна акалічнасць крыху супакойвала Фяліма: спускаючыся па адхоне, ён, пакуль галава яго была яшчэ над краем абрыву, азірнуўся і ўбачыў, што коннік без галавы ўжо далёка ад Аламо і скача галопам да лесу.

Калі б не гэты ўспамін, ірландзец, які кідаўся па хаціне, быў бы напалоханы яшчэ болып.

Доўга ён быў не ў стане гаварыць і толькі зрэдку абзываўся нейкімі бязладнымі воклічамі.

Праз некаторы час да Фяліма вярнуўся калі не

спакой, то, прынамсі, здольнасць разважаць, і ён зноў загаварыў. Пасыпаліся бясконцыя пытанні і воклічы. На гэты раз ён звяртаўся да самога сябе. Тары не было каля яго, і яна не магла ўдзельнічаць у размове.

Ён гаварыў ціхім шэптам, нібы баючыся, што яго хто-небудзь падслухвае за сцяной хакале.

— Божа ты мой! He можа быць! Гэта не ён! Святы Патрык, абарані мяне! Але хто ж тады? Усё ж было як у яго! Конь, паласатае серапе, гетры на нагах, ды і сама галава... вось хіба толькі твар не яго. На твар я таксама паглядзеў, ды толькі не разабраў — дзе ўжо там, калі ён увесь у крыві! Ах! Гэта не мог быць містэр Морыс! He! He! Гэта быў сон. Я спаў, і мне прыснілася. А можа, віскі вінавата? Але я не быў такі п’яны, каб такое здалося. Ад гэтага я не стаў бы п’яны. Я выпіваў удвая больш — і то нічога, нават язык не заплятаўся. Яй-богу! А калі я быў п’яны, то як жа цяпер цвярозы? He прайшло ж і паўгадзіны, як я бачыў усё гэта, а я цвярозы, як суддзя. Дарэчы, вось і зараз не блага б выпіць кропельку. А то ж я вачэй не сплюшчу ўсю ноч і ўсё буду думаць. Што гэта за насланнё? I дзе гаспадар, калі гэта не ён? Святы Патрык! Абарані беднага, адзінокага грэшніка — вакол жа яго толькі духі і здані...

Пасля гэтага звароту да каталіцкага святога ірландзец з яшчэ большай пачцівасцю звярнуўся за дапамогай да другога бога, здаўна вядомага пад імем Вакха'.

Апошні пачуў яго маленне. Ужо праз гадзіну пасля таго, як Фялім укленчыў перад алтаром язычніцкага бога ў абліччы бутлі з манангахільскім віскі, ён пазбавіўся ад усіх пакут і ляжаў на парозе хакале, забыўшы не толькі пра відовішча, якое да смерці напалохала яго, але нават пра сваё існаванне.

* * *

У хаціне Морыса-мустангера не чуваць ні гуку — нават гадзіннік не напамінае сваім ціканнем пра тое, што час адыходзіць у вечнасць і што яшчэ адна ноч спусцілася на зямлю.

Гукі чутны толькі звонку. Але гэта звыклыя гукі — начныя галасы лесу: журчыць ручай, шэпчуцца

1 В а к х — у грэчаскай міфалогіі бог віна.

ўстрывожаныя ветрыкам лісты, стракочуць цыкады. Зрэдку даносяцца крыкі якога-небудзь звера...

Наступіла поўнач, але ад яркага месяца, які толькі што ўзышоў, светла, як ранкам. Серабрыстыя промні пранікаюць у самы гушчар лесу і кідаюць палосы святла сярод чорных ценяў дрэў.

Аддаючы перавагу ценю перад святлом, рухаюцца некалькі коннікаў.

Іх нямнога — усяго толькі чацвёра, але выгляд іх наганяе страх. Аголеныя чырвоныя целы, татуіроўка на шчоках, вогненныя пёры на галаве, бліскучая зброя ў руках — усё гэта сведчыць аб дзікай і небяспечнай сіле.

Адкуль яны?

Яны ў ваенным убранні каманчаў. Гляньце на іх размалёўку, галаўны ўбор з арлінымі пёрамі, аголеныя рукі і грудзі, штаны з аленевай скуры — і вы адразу пазнаеце ў іх індзейцаў, якія выйшлі на разбой.

Гэта, мабыць, каманчы; а калі так, то яны прыехалі з захаду. Куды яны едуць?

На гэта пытанне адказаць яшчэ лягчэй. Коннікі кіруюць да хаціны, дзе ляжыць да непрытомнасці п’яны Фялім. Відаць, мэта іх набегу — хакале Морыса Джэральда.

Ці можна сумнявацца, што іх намеры варожыя! Нездарма яны ў ваенным убранні і падкрадаюцца з такой асцярожнасцю.

Недалёка ад хакале яны саскакваюць са сваіх коней, прывязваюць іх да дрэў і далей ідуць пеша.

Яны прасоўваюцца крадучыся, стараюцца не шамацець апалым лісцем і трымацца ў цені; часта спыняюцца, зорка ўглядаюцца ў цемру, прыслухоўваючыся; завадатар падае каманду жэстамі. Па ўсяму відаць, што яны хочуць прабрацца да хаціны непрыметна для тых, хто знаходзіцца ўнутры.

I здаецца, гэта ім поўнасцю ўдаецца. Яны стаяць ля сцяны, і, мяркуючы па ўсяму, іх ніхто не ўбачыў.

У хаціне такая ж поўная цішыня, якую захоўваюць яны самі. Адтуль не даносіцца ні адзінага гуку, нават спеваў цвыркуна.

Але ж адзін з жыхароў хаціны дома. Аднак чалавек можа напіцца да таго, што губляе здольнасць не толькі гаварыць і храпці, але нават гучна дыхаць;

іменна да такога стану і дайшоў Фялім.

Чацвёра каманчаў падкрадваюцца да дзвярэй і асцярожна аглядаюць іх.

Яны запёртыя, але па баках ёсць шчыліны.

Да гэтых шчылін яны прыкладваюць вушы і, затаіўшыся, слухаюць.

He чуваць ні храпу, ні дыхання.

— Магчыма...— шэпча завадатар аднаму з таварышаў на найчысцейшай іспанскай мове,— магчыма, што ён яшчэ не вярнуўся дамоў. Хаця, здавалася б, яму ўжо даўно пара быць тут. Можа, ён зноў кудынебудзь паехаў? Помніцца, за домам павінен быць навес для коней. Калі мустангер у хаціне, то мы знойдзем там яго гнядога. Пачакайце тут, прыяцелі, пакуль я схаджу і пагляджу.

Некалькіх секунд аказалася дастаткова, каб абследаваць прымітыўную канюшню. Яна была пустая.

Столькі ж часу спатрэбілася на тое, каб агледзець сцежку, якая вяла да канюшні. На ёй не было конскіх слядоў — прынамсі, свежых.

— Ліха на яго! — усклікнуў ён, ужо не паніжаючы голасу.— Яго тут няма і сёння не было.

— Варта б увайсці ў хаціну і пераканацца,— прапанаваў адзін з воінаў на добрай іспанскай мове.— Што благога, калі мы паглядзім, як ірландзец уладкаваў сваё жыллё ў прэрыі?

— Давайце ўвойдзем,— адказаў трэці таксама на мове Сервантэса.— Давайце зазірнём і ў яго кладоўку. Я такі галодны, што гатовы есці сырое мяса.

— Клянуся Богам! — прыбавіў чацвёрты, і апошні, на той жа мілагучнай мове.— Я чуў, што ў яго ёсць і свой скляпок. Калі гэта так...

Завадатар не даў яму закончыць фразу. Напамін пра скляпок зрабіў магічнае ўздзеянне на яго, і ён адразу ж прыступіў да справы.

Ён штурхнуў дзверы нагой.

Але яны не адчыніліся.

— Карамба! Яны запёрты знутры. Каб у яго адсутнасць ніхто не мог увайсці — ні львы, ні тыгры, ні мядзведзі, ні бізоны, ні — ха-ха-ха! — індзейцы!

Яшчэ адзін моцны ўдар нагой па дзвярах. Але яны не паддаюцца.

— Забарыкадавана, і чымсьці даволі цяжкім — штуршком не адкрыеш. Добра, паглядзім, у чым там

Ён вымае мачэтэ з ножнаў. У шкуры мустанга, нацягнутай на лёгкую раму, з’яўляецца вялікая дзірка.

У яе індзеец прасоўвае руку і навобмацак даследуе перашкоду.

Цюкі і пакункі хутка зрушаны з месца, і дзверы ўжо адкрыты насцеж.

Дзікуны ўваходзяць. Праз адчыненыя дзверы ў хаціну ўрываецца месячнае святло.

Там, выцягнуўшыся на падлозе, ляжыць чалавек.

— Каб яго чорт!

Ён спіць?

— Памёр, напэўна, a то ён нас бы пачуў.

— He,— сказаў завадатар, нахіляючыся над ляжачым,— усяго толькі да непрытомнасці п’яны. Гэта слуга мустангера. Я яго ведаю. Мяркуючы па ім, гаспадара дома няма і даўно не было. Спадзяюся, гэта скаціна не спустошыла ўвесь скляпок, каб давесці сябе да такога шчаслівага стану... Ага, бутля! Пахне, як ружа. Слава мадонне Гвадэлупскай, засталося і на нашу долю.

За некалькі секунд рэшткі віскі былі выпіты. Кожнаму хапіла прылажыцца па аднаму разу, а на долю завадатара прыйшлося і болей — нягледзячы на яго высокае становішча, у яго не хапіла такту, каб пратэставаць супраць няроўнай дзяльбы.

Што ж далей?

Рана ці позна гаспадар дома павінен вярнуцца.

Госці, безумоўна, маюць намер з ім пабачыцца — інакш навошта б яны прыйшлі сюды ў такі позні час? Асабліва чакае сустрэчы з ім завадатар.

Што патрэбна чатыром індзейцам ад Морыса-мустангера?

Пра гэта можна дазнацца з іх размовы — ім няма чаго ўтойваць аднаму ад другога.

Яны хочуць забіць яго!

Гэта трэба завадатару; астатнія — толькі саўдзельнікі і памочнікі.

Справа занадта сур’ёзная, тут не да жартаў. Ён атрымае за гэта тысячу долараў, а акрамя таго, задаволіць сваю прагу помсты. Тры яго саўдзельнікі атрымаюць па сотні долараў.

Для чытача ўжо, напэўна, ясна, хто хаваецца пад маскай індзейцаў. Гэтыя каманчы — усяго толькі мек238

сіканцы, іх завадатар — Мігуэль Дыяс, мустангер.

— Трэба ўстроіць засаду,— кажа Эль-Каёт.— Цяпер ён ужо, напэўна, хутка вернецца. Вы, Бараха, падніміцеся на абрыў і сачыце, калі ён паявіцца на раўніне. Астатнія няхай застаюцца са мной. Ён прыедзе з боку Ляоны. Мы можам сустрэць яго пад адхонам ля вялікага кіпарыса. Гэта самае прыдатнае месца.

— Ці не лепш нам прыкончыць гэтага? — прапануе крыважэрны Бараха, паказваючы на Фяліма, які, на шчасце, не ўсведамляе, што адбываецца навокал.

— Мёртвы не выдасць! — далучаецца другі загаворшчык.

— Наадварот, мёртвы якраз і выдасць,— запярэчыў Дыяс.— I навошта? Ён і так не лепш за мёртвага, п’яніца няшчасны. Хай сабе жыве. Я падрадзіўся забіць толькі яго гаспадара. Ідзіце, Бараха. Хутчэй, хутчэй! Адпраўляйцеся на абрыў. Дон Марысіо можа паявіцца з хвіліны на хвіліну. Трэба дзейнічаць без промаху. Можа, нам ніколі болып не трапіцца такі выпадак. Лезьце на абрыў. Пры такім асвятленні вы ўбачыце яго здалёк. Як толькі заўважыце яго, бяжыце да нас. He марудзьце, каб мы паспелі ўстроіць засаду ля кіпарыса.

Бараха падпарадкоўваецца, але з яўнай неахвотай. Яму не пашанцавала ў мінулую ноч — ён многа прайграў у монтэ Эль-Каёту, і яму хочацца адыграцца. Ён добра ведае, чым зоймуцца яго таварышы.

— Хутчэй жа, сеньёр Вісентэ! — камандуе Дыяс, заўважыўшы яго ваганні.— Калі мы пацерпім няўдачу, вы страціце болып, чым маглі б выйграць у монтэ. Ідзіце ж! — працягвае Эль-Каёт падбадзёрлівым тонам.— Калі ён не паявіцца на працягу гадзіны, хтонебудзь зменіць вас. Ідзіце!

Бараха падпарадкоўваецца: ён выходзіць з хаціны і накіроўваецца на свой пост — на абрыў.

Астатнія ўладкоўваюцца ў хаціне, дзе яны ўжо запалілі свечку.

На стале перад імі з’яўляецца не вячэра, а калода іспанскіх карт — нязменны спадарожнік кожнага мексіканскага бадзягі.

Дама і валет ужо на стале, гульня ў монтэ пачынаецца. У азарце гульні непрыметна ляціць час. Праходзіць гадзіна...

Эль-Каёт банкуе.

Крыкі «Дама біта!», «Валет выйграў!» раз-пораз чуюцца ў сценах хаціны, абцягнутых конскімі шкурамі.

Сярэбраныя долары звіняць на стале. Ціха шамацяць карты.

Але вось гульню перарывае гучны крык.

Гэта ўскрыкнуў апрытомнелы п’яніца, убачыўшы дзіўную кампанію, што сабралася пад дахам яго хакале.

Гульцы ўскакваюць з-за стала і ўсе трое агаляюць мачэтэ. Жыццё Фяліма вісіць на валаску.

Толькі выпадковасць выратоўвае ірландца.

У дзвярах з’яўляецца запыханы Бараха.

Уласна кажучы, ніякія тлумачэнні не патрэбны, але ён з цяжкасцю шэпча:

— Едзе! Ужо набліжаецца да абрыву... Хутчэй, сябры, хутчэй!

Ірландзец уратаваны. Забіваць яго няма часу, нават калі б гэта і мела сэнс. Іх чакае болып выгаднае забойства.

Праз некалькі секунд пераадзетыя ўжо ля падножжа адхону, па якім павінен спусціцца коннік.

Яны ўстройваюць засаду пад вялікім кіпарысам і чакаюць набліжэння ахвяры.

Хутка даносіцца тупат капытоў. Чуецца стук падкоў, але гукі далятаюць нераўнамерна, нібы конь скача па няроўнай паверхні. Напэўна, коннік спускаецца па адхоне.

Але яго яшчэ не відаць. Схіл ахутаны змрокам, таксама як і зацененая дрэвамі рачная даліна, і толькі побач з тым месцам, дзе хаваюцца забойцы, ляжыць вузкая паласа месячнага святла. Але сцежка праходзіць не там. Конніку прыйдзецца праехаць у цені кіпарыса.

— He забівайце яго! — шэпча Мігуэль Дыяс уладарным тонам.— Ён мне патрэбны жывым — гадзіны на дзве. У мяне ёсць на тое свае прычыны. Хапайце яго і каня. Гэта не апасна — мы ж нападаем нечакана і застанем яго знянацку. А калі ён будзе супраціўляцца, мы яго прыстрэлім. Але першым страляю я!

Саўдзельнікі абяцаюць выканаць гэты загад.

Хутка ў іх будзе магчымасць даказаць шчырасць іх абяцанняў. Той, каго яны чакаюць, ужо спусціўся 240

з адхону і ўязджае ў цень кіпарыса.

— Далоў зброю! Злязай! — крычыць Эль-Каёт, хапаючы каня за аброць, а трое астатніх кідаюцца на конніка.

Той не аказвае ніякага супраціўлення — не адбіваецца, не хапаецца за нож, не страляе і нават не ўскрыквае ад абурэння.

Перад імі — коннік, які ўпэўнена сядзіць у сядле; яны датыкаюцца да яго рукамі, але ён нібы нічога не адчувае.

Супраціўляецца толькі конь. Ён становіцца на дыбы, падаецца назад і цягне за сабой нападаючых прама ў паласу месячнага святла.

Божа міласэрны! Што гэта такое?

Мексіканцы ўсе як адзін адхіснуліся і з крыкам кідаюцца прэч. Гэта крык дзікага жаху.

Hi секунды болып не застаюцца яны пад кіпарысам — яны бягуць з усіх ног да гушчару, дзе прывязаны іх коні.

3 ліхаманкавай паспешнасцю яны ўскакваюць у сёдлы і хутка імчацца прэч.

Яны ўбачылі тое, што паразіла жахам і болып адважныя сэрцы: яны ўбачылі конніка без галавы.

Глава XLV

АБАРВАНЫ СЛЕД

Ці быў гэта прывід? He магло ж гэта быць чалавекам!

Такое пытанне задавалі сабе Эль-Каёт і яго ахопленыя жахам таварышы.— Пра гэта ж пытаў сябе і напалоханы Фялім, пакуль у яго зусім не памутнела ў галаве ад неаднаразовага звароту да бутлі і ён не забыў на нейкі час свае страхі.

Пра тое ж думалі і сто іншых людзей, якія бачылі конніка без галавы,— тыя, хто ехаў з маёрам.

Гэты жудасны прывід з’явіўся перад іх вачамі ў

больш ранні час і ў месцы, якое знаходзілася на пяць міль далей на ўсход.

Ён з’явіўся з захаду — сонца сляпіла ім вочы: яны распазналі толькі яго сілуэт і не ўбачылі нічога, што рабіла яго падобным на Морыса-мустангера.

Фялім глядзеў на конніка без галавы, стоячы спінай да заходзячага сонца; ірландзец заўважыў у ім вялікае падабенства са сваім гаспадаром, хаця і не быў упэўнены, што гэта сапраўды ён.

Чатыры мексіканцы, якія ведалі Морыса-мустангера на выгляд, глянуўшы на дзіўнага конніка пры месячным святле, прыйшлі да той жа высновы.

Фялім і мексіканцы адчулі дзікі жах, убачыўшы конніка без галавы.

Хаця ўдзельнікі пошукаў і не былі так напалоханы гэтай загадкавай з’явай, але і яны не ведалі, як яе вытлумачыць.

Да моманту яго знікнення ніхто з іх і не спрабаваў шукаць тлумачэнні, калі не лічыць жартаўлівай заўвагі тэхаскага старажыла.

— Што вы пра гэта думаеце, спадары? — спытаў маёр, звяртаючыся да сваіх спадарожнікаў.— Прызнаюся, я зусім азадачаны.

— Хітрыкі індзейцаў? — выказаў меркаванне хтосьці.— Прынада, каб завабіць нас у засаду?

— Дрэнная прынада, сказаў бы я,— заўважыў другі.— Мяне, прынамсі, такая прынада не прывабіць.

— Я мяркую, што індзейцы тут ні пры чым,— сказаў маёр.— Што ты аб гэтым думаеш, Спенглер?

Следапыт толькі пакруціў галавой.

— Ці можа гэта быць пераадзеты індзеец? — зноў звярнуўся да яго маёр.

— Я ведаю не болып за вас, маёр,— адказаў следапыт.— Мабыць, што-небудзь накшталт гэтага. Адно з двух: або гэта чалавек, або чучала.

— Канешне, гэта чучала,— адазваліся некалькі чалавек з прыметнай палёгкай.

Хто б ён ні быў — чалавек, д’ябал або чучала,— заявіў член атрада, які першым выказаў сваю думку,— я не бачу, чаму б нам не дазнацца, куды вядзе яго след, калі, канешне, ён пакідае сляды.

— Мы хутка пра гэта даведаемся,— адказаў Спенглер.— След, па якому мы ідзём, вядзе ў той бок. Можна рухацца, маёр?

— Канешне. Такая дробязь не павінна шкодзіць нашым пошукам. Уперад!

Коннікі паскакалі ўперад, некаторыя з іх не без ваганняў. У атрадзе былі людзі, якія хутка павярнулі б назад, калі б яны маглі дзейнічаць самастойна. Да іх належаў і Калхаўн. Калі ён убачыў конніка без галавы, ён здранцвеў ад жаху; яго вочы раптам зрабіліся нібы шкляныя, губы пабялелі, ніжняя сківіца адвісла, і ён з цяжкасцю стрымліваў дрыжыкі.

Яго скажоны страхам твар, канешне, прыцягнуў бы ўвагу, калі б не агульная разгубленасць. Але ўсе, не адрываючы вачэй, глядзелі на конніка без галавы, пакуль дзіўны прывід не знік. Калі ж атрад рушыў уперад, адстаўны капітан трымаўся ў задніх радах, і ніхто не звяртаў на яго ўвагі.

Спенглер меў рацыю: тое месца, дзе таямнічы коннік прастаяў некаторы час, ляжала якраз на шляху атрада.

Але там не аказалася ніякіх слядоў, нібы гэта сапраўды быў прывід.

Зрэшты, тлумачылася гэта вельмі проста. У тым месцы, дзе конь павярнуў,— і яшчэ на многа міль далей — паверхня зямлі была густа ўсыпана белай галькай. Паляўнічыя называлі гэта месца ♦мелавой прэрыяй». Дзе-нідзе камяні былі зрушаны і падрапаны — відаць, падковай. Аднак толькі вока спрактыкаванага следапыта магло распазнаць гэтыя сляды.

Прапаў і след, па якому яны ішлі,— след падкаванага мустанга; зямля была моцна зрыта дзікім табуном, які нядаўна пабываў тут, і пагэтаму адшукаць нейкі пэўны след было немагчыма.

