• Газеты, часопісы і г.д.
  • Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану  Леан Патоцкі

    Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану

    Леан Патоцкі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1997
    117.77 МБ
    10
    агонь пустошыў непараўнальна больш, чым на Русі. I тут часцей, чым у пустых стэпах, глухой ноччу адгукаўся злавесны званок фельд’егера, які пралятаў міма. А на яго водгалас апаражняліся шуфляды сталоў, старыя сакрэтнікі і з дымам разам са звязкамі пісем ішлі ўспаміны пра мінулае і неаднаразова каштоўныя творы думкі і натхнення. Трывогаю, на жаль, розум не кіруе, таму з ліхаманкавай паспешнасцю, не задумваючыся і не спыняючыся, нішчылі ўсё: прадзедаўскую зброю, нацыянальныя помнікі, святыні, а найперш помнікі пісьменства; першыя найчасцей паглынала вада, другія знішчаў агонь. I што найсумнейшае, што з таго стогадовага паглынання літоўскіх печаў, камінаў, нават самавараў (так!), у чалавечых галовах амаль нічога не засталося. Вострыя нажніцы паслярэвалюцыйных і пасляпаўстанчых гадоў перарэзалі моцныя да таго часу ніткі айчынных традыцый і тое, што мясцілася ў выгнанчай памяці, прыкрыла плесень затхлых астрогаў ці засыпалі снягі сібірскай тайгі...
    3 тых страшных гадоў узрушэнняў і няспынных знішчэнняў, паўстагоддзя праляжаўшы ў бяспечнай схованцы, на шчасце яшчэ выйшлі цэлымі гэтыя «Успаміны», павялічваючы мізэрную лічбу помнікаў, што найбольш абыходзілі няшчасную Літву.
    Успаміны гэтыя на схіле вельмі багатага на прыгоды жыцця ўжо нямоглаю рукою пісаў хросны сын і любімец кн. Юзафа5, вядомы ў нашай літаратуры гр. Леан Патоцкі, які свае працы падпісваў крыптанімам «Л. П.» або карыстаўся псеўданімам «Банавентура з Каханова».
    Арыгінал гэтых успамінаў з’яўляецца ўласнасцю экспробашча Свіслацкай парафіі, а цяпер плябана ў
    11
    Кундзіне кс. Канстанціна Косці. Шаноўны кс. Косця, атрымаўшы яго як падарунак ад кн. Гэлены Палубінскай, як найстаранней зрабіўшы з яго копію, пажадаў ахвяраваць, дадаўшы пісьмовы дазвол: «Шаноўнаму марымонтчыку п. Здзіславу Бітнеру», ад якога, у сваю чаргу, ніжэй падпісаны, абдараваны тым каштоўным водпісам кс. Косці, мае гонар пісацца шчыра абавязаным і назаўсёды ўдзячным зяцем.
    Каштоўны рукапіс гр. Л. ІІатоцкага месціць успаміны з канца XVIII і першай чвэрці мінулага стагоддзя, якія датычацца трох магнацкіх рэзідэнцый, размешчаных на Літве. 3 іх адна* была ва ўладаннях гаспадарлівых і адукаваных Тышкевічаў, дзве ж другія** былі ўладаннямі Сапегаў, якія калісьці разам з Радзівіламі баламуцілі ўсю Літву. Адсюль і ўся гэтая кніга ўспамінаў распадаецца на тры раздзелы, а менавіта: «I. Тышкевічаўская Свіслач», «II. Дзярэчын» і «III. Ружана». У апошнім чытач знойдзе жменю цікавых успамінаў пра «нездабытыя» калісьці Ляхавічы і суседні Нясвіж.
    Кажучы дакладней, гэтыя «Успаміны» з’яўляюцца працягам мемуараў Патоцкага, выдадзеных у Познані Я. К. Жупанскім6 праз паўтара дзесяткі гадоў пасля смерці аўтара (у 1876 г.). Гэта цікавая і даволі ўжо рэдкая праца выйшла пад назваю «Урывак з успамінаў першай маёй маладосці». У ёй, яктлумачыць сам загаловак, аўтар змясціў свае ўражанні з падлеткавых гадоў, якія ён праводзіў пераважна ў Варшаве і наперамену ў Яблонне ў кн. Юзафа. Тут жа і ўспа
    *
    Свіслач у Ваўкавыскім павеце.
    Дзярэчын і Ружана ў павеце Слонімскім.
    12
    міны юнацкіх часоў, што дасягаюць ужо той гістарычнай буры, якая павінна была яго неўзабаве падхапіць разам з тысячамі іншых.
