• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыбы  Наста Кудасава

    Рыбы

    Наста Кудасава

    Выдавец: Беларускі Дом друку
    Памер: 64с.
    Мінск 2013
    2.85 МБ
    МАЛАААЯ ПАЭЗІЯ Б Е A A Р У С I
    САЮЗ,
    РЫБЫ
    МІНСК
    УДК 821.161.3-1
    ББК 84(4Бен)-5
    К887
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Пад рэдакцыяй Р. Ю. Малахоўскага
    Кудасава, Н. Ф.
    К887 Рыбы / Наста Кудасава; пад рэд. Р. Ю. Малахоўскага. — Мінск, 2013. — 64 с. — (Маладая паэзія Беларусі).
    ISBN 978-985-18-1401-1.
    У зборнік Насты Кудасавай «Рыбы» увайшлі выбраныя вершы з кнігі «Лісце маіх рук», а таксама новыя творы, напісаныя ў 2006—2011 гг.
    УДК 821.161.3-1
    ББК 84(4Бен)-5
    Абараняецца законам аб аўтарскім праве. Узнаўленне ўсёй кнігі альбо любой яе часткі забаронена без пісьмовага дазволу выдаўца. Любыя спробы парушэння закона будуць карацца ў судовым парадку.
    © Кудасава Н. Ф., 2012
    © Падрыхтоўка, афармленне.
    ISBN 978-985-18-1401-1 ТАА «Харвест», 2012
    SOLUS CUM SOLA1
    &
    Табой запоўніцца бяссонніца, маўчанне загучыць — табой.
    Вачыма прачытай жаданне
    і будзь са мной да развітання — да скону ночы будзь са мной!
    1 Solus cum sola (лац.) — пачатак крылатага лацінскага выслоўя «Solus cum sola non cogitabuntur orare “Pa­ter noster”» («Мужчына з жанчынай сам-насам не падумаюць чытаць “Ойча наш”»).
    Вазьмі мяне ў свой вір ці вырай, да беспрытомнасці — бяры!
    Няхай згарыць душа жывая за недазволены парыў...
    Пакуль не пакарае ранне за грэх салодкі — будзь са мной!
    Па вуснах прачытай жаданне і будзь са мной да развітання — да ночы скону будзь са мной!
    Авісага
    Танкарукая жрыца, апякунка стагоддзяў, у Гасподняй гасподзе непрывечаны госць, ні сястра, ні царыца — безгалосая птушка — там, дзе сцюжна і скрушна, засяваю мілосць.
    Побач дыхаюць эры і ўзіраюцца лёсы ва ўладарныя кросны у чаканні ахвяр, ды замкнёныя дзверы у бязмернае сэрца, і так цяжка сагрэцца, мой нязведаны Цар!
    •к ж ж
    Вясна.
    Вуснам Цесна.
    •к "к ж
    Калі маё жыццё свой шлях завершыць, Пакінуўшы пасля сябе прабел, Я ўсе мае пакутлівыя вершы Аддам табе.
    Калі мой дух з зямнога вавілону Памкнецца ў Абяцаную Зямлю, Я буду аднаму табе па сконе Спяваць «Люблю».
    •k 'it
    Поўня на тое і поўня, каб поўнаю быць, Каб не застацца паловай, самотнай паловай. Сэрца, сапсутае сэрца, нясцерпна свярбіць, Аж раздзіраюцца грудзі ад праведных словаў.
    Чыстая жонка, сястра ад зямлі і травы, Слухаю вуснамі цёплую музыку душаў...
    Дзесьці празрыста ўзрастаеце — здзейснены — Вы!
    Поўня запомніць свайго непаўторнага мужа.
    & "к
    Нашае першае лета — і на Эверэсце!
    Гэтак адразу — на самай узвышанай кропцы! Мне ні патрэбы ў табе не было, ні прароцтваў, Толькі душа, спарахнелая дзесьці ў сусвеце.
    Хай ты мой пройгрыш сістэмам усіх каардынатаў, Хай разляцеліся дахі агнямі імгненняў, Я ўжо не выпраўлю гэты закляты вынятак, Згодная лепей на зман, але не на замену...
    ft ж ж
    Абагомлю цябе, абанёлю —
    Хай не спіцца, як рэжуцца крылцы. Нам ужо не з’яднацца, не зліцца, Але я не чакаю спатолі.
    Абанёлю цябе, узвялічу —
    Прарасці ўва мне першасным дрэвам. Я табе не багіня, не Ева, Але зорнае маю аблічча
    I гляджу ў твае вокны да рання — Бессаромная небная хамка...
    Чуеш, любы, маю калыханку?
    Беззаконне маё... Беззаганне!..
    ■к * *
    Mae новыя вочы, што носяць тваё імя, Пазіраюць, як Буда, палохаюць, як Іегова. Маё новае горла скаўтнула стары камяк, У маім новым почырку подых —
    таксама новы.
