Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Выдавец: Адраджэнне
Памер: 14с.
Мінск 1993
2.26 МБ
Перш чым дайь адповедзь на тыя пытаньні, цікава зьвярнуць увагу яшчэ раз на тое, што польскі урад, толькі пачаўшы ўзмацовывацца, толькі, можна казаць, яшчэ нарадзіўся і ўжо захоплівае чужыя землі і так моцна уціскае беларускі народ. 1 ўжо ненікава, а жудасна памысьліць аб тым, гпто будзе, калі Польшча ўзмацуецца і вырасьце?
Гледзючы і разважаючы цяперашнія варункі і крокі шовіністычнай Польшчы, можна быць пэўным, можна бяз рыску ўпасьць ў абмылку, прадсказаць, што ня толькі ў самой Польшчы, але і побач з ею, кожнаму не паляку, — будзь то літвін, беларус, жыд, ці украінец,— жыцьця ўжо ня будзе... Ўглядаючыся ў будучыну, пачынае здавацца, што вяртаюцца назад даўно мінулыя дзікія часы і зноў мы ў 20-м веку ўбачым, як дужэйшы народ пачынае скручываць слабейшы народ вяроўкамі, кідае яго пад дошкі і на дошках гэтых спраўляе ганебную урачыстасьць і танцуе свой ведзьмарскі танец...
Але адкажам на вышэйпастаўленыя намі пытаньня.
На Беларусі шмат зямлі і лясоў, болый, як 607« яўляюцца асабістай ўласнасьцю польскіх павоў, якія баяцца, каб гэтыя землі і лясы не дасталіся і не былі падзелсны паміж бяднейшымі беларусамі селянамі, калі Беларусь вызваліцца ад ворагаў сваіх і пачне сваё незалежнае істнаваньне. А ў польскім урадзе, ды ў ва ўсіх галоўных установах шмат сядзіць тых самых паноў. Яны добра ведаюць, што калі на Беларусі будзе панаваць сам працоўны бсларускі народ — гагды разьвітайцеся паночкі з вашымі абшарамі зямлі, вялізарнымі ляса.мі і пекнымі палацамі!..
Дзеля таго-ж тыя паны і кіруюць увесь польскі урад, каб не даваць умацавацца незалежнасьці Беларусі. Дзсля ратаваньня сваіх багацьцяў яны ўгаварываюць увесь польскі народ і нават увесь сьвет, што німа ніякай Беларусі і што той народ, які жыве на ўсходніх землях Полыпчы не беларусы, а абмаскаленыя палякі і мова іх ёсьць не беларуская, а сапсутая расейцамі польская мова.
Другая прычына, чаму Польшча жадае як найбольш праглынуць Беларускіх зямель маецца вось у чым.
Насяленьне ў польскіх землях і цяперака ўжо даволі густое і дзеля гэтага становіцйа мала аромай зямлі, а яшчэ менш лесу для будовы. А праз 50 гадоў лік жыхароў ў Польшчы павялічыцца ў два разы. Значыцца, к таму часу ў Полылчы зусім ня будзе хапаць польскім селянам зямлі і лесу. Дык каб па вялічыць свае зямельныя і лясныя абшары і гэтакім
чынам мець запас іх на будучыну, Польшча пашырае сваё „анаваньне за кошт Беларусі, дзе яшчэ лічба жыхароў не так вяліка і ёсьць яшчэ шмат лясоў, a зямлі калі ня будзе панскай ўласьнасьці і асушаны будуць балоты—хопіць яшчэ на многа гадоў.
На гэтыя захопленыя беларускія землі Польшча будзе пасылзць сваіх беззямельных сялян, а гэта польскім шовіністам вельмі па сэрцу, бо такім чынам лягчэй і хутчэй магчыма будзе апалячыць Беларусь і ў будучыне зрабіць яе часікаю Польшчы. Так вось ў чым крыюцца прычыны таго, чаму польскі урад пхаў войска Жэлігоўскага на Літву і на Беларусь!
