Крынічка
беларускія народныя песні для дзяцей (ў суправаджэнні фартэпіяна)
Памер: 50с.
Мінск 1989
БСЛЯРУСКІЯ НАРОДНЫЯ П€СНІ для дзяцей
МІНСК ’’БЕЛАРУСЬ” 1989
Белоруоомая ос^, ■
У зборніку змешчаны беларускія народныя песні, прызначаныя да выканан-ня дзіцячымі дашкольнымі калектывамі. Апрацоўку гэтых твораў выканалі беларускія кампазітары А. Рашчынскі, А. Залётнеў, В. Сярых, В. Кузняцоў 1 іншыя.
Выданне адрасуецца шматлікім аматарам народнай песні, музыкальным кіраўнікам дзіцячых дашкольных устаноў.
Укладальнікі:
Л.В. КУЗЬМІЧОВА, В.Р. ВЯЧОРКА
КРЫНМЧКА
Составнтелн:
Кузьмнчева Ларнса Валентнновна, Вечорка Валентнн Грнгорьевнч
Мннск, нздательство ’’Беларусь” На белорусском языке
Загадчык рэдакцыі А.П. Астахаў Рэдактар Я.І. Шэмет
Мастацкі рэдактар В.В. Кузьмічова
Тэхнічны рэдактар І.П. Касцецкая Карэктар І.А. Маліноўская Аператар І.Л. Жукоўская
АІБ № 3924
Падп. да друку з арыгінала-макета 19.12.88. Фармат 60x90 1/8. Папера афс. №1. Гарнітура ’’Прэс-раман”.
Афсетны друк. Ум.друк. арк. 6,0- Ум. фарб.-адб. 6,75.
Ул.-выд. арк. 6,0. Тыраж 7600 экз. Зак. 6233.
Цана 65 к.
Ордэна Дружбы народаў выдавецтва ’’Беларусь” Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Друкарня "Перамога”. 222310. Маладзечна, вул.
В.Таўлая, 11.
5206010100—039
К----------------------БЗ 15-89
М 301(03) — 89 © Выдавецтва ’’Беларусь”, 1989
АД УКЛАДАЛЬНІКАУ
Утварэнне новай ’’Праграмы выхавання і навучання ў дзіцячым садзе” абгрунтавана заканамернай неабходнасцю: са-цыяльным развіццём грамадства, дасягненнямі педагагічнай навукі, патрабаваннямі практыкЕ
У сувязі з выхадам новай праграмы ў дапамогу музычным кіраунікам дзіцячых садоу, настаўнікам пачатковых класау агульнаадукацыйных школ прапаноуваем зборнік ’’Крынічка”.
Ен складаецца з трох асноўных раздзелаў, прысвечаных слуханню музыкі, спевам, рытміцы і практычным мета-дычным указанням.
Характэрна для гэтага зборніка тое, што ён састаўлены толькі з беларускіх народных песень 1 танцаў у апрацоўцы беларускіх кампазітараў А. Рашчынскага, А. Залё'тнева, В. Кузняцова, В. Сярых 1 іншых.
Узорам сапраўдных, вечных каштоўнасцей заўседы была народная творчасць, у тым ліку і музычны фальклор. Фальклор — гэта гістарычная памяць народа, што лучыць пакаленні, гэта — сістэма маральна-этычных ідэалаў, адлюст-раваная ў мастацкіх вобразах; урэшце, фальклор як эстэтычная з’ява адрозніваецца надзвычайнай дасканаласцю формы, дзе за вонкавай прастатой хаваецца вывераная стагоддзямі гарманічнасць, глыбокае адчуванне прыгожага.
Развіцце сусветнай культуры даказала нам: толькі на трывалым грунце народнай эстэтыкі 1 нацыянальна непаутор-ных мастацкіх традыцый магчыма ствараць выдатныя, агульначалавечыя каштоўнасці.
’’Агульнае выяўляецца толькі ў прыватным; хто не належыць сва'ёй бацькаўшчыне, той не належыць 1 чалавецтву”,— пісаў у мІнулым стагоддзі выдатны рускі крытык В.Р. БялІнскІ.
Выхаванне ў чалавека пачуцця прыгожага, развіцце ў яго асноў высокага мастацкага густу трэба пачынаць у дашколь-ным узросце. Педагагічная практыка добра паказвае гэта. Фальклор, у тым ліку дзіцячы, прайшоў своеасаблівую апра-бацыю сваёй мастацкай I выхаваўчай вартасці ў многіх 1 многіх пакаленняў.
