Народны спеўнік
Выдавец: Медыял
Памер: 40с.
Мінск 2020
У госці хлопцаў запрасіла, гоп-рай, рыцу-рай!
Ешця хлопцы, да й мочайце, раю-рай!
Ешця хлопцы, да й мочайце, рыцу-рыцу, рыцу-рай!
На гарэлку пробачайце, гоп-рай, рыцу-рай!
Пчолы мае
Бяседная
J=85
Ой вы, пчо-лы,ма-е пчо-лы,пчо-лы я-ры-е ма-
е, Пчо-лы ма е, я-ры-ейма-е.
Ой вы, пчолы, мае пчолы, Пчолы ярые мае.
Пчолы мае, ярые мае.*
Ой, чаму ж вы седзіцё, У паход не леціцё?
Пчолы мае, ярые мае.
Ці вас дожджык замачыў? Ці вас ветрык не ўсушыў? Пчолы мае, ярые мае.
Ой вы, госьці, мае госьці, Госьці любые мае, Пчолы мае, ярые мае.
Ой, чаму ж вы седзіцё, Хлеба, солі не есьцё? Пчолы мае, ярые мае.
Ці мой хлеб не пушоны, Ці я сам не вяселы? Пчолы мае, ярые мае.
А я хлеб падкушу, А я вас развесялю. Пчолы мае, ярые мае.
А я вас развесялю. Дударыкаўя найму. Пчолы мае, ярые мае.
Дударыкі будуць граць, А мы пойдзем танцаваць. Пчолы мае, ярые мае.
* Кожны апошні радок паўтараецца двойчы.
Ой ты, Косцюшко, хорошій мій Бяседная
Ойты, Косцюшко, хорошій мій, Яктэбэлюбляць, яктэбэльшчаць, Яктэбэлюбляць, яктэбэльшчаць, Шо коло тэбэ грошы брашчаць.
Зайшов до пана грошы меняць, А пан скорійшэ: «За стыл сядай!» За стыл садовыць, віно дае, А всё за грошы, шо в мэнэ е.
Зайшов до попа ў хорім святы, А піп с кадылом за мной бэжыць, Кадылом кадыць, горло дэрэ, А всё за грошы, шо в мэнэ е.
Ой, шось у мэнэ в грудзях болыць, Прокляты кашэль мэнэ давыць. Доктор скорійше лікы дае, А всё за грошы, шо в мэнэ е.
Ой, шчэ забувся я вам сказаць, Ой, як за мною дзеўкі бэжаць. Одна сьміецца, друга моргнэ, А всё за грошы, шо в мэнэ е.
* Два апошнія радкі паўтараюцца двойчы.
Ой, чыяжтоніва, чыежтопакосы
J=75 Балада
Ой,чы-я ж то ні-ва, чы-е ж то па-ко-сы?
Ой.чы-я ж то ні ва, чы-е ж то па-ко сы,
Вы-праўля ла ма-ці сы-на у са-лда ты.
Вы-лраўля ла ма ці сы-на у са-лд^ты,
ня-лю-бу ня-ве -стку ў по-ле лё нурва-ці.
Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы?
Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы, Чыя ж то дзяўчына распусціла косы? *
Гэта ж мая ніва, то ж мае пакосы, Гэта ж мая ніва, то ж мае пакосы, To ж мая дзяўчына распусціла косы.
Выпраўляла маці сына у салдаты. Выпраўляла маці сына у салдаты, Маладу нявестку ў поле лён ірваці.
— Як не вырвеш лёну, то не йдзі да дому. Як не вырвеш лёну, то не йдзі да дому, Стань у чыстым полі да й тапаліною.
Рвала яна, рвала, рвала не дарвала. Рвала яна, рвала, рвала не дарвала, Ды й у чыстым полі тапалёю стала.
Адзін год праходзіць, другі наступае. Адзін год праходзіць, другі наступае, На трэці гадочак прыходзіць сыночак.
Маці мая, маці, што ж то за навіна?
Маці мая, маці, што то за навіна, Што на нашым полі расце тапаліна?
— He пытайся, сынку, пра тую навіну. He пытайся, сынку, пра тую навіну, На, бяры сякеру, рубай тапаліну.
Адзін раз ударыў — яна пахілілась.
Адзін раз ударыў — яна пахілілась, Другі раз ударыў — яна папрасілась:
— He рубай, казача, я твая дружына. He рубай, казача, я твая дружына, Пашукай у лісці там твая дзяціна.
