• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантычнае падарожжа

    Рамантычнае падарожжа


    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 68с.
    Мінск 2004
    21.91 МБ
    АМАНТЫЧНАЕ
    ПАДАРОЖЖА
    Творы для ансамбляў цымбал з фартэпіяна ў апрацоўках і перакладах Уладзіміра Грома
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Упраўленнс культуры Мінскага аблвыканкама Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці
    РАМАНТЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА
    Творы для ансамбляў цымбал з фартэпіяна ў апрацоўках і перакладах
    Уладзіміра Грома
    Да..ушчана
    Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка па класу цымбал (ансамблевае выкананне) для навучэнцаў старшых класаў ДМШ, школ мастацтваў і сярэдніх спецыяльных устаноў культуры і мастацтваў
    МІНСК
    BblflABEUTBA
    •ЧАТЫРЫ ЧВЭРйГ
    2004
    УДК 789.2 (075.3)
    ББК 85.958я72
    P21
    Рэцэнзенты:
    народны артыст Беларусі, загадчык кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар Я. П. Гладкоў; дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў М. Н. Міцуль
    Аўтар-укладальнік У. М. Гром, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі”, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
    Рамантычнае падарожжа. Творы для ансамбляў цымбал з фартэпіяна P21 ў апрацоўках і перакладах У. Грома: Вучэбны дапаможнік. — Мн.: Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2004. — 68 с.
    ISBN 985-6734-24-Х.
    Выданне будзе карысным у якасці вучэбнага дапаможніка па класу цымбал (ансамблевае выкананне) для навучэнцаў старшых класаў ДМШ, школ мастацтваў і сярэдніх спецыяльных устаноў культуры і мастацтваў, а таксама кіраўнікам прафесійных і аматарскіх народна-інструментальных калектываў. Яно папоўніць рэпертуар ансамбляў цымбал і паслужыць далейшай папулярызацыі гэтага выдатнага беларускага інструмента.
    УДК 789.2 (075.3)
    ББК 85.958я72
    ISBN 985-6734-24-Х
    ©У.М.Гром, 2004
    © Мастацкае афармленне вокладкі. Д.У.Гром, 2004
    © Арыгінал-макет. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2004
    АД АЎТАРА-ЎКЛАДАЛЬНІКА
    Як струны звопкія цымбалаў, У сэрцы песня зазвінела
    I змоўкла ў лузе анямелым, Як струны звонкія цымбалаў.
    Паўлюк Трус
    Дапаможнік “Рамантычнае падарожжа” напісаны для ансамбляў цымбал з фартэпіяна. 3 дзесяці п’ес, якія ўвайшлі ў збор-нік, пяць належаць беларускім аўтарам і пяць — замежным.
    Творы самыя разнастайныя па форме, характары, стылісты-цы, памерах, ахопліваюць вялікі гістарычны перыяд — ад 18-га стагоддзя да нашых дзён.
    Усе п’есы прайшлі выпрабаванне часам, большая частка з іх уваходзіць у рэпертуар народнага ансамбля цымбалістак “Пра-лескі” Крупіцкага цэнтра культуры Мінскага раёна.
    Паслядоўнасць размяшчэння твораў у дапаможніку адпавядае канцэртнай праграме выступлення ансамбля.
    Ансамблевае выкананне патрабуе як індывідуальных, так і калектыўных намаганняў для дасягнення агульнага мастацкага выніку.
    Сумеснае музіцыраванне спрыяе фарміраванню прафесійных навыкаў, развівае музыкальныя здольнасці, актывізуе гарманічны слых, абвастрае пачуццё рытму.
    Ансамблевае выканаўства з’яўляецца адным з галоўных аспектаў у падрыхтоўцы музыканта-выканаўцы.
    Аўтар спадзяецца, што дапаможнік будзе выкарыстоўвацца ў вучэбным працэсе падрыхтоўкі будучых выканаўцаў, а таксама кіраўнікамі прафесійных і аматарскіх народна-інструментальных калектываў. Ён папоўніць рэперт}\р ансямбляў цымбал і паслу-жыць далейшай папулярызацыі гэтага выдатнага беларускага інструмента.
    3
    МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДЫЦЫІ
    Галоўнымі аспектамі ў дасягненні добрага ансамблевага гучання пры выкананні твораў з’яўляюцца чысціня строю, сінхроннасць і збалансаванасць гучання па вертыкалі і гарызанталі, дакладнасць метрарытму, а таксама ўраўнаважанасць дынамікі, выразнасць фразіроўкі і штрыхоў, выяўленне рэльефнай і меладычнай ліній і фону.
