Усходняя Беларусь
Статыстычные і гістарычные матэрыялы.
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 13с.
Мінск 1993
Л. 3.
УСУШНЯЯ БЕЛНРУСЬ.
Статыстычные і гістарычные матэрыялы.
; Выданне Народнаго Сэкрэтарства Міжнародозых Спразау.
Г І
М Е Н С К. Друкарня Я, А. Грынблята. 19 18.
Выдана па распаряджэнню Народнаго Сэкрэтарства Міжнародовых Справаў. Журн. Паст. Народнаго Сэкрэтарыяту ад 22 чэрвеня 1918 года, п. 5.
© навукова-вытворчы цэнтр „АДНОВА" . 1993
© БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА АРХІВІСТАЎ. 1993
БЕЛАРУСКАЕ КООПЭРАЦЫЙНА ВЫДАВЕЦКАЕ ТАВАРЫСТВА „АДРАДЖЭНЬНЕ". МЕНСК, 1993 заказ 26
выданне ідрыхтавана па экземпляру з фондаў Нацыянальнай бібдіятэкі Беларусі
Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імпері. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау душ. Да яе належалі: часць Віленскай губ., безмала уся Менская, Вітэбская, Магілеуская, часць Смаленскай і Чарнігаускай губэрній.
Паводлуг расейскай урадовай статыстыкі с прадваеннаго часу 1897 году, скоррыгованай праф. Е. Карскім (у 1903), у Менскай губерні чысло беларусау выражалося цыфрай = 1755.690 душ, а працентные адносіны іх да агульнаго чысла жыхароу паводлуг паветау былі гэткіе: Навагрудзкі пав.—84,0%, Рэчыцкі—84,3%, Менскі—83,6%, Барысаускі-~81,1%, Слуцкі—79,4%, Ігуменскі—82,6%, Бабруйскі—68,0%, Мазырскі — 79,6%, Пінскі—74,9%, Агульны працент па губерні—76,5%*.
У Магілеускай губ. агульнае чысло=1.650.069. Працэнтные адносіны да усяго насяленьня губерні: Чэрыкоускі пав. — 89,6%, Быхаускі—88,6°/о, Рагачоускі—87,0%, Сенніцкі —85,6%, Горэцкі—85,4% Клімовіцкі—83,1%, Мсьціслаускі—81,5%, Оршанскі—
80,0%, Чаускі—89,6%, Гомельскі—74,6°/., Магілеускі—70,0% Па усей губэрні беларусоу 82,6%.
У Вітэбскай губ чысло беларусай — 976 638. % % паветах: Дрыссенскі— 86,2%, Веліжскі—85.7%, Нэвэльскі—84,0%, Гарадэцкі—83,6%, Лепэльскі—82,0% Полацкі—73,1%, Вітэбскі—51,1%, Себожскі—47,1%, Люцынскі—20,5%, Дзвінскі—13,8%, Рэжыцкі—5,4%.
У Смаленскай губ.—947,826 беларусау, глауным чынам у заходнім паветах: Бельскім, Дарагабужскім, Ельнінскім, Красненскім, Рослаульскім і Смаленскім.
У Чарнігаускай губ. беларусау = 700.000. Яны жывуцьу паветах: Гародненскім, Ноугарад-Северсдім, Навазыбкаускім, Старадубскім, Суражскім.
У Вілснскай губ. беларусы станавілі: у Вілейскім—87% і у Дзісьненскім—81,2%.
Мпрыч гэтаго баларусы есць у невялікім чысле і у іншых суседніх губэрнях, але становяць там толькі незначную меншасць.
Нацыональные меншасьці прэдстаулены гэтак:
Найбольш чысленую; пасьля беларусау, групу становяць жыды.
Гэта переважна местовы элемзнт: па местах і мястэчках жыды даходзяць ад 44 да 80°/о°/о і болей. Затое за межамі мест в/0°/0 жыдоу вагаюцца ад 5% у Вітзбскаі губ. да 11% (максімум) у Менскай.
Палякі, жывучы у больш значным чысле у захадняй Беларусі, у усходніх губэрнях становяць зусім малы працэнт У Вітэбскай і Менскай губэрнях палякоу ня больш 2,5% а у Магілеускай толькі 0,9%. Яшчэ меншы працэнт палякоу у Смаленшчыне і Чарнігаушчыне. Да этаго трэба дадаць, што у
заходняй Беларусі польскі элемэнт—гэта бадай выключна вялікшая зямельная буржуазія, каторая праз свае соцыальнае становішчэ стаіць вельмі далека ад баларускіх народных масс, ад каторых яна рэзка аддзелена такжэ і рэлігіей: тут беларусы перэважна праваслауные. Толькі у часе вайны у заходнюю Беларусь панаехало много палякоу—саенныхть высяленцау, каторые належаць на усіх станоу, але пасьля ліквідаціі вайны бязспорна вернуцца назад да Польшчы.
