Маё шчаслівае жыццё
Роўз Лагеркранц
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Коска
Памер: 144с.
Мінск 2019
што яна падае і робіць сабе дзірку ў галаве.
Тата мусіць ехаць з Дзюнэ ў бальніцу, дзе ёй зашываюць дзірку і забінтоўваюць галаву.
Але Дзюнэ плача не праз гэта.
Дзюнэ плача таму, што яна больш не шчаслівая.
Чм^км/ 11
Потым ідзе хлебны тыдзень, і яны вучаць усё пра хлеб.
Але Дзюнэ зусім нецікава.
Аднойчы яны вяртаюцца з татам дадому і тата пытаецца, ці Дзюнэ па-ранейшаму хоча марскіх свінак.
Тады яна зноў становіцца трошкі шчаслівай.
Але раптам іх ужо прадалі?
Калі яны заходзяць у краму, Дзюнэ адразу ж бяжыць да марскіх свінак.
I Сняжок, і Сняжынка на месцы — такія ж мілыя і прыгожыя, як і мінулым разам.
Прадавачка перасаджвае марскіх свінак у скрыню і аддае Дзюнэ.
Тата набывае клетку, два даллкі, вітаміны, сена два паільнікі і дзве місачкі для ежы.
Калі яны вяртаюцца дадому, Дзюнэ ўладкоўвае клетку. Цяпер у Сняжка і Сняжынкі ўтульныя дамкі. Яны залазяцьтуды і паварочваюцца да Дзюнэ спінкамі.
Марскія свінкі так робяць, калі хочуць, каб іх пакінулі ў спакоі.
А калі яны злуюцца, то скрыгочуць зубкамі.
А калі яны шчаслівыя, у іх блішчаць вочкі
і яны вурчаць.
А калі ім страшна, яны могуць абсікацца.
I абкакацца таксама.
Але насамрэч какаюць яны амаль увесь час, нават калі ім зусім не страшна.
Дзюнэ — самы шчаслівы чалавек на свеце. Але не заўжды. Пасля таго як Эла-Фрыда пераехала, ёй сумна на перапынках.
Тады яна проста сядзіць у пакоі для гульняў і назірае, як хлопчыкі будуюць горад з лега і драўляных кубікаў.
Яны будуюць гэты горад ужо некалькі дзён, не дазваляючы дзяўчынкам удзельнічаць.
Дзяўчынкі вельмі злуюцца.
Калі горад ужо збудаваны, дзяўчынка Мікі выпадкова кранае вежу.
А дзяўчынка Вікі — замак.
А Дзюнэ ўстае і — уяві сабе! — паслізгваецца і пляскаецца проста пасярод збудаванага горада.
Проста нейкі землятрус!
Хлопчыкі пачынаюць крычаць і кідаць кубікі ў дзяўчынак!
А дзяўчынкі — y хлопчыкаў!
I пачалося!
Дзюнэ моцна пхае Юнатана, ён валіцца на падлогу і б'ецца тварам.
У яго ідзе кроў.
Прыбягае настаўніца. Спачатку ёй падаецца, што кроў цячэ з носа, але хутка яна заўважае, што пярэднія зубы Юнатана хістаюцца, ледзь не выпадаюць.
— Бяжыце па медсястру! — крычыць яна Мікі і Вікі.
Дзюнэ не памятае, што адбываецца потым.
Ёй страшна глядзець, яна хаваецца пад сталом.
13
Пасля гэтага Дзюнэ ўжо не шчаслівая ніводнай
секунды.
Вечарам тата ідзе на нейкае свята, і да Дзюнэ прыходзіць прабабуля.
9і
Раней Дзюнэ была б вельмі шчаслівая.
Яе старэнькая прабабуля вельмі мілая і гатуе найсмачнейшыя прысмакі ў свеце — любімую страву Дзюнэ макароны з кетчупам.
Але гэтым вечарам Дзюнэ не можа есці.
Яна думае пра тое, што пхнула Юнатана так, што той ледзь не страціў пярэднія зубы.