    Беларуская народная песня “Зорка Венера”. Апрацоўка У. Грома
    “Зорка Венера” —лірычная песня на верш М. Багдановіча — была запісана Р. Шыр-мам на Навагрудчыне (Гродзенская вобласць) у 1935 годзе. “Зорка Венера” шырока бытуе на тэрыторыі Беларусі і з’яўляецца класікай беларускай народнай песеннай творчасці.
    Выконваецца твор мяккім, спеўным гукам. Трэцяя лічба — імітацыя пад канон (штрых pizziccato) — павінна гучаць празрыста і дакладна.
    Апошняя кульмінацыйная частка твора выконваецца яскрава і ўзвышана на forte. Пры пераходзе на заканчэнне, пасля ферматы, неабходна вытрымаць невялікую цэзуру. Фінальная нота павінна паступова згаснуць.
    А. Ельскі. Званочак
    Аляксандр Карлавіч Ельскі (1834-1916) нарадзіўся ў маёнтку Дудзічы Ігуменскага павета, Мінскай губерніі (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
    Дух мастацтва літаральна лунаў над сядзібай, насычаючы непаўторнай прывабнасцю атмасферу артыстычнага салона галавы роду Карла Ельскага, і, несумненна, не мог не ўплываць на трох яго сыноў.
    Малодшы, Аляксандр, — пісьменнік, гісторык, краязнаўца — пераняў ад бацькі схільнасць да мастацтва. У яго калекцыі былі музычныя інструменты, ноты і рукапісы з аўтографамі слынных кампазітараў і выканаўцаў, яму належала віяланчэль работы вядомага цірольскага майстра Маціяса Альбані, і сярод музыкантаў-аматараў ён лічыўся неблагім віяланчалістам.
    Аляксандр спрабаваў свае сілы і ў кампазіцыі. У архівах Ельскіх знойдзены “Мазурка” і полька “Званочак” для фартэпіяна ў чатыры рукі — узоры хатняга музіцыравання тае пары, створаныя малодшым Ельскім.
    Найбольшых поспехаў у музычнай творчасці дасягнуў Міхаіл, старэйшы брат Аляксандра. Ён віртуозна авалодаў скрыпкай, пакінуў звыш ста ўласных музычных твораў. Еўрапейскімі настаўнікамі Міхаіла былі выдатныя скрыпачы А. В'етан і К. Ліпіньскі. Але ж мастацкі дух стагоддзя вызначаў геніяльны італьянскі віртуоз Н. Паганіні. Як вядома, Н. Паганіні сябраваў з К. Ліпіньскім, спаборнічаў з ім, нават падарыў яму адну са сваіх скрыпак.
    Адзін з капрысаў Н. Паганіні мае назву “Campanella” (з італьянскага — “Званочак”). На нашу думку, гэта і абумовіла назву твора Аляксандра Ельскага.
    П’еса павінна гучаць мякка і сярэбрана, па-салоннаму, з дакладнай вытрымкай штрыхоў і дынамічных адценняў. Характар гуллівы, гарэзлівы. Для больш дакладнай перадачы гучання званочка партыю першых і другіх цымбал у другой лічбе пажадана выконваць перавернутымі палачкамі (col legno).
    М. Агінскі. Паланэз
    Міхаіл Казімір Агінскі (1728-1800) — дзядзька Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”.
    Доўгі час жыў у г. Слоніме, дзе ў 1780 годзе пабудаваў оперны тэатр “Опергаўз”. Менавіта ў слонімскі перыяд у жыцці Міхаіла Казіміра і з’явілася мянушка “гетман-
    4
    кларнет”, на якую ён не крыўдзіўся. Ды і як было крыўдзіцца, калі амаль штодзённа то іграў сольную скрыпку ў сваім аркестры, то выконваў партыю ў яго суправаджэнні. Да многіх спектакляў, што ставіліся ў Слоніме, Агінскі пісаў музыку. Ён аўтар опер “Цыганы”, “Зменены філосаф”, “Елісейскія палі”.
    “Паланэз” — польскі танец-шэсце. У 18-м стагоддзі распаўсюдзіўся па Еўропе. Ім адкрывалі вечары танцаў, балі.
