Народны спеўнік
Выдавец: Медыял
Памер: 40с.
Мінск 2020
НАРОДНЫ СПЕЎНІК
ЭтнаТрадцыцыя
НАРОДНЫ СПЕЎНІК
Мінск «Медмал» 2020
УДК 784.4
ББК 85.94я438
НЗО
У кл ада н н е
Яніна Грыневіч, Сяржук Доўгушаў Расшыфроўка нот:
Наста Някрасава, Аляксандр Ясінскі (1-5, іі-і2,16-19, 21-22, 24-27)
Набор нотнага матэрыялу і тэкстаў: Наста Карпенка
У аздабленні кнігі выкарыстана выцінанка Насты Глушко
Народны спеўнік / уклад. Я.Грыневіч, С.Доўгушаў. —
Н 30 Мінск: «Медыял», 2020 — 40 с.: іл.
ISBN 978-985-7229-37-6
У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Гэта тэксты, якія не адно стагоддзе збіралі беларусаўдля пачэсныхспраўі вясёлыхсустрэч, аб'ядноўвалі і натхнялі.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам і традыцыйнай культурай.
УДК 784.4
ББК 85.94я438
ISBN 978-985-7229-37-6
© «ЭтнаТрадцыцыя», 2020
© Глушко Н., ілюстрацыі, 2020
© Афармленне. «Медыял», 2020
Перапёлка
Жніўная
Пе-ра пёл ка, тры-сця-но гня-здзеч ка,
за-ла-то я еч ка, пе-ра-пёл ка,
Перапёлка,
Трысцяно гняздзечка, Залато яечка, Перапёлка.
Перапёлка,
Пастушкі пагоняць, Яечкі заберуць, Перапёлка.
Перапёлка, He вій ты гняздзечка Блізка пры дарожцы, Перапёлка.
Перапёлка,
А звій ты гняздзечка На зялёным дубе, Перапёлка.
Перапёлка,
Вецярок павеіць, Дзетак пакалышыць, Перапёлка.
Ой, дзеванька!
He вій ты вяночак — Восень недалёчка, Ой, дзеванька.
Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць, Ой, дзеванька.
Іншы варыянт слоў (Ой, лятала)
Ой, лятала да шэра перапёлка Ды па чыстым полі, ой, лятала.
Ой, шукала да шэра перапёлка Сваіх дробных дзетак, ой, шукала.
Ды не знайшла да шэра перапёлка Сваіх дробных дзетак, ды не знайшла.
Толькі знайшла ды яна мясцечка, Халодна гняздзечка, толькі знайшла.
Ой, хадзіла горкая сіротка Ды па чыстым полі, ой, хадзіла.
Ой, шукала горкая сіротка
Сваіх татку з мамкай, ой, шукала.
Ды не знайшла горкая сіротка Сваіх татку з мамкай, ды не знайшла.
Толькі знайшла ды яна крыніцу Сцюдзёну вадзіцу, толькі знайшла.
Вэлітай
Жніўная
J=82
Вэ-лі(ы)-тай,вэ лі(ы)-тай, пэ рэ-пыл-ко,
5
вэлі(ы)тай-вэ лі(ы)-тай, пэ рэ пыл ко.
— Вэлі(ы)тай, вэлі(ы)тай, пэрэпылко! * Поглянь, поглянь у нас жыта кілько! — Нэ буду, нэ буду вэлітаты, Бо нам трэба жыто зажынаты. — А ў нас сэрпыкі золотыйі, А нашы жэнчынкі молодыйі, Вэлі(ы)тай, вэлі(ы)тай, пэрэпылко!
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ой7 літо
Жніўная
J=98
Ой, лі то, лі то, лі тыч ко,
ой, лі-то, лі то,_ лі-тыч ко.
Ой, літо, л'іто, літычко Посьпіло жь'іто-жь'ітычко;
Ой, літо, л'іто, новына Посьпіло жыто, ярына.
На моры жабка
Восеньская
J=110
На мо-ры жа бка кра-сен-цы тка ла.
Ра на ра на, кра-сен-цы тка-ла.
На моры жабка красенцы ткала.
Рана-рана, красенцы ткала.
Прыйшоў арачак да жабкі ў сваты.
Рана-рана, да жабкі ў сваты.
— А ў цябе ў жабкі кароткі лапкі.
Рана-рана, кароткі лапкі.
— А ў цябе, рачак, у срачцы вочкі.
Рана-рана, у срачцы вочкі.
— Кароткі лапкі далёка скачуць.
Рана-рана, далёка скачуць.
— У срачцы вочкі далёка бачуць.
Рана-рана, далёка бачуць.
На моры жабка красенцы ткала.
Рана-рана, красенцы ткала.