Яна думае пра гэта ўвесь вечар. Толькі калі яны пачынаюць глядзець фільм, Дзюнэ забываецца пра гэта на хвілінку і выпівае глыток вады са шклянкі, што стаіць на стале.
Але раптам яна адчувае нешта цвёрдае ў роце.
Бабуліна штучная сківіца!
Бабуля часта дастае яе, бо яна трохі муляе.
Пасля гэтага Дзюнэ не можа думаць ні пра што, апроч гэтых штучных зубоў.
А што, калі ў Юнатана цяпер будуць такія ж?
I ва ўсім вінаватая яна!
Што ж ёй цяпер рабіць?
У рэшце рэштяна вырашае напісаць Юнатану ліст.
ПРЫБГГАННЕ, ШАТАН!
Я HE ХАЦЕЛА ПХАЦЬ ЦЯЗЕ ТАК МОЦНА. ПВАЕАЧ.
ГЗ^НЭ.
V. S.
КАА/ ТА5Е ТРЭ5А 5УРЗЕ НА£/ЦЬ ШТУННЫЯ ЗУ5Ы / ЯНЫ ЕУРУЦЬ МУДЯЦЬ, ТЫ ЗАЎЯФЫ ЗМОЖАШ ЗНЯЦЬ /X
I ПАКЛАСЦІ Ў ШКЛЯІ-ІКУ 3 BAVOH.
14
На наступны дзень Дзюнэ спрабуе аддаць ліст Юнатану.
Але ён не звяртае на яе ўвагі.
Яму паставілі брэкеты, і ў яго новы ровар — ВМХ.
Гэта такі ровар, на якім можна ўздымацца, нібы на кані.
Больш нічога асаблівага ў ім няма.
Нават багажніка няма.
Неўзабаве Юнатан кідае свой ровар
і пачынае гуляць у шарыкі.
Тады Дзюнэ зноў спрабуе аддаць яму ліст.
ІОО
Але Юнатан бярэ ліст толькі пасля таго, як выйграе ў шарыкі тры разы. Тады ён чытае ліст і ківае Дзюнэ:
— Мне не спатрэбяцца штучныя.
У мяне хутка вырастуць новыя.
Дзюнэ зноў шчаслівая!
Пазней, калі Мікі і Вікі клічуцьяе паскакаць праз скакалку, яна становіцца яшчэ шчаслівейшай!
Дзюнэ скача праз скакалку лепш за ўсіх.
У той дзень яна скача ажно пяцьсот разоў запар!
Увесь клас стаіць ды назірае за ёй.
IS
Потым надыходзіць тыдзень бульбы.
Яны вывучаюць усё пра бульбу.
А пасля заняткаў яны разам з Вікі і Мікі ідуць збіраць пустыя бляшанкі ды бутэлькі.
Яны знаходзяць шмат.
А потым ідуць у краму, здаюць іх і на заробленыя грошы набываюць сабе жуйку.
Дзюнэ і Юнатан пачынаюць спаборніцтва — хто назбірае больш налепак. Такіх, якія налепліваюць на яблыкі ці бананы.
Яны наклейваюць іх на адваротны бок чырвонага дывана ў пакоі для гульняў.
16
Цяпер кожны дзень у школе пачынаецца з таго, што дзеці запісваюць штосьці пра сябе ў адмысловых сшытках.
Сшытак Дзюнэ мае назву:
MAE ШЧАСЛІВАЕ ЖЫЦЦЁ.
Вось што яна там піша:
МЯНЕ ЗАВУЦЬ VAHlSAAj ААЕ Ў£Е завуць мяне Е>зюнэ. У МЯНЕ СВЕТЛЫЯ ВАЛАСЫ, ЗАЛАЦІёТА-ЖОЎТЫЯ.
Ё-ВЕТЛА -ЗАЛАЦІСТА ~ЖОЎТЫЯ.
