Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Выдавец: Адраджэнне
Памер: 14с.
Мінск 1993
2.26 МБ
А. БЯРОЗА.
„РАСЕЙСКД-ПОЛЬСКІ БДЛЬ
I
6ЕЛДРУССКДЕ ПДХМЕЛЬЛЕ"
п і н с н
Друкарня ,Haslo“ 1921.
Z pozwoleniem wojskowej cenzury.
У дауно мінулыя часы жорсткіх войнаў, калі адно з дзікіх плямёнаў перамагала другое слабейшае племя, тагды пераможцы тут-жа на пляцу бітвы так сьвяткавалі сваю перамогу: ўсім палонным скручывалі вяроўкамі рукі і ногі, пасьля раскладалі на зямлі і клалі на іх дошкі, пакрывалі тыя дошкі каберцамі, a затым садзіліся самі, пяялі песьні, пілі хмельны нанітак і напіўгпыся пьянымі, танцавалі на гэтыхдошках. Стогны і крыкі бяздолыіых палонных, лежачых пад дошкамі, яшчэ болын весялілі падгуляўшых пераможцаў і заглушаліся музыкай, сьмехам і пьянымі крыкамі...
Гісторыя апавядае нам, як ў пазьнейшыя гады, досьць блізкія да нас, ужо не маленькія плямёны, але цэлыя народы, якія дарэчы сказаць, лічылі сябе ,культурнымі“, калі перамагалі ў вайне слабейшых за сябе,—так сама сьвяткавалі сваю перамогу, амаль што не падобна да дзікіх плямён. Толькі працяг сьвяткаваньня трываў ня дзень і ня два, а два-тры сталецьця і спосабы морду і зьдзеку над пераможанымі былі хітрэншыя і больш прадуманыя. I зьдзекаваліся не над некалькімі дзесяткамі палонных, а над цэлым мільённым народам.
Быў час, калі расейскі царскі урад, з дапамогай немцаў і аўстрыякаў паняволіў слабейшы лольскі народ. Ў працягу 20 гадоў Польшчу дзялілі тры разы j ў апошні раз, каб зусім аслабіць польскую нацыю і
адняць ў яе надзею на магчымасьць ськінуць сваіх панявольнікаў,-—падзялілі Польшчу на тры часткі. Адна частка адышла да Расеі, другая да Нямеччыны, трэцьцяя да Аўстрыі. I кожны з пераможцаў пачаў на яго частцы Польшчы сьвяткаваць перамогу.
Але не маглі яны, яктыя дзікія барбары, сабраць у адну кучу ўвесь паняволевы варод, зьвязаць яго і палажыўшы на яго дошкі, сесьці на тых дошках, піць і танцаваць. He маглі таму, што ня было-ж магчымасьці (а надта хацелась, і каб здалелі— вельмі радасна было-б іх сэрцу)—зьвязяць некалькі мільёнаў людзей і вакласьці іх пад дошкі. Дык яны, ўжо як „культурныя‘‘ пераможцы, прыдумалі іншыя сіюсабы дзеля свайго ганебнага сьвяткаваньнян ад пераможанымі.
Замест дошак налажылі явы на пераможаны народ і яго зямлю свае дзяржаўныя установы, сваю чужацкую культуру, мову і рэлігію. Тыя „культурныя' дошкі аказаліся такія таўстыя і цяжкія, што, седзючы на іх і сьвяткуючы, пераможцы нават ня чулі стогнаў і крыкаў прыціснутага народу. Асабліва і расейскі царызм палажыўшы гэткія „культурныя* дошкі на польскі народ, зўсім ззсьвяткаваўся і нават забыўся, што ён сядзіць на жывым народным целе. Яму часамі здавалася, што лежучы пад дошкамі польскі народ зусім прыдушаны і можа ўжо скзваў. Але скора зварухнуліся ,дошкі“ і паляцелі баляваўшыя на іх расейцы: сярод польскага народу пачаліся паўстаньня пад сьнягам вызваленьня Польшчы ад расейскага ярма.
Тут трэба адзначыць, што расейскі ўрад прыціскаючы палякоў, так сама душыў і беларускі народ, бо
з даўных часаў расейцы лічылі Беларусь ня рускай зямлёй, а так званай „Рассйскай акраінай*, дзе жывуць якіясь беларусы, размаўляючыя на сваей асобнай мове і якія ня вельмі прыхільна здносяцца да Расеі. Дзеля гэтага расейскі урад лічыў латрэбным таксама і беларусоў перарабляць на маскоўскі капыл.
