• Газеты, часопісы і г.д.
  • Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану  Леан Патоцкі

    Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану

    Леан Патоцкі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1997
    117.77 МБ
    ЛЕАНПАТОНКІ
    УСПАМІНЫ
    ПРА ТЫШКЕВІЧАВУ СВІСЛАЧ, ДЗЯРЭЧЫН I РУЖАНУ
    Leon hr. Potocki (Bonawentura z Kochanowa)
    Wspomnienia o Swistoczy Tyszkiewiczowskiej, Dereczynie i Rozanie
    PodaT do druku oraz przedmow? i zyciorys skreslil Mihai Federowski
    Літаратурныя помнікі Беларусі
    АЕАН ПАТОЦКІ
    УСПАМІНЫ
    ПРА ТЫШКЕВІЧАВУ СВІСЛАЧ ДЗЯРЭЧЫН I РУЖАНУ
    МІНСК «полымя» 1997
    УДК 947.6 «17/18»
    ББК 84(4Бен)6
    П 20
    Друкуецца паводле выдання: «Kwartalnik ditewski», Petersburg, 1910 і 1911, t. II, III, IV i V.
    Укладанне, прадмова, каментарыі A. М. Філатавай
    Мастак У. К. Фокін
    Пераклад з польскай I. У. Саламевіча
    ISBN 5345007632 © Укладанне, прадмова, каментарыі.
    A. М. Філатава, 1997
    © Пераклад. 1 У. Саламевіч, 1997
    © Мастак. У. К. Фокін, 1997
    ПРАДМОВА
    Магнацкія рэзідэнцыі... Гэта аб іх пісаў Адам Кіркор: «Як Нясвіж і Біржы — князёў Радзівілаў, Слуцк — АлелькавічаўСлуцкіх, Слонім — Агінскіх, Беласток — Браніцкіх, Тульчын — Патоцкіх, так Ружаны і Дзярэчын князёў Сапегаў, якія славіліся сваёй раскошай, пышнасцю, багаццем. Тут канцэнтравалася маладое і старое шляхецтва, праяўляліся апошнія пробліскі рыцарскай адвагі, высокіх хрысціянскіх дабрачыннасцей, амаль легендарнай славянскай гасціннасці, і ў той жа час дзікага, неўтаймаванага свавольства, самаўпраўства і дэспатызму. Гэта была спадчына былых удзелаў, з той розніцай, што ўдзельных князёў змянілі вялікія князі, а вяльмож — ніхто, сам кароль не здолеў нічога зрабіць, і яны, пануючы над ліслівай дробнай шляхтай, беспакарана запраўлялі сваімі прыгоннымі, з’яўляліся неўтаймаванымі і больш моцнымі, чым нават буйныя ўдзельныя князі. Гэтыя княжацкія палацы былі ўвасабленнем свайго стагоддзя: ад высокага і прыгожага да самага нізкага і варварскага. Тут спалучаліся паэзія і буйныя оргіі, амаль бяспрыкладныя і самаадданыя праяўленні сапраўднага патрыятызму і самаўпраўства, прага навукі і мастацтва і побач з тым невуцтва, якое дазваляла катаванні чараўніц і іхняе спале: ч< Усё тут было пераблытана, а ацалелыя дзенідзе біб.йяэкі і архівы,
    5
    трэба аддаць належнае, утрымліваліся ва ўзорным парадку і наглядна знаёмілі нас з жыццём, норавамі, звычаямі, адукацыяй і забабонамі»*. Гэтыя словы добра падыходзяць да тых магнацкіх рэзідэнцый, якія апісваюцца ў кнізе графа Леана Патоцкага «Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану». Кніга была ўпершыню надрукавана ў часопісе «Kwartalnik liteuski»**, які выходзіў у С.Пецярбургу на польскай мове.
    Мемуары заўсёды былі вельмі каштоўнай крыніцай для даследчыкаў — гісторыкаў, літаратараў, мастацтвазнаўцаў. Дзякуючы ім мы можам паглядзець на жыццё іншых часоў вачыма іхных сучаснікаў. Вядома, што гэта позірк суб’ектыўны, але адносінаў да людзей, учынкаў, некаторых падзей, адпаведнага настрою не знойдзеш у сухіх архіўных дакументах. Мемуарнай літаратуры па гісторыі Беларусі захавалася вельмі мала, ды і тое, што засталося, напісана ў асноўным на польскай мове, існуе ў адзінкавых экземплярах і практычна недаступнае шырокаму колу чытачоў. Успаміны Л. Патоцкага аб Свіслачы, Ружанах і Дзярэчыне чытаюцца з не меншай цікавасцю, чым іншыя авантурныя раманы таго часу. Тут ёсць і прыгоды, і паданні, і цікавыя апісанні мясцінаў і асобаў, вельмі вядомых у свой час, з якімі аўтар быў добра знаёмы.
