Маё шчаслівае жыццё
Роўз Лагеркранц
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Коска
Памер: 144с.
Мінск 2019
Роўз Лагеркранц • Эва Эрыксан
тэкст:
Роўз Лагеркранц
ІЛЮСТРАЦЫІ:
Эва Эрыксан
KoSKA,
Мінск Кандрусевіч Надзея 2019
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4 Шве)-44
Л14
Пераклад са шведскай
Надзі Кандрусевіч
Пераклад зроблены паводле выдання: Rose Lagercrantz • Eva Eriksson «MITT LYCKLIGA LIV»
Bonnier Carlsen Bokforlag, Stockholm, 2017
The translation of this book was supported by the Swedish Arts Council SWEDISH
ARTSCOUNCIL
Лагеркранц, P.
Л14 Маё шчаслівае жыццё / Роўз Дагеркранц ; мастак Эва Эрыксан ; пер. са швед. Надзі Кандрусевіч. Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2019.-144 с. : Іл.
ISBN 978-985-90452-9-5
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з'яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ...
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4 Шве)-44
ISBN 978-985-90452-9-5
© Rose Lagercrantz, тэкст, 2010
© Eva Eriksson, ілюстрацыі, 2010
© Bonnier Carlsen Bokforlag, 2017
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на бел. мову, 2019
© Выданне на бел. мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2019
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Заснаваная ў 2009 годзе.
Падсерыя «Каляровы ровар». Заснаваная ў 2013 годзе.
Выпуск 31
ЗМЕСТ
Частка 1 п
Частка 2 75
Частка з 19
Частка 4 25
Частка 5 33
Частка 6 47
Частка 7 51
Частка 8 57
Частка 9 63
Частка 10 67
Частка 11 73
Частка 12 79
Частка 13 91
Частка 14 97
Частка 15 107
Частка іб 777
Частка 17 775
Частка 18 723
Частка 19 737
Частка 20 735
Ужо позна, але Дзюнэ не можа заснуць.
Калі дзеці не могуць заснуць, яны звычайна пачынаюць лічыць авечак, але толькі не Дзюнэ!
Дзюнэ лічыць, колькі разоўяна была шчаслівая.
іі
Прыкладам, калі яна маленькая
і яе стрыечны брат Свантэ дорыць ёй жабку.
Ці калі яна ўпершыню праплывае тры грабкі і не тоне.
Ці калі ёй дораць школыны заплечнік.
Дзюнэ такая шчаслівая, што пойдзе ў першы клас, яна чакае гэтага ўсё сваё жыццё!
Але гэтае лета цягнецца так доўга — пэўна, таму, што Дзюнэ так моцна чакае школы.
Але калі нарэшце надыходзіць час ісці ў школу, Дзюнэ задумваецца, што яе там чакае.
Яна проста будзе сядзець і вучыцца чытаць і пісаць?
Дык яна гэта і так ужо ўмее. Ну, ва ўсялякім разе, крыху — яшчэ з мінулага года.
— Ты думаеш, мне спадабаецца мая настаўніца? — пытаецца Дзюнэ ў таты.
— Вядома, — адказвае тата. — Вядома, спадабаецца.
— А ты думаеш, мне спадабаюцца мае аднакласнікі?
Дзюнэ хадзіла на падрыхтоўчыя заняткі ў іншую школу, а ў новай школе не ведае нікога.
Раптам ёй стала вельмі-вельмі страшна.
А што, калі яна ні з кім не пасябруе?
іб
Калі так атрымаецца, яна болын ніколі туды не пойдзе, задумала сабе Дзюнэ.
«Нуўсё, тата, трымай за мяне кулачкі!» — просіць яна, уваходзячы ў школьныя дзверы.
Перад дзвярыма ў клас стаіць настаўніца і вітае дзяцей.
Але адзін хлопчык не хоча заходзіць.
Тады яго мама дае яму дваццаць крон, і ён згаджаецца хадзіць у школу.
Калі ўсе сабраліся ў класе, настаўніца кажа:
— Вітаю вас усіх у школе, сёння ваш першы дзень!
Потым яна па чарзе называе імёны дзяцей.
Тыя, хто не баіцца, падымаюць руку і кажуць «я». Дзюнэ таксама адказвае, хаця ёй здаецца, што яшчэ трошкі — і яна страціць прытомнасць.
Потым настаўніца раздае ўсім каляровыя крэйды і аркушы паперы, на якіхтрэба напісаць свае імёны.
Дзюнэ насамрэч завуць Даніэла, але яна піша «Дзюнэ».
Дзяўчынка, якую завуць Мікаэла, піша «Мікі».
Хлопчык Эрык піша «Метэборг».
А Юнатан піша проста «Юнатан».