Перад укладальнікам! гэтага зборніка паўсталі дзве галоўныя задачы. Па-першае — адабраць з тысяч узораў розных фальклорных жанраў найбольш адпаведныя з музычнага, філалагічнага, выхаваўчага пунктаў гледжання: калыханкі, за-баўлянкі, жартоўныя, карагодныя песні, каляндарныя — веснавыя, купальскія,калядныя песні. Па-другое — падрыхтаваць апрацоўкі выбраных твораў. У зборнік ’’КрынІчка”, апрача народных песень, уключаны таксама аўтарскія песні для дзяцей, якія напісаны ў народных традыцыях. Гэтыя песні ўвайшлі ў спіс праграмных твораў.
Галоўнае пры складанні зборніка заключалася ў тым, каб пабуджаць дзяцей да эмацыянальнага водгуку на беларус-кую песню, уважліва слухаць і спяваць яе. Пры гэтым было прынята да ўвагі тое, што актыўнасць дзяцей прыметна павышаецца, калі песенны матэрыял цікавы 1 зразумелы па зместу, яркі ў сваіх музычных вобразах 1 коратка выка-заны ў простай 1 яснай форме. Да такіх твораў трэба аднесці ’’ЗаІнька, шэранькі”, ’’Прыляцелі куры”, ’’Запражыце сівыхконей”, ’’Журавель” 1 шмат іншых.
Забаўлянк і-папеўк і, што ўвайшлі ў зборнік, песні-практыкаванні - гэта матэрыял, якому трэба надаваць асаблівае значэнне, бо ён дапамагае выяўленню і развіццю ў дзяцей уласцівага іхняму ўзросту пеўчага голасу, падводзіць дзяцей да ўспрымання выразнасці музычнага вобраза.
Блізкі і зразумелы кожнаму дзіцяці вобраз, які жыве ў невялікім літаратурным тэксце 1 ў гранічна кароткай мелодыі I які дамалёўваецца нескладаным музычным суправаджэннем. Такія забаўлянкі, як ’’Божая кароўка”, "Бусел”, ’’Белабока-сарока”, ”Трах-бах-тарабах”, ”Ішоў бай па сцяне”, могуць увайсці ў штодзённую выхавальніцкую практыку 1 выконвацца а капэла, зрэшты, акапэльнае выкананне народных песень найбольш натуральнае, 1 выкарыстанне акампанементу мэтазгодна пакінуць на погляд музычнага кіраўніка.
Незвычайнае заўседы вабіць дзяцей, жарт, гульня выклікаюць жаданне паўтарыць песеньку, а гэта асабліва істотна не толькі для трывалага засваення, але і для чысціні інтанацыі ў песні. Паўтор дапамагае пераадолець інтанацыйныя цяж-касці ў песнях ’’Ляцелі гусёлкі”, ’’МІкіта”, ’’Чорны баран”.
Песні "Сядзіць камар нй дубочку”, ”Журавель”, ’’Мышка” можна інсцэніраваць, разглядаць як песні-гульні, песні-карагоды, якія радуюць дзяцей, выклікаюць у Іх жаданне не толькі пець, але I танцаваць.
Для падтрымкі інтарэсу да беларускіх народных песень музычным кіраўнікам неабходна выкарыстоўваць ілюс-трацыі, якія больш глыбока раскрываюць змест песні 1 дапамагаюць хутчэйшаму запамінанню.
Гульні-карагоды ”А мы грушу пасадзілі”, ’’Пасеялі дзеўкі лён”,’’Медуніца, медуніца лугавая” пакідаюць вялікую прастору для харэаграфічнай імправізацыі.
Яскрава, натуральна загучаць на свяце ’Туканне вясны” традыцыйныя веснавыя песні ’’Жавароначк і, прыляціце”, ”Ой, вясна, ой, вясна”, ”Як пушчу стралу”, ’’Ляцелі гусёлкі”, ’’Цераз тое сельца”; на купаллі - ’’Купалінка”... На кожным народным свяце будуць дарэчы гульні I карагоды.
Песйі ’’Жавароначк і, прыляціце”, ’’Ходзіць кот па сенажаці” можна выкарыстоўваць для пашырэння дыяпазону дзіцячага голасу, для апрацоўкі ў дзяцей правільнага рытму, лёгкага 1 звонкага гучання і г.д.
Такія песні, як ’’Белабока-сарока”, ’’Божая кароўка”, ’’Калыханка” маюць невялікі песенны дыяпазон. Яны вельмі спатрэбяцца музычным кіраўнікам для работы з дзецьмі, у якіх абмежаваны дыяпазон голасу, якія па розных прычы-нах адстаюць ад агульнага ўзроўню. На гэтых песнях дзеці паступова вучацца расшыраць абсяг гукаў верхняга і ніжняга рэгістраў.
Пры развучванні песень, карагодаў, песень-гульняў музычныя кіраўнікі могуць адчуваць некаторыя цяжкасці з засваеннем беларускага тэксту. Улічваючы гэта, укладальнікі пастараліся ўвесці ў тэкст некаторых песень (’’Калыханка”, ’’Заінька, шэранькі”) паўторныя склады, словы і лёгкія па гукавому складу кароткія фразы, якія дазваляюць дзецям больш хутка засвойваць іх.
