• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў 3б. нармат. актаў і ўзораў устан. дакументаў

    Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў

    3б. нармат. актаў і ўзораў устан. дакументаў

    Памер: 56с.
    Мінск 1996
    17.1 МБ
    •	прыняцце рашэнняў аб ліквідацыі ці рэарганізацыі Асацыяцыі.
    Агульны Сход мае права разглядаць і вырашаць любыя другія пытанні дзейнасці Асацыяцыі.
    4.5.	Старшынствуе на Агульным Сходзе Прэзідэнт Асацыяйыі, а пры яго адсутнасці  адзін з членаў Праўлення. Пратакол Сходу вядзе адзін з членаў Праўлення.
    4.6.	Паседжанні Праўлення Асацыяцыі збіраюцца Прзідэнтам Асацыяцыі па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў тры месяцы.
    4.9.	Прэзідэнт арганізуе работу Асацыяцыі і яе арганізацыйных структур, прадстаўляе яе інтарэсы і ажыццяўляе арганізацыйныя сувязі ад імя Асацыяцыі, з’яўляецца распарадчыкам крэдытаў і маёмасці Асацыяцыі па даручэнню Праўлення, здзяйсняе здзелкі,
    адкрывае рахункі ў банках, выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для ўсіх членаў Асацыяцыі.
    4.11.	Праўленне:
    •	прымае рашэнні аб скліканні Агульнага Сходу Асацыяцыі;
    »	прымае і выключае з яе членаў;
    •	утварае, рэарганізуе і ліквідуе прадпрыемствы і іншыя гаспадарчыя структуры;
    •	зацвярджае штатны расклад аппарату Асацыяцыі “Слова”, вызначае парадак і памеры аплаты працы штатных і пазаштатных супрацоўнікаў;
    •	вызначае памеры і парадак унясення членскіх укладаў;
    •	распрацоўвае і зацвярджае нарматыўныя дакументы, якія неабходны для рэгламентацыі бягучай дзейнасці Асацыяцыі “Слова”;
    •	распрацоўвае праекты і праграмы дзейнасці, каардынуе працу па іх рэалізацыі;
    •	вызначае парадак выкарыстання сродкаў і маёмасці на вытворчыя, навуковатэхнічныя, сацыяльныя, дабрачынныя і іншыя мэты;
    •	прымае рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні маёмасйі Асацыяцыі;
    •	зацвярджае ўзоры пячаткі, штампу, бланкаў, сімволіку Асацыяйыі “Слова”;
    •	прамае рашэнні па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Асацыяцыі, якія не з’яўляюцца выключнай кампетэнцыяй іншых яе органаў.
    Праўленне мае права прымаць рашэнні, калі ў паседжанні ўдзельнічае 2/3 яго членаў. Рашэнні прымаюцца простай большасйю галасоў ад ліку прысутных.
    4.12.	Старшыня Праўлення Асаныяцыі валодае ўсімі правамі і паўнамоцтвамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
    •	распараджаецца маёмасцю і сродкамі;
    •	прадстаўляе яе ў адносінах з беларускімі і іншаземнымі грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, уступае ў дагавор ад імя Асацыяцыі без даверанасці, даручае членам Праўлення і
    48
    49
    іншым штатным і пазаштатным супрацоўнікам заключэнне дагавароў;
    •	прымае і звальняе супрацоўнікаў апарату, падпісвае з імі кантракты і часовыя працоўныя пагадненні;
    •	выдае загады і распараджэнні, якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі супрацоўнікамі апарату, кіраў нікамі арганізацыйных структур;
    •	выконвае іншыя функцыі, ускладзеныя на яго Праўленнем, якія не пярэчаць існуючаму заканадаўству і гэтаму Статуту.
    4.13.	Кантроль за фінансавай і гаспадарчай дзейнасцю Асацыяцыі “Слова”, яе арганізацыйных структур ажыццяўляе Рэвізійная камісія, якая выбіраецца Агульным Сходам тэрмінам на тры гады.
    4.14.	Рэвізійнай камісіяй кіруе Старшыня, якія выбіраецца яе членамі.
    4.15.	Членамі Рэвізійнай камісіі не могуць быць члены Праўлення і кіраўнікі гаспадарчых структур, створаных Асацыяцыяй “Слова”.
    Праўленне і Старшыня Асацыяцыі “Слова” прадстаўляюць Рэвізійнай камісіі ўсе матэрыялы, якія неабходны для правядзення рэвізій.
    4.16.	Усе рашэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколам.
    5.	Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці Асацыяцыі.
    5.1.	Асаныяцыя “Слова” можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай дадзеным Статутам, акрамя аб’ектаў, якія згодна Закону могуць знаходзіцца ва ўласнасці толькі дзяржавы.
    5.2.	Грашовыя сродкі Асацыяцыі складаюць:
    •	добраахвотныя ўзносы і ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб;
    •	паступленні ад правядзення розных мерапрыемстваў;
    •	даходы ад вытворчагаспадарчай дзейнасці;
    •	уступныя і штогадовыя ўзносы членаў Асацыяцыі;
    •	іншыя, не забароненыя законам, паступленні.
    5.3.	Сродкі і маёмасць Асацыяцыі выкарыстоўваюцца для развіцця яе дзейнасці, стварэння мэтавых фондаў і рэзерваў, накіроўваемых на рэалізацыю статутных мэтаў і задач.
    7.	Парадак спынення дзейнасці Асацыяцыі
    7.1.	Спыненне дзейнасці Асацыяцыі можа быць праведзена шляхам рэарганізацыі або ліквідацыі.
    7.2.	Рэарганізацыя Асацыяцыі магчыма шляхам зліцця, далучэння, раздзялення, выдзялення, пераўтварэння. Рэарганізацыя цягне за сабой пераход правоў і абавязкаў да правапераймальніка. Рашэнне аб рэарганізацыі прымаецца Агульным Сходам, калі за гэта прагаласавала больш 2/3 членаў Асацыяцыі.
    7.3.	Ліквідацыя Асацыяцыі магчыма на падставе рашэння суда або паводле пастановы Агульнага Сходу, калі за гэта прагаласавала больш 3/4 прысутных на Сходзе дэлегатаў, у тым ліку ўсе члены Праўлення.
    7.4.	Пры ліквідацыі Асацыяйыі ўтвараецца ліквідацыйная камісія для вырашэння лёсу маёмасці Асацыяцыі, выяўлення яе абавязацельстваў, разлікаў па іх.
    7.5.	Сродкі, што засталіся пасля разлікаў з крэдыторамі, ідуць на мэты, дэклараваныя Статутам.
    7.6.	Справаводства вядзецца ў адпаведнасйі з дзеючым заканадаўствам. Дакументацыя, якая вызначана заканадаўствам у абавязковым парадку здаецца ў адпаведныя ўстановы Нацыянальнага архіву па месцы знаходжання юрыдычнага адрасу Асацыяцыі.
    50
    51
    УЗОР
    Спіс ініцыятараў стварэння мясцовага грамадскага аб’яднання Маладзёжная Асацыяцыя “Слова ”
    Прозвішча, імя, імя па бацьку	Грамадзянства	Год нарадж.	Месца працы	Месца жыхарства
    				