Талака
Восеньская
J=81
Ў насся го-ння та-ла-ка рыб-ка шчу-ку
вачіак-ла. А надварэ да йне ра но.
У нас сягоння талакаРыбка шчуку валакла, А на дворэ да й не рано. *
Ён кудрамі патрасеНам гасцінца прынясе, А на дворэ да й не рано.
Талочнікі не пяюцьНам гасцінца не даюць, А на дворэ да й не рано.
У нашага гаспадара Кучарава гадава, А на дворэ да й не рано.
Гаспадыня вутка, Варачайся хутка, А на дворэ да й не рано.
Стаўце кашу на стол, А горшчыка кінь пад стол, А на дворэ да й не рано.
* Кожны апошні радок паўтараецца двойчы.
Туман ярам, ярам-даліною
Лірычная
J=52
Туман ярам, ярам-даліною.* За туманам нічога не відна, Толькі відна дуба зелянога. Пад тым дубам крыніца стаяла, 3 той крыніцы дзеўка воду брала Ды ўпусціла залато вядзерца, Засмуціла казакова сэрца.
— Ой, хто ж тое вядзерца дастане, Той са мною на ручніку стане. Адазваўся казак маладзенькі: — Ой, я ж тое вядзерца дастану, Я ж з табою на ручніку стану.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Пасею гурочкі
Лірычная
Па-се-ю гу-роч-кі ніз-канад ва-до-ю, са-мабу-ду па-лі-ва-ці дробна-ю сля-зо ю. са-мабу-ду па-лі-ва-ці дроб на-ю_сля-зо(ю).
Пасею гурочкі Нізка над вадою, *Сама буду паліваці Дробнаю слязою.
Выраслі гурочкі У чатыры радочкі, He бачыла міленькага Чатыры гадочкі.
Я яму сказала,
А ён мне ні слова:
Махнуў беленькім платочкам, — Будзь, міла, здарова.
Я яму пісала
Беленькі лісточак —
ГІрыедзь, прыедзь, мойміленькі, Хоць н' адзін часочак.
Толькі і спаткала, Як этапам гналі, Я ж хацела ручку даці, Ды стража стаяла.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы
Аў полі вярба
Лірычная
Аў полі вярба, Пад вярбой вада, Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада.*
Дзеўка ад вады, Хлопец (казак) да вады: — Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
Рада б пастаяць, Каню вады даць, Mae босенькія ножкі, — Сцюдзёна стаяць.
— Я зніму парчу, Ножкі увярчу, А назад як я вярнуся, Боцікі куплю.
— He купляй ты мне, А купі сабе: Ёсць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы
Ой, рэчанька
Лірычная
J=104
Ой, рэчанька, рэчанька, Чамужты не поўная?
Ой, люлі, люлі, люлі,* Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная, 3 беражком не роўная?
Ой, люлі, люлі, люлі, 3 беражком не роўная?
А як жа мне поўнай быць, 3 беражкамі роўнай плыць? Ой, люлі, люлі, люлі, 3 беражкамі роўнай плыць?
Янка коніка паіў, Маня водучэрпала.
Ой, люлі, люлі, люлі, Маня воду чэрпала.
*Другі варыянт спяваецца без дабаўлення «Ой»
Ой, сівы конь бяжыць
Лірычная
I Для паўтору
Ой,спа-на-ра ві-лась, ой,_спа-на-ра ві-лась
I Для завяршэння
мне та-я дзеў чы-на. Як со-ней-ка ўзый дзе, як_со-ней-ка ўзыйдзе ка-хан-не ра зый-дзе.
Ой, сівы конь бяжыць, У яго бела грыва.
*Ой, спанаравілась, Ой, спанаравілась Мне тая дзеўчына.
He так та дзеўчына, Як яе лічанька — Ой, падай, дзеўчына, Ой, падай, дзеўчына, Мне белу ручаньку.
Ручаньку падала, Тры словы сказала: — Няхай бы я жыла, Няхай бы я жыла, Кахання не знала.
Бо тое каханне
3 вечара да рання. Як сонейка ўзыйдзе, Як сонейка ўзыйдзе — Каханне разыйдзе.
Апошнія тры радкі кожнай страфы паўтараюцца
Галубка на вішні
Лірычная
Га-луб-кана віш-ні, го-луб на ча-рэш-ні,га-луб
канавіш-ні, го-луб на ча рэш ні.
Галубка на вішні, Голуб на чарэшні, Галубка на вішні, Гблуб на чарэшні.
— Ой, скажы, дзяўчына, Што маеш на мысьлі?
Ой, скажы, дзяўчына, Што маеш на мысьлі?
— Я маю на мысьлі Цебе астаўляці, Я маю на мысьлі Цебе астаўляці, Чэрэз родну маці, Чэрэз матуленьку Мушу пакідаці Чорную брывеньку.