Песні, як прав’ла, развучваюцца на музычных занятках, пасля ж могуць выкарыстоўвацца на святах, ранішніках, у самастойнай музычнай дзейнасці, урэшце, у штодзённым жыцці.
У працэсе навучання спевам беларускія народныя песні могуць паспяхова служыць здзяйсненню многіх музычна-педагагічных задач. Гэтай пачэснай справе і дапаможа зборнік ’’Крьшічка”.
3
сдухАнне
БСЛАБОКА-САРОКА
Белабока-сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
прыйшіпрыйпвікоця
Словы народныя Музыка Л. СІМАКОВІЧ
СПАКОЙНА, СНІШАНА
4
НЯ— "гп
Л 4
* * 1
*1'1' Г F 1 ь г
пры_ сы_ піць. А я ж та_ бе, ды ка_ ту, за ра_ бо_ ту
за_ пла_ чу: дам гля_ чок ма_ла_ ка і ка_ ва_ лак пі_ ра_га.
*
2. Зак. 6233.
5
1. Прыйдз і, прыйдз і, коця, Ясік спаці хоча.
Хоча, хоча, ды не спіць, Трэба яго прысыпіць.
2. А я ж табе, ды кату, За работу заплачу: Дам глячок малака I кавалак пірага.
БУС€А
УМЕРАНА СКОРА
Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА
У чырвоных ботах Ходзіць па балотах. Бусел даўганосы, Жабы сабе носіць.
6
спісыночяк міленькі
Апрацоўка В. КУЗНЯЦОВА
HE СПЯШАЮЧЫСЯ
І|ІІ1В11І111і111Ііі11іі^
га_лу_ бо_ чак шы_зань_ кі. Мой ^ сы_но_ча й к бу_дэе М5? н=ь спаць, l=F=F w?« я бу_ ду ка_ лы_ X п m п^ аць.
у^? Н ч -9- Ц—< —* JJ ^J, , г"П|
1. Спі, сыночак міленькі, Галубочак шызанькі, Мой сыночак будзе спаць, А я буду калыхаць.
2. Нашто, вецер, ты гудзеш, Спаць Міхаську не даеш? Сп I, сыночку м 1 леньк і, Ой, ды люлі-люленькі...
7
ЗАПРАЖЫЦ€ СІВЫХ КОН€Й
Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА
За пра
хаць
ра_ бей_
ftV.
У гос_
5 Для заканчэння
1. Запражыце с і вых коней У вазок шырок і: Хоча ехаць верабейка У госці да сарокі.
2. Як прыехаў верабейка Ды шпорам і ляснуў, Выскачыла сарочанька: - Прашу, калі ласка.
3. Прашу, прашу, верабейка, Мяне не цурацца, —
I за стол саджае госця, Просіць частавацца.
сядвійь KRMRP HR ДУБОЧКУ
3. Зак. 6233.
9
Для паўтарэцня
^'Для заканчэн;
ія
на эя лё нень
ліс_ точ_
# РП_
«У
К1.
1. Сядэіць камар на дубочку, На зялёненькім лісточку. Ай, люлі, люлі, люлі, На зялёненькім лісточку.
2. Наляцела шура-бура, Камарочка з ліста здула. Ай, люлі, люлі, люлі, Камарочка з ліста здула.
3. Прыляцелі тут дзве мушкі, Узялі камара пад ручкі. Ай, люлі, люлі, люлі, Узялі камара пад ручкі.
KOUl KOUL ЛАПКІ
Апрацоўка В. КУЗНЯЦОВА
10
Коці, коці, лапкі, Паедзеш да бабкі, Бабка дасць піражок, А дзядўля шаляжок* і табачкі ражок.
А табачку нюх-нюх, За горачку трух-трух.
*Грошык.
МІКІТА
Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА
УМЕРАНА
11
A М і к I та дровы сячэ, Мікіціха бліны пячэ. МІкІта, Мікйа, Так 1 гэтак, Мікіта.
Ц€РАЗ ТО€ ССАЬЦА
Апрацоўка А. ЗАЛЕТНЕВА
12
Цераз тое сельца Вязена дзярэўца*
Я з таго дзярэуца
Хатачку збудую,
Хатачку збудую, Наўкола ўмалюю.
Ой, намалявала
Тры месяцы ясных,
Тры месяцы ясных, Тры малойцы красных.
Ой, намалявала
Тры зоранькі ясных,
Трызоранькі ясных, Тры дзеванькі красных.
*Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
РЭЧЯНЬКА
Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА
4. Зак. 6233.
13
тп— я 1