Рыбы
Наста Кудасава
Выдавец: Беларускі Дом друку
Памер: 64с.
Мінск 2013
I толькі самы несуцешны слон не мог паверыць у сваё расстанне...
Да Дняпра
Дамы-дамавіны цябе залепяць, мой сумны, мой слынны страцім-лебедзь...
I над паваротам святой пекнаты дамы-бегемоты разявяць раты.
На хвалях шэдэўра з мільёнаў паўтонаў дамы-проста-зебры паўстануць шаблонна.
На тлустых абедах узрошчваць прагрэс дамы-дамаседы рассядуцца спрэс!
Няўмольна бяздомных (у свой час!) дамы-мажардомы сажруць нас!
2 Зак. 28
Майсей
Майсей, мой сейбіт, Далёка золак, Староты сполах За Вашай спінай...
Сінайскім хлебам Карміць галовы — Такія ўмовы Вам даў Адзіны.
Майсей, скажыце, Ці сорак многа, Калі да Бога, Як па патэльні?
Ці хопіць жыццяў
I Вашых зерняў На горкі тэрмін Шляху ў пустэльні?
Але на голас Вы гола выйшлі, Каб з Усявышнім Стаяць сам-насам,
Каб кожны кволы Засвоіў крокі Услед Прароку I Кнізе часу...
Маўчаць стагоддзі, Драбнее след Ваш, Крыўляе сцежка Ў палон бур’яну...
I хто адродзіць Ваш добры подзвіг I дасць мне сподзеў На Абяцанне?..
...і пасыплюцца радкі з апусцелых рукавоў, замаркоціцца мой кіт, змоўкне даўганогі воўк, дзесьці адцвіце міндаль, ну а тут — у краі заячым зразумеўшы, мой каваль выйдзе ў поле і заплача...
РЫБЫ
На тым баку
Я буду чакаць вас, пакуль трываю, Я буду чакаць вас — на тым баку. Таму не жадаю казаць «бывайце», Таму, як заўсёды, кажу «пакуль».
На тым баку я паўстану новай, Схаваўшы ў Лету пакутаў бруд.
На тым баку я спаткаю Слова, Жывое Слова — мой родны кут.
Я буду чакаць вас — наскрозь жывая.
Я буду чакаць вас — на тым баку. Таму не жадаю казаць «бывайце», Таму, як заўсёды, кажу «пакуль».
Вершы
Вершы-вершнікі, зухаў рух, вамі цешацца руны рук.
Вершы — вернікі ўсіх дарог!
Толькі бераг — далее Бог,
толькі мера — памрэ маяк, вершы ж вернуць нас на свая,
бо няпрошаных ваяры, непарушны апошні Рым!
Верасень
Веру Верасню гаспадару.
3 цемры шэрасцяў вырву рух — вырву Верасень з цвердзі дзён!
Там на беразе — легіён, там — прыгнечаны дол жыцця, тут — стрыечная неба — я.
Вырву Верасень (веры сінь!), з цвердзі шэрасцяў неба плынь...
•к ж
Верасень — вершы. Кастрычнік — казкі. Лістапад — лісты з вершамі, казкамі, лісцем маіх рук...
& ж ж
Глінтвейнам Верленавых вершаў сцякаецца вечар.
Нам схема да скону: кунежыць, калечыць і кленчыць, нам змены адмерана меней, чым хочам і можам, камусьці акцёрам на сцэне, камусьці — у ложы.
Завеі Верленавых зоваў атульваюць вочы...
Калісьці мы злучымся ў слове, мой сябар, мой змоўшчык, мой ключ да навоштага сёння, да простага досыць.
Абсэнтам Верленавых сноў набліжаецца восень...
Золак, малаком заліты... Абдымаю неба грудзі. П’ю цябе за літрам літр, Мой звычайны новы будзень!
Будзе дзень, як сотні іншых, — Непаўторны і ўлюбёны.
Зноў здаецца, што Ўсявышні Мне ўсміхаецца спрасоння...
Я люблю яго малітвай, Бо мне большага не трэба: Золак, малаком заліты, Маладыя грудзі неба.
Аляксандру Башлачову
1
Іншым няма нішаў і дышляў. Іншым жыццё богам выйшла. Іншым адзіны шлях — слых. Іншы адтуліннаму жаніх.
Іншы адтульняму — сын, дух. Іншы трымае замест дзвюх рук за плячыма пакрой крыл. Іншаму бачныя: свет, Рым, скрыўленых твараў сляпы крок. Іншаму — слых, каб у тых — зрок працверазеў і зірнуў: дрэнь! Іншы настолькі прарос карэннем — пацягні, і Расія ўся з таго карэння высеецца...