Маці ж мая, маці, што ты нарабіла. Маці ж мая, маці, што ты нарабіла, Што мяне з мілою навек разлучыла.
Ой, шчо гэто за вэрба
Балада
Ой,шчогэ-то завэрба,_ шобэзко-рэ ня ро-сла,
Он лі, он,далю-лі, шобэзко-рэ ня ро-сла.
Ой, шчо гэто за вэрба, Шо бэз корэня росла?
*Ой-лі, ой да лю-лі
Шо бэз корэня росла?
Ой, шчо гэто за вдова Сем год бэз мужа жыла? *
Сем год бэз мужа жыла, Два сыночка родыла. *
* Ой-лі, ой да лю-лі — кожны трэці радок. За ім паўтараецца апошні радок страфы.
Два сыночка родыла, Іванюшу й Васіля.*
Іванюшу й Васіля, В білу світу сповыла.*
В білу світу сповыла,
В Дунай рэчку бросіла.*
В Дунай рэчку бросіла, Шчуку рыбу просіла.*
Ой ты, рыба-сомына, Прымы й моіх два сына.*
Аты, сытнык, нэ махай, Моіх сыноў нэ лякай.*
На дваццатому году
Пошла вдова по воду.*
Стала вдова воду брать, Стаў корабэль подплывать.*
В том кораблі на концы Два сэділо молойцы.*
Одын кніжэчку чытае, Другі на вдову моргае.*
Ой ты, вдовушка, удова, Чы ты пойдэш за меня?*
За одного сама йду, За другого доч даю.*
Ой ты, вдовушка, удова, Дурна в тэбэ голова.*
За сыночка сама йдэш, За браточка доч даеш.*
Шо гэто на світі стало?
Маты сынов нэ познала.*
Ішлі хлопцы
Бяседная
Ішлі хлопцы з ярмалку, Ды зрубілі яблыньку, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Ды зрубілі яблыньку.
Яблынька садовая, Грушыца мядовая, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Грушыца мядовая.
Грушыца мядовая, Дзеўка чарнабровая, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Дзеўка чарнабровая.
Под нораву подышла, Цалавала молайца, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Цалавала молайца.
Дзеўка чарнабровая, Под нораву подышла, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Под нораву подышла.
Цалавала молайца, Крашэ мацеры, айца, Ой лі, ой лі, ой да люлі, Крашэ мацеры, айца.
Ой, да ішлі хлопцы
Бяседная
J=88
во-ха-ха, ой,да і-зру-бі лі я-блы-ньку.
Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі, Ой, да ізрубілі яблыньку. Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да ізрубілі яблыньку.
Ой, да ізрубілі яблыньку. Ой, да пасадзілі грушачку. Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да пасадзілі грушачку.
Ой, да пасадзілі грушачку, Ой, да на дзявочу душачку. Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да на дзявочу душачку.
Ой, да расці, груша садова, Ой, да гуляй, дзеўка малада. Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да гуляй, дзеўка малада.
Ой, да гуляй, дзеўка малада, Ой, да ці ты пойдзеш за меня? Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да ці ты пойдзеш за меня?
— Ой, да за цябе я не пайду, Ой, да я казачаньку люблю. Вой-да, вой-да, вой-да, во-ха-ха, Ой, да я казачаньку люблю.
Дунаю, Дунаю
Рэкруцкая
— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць, А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць, А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць, Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць, Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.
Ой, з-пад горкі з-пад крутой
Рэкруцкая
Ой, з-пад горкі з-пад крутой Выйшав маёр маладой.
* Лева-права,зеленэ-кудрава Выйшав маёр маладой!
Выйшав маёр маладой, Нежанатый, халастой.
Нежанатай, халастой, Дзержыць шаблю пад рукой,
Дзержыць шаблю пад рукой Разгаварывая зь ёй.
-Ох, ты шабелька моя, Бараніла ты мене!
Бараніла ты мене
Ў чужой дальняй стороне.
У чужой дальняй стороне На праклятай на вайне.
Аўбары, бары
Рэкруцкая
Аў ба ры, ба ры тры да ро-жань-кі.
Гэй гэй гэй гэй! Тры да ро-жань-кі.
А ў бары, бары Тры дарожанькі,
** Гэй, гэй, гэй, гэй, Тры дарожанькі.
Тудою ішло й Тры салдацікі.
Хто до мамкі йдэ, Песенькі пое.
Хто до жынкі йдэ, У скрыпочку грае.