    Хай учора мой дзень турбаваўся і выгараў, Прыпадаў да зямлі пад жыцця
    непад’ёмнай ношай... Сёння ты — мой Алімп, мая Мекка і Матхура, А пасля — хоць патоп, хоць утопія, мой апошні!..
    ю
    ft ft ft
    Шоргат сораму — не нагода Адпускаць зваяваны вырай.
    Пальцы мерзнуць — дык што за мода Ад агню закрывацца шырмай Недарэчнасцяў-небаракаў?
    Мы іх кінем сляпым і дурням!
    Я жадаю квітнець і плакаць
    Над тваёй светаноснай скурай...
    п
    •к ж *
    Можа, ты на адлегласці выцягнутай рукі, Толькі б выцягнуць мне руку кіламетраў натрыста...
    Засынае насенне цела ў чаканні твіста Неўтрымальных далоняў... I мне ўсё адно, па кім
    Зазвініць той апошні звон на сыходзе дзён, Калі мы ўваскрасаем першымі тут і зараз... Праз мільёны дарог (ні хваробы, ні смерць, ні старасць!)
    Я гляджу на цябе і квітнее — шчаслівы — Ён!
    ужо леташнім стала летняе ужо просіцца восень петлямі запаветны мой запазычаны незлічальны звычайна лічбава бліскавічным агнём народжаны заяснеў над усімі кожнымі і няма ні дарог ні роздуму толькі музыка толькі позірк твой
    ☆ &
    Як гарэлі далоні, як вусны хапалі паветра, каб хапіла, каб выпіць да дна гэты роспачны крок, як стаяла пад небам твая прагнарукая
    Федра
    і спазняўся з адказам пакрыўджаны стомлены Бог, як у трызненне белых ваўкоў закрадаліся жніўні, як пад вокнамі гучна здзіўляўся збянтэжаны люд—
    я пра ўсё раскажу табе, мілы, а ты раскажы мне, як бурштынавым ранкам зямлю абуджае
    «люблю», як штовечар ты слухаеш зорак маўклівае
    сола
    і вышукваеш спадчыну поўні ў чырвоным віне, як дагэтуль ёсць толькі надзея, прыгоства
    і голас,
    і сусвет па-ранейшаму — цуд,
    але ўжо без мяне...
    * -к
    Загартуй і выратуй, Некрануты вырай мой, Роўны сонму сейбітаў, Сеючых надзейнае!
    Разгарні і вычытай, Што на сэрцы вышыта, Што пад сэрцам — новае... Вырай невымоўны мой...
    Пагарым і сцішымся — Попел стане вішнямі, Сэрцы стануць квеценем — Расцвітай і ў смерці мне...
    Сонца ўзыходзіць над Вашым плячом, Ранак пусціла фіранка скрозь пальцы... Дзесьці натоўпяцца шэрыя пляцы, Дзесьці сумуе наш будучы дом, Дзесьці дзяржавы знікаюць, а мы Зноўку жывыя, што б нам ні казалі, — Выспаліся.
    I на пару згрызаем
    Ранішні яблык, каханнем памыты...
    
    Я, можа, буду Будам, толькі — заўжды закаханым... Будучыню забуду, раны з грудзяў дастану, стану ўсміхацца кожным — нават скажоным — тварам (кожны з далоні Божай выслізнуў у сансару), выдалю ўсе жаданні. толькі адно пакіну: каб невымоўным раннем зноў нарадзіць бы сына... Буду і Будай, можа...
    Толькі дазволь — закаханым... Толькі дазволь, харошы мой... Дар мой неспадзяваны!
    ПАЛЫН
    •к Ж Ж
    Гарады дагары нагамі.
    Дагары нагамі мы самі. Дагарым. I гарады з намі. Амэн.
    Навагодняе
    Чалавек чалавеку воўк — Век за векам за вока вока.
    Hi Закону нам, ні Прарокаў, Толькі прага сваіх зубоў.
    Мы стагоддзямі ладзім фэст Моцных нюхам і кіпцюрамі, Доўга песцім, ды хутка ранім: Homo homini lupus est1.
    Да зямлі апусціўшы хвост, Сваёй звыклай жыццёвай ноччу Я завыю з тугі — па-воўчы — I прыму гэты просты хрост.
    Бо на кожнага свой хамут, Колькі сам ад сябе не ўтойвай! Мой драпежнік, мой браце, хто я? I навошта мы? I каму?
    1 Homo homini lupus est (лад.) — чалавек чалавеку воўк.
    •k Ж *
    Калі мы ходзім па вадзе, мы снім Айца, мы снім Айчыну... I пасміхаецца Адзіны ў сваім ніколі і нідзе.
    •к Ж *
    Калі не зашываецца адчай,
    А рвецца на нянавісцяў мільярды, Мне ўвесь наш вырай — Божа, выбачай — Здаецца несапраўдным і нявартым...