    				
    Старшыня Праўлення Асацыяцыі
    УЗОР
    Спіс Праўлення Маладзёжнай Асацыяцыі “Слова”
    Прозвішча, імя, імя па бацьку	Грамадзянства	Год нарадж.	Месца працы	Мссца жыхарства	Пасада
    					
    					
    Старшыня Праўлення Асацыяцыі
    УЗОР
    Спіс Рэвізійнай камісіі Маладзёжнай Асацыяцыі “Слова”
    Прозвішча, імя, імя па байьку	Грамадзянства	Год нарадж.	Месца працы	Месца жыхарства	Пасада
    					
    					
    Беларускі рэспубліканскі Фонд падтрымкі
    ДЭМАКРАТЫЧНЫХ РЭФОРМ ІМЯ ЛЬВА САПЕГІ
    	тэл./факс	адрас
    Мінскі офіс	(0172)343791 769711	220123, г.Мінск, вул.В.Харужай, 13416
    Брэсцкі філіял	(01622) 66569	220030, г.Брэст,а/с 52, вул.Савецкая, 53
    Віцебскі філіял	(0212)224925	210015, г.Віцебск, прт Чарняхоўскага, 1217, а/с 23, 210026
    Гомельскі філіял	(0232) 524170	246000, г.Гомель, вул.Карповіча, 21
    Гродзенскі філіял	(0152)720311	230023, г.Гродна, вул. Будзенага, 43а, а/с 133
    Магілёўскі філіял	(0222) 228977	212005, г.Магілёў, Зці Кастрычніцкі зав., 9, а/с 4
    Старшыня Праўлення Асацыяцыі
    52
    53
    Для НАТАТКАЎ
    ДЛЯ НАТАТКАЎ
    54
    55
    Масавапалітычнае выданне
    Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў
    (Зборнік нарматыўных актаў і ўзораў устаноўчых дакументаў)
    Укладальнік Альфер Сяргей Аркадзьевіч
    Рэдактар Г.У.Верамейчык
    Падпісана дадруку 9.12.1996. Фармат 60x 84/16. Папера афсет. № 1.
    Гарнітура NewtonCTT. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 3,25
    Улік.  выд, арк. 3,04, Тыраж 500 экз, Заказ 10 298._____________
    Беларускі рэспубліканскі Фонд падтрымкі дэмакратычных
    рэформ імя Льва Сапегі Ліцэнзія Л В № 842
    220123, г.Мінск. вул. В.Харужай, д. 13, пак. 416.
    тэл./факс: 34 37 91,76 97 II.
    Тыпаграфія ДП “Мінсктыппраект”, 220123, г.Мінск, вул.В.Харужай, 13