Хто до мачохі — Сылнэнько плачэ.
Встрэчае маці
В пув дорожэнькі.
Із хлебом-соллю, Шчасьцем з долею.
Встрэчае жынка й
У вороцечках.
Із белым сыром, Із малым сыном.
Ox, а мачоха
Дай на порозе.
Дай на порозе, Дай на морозе.
*,** Варыянт трэцяй страфы
Як заржэць жа сівы кося
Рэкруцкая
Як заржэць жа сівы кося на брадзе, Як заплачэць доб моладзіц на вайне: — Ах вы, браціткі, таварышы мае, Раскажыці майму татку пра мяне. Ніхай татка сівога й каня прадаець, Ніхай мяне з неволінькі выручыць. — Я й ня буду сівога каня прадаваць, Я й ня буду з няволінькі выручаць. Як заржэць жа сівы кося на брадзе, Як заплачэць доб моладзіц на вайне: — Ах вы, браціткі, таварышы мае, Раскажыці маёй мамкі пра мяне. Ніхай мамка скрынкі-пярынкі й прадаець, Ніхай мяне з няволінькі выручыць.
— Буду, буду скрынкі-пярынкі прадаваць, Буду, буду з няволінькі выручаць.
Звесткі пра песні
і. Перапёлка
Запісана А.Грыневіч на пач.ХХст. на Ашмяншчыне. «Песні беларускага народа». Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959.
2. Вэлітай
Запісана ў Кобрынскім р-не. 3 рэпертуару гурта «Vuraj».
3. Ой, літо
Запісана ў в.Сіманавічы, Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл.
4. На моры жабка
3 запісаў Рыгора Барадуліна, «Песні матчыны з Вушаччыны».
5.Талака
3 рэпертуару народнага спевака Уладзіміра Ціханоўскага. В.Рачэнь, /Іюбанскі р-н, Мінская вобл.
б.Туман ярам
Запісана ў i960 г. у в.Бабчын, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. У. Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.
7. Пасею гурочкі
Запісана М. Грынблат у 1937 г. ў в.Юравічы, Калінкавіцкі р-н, Гомельская вобл. «Песні беларускага народа». Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959.
8. Аў полі вярба
Запісана У. Тэраўскім (з рукапісных матэрыялаў). «Песні беларускага народа». Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959.
9. Ой, рэчанька
Запісана Г. Цітовічам у 1936 г. ў в.Палонка, Свіслацкі р-н, Гродненская вобл. «Песні беларускага народа». Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959. Апрацоўка Г. Цітовіча.
іо. Ой, сівы конь бяжыць
У. Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.
іі. Галубка на вішні
Запісана ў в. Дабрыяны, Воранаўскі р-н, Гродненская вобл.
3 рэпертуару гурта «Варган».
12. Дарожка
Запісана М. Залатухам, А. Хадыкам ў 1975 г. ў г. Мсціслаў, Магілёўская вобл.
іЗ.Чырвоная вішня
Запісанаўідбв г. ўв.ГІухавічы, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.
З.Я.Можейко «Песнм белорусского Полесья». Нздательство «Советскмй композмтор», 1984.
14- А ў гародзе верба расла
У. Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.
15. Ой, у лузе каліна стаяла
У. Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.
16. Ой, да сонцэ
Запісана ў в.Гаўрыльчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.
17. Як пасеяў Андрэй грэчку
Запісана ў в.Тонеж, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобл.
3 рэпертуару гурта «Таняжанка».
18. Пчолы мае
3 рэпертуару народнага спевака Уладзіміра Ціханоўскага.
В. Рачэнь, Любанскі р-н, Мінская вобл.
19. Ой ты, Косцюшко, хорошій мій
Запісана ў в.Балоты, Кобрынскі р-н, Брэсцкая вобл.
20. Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы
Запісана ў 1983 г. ў в./іісовічы, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл. У.Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.
2і. Ой, шчо гэто за вэрба
Запісана ў в.Церабень, Пінскі р-н, Брэсцкая вобл.
3 рэпертуару гурта «Церабяначка».
22. Ішлі хлопцы з ярмалку
Запісаў С. Доўгушаў у в.Дзяражычы, Лоеўскі р-н, Гомельская вобл.
23. Ой, да ішлі хлопцы
Запісанаўідбг г.ўв.Коўчыцы-2,Светлагорскі р-н, Гомельская вобл.У.Раговіч «Вянок беларускіх народных песень», Мінск: «Навука і тэхніка», 1988.