• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў 3б. нармат. актаў і ўзораў устан. дакументаў

    Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў

    3б. нармат. актаў і ўзораў устан. дакументаў

    Памер: 56с.
    Мінск 1996
    17.1 МБ
    Вырашылі: на падставе Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях" стварыць мясцовае грамадскае аб’яднанне.
    Галасавалі: “за” 15 “супраць” няма “устрымаліся” няма
    2.	Слухалі: Крук Т.І. прапанаваў грамадскае аб’яднанне назваць “Маладзёжная Асацыяцыя “Слова”
    Выступалі: Красоўская А.Е. падтрымала прапанову і прапановала правесці адкрытае галасаванне.
    Вырашылі: мясцовае грамадскае аб’яднанне назваць “Маладёжная Асацыяцыя “Слова””.
    На рускай мове “Молодежная Ассоцмацня “Слово””. Скарочаная назва  МА “Слова”.
    Галасавалі: “за”  15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    3.	Слухалі: Зінукоў С.Ц. азнаёміў усіх з праектам Статута Асацыяйыі “Слова”, са структурай арганізацыі..
    Выступалі: Крук Т.І. прапанаваў падтрымаць Статут і правесці адкрытае галасаванне.
    Вырашылі: зацвердзіць (прыняць) Статут (палажэнне) Маладзёжнай Асацыяйыі “Слова”.
    Галасавалі: “за”  15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    4.	Слухалі: Красоўская А.Е. азнаёміла прысутных з парадкам абрання Праўлення і Прэзідэнта і ўнясла на разгляд ад імя аргкамітэта наступныя кандыдатуры членаў Праўлення:
    Крук Т.І., Лукін Н.А., Ярмолаў Ф.Р.
    40
    41
    Выступалі: Трусаў К.Ц. прапанаваў падтрымаць прапанову аргкамітэта і правесці адкрытае галасаванне.
    Вырашылі:
    4.1.	абрацьчленам	Праўлення	КрукТ.І.
    Галасавалі: “за” 15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    4.2.	абраць членам	Праўлення	Лукіна Н.А.
    Галасавалі: “за” 15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    4.3.	абраць членам	Праўлення	Ярмолава Ф.Р.
    Галасавалі: “за” 15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    5.	Слухалі: Ярмолава Ф.Р., які прапанаваў абраць Старшыней Праўлення Лукіна Н.А.
    Вырашылі: абраць Старшыней Праўлення Лукіна Н.А.
    Галасавалі: “за”  15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    6.	Слухалі: Трусава К.Ц. ён прапанаваў надаць паўнамоцтвы па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання Іванову А.А., Казлову Л.А., Лукіну Н.А.
    Вырашылі: Надаць паўнамоцтвы членам Асацыяцыі Іванову А.А., Казлову Л.А., Лукіну Н.А. з надзяленнем іх правам прадстаўляць Маладзёжную Асацыяцыю “Слова” у працэсе рэгістрацыі і ў выпадку спрэчак у судзе.
    Галасавалі: “за”  15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    7.	Слухалі: Казлова Л.А., які прапанаваў разгледзець эскіз сімвала Асацыяцыі
    Вырашылі: Зацвердзійь прапанаваны сімвал Асацыяцыі
    Галасавалі: “за”  15, “супраць”  няма, “устрымаліся”  няма.
    Старшыня
    Сакратар
    УЗОР
    Прыняты на Агульным сходзе
    “___” 1996 г.
    Зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Пасведчанне № ад “___” 1996 г.
    СТАТУТ
    Маладзёжнай А сацыяцыі
    “Слова”
    Мінск 1996
    42
    43
    I.	Агульныя палажэнні
    1.1.	Маладзёжная асацыяцыя “Слова” (у далейшым Асацыяцыя “Слова”)  недзяржаўнае, некамерцыйнае мясцовае грамадскае аб’яднанне, добраахвотна ўтворанае грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на падставе агульнасці інтарэсаў.
    1.2.	Назва Асацыяцыі:
    	на беларускай мове:
    поўнае  Маладзёжная Асайыяцыя “Слова”;
    скарочанае  МА “Слова”.
    	на рускай мове: Молодежная Ассоцмацня “Слово”;
    скарочанае  МА “Слово”.
    1.3.	Асацыяцыя “Слова” ажыццяўляе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і згодна дадзенаму Статуту
    1.4.	Асацыяцыя “Слова” дзейнічае на тэрыторыі г.Мінска.