Прыгнечаны польскі народ тры разы ў працягу 30 гздоў падымаў паўстаньне ўсё жарсцьей душыў і накідзў на польскі народ ўсё новыя ланцугі. Шмат польскіх грамадзян было забіта, павешана і яшчэ больш выслана ў Сібір на катаргу.
Тут зноў трэба успомніць, што карзючы налякаў за паўстаньне расейскі урад пачаў душыць і беларусаў і ўсё беларускае, нават горш, чым палякаў. Гаксама шмаг беларускіх грамадзян было выслана разам з палякамі на катаргу.
Спыніўшы і ўмацаваўшы сваю ўладу на польскай зямлі, расейскі ўрад пачаў сыстэматычную „русыфікацыю* паняволенага краю. Гэта „русыфікацыя“ пашыраляся таксама і на беларускі народ. 3 мэтай гэтай „русыфікацыі“ панасылалі ў Польшчу і Беларусь чыноўнікаў, узятых з цэнтральных расейскіх губэрніяў, умацавалі істнаваўшыя расейскія дзяржаўныя установы. Тьія чыноўнікі зусім не разумелі мяйсцовай—ні польскай, ні беларускай--мовы і ва ўсіх установах пісалі і гутарылі толькі на расейскай мове і нават забаранялася зварачывацца да чыноўнікаў на польскай ц: на беларускай мове.
Ва ўсіх школах вучням срога забаранялася гута-
рыць на роднай польскай qi беларускай мове і чытаць на гэтых мовах кніжкі.
3 прычыны таго, што ні ў воднай установе не ўжывалася ні беларуская ні польская мова і ўсе чыноўнікі не разумелі мяйсцовай мовы,-для народу, a асабліва для селян насталі велымі цяжкія варункі жыцьця. куды ні кінься з якой небудзь справай, ўсюды цябе не разумеюць і нават пя хочуць знаць у чым твая справа, калі ты ня ўмееш гутарыць па расейску...
Многа гадоў так зьдзекаваўся расейскі ўрад і сьвяткаваў сваю перамогу над слабейшым польскім народам. 1 апьянеўшы ад безупыннага зьдзеку ён разам ужо глуміўся і высьмеваў чужы і не зразумелы яму беларускі народ. Ня гледзячы на мукі гэтых двух народаў —палякаў і беларусаў,—ня чуючы іх стогнаў і крыкаў ад моцных расейскіх клешчаў, расейскія патрыоты галасілі на ўвесь сьвет: ,Німа ніякай Польшчы! Німа ніякай Беларусі! А ёсьць ядыная і недзялімая матушка Русь!“
У пьяным гомаве і самаздаволенай радасьці расейскія патрыоты не заўважылі, як ладышоў крывавы 1914 год...
Ііачынаецца вайна з немцамі. Ў працягу трох гадоў гэтай страшэннай вайны амаль што ня ўвесь час лінія фронту і самыя жорсткія бітвы, якія спустошылі цэлыя мяйсцовасьці, былі на землях палякоў і беларусоў. Уцякаючы ад вайны мільёны беларускіх і польскіх бягунцоў кідалі свае вёскі і гаспадаркі і выежджалі ў Расею, дзе іх спаткалі голад і холад.
— / —
Сустрэлі так сама і варожыя адносіны расейскіх жыхароў, якія прычынаю ўселякіх няшчасьцяў (недарод, посуш, дарагоўля, пошесьці),—углядалі ў тых няшчасных уцекачох, абзываючы іх паганымі і не нускаючы нават ў хату.
Тысячы палякаў і беларусаў с.іужыўшых у расейскай арміі і бараніўшых Расею ад немцаў—былі пакалечаны і забіты.
У 1917 гаду ў Расеі сталася рэвалюцыя, армія рассйская распалася і немцы акупавалі заліпля сьлязьмі і крывёю польскія і беларускія землі. Заняўшы ўсю Польшчу і Беларусь, нсмцы пачалі сыстэматычна выматываць з іх усё, што можна яшчэ было выцягнуць: збожжа, лес, лён і працоўную сілу.
А тая самая, за якую Беларусьі Польшча цярпелі ў часе вайны,— „едзіная і недзелімая Расея“ стаяла няпер у старонцы і нічым не цярпела ад акупантаў.
У гэты час Польшча з дапамогай немцаў абвясьціла сябе незалежнай і аддзялілася зусім ад Расеі, a так сама і беларускі народ, бсз усялякай дапамогі абвясьціў сваю Бацькаўшчыну незалежнай Народнай Республікай. Да гэтага часу доля пераможных польскага і беларускзга народаў была адналькова і прышла для іх нарэшне шчасьлівая гадзіна вызваленьня ад расейскага ярма.