Яны маглі б адправіцца далей, у тым накірунку, куды паехаў коннік без галавы. Сонца, а пазней вячэрняя зорка паказвалі б ім шлях. Але іх цікавіў коннік на падкаваным мустангу, і паўгадзіны згасаючага дзённага святла былі страчаны на дарэмныя пошукі — след згубіўся ў мелавой прэрыі.

Калі сонца села, Спенглер сказаў, што больш нічога зрабіць нельга.

Заставалася толькі вярнуцца да лесу і размясціцца біваком на ўзлеску.

Вырашана было ўзнавіць пошукі на досвітку.

Аднак гэтага зрабіць не ўдалося — ва ўсякім выпадку, у назначаны час. ГГерашкодзіла нечаканая акалічнасць.

He паспелі яны разбіць лагер, як з’явіўся кур’ер з дэпешай для маёра. Папера была са штаба ў СанАнтоніо-дэ-Бехар ад камандуючага акругай. Яна была паслана ў форт, а адтуль прывезена сюды.

Маёр аддаў загад сядлаць коней, і, раней чым паспеў высахнуць пот на стомленых жывёлах, драгуны ўжо зноў сядзелі на іх.

Дэпеша паведамляла аб з’яўленні каманчаў у наваколлі Сан-Антоніо, у пяцідзесяці мілях на ўсход ад Ляоны.

Цяпер гэта ўжо не было пустымі размовамі. Набег пачаўся падпаламі і забойствамі.

Маёр атрымаў распараджэнне, не губляючы часу, сабраць атрад і прыслаць яго ў Сан-Антоніо. Гэтым і тлумачыўся паспешлівы ад’езд драгунаў.

Канешне, пошукі слядоў маглі б працягваць плантатары, але дружба і нават бацькоўская любоў схіляюцца перад неабходнасцю: яны адправіліся, захапіўшы з сабой толькі стрэльбы, і цяпер голад гнаў іх дамоў.

Адмаўляцца ад пошукаў ніхто не збіраўся. Яны павінны былі ўзнавіцца, як толькі коннікі зменяць коней і запасуцца правізіяй, і працягнуцца, як усе заявілі, «пакуль няшчасны юнак не будзе знойдзены».

Некалькі чалавек засталіся са Спенглерам, каб пайсці па следу амерыканскага каня, які, на думку следапыта, павінен быў прывесці назад да Ляоны. Астатнія адправіліся ў форт разам з драгунамі.

Перш чым развітацца з Пойндэкстэрам і яго сябрамі, маёр расказаў ім пра сумныя адкрыцці, зробленыя Спенглерам. Сам ён болып не мог прымаць удзелу ў пошуках і лічыў, што тыя, хто будзе іх працягваць, павінны ведаць пра гэту важную акалічнасць.

Яму было непрыемна выклікаць падазрэнні супраць маладога ірландца, да якога ён адчуваў сімпатыю, але доўг быў вышэй за ўсё. I хаця маёр не верыў у вінаватасць Морыса-мустангера — дакладней, лічыў яе малаверагоднай, тым не менш ён вымушаны быў прызнаць, што супраць Морыса маюцца сур’ёзныя доказы.

Але плантатар і яго сябры ні на хвіліну не ўсумніліся ў вінаватасці мустангера. Цяпер, калі стала відавочна, што індзейцы тут ні пры чым, Морыс Джэральд быў адкрыта аб’яўлены забойцам.

У тым, што было ўчынена забойства, ніхто не сумняваўся. Аповяд Абердофера асвятляў пачатак трагедыі. Конь Генры Пойндэкстэра са скрываўленым сядлом быў сведкам яе канца. Прамежкавыя звёны без вялікіх намаганняў былі адноўлены часткова на аснове знаходак Спенглера, часткова проста па здагадках.

Аднак ніхто сур’ёзна не задумаўся, што магло штурхнуць мустангера на гэта злачынства. Сварка з Калхаўнам здавалася ўсім дастатковай прычынай. Напэўна, Джэральд перанёс сваю варожасць да Калхаўна на ўсю сям’ю Пойндэкстэраў.

Гэта было нелагічна, але людзі, якія шукаюць злачынца, рэдка разважаюць лагічна. Яны думаюць толькі аб тым, каб пакараць яго.

3 гэтай думкай удзельнікі пошукаў рассталіся; яны павінны былі зноў сустрэцца наступным ранкам, каб адправіцца па слядах і, жывымі або мёртвымі, знайсці двух прапаўшых людзей.

* & *

Тыя, хто застаўся са Спенглерам, размясціліся лагерам на палянцы, выбранай маёрам.

Іх было ўсяго чалавек дзесяць. У болып моцным атрадзе цяпер не было неабходнасці. Каманчаў у гэтых месцах болып ужо не чакалі. He прадбачыліся і іншыя небяспекі. 3 тым, што ім было даручана, справіліся б двое ці трое.

Некаторыя засталіся з цікаўнасці, другія — проста за кампанію. Гэта былі болыпай часткай маладыя сыны плантатараў; афіцыйным галавой гэтага атрада быў Калхаўн, але разумелася, што кіраваць пошукамі будзе следапыт Спенглер.

Расстаўшыся з таварышамі, яны не ляглі спаць, а размясціліся ля ярка палаючага кастра.

Яды і віна было ўдосталь — драгуны, вяртаючыся ў форт, пакінулі ім свае запасы і поўныя біклагі.

Аднак, нягледзячы на гэта і на вясёлае патрэскванне агню, сапраўднага ажыўлення не было.

Ва ўсіх на душы быў цяжар, што замінаў ім цешыцца асалодай, вышэй за якую, мабыць, няма нічога на зямлі.

Што перад ёю ціхія радасці дамашняга ачага! Час ад часу ў прасторах прэрыі я і сам тужыў па іх. Але

цяпер, азіраючыся назад і непрадузята параўноўваючы тое і другое, я не магу не ўсклікнуць: «Вярніце мне касцёр і маіх таварышаў паляўнічых, дайце мне яшчэ раз пасядзець з імі ля патрэскваючага агню — і я аддам вам усё назапашанае мною багацце і ўсю маю непатрэбную славу! Я буду рады аддаць вам усё гэта разам з клопатам і намаганнямі, якія патрабуюцца, каб утрымаць іх».

Змрочны настрой моладзі вытлумачыць было лёгка: яны ўсё яшчэ не маглі апамятацца ад жаху, які быў выкліканы коннікам без галавы.

Яны так і гэтак спрабавалі вытлумачыць здарэнне, часам нават падсмейваючыся над таямнічым прывідам, але ніяк не маглі вызваліцца ад прыгнятальнага пачуцця, і ні адна здагадка іх не задавольвала. I Спенглер і Калхаўн падзялялі агульны настрой.

Апошні, здавалася, быў яшчэ болып змрочны, чым астатнія. Ён сядзеў, насупіўшыся, у цені дрэў, паводдаль ад кастра, і, з той пары як паехалі драгуны, не вымавіў ні слова. Відаць, яму не хацелася далучацца да тых, хто грэўся ля палаючага агню; ён лічыў за лепшае адасобіцца, як быццам баючыся цікаўных позіркаў.

Погляд яго па-ранейшаму блукаў, а твар захоўваў след перажытага жаху.

— Паслухайце, Каш Калхаўн! — закрычаў яму адзін з маладых людзей, ужо моцна ап’янелы.— Ідзіце ж сюды, стары, і выпіце з намі. Мы ўсе спачуваем вашаму ropy і дапаможам вашай сям’і адпомсціць забойцу. Але не трэба так паддавацца смутку! Ідзіце сюды і сербаніце віскі. Гэта будзе вам вельмі карысна, паверце мне!

Ці то Калхаўну спадабалася прычына, якой тлумачылі яго адасабленне, ці то яму на самай справе раптам захацелася пабыць у кампаніі, але ён прыняў запрашэнне і, падышоўшы да кастра, сеў побач з астатнімі. Аднак, перш чым сесці, ён выпіў глыток з працягнутай яму біклагі.

3 гэтай хвіліны ён змяніўся як па чарадзейству. Яго змрочны настрой рассеяўся, ён стаў такі вясёлы, што нават здзівіў навакольных. Такія паводзіны здаліся недарэчнымі для чалавека, у якога толькі ранкам, як меркавалі, быў забіты дваюрадны брат.

Далучыўшыся да ўсіх як госць, ён хутка стаў весці

сябе як гаспадар. Пасля таго як усе біклагі былі асушаны, капітан стаў разліваць віно са сваіх, запас якіх здаваўся невычэрпным. 3 яго ёмістых сядзельных сумак з’яўлялася біклага за біклагай, пакінутыя яго шматлікімі сябрамі, якія паехалі з маёрам.

Маладыя тэхаскія гулякі, што сабраліся ля кастра, натхнёныя прыкладам свайго завадатара, не адмовіліся ад яго пачастунку; яны балбаталі, спявалі, скакалі і рагаталі. Потым стома ўзяла сваё: яны ўладкаваліся на траве і заснулі; некаторых з іх, магчыма, упершыню ў жыцці мучылі п’яныя кашмары.

Адстаўны капітан улёгся апошнім.

Лёг ён апошнім, але ўстаў першым. Ледзь толькі закончылася папойка, ледзь толькі пачуўся храп яго сабутэльнікаў, які абвясціў, што яны паснулі, ён падняўся і, крадучыся, стаў прабірацца сярод іх.

Такім жа асцярожным поступам ён прайшоў на край лагера — туды, дзе быў прывязаны да дрэва яго конь.

Адвязаўшы павады і кінуўшы іх на шыю каня, ён ускочыў у сядло і бясшумна паехаў.

Па яго паводзінах не было прыметна, што ён п’яны. Наадварот, ён здаваўся зусім цвярозым і дзейнічаў, відавочна, па загадзя намечанаму плану.

Якому ж?

Можа, ён адправіўся на пошукі цела з любові да загінуўшага брата? Ці хацеў паказаць асаблівую стараннасць, адправіўшыся адзін?

Мяркуючы па фразах, што зрываліся ў яго, можна было падумаць, што ім сапраўды кіравалі падобныя намеры.

— Дзякуй Богу, свеціць месяц, і ў маім распараджэнні добрых шэсць гадзін. Пакуль гэтыя юнакі праспяцца, хопіць часу абшукаць кожны куточак зараснікаў на дзве мілі ў наваколлі; і калі толькі труп там, я абавязкова знайду яго. Але што гэта магло азначаць? Калі б гэта бачыў толькі я, то падумаў бы, што звар’яцеў. Але ж усе бачылі, усе да аднаго! Сілы нябесныя! Што ж гэта можа быць?

He паспеў ён вымавіць гэтыя словы, як з яго губ сарваўся крык здзіўлення і жаху. Ён крута асадзіў каня, нібы яму пагражала смяротная небяспека.

Калхаўн ехаў па бакавой сцежцы да ўжо вядомай нам прасекі. Ён якраз збочваў на яе, калі раптам уба-

чыу, што па лесе едзе яшчэ нехта.

Другі коннік, на кані, які, відаць, не горшы за яго ўласнага, ехаў па прасецы — не павольным шагам, як ён, а быстрай рыссю.

Яшчэ задоўга да таго як невядомы коннік паспеў наблізіцца, Калхаўн разгледзеў, што ў яго няма галавы.

Памылкі быць не магло: бледныя промні месяца асвятлялі толькі плечы конніка — галавы не было. Гэта не магло быць ілюзіяй, створанай месячным святлом. Калхаўн ужо бачыў гэту фігуру пры яркім сонечным святле.

Але цяпер Калхаўн убачыў болып — ён убачыў галаву: яна вісела ля бядра конніка, напалову прыкрытая кабурой, запэцканая крывёю, страшная...

Ён пазнаў каня, паласатае серапе на плячах конніка, гетры са шкуры ягуара — увесь касцюм Морысамустангера.

У Калхаўна было дастаткова часу, каб усё падрабязна разгледзець. Скаваны жахам, ён стаяў на бакавой сцежцы, не маючы сіл зрушыць з месца. Конь, здавалася, падзяляў спалох свайго гаспадара. Ён дрыжаў усім целам і таксама не рабіў ніякіх спроб збегчы, нават калі коннік без галавы раптам спыніўся перад ім і яго гняды конь з храпам устаў на дыбы.

Толькі пасля таго як гняды з дзікім іржаннем, якому рэхам адказала выццё сабакі, што бег за ім, павярнуў і паскакаў далей па прасецы,— толькі тады Калхаўн апамятаўся і зноў быў у стане гаварыць.

— Божа! — ускрыкнуў ён дрыжачым голасам.— Што ўсё гэта значыць? Што гэта — чалавек ці д’ябал? Або ўвесь гэты дзень быў толькі жудасным сном? Або я звар’яцеў? Звар’яцеў! Звар’яцеў!

Пасля гэтай бязладнай гаворкі Калхаўн рашуча тузануў павады і крута павярнуў каня; ён паскакаў назад той жа дарогай, але толькі намнога хутчэй, відаць адмовіўшыся ад свайго намеру. Ён ні разу не спыніўся, пакуль не вярнуўся ў лагер.

Тут ён ціхенька пракраўся да кастра і лёг побач са сваімі спячымі сабутэльнікамі. Але заснуць яму не ўдалося — ён ні на хвіліну не сплюшчыў вачэй; яго трэсла, як у ліхаманцы. Надышоўшы ранак асвяціў смяротную бледнасць яго твару і блукаючыя, паўвар’яцкія вочы.

На досвітку ў асьендзе Каса-дэль-Корва і вакол яе панавала ліхаманкавая ўзбуджанасць.

У двары тоўпіліся ўзброеныя людзі. У адных былі доўгія паляўнічыя стрэльбы або дубальтоўкі, у другіх — пісталеты, рэвальверы, у трэціх — вялікія нажы або нават тамагаўкі.

He менш разнастайным было і іх адзенне: чырвоныя фланелевыя кашулі, курткі з каляровых байкавых коўдраў і кентукскага мультану, карычневыя штаны з даматканай шэрсці і блакітныя папяровыя, лямцавыя капелюшы і скураныя шапкі, высокія боты з дублёнай скуры і гетры з аленевай шкуры. Такое зборышча дужых узброеных людзей можна было нярэдка бачыць у памежных паселішчах Тэхаса.

Hi стракатасць іх адзення, ні зброя нічога не гаварылі аб мэце, з якой яны сабраліся. Калі б іх намеры былі самымі мірнымі, яны ўсё роўна прыйшлі б узброеныя і ў такім жа адзенні.

Але мы ведаем, для чаго яны тут сабраліся.

Большасць з іх ездзілі напярэдадні з драгунамі; цяпер да іх далучыліся і іншыя — жыхары аддаленых плантацый, а таксама паляўнічыя, якіх напярэдадні не было дома.

Колькасць людзей, што тоўпіліся гэтым ранкам у двары Каса-дэль-Корва, была болыпай, чым напярэдадні, хаця тады ў пошуках удзельнічалі яшчэ і салдаты.

Ваенных у натоўпе не было зуёім, але сярод тых, хто сабраўся, былі члены добраахвотнай дружыны, якія называліся «рэгулятарамі».

Яны не адрозніваліся ад астатніх ні адзеннем, ні зброяй. Такія дружыны ствараліся ў месцах новых паселішчаў для падтрымкі парадку і барацьбы са злачынствамі; члены гэтых дружын часта выконвалі абавязкі катаў.

Усе гаварылі пра забойства — пра забойства Генры Пойндэкстэра; раз-пораз чулася імя Морыса-мустангера.

Ажыўленыя пагалоскі выклікала таксама з’яўленне ў прэрыі загадкавага конніка без галавы. Тыя, хто напярэдадні бачыў яго, расказвалі пра яго тым, каго там не было.

Некаторыя спачатку не верылі, лічачы гэты аповяд жартам. Аднак ім хутка прыйшлося здацца перад адзінадушным сведчаннем відавочцаў, і існаванне конніка без галавы было прызнана ўсімі.

Канешне, пачаліся спробы разгадаць гэту дзіўную з’яву і былі выказаны самыя розныя меркаванні. Але толькі адно з іх здавалася больш ці менш праўдападобным — гэта вядомае ўжо меркаванне памежнага жыхара, што конь быў сапраўдны, а коннік — чучала.

Для чаго і кім гэта было зроблена, ніхто нават і не спрабаваў вытлумачыць.

Справа, якая сабрала гэтых людзей, не патрабавала асаблівых прыгатаванняў. Усе былі ўжо гатовы.

Іх коні стаялі перад асьендай; некаторых трымалі за аброць слугі плантатара, але болыпасць была прывязана да чаго папала.

Усе ведалі, навошта яны сабраліся, і чакалі толькі, каб Вудлі Пойндэкстэр, які ўзначальваў атрад, падаў знак да адпраўлення.

Плантатар марудзіў, спадзеючыся, што знойдзецца праваднік, які мог бы паказаць дарогу на Аламо і прывесці атрад да хаціны Морыса-мустангера.

Такога чалавека сярод прысутных не аказалася. Плантатары, крамнікі, юрысты, паляўнічыя, гандляры коньмі і рабамі — усе аднолькава дрэнна ведалі даліну Аламо.

ТольЛІ адзін чалавек у пасёлку мог бы ўзяць на сябе абавмзак правадніка — стары Зеб Стумп. Але Зеба Стумпа нідзе не маглі адшукаць. Ён пайшоў на паляванне, і тыя, каго за ім паслалі, адзін за другім вярталіся ні з чым.

Праўда, адна з жыхарак асьенды магла б прывесці атрад да жылля меркаванага забойцы. Але Вудлі Пойндэкстэр не ведаў гэтага.

I добра, што не ведаў. Калі б у гордага плантатара хоць на міг узніклі падазрэнні, што яго дачка можа быць правадніком да адзінокай хаціны на Аламо, ён

тужыў бы не толькі аб загінуўшым сыне, але і аб учынках неразумнай дачкі.

Апопіні з пасланых на пошукі Зеба Стумпа вярнуўся да асьенды без яго. Чакаць болей не сталі — прага помсты была занадта вялікая. Атрад рушыў у дарогу.

* * W

He паспелі ад’ехаць ад Каса-дэль-Корва, як тыя двое, хто мог бы паказаць дарогу на Аламо, сустрэліся ў сценах самой асьенды.

Гэта сустрэча не была ні тайнай, ні наўмыснай. Яна была выпадковай. Зеб Стумп толькі што вярнуўся з палявання і прынёс на асьенду дзічыну, здабытую з дапамогай яго стрэльбы, якая не ведае промаху.

Для Зеба Стумпа Луіза Пойндэкстэр была, канешне, дома. Болып таго: ёй вельмі хацелася пагаварыць з ім, так хацелася, што напярэдадні ўвесь дзень, ад самага ўсходу сонца і да захаду, яна не спускала вачэй з дарогі за ракой.

Ледзь шумны атрад паспеў знікнуць з вачэй, як Луіза, зноў падняўшыся на асатэю, заўважыла паляўнічага, які павольна набліжаўся вярхом на сваёй старой кабыле, нагружанай багатай здабычай. Зеб Стумп, несумненна, кіраваў да асьенды.

Луіза вельмі ўзрадавалася, убачыўшы вялізную, нязграбную постаць. Яна ведала, што гэта надзейны друг, якому можна даверыць самыя патаемныя сакрэты, а ў яе была тайна, якую яна хацела яму даверыць, тайна, якая вось ужо суткі мучыла яе.

Яшчэ задоўга да таго, як Зеб Стумп з’явіўся ў двары, дзяўчына ўжо спусцілася на веранду, каб сустрэць яго.

Вясёлы і бестурботны, набліжаўся паляўнічы да асьенды, відавочна нічога не падазраючы пра гора, што напаткала сям’ю плантатара.

Калі ён заўважыў, што вароты запёрты на засаўку, на твары яго з’явілася неўразуменне.

Гэта было незвычайна — ва ўсякім выпадку, пры новых уладальніках асьенды.

Пануры твар негра, які сустрэў Зеба Стумпа ў варотах, яшчэ болып здзівіў яго.

— Што з табой, дружа Плутон? Ты выглядаеш нібы янот, у якога адсеклі хвост. I чаму гэта ў вас сярод

белага дня раптам вароты на запоры? Спадзяюся, нічога не здарылася?

— Ох, маса Стумп, здарылася! Іменна здарылася, няшчасце здарылася! Гэтаму дзецюку цяжка гаварыць,— вялікае, вялікае няшчасце!

— Няшчасце? — усклікнуў паляўнічы.— Якое няшчасце, негр? Гавары ж хутчэй, нічога ж не можа быць страшнейшага за тое, што напісана ў цябе на твары! Ці не здарылася што з тваёй маладой гаспадыняй? Міс Луіза...

— 3 міс Луізай нічога не здарылася. Але накшталт гэтага... Маладая міс дома. Увайдзіце, маса Стумп. Яна сама скажа вам пра няшчасце.

— А твой гаспадар? Ён дома?

— Не-не! Яго зараз няма. Маса зараз далёка ад дома. Паехаў чвэрць гадзіны назад. Яго няма зараз дома. Ён паехаў у прэрыю, дзе дзікія коні. Туды, дзе было паляванне месяц назад. Вы ж ведаеце, маса Зеб?

— У прэрыю, дзе дзікія коні? Што яго панесла туды? Хто ж паехаў з ім?

— 3 ім маса Калхаўн і шмат іншых белых джэнтльменаў. 3 ім шмат народу паехала.

— Ну а ваш малады майстар Генры — ён, напэўна, таксама паехаў з імі?

— Ох, маса Стумп, гэта і ёсць наша гора! Уся наша бяда. Маса Генры паехаў таксама. I болып не вярнуўся назад. Конь прыбег дамоў, увесь выпацканы крывёю. Людзі кажуць, што маса Генры памёр!

— Памёр? Ты, напэўна, жартуепі? Ці ўсур’ёз гаворыш?