    Шляхецкая анархія часоў уваходжання Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, тры яе падзелы і далучэнне да Расійскай імперыі, вайна 1812 г., паўстанне 1830 — 1831 гг. — усё гэта адлюстроўваецца ва ўспамінах графа Патоцкага. А таксама і постаці людзей, як прадстаўнікоў магнацтва, асабліва тых, каго называлі ў той час дзівакамі, — графа Вінцэнта Тышкевіча і князя Францішка Сапегі, так і прадстаўнікоў сярэдняй і дробнай шляхты, якая завіхалася каля магнатаў.
    Жнвопнсная Россня, т. III. Спб., М., 1882, с. 198.
    «Kwartalnik liteuski», т. 2, 3, 4, 1910 г. і т. 5, 1911 г.
    6
    Граф Леан Патоцкі (1799— 1864) нарадзіўся ў Каханове, што на Віцебшчыне. Адтуль і пайшла ягоная мянушка « Банавентура з Каханова». Бацька яго Станіслаў Патоцкі прымаў актыўны ўдзел у палітычных падзеях: быў ад’ютантам у Касцюшкі, а ў часы існавання Варшаўскага герцагства — у ФрыдрыхаАўгуста. Па бацьку і маці, Юзэфе з Салагубавых, Патоцкія былі ў сваяцтве са знакамітымі родамі Польшчы: Замойскімі, Вялікапольскімі, Малахоўскімі. Таму сваё дзяцінства і маладосць Леан бавіў у вышэйшых колах Варшавы, дзе і скончыў універсітэт. Таксама, як і яго айчым Тадэвуш Тышкевіч, ён прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830 — 1831 гг. на тэрыторыі Літвы. Займаўся пісьменніцтвам. Найбольш вядомы яго трохтомны твор «Мемуары пана Камяртона», выдадзены ўжо пасля смерці аўтара, дзе ён апісвае гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі, Жмудзі і Літвы. Яго кніга выклікае інтарэс да гісторыі буйных магнацкіх рэзідэнцый канца XVIII — першай трэці XIX ст. Гэта Свіслач, якая належала графам Тышкевічам, Дзярэчын і Ружаны, якія былі ва ўладанні князёў Сапегаў. Аўтар піша таксама і аб Нясвіжы князёў Радзівілаў, аб Ляхавічах за часамі гетмана М. Масальскага. Граф успамінае не толькі аб сваіх асабістых сустрэчах з уладальнікамі маёнткаў, не толькі апісвае іхны стан у 20 —40ых гадах XIX ст., але падае розныя гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты аб уладальніках, выкарыстоўвае для гэтага вядомыя яму кнігі, апісвае не толькі свае сваяцкія сувязі, але і асвятляе гісторыю старажытных беларускіх і ўкраінскіх родаў. 3 аднаго боку, ён паказвае рэзідэнцыі як цэнтры культуры, з другога — піша і аб іхным эканамічным стане, апісвае, напрыклад, адну з самых буйных на Беларусі конскую ярмарку ў Зэльве.
    У другой палове XVIII ст. у Рэчы Паспалітай працягвалася шляхецкая анархія. У гэтай дзяржаве магнаты займалі вышэйшыя пасады і валодалі в"л кай зямельнай
    7
    уласнасцю. Толькі ў цэнтральнай і заходняй Беларусі 16 магнацкіх сямей валодалі 30% ад агульнай колькасці зямлі. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Тышкевічы, Чартарыйскія, Храптовічы і іншыя сканцэнтравалі ў сваіх руках вялікія эканамічныя і людскія рэсурсы.
    Узмацнілася пакланенне перад заходнееўрапейскай культурай. У вышэйшых колах як Рэчы Паспалітай, так і Расійскай імперыі, акрамя лацінскай і нямецкай моў, пачалі шырока карыстацца французскай і англійскай. Магнацкія рэзідэнцыі, якія славіліся сваёй раскошай, арыентаваліся на Версаль і Дрэздэн, як, напрыклад, Дзярэчын, які звалі «малым Версалем».
    Пры рэзідэнцыях існавалі прыдворныя тэатры, якія былі як у Свіслачы, так і ў Ружанах і Дзярэчыне. Іх дзейнасць стымулявала развіццё музыкі і мастацтва. Рэпертуар прыватнаўласніцкіх опернабалетных тэатраў складаўся ў асноўным з твораў камедыйнага жанру, такіх, як операбуф, французская камічная опера. Оперны і драматычны рэпертуар былі на італьянскай, французскай і нямецкай мовах, некаторая частка перакладалася на польскую. Свае прыдворныя тэатры магнаты супрацьпастаўлялі прыдворнаму каралеўскаму тэатру ў Варшаве. На ўсё, што спрыяла самавітасці ўдзельнага двара, магнаты грошай не шкадавалі. На галоўныя ролі запрашалі артыстаў зза мяжы, у асноўным з Італіі, Аўстрыі. Уплыў аказваў і каралеўскі тэатр. Так, у Ружанах працаваў як кампазітар і капельмайстар італьянец Кіпрыяні. Тэатр Сапегі налічваў 60 артыстаў і танцоўшчыкаў, сярод якіх быў М. Пранчынскі, першы танцор і балетмайстар варшаўскіх тэатраў.