Вялікорусы па усей Беларусі, як усходняй, так і заходняй, перад вайной былі прэдстаулены перэважна элементам прывозным-чыноуніцкім. часьцю землеуласнікамі, а также вялікарускімі селянамі-колоністамі, выключна стараверамі.
Паказаные вышей абсолютные цыфры беларускаго насяленьня бязспорна значна узрасьлі да нашых дзен. Але і вайна памагла концэнтраціі беларускіх элементау па гэты бок ваеннаго фронту: расейскі урад выгнау з Віленшчыны і Гродзеншчыны цэлые массы народу, а у тым ліку безмала усю беларускую інтэлігэнцію. Былі вывезены усе, хто быу на казеннай службе, а у тым ліку усе народные вучыцелі, вучыцелі сярэдных школ, праваслауные сьвяшчэнікі, і т. д., і, само сабой разумеецца, што усе яны стараліся задержацца я>< найбліжэй да родных кутоу.
Гэтак сталося тое, што у момэнт выбуху Расейскай Рэвалюціі у усходняй Беларусі аказаліся сконцэнтрованымі блізка усе беларускіе сілы, апрача параскіданых па розных местах б. Расейскай Імперыі. Дле і тые, каго доля закінула у чужыну, не пакі-
— б —
далі працаваць дзеля сваей Бацькаушчыны і сваего народу: беларуская нацыональная работа пачала шпарка развівацца у Пецярбурзі, Маскве, Казані і т. д. Пры гэтым нацыональная сьвядомасьць захапіла усе станы і усе кругі беларускаго грамадзянства: ужо у самым пачатку рэвалюціі мы бачым за нацыональной работай много чынных інтэлігэнцкіх сіл. Перш за усе мы адзначым учасьце у беларускім руху духавенства,—гэтай бязспорна вельмі важнай сілы у Беларусі.
Між каталіцкімі ксендзамі рух гэты падгатауляуся здауна у Пецярбурскай Духоунай Сэмінарыі і Духоунай Нкадэміі (для Магілеускай дыэцэзіі), і у рэзультаце у момэнт упадку царызму мы бачым адкрытое арганізованае выступленьне беларускіх ксяндзоу: на зьездзі у Менску заснавауся Саюз Ксяндзоу-Беларусау, налічываючый каля 200 членау, між каторымі трэба адзначыць імены найбольш актыуных, як: кс. Астрамовіч, м. т. кс. годлеускі (у Менску), кс. Сак, кс. Байко, м. т. Лісоускі, кс. Лапошко (у Магілеві), м. т. Шырокі (у Парафіянаве), кс. Шолкевіч, д-р філезофіі Бобіч (уДруі), кс. Будзька, д-р Дбрантовіч, м. т. Цікота, м. т. Хвецько, кс. Жол неровіч. кс. Версоцкі, кс. Олешкевіч, кс. Борык і інш Закраталося і праваслаунае духавенство, цзчтраг катораго аказалася Масква: тут папалі блізка усе ьывезеные з Гродзеншчыны і Віленшчыны сьвяшчэнікі. На адбыушымся такака у летку 1917 года зьездзі было каля 800 праваслауных сьвяшчэнікаубеларусау, вынесшых рэзалюціі у беларускім нацыснальным духу. Між праваслауным духовенствам выдзеляюцца імены протоерзя Кульчыцкаго (у Мен-
ску), сьв.Усакоускаго, прот. Корчынскаго, сьв.Рэпніна і інш. Ячшэ да вайны і рэвалюцыіі між прафэсурай вышейшых і сярэдніх школ звертаюць на сябе увагу: праф, Б. Эпімах-Шыпілло, вядомы беларускі філелег праф. Е. Карскі, праф. М Доунар-Запольскі, праф. Завіткевіч, праф. М Масоніус, I. Краскоускі, Б. Тарашкевіч, Міткевіч; Р. Остроускі (у Слуцку), Довгялло, Сэрбоу і Кахановіч (у Магілеві) і інш. Далей ідуць прэдстаунікі розных вольных прафэсій: юрысты і журналісты: Яз. Варонка, Д. Цвікевіч, Е. Хлебцевіч, Яз. Фарботка, юрысты: Л. Заяц, Рэутт, Борк, Яндрушкевіч, Г. Богдановіч.. Сушынскі, Чаусоу, Кажэмяка і інш., інжынеры: Д. Ўласоу. В. Іваноускі. Дубейкоускі, К. Душеускі, К Годыцкі-Цвірко і інш., тэхнікі: Стульба, В Грыневіч, Еутухоускі, Загорскі, РудФк і інш., аграномы: Л. Смоліч, Турчыновіч, В Савіч, Марковіч, Черняускі, Г Гарэцкі і інш., каморнікі: Н. Дусянік, М. Гарзцкі, Метла, Міхневіч і інш., афіцэры: генерал Кандратовіч, генерал Млексееускі, генерал Короткевіч, палкоунік Курат, К. Езовітоу, М. Косьцевіч, Е. Ярушевіч, Я. Зенюк, Р. Якубеня, I. Красоускі, Золотарэнка і інш , літэратары: Яз. Лесік, Д. Прушынскі, А. Левіцкі, В. Голуб, Константын Міцкевіч, Я. Луцэвіч і чыноунікі: П. Крэчэускі, Э. Будзька, Яз. Дыло, А. Бурбіс, Б. Галавач, Грыневіч, Ч. Родзевіч, Л Родзевіч, В. Сталыгва, Я. Серада, В. Захарка, Сьвірскі, Сенкевіч і інш., чысленые палітычные і культурные дзеячы: С. Рак-Міхалоускі, 1. Васілевіч, д-р Ерэміч, .Жйвапісцау, Дворчанін, Мароз, і інш.? урэшці вялікіе землеуласьнікі, як Раман Скірмунт, Княгіня Магдалена Радзівілл, /А. Бонч-Осмолускі і інш.