— Ох, маса Стумп! Вельмі горка гэтаму дзецюку гаварыць, але гэта сама праўда. Усе паехалі шукаць, дзе ён ляжыць.

— На, аднясі гэта на кухню. Тут індык і дзікія куры. Дзе міс Луіза?

— Я тут, містэр Стумп. Ідзіце сюды! — адказаў серабрысты галасок, добра знаёмы паляўнічаму, але на гэты раз такі сумны, што Зеб Стумп з цяжкасцю пазнаў яго.— На жаль, усё, што Плутон вам сказаў,— усё гэта праўда. Мой брат прапаў. Яго ніхто не бачыў з заўчарашняга вечара. Яго конь вярнуўся дамоў з плямамі крыві на сядле. О Зеб, нават страшна падумаць.

— Дзіва што! Ён паехаў кудысьці, а яго конь вяр-

нуўся адзін... Я не хачу прычыняць вам лішняга болю, міс Луіза, але, раз пошукі працягваюцца, можа, я змагу дапамагчы, а для гэтага мне трэба ведаць падрабязнасці.

Луіза расказала Зебу ўсё, што ведала. Яна змоўчала пра сцэну ў садзе і пра тое, што ёй папярэднічала. Як на пацвярджэнне таго, што Генры, напэўна, паехаў за мустангерам, яна спаслалася на аповяд Абердофера.

Яе голас перарываўся ад нясцерпнага гора, якое змянілася абурэннем, калі яна загаварыла пра тое, што забойцам яе брата лічаць Морыса.

— Гэта хлусня! — закрычаў паляўнічы, падзяляючы яе абурэнне.— Паклёп! Падлюга гэта прыдумаў! Яшчэ чаго! Мустангер не з тых, хто пойдзе на такую справу. I навошта яму гэта? Калі б яшчэ паміж імі была непрыязнасць — дык жа яе не было! Я адказваю за мустангера — ён не раз хваліў мне вашага брата. Праўда, ён цярпець не мог вашага дваюраднага брата — а хто яго любіць, хацеў бы я ведаць? Даруйце, што я так гавару вам. Вось калі б паміж вашым братам і мустангерам адбылася сварка, то...

— Не-не! — закрычала крэолка, выдаўшы сябе ў парыве гора.— Усё было ўладжана. Генры хацеў папрасіць прабачэння, ён сам сказаў, што памыляецца, а Морыс...

Здзіўлены позірк субяседніка прымусіў яе замаўчаць. Яна закрыла твар рукамі і зарыдала.

— Эх, эх! — прамармытаў Зеб.— Значыць, паміж імі ўсё-такі штосьці было... Вы сказалі, міс Луіза, што была... сварка паміж вашым братам і...

— Мілы, мілы Зеб! — усклікнула яна, аднімаючы рукі ад твару і гледзячы прама ў вочы волату паляўнічаму.— Абяцайце мне, што вы захаваеце маю тайну! Абяцайце мне як друг, як чэсны і прыстойны чалавек. Вы абяцаеце, праўда?

Паляўнічы замест абяцання падняў сваю вялізную руку і затым выразна ўдарыў сябе па левым баку грудзей.

Праз пятнаццаць хвілін ён ужо ведаў тайну, якую жанчына рэдка давярае мужчыну і адкрывае толькі таму, хто сапраўды заслугоўвае самага глыбокага даверу.

Зеб Стумп здзівіўся гэтаму прызнанню менш, чым

можна было чакаць; ён толькі прамармытаў сам сабе: «Я так і думаў, што тут нешта будзе — асабліва пасля той скачкі па прэрыі».

— Што ж тут такога, міс Луіза! — працягваў ён спачувальна.— Саромецца тут няма чаго — вось што я вам скажу. Жанчына заўсёды застаецца жанчынай, у прэрыі таксама, як і ўсюды на свеце. I, калі вы аддалі сваё сэрца мустангеру, гэта яшчэ не значыць, што вы зрабілі дрэнны выбар. Хоць ён і ірландзец, ды не з простых, вы мне ўжо паверце! А ўсё астатняе, што вы мне расказалі, пацвярджае тое, што я гаварыў: ён не мог учыніць гэтага злачынства, калі толькі яно наогул было ўчынена. Якія ёсць доказы? Толькі тое, што конь вярнуўся з плямамі крыві на сядле?

— На жаль, знойдзены і іншыя доказы. Яго ўчора шукалі цэлы дзень. Доўга ехалі па слядах і штосьці знайшлі, але мне не сказалі — што. Па-мойму, бацька не хацеў, каб я пра гэта ведала, а другіх я баялася спытаць. Яны зноў паехалі сёння, незадоўга перад тым, як я ўбачыла вас на дарозе.

— А мустангер? Што ён кажа ў сваё апраўданне?

— О, я думала, што вы ведаеце! Яго ж таксама не могуць знайсці. Божа мой, Божа мой! Можа, і ён загінуў ад той жа рукі, якая забіла майго брата!

— Так, значыць, яны ездзілі па слядах? Напэўна, па слядах мустангера? Калі толькі ён жывы, ён у сваёй хаціне на Аламо. Чаму яны не паехалі туды? А, разумею! Акрамя мяне, ніхто ж не ведае толкам, дзе гэта. I калі іх вядзе малакасос Спенглер, то ён, канешне, згубіць след. Дык яны зноў туды ж паехалі?

— Так, я чула, як хтосьці з іх упамянуў пра гэта.

— Ну, калі яны паехалі на пошукі мустангера, паеду і я. Іду ў заклад, я знайду яго раней, чым яны!

— Вось пагэтаму мне і хацелася вас бачыць. 3 бацькам зараз паехала шмат усякага зброду. Я чула, як яны лаяліся, калі ад’язджалі. Яны гаварылі пра лінчаванне. Некаторыя з іх кляліся, што будуць помсціць без літасці. О Божа! Што, калі яны знойдуць яго і Морыс не зможа як след даказаць сваю невінаватасць! У парыве неўтаймаванай злосці — а сярод іх жа яшчэ і Касій Калхаўн! — вы ўяўляеце, што яны могуць з ім зрабіць?! Мілы Зеб, дзеля мяне, дзеля яі'о — ён жа ваш друг! — хутчэй едзьце на Аламо. Іх абавязкова трэба апярэдзіць і папярэдзіць Морыса. Ваш

f

конь не з быстраногіх. Вазьміце майго, вазьміце любога з нашай канюшні...

— Ваша праўда,— перарваў яе паляўнічы, збіраючыся ісці.— Гэта сапраўды можа кончыцца дрэнна для хлопца; я зраблю ўсё, што мне пад сілу, каб дапамагчы яму. He хвалюйцеся, міс Луіза. Часу хопіць — яны яшчэ паблукаюць, пакуль знойдуць хаціну. Я паспею даехаць і на сваёй старой, а да вашай крапчастай у мяне душа не ляжыць. Мая ж стаіць асядланая, калі толькі Плутон не рассядлаў яе. He тужыце — можа, з вашым браткам нічога благога і не здарылася. А што Морыс-мустангер чысты, гэта для мяне ясна як Божы дзень.

Сказаўшы гэта, стары паляўнічы нязграбна пакланіўся і выйшаў; а дзяўчына пабегла да сябе ў пакой, каб заспакоіць сваё усхваляванае сэрца малітвай аб уратаванні каханага.

Глава XLVII

ПЕРАХОПЛЕНАЕ ПІСЬМО

У панічным страху Эль-Каёт і тры ягоныя таварышы кінуліся да сваіх коней і сяк-так ускараскаліся ў сёдлы.

Яны і не думалі вяртацца да хаціны мустангера. Наадварот, яны хацелі толькі аднаго — як мага далей ад’ехаць ад адзінокага жылля і ад яго гаспадара, які з’явіўся перад імі ў такім дзіўным абліччы.

У тым, што гэта быў «дон Марысіо», ніхто з іх не сумняваўся. Усе чацвёра ведалі яго, Дыяс — лепш за другіх, але кожны з іх дастаткова добра, каб пазнаць у конніку без галавы ірландца. Яны пазналі яго каня, гетры, серапе работы індзейцаў наваха, якое адрознівалася ад звычайных мексіканскіх серапе сваім яркім малюнкам, і, нарэшце, яго галаву.

Яны не затрымаліся, каб разгледзець твар. На галаве ўсё яшчэ быў капялюш — чорнае глянцавае самбрэ ра, якое звычайна насіў Морыс-мустангер. Яны бачы-

лі, як яно заблішчала, трапіўшы ў паласу месячнага святла.

Акрамя таго, яны ўбачылі вялікага сабаку, і Дыяс адразу пазнаў у ім сабаку ірландца. 3 лютым рыкам псіна кінулася на іх. Праўда, гэта было ўжо залішне, бо яны і так рынуліся бегчы.

Чатыры коннікі стрымгалоў прамчаліся па лясных зарасніках нізіны і падняліся ў прэрыю па абрывістым схіле, мінаючы месца, дзе меркавалася ўчыніць забойства.

Але і там яны не спыніліся, а працягвалі скакаць галопам, пакуль не апынуліся зноў у лясных зарасніках, дзе нядаўна гэтак спрытна пераадзеліся ў каманчаў.

Адваротная метамарфоза была выканана намнога хутчэй і з меншай дасканаласцю. Вадой з біклаг яны паспешліва змылі ваенную размалёўку, выцягнулі з дупла свае звычайныя касцюмы, з не меншай таропкасцю пераадзеліся і паскакалі да Ляоны.

На зваротным шляху яны гаварылі толькі пра конніка без галавы. Ахопленыя жахам мексіканцы ніяк не маглі сабе растлумачыць гэту звышнатуральную з’яву. Так нічога і не вырашыўшы, яны развіталіся на ўскраіне пасёлка і разышліся па сваіх хацінах.

— Ліха на яго! — усклікнуў Эль-Каёт, пераступіўшы парог свайго хакале і кінуўшыся на трысняговую пасцель.— Наўрад ці заснеш пасля гэтага. Божа, што за пачвара! Кроў стыне ў жылах! I няма чым адагрэцца — біклага пустая. Бар закрыты. Усе спяць. Маці Божая! Што б гэта магло быць? Прывід? He. Я ж сам кранаў яго цела, і Вісентэ таксама схапіў яго з другога боку. He маглі ж мы памыліцца! А калі гэта чучала, то для чаго і каму яно патрэбна? Каму, акрамя мяне і маіх таварышаў, спатрэбілася ўстройваць маскарад у прэрыі? Тысяча чарцей! Якая жудасная маска!.. Стой, ды ці не апярэдзілі мяне? Можа, хто-небудзь іншы ўжо зарабіў тысячу долараў? Можа, гэта быў ірландзец, забіты, абезгалоўлены, з уласнай галавой у руках? He, не можа быць — страшэнна, непраўдападобна, неверагодна! Тады што ж?.. Ага, зразумеў! Яго маглі папярэдзіць аб нашым наведванні, або, прынамсі, ён мог што-небудзь западозрыць. I гэта камедыя была разыграна, каб напалохаць нас. Напэўна, ён жа і сам быў сведкам нашых ганебных уцёкаў. Ліха на

яго! Але хто мог выдаць нас? Ніхто. Ніхто ж не ведаў пра мой план. Як жа ён мог тады падрыхтаваць такі д’ябальскі жарт?.. Ах так, я забыў! Мы ж ехалі па прэрыі сярод белага дня. Нас маглі бачыць і разгадаць нашы намеры. Ну канешне ж! А потым, пакуль мы пераадзяваліся ў лесе, ён і паспеў усё падрыхтаваць. Іншага тлумачэння няма. Дурні! Чучала спужаліся! Карамба! Гэта яму не дапаможа. Заўтра ж зноў адпраўлюся на Аламо. Я зараблю гэту тысячу, хоць бы мне спатрэбілася для гэтага год! Зрэшты, справа не ў грашах. Хопіць таго, што я страціў Ісідору. Можа, гэта і не так, але нават падазрэнне нясцерпна. Калі я толькі дазнаюся, што яна кахае яго, што яны сустракаліся пасля таго як... О Божа! Я звар’яцею! I ў сваім вар’яцтве знішчу не толькі чалавека, якога ненавіджу, але і жанчыну, якую кахаю! О донна Ісідора Каварубіо дэ Лос-Льянас! Анёл прыгажосці і дэман каварства! Я магу задушыць цябе ў абдымках або закалоць кінжалам! Тое ці другое павінна быць тваім лёсам. I табе даю я выбар!

Гэта пагроза, а таксама тлумачэнне таямнічай з’явы крыху заспакоілі яго, і ён хутка заснуў.

Прачнуўся ён, калі да яго ў дзверы зазірнула ранішняе святло і разам з ім наведвальнік.

— Хасэ! — усклікнуў Эль-Каёт са здзіўленнем і прыметнай радасцю ў голасе.— Гэта ты?

— Так, сеньёр, гэта я.

— Рады бачыць цябе, друг Хасэ. Донна Ісідора таксама тут? Я хачу сказаць — на Ляоне?

— Так, сеньёр.

— Так хутка? Яшчэ ж не прайшло і двух тыдняў, як яна паехала адсюль, ці не так? Мяне не было ў пасёлку, але я чуў пра гэта. Я чакаў ад цябе вестачкі. Чаму ж ты мне не пісаў?

— Толькі таму, сеньёр дон Мігуэль, што не было з кім паслаць. Мне трэба было паведаміць вам штосьці, чаго нельга даверыць чужому. На жаль, вы не падзякуеце мне за тое, што я вам раскажу. Але маё жыццё належыць вам, і я абяцаў, што вам будзе вядома ўсё.

Эль-Каёт падскочыў як уджалены:

— Пра яго і пра яе! Я бачу гэта па тваім твары. Твая пані сустракалася з ім?

— He, сеньёр. Па крайняй меры, наколькі я ведаю, яны не бачыліся пасля той першай сустрэчы.

— Што ж тады? — спытаў Дыяс з бачнай палёгкай.— Яна была тут, пакуль ён жыў у гасцініцы? Штонебудзь адбылося?

— Так, дон Мігуэль. Тры разы я адвозіў яму кошык з ласункамі ад донны Ісідоры. У апошні раз было дададзена пісьмо.

— Пісьмо! Ты ведаеш яго змест, ты чытаў яго?

— Дзякуючы вам, дзякуючы вашай дабрыні да беднага хлопчыка, я змог гэта зрабіць і нават змог перапісаць яго.

— Яно з табой?

— Так! Вось бачыце, дон Мігуэль, вы не дарэмна пасылалі мяне ў школу! Вось што донна Ісідора пісала яму.

Дыяс выхапіў у яго запіску і з прагнасцю стаў чытаць. Але яна як быццам нават супакоіла яго.

— Карамба! — раўнадушна сказаў ён, згортваючы пісьмо.— У гэтым няма нічога асаблівага, друг Хасэ. Яна толькі дзякуе яму за аказаную паслугу. Калі гэта ўсё...

— He, яшчэ не ўсё, сеньёр дон Мігуэль. 3-за гэтага я да вас і прыйшоў! У мяне даручэнне ў пасёлак. Прачытайце.

— А! Другое пісьмо?

— Так, сеньёр. На гэты раз сапраўднае пісьмо, а не мае каракулі.

Дыяс дрыжачымі рукамі ўзяў працягнуты яму лісток паперы, разгарнуў і пачаў чытаць:

Сеньёру дону Марысіо Джэральду.

Дарагі друг, я зноў тут, у гасцях у дзядзькі Сільвіо. Жыць без вестак пра вас я болып не маю сіл. Невядомасць нішчыць мяне. Паведаміце мне, ці ачунялі вы пасля вашай хваробы? О, калі б гэта было так! Як я хачу паглядзець вам у вочы — у вашы прыгожыя, выразныя вочы, каб пераканацца, што вы зусім здаровы! Малю вас, падарыце мне гэту радасць. Праз паўгадзіны я буду на вяршыні ўзгорка, за домам майго дзядзькі.

Прыходзьце ж, я чакаю вас!

Ісідора Каварубіо дэ ЛосЛьянас.

— Ліха на яго! Любоўнае спатканне! — абурана ўсклікнуў Дыяс.— Гэта інакш не назавеш. I назначае

яго — яна. Ха! Яе запрашэнне будзе прынята: толькі не тым, каму яно ласкава прызначана. Спазнення не будзе ні на хвіліну, і, клянуся богам помсты... Слухай, Хасэ! Гэта запісачка без патрэбы. Таго, каму яна адрасавана, ужо няма ні ў пасёлку, ні дзе-небудзь паблізу. Бог ведае, дзе ён зараз. У гэтым ёсць нейкая тайна. Але нічога. Ідзі ў гасцініцу і ўсё роўна спытай, ці там ён. Ты павінен выканаць даручэнне. Пісьма не бяры — пакінь яго ў мяне. Я табе яго аддам, калі ты зойдзеш на зваротным шляху, і ты вернеш яго сваёй гаспадыні. Вось табе долар — выпі ў бары. У сеньёра Дофера цудоўнае агвардыентэ. Бывай!

Хасэ не стаў пытаць тлумачэнняў і, узяўшы свой долар, моўчкі выйшаў з хакале.

He паспеў ён знікнуць з вачэй, як Дыяс таксама пакінуў сваё жытло. У спешцы асядлаўшы каня, ён ускочыў на яго і паехаў у процілеглым напрамку.

Глава XLVIII

ІСІДОРА

Сонца толькі што паднялося над гарызонтам; яго круглы дыск, нібы шчыт з чырвонага золата, заззяў над самай травой прэрыі. Залатыя промні пранікалі скрозь гушчар лясных зараснікаў, там і сям раскіданых па саванне. Кроплі расы ўсё яшчэ віселі на акацыях, абцяжарваючы іх перыстае лісце і прымушаючы голле хіліцца да зямлі — дрэвы быццам аплаквалі разлуку з ноччу, з яе вільготным халаднаватым ветрыкам, баяліся сустрэчы са спякотай дня. Птушкі ўжо шчабяталі на галінах — хіба маглі яны спаць у ззянні такой зары! Але наўрад ці дзе-небудзь, акрамя прэрый Тэхаса, можна сустрэць у гэты ранні час чалавека, які не спіць. У гэтых краях час сонечнага ўсходу — самы прыемны час дня, і мала хто праводзіць яго ў ложку ці ў самоце пакоя.

На беразе Ляоны, у трох мілях ніжэй ад форта Індж, паказаўся чалавек, які ахвяраваў сном дзеля

прагулкі па зарасніках чапараля. Ён не ідзе пеша, ён сядзіць на гарачым кані, якому не падабаецца, калі стрымліваюць яго піаг. Па гэтаму апісанню вы, можа, падумаеце, што коннік — мужчына; але ж дзеянне адбываецца ў паўднёвым Тэхасе, дзе ўсё яшчэ жывуць іспана-мексіканцы, і зусім магчыма, што коннік — жанчына. Гэтаму меркаванню не супярэчаць ні круглы капялюш на галаве конніка, ні серапе, якое з-за ранішняй прахалоды накінута на плечы, ні тое, што ён сядзіць у сядле па-мужчынску — манера ездзіць вярхом, якую ў Еўропе лічаць для жанчын непрыстойнай.

Прыгледзьцеся ўважліва, і вы пераканаецеся, што гэта сапраўды жанчына. Гляньце на маленькую ручку, піто трымае павады, на маленькую ножку ў страмёнах, на зграбную жаноцкую фігуру, якая вырысоўваецца нават пад цяжкім серапе, і, нарэшце, на цудоўныя, скручаныя вузлом бліскучыя валасы, што выбіваюцца з-пад палёў самбрэра.

Цяпер ужо не застаецца сумненняў, што перад вамі жанчына, хаця некаторыя яе прывычкі нязвыклыя для жанчыны. Гэта донна Ісідора Каварубіо дэ ЛосЛьянас.

Ёй ужо мінула дваццаць гадоў — па мексіканскіх уяўленнях, яе нельга назваць юнай. Яркая брунетка, яна вельмі прыгожая. Але яе прыгажосць — гэта прыгажосць тыгрыцы, якая выклікае хутчэй страх, чым пяшчотную любоў.

Гляньце ёй у вочы, і вы адразу адчуеце незвычайны для жанчыны розум; цвёрдасць, рашучасць, бязмежная адвага адбіваюцца на цудоўным твары. У пяшчотных, нібы вытачаных рысах вы не знойдзеце ніякіх адзнак слабасці, ні ценю пужлівасці. Пунсовы румянец на смуглай скуры такі яркі, што, здаецца, не знікне нават у хвіліну смяротнай небяспекі.

Дзяўчына едзе адна па лясістай даліне Ляоны. Непадалёк бачны дом, але яна аддаляецца ад яго. Гэта асьенда яе дзядзькі, дона Сільвіо Марцінеса, з варот якой яна нядаўна выехала.

Свабодна і ўпэўнена сядзіць маладая мексіканка ў сядле. Пад ёю гарачы конь, ён ірвецца стаць на дыбы; але вам нечага непакоіцца аб маладой наезніцы — яна добра спраўляецца з ім.

Лёгкае, якраз па сілах дзяўчыны, ласо вісіць на сядзельнай луцэ; яно акуратна скручана: відаць, што

Ісідора не шкадуе для гэтага часу і, мабыць, добра ўмее карыстацца ім. I гэта сапраўды так — яна кідае яго са спрытнасцю прафесіянальнага мустангера. Ісідора ганарыцца сваім майстэрствам — гэта адна з яе любімых забаў.

Яна едзе не па балыпаку ўздоўж берага ракі, а па бакавой сцежцы, якая вядзе ад асьенды яе дзядзькі і злучаецца з бальшаком толькі каля вяршыні блізкага ўзгорка — дакладней, абрывістага берага рэчкі.