    Далучэнне тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі зменшыла ўплыў магнацтва на грамадскае жыццё. Шлюбы паміж сваякамі, якія мелі месца на працягу стагоддзяў, прыводзілі да выраджэння калісьці магутных родаў, многія з якіх на пачатку XIX ст. заставаліся беспатомнымі. Вялікія даўгі на маёнтках перайшлі да нашчадкаў з часоў Рэчы Паспалітай, а тыя яшчэ і павялічылі
    8
    іх, Так, Францішак Сапега патраціў у Парыжы на пачатку XIX ст. каля 15 мільёнаў грошай. I калі продкі збіралі стагоддзямі багацце: па службе, па спадчыне, ці ў якасці пасагу, то нашчадкі спадчыну распрадавалі. Расійская імперыя не выносіла анархіі сярод прадстаўнікоў вышэйшых колаў, а таму ўдзелу тайных змовах, у вайне 1812 г., а асабліва ў паўстанні 1830—1831 гг. тых жа Тышкевічаў, Сапегаў, Пацеяў і іншых прывялі да таго, што яны былі вымушаны эмігрыраваць у асноўным у Парыж, іх вялізныя маёнткі былі ўзяты ў секвестар, а потым канфіскаваны. Знікла багацце, мінуў росквіт магнацкіх рэзідэнцый. I там, дзе калісьці было так прыгожа і весела, гучала музыка, як пісаў аўтар успамінаў аб Дзярэчыне, то застаўся, мусіць, толькі прывід князёўны, які апоўначы блукае ў цемры.
    Падрыхтаваў рукапіс Л. Патоцкага да друку вядомы польскі этнограф Міхал Федароўскі (18531923). Пачынаючы з 70ых гадоў XIX ст. ён збіраў на тэрыторыі Беласточчыны і Гродзеншчыны польскі і беларускі фальклор (байкі, паданні, песні, жарты, прымаўкі і інш ). У тым ліку і ў тых месцах, дзе адбываліся падзеі, якія апісвае Л. Патоцкі ў сваім руканісе. 3 1897 г. М. Федароўскі пачаЎ У Кракаве выданне працы пад агульнай назвай «Lud bialoruski na Rusi Litewskiej» ( «Беларускі народ на Літоўскай Русі» ). Апошні, 8ы том, быў выдадзены ўжо ў наш час у Варшаве ў 1981 г. М. Федароўскі напісаў да рукапісу прадмову, біяграфію Л. Патоцкага і склаў бібліяграфію твораў ужо мала вядомага ў пачатку XX ст. аўтара і зусім забытага ў наіп час. Як асобныя часткі яны ўвайшлі і ў гэтую кнігу. Будзем спадзявацца, што «Успаміны...» Л. Патоцкага, перакладзеныя з польскай на беларускую мову, выклічуць цікавасць шырокага кола чытачоў да менш вядомых, чым, напрыклад, Нясвіж, населеных пунктаў Беларусі і асобаў, якія жылі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.
    Алена Філаіпава
    УСТУп
    Істотны рух вакол выдання ўспамінаў пачаўся ў нас у палове мінулага стагоддзя. Апублікаваныя да сённяшняга дня творы гэтай галіны літаратуры ўяўляюць у большай частцы звычаёвагістарычныя факты канца XVIII і першай паловы XIX стагоддзя з жыцця Кароны і бадай што у аднолькавай ступені Падолля, Валыні, Украіны пераважна ў сферы культуры гэтых трох паўднёваўсходніх правінцый былой Рэчы Паспалітай. Успаміны гэтай пары, якія датычацца Літвы1 і канцэнтруюцца пераважна толькі каля Вільні (універсітэцкае жыццё ў міцкевічаўскую эпоху) і радзівілаўскага Нясвіжа з неадступным кн. Каралем «Пане Каханку»2, надзвычай жа скупыя. Сапраўды, Літва з яе розумам, добрасумленнасцю і прадбачлівасцю, якія ўвайшлі ў прыказку, мела меней магнацкіх рэзідэнцый, чым урадлівая Русь, але значна больш, чым яна мела інтэлігентных і культурных цэнтраў. Гэты, на першы погляд, дзіўны факт не з’яўляецца такім для таго, хто ведае пісаныя крывёю старонкі Літвы XIX ст. На зямлі Міцкевічаў3 і Крашэўскіх4 людзей, якія пішуць, хапала заўсёды. Але меч тут гуляў і