    Выконваецца твор урачыста, бліскуча і крыху стрымана. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на рытмічны малюнак — шаснаццатая і восьмая з кропкай. Шаснаццатая павінна выконвацца без скарачэння, не як фаршлаг, а з невалікай адцяжкай. Выкананне паланэза патрабуе дакладнага і збалансаванага голасавядзення.
    Я. Тарасевіч. Полька
    Ян Тарасевіч (1889-1961) — беларускі кампазітар з Беласточчыны. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класу фартэпіяна і кампазіцыі ў прафесара Я. Віталя. Большую частку жыцця пражыў у маёнтку Шындаль у Сакольцы (цяпер Падляскае ваяводства Рэспублікі Польшча). Збіраў і запісваў беларускі фальклор, асабліва Беласточчыны. У сваёй творчасці прытрымліваўся рамантычнага стылю. Напісаў 111 твораў, сярод якіх “Вялікі вальс-саната”, камерныя творы для струнных інструментаў, цыклы мазурак, полек, харавыя цыклы на словы Я. Коласа і Ф. Багушэвіча, песні на словы М. Багдановіча, рамансы, творы для фартэпіяна. Сярод вучняў Яна Тарасевіча — сусветна вядомы дырыжор Ежы Максімук.
    У адпаведнасці з завяшчаннем кампазітара ўся яго творчая спадчына была перададзена ў Беларусь і цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Беларускай капэлы.
    “Полька” — чэшскі народны танец. Вялікую папулярнасць набыў у 19-20-м стагоддзях не толькі ў асяроддзі простага люду, але і распаўсюдзіўся ў Еўропе як бальны танец.
    “Полька” Я. Тарасевіча — яскравы прыклад салоннага танца. Выконваецца ў не вельмі хуткім тэмпе, мяккім гукам без націску. Неабходна звярнуць увагу на метрарытмічны бок і дакладнае выкананне ўсіх тэмпаў і дынамічных адценняў, прастаўленых у кожнай лічбе. Арыгінальным падаецца і фартэпіянны акампанемент. У першай лічбе ў партыі баса — ярка выражаны арганны пункт. Гэта дае падставу меркаваць, што аўтар твора зрабіў спробу зымітаваць гучанне дуды. Вядома, што даўней дуды выкарыстоўваліся і як салонны інструмент.
    Я. Глебаў. Залатая восень
    Глебаў Яўген Аляксандравіч (1929-2000) — беларускі кампазітар. Аўтар балетаў “Мара”, “Альпійская балада”, “Курган”, “Маленькі прынц”, “Тыль Уленшпігель”, шасці сімфоній, канцэрта для голасу з аркестрам, сімфанічных паэм, “Палескай сюіты” для сімфанічнага аркестра, камерна-інструментальных твораў, ансамбляў, рамансаў, песень, джазавых твораў.
    Пераклад п’есы “Залатая восень” зроблены для сола дудкі (флейты) з ансамблем цымбалістаў і фартэпіяна.
    Сола дудкі выконваецца мяккім, спеўным гукам. Функцыю акампанементу з зададзеным рытмічным малюнкам выконвае фартэпіяна. Ансамбль цымбалістаў празрыстым tremolo (галоўны штрых — legato) як бы імітуе шэлест апалага лісця і подых восеньскага ветру.
    Павінна ўяўляцца карціна восеньскага пейзажу з непаўторнымі рознакаляровымі фарбамі і пачуццём журбы, якую стварае, адыходзячы да зімовага сну, прырода.
    5
    М. Глінка. Арагонская хота
    Міхаіл Іванавіч Глінка (1804-1857) — вялікі рускі кампазітар. Аўтар опер “Іван Сусанін”, “Руслан і Людміла”, шматлікіх рамансаў і інструментальнай музыкі.
    Падчас паездкі ў Іспанію ў 1845 годзе, знаходзячыся ў горадзе Мадрыдзе, Глінка напісаў уверцюру “Арагонская хота”, якая з’явілася першым узорам новага сімфанічнага жанру — фантазіі на народныя тэмы.
    Хота — старадаўні іспанскі танец. “Арагонская хота” напісана ў санатнай форме.
    Твор заснаваны на дакладных іспанскіх народных напевах і танцавальных найгрышах. Ён адрозніваецца сакавітасцю фарбаў, яркасцю кантрастаў, бліскучым гучаннем, віртуозным выкананнем. Галоўная тэма (хота) складаецца з дзвюх частак: першая частка — жвавая, танцавальная, другая — больш спеўнага характару.