Сцяжынка крута падымаецца ўверх — так крута, што конь пачынае цяжка дыхаць. Нарэшце, наезніца дасягае вяршыні абрыву, дзе праходзіць праезджая дарога.

Ісідора нацягвае павады, але не для таго, каб даць каню адпачыць, а таму, што яна дасягнула мэты сваёй паездкі.

Паблізу дарогі — круглая паляна ў два ці ў тры акры велічынёй; яна пакрыта травой. Гэта нібы прэрыя ў мініяцюры. Калючыя зараснікі, зусім не падобныя на лес, з якога Ісідора толькі што выехала, акружаюць паляну з усіх бакоў. Тры ледзь прыметныя сцяжынкі разыходзяцца ад яе ў розных накірунках, праразаючы гушчар хмызняку.

На сярэдзіне паляны Ісідора нацягвае павады і паляпвае свайго каня па шыі, каб супакоіць яго. Хаця наўрад ці гэта патрэбна — круты пад’ём так стаміў каня, што ён ужо не рвецца ўперад і не выказвае нецярплівасці.

— Я прыехала раней назначанага часу! — усклікнула дзяўчына, дастаючы з-пад свайго серапе залаты гадзіннік.— А можа, ён і наогул не прыедзе? Ах, толькі б ён дастаткова ачуняў, каб прыехаць!.. Я ўся дрыжу. Ці гэта дыхае мой конь? О не, гэта мяне б’е ліхаманка. Я ніколі яшчэ не зведвала такога хвалявання. Гэта страх? Так, напэўна. Як дзіўна, што я баюся любімага чалавека, адзінага чалавека, якога я калінебудзь кахала! Нельга ж назваць каханнем тое, што я адчувала да дона Мігуэля. Гэта быў самападман. Як добра, што я ад яго пазбавілася! На сваё шчасце, я пабачыла, што ён баязлівец. Гэта адкрыццё звяло героя маіх рамантычных летуценняў з яго п’едэстала. Як я рада гэтаму! Цяпер я ненавіджу дона Мігуэля, таму што ён, здаецца, стаў... Святая Мадонна, няўжо гэта праўда, што ён стаў разбойнікам! Але мяне не напало-

хала б сустрэча з ім нават у гэтым адзінокім месцы. Божа мой, баяцца таго, каго кахаеш, каго лічыш высакародным і добрым, і ў той жа час не зведваць страху перад тым, каго глыбока ненавідзіш, ведаючы, што ён жорсткі і вераломны! Незразумела! Невытлумачальна! I ўсё ж такі ў гэтым няма нічога незразумелага. Я дрыжу не ад страху перад небяспекай, а ад боязі аказацца нялюбай. Вось чаму я зараз дрыжу. Вось чаму я не магу спакойна спаць начамі з таго дня, як Морыс Джэральд вызваліў мяне з рук п’яных дзікуноў. Я ніколі не гаварыла яму пра свае пачуцці. I я не ведаю, як ён прыме маё прызнанне. Але ён усё-такі павінен даведацца. Я не магу болей цярпець гэту пакутлівую невядомасць. Лепш адчай, нават смерць, калі толькі мае мары падмануць мяне... А! Я чую тупат капытоў! Па дарозе скача конь. Гэта ён? Так! Я бачу скрозь дрэвы наш яркі нацыянальны касцюм. Морысу Джэральду падабаецца насіць гэты касцюм. Нядзіўна — ён так яму да твару. Святая Дзева! Я захутана ў серапе, на галаве маёй самбрэра. Ён прыме мяне за мужчыну! Далоў гэту брыдкую маску! Я жанчына, і ён павінен убачыць перад сабой жанчыну!

У адно імгненне Ісідора зрывае з сябе серапе і капялюш — нават на сцэне пераўвасабленне наўрад ці магло адбыцца хутчэй. I вось на фоне густых калючых зараснікаў вырысоўваецца лёгкая жаноцкая фігура і цудоўная галоўка, дастойная разца Кановы1.

Злёгку прыўстаўшы ў страмёнах і нахіліўшыся ўперад, чароўная наезніца пачала чакаць.

Наперакор усяму, яна не выяўляе і ценю страху. Губы не дрыжаць, на твары не прыметна бледнасці.

Наадварот, у яе поглядзе, скіраваным уперад,— заклік гордага кахання, заклік арліцы, што чакае свайго арла.

Але раптам ва ўсім яе абліччы адбываецца неспадзяваная перамена. Яна пазнае конніка. Залатая вышыўка падманула яе. Коннік у мексіканскім убранні — не Морыс Джэральд, а Мігуэль Дыяс.

Радасць на яе твары змяняецца панурасцю. Дзяўчына апускаецца ў сядло, і ўздых, які вырываецца з яе

1 Кавбва, Антоніо (1757—1822) — славуты італьянскі скульптар.

грудзей,— амаль крык адчаю. На яе твары не відаць страху, толькі расчараванне і крыўда.

Эль-Каёт загаварыў першым:

— Ах, гэта вы, сеньярыта! Хто б чакаў убачыць вас у такім самотным месцы — ружу сярод гэтых калючых зараснікаў!

— А якая, уласна, вам да гэтага справа, дон Мігуэль Дыяс?

— Дзіўнае пытанне, сеньярыта. Канешне, гэта мая справа, і вы самі гэта ведаеце. Вы цудоўна ведаеце, як моцна я вас кахаю. Дурнем я быў, калі прызнаўся ў гэтым і аб’явіў сябе вашым рабом. Вось гэта якраз і астудзіла так хутка вашы пачуцці.

— Вы памыляецеся, сеньёр. Я ніколі не гаварыла вам, што кахаю вас. Калі я сказала, што захапляюся вашым майстэрствам наезніка, вы не мелі права тлумачыць мае словы інакш. I, акрамя таго, гэта было тры гады назад. Я тады была яшчэ дзяўчынкай, у тым узросце, калі такія рэчы моцна ўражваюць, калі мы настолькі неразумныя, што цэнім болып знешні бляск, а не душэўныя якасці. Але цяпер я стала старэйшай, і зусім натуральна, што да многага стаўлюся інакш.

— Чорт вазьмі, але чаму ж вы падавалі мне падманныя надзеі? Памятаеце дзень кляймення жывёл, калі я ўтаймаваў самага шалёнага быка і ўціхамірыў самага дзікага каня вашага бацькі? Hi адзін жа вакера не асмеліўся падысці да іх. У гэты дзень вы ўсміхнуліся мне і паглядзелі на мяне з любоўю. He пярэчце гэтаму, донна Ісідора! Я дастаткова добра ведаю людзей і лёгка мог адгадаць па вашым твары, што вы думалі і што адчувалі. Але зараз вы перамяніліся. Чаму ж? Таму, што я быў пакораны вашымі чарамі, ці, дакладней, таму, што меў глупства прызнацца ў гэтым. I вы, як гэта звычайна бывае ў жанчын, страцілі цікавасць да пераможанага. Гэта ж так, сеньярыта, не пярэчце!

— He, гэта не так, дон Мігуэль Дыяс. Я ніколі ні словам, ні позіркам не прызнавалася вам у каханні. Вы былі для мяне проста ўмелым наезнікам і высакародным кабальера. Ва ўсякім выпадку, так мне тады здавалася. Але кім вы сталі цяпер? Вы ведаеце, што пра вас гавораць тут і на Рыо-Грандэ?

— Я не лічу патрэбным адказваць на паклёп — і калі ідзе ён ад здраднікаў-сяброў, і калі ад хлуслівых

ворагаў. Я тут для таго, каб атрымаць тлумачэнні, а не даваць іх.

— Ад каго?

— Ад вас, чароўная донна Ісідора.

— Вы занадта самаўпэўнены, дон Мігуэль Дыяс. He забывайце, сеньёр, з кім вы размаўляеце! Успомніце, што я дачка...

— ...аднаго з самых гордых асьендада ў Тамауліпас і пляменніца не менш гордага плантатара ў Тэхасе. Я пра ўсё гэта падумаў. Узгадаў таксама, што калісьці і я валодаў асьендай, а зараз я — усяго толькі паляўнічы на коней. Карамба! Гэта не бяда! Вы не з тых жанчын, якія могуць пагарджаць чалавекам толькі з-за таго, што ён не багаты. Бедны мустангер, напэўна, можа гэтак жа разлічваць на вашу прыхільнасць, як і ўладальнік сотняў табуноў. I ў мян^ёсць доказ вашай велікадушнасці.                                                                   *

— Які доказ? — хутка спытала дзяўчына, у першы раз праявіўшы занепакоенасць.— Дзе гэты доказ велікадушнасці, які вы так ласкава мне прыпісваеце?

— У гэтым чароўным пісьме. Вось яно, у мяне ў руках, падпісанае доннай Ісідорай Каварубіо дэ ЛосЛьянас. Пісьмо, адрасаванае такому ж беднаму мустангеру, як і я. Наўрад ці неабходна даваць яго вам у рукі. Вы ж можаце пазнаць яго і на адлегласці?

Яна пазнала пісьмо. Гнеўны позірк, кінуты на Дыяса, паказаў гэта.

— Як яно трапіла да вас? — спытала Ісідора, не спрабуючы ўтаіць сваё абурэнне.

— Гэта няважна. Яно ў мяне, а я даўно гэтага дамагаўся. He для таго, каб даведацца, што вы перасталі цікавіцца мною,— для мяне гэта было ясна і так,— але каб мець доказ, што вы захапляецеся другім. Яно гаворыць аб тым, што вы кахаеце яго, ясней не скажаш. Вы марыце паглядзець у яго прыгожыя вочы. Дык жа ведайце, што вы ніколі не ўбачыце іх!

— Што гэта значыць, дон Мігуэль Дыяс?

Голас яе задрыжаў, нібы яна баялася пачуць адказ. I не дзіўна: выраз твару Эль-Каёта ўсяляў страх.

Заўважыўшы яе спалох, ён сказаў:

— Ваша апаска зусім справядлівая. Калі я страціў вао, донна Ісідора, то нікому іншаму вы таксама не будзеце належаць — так я вырашыў.

— He разумею...

— Я ўжо сказаў: ніхто іншы не назаве вас сваёй, і ўжо, канешне, не Морыс-мустангер.

— Вось як!

— Так! Іменна так. Абяцайце мне, што вы ніколі болып не сустрэнецеся з ім, або вы не сыдзеце з гэтага месца!

— Вы жартуеце, дон Мігуэль!

— He, я гавару зусім сур’ёзна, донна Ісідора.

Шчырасць гэтых слоў не падлягала сумненню. Нягледзячы на баязлівасць мексіканца, погляд яго выражаў халодную і жорсткую рашучасць, а рука ўжо ўзялася за рукаятку мачэтэ.

Нават адважнай Ісідоры стала не па сабе. Яна бачыла, што ёй пагражае небяспека, пазбегнуць якой нялёгка. 3 самага пачатку гэта сустрэча яе ўстрывожыла, але яна спадзявалася, што з’яўленне Морыса перарве непрыемную размову і дасць ёй іншы накірунак.

Маладая мексіканка прагна прыслухоўвалася, ці не пачуецца тупат каня, і час ад часу кідала позірк на зараснікі ў той бок, адкуль яна чакала гэтага гуку.

Цяпер гэта надзея прапала. Раз пісьмо аказалася ў руках мексіканца, значыць, яно не трапіла да таго, каму было адрасавана. Чакаць дапамогі было дарэмна, і яна падумала аб уцёках. Але гэта было звязана з цяжкасцямі і небяспекай. Яна магла б павярнуць каня і паскакаць, але пры гэтым рызыкавала атрымаць кулю ў спіну, бо рукаятка рэвальвера была не далей ад рукі Эль-Каёта, чым рукаятка мачэтэ.

Ісідора цалкам ацаніла ўсю небяспечнасць становішча. Любая іншая жанчына на яе месцы разгубілася б, але Ісідора Каварубіо нават і выгляду не паказала, што пагроза зрабіла на яе хоць якое-небудзь уражанне.

— Глупства! — усклікнула яна з добра разыграным недаверам.— Вы жартуецё, сеньёр. Вы хочаце напалохаць мяне. Ха-ха-ха! Але навошта мне баяцца вас? Я езджу на кані не горш за вас. I ласо я кідаю гэтак жа лёгка і гэтак жа далёка, як і вы. Паглядзіце, як спрытна я ўмею з ім абыходзіцца!

3 усмешкай вымаўляючы гэтыя словы, дзяўчына зняла ласо з сядзельнай лукі і пачала раскручваць яго над галавой, як бы дэманструючы сваё майстэрства.

Дыяс не здагадваўся, што ў яе былі зусім іншыя

намеры. Ен быў азадачаны паводзінамі Ісідоры і моўчкі глядзеў на яе.

Толькі калі мексіканец адчуў, што пятля ласо зацягваецца вакол яго локцяў, ён зразумеў усё, але абараняцца было ўжо позна. У наступнае імгненне рукі яго былі шчыльна прыціснуты да бакоў, і ён ужо не мог дастаць ні мачэтэ, ні рэвальвера.

Ён хацеў быў вызваліцца ад пятлі, але, перш чым паспеў ухапіцца за ласо, моцным штуршком быў скінуты з сядла і беспрытомна выцягнуўся на зямлі.

— Ну, дон Мігуэль Дыяс,— усклікнула Ісідора, павярнуўшы каня,— не пагражайце мне болей! I не спрабуйце вызваліцца! Паварушыце толькі пальцам — і я паскачу ўперад! Каварны ліхадзей! Нягледзячы на тваю баязлівасць, ты хацеў забіць мяне, я прачытала гэта ў тваіх вачах. Але нашы ролі перамяніліся, і цяпер...

He чуючы адказу, яна замаўчала, усё яшчэ туга нацягваючы ласо і не спускаючы вачэй з ляжачага чалавека.

Эль-Каёт нерухома ляжаў на зямлі. Падзенне з каня аглушыла яго — ён не толькі не мог гаварыць, але і нічога не ўсведамляў. Ён здаваўся мёртвым.

— Святая дзева! Няўжо я забіла яго! — усклікнула Ісідора, асадзіўшы свайго каня, але ўсё яшчэ не паварочваючы яго і гатовая ў любы момант пусціцца наўскач.— Я не хацела гэтага, хаця мела на гэта поўнае права — ён жа збіраўся забіць мяне... Памёр ён або прыкідваецца, каб я падышла да яго? Хай гэта вырашаюць іншыя. Я магу цяпер смела ехаць дамоў — ён мяне не дагоніць. Слугі з асьенды паспеюць развязаць яго. Усяго добрага, дон Мігуэль Дыяс!

3 гэтымі словамі Ісідора выцягнула з-за карсажа кінжал, перарэзала вяроўку каля самай сядзельнай лукі і, відаць не адчуваючы папрокаў сумлення, паскакала дамоў, так і не вызваліўшы ляжачага на зямлі Дыяса ад ласо.

Глава XLIX

ЛАСО РАЗВЯЗАНА

Устрывожаны арол з крыкам узлятае ў неба. Напалоханы гнеўнымі галасамі, ён пакінуў сук на старой таполі і ляціць на разведку.

Адзін узмах магутных крылаў — і ён ужо лунае высока ў небе, зорка аглядаючы паляну і зараснікі, якія яе акружаюць. На паляне ён бачыць распасцёртага на зямлі і, відавочна, мёртвага чалавека; побач бегае конь і гучна ржэ. У зарасніках ён бачыць дзвюх наезніц. Адна з непакрытай галавой, валасы на якой развяваюцца ветрам, седзячы ў сядле па-мужчынску, галопам скача ад паляны. Другая на плямістым кані сядзіць бокам у дамскім сядле і накіроўваецца да паляны: на ёй амазонка і капялюш; едзе яна болып павольным алюрам, але выгляд у яе таксама ўсхваляваны.

Вось што бачыць арол са сваёй вышыні.

Абедзве наезніцы нам знаёмыя. Тая, што скача ад паляны,— Ісідора Каварубіо дэ Лос-Льянас, а тая, што накіроўваецца да яе,— Луіза Пойндэкстэр.

Ужо вядома, чаму першая з іх пакінула паляну. Застаецца растлумачыць, чаму другая едзе туды.

★ * *

Пасля размовы з Зебам Стумпам маладая крэолка вярнулася да сябе ў пакой і, стаўшы на калені перад статуяй мадонны, пачала маліцца. Як усе крэолы, яна была каталічкай і цвёрда верыла ў заступніцтва святых. Дзіўнай і журботнай была яе малітва: яна прасіла Святую Дзеву абараніць чалавека, якога лічылі забойцам яе брата.

Яна ні хвіліны не сумнявалася, што ён не вінаваты ў гэтым жахлівым злачынстве. Гэта было неверагодна. Калі б у яе ўзніклі хаця б самыя малыя падазрэнні, яе сэрца не вытрымала б такога выпрабавання.

Яна не прасіла Мадонну злітавацца над ім. Яна прасіла нябёсы абараніць яго ад ворагаў — ад яе сяброў.

Рыданні заглушылі шэпт малітвы. Луіза пяшчотна любіла брата і была глыбока ўзрушана яго смерцю, але гэты сум не мог заглушыць другога пачуцця, болып моцнага, чым голас крыві. Смуткуючы аб загінуўшым браце, дзяўчына малілася аб выратаванні каханага.

Калі яна паднялася з каленяў, позірк яе выпадкова ўпаў на лук, які так часта дапамагаў ёй пасылаць пяшчотныя вестачкі любімаму чалавеку.

«О, калі б я магла паслаць стралу, каб папярэдзіць яго аб небяспецыі»

Гэта думка выклікала другую: ці не засталося слядоў іх тайнай перапіскі ў тым месцы, дзе яны абменьваліся стрэламі?

Луіза ўспомніла, што ў апошні раз Морыс пераплыў раку, замест таго каб пераправіцца ў лодцы. Яго ласо, мабыць, засталося ў чоўне.

Напярэдадні, ашаломленая горам, яна не падумала пра гэта.

Ласо магло выдаць тайну іх начных спатканняў, пра якую ведалі, як яна меркавала, толькі яны самі і той, чые вусны навекі змоўклі.

Сонца паднялося ўжо даволі высока і ярка свяціла скрозь шкляныя дзверы. Луіза расчыніла іх, каб спусціцца ў сад і прайсці да лодкі. Але на верандзе яна спынілася, пачуўшы галасы, што даносіліся зверху.

Размаўлялі двое: яе пакаёўка Фларында і чарнаскуры фурман, які ў адсутнасць гаспадара наважыўся падыхаць свежым паветрам на асатэі.

Унізе можна было выразна чуць кожнае слова, але Луізу мала цікавіла іх размова. Толькі калі да яе слыху данеслася знаёмае імя, яна пачала прыслухоўвацца.

— Яны гавораць пра гэтага Джэральда. Морыс Джэральд — яго імя. Кажуць, што ён ірландзец, але калі гэта праўда, то ён зусім не такі, як тыя ірландцы, якіх я бачыў у Новым Арлеане. Ён болып падобны на джэнтльмена-плантатара. Вось на каго ён падобны!

— Ты не думаеш, Плутон, што ён забіў масу Генры?

— Вось яшчэ што прыдумала! Ён забіў масу Генры! Можа, яшчэ скажаш, што я забіў масу Генры? Будзе 268

такая ж няпраўда... Ой, глядзі, Фларында! Гэта ж ён — лёгкі на ўспамін. Глядзі, Фларында, глядзі вунь туды!

— Куды?

— Вунь туды, на той бераг. Бачыш, мужчына на кані? Гэта і ёсць Морыс Джэральд, той самы чалавек, якога мы сустрэлі ў чорнай прэрыі. Той самы, які падарыў міс Лу крапчастага каня. Той самы, якога зараз усе шукаюць. Яны не там яго шукаюць. Яны не знойдуць яго ў прэрыі сёння!

— А ты гэтаму не рады, Плутон? Я ўпэўнена, што ён невінаваты. Ён такі прыгожы і храбры! Ніколі ён не мог...

Луіза не стала слухаць далей. Яна вярнулася ў дом і прайшла на асатэю. Калі яна падымалася па лесвіцы, сэрца яе білася так моцна, што яго ўдары, здавалася, заглушалі гук яе крокаў. 3 вялікай цяжкасцю ёй удалося ўтаіць сваё хваляванне ад слуг.

— Чаму вы так гучна размаўляеце? Што вы там убачылі? — спытала Луіза, хаваючы свае пачуцці пад напускной строгасцю.

— Міс Луіза, паглядзіце туды! Малады джэнтльмен...

— Які малады джэнтльмен?

— Той самы, якога шукаюць, той самы...

— Я нікога не бачу.

— Ён зараз за дрэвамі. Глядзіце туды, туды! Вунь чорны капялюш, аксамітавая куртка і бліскучыя сярэбраныя гузікі. Гэта ён — той самы малады джэнтльмен.

— Ты, напэўна, памыляешся, Плутон. Тут многія так адзяваюцца. Адлегласць занадта вялікая, каб пазнаць чалавека, асабліва цяпер, калі яго ўжо амаль не відаць... Усё роўна, Фларында, бяжы ўніз, прыгатуй мой капялюш і амазонку. Я хачу праехацца вярхом. А ты, Плутон, асядлай мне Луну, толькі хутчэй! Я баюся, што сонца падымецца занадта высока. Ну, жвава, жвава!

Як толькі слугі спусціліся па лесвіцы, Луіза яшчэ раз падышла да парапета; яна з цяжкасцю пераводзіла дыханне ад бурнага хвалявання. Цяпер ёй ніхто не пераіпкодзіць разгледзець добра, хто там, на ўзгорку, сярод зараснікаў.

Але быЛо ўжо позна: коннік знік.