    1.5.	Асацыяцыя “Слова” з дня рэгістрацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, штампы, бланкі са сваімі рэквізітамі, атрыбутыку, рахункі ва ўстановах банкаў, ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, нясе па ім абавязацельствы, з’яўляецца ісцом і адказчыкам у судзе.
    1.6.	Асацыяцыя “Слова” можа засноўваць прадпрыемствы і іншыя арганізацыі, як на правах юрыдычнай асобы, так і не.
    1.7.	Асацыяцыя “Слова” можа ўступаць у міжнародныя і іншыя грамадскія аб’яднанні, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія не супярэчаць заканадаўству і яе статутным мэтам.
    1.8.	Асацыяцыя “Слова” у 3х месячны тэрмін паведамляе аб сваёй рэгістрацыі, ліквідацыі або рэарганізацыі ў афіцыйным выданні (газеты “Рэспубліка” і інш.).
    1.9.	Юрыдычны адрас Асацыяцыі: 220020, Мінск, вул.Я.Коласа, 23.
    2.	Мэта, задачы, метады, прынцыпы дзейнасці Асацыяцыі
    2.1.	Мэта дзейнасці Асацыяцыі:
    аб’яднанне розных слаёў моладзі г.Мінска, якія валодаюць інтэлектуальным грамадзянскім патэнцыялам для распаў сюджвання ідэй стварэння адкрытага грамадства.
    2.2.	Задачы Асацыяцыі:
    •	садзейнічанне фарміраванню спрыяльных умоў развіцця асобы;
    •	садзейнічанне працэсу рэформ у галіне адукацыі;
    •	аб’яднанне практычнага вопыту і магчымасцей спецыялістаўпрафесіяналаў, прадстаўнікоў дэмакратычных аб’яднанняў, выкладчыкаў ВНУ, ініцыятыўных прадпрымальнікаў, грамадзян, наладжванне партнерства;
    •	распаўсюджванне прававых ведаў сярод моладзі г.Мінска;
    •	ініцыіраванне і супрацоўніцтва па рэалізацыі прыватных і грамадскіх праектаў, маючых рэгіянальнае і нацыянальнае значэнне;
    •	садзейнічанне членам Асацыяцыі ў павышэнні кваліфікацыі, стварэнне матэрыяльнатэхнічнай базы і неабходных матэрыяльных умоў для дасягнення мэты Асацыяцыі.
    2.3.	Метады дзейнасці Асацыяцыі:
    •	пошук і выкарыстанне ініцыятыў моладзі г.Мінска, ініцыіраванне і рэалізацыя сваіх праектаў і праграм, накіраваных на дасягненне мэтаў і задач Асацыяцыі;
    •	пошук магчымасцей прыцягнення сродкаў і аказанне фінансавай, кансультайыйнай, інфармацыйнай і іншай неабходнай дапамогі арганізацыям і прыватным асобам, дзейнасць якіх садзейнічае дасягненню мэтаў і рашэнню задач арганізацыі;
    •	ажыццяўленне дабрачыннай і вытворчагаспадарчай дзейнасці, накіраванай на рашэнне статутных мэтаў і задач арганізацыі;
    •	выданне і распаўсюджванне рэкламнаінфармацыйных, перыядычных друкаваных і іншых матэрыялаў, узаемадзеянне са прадстаўленне інтарэсаў членаў Асацыяцыі і ініцыятараў
    45
    44
    праграм у органах улады і кіравання, у розных арганізацыях;
    •	стварэнне кансультацыйных органаў па накірунках дзейнасці Асацыяцыі;
    •	рэгулярны ўзаемаабмен інфармацыяй па праблемах г.Мінска з рознымі грамадскімі групамі, арганізацыямі і правядзенне сустрэч, лекцый, семінараў, канферэнцый, выстаў, сацыялагічных апытанняў, дыскусійных клубаў, школ, вучэбных цэнтраў і г.д.;
    •	‘ узаемадзеянне з вучэбнымі ўстановамі;
    •	удзел у мерапрыемствах іншых грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству і статутным мэтам Асацыяцыі, ініцыіраванне стварэння саюзных грамадскіх аб’яднанняў.
    2.4.	Прынцыпы дзейнасці Асацыяцыі:
    •	добраахвотнасць, самастойнасць, галоснасць, альтэрнатыўнасць;
    •	выкарыстанне ініцыятывы мясцовых жыхароў і іх падтрымкі;
    •	выбар ажьшняўляемых праектаў і праграм на дэмакратычнай аснове.