Усе змаглі напісаць свае імёны, акрамя аднаго хлопчыка. Яму дапамагла настаўніца.
I вось калі ўсім нарэшце становіцца весела, ужо трэба ісці дадому.
Увечары яны адзначаюць першы школьны дзень усёй сям'ёй.
Сям'я Дзюнэ — гэта Дзюнэ, тата і Кот.
Кот, напэўна, думае, што Дзюнэ ўжо дарослая, бо пайшла ў першы клас.
— Мне было зусім не страшна, — распавядае Дзюнэ Кату, — ну, можа, крыху хвалявалася, але насамрэч было вельмі класна!
Але сяброў у яе пакуль што няма.
4
Наступнага дня Дзюнэ стаіць пасярод школьнага двара.
Увесь першы перапынак яна глядзіць, як гуляюць іншыя дзеці.
На наступным перапынку яна заўважае яшчэ адну дзяўчынку, якая гэтаксама ж стаіць і азіраецца.
Раптам яны глядзяць адна на адну,
і Дзюнэ наважваецца падысці:
— Можа, пагушкаемся на арэлях?
Дзяўчынка ківае. Яе завуць Эла-Фрыда.
Яны гушкаюцца, пакуль не звініць званок. I на іншых перапынках таксама.
Калі заняткі заканчваюцца, яны застаюцца, каб пагушкацца яшчэ.
Ім зусім не хочацца спыняцца.
Але прыходзіць настаўніца і кажа.
што ім час ісці дадому:
S'
У школе Дзюнэ шчаслівая.
Ёй падабаецца гушкацца на арэлях з Элай-Фрыдай.
Ёй падабаецца сядзець у пакоі для гулыняў і маляваць, як заходзіць сонца.
Ім з Элай-Фрыдай падабаюцца
заходы сонца.
Дзюнэ шчаслівая, калі настаўніца дазваляе ёй і Эле-Фрыдзе сесці за адну парту.
Адзінае, што не падабаецца Дзюнэ, дык гэта што ім не даюць хатняга задання.
— У першы тыдзень хатніх заданняў не будзе, — кажа настаўніца.
Але Дзюнэ так хочацца займацца дома, што тата сам прыдумляе для яе хатнія заданні.
Дзюнэ шчаслівая, калі настаўніца дазваляе ім з Элай-Фрыдай сядзець побач і ў сталоўцы.
Яны ядуць шмат хлябцоў з супам.
Дзюнэ выбірае трыкутнічкі, а Эла-Фрыда — квадрацікі.
Калі на фізкультуры ім трэба выбраць сабе пару, яны, вядома, становяцца побач.
Аднойчы яны ідуць на пікнік на гару побач са школай. Спачатку яны любуюцца наваколлем, а потым ядуць бутэрброды і п'юць гарбатку і какаву. А пасля Эла-Фрыда дастае сюрпрыз.
Маленькую скрынку, дзе ляжаць два ланцужкі.
На кожным з іх — палова сардэчка.
— Гэта ланцужкі нашага сяброўства, — тлумачыць Эла-Фрыда.
Яны надзяваюць ланцужкі, і Дзюнэ зноў вельмі шчаслівая.
Ах, якая ж яна шчаслівая!
Дзюнэ шчаслівая, калі яна прыходзіць у госці да Элы-Фрыды і гуляе з яе марской свінкай, якую завуць Пацібой.
I з малодшай сястрычкай Элы-Фрыды — Мірандай.
— Я зая! — крычыць Міранда, калі злуецца. Яна мае на ўвазе «злая», але думае, што гэта вымаўляецца «зая»!
Дзюнэ шчаслівая, калі Эла-Фрыда прыходзіць да яе і застаецца начаваць.
Яны засноўваюць Начны клуб.
Гэта клуб, які пачынаецца а дзясятай вечара і працягваецца колькі заўгодна.
Можна размаўляць, свяціць ліхтарыкам пад коўдрай і есці начны сняданак.
Бутэрброды з сырам і гурком.
Калі стамляешся, то можна проста гладзіць спінкі адна адной, пакуль не заснеш.
Дзюнэ шчаслівая кожны раз, калі яны ладзяць НК.
НК — гэта такое скарачэнне для Начнога клуба.
А яшчэ Дзюнэ шчаслівая, калі яны ідуць з Элай-Фрыдай у краму, дзе прадаюць жывёл і дзе раней жыў Пацібой.
Там жывуць дзве іншыя марскія свінкі, таксама вельмі мілыя і прыгожанькія.
I белыя, нібыта сняжынкі.
Таму Дзюнэ з Элай-Фрыдай вырашаюць, што адну будуць зваць Сняжок, а другую Сняжынка.
— Запытайся ў таты, можа, ён дазволіць табе іх набыць, — прапануе Эла-Фрыда.