    «Успаміны пра Свіслач, Дзярэчын і Ружану» не з’яўляюцца сухой геаграфічнагістарычнай манаграфіяй, як нехта памылкова рабіў бы выснову на падставе назвы. Аўтар, толькі збольшага кранаючы мясцовасці і звязаныя з імі гістарычныя падзеі, кружыць пераважна навокал асобаў, з якімі быў у сяброўскіх або ў сваяцкіх адносінах. Праўдзіва і дакладна раскрывае ён штодзённыя станоўчыя якасці і недахопы тых людзей, іхнія клопаты і норавы, падрабязна апісвае іх рэзідэнцыі, грамадскае і прыватнае жыццё, нарэшце, іх забавы, баляванні, з’езды, паляванні.
    У першай жа частцы нам прадстаўлены нібыта разцом здольнага гравёра выпукленыя, сімпатычныя рысы рэферэндарыя7 Вінцэнта Тышкевіча8 разам з выяваю яго раўнадушнай і вечна развяселенай жонкі і іх слугаў, рэзідэнтаў і ўсяго атачэння. He менш жыва намаляваныя раз пораз праходзяць перад поглядам чытача постаці то ўражлівага Карпінскага9 з светлым Снядэцкім10, то прасякнутага «моцай» Дамініка кн. Радзівіла11, то гераічнага «без сучка і задзірынкі» генерала Тадэвуша Тышкевіча12, а таксама яшчэ многіх і многіх асобаў. Ёсць тут і падрабязнае апісанне закладзенай рэферэндарыем славутай свіслацкай школы, якая для Літоўскай Русі была такім самым рассаднікам нашай культуры, як крамянецкі ліцэй для Русі паўднёвай.
    У другой частцы «Успамінаў» Патоцкага з выключнай пластыкай выступае не так, праўда, таямніча, як сучаснага Эміра Ржавускага13, але не меней арыгінальная і не менш за Эміра прагная ўражанняў і
    13
    вечна шукаючая прыгодаў (толькі іншых і ў іншым, зусім супраціўным баку кантынента) постаць разбайранізаванага эстэта, уладара Ружаны і Дзярэчына, кн. Францішка Сапегі14. Аўтар апісвае любімую ягоНУЮ рэзідэнцыю, поўную твораў мастацтва і дарагіх рэчаў, яго атачэнне, фэсты і ўвесь лад жыцця. Акрамя таго, ён прыводзіць цэлы шэраг фактаў, якія пацвярджаюць велізарны запас няспынна выдаванай князем энергіі на шкоду краю і сям’і: яго пастаянныя ваяжы, інтрыжкі і азартныя гульні, словам, імклівая плынь жыцця магната адлюстроўваецца тут ва ўсёй шырыні, ясна і выразна, як у найчысцейшым венецыянскім люстэрку. Нарэшце ў апошняй частцы, якая завяршае «Успаміны», побач з кн. «Пане Каханку» выдзяляецца постаць славутага скупярдзяя, уладальніка Ляхавіч, гетманакн. Масальскага^, а таксама яго звар’яцелага сына Юзафа16, падчашага, узяўшага шлюб з няшчаснаю кн. Кацярынаю Сапяжанкаю. Да гэтага трэба дадаць, што Патоцкі, характарызуючы тыя ці іншыя асобы, усюды разгортвае перад чытачом сямейныя традыцыі, апісвае тагачасныя кампаніі, узаемаадносіны паміж суседзямі і адносіны літоўскіх магнатаў да народа і атачэння. Калі ў плынь аповяду ён часцяком уплятае зусім невядомыя анекдоты, легенды і паданні, тады яго «Успаміны», якія кідаюць ясны прамень святла на эпоху, што не ва ўсіх сваіх асаблівасцях асветлена над Нёманам належным чынам, уяўляюцца нам вельмі багатай скарбніцай фактаў для гісторыі звычаяў і асветы на Літве, каштоўных і для гісторыка, а найперш для мастака той эпохі.
    Гаворачыпралітаратурны бок «Успамінаў», варта яшчэ хоць коратка згадаць, што аўтар надаў ім ха
    14
    рактар аповесці, у якой дарэмна шукаць палёту і ўзнёсласці Ружыцкага17, чароўнасці Адынца18, жывасці Ахоцкага19. Ёсць затое ў тым плаўным і спакойным аповедзе сівога аўтараняўдачніка, які стаіць на парозе смерці, ясныя праявы ўражанняў і пачуццяў, ёсць выдатная назіральнасць і сталыя высновы. Вобразы любімых мясцінаў і людзей, без фантазёрства а ля Трыплін20 або Касінскі21 і без манатоннасці Канапацкага22, Патоцкі прадстаўляе ў фарбах натуральных, сямтам нават з пэўным шармам і кранальнай чуллівасцю. Зрэшты, пахвальба яму зусім не ўласцівая. Яму нават можна зрабіць закід, што праз залішнюю сціпласць занадта астаецца ў ценю сам.