Іншаму ўзрошчваць для ўсіх сляпых. Іншыя лічаць адно слупы на непрацяглым шляху жыцця. Іншым працяглы адно працяг. Іншым — імша, калі ўсім — парад. Іншым — прайсці між чужых «ура!» і, атрымаўшы апошні план, кінуць зямным толькі цень крыла.
Арфей
2
Я тут Эўрыдыка. А Вы тады дзе?
У Царстве якіх жывых?
Няхай неба Вас сюды не прывядзе, Мой неактуальны жаніх!..
Ці, можа навострана сэрца ізноў Складаць грамавы спеў?
Шукаеце вушы дачок, сыноў?
А мы — адно цень, пень...
А мы па калена ў нечым стаім:
Навошта ісці? Зямля
Сама, куды трэба, ідзе... А мы Так любім глядзець здаля,
I твар не адводзіць, 1 ў вус не дзьмуць, Сціскаючы свой трафей!
Няхай Вас нябёсы адсюль адвядуць, Мой неактуальны Арфей...
Выспай устану з далоняў твайго акіяну, Богу на рукі ўсхаплюся расплюшчаным тварам, Выкіну ўсё, чым мы ўнізе бяздумна цяжарым, Стану, як ціша, як найдасканалае, стану!
Кім мы былі і якія багомілі гульні?
Скідвалі простых, любілі чужых і пярэстых. Нам не надарыўся гонар прыйсці і ўваскрэснуць —
Толькі прайсці, як праходзяць і ролі, і кулі...
Толькі цягнуцца бясконца нязграбінай-шыяй Да спадзяваных далоняў, да вечнага ўсміху... Госпадзе, як жа ў цябе тут і ясна, і ціха, Я б засталася, Ўсявышні, на гэтых вышынях...
* *
Заліўная папера: Дняпром шматрадковым разліцца б...
Ды сціскаецца дых, і ў нямым захапленні сплываю, Каб ізноў нарадзіцца, ізноў на дзяўчынкавых крылцах
Даляцець вокамгненна да Конга ці да Парагваю, Каб, заплюшчыўшы вочы, мінаць безыменных маньякаў,
Заклапочаных зайздрасцю, жыць па сезоне і модзе,
Каб трымаць свой сусвет, як заўсёды, крыху не ў парадку,
Быць, як сораму волат, як першае «будзе!» і «годзе!»
ж & *
Големы нам завяшчалі знямелае: цэглу без голасу, рэбры без Еваў. Мы ж аддзялялі ад шэрага белае вершастваральным акордам залеваў, слухалі ўсхліпванне глебы высокае, снілі стракатых дарог алілуйя, мерылі вонкавых ранамі-вокнамі, сэрцамі ўсмоктвалі срэбныя кулі...
рыбы пазяхаюць: — «Хто ты?..» голас, дайце мне голас — голай! пад маўклівым зямным сумётам як я вытрымаю голад безрадкоўя і бясслоўя — спрэс мелодыя, спрэс горла? там, дзе выйдуць усе высновы, кіньце голас мне, каб не ўмёрла.
Лета
Летам Харон хварэе на дэжавю.
Лета як лета: слёзы, пялёсткі, усплёскі, ноч раздзірае сузор’ямі галаву
і заглядаецца ў душы нібы па-свойску...
Але такі не новы мой сум і жаль, так захліпаецца бераг спрадвечнай нотай, што нават словы кладуцца ў знаёмы жанр і да знаёмага вабяць пяяць і лётаць...
•k "к Ж
Прыварожаныя дарогамі, Непрыкаяныя двухногія, Абмінуўшы пустое многае, Мы шукаем свой дом і лёс.
У спаборніцтве з вечнай шэрасцю Мы трымаемся толькі вернасцю, Блаславіў нас самотнік-верасень, Добрай восені сумны ксёндз...
I пакуль драбяза — царыцаю, He змірыцца і не змарыцца нам, Бо з такіх дапатопных рыцараў Мы ствараем сваіх багоў,
Што ляцім на спатканне з марамі Наваяўленымі ікарамі, Каб пакінуўшы абцяжараных, I дапіць, і дажыць нагбом!
•к
Там — без мяне — уздыхвае зямля, Насычаная пахамі вясновымі, А мы сядзім замурзанымі совамі I слухаем няўрымслівых крыўляк.
У марнасці хімераў-гарадоў
Ім застаецца толькі пырскаць слінаю, А нам — люляць далонямі савінымі Танклявы навароджаны радок...
Саламеі перагарэлі, Адгарлалі сваё грахі, За абветранай шырмай веяў Акрыяла мая Рахіль.
I ў даўно занядбаным храме Заяснеў спадзяваны сын.
Хай не прыйдзе ні сонца маме — Толькі здзейсніўся б Біньямін...