Калі Дзюнэ пытаецца ў таты, ён маўчыць.
Дзюнэ лічыць, што, калі тата не адказвае, гэта жахліва.
I яна вельмі засмучаецца.
Але ўжо праз некалькі хвілін яна зноў шчаслівая. Ці, можа, гадзін. Ці дзён.
Яна дакладна не памятае, бо яна так часта бывае шчаслівая.
Дастаткова, каб Эла-Фрыда запыталася, ці будуць яны мяняцца закладкамі для кніг.
Эла-Фрыда згодная мяняцца якімі заўгодна закладкамі, акрамя адной. Гэта закладкаанёлак бабулі Элы-Фрыды. Яна захавалася яшчэ з таго часу, калі яе бабуля была маленькай дзяўчынкай.
Дзюнэ прапаноўвае за яе дзве свае найлепшыя закладкі, але Эла-Фрыда ўсё адно не пагаджаецца.
Тады Дзюнэ прапаноўвае тры, чатыры, пяць! Усе закладкі, што ў яе ёсць!
Але Эла-Фрыда адмаўляецца мяняць бабулінага анёлка.
Яны нават пасварыліся праз гэта.
Часам такое здараецца — яны сварацца.
Але не надоўга. Ужо праз некалькі хвілін яны зноў мірацца.
Бо немагчыма ўявіць сабе лепшай сяброўкі, чым Эла-Фрыда. Яны разам і ў дождж, і ў спёку, і ў агні, і ў вадзе.
7
У школе бывае тыдзень садавіны і тыдзень гародніны.
Тады вучаць усё пра садавіну і ўсё
пра гародніну.
5і
На Каляды Дзюнэ разам з татам і Катом едуць да бабулі і дзядулі. Там усе атрымліваюць падарункі.
Дзюнэ адчыняе свае падарункі і доўга гуляе з кудлатым белым мядзведзікам, але хутка пачынае сумаваць па Эле-Фрыдзе.
Калі зноў пачынаецца школа, Дзюнэ шчаслівая. Іх чакаюць сырны, масляны і малочны тыдні. I яны малююць кароў.
Дзюнэ малюе чырвоную карову
з вялікімі рагамі.
А Эла-Фрыда нічога не малюе.
Яна сядзіць і закрывае вочы рукамі.
— Што здарылася? — шэпча Дзюнэ. — Ты плачаш?
Але Эла-Фрыда не адказвае.
Тады настаўніца распавядае Дзюнэ, што Эла-Фрыда пераязджае жыць у іншае месца.
Калі Дзюнэ чуе гэта, яна таксама пачынае ллакаць. Яна плача і плача, але гэта не дапамагае.
Дзюнэ ляжыць у сваім ложку і лічыць усе разы, калі яна была шчаслівая, але ў яе нічога не атрымліваецца.
Эла-Фрыда больш не вучыцца ў іх класе,
і Дзюнэ зусім не шчаслівая.
Яна вельмі нешчаслівая.
ХУМЛЕІЗЭГЕН
На вуліцы Хумлевэген.
Яна жыве тут усё сваё жыццё.
3 татам і Катом.
У жоўтым доме.
Тым, што стаіць бліжэй да горкі,
з якой зімой так класна катацца на санках.
Раней у Дзюнэ была мама, якая таксама жыла разам з імі, але яна «пайшла».
Так кажуць дарослыя, калі нехта памірае.
Кажуць, што «яна пайшла з жыцця», хаця яна ўжо не можа хадзіць.
I куды пайшла? Дзе тое месца?
А цяпер i Элы-Фрыды няма.
Але яна не пайшла.
Яна з'ехала на машыне. У Нарчопінг.
Гэта горад за некалькі тысяч вуліц і дарог ад Хумлевэген.
За некалькі тысяч лясоў, палёў, лугоў і азёр...
Недзе там, дзе ўсе гэтыя тысячы лясоў, палёў, лугоў і азёр, жыве цяпер лепшая сяброўка Дзюнэ Эла-Фрыда.
На наступны дзень пасля таго, як Эла-Фрыда пераехала, Дзюнэ проста сядзіць, утаропіўшыся ў яе пустое крэсла.
У той жа дзень яна падае на школьным двары, ірве калготкі і разбівае калена.
Ёй вельмі балюча. I яна будзе памятаць гэта заўжды.
Аж да трыццаці пяці гадоў, ну ці нешта такое.
Настаўніца наляпляе на калена маленькі
кавалачак пластыру, але гэта не дапамагае.
Пластыр увесь час адляпляецца.
А Дзюнэ плача.
Але не таму, }
।
што балюча.
I
ЧмжО/ Ю
Дзюнэ плача і на наступны дзень. Калі яны гуляюць у футбол...
...і калі Юнатан пхае яе так моцна.