«Падабенства вялікае, і ў той жа час гэта як быццам не ён. Калі гэта Морыс Джэральд, то навошта б яму ехаць туды?»

I сэрца яе сціснулася. Яна ўспомніла, што аднойчы ўжо задавала сабе гэта пытанне.

Яна болып не стала затрымлівацца на асатэі. Праз дзесяць хвілін Луіза ўжо была на другім беразе, у зарасніках, дзе знік коннік.

Яна ехала хутка, уважліва гледзячы ўперад.

Падняўшыся на абрыў над далінай Ляоны, Луіза раптам нацягнула павады. Да яе данесліся чыесьці галасы...

Яна прыслухалася. Хаця гукі былі ледзь чутныя, усё ж можна было распазнаць два галасы: жанчыны і мужчыны. Якога мужчыны, якой жанчыны? Яе cappa зноў сціснулася.

Дзяўчына пад’ехала бліжэй. Зноў спынілася... Зноў прыслухалася...

Гаварылі па-іспанску. Гэта яе не супакоіла. 3 Ісідорай Каварубіо дэ Лос-Льянас Морыс Джэральд стаў бы гаварыць па-іспанску. Крэолка ведала гэту мову дастаткова добра, каб зразумець сэнс размовы. Але яна была яшчэ занадта далёка і не магла разабраць слоў. Галасы гучалі ўзбуджана, нібы тыя, хто гаварыў, былі ахоплены гневам — гэта наўрад ці было непрыемна Луізе.

Яна пад’ехала яшчэ бліжэй; яшчэ раз нацягнула павады, яшчэ раз прыслухалася. Мужчынскага голасу ўжо не было чуваць. Голас жанчыны гучаў выразна і цвёрда — здавалася, яна пагражала.

Потым наступіла цішыня, перарваная кароткім тупатам капытоў, і затым зноў цішыня; пасля прагучаў голас жанчыны — спачатку гучны, нібы пагражальны, потым прыглушаны, як быццам яна размаўляла сама з сабой,— і зноў цішыня, перарваная тупатам капытоў, нібы конь, аддаляючыся, скакаў галопам.

Вось і ўсё, ды яшчэ крык арла, які лунаў над палянай і якога спудзілі сярдзітыя галасы.

Галасы даносіліся з паляны, добра знаёмай Луізе: з гэтым месцам у яе былі звязаны дарагія ўспаміны. Дзяўчына яшчэ раз спынілася, амаль на самым узлеску. Яна баялася ехаць далей, баялася ўведаць горкую праўду...

Нарэшце яна перастала вагацца і выехала на паляну.

Там узад і ўперад бегаў асядланы конь. На зямлі ляжаў чалавек, рукі якога былі сцягнуты ласо. Побач валяліся самбрэра і серапе, якія, відаць, належалі не яму. Што ж тут магло здарыцца?

Мужчына быў апрануты ў маляўнічы мексіканскі касцюм. На кані — прыгожы чапрак мексіканскай работы.

Сэрца Луізы напоўнілася радасцю. Мёртвы гэты чалавек ці жывы, але ён безумоўна той, каго яна бачыла з асатэі, і не Морыс Джэральд.

Да апошняй хвіліны Луіза ўсім сэрцам спадзявалася, што гэта не ён, і яе спадзяванні спраўдзіліся.

Яна пад’ехала бліжэй і глянула на распасцёртага чалавека; паглядзела на яго твар, які быў павернуты ўверх, таму што ён ляжаў на спіне. Ёй здалося, што яна недзе бачыла яго, хоць і не была ў гэтым упэўнена.

Было ясна, што ён мексіканец. He толькі адзенне, але і рысы твару выдавалі іспана-амерыканскі тып.

Яго знешнасць здалася ёй прыгожай.

Але не гэта заставіла Луізу саскочыць з каня і са спачуваннем нахіліцца над ім. Яна паспяшалася дапамагчы яму, радуючыся, што ён аказаўся не тым, каго яна баялася знайсці тут.

— Здаецца, ён жывы,— прашаптала яна.— Так, ён дыхае.

Пятля ласо душыла яго. У адно імгненне Луіза аслабіла яе; пятля паддалася лёгка.

«Цяпер ён можа дыхаць свабодней. Але што ж тут адбылося? На яго накінулі ласо, калі ён сядзеў на кані, і сцягнулі на зямлю? Гэта найболей верагодна. Але хто гэта зрабіў? Я чула тут жаночы голас — я не магла памыліцца... Але вось мужчынскі капялюш і серапе, якія належалі не яму. Можа, тут быў іншы мужчына, які паехаў з жанчынай? Але адсюль паскакаў толькі адзін конь... А, ён ачуваецца! Слава Богу! Я зараз пра ўсё дайнаюся».

— Вам лепш, сэр?

— Сеньярыта, хто вы? — спытаў дон Мігуэль Дыяс, падымаючы галаву і занепакоена азіраючыся навокал.— Дзе яна?

— Пра каго вы гаворыце? Я нікога тут не бачыла, акрамя вас.

— Карамба! Як дзіўна! Хіба вы не сустрэлі жанчыну вярхом на сівым кані?

— Я чула жаночы голас, калі пад’язджала сюды.

— Дакладней сказаць — д’ябальскі голас, таму што Ісідора Каварубіо дэ Лос-Льянас — сапраўдны д’ябал!

— Хіба гэта зрабіла яна?

— Каб яе чэрці ўзялі! Так!.. Дзе ж яна? Скажыце мне, сеньярыта.

— Я не ведаю. Мяркуючы па тупату яе каня, яна спусцілася па схіле ўзгорка. Напэўна, гэта так, таму што я пад’ехала з другога боку.

— А!.. Уніз па схіле ўзгорка — значыць, яна паехала дамоў... Вы былі вельмі велікадушны, сеньярыта, вызваліўшы мяне ад гэтай пятлі,— не сумняваюся, што гэта зрабілі вы. Можа, вы не адмовіцеся і дапамагчы мне сесці на каня? Я спадзяюся, што змагу ўтрымацца ў сядле. Тут, ва ўсякім выпадку, мне нельга больш заставацца. Mae ворагі недалёка... Ідзі сюды, Карліта! — сказаў ён каню і неяк асабліва прысвіснуў.— Падыдзі бліжэй, не бойся гэтай цудоўнай сеньярыты. He яна ўчыніла з намі такі злы жарт. Ну, ідзі сюды, мой конь, не бойся!

Конь, пачуўшы свіст, падбег да гаспадара, які ўжо падняўся на ногі, і дазволіў яму ўзяць сябе за аброць.

— Калі вы мне дапаможаце, добрая сеньярыта, я, бадай, змагу сесці ў сядло. Як толькі я буду на кані, мне няма чаго баяцца праследавання.

— Вы думаеце, што вас будуць праследаваць?

— Хто ведае? Як я вам ужо сказаў, у мяне ёсць ворагі. Зрэшты, гэта пустое... Я адчуваю яшчэ вялікую слабасць. Вы не адмовіцеся дапамагчы мне?

— Я ахвотна акажу вам любую дапамогу, якая толькі па маіх сілах.

— Вельмі вам удзячны, сеньярыта!

3 вялікай цяжкасцю ўдалося маладой крэолцы падсадзіць мексіканца ў сядло. Ён пахіснуўся, але ўтрымаўся ў ім.

Падабраўшы павады, ён сказаў:

— Бывайце, сеньярыта! Я не ведаю, хто вы. Бачу толькі, што вы не мексіканка. Амерыканка, я думаю... Але гэта ўсё роўна. Вы такая ж добрая, як і прыгожая. I як толькі калі-небудзь выдасца нагода, Мігуэль Дыяс адплаціць вам за гэту паслугу.

Сказаўшы гэта, Эль-Каёт крануў павады; ён насілу ўтрымліваў раўнавагу і пагэтаму ехаў шагам.

Нягледзячы на гэта, ён хутка прапаў з вачэй — дрэвы засланілі яго, як толькі ён перасек паляну.

Ён паехаў не па адной з трох дарог, а па вузкай, ледзь прыметнай сцежцы.

Маладой крэолцы ўсё гэта здалося сном, і хутчэй дзіўным, чым непрыемным.

Але гэта ілюзія хутка рассеялася, калі яна падняла і прачытала згубленае Дыясам пісьмо, якое валялася на зямлі. Пісьмо было адрасавана «дону Марысіо Джэральду» і падпісана «Ісідора Каварубіо дэ ЛосЛьянас».

Луіза ўзлезла ў сядло амаль з такой жа цяжкасцю, як і мексіканец, які толькі што паехаў.

Пераязджаючы Ляону на зваротным шляху ў Касадэль-Корва, яна спыніла каня пасярэдзіне ракі і ў нейкім здранцвенні доўга глядзела на плынь, што пенілася ля яе ног. На яе твары быў выраз глыбокага адчаю. Каб гэты адчай быў хоць крыху глыбей — воды Ляоны самкнуліся б над яе галавой.

Глава L

СХВАТКА 3 КАЁТАМІ

Ліловыя цені тэхаскага змяркання ўжо спускаліся на зямлю, калі раненаму, які прарабіў пакутлівы шлях скрозь калючыя зараснікі, нарэшце ўдалося дабрацца да ручая.

Ён наталіў смагу і выцягнуўся на траве, забыўшы пра сваю трывогу.

Нага балела, але не вельмі моцна. Пра будучыню ён зараз не думаў — занадта стаміўся.

Яму хацелася толькі аднаго — адпачыць; і халаднаваты вецярок, што пагойдваў перыстае лісце акацый, закалыхваў яго.

Грыфы паляцелі на начлег у зараснікі; пазбаўлены хоць на нейкі час ад іх злавеснай прысутнасці, ён хутка заснуў.

Але спаў ён нядоўга. Зноў разбалеліся раны і разбудзілі яго. Іменна боль, а не брэх каётаў, не даваў яму спаць да ранку.

Ён не баяўся каётаў, якія шнарылі кругом; яны, як шакалы, нападаюць толькі на мёртвых або на паміраючых, а ён ведаў, што рана яго не смяротная.

Ноч цягнулася невыносна доўга; пакутніку здавалася, што дзень ніколі не настане.

Ранак прыйшоў нарэшце, але і ён не прынёс радасці — разам з ім зноў з’явіліся чорныя птушкі, a каёты не пайшлі. Над ім у яркім святле новага дня зноў луналі грыфы, а вакол яго паўсюдна чулася агіднае завыванне каётаў.

Ён падпоўз да ручая і зноў напіўся.

Цяпер ён адчуў голад і агледзеўся ў пошуках ежы.

Непадалёк расло арэхавае дрэва. На яго галінах футах у шасці над зямлёй віселі арэхі.

Раненаму ўдалося дапаўзці да дрэва, хаця гэта прычыняла яму нясцерпныя пакуты.

Мыліцай ён збіў некалькі арэхаў і крыху наталіў голад.

Што ж рабіць далей?

Пайсці адсюль было немагчыма. Самы малы рух прычыняў яму невыносны боль, нагадваючы аб тым, што ён зусім не здольны перамяшчацца.

Ён да гэтага часу не ведаў, што здарылася з яго нагой,— яна так распухла, што нічога нельга было прамацаць. Усё ж яму здавалася, што раструшчана або вывіхнута калена. I ў тым і ў другім выпадку пройдзе шмат дзён, перш чым ён зможа валодаць нагой. А што рабіць да той пары?

Небарака амаль не спадзяваўся на дапамогу. Ён жа крычаў да хрыпаты, але ніхто не пачуў; і, нягледзячы на гэта, час ад часу зноў гучаў яго глухі крык — гэта былі слабыя пробліскі надзеі, якая змагалася з адчаем.

Ён быў вымушаны заставацца на месцы. Прыйшоўшы да такой высновы, юнак выцягнуўся на траве, вырашыўшы цярпець, пакуль хопіць сіл.

Яму спатрэбілася ўся сіла волі, каб знесці гэтыя пакуты, і ўсё-такі з яго губ часам зрываліся стогны.

Зусім змучаны болем, ён ужо не заўважаў, што робіцца навокал. Чорныя птушкі па-ранейшаму кружылі над ім; але ён ужо прывык да гэтага і не звяртаў

на іх увагі нават тады, калі свіст іх крылаў чуўся над самай яго галавой.

Але што гэта? Нейкія новыя гукі?

Пачуўся тупат маленькіх ног па пясчаным беразе ручайка, ён суправаджаўся перарывістым дыханнем.

Ранены азірнуўся, каб даведацца, у чым справа.

«А, гэта толькі каёты»,— падумаў ён, убачыўшы дзесяткі два гэтых жывёл, якія пінарылі ўзад і ўперад па беразе.

Да гэтага часу юнак не зведваў страху перад гэтымі баязлівымі жывёламі — ён ставіўся да іх з пагардай. Але ён устрывожыўся, заўважыўшы іх лютыя позіркі і пагрозлівыя паводзіны. Сумнявацца не даводзілася — яны рыхтаваліся да нападу. Ён успомніў, як яму расказвалі, што гэтыя жывёлы, звычайна баязлівыя і бясшкодныя, накідваюцца на чалавека, калі ён слабы і не можа абараняцца, асабліва калі іх узбуджае пах крыві.

А ён быў увесь зранены калючкамі кактусаў. Яго адзенне прамокла ад крыві. У душным паветры распаўсюджваўся цяжкі пах, і каёты не маглі не ўчуць яго. Напэўна, гэты пах дражніў драпежнікаў, даводзячы іх да піаленства.

Як бы то ні было, юнак не сумняваўся, што яны збіраюцца на яго напасці.

У яго не было іншай зброі, акрамя паляўнічага нажа, якога ён, на шчасце, не згубіў. Яго стрэльба і рэвальвер былі прывязаны да сядла, і конь паскакаў разам з імі.

Ранены выцягнуў нож і, абапіраючыся на правае калена, падрыхтаваўся абараняцца.

Хвіліна прамаруджвання — і было б ужо позна. Падбадзёраныя беспакаранасцю, асмялелыя ад паху крыві, які ўзмацняўся па меры іх набліжэння, падагнаныя прыроджанай лютасцю, каёты нарэшце кінуліся на параненага чалавека.

Шасцёра ваўкоў адначасова ўпіліся зубамі ў яго рукі, ногі і цела.

Ірвануўшыся, ён строс іх і нанёс некалькі ўдараў нажом. Адзін ці два былі паранены і з віскам адскочылі. Але на яго ўжо накінуліся другія...

Барацьба стала адчайнай, смяртэльнай. Некалькі драпежнікаў былі забіты, але астатнія працягвалі атаку, здавалася, з яшчэ большай лютасцю.

Пачалася звалка. Каёты лезлі адзін на аднаго, каб учапіцца ў ахвяру. Нож падымаўся і апускаўся, але рукі чалавека слабелі, і ўдары ўсё радзей дасягалі мэты.

Ён страчваў апошнія сілы. Смерць глядзела яму ў вочы...

I ў гэту пагібельную хвіліну юнак ускрыкнуў. Як ні дзіўна, але то не быў крык адчаю — гэта быў крык радасці. I яшчэ болып дзіўна, што, пачуўшы яго, каёты адступілі.

Бойка спынілася. На кароткі час усталявалася цішыня. Але не вокліч чалавека быў прычынай гэтай перамены, а тое, што яго выклікала.

Пачуўся тупат каня, за якім данёсся гучны сабачы брэх.

Ранены працягваў крычаць, клікаць на дапамогу. Конь, здавалася, быў зусім блізка. Наўрад ці коннік мог не пачуць яго.

Але адказу не было. Коннік праехаў міма.

Тупат капытоў станавіўся ўсё цішэйшым... Адчай зноў авалодаў юнаком.

А драпежнікі, набраўшыся храбрасці» яшчэ раз рынуліся ў атаку.

Зноў разгарэлася жорсткая барацьба. Няшчасны страціў апошнюю надзею і працягваў абараняцца толькі з адчаю.

I раптам каёты адпусцілі ахвяру: на сцэне з’явілася новая дзеючая асоба, і ранены ажыў духам.

Коннік не адазваўся на яго кліч, але сабака прыйшоў на дапамогу. Вялізны сабака з гучным брэхам імкліва выскачыў з-за кустоў.

— Друг! Якое шчасце! Друг!

Сабака, выбраўшыся з гушчару, перастаў брахаць і з адкрытай пашчай кінуўся на каётаў, якія ўжо адступалі ў спалоху.

Вось адзін ужо ў яго зубах. Ён трасе яго, нібы пацука, і праз секунду той ужо курчыцца на зямлі з пераламанай спінай.

Другога спасцігае той жа лёс. Трэцяй ахвяры не было: напалоханыя каёты, падкурчыўшы хвасты, з віскам пабеглі. Усе яны зніклі ў густых зарасніках.

Юнак болып нічога не бачыў — сілы пакінулі яго. Ён толькі працягнуў руку, з усмешкай абняў свайго

выратавальніка і, штосьці пяшчотна прашаптаўшы, упаў у забыццё.

* * *

Аднак ён хутка ачуўся.

Прыпадняўшыся на локці і азірнуўшыся, ён убачыў страшэнную крывавую карціну. Але калі б ён не траціў прытомнасці, то быў бы сведкам яшчэ болып жудаснага відовішча.

У час яго непрытомнасці цераз паляну праехаў коннік. Гэта яго конь тупатам сваіх капытоў спудзіў каётаў, гэта ён не пачуў яго малення аб дапамозе. Коннік прыскакаў занадта позна і не для таго, каб дапамагчы. Відаць, ён проста хацеў напаіць каня.

Конь увайшоў у ручай, напіўся, выйшаў на процілеглы бераг, прабег па паляне і знік у зарасніках.

Коннік не звярнуў увагі на распасцёртае цела, толькі конь фыркнуў, убачыўшы яго, і спалохана скасавурыўся на трупы каётаў.

Конь быў не вельмі вялікі, але цудоўна складзены. Пра конніка сказаць гэтага было нельга — у яго не было галавы.

Зрэшты, галава была, але не на сваім месцы. Яна знаходзілася ля пярэдняй лукі сядла, і здавалася, што коннік трымае яе ў руцэ.

Жахлівае відовішча!

Калі коннік без галавы праязджаў паляну, сабака з брэхам правёў яго да ўскрайку зараснікаў — ён даўно бегаў за ім па пятах, блукаючы там, дзе блукаў ён.

Але цяпер, адмовіўшыся ад гэтай марнай дружбы, ён вярнуўся да раненага і ўлёгся побач з ім.

Якраз у гэту хвіліну свядомасць вярнулася да юнака, і ён успомніў усё, што было раней.

Прылашчыўшы сабаку, ён прыкрыў плашчом галаву, каб абараніцца ад пякучага сонца, і заснуў.

Сабака ляжаў каля ног раненага і таксама драмаў; але ён часта прачынаўся, паднімаў галаву і злосна рыкаў, калі грыфы шамацелі крыламі занадта блізка над яго галавой.

Малады чалавек трызніў. 3 яго губ зрываліся нейкія дзіўныя словы: то любоўныя клятвы, то бязладная гаворка пра нейкае забойства.

Глава LI

ДВОЙЧЫ П’ЯНЫ

Вернемся зноў у самотную хаціну на Аламо, гэтак раптоўна пакінутую карцёжнікамі, якія ўладкаваліся пад яе дахам у адсутнасць гаспадара.

Набліжаўся поўдзень наступнага дня, а гаспадар усё яшчэ не вяртаўся. Былы грум Балібалаха па-ранейшаму быў адзіным гаспадаром хаціны. Па-ранейшаму ён ляжаў п’яны, выцягнуўшыся на падлозе. Праўда, з той пары як мы яго бачылі ў апошні раз, ён ужо паспеў працверазіцца, але цяпер быў зноў п’яны пасля новага звароту да бога віна.

Каб вытлумачыць усё, трэба расказаць, што адбылося далей у тую ноч, калі гульцы ў монтэ так нечакана збеглі з хаціны.

Выгляд трох чырванаскурых дзікуноў, якія сядзелі за сталом і былі захоплены гульнёй у карты, працверазіў Фяліма больш, чым сон.

Нягледзячы на яўны камізм гэтай сцэны, Фялім не заўважыў у ёй нічога смешнага і прывітаў няпрошаных гасцей страшэнным лямантам.

Але ў тым, што за гэтым адбылося, не было ўжо нічога смешнага. Зрэшты, што іменна адбылося, ён ясна сабе не ўяўляў. Ён памятаў толькі, што трое размаляваных воінаў раптоўна спынілі гульню, шпурнулі карты на падлогу і, нахіліўшыся над ім, пачалі размахваць яажамі. Потым да іх раптам далучыўся чацвёрты, і ўсе яны, штурхаючы адзін аднаго, выбеглі з хаціны.

Усё гэта адбылося на працягу якіх-небудзь дваццаці секунд. I, калі ён апамятаўся, у хакале ўжо нікога не было.

Спаў ён ці не? Сп’яна ён бачыў усё гэта ці ў сне? Адбылося гэта на самай справе ці было новай загадкавай з’явай, накшталт той, якая да гэтай пары стаяла перад яго вачамі?

He, гэта не магло яму прымроіцца. Ён бачыў дзікуноў занадта блізка, каб сумнявацца ў іх рэальнасці, чуў, як яны размаўлялі на незразумелай мове. Акрамя таго, на падлозе валяліся карты.

Фялім і не падумаў падняць хаця б адну з іх, каб даведацца, ці сапраўдныя яны. Ён быў для гэтага дастаткова цвярозы, але ў яго не хапала мужнасці. Хіба мог ён быць упэўнены, што гэтыя карты не апякуць яму пальцы? Хто ведае — яны ж маглі належаць самому д’яблу.