Але што сталася далей — так дзіўна, што зусім не падобна да праўды.
Толькі што вырваўшыся з расейскіх ціскоў і ня-
мецкай акупацыі, толькі крышачку набраўшыся моцы, Польшча пачынае паўтараць ганебны прыклад сваіх расейскіх прыгнетачоў.
Польскі урад зложаны з буржуазна-шавіністычнай клясы стаў пхаць свае легіоны на ўсход і пад відам барацьбы з бальшавікамі заняў амаль што ня ўсю Беларусь, кажучы сабе і ўсяму сьвету, што польскія войскі займаюць не беларускія землі, а „ўсходнія" землі Польшчы. 3 другога боку савецкі ўрад лічучы Беларусь, „заходняй обласьцю Расеі“ так сама пхае сваю чырвоную армію на беларускія землі.
У выніку ўсяго гэтага паміж Польшчай і Расеяй началася вайна і ўрэшце яны падзялілі Беларусь на дзьве часткі, ня гледзючы на тоя, што беларускі ўрад крычаў на ўвесь сьвет аб гэтай непраўдападобнай і жорсткай справе і заяўляў свае пратэсты савецкаму і польскаму ўрадам проці падзелу беларускага народу.
Ня дзіва было-б бачыць імкненьне захапіць частку Беларусі зноў ў свае лапы з боку маскоўшчыны: яна шмат гадоў прыгнятала беларускі народ, спыняла беларускі рух і абмаскалівала Беларусь на ўсе староны. Гэтую палітыку расейскія патрыоты выссалі з малаком мацеры.
Але ня толькі дзіўна, а й зусім незразумела, як Польшча, тая самая Польшча столькі гадоў цярпеўшая мукі ад Маскоўшчыны, так добра выпрабаваўшая на сваей ўласнай скуры гнёт пераможцаў, столькі часу адчуваўшая як ея ворагі сядзелі і балявалі на яе жывым целе і крычалі: „Німа ніякой Полынчы! Ёсць вя-
лікая Расея“!? Тая Польшча, так дасканала пазнаўшая як цяжка быць пад чужой няволяй і ня мець нават права гутарыць і адукавацца на роднай мове, — як жа-ж тая самая Польшча магла дайсьці да таго, што пасылае свае легіоны займаць землі беларускага на роду? Як жа-ж магла тая самая многапакутная Польшча сьціснуўшы яшчэ больш многапакутную Беларусь, ссаць з замучанага і часова слабейшага беларускага народуапошнія сокі і ўпадабляючыся расейскім патрыотам крычаць на ўвесь сьвет: „Нема жаднэй Бялорусі! Ёсьць толькі вялікая ад можа да можа Польшча!“??
Якім жа чынам Польшча з прыгнечанай зрабілася прыгнятаючай? Якія стасункі прымусілі Польшчу стацца прыгнетчыцай беларускага народу, які разам з ею быў столькі гадоў „пад дзяржаўным вокам“ царскай Расеі, разам з ею цярпеў расейскае ярмо і разам з ею хаваў і кукобіў ідэю свайго нацыянальнага адраджэньня і цярпяліва чакаў шчасьлівай гадзіны сваяго вызваленьня.
Чаму ІІольшча пачала душыць беларускі рух? Чаму польская ўлада ў 1919 гаду разагнала беларускі Урад у Менску і сяброў яго кінула ў турму? Чаму польская адміністрацыя зачыняе ў Горадзеншчыне беларускія коопэратывы, арэштоўвае коопэратыўных працаўнікоў—беларусаў і канфіскуе склады тавараў, якіх так жадае беларуская вёска? 3 якой прычыны зачынены ў Горадні беларускі Нацыяналыіы камітэт і польскія 'кандары арэштавалі беларускіх дзеячоў і пасадзілі ў турму? Чаму-ж арэштовываюць беларускіх
вучыцялёў і высылаюць у концэнтрацыйныя лагеры? Чаму польская ўлада так перашкаджае адчыняць беларускія школы і польскія жандары так зьбіваюць тых селян, якія выносяць пастановы аб адкрыцьці ў ініх весках беларускіх школ? Чаму, ўрэшце. польская ўлада зачыняе беларускія газэты і, наагул кажучы, не дае свабодна разьвівацца нацыянальным беларускім арганізацьіям і ня хочэ істнаваньня незалежнай Беларусі?