    3.	Членства ў Асацыяцыі. Правы і абавязкі членаў Асацыяцыі
    3.1.	Асацыяцыя “Слова” прадугледжвае фіксаванае членства.
    Членам Асацыяцыі можа стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, ва ўзросце ад 18 да 35 год, незалежна ад нацыянальнасці, партыйнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча, які выконвае дадзены Статут і добраахвотна ўносіць свой пасільны ўклад у рэалізацыю статутных мэтаў і задач.
    Членамі Асацыяцыі могуць быць юрыдычныя асобы, якія дзейнічаюць праз сваіх прадстаўнікоў. Прадстаўнік юрыдычнай асобы прымае ўдзел у рабоце Асацыяцыі на падставе службовых паўнамоцтваў або па даверанасці.
    3.2.	Прыём у члены Асацыяцыі ажыццяўляецца Праўленнем Асацыяцыі на падставе пісьмовай заявы ўступаючага і пры наяўнасці дзвюх рэкамендацый яе членаў простай большасцю галасоў.
    3.3.	Член Асацыяцыі мае права:
    •	выбіраць і быць абраным у выбарныя органы Асацыяцыі;
    •	прымаць удзел з правам дарадчага голаса ў рабоце органаў, членам якіх ён не з’яўляецца;
    •	па даручэнню кіраўнічых органаў быць прадстаўніком Асацыяцыі ў дзяржаўных, грамадскіх і гаспадарчых органах і арганізацыях;
    •	выступаць з ініцыятывамі па любых пытаннях дзейнасці Асацыяцыі;
    •	мець доступ да інфармацыі аб рыхтуемых і правадзімых мерапрыемствах;
    •	у адпаведнасці са сваімі поглядамі і магчымасцямі ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў і праграм Асацыяцыі;
    •	карыстацца паслугамі Асацыяцыі “Слова”, яе матэрыяльнатэхнічнай і сацыяльнакультурнай базай;
    •	свабодна выйсці з членаў Асацыяцыі.
    3.6.	Член Асацыяцыі абавязаны:
    •	выконваць прынятыя на сябе абавязкі;
    •	не перашкаджаць выкананню рашэнняў Асацыяцыі;
    •	сваімі дзеяннямі не наносіць Асацыяцыі маральнай і матэрыяльнай шкоды;
    •	выплочваць членскія ўзносы, калі такія будуць устаноўлены Праўленнем Асацыяцыі;
    •	прымаць удзел у Агульных Сходах Асацыяцыі.
    3.7.	Спыненне членства ў Асацыяцыі ажыццяўляецца Праўленнем Асацыяцыі на падставе:
    пісьмовай заявы члена Асацыяцыі;
    за парушэнні патрабаванняў Статута.
    Пры спыненні членства фінансавыя сродкі, унесеныя ў Асацыяцыю, звароту не падлягаюць.
    3.8.	Улік членаў Асацыяцыі, парадак і формы падліку вызначае і арганізуе Праўленне Асацыяцыі.
    4.	Структура, кіраўнічыя і кантрольныя органы Асацыяцыі “Слова”.
    4.1.	Вышэйшым органам Асацыяцыі з’яўляецца Агульны Сход. Агульны Сход склікаецца Праўленнем Асацыяцыі ў адпаведнасці
    46
    47
    з распрацаванымі планамі работ альбо па меры неабходнасці, што вызначаецца Праўленнем, але не радзей аднаго раза на тры гады. Па патрабаванн Старшыні Праўлення, не менш як 1/3 часткі членаў Праўлення або Рэвізійнай камісіі можа быць скліканы нечарговы Агульны Сход.
    4.2.	Аб часе правядзення і парадку, павестцы дня Агульнага Сходу члены Асацыяцыі павінны быць уведамлены Праўленнем не пазней як за тры дні да яго склікання.
    4.3.	Агульны Сход лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш 2/3 членаў Асацыяцыі. Рашэнні прымаюнца большасцю галасоў прысутных. Форму галасавання вызначае Агульны Сход.
    4.4.	Да кампетэнцыі Агульнага Сходу Асацыяцыі адносяцца:
    •	вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Асацыяцыі;
    •	зацвярджэнне Статута, унясенне ў яго змяненняў і дапаўненняў;
    •	выбранне, адкліканне Праўлення, заслухоўванне і зацвяр джэнне яго справаздач;
    •	абранне і адкліканне тэрмінам на тры гады Старшыні Праўлення;
    •	абранне, адкліканне Рэвізійнай камісіі, заслухоўванне яе справаздач;