Нягледзячы на блытаніну ў думках, Фялім усё ж уцяміў, што заставацца ў хаціне небяспечна. Размаляваныя карцёжнікі могуць вярнуцца, каб працягваць гульню. Яны пакінулі тут не толькі свае карты, але і ўсю маёмасць мустангера. Праўда, штосьці прымусіла іх раптоўна знікнуць, але яны могуць гэтак жа раптоўна і вярнуцца.

Пры гэтай думцы ірландзец вырашыў дзейнічаць. Патушыўшы свечку, каб яго ніхто не заўважыў, ён, крадучыся, выбраўся з хаціны.

ІІраз дзверы ён выйсці не асмеліўся. Месяц ярка асвятляў лужок перад домам. Дзікуны маглі быць дзенебудзь паблізу...

Ён выбраўся праз заднюю сцяну, сарваўшы адну з конскіх шкур і праціснуўшыся паміж жэрдкамі.

Апынуўшыся звонку, Фялім праслізнуў у цень ДРЭЎ-

Ён не паспеў яшчэ далёка адысці, як заўважыў наперадзе штосьці цёмнае і пачуў, як некалькі коней грызуць цуглі і б’юць капытамі. Фялім спыніўся і схаваўся за ствол кіпарыса.

Хутка ірландзец пераканаўся, іпто гэта сапраўды коні. Яму здалося, што іх было чатыры. Яны, безумоўна, належалі тым чатыром воінам, якія ператварылі хаціну мустангера ў ігральны дом. Відаць, коні былі прывязаны да дрэва, але ж гаспадары маглі быць побач...

3 гэтай думкай Фялім ужо хацеў павярнуць назад. Але раптам ён пачуў галасы, што даносіліся з процілеглага боку,— галасы некалькіх чалавек, якія гаварылі ўладным і пагражальным тонам.

Потым пачуліся крыкі жаху і брэх сабакі. Затым наступіла цішыня, якая парушалася толькі трэскам

зламаных галін, нібы некалькі чалавек у панічным страху беглі скрозь кусты.

Фялім працягваў прыслухоўвацца; шум станавіўся ўсё гучней — тыя, хто бег, набліжаліся да кіпарыса.

Кіпарыс быў акружаны маладымі парасткамі, у чорным цені якіх і схаваўся Фялім.

Ледзь паспеў слуга ўкрыцца, як з’явіліся чатыры незнаёмцы і, не спыняючыся, кінуліся да коней.

Прабягаючы міма, яны Дбмяняліся некалькімі словамі, якіх ірландзец не зразумеў; але ў тоне іх гучаў жах. Ліхаманкавая паспешнасць гэтых людзей пацвердзіла яго меркаванні. Відаць, яны беглі ад нейкага ворага, які напалохаў іх да смерці.

Побач з кіпарысам была невялікая паляна, ярка асветленая месяцам. Чацвёра ўцекачоў павінны былі перасячы гэту паляну, каб дабрацца да сваіх коней. I калі яны трапілі ў паласу месячнага святла, Фялім выразна ўбачыў іх аголеныя чырвоныя спіны.

Ён пазнаў у іх індзейцаў, якія так бесцырымонна размясціліся ў хаціне мустангера.

Фялім заставаўся ў сваім сховішчы да той пары, пакуль па чутнаму тупату не вызначыў, што коннікі падняліся па крутым адхоне на раўніну і галопам памчаліся прэч, яўна не збіраючыся вяртацца.

Тады ён выйшаў са свайго сховішча і, пляснуўшы рукамі, усклікнуў:

— Святы Патрык! Што ж гэта азначае? Што гэтым чарцям тут спатрэбілася? I хто гоніцца за імі? Ясна, што нехта іх здорава напалохаў. Ці не той самы? Клянуся, што гэта ён! Я чуў, як гыркаў сабака, а ён жа пабег за ім. О Божа, што ж гэта такое? А раптам ён, у пагоні за імі, прыскача сюды?

Боязь сустрэцца з загадкавым коннікам прымусіла Фяліма зноў схавацца пад дрэвам. У трывожным чаканні ён прастаяў яшчэ некаторы час.

— Урэшце рэшт, гэта, напэўна, усяго толькі жарт майстра Морыса. Ён вяртаўся дамоў, і яму захацелася напужаць мяне. Добра, што ён падаспеў якраз у час і напалохаў чырванаскурых — яны ж збіраліся абрабаваць і забіць нас. Дай Божа, каб гэта быў ён! Толькі ж я яго ўжо даўно не бачыў... Колькі ж часу прайшло? Помню, што выпіў я даволі шмат, а цяпер хоць бы ў адным воку... Ага, ці не знайшлі яны маю бутлю, гэтыя індзейцы? Я чуў, што яны любяць гэта зелле не

менш за нас, белых. Ах, калі яны адшукалі бутлю, то там, напэўна, ні кроплі не засталося! Трэба вярнуцца і праверыць. Іх цяпер няма чаго баяцца. Яны так панесліся, што іх і след ужо прастыў.

Зноў выбраўшыся са свайго сховішча, Фялім накіраваўся да хакале.

Ен прабіраўся з апаскай і некалькі разоў спыняўся, каб праверыць, ці няма каго-небудзь паблізу.

Супакойваючы сябе наколькі хапала фантазіі, Фялім усё ж па-ранейшаму баяўся новай сустрэчы з коннікам без галавы, які двойчы з’яўляўся каля хаціны і цяпер мог быць ужо ўнутры.

Калі б не надзея знайсці «кропельку» ў бутлі, ён, бадай, не адважыўся б вярнуцца дамоў. Аднак жаданне выпіць было мацней за страх, і Фялім, хаця і нерашуча, увайшоў у цёмную хаціну.

Святла ён не запаліў — у гэтым не было патрэбы: ён добра ведаў хаціну, і асабліва тое месца, дзе звычайна стаяла бутля.

Але ў запаветным кутку бутлі не аказалася.

— Чорт бы іх узяў! —усклікнуў ён з прыкрасцю.— Здаецца, што яны да яе дабраліся! A то чаму яе няма на месцы? Я пакінуў яе там. Выдатна помню, што пакінуў яе там... Ах, вось ты дзе, мая неацэнная! — працягваў ён, намацаўшы нарэшце лазовую пляцёнку.— Дык жа яны асушылі яе, казлы гэткія! Каб на тым свеце чэрці прыпяклі гэтых чырванаскурых зладзеяў! Украсці віно ў спячага! Ах ты, Божа! Што ж мне цяпер рабіць? Зноў спаць класціся? Ды хіба заснеш без выпіўкі з думкамі пра іх і пра таго, другога? Але ж ні кроплі не засталося... Стой! Святая Дзева, святы Патрык і ўсе астатнія! Што гэта я гавару? А поўная біклага! Я ж яе ў куфэрак схаваў. Напоўніў да самага рыльца, каб даць майстру Морысу ў дарогу, калі ён у апошні раз збіраўся ў пасёлак. А ён забыў яе прыхапіць з сабой. Памілуй Бог, калі толькі індзейцы дабраліся сваімі бруднымі лапамі да яе, я звар’яцею!.. Гіп-гіп, ура! — закрычаў Фялім пасля таго, як некаторы час пакорпаўся ў куфэрку.— Ура! Вось дык шчасце! Чырванаскурым няўцям было сюды зазірнуць. Біклага поўная — ніхто не датыкнуўся да яе! Гіп-гіп, ура!

Пасля гэтага радаснага адкрыцця ірландзец пусціўся скакаць па цёмнай хаціне.

Затым настала цішыня, потым скрыпнуў адкруч-

ваемы корак, і гучнае бульканне апавясціла, што вадкасць хутка пераліваецца з вузкага рыльца біклагі ў горла ірландца.

Праз некаторы час гэты гук змяніўся цмоканнем і воклічамі задавальнення.

Бульканне змянялася цмоканнем, а цмоканне — бульканнем да таго часу, пакуль не пачуўся стук пустой біклагі, якая ўпала на падлогу.

Пасля гэтага п’яныя воклічы некаторы час чаргаваліся са спевам, дзікім рагатаннем і бязладнымі развагамі аб чырванаскурых і безгаловых конніках, паўтараючыся ўсё цішэй і цішэй, пакуль, нарэшце, п’янае мармытанне не перайшло ў гучны храп.

Глава LII

АБУДЖЭННЕ

Другі сон Фяліма цягнуўся даўжэй за першы. Ужо набліжаўся поўдзень, калі ён нарэшце прачнуўся, і то ад вядра халоднай вады, вылітай яму прама на галаву. Гэта працверазіла яго не горш, чым від чырванаскурых дзікуноў.

Душ яму ўстроіў Зеб Стумп.

Выехаўшы з варот Каса-дель-Корва, стары паляўнічы накіраваўся самай кароткай дарогай ці, дакладней, сцежкай да ракі Нуэсес.

He губляючы часу на вывучэнне слядоў, ён перасёк прэрыю і выехаў да вядомай чытачу прасекі.

Супастаўляючы словы Луізы Пойндэкстэр з тым, што ён сам ведаў аб людзях, якія адправіліся на пошукі, стары паляўнічы зразумеў, што Морысу пагражае небяспека.

Вось чаму ён спяшаўся прыехаць на Аламо раней за іх; вось чаму ён стараўся пазбегнуць сустрэчы з імі па дарозе.

Ён ведаў, што, калі сустрэнецца з атрадам, ніякае выкручванне не дапаможа, і яму воляй-няволяй давядзецца паказаць дарогу да жылля меркаванага забойцы.

На павароце прасекі Зеб з прыкрасцю ўбачыў некалькі чалавек «рэгулятараў» — яны, відаць, вывучалі сляды. Старога паляўнічага суцяпіала толькі тое, іпто сам ён не быў заўважаны.

— Чорт бы іх узяў! — прамармытаў ён з горыччу.— Як гэта я не здагадаўся, што Mary сустрэць іх тут! Цяпер трэба вярнуцца і ехаць іншай дарогай. Гэта затрымае мяне на гадзіну. Паварочвай, старая! Нам з табой не пашанцавала. Табе прыйдзецца зрабіць лішніх шэсць міль. Жывей, мая кабылка! Назад! Но-но!

Моцным рыўком нацягнуўшы павады, Зеб заставіў кабылу павярнуць і паскакаць назад.

Выехаўшы з прасекі, ён накіраваўся спачатку ўздоўж узлеску, а потым зноў уехаў у зараснікі па той жа сцежцы, як і напярэдадні Дыяс і трое яго саўдзельнікаў. Адсюль ён скакаў без прыпынкаў і прыгод, пакуль не спусціўся ў даліну Аламо.

Недалёка ад хаціны мустангера ён злез з каня і са сваёй звычайнай асцярожнасцю працягваў шлях пеша.

Дзверы, абцягнутыя конскай шкурай, былі зачынены, але ў іх зеўрала дзірка. Што б гэта магло значыць?

Зеб не толькі не мог адказаць на гэта пытанне, але нават не ведаў, што падумаць.

3 яшчэ болыпай асцярожнасцю стаў ён падкрадвацца да хаціны — можна было падумаць, што ён выследжвае антылопу.

Паляўнічы абыпіоў хаціну пад прыкрыццём дрэў і прабраўся да навеса ззаду яе; апусціўшыся на калені, ён стаў прыслухоўвацца.

Перад яго вачамі была шчыліна — там, дзе адна з жэрдак была зрушана, а конская шкура сарвана. Зеб паглядзеў на яе са здзіўленнем, але, перш чым ён паспеў здагадацца, што тут адбылося, з хакале данёсся гучны храп — так храпці мог толькі Фялім.

Зеб Стумп зазірнуў у шчыліну і сапраўды ўбачыў Фяліма, які спаў на падлозе.

— Рэчы вунь упакаваны! — здзівіўся ён.— А! Успамінаю: хлопец казаў, што збіраецца днямі паехаць адсюль. Гэты маладзец не проста спіць, а да непрытомнасці п’яны. Ну і смярдзіць жа ад яго! Цікава, ці пакінуў ён хоць кроплю віскі? Наўрад...А вось і бутля без корка валяецца, а побач біклага — таксама зусім пустая. Чорт бы ўзяў гэтага п’яніцу — ён здольны

праглынуць не менш вадкасці, чым уся мелавая прэрыя!.. Іспанскія карты! Цэлая калода валяецца на падлозе. Што ён з імі рабіў? Мабыць, выпіваючы, раскладваў пасьянс. Але хто прарэзаў дзірку ў дзвярах і адкуль гэта шчыліна ў сцяне? Напэўна, ён зможа мне растлумачыць. Разбуджу яго і спытаю... Фялім! Фялім!

Ірландзец не паварушыўся.

— Эй, Фялім! Фялім!

Адказу зноў не было. Паляўнічы закрычаў так гучна, што голас яго быў, напэўна, чутны на адлегласці паўмілі, але Фялім працягваў ціхамірна спаць.

Зеб стаў з усіх сіл трэсці п’яніцу; у адказ пачулася толькі нейкае бурчанне, але яно зараз жа перайшло ў ранейшы раскацісты храп.

— Калі б не яго храп, я падумаў бы, што ён памёр. Але ён ушчэнт п’яны, у гэтым няма сумнення. Як жа прывесці яго да прытомнасці? Расштурхаць — нічога не атрымаецца. Чорт вазьмі, давай паспрабую вось што...

Погляд старога паляўнічага спыніўся на вядры, што стаяла ў кутку. Яно было даверху напоўнена вадой, якую Фялім прынёс з ручая і, на сваю бяду, не паспеў яшчэ зрасходаваць.

Зеб з усмеіпкай падняў вядро і выплюхнуў усю ваду прама ў фізіяномію спячага.

Гэта прывяло да жаданых вынікаў: калі халодны душ і не працверазіў Фяліма, то, ва ўсякім выпадку, разбудзіў яго. Спалоханы лямант ірландца зліўся з вясёлым рогатам старога паляўнічага.

Нарэшце абодва супакоіліся і маглі прыступіць да сур’ёзнай размовы.

Фялім усё яшчэ знаходзіўся пад уплывам перажытых жахаў і быў вельмі рады Зебу Стумпу, нягледзячы на яго бесцырымонны жарт.

He чакаючы пытанняў, ён пачаў падрабязна расказваць — наколькі дазвалялі яму непаслухмяны язык і затуманены мозг — пра дзіўныя прывіды і здарэнні, якія ледзь не пазбавілі яго розуму.

Ад яго Стумп упершыню пачуў пра конніка без галавы.

Нягледзячы на тое, што ў наваколлі форта Індж і па ўсёй Ляоне стала ўжо вядома аб з’яўленні гэтай дзіўнай фігуры, Зеб не сустрэў яшчэ нікога, хто б мог

паведаміць яму гэту незвычайную навіну; стары паляўнічы праехаў па пасёлку яшчэ на золку і нікуды не заходзіў, акрамя Каса-дэль-Корва. Ён размаўляў толькі з Плутонам і Луізай Пойндэкстэр; але ні слуга, ні маладая гаспадыня асьенды яшчэ нічога не чулі пра дзіўнага конніка, якога напярэдадні сустрэў атрад маёра. Плантатар па той або іншай прычыне прамаўчаў аб ім, а яго дачка ні з кім больш не размаўляла.

Спачатку Зеб пасмяяўся над «чалавекам без галавы» і назваў гэта «п’янай лухтой Фяліма».

Але калі Фялім стаў настойваць, што гэта праўда, паляўнічы прызадумаўся, асабліва супастаўляючы гэта з іншымі вядомымі яму акалічнасцямі.

— Ну вось, як я мог памыліцца! — даказваў ірландзец.— Хіба я не бачыў майстра Морыса гэтак жа ясна, як бачу вас! Бачыў усё, акрамя галавы. Але і галаву потым убачыў, калі ён павярнуў каня, каб паскакаць. На ім былі яго мексіканскае серапе і гетры з плямістай шкуры. I ці мог я не пазнаць яго прыгожага каня! I я ж кажу вам, што Тара пабегла за ім. Потым я чуў, як яна гыркала на індзейцаў.

— Індзейцы? — усклікнуў паляўнічы, недаверліва круцячы галавой.— Індзейцы, якія гуляюць іспанскімі картамі? Белыя індзейцы, напэўна.

— Вы думаеце, што гэта былі не індзейцы?

— Няважна, што я думаю. Зараз няма часу разважаць пра гэта. Расказвай далей, што ты бачыў і чуў.

Калі Фялім нарэшце закончыў свой расказ, Зеб не стаў болей задаваць пытанняў. Ён выйшаў з хаціны і сеў на траву.

Яму хацелася разабрацца ў сваіх думках, а ён, па яго ўласнаму прызнанню, не ўмеў гэтага рабіць пад запорам.

Наўрад ці трэба гаварыць, што расказ Фяліма яшчэ больш усё заблытваў.

Да гэтага трэба было вытлумачыць толькі знікненне Генры Пойндэкстэра; цяпер справа ўскладнялася яшчэ і тым, піто мустангер не вярнуўся дамоў, хаця, па словах слугі, ён павінен быў прыехаць яшчэ напярэдадні ранкам.

Зусім загадкавым быў дзіўны расказ пра тое, што мустангера бачылі ў прэрыі вярхом на кані, але без галавы, дакладней, з галавой, якую ён трымаў у руцэ. Гэта мог быць толькі нейкі жарт.

Аднак дзіўны час для жартаў — толькі што ўчынена забойства і палова жыхароў пасёлка шукае віноўніка злачынства. Асабліва малаверагодна, каб так жартаваў меркаваны забойца.

Перад Зебам Стумпам раскрылася карціна дзіўнага счаплення акалічнасцей або, дакладней, нейкага нагрувашчвання падзей. Здарэнне без бачных прычын, прычыны без бачных вынікаў, злачынствы, учыненыя па незразумелых матывах. Невытлумачальныя, звышнатуральныя з’явы...

Начное спатканне Морыса Джэральда з Луізай Пойндэкстэр, сварка з яе братам, які дазнаўся аб гэтай сустрэчы, ад’езд Морыса ў прэрыю, Генры, які адправіўся наўздагон, каб прасіць у Джэральда прабачэння,— усё гэта было зусім натуральна і зразумела.

Але далей пачыналіся блытаніна і супярэчнасці.

Зеб Стумп ведаў аб прыязнасці Морыса Джэральда да Генры Пойндэкстэра. Морыс неаднаразова гаварыў пра юнака і ніколі не выяўляў і ценю варожасці; наадварот, ён заўсёды захапляўся велікадушным характарам Генры.

Меркаванне, што Морыс мог раптоўна ператварыцца з друга юнака ў яго забойцу, здавалася занадта непраўдападобным. Зеб паверыў бы гэтаму толькі ў тым выпадку, калі б убачыў усё на ўласныя вочы.

Цэлых паўгадзіны правёў Зеб у роздуме, аднак, нягледзячы на свой ясны і востры розум, так і не змог разабрацца ва ўсіх гэтых заблытаных акалічнасцях.

Толькі ў адным ён не сумняваўся: чацвёра коннікаў, якія, на яго думку, не маглі быць індзейцамі, зрабілі набег на хаціну мустангера і, магчыма, мелі нейкае дачыненне да забойства. Аднак з’яўленне гэтых людзей у хакале і адсутнасць яго гаспадара навялі Стумпа на яшчэ болып сумныя меркаванні: яму здавалася цяпер, што забіты не адзін чалавек і што ў лясных зарасніках трэба адшукваць два трупы.

Пры гэтай думцы цяжкі ўздых вырваўся з грудзей старога паляўнічага. Ён любіў маладога ірландца амаль бацькоўскай любоўю, і думка аб тым, што Морыс Джэральд па-здрадніцку забіты ў глухім гушчары і што цела яго разрываюць грыфы і каёты, прычынялі старому невыносны боль.

Ён яшчэ раз абдумаў гэта і зноў уздыхнуў. Нарэшце пакутлівая трывога заставіла яго ўскочыць на

ногі, і ён пачаў хутка хадзіць узад і ўперад, мармычучы клятвы помсты.

Стары паляўнічы быў так паглынуты сумам і гневам, што не заўважыў, як міма яго прабег сабака мустангера.

Калі Фялім вітаў яго радасным крыкам, Зеб Стумп азірнуўся, але, здавалася, не звярнуў на яго ўвагі. Ён выйшаў з задуменнасці, толькі калі Фялім, крыкнуўшы ад здзіўлення, паклікаў яго.

— Што такое, Фялім? Што здарылася? Змяя цябе ўкусіла?

— Містэр Стумп, паглядзіце на Тару! Глядзіце, у яе на шыі штосьці прывязана! Гэтага не было, калі яна пайшла. Як вы думаеце, што гэта?

Сапраўды, на шыі сабакі быў раменьчык з аленевай скуры, а пад ім тарчала яшчэ нешта — нейкі маленькі пакуначак. Зеб дастаў нож і нахіліўся да сабакі: той у спалоху адступіў назад, але потым, зразумеўшы, што яго не пакрыўдзяць, дазволіў падысці да сябе.

Паляўнічы разрэзаў раменьчык і разгарнуў пакуначак — у ім была візітная картка.

На картцы было штосьці напісана як бы чырвоным чарнілам, але на самай справе крывёю.

Любы паляўнічы, нават той, што жыве ў самай глушы, умее чытаць. Зеб не быў выключэннем. Ён даволі хутка разабраў чырвоныя каракулі. У яго вырваўся радасны крык:

— Ён жывы, Фялім! Ён жывы! Паглядзі на гэта... Э, ды ты ж непісьменны! Дзякуй старому настаўніку, што прымусіў мяне вызубрыць увесь буквар. Ну, ды не пра гэта гаворка. Ён жывы! Ён жывы!

— Хто? Майстар Морыс? Слава табе, Божа...