    I хоць не пераконваецца мозг,
    I свет людскі — адно сырое мяса, Даруй мне ўсё, прашу, і дай мне моц, Каб выдыхнуць, узняцца і застацца...
    If *
    У белым пакоі белыя людзі, Белыя ўсмешкі на белых тварах, Белыя словы: цуда не будзе, Там за парканам — адно пачвары, Там за парканам — адно свет белы: Чорныя вокны, нямыя дахі... Крылы збінтуем, ложак пасцелім, Спіце спакойна, дурныя птахі, Спіце-прысніце сад дзівосны, Любых і верных, што ёсць — і разам... Хай вас люляе птушыны востраў, Покуль не скончыцца доза казак...
    Малітва
    Вызвалі мяне, выпусці гэтыя ружы і кіпцюры, бо й дагары нагамі літасці прагну, а думалася: ўгару буду расці ды згару!
    I думаць няма аб чым болей... Сціскае скроні, у роце — зямля, дык сёння апошняе тра-ля-ля хай пальцы спяюць нежывой паперы... Веру і так, што не маю меры, што не маю адпяюць душу гэтыя проста шчаслівыя людзі...
    Дык будзь што будзе.
    Adieu!1 Забудзьма кепскую спробу стварыць мой сусвет. Вызвалі, адпусці, вазьмі мяне: усім і ўсяму я кажу «Не!»
    1 Adieu! (англ.) — бывайце!
    Ж
    Нікуды не ад’ехаць!
    За якія агрэхі на такія арэхі дасталося нам?
    Што не едзем, а ходзім, што не ўмеем па модзе, я крычу сваю споведзь усім гарадам!
    Што і днём, што і ноччу свой кавалак сірочы толькі хочам і хочам аддаць, змяняць
    на маленькае мала (і не рухнуцца шалі), ды ў нябёсныя хвалі плыве зямля...
    I так хутка, так шпарка увіхаецца Парка, і цяжэе на карку гадоў гмах.
    I так нітка прадзецца, што калі й давядзецца нам падацца-падзецца, дык у той шлях...
    •k &
    Яўрэйскім могілкам горада Рагачова
    Над рукой Дняпра
    узышло крыло
    нерухомым пер’ем
    каменных плітаў —
    нерухомым пер’ем
    сыноў Давіда, адляцелых у залаты
    шалом.
    Над рукой Дняпра,
    бы нямы папрок, паляглі калісьці жывыя
    сэрцы
    і апошні сціплы прэзент —
    бяссмерце —
    ім прынёс адзіны наведнік —
    Бог.
    Дом
    1
    Восенню лепшы сон — сын. Восенню лепшы стан — тын выцягнутых угару душ.
    Восень ахутвае, як муж, і авалодвае, як смерць.
    Восенню я не хачу мець, кінуўшы далечыні дол. Восенню першы сум — дом.
    2
    Сёлета дом мой — дым. Сёлета дзень мой — сон. Цешацца гарады з гэтакіх аксіём.
    Выціснуцца б назад з чэрава гарадоў! Сёлета сон мой — сад. Сёлета сум мой — дом, дом і за домам — сад (лепш за пасады цуд!), вырвацца б за фасад, за мітусні прысуд, дзе каранямі ўглыб душаў квітнее сад... Госпадзе, спапялі сёлетні лістапад!
    3
    Мару аб доме з потам і бытам. Так пра абдоймы — Афрадыта, гэтак нябёсы сніць Ікар, лепшыя лёсы — зямны шар, гэтак згарала хіба Федра... Марная справа — свайго метра вычакаць з варыва гарадоў.
    Марная мара — зямны дом.
    * *
    Застаёмся нязграбнымі глупствамі мовы, He зважаючы ўпарта на знакі прыпынку. Жыхары недарэчнасцяў шматпавярховых, Павярхоўных пытанняў глухія скарынкі...
    Застаёмся, каб тут не застацца ніколі
    I — блюзнерам ці верным — сысці па законе, Бо душа прагне поля, зямля прагне солі, I далёка сягае струменьчык эонаў...
    ж
    Я. Летаву
    Да яснага Стыксу выходзяць жыццёвыя лёхі... Складае валізку апошняе сэрца эпохі.
    Складае далоні апошні задзірысты лямант. А нейкае сёння сядзіць па гарэлачных крамах,
    а нейкае заўтра нясецца ў сваю павуціну і б’ецца заўзята
    за новага штучнага сына...
    I збітая кожным, распнутая векам іконаў, так бездапаможна гукае «мая абарона»...
    Развітанне з Радзімай
    Сланы ляцелі сумнай чарадой, пранізваў неба плач іерыхонскі...
    Сланы ляцелі з Індыі абдоймаў да краёў свіных-качыных-конскіх...
    ...Ужо намацаў глебу дзіўны сон, растаў вушыны подзвіг на світанні...