Ревалюція прызвала да работы дзеля беларускай справы доугі сьцях новых сіл, як інтэлігенцкіх. так і з народных масс. Ддгукнулнся і беларусы у арміі, ды гэта зусім зразумело: вялізарная часць ваеннаго фронту на усходзі праходзіла праз Беларусь. Пабач з організаціей цывільнае часьць бела рускаго грамадзянства і чысьленымі як аг іьна-беларускімі, так і правінцыоналычымі, губэрсл іі зьездамі,— партыйнымі і селянскімі, пачалося / тварэньне беларускіх салдацкіх рад г мН; бота
гэта не спынілася і тады, калі !<„ : уся
даць пазваленьне на выдзеленьне ‘ ау-
беларусоу і на утварэньне нацыо; < кіх
войск. Ужо пасьля большэвіцкаг п■ ден
ску, Слуцку і Вітэбску адбыліся ^РУ"
скіе вайсковые зьезды пауночна :?он;
ту, і Кіеві'—палудзенна—заходняго " ру-
мынскаго фронту (зьезд у Кіеві нк/ .оу-
ствам вядомаго беларускаго граг ніка
I. Краскоускаго з Вільні). У М (■ ллася
Беларуская Вайсковая Рада і, ня ;ляд ’ г ;ашкоды са стараны бальшэвікоу, ор.а' ” пер шы нацыональны беларускіе пел •’гс -л адіорганізавацца беларускіе кавалерыйскіе інн такжэ на Румынскім фронці, у Магілеушчыне і ншых мейсцах. Беларускіе салдацкіе рады сксэа былі усюды, дзе толькі былі салдаты-беларусы.'
Апрача работы чыста палітычнай, беларускі рух зьяуляуся такжэ і у пастаці культурна-эканамічнае работы: організаціі помачы уцекачом і высяленцам с фронту, а такжэ ладжзньні беларукіх школ. Гаворачы аб школах, трэба перш за усе адзначыць
закладзіны дзьвех беларускіх гімназій: у Слуцку (заложэна б. урадовым камісарам с ча<ау Керэнскаго~Р. Остроускім) і у Буцлаві. Тварэньне сярэдніх школ тлумачыцца тым, што’яшчэ перад вайной між вучыцелямі расеіскіх сярэдніх школ было много національна сьвядомых беларусоу, каторые пры першай магчымасьці і ласьпяшылі прылажыць свае сілы да тварэньня беларускай сярэдняй школы. Развівалася і шырэйшая акція дзеля завядзеньня беларускай мовы у касьцелах, даушая вельмі добрые рэзультаты: ужо у цэлым радзе касьцелау кажуць казаньня па беларуску. Разам с тым развівалася шыбка беларуская прэсса: у Менску, у Пецярбурзі адкрыуся цэлы рад беларускіх штодзенных і тыдневых часопісей розных кірункау: ад соцыалістычных да каталіцкіх, што сьвядчыць аб узросыгі дыффэрэнціаціі беларускаго грамадзяпсгва. ■
Беларуская палітычная работа развілася пад двумя лозунгамі: нацыональнаго адрадженя і—у nepmu пэрыод рэвалюціі-аутаномн Беларусі у межах фэдарацыйнай Расейскай Рэспублікі. Пры тагочасных варунках гаварыць аб нечым вялікшым не было ніякае магчымасьці, што пацьверджае факт, што нават шмаг сільнейшая за беларусау Украіна не магла адкрыта гаварыць аб дзаржаунай незалежнасті, укрываючы свае праудзівые палітычные ідэалы пад маскай аутономізму. Толькі у найбольш конспірацыйных круж^ках ішлі гутаркі аб шырэйшых палітычных ідэалах.