У МЯНЕ БДАКІТНЫЯ вочы. Мая ЛЮБІМАЯ страва —
МАКАРОНЫ 3 КЕТЧУПАМ, I Я ВЫЛА ШЧАСЛІВАЯ LUMAT РАЗОЎ У СВАІМ ЖЫЦЦІ.
ш
Болыіі яна пакуль нічога не запісвае.
Але ўсё ў гэтым апавяданні — праўда.
Калі яна была маленькая, яна была шчаслівая амаль заўжды.
Напрыклад, таму, што мае пальчыкі на руках
і нагах.
Ёй вельмі
мяккі і цёплы.
А яшчэ ў яе была мама.
падабаліся яе ножкі. I жывоцік таксама — такі
Але потым мама захварэла, і яе паклалі ў бальніцу.
Часам яе адпускалі дадому. Тады яна ўвесь час сядзела на верандзе і адпачывала.
Дзюнэ ў асноўным жыла ў бабулі з дзядулем.
Аднойчы ўвечары пазваніў тата і сказаў, што мама пайшла.
Дзюнэ была такая маленькая, што не зразумела, што гэта значыць.
Пазней бабуля ёй патлумачыла, што так толькі кажуць.
Мама не пайшла. У яе выраслі крылы, і яна адляцела.
17
Тата таксама лятае, але на самалёце. У Італію.
I Дзюнэ заўсёды лятае разам з ім, таму што там жыве яшчэ адна бабуля — татава мама.
Яны лятаюць туды кожнае лета.
Лепш за ўсё з гэтых паездак яна памятае, як яна сядзіць на вазку для багажа — на самым версе высачэзнай гары з валізак!
Раптам увесь стос абрынаецца, але тата падскоквае і ловіць яе.
Тата ўвесь час ратуе яе!
Што б яна рабіла без яго?
Як жа ёй шанцуе, што ў яе ёсць тата!
нб
Яшчэ аднаго разу ў Італіі яна падае і драпае рукі, калені і нос.
У рэстарацыі.
Усе навокал вельмі шкадуюць яе і прыносяць вялікі шакаладны торт.
Дзюнэ частуе ім усю сям'ю.
Потым яна гуляе разам са сваім стрыечным братам Аляксандрам. А калі яны стамляюцца, то сядаюць і пачынаюць размаўляць.
Дзюнэ гаворыць па-шведску, а Аляксандр — па-італьянску.
— Ф'ёрэ, — кажа Аляксандр. — Гэта значыць «кветка».
— Аморэ, — працягвае ён. — Гэта значыць «каханне».
Дзюнэ ведае гэтае слова — яе тата ўвесь час яго паўтарае.
18
— Аморэ, — кажа тата, калі зазірае да яе
ў пакой. — Ты яшчэ не спіш?
— He, — адказвае Дзюнэ. — He магу заснуць.
Звычайна яна засынае, як толькі кладзе галаву на падушку, але тым вечарам Дзюнэ не можа нават заплюшчыць вочы.
— Што ж рабіць? — пытаецца тата. —
Ты галодная?
— Так, — адказвае Дзюнэ. — Трошкі.
Яна чула, што некаторых дзяцей трэба карміць уначы. Можа, яе таксама?
Тата дае ёй шклянку малака з мёдам.
Сняжок і Сняжынка таксама не спяць і глядзяць на Дзюнэ. Ім цікава, што будзе далей.
— Аморэ, — шэпча Дзюнэ Сняжку.
Потым шэпча тое ж самае Сняжынцы:
— I ты таксама аморэ!
Ну дык што там яшчэ са шчасцем?
Так, сёння яна праскакала ажно пяцьсот разоў праз скакалку.
Гэта яе рэкорд.
Увесь клас стаяў і глядзеў на яе.
Дзюнэ была шчаслівая.
Але ў яе больш няма лепшай сяброўкі.
Толькі звычайныя сябры.
Напрыклад, Юнатан, Вікі ці Мікі.
Ці Метэборг. Ён ёй таксама падабаецца.
Дзюнэ ходзіць у вельмі добры клас, так кажа настаўніца тату.
Яны не валяцца з крэслаў і нічога такога.