* Кожны радок паўтараецца двойчы
Дарожка
Лірычная
рож-ка,да рож-ка, што жты шы-ро-ка я.
Дарожка, дарожка, што ж ты шырокая,* Каля тое дарожкі тры сады стаяла.
А ў першым садзе зязюля кувала, А ў другім садзе салавей шчабеча, А ў трэцім садзе сын з маці гавораць: — Раскажы ж мне, сынку, а хто ж табе мільшы? — А цешча мне міла, міла для заезду, А жонка мне міла, міла для савету, А маці мне міла, мілей ўсяго свету — Хадзіла, канала, радзіла, ўмірала, Пачобачку з ножкі сваёй не здымала.
* Кожны радок паўтараецца двойчы
Чырвоная вішня
Лірычная
ад-да-ла мя не ма-ці, дзе я непры-вы-кша.
gg: II
ва-ры,ма-ці, вя-чэ-ру і на ма-ю до-лю.
Чырвоная вішня з-пад корня не вышла, Аддала мяне маці, дзе я не прывыкша.*
Ой, выйду на ropy, дай гляну да дому — Вары, маці, вячэру і на маю долю.
Вячэру варыла, не раз гаварыла:
— Няма табе, доню, ні міскі, ні ложкі.
— Ты думаеш, мама, што я тут паную, Прыдзі падзівіся, як я тут гарую.
Ты думаеш, мама, што я тут не плачу, За горкімі слезамі я свету не бачу.
Успомні мяне, мама, хоць раз у суботу, А я цябе, мама, йдучы на работу.
Успомні мяне, мама, хоць раз у нядзелю, А я цябе, мама, сцелючы пасцелю.
Успомні мяне, мама, хоць раз ў панядзелак, А я цябе, мама, за кожным за дзелам.
Успомні мяне, мама, хоць раз у аўторак, А я цябе, мама, на дні разоў сорак.
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы
А ў гародзе верба расла
Бяседная
.=58
А ў гародзе верба расла,* Там стаяла дзеўка красна.
Яна красна, шчэ й красіва, Яе доля нешчасліва.
Яедоля нешчасліва, Няма таго, што любіла.
Няма таго і не будзе, Разлучылі злыя людзі.
Асудзілі, абсмяялі, Каб мы ў пары не стаялі.
А мы ў пары стаяць будзем I друг друга не забудзем.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца
Ой7 у лузе каліна стаяла
Бяседная
ІВарыянт]
Ой, у лу зе ка лі на ста я ла,
Ой, у лу зе ка лі на ста я ла,
Там ка лі ну Га лі на ла ма ла.
Ой, у лузе каліна стаяла,* Там каліну Галіна ламала.
— Ой, Галіна ліца румянога, Ці ж ты любіш мяне маладога?
— Ой, я рада 6 цябе палюбіці, Толькі баюсь вянок загубіці.
— Ой, не ўбіў я птушыны малое, He згублю я цябе маладое.
Першы радок кожнай страфы паўтараецца
Ой, да сонцэ
Бяседная
Ой, да сонцэ, да сонцэ да яснае, эй, Да чэво ж раненька ўзыходзіла, й. Да чэво ж ты да раненька ўзыходзіла, эй, Ой, да позненька да закацілася, й.
Ой, да позно да закацілася, ой, Да на мяне маменька бранілася, й.
Да ні браніса да родна жы маменька, эй, Да й у мяне госцік да родный брацейка, й.
Да я ж ево да проважала, эй, Цераз тые цёмные да высокі леса, й. Да нас було да толька двоечко, ой, Да сястрыцка родна да родны брацейка.
Як пасеяў Андрэй грэчку
Бяседная
J=52
Якпа-се-яў Анд-рэйгрэч-ку, ра ю, рай.
Якпасеяў Анд-рэй грэч-ку, ры-цу,ры-цу, ры-цу,рай,
наду-боч-ку, навяр шэч ку, гоп рай, рыцу-рай!
Як пасеяў Андрэй грэчку, раю-рай!
* Як пасеяў Андрэй грэчку, рыцу-рыцу, рыцу-рай! На дубочку, на вяршэчку, гоп-рай, рыцу-рай!
А я грэчку не полола, раю-рай!
А я грэчку не полола, рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Под горою казу пасла, гоп-рай, рыцу-рай!
Под горою казу пасла, раю-рай!
Под горою казу пасла, рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Назбірала горшчок масла, гоп-рай, рыцу-рай!
*Два апошнія радкі паўтараюцца двойчы
Горшчок масла, бочку сыру, раю-рай!
Горшчок масла, бочку сыру, рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Варэнікаў наварыла, гоп-рай, рыцу-рай!
Варэнікаў наварыла, раю-рай!
Варэнікаў наварыла, рыцу-рыцу, рыцу-рай!