    Нарэшце не лішнім будзе зазначыць, што перадаючы гэты рукапіс у друк, акрамя зменаў правапісу і знакаў прыпынку, а таксама замены ў назвах устаноў вялікіх літар на малыя, я нічога ў ім не апусціў і не дадаў.
    М. Федароўскі Варшава, д. 19.VI.1910.
    ПРЫСВЯЧЭННЕ
    Да маёй дачкі Ядвігі
    Некалькі старонак успамінаў пра тую маладосць, якая не вяртаецца, пра тое мінулае, якоея пакінуў далёка за сабою, пра тыя кароткія шчаслівыя хвіліны, якія так хутка мінулі, прысвячаю ТАБЕ, ДАЧКА МАЯ!
    Усё прамінае, пралятае, праходзіць, толькі прывязанасць Бацькі да дзіцяці застаецца ад хвіліны, калі яго, якое прыходзіць на свет, ён вітае, да хвіліны, калі ў гадзіну смерці жагнае яго Бацькоўскім блаславеннем.
    Калі лёс, загнаўшы мяне далёка ад роднай страхі, не дазволіў, каб ты пад маім вокам узрастала, развівалася, выхоўвалася; калі ты па мне тужыла, я сачыў за Табою ў думках, не ўпэўнены ў Тваёй будучыні. Бог выслухаў маю просьбу. Ты маеш добрага і пачцівага мужа, маеш дзяцей, якія няхай бы для Цябе былі тым, чым заўсёды для мяне была Ты! Хутка мяне ўжо не будзе. Чытаючы мае ўспаміны, успомні Бацьку, які адзіную ўцеху і забаву знайшоў у разумовай працы, Бацьку, збалелага ад цярпення і змардаванага зменлівасцямі лёсу.
    Пісаў у Гіавярмені, 12/24 красавіка 1859 года
    Можна вады зачэрннуць у Кастыльскай крыніцы, Захапляцца Арго, Афінамі і Трояй...
    Я аддаю перавагу берагам Нёмана, Віслы і Піліцы;
    Лічу за лепшае ўсё тое, што сваё.
    Мілей мне ўбогія дахі родных стрэхаў, Дзе, калі і нацярпеўся, дык меў і ўцехі, I драўляны касцёлчык з крыжам ііанад вежай, I могільнік, дзе ляжаць косці маіх бацькоў.
    СВІСЛАЧ
    аладая і прыгожая асоба, якая паўсюль узбуджала пашану і пакланенне, часта з прыемнасцю заглядвае ў люстэрка, калі пераканаецца, што пахвалы, якімі яе абсыпаюць, заслужаныя, не перабольшаныя, не ліслівыя.
    Але што ж на свеце трывалае? На
    ват лёгкі павеў ветру можа загубіць вясновую кветку, а прыгажосць — гэта ж найпрывабнейшая і адначасна найдалікатнейшая кветка! Таму надыходзіць часіна, калі тое самае люстэрка штораз радзей бярэцца ў руку, нарэшце адкідваецца і чалавек астаецца толькі з пацехаю: «Была ж я прыгожая ззамаладу!». Бо што ж такое ўспамін, як не люстра, у якім адбіваецца мінулае, і маладосць, якая праляцела, паказваецца нам з усёй сваёй ілюзорнасцю, раскошаю і вабнасцю! I з якім жа замілаваннем праз вялікі прамежак часу глядзім мы на мясціны, дзе нарадзіліся, дзе правялі нашу маладосць, дзе бацькі нашы любоўю і пяшчотаю, радаю і навукаю выправадзілі нас з маленства, навучылі хадзіць самастойна, быць самімі сабою. 3 якім жа замілаваннем прыпамінаем мы свае
    17
    дзіцячыя забавы і танцы, пакуты і засмучэнні. I тую лавачку перад хатаю, на якой светлай памяці матка наша, седзячы летняю парою, рабіла панчошку, крэсла пры каміне, на якім зімоваю парою нябожчык бацька драмаў падчас шарай гадзіны. I з якой жа прыемнасцю прыпамінаем свой выезд у школы, вяртанне дадому на вакацыі, на святы Калядаў і Вялікадня; ксяндза прафесара, заўсёды ўзброенага табакеркаю, а часамі дысцыплінаю; пана Юзафа, падстаросту, з неадступным бізунчыкам за поясам, панну Схаластыку, ключніцу, якая ўвіхалася са звязкаю ключоў, кормячы нас пернікамі і сліўкамі на галінках, ксяндза пробашча, суседзяў, бернардынскага зборшчыка ахвяраванняў, кухара Піліпа, кучара Юрку, лёкаяЯна, і нашу пярэстую кабылку, і гнядога коніка, з якога не раз давялося зляцець, шпіца Філона, фаварыта гаспадыні, вартаўніка дому Брыся.