Але яшчэ ня ўсе.
Польшча памятаючы стасункі нямецка рускай вайны, калі яна лічылася акраінай Расеі, зьведаўшы на сабе ўсю нягату фронта і чужацкай акупацыі навучаная ўжо горкім досьледам забірае Беларусь яшчэ і дзеля таго, каб мецьяесваей акраінай з боку Расеі.
1 на здарэньне вайны, фронт безумоўна будзе больш адбывацца на беларускіх землях, а не ў самай Польшчы. 1 што самае галоўнае — калі Полыдчы прыйдзейца цяжка і трэба будзе замірыцча,—яна каб выратаваць сябе з бяды, аддасьць беларускія землі, як быццам уступаючы частку сваей ўласнай тэрыторыі.
Пад канец трэба азначыць, што расейскі гнёт над польскім народам узгадаваў ў яго сэрцы, асабліва ў сэрцы польскай арыстакрацыі, якая цяпер кіруе польскай палітыкай — страшэнны шовінізм. г. з., сьляпую
ненавісьць да ўсяго расейскага і наагул да ўсяго ня польскага. Польскія палітыкі асьлепленыя тым шалёным шовінізмам сгараюцца памсырцца над усім што ляжыць на ўсход ад ІІолыйчы і валяць ў адну кучу з маскоўцамі і беларусаў.
У злосыіі палякі і беларусаў лічуць „маскалямі* і ня маючы сілы памсьціцца запраўдным расейцам,— зьдзекуюцца над часова безбаронным беларускім народам. 1 гэтая часовая яго безбароннасьць толькі больш распаляе сэрца кагаў, якія спраўляюць сваю перамогу, як калісь спраўляў рагейскі царызм над польскім народам. I ад абодвух баляў у беларускага нарола цяжкае пахмельле, не заслужаны боль і цярпеньне. Г эты боль, гэта цяжкае пахмельле, якія беларускі народ адчувае ад расейскага і польскага балю ляпей ўсяго пакажуць беларускаму народу яго шлях.
„Беларускае пахмельле" не павівна прамінуць бязсьледна. Няхай ведае і памятуе многапакутны беларускі народ, хто вінен у яго цяперашніх цярпеньнях, няхай уразумее, што яго шлях ідзе ні да Расеі, якая балявала над ім прыдушаным разам з польскім народам, ні да Польшчы, якая толькі што выкараскаўпіыся з расейскіх лап сама ўжо душыць беларусаў і стараецца атруціць нацыянальны іх дух і загубіць веру ў адраджэньне сваей Бапькаўшчйны!
Няхай яркім агнем гарыць у грудзёх беларускіх сыноў шчырая і глыбокая любоў да сваей грубападзелянай і мардаванай .маці-Беларусі!
А калі прыдзе час і пачнуць пытацца да каго хоча
прылучыцца беларускі народ, калі ці Расея ці Польшча будуць працягаць да ягосвае „прыхільныя" рукі, —тагды ўвесь беларускі народ павінен з агідай адрынуць ад сябе гэтыя запэнканыя ў беларускай крыві рукі і казаць, што з і.мі ён ніколі не захоча злучацца, што ён будзе безустанку і безупынна змагацца за абьеднаньне разорванай на часткі сваей БацькаЎшчыны і за поўную волю і незалежнасьць яе і ня ціха даваць адказ, а голасна крычаць і крычаць так, каб учулі ня толькі Масква і Варшава, але каб учуў весь сьвет і ведаў, што не сканаў многапанутны беларускі народ, а жыве, хоча і будзе жыць і дабьецца поўнага вызваленьня сваей роднай Беларусі.
і	МШП „Э г I Д A II"	|
&	a
§ БЕЛАРУСКАЕ КООПЭРАЦЫЙНА ВЫДАВЕЦКАЕ Э
ТАВАРЫСТВА „АДРАДЖЭНЬНЕ ". МЕНСК, 1993 g
Й заказ 31 наклад 500 ліцэнзія №500