— Стой! Зараз не да малітваў. Дастань коўдру і рамяні. А я пакуль схаджу за сваёй кабылай. I жвавей! Нельга губляць ні хвіліны, a то будзе ўжо позна.

Глава LIII

ЯКРАЗ У ЧАС

— Нельга губляць ні хвіліны, a то будзе ўжо позна.

3 гэтымі словамі стары паляўнічы выбег з хаціны. Ён мёў рацыю. Калі паляўнічы вымаўляў гэтыя словы, чалавеку, які напісаў запіску крывёю, зноў пагражала смяротная небяспека — яго зноў акружылі каёты.

Але не гэтага павінен быў ён баяцца. Яго чакала смяротная схватка з яшчэ больш страшным ворагам.

Для чытача, напэўна, ужо ясна, што ранены чалавек у панаме і плашчы — Морыс Джэральд. Пасля апісанай схваткі з каётамі, якая закончылася ўдала дзякуючы дапамозе вернай Тары, ён вырашыў, што цяпер можна адпачыць.

Ведаючы, што верны сабака абароніць яго як ад крылатых, так і ад чатырохногіх драпежнікаў, малады чалавек хутка забыўся ў глыбокім сне.

Калі ён прачнуўся, то адчуў, што сілы часткова вярнуліся да яго, і змог спакойна абдумаць сваё становішча.

Сабака выратаваў яго ад каётаў; няма сумнення, што ён можа разлічваць на яго і ў выпадку новых нападаў. Але што далей? Сабака ж не ў стане дапамагчы яму дабрацца да хаціны, а заставацца тут — значыць памерці ад голаду або ад ран.

Ранены падняўся на ногі, але захістаўся ад слабасці і, зрабіўшы адзін-два крокі, вымушаны быў зноў легчы.

У гэту цяжкую хвіліну яго раптам асяніла шчаслівая думка: «Тара можа аднесці ў хаціну запіску».

— Калі б я толькі мог заставіць яе пайсці! — сказаў ён, дапытліва гледзячы на сабаку.— Ідзі сюды, мая харошая,— працягваў ён, звяртаючыся да свайго бясслоўнага друга.— Я хачу, каб ты была маім паштальёнам і аднесла пісьмо. Разумееш? Пачакай, пакуль я напішу, тады я растлумачу табе лепш... Добра, 288

што ў мяне з сабой візітныя карткі,— сказаў ён, на^мацваючы бумажнік.— Алоўка няма. Але гэта не бяда. Чарніла тут хопіць. А замест пяра мне паслужыць калючка вось гэтай агавы.

Ён падпоўз да расліны, адламаў адну з калючак, якімі заканчваліся доўгія лісты, акунуў яе ў кроў каёта, дастаў картку і стаў пісаць.

Закончыўшы пісьмо, ранены ўзяў абрывак раменьчыка і абвязаў яго вакол піыі сабакі; старанна загарнуў картку ў кавалачак кляёнкі, адарванай ад падкладкі панамы, і заткнуў пакуначак за самаробны ашыйнік.

Цяпер заставалася прымусіць сабаку аднесці пасланне.

Гэта было цяжка. Верны друг, нягледзячы на свой немалы розум, ніяк не мог уцяміць, чаму ён павінен пакінуць у бядзе таго, каму быў так беззапаветна адданы. He дапамаглі ні ласкі, ні ўгаворы.

I толькі пасля таго як чалавек, зусім нядаўна выратаваны ім, з прытворнай злосцю закрычаў на яго і ўдарыў мыліцай,— толькі пасля гэтага сабака скарыўся і пабег.

Нягледзячы на сваю адданасць, Тара не вытрымала такога абыходжання. Пакрыўджаная, яна паплялася ў зараснікі, часам паварочваючыся і кідаючы на гаспадара позіркі, поўныя папроку.

— Небарака! — з жалем сказаў Морыс, калі яна прапала з вачэй.— Гэта ўсё роўна што ўдарыць самага блізкага друга. Ну, нічога, я не застануся перад ёю ў даўгу, калі мне давядзецца яе зноў убачыць. А цяпер мне трэба падумаць аб абароне ад новых нападаў каётаў. Яны напэўна з’явяцца, заўважыўшы, што я застаўся адзін.

Ён ведаў, што трэба рабіць.

Паблізу расло арэхавае дрэва гікоры, аб якім ужо ўпаміналася. На вышыні шасці-сямі футаў ад яго ствала адыходзілі два тоўстыя сукі.

Мустангер зняў плашч, разаслаў яго на траве і пракалоў нажом некалькі дзірачак у крысах.

Потым ён разматаў свой шаўковы шалік і разарваў яго па даўжыні на дзве палоскі.

Пасля гэтага ён расцягнуў плашч паміж галінамі і прывязаў яго да іх палоскамі шаліка. Атрымалася нешта накшталт гамака, у якім мог размясціцца дарослы чалавек.                                  _

10 Майн Рыд

Морыс ведаў, што каёты не ўмеюць лазіць па дрэвах і што на гэтай вісячай пасцелі ён можа зусім спакойна назіраць за іх стараннямі дабрацца да яго.

Ён зрабіў гэта прыстасаванне, бо быў упэўнены, што каёты вернуцца. I сапраўды, неўзабаве тыя зноў паказаліся з гушчару; яны выходзілі з апаскай і, зрабіўшы адзін-два крокі, спыняліся, каб агледзецца, а затым працягвалі падкрадвацца да месца нядаўняй бітвы.

Упэўніўшыся, што сабакі няма, яны хутка сабраліся ўсёй зграяй. Морыс стаў сведкам агіднай жорсткасці гэтых баязлівых жывёл.

Спачатку яны з ненатуральнай прагнасцю пажэрлі трупы сваіх загінуўшых сабратаў; гэта было зроблена з такой хуткасцю, што глядач, які назіраў з дрэва, наўрад ці паспеў бы палічыць да дваццаці.

Потым увагу каётаў прыцягнуў чалавек. Падвешваючы свой гамак, мустангер не спрабаваў замаскіраваць яго — ён падвесіў яго дастаткова высока, і яму здавалася, што іншыя меры засцярогі не патрэбны.

Цёмны плашч з чалавекам, які ў ім ляжыць, кідаўся ў вочы.

Відаць, смак крыві яшчэ болып раздражніў апетыт драпежнікаў, і яны стаялі цяпер пад дрэвам, аблізваючыся пасля свайго страшнага абеду. Гэта было агіднае відовішча.

Морыс амаль не звяртаў на іх увагі, нават калі каёты падскоквалі, каб учапіцца ў яго або падняцца па ствале дрэва. Ён быў упэўнены, што яму нішто не пагражае.

Аднак існавала небяспека, пра якую ён забыў.

Ён успомніў пра яе, толькі калі каёты адмовіліся ад дарэмных спроб і з цяжкім дыханнем улегліся пад дрэвам.

3 усіх звяроў, якія жывуць у прэрыі і ў трапічных зарасніках, каёт — самы хітры. Паляўнічыя скажуць вам, што «хітрэйшага стварэння няма». Ён хітры, як ліса, і люты, як воўк. Яго можна прыручыць, але ў любы час ён гатовы ўкусіць руку, якая лашчыць яго. Дзіця можа прагнаць яго палкай, але ён без вагання нападзе на параненага або знясіленага падарожніка. У адзіночку ён пужлівы, як заяц; але ў зграі — а яны заўсёды нападаюць зграяй — яго баязлівасць не такая прыметная. Часам вельмі галодны каёт выяўляе лю-

тасць, якую можна прыняць за храбрасць.

Але самае страшнае ў каёце — яго хітрасць.

Калі драпежнікі зразумелі, што ім не дабрацца да чалавека,— а на гэта спатрэбілася нямала часу — зграя не разбеглася, а ўселася на траве; а з зараснікаў выбягалі ўсё новыя каёты. He заставалася сумненняў, што яны надумалі ўзяць яго на змор.

Здавалася, гэта не павінна было ўстрывожыць мустангера, паколькі яны не маглі дабрацца да гамака.

Ён бы і не хваляваўся, калі б яму зноў не захацелася піць.

Морыс раззлаваўся на сябе за сваю непрадбачлівасць: чаму ён не падумаў пра гэта, перш чым залезці на дрэва! Узяць з сабой запас вады было б няцяжка. Ручай быў побач, а ўвагнутыя лісты агавы маглі паслужыць пасудай.

Але цяпер было ўжо позна. Вада ля падножжа дрэва дражніла яго, і смага ад гэтага станавілася яшчэ пакутлівей. Дабрацца да ручая можна толькі праз кола каётаў, а гэта азначала немінучую смерць. Ён амаль не спадзяваўся, што сабака вернецца і другі раз выратуе яго; і зусім не спадзяваўся на тое, што запіска трапіць у рукі чалавеку, якому яна прызначалася. Было сто шансаў супраць аднаго, што гэтага не здарыцца.

Пасля вялікай страты крыві смага бывае асабліва моцнай. Пакуты няшчаснага станавіліся ўсё нясцерпней. Ці доўга наканавана ім працягвацца?

У мустангера пачалося трызненне. Яму здавалася, што ўжо не сто, а па меншай меры тысяча агідных каётаў акружаюць дрэва. Яны падсоўваліся ўсё бліжэй і бліжэй. Вочы іх гарэлі страшным агнём. Чырвоныя языкі дакраналіся да плашча, у тканіну ўпіваліся вострыя зубы. Ранены ўжо адчуваў смярдзючае дыханне драпежнікаў...

У хвіліну прасвятлення ён зразумеў, што ўсё гэта галюцынацыя: каёты, якіх па-ранейшаму было толькі сто, працягвалі ляжаць на траве і чакалі развязкі. Яна наступіла раней, чым у мустангера зноў пачалося трызненне. Ён убачыў, што ўсе каёты раптам ускочылі і пабеглі ў гушчар.

Ці было гэта галюцынацыяй? He, цяпер ён не трызніў.

Што ж магло спудзіць іх?

Морыс радасна ўскрыкнуў. Напэўна, вярнулася Ta­pa. А можа, з ёю і Фялім. Часу ж прайшло дастаткова, каб сабака паспеў даставіць запіску. Каёты сцераглі яго ўжо больш за дзве гадзіны.

Морыс прыпадняўся і, перагнуўшыся цераз сук, акінуў позіркам паляну. Hi сабакі, ні слугі не было. Нічога, акрамя галін і кустоў.

Ён прыслухаўся. Hi гуку, акрамя завывання каётаў, якія, відаць, усё яшчэ працягвалі адступаць. Ды ці не трызніць ён зноў? Што магло заставіць іх пусціцца наўцёкі?

Але ўсё роўна дарога свабодная. Цяпер можна было падысці да ручая. Вада зіхацела перад яго вачамі. Яе журчанне лашчыла слых.

Ён спусціўся з дрэва і, пахістваючыся, накіраваўся да берага.

Але, перш чым нахіліцца да вады, Морыс яшчэ раз азірнуўся. Нават пакутлівая смага не заставіла яго забыць загадку, якую ён спрабаваў разгадаць. Як вытлумачыць гэту раптоўную перамену?

Ён па-ранейшаму спадзяваўся, што каётаў напалохаў сабака, але ўсё-такі адчуваў трывогу. Прадчуванне яго не падманула. Сярод зеляніны бліснула жоўтая плямістая шкура. Доўгае гібкае цела выпаўзала з кустоў, выгінаючыся, як змяя. Сумненняў не заставалася — гэта быў «тыгр» Новага Свету — ягуар.

Яго з’яўленне растлумачыла, чаму разбегліся каёты.

Намеры драпежніка былі відавочныя: ён таксама ўчуў кроў і спяшаўся да месца, дзе яна была праліта.

Ягуар не спускаў вачэй з чалавека; ён ішоў прама на яго спачатку павольна, прыпадаючы да зямлі, потым хутчэй і хутчэй, рыхтуючыся да скачка.

Узбірацца на дрэва было бескарысна: ягуар лазіць па дрэвах, як кошка. Мустангер ведаў гэта.

Але Морыс і не думаў пра гэта; ён наогул страціў здольнасць думаць — часткова ад узрушэння, часткова таму, што яго мозг быў затуманены ліхаманкай.

Чыста інстынктыўна ён кінуўся прама ў ручай і спыніўся, толькі калі вада дайшла яму да пояса.

. Калі б Морыс мог разважаць, ён зразумеў бы, што і гэта бескарысна,— ягуар жа не толькі лазіць па дрэвах, як кошка, але і плавае, як выдра. Ён такі ж небяспечны ў вадзе, як і на сушы.

Морыс не думаў пра гэта. Ён толькі падсвядома адчуваў, што мелкі ручай наўрад ці выратуе яго. Ён перастаў у гэтым сумнявацца, калі ягуар дайшоў да вады, прысеў і падрыхтаваўся да скачка.

Морыс у адчаі чакаў.

Абараняцца ён не мог: у яго не было ні стрэльбы, ні рэвальвера, ні нажа, ні нават мыліцы. У рукапашвай схватцы з драпежнікам яго чакала немінучая гібель.

Дзікі крык вырваўся ў няшчаснага, калі ён убачыў, што плямісты звер узвіўся ў паветра.

Адначасова пачуўся віск ягуара, і, прамахнуўшыся, звер цяжка ўпаў у ваду.

На крык мустангера, нібы рэха, адказаў крык з зараснікаў, але яшчэ раней прагучаў сухі трэск стрэлу.

Вялізны сабака выскачыў з кустоў і кінуўся ў ручай, туды, дзе знік пад вадой ягуар. Да берага хутка набліжаўся чалавек гіганцкага росту. Другі, меншы, ішоў за ім, напаўняючы паветра радаснымі воклічамі.

Гэтыя гукі і вобразы здаліся юнаку хутчэй прывіднымі, чым рэальнымі,— яны былі яго апошнімі ўражаннямі ў той страшны дзень. Пасля гэтага ён ужо нічога не помніў і не разумеў, што рабіў. Хворы хацеў задушыць свайго вернага сабаку, што лашчыўся да яго, і адбіваўся ад моцных абдымкаў друга, які спрабаваў вынесці яго з вады.

Усе перажытыя жахі былі занадта цяжкім выпрабаваннем для розуму — Морыс не вытрымаў гэтага напружання. Ён перастаў успрымаць падзеі страшнай рэчаіснасці і ўпаў у яшчэ больш страшнае забыццё. У яго пачалася гарачка.

Глава LIV

ПАЛАНКІН ПРЭРЫІ

Гэта Зеб Стумп прыйшоў на дапамогу і вынес мустангера на бераг.

Прачытаўшы запіску, стары паляўнічы паспяшаўся да месца, якое было ў ёй указана.

Ён падаспеў якраз у час: Зеб быў на адлегласці ружэйнага стрэлу ў момант, калі ягуар рыхтаваўся скочыць.

Куля не спыніла скачка страшнага драпежніка — яго апошняга скачка, хаця і трапіла прама ў сэрца.

Калі стары паляўнічы кінуўся ў ваду, каб пераканацца, што яго стрэл быў смяротным, ён сам падвергнуўся нападу; але ў яго ўчапіліся не кіпцюры ягуара, а рукі чалавека, якога ён толькі што выратаваў.

Праўда, нож мустангера застаўся на зямлі; але вар’ят ледзь не задушыў Зеба. Паляўнічаму прыйшлося кінуць стрэльбу і сабраць усе свае сілы, каб адбіць нечаканы напад.

Барацьба працягвалася даволі доўга. Нарэшце Зебу ўдалося схапіць маладога ірландца ў свае моцныя абдымкі і аднесці на бераг.

Але на гэтым справа не скончылася; як толькі Морыс адчуў сябе свабодным, ён кінуўся да дрэва з такой хуткасцю, нібы хворая нага болей не замінала яму.

Паляўнічы адгадаў яго намер. Дзякуючы свайму высокаму росту ён убачыў скрываўлены нож, які ляжаў на плашчы. Іменна за ім і бег мустангер.

Зеб кінуўся наўздагон; яшчэ раз схапіў ён вар’ята ў свае абдымкі і адцягнуў ад дрэва.

— Хутчэй, Фялім! — закрычаў Зеб.— I хутчэй схавай нож. Хлопец страціў розум. Ён гарыць агнём. У яго гарачка...

Фялім неадкладна паслухаўся і, ускарабкаўшыся на дрэва, узяў нож.

Але барацьба на гэтым не скончылася. Хворы зноў кінуўся душыць свайго выратавальніка — ён гучна крычаў, пагражаў і дзіка варочаў вачамі.

Хвілін дзесяць цягнулася гэта адчайная схватка.

Нарэшце мустангер у поўнай знямозе апусціўся на траву; па яго целе прабегла сутаргавая дрыготка, ён глыбока ўздыхнуў і заціх, нібы жыццё пакінула яго.

Фялім пачаў гучна галасіць над ім.

— Перастань скавытаць, пракляты дурань! — закрычаў Зеб.— Ад аднаго твайго выцця можна памерці. Гэта непрытомнасць. Ён мне наставіў такіх сінякоў, што, павер, з ім нічога сур’ёзнага няма... Ну канешне,— працягваў ён, нахіліўшыся над хворым і ўважліва аглядаючы яго.— Я не бачу ні адной апаснай

раны. Праўда, калена моцна распухла, але косць цэлая, інакш ён не мог бы ступіць на нагу. А ўсё астатняе дробязі — драпіны. Толькі адкуль яны? Ягуар жа яго не зачапіў! Бадай, яны болей падобны на сляды кіпцюроў дамашняй кошкі. А, усё зразумела! Перш чым сюды з’явіўся ягуар, хлопцу давялося адбівацца ад каётаў. Хто б падумаў, што ў гэтых баязлівых стварэнняў хопіць храбрасці напасці на чалавека! А вось нападаюць, калі ім сустрэнецца калека накшталт яго,— чорт бы іх узяў!

Паляўнічы размаўляў сам з сабой, таму што Фялім, узрадаваны тым, што гаспадар не толькі не памёр, але і наогул па-за небяспекай, перастаў галасіць і з радаснымі воклічамі, прышчоўкваючы пальцамі, пусціўся ў скокі.

Яго весялосць перадалася і Тары. Удваіх з Фялімам яны выканалі нешта накшталт заліхвацкай ірландскай джыгі.

Зеб не звяртаў увагі на гэты камічны спектакль; ён яшчэ раз нахіліўся над мустангерам, які ляжаў нерухома, і зноў стаў яго аглядаць.

Упэўніўшыся, што небяспечных ран няма, Зеб Стумп падняўся і пачаў разглядаць рэчы, што валяліся на зямлі. Ён звярнуў увагу на панаму, якая ўсё яшчэ заставалася на галаве мустангера, і ў яго з’явілася дзіўная думка.

Капелюшы з гаяквільскай травы, якія няправільна называюць панамамі, не былі рэдкасцю ў гэтых месцах. Але паляўнічы ведаў, што малады ірландзец звычайна насіў мексіканскае самбрэра — галаўны ўбор зусім іншага тыпу. Зрэшты, мустангер мог здрадзіць сваёй звычцы.

Аднак Зебу здалося, што ён ужо бачыў гэты капялюш раней, але на іншай галаве.

Ён нахіліўся і ўзяў яго ў рукі — канешне, не з жадання праверыць, ці сумленным шляхам дастаўся ён яе цяперашняму ўладальніку. Яму хацелася знайсці разгадку тайны або, дакладней, цэлага шэрагу таямнічых здарэнняў, над якімі ён дарэмна ламаў галаву. Зазірнуўшы ўнутр панамы, паляўнічы заўважыў кляймо фабрыканта капелюшоў у Новым Арлеане і надпіс, зроблены ад рукі: «Генры Пойндэкстэр».

Цяпер ён стаў даследаваць плашч. На ім Стумп

таксама ўбачыў прыметы, якія даказвалі, што ён належаў таму ж уладальніку.

— Вельмі дзіўна! — прамармытаў стары, гледзячы на зямлю і глыбока задумаўшыся.— Капелюшы, галовы і ўсё астатняе. Капелюшы не на тых галовах, галовы не на сваіх месцах. Яй-богу, тут штосьці нячыста! Калі б у мяне не ныў сіняк, які мне паставіў пад левым вокам гэты маладзец, я б, бадай, усумніўся, ці на месцы мой уласны чэрап. Ад яго чакаць тлумачэнняў зараз не прыходзіцца,— дадаў Зеб, зірнуўшы на Морыса.— Хіба толькі пасля таго, як у яго пройдзе гарачка. А хто ведае, калі гэта будзе?.. Добра,— працягваў паляўнічы пасля некаторай паўзы.— Тут болып няма чаго рабіць. Яго трэба даставіць у хаціну. Ён пісаў, што не можа зрабіць ні кроку. Гэта толькі гарачка надала яму сіл, ды і то ненадоўга. Нага яшчэ болып распухла. Прыйдзецца яго несці...

Паляўнічы, здавалася, задумаўся, як гэта ажыццявіць.

— Гэты ўсё роўна нічога не прыдумае,— працягваў ён, зірнуўшы на Фяліма, які весела балбатаў з Тарай.— У сабакі больш мазгоў, чым у яго. Ну ды ладна. Затое несці будзе ён — прыйдзецца яму папацець. Як жа тут быць? Трэба палажыць яго на насілкі. Пара жэрдак і плашч або коўдра, якую захапіў Фялім,— вось і гатова. Ага, так і зробім. Насілкі — гэта якраз тое, што яам зараз патрэбна.

Яны зрэзалі і абстругалі два дрэўцы, кожнае футаў дзесяць даўжынёй, упоперак іх прывязалі яшчэ два, карацейшыя, зверху расцягнулі спачатку коўдру, a потым плашч.

Такім чынам былі змайстраваны простыя насілкі, здольныя вытрымаць хворага або п’янага.