Люты мне латы шые, Люты — маё золата! Выцягваю ў неба шыю, Ратуючыся ад холаду, I холад выходзіць вонкі — Стаю, быццам баба снежная... Вось-вось... і пачну старонку! Вясновую — новую — лепшую!
ноты
Нота лепшая
Калыхала Лея немаўля, пеставала сонейка ў далонях... Слухала пранікліва зямля, як пяяла праведнае ўлонне, як сусвет, уздыхваючы ў такт непадробнай мацярынскай ноце, радаваўся так, што Сам Мастак забываўся аб сваёй самоце...
Нота Марыніна. 31 жніўня
Нота Одзіна, нота адзіная — Адзіноты маёй немата... Буйнавокае сола савінае Да сасны, да сястры, да куста... А хацела ж і неба, і філіна Да птушыных грудзей прытуляць, Ды на ўзгорку застыла рабінаю — Толькі неба цяпер і абняць...
•k й ж
Уласнай каінскай рукою сябе адрэзаць ад спакою, закатаваць сябе да болю непрадказальнаю сабою і ў гэтай ярасці бязбожнай забыць, што трэба, а што можна, каб выліцца дажджом адчайным і зноў здабыць сваё маўчанне...
Горад усіх чужых Збудаваў мне сцэну. Мой камертон — уздых Гэтых моцных сценаў.
Горад чужых адных, Адкажы, навошта Носіш так часта сны
I не носіш пошту?
He адпускаеш жыць, Даючы так поўна, Горад такіх чужых Чалавечых чоўнаў...
Сам сабе цар і мур — Бездакорны горад!
Дар мой, скажы, чаму Ты мне стаў на горла?
...А там плывуць кіты і ты — вялікіх рыб вялікі нераст, а я ад смутку і слаты паціху тут сыходжу ў верас, і мне знайсці ваш акіян — як заснавацелю Маконда — такі адчай, такі туман, што нават спіцца безвыходна...
•к Ж
Прыўзнятыя бровы дуброваў здзіўляюцца новым будоўлям, а нам — збудаваным са словаў — будоўлямі поўняцца поўні, а нам — баламутам і блазнам — сусвет адкрываецца кніжкай, складаецца ў зорныя пазлы і рукі даверліва ліжа...
...Каб наш размах не пераболылаў размаху тонкага крыла.
Каб я, як раніца ці вожык, заўсёды сённяшняй была.
А калі нітка дапрадзецца, як схопіць іншая пара, вазьмі маё жывое сэрца і пахавай на дне Дняпра:
там скрозь празрыстыя сялібы — з пакоя ў царственны пакой — верлібрамі сплываюць рыбы ў бясконцай прастаце сваёй!..
Змест
Solus cum sola 3
«Табой запоўніцца бяссонніца...» 3
Авісага 5
«Вясна...» 6
«Калі маё жыццё свой шлях завершыць...» 6
«Поўня на тое і поўня, каб поўнаю быць...» 7
«Нашае першае лета — і на Эверэсце!..» 8
«Абагомлю цябе, абанёлю...» 9
«Мае новыя вочы, што носяць тваё імя...» 10
«Шоргат сораму — не нагода...» 11
«Можа, ты на адлегласці выцягнутай рукі...» 12
«ужо леташнім стала летняе...» 13
«Як гарэлі далоні, як вусны хапалі паветра...» 14
«Загартуй і выратуй...» 15
«Сонца ўзыходзіць над Вашым плячом...» 16
«Я, можа, буду Будам...» 17
Палын 18
«Гарады дагары нагамі...» 18
Навагодняе 19
«Калі мы ходзім па вадзе...» 20
«Калі не зашываецца адчай...» 21
«У белым пакоі белыя людзі...» 22
Малітва 23
«Нікуды не ад’ехаць!..» 24
«Над рукой Дняпра...» 26
Дом 27
«Застаёмся нязграбнымі глупствамі мовы...» 30
«Да яснага Стыксу...» 31
Развітанне з Радзімай 32
Да Дняпра 33
Майсей 34
«...і пасыплюцца радкі...» 36
Рыбы 37
На тым баку 37
Вершы 38
Верасень 39
«Верасень — вершы...» 40
«Глінтвейнам Верленавых вершаў...» 41
«Золак, малаком заліты...» 42
Аляксандру Башлачову 43
«Выспай устану з далоняў твайго акіяну...» 45
«Заліўная папера: Дняпром шматрадковым разліцца б...» 46
«Големы нам завяшчалі знямелае...» 47
«рыбы пазяхаюць: — «Хто ты?..» 48
Лета 49
«Прыварожаныя дарогамі...» 50
«Там — без мяне — уздыхвае зямля...» 51
«Саламеі перагарэлі...» 52