Але яна забылася пра Бэні, таго хлопчыка, які не хацеў ісці ў школу, пакуль мама не дала
яму дваццаць крон.
Аднойчы ён выслізнуў з класа і збег у краму па цукеркі.
А потым праслізнуў назад у клас.
Настаўніца заўважыла і сур'ёзна паразмаўляла з ім на перапынку.
Ніхто не ведае, што яна яму сказала, але гэта ўсё адно не дапамагло.
Бэні ўсё роўна трушчыць на ўроках цукеркі, хоць і нельга.
А часам ён поўзае па падлозе, нібы кракадзіл.
Усё канчаецца тым, што настаўніца садзіць яго за свой стол.
Цяпер — самае лепшае.
Дзюнэ пакідае гэта на самы канец. Ліст!
Аднойчы Дзюнэ атрымлівае ліст з Нарчопінга. Прачытаўшы яго, яна становіцца самай шчаслівай за ўсё жыццё.
Вось што ў тым лісце:
Я HZ/ ЛАА/ІЦ цяхк/.
АфділалА+О;
Эл^-ф^ыд^,
A ў канверце ляжыць самая прыгожая закладка
Элы-Фрыды — анёл.
19
Дзюнэ адразу ж адказвае:
Прыв/танне, Эла-Фрыра/
HACTAPAM^j КАЛ/ ЛА£КА, гажыць, ПАКУЛЬ МЫ HE ПАРРАСЦЁМ.
ТАРЫ МЫ ЗМОЖАМ ЖЫЦЬ У AVHbIM ГОРАРЗЕ;
У А&НЫМ DOME I ПРАЦАВАЦЬ HA AVHOH ПРАЦЫ.
Мы ЗМОЖАМ ПРАЦАВАЦЬ У АРНОЙ КРАМЕ.
Ц/ ЛЯЧЫЦЬ ХВОРЫХ ЖЫВЕЛ У Афрыцы.
Ці Ў Аўс-траліі.
Абрымака
V3WH3.
Е S. Можам ЖЫЦЬ I Ў Нарчопінгу.
Хутка прыходзіць адказ:
Я шмму doyia*
Т ^дл^жлл^ (л^Ш^/U^Zr дс^ мллш ^\лжх>д\й^ влзсбьцьй? А^Мхлййо?
Эл/^-ф^тМ-.
А праз некалькі дзён мама Элы-Фрыды тэлефануе тату Дзюнэ і пытаецца, ці можна Дзюнэ прыехаць да іх у госці.
Заўтра Дзюнэ едзе.
0, як жа яна чакае гэтае заўтра!
Але ад яе жадання час не бяжыць хутчэй...
Сняжок і Сняжынка таксама едуць з Дзюнэ. Нарэшце яны пазнаёмяцца з Пацібоем!
20
Тата зноў зазірае ў пакой да Дзюнэ.
— Дзюнэ, ну што ты яшчэ там робіш? — уздыхае ён. — Бяжы хуценька ў ложак!
Тата таксама хоча спаць.
Заўтра тата сам вязе Дзюнэ да Элы-Фрыды.
— Я такая шчаслівая, што не магу заснуць, — скардзіцца Дзюнэ.
— Я ведаю, што рабіць, — кажа тата. —
Калі палічыць авечак...
— Не-е, толькі не авечак, — хныкае Дзюнэ. — Гэта ж так сумна.
— Тады лічы ў адваротны бок, — прапаноўвае тата. — Напрыклад, ад 20 і назад.
— 20; 19,18... — лічыць Дзюнэ, але гэта таксама не дапамагае.
Дзюнэ далічвае да 17, яна ўзгадвае адзін спосаб, якому яе навучыла стрыечная сястра Расана.
Трэба заплюшчыць вочы і ўявіць сабе, што ты спіш.
Тады засынаеш па-сапраўднаму.
Атрымалася!
Ужо праз хвілінку Дзюнэ спіць.
А калі яна прачнецца, будзе раніца, і яна паедзе ў Нарчопінг.