I трэба прызнацца, мустангер болып нагадваў п’янага, бо ён зноў пачаў буяніць, і яго прыйшлося прывязаць да насілак.

Гэтыя насілкі неслі не два чалавекі, як звычайна, а чалавек і конь. Пярэднія канцы жэрдак былі прывязаны да кабылы Зеба, а заднія падтрымліваў Фялім, якому, як і абяцаў стары паляўнічы, «прыйшлося папацець».

Сам жа Зеб ішоў уперадзе, выбраўшы больш лёгкую ролю — важатага.

Такі спосаб перамяшчэння нельга было назваць

новым вынаходніцтвам. Зеб змайстраваў грубае падабенства мексіканскага паланкіна, які яму, напэўна, даводзілася бачыць на поўдні Тэхаса. Розніца была толькі ў тым, што ў дадзеным выпадку адсутнічаў звычайны балдахін і замест двух мулаў у запрэжцы ішлі чалавек і кабыла.

У гэтым імправізаваным паланкіне Морыс Джэральд быў дастаўлены ў сваю хаціну.

* * W

Ужо спусцілася ноч, калі гэта дзіўная працэсія дабралася да хаціны мустангера.

Дужыя, але пяшчотныя рукі паляўнічага беражліва перанеслі раненага на яго пасцель з конскіх шкур.

Мустангер не разумеў, дзе ён знаходзіцца, і не пазнаваў сяброў, што нахіліліся над ім. Ён усё яшчэ трызніў, але больш не буяніў. Гарачка крыху спала.

Ён не маўчаў, але і не адказваў на звернутыя да яго ласкавыя пытанні; а калі і адказваў, то неўпапад; некаторыя словы яго былі настолькі страшныя, што наводзілі на вельмі сумныя думкі.

Сябры мустангера, як умелі, перавязалі яго раны, і цяпер заставалася толькі чакаць раніцы.

Фялім улёгся спаць, а Зеб застаўся ля пасцелі мустангера.

Вінаваціць Фяліма ў эгаізме было несправядліва: яго паслаў спаць Зеб, заявіўшы, што няма сэнсу сядзець каля хворага ўдвух.

У старога паляўнічага былі для гэтага свае меркаванні. Ён не хацеў, каб трызненне хворага чуў хтонебудзь, айрамя яго,— нават Фялім. I ён прасядзеў усю ноч напралёт ля пасцелі Морыса і лавіў кожнае яго слова.

Зеб Стумп не здзівіўся, чуючы, як хворы ў сваіх любоўных клятвах увесь час паўтараў імя Луізы.

Але і другое імя часта зрывалася з вуснаў хворага. I з ім была звязана менш прыемная для слыху гаворка. Гэта было імя брата Луізы. Яно суправаджалася часам жудаснымі словамі, нейкімі бязладнымі, бяссэнсавымі.

Зеб Стумп супастаўляў усё пачутае з ужо вядомымі яму фактамі, і, перш чым дзённае святло пранікла ў хакале, ён ужо не сумняваўся, што Генры Пойндэкстэра няма ў жывых.

Глава LV

ДЗЕНЬ НАВІН

Дон Сільвіо Марцінес быў адным з нямногіх мексіканскіх багацеяў, якія не пакінулі Тэхас пасля захопу краіны амерыканцамі.

Ён мала цікавіўся палітыкай, быў чалавекам міралюбным, ужо пажылым і даволі лёгка прымірыўся з новым становішчам. Пераход у новае падданства, на яго думку, болып чым акупляўся бяспекай ад набегаў каманчаў, якія спусташалі краіну да прыходу новых пасяленцаў.

Дзікуны, праўда, не былі яшчэ канчаткова ўціхаміраны, але напады іх сталі намнога радзейшымі. Гэта было ўжо значным дасягненнем у параўнанні з мінулым,

Дон Сільвіо быў «ганадэра» — буйным жывёлаводам. Яго пашы распасціраліся на шмат міль у даўжыню і ў шырыню, а яго табуны і статкі налічвалі тысячы галоў.

Ён жыў у доўгім прамавугольным аднапавярховым доме, які болып нагадваў турму, чым жылы будынак. 3 усіх бакоў асьенда была акружана загонамі для жывёлы — каралямі.

Стары ўладальнік асьенды, перакананы халасцяк, вёў спакойнае і адзінокае жыццё. 3 ім жыла яго старэйшая сястра. Толькі калі да іх у госці з берагоў РыоГрандэ прыязджала іх прыгожанькая пляменніца, ціхая асьенда ажывала.

Ісідоры тут заўсёды былі рады; яна прыязджала і ад’язджала, калі ёй захочацца, і ў доме дзядзькі ёй дазвалялі рабіць усё, што ўздумаецца. Старому падабалася жыццярадаснасць Ісідоры, таму што ён сам быў далёка не змрочным чалавекам. Тыя рысы яе характару, якія ў іншых краінах маглі б здацца нежаноцкімі, былі натуральныя ў краіне, дзе загарадны дом скрозь ператвараўся ў крэпасць, а дамашні ачаг

акрапляўся крывёю яго гаспадароў.

Дон Сільвіо Марцінес сам правёў бурную маладосць сярод небяспек і трывог, і храбрасць Ісідоры, якая часам межавала з безразважнасцю, не толькі не выклікала яго нездавальнення, але, наадварот, падабалася яму.

Стары любіў сваю пляменніцу, як родную дачку. Ніхто не сумняваўся, што Ісідора будзе наследніцай усёй яго маёмасці. Нядзіўна, што ўсе слугі асьенды шанавалі яе як будучую гаспадыню. Зрэшты, яе паважалі не толькі за гэта: яе храбрасць выклікала агульнае захапленне, і ў маёнтку наўрад ці знайшоўся б юнак, які не падняў бы зброю для яе абароны.

Мігуэль Дыяс казаў праўду, калі сцвярджаў, што яму пагражае небяспека. У яго для гэтага былі ўсе падставы. Калі б Ісідоры ўздумалася паслаць вакера свайго дзядзькі, каб яны павесілі яго на першым сустрэчным дрэве, гэта было б выканана без прамаруджвання.

Нядзіўна, што ён так спяпіаўся паехаць з паляны.

Як ужо ўпаміналася, Ісідора жыла па той бок РыоГрандэ, міль за шэсцьдзесят ад асьенды Марцінеса. Гэта, аднак, не перашкаджала ёй часта наведваць сваіх родзічаў.

Яна ездзіла сюды не з карыслівых меркаванняў і не думала пра спадчыну — яе бацька быў таксама вельмі багаты. Дзяўчына проста любіла дзядзьку і цётку. Акрамя таго, ёй падабаліся паездкі ад адной ракі да другой; яна нярэдка праязджала гэту адлегласць за адзін дзень і часта без павадыроў.

За апошні час Ісідора стала ўсё часцей гасцяваць на Ляоне. Ці не таму, што яна яшчэ болып палюбіла сваіх тэхаскіх родзічаў і хацела ўцешыць іх старасць? Ці, можа, што-небудзь іншае прыцягвала яе туды?

Адкажам з той жа адкрытасцю, якая была ўласціва характару Ісідоры. Яна прыязджала на Ляону з надзеяй сустрэцца з Морысам Джэральдам. Гэтак жа адкрыта можна сказаць, што яна кахала яго. Магчыма, з-за сяброўскай паслугі, якую ён ёй некалі аказаў; але дакладней будзе дапусціць, што сэрца адважнай Ісідоры было заваявана смеласцю, якую ён тады праявіў.

Ці хацеў ён падабацца ёй — хто ведае... Ён адмаўляў гэта, але цяжка паверыць, каб хто-небудзь мог зірнуць у вочы Ісідоры раўнадушна.

Морыс, магчыма, казаў праўду. Але нам было б лягчэй паверыць яму, калі б ён сустрэўся з Луізай Пойндэкстэр раней, чым пазнаёміўся з Ісідорай.

Аднак, мяркуючы па ўсяму, у мексіканскай сеньярыты ёсць падставы думапь, што Морыс да яе нераўнадушны.

Ісідора болей не мае спакою. Яе гарачы характар не церпіць няпэўнасці. Яна кахае мустангера, наважылася прызнацца ў сваім каханні і патрабаваць прамога адказу: любая яна яму ці не? Пагэтаму яна і прызначыла Морысу Джэральду спатканне, на якое ён не мог прыехаць. Гэтаму перашкодзіў Мігуэль Дыяс.

Так думала Ісідора, калі пакінула паляну і памчалася да асьенды свайго дзядзькі.

* * *

Ісідора гоніць сівога каня галопам.

Прычоска растрапалася; густыя чорныя валасы рассыпаліся па плячах. Яе вочы ўзбуджана блішчаць; шчокі разгарэліся яркай чырванню.

Мы ведаем цяпер чаму.

Зразумела таксама, чаму яна едзе з такой хуткасцю: яна сама пра гэта сказала.

Набліжаючыся к дому, Ісідора нацягвае павады. Конь запавольвае бег, ідзе рыссю, потым шагам і нарэшце спыняецца пасярод дарогі.

Відаць, дзяўчына змяніла свае намеры ці спынілася, каб абдумаць свае планы. Ісідора раздумвае:

*Бадай, лепш яго не чапаць. Гэта выкліча скандал. Пакуль ніхто нічога не ведае пра... да таго ж я адзіны сведка. Ах, калі б я магла расказаць пра ўсё мілым тэхасцам, то адных маіх паказанняў было б дастаткова, каб люта пакараць яго! Але хай ён жыве. Ён нягоднік, але я не баюся яго. Пасля таго, што адбылося, ён не асмеліцца падысці да мяне блізка. Маці Божая! I як толькі я магла хаця б на хвілінку ім захапіцца!.. Трэба паслаць каго-небудзь вызваліць яго. Чалавека, які захаваў бы маю тайну. Беніта, аканома. Ён адважны і верны чалавек. Слава Богу, вось ён! Як заўсёды, лічыць жывёлу».

— Беніта! Беніта!

— Да вашых паслуг' сеньярыта.

— Беніта, мой друг, я хачу прасіць цябе аб дапамо-

зе ў адной справе. Ты не адмовіш мне?

— Рад выканаць ваша распараджэнне,— адказвае мексіканец, нізка кланяючыся.

— Гэта не распараджэнне: я прашу аказаць мне паслугу.

— Загадвайце, сеньярыта.

— Ты ведаеш тое месца на вяршыні ўзгорка, дзе сыходзяцца тры дарогі?

— Гэтак жа добра, як каралі асьенды вашага дзядзечкі.

— Цудоўна. Адпраўляйся туды. Ты знойдзеш там на зямлі чалавека — рукі ў яго звязаны лясо. Вызвалі яго, і хай ідзе на ўсе чатыры бакі. Калі ён ударыўся, то дапамажы яму як можаш. Толькі не кажы, хто цябе паслаў. Можа, ты яго ведаеш? Бадай, так, але гэта няважна. Hi аб чым не пытай яго. I не адказвай на яго пытанні, калі ён уздумае цябе распытваць. Як толькі ён устане, хай выбіраецца куды хоча. Ты зразумеў меня?

— Так, сеньярыта. Вашы распараджэнні будуць выкананы дакладна.

— Дзякую, друг Беніта. Яшчэ адна просьба: пра тое, што ты для мяне зробіш, павінны ведаць толькі трое, больш ніхто. Трэці — гэта чалавек, да якога я цябе пасылаю. Астатніх двух ты ведаеш.

— Разумею, сеньярыта. Ваша воля для мяне закон.

Беніта ад’язджае вярхом на кані, хаця пра гэта можна было б і не ўпамінаць, таму што людзі яго прафесіі рэдка ходзяць пеша, нават калі іх чакае шлях усяго ў адну мілю.

— Пачакай! Яшчэ адно! — аклікае яго Ісідора.— Ты ўбачыш там серапе і капялюш — прыхапі іх з сабой. Яны мае. Я цябе пачакаю тут або сустрэну на дарозе.

Пакланіўшыся, Беніта ад’язджае. Але яго зноў спыняюць:

— Я перадумала, сеньёр Беніта,— я паеду з табой.

Аканом дона Сільвіо ўжо прывык да капрызаў пляменніцы свайго гаспадара. Ён без пярэчання падпарадкоўваецца і зноў паварочвае каня да ўзгорка.

Дзяўчына едзе за ім. Яна сама загадала яму ехаць уперадзе.

На гэты раз у яе ёсць падставы не прытрымлівацца арыстакратычнага звычаю.

Але Беніта памыліўся. Сеньярыта Ісідора суправаджае яго не з-за капрызу: у яе для гэтага ёсць сур’ёзныя прычыны. Яна забыла не толькі свае серапе і капялюш, але і запіску, якая прычыніла ёй столькі непрыемнасцей.

Пра гэта Беніта не павінен ведаць — яна не можа давяраць яму ўсяго.

Гэта запіска выкліча скандал, болып непрыемны, чым сварка з донам Мігуэлем Дыясам.

Яна вяртаецца з надзеяй забраць з сабой пісьмо. Як недарэчна, што раней пра гэта не падумала...

Але як трапіла пісьмо ў рукі Эль-Каёта? Ён мог атрымаць яго толькі ад Хасэ!

Значыць, яе слуга — здраднік? Або Дыяс, сустрэўшыся з ім, сілай прынудзіў яго аддаць пісьмо?

Тое і другое праўдападобнае.

Ад Дыяса можна чакаць такога ўчынку; што датычыць Хасэ, то ўжо не першы раз у яе ёсць падставы падазраваць яго ў вераломстве.

Так раздумвала Ісідора, падымаючыся па схіле ўзгорка.

Нарэшце яны ўжо на вяршыні і ўязджаюць на паляну; Ісідора цяпер едзе побач з Беніта.

Мігуэля Дыяса на паляне няма — там наогул нікога няма, і — што засмучае яе намнога болып — нідзе не бачна запіскі. На траве ляжаць яе самбрэра, яе серапе, абрывак яе ласо — і болей нічога.

— Ты можаш вярнуцца дамоў, сеньёр Беніта. Чалавек, які ўпаў з каня, мабыць, ужо ачуўся і, відаць, паехаў. I вельмі добра. Але не забывай, друг Беніта, што ўсё павінна застацца паміж намі. Разумееш?

— Разумею, донья Ісідора.

Беніта ад’язджае і хутка знікае за грэбенем узгорка.

* * *

Ісідора адна на паляне.

Яна саскоквае з сядла, накідвае на сябе серапе, надзявае самбрэра і зноў ператвараецца ў юнага ідальга. Павольна садзіцца яна ў сядло; думкі яе, відаць, лунаюць дзесьці далёка. У гэту секунду на паляне з’яўляецца Хасэ. Яна неадкладна пытае яго:

— Што ты зрабіў з пісьмом, шэльма?

— Я даставіў яго, сеньярыта.

— Каму?

— Я пакінуў яго ў... у гасцініцы,— гаворыць ён, запінаючыся і бялеючы.— Дона Марысіо я не застаў.

— Гэта хлусня, нягоднік! Ты аддаў яго дону Мігуэлю Дыясу. He адмаўляйся! Я бачыла гэта пісьмо ў яго руках.

— О сеньярыта, даруйце, даруйце! Я не вінаваты, паверце мне, я не вінаваты!

— Дурань, ты сам сябе выдаў. Колькі заплаціў табе дон Мігуэль за тваю здраду?

— Клянуся вам, пані, гэта не здрада! Ён... ён... прымусіў мяне... пагрозамі, пабоямі. Мне... мне нічога не заплацілі.

— Тады я табе заплачу. Больш ты ў мяне не служыш. А ва ўзнагароду вось табе — вось і вось!

Разоў дзесяць паўтарае яна гэтыя словы, і кожны раз яе плётка апускаецца на плечы слугі.

Ён спрабуе бегчы. Дарэмна! Яна даганяе яго, і ён спыняецца ад страху трапіць пад капыты разгарачанага каня. Толькі калі на смуглай скуры з’яўляюцца сінія рубцы, катаванне канчаецца.

— А цяпер згінь! I не трапляйся мне болып на вочы. Пайшоў прэч!

Як напалоханая кошка, Хасэ бяжыць з паляны; ён рады, што можа схаваць сваю ганьбу ў калючых зарасніках.

Ісідора таксама нядоўга застаецца на паляне — яе гнеў змяняецца глыбокім сумам. Ёй не толькі не ўдалося ажыццявіць свой намер, але і яе сардэчная тайна трапіла ў рукі здраднікаў. Яна зноў едзе дамоў.

Вакол асьенды пануе перапалох.

Пеоны, вакера і слугі асьенды мітусяцца паміж полем, каралем і дваром і ў жаху крычаць.

Мужчыны ўзбройваюцца. Жанчыны на каленях просяць у неба паратунку.

— Што здарылася? — з неўразуменнем пытае Ісідора ў аканома, які трапіўся насустрач.

— Дзесьці ў прэрыі забілі чалавека,— адказвае ён.— Забіты амерыканец, сын плантатара, які нядаўна пасяліўся ў асьендзе Каса-дель-Корва. Кажуць, гэта справа рук індзейцаў.

Індзейцы!

Гэта слова тлумачыць перапалох, які ахапіў слуг дона Сільвіо.

Той факт, што кагосьці забілі — даволі нязначнае здарэнне ў гэтай краіне нястрымных пачуццяў,— не выклікаў бы такога хвалявання, асабліва калі забіты чужы — «амерыкана».

Але вестка аб тым, што паявіліся індзейцы,— гэта ўжо зусім іншая справа. Гэта — небяспека.

На Ісідору гэтыя навіны аказваюць зусім іншае ўражанне. Яна не баіцца дзікуноў. Але імя загінуўшага абудзіла раўнівыя падазрэнні. Яна ведае, што ў яго ёсць сястра, якую ўсе лічаць надзвычайнай прыгажуняй. Яна сама бачыла яе і павінна была прызнаць, што гэта праўда.

Кажуць, што гэту непараўнальную прыгажуню бачылі ў кампаніі Морыса Джэральда.

Праходзіць некалькі гадзін. Распаўсюджваюцца новыя чуткі. Забойства ўчынена не каманчамі, а Морысам-мустангерам! Індзейцаў жа паблізу няма.

Гэтыя новыя звесткі заспакойваюць слугаў дона Сільвіо, але аказваюць зусім іншае ўздзеянне на яго пляменніцу. Яна не знаходзіць сабе месца. Паўгадзінай пазней Ісідора спыняе свайго каня каля дзвярэй гасцініцы Абердофера.

Ужо некалькі тыдняў па невядомых прычынах Ісідора старанна вывучала «мову амерыканцаў». Яе запас англійскіх слоў, хаця яшчэ і вельмі бедны, аказваецца дастатковым для таго, каб распытаць — не пра чалавека, які быў забіты, а пра меркаванага забойцу.

Гаспадар, ведаючы, хто перад ім, адказвае на яе пытанні з ліслівай ветлівасцю. Яна даведваецца, што Морыс Джэральд ужо выехаў з гасцініцы, і пра некаторыя падрабязнасці забойства.

3 тугой у сэрцы вяртаецца мексіканка на асьенду свайго дзядзькі. Там зноў пануе перапалох. Прычына новай занепакоенасці можа здацца смешнай, але прымхлівыя пеоны прытрымліваюцца іншай думкі.

Іх устрывожыла новая неверагодная чутка: дзесьці каля ракі Нуэсес бачылі чалавека без галавы, які ехаў па прэрыі вярхом. Хоць гэта і здаецца недарэчным, але сумнявацца не прыходзіцца. Пра гэта ведае ўвесь пасёлак, а, акрамя таго, пастухі дона Сільвіо, якія шукалі заблудзіўшых жывёл, самі бачылі страшнага конніка

і, кінуўшы пошукі, памчаліся прэч ад яго, як быццам гэта быў д’ябал.

Усе трое пастухоў гатовы паклясціся, што яны гавораць праўду. Але іх напалоханы выгляд лепшы за любыя клятвы. К вечару ўся асьенда запоўнена страшнымі чуткамі.

Але нішто не можа спыніць капрызную пляменніцу дона Сільвіо, якая, нягледзячы на ўгаворы дзядзькі і цёткі, наважылася вярнуцца на Рыо-Грандэ. Яе не палохае, што ў прэрыі, цераз якую ляжыць яе шлях, забілі чалавека. Яшчэ менш непакоіць яе прывід конніка без галавы, якога бачылі там. Тое, што палохае болыпасць, Ісідоры здаецца толькі цікавым.

Яна збіраецца ехаць адна. Дон Сільвіо прапануе ёй ахову з дзесяці ўзброеных да зубоў вакера.

Ісідора адмаўляецца наадрэз.

Ці не возьме яна з сабой Беніта?

He, яна лічыць за лепшае ехаць адна. Яна так вырашыла.

* * *

Наступным ранкам Ісідора адпраўляецца ў дарогу. Ледзь развіднела, яна ўжо ў сядле. He праходзіць і дзвюх гадзін, як яна набліжаецца, але не да берагоў Рыо-Грандэ, а да берага Аламо.

Чаму яна зрабіла такі круг? Ці не заблудзіла?

He, заблудзіўшы падарожнік выглядае зусім інакш. Праўда, яе твар тужлівы, але на ім не прыметна разгубленасці. Ды і конь яе бяжыць уперад упэўнена, падпарадкоўваючыся руцэ седака.

He, Ісідора не заблудзіла. Яна ведае дарогу.

Лепш было б для яе, калі б яна заблудзіла...

Глава LVI

СТРЭЛ У Д’ЯБЛА

Усю ноч хворы не сплюшчыў вачэй. Ён то заціхаў.

то кідаўся ў цйжкім трызненні.

Усю ноч стары паляўнічы не адыходзіў ад яго і слухаў бязладную гаворку.

Пачутае толькі пацвердзіла яго здагадкі аб